Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай

  • Вид работы:
    Реферат
  • Предмет:
    История
  • Язык:
    Русский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    31,41 kb
  • Опубликовано:
    2010-12-15
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай

Палітычнае, сацыяльнаэканамічнае і духоўнакультурнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай

Змест

1. Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ 1588 г.

2. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльнапалітычнага ладу на беларускіх землях

3. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў

4. Вынікі аграрнай рэформы 1557 г. Эканамічнае і юрыдычнае становішча сялян

5. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць і гандаль

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Статут ВКЛ 1588 г.

Асноўнай прычынай, якая падштурхнула ВКЛ да збліжэння з Польшчай (Каронай), з’яўлялася чарговая, самая працяглая ў яго гісторыі Лівонская вайна (1558–1583). Так, у пачатку 1562 г. войскi маскоўскага цара Івана Грознага ўжо дайшлi да Шклова, Оршы, Вiцебска, а праз год, 15 лютага захапілі Полацк.

Няўдалы для ВКЛ ход вайны абудзіў у асяроддзі яго шляхты ідэю заключэння ўніі з Польшчай у мэтах абароны сваёй краіны. Але польскiя магнаты вырашылi скарыстаць цяжкае становiшча княства ў сваіх мэтах, навязаўшы яго паслам свае ўмовы ўніі. Іх абмеркаванне пачалося 10 студзеня 1569 г. у Люблiне, дзе адкрыўся агульны сейм Польшчы i ВКЛ, а 1 сакавіка большасць вялікакняскіх дэлегатаў, не пагадзіўшыся з польскiм праектам унii, пакiнула горад. У тых умовах палякі дамагліся ад караля акта аб далучэннi Украіны да Польшчы.

У адпаведнасці з зацверджаным 1 ліпеня 1569 г. актам уніі, абвяшчалася аб’яднанне Польшчы (Кароны) i ВКЛ у федэратыўную дзяржаву – Рэч Паспалiтую (РП) на чале з адзіным манархам Жыгiмонтам II Аўгустам (15691572) і двухпалатным сеймам. Для беларускалітоўскай шляхты ўтварэнне агульнай дзяржавы не адкідвала магчымасці далейшага ўдасканалення ўнутранага жыцця ВКЛ. Так, у 1581 г. тут быў створаны Вышэйшы суд – «Галоўны лiтоўскi трыбунал» і пачалася праца па падрыхтоўцы новага Статута. У лiку распрацоўшчыкаў апошняга былі вiленскi ваявода, вялiкi гетман і падканцлер Леў Сапега, канцлер Астафiй Валовiч i iнш.

Новы Статут, абнародаваны ў 1588 г., уяўляў сабою не толькі звод законаў, а і прававую гарантыю самастойнасцi сваёй дзяржавы. Характэрна, што ў ім зусім не згадвалася аб стварэнні РП. Усе яго 487 артыкулаў увабралі нормы адміністрацыйнага, ваеннага, судовапрацэсуальнага, шлюбнасямейнага і апякунскага, спадчыннага, зямельнага, ляснога і паляўнічага, крымінальнага права.

Палiтычны лад ВКЛ, замацаваны Статутам 1588 г., не адпавядаў таму яго становiшчу ў РП, якое вызначыў Люблiнскi акт. Фармальна дзве дзяржавы аб’ядноўвалi толькi супольныя манарх i сойм. Асобнымi ж для ВКЛ былi скарб i манета, канцылярыя, трыбунал, войска, законы, дзяржаўная мова. Выканаўчая ўлада ў княстве здзяйснялася ўласнай адміністрацыяй на чале з канцлерам. Такім чынам, паглынання Каронай ВКЛ не адбылося. Кіруючым вярхам княства ўдалося захаваць яго самастойнасць у складзе федэратыўнай РП.

2. Эвалюцыя дзяржаўнага і сацыяльнапалітычнага ладу на беларускіх землях

У адпаведнасці з Люблінскай уніяй, вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады ў РП былі кароль і парламент. Пасада караля з’яўлялася выбарнай, а парламент (сейм) складаўся з дзвюх палат – сената і пасольскай ізбы. Як вышэйшы кіруючы орган сенат (рада) фарміраваўся тэрмінам на два гады з найбольш знатных і ўплывовых прадстаўнікоў духоўных і свецкіх феадалаў, усяго да 150 чал. Больш за 200 дэпутатаў павятовых сеймікаў складалі пасольскую ізбу. Папярэдне абмеркаваныя пастановы аднагалосна прымаліся на агульным пасяджэнні сейма і пасля зацвярджэння іх каралём набывалі сілу закона. Іншая справа, што калі дэпутат, спасылаючыся на права liberum veto, галасаваў супраць, то адхіляўся ўвесь заканапраект.

Вышэйшая выканаўчая ўлада ўскладалася на караля. Пасля смерцi Жыгiмонта II Аўгуста (1572) шляхта прад’явіла новаму каралю Генрыху Валуа (15731574) пэўныя ўмовы, якія знайшлі адбітак у двух актах – «Пакта канвента» і так званых «генрыкавых артыкулах». Паводле першага дакумента, кароль абавязаўся праводзіць палітыку, скіраваную на ўмацаванне знешніх сувязяў з Францыяй. Паводле другога, ён быў абавязаны склiкаць сеймы ў Варшаве праз кожныя 2 гады, а ў асобных выпадках – часцей. Дзейнасць манарха кантралявалася 16 сенатарамірэзiдэнтамі. Ён не меў права склікаць апалчэнне і ўсталёўваць новыя падаткі без згоды сейма. Шляхта набывала правы стварэння аб’яднанняў (канфедэрацый). Адмова караля выконваць прад’яўленыя артыкулы і апраўдвала ўзброенае яму супраціўленне (рокаш). Такім чынам, РП уяўляла сабою канстытуцыйную саслоўную манархію. Сам кароль лiчыўся «першым сярод роўных» i абавязваўся захоўваць «залатыя шляхецкія вольнасці».

На працягу амаль ста гадоў пасля Люблінскай уніі ВКЛ у палітычнай сістэме РП мела статус самастойнай дзяржавы са сваёй тэрыторыяй, вышэйшымі (генеральны соймік, канцылярыя, трыбунал) і мясцовымі ўладнымі структурамі, заканадаўствам (Статут 1588), дзяржаўнай мовай, войскам, мытняй, скарбам і інш. Але пад уздзеяннем важных падзей (рэфармацыя, утварэнне ўніяцкай царквы, контррэфармацыя і інш.) беларуская шляхта трапляла ў залежнасць ад мясцовых магнатаў. Ёй удалося аднавіць дзейнасць свайго генеральнага сойміка, які збіраўся ў Вільні.

У 1673 г. сейм РП прыняў пастанову аб скліканні кожнага трэцяга агульнага заканадаўчага органа ў Гародні. Гэтая ўступка літоўскабеларускай шляхце магла мець канструктыўны працяг у справе ўмацавання самастойнасці княства. Але яе асабістыя амбіцыі апынуліся мацней дзяржаўных інтарэсаў. Яе імкненне набыць такія ж «залатыя вольнасці», далучыцца да «польскага народу шляхецкага» і тым узняць свой прэстыж, прымушала адмовіцца ад сваёй рэлігійнай (праваслаўнай) і нацыянальнай (літоўскабеларускай) ідэнтычнасці на карысць каталіцкай і польскай. Адной з выразных прыкмет гэтай з’явы стала пастанова жнівеньскага сойму 1696 г., паводле якой шляхта ВКЛ дамаглася ад караля РП увядзення на сваёй тэрыторыі польскай мовы замест беларускай. Тым самым дзяржаўнасць ВКЛ пазбавілася аднаго са сваіх важнейшых атрыбутаў. У выніку паміж саслоўямі шляхты з аднаго боку і сялянамі з мяшчанамі з другога – паглыбіўся раскол па рэлігійнанацыянальнай прыкмеце.

Пры гэтым шляхта як вышэйшае саслоўе па меры развіцця эканамічных, палітычных, духоўнакультурных працэсаў губляла былую еднасць і распадалася на групоўкі на чале з магнатамі. Папершае, з 1610 г. кароль перанёс сваю рэзідэнцыю ў Варшаву, таму іх уплыў у найбольшай ступені адчуваўся менавіта ў княстве. Пасутнасці, мясцовыя сеймікі выконвалі волю магнатаў, як правіла ігнаруючы дзяржаўныя інтарэсы. У тых умовах нават вышэйшы заканадаўчы орган – сейм – пачынае даваць збой. Так, за час з 1652 па 1764 гг. у вынiку подкупаў магнатамі яго дэпутатаў 48 пасяджэнняў з 55 было сарвана зза выкарыстання «лiберум вета».

У ХVІІІ ст. барацьба паміж магнацкімі групоўкамі (Патоцкiмi i Бранiцкiмi, Радзiвiламi i Чартарыскiмi) і прыхільнікамі розных канфедэрацый атрымала далейшае развіццё ў той час, як усё грамадства РП чакала кардынальных рэформ. Характэрна, што літоўскабеларуская шляхта не патрабавала ніякіх прывілеяў ні для сябе, ні для ВКЛ. На яго тэрыторыі працягвалі дзейнічаць Статут 1588 г., мясцовая адміністрацыя, ранейшыя шляхецкія тытулы, але разам з тым – і польская мова ў якасці дзяржаўнай. Невыпадкова ў другой палове ХУІІІ ст. у грамадскай думцы РП яшчэ працягвала існаваць як дзяржава двух народаў – Кароны і ВКЛ. Нават апошні яе кароль – ураджэнец маёнтка Волчын Берасцейскага пав. Станіслаў Панятоўскі тытулаваўся як стольнiк ВКЛ, а Тадэвуш Касцюшка называў сябе літвінам.

3. Працэс сацыяльнай і палітычнай кансалідацыі прывілеяваных саслоўяў

У Статуце 1588 г., акрамя іншага адбіўся падзел насельніцтва ВКЛ на саслоўі: шляхту, духавенства, мяшчан і простых людзей. Пачатак фарміраванню саслоўнай структуры быў пакладзены яшчэ ў канцы ХІVпершай палове ХV стcт., калі частка літоўскай знаці каталіцкага веравызнання, прыняўшы прывілеі і гербы польскай шляхты (1413) паспрабавала выказаць свой асобы статус у параўнанні з астатнім праваслаўным служылым баярствам. Такім чынам узнікла кансалідаваная сацыяльная група, якая першай заявіла аб сваіх палітычных і эканамічных прыярытэтах і дамаглася ад вялікага князя іх юрыдычнага прызнання. Прывілеем Казіміра 1447 г. усе баяры, у тым ліку, пабратаная з палякамі «шляхта», набывалі асобыя эканамічныя, юрыдычныя і іншыя правы. У 1522 г. вызначылася тэндэнцыя да замацавання існуючай сацыяльнай групы як прывілеяванага саслоўя пад запазычанай у палякаў назвай «шляхта» (szlachta), якая ў сваю чаргу паходзіла ад немцаў – «Geschlecht» (рыцар).

Саслоўе феадалаў, якое займала пануючае становішча ў эканамічных і прававых адносінах, не ўяўляла сабой адзінага цэлага і падраздзялялася на шэраг груп, прыналежнасць да якіх залежала ад радавітасці, памераў землеўладання, колькасці залежных людзей, займаемай пасады ў дзяржаўным апараце і інш. Да ліку найбольш знатнай, багатай і ўплывовай шляхты варта аднесці магнатаў, якія мелі тытулы князёў і паноў. У іх ліку – Алелькавічы, Валовічы, Гальшанскія, Гаштольды, Глябовічы, Ільінічы, Кішкі, Радзівілы, Пацы, Сангушкі, Тышкевічы, Хадкевічы, Чартарыйскія. Кожнаму з іх належалі велізарныя латыфундыі і не менш 1000 сялянскіх дымоў. Магнаты карысталіся ўсёй паўнатой маёмасных, асабістых і палітычных правоў. Іх маёнтківотчыны ўяўлялі сабой «дзяржавы ў дзяржаве». Яны мелі ўласныя ўзброеныя сілы, якія камплектаваліся з залежнай ад іх дробнай шляхты (баяр) і часткова сялян (панцырных баяр). Буйныя феадалы займалі найбольш важныя дзяржаўныя або прыдворныя пасады, якія прыносілі ім велізарныя прыбыткі.

Другую групу складалі сярэднія феадалы, якія называліся ў XVI ст. зямянамішляхтай і валодалі «добрай аселасцю», гэта значыць добрым іменем, усяго каля 650 шляхцічаў, якім належала ад 21 да 500 сялянскіх дымоў. Незадоўга да падпісання Люблінскай уніі разам з магнатамі ім належала 48, 4 % сялянскіх гаспадарак. Яны займалі другарадныя пасады ў дзяржаўным апараце і знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад князёў і паноў.

Да ніжэйшай групы шляхецкага саслоўя адносілася служылая шляхта – баяры, зямяне, якія за службу вялікаму князю або магнату атрымоўвалі невялікі надзел зямлі і самі працавалі на ім. Яны маглі займаць мясцовыя дзяржаўныя пасады і знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад багацейшых феадалаў.

Прававое становішча шляхты, у параўнанні з іншымі саслоўямі, было абаронена найлепшым чынам. Толькі шляхціч меў права займаць пасады ў дзяржаўным апараце і судзе, свабодна купляць і прадаваць маёнткі, валодаць феадальна залежнымі сялянамі, без аплаты пошліны (мыта) вывозіць на продаж за мяжу прадукты, удзельнічаць у сойміках і быць абраным у дэпутаты на вальны сойм. Шляхцічу гарантавалася асабістая свабода, ён быў вызвалены ад падаткаў і павіннасцей, за выключэннем ваеннай службы і падаткаў на вайну.

Па рашэнні вялікага князя з радай і асобных магнатаў для мяшчан і сялян, якія неслі ваенную службу, быў магчымы пераход у шляхецкае саслоўе. Прыналежнасць да вышэйшага саслоўя можна было страціць у сувязі з учыненым шляхцічам злачынствам, але па рашэнні суда. Тое ж магло адбыцца, калі шляхціч пачаў здабываць сабе сродкі да існавання, займаючыся рамяством або гандлем.

Да вышэйшага саслоўя адносілася духавенства хрысціянскага веравызнання, за выключэннем манаства. Акрамя таго, царква ператварылася ў буйнога феадала, якому належалі значныя зямельныя ўладанні і залежнае сялянства.

4. Вынікі аграрнай рэформы 1557 г. Эканамічнае і юрыдычнае становішча сялян

У канцы ХVпачатку ХVІ стст. асноўнымі вытворчымі адзінкамі былі сялянскія гаспадаркі – «дымы», маёнткі феадалаў – двары, а таксама фальваркі. Аснову гаспадаркі складала зямляробства. Сялянскае землекарыстанне было надзельным і абшчынным. Сяляне адной вёскі сумесна з феадалам карысталіся лясамі, сенажацямі і пашай.

Важнай урадавай пастановай, накіраванай на павелічэнне даходнасці і таварнасці феадальных гаспадарак, была «Устава на валокі» 1557 г. У гэтым законе ўсе землі прызнаваліся ўласнасцю дзяржавы або феадала, у тым ліку і тыя, якія належалі сялянам па звычаёваму праву «отчыны», «дзедзіны» і інш. Статут 1566 г. пацвердзіў новае палажэнне і, акрамя таго, забараніў сялянам яе куплюпродаж. Такім чынам, усе сяляне пазбаўляліся зямельнай уласнасці, а ў выніку «валочнай памеры» атрымалі зямлю – надзелы і ўчасткі (на абшчынным полі) у карыстанне разам з комплексам абавязковых павіннасцяў.

Дробная шляхта абавязана была даказаць сваю прыналежнасць да вышэйшага саслоўя. Пры адсутнасці адпаведных дакументаў яна пазбаўляліся правоў на зямлю і разглядалася як яе арандатар або пераводзілася ў разрад падатковага насельніцтва. У некаторых выпадках дробнаму шляхцічу ўзамен ранейшага ўладання выдзяляўся іншы ўчастак, горшай якасці і за межамі зноў створаных фальваркаў – «за сцяной», і такіх уладальнікаў сталі называць засцянковай шляхтай.

Аграрная рэформа, распачатая Жыгімонтам ІІ Аўгустам у 1557 г. завяршылася каля 1570 г., а ва Ўсходняй Беларусі нават пазней. Разам з панскім дваром, гаспадарка якога забяспечвала ўнутраныя патрэбы феадала, пашырыліся фальваркі, зарыентаваныя на вытворчасць сельскагаспадарчых прадуктаў і іх продаж на рынку. Замацаванне за кожнай фальваркавай валокай 7 сялянскіх забяспечвала высокую даходнасць гаспадарак. За карыстанне зямлёй для сялян усталёўваліся тыя павіннасці, якія больш адпавядалі эканамічным інтарэсам іх гаспадароў. У сваёй большасці від гэтых павіннасцяў абумовіў падзел сялянства на цяглых і асадных. Паводле Статутаў 1566 і 1588 гг. пражыванне «пахожых» у аднаго гаспадара на працягу 10 гадоў ператварала іх у прыгонных, а час пошуку ўцекачоў павялічваўся з 10 да 20 год.

На ўсходзе краіны, дзе аграрная рэформа завяршылася пазней, фальваркавапаншчынная сістэма не зрабілася дамінуючай. Таму тут асноўнымі павіннасцямі сялян заставаліся грашовая (чынш) і прадуктовая рэнта. Тут жа захавалася абшчыннае землекарыстанне.

Аграрная рэформа, у цэлым, выклікала нездавальненне сялян. Але сістэма дзяржаўнага кіравання і феадальнага гаспадарання ў РП была дастаткова моцнай, каб прымусіць насельніцтва выконваць павіннасці на карысць уладальнікаў зямлі. У выніку «валочнай памеры», удасканалення арганізацыі вытворчасці, упарадкавання сістэмы падаткаабкладання і інш. мерапрыемстваў адбылося пашырэнне плошчы ворных зямель і росту прадукцыйнасці працы. У сельскай гаспадарцы стаў назірацца пэўны ўздым. Фальваркі, створаныя на захадзе і ў цэнтры краіны, давалі ўстойлівы прыбытак.

Такім чынам, у выніку ажыццяўлення аграрнай рэформы 1557 г. у сельскагаспадарчым сектары, папершае, адбылося ўсталяванне фальваркавапаншчыннай сістэмы. Падругое, змянілася сістэма падаткаабкладання: замест падворнага (дым, служба) прынцыпу ўводзіўся пазямельны (ад валокі). Патрэцяе, укаранілася тэхналогія трохпольнага севазвароту, у выніку чаго павысілася прадукцыйнасць працы, даходнасць гаспадарак істотна ўзрасла, узмацнілася іх сувязь з рынкам. Пачацвёртае, на захадзе і ў цэнтры Беларусі назіраліся разбурэнне сялянскага абшчыннага і пераход да падворнага землекарыстання. Папятае, адбылося канчатковае запрыгоньванне сялянства.

У выніку разбуральных войн з сярэдзіны ХVII па 20я гг. ХVІІІ ст. Беларусь трапіла ў паласу эканамiчнага заняпаду. Ён быў абумоўлены найперш рэзкім скарачэннем сялянскага насельніцтва – непасрэдных вытворцаў харчовых прадуктаў і сыравіны. Так, у 1672 г. у маёнтку Паставы загінулі амаль усе сяляне, а ў самім мястэчку і трох навакольных вёсках ацалела толькі пяць сем’яў. Многія землеўладанні Гарадзенскага, Ашмянскага, Браслаўскага пав. і нават цэлых ваяводстваў – Менскага, Полацкага, Мсціслаўскага, Берасцейскага – былі цалкам разбураны і пазбавіліся многіх работнікаў. Яшчэ большае спусташэнне спасцігла беларускія гарады. У выніку толькі з 1650 па 1673 гг. колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася з 2, 9 млн чал. да 1, 4.

Наступная, Паўночная вайна прынесла чарговыя людскія страты: было забіта, загінула ад голаду і хвароб трэць насельніцтва з 2, 1 млн чал. Сялянства і мяшчане былі абавязаны пастаўляць шведскім і рускім войскам правіянт, фураж, жывёлу. Акрамя таго, іх знаходжанне на тэрыторыі Беларусі суправаджалася знішчэннем усяго каштоўнага, што магло спатрэбіцца праціўніку. У выніку цэлыя паветы трапілі ў запусценне. Сялянскія надзелы істотна скараціліся. Мноства дзяржаўных зямель заставалася неапрацаванымі. Так, у пачатку ХVІІІ ст. пуставаў 41 % валок у Брэсцкай, 71,5 %  у Гародзенскай эканоміях.

Кожны раз, пасля чарговай навалы дзяржаўная і ўладальніцкая адміністрацыя прыкладалі намаганні да аднаўлення сваіх і сялянскіх гаспадарак. У гэтых мэтах асобныя ўладальнікі ішлі на часовую перадачу зямлі сялянам у карыстанне, абмежаваўшы іх павіннасці чыншам і аброкам. Падругое, сялянам на ільготных умовах і нават бясплатна дазвалялася ўзяць столькі зямлі, колькі тыя маглі апрацаваць. Вядома ж, з паляпшэннем гаспадарчых спраў уладальнік ізноў аднаўляў павіннасці ў поўным аб’ёме.

Да сярэдзіны ХVІІІ ст. на захадзе Беларусі паншчына займала галоўнае месца сярод iншых павiннасцей і стала складаць да 8–12 i нават 16 дзён на тыдзень з цяглай валокi. Да адпрацовачных павiннасцей таксама адносiлiся гвалты (усёй сям’ёй 12 разоў на год: лесапавал, стагаванне, жнiво), шарваркi (рамонтныя i будаўнiчыя работы); падводная павiннасць (12 разы на год або 15 злотых), старажоўшчына (24 чал. ад вёскi штодня на двары гаспадара); начная варта. Штогод сяляне плацiлi падымнае, прадуктовы аброк (дзякла) і інш. падаткі

Такая сістэма феадальнага гаспадарання і сялянскіх павіннасцей існавала да апошняга падзелу Рэчы Паспалітай. Усе сяляне падзяляліся на людзей гаспадарскіх, (залежных непасрэдна ад вялікакняскай гаспадарчай адміністрацыі), людзей панскіх (уладальніцкіх, залежных ад асобных феадалаў), і царкоўных (залежных ад цэркваў, манастыроў і вышэйшага духавенства). Асноўную масу феадальна залежных сялян складалі людзі цяглыя, асадныя, агароднікі і даннікі. Цяглы сялянскі двор мог карыстацца адной валокай зямлі і абавязаны быў несці наступныя павіннасці: адпрацоўваць баршчыну па два дні на тыдзень са сваімі прыладамі працы (дадаткова летам яшчэ чатыры дні талок), рамантаваць і будаваць масты, дарогі, замкі, несці вартавую службу, касіць сена для маёнтка, выконваць падводную навіннасць, плаціць грашовы (чынш) і натуральны падаткі.

Асадныя сяляне баршчыны не выконвалі, а абавязаны былі плаціць 30 грошаў і адпрацоўваць 12 дзён талок, або ўзамен іх уносіць 12 грошаў. Акрамя таго, яны павінны былі несці і іншыя павіннасці.

У найбольш цяжкім становішчы знаходзіліся сялянеагароднікі. Іх зямельныя надзелы былі роўныя тром маргам зямлі (1,6–1,8 га). Асноўнай іх павіннасцю была паншчына па адным дні на тыдзень і дадаткова на працягу лета шэсць дзён на жніве або праполцы. У сувязі з тым, што адна валока зямлі дзялілася на 1012 сем'яў агароднікаў, яны адбывалі 1012 дзён баршчыны з адной валокі на тыдзень.

Памер ворных зямель сялян даннікаў залежаў ад колькасці працаздольных асоб у гаспадарцы, наяўнасці прылад працы і коней. Павіннасці даннікаў вызначаліся ў залежнасці ад агульных абавязкаў, якія накладаліся на вёску або воласць у цэлым. Самі сяляне на агульнай сходзе выбіралі «старца», які з’яўляўся мясцовай службовай асобай, размяркоўвалі павіннасці па сялянскіх гаспадарках«дымах». Сабраныя з даннікаў грашовыя і натуральныя падаткі старцы абавязаны былі здаваць мясцовым прадстаўнікам дзяржаўнай адміністрацыі. Падаткі, якія збіраліся з сялянданнікаў, захоўвалі старадаўнія назвы, такія, як палюддзе, дзякла, сярэбшчына, стацыя. Сялянеданнікі былі абавязаны выконваць работы па ўтрыманні і будаўніцтву замкаў, мастоў, дарог, браць удзел у ваенных паходах. Яны не былі падпарадкаваны непасрэдна якомунебудзь феадалу, а выконвалі павіннасці толькі на карысць вялікага князя або дзяржавы. Стварэнне новых фальваркаў, а таксама падараванні цэлых вёсак і валасцей асобным феадалам прывялі да таго, што колькасць сялянданнікаў рэзка скарацілася.

Сялянеслугі ў дзяржаўных уладаннях на захадзе Беларусі былі прадстаўлены сялянаміпрамыславікамі (стральцы, асочнікі) і сялянамірамеснікамі. З сярэдзіны XVI ст. тэрмінам «баярын» («баярын панцырны», «баярын путны») сталі абазначаць і асоб сялянскага саслоўя, асноўнай павіннасцю якіх была ваенная ці кур’ерская служба. У другой палове XVI ст. яшчэ выступаў ранейшы тэрмін «слуга», «чалавек», «служка», але з канца XVI ст. ён саступіў месца тэрміну «баярын». Сялянеслугі ў 60я гады XVI – 20я гады XVII ст. мелі на 0, 15 – 0, 2 валокі больш, чым у цяглых і чыншавых сялян. Але ў 30я гады XVII – пачатку 60х гадоў XVIII ст. забяспечанасць зямлёй слугсялян з цяглымі і чыншавымі амаль зраўнялася.

Акрамя ўказаных катэгорый сялян, у сёлах пражывалі беззямель ныя асобы – халупнікі, якія мелі толькі сваё жыллё – халупу, і кутнікі, што туліліся па чужых кутах. Не маючы сваіх сродкаў вытворчасці, яны вымушаны былі наймацца ў работнікі да феадалаў, багатых гараджан і сялян або займацца рамяством. Гаротны маёмасным стан агароднікаў, халупнікаў, кутнікаў быў выкліканы, як правіла, ваенным часам, свавольствам уладальніка і іншымі абставінамі. У першай палове ХУІІІ ст. гэтыя катэгорыі складалі 1/10 усяго сялянства. Але іх роля ў працэсе сельскагаспадарчай вытворчасці, роўна як і доля ў суме агульных павіннасцей усіх сялян была нязначнай.

Самай бяспраўнай часткай насельніцтва працягвала заставацца чэлядзь нявольная. Колькасць яе значна скарацілася зза пераводу феадаламі ў стан агароднікаў. Азінай крыніцай з’яўлення чэлядзі нявольнай быў ваенны палон.

Пасля рэформы сялянскае саслоўе зрабілася больш сацыяльна аднародным. Характэрным адрозненнем яго маёмаснага стану пасля рэформы 1557 г. і ўступлення ў сілу Статута 1588 г. зрабілася поўная асабістая залежнасць ад уладальніка. Прававое становішча ўсіх катэгорый сялян характарызавалася іх палітычным бяспраўем, абмежаванай праваздольнасцю, павышанай крымінальнай адказнасцю. Ім забаранялася займаць пасады ў дзяржаўным апараце. Іх удзел у палітычным жыцці абмяжоўваўся толькі мясцовымі справамі, правам на падачу ўраду чалабітных на незаконныя дзеянні адміністрацыі, правам голаса ў абшчыне, права грашовагандлёвых аперацый. Асноўнае абмежаванне правоў сялян заключалася ў адмаўленні права ўласнасці на зямлю. За рознага кшталту правіннасці ён падлягаў суду гаспадара, які караў у адпаведнасці з існаваўшым заканадаўствам. За забойства селяніна гаспадар нёс крымінальную адказнасць. Прыгонных сялян дазвалялася прадаваць іншаму ўладальніку, але выключна з зямлёй і сумесна з астатнімі членамі сям’і.

У Канстытуцыі 3 мая 1791 г. была прадпрынята спроба юрыдычнага і сацыяльнаэкнамічнага паляпшэння становішча сялянства, але яна не прынесла станоўчага выніку. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі іх становішча зрабілася яшчэ горшым.

5. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць і гандаль.

У прамой i непасрэднай залежнасцi ад сельскай гаспадаркi знаходзiлiся гарадскiя рамёствы i гандаль. Дзякуючы аграрнай рэформе, уздыму сельскагаспадарчай вытворчасці і актывізацыі таварнаграшовых адносін назіраўся рост гарадоў і мястэчак. З другой паловы ХVІ да сярэдзіны ХVІІ ст. на Беларусі іх колькасць павялічылася з 382 да 462. Гарады з’яўляліся цэнтрамі вытворчасці рамесных вырабаў і гандлю, выконвалі адміністрацыйную, абарончую, культурную і іншыя функцыі. У кожным з буйнейшых гарадоў – Полацку, Магілёве, Віцебску, Берасці, Пінску пражывала каля 10 тыс. чал. Менавіта там вызначыўся імклівы рост рамяства. Так, у другой палове ХУІІ ст. у Магілёве існавала 80 рамесніцкіх прафесій, Берасці – да 68, Менску – 50 і г. д. Да гэтага часу ўзраслі і ўзмацніліся рамесныя аб’яднанні – цэхі. Вядома, што ў 16 гарадах існавала 112 цэхаў. На тым этапе свайго развіцця яны адыгрывалі прагрэсіўную ролю, выпрацоўваючы адзіныя прынцыпы і правілы вырабу і продажу сваіх вырабаў.

Уздым сельскай гаспадаркі і рамяства стымуляваў пашырэнне гандлёвых сувязей унутры краіны, спрыяў фарміраванню новых рынкаў. Найбольш прывабнымі гарадамі для беларускіх купцоў за межамі ВКЛ з’яўляліся Варшава, Люблін, Познань, куды вывозіліся фрукты, скуры і вырабы з іх. Адтуль жа везлі тканіну і металічныя вырабы. За межы РП, у Крулявец і Рыгу вывозілі збожжа, лён, пяньку, а прывозілі соль, сялёдку, сукно. Усходнія гарады Беларусі актыўна гандлявалі з Маскоўскай дзяржавай.

Разам з рамяством і гандлем развівалася гарадское жыццё, у адпаведнасці з правам на самакіраванне, нададзеным вялікім князем, каралём або ўладальнікам зямлі. Вылучэнне гараджан у асобнае саслоўе знайшло адбітак у тэрміне «мяшчане», які паходзіць ад беларускай назвы горада («месца») і атрымаў устойлівае распаўсюджанне ў другой палове XV ст. Так, у дагаворы Полацка з Рыгай ад 1465 г. ужо згадваюцца «мяшчане». У гэтае саслоўе ўключаліся заможныя рамеснікі, купцы і гандляры, якія складалі адну супольнасць, плацілі асноўную частку падаткаў, мелі выключныя правы ў выбарах і працы магістрата.

Сярэднюю групу гараджан складалі дробныя гандляры і рамеснікі, якія валодалі неабходнымі прыладамі працы і невялікай маёмасцю (дом), але істотнага ўплыву на жыццё горада не аказвалі.

Найбольш бедную частку гараджан складалі чаляднікі, вучні майстроў, найміты, хатняя прыслуга. Усе яны належалі да разраду «чорных людзей». Нарэшце існавала сацыяльная група гарадскіх нізоў – «гульцяёў», «людзей лёзных» і інш., якія існавалі за кошт выпадковых заробкаў або жабрацтва. Прававое гарадскіх нізоў нагадвала становішча феадальназалежных людзей. Адрозненне заключалася толькі ў тым, што чаляднік і вучні маглі пайсці ад свайго гаспадара (майстра), разлічыўшыся з ім за даўгі.

Найбольш шырокімі правамі валодалі вярхі мяшчан Вільні, Полацка, Берасця, Менска і іншых буйных гарадоў, якія карысталіся магдэбургскім правам і адмысловымі ільготнымі граматамі. Яны былі вызвалены ад уплаты праязных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і ад падводнай павіннасці. Кіраванне гарадскімі справамі ў гарадах з магдэбургскім правам, знаходзілася, у асноўным, у руках вярхушкі. Па сваім маёмасным становішчы яна набліжалася да феадалаў, хоць і не адносілася да вышэйшага саслоўя.

Гарадское жыццё парушалася частымі войнамі. Так, у выніку антыфеадальнай вайны 16481651 гг. найбольшыя страты панеслі гарады на поўдні і паўднёвым усходзе – Берасце, Пінск, Тураў, Мазыр, Рэчыца, Гомель і інш. Яшчэ большымі разбурэннямі скончылася вайна Расіі з РП, калі амаль цалкам былі знішчаны Мсціслаў, Віцебск, Орша, Ляхавічы і інш. Колькасць жыхароў у Магілёве, Полацку, Быхаве рэзка скарацілася. Калі ў 1650 г. у Гародні налічвалася 130 рамеснікаў, то ў 1680 – толькі 12. Мноства майстроў былі вывезены ў палон. Вядома, што з іх удзелам будавалася Гранавітая палата ў Маскве, палац Аляксея Міхайлавіча ў с. Каломенскім і інш. Заняпад 22 беларускіх гарадоў быў настолькі моцным, што сейм РП прыняў пастанову аб вызваленні іх насельніцтва ад падаткаў тэрмінам на 4 гады. Пад час Паўночнай вайны моцна пацярпелі ўсходнія гарады Беларусі – Мсціслаў, Орша, Віцебск, Магілёў. Шведы спалілі Мір, Клецк, Ляхавічы, Нясвіж, разрабавалі Гародню, Пінск, Новагародак, Ліду, Менск, Магілёў.

У другой палове ХVІІІ ст. у сістэме карпаратыўныя арганізацыі рамеснiкаў выявіліся прыкметы разлажэння. Папершае, значная іх колькасць (1025%) не выказвала зацікаўленасці ў цэхах і працавала самастойна. Падругое, у параўнанні з ХVІІІ ст. скарацілася колькасць цэхаў (у Менску з 11 да 9, Магілёве – з 17 да 9, Гародні – з 8 да 7, Шклове – з 11 да 4). Тым не менш, колькасны рост рамеснікаў у гарадах узрастаў. Павялічвалася і колькасць прафесій, звязаных з маталаапрацоўкай, пашывам адзення, будаўніцтвам. У асобных месцах выявілася пэўная спецыялізацыя: у Капылі – прадзенне, ткацтва, пашыў адзення; Слуцку – вытворчасць гарбарных вырабаў і зброі).

Новай з’явай у эканамiчным жыццi Беларусi першай паловы ХVIII ст. зрабiлася зараджэнне i развiццё мануфактурнай вытворчасцi. У адрозненне ад майстэрань, мануфактура ўяўляла сабой прадпрыемства, якое належала купцу або феадалу. Але ўладальнікі самi не выраблялi прадукцыю, а наймалi для гэтых мэтаў майстроў i наймітаў (рабочых). Падругое, на гэтых прадпрыемствах пачалi выкарыстоўвацца механiчныя прылады працы (станкi). Характэрнай прыкметай мануфактуры з’яўляецца ўзнікненне падзелу працы. Так, на Гродзенскай суконнай мануфактуры кожны з наймітаў выконваў даручаную яму аперацыю: часаў воўну, праў ніткі, ткаў палатно, фарбаваў яго і інш. На Беларусi такія прадпрыемствы адрознiвалiся ад заходнееўрапейскiх тым, што большасць з іх (вотчынныя мануфактуры) належала феадалам, а рабочымi з’яўлялiся іх прыгонныя.

Адначасова ў гарадах і мястэчках, сталi узнiкаць i купецкiя мануфактуры, на якіх працавалi асабіста свабодныя рабочыя. Колькасць купецкiх мануфактур значна саступала вотчынным з прычыны слабай канкурэнтаздольнасцi першых: выкарыстанне наёмнай працы было значна даражэй за працу прыгонных. З другога боку, назiралася тэндэнцыя да паступовага пашырэння выкарыстання на тых самых вотчынных мануфактурах менавiта наймітаў, бо прадукцыйнасць працы прыгоннага сялянства, не зацiкаўленага ў яе вынiках, не магла не адбiвацца на якасцi прадукцыi. Так, на заснаванай у 1758 г. М.К. Радзiвiлам у Слуцку фабрыцы паясоў («персіярні») разам з прыгоннымi працавалi i мяшчане. Выкарыстанне 24 станкоў, кожны з якіх абслугоўваўся 2 рабочымі, дазваляла выпускаць да 200 паясоў у год.

У 6070 гг. ХVIII ст. па загаду караля галоўны ўпраўляючы эканомiямi А. Тызенгауз заснаваў больш за 20 мануфактур у Гароднi, фабрыкi залатой i срэбранай нiтак, па выпуску шаўковых вырабаў, панчох, капелюшоў, карэт i iнш. Тут працавала каля 1 500 рабочых. Акрамя іх, сюды запрашаліся майстры з Францыі, Італіі, Германіі. У Магілёве ў 1786 г. існавала 22 гарбарныя і 2 цагляныя заводы. Да канца ХVІІІ ст. пад назвай «фабрыка» або «завод» на Беларусі налічвалася ўжо звыш 250 мануфактур. Але асноўную масу тавараў паранейшаму давалі рамесныя майстэрнi, якія захавалі цэхавыя структуры.

Пэўнаму ўздыму эканомiкi і гандлю спрыяла ўпарадкаванне дзяржаўнага кіравання. У прыватнасцi, у 1764 i 1775 гг. урад РП увёў агульную мытную пошлiну, у тым лiку для шляхты, духавенства i караля, а ўсе ўнутраныя мытнi скасоўвалiся. Ляхвярскi працэнт быў абмежаваны. У 1766 г. уводзіліся адзiныя меры вагi, аб’ёму i даўжынi. Беларускае купецтва вывозiла на знешнi рынак у асноўным сельскагаспадарчыя тавары, лес, вырабы з драўнiны. Iх спажыўцамi з’яўлялiся ў асноўным жыхары Польшчы, Прусii, Расii. Блiжэйшымi гандлёвымi цэнтрамi з’яўлялiся Гданьск і Крулявец. Прывозiлася тканiна, вырабы з жалеза, медзь, галантарэя, прадметы раскошы. У развiццi унутранага гандлю ўсё большую ролю адыгрывалi кiрмашы, буйнейшыя з якiх былi у Менску, Шклове, Бешанковiчах, Зельве. Развiццю гандлю спрыяла пабудова сухапутных сродкаў зносiн – трактаў, накшталт ПiнскаСлонiмскага i ПiнскаВалынскага. Паранейшаму важнейшымi сродкамi зносiн заставаліся рэкi. У 17671784 гг. былi пабудаваны каналы, злучыўшыя басейны Нёмана з Дняпром (канал Агiнскага) i Прыпяцi з Бугам.

З сярэдзiны ХVIII ст. у РП, у тым ліку на Беларусі, намецiўся пэўны эканамiчны ўздым. Адным з прыкмет таго быў рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. У гэты час тут icнаваў 41 горад i 397 мястэчак з агульнай колькасцю жыхароў 370 тыс. чал або 11% ад 3, 6 млн. насельнiцтва. У эканоміцы РП паранейшаму панаваў феадальна спосаб вытворчасцi, заснаваны на эксплуатацыi прыгоннага сялянства. Тут, у адрозненне ад Заходняй Еўропы, усё яшчэ панавала аграрнарамесная цывілізацыя.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Гісторыя Беларусі: у 2х ч. Ч.1. Са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.: Курс лекцый / І.П.Крэнь, І.І.Коўкель і інш. – Мн., 2000.

2. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. – Мн., 1994.

3. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.

4. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В. В. Гетад, M. I. Калінскі. 3  е выд. – Мн., 1992.

Похожие работы на - Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!