Безэквівалентная лексіка сучаснай беларускай мовы
ЗМЕСТ
Уводзіны
1 Лексіка-семантычная характарыстыка
1.1 Назвы хатняга начыння і яго частак
1.2 Назвы прыгатаванай ежы і сыравіны для яе
1.3 Назвы ткацкіх вырабаў, адзення, абутку і іншае
1.4 Прылады працы, інструменты, прыстасаванні
1.5 Назвы пабудоў
1.6 Назвы прадпрыемстваў па вырабу чаго-небудзь
1.7 Найменні прафесій, роду заняткаў
.8 Найменні людзей і сацыяльныя паняцці
1.9 Раслінны і жывёльны свет
1.10 Назвы ўчасткаў прасторы, асвоенай чалавекам
2 Спосабы ўтварэння безэквівалентвай лексікі
Заключэнне
Спіс выкарыстаных крыніц
УВОДЗІНЫ
Лексіка беларускай мовы складвалася, няспынна развівалася і ўдасканальвалася на працягу многіх стагоддзяў. I таму натуральна, что яна ўбірала набыткі розных гістарычных эпох і перыядаў, адлюстроўваючы ўсе змены ў грамадскім, гаспадарчым жыцці і побыце, што адбываліся ў той час. У выніку адны словы дайшлі да нас з часу агульнаславянскага моўнага адзінства, другія належаць да часоў усходнеславянскай еднасці, трэція ўзніклі ў перыяд фарміравання беларускай народнасці і нацыі, гэта значыць належаць толькі беларускаму народу, з'яўляюцца ўласнабеларускімі словамі. Усе гэтыя тры пласты лексікі нашай мовы прынята ў мовазнаўстве лічыць спрадвечна беларускімі словамі [1, с.123-124].
Спецыфіку лексічнай сістэмы беларускай мовы складаюць, безумоўна, уласнабеларускія словы, якія адносяцца да перыяду фарміравання і развіцця самастойнай беларускай народнасці, а пасля нацыі, гэта значыць, што паходжанне іх ахоплівае перыяд з ХІІІ-ХІV ст. і да нашых дзён. Лексічны склад беларускай мовы ў гэты час, захаваўшы багатую агульнаславянскую і ўсходнеславянскую спадчыну, няспынна і вельмі актыўна папаўняўся новымі словамі, якія ўтвараліся на базе наяўных слоў, напрыклад: араты, асілак, вадзянік, вайсковец, берасцянка, гарлачык, пралеска, надвячорак, красавік, вясёлка, будынак, сейбіт. Апрача далейшага колькаснага павелічэння традыцыйных лексіка-семантычных груп, інтэнсіўна фарміруюцца новыя, асабліва тыя, што звязаны з разумовай, духоўнай сферай жыцця, з набыццём жыццёвага вопыту і новых ведаў, напрыклад:
- назвы атмасферных з'яў і паняццяў: заранка, золак, надвор'е, спёка, цемра;
- назвы часавых і прасторавых паняццяў: сакавік, красавік, летась, аселіца, палетак, прыгуменне, прастора;
- назвы абстрактных паняццяў: абавязак, абставіны, абсяг, асяроддзе, водгулле, вытрымка, замова, замець, звычай, засень, здань, мера, летуценне, пакута, помста, поспех, пяшчота, цяжар;
- назвы тэрміналагічнага характару: асяродак, байка, ваганні, выказнік, дзейнік, пытальнік, клічнік, прымаўка, разлік, рух, суквецце, пялёсткі, голанасенныя, павойныя;
- назвы дзеянняў, працэсаў, псіхічнага стану: абняславіць, адказаць, адлюстраваць, бачыць, дазволіць, жадаць, крануць, пакутаваць, сачыць, спачываць, стамляцца, спачуваць, хіліць, выхоўваць, клапаціцца.
Асноўнай крыніцай папаўнення лексічнага складу беларускай мовы ўласнабеларускай лексікай была і застаецца да нашых дзён агульнанародная мова беларусаў з яе шматлікімі гаворкамі. Самабытныя беларускія словы складаюць нацыянальную спецыфіку лексічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы [ 1, с. 127-129].
Нават самы поўны слоўнік не здольны ахапіць усю лексіку развітой нацыянальнай мовы. Перад укладальнікамі заўсёды паўстае праблема адмежавання і адбору сабранага матэрыялу. Набыткі беларускай лексікаграфіі дазваляюць вывучаць беларускую лексіку ў самых розных аспектах - этымалагічным, генетычным, семасіялагічным, гістарычным, стылістычным і інш. У сувязі з гэтым праблема нацыянальнай лексічнай спецыфікі ўяўляецца не менш, а відавочна і болыш важнай у аспекце лінгвістычным. Іменна з нацыянальнай адметнасцю лексікі звязана праблема варіравання абёму значэння суадносных слоў у розных мовах. Вялікую цікавасць выклікае таксама пласт слоў беларускай мовы, нацыянальная адметнасць якіх выяўляецца ў немагчымасці знайсці ім іншамоўны аднаслоўны адпаведнік [2, с.3-4].
Мова павінна валодаць велізарнымі камунікатыўнымі здольнасцямі, што немагчыма без такіх жа значных чыста нацыянальных асаблівасцей, без своеасаблівай індывідуальнай непаўторнасці мовы [3, с.131].
Рысы непадобнасці, нацыянальнай спецыфікі найболып ярка праяўляюцца на ўзроўні лексікі, таму яе ролю ў стварэнні нацыянальнага "твару" мовы цяжка пераацаніць.
Беларуска-рускія моўныя сувязі вымагаюць глыбокага семантычнага асэнсавання іншамоўных слоў, якімі для носьбітаў рускай мовы з'яўляюцца беларусізмы. Традыцыйна перакладчыцкі прынцып "слова праз слова" не здольны з аднолькавым поспехам дзейнічаць на ўсёй лексічнай прасторы. Нягледзячы на тое, што аднаслоўны эквівалент пры жаданні можна знайсці заўсёды (пераважна шляхам падбору блізказначнага сіноніма, а не семантычна тоеснага адпаведніка), нацыянальна-спецыфічныя і нацыянальна-канататыўныя адценні, звязаныя з адметнымі ўмовамі жыцця народа, беззваротна страчваюцца [2, с.4].
Мэта даследавання: праалізаваць безквівалентную лексіку ў слоўніку І.Р. Шкрабы Самабытнае слова паводле лексіка-семантычных уласцівасцей, спосабаў утварэння.
Для дасягнення мэты былі пастаўлены наступныя задачы: выявіць спосабы ўтварэння безэквівалентнай лексікі, прааналізаваць лексіка-семантычную характарыстыку слоў.
Абектам даследавання зяўляецца слоўнік І.Р. Шкрабы Самабытнае слова. Прадметам даследавання - безэквівалентная лексіка сучаснай беларускай мовы.
Прадметам даследавання зяўляецца безэквівалентная лексіка сучаснай беларускай мовы.
Галоўнымі крыніцамі для збору фактычнага матэрыялу паслужылі слоўнік І.Р. Шкрабы Самабытнае слова і навукова-даведачнае выданне Плотнікава Б.А. і Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампедыум
1 ЛЕКСІКА-СЕМАНТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА
Безэквівалентную лексіку складаюць словы, што называюць адмысловыя рэаліі пэўнай краіны, самабытныя паняцці яе жыхароў. Падобныя рэаліі і паняцці або адсутнічаюць у іншамоўных краінах, або аднаслоўна не лексікалізуюцца там (параўн. беларускія словы: лявоніха, вырай, дзядзіцец, замчышча, знічка, кажан, покут, сёлета і г.д., што аднаслоўна не перакладаюцца на суседнюю рускую мову). Адпаведнае беларускае безэквівалентнае слова перакладаецца неадналексемнымі адпаведнікамі іншых моў, у прыватнасці, рускай:
- словазлучэннямі (параўн.: жаўцяк - жёлтый песок, жвірынка -крупынка гравыя, кнігарня - кныжный магазын і г.д.);
- апісальнай сінтаксічнай канструкцыяй (параўн.: вырай - тёплые страны, куда летят згшовать перелётные птыцы; брама - главный вход в выде двухстворчатых крытых сверху ворот і г.д.).
Тэматычны спектр беларускай безэквівалентнай лексікі з'яўляецца даволі шырокім:
1) намінацыі прадметаў матэрыяльнай культуры:
а) назвы разнастайных прылад працы, інструментаў, прыстасаванняў і іх частак (параўн.: жорны, рагач, сахор, стаўлец, шар-шатка і інш.);
б) назвы розных пабудоў і іх частак (параўн.: вазоўня, дубэльты, камяніца, кляштар, лецішча і інш.);
в) назвы хатняга начыння і яго частак (параўн.: блінцоўка, конаўка, кубель, мядніца, цёрла і інш.);
г) назвы прыгатаванай ежы і сыравіны для яе (параўн.: вантрабянка, верашчака, грачанік, зацірка, панцак, смажэнік, шаткаванка і інш.);
д) назвы ткацкіх вырабаў, адзення, абутку і інш. (параўн.: баваўнянка, вышыванка, брыль, гумовікі, насоўка, трапкач і інш.);
е) назвы ўчасткаў прасторы, асвоеных чалавекам (параўн.: брукаванка, дзядзінец, падворак, пакоша, поплаў, цвінтар і інш.);
ё) найменні прадпрыемстваў па вырабу чаго-небудзь (параўн.: алейня, гарбарня, цагельня, цукроўня, цыркулярка і інш.);
2) найменні духоўнага жыцця, унутранай культуры беларусаў:
а) абазначэнні разнастайных адрэзкаў часу, на якія прыпадаюць працоўныя, святочныя і іншыя падзеі (параўн.: Дзяды, закоскі, прысвятак, шчадрэц, фэст і інш.);
б) назвы розных прафесій, роду заняткаў, працоўных дзеянняў і г.д. (параўн.: кавальства, каморніцтва, сенаванне, талака, шарварка і інш.);
в) найменні рэлігійных і сацыяльных паняццяў (параўн.: духоўніцтва, панскасць, староства і інш.);
г) найменні разумовых паняццяў і дзеянняў (параўн.: клёк, цымус, чытанка і інш.);
) найменні прыродных з'яў і рэалій, жывёл, птушак (няма адналексемных адпаведнікаў у рускай мове): азярышча - место, где когда-то было озеро; бусліха - самка аиста; жыгучка - жгучая крапива і інш., назвы людзей (параўн.: бяседнік - участник застолья, званый гость; бывалец - бывалый человек; заможнік - зажиточный, состоятельный человек і інш.).
Безэквівалентная лексіка ўключае словы розных часцін мовы: назоўнікі (параўн.: аброк - корм для лошадей і інш.), дзеясловы (параўн.: адхукаць -отогреть дыханием і інш.), прыметнікі (параўн.: гартоўны - крепкой закалки і інш.), прыслоўі (параўн.: апоўдні- в середине дня і інш.), лічэбнікі (параўн.: паўчварта - тры с половиной) [6, с.80-81].
.1 НАЗВЫ ХАТНЯГА НАЧЫННЯ IЯГО ЧАСТАК
Для прыгатавання ежы ў беларуса было шмат для таго прыстасавання, кожны прадмет набываў сваю назву згодна з яго выкарыстаннем, напрыклад:
Блінцоўка, -і, ж., абл. Небольшая дежа, предназначенная для замешивания теста. 3 краю стаіць блінцоўка, а над запечкам, на тонкім вешале, шамацяць вянкі цыбулі. Васілевіч [2, с.29].
Селядзёўка і Селядцоўка, -і, ж., разм. Сельдяная бочка. Там Ворка на рагу карчму трымае, а ў карчме людзей, як селядцоў у селядзёўцы, там сабе знойдзеш добрага чалаеека, каб сеаю бяду яму расказаць. Калюга [2, с.178].
Цёрла, -а, н. Глиняная посуда, в которой трут мак, мнут картофель и др. На голым незасланым стале ляжалі кускі хлеба, а пасяоэдзіне стала бурае, старое глінянае цёрла з мёдам. Колас [2, с.207].
Мядніца, -ы, ж., разм. Медный таз. Казік у сподняй кашулі плёскаўся і фыркаў над еялікаю мядніцай. Грахоўскі [2, с.124].
Днушка, -і, ж. Разделочная доска. Дасыпаючы ў печы гаршчок, накрыты днушкаю, ён [Цівунчык] ветліва звярнуўся даВаці... Чорны [2, с.61].
Мажджыр і Мажджэр, -а, м., разм. Металлическая ступка для измельчения твёрдых вешеств. ...Юзік, не маючы сапраўднага бубна, ішоў па перадзе ды бубніў у бубен, "штацкі" - трымаў леваю рукою аблупіцу з старога рэшата і з усіх сіл лупіў па ёй меднаю качалкаю з мажджыру, якую ціхом сцягнуў ад мацеры. Чорны [2, с.120].
Шмат было разнастайных куўшынаў, кубкаў для напояў, якія мелі самыя цікавыя назвы і ў кожнай мясцовасці свае.
Гладыш, -а, м. Глиняний кувшин без ручки. Але калі надвячоркам у першы раз пайшлі восем дойніц у пуні, дзе стаялі каровы, за імі адразу ж пайшлі, спяшаючыся з гладышамі і даёнкамі, жанчыны. Галавач [2, с.50].
Гляк, -а, м. Глиняный горшок с выпуклыми боками и коротким узким горлом. Мёд, ваш, відаць, ох, старэнькі? Гляк, бач, ад моху сівенькі... Буйло [2, с.52].
Куфель, -фля і Кухаль, -хля, м. Бокал для пива. На радасцях забеглі ў нейкую сталовую каля Рыбнага рынку ды выпілі па куфлю піва, хоць я і не люблю гэтага піва. Танк [2, с.112].
Конаўка, -і, ж. Металлическая или деревянная кружка конусообразной формы. Ля вядра - вялікая драўляная конаўка, пастаўленая пасля таго, як пабілі настаўнікаў кубак. Гарэцкі [2, с.103].
Хлеб беларусы пяклі самі, муку звычайна малолі на ветраной мельніцы, але гэта патрабавала вялікіх затрат, і таму беларуская жанчына выкарыстоўвала жорны - ручную мельніцу, яна была зручная, невялікая і простая ў выкарыстанні.
Жорны, -аў, адз. няма. Ручная мельница. Жорны былі старасвецкія, з тонкімі, пабітымі і сцягнутымі абручом камянямі, даўно не насяканымі, малолі не дужа спраўна... Быкаў [2, с.68].
Для захавання прадуктаў выкарыстоўвалі сундукі, камоды, але гэта назвы, якія прыйшлі ў абіход беларуса значна пазней. На Беларусі выкарыстоўвалася назва кубел, у ім можна было захоўваць не толькі якія-небудь хатнія прыналежнасці, але і ежу, прадукты.
Кубел, -бла, м. Закрываюшаяся крышкой кадка, предназначенная для хранения пицевых продуктов и вешей. У клуні быў патайны пограб, а ў пограбе хаваўся кубел з салам і іншы скарб. Колос [2, с.109].
Мэбля не была шырока прадстаўлена ў беларускай хаце, быў звычайны стол, розныя скамеечкі, табурэтачкі, якія мелі свае спецыфічныя назвы.
Зэдлік, -а, м., разм. Комнатная переносная скамеечка. На вокнах свежыя фіранкі ўсміхаюцца, прасцірадламі чыстымі пазасланы зэдлік і столік з шаеецкім капыллем, шыллем і начыннемрозным... Лынькоў [2, с.90].
Фатэль, -я, м. Мягкое кресло. 3 абурэннем дзед гаварыў, якуеосеньи1917 года руйнавалі панскі маёнтак, як еакольныя сяляне разбіеалі шыбы ў вокнах, хто нагамі бразгаў па фартэп'яна, хто абрыеаў плюш з пакояў Кацярыны II... хто аблупліваў скуру фатэляў, і як падпальвалі будынкі на деарэ. Бядуля [2, с.200].
У хаце меліся прылады для шыцця, мыцця і розных іншых работ.
Вірок, -рка, м. Приспособленне для свивання ниток в клубок. Часам мужчыны памагалі Ганне змотеаць ручайкі. Тады ў хаце стаяў ціхі і аднастайны трэск вірка. С.Александровіч [2, с.40].
Жалязка, -і, н., абл., Утюг, который нагревают на огне. ...Дастае [дзед]...баначку ад ваксы, дзе ён хаеае трут - падпалены на лаве і прытушаны халодным жалязкам, каб не сатлеў саўсім, паркалёеы лапік. Адамчык [2, с.66].
.2 НАЗВЫ ПРЫГАТАВАНАЙ ЕЖЫ I СЫРАВІНЫ ДЛЯ ЯЕ
Беларуская кухня ўстойліва захоўвае нацыянальныя традыцыі. З глыбіні стагоддзяў да нашых дзён дайшлі шматлікія самабытныя стравы. Шырока вядомыя далёка за межамі Беларусі дранікі, пячысты, халаднік, зацірка, мачанка, жур...
Вантрабянка, -і, ж. Колбаса, приготовленная из потрохов. Праз сенцы ў кухні асноўных гаспадароў уранні і ўвечары сварыліся, клялі адзін аднаго за нейкі здор, за сала, за вантрабянку, а хто вінаеаты, еідаць і крыкуны не ведалі. Грахоўскі [2, с.37].
Дранік, -а, м. Оладья или блин из тёртого картофеля. Трапіш да кабеціны рахманай - паспытаешь, друг мой дарагі, дранікі са свежай смятанай, бабку, клёцкі, нават пірагі. Панчанкі [2, с.61].
Зацірка, -і, ж. Мучная похлёбка, приготовленная на воде или молоке. Едакі адзін пад адзін, толькі давай, ды вот зацірка ў чыгуне рэдкакавтая. Лобан [2, с.78].
Верашчака, -і, ж. Жидкое мучное блюдо. Як верашчака ў дно спадала, то маці есці пакідала ды йшла ў камору па другое, яшчэ больш смачнае, ядкое. Колас [2, с.38].
Пячыста, -а, н. Блюдо, приготовленное из больших кусков мяса, запечённого на огне. У першую нядзелю па вялікадні на полацкім кірмашы ўдава рыбака Агафія, кінуўшы на прылаўку рашоты з пячыстамі, як каршун наляцела на рослага сухарлявага чалавека з дарожнаю кайстраю на плячы. Арлоў [2, с.169].
Асабліва папулярна ў беларусаў бульба, якую называюць у народзе «другім хлебам». Яна з'яўляецца абавязковым атрыбутам беларускага нацыянальнага стала. З яе гатуюць бульбянiкi, дранікі, комы, запяканкі, клёцкі, бульбяную бабку.
Пячонік, -а, м., абл. Картофелина, запечённая на огне. Адбіўся хіба ад сваіх, заблудзіўся і згаладаўся так, шторад пячоніку?... Сачанка [2, с.169].
Камы, -оў, адз. няма, абл. Картофельное пюре или каша. І не гэтак рваліся гатаваць камы, як часцей стараліся быць з Князеўнай мы - памагаць ёйз вёдрамі, лыжкамі, міскімыць... Куляшоў [2, с.95].
Смажэнікі, -аў, мн. няма., абл. Жареный картофель. Днём бабка пасадзіла іх (дзяцей) за стол і накарміла капустай і смажэнікамі з маладой бульбы. Васілевіч [2, с.182].
Булён, -у, м. Заправленный салом картофельный суп. "Булён - адкуль такая назва - невядома, бо гэта проста бульбяны суп, зашквараны салам, а зусім не французскі "бульён" Караткевіч [2, с.32].
З мясных страў найбольш вядомыя шматлікім пячысты, мачанка, халадзец, смажанка, каўбасы. Шырока выкарыстоўваюцца ў беларускай кухні грыбы, лясныя ягады і травы, рачная рыба. Вострыя прыправы - часнык, перац, пятрушку - у беларускай кухні выкарыстоўваюць умерана. Усё большае распаўсюджванне ў апошні час атрымліваюць вегетарыянскія стравы.
Акраса, -ы, ж. Заправка для кулинарных блюд из нутряного свиного жира со специями. Тут табе і сыр, і масла, і смятана, і теарог, і кіслае малако, і маслянка, і сырое малако і паранае. Тут табе і да рознай стравы акраса. Бядуля [2, с.21].
Крывянка, -і, ж., разм. Кровяная колбаса. ...Пасярод стала з вялізнай глінянай міскі дыхала пахучай парай бялюткая рассыпчатая бульба, а побач на патэльніяшчэ сквірчэла крывянка. Шамякін [2, с.108].
Крышаны, -оў, адз. няма, абл. Заправленный салом картофельный суп. А здаецца ж, як у школу збіраўся, і наеўся ўволю - апаражніў міску капусты, з'еў амаль не талерку крышанёў, а потым яшчэ і печанай паўгарбузы ў жывотўмяў. Сачанка [2, с.109].
Лёк, -у, м. Селёдочный рассол. У краме цётак Алтарыхі ці Вэльваліхі ён [дзед] часта браў лёк ад селядцоў, а мы, унукі яго, з велізарнай асалодай мачалі хлеб у гэтую салёную жыжку, лічачы яе найвышэйшым дарам. Астрэйка [2, с.116].
Вельмі пашыраны былі на Беларусі разнастайныя віды круп, з якіх варылі супы і рабілі кашы.
Груца, -ы, ж. абл. Перловая или ячневая крупа; каша из такой крупы. Хрысця ужо заслала новенькім у каробачку абрусам шапаткое на стале сена, паставіла нават кісель і груцу - густы крупнік з салодкаю вадою. Адамчык [2, с.54]. _
Крупеня, -і, ж., абл. Крупяной суп. ...Яно [наступленне] чакаецца з дня на дзень, і абрыдзелая крупеня ніяк не лезеўрот. Лужанін [2, с.107].
Крупнік, -у, м. Крупяной суп. А Гапцуль тым часам, толькі яшчэ пачуўшы самы смак, спаражніў яшчэ чатыры міскі крупніку. Галубок [2 с.107].
Панцак, -у, м., абл. Перловый суп. Доўга стыў кавы пах гаркаваты, доўга стыў на стале панцак... Таўлай [2, с.114].
Алей - без яго на беларускай кухні не абыходзілася, яго звычайна выраблялі з сямян ільну або сланечніка. На ім жарылі, рабілі розныя салаты.
Алей, алею, м. Подсолнечное масло. I што найбольш падабалася яму [бацьку] у пана Халяўскага - гэта яда: кожны дзень на абед боршч і каша, з салам ці з алеем, а на еячэру - гарохаеы суп. Гарэцкі. На ўсім гэтым гарнітуры штодзённа прыбыеала плям ад салідолу, аўтолу і алею. Чарнышэвіч. / дранікі з раніцы ў печы прэюць, хоць на алеі, але смачныя. Грахоўскі [2, с.21].
Аліва, -ы, ж. Смазочное масло. Панкрат еыйшаў з канторы ў еялікую чорную залу, еільготную па кутках і еостра пахучую мокраю ржою, аліеаю і расцёртьш жалезам. Чорны. А машына тая адменна гула, і пабразгеала, і нязеыкла пахла аліеаю. Лужанін [2, с.22].
Традыцыйным напоем на святах была акавіта або як яе яшчэ называлі ў іншых мясцовасцях гарэлка.
Акавіта, -ы, ж. 1. Уст. Водка, настоянная на кореньях. Ну і намардаеаўся я з гэтым праееднікам! Ніяк не мог яго спакусіць золатам, тытунём, акаеітай, прысмакамі, каралеўскай уладай і папскай ціярай, вечнай маладосцю і несмяротнасцю. Танк [2, с.20].
Бярозавік, -у, м. Напиток из берёзового сока. Частуе [Крот] церпкім ад скіслых хлебных скарынак бярозавікам. Навуменка [2, с.35].
Трунак, -нку, м., абл. Алкогольный напиток. / калі ўдаецца яму [ксяндзу Пацяйкоўскаму] які-небудзь надзвычай трапны сказ, зварот, ён паўтарае яго ўголас, і тады адступае ад манаскага статута і вынікае шкалік французскага трунка. Колас [2, с.195].
З мукі на Беларусі пяклі разнастайныя караваі, хлеба, булкі і інш.
Грачанік, -а, м. Блин нз гречневой муки. А мой полудзень пад вязам -баль устроім, як паныі Там з суніцамі збаночак, сыру смачнага кусочак і грачанікі-бліны. Колас [2, с.54].
Скавароднік, -а, м., абл. Плоский круглый хлеб, испечённый на сковороде. Неўзабаве яна [Гануся] спякла такім парадкам тры скавароднікі, пульхныя і тоўстыя. Чорны [2, с.179].
.3 НАЗВЫ ТКАЦКІХ ВЫРАБАЎ, АДЗЕННЯ, АБУТКУ І ІНШАЕ
Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства бацькоў, продкаў, тое, што выяўляе нацыянальнае аблічча народа, яго душу, яго імкненні, тое, што кожнае пакаленне павінна шанаваць і памнажаць.
Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з'яўляецца народнае адзенне. Сфарміраванае ў выніку доўгіх і складаных працэсаў развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры народа, яно больш, чым іншыя сферы побыту, адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку беларусаў.
У склад мужчынскага народнага касцюма Ўваходіла доўгая кашуля, штаны, лапці і безрукаўка.
Вышыванка, -і, ж., разм. Рубашка с вышивкой. 3 прызбы пазірае па-старасвецку ўбраная - андарак і вышыванка, усе свае работы - у добрых гадахужо жанчына: зноў яку казцы. Лушанін [2, с.44].
Зрэбнікі, адз. няма. Штаны, пошитые из поскони. ...Па гразкай баразне ішоў араты ў зрэбніках, з вінтоўкай на плячы. Грахоўскі [2, с.90].
Кажушына, -ы, ж., зб. Одежда, пошитая из овчины. Неўзабаве, каля тае усё школы пачынаюць збіраюцца. Хто ў лапцях, хто ў ботах, хто ў кажушыне. Скрыган [2, с.93].
Плюшаўка -і, ж., разм. Жакет из плюша. Калі ж зачапіць адзежу Макарыхі, то перш за ўсё трэба ўспомніць пра яе даўнюю і вельмі моцную плюшаўку. Кулакоўскі [2, с.155].
Брыль, -я, м. Шляпа с полями (чаше всего соломенная). Я на панскі капялюш брыль свій не змяняю. Колас [2, с.31].
Шабета, -ы, ж., абл. Сумка, которую носят на поясе. Ключнік, падклаўшы пад галаеу раменную паляўнічую шабету, злёгку пахрапеае. Навуменка [2, с.214].
Абутак быў самы разнастайны, у залежнасці ад таго, з чаго ён быў зроблен.
Гумовікі, -аў. Адз. няма., абл. Резиновые сапоги. Пасля Аверка цюпаў гумовікамі па гразі, адыходзячыся ад Сцяпана задам. Пташнікаў [2, с.55].
Дзеравяшкі, -ак, адз. няма. Обувь, выдолбленная из куска дерева, или на деревянной подошве. Эльзі праляскала некалькі крокаў па непадмеценым бруку маленькімі спрытнымі дзеравяшкамі і, усміхнуўшыся Алесю, павіталася... Брыль [2, с.58].
Чук, -а, м., абл. Кожаный лапоть. 3 адной кішэні доўгага сівага халата тырчэла турэцкая булка, як раменны мужыцкі чук. Колас [2, с.212].
Комплекс адзення, абутку, аксэсуараў, які склаўся на працягу стагоддзяў і выкарыстоўваліся беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Матэрыялам для касцюма служылі лён і сукно, для абутку - скура.
Баваўнянка, -і, ж., разм. Хлопчатобумажная ткань. Свістаў, па-змяінаму звіваючыся ў паветры, шоўк. Паўзла шарсцянка, і весела, як дзяўчына на веснім поплаве, бегла баваўнянка. Караткевіч [2, с.26].
Корт, -у, м. Плотная хлопчатобумажная ткань, называемая иначе чёртовой кожей. Не было ў ёй [постаці] нічога незвычайнага, проста высокі чалавек у бравэрцы, пацягненай вышмальцаваным кортам. Чорны [2, с.105].
Крамніца, -ы, ж., разм. Материал фабричного изготовления; одежда из такого материала. Пасля жніва ён [Кастусь] пачаў угаворваць яе не шкадаваць тыіх грошай за каня і набраць крамніны на плацце. Чорны [2, с.106].
Порт, -у, м. Льняная или хлопчатобумажная ткань. А спаткаем чалавека, порт рассцеле ён. Багдановіч [2, с.156].
Саета, -ы, ж. і Сает -а, м. Тонкое высококачественное сукно. На вяселле-разгул наплыло, як на сход, госці знатных зусюль, на паўсвету, гэткай гучнай бяседы не помніў народ, гэткіх скарбаў, брыльянтаў, саетаў. Купала [2, с.176].
Жаночы касцюм быў прадстаўлен доўгай кашуляй і паясным адзеннем (спадніца, фартух, пояс). Галаўны ўбор жанчыны быў абавязковым, насілі звычайна хустку ці чапец.
Гарусоўка, -і, ж., разм. Гарусный платок. Гаспадыня і тут нават не павяла брывом - паслухмяна накінула на галаву вялікую гарусоўку... і выкацілася з хаты. Чыгрынаў [2, с.49].
Канаплянка, -і, ж., разм. Посконный платок фабричного изготовления. Спачатку страсянула касынку, а пасля, склаўшы ў чатыры столкі, пачала завязваць, як павязку, паўзверх сваёй канаплянкі. Дамашэвіч [2, с.96].
Тараноўка, -і, ж., абл. Большой тёплый платок. Люба адчыніла школьную шафу з кніжкамі і ўзяла пажоўклы ад доўгага часу тоненькі сшытачак; ахінулася тараноўкай... Мурашка [2, с.194].
.4 ПРЫЛАДЫ ПРАЦЫ, ІНСТРУМЕНТЫ, ПРЫСТАСАВАННЯ
Вядучым заняткам беларуса было паляванне і рыбалоўства. Для гэтага выкарыстоўваліся наступныя прылады.
Ваўкаўня, -і, ж., разм. Ловчее сооруженне для волков. Ды калі свой [куток] па ордэры завядзецца, у ім, не сагрэтыім пакаленнямі, пуста і няўтульна, як у ваўкаўні. Калюга. Наглядчык, мусіць, так і не зразумеў, што ў самыя моцныя маразы, калі цэля выстывала, як ваўкаўня, такія гімнастычныя практыкавапні саграеалі і памагалі хутчэй заснуць. Сіпакоў [2, с.38].
Жвіроўка, -і, ж. Вид охотничьего ружья из дамасской стали. І калі паліцыя ў сяло прыязджала - [стары] выкрадаўся першым, і хаваў жвіроўку, іў дупло раіў мне хаваць і мае вершы. Танк [2, с.68].
Куркоўка, -і, ж., разм. Охотничье курковое ружьё. Сон на дасвецці ўбачыў: Проню каля Прапойска,.. браценіка Сідара, настаўніка, акоп пад школьнымі вокнамі на беразе Проні, а ў акопе мужыкоў, знаёмых і незнаёмых, каго з вінтоўкай, каго з куркоўкай, а каго і з цаглінай. Карамазаў. Калі па вёсцы пайшла пагалоска, што на канаве панішчылі баброў, Сцяпан з нейкаю нават палёгкай і радасцю закіпуў куркоўку за плячо і пайшоў займацца следствам. Жук [2, с.111].
Ламанка, -і, ж., разм. Охотничье ружьё, которое заряжается готовыми зарядами в гильзах. Няхай стрэльба - не ламанка, але стрэліць - зробіць знак... Колас. На правым плячы чалавека вісела двуствольная ламанка, а на поясе патроннік, яку паляўнічага. Кулакоўскі [2, с.113].
Пістаноўка, -і, ж., разм. Пистонное ружьё. Як бы там ні было, але ў шапцы сапраўды можна было знайсці і люльку, і лусту хлеба, і запасы шроту, і ўсякія іншыя прыпасы для лесніковай пістаноўкі. Лынькоў. Толькі трэба будзе перазарадзіць нашы дапатопныж пістаноўкі... Танк. Антон стаяў і думаў, чым набітаяго пістаноўка. Грамовіч [2, с.154].
Беларус заўсёды мог пахваліцца сваёй гаспадаркай, якая была дагледжанай, добрай, багатай. Зямля для яго - гэта яго хлеб, а працавітасць дапамагала селяніну яго здабываць. Каб аблегчыць сваю працу, ён выкарыстоўваў разныя для гэтага прылады. Калі пасвіў кароў, браў з сабой кнут, які называў дратаванкай.
Дратаванка, -і, ж., разм. Кнут, свитый из верёвочек. Часам ты махнеш маланкай, як падпасак дратаванкай. Крапіва. Лукаш закруціў над канём дратаванкаю... Гартны. Ды вас абодвух трэ былоразлажыць наўслончыку і адшалёстаць дратаванкай, каб дзесятаму заказалі. С.Александровіч. І ўзмахнуў [Пан] дратаванкаю - кароценькая такая пуга, несамавітая, яна рассекла цела, і пад адзежынай, на штанах адразу ж паказалася кроў. Сіпакоў [2, с.62].
Ійшоў у поле - браў касу, а каб яна лепей касіла выкарыстоўваў мянташку, для такго каб яе натачыць.
Мянташка, -і, ж. Наждачная лопатка для точки косы. У скверы пахне сенам маладым, звініць каса пад шорсткаю мянташкай. Бураўкін. Далятаў звонкі шоргат мянташак аб косы. Хадкевіч. За Сажом шаргаталі косы, перагукваліся мянташкі, чуліся вясёлыя галасы і смех. Кірэенка. / чалавек касу мянташкай час ад часу кратаў, каб востраю была увесь свой век. Тармола [2, с.124].
Клявец, -ўца, м. Молоток для отбивания кос и насечки жерновов. Скакалі заўзята кляўцы па бабках, адцягваючы вострыя языкі кос. Крапіва. Так век судзіў, так ён падбаў: клявец ператвараўся ў молат, у трактар - плуг... Лужанін [2, с.102].
Для апрацоўкі зямлі былі рыдлёўкі, капаніцы, матыгі. Конь дапамагаў селяніну заараць поле.
Таляжоўка, -і, ж., разм. Дисковая борона. Ты мне свае таляжоўкі дасі, як снег сыдзе, удзірванела ў мяне за гумном. 3 таляжоўкаю трзба будзе прайсці разоў па два. Чорны. Да сонца Кучука паднялі: чаго там рассыпацца, давай адпраўляй, усё гатовае стаіць, трыццаць два «інтэры», трыццаць два прычэпы з плугамі, з таляжоўкамі, з усім патрэбным рыштункам. Лобан [2, с.194].
Сядзіба беларуса была абустроена, і ўсё ён рабіў сваімі рукамі.
Брама, -ы, ж. Главный въезд во двор, город, усадьбу, на завод и др. в виде двухстворчатых, крытых сверху ворот. ...Некаторай ночы на горад меўся быць напад нейкіх грабежнікаў, а мнішка з кляштара мела ад бога шчасце наперад усё ведаць і, выйшаўшы ўночы за кляштарную браму, адным словам сваім. выратавала горад ад вялікага няшчасця. Чорны [2 с.31].
Весніцы, -ніц, адз. няма. Ворота во двор или со двора в огород, поле. У весніцах стары цвыркун пілуе марш на скрыпцы. Вітка. ...Выйшаўшы за весніцы, Зазыба павярнуў у заеулку да могілак, адкуль вяла сцежка паўз вёску.Чыгрынаў. Ах, ах, ды ў гэтым месяцы яшчэ забіты весніцы, марозам прымарожана, прымружана шчэ лужына завейлівым сняжком. Стральцоў.
Ганок, -нка, м. Небольшой плот. Каб цераз парогі правесці ганкі, каля Екабпілса мы кормшчыкаў бралі. Зарыцкі. Вяжуць сасну у ганкі плытагоны. Астрэйка. Гнаць мне ганкі па віціну. Барадулін [2, с.38].
Жардзянік, -а, м., абл. Жердяной забор. Жывога толькі і было, што хвост жардзяніку ды воддалек маладзенькія, можа тры гады як пасаджаныя, вішанькі... Лобан. Антон сядзеў, прытуліўшыся да жардзяніка. Савіцкі. Ад саўгаснага цэнтра і як магло схапіць вока ўздоўж вуліцы стаялі размаітыія платы. 1 парканы, і частаколы, і тыны, іжардзянікі, і плятні. Дуброўскі [2, с.66].
Каптур, -а, м. Конусообразный навес над чем-либо. Для адводу пары была зроблена выцяжная труба над шырокім бляшаным каптуром. Колас [2, с.98].
Звычайны селянін жыў у драўлянай хаце, зрэдку ў каменнай, у такой часцей жылі больш заможныя беларусы і шляхта.
Лецішча, -а, н., раэм. Дом, где живут летом; летнее пристанище. Прытым жа Слаўнае лепш за якое лецішча. Мурашка. Цяпер рэдка каго з пісьменнікаў там убачыш, шмат у каго, дзякуй богу, завяліся сеае лецішчы, працаваць можна дома, а бывала, бадай-што ўся творчая работа праходзіла там. Скрыган [2, с.116].
Мураванка, -і, ж, разм. Постройка из камня или кирпича. Ад акадэміі запомніўся шырокі двор з двухпавярховымі мураванкамі шэрага казеннага тыпу... Скрыган. А там-сям аднаўлялі больш-менш прыдатныя для жытла мураванкі. Лужанін. Мураванка стаіць пры садку ў рабінах і ясакарах, як прыгажосць не губляецца, не нікне. Янкоўскі [2, с.123].
Плябанія, -і, ж. Дом, в котором живёт ксёндз. Пасля на хлебе і вадзе ксёндз у плябаніі сядзеў - пасціў, як схімнік, бо сінод такіх не любіць «ваявод». Бажко [2, с.155].
Акрамя хаты на гаспадарцы былі і іншыя пабудовы - для жывёлы, для захавання дроў , прылад працы.
Вазоўня, -і, ж. Сарай для телег. Праз дзён два Скуратовіч завёз першыя тры вазы знойдзенага ў вазоўні жыта. Чорны. Павісні пад сумам, поўня, і асвятлі душу... Вазоўня, наша вазоўня, прысніся свсгшну Тамашу. Сіпакоў [2 с.36].
Дашчанік, -а, м., разм. Строение, сбитое из досок. Дашчаніку стаяць сярод муроў, - хай будаўніцтва летапісам будзе з аўтографамі рупных муляроў, падсобнікоў вясны на Нафтабудзе. Барадулін. Толькі ля дашчаніка, прыхінуўшыся плячом да вуглавой дошкі, [Канапелька] задыханым і стомленыім голасам папрасіў: «Вінтоўку ў мяне з пляча здымі...» Савіцкі. Я ўжо і кватэру напытваў, недалёка ад санаторыя. Катушок у дашчаніку, як ложакусунуць... Місько [2, с.57].
Курніца, -ы, ж. Курная хата. Але досыць было пераступіць цераз парог, каб адразу знікла гэтае ўражанне, бо ўсярэдзіне хата нагадвала даўнейшую курніцу... Зарэцкі [2, с.99].
Патпаведка, -і, ж. Дровяной сарай. Пятрусь зайшоў да сябе, аў гэты час Сёмка збегаў у гумно па пракламацыі, пералажыў іх на дзве часткі, для сябе і для Петруся, і захапіў на ўсякі выпадак рэвальвер, які пра запас ляжаў захаваным у страсе падпаветкі. Гартны [2, с.137].
Стадола, -ы, ж. 1. Сарай на заезжем дворе. На сярэдзіне дарогі паміж гэтым мястэчкам і Нясвіжам стаяла тады старая карчма, як і належыць ёй, з стадолай і прасторнай хатай на падлозе і з бакоўкамі. Чорны. Уваход у карчму і ўезд у стадолу былі проста з гасцінца.. Тычына. 2. Болыпой хлев. Потым у абсмаленай пажарам ксяндзовай стадоле з аполак ладзілі сцэну і паўтаралі па памяці тыя спектаклі, што бачылі ў Нардоме. Грахоўскі Г2 с.185].
.6 НАЗВЫ ПРАДПРЫЕМСТВАЎ ПА ВЫРАБУ ЧАГО-НЕБУДЗЬ
Нягледзячы на тое, что беларус рабіў усё сваімі рукамі, існавалі таксама прадпрыемствы. На іх звычайна выраблялі тое, што людзі маглі купіць за грошы, або перарабатывалі сыравіну.
Алейня, -і, ж. Предприятие по производству растительного масла, а также зданне для такого пронзводства. Я от і цяпер думаю - трэба будзе зімою зрабіць алейню. Чорны. Заставалася заўтра агледзець яшчэ электрастанцыю і алейню. Галавач. I алейня і цагельня - ажываў за цэхам цэх. А.Александровіч [2, с.22].
Бляхарня і Бляшарня, -і, ж. Жестяная мастерская. Дах на бляхарні, зроблены са старой Зусевай бляхі, маляры запэцкаліў чырвоную блішчастую фарбу. Мурашка. Тут мясціўся кавальскі цэх, ліцейня, такарня і бляшарня. Галавач [2, с.ЗО].
Гарбарня, -і, ж. Кожевенный завод; мастерская по переработке кожи. Але ў той час кожны малады віленскі гарбар рабіў яшчэ свой «фрэндар», або вандроўку, з горада ў горад, з гарбарні на гарбарню, для падвышэння кваліфікацыі. Гарэцкі. Паяўленне гарбарань і металаапрацоўчых і іншых арцелей, а пасле фабрык і заводаў, узнікненне і пашырэнне ў канцы XIX і пачатку XX стагоддзяў даволі буйных паводле таго часу і маштабаў горада майстэрань спрыяла фармаванню і росту пралетарыяту. Чорны. Але гэта значыла не прызнаць астраномію, якую яна [князёўна] вельмі любіла, тыя сталеліцейныя заводы, якія працавалі на Урале, гарбарні свайго бацькі, фабрыкі, што выраблялі шоўк, бархат і іншую тканіну, нарэшце лямпу, якою яна карысталася... Лупсякоў [2, с.47].
Стальмашня, -і, ж., разм. Мастерская колёсника. От ён [Змышлевіч] тады ў стальмашні і налажыўся гэблік у руках трымаць, з пілкаю ды з долатам як абыходзіцца, сёе-тое ў паяздзе паправіць мог. Калюга. Я часта прыбягаў у стальмашню да бежанца, пазіраў на яго рукі... Бялевіч. Мы з ім [Лёвачкам] пасябравалі іўвесь час праводэілі тоў лесе, які быў недалёка, яго ў садку, забаўляліся пад паветкай, дзе была бацькава стальмашня. Кухараў.
Цагельня, -і, ж. 1. Кирпичный завод. У лозе каля павецяў цагельні палегла пятнаццаць гулякаў, а дзесяцёх захапілі жыўцом. Брыль. Балота пачыналася адразу за гарадком, за цагельняй, гарэла не першы год. Карамазаў. 2. Карьер, где добывают глину на кирпич. Цераз грэблю паўз чорную цагельню цягліся ўжо ў мокрай цемры. Мележ. Тамака ў нас цагельня была - здаўна гліну бралі... Ягоўдзік [2, с.205].
Цукроўня, -і, ж. Предприятие по производству сахара. Алесь лазіў па сходах, мастках і кацельных памяшканнях цукроўні. Караткевіч [2, с.208].
.7 НАЙМЕННІ ПРАФЕСІЙ, РОДУ ЗАНЯТКАЎ
На Беларусі існавалі пасады, займалі іх звычайна людзі не бедныя, якія мелі вялікія ўласныя надзелы зямлі і мелі пад сваім кіраўніцтвам сялян.
Абшарнік, -а, м. Помещик, владеющий большими земельными наделами. Паводле закона, Шастака трэба было здаць у камендатуру, і ўжо адтуль, калі б ён вьжыш, яго маглі аддаць якому-небудзь абшарніку ці фермеру, калі б не спатрэбіўся на што іншае. Мікуліч. Цара скінулі, а князі ды абшарнікі засталіся. Галавач. А мне прыгадваецца зноўку матрос, даспелы лістапад, калі абшарнікаў валокі з надзеяй кроілі сяло... Бялевіч [2, с.17].
Войтаўства і Вайтоўства, -а, н. Должность войта, а также работа, связанная с исполнением обязанностей войта. Ой, бабулька Наста, гэта яго еойтаўства мне ўпоперак горла стаіць. Колас. Ён [войт], нарэшце, выпрастаўся і закрычаў ужо грозна, як прызвычаіўся за шмат гадоў вайтоўства. Гарэцкі [2, с.41].
Дзедзіч, Дзедзіц, -а, м. Наследник дедовского имения, поместья, двора; владелец имения, полученного в наследство от предков. А ён, магнат насупроць мяне, дзедзіч, старога каптана пашкадаваў мне, брату роднаму, каб яму бог здароўя пашкадаваў. Чорны. Дзедзічы няўдзячнай самай спадчыны іўдзельнікі вось гэтых дзён, -мы эпоху хараством адзначылі, мы адзначылі эпоху хараством. Дубоўка. Бо што і як адкажаш на справядліва суровае, нават бязлітаснае пытанне: чаму ты зазнаўся, таварыш, і ходзіш па нашым свеце, як колішні дзедзіц... Брыль [2, с.57].
У гарадах і мястэчках існавалі Балаголы, яны мелі свайго каня і за грошы перавозілі людзей.
Балагол, -а, м., уст. Ломовой извозчик. Сувязь з горадам падтрымлівалі балаголы і паспявалі забяспечыць усе патрэбы. Грахоўскі. Цяпер ён [Джвучка] сядзеў на пустой бочцы, як балагол, загарэў, стаў зусім буры. Пташнікаў. Пошту ў тыя гады прывозіў дзікаваты, чорны, як грак, балагол Беня... Навуменка [2, с.26].
Вельмі пашыраным на Беларусі было кавальнае рамясло. Свая кавальня была ў кожнай вёсцы, у ёй вырабляліся ўсе патрэбныя прылады з жалеза.
Кавальства, -а, н. Кузнечное дело. Яўрэі таксама нярэдка аралі і малацілі, але большасць карміласярозным рамяством - найчасцей кавальствам ды шытвом. Мележ. Зноў вяртаюся я да свайго настаўніка, які вучыў мяне не толькі кавальству, але і даў урокі той простай педагогікі, што заклала асновы душэўных набыткаў. Вітка [2, с.92].
Лес, звычайна, належыў панам або багатай шляхце. Як і зараз, так і раней лес быў падзелены на лясніцтвы, за кожным быў закраплён свой ляснік, які назіраў за парадкам і спакоем лесу.
Леснікоўства і Леснічоўства, -а, н. Работа, занятие лесника. - Нагаворыць немцу і з леснікоўстеа прагоніць... - Няхай праганяе. Многа ты меў з леснікоўстеа! Чарнышэвіч. Мікалаю даеялося леснікоўстеа кінуць, старую кабылку прадаць. Карпюк. А Міна Марук... голасна, нібы дэкламуючы выказваў сеае думкі, якія прыходзілі яму за доўгія гады леснічоўстеа. Броўка [2, с.115].
.8 НАЙМЕННІ ЛЮДЗЕЙ І САЦЫЯЛЬНЫЯ ПАНЯЦЦЯЎ
У народзе людзей, якія займаюцца пэўным заняткам або чымсьці вылучаюцца сярод іншых, называлі рознымі прозвішчамі, мянушкамі і давалі ім розныя званні.
Біскуп, -а, м. Высшее духовное звание служителя католической церкви. Особа, удостоенная этого звания. Між гэтых запраўскіх еаякаў кідалася ў еочы духоўная асоба, партрэт біскупа, стрыжанага, брытага, з усімі біскупскімі атрыбутамі. Колас. Службу правілі наезджыя біскуп і ксяндзы з некалькіх суседніх парафіяў. Грахоўскі. А ўслед за панамі-деаранамі пачалі адхрышчвацца ад паўстання і ксяндзы з іх высокімі духоўнымі айцамі касцёла - біскупамі. Якімовіч [2, с.28].
Дапытнік, -а, м. Человек, проводящий допрос. Глянуўшы на старога, ён [Сурвльчык] выйшаў, іна яго месцаўвайшоў другі дапытнік. Чорны [2, с.56].
Дарэктар, -а, м.,уст. Домашний учитель. I кончыў [бацька] тым: лепш к сабе ў хату - не трэба й кланяцца Яхіму - наняць дарэктара на зіму, ну хоць бы Яську Базылёва. Колас. Сёмка пражыў і прадружыў з Рыгорам вясёлыя рэзвыя гады юнацтва: разам вучыліся ў дарэктара па хатах, разам рабілі саначкі і лыжы ды коўзаліся на іх... Гартны. Вучоба ў «дарэктара» не пакінула прыкметнага следуў яго жыцці. Хведаровіч [2, с.56].
Заможнік, -а, м., разм. Зажиточный, состоятельный человек. Цяпер у нас ёсць свой сад, свой гарод, аДзіда-дзед наш не быў заможнікам. Бядуля. Былі і такія заможнікі, у якіх адно лічылася зямлі больш, як у іншых; але як зямля тая жаўцела жоўценькім пясочкам, то заможнікі такія праўдзіва нагадвалі голых каралёў. Мележ. Калі ж уставаў заможнік, які цягнуўся калісь за Кандыбам, Анэля,верыла іяму. Чарнышэвіч [2, с.74].
Маршалак, -лка, м. Предводитель дворянства. Перад спраўднікам ён [Цімох] быў у протаіерэя, гарадскога галавы, маршалка і манастырскага настаяцеля. Мурашка. Скарына больш здагадаўся, чым дачуў, хто так мнагазвонна крочыць: пераможца пад Оршай, маршалак, гетман, князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі. Лойка. Маршалак Загорскі не абяцаў яму задаволіць просьбу, бо гэта абразіць пачуцці дваран. Караткевіч [2, с.121].
Местачковец, -оўца, м., разм. Житель местечка. Местачкоўцы памагалі пагарэльцам будавацца, стаць на ногі, давалі прытулак, хлеб і да хлеба, увесну пазычалі насенне. Грахоўскі. Бабка Аўгіння расказвае бясконцую чараду прыгод, што здарыліся з тым ці іншым местачкоўцам. Навуменка. ...Сюды рыбакі заганяюць лодкі; тут пакупацца і на пясочку пазагараць добра; тут местачкоўцы збіраюцца вольнаю часінаю пасядзець... Янкоўскі.
Пісарчук, -а, ш.,разм. Помощникк писаря. Прыстаў яго адразу і прывітаў з пачаткам. яго кар 'еры: пакуль што, вядома, пісарчук, але кожны спрытны чалавек павінен выслужыцца. Чорны [2, с.154].
Пробашч, -а, м. Католический свящеенник, возглавляющий приход. А пробашч у турботах не разагнуў спіны ў касцельным сутарэнні. Бажко. Ён
[Тамаш Зарэмбоўскі] сябраваў з панам пробашчам, нават меў пры касцёле нейкі чын. Сабаленка [2, с.160].
Солтыс, -а, м. Сельский староста в Западной Беларуси. Солтыс яшчэ з вечара заказаў, і Шурка ўжо запрагаў каля хлява, калі іх удвух зайшло ў расчыненыя вароты. Брыль. Солтыс загадаў усім сабрацца да крукоўскага свірна. Сабаленка. Марудзіць няма чаго, 6о, калі мы выходзілі з нашай хаты, у вокнах солтыса яшчэ свяцілася. Машара [2, с.183].
Староства і Старастоўства, -а, н. Должность и занятне старосты. Яна [Ганна] ніяк не магла пагадзіцца нават з думкай аб старостве. Лынькоў. Не раз у гэтым збожжы пагрэў быў рукі і Андрэя Каржакевіча бацька за шэсць гадоў свайго старастоўства. Крапіва [2, с.187].
Прозвішчы атрымоўвалі таксама людзі, якія праводзілі розныя святы, весялілі народ, звычайна гэта былі весялуха, вясельнік. Яны ўдзельнічалі ў правядзенні вяселля.
Бяседнік, -а, м., разм. Участник застолья, званый гость. Ноч наеылёт вірыла застоліца, а на світанні, у няпэўным святле аплытых сеечак трохі цверазейшыя з бяседнікаў змецілі, як бацька і сын заснулі ў еысокіх, аздобленых разьбою крэслах, зеесіўшы русяеыя галовы на грудзі... Арлоў [2, с.35].
Весялуха, -і, ж.,разм. Женщина весёлого характера. /, здаецца, ёй на еуха нехта шэпча: Гэля, Гэля, а ці хутка, весялуха, зазеініць теаё еяселле? Панчанка. ...Маці ж наша не еесялуха, не здараеуха, хіба мо была такая ў дзеўках, а потым жыццё перайначыла яе. Марціновіч. ...На стозе дзяўчаты ў белых, нізка завязаных хустках, - нібы чайкі пад зялёнай гарбатай акіянскай хеаляй - загарэлыя, белазубыя еесялухі. Левановіч [2, с.39].
Вясельнік, -а, м., разм. Участник свадебного обряда. Крыху пазней, ад сустрэчнага чалавека, мы даеедаліся, што недалёка адгэтуль, на ўзлессі, другі ўжо дзень шумела цыганскае вяселле. I гэта мужчыны-еясельнікі проста ехалі да ракі. Брыль. Ушьнок раз за разам забягалі то адзін, то другі з учарашніх вясельнікаў і, разводзячы рукамі, як бы іххто пытаўся, заяўлялі: «Няма Прузыны...» Ядвігін Ш [2, с.45].
Дружбак, -а, м., разм. Закадычный друг. Кожны мае дружбака такога, захавана ў сэрцы да якога прыязні даўнейшай цеплыня. Куляшоў. Надзейныя людзі - дружбакі мае колішнія, з якімі я працаваў некалі. Шамякін. Напарнікам у Віктара быў, як і летась, яго стары дружбак Анісь ПІчыт, ён і прымаў змену. Хадкевіч [2, с.62].
Дружка, -і, ж. Подруга невесты в свадебном обряде. Ухаце яшчэ тупалі дружкі і сватыі, на вуліцы гаманілі і спявалі. Мікуліч. Ладаваліся ў царкву трыіма вазамі: на першым Ганна з дружкамі, на другім Яўхім з братам Сцяпанам і дружынай, на апошнім - Пракоп і Сарока. Мележ. Ганька таксама, едзе ў царкву. Яна таксама дружка, і яна сядзіць на адным возе з Васільком, Сцёпам, Ленай іЛізаю. Васілевіч [2, с.62].
Замужка, -і, ж.,разм. Замужняя женщина. Не паспела Глаша асвойтацца са становішчам замужкі, як давялося вярнуцца ў інстытут Лужанін. Фараон, аднак, дазнаўся, што з замужкаю звязаўся, і тут раптам занямог. - Пакараў мяне, знаць, бог! Крапіва [2, с.74].
Жанчыну, у якой не было дзяцей, у народзе называлі бяздзетухай, жыла яна звычайна адна, ні з кім не сябравала, яе нават крыху стараніліся.
Бяздзетуха, -і, ж., разм. Бездетная женщина. І з дзецьмі ім таксама
моцна не пашанцавала - бяздзетухаю засталася Марыська. Крапіва.
Помніце, бяздзетуха, вялікую-вялікую ляльку купіла сабе, - ну як твая, Марфа, Галя - плаццяў ёй панашыла, у хаце памыець, адзенець яе, пасадзіць на ўслоне, валасы ёй будзіць расчэсеаць і ўсё гаворыць, як з жывою. Сіпакоў. У памагатыя гнаць кароў Сарока дала Мацеею брыгадзіраву жонку Мальвіну - бяздзетуха, гаспадар у салдатах, маладая - якраз падыходзіць. Лобан [2, с.34].
Жанчыны, звычайна атрымоўвалі прозвішчы па занятку мужа: каваліха, леснікоўна, пісароўна і інш.
Каваліха, -і, ж., разм. Жена кузнеца. У той дзень, пад вечар у нас усе гаварылі, што каваліха сватала Такарэвічавай Надзі прыімака, і за гэта Надзя пасварыіласяз каваліхаю. Чорны [2, с.92].
Леснікоўна і Леснічоўна, -ы, ж., разм. Дочь лесника. Як на шчасце, паявілася леснікоўна. Мележ. А леснічоўне хораша на мурагу на вышках. Барадулін [2, с.115].
Пісароўна, -ы, ж. Дочь писаря. Маці была ў мястэчку швачкаю, шыла сукенкі папоўнам і пісароўнам, але зарабляла так мала, што часам сядзелі мы не еўшы. Гарэцкі [2, с.154].
Былі сяляне, якія не мелі сваёй зямлі або не мелі сродкаў яе ўтрымоўваць, яны звычайна ішлі ў заробкі і наймаліся да каго-небудь.
Здольнік, -а, м. Человек или целая семья, принятая по договору в большое хозяйство для общей работы. Але дужа прасіліся гаротнікі, дык ён [Тарас] і згадзіўся ўзяць іх да сябе за здольнікаў. Гарэцкі [2, с.84].
Кутнік, -а, м. Обедневший безземельный крестьянин, снимающий для жилья часть комнаты (угол). Сёння быў першы дзень, калі Міколка ішоў дадому, не баючыся бясконцага дзедавага бурчання і сварак: у яго, вечнага бесхацімца, нарэшце будзе свая хата, у яго, беспрытульнага кутніка і кватаранта, будзе свойродны кут. Тычына [2, с.111].
.9 РАСЛІННЫ I ЖЫВЁЛЬНЫ СВЕТ
Цікавыя назвы атрымоўвалі не толькі дамашнія жывёлы, але і дзікія. Жывёлы мелі абагуленыя назвы, якія, напрыклад, атрымоўвалі па таму, калі нарадзіліся або па тым, для чаго яны трымаліся ў гаспадарцы. Былі такія цікавыя назвы, як: асянчук, весянчук. Гэта жывёлы, якія нарадзіліся ў пэўную пару года.
Асянчук, асенчука, м., абл. Домашнее животное или птица, родившиеся осенью. Колькі ў яе [Тацяны] цяпер тае гаспадаркі: асянчук-кабанчык, ды дзве курыцы з пеўнем. Васілевіч. А што значыць сыіты баран-асянчук для сям'і? Кулакоўскі. Ён [механік] смела плюхнуўся ў ваду і лёгка паплыў. - Бач, які гладкі, як асянчук. Жук [2, с.25].
Весянчук, -весенчука м., абл. Домашнее животное или птица, родившиеся весной. Моцна спала Люба, доўга. Узбудзіў гарласпыі пеўнік-весянчук. Мурашка. Ля плота паважна, з гонарам расхаджваўрыжы певень-весянчук і згукваў да сябе курэй... Сачанка [2, с.39].
Жаробка, -і, ж. Молодая кобылица. Не паспела я агледзецца, як ён ужо на жаробцы конна сядзіць. Чорны. ...Дух няўпынны штурхае: лаві з распушчанай грыеай дзікунку-жаробку, пакуль не астыла шаленства ў крыві... Звонак. Бабейка з году ў год мацнеў, мацней урастаў у зямлю, у гаспадарку ён меў цяпер шэсць дзесяцін надзелу, спраўнага рабочага каня і жаробку для выездаў... Хадкевіч [2, с.67].
Кормнік, -а, м., разм. Откормленный кабан. Дастаўся Мальеіне ад дзядзькі - еечнага халасцяка добра дагледжаны дом з садам і гародам амаль у цэнтры мястэчка, хлеў з адрынаю і склепам, еыпеставаная малочная кароеа, кожны год Мальвіна трымала доўгіх, як луты, кормнікаў, еяліся куры і гусі. Грахоўскі. [Іеан] зазірнуў у іх, хоць ведаў, што ў адным хлеўчуку - кормнік, у другім - деое падсвінкаў. Тарціновіч. Паставіўшы на прыпек два чыгуны з бульбай кормніку, Салвэсіха наліла іх вадой, пасля, узяўшы аберуч еілкі, пасунула чыгуныўтч, бліжэй да агню. Рыбак [2, с.104].
Стаеннік, -а, м. Лошадь, предназначенная только для выезда, а не для работы. / мой Гняды хвост угору задраў, нібы стаеннік якіі Чарнышэвіч. Не ўцярпеў панскі паляўнічы і расказаў людзям, йіто князь толькі на стаенніку гарцуе, а стралок з яго няўдалы. С.Александровіч. Стаеннікі раздражнёна махалі хвасташ, адганяючы мух і сляпнёў, якія наляцелі і сюды, у халаднаватую крыху канюшкю. Сіпакоў [2, с.186].
Шаўлюжка, -і, ж., разм. Старая, слабосильная, изработавшаяся лошадь. Дрогкія, убогія калёсікі, калматая, слабасільная шаўлюжка і пануры, бедны вілянчук-фурманшчык не весялілі вока. Гарэцкі. / зноў змораная, але бязмеры старанная шаўлюжка клыпала памаленьку, адгадваючы загубленую ў цемры і снегавой замеці дарогу. Зарэцкі. І цяпер яшчэ, калі прахвацішся сярод ночы, пачынае здавацца: трухаюць калгасныя шаўлюжкі па ўчарнельш зімніку... Лужанін [2, с.216].
Дэраш, -а, м. Конь чалой масти. Ён [Бушмар] доўга сядзеў так на сеаім хутарскім дэрашу, трапаў яму грыву і стаў, як дзіцё - радасны, без думак аб прычынах. Чорны. Прыгнаў каровы дзядзька Антось. Апошнім прыплёўся на сваім дэрашы Карусь Дзівак з Магдаю. С.Александровіч. А яны ляцелі шалёна, і белы конь усё даганяў і не мог дагнаць вогненнага і дэраша. Караткевіч [2, с.64].
Мышак, -а, м., разм. Конь серой (мышастой) масти. У вазок быў запрэжаны бальнічны мышак, у перадку сядзеў Мікіта - конюх. Пташнікаў [2, с.124].
Расліны таксама атрымоўвалі самыя разнастайныя назвы. Беларус збіраў у лесе грыбы, ягады. На гародзе вырошчваў розную гародніну, якую ўжываў у ежу і даваў свойскай жывёле.
Жыгучка, -і, ж., разм. Жгучая крапива. Кладзе тата нас па чарзе на лаву. Набірае ў дзве рукі цэлы вехаць жыгучкі і пачынае ад галавы да пятак націраць ёю. Дубоўка. Знікаюць у пад'ездзе зялёная крапіўка, вясёлая жыгучказ сівою лебядой. Барадулін [2, с.69].
Жытніца, -ы, ж., разм. Ржаная солома. Арудуючы здаравеннымі трохрагоеыімі віламі, Волька па-мужчынску падхопліеала імі жытніцу і кідала яе ў тарпу. Васілевіч [2, с.69].
Браткі, -так, адз. няма. Анютины глазки. На клумбе навокал помніка растуць незабудкі, браткі і маргарыткі. Гурскі. Маргарыткі і браткі на газонах паднялі галовы і пры подыху ветрыку пагойдваліся. Карпаў. ...Павыгарала трава ў парках. Толькі на газонах цвілі браткі ды астры. Асіпенка [2, с.31].
Відук, -у, м. Дикорастущий мак, мак-самосейка. 3 зярнят нам трэба мець: мак-відук, зярняты дзікай або сеўнай вікі, розных дзікіх гарошкаў, насеннерозных траў... Верас. Стаўшы на граду, запунсавеў самотлівы відук. Калачынскі. Апчхі! Праклятая чыхаўка вытрасла з маёй галавы, нібы зернейкі відуку, усе дарэшты даты. Арлоў [2, с.40].
Каласавік, -а, м., разм. Ранний боровик, который растёт во время колошения ржи. Жоўтагалоеыя каласаеікі - грыбы нядоўгія. Навуменка [2, с.93].
Кіях, -а, м., абл. Кукурузный початок. ... Мясцовага, можа нават верамейкаўскага гатунку кукуруза... нясмела еытыркала з-пад шырокага і настылага, таму ажно крохкага лісця чорна-рыжыя кудлы сваіх кароткіх, але таўсманых кіяхоў... Чыгрынаў. Выкінулі, сушаць на сонцы сеае кучары-косы кіяхі. Сачанка. Ужо ў самым-саменькім смаку,кіяхі, ужо распузацела бручка... Янкоўскі [2, с.101].
Краска, -і, ж. Полевой цветок. I адбылося тое, што наклікалі жужліеыя пчолкі, аб чым шапацелі сарамліва-ціха чараты з плюшнікам, чаго чакалі, кіеаючы пекнымі галоўкамі. прырэчныя краскі. Мурашка. А пчолы з кожнай краскі збіралі мёд дзень цэлы. Пушча. Пазарасталі травою сцежкі суровай пары. Белыя, сінія краскі нашы схавалі сляды. Бялевіч [2, с.106].
Шыпшыннік, -у, м. Заросли шиповника. Краса тайгі - шыпшыннік дзікі - пялёсткамі ўсцілае шлях. Звонак. То цяпла не ставала, то чыстай вады, і з гадамі рабіўся шыпшыннік калючы. Грахоўскі. I на шыпшынніку (не, гэта не здалося) жывая сочыцца і чырванее кроў. Шушкевіч [2, с.221].
1.10 НАЗВЫ ЎЧАСТКАЎ ПРАСТОРЫ, АСВОЕНАЙ ЧАЛАВЕКАМ
Поля, якое засейвалі ільном, называлі ільнішчам, лён потым убіралі, пралі, ткалі з яго адзенне.
Ільнішча і Ільнянішча, -а, н. Поле, на котором прежде сеяли лён или собрали посеянный лён. Я наогул лічу, што старшыня, калі ездзіў на кані, быў трохі бліжэй да чалавека, ён мог і на бульбянішча заехаць, і на льнішча. Сшакоў. Запахла сіўцом з-пад Пагурка, сухім, аж здаецца, ён крышыцца на соль,.. дзяцельніцай з выганчыка ад ракі, белай, як снег; сухім дурнап'янам, лебядой, рамонкам, свірэпкай і гугелем - з ільнянішча, з-за пунь. Пташнікаў [2, с.91].
З канапель рабілі масла, якое потым ужывалі ў ежу.
Канаплянішча і канаплішча,-а, н. Поле, с которого убрана конопля. А-ткі ён [дзед] накінуў ёй [свінні] на шыю пятлю з грубой вяроўкі і, хоць скуголіла страшэнна, выцягнуў ён паланянку на канаплянішча, прыкруціў да каляка, глыбока ўбітага ў зямлю даўбнёю, і наваліў усю салому. Гарэцкі. Стог сувалкі на канаплішчы чарнеецца, звініць былінкамі пад ветрам. Гарэцкі [2, с.96].
Капуста лічылася на Беларусі другой стравай і гароднінай пасля бульбы.
Капуснік, -у, м., разм. 1. Поле, засаженное капустой; поле, с которого убрана капуста. Па няроўнай мерзлай зямлі пустога капусніку Тоня Базылькевіч падышоў да самага Бірылавага гумна. Чорны. 2. Капустный лнст. Рыжая карова траслася з холаду і тыцкалася пысай ў мерзлыя грады, дзе яшчэ аставаліся рэшткі скарэжанага на марозе капусніку і бурачніку. Чорны [2, с.98].
Зямлю таксама засейвалі зярном, з якога потым атрымоўвалася мука.
Пшанічышча, -а, н. Поле, засеянное пшеницей или с которого убрали пшеницу. Андрэй хапіўся за галаву: - Бяжы на пшанічышча, бяры аднаго каня, запрагай і гані па доктара ў мястэчка. Чорны [2, с.166].
Ячнішча, -а, н. 1. Поле, с которого убрали ячмень. Бывала, вяжуць у снапы, на жменькі жаты ячмень ці авёс, а потым Савэрын загадае ўзяць кашэлікі ды перайсці ячнішча, аўсянішча - каласыі пазбіраць. Калюга. 2. Ячменная солома. ...Лускае, яку печы ў агні, іржышча, укошанае на ячнішча, прывезенаеў хлеў іўскінутае на сцірту ад двара. Пташнікаў [2, с.223]
2 СПОСАБЫ ЎТВАРЭННЯ БЕЗЭКВІВАЛЕНТНАЙ ЛЕКСІКІ
Безэквівалентныя словы - арыгінальная, цікавая і недаследаваная зява беларускай мовы, у іх закладзены значныя камунікатыўныя і выяўленчыя магчымасці. Варта спрыяць таму, каб абсяг іх ужывання не звужаўся і беларуская мова не мела прыкрых страт.
Найбольш старажытны пласт абмежаванай лексікі складаюць дыялектызмы, або рэгіяналізмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай і ўжываюцца на пэўнай тэрыторыі краіны звычайна для наймення канкрэтных будзённых рэалій вяскоўцаў або прыкмет, дзеянняў, звязаных з гэтымі рэаліямі. Дыялектныя словы служаць невычэрпнай крыніцай для папаўненні лексікону літаратурнай мовы, для ўзбагачэння яе стылістычных рэсурсаў, для мастацкага адлюстравання жыцця пэўных мясцовасцяў, рэгіёнаў краіны, для раскрыцця характараў тых ці іншых персанажаў у прыгожым пісьменстве, для тыпалагічнага аналізу лексікі як разнавіднасцяў адной мовы, так і розных моў і інш. Сярод дыялектызмаў беларускай мовы адрозніваюць наступныя іх віды: фанетычныя, лексічныя, семантычныя, этнаграфічныя, граматычныя, у тым ліку словаўтваральныя.
Лексічныя дыялектызмы ўяўляюць сабой варыянты агульнавядомых літаратурных слоў пры найменні адных і тых жа прадметаў, зяў, прыкмет (параўн.: кавеня і качарга, жылач і верабей, ясёнка і паліто, кулінкі і парэчкі, надысь і нядаўна, прастарэкаваць і размаўляць і г.д.), а этнаграфічныя дыялектызмы называюць рэаліі, характэрныя ў пэўнай мясцовасці і для наймення якіх адсутнічаюць літаратурныя словы (параўн.: апора корм скаціне з мякіны, мукі, сянной пацярухі, ясік маленькая падушка і г.д.). Этнаграфічныя дыялектызмы служаць своеасаблівай безэквівалентнай лексікай агульнанароднай беларускай мовы. Безэквівалентная лексіка ахінае шматстайныя рэаліі матэрыяльнага і духоўнага жыцця беларуса, якія або адсутнічаюць у жыцці нашых славянскіх суседзяў, або аднаслоўна не лексікалізаваныя ў іх мовах [4, с. 137-138].
У безэквівалентную лексіку ўключаюцца экзатызмы, гэта значыць словы, што называюць тыя прадметы і паняцці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў, якіх няма ў рускай культуры, у жыцці, тыпу зваротаў васпан, ягамосць і інш., найменняў прыгатаванай ежы тыпу верашчака, камы, дранікі 1 і інш., назваў пэўных дзеянняў тыпу дзядзькаванне, староства, дзедаваць і інш.
Безэквівалентную лексіку ўтвараюць таксама назвы відавых паняццяў, якія аднаслоўна не лексікалізуюцца ў рускай мове, дзе ўжываецца толькі родавая назва пэўнай рэаліі тыпу лузанец вылугцывшыйся орех, глюга клюв хшцной птыц, прысак горячая зола, кырпа курносый нос імшара моховое болото і г.д. Яшчэ адну групу беларускай безэквівалентнай лексікі ўтвараюць словы, якія змяшчаюць у сабе дадатную або адмоўную ацэнку (параўн., з аднаго боку: лексемы весялуха женшша веселого характера, руплівец прилежный, рачытельный, старательный человек, сумленнік честный, совестлшый человек, з другога боку нікчэмнік ныкчемный, нычтожный человек, папіхач человек, вызываюгцый к себе пріізренме, которым помыкают, командуют, зломак 1. Сломанная веіць; 2. Слабый надорвавгцшся на работе человек і інш.)
Частка беларускай безэквівалентнай лексікі ўзнікае за кошт словаўтваральных сродкаў, якія не ўжываюцца ў рускай мове для ўтварэння асобных слоў, эквівалентных па семантыцы беларускім (параўн., замала слишком мало, меньше, чем нужно; зашмат слишком много, больше, чем нужно; засмужаны затянутый дымкой, мглой; застоліць подшыть потолок; захмарыць покрыть облаками или тучами; кавальства кузнеческое дело; палагаднець стать более добродушным, покладыстым; каморніцтва землемерное дело і інш.). Некаторыя беларускія безэквівалентныя словы ўзнікаюць дзякучы таму, што яны шырэй па значэнню адпаведных рускіх лексем, і адзін ці некалькі полісемантаў выступаюць у якасць безэквівалентных (параўн., дзічка плод дикого дерева; пасад 1. Древний свадебный обряд; 2. Место в доме, куда по свадебному обряду сажали невесту; жытніца ржаная солома і інш) [4, с.484-485].
У лексіцы беларускай мовы, як і іншых нацыянальных моў, можна вылучыць шэраг слоў, якія ў рускамоўным дачыненні не маюць аднаслоўнага адпаведніка. Патрэбы перакладчыцкага характару вымушаюць перадаваць семантыку такіх слоў, абём паняцця, што яны абазначаюць, і эмацыянальныя адценні не словамі, а словазлучэннямі (зваротамі) рускай мовы. Такія словы вызначаюцца навуковым паняццем безэквівалентныя, гэта значыць, якія не маюць адпаведніка, і менавіта яны выклікаюць найбольшыя цяжкасці ў працэсе засваення лексічнага запасу і ў перакладчыцкай практыцы.
У безэквівалентную лексіку ўключаюцца так званыя экзатызмы - назвы прадметаў і паняццяў, характэрных для духоўнай культуры і матэрыяльнага побыту народа, а таксама абумоўленых асаблівасцямі прыроднага і геапалітычнага становішча краіны. Яны займаюць асобае месца сярод беларускай безэквівалентнай лексікі ў тым плане, што ў рускамоўным дачыненні сувязь слова - прадмет або выраз - прадмет не ўзнікае па прычыне адсутнасці самога прадмета, названага па-беларуску. Гэта значыць, што некаторыя прадметы і зявы рэчаіснасці характарызуюць бытавыя, сацыяльныя, культурныя, экалагічныя і іншыя ўмовы жыцця толькі аднаго народа і адсутнічаюць у другога. Адзнаку нацыянальнага, мясцовага, гістарычнага або фальклорна-міфалагічнага каларыту нясуць на сабе такія беларускія назвы і звароты, як васпан, ягамосць, пячыста, верашчака, ваўкалак, дакоскі, заворыны, рэзгіны, староста, дзедаўшчына, дзядзькаванне і інш. Нават пранікненне беларускай рэаліі ў побыт рускага народа не спрыяе ўзнікненню рускамоўнага адпаведніка; пры неабходнасці яе абазначэння замацоўваюцца беларусізмы з паметай этнаграфічнай прыналежнасці.
Калі сувязь беларускае слова - прадмет праецыруецца на ўзровень рускай мовы як сувязь выраз - прадмет, то зява безэквівалентнасці, як правіла, звязана з наяўнасцю дадатковых дыферэнцыяльных адценняў у значэнні беларускага слова. Дэталізацыя, расчлянённасць паняцця, названага слова, расслаенне яго семантычных адценняў у розных мовах можа адбывацца не аднолькава. Гэта абумоўлена рознай ступенню актуальнасці, важнасці канкрэтнай прыкметы якога-небудзь аб'екта рэчаіснасці для носьбітаў суадносных моў. Адны і тыя ж уласцівасці прадметаў і зяў матэрыяльнага свету могуць выступаць як істотныя і другарадныя, змястоўныя і павярхоўныя ў беларускай і рускай мовах.
Калі беларускае слова мае складаную структуру значэння, з многімі прыватнымі прыкметамі названага прадмета, то ўзрастае верагоднасць таго, што ў рускай мове магчымы адзін спосаб яго семантычнага вытлумачэння - апісальны, а само слова ў такім выпадку набывае статус безэквівалентнага.
Вельмі часта пры наяўнасці агульных для беларускай і рускай моў родавых паняццяў як безэквівалентнае слова выступае беларуская відавая назва. Замест паняцця арэх - орех у беларускай мове канкрэтызуецца ў безэквівалентным слове лузанец - вылущивщийся орех.
Значэнне безэквівалентных слоў можа ўскладняцца элементамі ацэначнасці. Яна ўзнікае пры называнні такіх аб'ектаў рэчаіснасці, уласцівасці якіх уключаюцца ў сістэму каштоўнасных арыентацый людзей і выклікаюць стэрэатыпныя ацэнкі.
Яшчэ адна прычыца праяўлення лексічнай безэквівалентнасці - непадобнасць словаўтваральных сістэм моў. Тым больш натуральныя разыходжанні паміж мовамі тады, калі іх словаўтваральныя сродкі значна адрозніваюцца [5, с.101].
Часам структурна-семантычны ўзор утварэння новых слоў аднолькава характэрны для абездвюх моў, але адрозніваецца колькасна - за кошт адсутнасці адпаведных некаторым беларускім рускіх лексічных адзінак. Словаўтваральнае значэнне дачка таго, хто названы ўтваральнай асновай бадай што вычэрпваецца рускімі найменнямі поповна, королевна, царевна. Аднаслоўных эквівалентаў да беларускіх назваў леснікоўна, бандароўна, ткачоўна, дзякаўна, вайтоўна ў рускай мове няма.
Зява безэквівалентнасці наглядаецца пры несупадзенні семантычнага зместу паняцця ў суадносных мовах. Так, беларускае слова булён у параўнанні з рускім бульон выяўляе большую паняційную змястоўнасць за кошт прыватнага значэння картофельный суп, якое ў рускай мове не адзначана. Мнагазначныя словы, маючы складаную семантычную структуру і аднолькавую прадметную аднесенасць, у розных мовах могуць адрознівацца колькасна (саставам значэнняў) і якасна (характарам значэнняў). Колькаснае адрозненне семантычнай структуры і стварае ўмовы ўзнікненя безэквівалентнасці. Мнагазначныя словы дзічка, пасад, хрушч, чуцца, скалка, почапка, асушак, займаць, жытніца, ужытыя ў адным са сваіх значэнняў, выступаюць як безэквівалентныя. Часам семантычная структура мнагазначнага беларускага слова такая шматгранная і адметная, што з'ява безэквівалентнасці характарызуе не адно, а два яго значэнні: гамарня, падупасці, хіб, мур, залыгаць, змізарнець і інш [2, с.5-9].
Словаўтварэнне - гэта раздзел навукі аб мове, у якім вывучаецца словаўтваральная структура вытворных слоў і магчымыя шляхі і сродкі ўтварэння новых слоў, апісваецца сістэма словаўтварэння - сукупнасць словаўтваральных тыпаў і словаўтваральных гнёзд, існуючых у мове на пэўным сінхронным зрэзе.
Галоўным абектам аналізу ў словаўтварэнні зяўляецца вытворнае слова - слова, утворанае ад аднакаранёвага з ім з дапамогай таго ці іншага словаўтваральнага сродку (прэфікса, суфікса, постфікса, інтэрфікса і інш.), якія носіць назву - фармант [7, с. 210].
У сучаснай беларускай мове спосабы ўтварэння слоў адрозніваюцца ў залежнасці ад таго, што зяўляецца ўтваральнай базай для вытворнага слова: адна ўтваральная аснова (лес - лясны) або больш як адна (лес вазіць - лесавоз).
Для вытворных слоў з адной утваральнай асновай характэрны марфемны спосаб утварэння, пры якім словаўтваральным сродкам зяўляецца афікс. У залежнасці ад таго, які афікс выкарыстоўваецца пры словаўтварэнні, унутры марфемнага спосабу адрозніваюць наступныя спосабы.
Сувіксальны спосаб - гэта ўтварэнне слоў далучэннем да ўтваральнай асновы суфікса (у нязменных словах) або суфікса і канчатка.
Суфікс -ік. Назоўнікі з гэтым суфіксам утвараюцца ад дзеясловаў, прыметнікаў, лічэбнікаў і назоўнікаў [7, с. 221].
Гарбузік ← гарбуз
Бярозавік ← бярозавы
Капуснік ← капуста
Суфікс -нік. Назоўнікі з гэтым словам утвараюцца ад дзеясловаў, прыметнікаў (дзеепрыметнікаў), назоўнікаў і лічэбнікаў. Адназоўнікавыя назоўнікі са значэннем сукупнасці аднародных дрэў, кустоў і раслін, названых утваральным словам; асоб па іх адносінах да таго, што абазначана ўтваральным словам [7, с. 222].
Клённік ← клён
Прадажнік ← прадажа
Вясельнік ← вяселле
Капуснік ← капуста
Суфікс -оўнік/-эўнік. Назоўнікі з гэтым суфіксам утвараюцца ад назоўнікаў і прыметнікаў. Адназоўнікавыя назоўнікі абазначаюць сукупнасць дрэў, кустоў, раслін ці асобныя прадметы па іх падабенству да таго, што названа ўтваральным словам [7, с.223].
Дзядоўнік ← дзяды
Ляшчэўнік ← ляшчына
Назоўнікі, утвораныя ад прыметнікаў і дзеепрыметнікаў, маюць суфікс -ец. Да іх адносяцца назоўнікі, якія ўтвораны ад якасных прыметнікаў і абазначаюць асоб і прадметы (адушаўлёныя і неадушаўлёныя) паводле характэрнай якасці [7, с. 234].
Бывалец ← бывалы
Баязлівец ← баязлівы
Ніякавец ← ніякавы
Суфікс -ств. Адназоўнікавыя ўтварэнні абазначаюць уласцьвасць або занятак асобы, названай утваральным словам, становішча паводле пасады [7, с. 257].
Грабарства ← грабар
Кавальства ← каваль
Мулярства ← муляр
Суфіксы -еўн-а (-эўн-а)/-оўн-а (-ёўн-а). Назоўнікі з гэтымі суфіксамі ўтвараюцца ад назоўнікаў са значэннем асобы жаночага полу. Утваральныя - назоўнікі мужчынскага роду са значэннем сацыяльнага паходжання [7, с. 246].
Пісароўна ← пісар
Леснікоўна ← леснік
Папоўна ← поп
Прэфіксальны спосаб новыя словы ўтвараюцца ад утваральных, як правіла, не змяняючы іх формы.
Назоўнікі з прэфіксам ад- абазначаюць прадмет ці зяву, падобныя да тых ці аднолькавыя з тымі, што названы ўтваральным словам, але ў меншай ступені праяўлення прыметы [7, с. 276].
Адранак ← ранак
Адзвон ← звон
Замала ← мала
Прэфіксальныя дзеясловы з прэфіксам з-, у-, як правіла, яны адносяцца да закончанага трывання [7, с. 329].
Збуяць ← буяць
Укасіць ← касіць
Прэфікс за-. Пря дапамозе яго ад невытворных і вытворных дзеясловаў утвараюцца дзеясловы са значэннем пачать дзеянне [7, с. 331].
Закватараваць ← кватараваць
Зажартаваць ← жартаваць
Запанаваць ← панаваць
Прэфіксальна-суфіксальны спосаб - утварэнне слоў адначасовым далучэннем прыстаўкі і суфікса (матэрыяльна выражанага або нулявога).
Адназоўнікавыя назоўнікі з прэфіксам за- і суфіксам -ак/-ек са значэннем падабенства, яны называюць тыя прадметы і зявы, што і ўтваральныя словы, але з дадатковым значэннем зменшанасці, меншай ступені праяўлення стану, зявы [7, с. 280].
Зацішак ← ціш
Заканурак ←канура
Прыслоўі з прэфіксам да- і суфіксамі -і (-ы), -у, анамістычнымі флексіям роднага склону назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду, абазначаюць мяжу, даведзенасць да таго, што названа ўтваральным словам [7, с. 347].
Давеку ← век
Прэфіксальна-нульсуфіксальныя прыслоўі з прыфіксам на- абазначаюць акалічнасную прымету па адносінах да таго, што названа ўтваральным словам [7, с. 351].
Налета ← лета
Самым прадуктыўным зяўляецца суфіксальны спосаб словаўтварэння. Часцей за ўсё ўтвараюцца адназоўнікавыя назоўнікі з структурным элементам -н-, да іх адносяцца такія суфіксы, як: -ік, -нік, -оўнік/-эўнік. Менш прадуктыўны, але не істотна, зяўляецца прэфіксальны спосаб. Безэквівалентную лексіку ўтвараюць адназоўнікавыя назоўнікі, а таксама дзеясловы ўтвораныя з дапамогай пэўных прыфіксаў ад дзеясловаў. Да такіх прэфіксаў адносяцца ад-, за-, з-, у-. Астатнія спосабы словаўтварэння выявіліся пры аналізе безэквівалентнай лексікі ў слоўніку І.Р. Шкрабы, але не істотна. Яны сустракаюцца ў адзінкавых варыянтах і ў асобную пэўную словаўтваральную групу не вылучаюцца.
Суфіксы адносяцца да службовых марфем і надаюць слову дадатковае або дэрывацыйнае значэнне. Далучэнне суфікса да кораня слова можа мяняць часцінамоўную прынаалежнасць апошняга.У той час калі суфіксы далучаюцца да кораня слова, прэфіксы - да цэлага слова і часцей за ўсё не змяняюць часцінамоўнай прыналежнасці лексемы.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У дадзенай курсавой рабоце была разгледжана безэквівалентная лексіка сучаснай беларускай мовы. Слоўнік І.Р. Шкрабы - першая спроба ўвесці ў навуковы зварот пэўную колькасць (каля 900) лексічных адзінак, якія не маюць у рускай мове аднаслоўнага адпаведніка і перадаюцца апісальным спосабам. Прызначаны для беларуска- і рускамоўных чытачоў, ён будзе карысным для студэнтаў, настаўнікаў, выкладчыкаў, перакладчыкаў, журналістаў і інш.
У гэтай курсавой рабоце разглядаюцца пытанні паходжання, утварэння безэквівалентнай лексікі, яе лексіка-семантычная характарыстыка і спосабы словаўтварэння.
Першая частка гэтай работы складаецца з характарыстыкі безэквівалентнай мовы, тэматычны спектр якой вельмі вялікі і разнастайны. Азнаёміўшыся са слоўнікам І.Р. Шкрабы, мы можам вылучыць шмат груп у межах безэквівалентнай лексікі.
Назвы разнастанных прылад працы, інструментаў, прыстасаванняў і іх частак, для чаго яны выкарыстоўваліся і служылі, як імі працавалі.
Назвы розных пабудоў і іх частак, як яны будаваліся, з чаго, якія выкарыстоўваліся для жылля, а якія -для свойскай жывёлы і розных прылад.
Назвы хатняга начыння, назвы прыгатаванай ежы і сыравіны для яе. Якія існавалі стравы на Беларусі, як яны гатаваліся і якія зяўляліся галоўнымі і нацыянальнымі.
Назвы ткацкіх вырабаў, адзення, абутку. Што насілі жанчыны і мужчыны, у чым была розніца.
Назвы ўчасткаў прасторы, асвоеных чалавекам. Найменні прадпрыемстваў па вырабу чаго-небудзь. Найменні духоўнага жыцця, унутранай культуры беларусаў, абазначэнні разнастайных адрэзкаў часу, на якія прыпадаюць працоўныя, святочныя і іншыя дні, назвы розных прафесій, роду заняткаў, працоўных, найменні рэлігійных і сацыяльных, найменні разумовых паняццяў і дзеянняў.
У другой частцы даследуецца найбольш старажытны пласт абмежаванай лексікі, гэта дыялектызмы, або рэгіяналізмы, якія яшчэ не засвоены літаратурнай мовай і ўжываюцца на пэўнай тэрыторыі краіны звычайна для наймення канкрэтных будзённых рэалій, вяскоўцаў або прыкмет, дзеянняў, звязаных з гэтымі рэаліямі. Таксама разглядаецца пытанне аб спосабах словаўтварэння безэквівалентнай лексікі. Як выявілась, самым прадуктыўным зяўляецца суфіксальны спосаб. Вылучыліся суфіксы з структурным элементам -н-, да іх адносяцца: -ік, -нік, -оўнік/-эўнік. Таксама не менш прадуктыўным зяўляецца прэфіксальны спосаб. Самымі распаўсюджанымі прэфіксамі зяўляюцца ад-, за-, з-, у-, на-. Прадуктыўнасць суфіксальнага і прэфіксльнага спосаба словаўтварэння зключаецца ў тым, што яны могуць выконваць як словаўтваральную, так і словазменную функцыі, хаця пры прэфіксальнам спосабе словаўтваральная функцыя сустракаецца значна радзей.
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
безэквівалентная лексіка беларускай
1.Грыгорева, Л.М. Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам./ Л.М. Грыгорева [і інш.]; пад. агул. рэд. Л.М. Грыгоревай. - Мінск: Выш. шк., 2006. - 559 с.
2.Шкраба, І.Р. Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). - Мн.: БелЭн, 1994. - 223 с.
.Будагов, Р.А. Филология и культура. М., 1980. С. 131.
.Плотнікаў, Б.А., Антанюк, Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампедыум. - Мн.: Інтэрпэссервіс, Кніжны Дом. 2003. - 672 с.
.Супрун, А.Е. Лекции по лингвистике. Мн., 1980. С. 101.
.Шандроха, Н.Э. Прафесійнае маўленне гісторыка: камунікатыўны аспект: вучэб.-метад. дапам./ аўт. склад. Н.Э. Шандроха. - Гродна: ГрДУ, 2007. - 234 с.
.Бірыла, М.В., Шуба, П.П. Беларуская граматыка. У 2-х ч. Ч. 1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск / АН БССР, Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; [ рэд. М.В. Бірыла, П.П. Шуба]. - Мн.: Навука і тэхніка, 1985. - 431 с.