Адраджэнне 'Нашай Нівы'
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт
Кафедра эканамічнай гісторыі
Рэферат
па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі
на тэму
Нашаніўскае адраджэнне
Уводзіны
газета відання ніва
У гісторыі беларускага нацыянальнага адраджэння адным з выдатнейшых з'яўляецца перыяд "нашаніўства". Пад гэтай назвай разумеецца шэраг з'яў і падзей у літаратурным, агульнакультурным і грамадскім жыцці Беларусі, так ці інакш звязаны з газетай "Наша Ніва". Адраджэнне Нашай Нівы адносіцца да ліку пераломных падзей у жыцці беларускага народа. Яно паклала пачатак новаму перыяду ў гісторыі Беларусі, багатаму па сваім нацыянальным змесце і па сваёй плённасці, а газета была галоўнай спружынай, якая рухала яго развіццё і з'яўлялася яго духоўным асяродкам, розумам і сэрцам.
Тэма Адраджэнне Нашай Нівы зяўляецца актуальная і ў наш час. Нягледзячы на перапынкі, традыцыя выдання «Нашай Нівы» існуе ўжо сто гадоў. Для беларускай прэсы гэта ўнікальная зьява, памножаная тым, што «Наша Ніва» заўжды была выданнем грамадскім і ніколі - дзяржаўным, ніколі не трапляла пад кантроль аўтарытарнай ці таталітарнай улады. Ва ўсе пэрыяды існавання газеты на яе старонках прапаноўваліся і дыскутаваліся культурныя мадэлі, якія дапамагалі беларусам станавіцца сучаснай нацыяй.
У гэтай рабоце я паспрабую раскрыць наступныя мэты і задачы:
Мэты:
.Паказаць вялікае значэнне газеты Наша Ніва ў фарміраванні беларускай культуры, мовы, літаратуры і тое, як яна паўплывала на развіццё нацыянальнай самасвядомасці.
.Вызначыць рэзультаты дзейнасці Нашай Нівы і разгледзець тую аснову, што паклала газета для далейшага станаўлення грамадскай думкі ў Беларусі.
Задачы:
.Вызначыць перадумовы ўзнікнення газеты Наша Ніва.
.Зрабіць падрабязны аналіз дзейнасці Нашай Нівы, яе мэты, задачы, напрамкі.
.Ацаніць ролю, якую адыграла газета Наша Ніва ў культурна-асветніцкім і грамадска-палітычным руху, у станаўленні беларускай літаратуры і нацыянальнай гістарычнай адукацыі.
.Разгледзець структуру газеты, яе жанрава-тэматычную разнастайнасць, выдавецкую дзейнасць рэдакцыі і яе склад.
Агляд выкарыстаннай літаратуры
Для падрыхтоўкі рэферата я карыстаўся 4 крыніцамі. Больш канкрэтна і дакладна інфармацыя падаецца ў Энцыклапедыі гісторыі Беларусі, там прыведзены толькі факты, даты, імёны без аналізу дзейнасці газеты.
Карыстаючыся факсімільным выданнем Нашай Нівы я змог апісаць структуру і тэматыку Нашай Нівы.
Сайт www.nn.by насычаны цікавымі фактамі, інфармацыя ў ім прааналізавана, таксама падведзены пэўныя вынікі, ўздымаюцца важнейшыя пытанні нацыянальнай самасвядомасці, развіцця беларускай мовы, літаратуры, культуры.
У кнізе Беларусь у эпоху рэвалюцыйных узрушэнняў: да 100-годдзя выхаду ў свет газеты "Наша нiва" таксама дастаткова цікавай інфармацыі, але яна падаецца не вельмі канкрэтна. У гэтай крыніцы кожнае свярджэнне падмацоўваецца доказам у форме цытат з розных нумароў газеты Наша Ніва.
1. Перадумовы ўзнікнення Нашай Нівы
Развіццю нацыянальнай свядомасці беларускага народа садзейнічала рэвалюцыя 1905-1907 гг, яна паўплывала на актывізацыю барацьбы за нацыянальнае адраджэнне, на ўздым вызваленчага руху. На чале ўсіх гэтых працэсаў выступіла Беларуская сацыялістычная грамада, якая напачатку стагоддзя была адной з уплывовых партый сацыял-дэмакратычнага кірунку. Грамадаўцы добра разумелі, што распрацаваць праграму руху, яго стратэгію і тактыку, вырашыць усе праблемы, якія стаялі перад нацыянальна-культурным адраджэннем, без нацыянальнага друку немагчыма.
З 1-га верасня 1906-га года БСГ пачала выдаваць штотыднёвік Наша Доля, які напаткаў трагічны лёс. З шасці нумароў Нашай Долі пяць (па іншай інфармацыі 4) былі арыштаваны, а сёмы знішчаны ў наборы. Першая легальная грамадска-палітычная і літаратурная газета для вясковага і местачковага рабочага люду выйшла ў свет адначасова лацінкай і кірыліцай на васьмі старонках невялікага фармату тыражом 10 тыс. асобнікаў (6 тысяч для праваслаўных кірыліцай, 4 тысячы для каталікоў на лацінцы). У артыкуле Для чытачоў газета сфармулявала сваю праграму так: Пісаць мы будзем для вёскі і будзем бараніць справы вясковых людзей.
Стваральнікамі газеты была група сяброў БСГ, а выдаўцом і рэдактарам - жыхар Вільні Іван Тукеркес.
Адразу пасля выхаду першага нумару газеты ён быў канфіскаваны, а ў рэдакцыі паліцыя ўчыніла ператрус. Віленская судовая палата неаднаразова разглядала справы пра арышт газеты, 11 студзеня 1907 году вынесла прысуд: спыніць выданне і зняволіць рэдактара тэрмінам на адзін год. [4, с. 313]
Газета Наша Доля заклала першапачатковы грунт для выхаду Нашай Нівы. Фактычна выданне зяўлялася правадніком ідэй БСГ у народ, таму яе асноўныя задачы, зыходзячы з публікацый і праграмных пастулатаў партыі, можна вызначаць так:
·Прапаганда ідэй Беларускай сацыялістычнай грамады ў час І рускай рэвалюцыі як органа друку гэтай палітычнай партыі;
·Абарона правоў сялян і рабочых ад царскага самаўляддзя і бяспраўя чыноўніцтва;
·Дапамога ў стварэнні і развіцці нацыянальнай гаспадаркі беларускаў;
·Прапаганда нацыянальнай літаратуры і асветы беларусаў.[1]
Аднак на той час (1906 год) нельга было яшчэ казаць пра ўвасабленне ў рэальнасці гэтых задач рэдакцыйнай палітыкі. Затое мэта ў нацыяльнальных і сацыяльна-дэмакратычных сіл была скіраванана на перамогу І рускай рэвалюцыі. Каб не згубіць сувязь з народам у выпадку закрыцця Нашай Долі, у прамежку паміж чацвёртым і пятым нумарамі быў выдадзены першы нумар перашай беларускай газеты з рысункамі Нашай Нівы. Перадумовамі яе ўзнікнення сталі:
·Неабходнасць БСГ - заснавальніка Нашай Нівы ў асобе Івана і Антона Луцкевіча - не парываць сувязь з народам праз друкаванае слова;
·Зараджэнне новага пласту сапраўды нацыянальнай літаратуры, многія аўтары якой рабіліся сталымі публіцыстамі і журналістамі Нашай Нівы;
·Неабходнасць стварэння нацыянальнага перыядычнага друку.
Паводле ацэнкі Віленскага ахоўнага аддела Наша Ніва была спачатку больш памяркоўная, чым Наша Доля, але пасля стала змяшчаць артыкулы ўзбуджанага характару, за што падвяргалася некалькі разоў канфіскацыі.[4, с. 314] Такім чынам можна зрабіць выснову, што перадумовамі ўзнікнення Нашай Нівы зяўляецца развіцце нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа і рэвалюцыя 1905-1907 гг., якая паўплывала на актывізацыю барацьбы за нацыянальнае адраджэнне.
1.1 Структура газеты і склад яе рэдакцыі
.Склад рэдакцыі, яе ідэйная скіраванасць
Склад рэдакцыі Нашай Нівы змяняўся. Там працавалі Якуб Колас (май-верасень 1907 з перапынкамі), Змітрок Бядуля (з канца 1912 і да закрыцця газеты), Ядвігін Ш. (1909), Янка Купала, Вацлаў Ластоўскі (1909 - 1914),У. Уласаў, браты Іван і Антон Луцкевічыі, Язэп Манькоўскі (Янка Окліч), Альгерд Бульба, С. Палуян.
У першых чатырох нумарах рэдактар-выдавец З. Вольскі, пасля ажно да 1914 года, Аляксандр Уласаў. Апошнім рэдактарам Нашай Нівы ў 1914-1915 гадах быў Янка Купала.
Каб вызначыць ідэйную накіраванасць сяброў рэдакцыі, трэба азначыць, з якімі перакананнямі яны прыйшлі ў Нашу Ніву. Іван і Антон Луцкевічы, Аляксандр Уласаў прыйшлі з Беларускай сацыялістычнай грамады. Яны першыя, як кіраўнікі БСГ, выступалі за знішчэнне самадзяржаўя і сцвярджэнне дэмакратычных свабод у барацьбе супольна з іншымі народамі імперыі. Нацыянальнае пытанне разглядалася ў той час у партыі наступным чынам: стварэнне дзяржаўнай аўтаноміі краю са сталіцай у Вільні (у складзе дэмакратычнай федэратыўнай Расіі). Адпаведна, гэтая праграма БСГ пераносілася і ў газету. [1]
.2 Умовы выдання Нашай Нівы
Выданне газеты вялося найперш стараннямі рэдактара-выдаўца Аляксандра Уласава і братоў Антона і Івана Луцкевічаў. Выдаўцы не былі багатымі людзьмі. Адзін У. Уласаў быў замажнейшы, бо меў фальварак, але з яго мусіў жыць сам, бо іншых прыбыткаў не меў. Аднак, працуючы ў газеце разам з братамі Луцкевічамі, ён дапамагаў аплочваць кватэру для ўсяго штабу Нашай Нівы. Грамадства Вільні падтрымліваць газет не хацела. Выключэнне складаў Зыгмунт Нагродскі, сябра Францішка Багушэвіча, які аказваў невялікую падтрымку.
З розных рахункаў М. Кухты, з друкарні якога выходзіла газета Наша Ніва, можна даведацца, як цяжка прыходзілася рэдакцыі. У пачатку 1909 года за набор рускімі літарамі і лацінкай дзвюх тысяч экзэмпляраў газеты трэба было заплаціць 51 рубель. За перасылку газеты па пошце - каля 30 (на кожны нумар наклейвалася дзвюхкапеечная марка). У той жа час за продаж усяго тыражу аднаго нумару можна было выручыць 100 рублёў. Аднак гэтай сумы рэдакцыя не атрымлівала: частка тыражу высылалася бясплатна аўтарам і карэспандэнтам газеты. Ганарараў не было. Амаль праз месяц пасля выхаду чацвёртага нумару, 21 лютага 1909 года ўласніку друкарні было зплочана 15 рублёў, 3 сакавіка Кухта атрымаў яшчэ 30, 21-35, 3 красавіка - 150 рублёў. Але і пасля гэтага за рэдакцыяй Нашай нівы застаўся доўг 220 рублеў. І так было з месяца ў месяц.
Вядома, пра папулярнасць выдання лепш за ўсё сведчыць яго тыраж. Тыраж Нашай Нівы ў сакавіку 1907 года быў роўны 1500 экземпляраў. На пачатку 1909 года - 2000, а ўжо ў красавіку таго ж года - 2916 экземпляраў.[1]
Новыя выпрабаванні звязаны з пачаткам першай сусветнай вайны. Ва ўмовах ваеннага становішча і жорсткай цэнзуры Наша Ніва хоць і заняла ў адносінах да вайны варожую пазіцыю, але вымушана была падтрымліваць ваенныя падаткі і адмовіцца ад прапаганды ідэі беларускай дзяржаўнасці. Але, тым не менш, кожны нумар у выніку дзеянняў ваеннай цэнзуры выходзіў з купюрамі. За публікацыю антыўрадавых матэрыялаў асобныя нумары Нашай Нівы канфіскоўваліся. На яе забаранялася падпісвацца настаўнікам і вучням Віленскай навучальнай акругі, паштовым, вайсковым і іншым чынам. Магчымасць здабыць грошы ў Івана Луцкевіча паменшылася. Сувязь з замежжам была прыпынена, пошукі антыкварных рэчаў спыніліся. Шмат беларусаў было мабілізавана ў армію, сярод іх і супрацоўнікі Нішай Нівы. А. Уласава забралі ў войска. Тады ён, спярша рэдактарства, а потым і правы выдаўца перадаў Янку Купалу (16 мая 1914). Шмат падпісчыкаў было адрэзана фронтам. А фронт тым часам набліжаўся да Вільні. Выданне газеты ў такіх умовах станавілася немагчымым. 7 жніўня 1915-га выйшаў апошні нумар штотыднёвіка з подпісам Янкі Купалы, якому пагражала пакаранне. У верасні германскія войскі акупавалі Вільню.
1.3 Першы нумар Нашай Нівы
Першы нумар Нашай Нівы выйшаў 10/23 лістапада 1906 года ў Вільні [4, с. 314-315]. Дазвол на выданне пад асабістую адказнасць і рэдагаванне быў атрыманы 25 кастрычніка 1906 года віленцам Сыгізмундам-Уладзімірам-Ульянам Францавічам Вольскім. Заснавальнікі выдання - Антон і Іван Луцкевічы ды іх паплечнік па БСГ Уладзімір Уласаў. Першапачатковы фармат газеты (да 1910) меншы за фармат А3 (усяго 22.5х33.5 см.). З 1910 ён стане крыху меншым за сучасны А4. На першай старонцы быў лагатып выдання Нашай Нива. Тады яшчэ выкарыстоўвалася літара і з рускага алфавіту ў кірылічным варыянце. Над назвай газеты пазначалася наступнае: першы год выдання (зверху злева), нумар (справа зверху), пасярэдзіне - месца і дата выдання (Вільня 10\23 лістапада 1906 г.). Пад лагатыпам надпісы Першая беларуская газэта і выходзіць раз у тыдзень рускімі і польскімі літэрамі. Далей драбнейшым за папярэднія шрыфты пазначаўся адрас рэдакцыі і адміністрацыі: Вільня, Большая Погулянка д.№17. Справа пад усімі надпісамі пазначалася: цэна асобнага нумэру 5 кап. Падпіска на штотыднёвую беларускую газету Наша Ніва прымалася ў Вільні, і выходзіла яна ў друкарні М. Кухты на вуліцы Дварцовай, д. 4.
Мне хацелася б нагадаць уступны невялічкі артыкул, які быў змешчаны ў першым нумары Нашай нівы. Рэдактар-выдавец С. Вольскі (З. Вольски) дае наступны тэкст: Пачынаючы выдаваць беларускую газэту Наша Ніва, хочэм трохи пагаварыць з усими, каму у той чы иншы способ залежыць на нашай працы, хочэм адкрыць свае думки, каб усе магли нас пазнаць.
Наша нива будзе другой беларускай газэтой - першая газэта Наша Доля не жывець: яна была надта нядоуго, блиснула як маланка и згинула гдзесьци. Разумеем, якую вяликую работу яна можэ зрабиць. И дзеля таго мы будзем старацца, каб наша газэтка заглянула усюды, каб папала яна и пад стрэху бедной курной хаты мужыка-беларуса. Не думайце, што мы хочам служыць тольки ци панам, ци адным мужыкам. Не николи не! Мы будзем служыць усему беларускаму скрыуджэнаму народу, пастараемся быць люстром жыцця, каб ад нас, як ад люстра, свет падаў у цемнасць… Мы будзем браць усе ад усих и, злажыушы ў парадак, зноў аддаваць. Ведайце добра, што «Наша Нива», газэта не рэдакцыи, але усих беларусоу и усих тых, хто им спагадае. Кожны мае право быць выслуханым на страницах нашэй газэты и кераваць ею, тольки кааб было разумнее. Мы з сваей стараны будзем старацца, каб усе беларусы, што не ведаюць хто яны ёсць, - зразумели, что яны беларусы и людзи, кааб пазнали свае права и памагли нам у нашай рабоци.
Ня будзем писаць громка. Будзем спакойне, цверда кидаць усим прауду у вочы, пастараемся быць церпеливыми и панаваць над сабою: нехай халодны розум моцна трымае у сваих руках гарачэе сэрцэ…
А цяпер прызываем усих тых, хто разуме нашы цэли, адчувае тое, што мы чуем, захочэ нам памагчы:
Падтрымайце нас у рабоце, што цяпер пачынаецца![2, с. 3]
Кіраўнікі БСГ лічылі, што вырашэнне асноўных сацыяльна-эканамічных пытанняў адбудзецца не ў выніку рэвалюцыі, а праз дзейнасць Дзяржаўнай думы. Таму ужо ў першым нумары рэдакцыйны артыкул быў прысвечаны выбарам у Дзяржаўную думу.
У артыкуле адзначалася, што галоўнай мэтай Нашай нівы з̕яўляецца пашырэнне адукацыі і навукі сярод цёмнага нашага народу і дзеля вырашэння гэтай мэты неабходна выкарыстаць магчымасці выбарнай Дзяржаўнай думы. Аўтары ідэалізавалі маніфест 17 кастрычніка 1905 г. царскага ўрада Расійскай імперыі. Праўда ў артыкуле ідзе гаворка і пра характар выбараў дэпутатаў, пра абмежаванні правоў і ліквідацыі права голасу многіх мужыкоў ды работнікаў . Не атрымалі права голасу навучэнцы і студэнты з сялянскага саслоўя. Аўтары артыкула заклікалі ўсіх працаўнікоў , якой бы веры яны не былі, абяднацца дзеля выбару сваіх дэпутатаў-заступнікаў, каб палепшыць сваё жыццё.
У артыкуле Мацея Крапіўкі Як нам учыцца выказваецца ідэя аб пераводзе навучэння ў Беларусі з расейскай на беларускую мову, аб адкрыцці беларускіх школ і напісанні беларускіх падручнікаў. Аўтар прывёў выказванне Мацея Бурачка, які лічыў , што нельга забываць родную мову, бо людзей можна пазнаць …ци па гаворцы, ци па адзежы, хто якую носиць; - отож гаворка , язык и есць адзежа душы.[3, с. 4]
У першым нумары Нашай Нівы змешчаны здымак і невялічкі артыкул Шчаснага пра замчышча Навагрудка. Вельмі к месту змешчаны тут і верш Якуба Коласа Нёман.
На старонках першага нумара змяшчаліся звесткі крымінальнага характару, розныя навіны фінансавага характару, але галоўную ўвагу аўтары звярталі на праблемы адукацыі: аб дэпутацыі навучэнцаў маладзечненскай семінарыі са скаргай на дырэктара Гадыцкага-Цвірку да папячыцеля Віленскай акругі і ў Пецярбург, і аб стане адукацыі ў Расіі ўцэлым і ў Беларусі. Параўноўваючы ўзровень адукаванасці , прыведзены наступныя звесткі: ў Японіі з 100 дзяцей вучацца 97 чалавек, а ў Мінскай губерніі, напрыклад, толькі 20.
Распавядаючы пра сацыяльную няроўнасць, Элька ў артыкуле Нявидзимые наши вороги піша, што калі ў аднаго ёсць шмат, а ў другога нічога, то трэба весці вайну, як гэта адбываецца ў прыродзе.
У далейшым Наша Ніва агітавала не толькі за нацыянальнае адраджэнне і развіццё адукацыі, але і крытыкавала тагачасны грамадскі і дзяржаўны лад. Газета заклікала да барацьбы за поўную свабоду слова, друку, сходаў, саюзаў , забастовак. [3, с. 5]
1.4 Структура і жанрава-тэматычная разнастайнасць Нашай Нівы
Першай пазіцыяй на старонцы 1 і 2 друкаваўся артыкул рэдакцыі. Ён пазначаўся датай, але ж пасля меў пэўны загаловак, калі тэма была надта важная. Абмяркоўваліся праблемы ад нацыянальна-беларускіх да міжнародных.
Былі артыкулы і да датаў самой газеты і падзеяў самой беларускай, славянскай ці сусветнай гісторыі. На месцы артыкула друкаваліся і вершы, і ўзгадкі, і здымкі. Часам артыкул замянялі міжнароднымі навінамі. Аднак менавіта ў рэдакцыйным артыкуле на першай старонцы заўжды давалася рэдакцыйная пазіцыя да зяў жыцця беларусаў.
У Нашай Ніве існавала пастаянная рубрыка У Думе і каля Думы. У ёй рэгулярна даваўся поўны змест пасяджэнняў Дзяржаўнай Думы. Дзякуючы гэтай рубрыцы, чытачы маглі знаёміцца са сваімі абраннікамі.
Побач з гэтымі артыкуламі даваліся падборкі матэрыялаў пра палітычнае становішча ў замежных краінах.
Не меў супынку дыспут з рускімі і польскімі шавіністамі, якія са старонак часопісаў Крестьянин, Белорусская жизнь, Северо-Западная жизнь, Минское слово, Dziennik Wilenski, Kurier Litewski, Gazeta codzienna адмаўлялі беларусам на нацыянальнае самавызначэнне і самабытнасць. І першыя, і другія лічылі беларусаў часткай свайго народа і абвінавачвалі Нашу Ніву ў расколе цэласнага рускага, альбо, адпаведна, польскага народаў, гаварылі, што выдаецца яна то на грошы палякаў, то на сродкі абрусіцеляў. Ужо з №2 за 1906 год прагучаў адказ на крытыку адносна беларускай мовы выдання. Выдаўцы Нашай Нівы заявілі, што беларуская мова - свядомы і прынцыповы выбар, ён абумоўлены высокай мэтай спрыяць беларускаму адраджэнню.
У 1911 годзе зявілася рубрыка З газет, у якой рабіўся агляд прэсы за тыдзень. Там была магчымасць не толькі знаёміць чытача з матэрыяламі іншых выданняў, але і палемізаваць з імі, сцвярджаючы свой пункт погляду. Шмат прыкладаў прыводзілася з расійскіх, украінскіх выданняў. Звычайна выбіраліся ўрыўкі пра беларускі край. Аднак з-за выразнай антыбеларускай пазіцыі розных газет Наша Ніва нярэдка друкавала тыя ўрыўкі для палемікі.
У 1910-1911 гадах на старонках Нашай Нівы зявіўся новы від публіцыстыкі - падарожныя нататкі. Спачатку друкаваліся Лісты з Украіны, а пасля Ядвігін Ш з нумару ў нумар дасылаў свае Лісты з дарогі. У пачатку кожнага ліста ён пазначаў месцы, пра якія пойдзе гаворка. Гэта ўжо прыцягвала чытача, бо ён меў спадзеў на тое, што будзе апісана і яго вёска ці мястэчка. З Фінлядыі - так назваў свае падарожныя нататкі Янка Купала. Гэта быў першы шматсерыйны артыкул, дзе аўтар расказваў пра замежжа. Асаблівую ўвагу аўтар акцэнтаваў на краявідах, побыце, гаспадарцы.
Нярэдка ў першай частцы зяўляліся рэпартажы з мерапрыемстваў, якія праводзіліся беларускімі таварыствамі ў розных гарадах Беларусі. У асноўным гэта былі паведамленні пра выступы трупы Ігната Буйніцкага. Таксама змяшчаліся рэпартажы з выстаў у Вільні, Мінску ці за мяжой. Артыкулы такой накіраванасці складалі першую частку газеты. За ёй ішоў літаратурны раздзел, які падзяляў выданне на дзве выразныя часткі: 1) афіцыйна-дзелавую, сацыяльна-эканамічную, публіцыстычную 2) інфармацыйную. [1]
Літаратурны аддзел складаўся найчасцей з паэмаў, фельетонаў, апавяданняў. Сярод аўтараў - Якуб Колас, Максім Багдановіч, Янка Окліч, Алесь Гурло, Карусь Каганец, Ядвігін Ш, Алесь Гарун, Канстанцыя Буйло, Альберт Паўловіч, Фёдар Чарнышэвіч, Гальяш Луўчык, Вацлаў Ластоўскі, Янка Купала, Максім Гарэцкі. Фактычна - тыя, хто пасля складуць класічную беларускую літаратуру ХХ стагоддзя. Вершы друкаваліся ў асноўным у інфармацыйнай частцы, паміж рубрыкамі. Час ад часу сустракалася літаратурная крытыка, у асноўным на пачатку года, дзе аналізавалася становішча літаратуры за год. У 1910 годзе такі агляд рабіў С. Ясеновіч, у 1911 з артыкулам Глыбы і слаі Максім Багдановіч.
Віленскія дзеячы не маглі ствараць беларускую газету без сеткі пастаянных карэспандэнтаў. На старонках Нашай Нівы існавала рэгулярная інфармацыйная рубрыка З Беларусі і Літвы, дзе друкаваліся карэспандэнцыі, дасланыя ў газету чытачамі. У іх паведамлялася пра вясковыя здарэнні і разнастайныя гаспадарчыя клопаты сялян. Характар пэўнай часткі такіх лістоў дазваляе гаварыць пра арганізаваную рэдакцыяй завочную школу культурнага будаўніцтва на вёсцы. Цікава, што ўжо да 1910 года ў рубрыцы пастаянна друкаваліся падборкі інфармацыі з найбуйнейшых беларускіх гарадоў: Мінску, Вільні, Гродна, Беластоку. Сфармавалася кола пастаянных аўтараў газеты. Стала пісалі з Копыля (Алесь Гарло, Хведар Чарнышэвіч, Фібіян Шатыр), Мінску (Мікола Камароўскі), сяло Хоміна на Магілёўшчыне (Саўка Коваль). У інфармацыйным аддзеле значнае месца таксама займалі рубрыкі Аб усём па троху (цікавыя і карысныя навіны з Расіі і замежжа), З усіх старон (навіны Расійскай Імперыі і замежжа). У 1910 годзе апошняя рубрыка вылучыла частку, прысвечаную выключна замежным навінам - За граніцай.
З №2 за 1906 год на апошняй старонцы Нашай Нівы зявілася