Лексічная парадыгматыка паэтычнага тэксту Ніла Гілевіча

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    13,73 Кб
  • Опубликовано:
    2013-11-19
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Лексічная парадыгматыка паэтычнага тэксту Ніла Гілевіча

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны

Філалагічны факультэт

Кафедра беларускай мовы







Курсавая работа

Лексічная парадыгматыка паэтычнага тэксту Ніла Гілевіча











Гомель 2013

Рэферат

Ключавыя словы: сінонім, антонім, дыялектызм, лексічныя сродкі, лексіка, парадыгматычныя адносіны

Абект даследавання: мова твораў Ніла Гілевіча.

Прадмет даследавання: лексічныя сродкі ў зборніку аўтара

Крыніцы даследавання: зборнікі Наканаванае, Родныя дзеці, Вечны матыў

Метад даследавання: лінгвістычны і апісальны.

Мэта даследавання: прааналізаваць лексіныя сродкі паэтычнага тэксту Ніла Гілевіча

Задачы курсавой работы:

выявіць і прааналізаваць сінонімы ;

выявіць і прааналізаваць антонімы;

выявіць і прааналізаваць запазычаныя словы;

выявіць і прааналізаваць дыялектызмы.

Вывады:

Пранаалізаваўшы вершы Ніла Гілевіча з узятага намі зборніка можна адзначыць, што лексічныя сродкі прадстаўлены яскрава і вобразна. Найбольш вызначальнымі і характэрнымі для паэтычнай мовы твораў аўтара зяўляюцца разнастайныя сінонімы.

Змест

Уводзіны

. Паняцце сінаніміі

.1 Семантычныя сінонімы

.2 Семантыка-стылістычныя сінонімы

.3 Кантэкстуальныя сінонімы

.4 Часцінамоўная прыналежнасць сінонімаў у паэтычнай мове Ніла Гілевіча

. Паняцце антаніміі

. Дыялектная лексіка

. Іншамоўныя словы

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

Калі паэт - сапраўдны сын Зямлі-маці, Айчыны, Бацькаўшчыны, яго творчасць убірае ў сябе, што належыць гэтай зямлі. Яе гісторыю, характар, душу, мову. Мудрасць яе высокіх аблокаў і струмлівых ручаёў, прасторных дарог і вузенькіх сцежак, бязмежнага поля і маленькай пылінкі. Усё да драбніц. Толькі кожная драбніца - цэлы сусвет. І мядункавы водар спелых лугоў - як вечнасць, і сумна-тужлівае кукаванне зязюлі ў бары - як вечнасць, і задуменны сінявокі пагляд васілька - як вечнасць…

Край мой беларускі, край!

Дай мне прыгарнуцца, дай!

Да твайго ляснога

Вераснога долу,

Дзе так шчасця многа

Выпала на долю, -

Дай жа прыгарнуцца, дай [1, с. 5].

І гэта, відаць, самае важнае, самае дарагое для мастака, калі яго слова - трывожны імпульс розуму і сэрца - знаходзіць глыбокі шчыры водгук, становіцца часцінкай нейчага ўнутранага жыцця. Калі энергія яго паэтычнай думкі аплочваецца нейчай дабрынёй, надзеяй, радасцю, захапленнем, узлётам душы. І мо найдаражэй для паэта - нейчым болем. Бо ўсё наша будзённае шчаслівае і трагічнае жыццё з яго бясконцымі пошукамі сэнсу аплочана менавіта гэтым - найглыбокім і найкаштоўным чалавечым пачуццём.

Мэтай нашай курсавой работы зяўляецца даследаванне лексічных сродкаў ў мове твораў Ніла Гілевіча.

Для дасягнення мэты былі пастаўлены наступныя задачы:

выявіць і прааналізаваць сінонімы ;

выявіць і прааналізаваць антонімы;

выявіць і прааналізаваць запазычаныя словы;

выявіць і прааналізаваць дыялектызмы.

Крыніцай даследавання паслужыў зборнік вершаў Ніла Гілевіча Запаветнае.

Словы існуюць у мове не ізалявана. Як адзінкі лексічнай сістэмы, яны знаходзяцца ў розных адносінах, якія грунтуюцца або на агульнасці значэння слоў, звязаных адносінамі супрацьпастаўлення (парадыгматычныя), або на такой уласцівасці слоў, як мнагазначнасць, калі словы, спалучаючыся з іншымі словамі, утвараюць сінтагмы і выяўляюць пры гэтым свае розныя значэнні, якія не рэалізуюцца адначасова (сінтагматычныя). Данныя тыпы адносін цесна звязаны паміж сабой: на аснове іх будуюцца другія.

Пры выяўленні парадыгматычных адносін адначасова вызначаюцца і сінтагматычныя магчымасці слова. У гэтым праяўляецца ўзаемаабумоўленасць адносін, у якія ўступаюць словы ў лексічнай сістэме мовы.

1. Паняцце сінаніміі

Паэтычны тэкст - гэта складаная арганізацыя. Асноўную сэнсавую нагрузку ў паэтычным тэксце выконваюць словы. Лексічныя адзінкі сваімі значэннямі складаюць аснову сэнсавай структуры тэксту. Паэтычная магчымасць слова ў мастацкім тэксце вялікая. Да яе адносяцца асацыятыўнасць, сімвалічнасць і метафарычнасць слова. Слова ў паэтычным тэксце набывае здольнасць выклікаць ва ўсведамленні чытача неназваныя ўяўленні, наладжваць нябачныя сувязі, асацыяцыі. Яно можа вызначыць эмацыянальны тон выказвання, распаўсюджваць свой эмацыянальны зарад на словы, якія знаходзяцца побач і якія набываюць новае, неўласцівае ім у другіх кантэкстах эмацыянальнае гучанне [4, с. 6].

Доўгі і складаны шлях развіцця гісторыі народа і яго мовы, багацце яго літаратурных традыцый абумоўлівае разнастайнасць складу яго лексікі, асабліва той, што звязана паміж сабой падабенствам і блізкасцю значэнняў.

Існуе вузкае разуменне сінаніміі як уласцівасці слоў, якія поўнасцю супадаюць ў сваім значэнні, і больш шырокае яе паняцце. Першае мае вялікую каштоўнасць з пункту гледжання семантычнага перыфразавання выказвання, другое - для асэнсавання таго, як функцыянуюць у тэксце, поўнасцю або часткова, эквівалентныя адзнакі. Пры больш шырокім разуменні сінаніміі ўвага акцэнтуецца на тым, што моўныя адзінкі валодаюць не толькі значным падабенствам, але і вядомай розніцай, якая нейтралізуецца ў тэксце [6, с. 224].

Сінонімы (грэч. synonymus - аднайменны) - словы адной часціны мовы, якія зяўляюцца назвай аднаго паняцця, абядноўваюцца агульным значэннем, але адрозніваюцца адценнямі значэння, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучальнасцю з іншымі словамі ці стылістычным выкарыстаннем [6, с. 123]. Пры дапамозе сінонімаў паэт пазбягае лексічных паўтораў, моўнай аднастайнасці, перадае неабходнае сэнсавае адценне, інтанацыю. Наяўнасць у мове слоў, якія звязаны паміж сабой падабенствам і блізкасцю значэнняў, заўсёды цікавіла даследчыкаў-лінгвістаў. Праблемы сінаніміі былі разгледжаны ў працах Г.А. Вінакура, А.Д. Грыгоревай, А.Р. Грыгаран, А.І. Нечытайла, А.А. Каўруса, М.Я. Цікоцкага, М.М. Кожынай і інш.

Як зазначае М.М. Кожына, маўленчая творчасць, асабліва ў пісьмовай форме, заўсёды звязана з працай над сінонімамі: выбар такога слова, якое найбольш дакладна, выразна, стылістычна ўдала перадае канкрэтную думку. Пакуты творчасці - гэта і ёсць пакуты сінаніміі [9, с. 117].

Сінонімы робяць мову паэтычных твораў больш разнастайнай, маляўнічай, вобразнай, насычанай. Сінанімія надзвычай шырока прадстаўлена ў паэтычным творах Ніла Гілевіча. Выкарыстанне паэтам сінонімаў накіравана на тое, каб пашырыць і ўзбагаціць сэнс, дапоўніць і ўдакладніць змест твораў, падкрэсліць экспрэсію аўтарскіх пачуццяў з рознымі стылістычнымі адценнямі.

1.1 Семантычныя сінонімы

Сінанімія адлюстроўвае багацце моўных стыляў мовы і разглядаецца як вынік пашырэння элементаў існуючай мовы, а таксама метафарызацыі значэнняў слоў, адрознівае словы ў эмацыянальна-экспрэсіўных адносінах.

Семантычныя сінонімы абазначаюць адно і тое ж паняцце і адрозніваюцца абёмам семантыкі [10, с. 447]. У тэксце яны выконваюць функцыю ўдакладнення і функцыю разгорнутага апісання. Семантычныя сінонімы пашыраюць змест твора дадатковай інфармацыяй, ствараюць агульны непаўторны паэтычны вобраз шляхам актывізацыі розных семантычных прыкмет:

Каб сёння, праз дваццаць гадоў усяго,

Нявольнік і раб на Радзіме [1, с. 29];

А цяпер ёй -

Адно б на сынка наглядзецца…

Жаль, і горыч, і боль [1, с. 23];

Манатонна, жаласна і сумна

Птушка свішча ў гушчары альховым [1, с. 47];

І водар лугоў не скошаных -

Усё змясцілася ў сэрцы маім [1, с. 18];

І няма ў мяне слоў,

Каб спрачацца-пярэчыць [1, с. 19];

Фотаздымкаў не рабіце -

Ні к чаму і недарэчы:

Хіба можа ў іх адбіцца

Немы крык нечалавечы?

Так запомніце без картак:

Сэрцам, нервамі, вачыма… [1, с. 112];

За кожным тоесным кустом і кусцікам,

На ўвесь прасцяг без межаў і граніц [1, с. 127];

Моц у ім жыве нечуваная -

Моц і сіла самой зямлі [1, с. 137];

Поле маё шырокае

Не арана, не пахана [1, с. 176];

Каржакаваты і калматабровы,

Ён мне здаецца магам-чарадзеем [1, с. 115].

1.2 Семантыка-стылістычныя сінонімы

Семантыка-стылістычныя сінонімы - гэта словы, якія адрозніваюцца абёмам семантыкі і стылістычнай прыналежнасцю [10, с. 447]. Такія сінонімы выражаюць пачуцці і адносіны аўтара да выказанага і выконваюць у тэксце не толькі эмацыянальную функцыю, але і ўдакладняльную. Гэтыя сінонімы, як і семантычныя, звязаны бяззлучнікавай сувяззю або спалучальным злучнікам і:

То, зліўшы гукі ўсе ў адзін , яна,

Як вадаспад, раўла, гула, шумела,

На цэлы край раскаціста грымела [1, с. 69];

Як ты грымела, як бабахала,

Мая рабінавая ноч! [1, с. 37];

Маланкі бліскалі, мігцеліся,

Як стрэлы жыхалі здалёк [1, с. 37];

Як на лад пявучы

Старажытнай мовы

Тут гамоняць пушчы,

Там шумяць дубровы [1, с. 98];

З іх кожны рад накласці з верхам -

У кош,

у торбу,

у кулёк [1, с. 122];

Кажуць, трэба быць мудрым

Гэта лёгка сказаць.

Стаўшы злым і талмудным,

Дзе ж той мудрасці ўзяць? [1, с. 146];

І ў лугах беларускіх, напэўна, цяпер ужо вечар:

Дрэмлюць соладка травы, паснулі кусты

над крыніцаю [1, с. 159].

1.3 Кантэкстуальныя сінонімы

Кантэкстуальныя сінонімы - гэта словы, збліжэнне якіх па значэнні адбываецца толькі ва ўмовах вызначанага кантэксту, прычым за межамі гэтага кантэксту яны не з'яўляюцца сінонімамі [10, с. 447]. Кантэкстуальныя сінонімы, надзвычай, экспрэсіўна афарбаваны, бо асноўная іх задача - не назва з'явы, а яе характарыстыка:

Балюча - быць ахвярай нечай,

Падсудным злыднем быць - ганебна,

Нялёгка - мерай чалавечай

Караць віну, хоць і патрэбна [1, с. 163];

Я песню ў сэрцы табе складаў,

Гадамі радкі выношваў [1, с. 18];

А лівень, што шалеў да непрыстойнасці,

Знямог, сцішэў і адступіў ад вокан [1, с. 176];

Ізноў прарасталі, буялі, цвілі

Бясмертныя родныя літары! [1, с. 81];

Смуглеюць горы абрыкосаў,

Палаюць персікаў бурты [1, с. 122];

Няўжо наш век аглухне і адвернецца

Ад гэтых песень, што спявае мама? [1, с. 180];

Ламаў вам рукі варвар, рэбры трушчыў,

Смаліў агнём, жалезамі крамсаў… [1, с. 155];

А двор мычаў, і рохкаў, і кудахкаў,

І гагаў, і брахаў, - на ўсе бакі!.. [1, с. 144];

Патаптанае,

Здратаванае

Каблукамі і капытамі,

Пакалечанае,

Знявечанае

І машынамі й калясьмі [1, с. 136];

І месцы ўжо тыя нялёгка знайсці,

Парослыя крыўдамі-бедамі [1, с.81];

Гоман, і воклічы, і вуркатня матацыкла,

Бразганне вёдзер, і нейкага румзалы плач [1, с. 153];

Ён выграбаў свае багацці-скарбы

Хмялеў, распуснічаў і баляваў [1, с. 63];

1.4 Часцінамоўная прыналежнасць сінонімаў у паэтычнай мове Ніла Гілевіча

У мове твораў Ніла Гілевіча надзвычай шырока прадстаўлены дзеясловы-сінонімы. Яны дазваляюць пазбегнуць паўтораў, узбагачаюць мову, робяць яе больш яркай, даюць магчымасць выразіць розныя сэнсавыя адценні. Выкарыстанне дзеясловаў-сінонімаў у вершах Ніла Гілевіча накіравана перш за ўсё на тое, каб замацаваць, падкрэсліць і выдзяліць пэўны змест чытача-слухача. Дзеясловы-сінонімы займаюць не апошняе месца і пры стварэнні мастацкай выразнасці і вобразнасці мастацкага твора. Яны нясуць даволі значную нагрузку як у сэнсавым, так і ў эмацыянальна-экспрэсіўным аспекце.

Тут гамоняць пушчы,

Там шумяць дубровы, -

Дай жа мне паслухаць, дай! [1, с. 98];

Як ён прагнуў з нядолей растацца,

Як ён марыў аб братняй суполцы [1, с. 158];

Дык пасядзіце ж, любыя, са мной,

Пагаманіце, пагукайце трохі… [1, с. 161];

Гудзе, гамоніць тлумна рынак -

Славуты воднікавы пляц [1, с. 122];

Зналі-ведалі ў свеце

Лёсу іх неразгадны пароль…[1, с. 120];

Як усё гаманіла,

Спявала,

Гукала,

Гуло! [1, с. 92].

Вельмі ярка ў творах прадстаўлены і сінанімічныя назоўнікі. Яны дапамагаюць паэту найбольш ярка і разнастайна перадаць сэнс твора, таксама пазбегнуць аднастайнасці зместу:

Ён выграбаў свае багацці-скарбы

Хмялеў, распуснічаў і баляваў [1, с. 63];

І месцы ўжо тыя нялёгка знайсці,

Парослыя крыўдамі-бедамі [1, с.81];

Гукі сяла, што паволі ўкладаецца спаць:

Гоман, і воклічы, і вуркатня матацыкла,

Бразганне вёдзер, і нейкага румзалы плач [1, с. 153];

З іх кожны рад накласці з верхам -

У кош,

у торбу,

у кулёк [1, с. 122];

Моц у ім жыве нечуваная -

Моц і сіла самой зямлі [1, с. 137].

Нямала слоў-сінонімаў назіраецца і сярод прыметнікаў. Выкарыстанне сінанімічных прыметнікаў надае вершам яркасць, дакладнасць і непаўторнасць. Пры дапамозе сінонімаў-прыметнікаў аўтар імкнецца стварыць адзіны непаўторны лірычны вобраз, перадаць чытачу свае адчуванні, паведаміць як мага больш інфармацыі:

Дзе такому раўняцца

З іншымі -

Буйнацветнымі,

Ярка-пышнымі,

Што адвеку красою славяцца [1, с. 136];

Патаптанае,

Здратаванае

Каблукамі і капытамі,

Пакалечанае,

Знявечанае

І машынамі й калясьмі [1, с. 136];

Кажуць, трэба быць мудрым

Гэта лёгка сказаць.

Стаўшы злым і талмудным,

Дзе ж той мудрасці ўзяць? [1, с. 146];

Ён быў расчулены і ўсхваляваны,

Бо хліпаў носам, як дзіця малое [1, с. 89].

Своеасаблівае месца ў творах Н. Гілевіча займаюць сінанімічныя формы прыслоўяў. Вызначана няшмат прыслоўяў, якія ўступаюць ў сінанімічныя адносіны, але маюць у сваім значэнні экспрэсіўнае, зневажальнае ці ўзвышанае гучанне:

Балюча - быць ахвярай нечай,

Падсудным злыднем быць - ганебна,

Нялёгка - мерай чалавечай

Караць віну, хоць і патрэбна [1, с. 163];

Манатонна, жаласна і сумна

Птушка свішча ў гушчары альховым [1, с. 47];

Як недагружана, амаль улегцы,

Другія несліся па той калейцы [1, с. 95].

Наяўнасць у паэтычнай мове Ніла Гілевіча сінонімаў - слоў з блізкім ці аднолькавым значэннем, але з розным фанетычным афармленнем, стылістычнай афарбоўкай сведчыць пра аўтарскае майстэрства ў іх выкарыстанні. Сінонімы дапамагаюць паэту з максімальнай дакладнасцю выразіць думку, перадаць найтанчэйшыя яе адценні, зрабіць мову вобразнай, пазбегнуць паўтораў аднаго і таго ж слова ў тэксце.

2. Паняцце антаніміі

Антонімы - словы з супрацьлеглым значэннем. Выкарыстаныя для выражэння кантрасту, яны заўсёды ўжываюцца як карэлятыўныя словы, абяднаныя ў замкнутыя пары, чым адрозніваюцца ад сінонімаў і полісемантычных слоў. Дыялектычнае адзінства антонімаў праяўляецца ў іх залежнасці адзін ад другога, у іх узаемнай абумоўленасці, такая ўнутраная сувязь вызначаецца сутнасцю саміх супрацьлеглых паняццяў.

Сярод антонімаў, зафіксаваных ў паэтычнай мове Ніла Гілевіча, пераважаюць рознакаранёвыя лексемы, у якіх найбольш выразна выяўляецца супрацьпастаўленне:

Сустракаеш гасцей ля парога,

Што ў далёкіх і блізкіх краях [1, с. 47];

У той водар садоў, да лісцінкі абмытых

і вычашчаных,

Чым далей ад зямлі мы збяжым,

Тым бліжэй да бяды [1, с. 56];

Праз будні імчы

І праз святы,

Праз дні і праз ночы -

Каб вецер Радзімы

Гудзеў несціхана ў вушах [1, с. 58];

Як на бунт, да помсты звала смела:

З ярма - на волю, з цемры - да святла [1, с. 70];

Сцірала гісторыя з гэнай пары -

Дзе кроўю, дзе гучна, дзе поціху [1, с. 81];

Ці што ўзыходзіць раніца?

Ці што мінае ночка? [1, с. 94];

То знікне, то выблісне сонца ў гары.

Над альпамі далеч туманіцца [1, с. 116];

Сыходзілі з гор партызаны сюды

І ў спёку і ў сцюжу з завеямі [1, с. 116];

Як далёка яшчэ ім да горкай і радаснай песні,

Што - не хорам, а - толькі ўасобку і кожны -

сваю! [1, с. 157];

Дарога ў далеч пераднавальнічную,

Хоць незнаёмая, здалася роднай [1, с. 170].

Сустракаюцца ў паэзіі Ніла Гілевіча, але значна радзей аднакаранёвыя антонімы, у якіх супрацьлеглае значэнне вызначаецца з дапамогай прыстаўкі:

Дзіцём пайшоў я ў лес,

З лесу прыйшоў дарослым [1, с. 8];

Хаваў мяне ад нечысці звыроднай.

Тут да зямлі халоднай і сырой

Я прыпаду, як да матулі роднай [1, с. 58];

Я прагным сэрцам пю настой

Тваіх чаромух і баюся,

Што развітаюся с табой,

А ўдосталь так і не напюся [1, с. 36];

Бухгалтар-крытык дзівіцца з балансу:

На кожную ўдачу - сем няўдач [1, с. 95].

Антонімы выкарыстоўваюцца ў паэтычнай мове Ніла Гілевіча як сродак стварэння кантрасту, рэзкага супрацьпастаўлення зяў, дзеянняў і прымет.

3. Дыялектная лексіка

Да дыялектнай лексікі адносяцца словы, якія ўжываюцца на пэўнай тэрыторыі. Такім чынам, дыялектныя словы (іх прынята называць дыялектызмамі) вядомы не ўсім носьбітам мовы, а толькі тым, хто жыве на той тэрыторыі, дзе тыя словы бытуюць.

Большасць дыялектызмаў зяўляюцца мясцовымі назвамі агульнавядомых прадметаў, дзеянняў, прымет, таму ў літаратурнай мове ім адпавядаюць агульнанародныя словы.

Мова паэтычных твораў Ніла Гілевіча насычана рознымі дыялектызмамі. Яны выкарыстоўваюцца аўтарам з мэтай стварэння адпаведнага каларыту, а таксама індывідуалізацыі мовы персанажаў:

Ударыўшыся аб здранцвелы сук,

Ён глуха, мякка жвякне ў баразну [1, с. 46];

Ён прысеў каля грубкі.

Ільдзінкі плывуць з барады [1, с. 36];

Праз рэкі і рэчкі,

Што петлі блакітныя ўюць,

Праз ранішні гоман стозыкі [1, с. 57];

Кожны ранак Манечка

Прыбягала к маці:

Запляці мне, мамачка,

Каснічок чырвоны! [1, с. 106];

Сямю за сямёю у свіран пусты

Прыкладамі гоняць чужынцы [1, с. 108];

Дзе цыбаты нары

Дзе пустыя рады тапчаноў [1, с. 119];

Стаю і бачу, нібы ў сне,

Як іх у Коласаве хлопцы

Латошаць чэрці, без мяне [1, с. 123];

З іх кожны рад накласці з верхам -

У кош,

у торбу,

у кулёк [1, с. 122].

Дыялектная лексіка зяўляецца крыніцай узбагачэння агульнаўжывальнай лексікі беларускай мовы. Шмат слоў, некалі вядомых толькі ў асобных гаворках, так пашырылі сферу свайго ужывання, што сталі агульнаўжывальнымі.

4. Іншамоўныя словы

гілевіч сінонім дыялектная лексіка

Побач са спрадвечнабеларускімі словамі, якія складаюць той асноўны грунт, на якім развівалася і развіваецца лексіка беларускай мовы на працягу многіх стагоддзяў, існуюць словы, запазычаныя з іншых моў.

Іншамоўныя словы пранікаюць у беларускую мову прамым ці ўскосным шляхам, непасрэдна з іншай мовы у беларускую або праз якую-небудзь мову-пасрэдніцу.

У вершах Ніла Гілевіча існуе вялікае мноства запазычаных слоў. Яны выкарыстоўваюцца аўтарам у якасці назваў новых прадметаў, зяў, дзеянняў, прымет, навуковых і тэхнічных паняццяў і інш.:

І знаю сам: без гэтага сакрэта

Мне не зрабіць - хоць правядзі дэкрэтам, -

Што я наважыў одумам сваім [1, с. 61];

Як тунелем, адна[1, с. 32];

Раптам бачу: між кустоў дзяўчынка.

З ярка-сінім факелам шалфею,

Крочыць ціха вохкаю сцяжынкай,

Як маленькая лясная фея [1, с. 47];

Пляліся чужынцы здаля,

Губляючы гонар і славу,

Штандары і шапкі? [1, с. 58];

Бухгалтар-крытык дзівіцца з балансу:

На кожную ўдачу - сем няўдач [1, с. 95];

На падворак унтэр

Завярнуў дзябёлы [1, с. 102];

Пражэрліва ліжа смяротны агонь

Бензінам аблітыя сцены [1, с. 108];

Я была ў рабінах, вербах,

У штыкетах і парканах [1, с. 95];

Вы турысты, не ламайце

Палыну - прашу зарана [1, с. 112];

У нас агонь каціўся вёрстамі,

Па ўсёй зямлі гудзеў лавінай [1, с. 113];

У нас усе бары і ельнікі -

Музеі славы несмяротнай [1, с. 113];

Далёка ў полі, на пагорках варненскіх,

Дзе не чутно курортнай гаманы,

Сімфонію часоў яшчэ даварварскіх

У трыста скрыпак граюць цвыркуны [1, с. 127].

Асобныя іншамоўныя словы былі запазычаны для таго, каб, з аднаго боку, дакладна выразіць сутнасць таго ці іншага паняцця, а з другога - выразна акрэсліць семантыку спрадвечнабеларускага слова.

Шматлікія іншамоўныя словы замацаваліся ў якасці сінанімічных сродкаў, што ўзбагаціла стылістычныя і мастацка-выяўленчыя магчымасці беларускай мовы.

Заключэнне

У лексіцы слова як асобная адзінка мова існуе не ізалявана, а ў сувязі з іншымі словамі. Гэта сувязь выяўляецца або па гукавой форме (знешнія фактары), або на аснове значэння (унутраныя фактары), або на аснове суадносін значэння і паняцця (пазамоўныя фактары). Па гукавой форме словы абядноўваюцца ў амонімы ці паронімы, па тоеснасці значэння - у сінонімы, па супрацьлегласці значэння - у антонімы.

Розныя сувязі слоў у лексіцы ўтвараюць складаную лексічную сістэму, адносіны паміж адзінкамі якой надзвычай разнастайныя і мнагалікія, як разнастайны і мнагалікі слоўнікавы склад мовы.

Прааналізаваўшы разнастайныя лексічныя сродкі, якія прадстаўлены ў мове твораў Ніла Гілевіча, трэба адзначыць тое, што:

сінонімы робяць мову паэтычных твораў больш разнастайнай, маляўнічай, вобразнай, насычанай. Выкарыстанне паэтам сінонімаў накіравана на тое, каб пашырыць і ўзбагаціць сэнс, дапоўніць і ўдакладніць змест твораў, падкрэсліць экспрэсію аўтарскіх пачуццяў з рознымі стылістычнымі адценнямі;

антонімы выкарыстоўваюцца як сродак стварэння кантрасту, рэзкага супрацьпастаўлення зяў, дзеянняў і прымет;

таксама мова паэтычных твораў Ніла Гілевіча насычана рознымі дыялектызмамі. Яны выкарыстоўваюцца аўтарам з мэтай стварэння адпаведнага каларыту, а таксама індывідуалізацыі мовы персанажаў;

іншамоўныя словы выкарыстоўваюцца аўтарам у якасці назваў новых прадметаў, зяў, дзеянняў, прымет, навуковых і тэхнічных паняццяў і інш.:

Далучэнне творцы да глыбіннага, чыстага, незамутнёнага крынічнага струменьчыка народнай паэзіі давала сілы тварыць, ствараць сваю песню-цуд, шануючы, зберагаючы і перадаючы наступнікам рупна сабранае і ўвасобленае.

Яго слова - сэнсава-змястоўнае, афарыстычнае, лаканічнае, пластычнае, з адметным гукавым, маляўнічым, музыкальным абліччам, велізарным зарадам энэргіі

Падводзячы рысу, трэба адзначыць, што зрабіць па ажыцяўленні ідэі служэння народнай культуры і роднаму слову сапраўды мог толькі той, хто ў сваёй душы высокае наканаванне служыць адной ідэі. Ідэі адкрыць беларусу высокае, прыгожае, вечнае, спадчыннае, без чаго не магчыма існаванне народа, існаванне краіны.

Спіс выкарыстаннай літаратуры

1. Гілевіч Н. Запаветнае. Лірыка. / Н. Гілевіч Запаветнае. - Мн., Маст. Літ., 1975 - 192с.

. Красней В. П. і інш. Сучачная беларуская мова: Лексікалогія. Фразеалогія [Вучэб. дапаможнік для філал. фак. ун-таў]/ В.П. Красней. - Мн.: Выд-ва Універсітэцкае, 1984. - 175 с.

. Дземідзенка Л.П. Лексічная парадыгматыка твораў паэтаў-маладнякоўцаў - С. 177-179// Скарына і наш час, V Міжнародная навуковая канферэнцыя (2011, Гомель)/ рэдкал.: А.А. Станкевіч (гал.рэд) і інш; - Гомель, ГДУ ім. Ф. Скарыны, 2001. - С. 301.

.Паплаўная Л. В. Лексічная парадыгматыка паэтычнага тэксту Якуба Коласа - С. 230-233//Христианский гуманизм и его традиции в славянской культуре: сборник научных статей, посвящ. 200-летию со дня рождения Н.В. Гоголя. Вып. 1/ редкол.: Т.Н. Усольцева (гл. ред.) - Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2009. - С. 245.

. Рагойша В.П.Паэтычны слоўнік / Вячаслаў Рагойша.- 3-е выд., дапрац. і дапоўн. - Мн.: Бел.навука, 2004. - 576 с.

. Бароўская I.А. Беларуская песенная лірыка (моўна-выяўленчая сістэма вобразнасці) : вучэб. дапаможнік для студэнтаў філал. ВНУ/ І.А. Бароўская - Гомель: ГДУ, 2004.-179 с.

. Розанова В.В. Синонимия глаголов движения в современном русском языке/ В.В. Розанова // Синонимы русского языка и их особенности : сб. ст. // отв. ред. А.П. Евгеньева. - Л.: Наука, Ленингр. отд-ние, 1972. - С. 73-89.

. Старычонак В.Д. Мой запавет, як плод даспелы : мастацка-выяўленчыя сродкі ў паэтычных творах У. Жылкі // Роднае слова. - 2000. -№5.-С.7-8.

. Шведаў С.М. Слоўнік сінонімаў беларускай мовы / С. М. Шведаў. - Мінск: Сучаснае слова, 2004. - 480 с.

. Гілевіч Ніл // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А.І. Мальдзіса/ Н. Гілевіч - Мн.: БелЭн, 1992-1995.

. Гілевіч Ніл // Беларускія пісьменнікі (1917-1990): Даведнік / Склад. А.К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А.Л. Верабей. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. - 653 с.

. Касцючык В.М. Сінанімія і варыянтнасць у дыялектнай фразеалогіі (на матэрыяле гаворак Брэстчыны): аўтарэф. дыс. канд. філал. навук/ В. М. Касцючык - Мн., 2000. - 21 с.

Похожие работы на - Лексічная парадыгматыка паэтычнага тэксту Ніла Гілевіча

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!