Антон Іванавіч Луцкевіч

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    65,52 Кб
  • Опубликовано:
    2013-03-22
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Антон Іванавіч Луцкевіч

АНТОН ІВАНАВІЧ ЛУЦКЕВІЧ (1884-1946)

луцкевіч пэма лiтаратура

Адзін з самых выдатных палітычных і культурных дзеячаў Беларусі, крытык, літаратуразнаўца, гісторык, публіцыст Антон Іванавіч Луцкевіч нарадзіўся 17 студзеня па старому стылю (29 студзеня) 1884 г. у Шаўлях Ковенскай губерні, цяпер г. Шаўляй Літоўскай Рэспублікі ў сям'і служачага. (Род паходзіў са шля-хецкага асяроддзя і меў герб «Навіна», адсюль адзін з самых вядо-мых псеўданімаў А. Луцкевіча - «Антон Навіна».) Бацька быў вайскоўцам, а пасля служыў на чыгунцы. Вучыўся ў гімназіі г. Лібавы, пасля, калі памёр бацька і сям'я пераехала ў Мінск, - у Мінскай класічнай гімназіі. У 1902 г. паступіў у Пецярбургскі універсітэт на прыродазнаўчае адцзяленне. Удзельнічаў у рэвалю-цыі 1905 г. Адзін з кіраўнікоў Беларускай Рэвалюцыйнай Грамады, перайменаванай пазней у Беларускую Сацыялістычную Грамаду. Арыштоўваўся за распаўсюджванне рэвалюцыйнай літаратуры. Універсітэцкую вучобу закончыў, здаўшы курс экстэрнам (прыро-дазнаўчы ў Пецярбургскім і юрыдычны ў Юр'еўскім, былым Дэрпцкім, зараз Тартускім). Адзін з заснавальнікаў газеты «Наша доЛя», адзін з кіраўнікоў газеты «Наша Ніва». У 1917 г. быў выбраны старшынёй Віленскай Беларускай Рады. Кааптаваны разам з братам I. Луцкевічам і В. Ластоўскім у склад Рады БНР. На па-седжанні народнага Сакратарыята прапанаваў абвясціць незалеж-насць БНР, што і адбылося 25 сакавіка 1918 г. Выступаў супраць агрэсіўнай палітыкі польскіх улад адносна беларускіх школ і на-цыянальных правоў беларускага народа. Асуджаў рэпрэсіі ў БССР. Рэпрэсіраваны ў 1939 г.

Ужо ў ранніх публіцыстычных творах А. Луцкевіч выкарыстоў-вае мастацкі набытак новай беларускай літаратуры, цытуючы вершаваныя радкі для падмацавання сваёй аргументацыі.

Першая вядомая нам нататка-рэцэнзія А. Луцкевіча (з'явілася ў «Нашай Ніве» за 1913 г. № 16-17) - на зборнік вершаў Янкі Купалы «Шляхам жыцця». Крытык заўважаў: «Кніжка цешыць душу кожнага шчырага беларуса. Гэта ўжо сур'ёзны здабытак бе-ларускай літаратуры... Мы можам смела сказаць, штр пясняр ма-ладой Беларусі займець пачэснае месца ў гісторыі беларускага адраджэння».

Наступная яго нататка, таксама змешчана ў «Нашай Ніве» (1914. № 8), была першай рэцэнзіяй на зборнік М. Багдановіча «Вянок». Яна мела назву «Пясняр чыстай красы». Гэта вобразнае азначэнне на доўгія гады замацуецца за М. Багдановічам. Асноўным дасягаеннем паэта А. Луцкевіч лічыць надзвычайную меладычнасць, эстэтычную дасканаласць яго вершаў: «I лёгка льюцца яго вершы кунштоўнай, філіграннай работы, а кожын формай падходзіць да думкі». Не кожнаму дадзена ўпадабаць і зразумець вартасць такой паэзіі, мяркуе А. Луцкевіч. «Запраўды: чытаць вершы Багдановіча павінны толькі тыя, хто разумее музыку слова, чыя душа бачыць хараство ў чыстай паэзіі». Такое ўспрыманне было не зусім характэрнае для беларускага нацыянальнага свядо-мага грамадства, якое бачыла ў паэзіі найперш фунцыю правадніка ідэй нацыянальнага адраджэння, што і азначае крытык: «Але не грамадскія тэмы займаюць галоўным чынам паэта: ён перш за ўсё шукае чыстай красы». Выснова: «Вянок» - гэта праўдзівая пэрла ў беларускай паэзіі». А. Луцкевіч спрабуе і сам праз вобраз перадаць духоўную асалоду, якую прыносяць вершы паэта. «I як у летні гарачы дзень у крыштальна чыстай крынічнай вадзе асвяжаецца наша цела, так асвяжае душу паэзія Максіма Багдановіча». Гэты сказ перагукваецца з радкамі М. Багдановіча, які цытуе Псалтыр: «Вось псальма слічная. «Як той алень шукае Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я». Як вее свежасцю яе краса жывая!..»

Дзве першыя нашаніўскія рэцэнзіі А. Луцкевіча шмат у чым вызначаюць далейшыя зацікаўленні крытыка. Значная частка яго-ных прац будзе прысвечана асэнсаванню творчасці Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, якія прадстаўлялі, на думку крытыка, розныя плыні беларускай паэзіі: плынь стыхіі і барацьбы і плынь дасканаласці і прыгажосці.

Даволі плённа крытык А. Луцкевіч выступае ў беларускай віленскай газеце «Гоман», якая выдавалася ў 1916-1918 гг. Як і раней, ён друкуецца пад псеўданімам Антон Навіна, крыптанімамі-а-н-а і А. Л., а таксама падпісваючыся ўласным прозвішчам. З'яўляюцца ягоныя трапныя і вывераныя ў ацэнках рэцэнзіі на п'есу «Базылішк» Ф. Аляхновіча, на зборнік вершаў «Матчын дар» Алеся Гаруна, некралогі па А. Пашкевіч-Кейрысавай (Цётцы), Аляксандру Ельскаму, Генрыку Сянкевічу, Максіму Багдановічу. Таксама ён друкуе цыкл крытычных артыкулаў пад рубрыкаю «Нашы песняры» (1918). Гэтыя артыкулы стануць асноваю для аднайменнай кніжкі крытыкі, што ўбачыла свет у 1918 г. у Вільні. Гонар выдаць першую кніжку крытыкі па-беларуску належыць, такім чынам, А. Луцкевічу. Выданне яе абумоўлівала неабходнасць мець дапаможнік па беларускай літаратуры для беларускіх школ, якія ў той час густа пакрылі Віленшчыну. У адпаведнасці з зада-чамі быў складзены і змест кнігі, як сціпла зазначае аўтар, «з груба напісаных літаратурна-сацыяльных нарысаў». Кніжка вылучаецца прадуманай пабудовай, акадэмізмам у добрым сэнсе гэтага слова.

Ва ўступным артыкуле «Прадвеснікі адраджэння» А. Луцкевіч падае беларускае адраджэнне ў кантэксце агульнаеўрапейскіх працэсаў, паказвае яго непазбежнасць і заканамернасць: «Тая сіла, каторая адрадзіла чэхаў, украінцаў, літвіноў, латышоў, эстаў і іншых, у канцы сагаала сон і з вачэй беларусаў, - і беларускі народ, пераступіўшы парог XX стагоддзя, меў у душы сваёй вялікі запас творчай энергіі, каторая ждала толькі адпаведнага моманту, каб выбіцца наверх».

Першым песняром маладой Беларусі А. Луцкевіч лічыў Ф. Багушэвіча: «Ён знамяніта вывучаў біццё пульсу народнага, ба-леў яго болем, цешыўся яго радасцямі, усёй душой абурываўся з прычыны ганебнага рабства, сляды каторага надоўга забілі ў бе-ларускіх сялянах пачуцЦё чалавечай годнасці. Ён горача зваў наш народ скінуць путы духоўнага рабства, горда падняць галаву і сме-ла - на ўвесь свет - заявіць, што ён толькі спаў, а цяпер збудзіўся і трэбуе ддя сябе належнага месца ў сям'і братніх народаў».

У ацэнцы значнасці творцы для нацыі А. Луцкевіч даволі да-кладны, ён адчуваў дыялектыку літаратурнага працэсу, яго сувязь з народным жыццём. Ён валодаў беспамылковым літаратурным чуццём і густам.

Наступны артыкул прысвечаны Я. Коласу, які, на думку А. Луцкевіча, займае «адно з першых мейсц у беларускай літаратуры часу адраджэння». Крытык заўсёды вывучае ў творчасці адраджэнцаў тое, што робіць кожнага з іх адметным, непадобным да астатніх. Праз апісанне прыроды, беларускіх краявідаў, адзна-чае А. Луцкевіч, Я. Колас выказвае сваю любоў да Бацькаўшчыны: «Яго патрыятызм абнімаў увесь родны край і праявы яго, а перш за ўсё родную прыроду».

Асноўнаю рысаю ў творчасці Янкі Купалы крытык лічыць спантаннасць, незапраграмаванасць, «бо Купала запраўды пясняр «з волі Божай», і вершы яго - гэта адгалоскі ўсяго, што ён бачыць навакол, што перажывае з дня на дзень». Ён падзяляе яго творчасць на два перыяды: першы, які ахоплівае 1905-1906 гг., «у каторым наш пясняр, седзячы на вёсцы, жьіў толькі вельмі вузкім кругам спраў і інтарэсаў, калі ўся яго псіхіка злівалася з псіхікай масы». I другі: жыццё ў Вільні, Пецярбурзе, калі «Купала як быў, так і астаўся песняром вёскі, але - пры гэтым усё ярчэй пачынае выступаць індывідуальнасць яго».

Адным з найвышэйшых дасягненняў паэта А. Луцкевіч лічыць паэму «Сон на кургане»: «Русальчыны песні» - то чыстая музыка зыкаў. Словы слухаюцца думкі песняра і пакорна ўкладваюцца так, каб мысль і форма яе вырашэння захоўвалі поўную гармонію».

Нягледзячы на вялікую ўвагу крытыка да ўласнапаэтычнай, мастацкай значнасці твораў Купалы, як яно і мае быць найперш, А. Луцкевіч адзначае выключную ролю паэта ў фарміраванні ідэалогіі беларускага нацыянальнага руху: «Купала - адзін з най-болып яркіх ідэолагаў беларускага адраджэння, і гэта - яго «сказ новых дзён»... Душа песняра вывучае той пераварот, які адбываец-ца ў самай глыбіні народных мас». Падводзячы вынікі сваім разважанням, А. Луцкевіч зноў-такі ўпэўнена гаворыць: «Хаця творчасць Купалы толькі нядаўна дайшла свайго расцвету, ужо і цяпер трэба зусім Іячыра прызнаць, што Я. Купала мае бяс-спорнае права насіць імя беларускага нацыянальнага песняра: ён папраўдзе заслужыў на гэта».

А. Луцкевіч адзначае ролю Купалы ў літаратурным станаўленні беларускай мовы, у словатворчасці, што ён лічыць «адной з най-болыы сур'ёзных заслуг гэтай бясспорна найвялікшай сілы ў бе-ларускай літаратуры», а таксама яго «выдатнае становішча ў грамадскім жыцці беларусаў як рэдактара часопіса «Наша Ніва» ў Вільні».

У асобе Цішкі Гартнага ў беларускай літаратуры А. Луцкевіч бачыць «даволі выдатнага прадстаўніка работніцкай ідэалогіі». Са-цыял-дэмакрат па перакананнях (праграма Беларускай Сацыя-лістычнай Грамады, у ЦК якой у свой час уваходзіў А. Луцкевіч, шмат у чым супадала з мэтамі сацыял-дэмакратыі, за выключэн-нем нацыянальнага пытання, якому БСГоўцы надавалі болыную ўвагу, і зямельнага пытання, дзе яны арыентаваліся на традыцыі землекарыстання на Беларусі), А. Луцкевіч заўсёды сімпатызаваў прадстаўнікам пралетарскага руху ў беларускай культуры. Таму ён так высока цаніў Цішку Гартнага, гэтага, па словах крытыка, «песняра працы». Прыслухоўваючыся да работніцкай працы Ц. Гартнага, крытык заўважае: «Агульны тон паэзіі яго - жывы, бодры, з рытмам, напамінаючым шыбкія ўдары молата ці рух гарбарскага скрэбла».

Аддаў А. Луцкевіч належную ўвагу і свайму ўлюбёнаму ў бе-ларускай літаратуры паэту - Максіму Багдановічу.

У артыкуле «Памяць - настаўніца жыцця» (Літ. і мастацтва. 1989. 2 чэрв.) У. Калеснік, характарызуючы А. Луцкевіча, адзначае: «Дзеяч, які па прыродзе быў пераважна здольным чалавекам сва-боднай прафесіі ды пакутліва зносіў абавязкі функцыянера. I тым не менш не мог жыць без абавязкаў». У Калеснік закрануў вельмі важную дылему - дылему свабоды творчай індывідуальнасці і драматычнай неабходнасці свядомага падпарадкавання барацьбе за агульнанацыянальныя ідэалы, хіба што перавялічваючы «пакуты» А. Луцкевіча. Буйнейшыя беларускія мастакі слова да-волі лёгка пераносілі такі дуалізм быцця (за выключэннем, можа, С. Палуяна). Постаці Цёткі, А. Гаруна, якія, па словах Ц. Гартнага, трымаюць «у адной руцэ меч, а ў другой пяро», характарызуюць ці не ўсіх прадстаўнікоў беларускай адраджэнскай літаратуры. У А. Луцкевіча гэтыя знешнія супрацьлегласці яшчэ выразней кідаюцца ў вочы: з аднаго боку - сябра ЦК падпольнай партыі, з другога - апалагет «чыстай красы». Гэтыя два бакі цэль-нага, па нашых меркаваннях, характару А. Луцкевіча якраз і за-бяспечвалі яму адчуванне навізны беларускай адраджэнскай творчасці ў кантэксце нацыянальнага руху і цвёрдую арыентацыю крытыка на каштоўнасці класічных літаратур, сусветных узораў прыгожага пісьменства, што не дае І да сення састарэць ягоным крытычным даследаванням.

Творы М. Багдановіча для А. Луцкевіча - «гэта чыстая паэзія, без жадання каго-колечы навучаць, без якіх-небудзь старонніх тэндэнцый. Пясняр самае сваё творчаства ўважае за службу роднаму народу. Выбіраючы беларускія матывы, ён затрымлі-ваецца на іх не затым, што яны - родныя, а затым, што ў іх ёсць неадкрытыя дагэтуль скарбы хараства». На думку А. Луцкевіча, «агульналюдскі момант» у паэзіі М. Багдановіча прымушае «яго верш гэтаксама гаварыць беларусу, як і чужынцу». М. Багдановіч, заўважае крытык, «мае незвычайна сільнае пачуццё красы, гармоніі». Заслугу паэта А. Луцкевіч бачыць у «прысваенні бе-ларусам новых форм верша». Акрамя ўсяго, адзначае ён, «Багдановіч - першы між беларусамі пясняр места, каторае дае яму натхненне не менш, чым жывая прырода. Між імі на першае месца выбіваюцца вершы аб адвечнай сталіцы зямлі беларускай - старой Вільні, каторая зрабіла на песняра незвычайна сільнае ўражанне сваімі памятнікамі старыны, чысленымі высокай красы касцёламі, вузкімі вулкамі, якія не змяніліся ад трохсот гадоў».

У Алаізе Пашкевіч (Цётцы) А. Луцкевіч бачыў асобу, фанатыч-на захопленую беларускім адраджэннем. Ён піша: «Для той невя-лічкай жмені людзей, каторыя тварылі беларускую ідэю, справа беларуская станавіла быццам інтэгральную, неадцзялімую часць іх душы». Менавіта беларуская справа і служыла неабходнаю ўмоваю для росквіту паэтычнага таленту Цёткі. Яе жыццё нагадвае яму ахвярнае самаспаленне: «Праз усё сваё жыццё Цётка папраўдзе гарэла, і шыбка таялі яе сілы, каторыя так шчодра аддавала бе-ларускай справе. I, шыбаючы ўверх - да сонца і да зор, яна разам чула сваю слабасць, бяссільнасць». Моманты ўзлёту і спаду та-нальнасці вершаў Цёткі А. Луцкевіч звязвае з яе грамадскай ак-тыўнасцю. «Слабасць і бяссільнасць» нарастаюць у яе на эмігра-цыі, і, наадварот, Цётка палае, працуючы на роднай ніве.

Характэрнай адзнакай для А. Луцкевіча-крытыка з'яўляецца ягоная здольнасць пераўвасабляцца, аналізуючы творчасць розных мастакоў слова. Няма, здаецца, у літаратуры нічога вартаснага, што магло б схавацца ад яго добразычлівага, заклапочанага погля-ду. У гэтым пераконваешся, чытаючы ягоныя радкі пра Канстан-цыю Буйло. А. Луцкевіч трактуе паэтку як «маладую, поўную сіл і ахвоты да жыцця дзяўчыну, каторая глядзіць на свет такімі вачы-ма, як павінна глядзець дзяўчына з гарачым сэрцам і чыстай ду-шой, маючы 18-20 гадоў». К. Буйло ў вачах А. Луцкевіча - су-працьлегласць Цётцы ў жыцці. А жыццёвы тон, на думку крытыка, адыгрывае вялізную ролю ў станаўленні творчай асобы. Таму, робіць ён выснову, «і не дзіва, што на першым мейсцы ў яе вершах чуюцца гарачыя словы кахання, што яна жджэ тэй любові, якую бачыць толькі ў марах-снах, якую душою яна прачувае». Ты-повай адзнакаю вершаў К. Буйло крытык называе «эратычную інтуіцыю». Менавіта таму «мы маглі бы назваць «песнямі кахання» вершы яе, сабраныя ў томіку пад загалоўкам «Курганная кветка». Гэтыя ж матывы кахання, любові асвятляюць усё, да чаго да-кранаецца паэтка: «Буйла горача любіць свой край і народ, бо не можа не любіць: каханнем сагрэта ў яе ўсё, што яна робіць, што піша».

У апошнім артыкуле кніжкі «Нашы песняры» - пра Змітрака Бядулю - крытык разглядае ролю яўрэяў у сусветнай культуры, дзе яны, нягледзячы на рознасць культур, у якіх тварылі, здолелі захаваць сваё аблічча. Беларуская культура здолела прывабіць і інтэграваць у нейкай ступені 3. Бядулю, гэтага, па словах А. Луц-кевіча, «арыгінальнага маладога песняра».

Па дзвюх асноўных прычынах можна вылучыць наступнае дзе-сяцігодцзе з жыцця А. Луцкевіча-крытыка ў асобны перыяд. У 1929 г. у Вільні выйдзе новая кніжка ягонае крытыкі: «Адбітае жыццё» з падзагалоўкам: «Лекцыі і стацці з беларускае адраджэн-скае літаратуры. Кніжка 1», у якую сабраны найбольш значныя, на думку аўтара, артыкулы, напісаныя за гэты час. Акрамя ўсяго, ка-нец 20-х гадоў вызначаецца і рэзкаю зменаю палітычнай сітуацыі. Калі папярэдняе дзесяцігодцзе мела пэўную стабільнасць і нара-станне беларускага руху, ідэі нацыянальнага адраджэння, то канец 20-х гадоў прынёс пагромы нацыянальнай інтэлігенцыі ва Усход-няй Беларусі, а таксама масавыя рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі, на-кіраваныя супраць дэмакратычных сіл у беларускім адраджэнскім руху. Давялося пэўны час пасядзець у Лукішках і А. Луцкевічу.

Усе гэтыя падзеі не маглі не паўплываць на беларускую літаратуру, якую А. Луцкевіч паважаў за «адбітае жыццё», «бо ж літаратура наогул, а наша адраджэнская - асабліва, і ёсць адбітак жыцця».

Адметнасць некаторых артыкулаў у «Адбітым жыцці» - агуль-натэарэтычныя развагі аўтара. Ужо ў першым артыкуле «Істота літаратуры і яе грамадскае значэнне» крытык вядзе гаворку пераважна пра тэорыю літаратуры, пачынаючы ад пачатку чалаве-чага маўлення. Усе віды мастацтва, разважае А. Луцкевіч, - гэта вынік патрэбы самавыяўлення. Літарататура - гэта самавыяўленне ў слове, якое мае мастацкую форму. Слова, на думку крытыка, - найболып аб'ектыўны спосаб самавыяўлення. Ен разглядае ўзаемадачыненні формы і зместу, зазнаючы, што галоўным пы-таннем у літаратуры, калі размова заходзіць пра форму, з'яўля-ецца рытм, «бо ж і ў творах, пісаных прозай, і ў вершаваных творах бачым зусім натуральны падзел мовы і прыпынкі ў ёй, вы-кліканыя - з аднаго боку - патрэбай «перавесці дух», з другога - біццём нашага сэрца. Стуль - разнароднасць будовы і верша, і сказаў у прозе, залежныя ад нашага ўласнага ўзварушэння, ад тэмпу, шыбкасці біцця сэрца і дыхання».

Найістотнейшым у мастацкім творы А. Луцкевіч лічыць прыгажосць, красу: «Краса ў творах мастацтва - гэта і ёсць тое, што дае нам духовае ўзварушэнне - так званую эстэтычную эмо-цыю». Разглядаючы адрозненні паміж прозаю і паэзіяй, празаікамі і паэтамі, А. Луцкевіч прызнае за апошнімі надзвычайную ролю ў жыцці нацыі: «Вялікія паэты - гэта правадыры, прарокі народаў, уяўляючыя сабе шляхі да лепшае будучыні лягчэй, чым кожны звычайны чалавек, маючыя ў сваім творстве элемент прадбачання, яснавідства». Літаратура ж, паводле пераканання А. Луцкевіча, «гэта найлепшы праваднік новых ідэй і поступу ў народную гу-шчу». Крытык прапануе сваю перыядызацыю беларускай літаратуры, падзяляючы яе на дзве часткі: «Ад пачатку пісьменства да канца XVIII ст. і «Перыяд Адраджэння (XIX-XX стст.)»-

У наступным артыкуле «Эвалюцыя беларускае адраджэнскае ідэалогіі і адбіццё яе ў літаратуры» А. Луцкевіч разглядае шляхі развіцця нацыянальнага самаўсведамлення беларусаў ад пачатку XIX ст. да рэвалюцыі.

Рамантызм пачатку XIX ст. аб'ектыўна зварочваў погляды творцаў на мінуўшчыну свайго народа. Але прыналежнасць пісьменнікаў да шляхты, якая і па нацыянальнай свядомасці ўжо шмат у чым адрознівалася ад беларускага сялянства, прывяла да таго, лічыць А. Луцкевіч, што «літаратура XIX ст. страшэнна бед-ная па сваёй ідэалогіі». А. Луцкевіч тлумачыць такое становішча ў беларускай літаратуры становішчам у грамадстве, дзе «шляхта баіцца акгыўнасці масы». I толькі «лірнік вясковы» У. Сыракомля ды К. Каліноўскі ў сваіх творах, на думку крытыка, «сялянства хочуць бачыць як актыўную масу».

Наступны крок у развіцці нацыянальнай ідэалогіі зроблены народнікамі (Ф. Багушэвіч, Я. Лучына і г. д.)- «На патрыятызм абапіраюцца нашы народнікі, але іх нацыянальны ідэал - дужа вузкі, аднабокі: усё зводзіцца да культу роднае мовы, - «каб не ўмерлі». I толькі новая адраджэнская плынь прыводзіць творцаў да разумення і асэнсавання імі ў літаратуры ідэі нацыянальнай незалежнасці, як перадумовы натуральнага развіцця нацыі: «Ад дамагання звычайнага мясцовага самаўрадовання, палітычны ідэал беларускіх адраджэнцаў... праходзе праз фазы аўтанамізму, фе-дэралізму і ўрэшце - дзяржаўнае незалежнасці».

У артыкуле пра Я. Коласа крытык называе «Новую зямлю» «цудоўнай паэмаю», у якой Колас «даў запраўднае і поўнае - да канца - выяўленне беларускае сялянскае душы».

Жыццёваму і творчаму шляху Я. Купалы прысвечаны артыкул А. Луцкевіча «Напевы ліры Янкі Купалы». Працягваючы ранейшыя развагі аб значэнні творчасці Я. Купалы ў жыцці бе-ларускай нацыі, А. Луцкевіч прыходзіць да высновы, што ў пас-лярэвалюцыйных вершах Купала - «прарок свайго народа, прарок перамогі ідэі Адраджэння».

Гэты артыкул пісаўся А. Луцкевічам у студзені 1929 г. Хутка пачаліся жудасныя часы, і таму з горкім пачуццём чытаюцца сён-ня радкі крытыка: «I жыццёвы і пяснярскі шлях Купалы вызна-чыўся ўжо хіба да канца. Трудна спадзявацца ад яго нечага неча-канага, што з сучасным духоўным воблікам Купалы магло б ака-зацца ў супярэчнасці, бо тое, да чаго ён сягоння дайшоў, гэта ж вытвар больш як 20-гадовае эвалюцыі Купалы. 3 вясковага хлопца вырас вялікі паэт - волат слова, вырас павадыр свайго народа». У творчасці Купалы выдзяляецца агульначалавечы момант, праз што паэт размаўляе не толькі са сваім народам, але і з іншымі: «Усё нашае нацыянальнае сілай творчага таленту свайго Купала падымае на вышыню агульналюдскага разумення, знаходзячы ў ім і адбіраючы цэннасці агульналюдскае вагі». А. Луцкевіч спрабуе вызначыць каштоўнасці, якія аб'ядноўваюць розныя народы, і спыняецца на прыгажосці: «Краса - той супольны язык народаў, які іх звязвае ў вадну сям'ю. I гэтым языком прамовіў Купала на ўвесь свет - ад імя беларускага народа».

Наступны артыкул - «Максім Багдановіч» з падзагалоўкам «У дзесятыя ўгодкі смерці Яго» - істотна дапаўняе сказанае крытыкам пра М. Багдановіча раней. «Багдановіч - паэт палуто-наў... Яго ролю ў беларускай паэзіі можна прыраўнаваць да ролі таго, хто ўвёў у музыку паўтоны, хто на іх збудаваў новую гармонію». Асабліва імпанавала крытыку праца М. Багдановіча над словам: «Багдановіч - вялікі вучыцель: ён паказаў, як, маючы ў душы іскру божую, можна выказаць роднай мовай усё, што перажывае, што адчувае не толькі «народ просты», але і інтэлігент еўрапейскага тыпу». А. Луцкевіч развівае выказаныя ім у артыкуле пра Купалу меркаванні наконт суадносін нацыянальнага і інтэр-нацыянальнага, больш выразна акрэслівае іх узаемасувязь у мас-тацтве: «Нацыянальнае стаецца агульналюдскім праз укрытую ў ім чыстую красу». I таму «пясняр чыстай красы» мае вялізнае зна-чэнне для беларусаў, бо, «выкрываючы вечную, неўміручую красу ў нашым родным, беларускім, Багдановіч уводзіць нас у сям'ю культурных народаў з болынай пэўнасцю, чымся тыя, хто піша вялікія трактаты аб нашым праве на гэта».

Праблема прыгажосці ў М. Багдановіча, на думку А. Луцкевіча, разглядаецца ў творах «Апокрыф», «У вёсцы», «Музыка», дзе М. Багдановіч сцвярджае духоўную сутнасць красы, яе бес-карыслівасць. Аналізуюцца ўзаемадачыненні грамадскага і эстэ-тычнага пачаткаў у мастацкім творы. Крытык лічыць, што «грамадскія матывы, заклікі, ідэалы могуць складаць змест мас-тацкага творства, могуць служыць магутным пабуджэннем да тварэння, але не могуць дыктаваць сваіх законаў красе».

Артыкул А. Луцкевіча «Ідэолаг народнае інтэлігенцыі» прысве-чаны М. Гарэцкаму, якога ён лічыць «найглыбейшым з ідэолагаў беларускае адраджэнскае народнае інтэлігенцыі». А. Луцкевіч па-важае М. Гарэцкага за «натуру абдораную, чуткую і адзыўчывую на ўсё, што робіцца навакол». Менавіта гэтым ён тлумачыць ня-спынныя пошукі пісьменнікам свайго ідэалу: «Гарэцкі асабліва востра перажывае і шуканне грамадскага ідэалу, і захапленне агульналюдскімі пытаннямі і містычнымі настроямі, і ўрэшце да-ходзіць да яснага нацыянальнага ідэалу». А. Луцкевіч сцісла абма-лёўвае дыялектыку развіцця нацыянальных поглядаў М. Гарэцкага: «Праходзячы ўсе этапы культурнага росту (ад несвядомай абароны беларускага да свядомага служэння), Гарэцкі разам з тым перажыў і ўсе этапы развіцця беларускае ідэі». Асноўным у жыцці пісьмен-ніка, заўважае А. Луцкевіч, становіцца беларуская справа, «для якой жыве і працуе сам Гарэцкі, якой шчыра аддае свае сілы, свае здольнасці, свой талент». Перад намі паўстае вобраз трохі нечака-нага Гарэцкага - фанатыка беларускай справы: «Беларуская на-цыянальная справа, справа нацыянальнага адраджэння бе-ларускага народа - гэта найвышэйшы дагмат грамадскае рэлігіі Гарэцкага», што, безумоўна, накладала моцны адбітак на ягоную творчасць. Разглядаючы аповесць М. Гарэцкага «Дзве душы», А. Луцкевіч у першую чаргу адзначае, што аповесць «раскрывае духоўнае хараство барцоў за беларускую нацыянальную ідэю».

А. Луцкевіч падтрымлівае М. Гарэцкага ў яго жаданні сінтэзаваць духоўнае і нацыянальнае, бачачы менавіта гэты шлях перспектыўным для адраджэння беларускага народа: «Безумоўна, да «новага чалавека» дарога ідзе праз паглыбленне свайго духовага Я, праз узбагачэнне сваёй душы. А з скарбаў ДУХА калі не нарадзіўся, дык народзіцца і шуканы Гарэцкім, дый не адным толькі ім, запраўды новы «чалавек-беларус».

Артыкул «На новых шляхах» пачынаецца з літаратуразнаўчых разваг пра суадносіны формы і зместу, пра значэнне форм у літаратурнай творчасці ў гісторыі культуры народаў. А. Луцкевіч падхоплівае і развівае Багдановічаву ідэю паскоранага развіцця беларускай літаратуры. Ён робіць назіранні за развіццём рытмікі, формы ў беларускай паэзіі XIX-XX стст., прызнаючы вучобу яе на сусветных узорах. А. Луцкевіч адзначае ўплыў экспрэсіянізму на паслярэвалюцыйную паэзію Я. Коласа і ў яшчэ большай сту-пені - на паэзію М. Багдановіча і Я. Купалы: «Гэта ўсё людзі, узгадаваныя агульнаеўрапейскай культурай». У паэзіі Я. Купалы і М. Багдановіча ён знаходзіць уплывы сімвалізму, футурызму і спрабуе вызначыць новыя матывы і формы ў маладых беларускіх паэтаў на прыкладзе зборнікаў У. Дубоўкі «Строма», У. Жылкі «Уяўленне» і М. Чарота «Босыя на вогнішчы». Вось адна з яго кароткіх і ёмістых характарыстык: «Уладзімір Жылка ў «Уяўленні» адтварае псіхалагічны бок нацыянальнае рэвалюцыі».

«Пад сінім небам» - артыкул з падзагалоўкам «Характа-рыстыка творчасці Наталлі Арсенневай». Яе першая кніжка вершаў «Пад сінім небам» (Вільня, 1927), піша А. Луцкевіч, - «край, такі далёкі ад усяе нашае сучаснасці з яе цывілізацыйнымі заваяваннямі, край фантазіі і хараства, дзе пануе непадзельна му-зыка гукаў». Гэта, адзначае крытык, - «першы варунак, першая і найболын істотная адзнака запраўднае паэзіі».

А. Луцкевіч вьідзяляе ў заходнебеларускай літаратуры тры ідэалагічныя кірункі: «нашаніўскі», «барацьбяны», «шуканне красы хараства». Н. Арсеннева, на яго думку, належыць да трэцяга. Па-этка «чуткая на боль і пакуту нашага гаротнага народа». Шукаючы адпаведнага вызначэння яе паэзіі, А. Луцкевіч пераходзіць на мову вобразаў і параўнанняў: «Яе творы - гэта запраўды быццам тыя сіненькія васілёчкі пад нашым сінім небам - сярод жыта, узрашчонага цяжкай працай і барацьбой селяніна».

А. Луцкевіч, безумоўна, належыць да ліку арыгінальных, кан-цэптуальных крытыкаў. Але, на наш погляд, суб'ектывізм крытыка праявіўся ў артыкуле «Бунт проці Бога». Разгледзеўшы «бунт проці Бога» ў творах К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы (не «заўважыўшы» на тое, што К. Каліноўскі прапагандаваў унію, Ф. Багушэвіч пісаў у акрэслена каталіцкай традыцыі, а Я. Купала прычыніўся да выдання каталіцкай кантычкі), А. Луцкевіч знахо-дзіць «бунт» і ў вершах паэта-ксяндза К. Сваяка: «Праглядаючы томік яго вершаў «Мая ліра», выданы Беларускім выдавецкім та-варыствам у 1924 годзе ў Вільні, мы бачым усюды «крык роспачы душы збалелай, з мук ашалелай», бачым страшэнную духовую драму паэта-ксяндза, утраціўшага веру ў Найвышэйшую Спра-вядлівасць». К. Сваяк, мяркуе крытык, «з рук Божага Даўцы» ўжо не чакае «збаўлення з долі апляванай», бо «збаўленне» гэтае вы-магае барацьбы! А барацьба ў лагічным ланцужку А. Луцкевіча супярэчыць веры ў Бога, сутнасць якой, паводле крытыка, з'яўляецца наканаванасць.

Кантрастным вобразам ксяндза-бунтара, які падняў руку на самае святое, А. Луцкевіч, вядома, прыцягнуў вялікую ўвагу і да творчасці паэта і да яго па-мастацку каларытнай асобы. Але ж ці быў гэты разлад на самай справе? Сам К. Сваяк быў апанаваны ідэяй хрысціянскай гуманізацыі народнага руху, таго, што А. Луцкевіч называе «барацьбою»: «Мы павінны дайсці да высновы, што калі адкінем хрысціянства ад руху нашага народнага, то ён, гэты рух, расплывецца ў золкай міжнароднасці і этычнай развяз-лівасці», - пісаў К. Сваяк у дзённіку. Беларускі ксёндз-паэт з гонарам выконваў гэтую вызначаную сабе місію, не супраць-пастаўляючы народную барацьбу і веру ў Бога: «Аддаючыся най-бліжэйшым братам маім, я хачу споўніць Волю Тваю, Іыукаць праўды і несці знайдзеную.другім».

У жыцці самога А. Луцкевіча супярэчлівасці паміж перакананнямі і дзеяннямі ў адносінах з рэлігіяй былі ці не боль-Іііымі за тыя, што ён убачыў у К. Сваяка. 3 аднаго боку, атэістыч-ны светапогляд і калі не задавальненне, дык, прынамсі, спакойны тон у апісаннях змагання з царквою ў Савецкай Беларусі, а з другога боку - актыўны ўдзел у перакладзе Новага Запавету на беларускую мову, які і да сёння лічыцца адным з найбольш уда-лых перакладаў Бібліі па-беларуску (апошняе, чацвёртае выданне. Таронта, 1991).

Адзін з тэматычных артыкулаў А. Луцкевіча - «Вільня ў бе-ларускай літаратуры». Жыццё горада, адзначае А. Луцкевіч, займае невялікае месца ў беларускай літаратуры, за выключэннем хіба Вільні, якая мае захаваную, як нідзе, шматвяковую гісторыю, помнікі, адметную душу. У кожнага з беларускіх творцаў, заўважае крытык, ёсць свая Вільня. У Я. Коласа і М. Багдановіча - сучас-ная Вільня, у Багдановіча ў «Пагоні» і ў Купалы ў «Замкавай гары» - Вільня мінулая. Для Змітрака Бядулі - гэта «святое месца». Леапольд Родзевіч ставіць яе ў адзін шэраг з найболып выдатнымі, па яго меркаванні, з'явамі ў беларускім адраджэнні: «Беларусь - Вільня - Скарына - «Наша Ніва» - Луцкевіч (Іван, брат Антона Луцкевіча. - А. Б.) стаяць нераздзельна, шчыльна». Цікавыя адно-сіны У. Жылкі да Вільні. Як заўважае А. Луцкевіч, «Меккай вьіда-ецца нашаму песняру тая Вільня, з якое сёння беларуская ідэя аказалася прымушанай уцячы ў Медыну - Менск».

Апошні артыкул у кнізе А. Луцкевіча «Жыдоўскае пытанне ў нашым пісьменстве» закранае як адносіны паміж беларусамі і яўрэямі, так і адлюстраванне гэтых адносін. У творчасці бе-ларускіх пісьменнікаў А. Луцкевіч адзначае, штр «беларускі адраджэнскі рух - гэта рух шчыра дэмакратычны, і ўжо з гэтае прычыны ў ім нямашака месца для нацыянальнага шавінізму, для нацыянальнае нянавісці».

У 20-я гады ў А. Луцкевіча выходзіць шмат асобных крытыч-ных артыкулаў і рэцэнзій, сярод якіх варта вызначыць «Сымона-музыку», рэцэнзіі на «Гісторыю беларускае літаратуры» М. Гарэц-кага, «Безназоўнае» Я. Купалы, памяці I. Канчэўскага, прысвеча-ныя творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча, У. Дубоўкі, Ф. Аляхновіча, Ядвігіна Ш., К. Сваяка і інш. Асобнай брашураю выйшаў артыкул «Пуцяводныя ідэі беларускай літаратуры» (Вільня, 1921), дзе А. Луцкевіч разглядае ідэалогію беларускай літаратуры ад канца XIX да пачатку XX ст. Істотныя тут высновы крытыка наконт на-цыянальнага характару беларускай літаратуры і ідэалаў беларускіх пісьменнікаў XIX ст.: «Нацыянальнага элементу ў беларускім разуменні не бачым яшчэ ані ў дэмакратаў, ані тым больш у шля-хоцкіх пісьменнікаў. Няма гэтакага свядомага нацыянальнага ідэалу ў іх і адносна да мовы беларускай, у якой усе яны пішуць: пішуць яны па-беларуску, бо народ так гаворыць!» Толькі з пры-ходам у літаратуру Ф. Багушэвіча «паэзія абдымае і элемент свя-дома нацыянальны». А. Луцкевіч так ацэньвае заслугі Ф. Багушэ-віча ў развіцці беларускай ідэалогіі: «Ён першы развярнуў у сваіх творах цэлую шырокую праграму, паставіўшы сабе галоўнымі мэ-тамі: прабуджэнне ў мужыка самапашаны, пачуцця сваёй чалаве-чай і нацыянальнай годнасці і вартасці. Бо ён першы абвяшчае самацэннасць нацыянальнасці і мовы беларускай і па гэтай дарозе ідзе доўгі сцяг яго духовых наследнікаў - і ўсе тыя беларускія дзеячы, што паклалі падваліны сучаснага адраджэнскага руху, кшталтавалі сваю ідэалогію па ідэалах і лозунгах Мацея Бурачка». У сучаснай літаратуры, як лічыць А. Луцкевіч, найбольш прыкмет-ная асоба - Я. Купала: «У асобе Купалы найболын поўна вы-явіліся ўсе тыя думкі і ідэалы, якія твораць працэс адраджэння нашага народа». Беларуская літаратура, паводле Луцкевіча, ёсць «частка сусветнага творства».

Даволі плённымі для А. Луцкевіча-крытыка з'яўляюцца 30-я гады. У 1932 г. выходзіць ягоная брашура «Янка Купала як Прарок Адраджэння», якая ўяўляла сабою лекцыю, чытаную крытыкам у Вільні, Рызе і Дзвінску «У 50-я ўгодкі нарадзін паэта». Гаво-рачы пра Купалу, А. Луцкевіч параўноўвае яго з Пушкіным у рускай літаратуры, Міцкевічам у польскай, Шаўчэнкам ва ўкраінскай. У творчасці Я. Купала «ўвесь аддаецца ідэі ўсебаковага адраджэння й вызвалення працоўнага народа і дае сінтэз змагання нацыянальнага і сацыяльнага - сінтэз, які характарызуе творчасць Купалы ад пачатку да канца». А. Луцкевіч шукае падставы, якія дазвалялі Купалу выступаць вешчуном беларускага адраджэння: «Каб нешта прарочыць... дзеля гэтага трэба было крэпка верыць у сваю ідэю, трэба было мець і нейкія аб'ектыўныя падставы ддя такое веры. I Купала знайшоў гэтыя падставы - у слаўнай мінуўшчыне свайго народа».

Гэта тыповы шлях беларускіх адраджэнцаў - вера ў будучыню, якая абапіралася на славутую мінуўшчыну беларусаў. Усё бела-рускае асяродцзе, што акаляла паэта, захаплялася гісторыяй свайго народа і здолела прышчапіць гэтае захапленне Купалу. У паэме Я. Купалы «На Куццю», на думку А. Луцкевіча, найболын поўна выказваюцца аднрсіны паэта да мінуўшчыны, сучаснасці і буду-чыні беларускай ідэі. Купала спрабуе выявіць прычыны заняпаду нацыі і бачыць іх як у навязванні беларусам чужой, інша-нацыянальнай волі, так і ў сацыяльным прыгнёце народа. Але, выразна адчуваючы атмасферу здрадніцтва, адступніцтва, дзе гінуць лепшыя (што ён паказаў у паэме «Сон на кургане»), паэт у той жа час верыў у няўхільную эвалюцыю грамадства: «Купала не толькі клікаў свой народ да адраджэння, да барацьбы, але й прадбачыў будучыну, прадбачыў трыумф беларускае адраджэнскае ідэі, трыумф беларускіх працоўных масаў».

Менавіта ў гэтай здольнасці прадбачання і заключаецца вя-шчунства Купалы, робіць выснову А. Луцкевіч, «бо і Вялікую Рэвалюцыю ў Расеі, і сацыяльны пераварот, і стварэнне ўлады працоўных, і той магутны ўздым беларускіх масаў пад незалеж-ніцкім сцягам, які знайшоў найболып яркае сваё выяўленне ў Усебеларускім Кангрэсе ў Менску ў канцы 1917 года, - усё гэта вешчым духам сваім напрарочыў Купала».

А. Луцкевіч спрабуе асэнсаваць сённяшні дзень у жыцці «прарока адраджэння», ягоную творчасць у свеце рэалізацыі ідэй і з сумам адзначае: «Ды і мусіць сняцца Купале абразы поўнага здзяйснення яго ідэалу Адраджэння, - здзяйснення да канца. Але на паперу яны ўжо не выліваюцца і - здаецца - не выльюцца».

А. Луцкевіч спадзяваўся, што гэтыя ідэалы «даспявае хіба но-вае, маладое пакаленне песняроў беларускіх, аб якіх маем поўнае права сказаць, што яны ўсе - у болыпай ці меншай меры - ду-хоўныя дзеці Янкі Купалы. Слова за імі!» На жаль, гістарычныя абставіны ў Савецкай Беларусі пачалі крута мяняцца, і духоўная спадчына Я. Купалы была знявечана разам з яе носьбітамі. Астатнія ж муеілі тварыць у манеры «сацыялістычнага рэалізму».

Ноткі суму і разгубленасці ў юбілейнай лекцыі ў дачыненні да Купалы набываюць пэўнае акрэсленне ў артыкуле «Ян Луцэвіч - Янка Купала» (Беларускі звон. 1932. 30 ліп.), гэтаксама прысвеча-ным 50-м угодкам з дня нараджэння паэта. А. Луцкевіч вылучае «тры моманты ў жыцці Беларусі», якія адбіліся на творчасці паэта: «момант велізарнага нацыянальнага ўздыму», «момант тварэння новага сацыяльнага ладу на беларускай зямлі» і «момант не радасці, а жаху, момант, калі па загаду чырвонае Масквы - ад імя тае ж сялянска-работніцкае ўлады - пачалося таптанне і нішчэн-не ўсяго, што было цэнным і святым для Купалы. Гэта - вядомая процібеларуская акцыя ў Савецкай Беларусі, знайшоўшая свой водгук і ў Заходняй Беларусі, - акцыя, закончаная разгромам бе-ларускай інтэлігенцыі, арыштам некалькіх сотняў найвыдатней-шых беларускіх культурных працаўнікоў у БССР». «Разборы» не абмінулі і Купалу, адзначае А. Луцкевіч: «I вось пачаўся і чыста інквізітарскі націск на Купалу, каб ён «пакаяўся» ў сваіх «нацыяналістычных грахах» і адрокся ад сваёй нацыянальнае ідэалогіі. Купала мужна адбіваў гэты націск, але ўрэшце, бачачы, як паддаюцца вонкавай сіле другія, паддаўся ёй і ён, апошні». Акт спробы самагубства Купалы, на думку А. Луцкевіча, быў актам пратэсту супраць навязанага тэрору. Менавіта праз яго Купала «сцвердзіў сваю духоўную веліч не толькі як паэта, але і як грамадзянін».

Праз два з палавінаю месяцы, 19 лістапада 1932 г., у гэтай са-май газеце з'явіцца артыкул А. Луцкевіча «50-лецце Якуба Коласа», дзе крытык ацэньвае вялізны ўклад Я. Коласа ў беларускую літаратуру, не забыўшыся дадаць: «Праўда, пэўне і шмат цяжкага прыйшлося перажыць за апошнія гады Я. Коласу, гледзячы, як сталінскія агенты пачалі паход проці беларускай культуры й бе-ларускага народа, зніштажаючы і разганяючы па ўсёй Расеі бе-ларускую інтэлігенцыю... «Новы куро Сталіна, - з горыччу піша крытык, - прыглушыў і ліру Коласа, але - не заглушыў».

Таксама юбілейным, па сутнасці, з'яўляўся артыкул А. Луцке-віча «Крытычныя моманты ў жыцці Купалы і Коласа - паводле іх твораў», надрукаваны ў часопісе «Новая варта». Аналізуючы дарэвалюцыйныя вершы Купалы, А. Луцкевіч знахо-дзіць вытокі песімізму паэта, ягонага «сусветнага суму». Я. Колас, заўважае крытык, сумуе ў астрозе, але «дух яго крэпкі». Крытычны момант, лічыць ён, у творчасці Коласа настае пасля рэвалюцыі, па вяртанні на Бацькаўшчыну ў 1921 г., калі Колас, абглядаючыся ў вёсцы, піша: «Кавалі другія, а ланцуг той самы».

Найвялікшы крызіс у Купалы, мяркуе А. Луцкевіч, настае ў час пагрому беларускай інтэлігенцыі ў канцы 20-х гадоў. Пасля замаху на жыццё і пакаяння, адзначае крытык, «тая іскра Божая», якая так цудоўна ззяла ў душы паэты, тухне з дня на дзень, і Ку-пала ўжо нічога новага не творыць».

Я. Колас у канцы 20-х гадоў, на думку крытыка, таксама перажывае творчы крызіс: «Гэты найярчэйшы ідэолаг беларускага сялянства з яго векавечнай цягай да ўласнае зямлі піша цяпер апа-вяданні, асуджаючыя гэтае імкненне беларускага сялянства да самастойнага варштату працы - сваёй зямлі, а за тое ўслаўляе «калгасы», шляхам гвалтаў і тэрору накіненыя нашай вёсцы... Ці здолее паэта стварыць у сваёй душы такі ж яркі і красачны «новы свет», як гэны «стары», што адбіўся ў «Новай зямлі»?

Азіраючы палетак беларускай паэзіі ў Савецкай Беларусі, А. Луцкевіч робіць несуцешныя высновы: «А старая «нацыянал-дэмакратычная» паэзія - разбітая, раздаўленая ботамі агентаў ГПУ, шіёваная самімі сваімі «каючыміся» тварцамі - паступова замаўкае». ЁН спрабуе зірнуць наперад і прарочыць: «А тым часам гараскопы беларускай паэзіі ў БССР наогул невясёлыя. Яна перажывае вельмі цяжкі крызіс». Ды А. Луцкевіч не губляе надзеі і верыць усё ж такі ў жыццяздольнасць беларускай паэзіі, падво-дзячы пад сваю веру тэзу адвечнага імкнення чалавека да прыго-жага: «Чалавек без паэзіі ніяк жыць не можа і будзе далей тварыць яе, будзе шукаць красы і хараства нават у варунках глыбокага паняволення ягонае індывідуальнасці і свабоднае творчасці. Цяжкі бот агентаў ГПУ роўна прыдавіў гэтую цудоўную краску чалавечае творчасці (паэзію) на ўсім абшары дасягаемасці».

У гэты самы час Я. Купала мусіў змясціць ліст у «Савецкай Беларусі», дзе ён пісаў: «Беларускія нацыянал-фашысты, робячы справу польскага і сусветнага імперыялізму, стараюцца выка-рыстаць і мой пяцідзесяцігадовы юбілей для сваіх агідных правакацыйных мэт. Яны распаўсюджваюць чуткі, што нібыта балынавікі прымушалі мяне пісаць, як пішу я цяпер.

Я з абурэннем адкідаю гэтую фашыстоўскую хлусню і ўсякія плёткі аб тым, што я калі-небудзь быў праціўнікам Камуністычнае партыі і Савецкае ўлады.

Я пратэстую супраць юбілейнага фарсу, які наладжваюць у мой гонар тыя, чые рукі ў крЫві працоўных Заходняй Беларусі...

Ганьбячы здрадніцкую работу нацыянал-фашызму, я заяўляю, што адзіны шлях да канчатковага вызвалення працоўных мас - ёсць шлях камунізму».

У наступным, 1933 г. А. Луцкевіч выдае асобнаю брашураю чарговы рэтраспектыўны агляд беларускай паэзіі «Галоўныя кірункі ў беларускай паэзіі».

Пачынаючы ад дарамантычнай паэзіі Я. Баршчэўскага (пачатак XIX ст.), А. Луцкевіч спыняецца на вершы П. Багрыма, адзначаю-чы ягонае знітаванне з фальклорам, на «Энеідзе», як ужо цалкам «свядомым творстве». Этапам у развіцці беларускай літаратуры крытык лічыць творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча, які «пакідае нам запраўдную спадчыну ў беларускай мове».

А. Луцкевіч выдзяляе рамантычныя, неарамантычныя ўплывы ў беларускай літаратуры, адзначаючы, што «натуралізм (сённяш-няй тэрміналогіяй - рэалізм. - А. Б.) і рамантычны ідэалізм ідуць у нас поплеч, перамешваючыся». Да народніцка-натуралістычнага кірунку А. Луцкевіч адносіць Ф. Багушэвіча, Я. Лучыну, А. Гуры-новіча, К. Каганца, Ядвігіна Ш., Цётку.

Новым важным крокам наперад у беларускай літаратуры А. Луцкевіч лічыць нашаніўскі перыяд. «Наша Ніва», на яго по-гляд, - «літаратурная школа, фармулявала ідэалогію беларускіх адраджэнцаў». У сваю чаргу літаратурны нашаніўскі рух «злучаў маладых аўтараў на грунце адраджэнскае ідэалогіі».

А. Луцкевіч дае характарыстыку Я. Купалу, заўважаючы, між іншым, што «яго нацыянальная ідэалогія поўнасцю грунтуецца на высокагуманітарных падставах». Купала, на яго погляд, - «тыповы неарамантык». Я. Колас прадстаўляе «вышэйшую фор-му народніцка-натуралістычнага цячэння». У Ц. Гартнага кры-тык вылучае «пралетарскі кірунак». Схільныя да містыцызму А. Гарун, 3. Бядуля, М. Гарэцкі, на думку А. Луцкевіча, шукаюць у містыцы адказы на жыццёвыя пытанні. М. Багдановіч, прадстаўнік «эстэтызму», «удумчывы і тонкі цаніцель красы, да-лёкі ад развіваўшайся на Бацькаўшчыне палітычнае барацьбы, сваё служэнне беларускаму народу бачыць у тварэнні высокамастацкіх цэннасцей у беларускай мове». У цэлым жа, лічыць А. Луцкевіч, «найбольш характэрнай рысай беларускае адраджэнскае паэзіі ёсць яе рацыяналізм».

Цікавы погляд А. Луцкевіча на развіццё літаратурнага працэсу ва Усходняй Беларусі, у прыватнасці на лёс аб'яднанняў «Маладняк» і «Узвышша»: «У аснову сваёй дзейнасці «Маладняк» паклаў гэткі прынцып: зрабіць літаратуру сродкам прапаганды на карысць рэвалюцыйнай улады і замацавання новага сацыяльнага ладу. Пры аднароднасці ідэалогіі сяброў «Маладняка» гэтае задан-не і мусіла б выпаўняцца зусім натуральна, самахоць, - асабліва прымаючы пад увагу агульны ўздым настрояў у рэвалюцыянераў-пераможнікаў. Аднак на дзеле выйшла інакш: «маладнякоўская» асацыяцыя аказалася цалкам падпарадкаванай камуністычнай партыі і камсамолу, і апошнія, не задавольваючыся ідэйным кіраўніцтвам, выявілі імкненне ператварыць «Маладняк» у свайго роду рамесніцкі цэх, прабуючы вырашыць пытанні чыста мастац-кага характару, у якіх ні партыя, ні камсамол не былі кампетэнт-нымі. Гэта выклікала ўнутраны разброд сярод асацыяцыі». Такім чынам вылучылася «Узвышша». «Група «Узвышша», - як лічыць А. Луцкевіч, - раіпуча бараніла інтарэсы мастацтва, даючы адпор імкненням зусім некампетэнтных у галіне мастацтва органаў пад-чыніць сабе апошняе... Аднак змаганне за мастацтва неўспадзеўкі закончылася выступленнем на сцэну грубае фізічнае сілы - сілы савецкае ўлады і камуністычнае партыі, якія і ўчынілі поўны разфом «інакамыслячых»... Запраўдныя мастакі слова, шчырыя і чэсныя самі з сабой, аказаліся абвінавачанымі ў рознага роду «ўхілах» ад сталінаўскае «генеральнае лініі», у «нацыянал-дэмакратызме» і т. п. і былі выкінены за борт жыцця... Склад рэдакцыяў «Полымя» і «Узвышша» быў радыкальна «ачышчаны» ад усіх, хто сваёй музы не хацеў ператварыць у звычайнае рамясло. «Уцалелі», праўда, Колас, Янка Купала (пасля спробы самагубст-ва), Бядуля, - але іх прымусілі «пакаяцца» і публічна апляваць усё, што дагэтуль тварылі і ў цэннасць чаго верылі». Перакананы прыхільнік дэмакратыі, справядлівага ўладкавання свету, чалавек, які надзвычай выразна адчуваў і даражыў такімі паняццямі, як во-ля, незалежнасць, ён востра ненавідзеў гвалт і прыгнёт.

У наступныя гады ў А. Луцкевіча выходзіцЬ яшчэ некалькі крытычных артыкулаў, рэцэнзій, аглядаў беларускай літаратуры па-беларуску і па-польску. 3 іх варта назваць такія, як «Ігіеіа піеро<11е§1о5сіо\уа XV роегд Ьіаіогшісіё», «Аб беларускай літаратуры нашаніўскае пары», «Одгсхігепіспуа ШегаШга Ьіаіогшіса».

У артыкуле «Праблема сфармавання нацыянальнае душы Мак-сіма Багдановіча (да 20-х угодкаў смерці)» (Калоссе. 1937. Кн. 4) А. Луцкевіч разглядае асноўныя крыніцы, якія паўплывалі на ста-наўленне нацыянальнай свядомасці паэта, адзначаючы, між іншым, што аб Багдановічу «трэба гаварыць як аб незвычайным у нашай паэзіі фэномене». У артыкуле «Абдзіраловіч і Барыка (літаратурная паралель)» (Калоссе. 1939. Кн. 1) крытык праводзіць параўнальны аналіз «Дзвюх душ» М. Гарэцкага і «РггесКуіохпіа» С. Жаромскага, твораў, «якія шмат у чым вельмі падобны да сябе, якія развязваюць тую ж праблему, хоць і ў розным асяроддзі, аналагічна».

На працягу ўсяго часу А. Луцкевіч вядзе вялікую навуковую, літаратуразнаўчую, пошукавую працу, друкуючы такія артыкулы, як «Нязнаныя творы М. Багдановіча», «Успаміны аб Мацею Бурачку», «Абмылкі ў выданнях твораў Багушэвіча», «Праўда аб «Мужыцкай праўдзе», «Палітычны працэс Якуба Коласа» і шмат іншага.

У лютым 1917 г. (паводле новага стылю - у сакавіку) было звергнута самаўладства дынастыі Раманавых, трохсотгодцзе якой урачыста адзначалася ў 1913 г. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Беларусі паступова вызначыліся два розныя напрамкі грамадска-палітычнага развіцця і ў адпаведнасці з гэтым складваліся дзве дзяржаўныя сістэмы, заснаваныя на супрацьлеглых ідэйных дактрынах: адна - нацыянальная, народжаная рэальнымі ўмовамі і патрэбамі пошукаў неадкладнага выхаду з тых тупікоў і катакліз-маў, у якія беларускі народ быў уцягнуты па чужой волі, і дру-гая - падпарадкаваная катастрафічным па сваіх выніках догмам, нацэленым на сусветную балыііавіцкую рэвалюцыю.

Адразу ж на тэрыторыі Беларусі адкрыта пачалі дзейнічаць партыі, арганізацыі і аб'яднанні, палітычных правоў якіх ніхто не спрабаваў ды і не меў улады абмяжоўваць. Цэнтр грамадска-палітычнага жыцця перамяшчаецца з Вільні ў Мінск, дзе адбы-ваюцца найболып важныя мерапрыемствы, прадпрымаюцца актыўныя спробы згуртавання патрыятычных сіл, што ўспрынялі ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння.

Праз кароткі час пасля Лютаўскай рэвалюцыі - з 25 па 27 са-кавіка (7-9 красавіка) 1917 г. - у Мінску праходзіў з'езд прад-стаўнікоў беларускіх партый і арганізацый, на якім быў выбраны Беларускі нацыянальны камітэт. Найвялікшай заслугай камітэта аказалася выданне газеты «Вольная Беларусь». Яе рэдактарам і найбольш актыўным аўтарам стаў Язэп Лёсік, які за сваю палітычную дзейнасць шмат гадоў правёў на царскай ссылцы ў Сібіры.

-12 (21-25) ліпеня таго ж 1917 г. адбыўся другі з'езд дэлегатаў ад беларускіх партыйных і грамадзянскіх арганізацый, на якім, у прыватнасці, прагучала патрабаванне стварэння сеткі беларускіх школ і напісання падручнікаў па беларускай мове. Там, між іншым, паведамлялася: «Тарашкевіч пад кірункам акадэмікаў Карскага і Шахматава сядзіць над граматыкай. <...> Душэўскі піша геаграфію. Цяпер у Мінску Таварыства беларускай культуры выгаласіла конкурс на 10 школьных падручнікаў» (Вольная Беларусь. 1917. № 9. 26 ліп.). На з'ездзе была створана Цэнтральная Рада беларускіх арганізацый і партый. (464-465)

кастрычніка (7 лістапада) 1917 г. адбылася бальшавіцкая рэвалюцыя, у выніку якой на землях колішняй Расійскай імперыі першая сусветная вайна перарасла ў грамадзянскую. У Беларусі рэальная ўлада аказалася ў руках дзеячаў, якіх непрадбачлівы ваенны лёс закінуў сюды з розных куткоў імперыі. Новы лад усталёўвалі выхадцы з Латвіі Кнорыньш (Кнорын), Ландэр, Рэзаў-скі, Рэйнгольд, армяне Мяснікян (Мяснікоў), Алібегаў, ураджэнец Варшавы Берсан, а таксама Фрунзе (Міхайлаў), Калмановіч, Крывашэін і інш.

Дзеячы беларускага адраджэння па-рознаму сустрэлі вестку аб новай рэвалюцыі. Мабыць, найболыы дальнабачным аказаўся Язэп Лёсік, галоўны рэдактар газеты «Вольная Беларусь». Ён адразу ж пасля кастрычніцкага перавароту ў Петраградзе прадбачыў яго вынікі. У лістападзе 1917 г. у артыкуле «Скуткі бальшавіцкага паўстання» ён пісаў: «3 бальшавікамі трэба змагацца дзеля таго, што яны рыхтуюцца завесці ў дзяржаве такі грамадзянскі лад, да каторага людзі яшчэ не дараслі. Уводзіць у нас, пры нашай гаспадарскай і грамадскай адсталасці, сацыялістычны лад - гэта ўсё роўна, каб хто захацеў з малога хлопца раптам зрабіць дзецюка да стаў бы цягнуць яго за вушы ўверх. Разумеецца, апроч калецтва, з гэтага нічога б не выйшла. А тым часам бальшавікі робяць нешта падобнае з Дзяржавай Расійскаю, і мы бачым, што скуткам іх заўчаснай чыннасці пабольшваецца бязлад, калатніна і заняпад, хоць яны шчыра жадаюць дабра працоўнаму народу.

...Бальшавізм спакусіў цёмныя, несвядомыя масы моцнымі абяцанкамі скончыць вайну, надарыць зямлёю, накарміць галодных, усцешыць бяздольных, прыпыніць калатніну, устанавіць парадак. Тым часам, нічога гэтага ён зрабіць не здолее. <...> Народ утаміўся і перажыў усе стадыі сацыялістычных абяцанак. Гэтыя абяцанкі нічога, апроч утомы і зняверра, яму не далі. Балыпа-візм - гэта астатняя хваля рэвалюцыйнага руху - далей пасувацца некуды. Ад гэтага часу рух рэвалюцыйнага поступу пачне здаваць назад і - хто скажа, дзе гэтае адступленне назад супыніцца? Хто можа быць пэўным, што не з'явіцца ў гэты цяжкі час грамадскага заняпаду які-небудзь Напалеон і не пастараецца завесці парадак на свой густ і разуменне?»

Артыкул - сведчанне небывала шырокага кругагляду і дальнабачнасці беларускіх палітыкаў той пары і адначасова - паказчык узроўню маладой нацыянальнай публіцыстыкі, яе ўмення не толькі цвяроза ацэньваць тагачасную палітычную сітуацыю, але і далёка глядзець наперад.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Цэнтральная Рада беларускіх. арганізацый і партый падрыхтавала і 15(28) снежня 1917 г. скліка-ла Першы Усебеларускі кангрэс, на які сабраліся 1872 дэлегаты ад усіх рэгіёнаў Беларусі, розных грамадскіх і палітычных арганіза (465-466) цый, пасланцы губернскіх земстваў, органаў мясцоваГа самакіра-вання. Былі там прадстаўнікі бежанцаў і тых, хто служыў у арміі ці на флоце, хто жыў у Петраградзе, Маскве і іншых гарадах.

Бальшавіцкія кіраўнікі Заходняй вобласці (так афіцыйна назы-валася Беларусь), пераканаўшыся, што ўдзрльнікі кангрэса абмяркоўваюць толькі нацыянальныя праблемы жыцця беларус-кага народа, ноччу з 30 на 31 снежня (па новаму стылю), выка-рыстаўшы ваенную сілу, разагналі кангрэс, які, аднак, паспеў стварыць Выканаўчы камітэт, і ён з гэтага часу пачаў кіраваць нацыянальна-вызваленчым рухам беларускага народа.

Кангрэс, які быў скліканы, каб вырашыць лёс Бацькаўшчыны, адрадзіць яе пасля некалькіх стагоддзяў заняпаду, знайшоў адлюстраванне ў апавяданні Максіма Гарэцкага «Усебеларускі з'езд 1917-га года» (1922). Ва ўспамінах удзельніка кангрэса - звычайнага селяніна са Смаленшчыны Кузьмы - перадаецца атмасфера небывалага патрыятычнага ўздыму людзей, што сабраліся ў Мінску, каб вырашыць лёс роднай зямлі: «Позна ўжо, ноч, а ў нас у тым тэатры ну вось якраз, як на Вялікадні ў царкве. Неяк і радасна, і смутна, і хто ведае, што з табою робіцца, хрыстосавацца хочацца з усім народам. Гэта ж не жарты: рэспубліку сваю, Беларусь няшчасную, на ногі ставім... Хочам, каб усё пайшло народу, і зямля, й лясы, і ўласць... Мы ж на сваёй зямельцы...».

Мабыць, упершыню ў беларускай літаратуры быў паказаны просты селянін, які так выразна ўсведамляў сваю асабістую адказнасць за гістарычны лёс усяго народа. Гэтае пачуццё і дало яму права заявіць: «А таго п'янага чарнамазага падду, што з'езд наш разагнаў, каб дзе злавіў, то зараз бы яму каюк зрабіў, хоць душагубства не люблю.

За што ж такая злосць?

За тое, браце, што ён біў нашых людзей, дэлегатку біў. Дзяўчына такая, што ён і ў падмёткі ёй не варты, а ён біў яе выспяткам, ботам, таптаў нагамі...».

Той «чарнамазы падла» - гэта быў начальнік мінскага гарнізона Крывашэін, які, як сведчаць удзельнікі кангрэса, быў зусім п'яны і нешта спрабаваў з трыбуны гаварыць без складу і ладу.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі і затым на працягу ўсяго перыяду грамадзянскай вайны разгортвалася абвостраная ідэйная палеміка аб месцы Беларусі ў свеце, аб тым, ці мае права яна самастойна вырашаць свой лёс. Моцны штуршок гэтай палеміцы даў Першы Усебеларускі кангрэс, пасля якога беларускае пытанне пачало актыўна абмяркоўвацца на старонках рускіх і польскіх газет розных палітычных арыентацый.

Яшчэ ў 1917 г. на парадку дня стала пытанне аб адраджэнні незалежнасці Полыычы. Перад афіцыйным яе абвяшчэннем (466-467) (11 лістапада 1918 г.) хуткімі тэмпамі ствараліся польскія ўзброеныя сілы (легіёны) - прытым не толькі на карэнных польскіх землях, але і на тэрыторыі Беларусі, дзе быў сфарміраваны корпус генерала Доўбар-Мусніцкага. Уплывовыя палітычныя сілы ў Польшчы патрабавалі вяртання граніц 1772 года.

У сваю чаргу балыдавіцкія кіраўнікі Заходняй вобласці лічылі яе ўсяго толькі інтэгральнай часткай Савецкай Расіі. Дзеячы ж беларускага нацыянальнага адраджэння шукалі свае ўласныя шляхі развіцця краю.

Ад вырашэння нацыянальных і сацыяльных праблем залежаў лёс народа, які на папялішчах павінен быў адраджацца да новага жыцця. У ідэйнай палеміцы з вядомых пісьменнікаў найбольш актыўны ўдзел прымалі Алесь Гарун, Змітрок Бядуля, Язэп Лёсік, а таксама Янка Купала.

Ідэйныя пазіцыі дзеячаў беларускага адраджэння дастаткова выразна былі сфармуляваны, у прыватнасці, у артыкулах А. Гаруна «Одгукі» (Вольная Беларусь. 1918. № 1. 7 студз.) і «Увагі да нацы-янальнага руху» (Вольная Беларусь. 1918. № 9. 7 сак.). У першым з іх аўтар востра палемізуе супраць тых мясцовых прадстаўнікоў польскай грамадскасці - перш за ўсё з памешчыцкага асярод-дзя, - якія будучыню беларускай зямлі звязвалі толькі з Поль-шчай, каб надзейна забяспечыць непарушнасць памешчыцкага землеўладання. Звяртаючыся да такога роду дзеячаў і публіцыстаў, А. Гарун катэгарычна папярэджваў: «Зразумейце, што калі слова «прыгоншчык» зрабілася адназначным слову «паляк», то тут вашая віна перад польскім народам... Як вольны з вольным, роўны з роўным, пойдзе ён, працоўны беларускі народ, поруч з другімі народамі, а ў тым ліку і з польскім, але не з вамі, прыхваснямі польскага імперыялізму, хоць бы вы былі і тутэйшымі здраднікамі і перакінчыкамі...» I далей: «Пара зразумець, што вашага «стану пасядання» на Беларусі няма і не можа быць. Гэты стан пасядання трымаўся на зямельнай уласнасці, каторая павінна перайсці да яе праўдзівага, адвечнага гаспадара - «хлопца бялорускего», як вы яшчэ і цяпер называеце гаспадароў зямлі беларускай». «...Зямельку нашую, каторую вы з такім запалам збіраецеся бараніць (ад каго і якім спосабам?), мусіце пакінуць народу. Вы пакепліваеце з нас, што мы так заняты зямельным пытаннем. Так, - бо зямельнае пытанне - частка нашага нацыянальнага пытання...».

У артыкуле «Увагі да нацыянальнага руху» А. Гарун палеміза-ваў з праграмнымі палажэннямі марксісцкай тэорыі, у прыватна-сці з тэзісам «Работнікі не маюць бацькаўшчыны. Нельга пазбавіць іх таго, чаго ў іх няма». Гэтаму палажэнню «Маніфеста Камуністычнай партыі» беларускі аўтар супрацьпаставіў сваё бачанне заканамернасцей гісторыі: «... Праявы нацыянальнага руху... здаваліся большай часці з іх (расійскіх сацыялістаў) і непатрэбнымі і шкадлівымі для інтарэсаў неваладарных станаў, (467-468) работніцкага і сялянскага. Нашто дзяліцца, калі наступіў час агульнага карыстання агульным дабром? Дзеля чаго драбіць свае сілы, калі патрэбна з'яднанне ўсіх для абароны «новага супольства»? Нашто гэтыя «мовы», «культуры» - забыткі старога свету, калі заступіла на зямлю святая вестка ўсясветнага брацтва? Няйначай - гэта «работа мяшчанства». А калі нават гэта рух і самога працоўнага люду, то гэта адсталасць, якой не павінна быць месца ў сучаснасці. I адсюль: вайна словам, агнём і мячом проці нацыянальнага адраджэння. Вось прычына, якая змушае нека-торых правадыроў сацыялізму ў Расіі і іх вучняў шырыць сярод паспольства хвальшывыя погляды на нацыянальнае пытанне і нацыянальны рух».

Найболын грунтоўна нацыянальная праблема была распрацавана ў «Прафаме Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі», апублікаванай у 1919 або ў 1920 г. Многія палажэнні яе захавалі сваю актуальнасць і ў наш час, як, напрыклад: «Тварыць па-за межамі нацыянальнасці немажліва... Развіццё нацыянальнай культуры ні троху не перашкодзіць справе работніцкай, сацыялістычнай, а, наадварот, паможа ім. Сацыялісты разумеюць нацыянальную справу не як прычыны нянавісці да іншых народаў, а як моцную пабудку да працы на карысць усіх людзей свету... Задача сацыялізму, які ніколі ня йдзе проці прыроднага развіцця справы, - ёсць не клапаціцца аб знішчэнні нацыянальных асобнасцяў, а, наадварот, культываваць іх, як усякую іншую прыродную сілу. Затое ж задачаю сацыялізму ёсць клапаціцца, каб розніцы ў псыхалёгіі, у нацыянальнай творчасці не служылі асноваю спрэчак і барацьбы паміж народамі».

А як да беларускага нацыянальнага руху, да беларускай культуры адносіліся бальшавіцкія кіраўнікі Заходняй вобласці? Гэтае пытанне мае важнае значэнне, таму штр ў савецкім літаратуразнаўстве склалася ўстойлівая традыцыя лічыць лістапад 1917 г. тым рубяжом, які дзеліць нашу літаратуру і творчасць канкрэтных пісьменнікаў на прынцыпова розныя і практычна адметныя часткі. Сцвярджалася, што ленінская нацыянальная палітыка і Кастрычніцкая рэвалюцыя адразу ж стварылі ўмовы для развіцця культур прыгнечаных раней народаў, але грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя на некаторы час затрымалі ажыццяўленне праграмы сацыяльнага і культурнага будаўніш'ва ў Савецкай Беларусі. У сваю чаргу акупацыя, ваенныя дзеянні перашкаджалі згуртаванню літаратурных сіл. Пісалася, што працяглая акупацыя адмоўна адбілася на літаратурным жыцці, на складанні таго цэласнага літаратурнага працэсу, які вырастае звычайна ў важны фактар нацыянальнай культуры. I толькі быццам з таго часу, як 1 студзеня 1919 г. была ўтворана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, пачалася эпоха сапраўднага адраджэння беларускай нацыі і яе культуры.(468-469)

А як было на самай справе? Мы добра ведаем, што яшчэ ў 1916 г. У. I. Ленін называў прагрэсіўным беларускі нацыянальны рух, барацьбу беларусаў за Бацькаўшчыну і родную мову. Аднак пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі прадстаў-нікі балыыавікоў катэгарычна заяўлялі, што яны не збіраюцца прызнаваць такой нацыі, як беларуская.

Галоўны бальшавіцкі ідэолаг на беларускай зямлі латыш Вільгельм Кнорын шмат разоў настойліва і недвухсэнсоўна характарызаваў палітычную лінію свайго кіраўшцтва: «Мы лічылі, што беларусы не з'яўляюцца нацыяй і што тыя этнаграфічныя адметнасці, якія іх аддзяляюць ад астатніх рускіх, павінны быць зжыты. Нашаю задачаю з'яўляецца не стварэнне новых нацыяў, а знішчэнне старых нацыянальных рагаткаў. Беларускі ж рух з'яўляецца такім узвядзеннем новых нацыянальных рагаткаў, якіх не было да гэтых пор...».яшчэ адно яго выказванне: «Беларускі рух - гэта адраджэнне ў пачварных формах сацыял-шавінізму, з якім мы так доўга вядзем барацьбу. Ён небяспечны іменна таму, што прыходзіць пад сяб-роўскаю маскаю і распаўсюджваецца органамі Савецкай улады - нацыянальнымі камісарыятамі.

З сацыял-шавінізмам мы павінны весці барацьбу, нават калі ён выступае пад савецкім сцягам».

У 1918 г. балыпавіцкія кіраўнікі Заходняй вобласці Мяснікоў, Кнорын, Ландэр і іншыя ўсімі сіламі і сродкамі намагаліся ліквідаваць беларускі нацыянальны рух. Яны лічылі такую палітыку сваім свяшчэнным абавязкам перад партыяй і перад сусветнай рэвалюцыяй.

У сувязі з набліжэннем нямецкіх войск ноччу з 18 на 19 лютага 1918 г. бальшавікі пакінулі Мінск. А ўжо 20 лютага ўтварыўся Народны Сакратарыят - першы беларускі ўрад. У лютым і сака-віку былі абнародаваны тры «ўстаўныя граматы». Гэта былі дэкрэты, якія вызначалі галоўныя прынцыпы грамадскага ладу, дзяржаўнага будаўніцгва і напрамкі развіцця Беларусі.

У «Другой устаўной грамаце», прынятай 9 сакавіка 1918 г. ва ўмовах нямецкай акупацыі, была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР). Кожны грамадзянін меў права карыстацца свабодай слова, друку, сходаў, забастовак, саюзаў, сумлення, недатыкальнасцю асобы і жылля, а таксама роўным, прамым, тайным выбарчым правам. Усім нацыянальным меншасцям гарантавалася права на культурна-нацыянальную аўтаномію, на карыстанне роднай мовай. Зямля без выкупу перадавалася тым, хто яе апрацоўваў, а лясы, азёры, нетры зямлі станавіліся ўласнасцю Беларускай Народнай Рэспублікі. Такім вось чынам кіраўнікі БНР імкнуліся заканадаўча замацаваць найболын дэмакратычныя прынцыпы грамадска-палітычнага ладу і дзяржаўнага кіравання. (469-470)

сакавіка 1918 г. «Трэцяя ўстаўная грамата» абвясціла дзяр-жаўную незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак нямецкія акупацыйныя ўлады з гэтай незалежнасцю не палічыліся: яны абрабавалі касу Народнага Сакратарыята, сарвалі беларускі нацыянальны сцяг.

Народны Сакратарыят шмат намаганняў прыкладаў для развіцця нацыянальнай культуры і перыёдыкі. Найболып значных поспехаў беларускае адраджэнне дасягнула ў развіцці перыёдыкі і мастацкай літаратуры. Без якой бы там ні было падтрымкі чарговых акупацыйных улад з'яўляюцца адно за другім перыядыч-ныя выданні: «Гоман» (Вільня, люты 1916 - снежань 1918), «Вольная Беларусь» (Мінск, чэрвень 1917 - лістапад 1918), «Беларускі шлях» (Мінск, сакавік - жнівень 1918), «Звон» (Мінск, 1919), «Беларусь» (Мінск, кастрычнік 1919 - ліпень 1920), «Беларуская думка» (Вільня, красавік - ліпень 1919), «Рунь» (Мінск, май - ліпень 1920), «Часопісь Міністэрства беларускіх спраў» (Коўна, верасень 1919 - люты 1920) і інш.

У перыядычных выданнях адзін за адным друкуюцца артыкулы пра далёкае і блізкае гістарычнае мінулае беларускага народа і яго культуру, пра заканамернасці і асаблівасці беларускай мовы, пра лёс Беларусі і народа ва ўмовах ваеннага ліхалецця, пра неад-кладныя меры, накіраваныя на адраджэнне нацыянальнай свядомасці. А найбольшае значэнне мела нават не надзённая публіцыстыка ці бягучая інфармацыя аб падзеях тых гадоў, а мастацкая літаратура.

У 1917-1920 гг. беларускі нацыянальна-вызваленчы рух не быў аднародным. Хоць у дні Лютаўскай рэвалюцыі ў Мінску зусім не было бальшавіцкіх партыйных ячэек, але ўплывы бальшавікоў пачалі хуткімі тэмпамі пашырацца - перш за ўсё ў армейскім ася-роддзі. За бальшавікамі пайшлі і многія выхадцы з Беларусі ў Пет-раградзе, Маскве і іншых палітычных і культурных цэнтрах, нека-торыя дзеячы колішняй Беларускай Сацыялістычнай Грамады.

Беларускія патрыёты ў асяроддзі бальшавікоў настойліва змагаліся за самавызначэнне Беларусі на аснове сацыяльных прынцыпаў, абвешчаных Кастрычніцкай рэвалюцыяй. У выніку самаахвярных намаганняў ім удалося пераадолець супраціўленне непрымірымых ворагаў беларушчыны. 1 студзеня 1919 г. была абвешчана Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі (ССРБ) і ўтвораны Беларускі савецкі ўрад на чале са Зміцерам Жылуно-вічам (пісьменнікам Цішкам Гартным).

Але ўсяго толькі праз паўмесяца, 16 студзеня 1919 г., Цэн-тральны камітэт Расійскай камуністычнай партыі (балынавікоў) з удзелам Леніна прыняў рашэнне падзяліць Беларусь, пакінуўшы ёй толькі Мінскую і Гродзенскую губерні, аб'яднаць іх з Літвою і ўтварыць так званую Літоўска-Беларускую ССР (Літбел) са сталіцай у Вільні. Асноўная частка тэрыторыі Беларусі далучалася да РСФСР. А ў кіраўнііігве створанага неўзабаве Літбела не аказа-лася ніводнага беларуса. (470-471)

Беларускія дзеячы не згадзіліся стаць магільшчыкамі сваёй рэспублікі, і таму ўрад Зміцера Жылуновіча быў ліквідаваны. Адзін з членаў гэтага ўрада беларускі паэт Фабіян Шантыр праз нейкі час быў расстраляны. Арыштавалі і самога Жылуновіча, але тады яго выпусцілі. А Кнорын і яго кампаньёны працягвалі сваю антыбеларускую палітыку. Нават пасля абвяшчэння ССРБ ён шчыра прызнаваўся: «Ідэя беларускай дзяржаўнасці не наша выдумка. Яна створана буржуазнымі беларускімі інтэлігентамі-нацыяналістамі» (Кнорин В. Г. Избр. статьи и речи. С. 47).

На такім ідэйна-тэарэтычным фундаменце, а не на ленінскіх дакастрычніцкіх меркаваннях і вывадах грунтавалася ўся практычная дзейнасць бальшавіцкага кіраўніцтва на беларускай зямлі. I калі ўрад Жьшуновіча паспрабаваў выдаць газету на беларускай мове, то яму было катэгарычна забаронена нават думаць пра гэта. Кнорын з поўным пераканеннем пісаў: «Узнімалася пытанне пра выданне ў Мінску газеты на беларускай мове, на што ЦБ (Цэнтральнае бюро ЦК КПБ. - У. К.) таксама адмовілася асігааваць якія б там ні было сумы, ведаючы, што народныя масы Мінскай губерні амаль што не чытаюць па-беларуску, ва ўсякім выпадку больш ахвотна чытаюць рускія выданні, чым беларускія».

Супраць так званага беларускага нацыяналізму і нацыянал-шавінізму разгарнулася вострая палітычная кампанія: «I пры першай жа магчымасці, - сведчыў Кнорын, - на першым жа Усебеларускім з'ездзе Саветаў, у першых днях лютага (1919 г. - У. К.), прадстаўнікі з месц не шкадавалі самых яскравых фарбаў для таго, каб ахарактарызаваць нікчэмнасць беларускага нацыяналізму, непатрэбнасць беларускай мовы для Мінскай губерні, поўную няздольнасць Жылуновіча і К° кіраваць краінаю... Гэтым самым у часовым урадзе Сацыялістычнай Савецкай Беларусі былі ліквідаваны ўсякія магчымасці нацыяналістычнай палітыкі, быў ліквідаваны нацыянальна-беларускі элемент (падкрэслена мною. - У. К.) і ўсякія сепаратныя тэндэнцыі».

У перыяд грамадзянскай ваійны пры савецкай уладзе ўсё ж такі выходзіла беларуская газета «Дзянніца», толькі не ў Мінску, а ў Петраградзе (з 1 сакавіка 1918 г.) і з шостага нумара - у Маскве (з 6 красавіка 1918 да 24 лютага 1919 г.)- Спачатку яна з'яўлялася органам Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома), затым - Белнацкома і Маскоўскай беларускай секцыі РКП(б). Рэдагавалі яе ў розны час 3. Жылуновіч (Цішка Гартны), I. Пят-ровіч (Янка Нёманскі), а пазней - П. Каравайчык (Павел Любецкі). Газета друкавала, у прыватнасці, матэрыялы, у якіх паказваліся крытычныя адносіны Белнацкома да палітыкі кіраўнікоў Аблвыканзаха Кнорына, Мяснікова і інш. Публікавала (471-472) мастацкія творы многіх беларускіх пісшеннікаў, у тым ліку Ц. Гартнага, Я. Коласа, М. Гарэцкага, А. Гурло, Ф. Шантыра і інш.

-1920 гг. у гісторыі беларускай літаратуры займаюць своеасаблівае і выключнае месца. Вайна, акупацыі, дзве рэвалюцыі і звязаныя з імі грамадскія катаклізмы зрабілі жорсткае, бескампраміснае выпрабаванне ўсёй ідэалогіі нацыянальнага адраджэння. Тры гады - адрэзак часу невялікі, аднак гэта быў час небывалых перамен, пераўтварэнняў. Ён аказаўся насычаны такімі падзеямі, якія неслі народам Еўропы не толькі крывавыя выпрабаванні, але і новую долю, бо тады нараджалася незалеж-насць многіх дзяржаў. Пад канец першай сусветнай вайны ўвесь шматнацыянальны захад Расійскай імперыі аказаўся ахоплены полымем нацыянальна-вызваленчай барацьбы, у выніку якой заваявалі дзяржаўную незалежнасць Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Полыпча. Змаганне за права распараджацца сваім лёсам разгарнулася таксама на Украіне і ў Беларусі.

Выразна акрэсліваюцца храналагічныя рамкі літаратуры перыяду рэвалюцый і грамадзянскай вайны: пачатак прыпадае на чэрвень 1917 г., калі пачала выходзіць газета «Вольная Беларусь», якая пераняла эстафету «Нашай Нівы» ў духоўным жыцці беларускага народа, а канец - на ліпень 1920 г., калі другі раз была абвешчана ССРБ (БССР). Тады спынілася існаванне газеты «Беларусь» і купалаўскага часопіса «Рунь». Ліпень - гэта быў таксама і месяц смерці А. Гаруна, аднаго з найболын самаахвярных літаратурных і палітычных дзеячаў нацыянальнага адраджэння. А яшчэ болып істотную ролю адыграла тая акалічнасць, што на працягу кароткага часу над літаратурай быў устаноўлены цвёрды ідэалагічны кантроль. Сама ж Беларусь аказалася падзеленай, і ў заходняй яе частцы засталася Вільня, з якой у пачатку стагоддзя выпраменьвалі ідэі нацыянальнага адраджэння. За мяжой апынуліся некаторыя з выдатных дзеячаў беларускай культуры і літаратуры. Сярод іх - Максім Гарэцкі, Францішак Аляхновіч, Антон Луцкевіч, Браніслаў Тарашкевіч, Вацлаў Ластоўскі, Аляксандр Уласаў.

Пачынаецца гэты перыяд літаратурнага развіцця трагічнай весткай пра смерць Максіма Багдановіча. Матэрыяламі, прысвечанымі памяці паэта, адкрыўся 28 мая (11 чэрвеня) першы нумар газеты «Вольная Беларусь». У перыяд вайны беларуская літаратура панесла вялікія, балючыя страты. Некаторыя пісьмен-нікі трагічна адыходзілі з жыцця ў маладых гадах. Максіму Багда-новічу было ўсяго толькі 26 гадоў, калі яго не стала, Цётцы - 40, Алесю Гаруну - 33. Столькі ж гадоў меў Фабіян Шантыр, калі яго ў красавіку 1920 г. расстралялі свае ж бальшавікі. У 30-гадовым узросце загінуў на фронце Касьян Вясёлы (Вінцук Аўдзей), аўтар п'есы «Не розумам сцяміў, а сэрцам». Такі ж самы лёс напат-каў у 1915 г. Лявона Гмырака (Мечыслава Бабровіча, ён пісаў і пад псеўданімам Лявон Заяц), якому было ўсяго толькі 24 гады. У 1916 г. памёр Аляксандр Ельскі. 20 мая 1918 г. памірае Карусь (472-473) Каганец (Казімір Кастравіцкі) і ў той жа самы дзень - 24-гадовы сялянскі паэт Філафей Калінка (Альфонс Петрашкевіч). У жніўні 1919 г. абарвалася жыццё Івана Луцкевіча, аднаго з галоўных ідэолагаў беларускага нацыянальнага адраджэння і арганізатараў усяе палітычнае дзейнасці і культурна-асветнае працы. Не стала і такіх пісьменнікаў, як Арол М. (Сцяпан Пяцельскі, рубеж 1917 і 1918 гг.), Лявон Лобік (1918).

Беларуская літаратура перыяду грамадзянскай вайны ўсвядом-лена абапіралася на шматвяковыя нацыянальныя традыцыі, свята ўшаноўвала памяць далёкіх і блізкіх продкаў - усіх тых, хто прысвяціў сваё жыццё развіццю беларускай культуры, абуджэнню нацыянальнага пачуцця. Адным з найбольш пераканаўчых сведчанняў гэтага можа служыць алегарычнае апавяданне Максіма Гарэцкага «Фантазія» (1921).

... Над беларускай зямлёю, спакутаванай у час ваеннай заві-рухі, выбраўшыся з «няведамай патомкам ямы», «з расцерзаным да краю сэрцам вялікага гуманіста» праносіўся наш першадрукар Скарына і спусціўся ў Мінску да цяжка хворага і бездапаможнага з галадухі Янкі Купалы, які з болем і трывогаю за лёс Баць-каўшчыны хоча склікаць на сход людзей зямлі Беларускай.

Народ, аднак, «за доўгія вякі няволі аглох і зрабіўся нячулым». На балючае і трывожнае пытанне: «Што рабіць?» - яны знайшлі адзін адказ: сабраць усіх тых, хто да гэтага часу будзіў народ. I паляцеў над зямлёю Скарына да «бацькі адраджэння» «народнага баяна» Францішка Багушэвіча. Следам за ім разбудзілі Цётку, Максіма Багдановіча, Івана Луцкевіча, Лявона Гмырака, Алеся Гаруна, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Сяргея Палуяна, Каруся Каганца. Усе яны ў трывожны час, калі вырашаўся лёс Баць-каўшчыны і народа, вярнуліся нават з далёкіх краёў на родную зямлю, каб заняць месца ў шэрагах змагароў за адраджэнне і раз-няволенне.

Зварот да памяці Скарыны аказаўся невыпадковым, бо гэта ён так натхнёна вучыў любіць зямлю, дзе чалавек нарадзіўся і быў ускормлены з ласкі Божае. Гэта ён у прадмовах да паасобных кніг Бібліі праслаўляў родную мову, з якое яго літасцівы Бог на свет пусціў.

Той запавет аказаўся пуцяводнай зоркай для нашчадкаў, якія праз чатары стагодцзі ўзяліся адраджаць і мову, і нацыянальную свядомасць. I зусім натуральна ў «Вольнай Беларусі» ў 1917 г. з'явіўся шэраг публікацый, прысвечаных 400-годдзю беларускага кнігадрукавання: артыкулы «Наша культурнае свята» (пад крыпта-німам Я. Л-к - Язэп Лёсік), «Доктар Францыск Скарына. (6 жніўня 1517 г. - 6 жніўня 1917 г.)» Максіма Гарэцкага, «400-лецце беларускага друку» Рамуальда Зямкевіча (Вольная Беларусь. 1917. 8 жн.), «Значэнне Францішка Скарыны ў беларускай культуры» Рамуальда Зямкевіча, «Друк Скарыны і друк сучасны» таго ж самага (473-474) аўтара (Вольная Беларусь. 1917. 23 жн.). А Змітрок Бядуля прысвяціў першадрукару лірычную імпрэсію, якая ўвабрала ў сябе і напеўнасць быліны, і шчымлівы дух народнай легенды, і штосьці ад урачыстай біблейскай стылістыкі:

«Ой, над Полацкам княжацкім слаўным, там, дзе вежы, званіцы і цэркві, - над лясамі, над рэчкай Дзвіною ўзыйшло ярка магугаае сонцо, засьвяціло народу праменьнем даўно ўжо чатыры сталецьцяў. Паспалітаму люду на радасьць наш вучоны Скарына Францішак пераліў тастамент старадаўні ў нашу родную, любую мову; браму к праўдзе адкрыў ён народу...

Векавечыў ён родную мову на скрыжалях прарокаў усходніх, дзе вясёлкамі словы луналі да самага Бога ў надхмарнасць. Гэтым вечнасць здабыў наш Скарына для сябе на зямлі беларускай...» (Ясакар. Францішак Скарына // Беларусь. 1919. 16 лістап.).

Максім Гарэцкі вылучае дзве галоўныя, цэнтральныя постаці ў духоўнай гісторыі беларускага народа - Францішка Скарыну і Янку Купалу. Яны сімвалізуюць і аб'ядноўваюць мінулае і суча-снае. Купала ўяўляецца ўвасабленнем духу нацыі, хоць ён і паказ-ваецца абяссіленым хваробай.

Побач са Скарынам і Купалам узвышаецца «бацька адраджэн-ня» Францішак Багушэвіч. У пераломную эпоху перыяду грама-дзянскай вайны іх спадчына дапамагала мабілізаваць духоўны патэнцыял нацыі ў змаганні за вызваленне ад векавога прыгнёту. Сваю святую справу кожны з будзіцеляў рабіў паасобку, часта далёка ад радзімы. Але іх намаганні і сілы зліліся на бацькоўскай зямлі ў адзін паток. Тыя, што адышлі ў нябыт, сваім прыкладам і словам, пакінутым у спадчыну, змагаліся побач з жывымі за пашырэнне ідэй нацыянальнага адраджэння якраз у найболын складаны перыяд гісторыі. У апавяданні «Фантазія» рэальнай уяўляецца купалаўская мара пра вялікі ўсенародны сход, увасобле-ная ў час вайны ў многіх вершах.

Найбольш значнымі ва ўсіх адносінах творамі Янкі Купалы таго перыяду з'яўляюцца вершы, у якіх пясняр звяртаецца да свайго народа як духоўны правадыр нацыі з заклікам да змагання, рашучасці, цвёрдасці. Асабліва палымяныя заклікі прыпадаюць на самы канец кастрычніка 1918 г., калі паэт жыў у Смаленску, а ў Беларусі гаспадарылі нямецкія акупанты («Свайму народу», «На сход!», «Час!»). Гэта быў перыяд, калі ў беларускім нацыя-нальна-вызваленчым і адраджэнскім руху ўсё больш выразна вызначылася размежаванне розных палітычных арыентацый. Пачатак канфліктнай сітуацыі быў пакладзены абвяшчэннем 25 сакавіка 1918 г. дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, з чым далёка не ўсе палітычныя сілы былі згодны. Адны дзеячы не маглі сабе ўявіць адрыву ад паслякастрычніцкай Расіі, а другія шукалі падтрымкі той Полынчы, якая набірала сілу напярэдадні абвяшчэння незалежнасці. (474-475)

Янка Купала клікаў:

Паўстань, Народ! Прачніся, Беларусе!

Зірні на Бацькаўшчыну, на сябе!

Зірні, як вораг хату і зямлю раструсіў,

Як твой навала злыдняў скарб грабе!

Сваю магутнасць пакажы ты свету,-

Свой край, сябе ў пашане мець прымусь.

Паўстань, Народ!.. З крыві і слёз кліч гэты...

У той час паэт яшчэ верыў у дзейснасць свайго закліку і ў рэальнасць ідэі ўсенароднага сходу. Надзейную падставу для аптымістычнай мары даваў такі недалёкі ў часе Першы Усебела-рускі кангрэс. I таму так палымяна, так натхнёна гучаць купалаўскія радкі:

Час склікаці ўжо грамаду

На вялікую нараду,

На вялікі сход!

За сябе сам пастаяці за Бацькаўшчыну-маці

Йдзі, народ, на сход!

(«Час!»).

Праўда, Усебеларускі кангрэс не здолеў здзейсніць тое, для чаго быў скліканы. Але важна тое, што створаны кангрэсам Выканаўчы камітэт у сакавіку 1918 г. абвясціў Беларускую Народную Рэспубліку, паказаў, што толькі так, толькі праз сваіх прадстаўнікоў народ можа і павінен узяць свой лёс ва ўласныя рукі. I таму ідэя ўсенароднага сходу аказалася жывучай і ў больш позні час.

Хутка, аднак, наступіла яшчэ больш цяжкая пара. У 1920 г. было відаць, што надзеі на поўную дзяржаўную незалежнасць БНР не збыліся. Беларусь стала разменнай манетай у руках больш моцных і няшчадных суседзяў. Маладая Польская дзяржава, маючы надзейную падтрымку Антанты і Злучаных Штатаў Амерыкі, не пакідала надзеі на вяртанне граніц 1772 г. У сваю чаргу Савецкая Расія замахвалася на сусветную рэвалюцыю. Шлях на Захад - да Варшавы і далей - ляжаў праз Беларусь. Наша зямля аказалася паміж молатам і кавадлам, паміж Сцылай і Харыбдай - прытым так, што рэальнай прасторы для манеўраў і для выратавання не засталося. Адсюль у асяроддзі беларускіх нацыянальна-патрыятычных сіл загучалі ноты расчаравання (475-476).

Найбольш балюча гэта выказана ў вершы Янкі Купалы «25.Ш.1918-25.Ш.1920. Гадаўшчына-памінкі»:

Звініць ланцуг, як і звінеў. там, і хутка безупыну

Шалее катні здзек і гнеў.

За катам кат на нашы гоні

Прыходзіў, грабіў, зніштажаў,

Людзей закованых палоніў,

На той свет без пары саджаў.

Край разрываны ўвесь на часці -

Народ аграблены яго -

Не ўбараніўся ад напасці ад пагібелля свайго.

Можна і варта нагадаць: у Мінску тады гаспадарылі легіёны Пілсудскага, які зусім нядаўна, 22 красавіка 1919 г., у спецыяльным звароце ўрачыста абяцаў жыхарам былога Вялікага Княства Літоўскага поўнае права самім распараджацца сваім уласным лёсам.

У 1917-1920 гг. Мінск становіцца цэнтрам не толькі палітычнага, але таксама культурнага і літаратурнага жыцця. Дзякуючы газетам «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях», «Звон», «Беларусь», «Рунь» пісьменнікі атрымалі шырокую і надзейную магчымасць публікаваць свае творы, у тым ліку і тыя, што былі напісаны ў папярэднія гады, але па розных прычынах не маглі з'явіцца ў свет раней. Прытым друкуюцца там не толькі аўтары, якія заставаліся на працягу ўсяго часу ў Мінску, але і тыя, што жылі ў Расіі. Не парывалі сувязі з Мінскам ні Я. Колас, які з Куршчыны прысылаў сюды свае творы, ні Я. Купала, калі жыў у Смаленску, ні М. Гарэцкі, хоць складаны лёс перакідваў яго з месца на месца.

У перыяд грамадзянскай вайны пабачылі свет многія значныя творы - і тыя, што пазней сталі хрэстаматыйнымі, і тыя, што пры савецкай уладзе выкрэсліваліся з гісторыі літаратуры: зборнік А. Гаруна «Матчын дар», яго ж вершы, апавяданні, «Жывыя казкі» (п'ескі для дзіцячага тэатра), п'есы Ф. Аляхновіча. Небывалы паэтычны ўзлёт назіраецца ў Я. Купалы і 3. Бядулі, які падпісваў свае вершы псеўданімам Ясакар. Праўда, некаторыя з найболын значных паэтычных твораў гэтых аўтараў у савецкі час былі забаронены і чытачам практычна недаступныя.

На акупаванай тэрыторыі ў тыя гады ўпершыню трапілі ў друк камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» і «Залёты», (476-477) апавяданне А. Плуга «Кручаная баба» (друкавалася двойчы), творы К. Каганца, Л. Вітан-Дубейкаўскага і інш., а таксама творы на акгуальную тэматыку новых аўтараў, такіх, напрыклад, як Захар Вехаць (ён чамусьці не трапіў у такое фундаментальнае выданне, як «Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік»), сялянскі паэт Філафей Калінка (Альфонс Петрашкевіч).

Асноўнае месца ў літаратурных аддзелах перыядычных выданняў той пары займалі творы, якія з'яўляліся жывым водгукам на падзеі вайны, сацыяльныя катаклізмы, на пакуты людзей. Адначасова настойліва з эмацыянальным і філасофскім пафасам асэнсоўваліся і шырока абмяркоўваліся праблемы нацыянальнага адраджэння.

Беларуская паэзія не магла не выявіць сваіх адносін да дзвюх рэвалюцый, аддзеленых адна ад другой невялікім прамежкам часу. Лютаўская рэвалюцыя, небывалае да гэтага часу права на свабоду слова і палітычнай дзейнасці, на карыстанне роднай мовай без ніякіх абмежаванняў, абудзіла надзею на вырашэнне спрадвечных сацыяльных праблем, на разблытванне вузлоў нацыянальных супярэчнасцей. Адсюль - энтузіязм і вера ў перамогу найвышэй-шай справядлівасці, засведчаныя паэзіяй і, у прыватнасці, вершам 3. Бядулі «На Вялікдзень»:

Дзе людзі спалі - усе паўсталі

Жыццё на волі адбудаваць.

У родным краі усе пачалі

Ратаі долю сабе каваць.

Казаў анёлам Гасподзь магутны:

«Гэй, дайце ў звоны сярод нябёс,

Што Беларускі народ пакутны

Ўваскрос!..»

Што ж датычыць Кастрычніцкай рэвалюцыі, то ў выданнях гісторыі літаратуры савецкага часу з упэўненасцю сцвярджалася, што адны беларускія пісьменнікі сустрэлі яе з радасцю, а некаторыя проста не зразумелі яе выратавальнай сутнасці.

. Бядуля, адзін з паэтаў, што найболыы чуйна адклікаліся на ўсе перамены ў жыцці народа, з трывогай зірнуў на той шлях, па якім пайшла рэвалюцыя пасля лютага 1917 г. Яго верш «У гадаўшчыну Рэвалюцыі (28 II 1917 - 28 II 1918)» перадае роздум і пакутлівую трывогу паэта, які сваімі вачыма назірае перамены ў настроях мас і прадчувае ці нават прадбачыць катастрафічныя вынікі агульнага напрамку развіцця тагачасных падзей.

Небывалы энтузіязм першых дзён рэвалюцыі, усеагульнае пачуццё радасці раптам скоўваюцца злавесным паваротам, бо рэвалюцыя несла з сабою і жорсткасць. З'яўляюцца заклікі да (477-478) помсты, да расправы за стагодцзі цярпенняў: «За рабства, за здзекі мінулых вякоў павінны цяпер заплаціць!.. (Вольная Беларусь. 1918. 24 сакав.)

Аўтар жахнуўся ад таго, што прынцып «вока за вока», які адурманьвае і затуманьвае свядомасць падбухтораных мас, запана-ваўшы і разгуляўшыся на зямлі, прывядзе да новых сацыяльных катаклізмаў, а сапраўдную Волю пахавае. I ён з пякучым болем усклікнуў:

О, Воля, ты толысі, як промень, зірнула,

О, Воля, ты нас абманула...

Гэта ўжо была тая воля, якую дала Кастрычніцкая рэвалюцыя. Бо Лютаўская ўспрымалася зусім інакш. Яна сапраўды несла і вызваленне, і ўсеагульную радасць, і надзею на светлыя дні:

Грыміць марсельеза. I мора галоў, мора бліскучых вачэй...полымем душы палаюць, гараць,

Іх сіла вяліка, як гром.

Надзвычай своечасовай і небывала прарочай, але не пачутай аказалася перасцярога паэта, адрасаваная правадырам і ідэолагам рэвалюцыі:

Дык кіньце вы помсту, не робце руінаў, -

Пад біч зноў падставіце спіны.

Не адзін 3. Бядуля з такой балючай трывогай сачыў за падзеямі. Востра адчуў і ўсвядоміў згубны напрамак іх разгортвання і Я. Купала. I ён пабачыў у Лютаўскай рэвалюцыі вызваленне закаваных рабоў. Але і для яго тая воля, што бліснула на Усходзе, аказалася недаўгавечнай і зманлівай:

Раскованы раб сябе выдаў -

Не ўзнёсся ўвысь дух чалавечы, -

Нявольнік пабратаўся з Крыўдай ў помач ёй даў свае плечы.

(«Крыўда») (Беларускае жыццё. 1918. 29 верас.)

Варта звярнуць увагу на словы: «Грыміць марсельеза» з верша Бядулі. Не пра французскі гімн гаворка тут вядзецца, а пра беларускі. Ён так і называўся: «Беларуская марсельеза». Яна неад-наразова згадваецца ў творах М. Гарэцкага, у тым ліку і ў аповесці «Дзве душы»:

Адвеку мы спалі, і нас разбудзілі,

Сказалі, што трэба рабіць, (478-479)

Што трэба свабоды, зямлі чалавеку,

Што трэба зладзеяў пабіць...

Зусім невыпадкова «Часопісь Міністерства беларускіх спраў» (Коўна) у нумары 3-4 (лістапад - снежань) 1919 г. паведамляў, адказваючы аднаму з чытачоў: «Цяпер часцей замест беларускага гімна «А хто там ідзе», ужываецца новы «Адвеку мы спалі», - ён больш падыходзіць да сучаснага жыцця» (Часопісь Міністерства беларускіх спраў (Коўна). 1919. № 3-4 (лістапад - снежань).

У палітычнай і духоўнай ацэнцы беларускай творчай інтэлігенцыяй рэвалюцыйных падзей значэнне Лютаўскай рэвалюцыі ідэалізавалася, а Кастрычніцкай прыніжалася. Гэта тлумачыцца палымяным жаданнем беларускіх пісьменнікаў захаваць і абараніць палітычную аснову для нацыянальнай ідэі, якая ў пракгычным увасабленні павінна была прывесці Беларусь да дзяржаўнай незалежнасці. Для многіх пісьменнікаў гэта бьшо галоўнае. Што датычыцца сацыяльных мэт Кастрычніцкай рэвалюцыі, то беларускім пісьменнікам як выхадцам з народа гэтыя мэты былі блізкімі. Яны не маглі не бачыць, што кастрычніцкі пераварот хутка перарос у рэвалюцыю, падтрыманую мільёнамі, у тым ліку значнай часткай старой інтэлігенцыі. Таму невыпадкова пазней, калі ўсталявалася савецкая ўлада, і тыя беларускія пісьменнікі, якія спачатку адносіліся да Кастрычніцкай рэвалюцыі насцярожана і з недаверам, шчыра прынялі яе задачы і супрацоўнічалі з савецкімі ўстановамі, спадзеючыся прынесці карысць нацыянальнай справе.

Тагачасная паэзія непасрэдна звярталася да чытачоў з заклі-камі, патрабаваннямі, павучаннямі, перасцярогамі, яна давала парады, прадказвала на блізкую і больш далёкую перспектыву магчымыя вынікі нейкіх працэсаў. Эмацыянальны водгук на падзеі ператварыўся ў эфектыўную школу грамадзянскага выхавання. Такім вось чынам паэзія на працягу ўсяго часу застава-лася надзейным носьбітам нацыянальнай свядомасці. Усё гэта сведчыла аб яе выключнай ролі ў грамадскім жыцці той пары і аб яе значэнні ў літаратурным працэсе.

Мастацкая літаратура працягвала лепшыя нацыянальныя традыцыі, якія ішлі яшчэ ад «Слова аб палку Ігаравым», ад патрыятычнай дзейнасці Францішка Скарыны, ад творчасці ўсіх тых, хто разглядаў друкаванае і пісанае слова перш за ўсё ў якасці магутнага сродку ідэйнага ўздзеяння на паасобных людзей, на грамадскую свядомасць. Нацыянальныя ідэалы цесна ўвязваліся з сацыяльнымі як у палітычнай дзейнасці, так і ў літаратуры.

Паэзія была не толькі летапісцам эпохі, яна з'яўлялася адначасова і водгукам пакуты народнай. 3. Бядуля ў вершы «Казка зімовай ночы» (Вольная Беларусь. 1918. 21 студз.) паказаў лёс найбольш абяздоленых і бездапамож (479-480) ных - сірот і старых. Адначасова ён даказаў, што можа ўзняцца да найшырэйшых мастацкіх абагульненняў, у якіх пераасэнсоўваецца духоўны вопыт тысячагоддзяў. У вершы «Прарок» паэт спрабуе зірнуць на тагачаснае становішча Беларусі праз прызму гісторыі чалавецтва - і той легендарнай, біблейскай, і той, надзейную па-мяць пра якую збераглі і данеслі да нашчадкаў шматлікія крыніцы:

Вось дзесяткі вякоў палі ў вечнасці мора,

Шмат людскіх пакаленняў пайшло у нябыт...

У кожным вобразе тут адчуваецца пакутлівая трывога за лёс Беларусі, паэт хацеў бы знайсці той шлях, які даў бы ёй магчы-масць не заблудзіцца, не загінуць, не загубіцца бясследна ў тупіках ці на крутых паваротах гісторыі, што здарылася з многімі народамі.

Аўтар ускладвае на сябе місію прарока, але не такога, якія былі ў біблейскія часы. Прарокам у наш век акажацца той, хто здолее ўзняць дух народа, паможа яму паверыць у свае сілы, натхніць на здзяйсненні. А час колішнях прарокаў мінуў беззваротна:

Вам прарокі даны былі толькі часова,

Каб усім паказаць, як вялік чалавек...далей:

Пакідайце труслівыя думы-надзеі

Без апоры, а самі ідзіце ўпярод!

Хай заззяюць пад сонцам адважныя дзеі!

Не адзін - хай устане увесь людзкі род!тагды толькі кончацца вашыя мукі,тагды толькі к шчасцю вы зробіце крок,

Як да гэтага з боку не будзе прынукі.

Эх вы, людзі! З вас кожны, як хоча, прарок...

Прарока чакае і Янка Купала. Уся яго надзея на народ, з асяроддзя якога павінны з'явіцца выратавальнікі - тыя, што натхняць усіх, згуртуюць, павядуць да перамогі і будуць кіраваць чбудаўніцтвам уласнай дзяржавы. Такімі правадырамі павінны стаць Прарок, Пясняр, Ваяк, Уладар. У кожнага з іх свой абсяг дзеянняў, але ўсе яны разам агульнымі намаганнямі павінны дамагчыся духоўнага адраджэння народа, згуртавання ўсіх сіл, загартоўкі волі да змагання, каб пасля перамогі «адбудаваць свой збураны пасад» пад беларускім сцягам. А на першым месцы стаіць Прарок, на долю якога выпадае найбольш адказная і пачэсная задача:мудрым словам скінь з народу ўрок,

Якім быў век праз ворагаў спавіт!

Збяры ў адну ўсю Беларусь сям'ю.

Вазьмі з яе прысягу і зарок, (480-481)

Што не прадасць сябе, сваю зямлю...

Зняць путы бацькаўшчыне ўстань, Прарок!

Да духоўнага вопыту тысячагодцзяў, скандэнсаванага ў кнігах Бібліі, звяртаецца З. Бядуля ў вершы «У кузні». Яшчэ ў пачатку вайны паэт марыў аб часе, калі «востры Іптых на плуг перакуём, а меч будзе сярпом» («Ой, Божанька»). Гэты вобраз і гэтая мара зноў вяртаюцца ў вершы «У кузні», герой якога дужы каваль, «як дуб, каваль» куе з ланцугоў нарогі, з мячоў - сярпы, з шабляў - косы, робіць са смертаноснай зброі сякеры і клямкі. I ўсё гэта дзеля адраджэння краю і новага ладу на роднай зямлі.

А некалькі раней у вершы «***Хрыстос васкрос!..» З. Бядуля з болем і пакутаю пісаў пра тое, што званы, якія людзям павінны былі б несці святыя весткі, - маўчаць:

Званіцы ўсе цяпер асірацелі.

Няма званоў - на кулі пераліты,

Разносяць смерць на свет, нудой спавіты.

Ўвесь Божы свет напоўнены атрутай...

Паэт імкнуўся таксама зазірнуць у будучыню, уявіць сабе яе такою, якой яна магла б ці павінна б стаць. I тая будучыня ў паэтычнай мары стваралася там, дзе смертаносная зброя раз і назаўсёды - як гэта ўяўлялася аўтару - перакоўвалася ў пры-лады для стваральнай працы.

У перыяд грамадзянскай вайны Змітрака Бядулю, як і Янку Купалу, Якуба Коласа, Алеся Гаруна і іншых пісьменнікаў, нязменна трывожыла неспакойная думка аб тым, што ж будзе далей, па якім шляху пойдзе родная Беларусь. Пры гэтым уяўля-лася, што такая крывавая вайна не можа не быць апошняй, а паразумнелыя нашчадкі ўсімі сіламі і сродкамі будуць намагацца зразумець вытокі і прычыны мінулых катаклізмаў:

Аб дзеях сучасных гісторык раскажа,

Загадку эпохі ён кемна развяжа

Прад новым людзкім пакаленнем...

Сама па сабе тэма шляхоў у беларускай літаратуры не новая. Найлепшы зборнік Я. Купалы называўся «Шляхам жыцця». Паэт яшчэ ў дакастрычніцкі час пераклаў верш Марыі Канапніцкай «Тры сцежкі». У перыяд грамадзянскай вайны 3. Бядуля таксама напісаў вершы «Тры сцежкі» і «Беларускі шлях» з вельмі характэрным зместам. Не першы і не апошні раз у сваёй творчасці ён зрабіў спробу зразумець месца Беларусі ў гісторыі і характар яе адносін з найбольш блізкімі суседзямі. (481-482)

Калісьці былінны асілак, апынуўшыся на раздарожжы, вымушаны быў выбіраць адну з трох дарог. Праўда, ён загадзя ведаў, якая доля прадвызначана яму на кожнай з іх. Паэт бачыць перад сабою, перад сваім народам таксама тры дарогі. Дзве з іх гісторыя беларускага народа выпрабавала і праверыла. Стагодцзямі нашы дарогі вялі або на захад, або на ўсход - ці туды, дзе хітрыя нашчадкі езуітаў вядуць «у рукі паном цалаваць», ці туды, дзе галосная лаянка «ганяе ўсіх пад цар-звон на паклон». Але ёсць і трэцяя, свая, на якой беларус застанецца самім сабою і зберажэ ўсе свае багацці:

Ідзі, беларус, толькі сцежкай сваёй!

Сцежкай сваёю

Да Сонца ідзі!

Гэты заклік перарастае ў разгорнутую метафару ў вершы «Беларускі шлях», што паводле сваёй сутнасці і зместу прад-вызначаў галоўны напрамак газеты пад такою ж назваю. Настаў час, калі беларусам трэба перастаць аглядвацца на кагосьці, чакаць чыёйсьці літасці, бо яны самі павінны мець права і магчымасць пракладваць свой уласны шлях. Беларускі лёс прадвызначаны самой гісторыяй, усімі тымі выпрабаваннямі, што выпалі на долю народа:

Ачніцссь, бедныя ратаі,

Бо шчасце - будучына краю

У вашых жа руках!

Ідзіце ўсе, усе без конца

Пад беларускім ясным сонцам

На беларускі шлях!

(Беларускі шлях. 1918. 8 сак.)

Так пераплаўлялася ў натхнёныя паэтычныя радкі праграма беларускага нацыянальнага адраджэння. Вобраз шляху ператвара-ецца ў адну з алегорый, якія сімвалізуюць гістарычнае мінулае і невядомую будучыню народа. А для характарыстыкі - таксама алегарычнай - тагачаснага становішча на беларускай зямлі выкарыстоўваецца і вобраз раллі, якая можа і павінна карміць чалавека, але замест гэтага дае прытулак бадылям і пустазеллю.

Верш Я. Купалы «На нашым...» стварае разгорнуты малюнак запусцення скрозь - на полі, на лузе, у пушчы, на дарогах, у хаце. Прычына ўсяго занядбання раскрываецца ў апошняй страфе:

У нашым краі

Пануе чужак,

Ніхто не парае,

Пазбыціся як.

На Беларускай зямлі, калі пісаўся гэты верш, на змену кайзераўскім акупацыйным уладам прыйшлі легіёны Пілсудскага.

Верш вельмі дынамічны па сваёй структуры. Важную сэнсавую, гукавую і эмацыянальную ролю адыгрывае націск, які ў другім і чацвёртым радку кожнай страфы падае на апошні склад - так, што пад націскам аказваюцца склады слоў, якія нясуць асноўную эмацыянальную нагрузку: «Растуць бадылі», «Крумцяць груганы», «Гадзюкі шыпяць», «Заводзяць звяры» («заводзяць» - значыць, выюць), «Кадцобінаў цьма», «Тчэ кросны павук», «Пануе чужак». Месца такіх слоў, як «бадылі», «груганы», «шыпяць», «звяры», «павук», «чужак», у канцы радкоў і сістэма рыфмоўкі ўзмацняе іх эмацыянальнае ўздзеянне на чытача і прымушае засяроджваць на іх увагу.

На працягу ўсёй сваёй дасавецкай творчасці, г. зн. да ліпеня 1920 г., Я. Купала стварыў шмат вершаў на тэму аб сутнасці, ролі і прызначэнні паэзіі. Разважанні аўтара аб вытоках уласнай творчасці, прыродзе паэтычнага вобраза, аб грамадскай ролі паэзіі набываюць форму то лірычных маналогаў, то асабістых прызнан-няў або споведзі, то заклікаў і павучанняў «песняру-беларусу». На тую ж тэму, у прыватнасці, напісаны верш «Мая навука» (1919), што знаходзіцца на вяршыні ўсяго цыкла з такімі блізкімі, але і адметнымі загалоўкамі: «Песня мая», «Паляці, мая мысль...», «Мая думка», «Мой дом», «Мая малітва», «Мой пагляд і мэта».

У самьш пачатку верша «Мая навука» аўтар уводзіць чытача ў свет сваіх паэтычных вобразаў:

Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці дум беларускіх без школы і кніг.

Ад самай красы маіх дзён невясёлых

Настаўнікам быў беларускі абшар,

Усходы палеткаў і гоманы ў сёлах

Навуку сваю мнс прыносілі ў дар.

(Купала Я. Спадчына. С. 103).

У мастацкіх вобразах верша ўвасоблена ці зашыфравана цэлая сістэма поглядаў аўтара на глыбінную сутнасць паэзіі, на яе родавыя асаблівасці, якія, не выступаючы на першы план, на самай справе даюць уяўленне аб найбольш істотных заканамернасцях паэзіі як эстэтычнай з'явы.

Зварот да праблемы мастака і мастацтва найперш быў зваротам да агульначалавечых каштоўнасцей ды і сведчаннем твррчай сталасці нацыянальнай літаратуры. Творы Янкі Купалы, Змітрака Бядулі, Алеся Гаруна («П'ера і Каламбіна»), Якуба Коласа («Сымон-музыка»), зварот да біблейскай тэматыкі засведчылі імкненне беларускай літаратуры нават ў неспрыяльных умовах крывавай бойні клапаціцца пра чыста эстэтычныя задачы, выходзіць за абмежаваныя рамкі штодзённага побыту і ўносіць свой уклад у асэнсаванне агульначалавечых праблем. (483-484)

У гэтай жа сувязі можна назваць і верш 3. Бядулі «Хараству», вельмі выразны па эстэтычнай канцэпцыі:

Ты - мой закон, мая душа, мая рэлігія, мой Бог.кожну хвілю я табе малітвы новыя твару.

Табой я шчасліў, я - твой жрэц, хвалу табе пяе мой рог.

Я - сейбіт твой, я - твой ратай, я паласу тваю ару.

Здабыткі беларускай прозы і драматургіі 1917-1920 гг. на старонках перыёдыкі таго перыяду ў значнай меры былі прадстаўлены творамі, напісанымі раней, але пазбаўленымі магчымасці трапіць адразу ў друк. У прыватнасці, упершыню пабачылі свет апавяданні Максіма Гарэцкага «Чарнічка» (напісанае ў 1915 г. і апублікаванае ў снежні 1917 г.), «Літоўскі хутарок» (адпаведна 1915 і 1920 гг.), «Зіма» (1915 і 1918), «Маці» (1916 і 1918), «Хадзяка» (1916 і 1918), «Генерал» (1916 і 1918), «Амерыканец» (1916 і лістапад 1917), «Асілак» (1916 і 1918) і інш.

Заслугоўваюць увагі празаічныя творы Язэпа Лёсіка, пра якія Максім Гарэцкі ў артыкуле «Беларуская літаратура пасля «Нашай Нівы» (Агульны агляд)» пісаў: «Асабліва трэба адзначыць апавя-данні Лёсіка; яны цяпер сумна сведчаць, што аўтар многіх граматык і прасторных правапісаў загубіў у ім не вельмі плоднага, але вельмі добрага і нацыянальнага беларускага пісьменніка» (Гарэцкі М. Творы. С. 340).

У 1917-1918 гт. у «Вольнай Беларусі» было апублікавана «Апавяданне без назвы» Язэпа Лёсіка (раздзелы «Яўхім Плашка», «Гаронім-ляснік», «Наша гаспода», «Каля карчмы», «Дома», «Падарож да навукі», «Панскія дзяўчаты, або Юзікава натура»). Яшчэ адзін раздзел - «Гаронім у дарозе» - быў змешчаны ў 1919 г. у газеце «Беларусь». Твор, над якім аўтар працаваў з лютага да чэрвеня 1914 г., паводле свайго зместу пераклікаецца з паэмаю Якуба Коласа «Новая зямля». Падзеі адбываюцца ў тым самым месцы і ў тым самым часе.

Цэнтральнае месца ў беларускай прозе перыяду грамадзянскай вайны займае аповесць Максіма Гарэцкага «Дзве душы». На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў яна была недаступнай і невядо-май радавому чытачу. Затое ў апошнія гады аповесць прыцягвае да сябе пільную ўвагу крытыкаў і даследчыкаў, якія выказваюць аб ёй і аб ідэйных пазіцыях аўтара супярэчлівыя меркаванні і думкі.для гэтага ёсць дастаткова падстаў. У смаленскі перыяд жыцця М. Гарэцкі друкаваўся ў савецкай перыёдыцы. А гэта само па сабе значыла, што ні адно яго слова не магло пярэчыць патрабаванням бальшавіцкай ідэйнасці. Але бясспрэчна і тое, што абяцанні пакончыць з вайною, даць зямлю сялянам, фабрыкі рабочым, разбурыць датла свет насілля, прыгнёту, сацыяльнай (484-485) несправядлівасці, зрабіць паўнаўладнымі гаспадарамі краіны рабочых і сялян, не маглі не выклікаць станоўчых эмоцый, яны будзілі светлыя надзеі ў абяздоленых, бяспраўных - усіх тых, хто быў нічым.

Супярэчлівыя адносіны да Кастрычніцкай рэвалюцыі дастат-кова выразна вызначыліся, напрыклад, у творчасці Алеся Гаруна. У 1917-1918 гг. ён марыў пра Беларусь незалежную, суверэнную, не падпарадкаваную нікому. У верасні 1919 г. у Мінску ад імя беларускай грамадскасці вітаў Пілсудскага, які ў красавіку таго ж года ў славутым звароце да жыхароў былога Вялікага Княства Літоўскага абяцаў ім права самім вырашаць свой лёс. Але пад аховай польскіх легіёнаў пачалі зноў гаспадарыць памешчыкі, якія сілаю вярталі свой «стан пасядання», сваю маёмасць і распраў-ляліся з удзельнікамі антыпанскіх выступленняў, што рэзка настроіла супраць іх і шырокія народныя масы, і асноўныя палітычныя сілы.

Надзеі на поўную незалежнасць Беларусі ў тых умовах станавіліся ўсё больш прывіднымі, неажыццявімымі. Ёй накана-вана было стаць або часткай Полыпчы з такім ненавісным памешчыцкім ладам, або часткай сацыялістычнай паслякастрыч-ніцкай савецкай Расіі. Гэта пад канец жыцця ўсвядоміў А. Гарун, што відаць з яго твораў. Пасля верасня 1919 г. ён не апублікаваў ніводнага антысавецкага мастацкага твора ці публіцыстычнага артыкула. Затое ж у шматмоўным зборніку «Дзень Чырвонае Арміі» (1919) змясціў верш «Брацця, к агульнаму шчасцю...»:

Мусім народ абудзіці,

Голасна мусім пазваць:

Гэй, хто работнік? Хадзіце

Новы ўсім лад будаваць!

Будуць для ўсіх там палацы,

Стане на ўсіх там цяпла

Ў панстве братэрства і працы,

Вольнасці, хлеба й святла.

(Гарун А. Сэрцам пачуты звон. С. 134).

Беларуская вайсковая камісія, уплывовым членам якой восенню 1919 г. стаў А. Гарун, у час пераможнага наступлення Чырвонай Арміі летам 1920 г. у сваіх зваротах да беларускага народа пісала пра набліжэнне незалежнасці і блізкае вырашэнне зямельнай праблемы. А калі ўжо Чырвоная Армія знаходзілася на подступах да Мінска, А. Гарун у апошнім нумары купалаўскага часопіса «Рунь» апублікаваў верш «Кліч», блізкі па духу да «Інтэрнацыянала»:

Гэй, народзе, трэба ўстаць,

Дух свой з рабства распрастаць,

Чуеш: Волі зычны звон

Будзіць, кліча меддзю ён (485-486)

Ўсе народы ўсіх старон,

Каб разбурыць крыўды трон.

Скроэь, куды хаця зірні, -

Здзівіць з дзіваў дзіва-цуд:

У небе літары-агні Свецяць ноччу і пры дні -

«Вызваль дух свой, рабскі люд!»

Сам аўтар дае знішчальную характарыстыку Гаршка і людзей яго асяродцзя: «Яны, гэтакія, нейкім дзівам сумяшчаюць у душы сваёй найлепшы, здаецца, гуманізм і найгоршае, акажацца, чалавеканялюбства, хімію і алхімію, марксізм і хірамантыю і з аднолькавай шчырасцю веруюць у тое і другое. Багі іхныя любяць завадзіць сварку, скідаюць адзін аднаго з пасаду і робяць у галаве свайго паклонніка незвычайны сумбур» (Гарэцкі М. Творы. С. 46). Пра бальшавіцкіх дзеячаў сказана, што яны «хоць і вялікай высакосці даходзяць у мастацтве, палітыцы ці абы-якой навуцы, але назаўсёды застаюцца з нейкай хібаю ў самым грунтоўным, а дзеля таго неўспадзеўкі і страшна і лёгка зваліваюцца часам на самы дол чалавечай думкі».

Пісалася ўсё гэта ў разгар грамадзянскай вайны, за шмат гадоў да таго, як Сталін па чарзе нішчыў колішніх кіраўнікоў і многіх удзельнікаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і разгарнуў небывалыя па маштабах рэпрэсіі супраць уласнага народа, партыі, дзяржаўнага апарата, праявіўшы нябачанае ў гісторыі «чалавека-нялюбства».

Максім Гарэцкі часам дазваляе сабе з'едлівую, знішчальна-карыкатурную характарыстыку бальшавіцкай ідэалогіі, мары аб сусветным панаванні маналогам п'янага Гаршка: «А я, брат ты мой, п'ю не з радасці, а з гора... Гора нам вялікае! Колькі пра... прале... лелелета-арыяў загубілі, кроў разлілі, а рэ-ва-лю-цы-ю яшчэ не ўратавалі ад паноў усяго свету (...). I няхай жыве інцанал... інцынарацынал... ін-тэр-на-цы-я-нал! Няхай жыве!!».

Адносіны Максіма Гарэцкага да нацыянальнай палітыкі тагачаснага бальшавіцкага кіраўніцтва выяўляюцца са зместу апавядання «Апостал», дзе гаворка вядзецца пра паездку чырвонага інструктара Курапы на сяло для прапаганды ідэй толькі што адноўленай савецкай улады пасля вызвалення ад акупантаў: «Набраўшы чырвонае літаратуры на ўсіх краёвых мовах, апрача беларускае, бо літаратура ў гэтай мове яшчэ лічылася да той пары контррэвалюцыйнай выдуцкай беларускіх нацыяналістаў (...), ехаў ён на парцы стайковых коні па Ашмянскім тракце...» (Гарэцкі М. Творы. С. 121). Адбываліся ж гэтыя падзеі пасля таго, «як толькі Чырвоная Армія дала магчымасць ізноў раз абвесціць незалежную Савецкую Беларусь», г. зн. пасля ліпеня 1920 г.

У літаратуразнаўстве выказвалася меркаванне, быццам М. Гарэцкі ў сваім творы «адрываўся» ад жывой рэальнасці і праўды «як у вялікім, так і ў дробным». Больш узважанымі, аднак, можна лічыць меркаванні і вывады П. Васючэнкі: «М. Гарэцкі меў магчымасць назіраць нарастанне рэвалюцыйных падзей з розных геаграфічных пунктаў: з Каўказа, Масквы, Смаленска. (...) Тое, што ён назіраў, пасля ўвайшло ў ягоны твор як непадробныя, пазбаўленыя лакіроўкі вобразы таго часу (...). Тымі ж шляхамі, праз Каўказ, Маскву і горад N (недзе на Смаленшчыне або Магілёўшчыне) Гарэцкі правёў і свайго героя, перадаўшы яму і балючыя пытанні, над якімі пакутаваў сам».

Аповесць «Дзве дуіны» з глыбокай праніклівасцю перадае незвычайны драматызм падзей, раскрывае характар і сугнасць бясконца супярэчлівых палітычных, сацыяльных, маральных канфліктаў эпохі. Максім Гарэцкі паказаў, якім няпростым быў шлях нацыянальнага самаўсведамлення беларусаў.

Абдзіраловіч, як і героі іншых твораў пісьменніка, пакутуе ад усведамлення таго, што на Беларусі гаспадараць чужынцы. Як сведчанне духоўнай пакуты І скаргі гучыць яго пытанне, звернутае да самаахвярнай актывісткі беларускага руху Іры Сакавічанкі: «Мне здаецца, што ўсё няшчасце тут ад разладу тэорыі і практыкі. Бо скажыце, калі ласка: ...Тэорыя інтэрнацыянала вінавата ў тым, што беларускім народам кіруюць цяпер бальшавіцкія камісары ўсіх нацый, апрача беларускай? Ці яна вінавата, што ў нашым знамянітым Обліскомзапе ёсць армяне, латышы, жыды, палякі, маскоўцы, але няма нас, беларусаў?».

У творчай манеры Максіма Гарэцкага заўважаецца адна асаблівасць: ён пазбягае спрошчаных, а гэтым самым мала-змястоўных ацэнак. Пісьменнік бачыць шматколернасць і шмат-галоссе жыцця. Не заўсёды ён ухваляе паводзіны і адцаных дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння. Туг нельга не нагадаць маладога Сухавея, які ў кожным недастаткова ўсвядомленым (487-488) беларусе бачыў здрадніка і рэнегата. Гэта быў па сваёй сугаасці чыста бальшавіцкі падыход.

Аўтар аповесці няшчадна выкрывае бесчалавечнасць як параджэнне і злавесны сімптом рэвалюцыйных узрушэнняў. Сам твор успрымаецца як мастацкі прысуд тым парадкам, таму грамадскаму ладу, пры якім галоўнай дзеючай асобай, героем і кіраўніком мог стаць безнадзейны п'яніца і злодзей Гаршчок (Карповіч, «дзядок»). У асяродцзі балыпавікоў былі і сумленныя людзі, такія, як Васіль. Але галоўным героем мясцовага маштабу стаў Гаршчок.

Аповесць «Дзве душы» займае унікальнае месца ў гісторыі беларускай літаратуры перыяду грамадзянскай вайны. Гэта - свайго роду мастацкі рэпартаж, які ахопліваў разнастайнасць канфліктаў таго часу, паслядоўна прасочваў дыялектыку душы і глыбіню перажыванняў людзей, прадстаўнікоў розных грамадскіх слаёў, і выносіў няшчадны прысуд агідным з'явам і ў палітыцы, і ў паводзінах, і ў свядомасці людзей. Каштоўнасць аповесці заключаецца ў тым, што пісалася яна па гарачых слядах падзей.

Асаблівая роля ў перыяд грамадзянскай вайны выпала на долю драматургіі. Гэтую ролю добра ахарактарызавала газета «Вольная Беларусь» у інфармацыі «Беларускі тэатр (Гадаўшчына Першага Таварыства беларускай драмы і камедыі)», дзе прыводзіліся ціка-выя звесткі аб актыўнай і плённай дзейнасці Таварыства: «19-га мая Першае Тав[арыст]ва беларускай драмы і камедыі святкавала сваю гадаўшчыну. Свята адбылося ў новым тэатральным памяшканні - у Народным доме імені Максіма Багдановіча (Д. Ляхаўка), на адкрыццё каторага была пастаўлена Т[аварыст]вам новая п'еса У. Галубка «Бязвінная кроў».

Таварыства ставіла свае спектаклі не толысі ў Мінску, але і ў Магілёве, Бабруйску, Слуцку, Жлобіне, Оршы, Радашковічах і г. д. I там, як паведамлялася ў артыкуле, «бадай што першы раз смела і горда раздалося са сцэны беларускае слова. А родная мова, родная песня, родная вопратка, моў тая расіца поле, ажыўлялі, уваскрашалі завяўшае ў сэрцы нацыянальнае пачуццё і будзілі светлую ўпэўненасць, што жыве Беларусь».

Аснову рэпертуару складалі п'есы, якія з поспехам ставіліся яшчэ ў даваенны перыяд: «Паўлінка», «Міхалка», «Хам», «У зімовы вечар», «Як яны жаніліся», «Пашыліся ў дурні», «Модны шляхцюк». Але ўзбагачаўся ён і новымі творамі - і тымі, што з'явіліся на свет раней, але адразу не маглі трапіць да гледачоў і чытачоў, як, напрыклад, «Раскіданае гняздо», і новымі, напісанымі ў той час: «Антось Лата», «Апошняе спатканне», «Бязвінная кроў», «Пісаравы імяніны» і інш. (488-489)

Здаралася і так, што акупацыйная ваенная цэнзура забараняла некаторыя п'есы. Пра тагачасныя падзеі Язэп Дыла пісаў паводле ўспамінаў аднаго са старых артыстаў: «У часы польскай акупацыі працаваць нам у Мінску было вельмі цяжка. Славугы палітычны камісар пан Фастовіч пачаў забараняць адну беларускую п'есу за другой. То ў якой, па яго зазначэнню, змест занадта сацыялістычны, то шмат смерцяў, то занадта многа крыві... Апрача таго, што забараніў «Раскіданае гняздо» Купалы, «Апошняе спатканне», і «Бязвінную кроў», было нават забараніў такую бязвінную камедыю, як купалаўская «Паўлінка», бо там, бачыце, сам аўтар, хоць і не ясна, але кажа, што Якім сацыяліст».

Гэтая інфармацыя пацвярджаецца афіцыйным тайным дакументам II аддзела (аддзела разведкі) польскага генеральнага штаба «Кароткі нарыс беларускага пытання», датаваным 31 студзеня 1928 г.: «Польскае панаванне станавілася непапулярным не толькі сярод народных мас. Беларускую інтэлігенцыю раздражняла падаўленне адміністрацыйнымі ўладамі адраджэння нацыянальнага духу. Праследавалася штодзённая беларуская газета «Беларусь» няспыннымі вобыскамі і судамі, у Мінску забаранялася пастаноўка п'ес беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Каганца і г. д.».

У той перыяд на першы план вылучаецца драматургічная творчасць Уладзіслава Галубка і Францішка Аляхновіча, талент якіх - і пісьменніцкі і акцёрскі - з усёй сілай выявіўся іменна ў гады грамадзянскай вайны.

Даволі ўпэўненае месца ў тагачасным тэатральным рэпертуары занялі драмы Галубка «Апошняе спатканне», «Бязвінная кроў», яго ж камедыя «Пісаравы імяніны» (яна ставілася таксама пад назвамі «Хвароба ў добрым здароўі» і «Залёты дзяка»). Пра «Апошняе спатканне» Максім Гарэцкі пісаў: «Літаратурныя крытыкі прынялі яе спакойна, затое сучасная тэатральная публіка вітала драму з асабліва радасным захапленнем... 3 тэатральнага боку драма сцэнічна, цікаўна, даволі бойка і нават эфектна. Эфектаў і для нашых буйных часоў там даволі: удоваль «мяцежнасці», стрэлаў з чорных рэвальвераў, «жупельнай» славеснасці: а ў астатнім акце стаіць шыбеніца і выходзіць увесь чыста чырвоны, у масцы кат».

У перыяд грамадзянскай вайны ва ўмовах небывалых разбурэнняў, ломкі спрадвечных уяўленняў, норм, усяго старога ладу жыцця настойлівымі становяцца пошукі праўды - сацыяль-най, палітычнай, маральнай, проста чалавечай. Пад знакам гэтых пошукаў развіваюцца паэзія, проза, драматургія. Сведчыць аб гэтым, у прыватнасці, драма Уладзіслава Галубка «Бязвінная кроў» з такім паказальным дыялогам пастуха Ціта і студэнта: (489-490)

«Ц і т. А скажыце, панічок, ці скончыцца гэты неспакой, забойсгвы, грабествы?

С т у д э н т. Скончыцца, калі народ узвядуць на добрую дарогу, а наш народ, бедны, сляпы, блудзіць у пушчы. Трэба безупынна працаваць, вучыць, - і тады, як чалавек у чалавеку ўбачыць брата, будзе добра...».

У драмах У. Галубка месцамі заўважаецца схематызм кампазіцыі і наогул мастацкай струкгуры, спрошчаная характа-рыстыка персанажаў, адсутнасць пераканаўчай псіхалагічнай матывіроўкі дзеянняў. Праўда, такая з'ява ў некаторых выпадках можа ўяўляць сабою і свядомы мастацкі прыём, як гэта назіраецца, напрыклад, у камедыях В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» і «Залёты». Як-ніяк, драмы Галубка адрасаваліся гледачам, у якіх не было спецыяльнай эстэтычнай, літаратурнай падрыхтоўкі. Кожная сцэна, дыялог, кожны сказ павінны былі з'яўляцца простымі і зразумелымі, гаварыць самі за сябе.

Сваё сапраўднае майстэрства драматург засведчыў камедыяй «Пісаравы імяніны». Непадробны камедыйны эфект дасягаўся ў першую чаргу дасціпнымі дыялогамі, вострымі і з'едлівымі рэплікамі. Вельмі да месца і дарэчы выкарыстана трапнае, жывое народнае слова.

Каштоўнасць камедыі не ў штучным, ненатуральным (хоць і модным) рэвалюцыйным пафасе, што назіраецца ў драме «Апошняе спатканне», а ў жывых сцэнах з жыцця правінцыяль-нага дробнага чыноўніцтва. Тут мы бачым тое ж самае асяроддзе, якое яшчэ раней высмеяў Якуб Колас у аднайменным апавяданні. Пры гэтым камедыя Уладзіслава Галубка - твор ва ўсіх адносінах самастойны. У ёй дзейнічаюць: пісар валасны, фельчар, старшы ўраднік (з прозвішчам Набінос), старшыня, сядзелец, вучыцель і інш. Аўтар высмейвае абмежаваныя духоўныя запатрабаванні сваіх персанажаў, прымітывізм маральных нормаў, якімі яны кіруюцца ў жыцці.

У беларускай драматургіі таго часу вялікую ролю адыграў таксама Францішак Аляхновіч. Як драматург ён заявіў аб сабе ў 1914-1915 гг. п'есай «На Антокалі» - сцэнамі з жыцця віленскага прадмесця. Пасля публікацыі ў віленскай газеце «Гоман» яна выйшла ў 1918 г. асобнай кніжкай. Следам пабачылі свет ідылічная сцэнка «На вёсцы» (1916), сцэнічная легенда «Бутрым Няміра» (1916), драма з гарадскога жыцця «Манька» (1917). Яшчэ ў вайну Францішак Аляхновіч з'явіўся галоўным дзеячам тэатральнага жыцця ў Вільні, дзе ў 1916 г. утварыўся беларускі клуб, сцэна якога выкарыстоўвалася для тэатральных пастановак.

На нейкім этапе паралельна і незалежна адзін ад аднаго дзейнічалі тэатральныя калектывы ў Вільні і ў Мінску, дзе галоўным арганізатарам тэатральнага жыцця выступаў Фларыян Жцановіч, стваральнік Першага Таварыства Драмы і Камедыі, (490-491) рэпертуар якога найболыы узбагачаўся п'есамі Уладзіслава Галубка.

Летам 1918 г. праз лінію фронту ў Мінск нелегальна перабраўся Францішак Аляхновіч. I тут разгарнулася работа двух калектываў пад кіраўніцтвам Ждановіча і Аляхновіча, якія неўзабаве аб'ядналіся. Пры савецкай уладзе ўжо афіцыйна існаваў «Белорусскнй советскнй театр», які першапачаткова карыстаўся падтрымкай балыпавіцкага кіраўніцтва. Яно, аднак, нядоўга мірылася з існаваннем чужога па класавым духу «гнезда шовнннзма», і ў тэатры пачаліся аблавы на контррэвалюцыянераў, артысты ж усё часцей не па сваёй волі траплялі ў госці да чраззвычайкі, пасля чаго даволі хутка спыніў сваё існаванне. I толькі ў часы польскай акупацыі (у канцы 1919 г.) Францішак Аляхновіч зноў адраджае тэатральнае жыццё.

Яго ўвагу як драматурга прыцягваюць усё новыя і новыя тэмы і праблемы. Вынікам нястомных творчых пошукаў і напружанай працы ў небывала цяжкіх умовах ваеннага ліхалецця сталі п'есы «Калісь» (1917), «Базылішк» (1917), «Чорт і баба» (1918), «Страхі жыцця» (1918), «Цені» (1919). Вызначаюцца яны разнастайнасцю зместу, тэматыкі, багаццем мастацка-вобразнага ўвасаблення найскладанейшых і найбольш супярэчлівых праблем тагачаснай рэчаіснасці, шырокім выкарыстаннем фальклорна-казачнага матэрыялу. Тут прадстаўлена і жыццё рабочых з іх рэвалюцый-нымі настроямі, забастоўкамі, дэманстрацыямі («Калісь»), і легендарна-казачная мінуўшчына з вечна актуальнымі праблемамі маральнага характару («Базылішк», «Чорт і баба»), і незвычайная складанасць, супярэчлівасць найразнастайнейшых грамадскіх канфліктаў, небывала абвостраных у эпоху ваенных і сацыяльных катаклізмаў («Страхі жыцця», «Цені»).

У п'есе «Калісь», падзеі якой адбываюцца ў 1905 г., гучыць на беларускай мове славутая рэвалюцыйная песня польскага паэта Баляслава Чарвенскага «Чырвоны штандар», створаная ў 1881 г. на мелодыю песні французскіх камунараў «Чырвоны сцяг». Апубліка-ваная ў 1882 г., яна адразу ж была забаронена і рускімі, і аўстрый-скімі ўладамі. Называлі яе польскім «Інтэрнацыяналам»:

Кроў нашу каты льюць ракамі,

Слязы народныя цякуць.

Расправу з часам зробім самі,

Ці ж будзем вечна каркі гауць? -

Не будзем даўжэй каркі гауць!

...Гэй, прэч, тыраны, прэч з дарогі!

Хай прападзе ваш стары лад!

На суд вас клічам, на суд строгі

За крыўды, што цярпеу наш брат...

«Чырвоны штандар» вельмі часта выкарыстоўваўся ў польскай мастацкай літаратуры. Сведчаннем папулярнасці песні могуць служыць шматлікія пераклады на замежныя мовы: чэшскую, славацкую, балгарскую, рускую, украінскую, нямецкую, латыш (491-492) скую, румынскую, венгерскую, англійскую, французскую, яўрэй-скую. А вось пра беларускі пераклад польскія літаратуразнаўцы не ведалі.

Драма «Страхі жыцця» паводле свайго настрою, імкнення аўтара заглыбіцца ў найбольш змрочныя праявы няўмольна жорсткай рэчаіснасці ў нейкім сэнсе нагадвае драматычную аповесць Максіма Гарэцкага «Антон» і п'есу Якуба Коласа «Антось Лата». Персанажамі ўсіх трох твораў становяцца людзі, якія выбіліся з нармальнай жыццёвай каляіны, не здолелі пры-стасавацца да бязлітасных воўчых законаў тагачаснага жыцця і гінуць ці проста заліваюць сваю бяду гарэлкаю, даводзячы пад час да трагедыі сябе і сваіх блізкіх.

Высокую ацэнку мастацкаму ўзроўню драмы «Страхі жыцця» даў Максім Гарэцкі: «Наогул жа яна - глыбока абдумана, вельмі многа што ў сабе мае, стыльна, сцэнічна і можа быць палічана лепшым вытварэннем аўтара і запісана да лепшых абразцоў беларускага пісьменства агулам і драматычнага ў частцы».

Тагачасная беларуская драматургія хоць і не ўзнялася над узроўнем купалаўскіх п'ес папярэдняга перыяду, а можа, нават і не дасягнула таго ўзроўню, аднак яна пашырыла свае тэматычныя і праблемныя абсягі, упэўнена заглыблялася ў найбольш пакутлі-выя праблемы быцця і псіхікі чалавека.

Вялікім дасягненнем нацыянальнай літаратуры ў цэлым і дра-матургіі ў прыватнасці мы сёння можам лічыць яе небывала яскрава выяўлены гуманістычны пафас, няшчаднае выкрыццё ўсіх жахаў, праяў несправядлівасці, здзекаў, усяго таго, што Максім Гарэцкі ахрысціў такім ёмістым словам «чалавеканялюбства».

У п'есе Міхайла Грамыкі «Змітрок з Высокай Буды» (1918) галоўны герой выказвае трывогу: «Тушыць цяжка, паліць куды лягчэй. Адзін чалавек можа спаліць цэлы горад, а каб зберагчы адну хату, трэба во якая грамада!.. Кніжак жаль... I як гэта чалавечая рука падымаецца нішчыць труды, працу колькіх пакаленняў!».

-1920 гг. у гісторыі беларускай літаратуры складалі цэльны перыяд са сваімі ўнутранымі заканамернасцямі. Мы яго павінны разглядаць як завяршэнне нашаніўскіх ідэйных і эстэ-тычных пошукаў, як выпрабаванне на вернасць абвешчаным і выпрацаваным на працягу практычна аднаго дзесяцігоддзя (пачатак якому паклалі падзеі 1905 г.) ідэалам, як спробу прадвызначыць новыя шляхі ва ўмовах ваеннага апакаліпсісу. Адсюль - мастацкія пошукі адказаў на балючыя пытанні рэчаіснасці і ў скарбніцы біблейскай мудрасці, і ў шматвяковай сусветнай культуры, і ў гісторыі народа. Алсюль таксама - (492-493) абвострана эмацыянальнае ўспрыманне ўсіх падзей, у якіх заўсёды было так мала радаснага, затое ж так багата балючага і пакутлівага.

Літаратура грамадзянскай вайны з яе найкаштоўнейшымі здабыткамі, супярэчлівымі працэсамі і заканамернасцямі абарва-лася раптоўна. Але сама яна не растварылася ў нябыце, а яе вопыт не знік бясследна. ён захаваўся ў свядомасці і пачуццях найвыдатнейшых пісьменнікаў, якія збераглі ўсё найбольш каштоўнае з нашаніўскага перыяду, часоў рэвалюцый і грамадзянскай вайны.

У 1905-1920 гг. закладваліся асновы развіцця літаратуры 20-х гадоў, ствараўся надзейны фундамент для палітыкі беларусізацыі, для выратавання самое беларушчыны як гістарычнай з'явы, а таксама для захавання нацыянальнай свядомасці народа.

Права на беларускую мову было заваявана канчаткова, і яго ўжо ніхто не адняў, не адабраў. Беларусь захавалася як адметная геаграфічная нацыянальна-тэрытарыяльная адзінка, што ў параўнаўча недалёкай гістарычнай перспектыве, у выніку працэсаў, якія прывялі да распаду СССР, адкрыла дарогу да дзяржаўнага суверэнітэту.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Купала Я. Жыве Беларусь - Купала Я. - Мн., 1993.

. Ясакар. На Вялікдзень // Беларускі шлях - 1918.

. Вольная Беларусь. 1917.

. Купала Я. Жыве Беларусь. - Купала Я. С. 293

. Вольная Беларусь. 1917. № 30. 19 лістап. // Лёсік Я. Творы: Апавяданні, казкі, артыкулы. - Мн., 1994.

. Грамыка М. Родная пушча. Мн., 1987.

. Кнорин В. Г. Избр. статьи и речи. Мн., 1990.

. Гарун А. Сэрцам пачуты звон. Мн., 1991.

. Гарэцкі М. Творы. Мн., 1990. С. 131

. Беларускі каляндар за 1913 г.


Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!