Сродкі стварэння экспрэсіўнасці ў мове твораў Леаніда Дранько-Майсюка

  • Вид работы:
    Дипломная (ВКР)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    47,04 Кб
  • Опубликовано:
    2013-04-24
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Сродкі стварэння экспрэсіўнасці ў мове твораў Леаніда Дранько-Майсюка

Рэферат

Дыпломная работа складаецца з __ старонак, 21 крыніцы.

Ключавыя словы: экспрэсіўнасць, выразнасць мовы.

Абект даследавання: сродкі стварэння экспрэсіўнасці ў мове твораў Леаніда Дранько-Майсюка.

Прадмет даследавання: сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту на розных моўных узроўнях.

Метады даследавання: апісальны, параўнальны, аналітычны.

Мэта работы: выяўленне і правядзенне аналізу сродкаў стварэння экспрэсіўнасці паэтычных твораў Леаніда Дранько-Майсюка на розных узроўнях мовы.

Задачы работы:

·прааналізаваць лексічныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту;

·апісаць лексіка-семантычных сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту;

·выявіць словаўтваральныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту;

·вызначыць сінтаксічныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту

Выснова:

Вынікі дыпломнай работы могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні экспрэсіўнасці тэксту, а таксама пры напісанні курсавых і дыпломных работ.

Змест

1. Паняцце экспрэсіўнасці тэксту

2. Мэты, задачы, крыніцы работы

2.1 Лексіка-семантычныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту

2.2 Эпітэт

2.3 Метафара

2.4 Перыфраза

2.5 Гіпербала

2.6 Літота

2.7 Параўнанне

3. Лексічныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту

3.1 Семантычныя сінонімы

3.2 Стылістычныя сінонімы

3.3 Семантыка-стылістычныя сінонімы

3.4 Аўтарскія сінонімы

3.5 Абсалютныя сінонімы

3.6 Антонімы

3.7 Аўтарскія антонімы

4. Сінтаксічныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту

4.1 Лексічныя паўторы

4.2 Лексіка-семантычны паўтор

4.3 Анафарычны паўтор

5. Словаўтваральныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літататуры

1. Паняцце экспрэсіўнасці тэксту

Пытанні даследавання феномена экспрэсіі і зявы экспрэсіўнасці моўных адзінак трывала занялі значнае месца сярод найбольш актуальных праблем, што стаяць перад сучаснай лінгвістычнай навукай. Такая цікавасць да фармальных сродкаў успрымаецца аўтарамі як дадатковая, другародная. Цікавасць да фармальных сродкаў выражэння прагматычнага зместу звязана з тым, што экспрэсіўныя лексемы валодаюць надзвычай арыгінальнай, яркай знешняй або ўнутранай формай, і не звярнуць на яе ўвагу немагчыма. Творы пісьменнікаў ілюструюць стыхію жывога размоўнага маўлення, сферу, дзе найбольш поўна праяўляюць прагматычныя магчымасці лексічных адзінак.

Пад экспрэсіўнасцю тэксту звычайна разумеецца "такая ўласцівасць тэксту або часткі тэксту, якая перадае сэнс з узмоцненай інтэнсіўнасцю, выражаючы ўнутраны стан гаворачага, і мае сваім вынікам эмацыянальнае або лагічнае узмацненне [6, с.12]

Усе даследчыкі пагаджаюцца з думкай, што "выразнасць - гэта уласцівасць маўлення прыцягваць увагу слухачоў і чытачоў" [7, с.48]. "Экспрэсіўнасць нацэлена на прыцягненне ўвагі да того ці іншага паняцця, думкі, а праз іх - да прадмета, зявы, прыметы прадмета, яго стану і г. д." [8, с.133].

Каб выклікаць і падтрымліваць увагу адрасата, аўтару тэксту "неабходна ўмець надаць выказванню незвычайную, нестандартную форму, сутнасць моўнай экспрэсіі - у пераадоленні ўсемагчымых шаблонаў, стандартаў [9, с.70]. У сувязі з гэтым выразнасць называюць асаблівай структурнай арганізацыяй, якая ўспрымаецца як навізна, незвычайнасць, адхіленне ад "нормы" [9, с.106] і служыць сродкам выражэння аўтарскага пункту гледжання, яго пачуццяў [9, с.113]. "Экспрэсіўнае ў мове выступае як нерэгулярнае, нетыповае, і таму незвычайнае, свежае, выразнае [8, с.113], паколькі экспрэсіўнасць - паняцце камунікатыўна-функцыянальнае, маўленчае, яна вызначаецца сваёй прагматычнасцю, накіраванасцю на адрасата, валодае функцыяй уздзеяння.

У кантэксце мастацкага твора паэтычная функцыя "рэалізуецца ў розных спосабах мастацкага пераўтварэння, у выніку якога моўныя адзінкі ўзбагачаюцца абертонамі сэнсу" [10, с.36]. Гэтыя дадатковыя мастацка-выяўленчыя прырашчэнні сэнсу, якія развіваюцца ў працэсе эстэтычнага пераўтварэння слова, разглядаюцца як "асаблівая катэгорыя мастацкага маўлення [11, с.125]. Адзінкі мовы, у якіх рэалізуюцца такія пераўтварэнні, даследчыкі называюць моўнымі мастацкімі вобразамі, якія служаць для паэтычнага адлюстравання абектыўнай рэчаіснасці [12, с.7].

Тыпалогія моўных вобразаў, распрацаваная ў сучасным мовазнаўстве, выводзіцца з праекцыі на агульнамоўную, літаратурную норму і суадносіцца з рознымі ўзроўнямі моўнай сістэмы. Як вядома, у агульнай сістэме мовы вызначаюцца так званыя "нулявы і "маркіраваны" ўзроўні [13, с.162]. Нулявы ўзровень моўнай сістэмы адпавядае нарматыўнаму функцыянаванню моўных адзінак, маркіраваны - звязаны з адхіленнем ад агульнапрынятага выкарыстання моўных адзінак і датычыцца ў асноўным спецыяльных сродкаў стварэння выяўленчай выразнасці. Як і іншыя камунікатыўныя якасці, выразнасць мастацкага тэксту ствараецца адзінкамі ўсіх ўзроўняў моўнай сістэмы-гукавога, лексічнага, лексіка-семантычнага, словаўтваральнага, сінтаксічнага і іх узаемадзеяння. Найбольш актыўна ў працэсе экспрэсівізацыі мастацкага тэксту ўдзельнічаюць адзінкі лексічнага ўзроўню і ў першую чаргу - тропы. Тропы выконваюць функцыю мастацкай канкрэтызацыі маўлення, індывідуалізацыі абекта, яго вобразнай характарыстыкі. Менавіта вобразнасць, мастацкая канкрэтнасць і разам з тым цэласнасць успрыняцця і выражэння свету зяўляюцца спецыфічнымі адзнакамі мастацкага твора і важнейшым сродкам ўздзеяння на чытача. Вобразнасць мовы, заснаваная на выкарыстанні слоў у пераносным значэнні, - галоўны стылеўтваральны фактар паэтыкі.

2. Мэты, задачы, крыніцы работы

Экспрэсіўнасць у шырокім сэнсе разумеецца як выяўленчая якасць мовы, як тое, што робіць выказванне больш яркім, выразным і вобразным. Экспрэсіўнасць узуальна або аказіянальна ўваходзіць у семантыку моўных адзінак і выражае эмацыянальна-ацэначныя і стылістычна маркіраваныя адносіны субекта маўлення да рэчаіснасці

Экспрэсіўнасць - выяўленча-выразная якасць маўлення, якая ствараецца экспрэсіўнымі лексічнымі словаўтваральнымі і граматычнымі сродкамі і надае вобразны характар выказванню. Паколькі экспрэсіўнасць прадстаўлена на ўсіх ўзроўнях мовы, тэксту і маўлення, яна ствараецца мноствам сродкаў і спосабаў. Функцыянальны падыход да экспрэсіўнасці як камунікатыўнай зявы абумоўлівае ў сваю чаргу разуменне яе сістэмнасці. Мастацкі тэкст вызначаецца разнастайнымі моўнымі сродкамі стварэння экспрэсіўнасці, якія ахопліваюць усе ўзроўні. На лексіка-семантычным узроўні найбольш актыўнымі, адметнымі для паэтычнай мовы сродкамі стварэння выразнасці тэксту зяўляюцца эпітэт і метафара, на лексічным - сінонімы і антонімы, на словаўтваральным - формы з суфіксамі субектыўнай ацэнкі, на сінтаксічным - разнастайныя паўторы. Аналіз экспрэсіўнасці мовы паэтычных твораў патрабуе сістэмнага падыходу, уважлівага прачытання кожнага радка, бо разгляд нават адзінкавых выяўленча-выразных моўных сродкаў вершаваных твораў паэзіі паказвае, якія нязмерна вялікія экспрэсіўныя магчымасці мае паэтычнае слова сапраўднага Мастака і Творцы.

Мэта дыпломнай работы: апісанне моўных сродкаў стварэння экспрэсіўнасці паэтычнага тэксту Леаніда Дранько - Майсюка.

Абектам дыпломнага даследавання зяўляюцца паэтычныя творы Леаніда Дранько - Майсюка.

Прадмет дыпломнага даследавання - выяўленне і размежаванне моўных сродкаў стварэння экспрэсіўнасці тэксту.

У адпаведнасці з мэтай нашага даследавання былі пастаўлены і вырашаны наступныя задачы:

·аналіз лексічных сродкаў стварэння экспрэсіўнасці тэксту;

·апісанне лексіка-семантычных сродкаў стварэння экспрэсіўнасці тэксту;

·выяўленне словаўтваральных сродкаў стварэння экспрэсіўнасці тэксту;

·вызначэнне сінтаксічных сродкаў стварэння звязнасці тэксту.

2.1 Лексіка-семантычныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту

У складзе адзінага цэлага, якім зяўляецца мастацкі твор, словы і выразы атрымліваюць новыя экспрэсіўныя адценні, мяняецца іх сэнсавая структура. "Майстэрства пісьменніка заключаецца ў тым, каб адчуць і выявіць кантэкстуальныя магчымасці слова, накіраваць іх у пэўным стылявым кірунку. У мастацкім творы слова са звычайнай простой назвай можа пераўтварыцца ў слова - вобраз і пачынае выражаць новы, непаўторны мастацкі вобраз [14 с. 191].

Аспект вобразнасці - яе непаўторную сувязь з думкай, мысленнем пісьменніка - падкрэслівае А. Вярцінскі: "Калі мы гаворым, што паэт павінен мысліць вобразаммі, што верш павінен несці пэўную думку, то мы мусім ісці далей і прызнаць, што вобразнасць непарыўна звязана з мысленнем паэта, з пафасам і ідэйным зместам верша і што зусім няправільна патрабаваць квяцістасці метафар там, дзе ёсць нешта большае, скажам, смелы асацыятыўны вобраз [15 с.109 - 110].

Выкарыстанне лексіка-семантычных сродкаў у мове мастацкай літаратуры падпарадкавана галоўнай задачы - стварыць мастацкі вобраз. У маўленчай тканіне твора элементы мовы, выступаючы сродкам фарміравання мастацкіх вобразоў, набываюць дадатковае эстэтычнае значэнне, эмацыяльна ўздзейнічаюць на чытача і далучаюць яго да сумеснай (разам з паэтам) творчасці. Мастацкія значэнні слова выяўляюцца ў кантэксце найперш праз тропы.

Тропы - моўныя звароты, якія грунтуюцца на пераносе найменняў, што традыцыйна называюць прадметы, зявы, прыметы, дзеянні. Традыцыйныя і сітуацыйныя прадметныя значэнні такіх найменняў сумяшчаюцца, і такім чынам узнікае вобраз. Да тропаў належаць такія вобразныя сродкі мовы, як эпітэт, параўнанне, метафара, метанімія, сінекдаха, перыфраза, увасабленне, сімвал і інш. Разуменне спецыфікі тропаў у творчасці кожнага пісьменніка вельмі важна для таго, каб выявіць характар яго вобразнага мыслення, індывідуальныя асаблівасці яго стылю.

На лексіка - семантычным узроўні найбольш актыўнымі, адметнымі для паэтычнай мовы сродкамі стварэння выразнасці тэксту зяўляюцца эпітэт, метафара і параўнанне, таксама не менш важную ролю выконваюць тропы метафарычнага тыпу: перыфраза, гіпербала і літота.

2.2 Эпітэт

Адзін з самых пашыраных тропаў у аналізуемых творах Леаніда Дранько-Майсюка - эпітэт. Эпітэт - вобразнае азначэнне прадмета або зявы, якое адрозніваецца ад звычайнага азначэння пераносным сэнсам і экспрэсіўнай функцыяй.

Эпітэт дапамагае дакладна і ўсебакова ахарактарызаваць пэўны прадмет, зяву ці чалавека, вылучыць і апісаць іх найбольш істотныя індывідуальныя рысы, узбагачае выяўленча-выразныя магчымасці апісання, надае мове адметнасць і эмацыянальную насычанасць.

З генетычнага пункту погляду эпітэты падзяляюцца на: агульнамоўныя, індывідуальна-аўтарскія, народнапаэтычныя (пастаянныя, сталыя) - словазлучэнні з імі набылі сталы характар У творах выкарыстоўваюцца, як правіла, індывідуальна-аўтарскія эпітэты, выражаныя прыметнікамі, якія часцей за ўсё называюць фізічныя ўласцівасці пэўных зяў прыроды або жывых істот.

А страх заўсёды - зблізку ці здалёк -

Прыходзіць уладарны і таемны,

Ды ўсё ж ён - звычайны матылёк. [3, с.64].

Мой сон пусты, і я прашу: " Прысніся" -

І стаўлю вазу чыстую на стол.

Твой жоўты колер пазалоціць высі,

Мой сіні колер абцяжарыць дол. [1, с.40].

А ў самотнейшыя хвіліны

Уначы, пад газніцы бліск,

Не ў Вільню - пісаў у Афіны

Да Вацлава нясмелы ліст. [1, с.50].

Пэўна, яны пасмяюцца з мяне.

Я ж на людзей не крыўдую.

Смешкі патопяць у сумным віне -

Глечык віна прапануе [4, с.8].

Таксама сустракаюцца агульнамоўныя эпітэты.

Гэта хворае дрэва, дзеці,

І таму да яго прылятае

У шэрані ранішняй дзяцел,

Жыхар суседняга гаю. [4, с.16].

Срэбны яблык вазьму -

Да столі падкіну высокай.

І пройдзецца велічны гром па ўсяму

Палессю - жанчыны да вокан! [4, с.30].

На змярканні да свойго жытла

Ён вяртаўся стомлены, шчаслівы -

І ў сваім трывожным уяўленні

бачыў нас і сумна усміхаўся. [4, с.37]

Па - над ракой неразгаданы змрок.

Бераг. Самотная лодка.

Болей нічога не ўзрадуе змрок

З гэтай карціны самотнай. [4, с.38].

Каб, яна забываючы страх

І атруту падманне страсці,

У глыбокіх тваіх валасах

Завушніцы губляла на шчасце? [1, с.24].

У майстэрні, дзе ружам не цесна,

Алкагольным суцішаны дном,

Я пішу на паперы нябеснай,

На паперы, што пахне віном. [1, с.48].

Агульнамоўныя эпітэты вылучаюць характэрную рысу ці прымету прадмета, зявы, ацэньваюць, выклікаюць эмацыянальнае ўспрыняцце, дапамагаюць зразумець аўтарскае бачанне рэчаіснасці.

А мне ж усё сурёзна - пакута,

Тугая канапляная пятля.

Яна ашчэрваецца пашчай лютай,

Пагойдваецца зблізку і здаля. [1, с.51].

І гэты ж страх (балючая страшынка) -

Цяжар найбольш для маіх плячэй.

Усё аддаў бы і на усё рашыўся,

Каб толькі знік ён з дарагіх вачэй. [1, с.53].

Махну рукой. Ды за адчай - узмахам

Адразу ж папрашу твайго цяпла:

Цалуй мяне сваім высокім страхам,

Частуй мяне з нябеснага стала. [1, с.53].

Традыцыйныя эпітэты выкарыстоўваюцца аўтарам даволі рэдка:

Ты хочаш плакаць, але ты жанчына,

Якую Бог пазбавіў горкіх слёз,

І не для слёз прыдумана ангіна,

А на ўспамін пра снег і пра мароз. [1, с.45].

Маці спявала:

Сынку Іванку,

Ты па моры плаваў

Залаценькім ранкам. [4, с. 19].

Я маленькі, мне тры гады,

Я сціскаю ў гармонік фіранку.

Бачу буйныя кроплі вады,

Што сівеюць на вымытым ганку. [4, с.6].

У паэтычнай мове Леаніда Дранько - Майсюка эпітэты неаднародныя па свойму экспрэсіўнаму прызначэнню. Паводле сваёй ролі ў паэтычнай мове яны падзяляюцца на паясняльныя і метафарычныя. Паясняльныя эпітэты - такія мастацкія азначэнні, якія падкрэсліваюць ў прадмеце або зяве, характэрнае, тое, што вылучае гэты прадмет або зяву сярод іншых.

Што за пытанне? Таннай цаной

Пазнанне - не манетай звонкай.

Яна спынілася перада мной,

І усё забылася - і сын, і жонка. [1, с.25].

Я маленькі, мне тры гады,

Я сціскаю ў гармонік фіранку.

Бачу буйныя кроплі вады,

Што сівеюць на вымытым ганку. [4, с.6].

Ты мне што - небудзь раскажы.

І я расказваю што-небудзь,

І так спакойна на мяжы

Зямлі і ранішняга неба. [4, с.6].

І я паверыў мастаку,

У лес ягоны самагубны,

Што звон магільнага пяску

Дадаў з турмы, глядзела неба. [1, с.76].

Табе разгортваючы Верлена,

Заўважыў: у жоўтым тваім агні

Зялёны блакіт успыхваў імгненна,

На страху настоены і чысціні. [1, с.41].

Паводле граматычнага выражэння паясняльныя эпітэты разнастайныя. Часцей за усё яны выражаюцца прыметнікамі з паясняльным словам - назоўнікам:

Асінавае слова " развітаньне

У канапляны ўплецена вянок, -

Я заслужыў такое пакаранне,

Як чорны ліст - мне дадзена яно. [1, с.51].

Твая рука жарынкі цыній

Не астуджала, берагла

І перунам трамвайных ліній

Сцябліны светлыя дала. [1, с.59].

І лінію трымала лёсу

Майго. І ад яе цяпла

Цвіла мядовая меліса

І сальвія ў Гарынь цякла. [1, с.59].

І вось не ўпала, - чым далей, тым болей.

Узрошчаная на глухім пяску,

Егіпецкая ружа пальцы коле

І пакідае кроў на языку. [1, с.51].

Найбольнай экспрэсіўнасцю вылучаюцца эпітэты, якія выступаюць ў пераносным значэнні, яны маюць назву - метафарычныя. Метафарычны эпітэт - гэта своеасаблівая форма выражэння метафары. Як і метафара, ён мае наступныя заканамернасці: адцягненасць, падабенства і канкрэтызацыя. Аднак, як падкрэслівае В.І. Яроміна, "калі асноўная заканамернасць метафары - падабенства і адцягненасць, то ў метафарычным эпітэце галоўным становіцца прынцып канкрэтызацыі. Раздзяленне яго як дамінанты звязана з асноўнай функцыяй эпітэта - быць азначэннем [17, с.144]

Сон залаты не менее ў цане -

Трывалая, на ўсе часы валюта!

І ты мяне выртаеш да мяне

Той сонна - тэлефоннаю пакутай. [1, с.43].

Ты хочаш плакаць, але ты жанчына,

Якую Бог пазбавіў горкіх слёз,

І не для слёз прыдумана ангіна,

А на ўспамін пра снег і пра мароз. [1, с.45].

Паіць віном паўлінавыя астры,

На пчол глядзець і цешыцца любоў!

І ластаўку, якую сочыць ястраб,

Забраць адсюль у Грэцыю з сабой. [1, с.33].

Мы дажылі да першае зімы,

Да першай радасці марознай, -

Пакуль яшчэ крывёй сагрэты мы

Артэрыяльнай і венознай. [1, с.70].

У просьбе той блакітна - італьянскай,

У элегічным tremolo -

Плыве трымэра даўніны раманскай,

Вясло кладзецца на вясло. [1, с.31].

Ці зловіць кацяня клубок?

Масніцы лоскату баяцца,

І пылу залаты слупок

Паспеў ужо да столі ўзняцца. [4, с.42].

Пакуль з рукі спяшаўся на руку

Мой пацалунак легкаважны, -

Ты расказаць паспела пра дачку

І сівізну маю заўважыць [1, с.38].

Я тое прадчуваў каханне,

Ягоны вінаградны воск,

Калі гарынскае змярканне

Святлу афінскаму прынёс [1, с.39].

На пятніцу, суботу і нядзелю

Мы развіталіся, як і заўжды,

Каб зноў у тэлефонны панядзелак

Здабыць святло з гарынскае вады. [1, с.54].

Да сімвалічнага спакою

Плыла, не чуючы званка,

Па - над трамвайнаю ракою

твая трывожная рука. [1, с.59].

Дзяцінства ранак местачковы

Я ўспомніў праз тваю руку,

І зноў я - Лёнік васілёвы

У бестрамвайным гарадку. [1, с.59].

Дык адыдзі, журба старая,

І, смутак юны, прападзі -

Пад колы мінскага трамвая

мая нярадасць упадзі. [1, с.60].

Паэты любыя, вы ўсё перамаглі,

Агнём ласкавым налівалі шклянкі,

Якія прыгажуні ў вас былі

І вечары, яснейшыя за ранкі! [1, с.61].

Хацеў бы я па вечарах

З удумлівасцю лістападнай

Па снах тваіх і валасах

Жыццё далейшае разгадваць. [1, с.63].

Хачу ўводзіць над магу

У хвілю самую бязбожную.

Я ў сэрцы кволасць берагу -

Сваю саломінку апошнюю. [1, с.65].

Няхай пачуцці вінаватыя,

Сваёй збаяўшыся віны,

Папросяць радасці эладнае

У вечна юнай даўніны. [1, с.68].

Ты ў горадзе, і мой раўнівы змрок

Эпохі блытае, няйначай -

Я не хачу, каб у трамваі Блок

Цябе, прыгожую, убачыў. [1, с.71].

Я духаю арганнай шчырасцю -

Яе дыханнем каталіцкім,

Ды на аптэчную нішчымніцу

Усё ж я змушаны маліцца. [1, с.72].

Як бачна з прыведзеных прыкладаў, метафарычныя эпітэты семантычна двухпланавыя, яны спалучаюць у сабе два моўныя вобразныя сродкі - метафару і эпітэт.

Пераважная большасць такіх эпітэтаў зяўляюцца індывідуальна - аўтарскімі (аказіянальнымі). Яны здзіўляюць сваёй вобразнасцю, паэтычнасцю, маюць функцыю вобразнага ўздзеяння на чытача, зяўляюцца аўтарскімі мастацкімі знаходкамі.

Вось тэлефон. Дзяўчынцы пазвані, -

І зявіцца настрой эліністычны,

І менскія запаляцца агні,

Адчуўшы неба агарод сферычны. [1, с.82].

Прабач, я дрэнны служка твой,

А лепшым стаць не выпадкова -

З маёй пачварнаю душой,

З маёй душой недасканалай. [3, с. 20].

Хай палеская, хай вандроўная

(І ці яшчэ можа быць!) -

Там душа мая, смеццем поўная,

Што не вымесці, не спаліць. [3, с.23].

У гэтае імгненне прыгажосць

Пакінула мяне і азарэнне,

І толькі злосць, адна пустая злосць

Аблытала цяжкім сваім карэннем. [3, с.53].

Саступі, дзяржава, чалавеку,

У спакой жыць дапамажы,

Праз тваю жалезную апеку

Пляма страху на яго душы. [3, с.112].

Мне зразумела ўсё не ясна -

Ці варты музыкі такой?!

Ці варты я хвіліны гэтай шчаснай,

Калі гучаць арфічна вашы астры

Па - над пустой канцэртнай асакой! [5, с. 19].

І я сачыў за тым палётам,

Удыхаючы евангельскі пыл,

І ехаў да бацькоў. Мой клопат

Для іх зусім незразумелы быў. [5, с. 20].

Мы там сустрэнемся абавязкова,

Узяўшы Прыпяць і Гарынь,

І нашая вясёлкавая мова

Разбудзіць медную латынь. [5, с.21].

Я зведаў найкароткае спатканне

На строме еўрапейскага крыла,

Калі раса мядовага змяркання

На гіяцынты белага лягла. [5, с.33].

О, Vita!. На сардэчныя скрыжалі

Запішацца і гэты покліч мой, -

Так некалі паэты называлі

Наіўны свой далагерны настрой. [5, с.35].

Ад граматычнага азначэння эпітэт адрозніваецца здольнасцю тонка перадаваць эмацыянальна - экспрэсіўную характарыстыку вобраза. Але размежаваць іх не проста і не заўсёды магчыма. Пры гэтым неабходна ўлічваць семантычную характарыстыку эпітэта, яго камунікатыўную якасць

Адрозніць звычайнае азначэнне ад мастацкага, вобразнага дапамагае кантэкст. Эпітэт звычайна ацэньвае прадмет, паняцце ці зяву, выклікае пэўныя эмацыянальныя адносіны да іх.

2.3 Метафара

Прадуктыўным спосабам стварэння экспрэсіўнай афарбоўкі слоў зяўляецца асацыятыўна-вобразнае, найчасцей метафарычнае пераасэнсаванне іх значэння. Метафарычнае ўжыванне прыводзіць да полісемантызацыі слова і павелічэння яго асацыятыўнага патэнцыялу, што ў сваю чаргу ўзмацняе глыбіню зместу тэксту, павялічвае сілу псіхалагічнага ўздзеяння яго вобразаў на чытача.

Метафара - троп, заснаваны на выкарыстанні слоў і выразаў у пераносным сэнсе на аснове падабенства або аналогіі называемых імі прадметаў і зяў. Метафара зяўляецца актыўнай формай вобразнага адлюстравання абектыўнай рэчаіснасці, важнейшым сродкам мастацкага пазнання свету. Гэта - адзін з самых старажытных сродкаў слоўнай вобразнасці, вытокі якога - у міфалагічным мышленні першабытнага чалавека. Па тыпу пераносу - гэта часцей увасабленне або адухаўленне, выражанае дзеяслоўнымі формамі.

Ігруша бегла па мяжы,

Лічыла крушні і аблокі.

У ручаіне ці ў дажджы

Вясельныя ўсчыняла скокі. [4, c.5]

Навальніца, чуецца, за гаем

У хвартух каменне награбае,

А пасля, цяжкая, пакрысе

Над маёй страхою растрасе. [4, с.7]

А пра сабе ці варта казаць?

Думку ўздыме трывога.

Сыдуцца людзі, і будуць чакаць,

І не пачуюць нічога. [4, с.8]

Як дотык да поўсці воўчай,

Ля ганка вада плюскоча,

Суседняя хата плыве,

А ў хаце суседка жыве. [4, с.8]

Добраму сэрцу вядома

Неба і сушы душа.

Кожнаму сэрцу вядома,

Як апускаецца стома

На хмельнае дно гладыша. [4, с.11]

Коршак шкляны, табе ўдача пяе,

Воля ў каменным паглядзе.

Зноў прыляціш ты пад вокны мае

Ранкам, на комін сядзеш. [4, с.15]

Я дом будаваў на вякі,

Узводзіў падмурак высока,

Выскочвалася да ракі

З - за лесу далёкага сонца. [4, с.17]

Стварыць новыя вобразы, выклікаць нечаканыя асацыяцыі дае магчымасць найперш індывідуальна-аўтарская метафара. Яркім вобразна-экспрэсіўным сродкам у паэзіі Л. Дранько - Майсюка зяўляецца дзеяслоўная метафара, у аснове якой ляжаць самыя старажытныя віды пераноснага словаўжывання - увасабленне, адухаўленне і параўнанне.

Гэта цень мой вярнуўся дамоў,

Выпіў кварту халоднай выды,

Узышоў на вяршыні дубоў,

Абтрасаючы жалуды. [4, с.5]

Голас мой кацянём прыстае,

Мякка скача на блузку.

Як урок, паўтараеш мае

Словы па - беларуску. [1, с.22]

У горадзе самотная тычка

Дакарала гаспадара,

У пакоі чарвоная лічба

Пазірала з календара. [4, с.13]

Ён бег за вадою,

Завеі скакалі вакол і шамрэлі -

Ў суботу, што проці нядзелі,

Дзве белыя хмаркі ляцелі. [4, с.14]

Мой дом вырастаў, я старэў.

Аблокі пад рукі скакалі,

Дарогі і грубачкі дрэў

У сподзе глухім пазнікалі. [4, с.18]

Індывідуальна-аўтарскія метафары ствараюцца мастакамі слова для канкрэтнай маўленчай сітуацыі. Яны вельмі выразныя. Магчымасці іх стварэння невычарпальныя.

Пакуль хаваў я галаву сваю

У жоўты куст тваёй сукенкі,

Ты развязала горла салаўю,

Туман паклала на каленкі. [1, с.40]

Расказваць пацалункамі гатовы

Табе да раніцы пра хараство,

Бо пацалункі - гэта тыя словы,

Я хваляй задушуся небяспечнай,

Глыну блакіт з вярбовае кары

І раскажу пра ціхае мястэчка

З царквою, што згарэла на гары. [1, с.45]

Такой метафарай аўтар не проста паэтызуе навакольны свет, ён перадае складаны ўнутраны псіхалагічны стан лірычнага героя, захопленага велічнай прыгажосцю прыроды, узрушанага ўрачыстай гармоніяй сусвету. У поле гэтага захаплення, узрушанасці ўцягваецца і чытач, які вачыма аўтара і героя назірае за нязменна прыцягальнай і вечна таямнічай сілай прыгажосці прыроды. Гэта прыгажосць, адбітая свядомасцю і пачуццямі аўтара ў яскравых вобразах, абуджае фантазію і эмоцыі чытача.

Метафара, заснаваная на анімізацыі і персаніфікацыі, даволі часта зяўляецца разгорнутай. У такім выпадку метафарызуецца ўвесь паэтычны кантэкст.

Бычыў, як дуб на світанні

Долу скідаў жалуды.

Бачыў, як сонца ў тумане

Выйшла да соннай сады. [4, с.10]

Выплісне з калодзежа вада

І парве на зрубе павуцінне,

Вострая, нібы драбок ільда,

Цішыня ў пакінутай хаціне. [4, с.29]

Але ці мала што хацець

Душа надумае ў змярканні,

Калі праніклівая смерць

Глядзіць спакойна на каханне; [1, с.63]

Я ўсцешаны, бо гэта зразумець

Паспеў усё ж на трыццаць пятым годзе,

Калі душа стамілася старэць

І пачала паэзію знаходзіць. [1, с.66]

З апоўначы мне ўспамінаць да дня,

Пянеючы ад акварэльнай скрухі,

Як да мяне прыходзіць чысціня

І як яна мае цалуе рукі. [1, с.66]

Сярод іншых тропаў метафара займае галоўнае месца, яна дазваляе ў кароткай форме стварыць ёмісты вобраз, заснаваны на вобразных асацыяцыях. У аснову метафарызацыі можа быць пакладзены падабенства самых розных прымет прадметаў: колеру, формы, абёму, прызначэння.

Даволі часта ў метафарызацыі паэтычнага кантэксту ўдзельнічае цэлая сістэма выяўленча-выразных трапеічных сродкаў - метафара, эпітэт, параўнанне, адухаўленне.

Званіца, што пабоч была,

Тужлівым азвалася стогнам -

Трывога у стогне жыла:

" Няўжо ён мяне перастоіць? [4, с.18]

Людзей не чутно і ракі,

І толькт адзіны ўжо вецер

Прыходзіў: " Ты што - на вякі?"

І зноў ён знікаў на Сусвеце. [4, с.18]

А бераг адкажа: " Таму,

Што ў месячным акіяне

Прымроілася яму

За вашым - сваё вандраванне. [4, с. 20]

Што гром услед ёй дыхаў,

Рака, як бор, гула,

І ў кветку майго слыху

Залётвала пчала. [4, с.31]

Па - над пашаю хмара плыла,

У лагчыне каровы сышліся.

Плёхат Ноевага вясла

Скаланаў сенажацці і высі. [4, с.33]

Метафара - семантычная зява, абумоўленая наслойваннем на прамое значэнне слова пад уплывам вузкага ці шырокага кантэксту дадатковага сэнсу, які ў гэтага слова ў складзе мастацкага твора становіцца дамінуючым. Пры гэтым прамое значэнне слова выступае толькі асновай для асацыяцыі аўтара. Некаторыя разглядаюць метафару як семантычны неалагізм.

Вандруе святло па сцяне,

І сон абыходзіць мяне,

Спыніўся цягнік на хвіліну,

Падобны на дамавіну. [4, с.34]

Я слова шукаў і не здолеў знайсці,

І знік ён, мяне не пачуўшы.

Я прагну яго ў паблажэнным жыцці,

Гартаючы воды і сушы. [4, с.35]

"Вуды закінуў ў глыбокі туман,

Іншыя справы забуду.

Воля твая, рыбалоўны падман,

Выхапі першую вуду. [4, с.38]

Я разважыў: Яна душу згубіла,

Аднак жа не згубіла хараства,

Яна мужчын не любячы любіла -

Не жонка нічыя і не ўдава. [1, с.27]

У кожнай кветцы дух жыве ахвярны.

І ў алкагольны падаючы след,

На століку афінскае кавярні

Яна ніяк не стоўпяцца ў букет. [1, с.33]

І я настроем гэтым жа сагрэты.

Яшчэ сваёй не чуючы бяды,

У поклічы, у родным слове гэтым

Я чую вас, паўночныя ільды. [1, с.46]

Метафару нярэдка называюць "схаваным" параўнаннем, якое патрабуе пэўнай разгадкі. Сакрэт моцнага эстэтычнага ўздзеяння метафары, эфекту мастацкага "прыцягнення" - у неабходнасці яе дэкадзіравання, расшыфроўкі чытачом, пэўнага суперажывання для ўсведамлення зместу, асэнсавання ідэі твора. Чытач нібы далучаецца да творчага працэсу стварэння вобраза, становіцца яго саўдзельнікам. Як адзначаецца ў літаратуры, істотнае адрозненне мастацкага маўлення - у яго метафарызме, у сістэмнай спаянасці метафары з усёй структурай мастацкага цэлага [6, с.71].

Над сломкаю буры хадзілі

І віхор успамінаў такі,

Што самохаць ляціць мой гадзіннік,

Нібы чорная птушка, з рукі. [1, с.48]

Я запомню сірочасць букета -

Залацістую золь на траве!

Ён шаптаў нам: у радасці гэтай

Алкагольнае шчасце жыве. [1, с.48]

Ты ўжо чуеш, як свечка плача

На блакітным летнім акне,

Пройдзе восень над Белай дачай

І патоне ў нашым віне. [1, с.50]

Каб сэрца залацела ў сэрцы.

У слёз высвечваючы дно,

Каб нашых акуляраў шкельцы

Пазвоньвалі адно ў адно. [1, с.56]

Мяне палюбіла была адзінота.

Гітарнае лісце на вочы лягло.

Мяне палюбіла была адзінота,

І вы памятаеце, пані Дарота,

Гітарнае лісце сухое святло. [1, с.57]

Калі яна свой адчаджала час

І хваляй паўставала немагчымай;

Калі яна расказвала пра вас

Не музыкай, не словам - а вачыма." [1, с.62]

Калі дыханне ў каўняры

Спыняецца і мне даводзіць.

" Смерць і каханне - дзве сястры

Твае. і ты іх брат, выходзіць." [1, с.63]

І ты ім блізкая сястра.

І нам пакінута надзея

Ісці да Паўла і Пятра,

Шлях пачынаючы з Мацвея. [1, с.64]

Паэт сказаў: " Стамляецца метал.

Святло стамляецца, і Апалон стамляецца,

Арлы стамляюцца, вартуючы амфал,

А хараство ніколі не стамляецца. [1, с.66]

Яшчэ адной разнавіднасцю метафары зяўляецца персаніфікацыя - гэта наданне неадушаўлёным прадметам і зявам дзеянняў і ўласцівасцей чалавека. Персаніфікацыя заснавана на метафарычным тыпе пераносу нежывому - жывое, калі зявам прыроды, прадметам прыпісваюцца фізічнае дзеянне чалавека, яго фізіялагічны стан, псіхічная, разумовая, маўленчая дзейнасць. Напрыклад, такую метафару мы заўважаем у вершы Л. Дранько-Майсюка:

І толькі гэтак жыць мне хочацца,

З вясёлым страхам цераз край!

Няхай душа мая заходзіцца

І задыхаецца няхай; [1, с.68]

Хвіліны лепшыя мае

Цвітуць адна перад адною,

Калі глыбокае пяе

Тваё дыханне нада мною. [1, с.78]

У рэўнасці маёй жыве сакрэт,

З якім - не трэба славы большай.

Я не хачу, каб любы мой паэт

Табою павялічыў боль свой. [1, с.71]

Персаніфікаваная метафара жыве сакрэт зяўляецца простай.

Здагадка забірае мой спакой,

Бо ў той здагадцы навіна благая:

Каханая парой такой

З маёй паэзіі знікае. [1, с.75]

Здагадка забірае мой спакой - гэта складаная метафара, бо Дранько-Майсюк ужывае не словазлучэнне, як у папярэдняй страфе, а цэлы сказ. Ядром такой складанай метафары зяўляецца дзеяслоў, які паказвае на дзеянне, што павінна адбыцца ў будучым.

Метафарычнае бачанне свету - адна з адзнак таленту сапраўднага паэта. Самае галоўнае для ўтварэння метафары - новае, нечаканае бачанне і асэнсаванне ўжо вядомых зяў і прадметаў, іх прымет і дзеянняў. Метафары ўносяць у паэзію навізну поглядаў на навакольны свет, элемент нечаканасці і першаадкрыцця рэчаіснасці.

У сувязі з гэтым у сучасным мовазнаўстве метафара кваліфікуецца як мадэль новых ведаў, атрыманых у выніку супастаўлення двух рознапрыродных сутнасцей [18, с.70].

Я прачытаў: адзін мастак,

Што золатам пісаў дыханне,

Тлумачыў жоўтае, як знак

Найпранікнённага кахання. [1, с.76]

Мастак той ведаў, што лягчэй

Магчыма жыць, але не трэба?

І з пастарскіх яго вачэй,

Нібы з турмы, глядзела неба. [1, с.76]

Не ты, а я табой прыручаны!

Не мудраю віной -

Мая паэзія засмучана

Бемольнай сівізной. [1, с.85]

Калі шуміць туга сасновая,

Не бачны край стала,

Тады маўчыць папера новая -

Піладава смала. [1, с.85]

Тады і лес твой парадніўся толькі

Не з пустатою - з лесамі двума,

І зоркі ўсе да Васіля і Вольгі

Ляцяць, ляцяць, і ліку ім няма. [3, с.48]

Застаньцеся, дом і сямя,

Для кожнага будзьце надзеяй.

Яшчэ не абтрэсла зямля

Пракляцце за грэхападзенне, [3, с.49]

Яшчэ не прачнуліся, спяць

Апошнія нашыя стрэсы,

І ў кожным імгненні рыпяць

На райскіх варотах завесы. [3, с.49]

Вядома ж, не. Мне гэта ўсё здалося!

Яшчэ ніякі гэта не разрыў!

Яшчэ шуміць эгейскае калоссе,

І кіфарыёскі спеліцца матыў." [5, с.22]

Для ўтварэння метафар самае галоўнае - новае, нечаканае ў бачанні, асэнсаванні ўжо вядомых зяў, прымет, прадметаў. Менавіта гэта дае пісьменнікам магчымасць ствараць новыя вобразы, выклікаць нечаканыя асацыяцыі.

экспрэсіўнасць дранько майсюк

2.4 Перыфраза

Адзінкавымі ў творах зяўляюцца такія тропы метафарычнага тыпу, як перыфраза, у якой назва прадмета або зявы падаецца праз апісанне яе адметных уласцівасцей. Перыфраза замяняе асобнае слова апісальным выразам, які чытач півінен адгадаць, і такім чынам садзейнічае займальнасці і выяўленчай выразнасці маўлення.

Прыкладам такой загадкі могуль служыць першыя радкі верша Л. Дранько-Майсюка:

Калі саву той жаўранак прынёс -

Яшчэ анёлы ў комін заляталі,

Яшчэ світанак зоры не абтрос,

А вёска бегла, крычучы: " Прынёс!

І ў лаўкі гучна пляскала платамі [3, с.93].

Паколькі перыфраза - найчасцей вынік індывідуальна-мастацкага бачання свету, то пісьменнік гэтым сказам ахарактарызаваў прамежак часу " вельмі рана, у якім адбываецца дзеянне.

Некаторыя перыфразы лаканічна і дакладна раскрываюць сутнасць зявы і тым самым даюць ёй грамадскую або эстэтычную ацэнку. У людзей з багатым жыццёвым вопытам, арыгінальным і глыбокім мысленнем яна адлюстроўвае складанасць узаемаадносін паміж рознымі зявамі рэчаіснасці. Перыфразы структурна арганізуюцца на сінтаксічнай аснове, звычайна гэта словазлучэнні. Свабодныя словазлучэнні абазначаюць прадметы і іх прыметы, дзеянні і іх абекты раздзельна, а перыфразы, маючы тую самую структуру, семантычна непадзельныя і называюць зявы жыцця ўсім слоўным комплексам.

Гэта добра відаць, калі параўнаць свабодныя і генетычна звязаныя з імі перыфрастычныя словазлучэнні, адрозніць якія можна толькі ў кантэксце. Такім чынам, перыфраза ўзнікае ў працэсе моўных адносін і характарызуецца паасобнасцю афармлення - мае мадэль свабоднага словазлучэння. Перыфраза не толькі называе зяву жыцця, яна адначасова і характарызуе яе.

Даруйце за даўні ўспамін -

Быў дзень веснавы, незабыўны.

Я ў хаце - адзіны сын,

І ўзрост у мяне прызыўны. [2, с.34]

Гэта перыфраза указвае на ўзрост героя верша - васемнаццаць год.

Перыфраза паводле сваёй структуры менш эканомная, чым асобнае слова. І калі б у яе значэнні не было нічога новага ў параўннні са значэннем і адценнем значэнняў аднаслоўнай назвы, утварэнне і ўжыванне перыфразы было б мала апраўданае: няма патрэбы ўжываць цэлае словазлучэнне, калі тое самае можна выказаць адным словам. Перавага перыфразы над звычайным словам у тым, што яна не толькі называе пэўную зяву, але і адразу характарызуе яе праз апісанне прымет, уласцівасцей.

Не можа нацыя сысці,

Нібы вада ў пясок, -

Павінна след пакінуць ці

Ці там які слядок. [3, с.27]

Нацыя не можа памерці таму, што на змену стараму пакаленню заўсёды прыходзіць новае, маладое. У перыфразах аўтар не проста занатоўвае тое, што назірае ў жыцці, а, скарыстаўшы зрокавае падабенства, сходнасць, набліжанасць слыхавых адчуванняў, спецыяльна паварочвае прадмет, зяву да слухача той гранню, якая дапамагае надаць малюнку адчувальную відавочнасць і дазваляе падтрымаць пэўны настрой апісання.

Сямя сямёю. Вольга і Васіль

Заняты прасодыяй французскай.

Ты вернешся з Еўропы назусім,

калі пакліча сон дамоўкі вузкай. [5, с.71]

Такой перыфразай аўтар ахарактарызаваў смерць лірычнага героя.

Амерычкі, еўропкі.

Вайна так неўспадзеў.

На згубленыя клёпкі

Цень атаму асеў. [2, с.13].

Другімі словамі аўтар гаворыць, пра тое, што і без вайны чалавецтва спасцігла вялікая бяда - радыяцыя.

Яна не набліжаецца, далей шчэ

За Вольгу, Васіля.

Ля ног яе жывая хваля плешча

Твайго, Верлен, святла. [1, с.36].

Гэтай перыфразай аўтар перадае вялікі натоўп людзей.

Перыфразы ў творах Леаніда Дранько-Майсюка не меюць сталага характару, яны не вядомы шырокаму колу людзей, а зяўляюцца вынікам індывідуальна-аўтарскага бачання свету.

2.5 Гіпербала

Гіпербала - наўмыснае перабольшванне пэўных уласцівасцей чалавека, прадмета ці зявы з мэтай уздзеяння выразнасці выказвання.

Пагрукаў нечаканы воз,

І пуга ляснула і сціхла,

Так моцна ляснула: з бяроз

Зляцела лісцяў яркіх сціжма." [4, с.17]

Ты нічога не пабачыш,

Хоць і сонца будзе мора,

Хоць і вочы твае будуць

Пазіраць вакол няхвора. [4, с.23]

Рука вышэй за музыку і вершы,

Калі яна - твая рука!

І позірк твой, за матылька лягчэйшы,

Ляціць на просьбу спевака. [1, с.32]

Да кветак не хінуўся я ў маленстве.

Было ў горадзе кветак - цераз плот!

З любой грады, бы ў нейкім наблажэнстве, [3, с.15]

Табе пярэчу, прыгажосць.

Наканавана мне пярэчыць

І з галавы да ног - наскрозь

Працятым быць нязгодай вечнай. [3, с. 20]

Зайздрошчу (напэўна я хворы?)

Ўсяму.

І сэрцу ні ўцехі, ні хмары -

майму. [3, с.81]

Пры выкарыстанні ў творы гіпербылы, аўтар наўмысна перабольшвае маштабы і тым самым стварае яскравы паэтычны вобраз.

2.6 Літота

Літота - наўмыснае змяншэнне ступені або ўласцівасці чаго-небудзь з мэтай узмацнення экспрэсіі выказвання.

Хто раскажа пра гаспадара,

Хто паведаміць аб гаспадыні

Хатачкі з далонькаю двара,

З комінам, што нудзіцца па дыму. [4, с.41]

Ручай на ўзлеску замшэлым -

Дзве жмені вады,

Жвір пад нагою шэры,

А пад вадою руды. [4, с.11]

Дранько - Майсюк не проста гаворыць, што ручай малы, а параўноўвае яго з двума жменямі вады, тым самым надае дадатковую характарыстыку, паэтызуе вобраз.

Уласны страх - сапраўдны ён ці ўмоўны, -

Як верабей, што ціўкае ў галлі.

Ёсць большы страх, і ён цяпер галоўны -

Страх неба роднага і роднае зямлі. [3, с.65]

На калені стань ты без вагання

Перад ім, ніжэйшым ад блыхі,

І прасі да скону дараванне

За свае нялёгкія грахі. [3, с.112]

Літота, наадварот, робіць мастацкі вобраз больш сціслым, наўмысна зменшае яго.

2.7 Параўнанне

Сустракаецца ў аналізуемых творах параўнанне - прыпадабненне аднаго прадмета да другога на аснове іх агульнай прыметы з мэтай ўзмацнення выразнасці яго характарыстыкі.

Параўнанне выступае ў якасці сродку вобразнай характарыстыкі, яно падпарадкоўваецца ідэйнай задуме, дапамагае зрабіць паэтычны малюнак па-мастацку дакладным. У граматычных адносінах параўнанне можа выражацца па-рознаму. Самымі распаўсюджанымі зяўляюцца канструкцыі, якія ўтвараюцца пры дапамозе злучнікаў, так званыя злучнікавыя параўнанні.

Сярод твораў Леаніда Дранько - Майсюка найбольш распаўсюджаны канструкцыі са злучнікам " як + назоўнік.

Там кожнай дадзены струне

Спалох непрадказальнай цноты,

І на прасцінным цёмным дне,

Як матылькі, заснулі ноты; [1, с.90]

Яна ж на бальшак не выводзіць,

А так - па дрыгве, па купі,

Па жвіры і зноў па балоце -

Вядзе, і падманліва ў слоце,

Як жабы, пяюць салаўі. [3, с.10]

І нашым ластаўкам прасцей

Цяпло шукаць у снах чужых.

Калі афінская пасцель,

Як сад, не выпускае іх. [1, с.79]

Злучнік як, ужыты ў параўнальных канструкцыях пры назоўніку, указвае на гіпатэтычнасць, гэта значыць умоўнасць, на метафарычнасць вобраза без пабудовы сінтаксічнай канструкцыі, якая была б заснавана на супрацьлегласці двух прадметаў, вобразаў. Канструкцыя " як + назоўнік ужываецца найчасцей з назоўнікам у форме назоўнага склону, бо параўнанне двух прадметных паняццяў набывае паўнату пры адэкватнасці іх фармальнага выражэння.

Сон мой пусты - як ваза, у якой

Доўно няма ні кветак, ні сцяблінак,

Няма вады і сонечных іскрынак,

Тых самых - з аксамітнаю луской. [1, с.40]

Каб мы шапталі, як маленне.

У першую сваю зіму:

" Калі навучымся цярпенню,

Тады навучымся ўсяму. [1, с.56]

Не праведнік, але яшчэ й не злодзей,

Я - той, каму пашчасціла спазнаць:

Жанчына адыходзіць, як стагоддзе,

І я хачу стагоддзе затрымаць. [1, с.81]

Як хрызантэма, мокне галава.

Халодны дзень у кожную хвіліну

Цалуе і не кіне цалаваць

Твае пялёсткі, лісце і сцябліну. [1, с.69]

Зямля як попел, зямля як сажа.

Мёртвая глеба труну абляжа. [3, с.34]

Што гром услед ёй дыхаў,

Рака, як бор, гула,

І ў кветку майго слыху

Залётвала пчала. [4, с.31]

Уласны страх - сапраўдны ён ці ўмоўны,

Як верабей, што ціўкае ў галлі.

Ёсць большы страх, і ён цяпер галоўны -

Страх неба роднага і роднае зямлі. [3, с.65]

З падпольных, невядомых нам планід -

Ён існуе і разам з тым няісны.

Навушнікаў казённы эбаніт,

Як абцугі, душу яму заціснуў. [5, с.32]

У разглядаемых канструкцыях назоўнік можа мець пры сабе і іншыя лексічныя адзінкі, што выступаюць у ролі дапасаваных ці недапасаваных азначэнняў або прамых ці ускосных дапаўненняў ў адносінах да апошняга. Яны ўдакладняюць параўнальную канструкцыю, робяць яе больш яркай і вобразнай.

Гранітная качка ляцела

За хвілю да трапнага стрэлу.

У сподзе рака захацела,

Як пляшкі парожняе цела. [4, с.40]

Ён зялёны, як мора ўскалых

На дзіцячых малюнках;

Ён паспее ў абдымках маіх

І ў маіх пацалунках. [1, с.23]

У вершах, у былых маіх радках,

Дзе страх вучнёўства горы пераважаць,

Сабе самую, свой вялікі страх

Знаходзіш ты, як даўнюю прападжу. [1, с.42]

Але ці бачылі вы туманок,

Той самы, што пад позіркам панурым

Пазвоньвае, як сонечны пясок,

У звонікі іконнай кампанулы, - [1, с.61]

Баюся слоў, як здраднікаў жывых,

І на трасцінку сэрца спадзяецца,

Што ноч яе і ранішні ўскалых

Паможа мне з табой паразумецца. [1, с.89]

Каханая, жыццё ў жыцці, -

Як местачковая краса.

І нашым коўрыкам цвісці,

І нашай мальве не згасаць; [1, с.79]

Я памятаю - настаўніцы голас

Быў, як біблейскае адкрыццё:

" Зямля сырая - фальклорны вобраз,

Зямля сырая - само жыццё." [3, с.34]

Агорне ноч. Не бойся ночы!

І страх, што месціцца ў душы,

Як ворага свойго, па - воўчы

Зубамі люта задушы. [3, с.63]

Ты, як малітва да Бога,

Недашаптаная мной, -

Чыстага снегу знямога

Над быларускай зімой! [5, с.93]

І не марнее, жывіцца мастацтва

Глінянай прахалодаю быцця.

Яшчэ магу кахаць, і падабацца,

І чыстым быць, як зорка і дзіця; [5, с.22]

Таксама сустракаюцца ў канструкцыях " як + назоўнік назоўнікі, якія выступаюць у форме ўскосных склонаў з прыназоўнікам.

Твае эмалевыя рамонкі,

Балетны ўскідваючы падол,

З вазы ольштынскай, як з палонкі,

На ледзяны выскоквалі стол. [5, с.30]

І Свіслач, як Венецыя ў тумане,

І гандль на Нямізе - паляванне

Нязвыклай ветлівасці на мяне:

" Что вам угодно? " Бульбы ў чыгуне. [5, с.89]

І можна суцяшаць сябе давеку,

І збіцца з лёсу, нібы збіцца з тропу,

Пацвельваючы кожную хваробу; [1, с.88]

Гэта горад чужы паміж гор -

І па - воўчы зырчыць светафор,

І ў спакойнай чарзе неспакойна,

Як на ранішняй строме глухой," [4, с.41]

Да старасці, як да князёўства нам,

Далёкі шлях - дай, Божа, ногі;

На золата і срэбра нашым снам

Яшчэ хапае добрай змогі. [5, с.59]

Гэта, як правіла, агульнамоўныя параўнанні, якія выдзяляюць, падкрэсліваюць як пастаянныя, устойлівыя, істотныя прыкметы прадметаў, так і іх часовыя, неістотныя адзінкі, па структуры як злучнікавыя.

Таксама распаўсюджана канструкцыя " нібы, нібыта + назоўнік, " быццам, бы + назоўнік

Вясло не цяжкае ў руцэ,

Святло бязважкае ў руцэ,

І лодкі рух такі павольны

І мяккі, нібы кот ідзе,

І камячкамі снежнай воўны

Аблокі мокнуць у вадзе. [4, с.13]

І ластаўка сядзела на плячы,

На кожным крылцы - залатое ззянне,

Над галавой віліся крумкачы,

І кожны дзюбу, нібы меч, трымаў: " Маўчы!" [1, с.25]

Гады маладыя, а таленту брак -

І поркаюся ў драбязе.

Сляза, нібы зайздрасць, прыходзіць няўзнак -

Якая карысць у слязе? [3, с.22]

Як боскую светлую ласку,

Прымаю жыцця кожны міг,

Пражыў ці не большую частку

І трапіў у боль, нібы ў пастку,

Шапчу…А мой шэпт, быццам крык. [3, с.10]

Было жыццё, нібы турма.

Было ярмо прыгону.

І вось таго ярма - няма.

Анафема - дракону! [3, с.123]

Канструкцыі " нібы, нібыта+ назоўнік могуць мець пры сабе і іншыя лексічныя адзінкі, што выступаюць у ролі дапасаваных ці недапасаваных азначэнняў або прамых ці ўскосных дапаўненняў ў адносінах да апошняга.

Выплісне з калодзежа вада

І парве на зрубе павуцінне,

Вострая, нібы драбок ільда,

Цішыня ў пакінута ў хаціне. [4, с.29]

Ходзіць па вуліцы горада

Бровы самотнага старца,

Шэрая торба падобна

На забітага зайца. [4, с.36]

Да нашых слоў падстройваецца гук -

Расколінка гітарная такая,

Нібыта задаволены павук

На струны нітку слізкую пускае. [1, с.43]

Ды ў роспачы, няхай сабе якой,

Ратунак ёсць, нібы тапельцу трэска,

І толькі варта зварухнуць рукой -

У роспач Вашу, злучаны з якой,

Ратунак прыйдзе радаснаю весткай. [3, с.92]

Цяпер не той разгон піццю

І мерка, нібы хвост авечы, -

Сто грам на рукі, і. адзью,

І болей не нальюць за вечар. [3, с.99]

Назоўнікі, якія выступаюць у форме ўскосных склонаў з прыназоўнікам.

Ды адна з іх маленькаю трэскай

Узаўецца высока і знікне.

На хвасце ён сядзіць, нібы ў крэсле,

І дзяўбе аднастайна і звыкла. [4, с.16]

І так бервяно к бервяну

За сценай уводзіў сцяну,

І кожны глядзеў, як будую,

нібыта на казку жывую. [4, с.18]

Не можа нацыя сысці,

Нібы вада ў пясок, -

Павінна след пакінуць ці

Хоць там які слядок. [3, с.27]

Мастак той ведаў, што лягчэй

Магчыма жыць, але ці трэба?

І з пастарскіх яго вачэй,

Нібы з турмы. глядзела неба. [5, с.65]

Там нам стаяць і цалаваць

Сваю надзею трапяткую

І на Лагбардавы палац

Глядзець, нібы на здань сівую. [5, с.79]

3. Лексічныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту

Да лексічных сродкаў ўзмацнення экспрэсіўнасці мастацкага тэксту адносіцца сінанімія - выкарыстанне блізказначных слоў, - якая садзейнічае разнастайнасці маўлення, узмацненню выражаемага значэння і зяўляецца сродкам звязнасці тэксту. У якасці сінонімаў выкарыстоўваюцца розныя часціны мовы: найчасцей - дзеясловы, якія называюць разнастайныя дзеянні чалавека: маўленне, рух, фізічнае дзеянне, дзеянне зяў прыроды, стан.

Яркім праяўленнем сістэмных адносін у лексіцы побач з сінаніміяй зяўляецца антанімія - проціпастаўленасць слоў з супрацьлеглым сігніфікатыўным значэннем. "Антанімія ўяўляецца адным з універсаліных тыпаў парадыгматычных адносін ў лексіцы, паколькі яна вызначаецца некаторымі агульнымі заканамернасцямі чалавечага мыслення, якія і адлюстроўваюць у канчатковым выніку законы існавання самой рэальнай рэчаіснасці. [19, с.70]

Антонімы - адзін з відаў эквівалентных семантычных апазіцый, якімі зяўляюцца словы, што маюць спецыфічныя кампаненты, па якіх яны супрацьпастаўляюцца адно аднаму.

3.1 Семантычныя сінонімы

Сінонімы (ад грэч. synonimos - аднайменны) - гэта словы, якія па-рознаму гучаць, але аднолькавыя ці вельмі блізкія па сэнсе. Адрозніваюцца сінонімы і лексічнай спалучальнасцю, напрыклад, сінонімы духоўны - унутраны "звязаны з разумовай, маральнай, псіхічнай дзейнасцю чалавека" ў адных спалучэннях узаемазамяняюць адзін аднаго: можна сказаць духоўная (унутраная) сіла, духоўнае (унутранае) жыццё, а ў другіх спалучэннях - не: духоўны крах нельга замяніць на ўнутраны крах, як духоўнае падзенне і духоўнае дасягненне - адпаведна на ўнутранае падзенне і ўнутранае дасягненне.

Усе сінонімы ў залежнасці ад спосабу ўтварэння і выкарыстання ў мове падзяляюцца на некалькі груп: семантычныя, стылістычныя, семантыка - стылістычныя, аўтарскія або кантэкстуальныя, абсалютныя або лексічныя дублеты.

Семантычнымі (ідэаграфічнымі) лічацца такія сінонімы, якія выражаюць розныя сэнсавыя адценні агульнага лексічнага значэння:

Я не прашу: на памяць іх вучы!.

Ды каб забыць сямейныя галеры,

Ты шэпчаш іх, на кухні ідучы

Да місак звонкіх і глухіх талерак. [1, с.42]

Прамчыся па вуліцах Менска,

Здаволься магчымым, тады

Хай пойдзе твой грукат і трэскат

Да іншай зямлі і вады! [2, с.49]

Паслухала кола і ўроскат

За горад - па хмызу, па лузе

Памчала ў мястэчкі і вёскі

Заходняе Беларусі. [2, с.49]

Казарма душыць. Роўнае крывым

Тут робіцца ва ўсе стагоддзі эры.

Казарма - домам родным, дарагім

Не можа стаць і ў сонечнай рыверы. [1, с.187]

Не праведнік, але яшчэ й не зладзей,

Я - той, каму пашчасціла спазнаць:

Жанчына адыходзіць, як стагоддзе,

І я хачу стогоддзе затрымаць. [1, с.82]

"Круціцеся, колы, сціраючы гуму.

Ніякага груку, ніякага шуму -

Адно што ланцуг скубянуў і грызе

Галінку алешыны ў зыркай расе." [2, с.68]

Усе б, напэўна, захацелі

Сысці вось тут, спыніцца тут,

Дзе будзень робіцца нядзеляй

І ні клопатаў, ні пакут. [2, с.79]

Семантычныя сінонімы абазначаюць адно і тое ж паняцце і адрозніваюцца абёмам семантыкі. Яны прадстаўляюць функцыю разгорнутага апісання і функцыю ўдакладнення. Гэта парныя сінонімы, звязаныя паміж сабой бяззучнікавай і злучальнай спалучальнай сувяззю. Семантычныя сінонімы ствараюць адзіны непаўторны вобраз шляхам актывізацыі розных семантычных прымет дзеяння:

Груды заціхаюць і долы,

І вусцішна неяк барам.

І хрысціцца дзед мой на кола,

І моліцца ціха Абрам, [2, с.51]

Каго, каго паклікалі, пазваці -

Набрацца родных сіл!?

Далёка бацька, і далёка маці,

І Вольга і Васіль. [1, с.35]

Нам да Марыі Магдалены

Па Старавіленскай ісці

І страх у радасці імгненнай

Згубіць і болей не знайсці… [1, с.56]

Не ведаў, не знаў, што чакае Акропаль,

Яшчэ не прадбачваў сваёй вышыні…

Не ведаў, не знаў, што чакае Акропаль,

Калі вы сказалі: " Забудзеш свой клопат

І згубіш даніну ў лімонным агні. [1, с.57]

Я заблуздіўся ў радасці чужой,

Я заблукаў на дарагой чужыне,

Упэўнены: з апошняю струной

Парыжскі дым у сэрцы не астыне. [1, с.73]

Не хацеў бы я нічога,

Толькі б раз убачыць Бога,

Толькі б раз у вочы Богавы зірнуць.

Што ў іх - поспех? перамога?

Ці звычайная знямога?

Ад якой не варухнуцца, не ўздыхнуць. [3, с.107]

Я напішу, я напішу

Не проста добра, выдатна,

Але ж я вас не ўзварушу

Ні першай сцэнай, ні астатняй. [3, с.83]

А ці многа ў нас цярпення?

А ці мудрасці даволі?

Рэстаўрацыя сумлення

Адбываецца паволі. [3, с.105]

Такое ўжыванне сінонімаў дазваляе больш дакладна выразіць аўтарскую думку, паведаміць як мага больш значнай інфармацыі. Функцыя удакладнення дазваляе перадаць "розныя дадатковыя сэнсавыя адценні, стварыць выразны мастацкі вобраз.

3.2 Стылістычныя сінонімы

Стылістычнымі сінонімамі зяўляюцца словы, якія маюць аднолькавае лексічнае значэнне, але розную стылістычную афарбоўку.

Напрыклад, словы дужы - здаровы аднолькавыя па сэнсе таму, што аб'ядноўваюцца ў сінанімічную групу паводле адзінага агульнага значэння "які моцнага здароўя".

Словы ісці - рухацца - прасоўвацца - прабірацца - прадзірацца таксама аб'яднаны ў сінанімічную групу паводле адзінага агульнага значэння "перамяшчацца пешшу", аднак апошнія тры з іх адрозніваюцца адценнямі значэння "рухацца пешшу, пераадольваючы пэўныя перашкоды" і стылістычнай афарбоўкай - прыналежнасцю да размоўна-гутарковага стылю мовы.

На хвалях узнакаў абраз тугі

З вянком сухім і ручніком згрудзелым

І ад вады ўцякалі берагі,

І да вады імкнуліся, глядзелі,. [2, с.6]

Вось так пачынаўся мой свет -

Раскручваўся толь на цагліны

Падмурку.

І клаліся ўслед

Абчэсаныя падваліны… [2, с.8]

Дурненькі коршак малады

І дзікі голуб дурнаваты,

Два ворагі і два браты,

Якай чакаеце вы раты? [2, с.15]

Пачну з надворя, бо яно

Заўсёды побач, пад рукою,

І ахвяруе рытм настрою

Майму галоўнаму герою. [3, с.97]

3.3 Семантыка-стылістычныя сінонімы

У сучаснай беларускай мове самую вялікую групу склалі словы, якія адрозніваюцца адначасова і адценнямі значэння, і стылістычнай афарбоўкай, - семантыка-стылістычныя сінонімы.

Мілавання біблейскі выток

Не загінае, не счэзне.

Ты - пачатак, ты першы радак

Саламонавай песні. [1, с.22]

У мове твораў часцей за ўсё яны складаюцца з лексем, адна з якіх ужываецца пераносна. Семантыка-стылістычныя сінонімы, як і семантычныя, звязваюцца пры дапамозе бяззлучнікавай сувязі або злучнікам і. Бяззлучнікавая сувязь дапамагае выразіць функцыю ўдакладнення

Ён зразумелы для мяне,

Як неба роднае і людзі,

Пакуль бяжыць, пакуль імкне,

Пакуль метафары не згубіць. [2, с.67]

Далёкае - аднак жа застаецца.

А блізкае, аб чым баліць душа,

Паздзекуецца з нас і пасмяецца,

І вось яна - расстайная мяжа. [3, с.73]

У гэтым прыкладзе другі сінонім сэнсава і эмацыянальна дапаўняе першы, ствараючы мастацкі вобраз. Спалучальны злучнік і ў кантэксце з функцыяй разгорнутага апісання звязвае розныя паняцці ў адно цэлае, каб найбольш поўна выразіць аўтарскую думку, перадаць розныя адценні асобы.

Да бруку ляцелі крыжы і цвікі,

Сцягі караблёў і ўчарнелыя ванты.

Не чулі, не бачылі вартаўнікі,

Як сноўдалі злодзеі і спекулянты. [2, с.53]

3.4 Аўтарскія сінонімы

Апрача агульнамоўных (семантычных і стылістычных сінонімаў), ужываюцца яшчэ так званыя аўтарскія, або кантэкстуальныя (аказіянальныя), сінонімы. Іх утвараюць словы, якія набываюць блізкае значэнне толькі ў адпаведным кантэксце.

Спакой губляючы, ты усё бяжыш

Ад вуснаў і да вуснаў, і над імі

Ты бачыш свой вясёлы звонкі крыж,

Аплецены павоямі густымі. [1, с.82]

І Бацькаву прыпамінаць падказку:

" Збіраючы на каханне - гулі,

Рабі заўсёды той дзяўчыне ласку,

Якую ўсе забылі, прамінулі [1, с.88]

Кантэкстуальныя сінонімы, уведзеныя ў агульны мастацкі кантэкст, перадаюць не толькі аўтарскія, але і агульна - народныя ўяўленні:

Памроіш, паварожыш

І з паэтычным шалам

Згадаеш падарожжа

Да слыннага Байкала. [2, с.25]

Скачаўшы начны зарапад

Пад стрэшкай гароху ці кропу,

Ён зранку імкнуўся

Па - над

Зялёнай, без пылу, Еўропай. [2, с.33]

Тваёй трывозе падуладны,

Анёл таршэрнай цемнаты

На вуснах ломкіх, лістападных

Знайшоў зялёныя лісты, [1, с.37]

Ты прадчуваў, што так яно і будзе.

Наваражыў на прыпяцкай вадзе,

Што прыйдзе міг, калі табе на грудзі

Саломка залатая не ўпадзе [1, с.51]

Сінонімы, як і іншыя іншыя вобразна - выяўленчыя сродкі паэтычнага маўлення, зяўляюцца складальнікамі вобразнасці. Сінонімы ў мове твораў падабраны так, што агульнасць іх семантыкі дапаўняецца аднолькавай колькасцю складоў, адным і тым жа націскныя складам, паўтарэннем прэфіксаў:

Ад сына быду адвядзе

І пусціць па свеце вадою.

Убачыш сябе ў той вадзе

Шчасліваю і маладою. [2, с.35]

Дзе тое простае і вечнае,

Што, узышоўшы бальзамінам,

Жанчыну любую вылечвае,

Як пацалункам, успамінам? [1, с.72]

Ёсць пачуццё, і дастаткова

У вершы можна свет змяніць…

І верш плыве па хвалі новай,

І верш пяе як мае быць. [2, с.5]

Як боскую светлую ласку

Прымаю жыцця кожны міг,

Пражыў ці не большую частку

І трапіў у боль, нібы ў пастку,

Шапчу…А мой шэпт, быццам крык. [3, с.10]

Ён высока, ён далёка,

Ён схаваўся ад папрокаў -

Душы нашыя пакінуў назаўжды.

І ў краіне - агародзе

Густа палыня ўзыходзяць,

Сохнуць вёскі і буяюць гарады. [3, с.108]

3.5 Абсалютныя сінонімы

Але ёсць сінонімы, якія не адрозніваюцца ні семантычна, ні экспрэсіўна-стылістычнай афарбаванасцю. Звычайна імі з'яўляюцца навуковыя тэрміны, якія ўжываюцца паралельна: назыўны - намінатыўны. Іх яшчэ могуць называць тэрмінам "дублеты, які большасць даследчыкаў ужывае для абазначэння сінаніміі ў тэрміналогіі. Іх аўтар у сваіх творах ужывае для ўздзеяння пачуцця.

Падсцерагу, яго пачую

Яшчэ здалёку, з аддалення…

Абавязкова падпільную

Сваё апошняе імгненне. [3, с.14]

О так - ты выратуеш свет,

Ты мову нашую ўратуеш,

І не адзін яшчэ паэт

У рыцарах тваіх звякуе. [3, с. 20]

Пра што я? Каму я? Навошта? Хоць плач…

О, Божа, даруй мне.

О, Божа, прабач. [3, с.126]

Сінонімы дазваляюць пазбегнуць паўтораў, узбагачаюць мову, рабяць яе больш яркай, даюць магчымасць выразіць розныя сэнсавыя адценні. Сінонімы займаюць не апошняе месца пры стварэнні мастацкай выразнасці і вобразнасці мастацкага твора. Яны нясуць даволі значную нагрузку як сэнсавым, так і ў эмацыянальна - экспрэсіўным аспекце.

3.6 Антонімы

Да лексічных сродкаў стварэння экспрэсіўнасці ў мастацкіх творах можна аднесці таксама выкарыстанне антонімаў - слоў з процілеглым значэннем. Кантраст, звязаны з выкарыстаннем супрацьлеглых па сэнсе лексічных адзінак, грунтуецца на дамінантных семантычных апазіцыях, якія ўключаюць часавае, прасторавае супрацьпастаўленне, кантрастны паказ герояў твораў, іх учынкаў, пачуццяў, перажыванняў, процілеглы характар сацыяльных або прыродных зяў і г. д.

Словы, якія маюць супрацьлеглае значэнне, называюцца антонімамі. Класіфікацыю антонімаў, як і іншых лексічных разрадаў слоў можна праводзіць па розных прыкметах: па структуры, па словаўтваральных магчымасцях, па стылістычных функцыях, па суаднесенасці з пэўнымі часцінамі мовы і, безумоўна, па семантыцы. У мовазнаўчай літаратуры ёсць некалькі падыходаў да сістэматызацыі семантычных класаў антонімаў. Адзін з іх - выдзяленне антанімічных разрадаў ў адпаведнасці з тэматычнымі групамі лексем. Антонімы могуць абядноўвацца ў пэўныя семантычныя класы ў залежнасць ад характару супрацьлегласці, якая рэалізуецца ў тым ці іншым антанімічным радзе. Адрозніваюць два віды супрацьлегласці: кантрарная (ад лац. contrarius - супрацьлеглы) і каплементарная (ад лац.complementum - дапаўненне).

Першы від будуецца на кантрарнай супрацьлегласці і змяшчае ў сабе антанімічныя рады, у якіх паміж крайнімі, палярна супрацьлеглымі кампанентамі можна ўзнавіць сярэдні член, адносна якога зыходныя антонімы размяшчаюцца сіметрычна. Напрыклад верх - сярэдзіна - ніз. Не заўсёды сярэдні кампанент мае спецыяльнае выражэнне, але ён абавязкова падразумяваецца і можа перадавацца апісальна: гігант - чалавек нармальнага росту - ліліпут. Прамежкавы кампанент нейтралізуе палярна супрацьлеглыя значэнні знешніх членаў апазіцый:

Так заўгодна чалавеку,

Што на зямлі няма вясёлых дрэў,

Што дрэвы заўсёды сумныя. [2, с.28]

Я не прашу: на памяць іх вучы!.

Ды каб забыць сямейныя галеры,

Ты шэпчаш іх, на кухні ідучы

Да місак звонкіх і глухіх талерак. [1, с.42]

І час не знаў - стаяць яму ці бегчы,

Адной табой захоплены, калі

Усё мянялася і нам на плечы

Пакуты салаўіныя ляглі. [1, с.44]

У таўкачэчы - задусе

Прыгожы, задумны такі

Аб той, за мяжой, Беарусі

Губляў і знаходзіў радкі… [2, с.49]

Ды клопат дарэмны - не войска

Якога за дзень не злічыць, -

Па гародах і па вёсках

Адно толькі кола імчыць! [2, с.50]

Ратуй ад здрацвення,

Мая адзінота скразная.

У руху - збавенне

І далеч свая і чужая. [2, с.82]

Вяртання патрабую,

І новай музыкі, і слоў.

Ты, аднастайная любоў, -

У дзень любы і ноч любую. [2, с.70]

Паэты любыя, вы ўсё маглі,

Анёлам ласкавым налівалі шклянкі,

Якія прыгажуні ў вас былі

І вечары, яснейшыя за ранкі!. [1, с.61]

Тады чужое робіцца сваім

І цвет сухі, як толькі развіднее,

Ужо не ахвяруючы нічым,

марозную сагрэе галілею… [1, с.66]

У даўніны - не крык анафемны,

А суцяшэнне для мяне:

" Няма ні грэшных і ні праведных,

А ёсць каханыя і не…" [1, с.68]

Уступаць ў сінанімічныя пры могуць не толькі асобныя словы, ле і спалучэнні слоў:

Богам створаная проза,

Дяблам высненыя вершы -

Я стаміўся. Над парогам

Пчолы ружацца і шэршні. [2, с.30]

У. А Лазоўскі ўказвае на існаванне ў гэтай сэмантычнай групе і такіх антонімаў, "якія зяўляюцца крайнімі супрацьлеглымі пунктамі ў сістэме аднародных паняццяў…, і тым самым дапускаюць магчымасць узнаўлення між імі новых антанімічных пар з меншай ступенню супрацьлегласці значэнняў" [20, с.3]. Тут паміж крайнімі кампанентамі знаходзіцца не адзін, а некалькі прамежкавых членаў антанімічнага рада, што дазваляе прасачыць паступовае змяненне той ці іншай якасці. Але такіх прыкладаў зафіксавана ўсяго некалькі:

Вайна на поўначы. Яшчэ жывым

Усмешка ахвяруецца Венеры,

Усім жывым - старым і маладым -

На кожнай вуліцы і ў кожным скверы. [1, с.186]

О колькі кніг, о, колькі кніг!

Яны - малыя і вялікія -

Не спеў, а толькі хрып і крык

У параўнанні з тою кнігаю. [3, с.8]

І час не знаў - стаяць яму ці бегчы

Адной табой захоплены, калі

Усё мяняліся і нам на плечы

Пакуты салаўіныя ляглі [1, с.44]

Як боскую светлую ласку

Прымаю жыцця кожны міг,

Пражыў ці не большую частку

І трапіў у боль, нібы ў пастку,

Шапчу…А мой шэпт, быццам крык. [3, с.10]

Не выказаць душу чужую -

Душу відушчую, сляпую,

Душу старую, маладую,

Святую, грэшную, жывую,

Змярцвелую, зусім глухую

І нават блізкую - любую! [3, с.17]

Дзе ты, лепшае? Там, дзе горшае.

Там, дзе горшае - там і я.

Там не луг цвіце і не бор шуміць,

І не ўчуеш там салаўя. [3, с.23]

Я чакаю,

І вецер чакае са мной.

Ён - то ўверсе, то ўнізе.

Ланцужком

Ён нагойдваецца за сцяной

І пазвоньвае па карнізе. [3, с.82]

Разуменне нашых бедаў

І няпэўных нашых ведаў

І ні ў тым вось, іні ў гэтым, і ні чым.

Мы крычым, калі магчыма,

Не магчыма - дык маўчым мы,

Так да смерці то крычым, а то маўчым. [3, с.107]

Другі від прадстаўлены антанімічнымі парамі, у якіх рэалізуецца камплементарная супрацьлегласць. Адмаўленне аднаго кампанента " дае значэнне другога, таму што паміж імі няма нічога сярэдняга" [21, с.16]. Гэта тып семантычных адносін назіраецца ў такіх антанімічных радах антонімаў, як праўда - хлусня.

Вас маці выпусціць.

Пасля -

Па тым, чыё пяро,

Спазнае,

Дабра ці зла?

І слёзы ў шольсію схавае. [2, с.15]

Ты, - памножаная на неба

І падзеленая на страх, -

Здабываеш са смутку срэбра

Старажытных вясёлых драхм. [1, с.50]

Трэці від змяшчае ў сабе антонімы, "якія выражаюць супрацьлеглую накіраванасць дзеяння, уласцівасцей і прыкмет. Гэта - вектарная супрацьлегласць антонімаў, заснаваная на лагічна супрацьлеглых паняццях. [21, с.17] Прыкладам антаніміі дадзенага класа могуць служыць залічэнне - адлічэнне.

Які святочны краявід -

Налева і направа.

Дракону подламу - нябыт!

А Бургамістру - слава! [3, с.125]

Пераважная большасць антонімаў гэтага разраду ўяўляе собой адлюстраваную антанімію дзеясловаў і ў нязначнай колькасці - уласную, неадлюстраваную антанімію.

Семантычная класіфікацыя антонімаў дазваляе глыбей прааналізаваць сэнсавыя адносіны паміж кампанентамі антанімічнага рада, дае ўяўленне аб шматграннасці такой моўнай зявы, як антанімія.

.7 Аўтарскія антонімы

Іншы раз словы набываюць супрацьлеглае значэнне толькі ў адпаведным кантэксце. Гэта - аўтарскія, або кантэкстуальныя (аказіянальныя), антонімы.

Калі чалавек смуткуе -

Ягоная радасць ідзе да другога чалавека,

Калі ж радуецца -

Смутак,

Што саступіў радасці,

Ідзе да дрэва. [2, с.28]

Шкадую дачку, праз яе гэты доль…

Дзіця - а адно ж адзінае,

На што спадзяецца жабрак і кароль,

Страчаючы дні дамавіныя. [2, с.44]

У той лагодзе я знайшоў яе -

Хвіліну галубінага спакою.

Мая душа не плача, а пяе,

Бо стомлена не лёсам, а табою. [1, с.74]

Атуліць нас не лёс, не час,

А холад восеньскага Менска;

Ніхто не патрывожыць нас -

Ні вучань юны, ні маэстра. [1, с.90]

Добра, калі зямля сырая,

Добра, ляжаць у зямлі сырой,

А на Палессі зямля сухая -

Як жа ж ляжаць ў зямлі сухой?! [3, с.34]

Які святочны краявід -

Налева і направа.

Дракону подламу - нябыт!

А Бургамістру - слава! [3, с.125]

Так жыць немагчыма, як вы жывяце…

Жыццё без свабоды - ужо не жыццё!

Вы тварам - героі, душою - рабы!

Дзе пуга, дзе ганьба - там вашы гарбы! [3, с.126]

Ён высока, ён далёка,

Ён схаваўся ад папрокаў -

Душы нашыя пакінуў назаўжды.

І ў краіне - агародзе

Густа палыня ўзыходзяць,

Сохнуць вёскі і буяюць гарады. [3, с.108]

І драбяза гняце, і веліч -

З чаго пачаць? Ва ўсім - туман.

Пра тое думаў Караткевіч,

Свой пачынаючы раман. [3, с.96]

Антанімія дазваляе адлюстравоўваць супярэчнасці жыцця, у якіх спалучаюцца глабальнае і дробязнае, вечнае і імгненнае, светлае і змрочнае, радаснае і трывожнае. Семантычнае супрацьпастаўленне зяўляецца ўніверсальным сродкам сістэмнай арганізацыі лексікі як ў мове ўвогуле, так і ў мове твораў.

4. Сінтаксічныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці тэксту

Усе разнавіднасці сувязей пабудаваны на паўторы інфармацыі, які здзяйсняецца на розных баках тэкставай прасторы, у разнастайным абёме і разнастайнымі лексічнымі сродкамі. У выніку гэтага яны могуць быць лексічнымі, лексіка-семантычнымі, анафарычнымі, кантактнымі і дыстантнымі, поўнымі і частковымі паўторамі.

4.1 Лексічныя паўторы

У складзе сінтаксічных сродкаў па сваёй выяўленчай выразнасці і высокай ступені экспрэсіўнасці мастацкага тэксту вылучаюцца разнастайныя паўторы, якія садзейнічаюць лагічнаму выдзяленню, падкрэсліванню значэння паўтораных слоў, семантычнаму разгортванню канцэптуальнага зместу тэксту, сувязі яго асобных фрагментаў.

Лексічныя паўторы могуць быць поўнымі, калі паўтараецца адна і тая ж лексічная адзінка - тоесны лексічны паўтор. Кантактны тоесны паўтор стварае фігуру падваення.

Душа, душа, ты шчырым парываннем

І кожнай тканай сонечнай крыві

Ахвяравана чыстаму каханню,

Сам Бог цябе благаславі! [3, с.51]

Ты зразумей мяне - пасля карай,

Але пакуль што ў гэтае імгненне

Нічым, нічым, прашу, не дакарай,

Знайдзі супакаенне ў цярпенні. [3, с.53]

На небе - Богу, бацьку - на зямлі

Паклон, паклон і вечная пакора.

Жыць так патрэбна, як раней жылі,

Шануючы і хорам свой, і сорам. [3, с.43]

Тады і лес твой парадніўся толькі

Не з пустатою - з лесамі двума,

І зоркі ўсе Васіля і Вольгі

Ляляцяць, ляцяць, і ліку ім няма. [3, с.48]

Мы не маглі, мы не маглі

Спакойна спаць і есці.

Нам дэмакратыю далі

Чаканую нарэшце. [3, с.124]

Выкарыстанне паўтору дапамагае лагічна выдзеліць субект або абект пэўнага дзеяння, дазваляе паказаць устойлівасць пэўных якасцей: нарастанне, паслядоўнасць, мэтанакіраванасць дзеяння, працяглыя аднатыпныя адрэзкі часу, дае магчымасць паказаць узмацненне эмацыянальнага і псіхічнага стану.

"Гараджане славяць Ланцэлота

Ён уваскрос, ён уваскрос -

Вярнулася свабода.

Замілаваныя да слёз,

Мы славім Ланцэлота. [3, с.126]

Запамінаю голас Ваш прыязны.

Пакінь, пакінь, глыбокая струна,

Шум глыбіні і неспакой рамансны,

Каб у крыві май квітнелі астры.

кроў - гэта ваза, што не мае дна. [5, с. 19]

Не плач, не плач. На дно пабітых шклянак

Няхай глядзіць заплаканы Эол,

Лепш у мяне спытайся ты пра ганак

І пра адрыну з клопатам наўкал. [5, с.34]

Павер, павер - усё не так,

А ў тым, што расказаў такое,

Магчыма, вінен той мастак,

Што закахаўся ў жоўты колер. [5, с.66]

Дыстантны тоесны паўтор не толькі звязвае асобныя фрагменты тэксту, але і лагічна выдзяляе, падкрэслівае значэнне паўторнай лексемы, пераводзіць яе ў разрад ключавых слоў.

І славу ўсіх сваіх вякоў

Не тое, што забыць,

А ўліць яе ў чужую кроў,

Каб тую кроў, чужую кроў,

Навек сваёй зрабіць. [3, с.27]

Лёс такі - адна дарога,

Камянёў на ёй замнога,

І ніяк з дарогі гэтай не звярнуць.

І не хочацца нічога,

Толькі б раз убачыць Бога,

Толькі б раз у вочы Богавы зірнуць. [3, с.108]

Напрыклад, паўтараецца першае слова кожнага слупка ў вершы "Багдановіч, ратуй." для экспрэсіўнага ўздзеяння на слухача, каб падкрэсліць асобу, пра якую гаворыць аўтар.

Багдановіч, ратуй,

Ад знікнення ратуй, ад нямоты.

Пачуццём тым гаючым ратуй,

Праз якое быў не самотны.

Багдановіч, даруй,

Што ў цябе мы вучыліся мала -

Мы да Коласа йшлі чарадой,

нас выводзіў у людзі Купала.

Багдановіч, пачуй,

Як знясіленым лебедзем слова -

Беларускае слова! -

Над магілай кружыць Стральцова.

Багдановіч, вартуй

Кожны крок наш і рух недарэчны.

Хай загадка твая

Застаецца загадкаю вечнай. [3, с.29]

4.2 Лексіка-семантычны паўтор

Нараду з поўным паўторам у паэтычных тэкстах Л. Дранько-Майсюка ёсць і частковы лексіка-семантычны паўтор.

Ён уяўляе сабой паўтор разнастайных словаформ, якія маюць адзін корань. Гэта экспрэсіўны аўтарскі спосаб выражэння звязнасці тэксту.

Незразумелы мне арганум

Узбагачаў мой бадны слых:

" Як пакахаеш, то каханым

Ты станеш на адзін уздых. [5, с.28]

Я слухаю і ў кожным любым дні

Хачу заўважыць і не заўважаю

Ні хітрасці, ні хлусні -

Ніякага сцэнічнага адчаю. [5, с.31]

Я пішу пра салодкую цьмянасць -

Толькі з ёй магу маладзець;

Дзе каханне, а дзе закаханасць,

Аніяк не хачу зразумець. [5, с.37]

У вершы "Ты мудрая, мудрэйшая за ўсіх частковы лексічны паўтор праяўляецца ў прыметніку "мудрая і прыметніку ў вышэйшай ступені параўнання "мудрэйшая.

"Ты мудрая, мудрэйшая за ўсіх,

Ў табе я жонку бачу, не гультайку, -

Так распавёў абранніцы жаніх,

І нахіліўся раптам, і пры ўсіх

Саву пагладзіў, як жывую ляльку. [3, с.93]

А людзі зразумелі, што заўжды

З любою ўяўнай і няўяўнай сілай

Дамовіцца, каб не было бяды,

Магчыма назаўсёды, назаўжды

Не стрэльбай, а прыгодай нейкай мілай. [3, с.94]

Ты далей, чым слова далёка,

І чым за ўсе халады.

Неўрадлівы пясок сірока

Засыпае твае сляды. [5, с.39]

І слова кожнае, і кожны верш

У вільгаць апускае залатую,

Дол агародны і нябесны верх

Сабою ясніць у пару любую. [5, с.50]

Я заблудзіўся ў радасці чужой.

Я заблукаў на дарагой чужыне,

Упэўнены: з апошняю струной

Парыжскі дым у сэрцы не астыне. [5, с.62]

Сямя сямёю. Вольга і Васіль

Заняты прасодыяй французскай.

Ты вернешся з Еўропы назусім,

калі пакліча сон дамоўкі вузкай. [5, с.71]

4.3 Анафарычны паўтор

Даволі пашыраным у мастацкім тэксце зяўляецца анафарычны паўтор - паўтор слова ці групы слоў у пачатку некалькіх сумежных сказаў. Анафара аблягчае слуханне, разуменне і запамінанне тэксту, садзейнічае рытмізацыі маўлення, спрыяе лагічнаму выдзяленню паўторанага слова.

Ёсць розныя віды анафары:

·гукавая;

Гукавая анафара - паўтарэнне аднолькавых злучнікаў ці прыназоўнікаў.

Гаварыла пра сына твайго

І пра жонку тваю гаварыла

І пры гэтым ніякай тугой

І нічым сябе не засмуціла? [1, с.24]

І ўсё забылася - і сын, і жонка.

І чулася птушыная гамонка,

І містыка ніякай не было

Ці жарцікаў на ўзроўні Макаёнка. [1, с.26]

І манекены ў негліжэ,

І літары СБ на пральні,

І нават літары МЖ,

І сам замок на прыбіральні. [3, с.98]

І ранішнія ходзяць скавышы,

І ранняй старасці спяваюць струны,

І ты баішся юнае душы,

І плачу юнага, і грозьбаў юных. [5, с.72]

Той страх мне дорыць Палесціну,

Той страх ператварае на вачах

Жанчыну любую ў дзяўчыну -

З туману у лімонных валасах. [1, с.31]

У цябе ёсць бацька малады,

У цябе ёсць маці маладая,

Дзве бабулі ёсць і два дзяды -

Бачыш сам, сямейка немалая. [4, с.9]

·лексічная;

Лексічная анафара - гэта паўтарэнне аднолькавых слоў-займеннікаў, назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў.

Займеннікавая анафара ўказвае на абагулены субект дзеяння або на аўтара выказвання.

Я шапчу той радок, я пяю.

Я запомніць спрабую

Навальніцу тваю і тваю

Цішыню маладую. [1, с.22]

Я ваша цярпенне туманам няволіў,

Я вас апускаў на халоднае дно.

Я ваша цярпенне туманам няволіў -

Ні белых ляўконій, ні белых магнолій -

А толькі гітарнае лісце адно. [1, с.57]

Я памыліўся так недаравальна,

Я не святлу, цемры стаў відзён,

Бо засланіў раманам інфернальным

Сябе ад Летушкі на столькі дзён! [5, с.43]

Дзеяслоўная анафара.

Заслона спалена, і сон сышоў у сон.

Я ў пяць прачнуўся і, атулены малоніяй,

Пацалаваў малопійны агонь,

Пацалаваў і губы не апёк я. [5, с.76]

·строфная.

Строфная або сінтаксічная анафара - паўтор у пачатку радкоў аднолькавых ці раўназначных сінтаксічных канструкцый. Гэта прыводзіць да поўнага структурнага паралелізму, які праяўляецца ў аднолькавай пабудове суседніх сказаў.

Сінтаксічная анафара мае абмежаваны характар, яна выконвае ролю своеасаблівай інкрустацыі, выдзяляючы, падкрэсліваючы пэўны фрагмент тэксту.

Зусім не думаў, што ў душы мужчыны

Мацней за усё базарная мана:

Жаночы смутак - смутак без прычыны,

Жаночы смутак - лёгкая цана. [1, с.54]

З усіх навук адной навуцы

Каб мы вучыліся з тобой, -

Каб мы вучыліся разлуцы

У восені перад зімой. [1, с.56]

Нарэшце зразумеў - Купала мёртвы.

Яго няма, вачэй няма і слёз.

Ёсць толькі шал уласнае аорты,

Есць толькі ім пазначаны мой лёс. [3, с.30]

Розніца паміж царквой і тэатрам, здаецца, ніякай.

І там, і тут - спектакль,

І там, і тут - гледачы і акторы.

І там, і тут - храм. [3, с.66]

Анафара зяўляецца важным сродкам інтэнсіфікацыі маўлення, якая павышае ступень экспрэсіўнасці моўных адзінак і прыводзіць звычайна да паралелізму сказаў.

5. Словаўтваральныя сродкі стварэння экспрэсіўнасці

Самым паказальным словаўтваральным сродкам стварэння экспрэсіўнасці зяўляюцца формы з суфіксамі субектыунай ацэнкі, якія могуць выражаць станоўчую і адмоўную ацэнку з рознымі экспрэсіўнымі адценнямі. Значэнне памяншальнасці або ласкальнасці перадаецца суфіксамі - к-, - ок-, - ік-, - ец-, - ц-, - ейк-, - аньк-, - еньк-, - эньк-, - ул-, - ечк - і інш. Памяншальна - ласкальнае значэнне ўказвае на малы абём, памер прадмета і адначасова выражае дадатковае адценне пяшчотнасці, ласкальнасці, замілавання.

Далёка світанак ракі

І сонечныя краявіды.

Вернуцца князі Давыды

І спаляць свае гарадкі. [4, с.21].

Паспеў і болей таго спазнаці,

Верш апусціўшы ў сонечны шоўк:

Дзяўчына, жанчына, жонка і маці -

Таксама гранатавы ланцужок. [1, с.41].

Нас падслухоўвае маленькі чалавек

Не гогалеўскай, а савецкай косці,

І круціцца ў ягонай галаве

Вужака непрыручная злосці. [5, с.32]

Анкетнай форме волю дам,

Яе дакладнасці надзейнай.

Дык вось, імя яго Адам,

Адам па прозвішчы Нядзелька. [3, с.100].

Пацяшэнне з нашай волі?

З хлеба нашага і солі?

Ці спагада нашай долі існуе? _

Нашай песні, нашай хаце,

Нашай бедненькай зарплаце,

Што адразу нам памерці не дае. [3, с.107].

Маўляў, пры жыцці не ўдалося

Стаць майстрам (ён гэтакі - лёс),

Аднак жа даволі ў шэранькім лёсе.

І вось - у нябёсы панёс. [3, с.11].

У аналізуемых творах ужываюцца пераважна формы з памяншальна - ласкальным адценнем. Значэнне ласкальнасці перадаюць суфіксы субектыўнай ацэнкі, якія выражаюць адценні пяшчоты. ласкі, замілавання безадноснада абазначэння памеру або абёму прадмета.

Амерычкі, еўропкі.

Вайна так неўспадзеў.

На згубленыя клёпкі

Цень атаму асеў. [2, с.13].

А засталося з пары вучнёўства

Толькі тое,

Што ў братак -

Злыя пыскі кацянят,

А жоўтыя пялёсткі шольсіі -

Згорнуты сцяжок чыгуначніка. [2, с.14].

Дурненькі коршак малады

І дзікі голуб дурнаваты,

Два ворагі і два браты,

Якой чакаеце вы раты? [2, с.15].

Мамачка,

Давай мы пагаворым

І пра тое, як раней было,

І пра тое, як глядзелі зоры

на акуты куфар і вясло. [2, с.16].

Субстанантыўныя формы з суфіксамі субектыўнай ацэнкі выражаюць ласкальныя адносіны да асобы, рэалій жывёльнага свету, прыродных зяў, расліннага свету, абектыўныя - адлюстроўваюць пачуцці пяшчоты і замілавання да асоб адо прадметаў. Акрамя выразнай эмацыянальнай афарбоўкі, формы з суфіксамі субектыўнай ацэнкі надаюць мове твораў асаблівую мілагучнасць і напеўнасць - выконваюць гукапісную ролю.

Заключэнне

Эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка - гэта такія дадатковыя якасці моўных адзінак, якія накладваюцца на іх намінатыўнае значэнне. Экспрэсіўнасць у мове твораў Леаніда Дранько-Майсюка прадстаўлена на розных узроўнях мовы і ствараецца мноствам сродкаў і спосабаў.

На лексіка-семантычным узроўні найбольш актыўным, адметным для паэтычнай мовы Леаніда Дранько-Майсюка сродкам стварэння выразнасці зяўляецца метафара. Самая вялікая група - гэта аўтарская метафара. Па тыпу пераносу - гэта часцей увасабленне або адухаўленне, выражанае дзеяслоўнымі формамі. Такая метафара даволі часта зяўляецца разгорнутай і ў такім выпадку метафарызуецца ўвесь паэтычны кантэкст. Яшчэ адной разнавіднасцю метафары ў мове твораў зяўляецца персаніфікацыя Персаніфікацыя заснавана на метафарычным тыпе пераносу нежывому - жывое, калі зявам прыроды, прадметам прыпісваюцца фізічнае дзеянне чалавека, яго фізіялагічны стан, псіхічная, разумовая, маўленчая дзейнасць.

Адзінкавымі ў творах зяўляюцца такія тропы метафарычнага тыпу, як перыфраза, у якой назва прадмета або зявы падаецца праз апісанне яе адметных уласцівасцей. Перыфразы структурна арганізуюцца на сінтаксічнай аснове, звычайна, гэта словазлучэнні ці простыя сказы.

Другім па колькасці тропам стварэння экспрэсіўнасці зяўляецца эпітэт. Паводле сваёй ролі ў паэтычнай мове яны падзяляюцца на паясняльныя і метафарычныя. Поводле граматычнага выражэння яны разнастайныя, могуць быць выражаны прыметнікам ці з паясняльным словам назоўнікам. Вялікую групу складаюць метафарычныя эпітэты. Яны семантычна двухпланавыя, спалучаюць у сабе два моўныя вобразныя сродкі - метафару і эпітэт. Пераважная большасць такіх эпітэтаў зяўляюцца індывідуальна - аўтарскімі (аказіянальнымі). Яны здзіўляюць сваёй вобразнасцю, паэтычнасцю. Таксама аўтар4 выкарыстоўвае агульнамоўныя эпітэты, якія вылучаюць характэрную рысу ці прымету прадмета, зявы, ацэньваюць, выклікаюць эмацыянальнае ўспрыняцце. Традыцыйныя эпітэты выкарыстоўваюцца аўтарам даволі рэдка.

Для стварэння экспрэсіўнасці аўтар таксама выкарыстоўвае гіпербалу і літоту. Яны прадстаўляюць наўмыснае перабольшванне і змяншэнне пэўных уласцівасцей тым самым ствараюць яскравы паэтычны вобраз.

Параўнанне выступае ў якасці сродку вобразнай характарыстыкі, яно дапамагае зрабіць паэтычны малюнак па-мастацку дакладным. У граматычных адносінах параўнанне выражаецца па-рознаму. Самымі распаўсюджанымі зяўляюцца канструкцыі, якія ўтвараюцца пры дапамозе злучнікаў " як+ назоўнік. Найчасцей назоўнік ужываецца у назоўным склоне, ці ў форме ўскосных склонаў з прыназоўнікам. Таксама распаўсюджаны канструкцыі " нібы, нібыта + назоўнік, " быццам бы + назоўнік. Такія канструкцыі могуць мець пры сабе і іншыя лексічныя адзінкі, якія выступаюць у ролі дапасаванага і недапасаванага азначэння.

На лескічным узроўні яркімі сродкамі стварэння экспрэсіўнасці зяўляюцца сінонімы і антонімы. Сінонімы адрозніваюцца семантычным адценнем. Семантычныя - адрозніваюцца абёмам семантыкі, прадстаўляюць функцыю разгорнутага апісання і удакладнення. Стылістычныя сінонімы адрозніваюцца стылістычнай афарбоўкай, а семантыка-стылістычныя і семантыкай і стылітычнай афарбоўкай адначасова. Аўтарскія сінонімы вельмі выразныя і набываюць блізкае значэнне толькі ў адпаведным кантэксце.

Яшчэ аднім сродкам стварэння экспрэсіўнасці на лексічным ўзроўні адносяцца выкарыстанне антонімаў - слоў з процілеглым значэннем. Самы пашыраным зяўляецца від, які будуецца на кантрарнай супрацьлегласці і змяшчае ў сабе антанімічныя рады, у якіх паміж крайнімі, палярна супрацьлеглымі кампанентамі можна ўзнавіць сярэдні член. Наступным па колькасці зяўляецца від, які прадстаўляе антанімічныя пары, у якіх рэалізуецца камплементарная супрацьлегласць. Адмаўленне аднаго кампанента дае значэнне другога, таму што паміж імі няма нічога сярэдняга. І самым малым прадстаўлены від, які змяшчае ў сабе антонімы, якія выражаюць супрацьлеглую накіраванасць дзеяння, уласцівасцей і прыкмет. Гэта - вектарная супрацьлегласць антонімаў, заснаваная на лагічна супрацьлеглых паняццях. Невялікую групу складаюць словы, якія набываюць супрацьлеглае значэнне толькі ў адпаведным кантэксце. Гэта - аўтарскія, або кантэкстуальныя (аказіянальныя), антонімы.

На сінтаксічным узроўні яркім сродкам стварэння экспрэсіўнасці тэксту зяўляюцца розныя паўторы. Сустракаюцца поўныя лексічныя паўторы, калі паўтараецца адна і тая ж лексічная адзінка - тоесны лексічны паўтор. Кантактны тоесны паўтор стварае фігуру падваення. Дыстантны тоесны паўтор не толькі звязвае асобныя фрагменты тэксту, але і лагічна выдзяляе, падкрэслівае значэнне паўторнай лексемы. Такі паўтор найбольш пашыраны ў паэтычным тэксце. Нараду з поўным паўторам у паэтычных тэкстах Леаніда Дранько-Майсюка ёсць і частковы лексіка-семантычны паўтор. Ён уяўляе сабой паўтор разнастайных словаформ, якія маюць адзін корань. Даволі пашыраным у мастацкім тэксце зяўляецца анафарычны паўтор - паўтор слова ці групы слоў у пачатку некалькіх сумежных сказаў. У творах Леаніда Дранько-Майсюка найбольш пашырана гукавая, лексічная і строфная анафара.

На словаўтваральным узроўні сродкамі стварэння экспрэсіўнасці зяўляюцца формы з суфіксамі субектыўнай ацэнкі, якія могуць выражаць станоўчую і адмоўную ацэнку з рознымі экспрэсіўнымі адценнямі. Значэнне памяншальнасці або ласкальнасці перадаецца суфіксамі - к-, - ок-, - ік-, - ец-, - ц, - ейк-, - аньк-, - еньк-, - эньк-, - ул-, - ечк - У аналізуемых творах ужываюцца пераважна формы з памяншальна - ласкальным адценнем.

Асноўнай задачай, якая стаяла перад намі, было апісанне моўных сродкаў стварэння экспрэсіўнасці паэтычнага тэксту Леаніда Дранько-Майсюка. Намі былі разгледжаны розныя моўныя сродкі ў паэтычных тэкстах аўтара для вырашэння гэтай задачы.

Спіс выкарыстанай літататуры

1. Дранько-Майсюк, Л. Акропаль. // Л. Дранько-Майсюк. - Мн.; Маст. літ., 1994.

. Дранько-Майсюк, Л. Над пляцам. // Л. Дранько-Майсюк. - Мн.; Маст. літ., 1986.

. Дранько-Майсюк, Л. Тут. // Л. Дранько-Майсюк. - Мн.; Маст. літ., 1990.

. Дранько-Майсюк, Л. Ваўдроўнік. // Л. Дранько-Майсюк. - Мн.; Маст. літ., 1983.

. Дранько-Майсюк, Л. Над пляцам. // Л. Дранько-Майсюк. - Мн.; Маст. літ., 1986.

6. Кожина, М.Н. О языковой и речевой экспрэссии и её экстралингвистическом обосновании. Проблемы экспрэсивной лингвистики. // под. ред. Т.Г. Хазагеров.М. Н, Кожина. - Ростов н/Д.; изд-во Рост. ун-т, - л 1987. - 184 с.

. Хазагеров, Т.Г. Экспрессивная стилистика и методика анализа художественных текстов. Проблемы экспрэсивной стилистики. // Сб. под ред. Т.Г. Хазарегова.Т. Г, Хазагеров. В.2. - Ростов н/Д.; изд. - во Рост. ун-т, 1992. - 19 - 26 с.

. Стёркин, И.А. Семантическая основа экспрессивного словоупотребления. Проблемы экспрессивной лингвистики. // под. ред. Т.Г. Хазагеров.И. А, Стёркин. - Ростов н/Д.; изд - во Рост. ун-т, 1987. - 133 - 137 с.

. Одинцов, В.В. Стилистика текста. // под. ред.А.И. Гришков.В. В, Одинцов. - М.; изд - во наука, 1980. - 262 с.

. Ларин, Б.А. Эстетика слова и языка писателя. // Б.А. Ларин. - Л.; изд - во худ. лит. 1974. - 288 с.

. Виногадов, В.В. Стилистика. Теория поэтической речи: Поэтика.В. В, Виноградов. - М.; изд - во АН СССР, 1963. - 255 с.

. Ковалёв, В.П. Языковые выразительные средства русской художественной прозы. // В.П. Ковалёв. - Киев: изд - во Виш. школа, 1981. - 184 с.

13. Клюев, Е.В. Риторика. учебное пособие для вузов. // Е.В. Клюев. - М.; изд-во ПРИОР, 1999. - 272с.

14. Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы. // А.А. Каўрус. - Мн., 1980. - 191 с.

. Рагойша, З.П. Паэтычны слоўнік. // З.П. Рагойша. - Мн.; 1980. - 109-110с.

. Гаўрош, Н.З. Вобразнае азначэнне ў мастацкіх тэкстах. // Н.З. Гаўрош. - Мн.; 1984. - 21 с.

. Ерёмина, В.И. Метафорический эпитет. // В.И. Ерёмина. Известия АН СССР. Серия литературы и языка. - 1967. - т.26. - В.2. - 138 - 146 с.

. Маслова, В.А. Лингвистический анализ экспрессивности художественного текста. // В. А, Маслова. - Мн.; 1997.

19. Бахтин, М. Вопросы литературы и эстэтики. // М, Бахтин. - Худ. лит.; М. 1975.

. Лазоўскі, У.М. Слоўнік антонімаў беларускай мовы: Канкрэтныя выпадкі ўжывання. // У.М. Лазоўскі. - Мн.; Універсітэцкае, 1994.

. Львов, М.Р. Словарь антонимов русского языка. // М. Р, Львов. - М., 1984.

Похожие работы на - Сродкі стварэння экспрэсіўнасці ў мове твораў Леаніда Дранько-Майсюка

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!