Праблематыка і сістэма вобразаў камедыяграфіі В. Дуніна-Марцінкевіча

  • Вид работы:
    Дипломная (ВКР)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    67,85 Кб
  • Опубликовано:
    2014-12-26
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Праблематыка і сістэма вобразаў камедыяграфіі В. Дуніна-Марцінкевіча

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

Філалагічны факультэт

Кафедра гісторыі беларускай літаратуры









ПРАБЛЕМАТЫКА І СІСТЭМА ВОБРАЗАЎ КАМЕДЫЯГРАФІІ В. ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА


Дыпломная работа

студэнткі VI курса

завочнай формы навучання

спецыяльнасці Беларуская філалогія

Лаппо Наталлі Сяргееўны




Мінск, 2011

ЗМЕСТ

Уводзіны

. Драматургія Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў ацэнках беларускіх даследчыкаў

. Жанрава-Стылёвыя асаблівасці і характарыстыка персанажаў камічнай оперы Ідылія

. Прыёмы і спосабы дасягнення камічнага эфекту ў Пінскай шляхце

. Адметнасць сатыры ў камедыі Залёты

Заключэнне

Бібліяграфічны спіс

Уводзіны

Як стораж стаяў ты на варце

Радзімых запушчаных гоняў,

Стаў сеяць па-свойму ўсё тое,

Што сеем мы далей сягоння.

Янка Купала

Вытокі развіцця нацыянальнай драматургіі і нацыянальнага тэатра на Беларусі закладзены ў вуснай народнай творчасці, у народных гульнях і абрадах. Каляндарныя і сямейныя абрады суправаджаліся песнямі і нагадвалі своеасаблівыя тэатралізаваныя паказы (ваджэнне казы на каляды, купальскія карагоды, вясельныя сцэнкі і інш. ). Сярод удзельнікаў гэтых народных абрадаў вылучаліся найбольш таленавітыя выканаўцы, якія і станавіліся народнымі акцёрамі, скамарохамі.

На тэрыторыі Беларусі з XVI і да пачатку XX ст. шырока бытаваў лялечны тэатр батлейка. З батлейкай хадзілі бедныя студэнты духоўных семінарый і школ, зарабляючы гэтым сабе на хлеб. Пазней батлеечнікамі станавіліся рамеснікі і сяляне. Паступова рэлігійныя песы саступаюць месца ў батлейках жанравым сцэнам. Папулярнымі былі паказы "Мацей і доктар, Антон з казой і Антоніха, Ванька малы, Барын і інш [Янушкевіч, 1984. -с. 19]. Яшчэ была жывая памяць пра славутыя на ўсю Еўропу маёнткавыя тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, Агінскага ў Слоніме, Тызенгаўза ў Гродне, Зорыча ў Шклове. Тое самае можна сказаць і пра школьны тэатр (Камедыя К. Марашэўскага з Забельскага школьнага тэатра лічыцца першай ластаўкай новай беларускай драматургіі).

На народных драматургічных традыцыях узрасла дзейнасць Вінцэта Дуніна-Марцінкевіча - пачынальніка новай беларускай літаратуры, нашай нацыянальнай драматургіі.

Яго постаць і творчасць з цягам часу становяцца ўсё больш значнымі для беларускай культуры. Аднак важкасць зробленага В. Дуніным-Марцінкевічам усебакова можна ацаніць толькі сабраўшы ў адно праробленае ім як першым прафесійным беларускім літаратарам ХІХ ст. , акцёрам, драматургам, перакладчыкам, паэтам, публіцыстам і асветнікам.

Пакінутая ім творчая спадчына захавалася далёка не ў поўным абёме. Але і тое, над чым злітаваўся час, у агульным памеры складае больш, чым створанае па-беларуску яго папярэднікамі і сучаснікамі.

Дзейнасць В. Дуніна-Марцінкевіча для свайго часу мае шмат станоўчага, прагрэсіўнага. Усім сваім сэрцам ён шчыра жадаў дабра беларускаму народу, шукаў шляхі паляпшэння яго становішча, аддаваў яму свой талент мастака.

Вялікая заслуга В. Дуніна-Марцінкевіча ў распрацоўцы і ўзбагачэнні новых жанравых форм - вершаваных апавяданняў, аповесцей, балад, драм, у якіх спалучаліся рысы сентыменталізму, рамантызму і рэалізму. Творы яго характарызуюцца пільнай увагай да жыцця прыгоннага селяніна, яго звычаяў, абрадаў. Многія вобразы і сюжэты пісьменнік чэрпаў з народных казак і песень, легенд, паданняў, шырока выкарыстоўваючы пры гэтым народныя прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы.

Першыя яго творы былі напісаны на польскай мове. Ім былі створаны тэксты да аперэт "Спаборніцтва музыкаў", "Чарадзейная вада", а таксама "Рэкруцкі яўрэйскі набор" (у 1841 г. пастаўлена ў Мінску аматарскім гуртком), дзе была ўзнята тэма рэкрутчыны, як перашкоды ў шчаслівым уладкаванні жыцця яўрэйскай сям'і. Тэксты і партытуры гэтых твораў да нашага часу не захаваліся (за выключэннем адной арыі з аперэты "Рэкруцкі яўрэйскі набор"). Музыку да іх напісаў кампазітар Станіслаў Манюшка. Удзел у стварэнні музыкі прымаў і сам пісьменнік, часам пры пастаноўцы п'ес выступаў як акцёр (напрыклад, выканаў ролю старога яўрэя ў аперэце "Рэкруцкі яўрэйскі набор").

Першым творам В. Дуніна-Марцінкевіча, які дайшоў на нашых дзён, было лібрэта камічнай оперы - Ідылія (другая назва - Сялянка), напісанае на польскай мове і надрукаванае асобным выданнем у 1846г. у Вільні.

Лібрэта камічных опер В. Дуніна-Марцінкевіча працягвалі і развівалі традыцыі народнай драмы, народнага тэатра (інтэрмедыі, батлейка). Народныя відовішчы, дзе разыгрываліся інтэрмедыі і народныя камедыі, якія вызначаліся вясёлым гумарам, сатырай і каларытнай мовай персанажаў, звычайна суправаджаліся музыкай, песнямі, скокамі [Семяновіч 1985, с. 26], - адзначае А. Семяновіч.

Беларускія даследчыкі літаратуры мяркуюць, што, ствараючы Ідылію (Сялянку), В. Дунін-Марцінкевіч знаходзіўся і пад уплывам шырока распаўсюджаных у польскай літаратуры XVII-XVIII ст. так званых ідылій - твораў сентыментальных, у цэнтры якіх знаходзіліся вясковыя жыхары з іх пачуццямі і перажываннямі. Цікавасць беларускага пісьменніка да польскіх ідылій магла тлумачыцца тым, што многія з іх ствараліся на фальклорнай аснове, а В. Дунін-Марцінкевіч, як вядома, надзвычай высока цаніў народную паэзію і імкнуўся выкарыстоўваць яе ў сваёй творчай практыцы.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч шмат увагі надаваў стварэнню беларускага нацыянальнага тэатра. У 1852 г. у фальварку Люцынка (каля Івянца) ён арганізаваў тэатральны калектыў, у складзе якога было звыш 20 чалавек, у тым ліку сам пісьменнік, яго дочкі Каміла і Мальвіна, сын Міраслаў, яго таварышы, вучні школы ў Люцынцы, сяляне. 9 лютага 1852 г. калектыў паставіў у Мінску на сцэне прыватнага клуба пана Поляка першую беларускую оперу Ідылія (Сялянка), музыку да якой напісаў вядомы мінскі кампазітар Станіслаў Манюшка. З тэатральнай сцэны гучала сакавітая беларуская гаворка, ліліся народныя мелодыі. Публіка была ў захапленні ад спектакля. Дзень пастаноўкі Ідыліі (Сялянкі) - дзень нараджэння беларускага тэатра.

Усім жыццёвым шляхам, з гонарам пройдзеным па роднай зямлі да апошняга імгнення, няўрымслівай творчай дзейнасцю Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч увасабляў абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларускага народа, сваімі творамі здолеў выявіць творчы патэнцыял забранага краю, раскрыць мастацкія здольнасці народа з-пад Дняпра, Віліі, Прыпяці, Нёмана і тым самым заклаў генетычны код для далейшага паспяховага развіцця нацыянальнай літаратуры.

Па календары знамянальных дат і падзей гісторыя беларускай літаратуры ў лютым 2008 года святкавала двухсотгадовы юбілей са дня нараджэння выдатнага пісьменніка, драматурга і таленавітага акцёра - Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Да юбілею рыхтаваўся і быў выдадзены новы збор яго твораў, яму былі прысвечаны многія артыкулы ў газетах і часопісах.

Мне таксама падабаецца творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Чытаючы яго песы, трапляеш ў тую мясцовасць, дзе праходзяць дзеянні, адчуваеш сябе адным з герояў (які табе больш да душы), з вуснаў тваіх гучыць мова сапраўднага беларуса-ліцьвіна. І ты смяешся, а смех твой не здзеклівы, наадварот, - добры, гучны, апраўданы.

Даследаванню творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча былі прысвечаны дзве мае курсавыя работы, таму было вырашана працягнуць гэтую працу.

Для дыпломнай работы выбрана актуальная на сённяшні дзень тэма: Праблематыка і сістэма вобразаў камедыяграфіі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Мэта : раскрыць майстэрства Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча як камедыёграфа, прааналізаваўшы праблематыку і сістэму вобразаў яго драматычных твораў. .

Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:

зрабіць агляд літаратуры па тэме даследавання;

даследаваць праблематыку пес В. Дуніна-Марцінкевіча;

вызначыць жанрава-стылёвыя асаблівасці твораў;

ахарактарызаваць дзейных асоб;

паказаць драматургічнае майстэрства аўтара.

Абектам даследавання зяўляюцца песы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча Ідылія (Сялянка), Пінская шляхта, Залёты.

опера сатыра камедыя

1. Драматургія вінцэнта дуніна-марцінкевіча ў ацэнках беларускіх даследчыкаў

Доўгі час, пакуль не сталі вядомы архіўныя дакументы, якія больш глыбока раскрылі В. Дуніна-Марцінкевіча як асобу, літаратары лічылі яго дваранскім рэвалюцыянерам, лібералам і сентыменталістам, слабым і непаслядоўным пісьменнікам з імкненнем да ідэалізацыі рэчаіснасці. Але за апошнія дзесяцігоддзі літаратуразнаўцы змаглі па-новаму ўбачыць яго як творцу і грамадзяніна.

Літаратуразнавец і археограф Г. Кісялёў адзначае: "Мы прывыклі на падставе творчасці лічыць беларускага паэта слабым і саладжавым. . . Але ёсць і другі Дунін-Марцінкевіч - моцны духам змагар за беларускую нацыянальную культуру, дэмакрат, які патрабаваў павагі да селяніна і ўзнімаўся да ўзроўню перадавых людзей свайго часу " [Кісялёў 1988, с. 52].

Усё сваё жыццё В. Дунін-Марцінкевіч фактычна знаходзіўся ў супярэчнасці з царскімі ўладамі, хоць і імкнуўся не даводзіць да адкрытага канфлікту. Складаныя варункі эпохі, клопат пра сваю шматлікую сям'ю часам вымагалі ад пісьменніка не выказваць свае памкненні адкрыта, спрабаваць знайсці пэўны кампраміс, асабліва пасля задушэння паўстання 1863-1864 гг.

Роля В. Дуніна-Марцінкевіча як аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры (у тым ліку драматургіі) і нацыянальнага тэатра надзвычай вялікая. Г. Кісялёў называе яго першым беларускім прафесійным пісьменнікам. В. Дунін-Марцінкевіч "прафесійны не ў тым сэнсе, што гэта давала яму сродкі для жыцця (хутчэй ён меў ад гэтага страты), а ў тым, што ён лічыў гэта галоўным у сваім жыцці" [Кісялёў 1988, с. 52]. Першым класікам новай беларускай літаратуры называе пісьменніка даследчык яго творчасці Я. Янушкевіч. Апрача таго, В. Дунін-Марцінкевіч фактычна стаяў ля вытокаў новага нацыянальнага тэатра - ён выступаў у якасці не толькі драматурга, але і арганізатара тэатра, рэжысёра, акцёра.

Спробу сістэматызаваць крытычны матэрыял па творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча зрабіў Генадзь Васільевіч Кісялёў ў кнізе Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча [Кісялёў Г. В. , 1988].

Г. Кісялёў сцвяржаў, што першымі водгукамі на творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча былі тэатральныя рэцэнзіі: ананімны водзыў аб спектаклі Рэкруцкі яўрэйскі набор у газеце Минские губернские ведомости (№ 41, 1841), у якім пераказваўся змест аперэты, станоўча ацэньвалася музыка і ігра самадзейных артыстаў.

У 1852 годзе ў Дзённіку варшавскім (№ 71) зяўляецца водгук на Ідылію (Сялянку) нейкага Ц. Л. з Мінска, які высока ацэньваў драматургічны талент і акцёрскія здольнасці Дуніна-Марцінкевіча:

Гэтымі днямі на карысць бедных было дадзена аматарамі некалькі прадстаўленняў… Два разы ставілася опера Сялянка, напісаная Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, музыку якой часткова напісаў Станіслаў Манюшка, шкада толькі, што не меў часу напісаць яе поўнасцю, таму дараблялі яе іншыя, шмат страціла Сялянка ў сваёй прыгажосці, якую геніяльны кампазітар мог бы ўзняць вышэй. Сялянка - гэта малюнкі беларускага і літоўскага народа з іх песнямі і прымаўкамі. Вельмі добра выглядаў сам аўтар у ролі Навума Прыгаворкі і ў танцы мяцеліца, які ўсе ўдзельнікі і ўдзельніцы выконвалі вельмі ўмела. Ніхто не стане адмаўляць здольнасцей Дуніна-Марцінкевіча як у галіне драматургіі, так і паэтыка, і калі б яго творы былі пастаўлены на вялікай сцэне, ад гэтага, бясспрэчна, была карысць як для тэатра, так і для аўтара [Ц. Л. 1978, с. 58].

Польскі літаратар Юльян Гарайн, які жыў тады ў Мінску, прыгадаў Ідылію (Сялянку) ў артыкуле Фізіялогія прыказак, змешчаным у Дзённіку варшавскім (1852, №№ 99-100). Яго цікавілі прыказкі, прымаўкі, іх структура, паходжанне і вымаўленне. Творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча давала надзвычай багаты матэрыял у гэтых адносінах.

У 1855 годзе у Дзённіку варшавскім (№188) П. М. (як устаноўлена У. Мархелем - Павел Малышэвіч) вітаў зяўленне пес Гапон і Вечарніцы:

У гэтым годзе выйшлі з друку даволі вялікія дзве кніжкі пад назвай 1)Гапон, аповесць на беларускай мове, 2) Вечарніцы, на той жа мове, абедзве напісаны Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам Творы Марцінкевічам зусім задавальняюць. Гібкі верш, вельмі дасціпны, прастата і наіўнасць - ўсё гэта трапна характарызуе наш народ. Найвялікшая заслуга аўтара ў тым, што ён сабраў і выкарыстаў шмат народных звычаяў, абрадаў і прымавак [П. М. 1978, с. 59].

У 1855 - 1861 гадах з чатырма вялікімі артыкуламі пра творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча выступіў У. Сыракомля. У першым артыкуле Карэспандэнцыя, надрукаваным у Газэце варшавскай (1855, №184), робіцца кароткі экскурс у гісторыю беларускай мовы, характарызуецца дзейнасць Я. Чачота ў галіне беларускай філалогіі, даецца аналіз папярэдней творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча Ідылія (Сялянка). Асноўны змест артыкула - аналіз беларускай аповесці Дуніна-Марцінкевіча Вечарніцы.

Марцінкевіч, выдатна знаёмы са складам і найтанчэйшымі адценнямі крывіцкай мовы, першы адважыўся ствараць вялікія творы на нашай народнай гаворцы. Першы вядомы яго твор - Сялянка, які выйшаў некалькі гадоў назад і з поспехам ставіўся на мінскай сцэне, апрача іншых, мае яшчэ тую вартасць, што аўтар надзяліў войта Навума Прыгаворку многімі арыгінальнымі і жыццёвымі народнымі прымаўкамі - матэрыялам вялікай выртасці для разнастайнага вывучэння народных звычаяў

Зразумець усе элементы паданняў, казак, прыказак, забабонаў, умець падслухаць біццё народнага сэрца, умець ключом уласнай шчаслівай інтуіцыі расшыфраваць іерогліф паданняў, умець аднавіць на карціне мінуўшчыны фарбы і контуры, якія выцвілі - вось задача паэта, вось яго поле дзейнасці Наша палінялая шляхецкая літаратура мае многа прадстаўнікоў, у народнай - ён адзін [Сыракомля 1978, с. 62].

Другі артыкул Карэспандэнцыя (Газэта варшавская 1855, № 244) прысвечаны Гапону:

Гапон (такая назва кніжкі, Мінск, выданне Бейлінаў, 125 стар. ). Побач з паказам народных звычаяў аўтар яшчэ меў утылітарную мэту - звярнуць увагу паноў на выбар аканомаў, хоча даць у рукі народу кнігу, напісаную на яго мове і пра яго жыццё, каб прывучыць народ да чытання Пан Марцінкевіч мае цудоўны дар вобразна маляваць народ - ручаюся напэўна, бо добра ведаю гэты шчыры народ беларускага племені. Па-майстэрску паказаны яго звычкі, прымаўкі, склад думак, калі паэт заглядае ў сэрца герояў, ёсць у яго малюнках і жыццё і праўда [Сыракомля 1978, с. 64-65].

У трэцім артыкуле - Гэбдамадалія (Тыднёвы агляд), надрукаваным у Газэце варшавскай (1857, №16). У гэтым артыкуле ў пытаннях і адказах сфармуляваны погляды польскага паэта на беларускую мову, яе гісторыю, лексічнае багацце і перспектывы далейшага развіцця. У. Сыракомля наперакор польскім нацыяналістычным колам выступае як добры знаўца і шчыры прыхільнік жывога беларускага слова, ён верыць у будучае гэтай мовы, таму з такой прыхільнасцю вітае беларускія творы В. Дуніна-Марцінкевіча:

Мэтай гэтага артыкула зяўляецца разгляд аповесці на беларускай мове Купала. У гэтым творы п. Марцінкевіча (бедным па зместу. Але багатым на вобразы, што сведчыць пра паэтычны талент аўтара) мы знаходзім яшчэ адзін доказ таго, што беларуская мова мае ў сабе магчымасці для самастойнага развіцця Паэзія народная, беларуская, зяўляецца арэнай п. Марцінкевіча - няхай ён трымаецца на ёй як праўдзівы гладыятар [Сыракомля 1978, с. 68].

Першую частку кніжкі складаюць Літаратурныя клопаты, у якіх аўтар польскімі вершамі паказвае свае аўтарскія беды, калі з гатовым рукапісам ён шукае для яго пакупніка. Аўтар пагрэбаваў ахвярай і, здабыўшы дзесьці ў іншым месцы марны метал, убачыў, нарэшце, сваё тварэнне надрукаваным… але, на жаль, без пакупнікоў у перспектыве. Шчаўроўскія дажынкі - гэта паэма на народнай мове. Трэба іх (Дажынкі) чытаць у энергічных і пачуццёвых беларускіх вершах Марцінкевіча, і ўспаміны маладосці святой слязой акропяць нашы павекі [Сыракомля 1978, с. 69-70].

У цэлым крытычныя выступленні У. Сыракомлі пра творчасць Беларускага Дудара - выдатная зява ў гісторыі беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя. Яны звяртаюць увагу не толькі сваёй здзіўляючай паслядоўнасцю, гранічнай добразычлівасцю ў адносінах да пісьменніка, але і шырокай, праблемнай пастаноўкай пытання. Не дзіўна, што яны мелі прыкметны грамадскі рэзананс, - сцвярджаў Г. Кісялёў. - Цікава, што У. Сыракомля збіраўся асобна зрабіць разгляд польскіх паэтычных твораў В. Дуніна-Марцінкевіча, але гэты намер, на жаль, не здзейсніўся [Кісялёў 1988, с. 72].

Звяртаючыся да творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча, на аўтарытэт У. Сыракомлі спасылаецца вядомы паэт таго часу Эдвард Жалігоўскі (Антон Сава) у празаічным творы Сёння і ўчора (1858), герой якога запісвае ў сваім дзённіку, што народ зразумее Сялянку Марцінкевіча, вельмі трапны разбор якой зрабіў Сыракомля і якая даводзіць, што кожная гаворка, калі б на тое пайшло, можа мець сваю драму [Кісялёў 1988, с. 72].

Услед за У. Сыракомлем і адначасова з Э. Жалігоўскім, творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча папулярызаваў і Адам Плуг. Цікавыя радкі ён прысвяціў драматургу ў сваім артыкуле Некалькі ўражанняў з падарожжа па Літве, змешчаным у 1858 годзе ў варшаўскай газеце Кроніка вядомосьці краёвых і загранічных:

Урачыстымі апладысментамі спаткалі яго (Станіслава Манюшку) разам з Концкім у доме Вінцэнта Марцінкевіча, імя якога, напэўна, табе вядома, бо ён займаецца літаратурай, а раней праславіўся як здольны артыст, выступаў ён у публічных канцэртах з малымі тады сынам і дачкою, якія здзіўлялі слухачоў сваім незвычайным талентам. Марцінкевіч цяпер жыве ў Мінску, дачка Каміла выступае як самая здольная фартэпіяністка і найлепшая настаўніца музыкі. Сам ён шчыра працуе ў літаратуры і выдаў некалькі беларускіх твораў (Сялянка, Вечарніцы, Гапон, Цікавішся? - Прачытай!, Дудар), пра якія, мабыць ты чытаў хвалебныя водгукі Сыракомлі [Плуг 1978, с. 71-72].

Заслугоўвае таксама ўвагі рэцэнзія літоўскага пісьменніка і грамадскага дзеяча М. Акялайціса на зроблены В. Дуніным-Марцінкевічам пераклад паэмы Пан Тадэвуш. Напісаная ў 1861 годзе на польскай мове рэцэнзія прызначалася хутчэй за ўсё для Газэты польскай. Яна не была надрукавана і захавалася ў рукапісе сярод папер пісьменніка Ю. Крашэўскага (рэдактара Газэты польскай) у Ягелонскай бібліятэцы.

У 1874 годзе высокую ацэнку творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча даў Адам Кіркор у сваіх лекцыях па гісторыі літаратур славянскіх народаў.

Водзываў пра літаратурную дзейнасць Беларускага Дудара ў рускім друку было менш. Першым, хто далучыўся да папулярызацыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў Расіі, быў беларускі этнограф Павел Шпілеўскі. Песа Ідылія (Сялянка) і сам пісьменнік прыгадваюцца ў працы П. Шпілеўскага Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных паверях. Цытатай з Ідыліі (Сялянкі) пачынаюцца Заходнерускія нарысы Шпілеўскага. Больш таго, на думку навукоўцаў, песа Ідылія (Сялянка) падахвоціла П. Шпілеўскага напісаць сцэнічнае прадстаўленне ў 2-х дзеях Дажынкі, дзе ўзноўлена жыццё беларускай прыгоннай вёскі, дзейнічаюць падобныя героі (малады памешчык Драўлянскі, войт і інш. ). Аднак Дажынкі зусім не пераклад твора на рускую мову, як сцвярджаў А. Луцкевіч, а самастойны твор. Сацыяльныя матывы ў ім цалкам адсутнічаюць [Янушкевіч 2007, с. 204], - лічыць даследчык В. Дуніна-Марцінкевіча Я. Янушкевіч.

У пецярбургскім часопісе Сын отечества за 1856 год (№ 32) быў выяўлены вялікі аглядны артыкул пра творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча пад назвай Беларуская літаратура, аўтар невядомы. Аўтар артыкула прызнаваў і адстойваў самабытнасць і самастойнасць беларускай мовы. У артыкуле прыводзілася поўная бібліяграфія кніг В. Дуніна-Марцінкевіча, давалася добразычлівая іх ацэнка.

На думку Г. Кісялёва, ананімны артыкул Беларуская літаратура ў часопісе Сын отечества - новы важны і цікавы факт руска-беларускіх літаратурна-культурных сувязей сярэдзіны ХІХ стагоддзя [Кісялёў, 1988. - С. 76].

Важным этапам папулярызацыі творчасці і самога імя В. Дуніна-Марцінкевіча ў рускім грамадстве быў выхад у 1882 годзе 3-га тома Живописной России з напісаным Адамам Кіркорам кароткім нарысам гісторыі духоўнага жыцця і літаратуры Беларусі. Кіркор падаў сціслыя звесткі пра В. Дуніна-Марцінкевіча, асабліва адзначыўшы яго пераклад Пана Тадэвуша.

У тым жа годзе імя пісьменніка трапляе ў нелегальныя выданні беларускіх студэнтаў-народнікаў, якія ставяць пытанне пра культурную і гістарычную самабытнасць Беларусі і яе права на самастонае нацыянальнае развіццё.

У польскай газеце Краю (№10) за 1885 год быў размешчаны некралог Беларускі пясняр пра В. Дуніна-Марцінкевіча, падпісаны псеўданімам А. Ельскага (eli), але на самай справе аўтарам быў не А. Ельскі. Хтосьці з супрацоўнікаў Краю, маючы падрабязную біяграфію беларускага паэта і драматурга, дасланую ў рэдакцыю А. Ельскім, на яе аснове напісаў гэты артыкул-некралог.

Чалавека, які пару месяцаў назад пісаў нам пра сябе, што адной нагой ужо стаіць у магіле (№5 Краю), аматара народных рэчаў, перакладчыка на беларускую мову Пана Тадэвуша, няма ў жывых. З падрабязнай яго біяграфіі, напісанай п. Аляксандрам Ельскім, бяром для нашага часопіса змястоўнае апісанне перыпетый гэнага жыцця… [Александровіч 1978, с. 78-80].

Зрабіўшы сістэматызацыю крыніц, Г. Кісялёву ўдалося высветліць значную ролю А. Ельскага, Б. Эпімах-Шыпілы, І. Замоціна і некаторых іншых дзеячаў культуры ў збіранні і захаванні марцінкевічаўскіх матэрыялаў, а таксама выдатны ўклад Я. Купалы ў засваенне і папулярызацыю яго творчай спадчыны [Кісялёў, 1988. - С. 145].

Ад пачатку ХХ ст. даследаванне творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча паднялося на новую прыступку. Адзначаючы 25-годдзе з дня яго смерці, рэдакцыя Нашай нівы прысвяціла творчасці Беларускага Дудара цэлы нумар (Наша ніва. 1910. №48). З апублікаваных матэрыялаў вылучаліся артыкулы Р. Зямкевіча Вінцук Дунін-Марцінкевіч, яго жыццё і літаратурнае значэнне, А. Бульбы Грамадзянскае становішча В. Дуніна-Марцінкевіча, Ядвігіна Ш. В. Марцінкевіч у практычным жыцці, а таксама верш Я. Купалы Памяці Вінцука Марцінкевіча.

У 1925 годзе ў Вільні была выдадзена абшырная манаграфія Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, паэт польска-беларускі, аўтарам якой быў вядомы ўжо ў нас аўтар Юзеф Галомбак. Хоць і выйшла яна па-польску, і пісаў яе сапраўдны паляк, для беларусаў яна зяўляецца важнай часткай крытычнай літаратуры.

Аўтар падыйшоў да працы вельмі сурёзна. Ён выкарыстаў, здаецца, усе крыніцы, з якіх можна было нешта ўзяць для характарыстыкі В. Дуніна-Марцінкевіча і яго творчасці. Галомбак першы шырэй разгледзеў даволі шматлікую групу краёвых паэтаў, пісаўшых па-польску і назваў іх іменем: школа беларуская ў польскім рамантызме. Адказаў на пытанне аб прыналежнасці да нацыянальнасці В. Дуніна-Марцінкевіча, якому прысвяціў сваю працу. Так Галомбак фармулюе свій погляд:

Марцінкевіч быў беларус, прасякнуты польскай культурай, як і ўся тагачасная беларуская шляхта; Польшчу ў значэньні даўняе Рэчы Паспалітае, значыць - злучаную зь Літвой і Беларусяй, ён лічыў супольнай бацькаўшчынай у роўнай меры для польскага шляхціца і для беларускага селяніна [Луцкевіч 2006, с. 276].

Потым беларуская літаратура затаілася і прабыла ў зацішку аж да самых 50-х гадоў. Ужо толькі ў другой палове ХІХ стагоддзя літаратура пачынае ажываць і набываць ранейшыя тэмпы развіцця.

У пасляваенныя гады найбольш поўны агляд творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча зрабіў С. Майхровіч. Яго манаграфія - першая спроба накіраваць падыход да творчай спадчыны ў новы кірунак. Значным крокам у вывучэнні творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча стаў выхад Збору твораў пісьменніка (1958), які быў падрыхтаваны Інстытутам літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, які зяўляецца найбольш поўным з усіх выданняў твораў пісьменніка, што выходзілі да гэтага часу. У аднатомнік уключаны амаль ўсе яго вядомыя творы на беларускай і польскай мовах. Апошнія даюцца ў перакладах беларускіх паэтаў.

Другая палавіна 1950 - пачатак 1960-х гадоў вызначаліся разважлівым падыходам да асабівасцей стаўлення новай беларускай літарутуры. Адным з даследаванняў, дзе падсумоўваліся вынікі шматлікіх архіўных здабыткаў, стаў раздзел Шлях Дуніна-Марцінкевіча у манаграфіі І. Навуменкі Пісьменнікі-дэмакраты. Драматургія В. Дуніна-Марцінкевіча дастаткова поўна разглядалася Я. Усікавым у кнізе Беларуская камедыя (1979), а фальклорныя і літаратурныя традыцыі ў творчасці пісьменніка даследаваліся М. Грынчыкам.

Здабыткі вывучэння спадчыны пачынальніка новай беларускай літаратуры падсумаваў А. Лойка ў вучэбным дапаможніку па гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры, а таксама Г. Кісялёў у падрабязным крыніцазнаўчым нарысе Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча (1988). У кнізе расказваецца аб дакументах і матэрыялах, якія дапамагаюць узнавіць жыццёвы і творчы шлях выдатнага беларускага пісьменніка ХІХ ст. , аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры новага часу, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, паказваецца методыка работы над гісторыка-літаратурнымі крыніцамі.

Творы пісьменніка сталі абектам даследавання дысертацыйных прац С. Грабчыкава і Н. Тарэлкінай. Шмат зрабілі для крыніцазнаўства В. Дуніна-Марцінкевіча С. Александровіч, А. Мальдзіс. Цікавымі былі знаходкі і назіранні журналіста У. Содаля, настаўніка Г. Равінскага і інш. Адныя беларускія літаратуразнаўцы прысвяцілі Дуніну-Марцінкевічу асобныя выданні: І. Навуменка Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (1992), Я. Янушкевіч Беларускі Дудар(1991); другія разглядалі развіццё драматургіі і камедыі з асобай . ВДуніна-Марцінкевіча як адно цэлае: А. Семяновіч Гісторыя беларускай драматургіі ХІХ - пачатак ХХ ст (1985), М. Шаўлоўская Беларуская драматургія (1981).

А. Семяновіч у сваёй прадмове да зборніка крытычных артыкулаў Іменем чалавечнасці (1986) пісаў: Вялікай заслугай Дуніна-Марцінкевіча зяўляецца тое, што ён, нягледзячы на ўласцівыя яму ліберальна-дваранскія погляды, паказаў у сваіх творах народ, вывеў на сцэну простага чалавека, мужыка, якога не дапускалі ў літаратуру рэакцыйныя дваранскія пісьменнікі. Гуманізм пісьменніка ў адносінах да народных нізоў адчуваецца ў кожным яго творы. Ствараючы вобраз беларускага селяніна, Дунін-Марцінкевіч паказаў некаторыя нацыянальныя рысы яго характару, падкрэсліў высокія маральныя якасці чалавека з народа, яго перавагу ў гэтых адносінах над прадстаўнікамі пануючых класаў [Семяновіч 1986, с. 17].

Даследчык творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча Я. Янушкевіч у сваёй кнізе Беларускі Дудар (1992) разглядае творчую спадчыну драматурга ў шчыльнай сувязі з эпохай на фоне агульнаславянскага літаратурнага працэсу ў перыяд адраджэння, які быў характэрны для большасці славянскіх краін у ХІХ ст. У навуковы ўжытак уводзіцца новы фактычны матэрыял, адшуканы ў архівах і рукапісных схоўнях бібліятэк краіны на той час.

Я. Янушкевіч пісаў: Усёй жыццёвай пуцявінай, з гонарам пройдзенай па зямлі да апошняга імгнення, і няўрымслівай творчай дзейнасцю паэт увасабляў абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларускага народа і здолеў адлюстраваць меру яго мастацкіх вартасцей, заклаў генетычны код для далейшага паспяховога развіцця нацыянальнага прыгожага пісьменства[Янушкевіч 1991, с. 119].

Адзін з пачынальнікаў, тэарэтыкаў і арганізатараў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, Старшыня Рады Народных Міністраў і міністр замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі Антон Луцкевіч ўвайшоў у гісторыю беларускай культуры як сузаснавальнік літаратурна-мастацкай крытыкі. У 2006 годзе была выдадзена кніга А. Луцкевіча Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва, у якой ўпершыню пад адной вокладкай былі сабраны ўсе яго працы, прысвечаныя праблемам гісторыі беларускай культуры, літаратуры, мастацтва і журналістыкі. Значную частку таму складаюць літаратурна-крытычныя артыкулы (водгукі, рэцэнзіі, артыкулы). Нямала артыкулаў прысвечана і В. Дуніну-Марцінкевічу.

Да вобраза Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і яго творчасці не раз звярталіся дзеячы беларускай культуры.

Помнік пісьменніку ўсталяваны ў вёсцы Малая Люцінка Валожынскага раёна Мінскай вобласці, памятным знакам адзначана месца, дзе знаходзіўся яго дом. У Бабруйску перад будынкам тэатра стаіць бюст В. Дуніна-Марцінкевіча, на касцёле ўсталявана мемарыяльная дошка. На яго магіле ўжо ў наш час замест колішняга крыжа пастаўлены помнік-бюст (скульптар - Ю. Платонаў). На радзіме пісьменніка ў вёсцы Сычкава Бабруйскага раёна ўсталявана мемарыяльная дошка. Выява В. Дуніна-Марцінкевіча адлюстравана на медальёне, памятных медалях, марках і паштоўках. Выпушчана юбілейная манета.

Да 175-годдзя В. Дуніна-Марцінкевіча была прымеркавана выстава ў Мінскім палацы мастацтва, у якой удзельнічалі больш за 100 мастакоў і прадстаўлены каля 160 твораў графікі, жывапісу, дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, а таксама скульптуры, плакаты, прысвечаныя асобе і творчасці пісьменніка.

Яго імем названы Магілёўскі абласны тэатр драмы і камедыі ў Бабруйску, вуліцы ў Мінску і Маладзечне, гарадскім пасёлку Івянец і вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна. Створаны школьны літаратурны музей В. Дуніна-Марцінкевіча ў Пяршаях. Плануецца адкрыццё помніка пісьменніку ў Мінску і стварэнне музея ў Люцынцы.

Многае з напісанага В. Дуніным-Марцінкевічам узноўлена па рукапісных спісах іншых асоб і потым было апублікавана. Творы В. Дуніна-Марцінкевіча ўключаны ў школьныя праграмы.

У 2004 г. у вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна, недалёка ад Марцінкевічавай Люцынкі, прайшлі V Міжнародныя Ракаўскія чытанні, прысвечаныя тэме "Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў".

і 6 лютага 2008 года была праведзена Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 200-годдзю В. Дуніна-Марцінкевіча, на якой закраналіся самыя розныя праблемы і ўздымаліся важныя пытанні, якія характарызавалі жыццёвую і творчую дзейнасць беларускага драматурга. З дакладамі пра творчасць Беларускага дудара выступалі настаўнікі, выкладчыкі, навукоўцы і не толькі з Беларусі: В. Максімовіч, М. Мішчанчук, Г. Адамовіч, Т. Ганчарова-Цынкевіч, І. Шаладонаў, А. Раманчук, Г. Тычко, І. Бурдзялёва, С. Лаўшук, В. Рыч і інш.

-годдзе пісьменніка адзначалася ў Беларусі на дзяржаўным узроўні. Удзел у мерапрыемствах з нагоды юбілею прымала Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА).

Асоба В. Дуніна-Марцінкевіча і яго творчасць заўсёды прыцягвалі да сябе навукоўцаў-літаратуразнаўцаў, асаблівай ўвагай ён карыстаўся напярэдадні святкавання 200-гадовага юбілею са дня нараджэння. Да знамянальнай дата быў прыўрочаны выхад 1-га тома Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Збор твораў. У 2-х тамах (2007), у які ўвайшлі два раздзелы: Драматычныя творы, Вершаваныя аповесці і апавяданні, куды ўвайшлі славутыя камедыі: Ідылія (Сялянка), Залёты, несмяротная Пінская шляхта, а таксама паэмы Гапон, Вечарніцы і інш. У гэтым Зборы твораў творчыя спадчына пададзена ў арыгінале: на беларускай, польскай, пінчуцкай мове. Другі том Збора твораў выйшаў у 2008 годзе, яго склалі насткпныя раздзелы: Вершаваныя аповесці і апавяданні, Вершы, Публіцыстыка, Лісты і пасланні, Пераклады, а таксама жыццяпіс Беларускага Дудара. Апрача таго, выйшла кніга, у якой на пяці еўрапейскіх мовах надрукавана камедыя "Пінская шляхта".

Яго п'есы "Ідылія" (Сялянка), "Пінская шляхта", "Залёты" шмат разоў ставіліся на сцэнах тэатраў, як прафесійных, так і самадзейных. Паводле "Пінскай шляхты" быў створаны тэлеспектакль.

Творы В. Дуніна-Марцінкевіча знайшлі ўвасабленне і ў музыцы беларускіх кампазітараў. Паводле камедыі "Пінская шляхта" Г. Вагнер стварыў оперу, а Р. Пукст напісаў музыку да драматычнай пастаноўкі. У. Кур'янам зроблена музычнае афармленне спектакля "Ідылія" ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы. Песні на словы пісьменніка пісалі І. Лучанок, З. Яўтуховіч.

С. Палуян пісаў: Трэба было заімпанаваць грамадству хаця б прыблізнай саліднасцю прадукцыі, трэба было даць шмат загалоўкаў, багата друкаваных старонак, і, нарэшце, трэба было да канца працягваць справу, непахісна стаяць на сваім месцы. Гэтага не магло зрабіць першае пакаленне, дык гэта зрабіў Марцінкевіч, якога і лічаць сапраўдным першым беларускім пісьменнікам, першым літаратурным імем на безлітаратурнай Беларусі. У гэтым яго вялікая заслуга і гэтым ён набыў сабе бяссмерце сярод свядомых беларусаў [Палуян 1986, с. 103-104].

Увага да асобы і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча праяўлялася як у Беларусі, так і за яе межамі. Пераклады твораў В. Дуніна-Марцінкевіча існуюць на нямецкай, рускай, украінскай, польскай, латышскай мовах. Яго творчасць аналізавалі польскія, украінскія, расійскія, англійскія, нямецкія, літоўскія, славацкія, югаслаўскія даследчыкі.

Падкрэсліваючы найвялікшую сілу ўздзеяння на людзей драматычнага мастацтва, тэарэтыкі розных эстэтычных кірункаў заўсёды звярталі ўвагу пісьменнікаў на незвычайную цяжкасць стварэння драматычных твораў як вышэйшай ступені развіцця мастацкай літаратуры.

Як жа з гэтымі цяжкасцямі драматычнага, у прыватнасці камедыйнага, жанру справіўся першы беларускі драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, наколькі жыццёвымі і праўдзівымі былі яго песы?

. Жанрава-Стылёвыя асаблівасці і характарыстыка персанажаў камічнай оперы Ідылія (Сялянка)

З сярэдзіны 1840-х гг. В. Дунін-Марцінкевіч пачынае супрацоўніцтва з выдаўцамі. У 1846 г. у Вільні асобным выданнем выйшла лібрэта музычна-драматычнага твора - оперы "Сялянка" (пазней з'явілася іншая назва - "Ідылія"). Музыку да яе напісалі С. Манюшка і К. Кжыжаноўскі з удзелам самога В. Дуніна-Марцінкевіча. У гэтым творы побач з драматычнымі дыялогамі і маналогамі шырока прадстаўлены арыі і дуэты, харавыя нумары, а таксама танцы. "Ідылія" лічыцца прынцыповай з'явай у станаўленні новай беларускай літаратуры. Калі паны тут гавораць па-польску, то персанажы-сяляне - упершыню ў літаратурным творы - па-беларуску. Польскі вершаваны тэкст у свой час пераклаў на беларускую мову Янка Купала, празаічны - Язэп Лёсік.

У лібрэта камічнай оперы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча Ідылія (Сялянка) ставіцца надзвычай актуальная для таго часу праблема народа, у прыватнасці - праблема ўзаемаадносін паміж прыгонным сялянствам і памешчыкам. Гэта праблема, як вядома, знаходзілася ў цэнтры ўвагі грамадскай думкі Расіі і, натуральна, не магла не адбіцца ў мастацкай літаратуры.

У пачатку сваёй творчай дзейнасці В. Дунін-Марцінкевіч аддаў значную даніну сентыменталізму, што асабліва заўважаецца на лібрэта камічнай оперы Ідылія (Сялянка). Яна была прадыктавана клопатамі пра долю чалавека-працаўніка, імкненнем прыцягнуць увагу грамадскасці да бязрадаснага лёсу сялянства, якое паводле сваіх маральных якасцей стаіць значна вышэй дваранскага саслоўя.

Асноўным абектам мастацкага ўвасаблення ў Ідыліі (Сялянка) зяўляюцца прыгонныя сяляне, памешчыкі і іх слугі; дзеянне адбываецца ў маёнтку памешчыка Лятальскага. Як пісьменнік-патрыёт В. Дунін-Марцінкевіч асудзіў тут нізкапаклонства пэўнай часткі беларускай шляхты перад усім іншаземным, асабліва французкім, і пагарду да роднага, нацыянальнага.

А. Усікаў сцвярджаў: Няпраўда, што В. Дунін-Марцінкевіч нібыта ўтойваў класавыя супярэчнасці паміж сялянамі і панам. Калі б ён не заўважаў альбо знарок ігнараваў сацыяльную няроўнасць, ён не здолеў бы напісаць такое: Кажуць, як мужык хіцёр, ураг сваім панам і іх абмануе. Як жа нам быць шчырымі, калі яны з-пад ногця кроў нам высысаюць і, як з гадам, з мужыком абходзяцца. А мы ж такі апошніх сіл дабываем, каб на іх прыхаці зарабіць[Усікаў, 1979. - с. 117].

Гэтыя словы, укладзеныя ў вусны селяніна Ціта з Ідыліі (Сялянкі), сведчаць пра тое, што працоўны беларус ужо не мог цярпліва зносіць бесчалавечныя здзекі паноў. І хоць ён яшчэ не ўступаў ў адкрытую барацьбу, з яго грудзей, з глыбіні набалелай душы час ад часу вырываўся пратэст супраць прыгнечанага, паднявольнага становішча.

Зусім не ў прывабным святле тут паўстаюць паны: яны - дэспаты, што паглынаюць плён чужой працы ды яшчэ і здзекуюцца з тых, хто іх корміць і апранае, хто выбіваецца з апошніх сіл, каб зарабіць на іх прыхаці. Думка аб эксплуататарскай, дэспатычнай ролі паноў, іх пагардлівым стаўленні да сялян не гучыць абстрактна - яна знаходзіць увасабленне ў канкрэтных вобразах камедыі, найперш - у вобразе Лятальскага [Семяновіч, 1985. - с. 118], - лічыць А. Семяновіч.

На вобразе Лятальскага драматург хацеў вырашыць надуманую і нежыццёвую праблему маральнага самаўдасканалення памешчыка, які з прыгонніка мог бы ператварыцца ў сябра і бацьку сваім запрыгоненым сялянам і служыць прыкладам іншым памешчыкам для пераймання [Семяновіч, 1985. - с. 29], далей развівае думку даследчык.

Такім чынам, ставіцца асноўная для творчасці пісьменніка праблема - праблема народа, якая вырашалася В. Дуніным-Марцінкевічам з ліберальных пазіцый, з пазіцый той часткі шляхецтва (дваранства), якая імкнулася палепшыць жыццё прыгоннага селяніна шляхам класавай салідарызацыі памешчыкаў і мужыкоў.

Носьбітам касмапалітычных ідэй у Сялянцы выступае малады памешчык Лятальскі. У пачатку песы ён паказаны як тыповы прадстаўнік той часткі арыстакратыі, якая па сутнасці адраклася ад радзімы, ад свайго народа. Жывучы ўвесь час за граніцай, у Парыжы, Лятальскі пераўтварыўся ў заўзятага паклонніка і абаронцу французкага ладу жыцця і стаў ненавідзець ўсё роднае. Кіраванне маёнткам на радзіме ён перадаверыў камісару Банавантуру Выкрутачу [Усікаў, 1979. - с. 28], канстатуе даследчык беларускай камедыі Я. Усікаў.

Лятальскі - зусім не ідэальны пан. Ён, што называецца, прыгнятальнік, тып прыгонніка, тырана і самадура. Для яго сялянства - толькі быдла, толькі рабочая скаціна. Гэта вядома ўсім жыхарам вёскі. Ды і сам Лятальскі не ўтойвае гэтага.

Пагардлівыя адносіны Лятальскага да роднай краіны, да беларускага народа, да звычаяў і традыцый бацькаўшчыны вельмі ярка падаюцца пісьменнікам ў дыялогу паміж Лятальскім і яго слугой Янам, калі яны вяртаюцца ў Беларусь:

Кароль. Вось мы і ў канцы нашай падарожы. Запраўды, калі ўспомню, што гэта тое месца, дзе трэба будзе пражыць канец свайго жыцця, то аж сэрца сціскаецца. О, чаму край наш дагэтуль яшчэ не можа набраць тае цывілізацыі, якоюадзначаецца Францыя? Тут усё так панура! Так глуха!. .

Ян. І мы тут пане, пане, прыгожыя дні нашай маладосці змарнаваць маем? От лепей прадай, пан, сваю фартуну, а далей уцякайма да нашага неба, да ўлюбёнага нашага Парыжа!

Кароль. О, калі б можна было гэта зрабіць! Калі б мне акалічнасці дазволілі! А тым часам буду старацца: бо гэта праўда, паміж нашых мядзведзяў не выжыву! І што за прыемнасць, проша пана, з мужыкамі? Гэта ж быдла, і нічога болей.

Ян. А дзяўчаты, пане, чыстыя каты: падсядзь да якой, то табе зараз без цырымоніі вочы гатова выдрапаць.

Кароль. Праўду кажаш. Няма нідзе, як у Францыі!. . Там кожная, хоць бы найпрасцейшая сялянка далёка асвячнейшая за тутэйшую паненку. О Францыя! Францыя! [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 109-110].

Прадстаўніку дваранства Лятальскаму супрацьпастаўляецца дзяўчына Юлія, дачка былога апекуна Лятальскага - Дабровіча, якая зяўляецца ў песе галоўнай гераіняй. Іменна дзякуючы яе намаганням Лятальскі становіцца зусім іншым чалавекам - дабрадзейным і гуманным у адносінах да сваіх прыгонных сялян.

Ідэал В. Дуніна-Марцінкевіча ўвасоблены ў вобразе Юліі. Пісьменнік малюе сваю гераіню як вельмі прыгожую знешне і надзвычай прывабную характарам дзяўчыну, яна вызначаецца прыродным розумам, ветлівасцю, прастатой і непасрэднасцю. Нездарма Кароль зачароўваецца яе прыгажосцю:

Ці то чары, ці зяўленне!

Вельмі ж мілае стварэнне!

Вочы, тварык - глянуць міла!

Мне душу ўсю захапіла

[Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 112].

Юлія павінна сваімі бездакорнымі паводзінамі, высокімі маральнымі якасцямі, характарам сваіх думак зрабіць рашаючы ўплыў на паніча-франкамана з мэтаю - дабіцца, каб ён адмовіўся ад ранейшага жыцця, ад заганных звычак, ад несправядлівага погляду на прыгоннага беларускага мужыка.

Ствараючы вобраз Юліі, пісьменнік імкнуўся ўвасобіць у ім лепшыя маральныя якасці дзяўчыны, якая вырасла сярод сялян, на ўлонні прыроды. Перш за ўсё Юлія вызначаецца маральнай чысцінёй, сціпласцю, непасрэднасцю сваіх пачуццяў, душэўным высакародствам і праўдзівасцю. Ёй не ўласцівыя крывадушнасць свецкіх паненак, іх эгаізм і фанабэрыстасць.


О край мой любы, мой родны!

Ты знаеш думак прычыны.

Тут, як у раі, аздобна,

Ціснуцца дзецтва ўспаміны.

Сваймі вось гэта рукамі

Кусточак ружы саджала,

А тут павяўшы з слязамі

Тульпаны я палівала…

[Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 103].

Мастацкая пераканаўчасць у раскрыцці вобраза Юліі зніжаецца тым, што Юлія толькі іграе вобраз сялянскай дзяўчыны Югасі, на самай жа справе яна дваранка. Таму, безумоўна, такі вобраз нельга лічыць тыповым вобразам сялянскай дзяўчыны.

Дабрадзейнай Юліі і маральна удасканаленаму Лятальскаму праціпастаўляецца камісар маёнтка Банавантура Выкрутач, у вобразе якога ўвасоблена ўсё злое, антычалавечае. На гэтым вобразе пісьменнік упершыню ў сваёй творчасці ставіць і вырашае праблему, якая яго вельмі хвалюе, - узаемаадносіны паміж памешчыкам і яго слугамі з аднаго боку, і прыгоннымі сялянамі і слугамі памешчыка (аканомамі, кіраўнікамі маёнткаў) - з другога [Семяновіч, 1985. - с. 32], - лічыць А. Семяновіч.

У адрозненне ад вобразаў Лятальскага і Юліі вобраз камісара малюецца рэалістычнымі фарбамі. Выкрутач паказваецца як злы, хітры, крывадушны чалавек. Ён з пагардай адносіцца да прыгонных, няшчадна эксплуатуе і абірае іх, маючы на мэце свае інтарэсы, а не пана:

Камісар быў нам тыран;

Можа ж горшы будзе пан?

Той хоць часта нас браніў,

Але не ўсякі раз біў:

Бо калі прымецца біць,

Можна скуру адкупіць;

А пан платы не бярэ,

Не раз добра абдзярэ

[Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 102].

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч упершыню ў беларускай літаратуры падае разгорнуты, вобраз жорсткага, дэспатычнага падпанка Баравантуры Выкрутача, нахабнага, цынічнага драпежніка прыгонніцкай пары.

Аўтарскае стаўленне да камісара пэўна акрэсленае: яно цалкам адмоўнае. Адсюль гэтыя гнеўныя рэплікі адкрытага асуджэння, якія здаюцца часам нават празмерна просталінейнымі. Але калі пільней прыгледзецца да Выкрутача, дык ён не такі ўжо прымітыўны, аднафарбны. Камісар па-свойму рознабаковы: дэспатычны і нахабны, карыслівы і крывадушны, дагодлівы і ліслівы, грубы і помслівы, нездагадлівы і палахлівы.

Як хамеліён мяняецца ён залежна ад абставін, асяроддзя. То ён жорстка распраўляецца з сялянскім быдлам, то пагражае бязлітасна пакараць сялян, то ладзіць гулянку па загаду пана. Тут ён ужо выглядае добрым, лагодным, вясёлым, зычлівым. Ведучы рэй ў танцах ён проста абаяльны.

Ствараючы вобраз камісара, Дунін-Марцінкевіч карыстаецца прыёмам ускоснай характарыстыкі героя, якую даюць Выкрутачу іншыя героі - сяляне Ціт і Навум.

У канцы песы Выкрутач поўнасцю выкрываецца, і Лятальскі выганяе яго. Зло караецца, а дабро перамагае.

Камісар - гэта вобраз-тып, вобраз-характар, цалкам вытрыманы ў рэалістычным стылі [Усікаў, 1979. - с. 123], - да такой высновы прыйшоў даследчык беларускай камедыі Я. Усікаў.

Тое ж самае можна сказаць і пра яго жонку Аршулю. Хоць вобраз яе эпізадычны і пададзены аўтарам у выключна сямейна-бытавым аспекце, намаляваны ён жывымі, выразнымі фарбамі. Пісьменнік звярнуў увагу на дзве дэталі ў псіхалагічным партрэце Аршулі. Найперш гэта зласлівая радасць адкрыцця тайны, пераможны трыумф жонкі, якая нарэшце пераканалася ў тым, аб чым раней толькі здагадвалася, толькі падазравала мужа ў яго нявернасці.

На думку Я. Усікава, пачуццё перамогі і маральнай перавагі жанчыны, якой надарыўся выпадак пераканацца ў сваёй праваце і выкрыць хлусню мужа, рашучая гатоўнасць адпомсціць яму за ўсе грахі перададзены з псіхалагічнай тонкасцю, сапраўды па-майстэрску [Усікаў, 1979. - с. 123].

Другі штрых, акрэслены аўтарам у вобразе Аршулі - гэта яе страсная схільнасць да чытання любоўных кніг, імкненне звязаць іх змест са сваім асабістым жыццём, шукаць у іх адказу, як трымацца самой у пэўнай сітуацыі. Так яна і робіць, шукае кнігу з падобнай інтрыгай, каб паглядзець, як паступае жонка з мужам у такім здарэнні.

В. Дунін-Марцінкевіч высмейвае гэтае імкненне жыць па-кніжнаму, бо жыццё куды багацейшае і болей разнастайнае, чым тое, што ў кнігах. Да падобнага вываду прыходзіць і Аршуля, грунтуючыся на сваім вопыце, што такой авантуры, яна у ніякай кніжцы не вычытала.

Ян Губач - слуга Лятальскага - не вылучаецца арыгінальным характарам. Ён капіруе, як гэта часта бывае ў камедыйнай літаратуры, рысы свайго гаспадара. Лятальскі захапляецца чужаземшчынай - і Ян паўтарае яго. Лятальскі пагарджае бацькаўшчынай, зняважліва ставіцца да беларускага сялянства - і Ян дубліруе свайго гаспадара. Пан ухваляе парыжанак - і слуга падтаквае яму. Пан перайначваецца пад уплывам раптоўнага пачуцця да дзяўчыны, апранутай па-сялянску, - і слуга гатовы назаўсёды адмовіцца ад паездак за мяжу, ад жыцця ў Парыжы.

Найбольш рэалістычнымі ў Ідыліі (Сялянцы) атрымаліся вобразы сялян Навума і Ціта. Асабліва каларытнай фігурай зяўляецца войт Навум. Ён - тыповы прадстаўнік беларускага прыгоннага сялянства першай плавіны XIX ст. У яго вялікі жыццёвы вопыт, таму ён не верыць у панскую дабрадзейнасць, у тое, што памешчык можа быць абаронцам мужыка.

Свае адносіны да паноў і іх слуг Навум падмацоўвае мудрай народнай прымаўкай: Воран ворану вачэй не выклюе [Дунін-Марцінкевіч, 2007. - с. 102]. Навум разумны, мудры чалавек, які добра ведае сабе цану і выразна ўсведамляе сваё паднявольнае становішча, аднак трымаецца з пачуццём уласнай годнасці. Разумее ён і тое, як адносіцца да мужыка гаспадар. Аб гэтым сведчыць яго выраз: Мужык дурань, як умее, так і пее [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 118].

Звяртаючыся да паніча, Навум называе яго ясным сонейкам, дарагім госцем, які прыляцеў, як чайка з-за мара, каб пацешыць сваіх сірот бедных - мужыкоў. За гэтымі словамі хаваецца злая іронія ў адрас памешчыка, як і за прымаўкай: Да Бога высока, да Пана далёка [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 118].

У асобе Навума Прыгаворкі пісьменнік паказвае народны характар, чалавека дасціпнага, кемлівага, разумнага, натуру шырокую, рознабаковую, таленавітую. Увесь вобраз Навума сабраны з узораў народнай мудрасці - прымавак, прыказак, крылатых запамінальных выразаў. Дзе толькі паявіцца Навум, там трапнае, дасціпнае слова, жарт, рух, жыццё ў разнастайных праявах… Навум - весялун, жартаўнік, і ў той жа час ён схільны да роздуму, развагі, адчувае складанасць жыцця, яго няспынную, супярэчлівую плынь.

Ёсць у Навума Прыгаворкі і другі бок характару: любіць ён усіх павучаць, і гэтая рыса зусім натуральная, бо яна ўласціва мудрым сялянам.

Дзе-нідзе і сам аўтар пасмейваецца са свайго героя, нягледзячы на закладзеныя ў Навума Прыгаворку аўтабіяграфічныя рысы. Узяць хаця б гэтую празмерную схільнасць, страсць бясконца сыпаць прыказкі і прымаўкі - з прычыны і без прычыны, калі дарэчны, а калі і недарэчны. Бывае, што імі і надакучае людзям. Нездарма ж Ціт не вытрымлівае і просіць Навума адчапіцца, бо ён ўжо сваімі прымаўкамі ды прыгаворкамі ўсім абрыд [Усікаў 1979, с. 125] - сцвярджае Я. Усікаў.

Смешны Навум са сваімі прэтэнзіямі, са сваёй самаўпэўненасцю. Але пры ўсіх сваіх чалавечых слабасцях, дзікаватасцях, зусім не ўвасабляе шэрай, пасіўнай масы. Усё ёсць у Навума: пагарда, непрыхільнасць да паноў і ў той жа час цвярозае разуменне парадку рэчаў - сілы няроўныя, селяніну трэба хітрыць, выкручвацца, каб пражыць. Навум верыць, што надыдуць лепшыя часы.

Усё гэта гаворыць аб рознабаковасці характару вясковага войта.

В. Дунін-Марцінкевіч добра засвоіў форму сялянкі, шырока распаўсюджаную ў польскай літаратуры, ахвотна карыстаўся вершаваным апавяданнем і наогул любіў лёгкую вадэвільную форму са шчаслівым канцом, дзе абавязкова прысутнічае любоўны трохкутнік і на любоўнай інтрызе завязваецца дзеянне [Навуменка 1992, с. 68], - пісаў І. Навуменка.

У Ідыліі (Сялянцы) ўсе праблемы вырашаюцца на плошчы любоўнай інтрыгі. У гераіню, шляхцянку Юлію, пераапранутую ў сялянскую вопратку, закаханы амаль што ўсе персанажы мужчынскага полу: Кароль Лятальскі, яго слуга Ян Губач, камісар Банавантура Выкрутач і войт Навум Прыгаворка. Атрымліваецца не трохкутнік, а пяцікутнік. У рэшце рэшт усе пяць кавалераў аказваюцца ў начным садзе разам і менавіта з гэтага вынікае камічны эфект.

У пабудове асноўнай сюжэтнай лініі песы Лятальскі - Юлія, у раскрыцці характараў дзеючых асоб, іх учынкаў і паводзін В. Дунін-Марцінкевіч выкарыстаў не новы ўжо ў мастацкай літаратуры прыём пераапранання і пераўвасаблення герояў.

Камісар маёнтка Банавантура Выкрутач, несусветны абдзірала, шэльма, ашуканец і злодзей, заўважыўшы Юлію, вокаімгненна ператвараецца ў гжэчнага кавалера [Навуменка 1992, с. 70]. Яго жонка Аршуля пераўвасабляецца ў гераінь любоўных раманаў, якія яна любіць чытаць. Навум Прыгаворка пераапранаецца ў жаночую вопратку і ідзе на спатканне з Юліяй. Сама Юлія пераапранаецца ў сялянскую дзяўчыну Югасю, каб перавыхаваць Кароля Лятальскага.

Дабратворны ўплыў чароўнай Юліі, пераапранутай у вясковую дзяўчыну, на Лятальскага быў настолькі вялікі, што ён дае слова канчаткова пазбавіцца ад усяго дрэннага, назаўсёды застацца ў сваім маёнтку і стаць бацькам для сваіх падданых.

У фінальнай сцэне песы Лятальскі пазнае ў Югасі сяброўку свайго дзяцінства Юлію. Песа заканчваецца заручынамі маладых людзей і поўным перавыхаваннем Лятальскага.

Такім чынам, асноўная сюжэтная лінія Ідыліі (Сялянкі) Лятальскі - Юлія вытрымана ў ідылічным, сентыментальным плане, што тлумачыцца галоўным чынам шляхецкім лібералізмам пісьменніка, які як бы пабаяўся злучыць лёс двараніна Лятальскага з лёсам сялянскай дзяўчыны[Семяновіч 1992, с. 32], - падсумоўвае А. Семяновіч.

Адной з праяў стылёвай адметнасці Ідыліі зяўляецца яе моўная дваістасць, якая была адбіткам рэальнай моўнай сітуацыі і разумелася як характэрная адзнака шляхецкага і сялянскага асяроддзя. Гэты моўны падзел у песе вытрыманы вельмі паслядоўна. Беларуская мова ўкладзена ў вусны выключна вяскоўцаў. У сцэне вітання Лятальскага ў спадчынным фальварку толькі хор сялян звяртаецца да маладога гаспадара па-беларуску. Хор дворных, гэта значыць тых жа сялян, але ўжо далучаных да панскага маёнтка, прамаўляе сваё вітанне на панскай мове. Юлія размаўляе па-вясковаму толькі з Навумам.

У творы ўзаемадзейнічаюць дзве розныя традыцыі: пры стварэнні польскамоўнага пласта песы, у якім дзейнічаюць шляхетныя персанажы, аўтар арыентаваўся на здабыткі прафесійнай літаратуры, у беларускамоўным пласце выразна абапіраўся на фальклорную спадчыну [Бурдзялева 2008, с. 230], - адзначыла І. Бурдзялёва. Побач з кніжнай традыцыйнасцю, звязанай з высокай сферай - каханнем, прысутнічае другі стылёвы план - нізкі. Гэта стыхія народнага гумару, мноства дасціпных прымавак, укладзеных у вусны беларускамоўнага героя, войта Навума. Галоўная гераіня, якая ў сваёй постаці злучае і паненку Юлію, і сялянку Югасю, здымае магчымыя супярэчнасці паміж двума семантычна-стылёвымі планамі і яднае іх у адно мастацкае цэлае. Яна адзіны двухмоўны персанаж песы.

З гісторыі драматургіі і тэатра вядома, што асаблівасцю як рускай, так і заходнееўрапейскай, у прыватнасці французкай, камічнай оперы, была наяўнасць у ёй куплетаў, песень, рамансаў, скокаў. Але калі ў французскай камічнай оперы асноўным элементам зяўляюцца куплеты, то ў рускай - народныя (асабліва харавыя) песні ці рамансы, напісаныя ў народным стылі. У гэтых адносінах жанр як рускай, так і беларускай камічнай оперы выяўляе сувязь з народнымі ігрышчамі, з батлейкавымі прадстаўленнямі, дзе песні і скокі выступаюць як абавязковыя састаўныя элементы, што характэрна і для Сялянкі Дуніна-Марцінкевіча [Семяновіч 1985, с. 35], - разважае А. Семяновіч. У творы нямала харавых песень у народным духу, а таксама народных беларускіх танцавальных песень (Мяцеліца, Дуда і інш. ), што стварае адпаведны нацыянальны каларыт, і робіць песу вясёлай.

Аналізуючы творы В. Дуніна-Марцінкевіча, заўважаем, што пісьменнік ужывае у назвах сваіх камедый такое паняцце, як вадэвіль, што вымушае праяўляць большую цікавасць да яго творчасці. Вадэвіль - гэта лёгкая камедыйная песа, у якой дыялог і драматычнае дзеянне пабудаваны на простай інтрызе, што спалучаецца з песнямі, куплетамі, музыкай і танцамі, для кірмашовых тэатраў. І. Шаладонаў пісаў: Цікава, што як самастойны від драматургіі вадэвіль склаўся ў часы Вялікай французскай рэвалюцыі. Больш за тое, у 1791 г. , згодна з дэкрэтам Заканадаўчага сходу аб свабодзе публічных відовішчаў, у Парыжы быў заснаваны прафесіянальны тэатр вадэвіля. Нездарма аўтар прымушае аднаго з цэнтральных персанажаў Ідыліі - Караля Лятальскага, прыехаць на Радзіму-Беларусь з самога Парыжа [Шаладонаў 2008, с. 128].

В. Дунін-Марцінкевіч ствараў лібрэта оперы, апіраючыся на шматлікія творы такога жанру. І. Навуменка пісаў: Карцінамі кахання ягоная камедыя нават перанасычана. Сялянка Марцінкевіча нездарма мае другую назву - Ідылія. У ёй пануе атмасфера весялосці, бадзёрасці, святочнасці. Нібыта жыццё толькі тым і запоўнена, што маладыя і нават парадкам кранутыя жыццём кавалеры паводзяць сябе, як марцовыя каты. Толькі тое і робяць, што прызначаюць цнатлівай Юліі, даволі хітрай і змыслай дзяўчыне, спатканні, выказваючы да яе свае гарачыя, няўрымслівыя пачуцці [Навуменка 1992, с. 70].

Вядома, пісьменнік аддае даніну жанру. Камедыя-опера жыве і рухаецца наперад дзякуючы хітра завязаным вузлам, спляценням патайных стрэч, спатканняў, якія на вачах гледача раскрываюцца, даючы вясёлы і камічны эфект. Камічныя вузлы Ідыліі (Сялянкі), здаецца, не вызначаюцца асаблівай вынаходлівасцю, дасціпнасцю, але грунт для смеху даюць. Находзіць ноч любоўных спатканняў, бо, саступаючы настырным дамаганням кавалераў, Югася-Юлія прызначае іх некалькі - акрамя камісара слузе Лятальскага Яну Губачу і нават войту Навуму Прыгаворку.

Кавалерамі, што каля Юліі завіхаюцца, яна круціць-верціць, як хоча. Ёй можна дараваць яе інтрыгі. Тым, што да Юліі цягнуцца, як восы на мёд, маладыя і старыя мужчыны, пісьменнік хоча давесці, што ягоная гераіня - дзяўчына неардынарная. І мы лёгка даруем Юліі яе інтрыгі, бо яны скіраваны на добрую справу: завалодаць сэрцам любага чалавека.

Камедыйная ноч суцэльнага ашуканства мае, як усе ідыліі, шчаслівы канец. Выкрыты апрануты дзяўчынай Навум Прыгаворка, на месцы злачынства злоўлены жонкай Аршуляй камісар Банавантура Выкрутач, трапіў у добра пастаўленае любоўнае сіло сам Кароль Лятальскі. Ён настолькі закаханы ў сялянскую дзяўчыну Югасю, што гатовы з ёй ажаніцца, хоць па заведзеных шляхецкіх парадках гэта немагчыма.

Але да ўсеагульнага задавальнення Каролю няма патрэбы быць белай варонай і ламаць спрадвечны звычай, бо Югася - дваранка Юлія, а сялянкай толькі пераапранутая. Чаго не зробіш у імя кахання.

У Ідыліі В. Дуніна-Марцінкевіча выкрыццё пераймання ўсяго замежнага звязваецца з антыпатрыятызмам і антыдэмакратызмам Лятальскага. Матыў захаплення чужаземшчынай знаходзіць грамадскую, сацыяльную, дэмакратычную трактоўку: ён звязваецца з пагардай героя не толькі да роднага краю, але і да працоўнага народа, на абарону якога выступае пісьменнік[Усікаў 1979, с. 120], - упэўнены даследчык беларускай камедыі Я. Усікаў.

Толькі В. Дунін-Марцінкевіч не быў бы значным пісьменнікам, лібералам і дэмакратам, каб абмежаваўся ў сваім творы наследаваннем далёкіх, перажыўшых час буколікаў[Навуменка 1992, с. 72], - сцвярджаў І. Навуменка. На невялікім абсягу любоўнай ідыліі паміж легкадумным ветрагонам Лятальскім і закаханай у яго Юліяй пісьменнік разгортвае шырокую карціну народнага жыцця з яго духоўнымі каштоўнасцямі: песнямі, танцамі, бясконцымі прымаўкамі, прыказкамі, якія нібы з мяшка сыпле Навум Прыгаворка.

Аўтар Ідыліі (Сялянкі) адчувае, што ў песні выяўляецца душа народа, таму ў яго камедыі так многа лірычных, віншавальных, бытавых песень. В. Дунін-Марцінкевіч у сваіх беларускіх творах пастаянна малюе беларускую вёску. Героем зяўляецца вясковы люд, ён гаворыць на сваёй роднай беларускай мове, якую пісьменнік імкнецца больш-менш літаратурна апрацоўваць. Ён шмат апісвае розных сялянскіх звычаяў, святаў, на якіх асаблівая ўвага надаецца беларускай песні.

В. Дунін-Марцінкевіч ведаў, што захавальнікам духоўных традыцый краю зяўляецца просты народ, вясковы люд: селянін, сейбіт, чалавек працы. Ідылія В. Дуніна-Марцінкевіча прасякнута спагадай да чалавека працы, які, абліваючыся горкім потам, здабывае ўсе багацці на зямлі, корміць і апранае свет, а сам захлынаецца ад гора і галечы.

Свядома ці падсвядома пісьменнік адчуваў, што ў малюнках побыту, звычаяў, сялянскай паўсядзённасці схаваны пачатак беларускай літаратуры. І. Навуменка пісаў: Творы ягоныя як бы неслі пачатковую асвету і адпаведную культуру. Выступаючы з беларускімі творамі, Марцінкевіч усведамляў, што яны прызначаны для простага люду і ў гэтым сэнсе не могуць спаборнічаць нават з яго ўласнымі творамі на польскай мове, адрасаванымі зусім іншай публіцы, выхаванай на іншых культурных каштоўнасцях[Навуменка 1992, с. 73].

Ідылія (Сялянка) - мора цудоўнай народнай песні, россып народнай мудрасці, якую раскрываюць перад намі выслоўі, прыказкі, прымаўкі, жарты, якімі нібы сонечнымі праменнямі, пранізаны ўвесь твор. Гэтымі сваімі якасцямі камічная опера Ідылія (Сялянка) прымыкае да шляхецкага рамантызму, досыць распаўсюджанага на Беларусі.

Харавое абрамленне зместу камедыі Ідылія (Сялянка), калі хор сялян стварае зачын і фінал песы, яскрава сімвалізуе карнавальную прыроду светаадчування аўтара, яго жаданне паказаць людзей адкрытымі, стварыць фон цэласнага свету. Дзеля гэтага сюжэтная канва твора насычана танцамі, песнямі, любоўна-гульнявой інтрыгай. Нават шлюбнае паяднанне зяўляецца сюжэтнай парафразай адзінства свету.

Канцоўка Ідыліі (Сялянкі) вытрымана ў духу традыцыйных канцовак школьных драм і інтэрмедый, калі артысты і хор звярталіся да публікі з просьбай ацаніць па заслугах іх ігру:

Здавальненне, якое адчуць мы гатовы,

Будзем помніць удзячна ў кожнае хвілі,

Калі публіка шчыра нам скажа хоць слова,

Што ігрою сваёй мы яе захапілі

[Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 147].

У адным з водгукаў на спектакль адзначалася: Усё незвычайна ў спектаклі… І мова, і спевы, і музыка, і ўдзельнікі. Усе яны ў вясковых строях: вышываныя кашулі, світкі, лапці, андаракі. Мінская тэатральная сцэна дагэтуль не бачыла такіх артыстаў і такога спектакля. Упершыню з тэатральнай сцэны чуваць беларуская гаворка, льюцца беларускія народныя мелодыі, якія, паводле слоў відавочцаў, прынеслі гледачам шмат шчаслівых хвілін [Содаль, 1977].

Пісаў ён гэты твор дзеля таго, каб пазнаёміць расейскае грамадзянства зь Беларусьсю [Луцкевіч 2006, 146], - пісаў А. Луцкевіч. Абодва пісьменнікі належалі да дзвюх розных па культурных уплывах груп, і пад той час, як В. Дунін-Марцінкевіч пісаў Ідылію (Сялянку) дзвюма мовамі - польскай і беларускай, прысвячаючы яе беларускай інтэлігенцыі, - Шпілеўскі пісаў па-руску і па-беларуску, разлічваючы на расійскае грамадства, а гэта значыць вялікай рызыкі, што спісванне можа выкрыцца не было.

Плагіят выявіўся толькі сяньня, калі мо ўжо не захаваўся і сьлед ад магілы яго аўтара… [Луцкевіч 2006, 148], - сцвярджае А. Луцкевіч.

3. Прыёмы і спосабы дасягнення камічнага эфекту ў Пінскай шляхце

Агульная панарама трагічных падзей паўстання 1863-1864 гг. дапамагае ўзнавіць доўгі, поўны пакутлівых роздумаў шлях В. Дуніна-Марцінкевіча да стварэння свайго лепшага твора - камедыі Пінская шляхта. Яна нараджалася з пачуцця горкага расчаравання ў тым, што праз стагоддзі лічылася каштоўнасцю, вартасцю цэлага саслоўя, - званні шляхціца.

Яна лічыцца лепшым з твораў В. Дуніна-Марцінкевіча. У гэтай п'есе высмейваюцца фанабэрыя і адначасова страх перад уладамі дробнай шляхты, несправядлівы суд. Сцэнічнае ўвасабленне"Пінская шляхта" атрымала толькі ў 1917 г. , пастаноўку ажыццявіла Першае беларускае таварыства драмы і камедыі ў мінскім гарадскім тэатры. А ў 1918 г. п'еса была ўпершыню апублікавана - у газеце "Вольная Беларусь".

Песа Пінская шляхта (1866) напісана ў паслярэформенны перыяд. Яна сведчыць аб ідэйна-мастацкім росце Дуніна-Марцінкевіча як пісьменніка. Калі ў дарэформенны перыяд у яго творчасці моцна давалі сябе адчуваць элементы сентыменталізму, згладжванне антаганістычных супярэчнасцей, то зараз у рэалізме пісьменніка галоўную ролю адыгрывае крытычны элемент, - сцвярджае А. Семяновіч. - Прыкметна выяўляецца таксама і рост мастацкага майстэрства Дуніна-Марцінкевіча як драматурга; тут, бясспрэчна, адыграў сваю станоўчую ролю вопыт стварэння лібрэта камічных опер [Семяновіч 1986, с. 7].

Песа Пінская шляхта - першая беларуская камедыя сатырычнага зместу. Жанр сатырычнай камедыі не быў выпадковым у творчай практыцы В. Дуніна-Марцінкевіча. Ужо ў ранейшых творах пісьменніка можна заўважыць элементы сатыры. Асабліва моцна адчуваецца сатырычны элемент у Гапоне, Вечарніцах, Халімоне на каранацыі, Сялянцы. А. Семяновіч лічыць, што Дунін-Марцінкевіч праявіў сябе . . . як майстар разнастайных камічных сітуацый, майстар дыялогу, паказаў сваё ўмельства па-майстэрску выкарыстоўваць багацце народнога гумару [Семяновіч 1986, с. 7]. Усё гэта красамоўна сведчыць аб тым, што ўжо на першым этапе літаратурнай дзейнасці Дунін-Марцінкевіч праявіў схільнасць да камедыйна-сатырычнага жанру.

Камедыя Пінская шляхта з поспехам ставіцца на сцэнах многіх тэатраў краіны, карыстаецца нязменнай папулярнасцю ў гледачоў.

Жанр песы Пінская шляхта аўтар вызначыў як фарс-вадэвіль. Рысы гэтых жанравых форм (шаржыраваны, гратэскавы паказ персанажаў, адкрытыя самахарактарыстыкі, нечаканасці, што падпільноўваюць герояў, устаўныя куплеты і рамансы) у творы прысутнічаюць. Аднак бытавы канфлікт, характэрны для вадэвілю, у псе В. Дуніна-Марцінкевіча перарастае ў сацыяльны.

Наяўнасць афарыстычна выразнай мовы сведчыць не толькі пра майстэрства В. Дуніна-Марцінкевіча як пісьменніка, але і пра тое, што ўжо ў народнай свядомасці ўсталяваліся і замацаваліся пэўныя трывалыя адносіны і ўспрыманне кожнага з саслоўяў грамадства [Адамовіч 2008, с. 82].

Значную ролю ў сэнсе станаўлення Дуніна-Марцінкевіча як камедыёграфа адыграла руская класічная камедыя Фанвізіна, Грыбаедава, Гогаля. Беларускі пісьменнік вучыўся ў рускіх камедыёграфаў будаваць свае песы на грамадскіх стымулах, на ідэі праўды і зла (Гогаль), рабіць іх сацыяльна завостранымі, вучыўся майстэрству драматычнага жанру - самага складанага літаратурнага жанру, - піша А. Семяновіч [Семяновіч 1986, с. 7].

Як і большасць рускіх камедый канца XVIII - першай палавіны XIX стагоддзя, камедыя В. Дуніна-Марцінкевіча носіць выкрывальны, крытычны характар. У Пінскай шляхце драматург сурова раскрытыкаваў суд царскай Расіі, сатырычна высмеяў пануючыя там безаконне, бюракратызм, невуцтва, подкуп, хабарніцтва, асудзіў усю сістэму царскага суда і законнасці.

Калі ў 1890 годзе было зроблена спроба надрукаваць Пінскую шляхту, віленскі губернатар рашуча запратэставаў, заявіўшы, што такі твор, дзе непрыстойна паказваецца асоба суддзі, надрукаваным быць не можа. Высокапастаўлены царскі чыноўнік добра адчуў у камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча сатыру не толькі на станавога прыстава, але і на ўсю сістэму царскага суда і законнасці. Станавы прыстаў Кручкоў, які прыязжае на разгляд справы Ліпскага і Пратасавіцкага і пры гэтым паводзіць сябе нахабным чынам, дзейнічае ад імя найяснейшай кароны, увесь час спасылаючыся на всемиластивейшия царскія ўказы. Гэтым пісьменнік падкрэслівае думку, што беззаконнасць была ўзаконена ўсёй сістэмай царскага самаўладдзя. Паводзіны Кручкова сярод шляхты - зедлівая пародыя на правасуддзе. Не паспеў ён яшчэ пачаць разбирательства, а ўжо гучыць яго загад, каб шляхта несла хабар: Няхай аддадуць хурману, ды спакуйце там харашэнька на возе [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 281]. А ў час разгляду справы шляхта і апамятацца не паспявае, як на яе сыплюцца розныя штрафы:

Обжалованный Протосавицкий имеет зараз же уплотить пошлин 20, прогонных 16 и на канцелярию 10 рублев. Жалующийся Липский в половине того, сведкі, каторыя бачылі драку, а не баранілі, - по 9 рублев, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, - па 3 рублі [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 283].

Гэта яшчэ да абвяшчэння дэкрэта - прысуду. А па прысудзе - зноў:

а) Тихону Протосовицкому, как уголовному преступнику, назначается: 1) 25 лоз на голой земле без дывана и 2) штрафа 25 руб. в пользу временного присуисиивия; б) Ивану Тюхай-Липскому, как нанесшему личноеоскорбление Протосавицком, назначается: 1) 15 лоз на дыване и 2) 15 руб. штрафа в пользу временного присутствия; в) свидетели, которые видели драку и не разняли дерущихся, - 1) по 10 лоз на дыване и по 10 руб. штрафа в пользу временного присутствия; д) всей прочей шляхте, которая не видела, а тем самым не могла и разнять дерущихся, назначается: 1) по пять лоз на дыване и по пять руб. штрафа в пользу того же присутствия [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 284].

Падобна гогалеўскаму Рэвізору, гэта песа крытыкуе адміністрацыйна-бюракратычны апарат царскай Расіі, у прыватнасці тое самавольства, якое панавала ў судзе і з якім больш за ўсё прыходзілася сутыкацца простаму чалавеку, - сцвярджаў А. Семяновіч. - Акрамя таго, Дунін-Марцінкевіч высмеяў тут норавы правінцыяльнай беларускай шляхты, яе выключнае невуцтва, ганарыстасць і фанабэрыстасць. Успомнім, што і Гогаль у сваім Рэвізоры падвергнуў жорсткай крытыцы норавы правінцыяльнага рускага мяшчанства і дваранства [Семяновіч 1986, с. 9].

Нахабству і цынізму Кручкова няма межаў. Ён так вольна адчувае сябе сярод фанабэрыстай, прастакаватай, запалоханай яго прысудамі шляхты, што не лічыць патрэбным захоўваць нават знешнюю форму правасуддзя. Ён абяўляе вінаватымі тых, хто ніякіх адносінаў да справы не мае. Чытаючы царскія ўказы і законы, ён дапускае такія сцвярджэнні, якіх ніколі не было і быць не можа:

По указу всемилостивейшей государыни Елисаветы Петровны 49 апреля 1893 года и всемилостивейшей Екатерины Великой от 23 сентября 1903 года… октября 45-го,. . марта 69-го… [Дунін-Марцінкевіч 2007, 283-284].

Больш таго, ён нават за выкарыстаную на працэсе паперу дзярэ грошы і зноў жа не толькі у вінаватых, але і ў сведкаў, і ў всех прочих :

Напоследок: г) присеняясь к указу ея величества Анны Иоанновны 1764 года октября 45-го числа за негербовую бумагу, употребленную и имеющуюся употребиться по сему делу, - Протосавицкий 5, Липский 3, свидетели по 2, а все прочие по рублю уплатят… [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 284].

Кручкоў упэўнены, што такая несусветная лухта будзе прынята шляхтай за чыстую праўду.

Глядзі ж ты! Як ён на бяду нашу ўсе ўказы і законы як рэпу грызе і не заікнецца[Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 283], - гаворыць да смерці напалоханы Пратасавіцкі.

Кручкоў жа задаволена і цынічна паўтарае: Законы, міленькія, законы!

Абурэнне, горыч, усведамленне гістарычнай асуджанасці выражэння шляхты як сацыяльнага саслоўя вылілася ў Дуніна-Марцінкевіча ў ачышчальны смех, ім запоўнена кожная старонка Пінскай шляхты, - піша Я. Янушкевіч. - Завязка дзеяння застаецца нібы за кадрам, і глядач прысутнічае, сочыць за высвятленнем канфлікту [Янушкевіч 2007, с. 227]. Сатырычнае завастрэнне з дапамогай гратэска дазваляе яскрава ўбачыць псіхалогію паводзін царскіх адміністратараў Кручкова і Пісулькіна. Ім чыноўнікам, прыбылым на суд правы ў глухі палескі кут, няма ні законаў, ні абмежаванняў. Цытаваныя ж Кручковым на памяць параграфы і ўказы (сообразно указу Всемилостивейшего Государя Петра великого, в 1988 году марта 69 дня последовавшего, и применяясь Статуту Литовскому раздела 5-го, параграфа 18-го…» [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 284]) - гэта шырма, фігавы лісток і больш нічога, якія, аднак, у вачах фанабэрыстых ды цёмных шляхцюкоў здаюцца незлічонымі божымі прыказаннямі.

Пісьменнік едка высмейвае царскі суд. Тыя, хто павінен ахоўваць законы і строга іх прытрымлівацца, першымі ж іх парушаюць. Народ даўно заўважыў здольнасць чыноўнікаў выкарыстоўваць законы ў сваіх інтарэсах. Стары кавалер Куторга, які ў псе сыпле прыказкамі і прымаўкамі, на словы Ціхона Пратасавіцкага, што асэсар абдзярэ як ліпку, гаворыць:

Вот дзіва, - на то ён і асэсар! Заўваж толькі - у яго і рукі даўжэй, як у другіх людзей. Ты ведаеш яго прыпавесць: чырвонае - белае ўсё перадзелае.

Дзе ўнадзіцца юрыста,

Вымеце хату дачыста.

Такіх дзіваў нагаворыць,

Так многа кручкоў натворыць,

Што, пачасаўшы затылак,

Не рассупоніш памылак.

Не дасі? Цябе замучыць.

Добра стара казка вучыць:

Дзярэ каза ў лесе лозу,

Воўк дзярэ ў лесе козу,

А ваўка - мужык Іван,

А Івана - ясны пан,

Пана ўжо дзярэ юрыста,

А юрысту?. . Дяблаў трыста!!!

[Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 274].

Добра вывучыўшы норавы і звычкі служкаў самадзяржаўя, просты люд разам з тым можа ад іх хіба што адкупіцца, але не абараніцца. Цікавае і тое, што просты люд (Грышка) таксама можа весці судовы працэс, нават у прысутнасці прыстава.

Грышка (да шляхты). І вы разварушыцеся: каторыя бачылі драку - па дзесяць, а каторыя не бачылі - па пяць рублёў, - злажыцеся ў купу, паднясём Найяснейшай Кароне. Дык ён зжаліцца над вамі і дзело кончыць; вось як яны, людзі судовыя, умеюць: і воўк будзе сыты, і козы цэлы [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 285].

Безумоўна, галоўнай дзеючай асобай ў песе выступае судовы чыноўнік - станавы прыстаў Кручкоў. Вобраз Кручкова - тыповы вобраз прадстаўніка царскага суда ніжэйшай інстанцыі. Ён стаіць блізка да многіх вобразаў, выведзеных рускімі і ўкраінскімі драматургамі ў сваіх песах. А. Семяновіч лічыць, што …Кручкову ўласцівы тыя ж рысы характару (хабарніцтва, хцівасць, махлярства, нахабства, выхвалянне), што і гогалеўскаму гараднічаму Сквазнік-Дмуханоўскаму, апекуну богаўгодных устаноў Земляніку, суддзі Ляпкіну-Цяпкіну, а таксама некаторым персанажам з песы А. Астроўскага Даходнае месца (Вышнеўскі, Юсаў, Белагубаў) і песы І. Катлярэўскага Наталка-Палтаўка (Тэтэрвакаўскі) [Семяновіч 1986, с. 10].

Пры стварэнні вобраза Кручкова В. Дунін-Марцінкевіч звяртаецца да такога распаўсюджанага ў мастацкай літаратуры, асабліва ў драматургіі, прыёму, як завастрэнне і перавелічэнне. Гэты прыём дазваляе пісьменніку гіпербалізаваць вобраз сатырычна, згусціць фарбы вакол таго або іншага героя, зрабіць яго прадметам усеагульнага смеху.

Кручкоў падаецца драматургам у рэзка адмоўных, сатырычных фарбах. Але ён таксама не трактуецца аднабакова, як выключна агідны тып. Стаўленне да яго больш складанае: гэты чалавек спаўна выкарыстоўвае сваё службовае становішча, хітрамудра і як толькі можна (ці наадварот, няможна) нажывае ўласнае багацце. Але разам з тым ён вынаходліва і ўмела карыстаецца цемнатой і забітасцю адных, самахвальствам і ганарлівасцю другіх, жаданнем ажыццявіць сваё шчасце трэціх [Адамовіч 2007, с. 81], - адзначае Г. Адамовіч.

Вельмі ўмела прыстаў выцягвае грошы са шляхты, нават за сваё прымірэнне павінны заплаціць.

Кручкоў. Вот так добра! Цяпер, панове бацькі, падпішыце міравую і злажыце міравых пошлін па тры капейкі.

Пісулькін (убок). Не быў бы судовы чалавек! Пабраў рублі ды яшчэ па капейкі сягае. У іх ужо такая натура: без капеек і чвэрцяў, як без солі ўстраву, ніяк не абойдуцца; капейкі і чвэрці - да скарбу, а рублі - сабе. [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 288]

Кручкоў не толькі нахабны, але і двуаблічны чалавек, які з карысцю для сябе выкарыстоўвае заганы і слабасці іншых. Да ўсіх ён знаходзіць падыходы, каб не толькі цяпер і тут узбагаціцца, але і мець надалей прыбытак са сваёй справы. У апошнім акце ён сам пачынае сварку паміж іншымі шляхцічамі, Альпенскім і Статкевічам: Не ка мне, не ка мне, няхай у суд падаюць, тагды прыеду на следства! Бывайце здаровы! [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 291], каб праз нейкі час зноў правесці харошае жніво.

Тып махляра-прайдзісвета і яго пашырэнне сярод прадстаўнікоў розных сацыяльных груп, у дадзеным выпадку ў судзейскім асяроддзі, знаходзіцца ў цэнтры ўвагі мастакоў слова з часоў Старажытнасці.

Акрамя тэмы крытыкі царскага суда, В. Дунін-Марцінкевіч закрануў у сваёй камедыі яшчэ дзве тэмы: тэму крытыкі нораваў правінцыяльнай шляхты і тэму бацькоў і дзяцей.

Перамены ў душэўны настрой пісьменніка прынёс, хутчэй за ўсё, турэмны год. Інакш убачылася В. Дуніну-Марцінкевічу шляхта. Яна зыначылася, здрабнела, ад былой велічы, шырыні душы застаўся толькі непамерны гонар, пыха, ніякімі рэальнымі заслугамі не падмацаваныя. Ад агню застаўся дым.

Нават таго, што было створана пісьменнікам у надзвычай неспрыяльных умовах дарэформеннай эпохі дастаткова, каб па праву прызнаць яго пачынальнікам новай беларускай літаратуры, - сцвярджаў Я. Янушкевіч. - Аднак пасля пакут у царскіх казематах, горычы паражэння паўстання Дуніна-Марцінкевіча яшчэ чакаў высокі ўзлёт, наканаваны кожнаму сапраўднаму творцу, чакала несмяротная Пінская шляхта, у якой драматург бязлітасна выкрыў пыхаватую зобабонную шляхту, самой гісторыяй асуджаную на выміранне, і царскае самадзяржаўе з тупымі прадажнымі чыноўнікамі-кручкатворамі. Даследчык піша: Пасталеў, узмужнеў талент драматурга, значна ўзрасло сацыяльна-палітычнае гучанне твора і адпаведна з ім майстэрства ў пабудове і разгортванні сюжэта, стварэнні жывых рэалістычных вобразаў [Ягушкевіч 1992, с. 13].

Сатырычнымі фарбамі пісьменнік малюе вобразы шляхты, найперш Ціхона Пратасавіцкага і Івана Цюхай-Ліпскага. Для гэтых людзей, якія ні адукацыяй, ні звычаямі, ні ладам жыцця не адрозніваюцца ад сялян, найвялікшая абраза, калі хто назаве мужыком. Зганьбаваны Ліпскім шляхецкі гонар Пратасавіцкі бароніць кулакамі.

Першае зяўленне на старонках песы Ціхона Пратасавіцкага і яго маналогі сведчаць пра грубасць, непісьменнасць:

Хрэн табе ў вочы! Жонка, а жонка! Хадзі ды паўзірайся, як твая дачка з Грышкам Цюхайчыкам галубіцца!. . . Які чорт малая!. . . Ах ты, чортаў сыну! Хрэн табе ў вочы! Не годзе таго, што бацька да жывога мяне пакрыўдзіў, назваўшы гн шляхціцам, дык яшчэ сынок дачку нам баламуціць [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 273].

Шляхта найбольш заклапочана сваім панскім становішчам, званнем пана, хоць жыве часам горш за селяніна. Вось такую дурноту, варяцтва са шляхецкага гонару паказвае В. Дунін-Марцінкевіч у песе. Кручкоў добра ведае звычкі неадукаванай шляхты і ўпэшнены, што кожны з іх вытрасе кашалёк, каб толькі не быць бітым лазой. На прысуд 25 лоз на голай земле без дывана Пратасавіцкі рэагуе вільмі адмыслова:

У… у… у… бацькі мае родныя! Хрэн яму ў вочы! 25 лоз ды яшчэ не на дыване, а не голай зямлі! Даў бы сто рублёў, каб дыван паслалі [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 284].

Шляхта гатова аддаць апошнюю кашулю, каб толькі пазбегнуць розгаў, ды яшчэ на голай зямлі. Гэтым будзе прыніжаны шляхецкі гонар.

Варта сказаць некалькі слоў пра старога адзінокага шляхціца Халімона Куторгу. Ён не пазбаўлены пачуцця гумару, досціпу. У яго мове шмат трапных і цікавых выказванняў: не цяпер, то ў чацвер, здаровы, як рыжык баровы, папаў у нерат - ні ўзад, ні ўперад. Выдае сябе за чалавека свецкага. Пры сустрэчы цалуе жанчынам руку.

Але і Куторга далёка не адышоў ад свайго асяродку. Ён толькі хітрэйшы за астатніх, хоць яго хітрасць абарочваецца супраць яго самога. Яму 60 гадоў, а сватаецца ён да 17-гадовай Марысі. За шлюб абяцае Ціхону крыва прысягнуць супраць Ліпскага. Але стары залётнік трапляе ў недарэчнае становішча.

Ёсць і трэцяя праблема, якую не пакінуў без увагі В. Дунін-Марцінкевіч, - гэта праблема канфлікту бацькоў і дзяцей.

Крытыкуючы царскае правасуддзе і законнасць, аўтар песы нават сімпатэзуе асобным прадстаўнікам шляхты - тым, якія менш за ўсё хварэюць на шляхецтва. Гэта Марыська і Грышка. Яны пратэстуюць супраць састарэлых поглядаў і звычаяў. Індычацца бацькі, - іранічна ацэньвае Марыся канфлікт паміж сваімі бацькамі і бацькамі Грышкі.

Заслугай В. Дуніна-Марцінкевіча-рэаліста зяўлялася імкненне паказаць складанасць пераадолення векавых традыцый. Адчуваючы выключную актуальнасць гэтай праблемы для тагачаснай Беларусі, драматург спрабаваў вылучыць станоўчы ідэал, нейкую больш светлую перспектыву. З ёю ў камедыі Пінская шляхта ў першую чаргу звязаны вобраз Марысі, якая ўвасобіла чысціню пачуццяў, самастойнасць паводзін, іранічнае стаўленне да ўсяго застарэлага і кансерватыўнага.

Марыська - гераіня камедыі, дзяўчына няпоўных семнаццаці гадоў - вельмі рашуча гатова змагацца за сваё шчасце. На думку А. Раманчук, у гэтай маладой асобе сумяшчаюцца паўдзіцячая наіўнасць і дарослая спрактыкаванасць, юначы рамантызм і вясковы рэалізм, дзявочая чысціня і жаночая мудрасць. Вобраз Марысі малюе новыя рашучыя рысы характару. Тое, што закаханая Марыська вымушана самастойна ратаваць сваё шчасце і каханне, таксама сведчанне пэўных грамадска-сацыяльных умоў. Яна вышэй за ўсё ставіць сваё шчасце, свае пачуцці. Ніякая земская прыпона не ўсілах нас разлучыць! - цвёрда заяўляе Марыся.

Няхай бацькі лаюць, мучаць,

Ні з кім другім не зручуся.

Калі з ім мяне разлучаць,


Заслугоўвае пэўнай увагі і вобраз маці Марыські, жонкі Пратасавіцкага - Куліны. На думку даследчыка, гэтая жанчына ўвасабляе ў сабе даволі багаты набор разнастайных характэрных рыс і светапоглядных прынцыпаў [Раманчук 2007, с. 142]. Найперш гэта маці, якая жадае толькі дабра сваёй дачцэ. Але жыццё і вопыт мудрай жанчыны падказваюць ёй, што аднымі пачуццямі пражыць цяжка. Куліна ўвасабляе практычна ўсе рысы тагачаснай жанчыны-гаспадыні: спакойная памяркоўнасць, паслухмянасць, пэўная мудрасць і вялікая цемра непісьменнасці, прыхільнасць да старых звычаяў і парадкаў. Менавіта ад усяго гэтага спрабуе адарвацца яе дачка. Марыська сваё шчасце бачыць толькі побач з каханым.

Марыська і Грышка ўспрымаюць недарэчнасць сваркі бацькоў, недарэчнасць старых саслоўных традыцый не столькі розумам, колькі сэрцам. Сваё шчасце яны хочуць уладзіць з дапамогай станавога прыстава, якога задобрываюць хабарам.

Грышка гаворыць:

Найяснейшая Карона! Мы - ад веку пінская шляхта, і ты - шляхціц. Не глумі ж, не пэцкай у балоце шляхецкай, братняе табе, крыві! Скасуй строгі твой дэкрэт, на сорам нашай ваколіцы пісаны, - паміры майго бацьку з Ціхонам, сатвары маё і Марысі шчасце, а мы ўсе, цэлаю ваколіцай, век за цябе будзем Бога прасіць і век табе дзякаваць! [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 286].

Галоўная сіла, што рухае развіццё сюжэта камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча, - страх. Страх перад некаранаваным каралём, вярхоўным суддзёй глухога палескага павета станавым прыставам Кручковым, які зявіўся высветліць состав данного уголовного преступления [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 279]. Асабліва глыбокі страх жыве ў свядомасці прадстаўнікоў старэйшай генерацыі пінскай ваколічнай шляхты.

Грышка ведае, што бацькі баяцца судовага прыстава, ведае і тое, што яны не будуць яму пярэчыць, а значыць павінны будуць заручыць дзяцей, каб не атрымаць новага штрафа.

Востры сацыяльны канфлікт у псе не здымаецца штучнай перамогай дабра над злом, што назіралася ў ранейшых творах В. Дуніна-Марцінкевіча. Кручкоў мірыць Пратасавіцкага і Ліпскага. Аднак з ім ніяк не стасуецца роля мудрага і справядлівага бацькі, які вучыць розуму сваіх дзяцей. Яго словы - Вы думаеце, што мне міла паняверыць кроў шляхецкую? Я ж сам шляхціц, вам родны, але што рабіць? Служба - не дружба[Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 286] - няшчырыя.

Праблема бацькі - дзеці не выходзіць за межы сваёй хаты, клопатаў пра ўласнае шчасце Марысі і Грышкі. Але і гэта ўжо даволі прыкметнае сведчанне таго, што жыццё змяняецца і патрабуе аднаўлення адносінаў паміж людзьмі.

Гэтыя дзве тэмы, - сцвярджае А. Семяновіч, - не знайшлі належнага асвятлення ў песе, яны выконваюць дапаможную ролю ў раскрыцці асноўнай тэмы. Вось чаму і вобразы, на якіх ставяцца і вырашаюцца пытанні, звязаныя з гэтай тэмай, выглядаюць менш яркімі, чым вобраз Кручкова [Семяновіч 1986. с. 12].

Песа Пінская шляхта самім аўтарам названа фарсам-вадэвілем. Але ідэйна-мастацкі аналіз гэтай песы паказвае, што яна можа быць так названа толькі па некаторых знешніх адзнаках. А знешнія жанравыя адзнакі вадэвіля сапраўды ёсць у ёй: уключае ў сябе дуэты, рамансы, асобныя куплеты, нават любоўную інтрыгу, што збліжае як і з камічнай операй, і з аперэтай. У пісьменніка адносіны да пінскай шляхты не адназначныя: ён востра кпіць і пацяшаецца з іх недарэчнай прэтэнзіі да дваранства, але ён бачыць у іх сялян-хлебаробаў, якія самі працуюць на зямлі, самі працуюць на зямлі, самі здабываюць сабе хлеб, і таму малюе іх больш у гумарыстычным, чым у сатырычным плане. В. Дунін-Марцінкевіч паказвае, што гэтыя людзі не пазбаўлены жыццёвай мудрасці. Яны часам трапна выказваюцца пра існуючыя парадкі. Аднак па свайму ідэйна-мастацкаму зместу, па важнасці закранутых тэм і глыбіні адлюстравання рэчаіснасці, па яркасці асноўных вобразаў, іх сатырычнай завостранасці песа Дуніна-Марцінкевіча з поўным правам можа быць названа сатырычнай камедыяй [Семяновіч 1986, 14], - піша А. Семяновіч.

Многія навукоўцы лічылі мову твора надзвычай багатай, стылістычна апрацаванай. Якая ўвабрала ў сябе найбольш перспектыўныя пласты народнай фразеалогіі і служыць дзейсным сродкам раскрыцця індывідуальнага аблічча герояў. Багата насычаная народнымі выразамі, прымаўкамі, выслоўямі, яна дакладна перадае каларыт вясковага побыту, роздумы і настроі персанажаў. У Кручкова яна прасякнута шаблоннымі канцылярызмамі і юрыдычнымі тэрмінамі, руска-беларускімі макаранізмамі, што стварае асаблівы парадыйна-сатырычны эфект. Зыходзячы з асаблівасцей жанру Пінскай шляхты, - піша У. Казбярук, - менавіта ў эпізодах, звязаных з лірычнай лініяй песы (заляцанні старога кавалера Куторгі да Марысі), аўтар умела выкарыстоўвае прыёмы шаржыравання і гратэску, гэта значыць карыкатурна-сатырычнага асвятлення адмоўных рыс характару (нікчэмнасць Куторгі, прагнасць Кручкова, цемната і адсталасць шляхты) [Казбярук 1998,с. 89]. Дунін-Марцінкевіч - бліскучы, віртуёзны майстар разгортвання сцэнічнай інтрыгі, выкарыстання сольных спевакоў, дуэтаў, танцаў, прыпевак, арганізацыі масавых сцэн, - сцвярджае А. Лойка. - Беларускае слова ў яго поўніцца гарэзнасцю. У вуснах адных персанажаў яно грубавата-простанароднае (Ціхон Пратасавіцкі, Куторга), у другіх - летуценна-задуменнае (Марыська, Грышка), у трэціх - абказёненае лексіконам судзейства (Кручкоў, Пісулькін) [Лойка 1977, с. 158-159].

Характэрная адзнака творчай сталасці В. Дуніна-Марцінкевіча як драматурга, зяўляецца ўменне спалучыць унутраныя эмацыянальна-псіхалагічныя рысы характару са знешнімі партрэтнамі дэталямі, бытавымі рэалямі часу, з адпаведнымі аўтарскімі каментарыямі і рэмаркамі. Умела выкарыстаны тут і прыём імянной характарыстыкі, якая ўвасабляе пэўныя істотныя рысы знешняга выгляду і ўнутранай сутнасці персанажа.

Ідэйна-мастацкі аналіз камедыі Пінская шляхта паказвае, што яна напісана з пазіцый рэалізму. Рэалізм яе праявіўся ў першую чаргу ў крытыцы царскага суда, у сатырычным выкрыцці судовых чыноўнікаў тыпу Кручкова. Рэалізм таксама выявіўся ў крытыцы правінцыяльнай беларускай шляхты, у крытыцы яе нораваў, невуцтва і саслоўнай фанабэрыі.

Адзін з першых даследчыкаў творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча Ю. Галомбак адзначыў жанравую сувязь камедыі Пінская шляхта з традыцыямі французскай драматургіі, у прыватнасці з традыцыямі Мальера і яго славутай песай Мешчанін у шляхоцтве. Пры амаль поўнай адсутнасці нацыянальных драматургічных традыцый беларускі пісьменнік вымушаны быў звярнуцца да выпыту іншых, больш развітых літаратур. Першаступеннае значэнне набывалі тут багатыя традыцыі блізкародных славянскіх літаратур, у першую чаргу рускай і польскай.

Па лініі сюжэтнага развіцця і завязкі дзеяння ў Пінскай шляхце можна ўстанавіць сувязь з вядомай Аповесцю аб тым, як пасварыліся Іван Іванавіч з Іванам Нікіфаравічам, - сцвярджае У. Казбярук. - Аднак Марцінкевіч не пайшоў па шляху знешняга пераймання, хоць саслоўны аспект у камедыі зяўляецца істотным [Казбярук 1998, с. 85].

Вялікай заслугай зяўляецца тое, што ён, працягваючы сатырычныя традыцыі Гогаля і Салтыкова-Шчадрына, з рэалістычных пазіцый раскрытыкаваў у сваёй камедыі Пінская шляхта бюракратычную сістэму царскага суда, сатырычна высмеяў прадстаўнікоў чыноўніцтва і правіцыяльнай беларускай шляхты, асудзіў хабарніцтва і казнакрадства, з суровай крытыкай выступіў супраць нараджаючагася капіталізму, супраць буржуазнай маралі.

У. Казбярук сцвярджае, што ў Пінскай шляхце прыкметна ўзрасло драматургічнае майстэрства В. Дуніна-Марцінкевіча. Гэта выявілася, напрыклад, у дынамізме дзеяння, займальнасці і камізме сюжэта, арыгінальнасці кампазіцыйнай будовы, якая арганічна спалучае ў сабе два паралельныя канфлікты, заснаваныя на асабістых і грамадскіх сутыкненнях, -піша У. Казбярук, - надзвычай шматзначны і фінал песы (інтрыгі Кручкова на заручынах Грышкі і Марысі), які сімвалізуе, з аднаго боку, устойлівасць кансерватыўных перажыткаў, з другога - надзейнасць пазіцыі кручковых ва ўмовах культурнай адсталасці і палітычнага бяспраўя шырокіх мас пасля адмены прыгоннага права [Казбярук 1998, с. 89].

Ідэнтыфікацыя аўтарскага тэксту камедыі пралівае святло на новыя грані творчай індывідуальнасці В. Дуніна-Марцінкевіча, лічыць Я. Янушкевіч. Даследчык піша: Таленавітаму камедыёграфу падуладнай была не толькі арыгінальная пабудова сюжэта сатырычнай камедыі, але і апрацоўка дыялектаў розных рэгіёнаў Беларусі [Янушкевіч 2007, 228]. Ён лічыць, што вялікі ўплыў на творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча аказала ўкраінская літаратура. Адзначаная сувязь выяўляецца не толькі ў моўнай імітацыі. Назіраецца падабенства камічных прыёмаў, характар паводзін персанажаў у Пінскай шляхце і ў песе І. Катлярэўскага Наталка-Палтаўка (1819), у камедыі Р. Квіткі-Аснаўяненкі Сватанне на Ганчароўцы (1836) і інш, - піша Я. Янушкевіч. - Тыпалагічна камедыя Дуніна-Марцінкевіча блізкая да напісанай дзесяцігоддзем пазней песы М. Крапіўніцкага Пашыліся ў дурні (1875) [Янушкевіч 2007, с. 228].

Аднак камедыю В. Дуніна-Марцінкевіча ад твораў тагачасных украінскіх драматургаў адрознівае вастрыня, злабадзённасць, паслядоўнасць у раскрыцці заган царскага бюракратычнага суда, усёй парэформеннай рэчаіснасці. Драматург выкрываў паразітычную сутнасць царскага чыноўніцтва, яго прадажнасць, востра высмейваючы пры гэтым і каставую абмежаванасць шляхты. Я. Янушкевіч сцвярджае, што сатырычная скіраванасць камедыі абумоўлена жанравым выбарам твора, названага В. Дуніным-Марцінкевічам фарс-вадэвілем[Янушкевіч 2007, 229].

Тое, што камедыя Пінская шляхтаВ. Дуніна-Марцінкевіча мае агульныя рысы з іншымі творамі рускай і ўкраінскай літаратуры было адзначана даўно і шмат разоў. А вось аўтарства Пінскай шляхты ставілася пад сумненне нядаўна.

Прафесар Ніна Мячкоўская (хутчэй мовазнаўца, чым літаратуразнаўца - як адзначыў Адам Мальдзіс) заявіла аб тым, што аўтарства Пінскай шляхты не належыць В. Дуніну-Марцінкевічу. Яе погляды на камедыю Беларускага Дудара былі выкладзены ў 2000 годзе ў прэстыжным выданні Wiener Slaawistischer Almanach 46.

Наконт гэтага доўгі час існавала шмат спрэчных выказванняў і думак. На Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі Вінцэт Дунін-Марцінкевіч у еўрапейскім кантэксце удзельнікам неабходна было прыйсці да канкрэтнага вываду.

Я. Янушкевіч сцвярджаў, што не трэба сумнявацца ў таленце пісьменніка, які валодаў некалькімі мовамі, прычым В. Дунін-Марцінкевіч быў на Палессі; што радкі Пінскай шляхты і Залётаў пераклікаюцца паміж сабой.

Пінскі гісторык Аляксандр Ільін спасылаецца на тое, што ўсе тэксты В. Дуніна-Марцінкевіча напісаны лацінкай, а Пінская шляхта - кірыліцай. Абапіраючыся на артыкул гомельскага вучонага прафесара Паўла Ахрыменка, які сцвярджаў, што ў паляшуцкай песе ёсць след уплыву Наталкі-Палтаўкі І. Катлярэўскага, А. Ільін прыпісвае аўтарства Стэфану Куклінскаму.

У артыкуле аднаго аўстрыйскага часопіса сцвярджаецца, што В. Дунін-Марцінкевіч не мог напісаць камедыю, бо не назваў яе сярод сваіх твораў у пісьме ў рэдакцыю пецярбургскага часопіса Край, дзе хацеў друкавацца, а назваў толькі свой пераклад лацінкай паэмы Адама Міцкевіча Пан Тадэуш.

Яснасць у спрэчку ўнёс у сваім дакладзе на канферэнцыі Г. Кісялёў: Пінская шляхта напісана кірыліцай і не магла друкавацца ў польскім Краі. Ён адзначаў два найбольш значных моманта. Зразумеўшы, што друкаваць лацінкай свае беларускія творы ён ўжо не зможа, Дунін-Марцінкевіч рашыў выкарыстаць рускія перыядычныя выданні. Менавіта пагэтаму ён звярнуўся з просьбай у газету Віленскі веснік (але там адказалі маўчаннем, ведаўшы, што аўтар знаходзіцца пад наглядам паліцыі). Менавіта пагэтаму ён перайшоў у Пінскай шляхце на кірыліцу. А тое, што паляшуцкі арыгінал пісаўся менавіта Дуніным-Марцінкевічам, нядаўна пацвердзіла графічная экспертыза [Мальдзіс 2008].

Але як быць з пінскай гаворкай? Аўтар камедыі быў толькі ў Альпені, а там сапраўды іншы дыялект. Пінскай гаворкай мог валодаць Стэфан Куклінскі, пра якога пісаў Аляксандр Ільін. Але ж яго версія адразу адыходзіць, калі параўнаць мастацкія асаблівасці Пінскай шляхты з творамі С. Куклінскага: апошняе і побач не стаяла з першым. Напісана ж Пінская шляхта не на сапраўднай гаворцы, а на штучнай, стылізаванай, прыдуманай мове, дарэчы, як і Мужыцкая праўда. Гэта яшчэ ў 1980-х гадах сталі аргументаваць такія літаратураведы, як Любоў Тарасюк і Іван Шпакоўскі.

Аднак многія навукоўцы ўпэўнены, што да конца праясніць жыццё і творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча наўрад ці ў каго атрымаецца.

. Адметнасць сатыры ў камедыі Залёты

Песа Залёты напісана на беларускай і польскай мовах, польскі тэкст упершыню перакладзены на беларускую мову ў 1914 годзе Я. Купалам. Песа была забаронена цэнзурай і ўпершыню надрукавана толькі ў 1918 годзе. Першая пастаноўка Залётаў была ажыццёўлена тэатральнай трупай самога В. Дуніна-Марцінкевіча, а ў 1915 годзе ставілася Віленскім музычна-драматычным гуртком.

Беларускія літаратуразнаўцы сцвярджаюць, што камедыя В. Дуніна-Марцінкевіча Залёты сведчыць пра тое, як узмужнеў талент драматурга, як значна ўзрасло сацыяльна-палітычнае гучанне кожнай рэплікі з вуснаў персанажаў, майстэрства ў пабудове і развіцці камедыйнага сюжэту, наколькі рознакаляровай стала мастацкая палітра пісьменніка. У камедыі заўважаецца нетрадыцыйны падыход драматурга да характарыстыкі персанажаў. Суддзя Сакальніцкі павінен, здавалася, прадэманстраваць сакалінасць, зоркасць, пільнасць, але аж да фінальнай сцэны паводзіць сябе зусім не па-сакалінаму, - сцвярджае Я. Янушкевіч. - Затое ў адмоўнага персанажа песы Сабковіча, празванага Дарабкевічам, прозвішча і мянушка падкрэсліваюць прыхаванае нутро новаспечанага прадстаўніка парэформеннай вёскі. У перакладзе з польскай мовы sobkiewicz азначае эгаіст, сабедбаец, а dorobkiewicz - выскачка, нуварыш (літаральна новы багач) [Янушкевіч 1991, с. 112]. А вось М. Шаўлоўская, наадварот, гаворыць, што суддзя Сакальніцкі - ідэальны герой: Антону Сабковічу, як адмоўнаму персанажу, Дунін-Марцінкевіч процівастаўляе ідэальнага суддзю Сакальніцкага і маладога пана Станіслава Зацнеўскага - прадстаўнікоў ліберальнага дваранства, не разумеючы таго, што гэта тыя ж эксплуататары, толькі форма іх эксплуатацыі больш вытанчаная[Шаўлоўская 1981, с. 29].

Даследчыкі не сумняваюцца, што ў камедыі Залёты В. Дунін-Марцінкевіч закрануў шэраг маральна-філасофскіх і сацыяльных праблем, адлюстраваў класавы антаганізм у беларускай вёсцы парэформеннага перыяду.

У камедыі Залёты паказана, што годнасць людзей ацэньваецца не іх разумовымі і душэўнымі якасцямі, не індывідуальнымі здольнасцямі, а багаццем, грашыма, золатам. Грошы - гэта сіла, пашана і слава. Гэта добра разумее Антон Сабковіч:

Маю грошы, маю я,

мне ніхто тут не раўня;

прад маёй машонкай поўнай

гнецца роўны і няроўны

[Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 339].

Быў час, калі ён не меў грошай, дык яго ўсяляк зневажалі, лічылі нікчэмным, асталопам, дурнем. Але як толькі Сабковіч разбагацеў, адносіны да яго змяніліся, бо цяпер яму кланяюцца, бачаць яго разумным, вартым павагі:

Як ганяў скаціну ў лес,

Кожны чуць не з фігай лез,

А як стаў багат сягоння,

Бюць паклон мне на паклоне…

Пісар, войт ці аканом

Называлі балваном, -

Як пачулі толькі грошы,

То знайшлі й розум харошы

[Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 339].

Тэма грошай і зяднаны з ёю матыў жаніцьбы дзеля грошай складаюць ідэйна-мастацкі, сюжэтна-кампазіцыйны стрыжань песы, вакол якога адбываецца асноўнае дзеянне.

Асноўны персанаж Залётаў - Антон Сабковіч. Гэта кулак-міраед, вясковы буржуа, тып самага драпежнага эксплуататара, які нараджаўся ў паслярэформеннай вёсцы, - адзначае А. Семяновіч. - На вобразе Сабковіча Дунін-Марцінкевіч упершыню ў беларускай літаратуры ставіць і вырашае праблему сацыяльнага антаганізму паміж вясковай беднатой і кулацтвам[Семяновіч 1985, с. 52].

Антон Сабковіч жыве толькі адной мэтай: выбіцца ў людзі, разбагацець любымі сродкамі. Прага да нажывы, да накаплення грошай не спыняе такіх людзей ні перад чым. На яго думку, крытэрыем вартасці чалавека зяўляюцца толькі грошы і золата, а не яго асабістыя якасці.

У маналогах Сабковіча раскрываецца ўся агідкасць яго паводзін, матывы яго поглядаў і ўчынкаў:

Ось, напрыклад, шумна ўходжу да панскай салі, поўнай гасцей, дык што ж… прыбліжаюся да пані-гаспадыні, трымаючы левую руку ў кішэні, а праваю, як бы не хочучы, цісну ёй ручку так - па-панску і кажу праз нос: коман ва, як здароўечка, як ідзе гаспадарка, і так далей, - цікавасць… Дык што ж… пасля падыходжу да гаспадара, з каторым, як роўны з роўным, цалуюся; далей, усунуўшы ўжо абедзве рукі ў кішэні і як бы не хочучы, бразгаю сумысля ўсыпаным туды золатам, навокал з гары ўзіраюся і з павагаю… дык што ж… ківаю галавою адным ніжэй, другім менш нізка - павэдля багацця і становішча іх… [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 341].

Для раскрыцця мінулага сатырычнага героя аўтар песы карыстаецца не драматычнымі, а эпічнымі, апавядальнымі сродкамі. Вуснамі Маршалка падаецца біяграфія Сабковіча:

Сабковіч - невядомага роду, гадоў з дваццаць таму назад пасвіў быдла сваіх сваякоў; навучыўшыся крыху чытаць і пісаць, дастаў, на няшчасце маіх сваякоў Сулікоўскіх, месца пісара і тамака, добра нахапаўшыся, пакінуў службу. Праз нейкі час мы бачым яго ў пані Валовічыхі, кабеты з анельскім сэрцам і надта даверчывай. Не марнаваў ён і тамака часу, добрым прыкладам чаго можа быць здарэнне ў адным мястэчку, дзе людзі Валовічыхі, пазнаўшы на конях дарабковіча хамуты сваёй пані, хацелі зацягнуць яго ў стан, і каб не ўцек, добра меўся б, галубок. Але найвялікшай запамогай яму была смерць графа Багацкага. Нябожчык, падаючы ў воду, выкінуў з бакавой кішэні бумажнік, а як ён трапіў да Сабковіча, ведама не толькі богу, а і людзям. Ось скуль яго багацце! Потым ён ўзяў у арэнду нямалы хвальварак і заняўся быццам таргоўляй, каб змрочыць людзей. Вось хто Сабковіч [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 379].

Прагавітасць Сабковіча, яго бесчалавечнасць і жорсткасць выразна выяўляюцца праз адносіны да батракоў Петрука і Марысі, а таксама да сталяра Мордкі.

Сабковіч. Дык што… слова - вецер, а распіска гэта грунт, мой даражэнькі; дурань верыць на слова, а разумны карыстае з таго, дык што… Ось я ўжо трэцяга такога ашукаў і зарабіў гэткім парадкам дваццаць рублёў. Яшчэ злаўлю так са двух, і свіран мне нічога не будзе стоіць.

Мордка. Ны! А ці гэта будзе па-панску - бедных майстроў асуківаць - хас ду гэнэрт?

Сабковіч. Досі ўжо, мой даражэнькі, шахраваць вашаму брату, цяперака на нас прыйшоў чарод двойчы адплаціць вам, дык што…

Мардка. Хай гэта мая ўбогая і крывавая праца застанецца пану на хаўтуры. Будзь здароў пан! [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 352-353].

А. Семяновіч адзначае, што адносіны героя да гэтых людзей раскрываюць асноўны канфлікт песы - канфлікт паміж кулацтвам і беднатой… Тут драматургу ўдалося паказаць сапраўднае аблічча кулака-міраеда, які бессаромна эксплуатуе і рабуе сваіх батракоў [Семяновіч 1985, с. 54].

Марыся. Мой Божачка міленькі! Служыла ж я ў паноў, да нігдзе мне такой крыўды і такой вялікай ганьбы не давялося сустрэці. Усе паны былі добрыя, адзін толькі найшоўся круцель. Няхай жа слёзы мае падуць на яго душу. Што я цяпер буду рабіць? Спытаюць бацька, маці - многа чэраз год зарабіла?Ды мая ж у чым віна? Ведала ж я, бяздольна, што натраплю на такога круцяля? А як чыста мая душа, так смела раскажу бацькам маю крыўду, - яны ўймуцца за сваю ядыначку і да пасрэдніка пададуць жалабу [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 355].

Жадаючы ўзмацніць свой аўтарытэт у вышэйшых колах грамадства, Сабковіч хоча парадніцца з багатым, шляхетным і прыстойным чалавекам - суддзёй Сакальніцкім, ажаніўшыся з яго дачкой, семнаццацігадовай Адэляй. Пры гэтым жаніха вабяць не прыгажосць і маладосць, не розум і цнатлівасць Адэлі, а дзесяць тысяч пасагу, якія даюць за яе.

Я. Усікаў таксама прытрымліваецца той думкі, што аўтара цікавіла праблема шлюбу на аснове кахання і з разліку: пажылы Антон Сабковіч з намерам ажаніцца з дваранскай дачкой Адэляй, на якую прэтэндуе пан Станіслаў Зацнеўскі, і каханне маладой сялянскай пары Петрука і Марысі, бацькі якой хочуць аддаць дачку за багатага, але старога Апанаса Губара.

Сакальніцкі і Зацнеўскі - людзі надзвычай дабрадзеныя, высокай культуры і маралі, пададзены драматургам як станоўчыя героі. Пісьменнік не паказвае іх праз непасрэдныя адносіны з сялянамі ці батракамі, але па тым, як яны абураюцца жульніцкімі махінацыямі Сабковіча, якія гутаркі вядуць паміж сабою, прыходзім да вываду, што гэта справядлівыя, сумленныя і гуманныя людзі.

Як прадстаўнікі дваранства Сакальніцкі і Зацнеўскі ідэалізуюцца драматургам і супрацьпастаўляюцца Сабковічу. Наколькі Сабковіч прагавіты, абмежаваны і грубы, настолькі яны бескарыслівыя, высокамаральныя і культурныя. Дунін-Марцінкевіч, мабыць, не разумеў або не хацеў разумець, што і Сакальніцкі і Зацнеўскі такія ж эксплуататары, як і Сабковіч, толькі іх эксплуатацыя завуаляваная, яна прыкрыта рэлігійнай, маральнай абалонкай. Такія супярэчнасці ў адлюстраванні тагачаснай рэчаіснасці сведчаць пра сілу і слабасць рэалізму Дуніна-Марцінкевіча, што асабліва выразна праявілася ў Залётах [Семяновіч 1985, с. 56], - сцвярджае А. Семяновіч.

Супастаўленне памешчыка Зацнеўскага буржуа Сабковічу падаецца драматургам і ў плане маральным і інтымным - праз іх адносіны да Адэлі. Сабковіч толькі прыкрывае каханнем да яе свой карыслівы разлік, Зацнеўскі ж кахае яе па-сапраўднаму, узвышана, рамантычна. Аб гэтым сведчаць інтымныя размовы паміж маладымі людзьмі, пададзеныя аўтарам ў сентыментальным плане.

Даміцэля - вельмі цікавы персанаж. Яна вызначаецца крытычным розумам, здольна рэальна глядзець на сітуацыю. Гэта адукаваная жанчына, якая магла б змагацца за свае правы, якая хацела і магла быць самастойнай. У песе нідзе не згадана, што ў яе ёсць муж. Зразумела, што такая жанчына не магла звязаць свій лёс з недалёкім чалавекам. Яна адгаворвае свайго брата жаніцца, бо Сабковіч - іншага саслоўя, неадукаваны, мае дрэнную рэпутацыю і ўвогуле не пара Адэлі. Са слоў жанчыны вынікаць прынцыпы самога пісьменніка і яго жыццёвыя назіранні і вопыт. Дваранства і сацыяльны статус не маюць прынцыповага значэння. Галоўнае - адукацыя, розум і добрая рэпутацыя. Нездарма сястра Сабковіча Даміцэля гаворыць свайму брату:

Праўда! У цяперашніх цяжкіх часах шмат паненак, заплюшчыўшы вочы, пашгло бы за багацце, але шчасця і дабра ад гэтага няма чаго і спадзявацца: усё жыццё ваша атруціла б сваркай і калатнёй. Панна Адэля не такая. Каб меў нават багацце Крэза, і тады б яе да сябе не прынадзіў; яна шукае чагосьці іншага, большага за золата [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 341].

Зусім супрацьлеглы вобраз паненкі Адэлі. Яна ўвесь час у сентыментальных і рамантычных марах, чакае свайго кахання:

Спачатку можа падацца, што Адэля - недалёкая правінцыялка. Адарваная ад рэальнага жыцця, яна быццам жыве ў марах. Але нават прыведзеная кароткая цытата сведчыць пра тое, што дзяўчына ўжо пачынае разумець, якое ўсё ж жыццё ў рэальнасці. І невядома, ці спраўдзіць яна думку Даміцэлі [Раманчук 2007, с. 144], - разважае А. Раманчук.

Як і ў папярэдніх сваіх творах, не адмаўляецца В. Дунін-Марцінкевіч і ў Залётах ад сатырычнага куплета, накіраванага на высмейванне, выкрыццё галоўнага носьбіта зла. Такую функцыю выконвае, у прыватнасці, песенька, складзеная Станіславам Зацнеўскім і праспяваная Адэляй знарок Сабковічу, які знаходзіўся ў гэты час у суседнім пакоі [Усікаў 1979, с. 156], - выказаў сваю думку Я. Усікаў.

Запамінаецца адна сцэна: на вачах у гледача адбываюцца два паралельныя дзеянні, узаемна звязаныя між сабою. Першае - Адэля іграе і пяе ў адным пакоі, Сабковіч слухае і па-свойму рэагуе на пачутае - другое. Гледачу важна не тое, што спявае Адэля, а як рэагуе на словы песні Сабковіч.

Вядома, што ў гэтай сцэне раскрываюцца пагардлівыя адносіны Адэлі да свайго непажаданага нахабнага кавалера і рашучы намер Станіслава Зацнеўскага маральна знішчыць свайго саперніка, трапна перадаецца псіхалагічны стан Сабковіча, калі ён на свае вушы чуе адмоўную характарыстыку з вуснаў сваёй нявесты. Заінтрыгаваны і глядач: як жа будзе на ўсё гэта рэагаваць Сабковіч. Адэля спявае:

Ёсць тут пан з паноў Сабковіч,

Што ўсе дражняць дарабковіч.

Свінапас быў з малку летаў,

Сёння дзьмецца, як цар света…

Скуль жа пыха ў гэтай шэльмы?

Вота ж верыць ў грошы вельмі,

Бо на службе пры палацы

Доўгіх рук не жалеў працы

[Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 374].

Гэтыя словы выклікалі здзіўленне незвычайнай дасведчанасцю аўтара куплетаў у тайнах Сабковіча. Звычайна нахабны і бессаромны, самаўпэўнены і саманадзейны, на гэты раз ён трозі разгубіўся, але раптам здагадаўся, што гэта інтрыга яго маладога, знатнага, адукаванага саперніка.

Здавалася б, што ў такой сітуацыі нічога не застаецца, як толькі адступіць, адмовіцца ад жаніцьбы. Але Сабковіч кіруецца афарызмам, што не бывае становішча, з якога няма выйсця.

У камедыі Залёты, акрамя прадстаўнікоў дваранства і вясковай буржуазіі, выведзены вобразы простых людзей: парабкаў Петрука і Марысі, сялян Гапона і Куліны. Гэтыя персанажы, асабліва Пятрук і Марыся, таксама супрацьпастаўляюцца Сабковічу як адмоўнаму герою. Даследчыкі не сумняваюцца, што Дунін-Марцінкевіч заўсёды з вялікай сімпатыяй адносіўся да простага чалавека-працаўніка. Гэта любоў да народа натхняла пісьменніка на стварэнне рэалістычных вобразаў беларускіх сялян.

Сярод станоўчых персанажаў камедыі - парабак Пятрук, са сваімі манерамі паводзін, характарам выказванняў і сялянскай псіхалогіяй. Менавіта ў яго дыялогах раскрываецца агіднасць учынкаў і задум гаспадара Сабковіча. Адзін з маналогаў-аповедаў Петрука адасоблены, нібы вывальваецца са зместу песы, прэтэндуючы на самастойнасць - апавяданне пра ўбачанае ім ў Вільні:

Палаты амаль усе каменныя, вуліцы так вузкія, што нельга размінуцца; як стрэчацца дзве хвурманкі, то хоць ты колам іх разнімай - вось як часам пан чаго загневаецца да зубы сашчаміць, так і яны з сабой сплятуцца. Людзі бегаюць як падстрэленыя, адзін другога штурхае. Праўда! бачыў я адно дзіва цікавае: бачыў, як маскалі муштруюцца: - эт! да і то, - як прыпомніў маладзенькія мае леты, - мэрам як то калісь старэнькі дзядок мой, дай Бог яму крулеўства нябеснае! каторы па ту пору, як я быў дзіцём, перакінуўся ўжо за сотню гадкоў; бывала, вёў расказы на зімовых вечарніцах, то і гэта іх муштраванне выдалася мне кепствам [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 344].

Менавіта устаўка апавядання пра ўбачанае ў Вільні , - лічыць Я. Янушкевіч, - выпадкам прадстаўлення слова ўкраінскаму народу. Каларытная мова (зварот гай! гай!), пералічаныя маларускія палкі, абмалёўка традыцыйнай казацкай вопраткі - усё гэта, згодна з аўтарскай задумай, павінна стварыць у чытача непадробнае ўражанне сустрэчы з Украінай [Янушкевіч 2007, с. 35].

Вобразы Петрука і Марысі падаюцца драматургам сумленнымі, справядлівымі, маральна чыстымі людзьмі. Іх абурае нахабнасць Сабковіча, яго імкненне нажыцца любымі сродкамі, нават самымі бруднымі.

Характарызуючы Петрука і Марысю як прадстаўнікоў працоўнай часткі народа, драматург раскрывае іх погляды на ўзаемаадносіны паміж людзьмі, падкрэслівае чысціню, непасрэднасць іх пачуццяў. Інтымныя адносіны паміж імі грунтуюцца на ўзаемнай глыбокай павазе, шчырым каханні. Іх не гняце ўлада грошай, багацце, бо яны людзі працы. Ня гледзячы на недарэчнасці, яны працягваюць радавацца жыццю, нават спяць песні:

А паганец, а нехрышчоная сабака! А яшчэ кажа велічаць ясным панам. Яго, анцыпара, цёмным, нячыстам маніць трэба. Не тужы, мая галубка! Ты павернеш да бацькоў, будзеш выглядаць мяне. Не раз, таскуючы да выхмыляючыся чэраз аконца, заспяваеш [Дунін-Марцінкевіч 2007, с. 356].

Аўтар, такім чынам, імкнецца паказаць, што просты чалавек па сваіх маральных якасцях стаіць значна вышэй за прадстаўнікоў эксплуататарскіх класаў і ў гэтым яго перавага над імі [Семяновіч 1985, с. 58], - сцвярджаў даследчык беларускай драматургіі.

Вобразы сялян Гапона і Куліны адыгрываюць у творы другарадную, дапаможную ролю, бо яны надзелены аўтарам дабрадушным народным гумарам.

Куліна - эпізадычны, але вельмі пазнавальны персанаж. У яе дзікаваты мужык і яна, мудрая, разумее, што ўсё залежыць ад яе. А. Раманчук лічыць: Куліна з Залётаў і Куліна з Пінскай шляхты - гэта практычна адзін і той жа персанаж. Гэты вобраз аказаўся настолькі ўдалым, што стаў вандраваць па творах драматурга. Падобных жанчын мы ўбачым пасля ў Купалы ў яго знакамітай Паўлінцы [Раманчук 2007, с. 144].

Але і Гапон, і Куліна таксама, як і Сабковіч, шукаюць выгаду, карысць: яны хочуць аддаць замуж дачку за Апанаса Губара ўзамен на трыццаць рублёў пазыкі. Але дзякуючы кемліваму Пятруку, ім не толькі дачку не прыйшлося старому Апанасу аддаваць, але і зяця маладога прыдбалі.

Паколькі песа Залёты адносіцца да жанру камедый, то ёй уласцівы камічныя сітуацыі, калізіі, якія падпарадкаваны асноўнай мэце - раскрыццю характараў тых персанажаў, якія ўступаюць у канфлікт і рухаюць дзеянне. Усе элементы камедыйнасці канцэнтруюцца вакол Сабковіча, бо ён зяўляецца адмоўным персанажам. Ужо ў самым пачатку песы аўтар імкнецца стварыць такую сітуацыю, у якой герой паступова раскрываў бы свой характар.

У фінальнай сцэне песы, у доме Сакальніцкага, Сабковіч трапляе ў даволі смешнае становішча: каб пазбегнуць сустрэчы з маршалкам Пачціўскім, ён хаваецца пад стол, прыкідваючыся сабакам, якога дубцом дражніць хлапчук Адольфак. На думку даследчыка беларускай драматургіі А. Семяновіча, гэтая сітуацыя не стварае належнага камічнага эфекту, бо смех дасягаецца тут занадта танна, спрошчанымі, нават прымітыўнымі прыёмамі, у выніку ўзнікае толькі знешняя камедыйнасць, пазбаўленая глыбокага ўнутранага зместу. Такія прыёмы камізму мала садзейнічаюць раскрыццю сапраўды камічных рыс характару героя, што некалькі прытупляе вастрыню камізму ўсёй сітуацыі [Семяновіч 1985, с. 59].

Нягледзячы на абмежаванасць светапогляду, на шляхецкі лібералізм, што перашкаджалі пісьменніку канчаткова перайсці на пазіцыі крытычнага рэалізму, творчасць яго ўсё ж няўхільна развівалася ў напрамку авалодання гэтым творчым метадам [Семяновіч 1985, с. 60]. Калі на пачатку яго творчасці ў песах адчуваліся элементы сентыменталізму, імкненне пісьменніка прымірыць інтарэсы селяніна і памешчыка, то ў пазнейшых творах гэтая слабасць творчага метаду пісьменніка прыкметна змяншаецца.

У 1915 у газеце Наша ніва (№5) Янка Купала змясціў крытычны артыкул на песу В. Дуніна-Марцінкевіча Залёты, якая была пастаўлена на сцэне Беларускім музыкальна-драматычным гуртком. У сваім артыкуле наконт праблемы песы ён выказаў наступную думку: В. Марцінкевіч, сам шляхціц, шчыра стаяў на стражы інтарэсаў гербоўнай шляхты-паноў і хаця бачыў усе іх недастаткі, усё ж такі ў сваіх творах выказваў думку, што бяда беларускай беднаты паходзіць не ад паноў, а ад панскіх слуг: аканомаў, цівуноў і іншай марноты [Купала 1978, с. 86].

Па шчырай сваёй прыхільнасці да народа В. Дунін-Марцінкевіч не мог стаць усёй душой на старане толькі што выпушчанага з няволі мужыка. Для пісьменніка гэта мужык ёсць мужык. Калі яму можна даць і асвету, і дабрабыт, то да роўні з панамі дапусціць нельга. В. Дунін-Марцінкевіч заўважыў, што сярод мужыкоў пачыналася развіццё, кожны хацеў падняцца на вышэйшы ўзровеньжыцця, кожны хацеў вылезці са сваёй цемнаты-беднаты. Зяўляюцца Сабковічы, што багацеюць дабром з крыўдай для разбагацеўшых паноў на мужыцкім дабры.

І Сабковіч у Залётах - гэта ёсць шэльма з шэльмаў, узвылічаная карэкатура, але ніколькі не чалавек з яго добрымі і благімі старонамі.

Я. Купала мяркаваў, што для тых часоў Залёты напэўна мелі нейкую вартасць, бо напісаны былі не для шырокага беларускага грамадзянства, а толькі для часткі яго, для той касты, што ўмела чытаць і мела за што хадзіць ў тэатры [Купала 1978, с. 86].

Сітуацыя залётаў, сватання, уладкавання асабістага шчасця персанажаў у беларускага камедыёграфа - толькі зыходны пункт, толькі зачэпка для вырашэння складаных сацыяльных, маральна-этычных і грамадска-палітычных праблем, - адзначае Я. Усікаў. - Адна з такіх праблем, што знаходзіцца ў цэнтры ўвагі аўтара, - праблема грошай як фактару разбэшчвання, нявечання чалавечай асобы, як сродку ускладнення людскіх узаемаадносін у эксплуататарскім грамадстве, дзе ўсё купляецца і прадаецца [Усікаў 1979, с. 151].

Заключэнне

Аналізуючы драматургічную спадчыну Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, можна з упэўненасцю сказаць, што да яго ў беларускай літаратуры не было сваёй нацыянальнай прафесійнай драматургіі. Пачынальнікам яе па праву зяўляецца В. Дунін-Марцінкевіч.

Адным з першых ён зрабіў героямі сваіх твораў прыгонных беларускіх сялян. Таксама адным з першых многія з сваіх твораў напісаў на беларускай мове, якая ў яго час не толькі не мела афіцыйнага статуса, але і не была належным чынам распрацавана як мова мастацкай літаратуры.

У "Ідыліі" В. Дунін-Марцінкевіч выявіў сябе як прыхільнік чалавечнасці, міру і маральнага самаўдасканалення. Ён высмейваў фанабэрыстасць шляхты, сляпое захапленне ўсім французскім і адначасова ствараў вобраз добрага пана, які праз каханне да сялянскай дзяўчыны (тая ў рэшце рэшт аказалася ўсё ж пераапранутай паненкай) палюбіў сялян і хоча, каб і яны яго любілі. Такая ідэалізацыя рэальнага жыцця тым не менш не перашкодзіла паказаць у п'есе характэрныя народныя тыпажы. Сапраўдным героем твора стаў не пан, а селянін Навум Прыгаворка, войт (наглядаў за працай прыгонных). Яго вобраз для В. Дуніна-Марцінкевіча значыў вельмі многа, імя гэтага персанажа ён выкарыстоўваў у якасці свайго псеўданіма. "Ідылія" карысталася вялікай папулярнасцю ў Беларусі, яе тэкст перапісвалі і распаўсюджвалі ў рукапісных спісах, у друку з'явіліся рэцэнзіі на пастаноўку твора. Опера была пастаўлена ў пачатку 1852 г. у Мінску тэатрам Дуніна-Марцінкевіча, ролю Навума ў спектаклі выканаў сам аўтар.

Камедыі Пінская шляхта і Залёты, асабліва першая, сведчаць, што пісьменнік не адыходзіў у іх ад жыццёвай праўды. Выкрывальны пафас у Пінскай шляхце ўжо дасягнуў такой сілы, што гэтую камедыю можна аднесці да ліку твораў, напісаных з пазіцыі крытычнага рэалізму. Але і ў Залётах, і ў Пінскай шляхце не выяўляецца імкнення прымірыць інтарэсы памешчыка і мужыка, прыхарашыць жыццё народа, што характарызавала некаторыя яго ранейшыя творы.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч добра разумеў вялікае выхаваўчае значэнне драматычных твораў, сілу іх эмацыянальнага ўздзеяння на чалавека, але вялікая эмацыянальная сіла драмы, яе ўплыў на розум і сэрцы людзей будзе толькі ў тым выпадку, калі яна ўвасобіцца ў сцэнічныя вобразы, якія здолеюць данесці да шматмільённага гледача яе асноўную ідэю, думкі і пачуцці яе стваральніка. Вось чаму драматычны твор атрымлівае поўную сілу толькі на сцэне, у тэатры.

Новая беларуская літаратура - плён фарміравання беларускай нацыі. У беларускім літаратуразнаўстве існуе такая думка, што літаратура служыла сродкам выражэння сацыяльна-палітычных поглядаў народа, і галоўная заслуга В. Дуніна-Марцінкевіча ў тым, што ён у прамым сэнсе слова паставіў свой талент на службу прыніжаным і абяздоленым.

Нельга не адзначыць таксама, што В. Дунін-Марцінкевіч узбагаціў нашу літаратуру новымі драматычнымі жанрамі.

Такім чынам, творчасць В. Дуніна-Марцінкевіча як першага буйнага беларускага пісьменніка-прафесіянала - цікавая старонка ў гісторыі развіцця беларускай літаратуры наогул і беларускай драматургіі ў прыватнасці. Немалаважная заслуга беларускага драматурга і ў развіцці беларускай літаратурнай мовы, якая ў той час толькі пачынала складвацца на аснове жывой народнай беларускай гаворкі. Не сумняваючыся можна сказаць, што заслуга яго перш за ўсё ў тым, што ён адзін з першых выступіў у мастацкай літаратуры на беларускай мове ў той перыяд, калі мова гэта праследавалася, калі на ёй афіцыйна забаранялі друкаваць якую б там ні было літуратуру. Гэтым самым В. Дунін-Марцінкевіч адстойваў права беларускага народа на нацыянальныю свабоду, права развіваць сваю культуру, літаратуру, мастацтва на роднай мове.

Такім чынам, поўнасцю падпісваюся пад словамі А. Лойкі, які пісаў: … у цэлым са сваёй задачай камедыёграфа В. Дунін-Марцінкевіч у абраным жанры бліскуча справіўся [Лойка 1977, с. 161].

Бібліяграфічны спіс

1.Адамовіч Г. Ад Патэлена да Кручкова, або вобраз махляра-кручкатвора ў гісторыка-тыпалагічным асвятленні / Г. Адамовіч // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В.А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 76-83.

2.Александровіч С. Беларуская літаратура ХІХ - пачатку ХХ ст. Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў / С. Александровіч, В. Александровіч. - Мн. : Выд-ва БДУ, 1978. - 256с.

.Бурдзялёва І. Праблема інакшасці ў творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча / І. А. Бурдзялёва // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) /НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В. А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 229.

.Бурдзялёва І. Свае і чужыя Дуніна-Марцінкевіча / І. Бурдзялёва // Маладосць. - 2008. - №2. - С. 12-14.

.Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч: асоба і творчасць // К 200-летию со дня рождения Винцента Дунина-Мартинкевича: Официальный сайт Бобруйского районного исполнительного комитета. - 2008.

.Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В. А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - 168 с.

.Выбраныя творы : праблемы культуры, літаратуры і мастацтва / Антон Луцкевіч; [укладанне, прадмова, каментарыі, індэкс імён, пераклады з польскай і нямецкай А. Сідарэвіча]. - Мінск : Кнігазбор, 2006. - 459 с.

.Выбраныя творы / Вікенцій Іванавіч Дунін-Марцінкевіч; [аўтар прадмовы В. Рудакоўскі]. - Мінск : Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва БССР, 1957. - 112 с.

.Ганчарова-Цынкевіч Т. Сатырычны і гуманістычны пафас Пінскай шляхты В. Дуніна-Марцінкевіча / Т. Ганчарова-Цынкевіч // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) /НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В. А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 104-107.

.Гісторыя беларускай літаратуры : дакастрычніцкі перыяд: падручнік для філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў БССР: у 2 ч. / А. А. Лойка. - Мінск : Вышэйшая школа, 1989.

.Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў: У 2 т. Т. 2: Новая літаратура: другая палова XVIII-XIX стагоддзе / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. Тома У.І. Мархель, В.А. Чамярыцкі. - Мінск: Беларус. навука, 2007. - 582 с.

.Гісторыя беларускай літаратуры: XIX - пачатак XX ст. : Падруч. для філал. фак. пед. ВНУ/ І.Э. Багдановіч, У.В. Гніламёдаў, Л.С. Голубева і інш.; Пад агул. рэд. М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. - 2-е выд. дапрац. - Мн.: Выш. шк. , 1998. - 560 с.

.Дунін-Марцінкевіч В. Збор твораў. У 2 т. Т. 1. Драматычныя творы, вершаваныя аповесці і апавяданні/ Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч; уклад. з тэкст. падрыхт. , прадм. , перакл. і камент. Я. Янушкевіча. - Мінск: Маст. літ. , 2007. - 494 с.

.Дунін-Марцінкевіч В. Збор твораў. У 2 т. Т. 2. Вершаваныя аповесці і апавяданні, вершы, публіцыстыка, лісты і пасланні, пераклады, Dubia/ Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч; уклад. з тэкст. Падрыхт., пер. Я. Янушкевіча. - Мінск: Маст. літ. , 2008. - 598 с.

.Збор твораў / В. І. Дунін-Марцінкевіч; Акад. навук БССР, Ін-т літ. імя Янкі Купалы; [Рэд.: В.В. Барысенка, Ю.С. Пшыркоў]. - Мн. : Дзярж. выд-ва БССР, 1958. - 430 с.

.Дунін-Марцінкевіч В. Творы/ [Уклад. , прадм. І камент. Я. Янушкевіча]. - Мн. : Маст. літ., 1984. - 527 с.

.Ильин А. Кто же является автором Пинскай шляхты? / А. Ильин // Гістарычная брама. Гісторыка-краязнаўчы часопіс. - Брест, 2004.

.Кавальчук М. Ад рамантызму да рэалізму: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і яго песа Пінская шляхта / М. Кавальчук // Роднае слова. - 2006. - № 8. - С. 79-81.

.Кісялёва Л. Фабрыка мрояў Дуніна-Марцінкевіча / Л. Кісялёва// Маладосць. - 2008. - №1. - С. 124-127.

.Кісялёў Г. Спасцігаючы Дуніна-Марцінкевіча: Спроба навуковай сістэматызацыі дакументаў і матэрыялаў. - Мн. : выд-ва Універсітэцкае, 1988. - (Са скарбніцы беларус. культуры. )

.Кісялёў Г. Слова пра Дуніна-Марцінкевіча // Люблю наш край. . . : Валожыншчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка, драматургія, ліставанне / Уклад. , падрыхт. тэкстаў і камент. В. Рагойшы. Мінск, 2006. С. 50-54.

.Класік беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч (спецыяльная юбілейная рубрыка): Інфармацыйны рэсурс Дзяржаўнай архіўнай службы Рэспублікі Беларусь. - 2008.

.Купала Я. Залёты, аперэтка Вінцука Дуніна-Марцінкевіча / Я. Купала // Беларуская літаратура ХІХ - пачатку ХХ ст. Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў / С. Александровіч, В. Александровіч. - Мн. : Выд-ва БДУ, 1978. - С. 85-88.

.Лаўшук С.В. Дунін-Марцінкевіч - заснавальнік новай беларускай драматургіі і тэатра / С. Лаўшук // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) /НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В.А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 268-272.

.Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1. Пад рэд. Ю.С. Пшыркова. Мн. , Вышэйш. школа, 1977. - 304 с.

.Максімовіч В. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - пачынальнік новай беларускай літаратуры/ В. Максімовіч // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) /НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В.А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 17-22.

.Мальдис А. Вопрос об авторстве «Пинской шляхты» решен: Новости. Белорусский портал. - 2008.

.Марцінкевіч герба Лебедзь : дакументы і матэрыялы пра класіка беларускай літаратуры XIX ст. Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча: [зборнік] / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; [укладанне, прадмова, падрыхтоўка тэкстаў, пераклады і каментары Г. Кісялёва; навуковыя рэдактары: А.І. Мальдзіс, В.А. Чамярыцкі]. - Мінск : Беларуская навука, 2010. - 472 с.

30.Мечковская Н. Винцент Дунин-Марцинкевич не был автором водевиля «Пинская шляхта»: Загородье. Западнополесское научно-краеведческое общество.

.Мішчанчук М. Жанрава-стылёвая разнастайнасць лірыкі В. Дуніна-Марцінкевіча / М. Мішчанчук // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) /НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В. А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 60-67.

.Навуменка І. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. - Мінск, 1992. - 216 с.

.Налівайка А. Беларуская літаратура / А. Налівайка, Т. Бурэйка. - Мн. , Вышэйш. школа, 1971. - 336 с.

.Нашы вытокі : пошукі гісторыка-літаратурнай праўды: эсэ. Разважанні. Палемічныя артыкулы / Уладзімір Казбярук. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. - 197 с.

.Палуян С. Лісты ў будучыню: Проза, Публіцыстыка, Крытыка. Мн. ; 1986. - С. 103-104.

.Плуг А. Ліст Адама Плуга Феліксу Пяткевічу. Некалькі ўражанняў з падарожжа па Літве / А. Плуг // Беларуская літаратура ХІХ - пачатку ХХ ст. Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў / С. Александровіч, В. Александровіч. - Мн. : Выд-ва БДУ, 1978. - С. 71-74.

.П. М. Карэспандэнцыя ў Дзённік варшаўскі / М. П. // Беларуская літаратура ХІХ - пачатку ХХ ст. Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў / С. Александровіч, В. Александровіч. - Мн. : Выд-ва БДУ, 1978. - С. 59-60.

.Раманчук А. Жаночыя вобразы ў песах В. Дуніна-Марцінкевіча / А. Раманчук // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) /НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В. А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 140-144.

39.Рублевская Л. Лебедь в чамарке / Л. Рублевская: Советская Белоруссия. - 2008.

.Рыч В. Права - асліная справа: Пінская шляхта як прыклад жанру камічнага перасуду / В. Рыч // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) /НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В.А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 72-76.

.Содаль У. Падзея, якая помніцца. Людзьмі звацца / У. Содаль // Мінск : Редакция газеты "Голас Радзімы", 1977. - 69 с.

.Семяновіч А. Гісторыя беларускай драматургіі, XIX- пачатак XX ст. : вучэбны дапаможнік для студэнтнаў філалагічных факультэтаў педагагічных інстытутаў / А. Семяновіч. - Мінск: Вышэйшая школа, 1985. - 23 с.

.Семяновіч А. Пачынальнік беларускай драматургіі / А. Семяновіч // Іменем чалавечнасці. Зб. крыт. артыкулаў:Кн. для вучняў / Склад. К. І. Краўцова. - 2-е выд. , перапрац. і дап. - Мн. : Нар. асвета, 1986. - С. 3-17.

.Сыракомля У. Карэспандэнцыя ў Газету варшаўскую / У. Сыракомля// Беларуская літаратура ХІХ - пачатку ХХ ст. Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў / С. Александровіч, В. Александровіч. - Мн. : Выд-ва БДУ, 1978. - С. 60-66.

.Сыракомля У. Працы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча / У. Сыракомля // Беларуская літаратура ХІХ - пачатку ХХ ст. Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў / С. Александровіч, В. Александровіч. - Мн. : Выд-ва БДУ, 1978. - С. 69-71.

.Сыракомля У. Тыднёвы агляд / У. Сыракомля // Беларуская літаратура ХІХ - пачатку ХХ ст. Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў / С. Александровіч, В. Александровіч. - Мн. : Выд-ва БДУ, 1978. - С. 67-69.

.Тычко Г. Праблемы шляхты на беларускіх землях ў ХІХ ст. і іх адлюстраванне ў творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча / Г. Тычко // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) /НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В.А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 171-176.

.Усікаў Я. Беларуская камедыя: Літ. -крыт. нарысы. - Мн. : Мастац. літ. 1979. - 205 с.

.Ц.Л. Карэспандэнцыя ў Дзённік варшаўскі / Л. Ц. // Беларуская літаратура ХІХ - пачатку ХХ ст. Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў / С. Александровіч, В. Александровіч. - Мн. : Выд-ва БДУ, 1978. - С. 58-59.

.Шаладонаў І. Смех і карнавальнасць - важнейшыя пачуццёва-псіхалагічныя дамінанты драматургіі В. Дуніна-Марцінкевіча / І. Шаладонаў // Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у еўрапескім кантэксце: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 200-годдзю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (Мінск, 5-6 лютага 2008 г. ) /НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; нав. рэд. В.А. Максімовіч. - Мінск: Беларус. навука, 2008. - С. 126-132.

.Шаўлоўская М. Беларуская драматургія / М. Шаўлоўская. - Мн. :Нар. асвета, 1981. - 126 с.

.Янушкевіч Я. Беларускі Дудар: Прабл. слав. традыцый і ўплываў у творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча. - Мн. : Навука і тэхніка, 1991. - 143с.

.Янушкевіч Я. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч / Я. Янушкевіч // Гісторыя беларускай літаратуры XI-XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура : другая палова XVIII - XIX стагоддзе / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. тома У.І. Мархель, В.А. Чамярыцкі. Мінск, 2007. - С. 198-233.

Похожие работы на - Праблематыка і сістэма вобразаў камедыяграфіі В. Дуніна-Марцінкевіча

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!