Ментальнасць i нацыянальны характар. Самасвядомасць беларусау
Рэферат
Ментальнасць i нацыянальны характар. Самасвядомасць беларусау
Ментальнасць i нацыянальны характар
Менталiтэт, ментальнасць (ад лац. мens розум, мысленне), своеасаблiвы спосаб мыслення, склад розуму асобнага чалавека або якой-небудзь супольнасцi людзей. З`яуляецца праявай глыбiнных пластоу свядомасцi i падсвядомасцi чалавека, асноунай крынiцай яго веры, перакананняу, эмоцый i пычуццяу. Фармiруецца пад уплывам асаблiвасцей гiстарычнага шляху краiны, народных традыцый, звычаяу i абрадау, мовы, прыродна-клiматычных умоу; ён можа выступать як фактар паскарэння гiстарычнага прагрэсу i як прычына «адставання» або супрацiулення зменам у сацыяльна-эканамiчных i палiтычных сферах (т.зв. «iнерцыя М.»). Прадстаунiкi канфесiйных, этнiчных, полаузроставых супольнасцей маюць спецыфiчную, унiкальную М., хоць яе асобныя рысы могуць быць падобныя, а часам i амаль аднолькавыя. Структура М. уключае уяуленнi аб прасторы i часе, чалавеку i яго стауленнi да розных з`яу грамадскага жыцця, аб праве, маралi, працы i сям`i, аб жыццi i смерцi i iнш. Вылучаюць розныя узроунi (iндывiдуальны i калектыуны) i разнавiднасцi (нацыянальную, рэлiгiйную, бюракратычную, таталiтарную, першабытную, сярэдневяковую, дзiцячую, афрыканскую, еурапейскую i iнш.) М.
М. беларусау фармiравалася на працягу стагодзяу i набывае свае тыповыя рысы у спецыфiчных абставiнах грамадскага жыцця. У старажытны перыяд для М. жыхароу Беларусi былi уласцiвы язычнiцкi полiтэiзм, абагауленне зямлi, крынiц, нябесных свяцiл, дрэу, камянёу i iнш. Прыродных з`яу (пантэiзм), перакананне у рэальным iснаваннi душы, злых i добрых духау (анiмiзм), вера у цудадзейную сiлу асобных слоу, выразау (вербальная магiя), адчуванне непарыунага адзiнства памiж чалавекам i усёй навыкольнай прасторай, мicтычныя погляды i iнш. Пасля прыняцця хрысцiянства адбывалася своеасаблiвае перапляценне, узаемапранiкненне двух тыпау М. - язычнiцкай i хрысцiянскай, для якой былi характэрны монатэiзм, уяуленнi аб стварэннi Сусвету i чалавека па волi Божай, аб неабходнасцi для выратавання душы выконваць спецыяльныя абрады, ушаноуваць святых, адзначаць рэлiгiйныя святы i г.д. Беларусам заусёды было уласцiва iмкненне гарманiчна прыстасаваць працу i адпачынак да пэуных прыродна-сезонных цыклау, порау года (т.зв. каляндарны тып ментальнасцi), высокая духоунасць, надзвычайная тэлерантнасць (цярпiмасць), патрыятызм; адносна высокi узровень рэлiгiйнасцi, працавiтасць, спагадлiвасць i iнш. Традыцыйна беларускае М. у сваiх асноуных рысах доугi час захоувалася без iстотных змяненняу. У 19-20 ст. пад уплывам сац.-эканам. i грамадска-палiтычных абставiн значнай частцы насельнiцтва сталi уласцiва заiдэалагiзаванасць, атэiзм, нецярпiмасць да iншадумства i iнш. У сучасны перыяд у М. грамадзян Беларусi умацоуваюцца iдэi незалежнасцi краiны, пабудовы дэмакр. грамадства, свабоднага развiцця i самасцвярджэння асобы.
Нацыянальны характар, сукупнасць асноуных устойлiвых псiхалагiчных якасцей, якiя сфармiравалiся у нацыi у канкрэтных гiстарычных, сацыяльна-культурных i прыродных умовах развiцця. Iснуюць стэрэатыпныя уяуленнi наконт асаблiвасцей нацыянальнага характара розных народау свту (ням. пунктуальнасць, англ. традыцыяналiзм, яп. працавiтасць, бел. талерантнасць i iнш.). Але нацыянальны характар асобных народау адрознiваюцца не столькi пэунымi псiхалагiчнымi якасцямi, колькi iх сукупнасцю, ступенню розных нацыянальных супольнасцей. Першапачаткова паняцце «Нацыянальны характар» выкарыстоувалася падарожнiкамi, этнографамi для апiсання асаблicцей паводзiн, ладу жыцця, звычаяу, абрадау, традыцый розных народау. Першыя спробы даследавання нацыянальнага характара зроблены у сярэдзiне 19 ст. у Германii прадстаунiкамi кiрунку «псiхалогii народау» (В. Вунт, М. Лацарус, Г. Штайнталь i iнш.). У сярэдзiне 19 - 1-й пал. 20 ст. рабiлiся спробы даследавання рус. (М. Данiлеускi, К. Кавелiн, М. Лоскi i iнш.) i бел. (П. Шпiлеускi, А. Багдановiч, I. Канчэускi) н.х. У розных тэарэт. канцэпцыях н.х. разглядаецца як нешта прыроджанае, прадвызначанае генетычна, або як абумоуленае сац.-гiст. i культ. фактарамi i звязанае з пашыранасцю тыповых псiхал. якасцей сярод асобных прадстаунiкоу нацыi i iх суадносiнамi з агульначалавечымi якасцямi. Прадстаунiкi амер. культурнай (псiхалагiчнай) антрапалогii (Ф. Боас, Р. Лiнтан, М. Мiд i iнш.) лiчылi, што у кожнай культуры складваецца спецыфiчны, адносна устойлiвы тып асобы, выяуленне якога (а значыць, i н.х.) магчыма дзякуючы вывучэнню асаблiвасцей першаснай сацыялiзацыi дзяцей. Яны вызначалi асаблiвасцi н.х., зыходзячы з канцэпцый «базавай структуры асобы» (комплекс тыповых псiхал. якасцей, уласцiвых прадстаунiкам адной нац. культуры) i «мадальнай асобы» (найб. распаусюджаны у дадзенай культуры тып асобы). Адсюль атаясамлiванне н.х. з iдэяй адзiнай для грамадства структуры асобы, абсалютызацыя мiжкульт. i недаацэнка унутрыкульт. адрозненняу памiж iндывiдамi. Нацыянальны характар нярэдка разглядаецца у рамках даследавання праблемы менталiтэту. У апошнi час псiхал. адметнасцi розных народау даследуюцца праз выяуленне базавых каштоунасцей, этнiчных стэрэатыпау i уяуленняу, якiя вывучаюцца у межах этнiчнай псiхалогii. У даследаваннях н.х. выкарыстоуваюцца этнаграфiчныя метады збору iнфармацыi, псiхааналiз як спосаб асноунай iнтэрпрэтацыi, а таксама псiхал. тэсты.
Самасвядомасць беларусау
Самасвядомасць, усведамленне чалавекам сваiх дзеянняу, пачуццяу, думак, становiшча у грамадстве; цэласная ацэнка самога сябе як сацыяльнай iстоты. Служыць iндывiду асновай для самарэгулявання, самакантролю за сваёй дзейнасцю. Па накiраванасцi псiхiкi iндывiда самасвядомасцi арыентавана на унутраны свет, процiлеглая усведамленню знешняга свету, аднак уключае не толькi ацэнку свайго «Я», але i асэнсаванне адносiн свайго «Я» да знешняга свету - прыроды i грамадства. Структура самасвядомасцi уключае: самапазнанне - пазнанне «Я», яго сутнасцi i спецыфiкi, здольнасцей i магчымасцей, грамадскiх вынi кау сваiх паводзiн i учынкау; самаацэнку - ацэнку асобай самой сябе, сваiх магчымасцей, якасцей i месца сярод iншых людзей; iдэнтыфiкацыю - працэсс самаатаясамлення iндывiда з iнш. чалавекам, групай, пэуным узорам i iнш. Самасвядомасць не з`яуляецца прыроджанай уласцiвасцю чалавека: фармiруецца паступова у працэсе сацыялiзацыi асобы. У працэсе развiцця чалавек спачатку усведамляе знешнi свет, самасвядомасць дасягае на больш высокiм узроунi развiцця. Самасвядомасць - грамадска абумоуленая з`ява: фармiруецца з дапамогай ацэначных адносiн, якiя прад`яуляюцца грамадствам да асобнага чалавека. Самасвядомасць уласцiва не толькi iндывiду, але i грамадству, сац. групе, нацыi, якiя дасягнулi узроуню асэнсавання свайго становiшча у сiстэме грамадскiх адносiн, агульных iдеалау, мэтау i шляхоу iх дасягнення.
Лiтаратура
ментальнасць нацыянальны беларус самасвядомасць
1)Беларуская энцыклапедыя. Г.П. Пашкоу. 2000 г. Том 10
2)Беларуская энцыклапедыя. Г.П. Пашкоу. 2000 г. Том 14
)Беларуская энцыклапедыя. Г.П. Пашкоу. 2000 г. Том 11
)Беларусы. Сучасныя этнакультурныя традыцыi. Чаквiн I.У., Гурко А.У. 2007 г. Том10