Гісторыя Глыбоччыны
Глава 1. Глыбоччына: агульныя звесткі
На паўночным захадзе Беларусі, у паўднёва-заходняй частцы Віцебскай вобласці знаходзіцца Глыбоцкі раён. Мяжуе з Пастаўскім, Шаркаўшчынскім, Міёрскім, Полацікм, Ушацкім і Докшыцкім раёнамі. Раён быў створаны 15.01.1940. Яго плошча складае 1,8 тыс км² і займае 10-е месца сярод раёнаў вобласці. Цэнтрам зўляецца г. Глыбокае, у складзе раёна г.п. Падсвілле; 398 сельскіх населеных пунктаў. Падзяляецца на Падсвільскі пасялковы Савет і 12 сельсаветаў: Абрубскі, Азярэцкі, Галубіцкі, Залескі, Зябкоўскі, Карабоўскі, Ломашаўскі, Пліскі, Празроцкі, Псуеўскі, Удзелаўскі, Узрэцкі. Гісторія раёна пачынаецца ў X - XII стст., калі тэрыторыя сучаснага раёна ўваходзіла ў склад Полацкага княства.
Сімвалы Глыбоччыны
Герб г. Глыбокае ўяўляе сабой іспанскі шчыт, на сярэбраным полі якога блакітная сцяна з трыма зубцамі; на фоне сцяны выявы дзвюх скрыжаваных клінкамі ўверх сярэбраных шабель з залатымі дзяржаннямі; паміж клінкамі, а таксама справа і злева ад іх 3 безанты (умоўныя выявы залатых манет) [Гл. дадатак І, малюнак 1].
Кожны з вышэйзгаданых элементаў герба мае свій канкрэтны гістарычны сэнс. Крапасная сцяна сімвалізуе старажытныя гарадскія ўмацаванні Глыбокага, якія неаднаразова ратавалі яго жыхароў у час шматлікіх войнаў. Але любыя, нават самыя магутныя муры, только тады адыгрываюць сваю ролю, калі за імі стаяць мужныя ўзброеныя людзі. Скрыжаваныя шаблі на гербе якраз і сведчаць аб тым, што горад у старыя часы меў сваю ўзброеную варту з мяшчан. Аб ажыўленым гандлі, якім заўсёды вызначалася Глыбокае, гавораць выявы залатых манет. Блакітны фон асноўнай часткі герба нагадвае аб тым, што Глыбоччына - край азёр. Нават у самім Глыбокім два вялікія возеры - Кагальнае і Вялікае. Менавіта ў Глыбоцкім раёне знаходзіцца самае глыбокае возера Беларусі - Доўгае.) [Гл. дадатак І, малюнак 2].
Сцяг г. Глыбокае ўяўляе сцягавую зыходную герба - у ім выкарастаны асноўныя колеры гербавага відарысу.
студзеня 2006 г. Прэзідэнт РБ А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ №36 Аб увядзенні афіцыйных геральдычных сімвалаў адміністрацый натэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак Віцебскай вобласці, якім зацверджаны герб і сцяг г. Глыбокае, а таксама іх апісанне і відарыс.
.1 Глыбоцкі раён
Тэрыторыя раёна знаходзіцца ў мяжах Беларускага Паазеря. Паверхня пераважна раўнінная, у цэнтры і на поўдні ўзвышаная. З паўднёвага захаду на паўночны ўсход праз цэнтр раёна працягнуліся ўзгорыстыя Свянцяскія грады. Паўночна-заходнюю частку раёна займае Полацкая нізіна, паўднёва-ўсходнюю - Верхнебярэзінская нізіна. Пераважаюць вышыні 160-180 м над узроўнем мора, найвышэйшы пункт 226,4 м (каля в. Кавалі), найбольш нізкая адзнака 130м (урэз ракі Авута на поўначы). Карысныя выкапні: торф, пясчана-жвіровы матэрыял, легкаплаўкія гліны. Сярэдняя тэмпература паветра ш студзені -7,1ᵒС, у ліпені 17,6⁰С. Ападкаў выпадае 630 мм за год, у тым ліку за цёплы перыяд каля 450 мм. Зімні сезон цягнецца 145-150 дзён, летні каля 100 дзён. Апошнія замаразкі ў паветры бываюць у пачатку мая; першыя адзначаюцца ў канцы верасня. Вегетацыйны перыяд 184 сут. Працягласць сонечнага ззяння за год складае каля 1780 гадзін, у тым ліку ў ліпені 270 гадзін. Па тэрыторыі раёна часткова праходзіць водападзел паміж рэкамі Балтыйскага і Чорнага мораў - Заходняй Дзвіной т Дняпром. Найбольшыя рэкі - Бярозаўка з прытокам Дабрылаўка, Мнюта, Авута, Шоша. На тэрыторыі раёна 106 азёр (пераважаюць плошчай менш 1 км²); многія х іх утвараюць групы (Доўгаўская, Глыбоцкая) і ланцужкі, звязаныя невялікімі рэчкамі і пратокамі. У Доўгаўскай групе вылучаюцца азёры Доўгае (найбольшая глыбіня 53,7 м - самае глыбокае ў Беларусі), і Шо, значнае па плошчы (7,65 км²), рыбапрадукцыйнае; буйныя азёры: Пліса, Мнюта, Вялікае, Пятроўскае; трэцяе па глыбіні возера краіны - Гінькава (43,3 м). Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя, тарфяна-балотныя, поймавыя (алювіяльныя). Лясы (хваёвыя, яловыя, бярозавыя, чорна- і шэраальховыя) займаюць 24% плочшы раёна. Размешчаны яны пераважна на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе, цэнтральная і заходняя часткі - бязлесыя.
Пад балотамі 14,7% тэрыторыі; найбольшыя мавісы на поўдні і паўднёвым захадзе раёна. У межах раёна створаны гідралагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Белае (частка), Доўгае, Сэрвач (частка). Геалагічнымі помнікамі прыроды рэспубліканскага значэння абвешчаны Горкінскі оз (в. Бялевічы), Галубінскі ўзгорак (каля в. Пятроўшчына), Мосарскі камоід (в.Мосар), Вялікі камень Бортнікаўскі, Камень з рыбкамі (в.Багушэвічы), Чортаў камень Вялецкі (в.Вялец), Вялікія камяні Пліскія 1 і 2 (в.Пліса), Вялікі камень Старыноўскі (в. Прошкава), Габрусёў камень (в. Шунеўцы), батанічным - Глыбоцкі дэндралагічны сад (плошча 8,2 га, больш за 550 відаў раслін). У Чырвоную кнігу РЮ занесены 33 віды раслін і 35 відаў жывёл. З паляўніча-прамысловых жывёл водзяцца лось, дзік, казуля, заяк-бяляк, заяц-русак, ліс, янотападобны сабака, цецярук, вальдшнеп, качкі, ўэрая курапатка, балотная дзічына; у азёрах больш за 30 відаў рыб. Паляўнічыя ўгоддзі ў межах Глыбоцкай лесапаляўнічай гаспадаркі і Глыбоцкай паляўнічай гаспадаркі Беларускага таварыства палўнічых і рыбаловаў.
На 01.01.2009 колькасць насльніцтва складаеНасельніцтва44 328 чалавек. Гэта 91-е месца сярод раёнаў Віцебскай вобласці. У гарадскіх паселішчах пражывае 49,5% насельніцтва, у сельскіх населеных пунктах - 50,5%. Сярэдняя шчыльнасць 24,6 чалавека на 1 км², сельскага насельніцтва - 12,8 чалавека на 1 км². Беларусы складаюць асноўную частку насельніцтва (88,4%), жывуць таксама палякі(5,7%), рускія (4,6%), украінцы (0,7%), татары (0,2%) і інш. (0,4%). На 1000 мужчын прыпадае 1078 жанчын (у горадзе на 1000 мужчын - 987 жанчын, у вёсцы - 1175 жанчын). У эканоміцы занята 1897 чалавек; рабочыя складаюць 53,2%, служачыя - 22,8%, рабочыя сельскагаспадарчых прадпрыемстваў - 21,1%. Беспрацоўных налічваецца 120 чалавек. У раёне 1371 пенсіянер, з іх 32,5% жыве ў сельскай мясцовасці. Сярод насельніцтва ў пенсіённым узросце старэй за 80 гадоў - 1918 чалавек, з іх ва ўзросце 90-99 надоў - 136 чалавек, пасля 100 гадоў - 4 чалавекі. У 2008 уступілі ў шлюб 267 пар, атрымала развод 141 пара. На тэрыторыі раёна дзейнічаюць 34 рэлігійныя абшчыны, у із ліку 18 праваслаўных,10 каталіцкіх, 4 пратэстанцкіх, мусульманская і стараверская.
Край валодае вялікім прамысловым патэнцыялам. Яго прамысловасць грунтуецца на перапроцоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і выкарыстанні мясцовай сыравіны. У г. Глыбокае знаходзіцца адно з буйнейшых у СНД прадпрыемстваў - аткрытае акцыянерная таварыства (ААТ) Глыбоцкі малочна-кансервны камбінат (каля 45% агульнай вытворчасці прамысловай прадукцыі раёна), які выпускае натуральнамалочныя вырабы, малочныя кансервы, жывёльнае масла, сухія малочныя прадукты. Працуюць ААТ Глыбоцкі мясакамбінат (мяса, субпрадукты, каўбасныя вырабы, паўфабрыкаты, эндакрынна-ферментная сыравіна), ААТ Глыбоцкі кансервны завод (кансервы з садавіны і гародніны, сокі), рэспубліканскае унітарнае сельскагаспадарчае вытворае прадпрыемства Глыбоцкі комбікормавы завод, у складзе якого Глыбоцкі, Падсвільскі, Парафянаўскі, Полацкі і Шаркаўчшынскі адасобленыя вытворыя ўчасткі (камбікармы для ўсіх відаў жывёл, пряміксы і кармавыя дабаўкі, яйкі і мяса птушкі), камунальнае унітарнае прадпрыемства Падсвільскі завод харчовых прадуктаў (пладовыя і вінагардныя віны, настойкі, газіраваныя напіткі і інш.), філіял Глыбоцкі хлебзавод рэспубліканскага унітарнага вытворчага прадпрыемства Вецебскхлебпрам (хлебабулачныя і кандытарскія вырабы). Вырошчваннем льна-даўгунца і вытворчасцю льнавалакна займаюцца ААТ Пліскі льнозавод і Мосарскі льнозавод. На тэрыторыі раёна дзяржаўныя лесагаспадарчая ўстанова (ДЛГУ) Глыбоцкі доследны лясгас з батанічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння дэндралагічным садам, ДЛГУ Дзвінская эксперыментальная лясная база Інстытута лесы Нацыянальная акадэміі навук Беларусі (пасадачны матэрыял і прывітыя флянсы, перапрацоўка драўніны і інш.). Бланачную прадукцыю, журналы, візіткі вырабляе камунальнае вытворчае унітарнае прадпрыемства Глыбоцкая тыпаграфія. Прадпрыемствы раёна экспартуюць сваю прадукцыю ў Расію, Казахстан, Кыргызстан, Грузія, Малдову, ЗША, Вялікабрытанію, Латвія, Бельгію, Германію, Швецыю, Літву.
Аграпрамысловы комплекс раёна ўключае 20 прадпрыемтсваў, у тым ліку сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы Верхняе,Залатая падкова,Каралі,Мацюкова,Празароцкі,Пятроўшчына,Салаўінае,Сельцы,Чарневічы, камунальнае унітарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства Яблынька, рэспубліканскае унітарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства Азярцы, адкрытыя акцыянерныя таварыствы За Радзіму, Глыбоцкі аграсервіс,Канстанцінаў двор, адасобленыя сельскагаспадарчыя філіялы Галубічы ААТ Глыбоцкі мясакамбінат, Капыльшчына ААТ Глубоцкая птушкафабрыка, Ломашы-Агра ААТ Спецыялізаваная рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №3 г. Наваполацк, Мнюта ААТ Глыбоцкі малочнакансервны камбінат, Прошкава ААТ Глыбоцкі агарсервіс, Стрынадкікамунальнага унітарнага прадпрыемства Падсвільскі завод харчовых прадуктаў; 19 фермерскіх гаспадарак. Дзейнічаюць камунальнае унітарнае прадпрыемства Глыбоцкая міжраённая насенняводчая станцыя, рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства па племянной справе і штучнаму асемяненню сельскагаспадарчых жывёл Глыбоцкая райплемстанцыя, раённая дзяржаўная станцыя па ахове раслін, раённая ветэрынарная бактэрыялагічная лабараторыя. Агульная плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 78,6 тыс. га, у тым ліку ворыва - 38,8 тыс. га, сенажаці і паша 39,6 тыс. га. Урадлівасць сельскагаспадарчых угоддзяў ацэньваецца ў 27,3 бала, ворыва - у 28,3 бала, што значна ніжэй за агульнарэспубліканскія паказчыкі (31,2).У сельскагаспадарчай вытворчасці заняты 3982 чалавекі. На аднаго работніка прыпадае каля 20 га сельскагаспадарчых угоддзяў і 10 га ворыва. Асноўная спецыялізацыя ў раслінаводстве - вытворчасць збожжа, кармавых культур, ільновалакна, бульбы, гародніны, рапсу; у жівёлагадоўлі - малака, мяса, яек.Вядучая галіна - жывёлагадоўля (77% сельскагаспадарчай прадукцыі). Пагалоўе (2008): буйной рагатай жывёлы - 39,6 тыс. галоў (у тым ліку кароў 14,1), свіней - 17,6 тыс. галоў. Ў\У 2007 рэалізацыя жывёлы і птушак на забой склала 4,8 тыс. т, вытворчасць малака 43,3 тыс. т (3-е месца ў вобласці пасля Віцебскага і Верхнядзвінскага раёнаў), яек - 45,1 млн. штук (3-е месца пасоя Гарадоцкага і Аршанскага раёнаў). Ад адной каровы надоена за год 3715 кг малака (па вобласці - 3579 кг). У ААТ Глыбоцкая птушкафабрыка працуюць міні-цэхі па перепрацоўцы малака і мяса (сыры, тварог, каўбасныя вырабы і паўфабрыкаты). У 2007 у гаспадарках раёна сабраны ўраджай зерневых і зернебабовых культур у абёме 44,7 тыс. т (ураджайнасць 26,3 ц/га), бульбы 3,5 тыс. т (140 ц/га), гародніны 1,6 тыс. га (31 ц/га), ільновалакна 0,65 тыс. га (4,6 ц/га). У адпаведнасці з раённай Праграмай адраджэння і развіцця вёскі на 2005-10 гг. у 2005 уведзены аграгарадок Азярцы, у 2006 - Марцэбыліна, Ломашы, у 2007 - Карабы, Падсвілле, у 2008 - Удзела, Празарокі, Галубічы.
Будаўнічы комплексраёна састаўляе 6 будаўнічых, рамонтна-будаўнічых і меліярацыйных арганізацый. У галіне працуюць больш за 700 рабочых і спецыялістаў. Асноўныя прадпрыемствы: даччыная камунальнае унітарнае будаўнічае прадпрыемства Глыбоцкая ПМК-48, прыватнае унітарнае прадпрыемтсва Глыбоцкая дарожна-будаўнічая ПМК-145 камунальнага унітарнага прадпрыемства Віцебскаблдарбуд, філіял Дарожна-эксплуатацыйнае ўпраўленне №35 рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства Віцебскаўтадар, камунальнае унітарнае прадпрыемства Глыбоцкая ПМК меліявадгас. У 2007 у раёне за кошт усіх крыніц фінансавання пабудавана 12,8 тыс. м² жылых дамоў, у 2008 - 15,6 тыс. м² (116,2% гадавога задання). Здадзены ў эксплуатацыю 164 кватэры, у тым ліку 75 жылых дамоў у сельскагаспадарчых арганізацыях, 60-кватэрны дома у г. Глубокае, 25 жылых дамоў індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва.
Крэдытаванне аграпрамысловага і вытворчага сектара раёна і іншыя банкаўскія паслугі аказваюць філіял №208 і аддзяленні ААТ АСБ Беларусбанк аддзяленні ААТ Белзнешэканомбанк і ААТ Белаграпрамбанк. Паслугі электрасувязі прадстаўляе рэспубліканскае унітарнае прадпрыемтсва Віцебскаблтэлекам і яго адасобленае структурнае падраздзяленне - Глыбоцкі вузел электрычнай сувязі. Працуюць 3 гарадскія і 32 сельскія аддзяленні паштовай сувязі раённага вузла паштовай сувязі.
Гандлёвую дзейнасцьу раёне ажыцяўляюць 300 абектаў (у тым ліку 115 - спажывецкія кааперацыі, 31 - фірменнага і ведамаснага гандлю), каля 30 прадпрыемстваў грамадскага харчавання. Да паслуг гараджан рэстаран Вернісаж, 10 кафэ, 7 бараў і 4 сталовыя. Забяспечанасцьгандлёвай плошчай у разліку на 1 тыс. абслугоўваемага насельніцтва складае 418,9 м² (нарматыў дзяржаўных сацыяльных стандартаў - 260 м²), месцамі ў агульнадаступнай сетцы грамадскага харчавання - 16 (нарматыў 15 гаспадарчых месц у разліку на 1 тыс. жыхароў. Усяго ў сістэме Глыбоцкага раённага спажывецкага таварыства праце больш за 830 чалавек, якія нарыхтоўваюць і закупаюць у насельніцтва сельскагаспадарчую прадукцыю і сыравіну, вырабляюць спажывецкія тавары, ажыцяўляюць транспартнае абслугоўванне. У 2008 платныя паслугі насельніцтву на суму 20 млрд. руб аказвалі 127 субектаў гаспадарання, з іх бытавыя - 85. Працуе комплекснае унітарнае прадпрыемства бытавога абслугоўвання. Навніка (18 відаў паслуг). У 2009 у раёне зарэгістравана 1124 індывідуальных прадпрымальнікі, асноўнымі відамі дзейнасці якіх былі рознічны гандаль (739), бытавыя паслугі (90), грузавыя перавозкі (18), таксі (20) і іншыя (257).
Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Маладзечна - Полацк, Крулеўшчына - Варапаева, аўтамабільныя дарогі Вільнюс - Полацк (Р45), Докшыцы - Глыбокае- Шаркаўшчына (Р3), Паставы - Глыбокае (Р110) і ншыя. Чыгуначная станцыя Глыбокае абслугоўвае больш за 70 гаспадарчых абектаў, 7 падязных пуцей. Аўтамабільная траснспартная сетка мае 46 напрамакаў (9 гарадскіх, 32 прыгарадныя, 5 міжгарадскіх маршрутаў). Грузавыя і пасажырскія перавозскі ажыцяўляе ААТ Аўтатранспартнае прадпрыемства №16 г. Глыбокае. Штогод прадпрыемства перавозіць каля 6 млн. пасажыраў, у тым ліку 21, млн. пасажыраў у г. Глыбокае. Дзейнічаюць дыягнастычная станцыя па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў, станцыя тэхнічнага абслугоўвання і рамонту аўтамабіляў і аўтобусаў.
Сістэма адукацыі прадстаўлена 48 установамі, у іх ліку раённая гімназія, прафесійны ліцэй, 21 сярэдняя (з іх 10 комплексаў дзіцячы сад - базавая школа), 11 базавых (зі іх 7 клмпдексаў дзіцячы сад-базавая школа), 2 пачатковыя школы(з іх 1 комплекс дзіцячы сад-базавая школа), 13 дашкольных устаноў.Дзейнічаюць цэнтры пазашкольнай работы, карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, інфармацыйных тэхналогій і сродкаў навучання, сацыяльны прытулак. У 2007/2008 навучальным годзе ў школах раёна вучылася 5,2 тыс. вучняў, працавалі 903 настаўнікі.
У структуру ўстаноў аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу насельніцтву раёна, уваходзяць Глыбоцкая энтральная раённая бальніца на 200 ложкаў, Падсвільская раённая бальніца на 70 ложкаў, 3 бальніцы сястрынскага догляду на 45 ложкаў для адзінокіх састарэлых жыхароў, якія пакутуюць на хранічныя захворанні, 7 сельскіх урачэбных амбулаторый, 20 фельдчарска-акушэрскіх пунктаў, здраўпункт прафесійнага ліцэя. У Глыбоцкай цэнтральнай раённай бальніцы з 2005 арганізавана праца мужраённага аддзялення гемадыялізу для хворых з хранічнай ныркавай недастатковасцю (абслугоўвае таксама Докшыцкі, Пастаўскі, Браслаўскі і Шаркаўшчынскі раёны). Функцыяніруюць Глыбоцкі цэнтр гігіены і эпідэяміялогіі, раённы камітэт Беларускага таварыства Чырвонага КРЫЖА, РАЁННЫ ЦЭНТР Міласэрнасць. У 2007 ва ўстановах аховы здароўя раёна працавала 69 урачоў усіх спецыяльнасцей (15,6 на 10.000 чалавек,акрамя зубных урачоў), 355 чалавек сярэдняга медыцынскага персаналу (80,1 на 10.000).
Для заняткаў фізкультурай, спортам і турызмам у раёне выкарыстоўваюцца 169 спартыўных збудаванняў, у тым ліку 29 спартыўных залаў, 4 стралковыя ціры, 7 міні-басейнаў, 30 прыстасаваных памяшканняў. У зімовы перыяд працуюць 2 каткі, 3 хакейныя пляцоўкі, 10 лыжных трас. На базе ААТ Глыбоцкая птушкафабрыка і сельскагапсадарчага вытворчага кааператыва Залатая падкова створаны коннаспартыўныя базы. Раённая фізкультурная арганізацыя абядноўвае 35 школьных, 25 працоўных калектываў фізкультуры, у якіх займаюцца больш за 3,7 тыс. чалавек. Працуюць дзіцячая юнацкая спартыўная школа (аддзяленні па грэка-рымскай барацьбе., валейболе, лёгкай атлетыцы, футболе), цэнтр фізкеультурна-аздараўленчай работы па месцу жыхарства пры аддзеле фізкультуры, спорту і турызму Глыбоцкага райвыканком (групы рытмічнай гімнастыкі, настольнага тэнісу, стрытболу, агульнай фізічнай падрыхтоўкі, каратэ-до,рукапашнага бою), камунальнае унітарнае ганндлёва-вытворчае прадпрыемства Інвестспорт (турагенцкая і тураператарская дзейнасць), футбольный клуб Азярцы, турысцкія клубы Азімут і Рамантык. 15 выхаванцаў арганізацыі ўваходзяць у склад нацыянальных зборных каманд Беларусі. Глыбоцкі раён валодае багатым прыродна-рэкрэацыйным і культурна-пазнавальным патэнцыялам, што спрыяе развіццю спартыўнага, самадзейнага, экскурсійнага, аздараўленчага, паляўнічага і агратурызму. Турысцкая інфраструктура раёна ўключае гасцініцу на 55 месц(г.Глыбокае), турбазу рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства Глыбоцкія электрасеткі на 18 месцс (г.п. Падсвілле), базы адпачынку Пліса рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства Наваполацкі завод бялковавітамінных канцэнтратаў(в.Пліса), Чачалі ААТ Белаграпрамбанк (в.Чачалі), 4 гасцявыя дамы ў г. Глыбокае (Спальвіс Г.А.,Беларусачка Засімавай Р.Н., Утульнасць Пачэпка А.Л.) і ў в. Івесь (культурна-гістарычны цэнтр Івесь), паляўніча-рыбалоўную базу на паўночным беразе возера Пліса Глыбоцкай раеннай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага таварыства Беларускае таварыства паляўнічых і рабыловаў,Дом паляўнічага каля в. Гаркушы Глыбоцкай лесапаляўнічай гаспадаркі. Розныя віду турысцкіх паслуг(рыбалка, збор грыюоў і ягад, конныя прагулкі, экскурсіі па культурна-гістарычных мясцінах) прапаноўваюць аграсядзібы Саннічкі (хутар Саннічкі), Краіна мар (хутар Скрабатуны), Лысянок О.К.(в. Храмыя), Жывіца(в. Доўгае), Буко Юліі (в. Валодзбкава), Каля возера… (в. Станулі і інш. У летні перыяд на тэрыторыі раёна дзейнічае дзіцячы азздараўленчы лагер Ізумрудны (в. Прошкава). Зона адпачынку мясцовага значэння Падсвілле. Распрацаваны 11 турысцка-экскурсійных і 3 экскурсійныя маршруты. Культурна-гістарычныя абекты раёна ўваходзяць у склад турысцка-экскурсійнага маршрута па Віцебскай вобласці Спадчына Віцебшыны гасцям фестывалю (Віцебск - Шуміліна - Обаль - Полацк - Наваполацк - Празарокі - Глыбокае - Мосар - Докшыцы - Бягомль - Дожмарыцы - Лепель - Бешанковічы - Віцебск). Вялікай папулярнасцю ў жыхароў Беларусі карыстаюцца турысцка-экскурсійныя маршруты Паданні старадаўнасці Глыбокага і Мосара(Будслаў - Порплішча - Глыбокае - Удзела - Мосар) і Воднае царства Браслава (Глыбокае - Мосар-Браслаў). У рамках Еўрарэгіёна Азёрны край рэалізаваны міжнародны праект Зхахапляючая веласетка ў Азёрным краі. Па тэрыторыі раёна распрацаваны 3 веламаршруты: Блакітныя жамчужыны, Прыродныя помнікі Глыбоччыны, Мпонікі архітэктуры, падрыхтаваны карты-даведнікі, буклеты з апісаннем маршрутаў, абсталяваны пляцоўкі для турысцкіх стаянак.
У раёне функцыяніруюць 76 устаноў культуры, у тым ліку 33 коубнеыя ўстановы, 35 бібліятэк (фонд 342,3 тыс. экзэмпляраў), 8 кінаўстановак, 2 дзіцячыя школы мастацтваў, 4 седбскія музычныя школы, Глыбоцкі Дом рамёстваў, Глыбочкі гісторыка-этнагарфічны музей, Івесьскі культурны гісторыка-турысцкі цэнтр, кудьтурна-дэндралагічны комплекс у в. Мосар - філіял раённага гісторыка-этнаграфічнага музея, Цэнтр рамёстваў у г.п. Падсвілле - філіял Глыбоцкага Дома рамёстваў, бібліятэка-музей этнаграфіі ў аграгарадку Азярцы, Дом фальклору ў в. Запруддзе. Выдаюцца газеты Веснік Глыбоччыны, Вольнае Глыбокае, выходзіць у эфір праграма мясцовага радыёвяшчання. Ва ўстановах культуры раёна працуюць 220 калектываў самадзейнай творчасці, у тым ліку 16 маюць ганаровае званне народны (камерны хор, ансамбль народнай песні Крынічанька, тэатр мініяцюр Шпілька, эстрадная студыя