Параўнальныя канструкцыі ў зборніку Р. Барадуліна 'Трэба дома бываць часцей'

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    36,73 Кб
  • Опубликовано:
    2016-01-12
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Параўнальныя канструкцыі ў зборніку Р. Барадуліна 'Трэба дома бываць часцей'

Змест

Уводзіны

. Метафара ў творчасці Рыгора Барадуліна

.1 Метафара: структурна-граматычны аспект даследавання

.2 Лексіка-семантычныя комплексы метафар

.3 Функцыі метафар

. Параўнальныя канструкцыі ў зборніку Р. Барадуліна Трэба дома бываць часцей

.1 Структура параўнальных канструкцый

.1.1 Параўнанні на ўзроўні слова

.1.2 Параўнанні на ўзроўні словазлучэння

.1.3 Параўнальныя канструкцыі на ўзроўні сказа

.2 Функцыі параўнальных канструкцый

. Эпітэты

.1 Класіфікацыя эпітэтаў паводле сувязі з паяснёным словам

.2 Спосабы граматычнага выражэння эпітэтаў

.3 Функцыянальна-стылістычная роля эпітэтаў у вершах Р. Барадуліна

Заключэнне

Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

У літаратурна-мастацкім стылі выкарыстоўваюцца разнастайныя сродкі і нават цэлыя фрагменты іншых стыляў (навуковага, афіцыйна-дзелавога, публіцыстычнага), таму ён як бы ўбірае ў сябе шматвобразную гаму розных стылёвых афарбовак. Асабліва шырока прадстаўлены ў мастацкім стылі размоўны стыль, што абумоўлена самой структурай мастацкіх твораў, які шырока ўключае ў сябе форму дыялога, маналога і сказа. У мастацкім маўленні наглядаецца шырокая метафарычнасць, вобразнасць адзінак розных моўных узроўняў, выкарыстоўваюцца багатыя магчымасці сінанімікі, мнагазначнасці. Усе сродкі, у тым ліку нейтральныя, прызначаны служыць выражэнню сістэмы вобразаў, паэтычнай думкі мастака.

Мова мастацкай літаратуры як частка агульналітаратурнай мовы выходзіць за яе межы, адлюстроўваючы нелітаратурныя лексічныя элементы. Так, для стварэння мясцовага каларыту, моўнай характарыстыкі персанажаў, дасягнення экспрэсіі ў мастацкім стылі шырока выкарыстоўваюцца прафесіяналізмы, дыялектызмы, прастамоўная лексіка. Выкарыстанне нелітаратурных моўных сродкаў зяўляецца функцыянальна абумоўленым і матываваным, стылістычна апраўданым. Аўтар выкарыстоўвае і патэнцыяльныя магчымасці мовы і стварае словы, якіх няма ў сучаснай мове, неалагізмы і аказіяналізмы.

Побач з магчымасцю і дапушчальнасцю выхаду за нормы і межы літаратурнай мовы (у асноўным у сферы лексікі і словаўтварэння), мова мастацкай літаратуры вылучаецца і строгай нарматыўнасцю, якая заключаецца ў патрабаванні высокай дакладнасці, дасканалай адабранасці слова, высокай пісьменнасці.

Мова мастацкай літаратуры гэта мова мастацтва слова, галоўнай функцыяй якой зяўляецца функцыя эстэтычная, хоць і камунікатыўная функцыя праяўляецца тут у поўнай меры. Мова мастацкай літаратуры аказвае вялікі ўплыў на развіццё літаратурнай мовы.

Такім чынам, найбольш важнымі асаблівасцямі літаратурна-мастацкага стылю выступаюць экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць і вобразнасць. Гэтым тлумачыцца шырокае выкарыстанне ў мастацкім маўленні разнастайных вобразна-выяўленчых адзінак, якія павышаюць яго дзейснасць, дазваляюць падкрэсліваць своеасаблівасць прадметаў, выразіць індывідуальную, субектыўную ацэнку, што адпавядае задачам паведамлення. Адзінкі, якія заснаваны на пераносным ужыванні, маюць агульную назву тропаў Уласна мастацкім лексічным сродкам зяўляюцца паэтызмы, якім уласціва адценне ўрачыстасці, узнесласці, лірычнасці, хоць сустракаюцца яны не так і часта. Эстэтычнай функцыяй і эстэтычнай матываванасцю мовы мастацкай літаратуры тлумачыцца і іншая норма мастацкай мовы, якая ставіць яе ў асаблівае становішча ў адносінах да іншых функцыянальных стыляў. Гэта недапушчальнасць стандарта, шаблона ў мове. Такім чынам, асаблівасць мовы мастацкага стылю складаюць:

Адзінства камунікатыўнай і эстэтычных функцый.

Шматстылёвасць, г.зн. магчымасць уключэння элементаў іншых стыляў, а таксама вялікая разнастайнасць стыляў індывідуальных, стыляў літаратурных школ і напрамкаў.

Шырокае выкарыстанне вобразна-выяўленчых сродкаў.

Праяўленне творчай індывідуальнасці аўтара.

Беларускі народ мае багатую культурную спадчыну, звязаную з гістарычнымі асобамі, творчасць якіх набыла папулярнасць сярод чытачоў і займае пачэснае месца ў сучаснай айчыннай і сусветнай літаратуры. Такой велічнай фігурай, якой ганарыцца беларускі народ, зяўляецца пісьменнік М. Гарэцкі.

Літаратурная спадчына Максіма Гарэцкага даследавалася ў асноўным літаратуразнаўцамі, значна менш і, як правіла, фрагментарна - лінгвістамі. Вывучэнне мовы твораў мастака слова зяўляецца надзвычай актуальнай і неабходнай задачай для моваведаў, і сёння яно не можа быць плённым і ўсебаковым, калі інтарэсы навукоўцаў розных галін вызначаюцца пэўнымі межамі. У першую чаргу гэта датычыць літаратуразнаўцаў і лінгвістаў, аб неабходнасці ўзаемадзеяння якіх пры вывучэнні стылю і мовы мастацкага тэксту заўважыў яшчэ В. У. Вінаградаў: Тэндэнцыя да абяднання лінгвістычных і літаратуразнаўчых канцэпцый формы і зместу слоўна-мастацкага твора на аснове паглыбленага сінтэзу іх, на аснове вывучэння сэнсу, ідэі, задумы, як слоўна-структурнага элемента мастацкага цэлага, плённая і перспектыўная [1, с. 104]. Яшчэ больш настойліва падкрэслівае гэта палажэнне Б. Мейлах: Хоць у вывучэнні мастацкай творчасці маюцца немалыя поспехі, дзіўны сепаратызм гэтай галіны ведаў кантрастна выступае на фоне ўзаемнага ўзбагачэння навук у адзіным працэсе пазнання прыроды, грамадскіх адносін. I далей аўтар выказвае надзвычай актуальнае палажэнне і для нашага часу: Для ўсебаковага асвятлення неабходна збліжэнне літаратуразнаўства перш за ўсё з навукамі грамадскімі - філасофіяй, гісторыяй, мастацтвазнаўствам, псіхалогіяй, мовазнаўствам, а таксама, у межах мэтазгоднасці, і з навукамі прыродазнаўча-матэматычнымі [2, с. 137].

Такое ж збліжэнне неабходна і лінгвістам. У сувязі з гэтым выкажам свой погляд на адзін аспект важнай праблемы лінгвістыкі тэксту: нельга вывучаць мову твора без вывучэння светапогляду пісьменніка, а светапогляд пісьменніка выяўляецца ў мастацкім творы праз слова, выбар якога вызначае як яго творчасць, яе адметнасць ад іншых, так і яго творчую асобу.

Мова прозы не можа разглядацца ў адрыве ад гісторыі мовы і літаратуры, таму што матэрыялам прозы зяўляецца не вобраз і не эмоцыі, а слова [3, с. 22]. У свой час А. А. Патабня гаварыў толькі аб збліжэнні гісторыі літаратуры з гісторыяй мовы: Гісторыя літаратуры павінна ўсё больш і больш збліжацца з гісторыяй мовы, без якой яна гэтак жа ненавуковая, як фізіялогія без хіміі [4, с. 5]. Ужо В. М. Жырмунскі сцвярджаў: Паэзія - славеснае мастацтва, гісторыя паэзіі ёсць гісторыя славеснасці [5, с. 22]. А Л. М. Шакун адзначаў, што перыядызацыя гісторыі беларускай літаратурнай мовы павінна вызначацца з улікам важнейшых этапаў гістарычнага развіцця беларускай літаратуры, грамадскай думкі на Беларусі, беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, хаця папярэджваў не атаясамліваць поўнасцю гісторыю беларускай літаратурнай мовы з гісторыяй беларускай мастацкай літаратуры [6, с. 7].

Патэнцыяльныя магчымасці адзінак мовы разумеюцца намі як уласцівасці іх мінулага стану і як тэндэнцыі развіцця, паколькі паэтычныя тэксты спрыяюць рэалізацыі моўных патэнцый з прычыны шматлікіх сваіх адметнасцяў: скіраванасць не толькі на камунікатыўную, але і на эстэтычную функцыю маўлення, арыентацыя на адсутнасць лінейнай падачы формы паэтычнага тэксту і на асобую эмоцыю гэтай формы, тэндэнцыя да дэфармацыі моўных знакаў лірыкі ў адносінах да нормы літаратурнай мовы, сэнсавая шматпланавасць паэтычнага слова, імкненне пераадолець аўтаматызм стварэння і ўспрымання моўных знакаў.

Цярнёвыя дарогі святога для Максіма Гарэцкага беларускага адраджэння хвалявалі яго ўсё жыццё. З горыччу заўважаў юнак абразлівае стаўленне да роднае мовы, з якою і тады прававерныя чыноўнікі ад асветы зацята змагаліся яшчэ са школьных гадоў. М. Гарэцкі, разам з М. Лыньковым і К. Чорным адкрыў абектыўна існуючыя заканамернасці стаўлення новага чалавека, стадыі яго духоўнага росту. Асаблівая роля пры гэтым надавалася аналізу крызісных сітуацый у духоўным росце. Свядома ўваходзячы ў гістарычны працэс, героі Максіма Гарэцкага не прымаюць гатовы прагматысцкіх парад, ім патрэбна вялікая, вывераная практыкай, выпакутаваная праўда, - слушна заўважае А. Рагуля [7, с. 70]. Іх рэфлексія прынцыпова адрозніваецца ад рэфлексіі няшчаснай свядомасці (Гегель) так званага лішняга чалавека або інтраверціраванай, звернутай на самую сябе, на аналіз уласных перажыванняў асобы ў экзістэнцыяльнай філасофіі.

У гэты час зараджалася ўвага пісьменнікаў на раскрыцці псіхалогіі новага чалавека - інтэлігента. Максім Гарэцкі не мог прамінуць такой глабальнай праблемы, як раскрыцці вобраза інтэлігенціі. Размова ідзе пра тое, што ўся адукацыя беларускай інтэлігенцыі працяглы час вялася на чужым грунце, была скіравана яшчэ з 19 стагоддзя на свядомую русіфікацыю, на выкараненне прыроднага беларускага пачатку, г. зн. на пакутлівую душэўную ломку, якой удавалася супрацьстаяць нямногім выхадам з нізоў. Каб нам, ведаеш, свой беларускі прарок, каторы б прамыў нам вочы, у чым наша істота, паэзія жыцця, прыгажосць жыцця. А то што: тое лепшае, чалавецка-беларускае, што ўзгадавала ва мне сямя, тое выкараняла доўгі час школа. I мой вучыцель першы быў - беларус! Які сляпы! Мала адукаваны, мала асвячоны... Ці наўчыла нас, слухай, наша школа любіць сваё беларускае, шанаваць прыгажосць роднай прыроды, пранікнуцца гармоніяй родных зяў? Чаму нас вучылі? [7, с. 19].

За ўсім гэтым - сам М. Гарэцкі, якога надзвычай хвалявала думка пра тое, каб не было занядбана роднае карэнне (так называецца адно з дарэвалюцыйных апавяданняў пісьменніка). Вернасць беларускай, народнай праўдзе і роднаму карэнню у свядомых беларусаў і асабліва нацыянальнай інтэлігенцыі ён лічыў адной з галоўных умоў поспеху нацыянальнага адраджэння. Шукайце брату свайму дарогу да праўды. I памятайце: не будзеце вы шукаць яе або станеце дрэнна шукаць, абыяк, Бог вас пакарае [7, с. 19], - звяртаўся ён да беларускіх пісьменнікаў у праграмным артыкуле Наш тэатр, напісаным яшчэ ў 1913 годзе. Там жа ён зазначаў: I трэба паказаць беларусу са сцэны, што ён мае слаўнае прошлае, што яго дзядоўшчына нараўні з крапчэйшымі старонкамі пад сонцам была і што карані нашы родныя беларускія не згнілі, трывалы і цягучы, маюць жывы сок і жывую сілу і ўжо добрыя адросткі к небу гоняць, а з часам над імі крэпкія, высокія, прыгожыя дрэвы закрасуюцца... [7, с. 19-20]. А ў выдатным артыкуле Развагі і думкі (1914), які сваім пафасам працягвае артыкул Наш тэатр, пісьменнік прама заяўляў, што самае важнае для беларускай інтэлігенцыі - не адарвацца ад карэння, ад родных вытокаў, ад народнай глебы. Калі беларуская інтэлігенцыя адарвецца ў самым пачатку ад свайго народа, яна хоць і не загіне і будзе сяк-так мадзець, расці, але буйнога калашэння яе не будзе ніколі... Беларуская інтэлігенцыя не павінна рабіць абмылак: трэба ёй усімі сіламі хапацца за народ, пакуль яна сама народна, дэмакратычна і папаўняецца новымі і новымі дзяцьмі беларускага дэмасу, каторых ён, дэмас, вывеў у людзі. Калі не хочаш ты расчаравацца ў жыцці, калі-ткі ты папраўдзе ёсць інтэлігент і жывеш не так, што наеўся, напіўся і хвосцік завіўся, - не глушы ў сваім дэмакратычным сэрцы беларускіх здаровых народных пачуццяў. Дай веры, не расчаруешся. Не бяжы ад народа, а бяжы да народа. Ён цябе разварушыць. А ў падзяку таму, хто даў табе сэнс жыцця, ты папрануй шчыра [7, с. 21], - зноў і зноў пераконваў М. Гарэцкі сваіх паплечнікаў па нацыянальна-адраджэнскай справе, не грэбуючы і даволі зедлівай гумарыстычнасцю, а часам уздымаючыся і да афарыстычнай трапнасці.

Сучасная літаратура ў сваіх глыбінных пошуках наследуе традыцыі Максіма Гарэцкага. Сёння мы імкнемся спасцігнуць яго спадчыну глыбей, адчуваем, што яна здольная адарыць нас духоўнымі каштоўнасцямі і энергетыкай адраджэння, дапамагчы ў разгадцы таямніцаў нацыянальнага быцця і характару, павысіць жыццёвы пошук сучасніка.

Мова, паводле выказвання Р.В. Вінакура, не існуе без моцных каранёў у мове рэальнай рэчаіснасці [8, с. 51]. Але празаічная мова адрозніваецца ад практычнай як сутнасцю, так і мастацкай, эстэтычнай, ці паэтычнай, функцыяй. Зыходзячы з гэтых палажэнняў, паэтычная спадчына Р. Барадуліна можа і павінна разглядацца як сістэмна арганізаваная структура, а абектам даследавання можа быць толькі тэкст, паколькі ўнутрытэкставыя сувязі выяўляюць вобразна-эстэтычную значнасць усіх элементаў. У межах пэўнага адрэзка мастацкага тэксту ці ў кантэксце ўсяго тэксту, а далей у перспектыве ўсёй творчасці мастака толькі і выяўляюцца канкрэтныя эстэтычныя функцыі падобных элементаў.

Нам добра вядома, што мастацкую літаратуру чытаюць па-рознаму. Адны сочаць за дзеяннем, сюжэтнай лініяй твора. Другія ўспрымаюць у тэксце ўсё: змест, ідэю, моўна-выяўленчыя сродкі. Па сапраўднаму зразумець твор, асэнсаваць яго ідэйна эстэтычную вартасць можна тады, калі ўбачыш, адчуеш майстэрства мастака слова. Якімі чарамі ўздзейнічае пісьменнік на наша ўспрыняцце? пытаецца Я. Скрыган і сам адказвае: Мабыць, у першую чаргу, тым, пра што ён піша, чым кранае душу. Бясспрэчна, гэта... чалавек. Яго жыццё, пачуцці, хваляванні, узаемадачыненні з другімі людзьмі і ўсё тое, што звязана з яго духоўным светам і дзейнасцю. А другая тайна, мабыць, у тым, як піша пісьменнік [9, с. 286].

Кожнае літаратурнае тварэнне нясе нам адпаведную інфармацыю. Гэта не проста абяднанне слоў, словазлучэнняў, сказаў, а складаная структура, у якой адзін сродак абумоўліваецца другім, падсвечвае яго.

Кожны сапраўды мастацкі твор арыгінальнае адзінства зместу і формы. Майстэрства паэта заключаецца ў тым, каб адчуць і выявіць патэнцыяльныя магчымасці слова, удала арганізаваную структуру твора, а задача даследчыка-філолага вызначыць вобразна-сэнсавую ролю слоў у кантэксце, вытлумачыць самае характэрнае ў структуры твора.

Даследаваннем творчасці Максіма Гарэцкага займаліся многія крытыкі і літаратуразнаўцы. Пра пісьменніка напісана шмат фундаментальных прац, а таксама водгукаў і выказванняў. Але, на жаль, мала асвечаны стылёвыя адметнасці ранніх апавяданняў М. Гарэцкага.

У кожнага пісьменніка свой выбар сродкаў для выражэння вобразнай думкі. Такім чынам, ствараецца адметнасць аўтарскага стылю. Гэта, напэўна, залежыць ад светапогляду пісьменніка і яго эстэтычных прынцыпаў.

Але, на жаль, сродкі экспрэсіўнасці і вобразнасці, іх месца і роля ў яго творчасці не былі абектам цэласнага, усебаковага спецыяльнага даследавання.

Мэта курсавой работы раскрыць стылёвыя адметнасці ранніх апавяданняў М. Гарэцкага.

Намі былі пастаўлены наступныя задачы:

1.раскрыць з найбольшай паўнатой сістэму важнейшых моўна-выяўленчых сродкаў, пры дапамозе якіх М. Гарэцкі стварае яскравыя вобразы;

2.ахарактарызаваць марфолага-структурнае выражэнне тропаў;

.вызначыць месца і функцыі тропаў у сістэме моўна-выразных сродкаў празаічнай мовы;

.правесці статыстычны аналіз выкарыстання тропаў у моўнай сістэме аўтара.

Аект даследавання: раннія апавяданні Максіма Гарэцкага.

Прадмет даследавання: стылістычныя сродкі (параўнальныя канструкцыі, эпітэты).

1. Эпітэты ў ранніх апавяданнях Максіма Гарэцкага

Лінгвісты і літаратуразнаўцы лічаць, што ў сістэме вобразных сродкаў мовы значнае месца займаюць мастацкія азначэнні - эпітэты, якія даюць магчымасць пісьменніку перадаць свае аўтарскія асацыяцыі, выявіць адносіны да тых ці іншых фактаў рэчаіснасці, акрэсліць сваю, аўтарскую пазіцыю.

Эпітэт (ад грэч. еpithton - літаральна прыдаткі - вобразнае (найчасцей метафарычнае) азначэнне, якое вылучае характэрную рысу прадмета, зявы або дзеяння, дае ім эмацыянальна-экспрэсіўную ацэнку, узмацняе выразнасць мовы [11, с. 52].

Эпітэт зяўляецца сродкам перадачы псіхалагічнага ўспрымання вобразаў, дакладнай і ўсебаковай характарыстыкі зяў прадметаў і даволі значнага ўзбагачэння зместу твора [11, с. 49]. Гэты троп узнік яшчэ ў антычную эпоху і на працягу доўгага часу абазначаў два паняцці: азначэнне і мастацкае ўпрыгожванне А. М. Весялоўскі ў сваёй Гістарычнай паэтыцы лічыў гісторыю эпітэта гісторыяй празаічнага стылю ў скарочаным выданні, і нават не толькі стылю, але і празаічнай свядомасці [12, с. 43].

У даследуемых творах М. Гарэцкага эпітэт упрыгожвае, аздабляе, садзейнічае свежасці і незвычайнасці апавяданняў.

.1 Класіфікацыя эпітэтаў паводле сувязі з паяснёным словам

Эпітэт - гэта троп, моўны сродак мастацкай выразнасці, эпітэт - гэта і слова з пэўным лексічным значэннем, таму разглядаць яго варта ў двух аспектах - літаратуразнаўчым і лінгвістычным. Вывучаючы эпітэт у лінгвістычным аспекце, неабходна ўлічваць суадноснасць яго зыходнага (паняційнага) і эмацыйна-экспрэсіўнага (ацэначнага) значэнняў, спалучальнасць з паяснёным словам, стылістычную характарыстыку і функцыю [13, с. 36].

У празаічнай мове М. Гарэцкага мы перш за ўсё сустракаем эпітэты:

) агульнамоўныя, для якіх характэрна ўстойлівая сувязь з падчынённым словам, даволі частае ўжыванне іх у літаратурнай мове. Сярод агульнамоўных эпітэтаў ёсць некаторыя, што сустракаюцца часцей за іншыя:

Я жыць хачу вольным жыццём - жыццём радасці, добрага, вясёлага смеху і ўсяго таго, што побач з другім творыць гармонію жыцця [14, с. 16]; Я жыць хачу вольным жыццём - жыццём радасці, добрага, вясёлага смеху і ўсяго таго, што побач з другім творыць гармонію жыцця [14, с. 16]; Я хачу новага, лепшага жыцця [14, с. 16]; Бо ў ім навакол адны аграмадныя, гідкія камы бруду, бруду дрэннага, гнойнага... [14, с. 16]; ...А яшчэ трэба паведаміць цябе, даражэнькі сынок наш, - чытаў, лежачы на цвёрдай канапе пасля абеду, бацькоўскую пісульку студэнт-медык Архіп Ліпкевіч… [14, с. 17]; … пачаў разбіраць далей закаручкі запэцканага чарнілам пісьма…[14, с. 17]; Ён ізноў зацягнуўся, вылаяў у думцы пісаку, што, нягледзячы на добры сялянскі пачастунак і пяць капеек, так дрэнна піша пісьмы, саўсім нечытэльна, і задумаўся аб далёкім родным сяле, аб міленькіх старэнькіх сялібах і садку, што сам з бацькам садзіў колькі гадоў назад [14, с. 17]; ...У прошлы чацвер пайшоў батрак начаваць у ёй, бо там халадней, а ў старой хаце аб цяперашцюю летнюю пару дужа душна, дый мухі спакою не даюць [14, с. 17]; …ажно гэта батрак у адной сарочцы, без шапкі, босы, як адурэўшы, крычыць нема… [14, с. 18]; А потым ішоў цэлы ліст паклонаў ад белага ліца да сырой зямлі [14, с. 19]; На другі дзень Архіп ужо тросся на жалезнай дарозе [14, с. 19]; Коні лавілі пугу хвастом, дрыгалі нагамі і гультайліва траслі па калюгах балагольскую будку [14, с. 19]; Дарога пайшла роўная [14, с. 19]; Архіп залюбаваўся прыгажосцю летняга вечара [14, с. 19]; 3 аржанішча нёсся прыемны жытні пах [14, с. 20]; 3 логу ціхі, цёплы ветрык тхнуў сенам [14, с. 20]; Маладыя, зычныя галасы смакуюць спеў, і ён ірвецца са здаровай душы ў дужым, не хворым целе… [14, с. 20]; -Трым трым, трым-трым, - у такт басуюць другія хлопцы, вясёлыя, радыя [14, с. 21]; Архіп быў у добрадалікатным настроі [14, с. 21]; Сіненькі такі, невялічкі аганёк [14, с. 22]; Чорная сцень, як чалавецкая фігура, прабегла па ім раз-другі [14, с. 21].

М. Гарэцкі як сапраўдны мастак слова стварае вялікую колькасць індывідуальна-эпітэтаў. Пэўныя ўласцівасці па сваёй сутнасці не належаць асобным прадметам, яны вынікаюць з унутраняга ці знешняга падабенства. Пісьменнік у сваіх апавяданнях выкарыстоўвае менавіта эпітэты, якія ў навуковай літаратуры яшчэ называюць субектыўнымі. Гэта найчасцей аўтарскае незвычайнае бачанне, індывідуальнае асэнсаванне навакольнай рэчаіснасці, якія прыцягваюць увагу чытача. Такімі эпітэтамі пісьменнік азначае:

абстрактныя паняцці: Маладыя, зычныя галасы смакуюць спеў, і ён ірвецца са здаровай душы ў дужым, не хворым цел… [14, с. 20]; Чароўнае хараство разліта ў ім... [14, с. 20]; А трэці, чутна, кволенькі галасок, як дзіцятка малое, заходзіцца-заліваецца, да бога і маткі прачыстае шле ў тонах цудоўных мольбы-просьбы дзіцячыя простыя чыстыя... [14, с. 26];

розныя прадметы, напрыклад:

Ён ізноў зацягнуўся, вылаяў у думцы пісаку, што, нягледзячы на добры сялянскі пачастунак і пяць капеек, так дрэнна піша пісьмы, саўсім нечытэльна, і задумаўся аб далёкім родным сяле, аб міленькіх старэнькіх сялібах і садку, што сам з бацькам садзіў колькі гадоў назад [14, с. 17];

зявы прыроды:

...Шумяць галіны на бярозах, шуміць-гудзе вецер, кідаецца ён мякка - неслухмяны - ка мне ў акно і рве на стале паперы [14, с. 16]; Бо ў ім навакол адны аграмадныя, гідкія камы бруду, бруду дрэннага, гнойнага... [14, с. 16]; Усё неба зорамі гарыць, дзіўнае, пекнае! [14, с. 20]; А ў хаце відней ды відней, але скуль жа святло гэта прадзіўнае? [14, с. 27];

знешні выгляд ці часткі цела чалавека, напрыклад:

а) голас:

б) грудзі:

Сэрца ласуна да красы забілася дужэй у маладых грудзях яго [14, с. 19];

в) голас:

Маладыя, зычныя галасы смакуюць спеў, і ён ірвецца са здаровай душы ў дужым, не хворым цел… [14, с. 20].

Такім чынам, індывідуальна-аўтарскія эпітэты ў празаічнай мове М. Гарэцкага характарызуюць асобу, абстрактныя паняцці, розныя прадметы, зявы прыроды, знешні выгляд ці часткі цела чалавека. Трэба адзначыць, што пісьменнік здольны ператвараць агульнамоўныя эпітэты ў індывідуальна-аўтарскія, што надае яго творам непаўторную прыгажосць.

Не такой шматлікай у ранніх апавяданнях М. Гарэцкага зяўляецца група народна-паэтычных эпітэтаў. Бытаванне эпітэта вымяраецца вякамі. Ён узнік уфальклоры ў выніку абагульнення і ідэалізацыіпрымет, традыцыйнных і звыклых адпаветнага набору паняццяў, зяў, прадметаў [11, с. 115].

Асноўнай рысай сталых эпітэтаў зяўляецца абмежаванасць спалучэння з паяснёным словам [13, с. 32]. Даследчыкі азначаюць, што ні па сваёй мастацкай прыродзе, ні па свайму функцыянальнаму прызначэнню, ні па сваёй марфалагічнай і сінтаксічнай структуры традыцыйныя эпітэты не зяўляюцца аднароднымі і аднатыпнымі [11, с. 115].

Так, у апавяданнях М. Гарэцкага мы знаходзім сталыя эпітэты, выражаныя:

) прыметнікамі поўнай формы, напрыклад:

А потым ішоў цэлы ліст паклонаў ад белага ліца да сырой зямлі [14, с. 19]; Загарэлася вячэрняя зара... [14, с. 20]; Калісь тут лясы былі дрымучыя, непраходныя, у лясах людзі пням маліліся і жылі са сваею доляй-нядоляю [14, с. 21]; Зарагатаў злы дух, заплакаў жаласна, закугакаў і зліўся ў адной жудасна-сумнай песні скрыпучага дрэва [14, с. 25];

) прыдаткамі, выражанымі назоўнікамі, напрыклад:

Думкі-хмары яго разляцеліся [14, с. 19]; Грае-грае ліра старэцкая аб часах мінуўшчыны-старадаўшчыны [14, с. 26]; Спявае сляпы старац-музыкант, перабірае, не хапаючыся, па струнах тых, гучна-маркотных... [14, с. 26]; Далека, угору, думна так у паднябессе падымаецца голас сярэдні, не таўсты і не тонкі, не слабенькі, аб нейкай долі-нядолі спявае ён, плача, плача, галосіць, уніз спускаецца, клоніцца, у адзін енк-плак зліваецца з другім, таўсцейшым, дужэйшым нездаволеным голасам, што не хоча бачыць, як крыўда-няпраўда на свеце пануе... [14, с. 26]; А трэці, чутна, кволенькі галасок, як дзіцятка малое, заходзіцца-заліваецца, да бога і маткі прачыстае шле ў тонах цудоўных мольбы-просьбы дзіцячыя простыя чыстыя... [14, с. 26]; У спрэчкі з чорным, страшным-няправым ідуць музыкі-скамарохі ў гранні сваім - і кіпіць-бецца сэрца хлапецкае... [14, с. 27]; Парву ланцугі спрадвечнай гульні-лені, ланцугі глуму, шальмоўства і страшэннай, аграмаднай цемнаты векавечнай, тыя ланцугі, што робяць з чалавека скаціну, быдлё, што твораць паноў і мужыкоў [14, с. 16]; ...А яшчэ трэба паведаміць цябе, даражэнькі сынок наш, - чытаў, лежачы на цвёрдай канапе пасля абеду, бацькоўскую пісульку студэнт-медык Архіп Ліпкевіч… [14, с. 17]; Свеціць сонейка, а ў гайку птушачкі, пяюць вясёла так, ладненька, а красачкі цвітуць, пахі-араматы прыемныя, любыя носяцца, шуміць жытцо высокае, доўгакалосае, шэпча думу святую, ціхую каласамі буйнымі, падзяку пяе працы мужыцкай, а не мужыцкай - сялянскай працы, справядлівай... [14, с. 27].

Сталых эпітэтаў у апавяданнях няшмат. Яны выражаны прыметнікамі поўнай формы, а таксама прыдаткамі, выражаннымі назоўнікамі.

Трэба адзначыць, што калі на пачатку сваёй творчай дзейнасці пісьменнік вельмі часта звяртаўся да фальклору, то з часам мова М. Гарэцкага шліфавалася, набірала моц. Пісьменнік па-майстэрску стварае ўласныя эпітэты, нават на выснове сталых і агульнамоўных.

1.2 Спосабы граматычнага выражэння эпітэтаў

Адносна граматычнага выражэння эпітэтаў маюцца розная меркаванні. Б. В. Тамашэўскі, напрыклад, лічыў, што эпітэты ў пераважнай большасці зяўляюцца якаснымі прыметнікамі, простымі ці складанымі [14, с. 51]. Н. В. Гаўрош, акрамя якасных прыметнікаў, адносіць і адносныя і прыналежныя прыметнікі, але тады, калі ў кантэксце яны набываюць пераноснае значэнне, метафарызуюцца [13, с. 17].

Прытрымліваючыся класіфікацыі Н. В. Гаўрош, у аснове якой знаходзяцца асаблівасці стылістычнага ўжывання вобразных азначэнняў, ступень устойлівасці іх сувязі з паяснёным словам, выдзяляем эпітэты агульнамоўныя (звыклыя), індывідуальна-аўтарскія і народна-паэтычныя (сталыя, традыцыйныя ) [13, с. 55].

Эпітэты ў ранніх апавяданнях М. Гарэцкага гэта перш за ўсё:

) якасныя прыметнікі. Азначэннямі такога тыпу пісьменнік надзяляе:

а) канкрэтныя прадметы, напрыклад:

...А яшчэ трэба паведаміць цябе, даражэнькі сынок наш, - чытаў, лежачы на цвёрдай канапе пасля абеду, бацькоўскую пісульку студэнт-медык Архіп Ліпкевіч… [14, с. 17]; Ён ізноў зацягнуўся, вылаяў у думцы пісаку, што, нягледзячы на добры сялянскі пачастунак і пяць капеек, так дрэнна піша пісьмы, саўсім нечытэльна, і задумаўся аб далёкім родным сяле, аб міленькіх старэнькіх сялібах і садку, што сам з бацькам садзіў колькі гадоў назад [14, с. 17]; Ён ізноў зацягнуўся, вылаяў у думцы пісаку, што, нягледзячы на добры сялянскі пачастунак і пяць капеек, так дрэнна піша пісьмы, саўсім нечытэльна, і задумаўся аб далёкім родным сяле, аб міленькіх старэнькіх сялібах і садку, што сам з бацькам садзіў колькі гадоў назад [14, с. 17]; Бацька паклаўся на халодненькай грубцы, а студэнт лёг на лаўцы каля акна [14, с. 23];

б) абстрактныя паняцці:

Я жыць хачу вольным жыццём - жыццём радасці, добрага, вясёлага смеху і ўсяго таго, што побач з другім творыць гармонію жыцця [14, с. 16]; Я хачу новага, лепшага жыцця [14, с. 16]; Я скіну, сарву ланцугі свайго старога жыцця і зраблю жыццё новае [14, с. 16]; …будзе збіраць матэрыялы аб духоўным жыцці свайго народа [14, с. 18]; 3 аржанішча нёсся прыемны жытні пах [14, с. 20]; Маладыя, зычныя галасы смакуюць спеў, і ён ірвецца са здаровай душы ў дужым, не хворым цел… [14, с. 20];1

в) часта якаснымі прыметнікамі выражаны эпітэты, што азначаюць асобу, напрыклад, сацыяльнае становішча:

Спявае сляпы старац-музыкант, перабірае, не хапаючыся, па струнах тых, гучна-маркотных... [14, с. 26]; Шчыміць у грудзях маладых, жалка-жалка, усе людзі добрыя, ладныя, любыя, а як мучацца, бедныя!.. [14, с. 26];

г) сустракаюцца эпітэты якасныя прыметнікі, якія азначаюць часткі цела ці органы чалавека або жывёлы:

твар:

А потым ішоў цэлы ліст паклонаў ад белага ліца да сырой зямлі [14, с. 19]; I праца не бярэ маладых, красных на здароўе, круглавідых дзевак!.. [14, с. 20];

цела:

Маладыя, зычныя галасы смакуюць спеў, і ён ірвецца са здаровай душы ў дужым, не хворым целе… [14, с. 20];

А нехта, нявідзімы, слізкімі, як вужакі, халоднымі рукамі схапіў яго за ногі і махануў з печы на мост [14, с. 18];

голас:

Маладыя, зычныя галасы смакуюць спеў, і ён ірвецца са здаровай душы ў дужым, не хворым цел… [14, с. 20]; Далека, угору, думна так у паднябессе падымаецца голас сярэдні, не таўсты і не тонкі, не слабенькі, аб нейкай долі-нядолі спявае ён, плача, плача, галосіць, уніз спускаецца, клоніцца, у адзін енк-плак зліваецца з другім, таўсцейшым, дужэйшым нездаволеным голасам, што не хоча бачыць, як крыўда-няпраўда на свеце пануе... [14, с. 26]; Далека, угору, думна так у паднябессе падымаецца голас сярэдні, не таўсты і не тонкі, не слабенькі, аб нейкай долі-нядолі спявае ён, плача, плача, галосіць, уніз спускаецца, клоніцца, у адзін енк-плак зліваецца з другім, таўсцейшым, дужэйшым нездаволеным голасам, што не хоча бачыць, як крыўда-няпраўда на свеце пануе... [14, с. 26];

грудзі:

Сэрца ласуна да красы забілася дужэй у маладых грудзях яго [14, с. 19];

д) знешні выгляд ці стан чалавека, напрыклад:

Я жыць хачу вольным жыццём - жыццём радасці, добрага, вясёлага смеху і ўсяго таго, што побач з другім творыць гармонію жыцця [14, с. 16]; Як толькі стаў я мець свае сумленне, маю вялікую ахвоту, думку сэрца, як бы выпаўзці самому і другіх вызваліць з гэтага жыцця [14, с. 16]; …ажно гэта батрак у адной сарочцы, без шапкі, босы, як адурэўшы, крычыць нема… [14, с. 18]; -Трым трым, трым-трым, - у такт басуюць другія хлопцы, вясёлыя, радыя [14, с. 21];

е) прыроду ці яе зявы:

Бо ў ім навакол адны аграмадныя, гідкія камы бруду, бруду дрэннага, гнойнага... [14, с. 16]; 3 логу ціхі, цёплы ветрык тхнуў сенам [14, с. 20]; Усё неба зорамі гарыць, дзіўнае, пекнае! [14, с. 20]; Сіненькі такі, невялічкі аганёк [14, с. 22]; Дзверы ён запер, а акно, дзе ляжаў, адчыніў для свежага паветра [14, с. 23]; I Архіп успомніў, як ён з вялікім жарам і шчырай ахвотай пачынаў вучыцца… [14, с. 24];

ж) якасная прыметнікі ў М. Гарэцкага абазначаюць і назвы ландшафта:

Ён ізноў зацягнуўся, вылаяў у думцы пісаку, што, нягледзячы на добры сялянскі пачастунак і пяць капеек, так дрэнна піша пісьмы, саўсім нечытэльна, і задумаўся аб далёкім родным сяле, аб міленькіх старэнькіх сялібах і садку, што сам з бацькам садзіў колькі гадоў назад [14, с. 17]; А потым ішоў цэлы ліст паклонаў ад белага ліца да сырой зямлі [14, с. 19]; Дарога пайшла роўная [14, с. 19]; Праязджаюць ціхую вёску… [14, с. 20];

з) расліны і іх часткі:

Блішчыць аганёк пад кустом, во-во другі пад старою бярозаю, а во трэці каля чорнага пня, во й яшчэ адзін, яшчэ, многа, многа, зданнё... [14, с. 25]; Занясе ён той валасок на скрыпучае сухое дрэва, зашчэміць яго там паміж скабак калючых... [14, с. 26]; Свеціць сонейка, а ў гайку птушачкі, пяюць вясёла так, ладненька, а красачкі цвітуць, пахі-араматы прыемныя, любыя носяцца, шуміць жытцо высокае, доўгакалосае, шэпча думу святую, ціхую каласамі буйнымі, падзяку пяе працы мужыцкай, а не мужыцкай - сялянскай працы, справядлівай... [14, с. 27]; Свеціць сонейка, а ў гайку птушачкі, пяюць вясёла так, ладненька, а красачкі цвітуць, пахі-араматы прыемныя, любыя носяцца, шуміць жытцо высокае, доўгакалосае, шэпча думу святую, ціхую каласамі буйнымі, падзяку пяе працы мужыцкай, а не мужыцкай - сялянскай працы, справядлівай... [14, с. 27];

) адносныя прыметнікі. Што датычыцца адносных прыметнікаў, то агульнапрызнана: яны не з'яўляюцца эпітэтамі. Адносны прыметнік заўсёды лагічнае азначэнне, але і ў кантэксце мастацкай літаратуры ён набывае якаснае значэнне, пашыраючы свой семантычны абём. Так, Павел Шуба сцвярджае, што патэнцыяльна кожны адносны прыметнік можна пераносна ўжыць у такім кантэксце, у якім бы гэты прыметнік набыў якаснае значэнне [16, с. 100].

Такія прыметнікі азначаюць:

а) абстрактныя паняцці, напрыклад:

У ноч купальскую чутны званы падземныя, а каля кургана, дзе манастыр быў даўней, іншыя чулі, як манахі ў скляпах абедню правяць... [14, с. 21];

б) прыроду ці яе зявы:

Загарэлася вячэрняя зара... [14, с. 20];

в) адрэзкі часу, напрыклад:

...У прошлы чацвер пайшоў батрак начаваць у ёй, бо там халадней, а ў старой хаце аб цяперашцюю летнюю пару дужа душна, дый мухі спакою не даюць [14, с. 17]; Архіп залюбаваўся прыгажосцю летняга вечара [14, с. 19];

г) назвы ландшафта:

На другі дзень Архіп ужо тросся на жалезнай дарозе [14, с. 19].

Часта сустракаюцца ў празаічнай мове пісьменніка эпітэты, якія выражаны дзеепрыметнікамі ці дзеепрыметнымі зваротамі, якія абазначаюць, напрыклад:

характар, стан чалавека:

...Шумяць галіны на бярозах, шуміць-гудзе вецер, кідаецца ён мякка - неслухмяны - ка мне ў акно і рве на стале паперы [14, с. 16]; Пайсці і сілу сваю на ўвесь свет паказаць, прагнаць крыўдзіцеляў, вытурыць іх ад людзей бедных, шчырых, змірных і пакорліва прыяючых, людзей родных і балюча скрыўджаных [14, с. 27]; Пайсці і сілу сваю на ўвесь свет паказаць, прагнаць крыўдзіцеляў, вытурыць іх ад людзей бедных, шчырых, змірных і пакорліва прыяючых, людзей родных і балюча скрыўджаных [14, с. 27]; Вые нехта, заходзіцца... дзявоцкі плач то, няўцешны, пэўна што [14, с. 27];

назвы раслін і іх частак:

Зарагатаў злы дух, заплакаў жаласна, закугакаў і зліўся ў адной жудасна-сумнай песні скрыпучага дрэва [14, с. 25];

назвы ландшафта: Калісь тут лясы былі дрымучыя, непраходныя, у лясах людзі пням маліліся і жылі са сваею доляй-нядоляю [14, с. 21].

Такім чынам, М. Гарэцкі часцей карыстаецца эпітэтамі якаснымі прыметнікамі. Яны характарызуюць канкрэтныя прадметы, абстрактныя паняцці, часткі цела чалавека ці жывёлы, прыроду ці яе зявы, часавыя адрэзкі, стан чалавека, асобу і амаль заўсёды зяўляюцца метафарызаванымі.

Адносныя прыметнікі, якімі выражаны эпітэты ў апавяданнях пісьменніка, не характарызуюць такую колькасць зяў, іх магчымасці абмежаваныя.

Трэба адзначыць, што М. Гарэцкі вельмі ўдала карыстаецца эпітэтамі, выражанымі дзеепрыметнікамі. Такія эпітэты зяўляюцца ў пераважнай большасці індывідуальна-аўтарскімі, што сведчыць аб майстэрстве пісьменніка.

Такім чынам, розныя паводле спосабу выражэння і структуры эпітэты ў празаічных творах М. Гарэцкага характарызуць прадмет, чалавека, жыццёвую зяву, па-мастацку акрэсліваюць і вылучаюць істотную рысу прыметы якога-небудзь прадмета, зявы, ацэньваюць гэты прадмет ці зяву, выклікаюць пэўныя эмацыйныя адносіны да іх.

.3 Функцыянальна-стылістычная роля эпітэтаў

Як ужо адзначалася вышэй, тропы ў празаічным кантэксце ўжываюцца не ізалявана, а ў комплексе. Але пры гэтым кожны троп выконвае сваю стылістычную функцыю.

Як ужо адзначалася, ў мове ранніх апавяданняў Максіма Гарэцкага, эпітэт часцей за ўсё выражаецца якасным прыметнікам. Якасны прыметнік у залежнасці ад стылістычных і сэнсавых асаблівасцяў кантэксту можа выражаць самыя разнастайныя адценні. Прыметнік-эпітэт можа стаяць адносна паяснёнага слова у прэпазіцыі, постпазіцыі, а таксама прэпазіцыі і постпазіцыі адначасова.

) Калі фармуецца сказ з прамым парадкам слоў, то якасны прыметнік, як правіла, стаіць перад назоўнікам, да якога дапасуецца. Такі эпітэт характарызуе прымету прадмета без яе актуалізацыі:

Бацька паклаўся на халодненькай грубцы, а студэнт лёг на лаўцы каля акна [14, с. 23]; Дзверы ён запер, а акно, дзе ляжаў, адчыніў для свежага паветра [14, с. 23]; I Архіп успомніў, як ён з вялікім жарам і шчырай ахвотай пачынаў вучыцца… [14, с. 24]; Блішчыць аганёк пад кустом, во-во другі пад старою бярозаю, а во трэці каля чорнага пня, во й яшчэ адзін, яшчэ, многа, многа, зданнё... [14, с. 25]; Занясе ён той валасок на скрыпучае сухое дрэва, зашчэміць яго там паміж скабак калючых... [14, с. 26].

) Звычайна на пачатку фразы знаходзіцца найбольш важны член сказа. Калі азначэнне стаіць у прэпазіцыі да паяснёнага назоўніка, эпітэт нясе дадатковую сэнсавую нагрузку. У такім выпадку размяшчэнне прыметніка нагадвае гутарковую мову. Гэты прынцып пакладзены ў аснову будовы выказванняў у гутарковай мове. Гарэцкі выкарыстоўвае ў сваіх творах такі парадак слоў:

Маладыя, зычныя галасы смакуюць спеў, і ён ірвецца са здаровай душы ў дужым, не хворым цел… [14, с. 20]; Чароўнае хараство разліта ў ім... [14, с. 20]; Чорная сцень, як чалавецкая фігура, прабегла па ім раз-другі [14, с. 21].

Сіненькі такі, невялічкі аганёк [14, с. 22]; На сэрцы было ўсё ж такі радасна і спакойна ад цёплае вясковае абставы [14, с. 22]; Пацякла бясконцая, прыемная гутарка аб тым, аб сім і аба ўсім [14, с. 23].

) Выкарыстоўваюцца эпітэты ў постпазіцыі, каб забяспечыць кантэкст эмацыйнымі эпізодамі, якія вобразна адлюстроўвалі б зявы, падзеі, прадметы: -Трым трым, трым-трым, - у такт басуюць другія хлопцы, вясёлыя, радыя [14, с. 21]; Калісь тут лясы былі дрымучыя, непраходныя, у лясах людзі пням маліліся і жылі са сваею доляй-нядоляю [14, с. 21]; У ноч купальскую чутны званы падземныя, а каля кургана, дзе манастыр быў даўней, іншыя чулі, як манахі ў скляпах абедню правяць... [14, с. 21]; У ноч купальскую чутны званы падземныя, а каля кургана, дзе манастыр быў даўней, іншыя чулі, як манахі ў скляпах абедню правяць... [14, с. 21].

Пісьменнік часта метафарызуе эпітэты-прыметнікі, якія знаходзяцца ў постпазіцыі да паяснёнага назоўніка, што ў значнай ступені залежыць ад кантэксту: Спявае сляпы старац-музыкант, перабірае, не хапаючыся, па струнах тых, гучна-маркотных... [14, с. 26].

) Гарэцкі выкарыстоўвае прыём градацыі далучала да аднаго назоўніка некалькі эпітэтаў, каб узмацніць мастацкае бачанне. Прычым падбіраюцца эпітэты сінанімічныя або розныя паводле значэння, але звязаныя агульнай прыметай, што дае падставы разглядаць іх як кантэкстуальныя сінонімы. Узаемазвязанасць эпітэтаў паміж сабой, калі кожны наступны ўдакладняе, характарызуе дадатковыя адценні папярэдняга, у выніку дае станоўчы стылістычны эфект: Далека, угору, думна так у паднябессе падымаецца голас сярэдні, не таўсты і не тонкі, не слабенькі, аб нейкай долі-нядолі спявае ён, плача, плача, галосіць, уніз спускаецца, клоніцца, у адзін енк-плак зліваецца з другім, таўсцейшым, дужэйшым нездаволеным голасам, што не хоча бачыць, як крыўда-няпраўда на свеце пануе... [14, с. 26]; Далека, угору, думна так у паднябессе падымаецца голас сярэдні, не таўсты і не тонкі, не слабенькі, аб нейкай долі-нядолі спявае ён, плача, плача, галосіць, уніз спускаецца, клоніцца, у адзін енк-плак зліваецца з другім, таўсцейшым, дужэйшым нездаволеным голасам, што не хоча бачыць, як крыўда-няпраўда на свеце пануе... [14, с. 26]; А трэці, чутна, кволенькі галасок, як дзіцятка малое, заходзіцца-заліваецца, да бога і маткі прачыстае шле ў тонах цудоўных мольбы-просьбы дзіцячыя простыя чыстыя... [14, с. 26]; Пайсці і сілу сваю на ўвесь свет паказаць, прагнаць крыўдзіцеляў, вытурыць іх ад людзей бедных, шчырых, змірных і пакорліва прыяючых, людзей родных і балюча скрыўджаных [14, с. 27].

Прыметнікі ў такіх канструкцыях дапаўняюць адзін аднаго, больш поўна раскрываюць задуму аўтара.

У спалучэннях назоўніка з прыметнікам у празаічных творах М. Гарэцкага найменні псіхаэмацыянальнага стану ідэнтыфікуюцца ў свядомасці чалавека з пэўнымі прадметамі, якія маюць колер, смак, слых, адчуваюцца на фізічнае ўспрыманнне, а таму выступаюць:

у зрокавых вобразах, напрыклад:

А потым ішоў цэлы ліст паклонаў ад белага ліца да сырой зямлі [14, с. 19]; Сіненькі такі, невялічкі аганёк [14, с. 22]; Чорная сцень, як чалавецкая фігура, прабегла па ім раз-другі [14, с. 21]; Блішчыць аганёк пад кустом, во-во другі пад старою бярозаю, а во трэці каля чорнага пня, во й яшчэ адзін, яшчэ, многа, многа, зданнё... [14, с. 25];

у слыхавых вобразах, напрыклад:

Свеціць сонейка, а ў гайку птушачкі, пяюць вясёла так, ладненька, а красачкі цвітуць, пахі-араматы прыемныя, любыя носяцца, шуміць жытцо высокае, доўгакалосае, шэпча думу святую, ціхую каласамі буйнымі, падзяку пяе працы мужыцкай, а не мужыцкай - сялянскай працы, справядлівай... [14, с. 27];

у тактыльных вобразах, напрыклад:

А нехта, нявідзімы, слізкімі, як вужакі, халоднымі рукамі схапіў яго за ногі і махануў з печы на мост [14, с. 18]; 3 логу ціхі, цёплы ветрык тхнуў сенам [14, с. 20]; Бацька паклаўся на халодненькай грубцы, а студэнт лёг на лаўцы каля акна [14, с. 23]; Занясе ён той валасок на скрыпучае сухое дрэва, зашчэміць яго там паміж скабак калючых... [14, с. 26].

Чалавек не толькі ўспрымае пяццю органамі прадметы, акаляючы свет, але і знаходзіць аснову для стварэння эпітэтаў у фізічных адчуваннях вагі, памеру, узросту, размяшчэння і іншых характарыстык рэалій, што знайшло адлюстраванне ў ранніх апавяданнях М. Гарэцкага, напрыклад:

памер:

Як толькі стаў я мець свае сумленне, маю вялікую ахвоту, думку сэрца, як бы выпаўзці самому і другіх вызваліць з гэтага жыцця [14, с. 16]; Далека, угору, думна так у паднябессе падымаецца голас сярэдні, не таўсты і не тонкі, не слабенькі, аб нейкай долі-нядолі спявае ён, плача, плача, галосіць, уніз спускаецца, клоніцца, у адзін енк-плак зліваецца з другім, таўсцейшым, дужэйшым нездаволеным голасам, што не хоча бачыць, як крыўда-няпраўда на свеце пануе... [14, с. 26]; Далека, угору, думна так у паднябессе падымаецца голас сярэдні, не таўсты і не тонкі, не слабенькі, аб нейкай долі-нядолі спявае ён, плача, плача, галосіць, уніз спускаецца, клоніцца, у адзін енк-плак зліваецца з другім, таўсцейшым, дужэйшым нездаволеным голасам, што не хоча бачыць, як крыўда-няпраўда на свеце пануе... [14, с. 26].

Метафарычныя спалучэнні эпітэтаў, якія абазначаюць псіхаэмацыянальны стан чалавека, складаюць розныя мадэлі семантычных зрухаў, з якіх найбольш пашыраны наступныя тры:

) чалавек > характар:

чалавек:

неслухмяны > неслухмяны вецер: ...Шумяць галіны на бярозах, шуміць-гудзе вецер, кідаецца ён мякка - неслухмяны - ка мне ў акно і рве на стале паперы [14, с. 16];

справядлівы > справядлівая праца: Свеціць сонейка, а ў гайку птушачкі, пяюць вясёла так, ладненька, а красачкі цвітуць, пахі-араматы прыемныя, любыя носяцца, шуміць жытцо высокае, доўгакалосае, шэпча думу святую, ціхую каласамі буйнымі, падзяку пяе працы мужыцкай, а не мужыцкай - сялянскай працы, справядлівай... [14, с. 27];

) чалавек > пачуцці, стан:

чалавек:

стары > старое жыццё: Я скіну, сарву ланцугі свайго старога жыцця і зраблю жыццё новае [14, с. 16];

малады > маладыя грудзі: Ён ізноў зацягнуўся, вылаяў у думцы пісаку, што, нягледзячы на добры сялянскі пачастунак і пяць капеек, так дрэнна піша пісьмы, саўсім нечытэльна, і задумаўся аб далёкім родным сяле, аб міленькіх старэнькіх сялібах і садку, што сам з бацькам садзіў колькі гадоў назад [14, с. 17]; Маладыя, зычныя галасы смакуюць спеў, і ён ірвецца са здаровай душы ў дужым, не хворым цел… [14, с. 20]; Сэрца ласуна да красы забілася дужэй у маладых грудзях яго [14, с. 19];

святы > дума святая:

Свеціць сонейка, а ў гайку птушачкі, пяюць вясёла так, ладненька, а красачкі цвітуць, пахі-араматы прыемныя, любыя носяцца, шуміць жытцо высокае, доўгакалосае, шэпча думу святую, ціхую каласамі буйнымі, падзяку пяе працы мужыцкай, а не мужыцкай - сялянскай працы, справядлівай... [14, с. 27].

Такім чынам, эпітэты ў ранніх апавяданнях М. Гарэцкага, выконваючы разнастайныя функцыі, узмацняюць выразнасць, вобразнасць мовы твораў, надаюць ім мастацкую, празаічную яркасць, дапамагаюць ўбачыць аўтарскае разуменне рэчаіснасці.

Найбольшая частотнасцю вызначаюцца зрокавыя эпітэты, сярод якіх найбольш распаўсюджаны такія колеронімы як белы і чырвоны спрадвечныя колеры нашага этнасу. Менавіта гэтыя фарбы зяўляюцца асноўнымі ў нацыянальным адзенні беларусаў, прысутнічаюць як асноўныя ў іх звычаях і абрадах. Трэці паводле колькасці ўжывання чорны колер. Згаданыя тры колеры, як вядома, служаць своеасаблівым сусветным колеравым кодам.

метафара эпітэт верш

2. Параўнальныя канструкцыі ў ранніх апавяданнях Максіма Гарэцкага

.1 Структура параўнальных канструкцый

Параўнальныя канструкцыі зяўляюцца пачатковай стадыяй для больш складаных відаў. Параўнальнымі канструкцыямі часцей за ўсё падкрэсліваецца галоўная адзнаку прадмета ці зявы. Параўнанне зяўляецца адным са спосабаў характарыстыкі прадметаў і зяў рэчаіснасці і як стылістычны прыём, заснаваны на вобразнай трансфармацыі граматычна аформленага супастаўлення, шырока выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры для больш яркага, выразнага і вобразнага выказвання. В. І. Іўчанкаў адносіць параўнанне да тропа, у аснове якога ляжыць стварэнне імплікацыянала шляхам супастаўлення аднаго дэтаната з другім з мэтай мастацкага апісання рэферэнта першага і рэалізацыі яго значэння [17, с. 78]. Параўнанне спрыяе канкрэтызацыі вобраза, хаця не адмаўляе выразнай субектыўнай афарбоўкі і экспрэсіі. Як сведчыць антычная паэтыка, параўнанне ўжываецца тады, калі выкарыстанне метафары падаецца надта небяспечным. Параўнанне хоць і зяўляецца паводле сваёй прыроды разгорнутай метафарай, успрымаецца ўсё ж больш звыкла, бо яно не мае той мудрагелістасці, што ўласціва апошняй [18, с. 251].

У апавяданнях Максіма Гарэцкага параўнанне - адзін з самых ужывальных тропаў, а таму іх аналіз паводле тыпаў, месца і ролі ў мове паэта дазваляе выявіць адметнасць гэтага мастацкага прыёму ў сістэме вобразных сродкаў пісьменніка і разам з тым даць уяўленне аб індывідуальнасці стылю мастака і яго светаўспрыманні, светабачанні, паколькі параўнанне зяўляецца носьбітам інфармацыі, з аднаго боку, аб адметнасці паэтычнай працы, а з другога - аб уяўленнях паэта пра свет, аб канкрэтна-пачуццёвым адлюстраванні ім рэчаіснасці пэўнага часу.

Параўнанне - гэта троп, заснаваны на збліжэнні прадметаў па іх падабенству, як і ў метафары, але з той розніцай, што пры параўнанні называецца кожны з супастаўляемых прадметаў [19, с. 42].

Пры параўнанні чытач больш наглядна ўяўляе сабе прадмет выказвання. З другога боку, выкарыстоўваючы параўнанне, аўтар імкнецца найбольш поўна перадаць нам свае пачуцці, асацыяцыі. Аўтарскае параўнанне - гэта яго ўяўленне пэўнага прадмета або зявы. Няма такой старонкі ў ранніх апавяданнях М. Гарэцкага, дзе б не было параўнання. Яны самыя разнастайныя і нават нечаканыя. Пісьменнік імкнецца да вылучэння адпаведнага настрою, садзейнічае канкрэтызацыі, нагляднасці.

Параўнанні ўтвараюць параўнальныя канструкцыі. Самымі распаўсюджанымі зяўляюцца канструкцыі, якія ўтвараюцца пры дапамозе розных марфолага - сінтаксічных сродкаў - злучнікаў, прыназоўніка-склонавых форм. З іх дапамогай аўтар ярчэй і наглядней характарызуе прадмет або яго прымету, дзеянне.

У ранніх апавяданнях пісьменніка прадстаўлены розныя спосабы выражэння параўнанняў і ўвядзення іх у кантэкст. Злучнікавыя параўнанні як частка простага сказа атрымлівае назву параўнальныя звароты [20, с. 172]. Самым распаўсюджаным спосабам рэалізацыі параўнання зяўляецца параўнальны зварот. У склад параўнальных зваротаў можа ўваходзіць адно самастойнае слова (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, дзеяслоў, прыслоўе) ці спалучэнне слоў [20, с. 173].

Скіруем нашу ўвагу на структуру параўнанняў ў ранніх апавяданнях М. Гарэцкага.

.1.1 Параўнанні на ўзроўні слова

Максім Гарэцкі пераважна ўжывае параўнанне, якое ўводзіцца з дапамогай параўнальнага злучніка і складаецца часцей з аднаго слова:

·як і параўноўвае:

а) прадметы: Возьмем уругу ў пана, братцы, - казалі добрыя гаспадары, - жывёла на парыні, як на бубачках, як на таку, ходзіць, што яна зесць там, якую трасцу? [14, с. 29]; Мінуўшчына, як у люстры, праходзіла прад вачамі студэнта ў час Яхімавых апавяданняў аб старыне [14, с. 35]; Жыццё, жыццё... як тая мара. К чаму так бог даў, з чаго яно пайшло? [14, с. 46]; А дожджык асенні безупынны аб балонкі барабаніць, як нябожчык, стукаецца і плача мутнымі дробнымі слязьмі [14, с. 47]; Косы, як вужакі, абхапілі галаву і грудзі, і часам як агонь ад іх пыша [14, с. 47];

б) дзеянні: А за кожную драбніцу брэшуцца, за шкоду няўмысную і незаметную лаюцца, як агалцелыя [14, с. 30]; Як агню, баяўся такіх гутарак Архіп і жыў у бацькоў ціха, смірна, у гаворкі вялікія не лезучы [14, с. 30]; Людзі маўчалі; коні дрыжалі, як у трасцы... [14, с. 37]; Бегла, як шалёная, маладуха [14, с. 39]; Ляжаў, як калода, стары ляснік [14, с. 39]; …што невыразнай, чорнай плямай адзначаўся здалёку, наперадзе, сярод невыразнага кругазору начнога неба, за паўсотні якіх сігоў угледзела бялеючы новы, высокі крыж над свежай магілай, выстаўляла прад сабою тонкія, сухія рукі, пахілялася ўсім тулавам уперад і, як падчараваная, рушылася так да самага крыжа... [14, с. 40]; Як лампадкі, блішчаць аганькамі белымі, залатымі, чырвонымі, жоўтымі [14, с. 41]; Гугу-за-гу-блю у... - знай, пяе, як вые, ды бярозавым галлём над акном аб мокрыя сцены бе, сцёбае ды шастом хістае, гутае ўсё [14, с. 41]; А на другі дзень, як свет, пацяклі па ўсёй ваколіцы жаночыя слёзы, былі хліпанне і выццё, малітвы і кляцьба [14, с. 41]; I як ён, прывёзшы іх да брацкай магілы, па загаду санітараў хапаў за ногі, як за дубцы, і кідаў з калёс у яму, нібы дровы [14, с. 61];

в) прыкметы: А нехта, нявідзімы, слізкімі, як вужакі, халоднымі рукамі схапіў яго за ногі і махануў з печы на мост [14, с. 18]; Буйныя буйныя, як боб [14, с. 37]; Ці так здалося, ці так у галаве прайшло: вызірнуў нехта з цемні з вышчаранымі зубамі, высалапіўшы доўгі і таўсты, як палена, язык і выкаціўшы чырвоныя вочы.. [14, с. 45]; Цёмна ў лесе глухім, як у магіле [14, с. 45]; Бяжыць угрунь, вочы гараць, белы сам, як смерць, у руцэ святы крыж дзяржыць... [14, с. 59]; Што гэта за старац сляпы з белымі, як воўна белая, валасамі і мутны мі невідушчымі вачамі іграе там? хто ён тэты, што пяе аб княжстве саламярэцкім? [14, с. 59]; Чорненькая Ядвіся не была так прыгожа, як большая, Монця, але яе бойкія, вясёлыя чорненькія вочкі, чырвона-смугленькія з ямачкамі шчочкі, дзяціна-капрызны са смяшком склад вуснаў, маладыя, круглыя ручкі, гібкасць і крутасць паланялі салдатаў, не ведаўшых, чым і як ёй дагадзіць [14, с. 60]; I потым ужо цалюткі дзень, да канца бою, стары не мог апамятацца і агоўтацца і зрабіцца такім, як заўсёды, і думаць, як заўсёды [14, с. 61]; Маладуха-нявехна, - белая-белая, як папера, - прала на ўслоне кудзелю і маўчала, як нямая ці якая пакутніца [14, с. 61];

г) спосаб дзеяння: -Нячысцікі завяліся там, ці што? - злосна смяяўся студэнт і падумаў, што батрак пабіўся з хлапцамі за дзевак і паддурыў старыкоў чартаўнёй, як найлепей [14, с. 18]; …ажно гэта батрак у адной сарочцы, без шапкі, босы, як адурэўшы, крычыць нема… [14, с. 18]; Часам сівыя, мутныя, дымныя болкі разбягаліся ў бакі, згруджываліся па краёх у аграмадныя, чорныя, з бела ватымі прасветамі аблокі, а пасярод, як глуханямы, месік і абліваў алавяным нечым, няясным і пустое поле, і бярозы з павіслым галлём, і воддаль курчавую, з правіднасцямі ў суччы сасну, і дубовы, шчэ белаваты крыж, і яе, нерухомую; падзівіўшыся троху і, як слова, задумаўшыся аб жыцці, ён ізноў хаваўся за невялічкія хмаркі-балачынкі, а яна ўсё хліпала, стагнала, цяжка ўздыхала з адпачынкам у сваёй жалобе і пачы-нала шаптаць [14, с. 41];

д) акалічнасць: Часам сівыя, мутныя, дымныя болкі разбягаліся ў бакі, згруджываліся па краёх у аграмадныя, чорныя, з бела ватымі прасветамі аблокі, а пасярод, як глуханямы, месік і абліваў алавяным нечым, няясным і пустое поле, і бярозы з павіслым галлём, і воддаль курчавую, з правіднасцямі ў суччы сасну, і дубовы, шчэ белаваты крыж, і яе, нерухомую; падзівіўшыся троху і, як слова, задумаўшыся аб жыцці, ён ізноў хаваўся за невялічкія хмаркі-балачынкі, а яна ўсё хліпала, стагнала, цяжка ўздыхала з адпачынкам у сваёй жалобе і пачы-нала шаптаць [14, с. 41]; Здаецца, і есць таксама, а другі і смачней, чымся змалку, а росту няма такога, як раней [14, с. 24]; Дык што ж тады, як тады? [14, с. 47]; А ўжо чорна наўкруг, як і раней, лес шуміць, заблішчэў скора і просвіт поля Залясянскага [14, с. 59];

·быццам:

Ён, быццам хворы, патроху ўзлез на пол, сцягнуў з палацяў падраны жупан, разаслаў яго ля коміну і, мімаволі застагнаўшы, лёг і заціх.. [14, с. 58]; Валента, важны, быццам і не пяны, з адлігаю ў сэрцы, памагаў музыкам: шырока раскірэчыўшы ногі перад скамарохам, што басаваў, ён двумя пруцікамі з лучыны барабаніў у такт па струнах [14, с. 61]; Дзяўчатам карціла, і яны, быццам няўмысля, дзівіліся на кут ды зараз адварачваліся да хлапцоў [14, с. 61]; Яны, калі ён казаў аб распусце, быццам прыціхлі, пакарыліся, цішэй сталі варушыцца - адна з падушкаю ў руках ля полу, другая з галлём ля печы [14, с. 62];

·нібы:

Дзед Пятрок, седзячы ў жупане, даплятаў лапаць і сварыўся, а баба Петрачыха касцястымі і худымі, цьмянымі, нібы ад загару, рукамі мяшала ў цэбры мякіну [14, с. 59]; I як ён, прывёзшы іх да брацкай магілы, па загаду санітараў хапаў за ногі, як за дубцы, і кідаў з калёс у яму, нібы дровы [14, с. 63]; Прыгледзеўшыся, убачыла Ядвіся, што за хутарам, куды пайшло рускае войска, па ўсім полі, у лагчынах і па адхону гары пераскаквалі, як верабі, адбягалі назад і прысядалі, нібы перапырхвалі, шэрыя са штыкамі і старэцкімі хатылькамі фігуркі [14, с. 63]; А яна распасцірала рукі па магільнаму курганку і ўзноў ляжала доўга і нібы без дыхання [14, с. 64]; Некалькі вольных ад дзяжурства салдатаў, нібы забыўшыся, што вот-вот можа быць пераход, бойка і той свет, чаёўнічалі сабе ля вогнішча, скалілі зубы, хадзі лі дажа купацца ў лужу на ставок ці шчыпалі гарох [14, с. 65].

Такім чынам, у ранніх апавяданнях выяўлены разнастайныя спосабы ўвядзення параўнанняў на ўзроўні слова ў моўную тканіну тэксту: злучнікавыя і бяззлучнікавыя параўнанні. найбольш распаўсюджаны параўнанні са злучнікам як.

2.1.2 Параўнанні на ўзроўні словазлучэння

У ранніх апавяданнях М. Гарэцкага выяўлена значная колькасць параўнанняў на ўзроўні словазлучэння. З дапамогай наступных злучнікаў гэты паэт будуе параўнанні і на ўзроўні словазлучэнняў:

·як:

Можна вылучыць некалькі мадэляў такіх параўнальных словазлучэнняў:

а) як + якасны прыметнік + назоўнік:

Пабег, спалохаўся, упудзіўся, як конь малады... [14, с. 47]; Гарматны гул не сціхаў, але далятаў здалёку, як глухі гром, глухімі раскатамі [14, с. 62];

б) як + прыналежны прыметнік + назоўнік:

Прыгожая яна, як краска божая, а розум дзявоцкі і сэрца мела дзявоцкае... [14, с. 56];

в) як + адносны прыметнік + назоўнік:

Маладая, белая, прыгожая, толькі вочы хавае, а слёзы буйныя, як раса ранняя, па шчаках цякуць [14, с. 56];

г) як + прыметнік + назоўнік:

Чорная сцень, як чалавецкая фігура, прабегла па ім раз-другі [14, с. 21];

д) як + прыназоўнік + назоўнік + назоўнік: … А бедная, дык чэсная, // Як у садзе вішня [14, с. 21];

е) як + займеннік + дзеепрыметнік + назоўнік:

У тую ноч страшна разюшыўся злюшчы, сцюдзёны, сярдзіты і безупынны вецер, з дзікім выццём гуляў ён па голых, чорных палях, са скогатам скакаў па зрытым буль боўніку, як той асцервянелы сабака, кідаўся на цямнеючыя бязлістыя аголеныя алешыны, шкумаціў іх з брыдкім смехам сіпеннем і, пераляцеўшы цераз быльнік і са злосці паклычыўшы сувалку па пустым канаплянішчы, ён тонка звінеў і шчаміўся ў самыя маленькія шчэлкі сцен гумна і пуні [14, с. 45];

ж) як + займеннік + назоўнік: будзе сохнуць, як дрэва тое, Архіп: датуль будзе хварэць-прападаць, пакуль дрэва скрыпець будзе; заваліцца, бахне аб землю яно - і Архіп памрэ [14, с. 26];

з) як + займеннік + прыметнік + назоўнік:

Вот з аднаго хутара выйшла гаспадыня, старая літвінка, зірнула на лог свой, акопамі зрыты і гэтак кінуты, пачула жалобнае мычанне непакормленага ў сумяціцы скоту, абхапіла галаву рукамі і завыла сама, як той бедны сабака [14, с. 62];

і) як + прыметнік + прыметнік + назоўнік:

к) як + прыметнік + назоўнік + прыдатак:

Выбег Васіль на двор, ноч цёмная, ані зорачкі на небе далекім, толькі тучы-хмары чорныя ідуць, як горы вялікія, страшэнныя, як таемная грамада асілкаў-пужалаў... [14, с. 54];

л) як + прыназоўнік + назоўнік + прыслоўе:

На сенакосе з касою гуляну, як у старыну калісь, з дзяўчаткамі знаёмства старыннае ўспомню, - пацяшаўся студэнт, - а старыя будуць рады-рады! [14, с. 19];

м) як + прыметнік + прыметнік + назоўнік:

Дрэвы, як чорныя, нямыя веліканы, абступілі дарогу з абодвух бакоў і сходзіліся ўперадзе [14, с. 36]; Там жа нешта гудзіць, як далёкі ціхі гром [14, с. 60];

н) як + разгорнутае словазлучэнне:

… толькі нашу вёску, як абросшы мохам камень каля шляху, з мясціны не скранеш... [14, с. 17].

Значна менш параўнанняў з іншымі злучнікамі:

быццам:

Звініць недзе муха, звініць, быццам увосень перад смерцю... [14, с. 16];

нібы: Не твар, а гаршчок, будзь ты няладна, - пакруціў ён галавою і мімаво лі ўстрахнуўся, нібы скідаючы тое, што наліпала [14, с. 64].

Выяўлены адзінкавыя выпадкі ўвядзення параўнання з дапамогай злучнікаў:

чымся: Здаецца, і есць таксама, а другі і смачней, чымся змалку, а росту няма такога, як раней [14, с. 24].

Сярод значнай колькасці ўстойлівых выразаў, скарыстаных у апавяданнях М. Гарэцкага, зафіксаваны фразеалагізмы-параўнанні, якія выяўляюць агульнамоўныя здабыткі і аўтарскую адметнасць іх адбору і ўжывання: I так выспаўся, як пяньку прадаўшы, вясёла адгукнуўся Архіп і пачаў адзявацца [14, с. 22]; А потым усё часцей і часцей, і пасыпалася дробна, як гарох аб сцяну: хлоп-лоп лоп! [14, с. 61]; Курыў па полі дожджык і, урэшце, паліў як з вядра [14, с. 61].

Такія параўнанні характарызуюцца ўстойлівасцю структуры і саставу, цэласнасцю значэння і ўніверсальнасцю словаўжывання. [11, с. 26].

Такім чынам, у ранніх апавяданнях М. Гарэцкага параўнальныя канструкцыі на ўзроўні словазлучэння ўводзяцца з дапамогай злучнікаў як, нібы, быццам, нібыта, бо, бы. Выкарыстоўвае мастак слова і фразеалагізмы параўнанні. Найбольш прадуктыўным спосабам лічыцца са злучнікам як.

.1.3 Параўнальныя канструкцыі на ўзроўні сказа

Шырока выкарыстоўвае М. Гарэцкі ў ранніх апавяданнях і даданыя параўнальныя складаназалежныя сказы. Яны паясняюць змест галоўнага сказа шляхам параўнанняў, заснаваных на якіх-небудзь асацыяцыях [12, с.351]. У адрозненне ад параўнальных зваротаў даданая параўнальная частка нясе нейкае паведамленне і мае большыя магчымасці ў выражэнні розных адносін. Даданыя параўнальныя ўводзяцца з дапамогай наступных злучнікаў:

·быццам:

Выдумаюць сабе ўсякіх дурацкіх зданнёў дый, быццам дзеці, забаўляюцца [14, с. 17]; Сухое дрэва страшна і балюча скрыпала, быццам выказвала бяду, і гора, і ўсякае ліха [14, с. 25];

·нібы:

Нібы пялёнка нейкая заслала вочы, нібы ўва сне плыло ўсё ў бездонне часу, толькі ні на каліва не пакідала балючае пачуццё чакання канца бою, чакання ночы і нейкая прыглушаная трывога аб сабе і аб жонцы з дочкамі і аб сваіх салдатах [14, с. 61]; Прыгледзеўшыся, убачыла Ядвіся, што за хутарам, куды пайшло рускае войска, па ўсім полі, у лагчынах і па адхону гары пераскаквалі, як верабі, адбягалі назад і прысядалі, нібы перапырхвалі, шэрыя са штыкамі і старэцкімі хатылькамі фігуркі [14, с. 63]; Нібы пялёнка нейкая заслала вочы, нібы ўва сне плыло ўсё ў бездонне часу, толькі ні на каліва не пакідала балючае пачуццё чакання канца бою, чакання ночы і нейкая прыглушаная трывога аб сабе і аб жонцы з дочкамі і аб сваіх салдатах [14, с. 68];

·як бы:

Сканаў яго благароддзе, ваша дзіцтва, - сказаў ён генералу так, як бы хацеў дадаць: Я не вінават [14, с. 49].

Такім чынам, параўнальныя канструкцыі на ўзроўні сказа менш прадуктыўны тып. Такія канструкцыі ўводзяцца з дапамогай злучнікаў як, нібы, быццам, што. Найбольш распаўсюджаны злучнік нібы.

.2 Функцыі параўнальных канструкцый

Параўнальныя канструкцыі таксама зяўляюцца сродкамі стварэння вобразнасці. Яны належыць да ліку славесных сродкаў вобразнасці. Параўнанне шырока выкарыстоўваецца і ў вуснай, і ў пісьмовай мове, яно выконвае пазнавальную, эстэтычную, ацэначную і арганізацыйную функцыі.

Такім чынам, аналізуючы структуру параўнальных канструкцый гэтага пісьменніка, можна сказаць, што ў сваіх творах аўтар выкарыстоўвае разнастайныя віды і тыпы параўнанняў. Параўнанні ў Максіма Гарэцкага будуюцца на базе знаемых жыццёвых асацыяцый, звязаны з жыццём, побытам герояў. Імі густа насычаны старонкі ранніх апавяданняў.

Пры апісанні прыроды аўтар выкарыстоўвае параўнанні, якія звязаны з жыццем і побытам галоўных герояў:

А ўжо чорна наўкруг, як і раней, лес шуміць, заблішчэў скора і просвіт поля Залясянскага [14, с. 59]; Выбег Васіль на двор, ноч цёмная, ані зорачкі на небе далекім, толькі тучы-хмары чорныя ідуць, як горы вялікія, страшэнныя, як таемная грамада асілкаў-пужалаў... [14, с. 54].

Такім чынам, аўтар збліжае прыроду з чалавекам. Параўнальныя канструкцыі тут выконваюць больш эстэтычную функцыю. Параўнанні, якія ўжыты пры апісанні прыроды, надаюць твору своеасаблівую пяшчотнасць. Кожнае параўнанне дадае асобную рыску ў цэласны малюнак.

Калі гаварыць у цэлым, то параўнанні, ужытыя пры апісанні прыроды, ствараюць настрой замілаванасці, пяшчоты, смутку і захаплення. Яны выконваюць эстэтычную і апісальную функцыі. Жыццё і побыт людзей аўтар параўноўвае са зявамі прыроды:

Возьмем уругу ў пана, братцы, - казалі добрыя гаспадары, - жывёла на парыні, як на бубачках, як на таку, ходзіць, што яна зесць там, якую трасцу? [14, с. 29].

А таксама адны рэаліі жыцця параўноўваюцца з другімі, падобнымі:

Пабег, спалохаўся, упудзіўся, як конь малады... [14, с. 47]; Гарматны гул не сціхаў, але далятаў здалёку, як глухі гром, глухімі раскатамі [14, с. 62]; Прыгожая яна, як краска божая, а розум дзявоцкі і сэрца мела дзявоцкае... [14, с. 56]; Чорная сцень, як чалавецкая фігура, прабегла па ім раз-другі [14, с. 21].

Параўнанні ў ранніх апавяданнях М. Гарэцкага выконваюць важную ролю таксама як сродкі сацыяльнай і псіхалагічнай характарыстыкі герояў, апісання іх характараў, абмалёўкі звычаяў, іх светасузірання ў цэлым. Вось, напрыклад, якімі трапнымі параўнаннямі М. Гарэцкі характарызуе сваіх герояў:

Ён, быццам хворы, патроху ўзлез на пол, сцягнуў з палацяў падраны жупан, разаслаў яго ля коміну і, мімаволі застагнаўшы, лёг і заціх.. [14, с. 58]; Валента, важны, быццам і не пяны, з адлігаю ў сэрцы, памагаў музыкам: шырока раскірэчыўшы ногі перад скамарохам, што басаваў, ён двумя пруцікамі з лучыны барабаніў у такт па струнах [14, с. 61].

Гэта параўнанне перадае душэўны стан героя:

А за кожную драбніцу брэшуцца, за шкоду няўмысную і незаметную лаюцца, як агалцелыя [14, с. 30]; Як агню, баяўся такіх гутарак Архіп і жыў у бацькоў ціха, смірна, у гаворкі вялікія не лезучы [14, с. 30].

Калі аналізаваць параўнанні, ужытыя пры апісанні псіхалагічнага і эмацыянальнага стану дзеючых асоб ранніх апавяданняў Максіма Гарэцкага, можна сказаць, што яны паўней абмалёўваюць вобраз. Пры апісанні грамадска-палітычных адносін адметныя параўнанні дазваляюць аўтару перадаць становішча таго часу:

Мінуўшчына, як у люстры, праходзіла прад вачамі студэнта ў час Яхімавых апавяданняў аб старыне [14, с. 35]; А на другі дзень, як свет, пацяклі па ўсёй ваколіцы жаночыя слёзы, былі хліпанне і выццё, малітвы і кляцьба [14, с. 41].

Часта выкарыстоўвае М. Гарэцкі параўнанні для апісання знешняга выгляду герояў. Такімі трапнымі параўнаннямі характарызуе асобныя часткі цела чалавека:

рукі:

А нехта, нявідзімы, слізкімі, як вужакі, халоднымі рукамі схапіў яго за ногі і махануў з печы на мост [14, с. 18]; Дзед Пятрок, седзячы ў жупане, даплятаў лапаць і сварыўся, а баба Петрачыха касцястымі і худымі, цьмянымі, нібы ад загару, рукамі мяшала ў цэбры мякіну [14, с. 59];

язык:

Ці так здалося, ці так у галаве прайшло: вызірнуў нехта з цемні з вышчаранымі зубамі, высалапіўшы доўгі і таўсты, як палена, язык і выкаціўшы чырвоныя вочы.. [14, с. 45];

валасы:

Што гэта за старац сляпы з белымі, як воўна белая, валасамі і мутны мі невідушчымі вачамі іграе там? хто ён тэты, што пяе аб княжстве саламярэцкім? [14, с. 59];

твар:

Чорненькая Ядвіся не была так прыгожа, як большая, Монця, але яе бойкія, вясёлыя чорненькія вочкі, чырвона-смугленькія з ямачкамі шчочкі, дзяціна-капрызны са смяшком склад вуснаў, маладыя, круглыя ручкі, гібкасць і крутасць паланялі салдатаў, не ведаўшых, чым і як ёй дагадзіць [14, с. 60].

Максім Гарэцкі раскрывае і стан чалавека:

Ляжаў, як калода, стары ляснік [14, с. 39]; Бяжыць угрунь, вочы гараць, белы сам, як смерць, у руцэ святы крыж дзяржыць... [14, с. 59]; …ажно гэта батрак у адной сарочцы, без шапкі, босы, як адурэўшы, крычыць нема… [14, с. 18]; Маладуха-нявехна, - белая-белая, як папера, - прала на ўслоне кудзелю і маўчала, як нямая ці якая пакутніца [14, с. 61].

Выяўлены ў М. Гарэцкага і параўнанні абстрактных паняццяў з канкрэтнымі рэаліямі: Жыццё, жыццё... як тая мара. К чаму так бог даў, з чаго яно пайшло? [14, с. 46];

Максім Гарэцкі у ранніх апавяданнях:

а) нежывыя рэаліі параўноўвае з жывымі істотамі: А дожджык асенні безупынны аб балонкі барабаніць, як нябожчык, стукаецца і плача мутнымі дробнымі слязьмі [14, с. 47];

б) жывыя істоты параўноўвае з нежывымі: Косы, як вужакі, абхапілі галаву і грудзі, і часам як агонь ад іх пыша [14, с. 47];

Такія параўнанні выконваюць ацэначную функцыю.

Максім Гарэцкі выкарыстоўвае прыём нагнятання, ампліфікацыі, параўнанняў:

Выбег Васіль на двор, ноч цёмная, ані зорачкі на небе далекім, толькі тучы-хмары чорныя ідуць, як горы вялікія, страшэнныя, як таемная грамада асілкаў-пужалаў... [14, с. 54]; Нібы пялёнка нейкая заслала вочы, нібы ўва сне плыло ўсё ў бездонне часу, толькі ні на каліва не пакідала балючае пачуццё чакання канца бою, чакання ночы і нейкая прыглушаная трывога аб сабе і аб жонцы з дочкамі і аб сваіх салдатах [14, с. 61]; Возьмем уругу ў пана, братцы, - казалі добрыя гаспадары, - жывёла на парыні, як на бубачках, як на таку, ходзіць, што яна зесць там, якую трасцу? [14, с. 29].

Наогул жа параўнальныя канструкцыі гэта вельмі яркі паэтычны сродак вобразнасці. Максім Гарэцкі карыстаецца ім амаль на кожным радку. Параўнанні ў ранніх апавяданнях Максіма Гарэцкага выконваюць разнастайныя функцыі: эстэтычную, ацэначную, узмацняльную, экспрэсіўную.

Заключэнне

Такім чынам, прааналізаваўшы стылістычныя адметнасці ранніх апавяданняў Максіма Гарэцкага, мы зрабілі наступныя вывады:

Значнае месца ў апавяданнях займаюць тропы. Тропы зяўляюцца вызначальным сродкам вобразнага адлюстравання і пазнання свету, асноўным шляхам узбагачэння паэтычнага тэксту новымі семантычнымі адценнямі.

У творах М. Гарэцкага выяўлены ўсе віды эпітэтаў: агульнамоўныя, індывідуальна-аўтарскія і сталыя. Пісьменнік як сапраўдны мастак слова стварае вялікую колькасць індывідуальна-аўтарскіх эпітэтаў. Пэўныя ўласцівасці па сваёй сутнасці не належаць асобным прадметам, яны вынікаюць з унутраняга ці знешняга падабенства. Пісьменнік у сваіх апавяданнях выкарыстоўвае менавіта эпітэты, якія ў навуковай літаратуры яшчэ называюць субектыўнымі. Гэта найчасцей аўтарскае незвычайнае бачанне, індывідуальнае асэнсаванне навакольнай рэчаіснасці, якія прыцягваюць увагу чытача. Індывідуальна-аўтарскія эпітэты ў празаічнай мове М. Гарэцкага характарызуюць асобу, абстрактныя паняцці, розныя прадметы, зявы прыроды, знешні выгляд ці часткі цела чалавека. Трэба адзначыць, што пісьменнік здольны ператвараць агульнамоўныя эпітэты ў індывідуальна - аўтарскія, што надае яе творам непаўторную прыгажосць. Не такой шматлікай у прозе М. Гарэцкага зяўляецца група народна-паэтычных эпітэтаў. Сталых эпітэтаў у апавяданнях няшмат. Яны выражаны прыметнікамі поўнай формы, а таксама прыдаткамі, выражаннымі назоўнікамі. Трэба адзначыць, што калі на пачатку сваёй творчай дзейнасці пісьменнік вельмі часта звяртаўся да фальклору, то з часам мова Гарэцкага шліфавалася, набірала моц. Пісьменнік па-майстэрску стварае ўласныя эпітэты, нават на выснове сталых і агульнамоўных. М. Гарэцкі часцей карыстаецца эпітэтамі якаснымі прыметнікамі. Яны характарызуюць канкрэтныя прадметы, абстрактныя паняцці, часткі цела чалавека ці жывёлы, прыроду ці яе зявы, часавыя адрэзкі, стан чалавека, асобу і амаль заўсёды зяўляюцца метафарызаванымі. Адносныя прыметнікі, якімі выражаны эпітэты ў апавяданнях пісьменніцы, не характарызуюць такую колькасць зяў, іх магчымасці абмежаваныя. Такія эпітэты характарызуюць абстрактныя паняцці, канкрэтныя прадметы, прыроду ці яе зявы, адрэзкі часу, часткі цела чалавека ці жывёлы. Трэба таксама адзначыць, што М. Гарэцкі вельмі ўдала карыстаецца эпітэтамі, выражанымі дзеепрыметнікамі ці дзеепрыметнымі зваротамі. Такія эпітэты зяўляюцца ў пераважнай большасці індывідуальна-аўтарскімі, што сведчыць аб майстэрстве пісьменніка.

Розныя паводле спосабу выражэння і структуры эпітэты ў празаічных творах М. Гарэцкага характарызуць прадмет, чалавека, жыццёвую зяву, па-мастацку акрэсліваюць і вылучаюць істотную рысу прыметы якога-небудзь прадмета, зявы, ацэньваюць гэты прадмет ці зяву, выклікаюць пэўныя эмацыйныя адносіны да іх. Якасны прыметнік у залежнасці ад стылістычных і сэнсавых асаблівасцяў кантэксту можа выражаць самыя разнастайныя адценні. Прыметнік-эпітэт можа стаяць адносна паяснёнага слова у прэпазіцыі, постпазіцыі, а таксама прэпазіцыі і постпазіцыі адначасова. Калі фармуецца сказ з прамым парадкам слоў, то якасны прыметнік, як правіла, стаіць перад назоўнікам, да якога дапасуецца. Такі эпітэт характарызуе прымету прадмета без яе актуалізацыі. Звычайна на пачатку фразы знаходзіцца найбольш важны член сказа. Калі азначэнне стаіць у прэпазіцыі да паяснёнага назоўніка, эпітэт нясе дадатковую сэнсавую нагрузку. У такім выпадку размяшчэнне прыметніка нагадвае гутарковую мову. Часта у сказах, дзе эпітэт знаходзіцца ў прэпазіцыі адносна назоўніка, Гарэцкі для дасягнення выразнасці вобраза карыстаецца прыёмам парнага ўжывання прыметнікаў (не толькі якасных), калі адзін эпітэт мае прадметнае, канкрэтнае значэнне, а другі надае выразнасць, пэўную эмацыйную афарбоўку і зяўляецца ўвасабленнем. Выкарыстоўваюцца эпітэты ў постпазіцыі, каб забяспечыць кантэкст эмацыйнымі эпізодамі, якія вобразна адлюстроўвалі б зявы, падзеі, прадметы. Пісьменнік часта метафарызуе эпітэты-прыметнікі, якія знаходзяцца ў постпазіцыі да паяснёнага назоўніка, што ў значнай ступені залежьщь ад кантэксту. Мастак слова выкарыстоўваў прыём градацыі далучаў да аднаго назоўніка некалькі эпітэтаў, каб узмацніць мастацкае бачанне. Прычым падбіраюцца эпітэты сінанімічныя або розныя паводле значэння, але звязаныя агульнай прыметай, што дае падставы разглядаць іх як кантэкстуальныя сінонімы. Узаемазвязанасць эпітэтаў паміж сабой, калі кожны наступны ўдакладняе, характарызуе дадатковыя адценні папярэдняга, у выніку дае станоўчы стылістычны эфект. Выкарыстоўвае Гарэцкі адначасова эпітэты ў прэпазіцыі і постпазіцыі адносна паяснёнага слова.

У спалучэннях назоўніка з прыметнікам у ранніх апавяданнях М. Гарэцкага найменні псіхаэмацыянальнага стану ідэнтыфікуюцца ў свядомасці чалавека з пэўнымі прадметамі, якія маюць колер, смак, слых, адчуваюцца на фізічнае ўспрыманнне.

Эпітэты ў прозе М. Гарэцкага, выконваючы разнастайныя функцыі, узмацняюць выразнасць, вобразнасць мовы твораў, надаюць ім мастацкую, празаічную яркасць, дапамагаюць ўбачыць аўтарскае разуменне рэчаіснасці.

Імпліцытнае значэнне параўнальных канструкцый у творчасці М. Гарэцкага фарміруецца ў межах агульнамоўнай практыкі, аднак носіць не толькі традыцыйны, але і наватарскі характар. Вялікія выяўленчыя магчымасці набываюць ў ранніх апавяданнях М. Гарэцкага параўнальныя канструкцыі. 3 дапамогай іх дасягаецца трапная характарыстыка прадметаў, зяў рэчаіснасці, ствараюцца яркія і запамінальныя вобразы. Самым распаўсюджаным спосабам рэалізацыі параўнальных канструкцый у апавяданнях зяўляецца вобразны параўнальны зварот, які ўводзіцца ў тэкст з дапамогай злучнікаў як, нібы, быццам, бы, нібыта. Параўнанні розныя па структуры (на ўзроўні слова, словазлучэння і сказа), па сваіх функцыях, па мэце ўжывання. Найбольш распаўсюджаны параўнанні на ўзроўні слова. Найбольш прадуктыўным тыпам зяўляецца ўвядзенне параўнанняў з дапамогай злучніка як (на ўзроўні слова і словазлучэння) і што (на узроўні сказа). Яны - неадемная частка ранніх твораў М. Гарэцкага. Розныя паводле структуры тыпы параўнальных канструкцый закліканы ў паэта ствараць вобразы, выклікаць нечаканыя асацыяцыі, нетыповае ўяўленне. Паводле семантыкі параўнанні адлюстроўваюць жыццё чалавека, а таму зяўляюцца люстрам яго светаўспрымання, светабачання, заснаванага на канкрэтна-рэчавых асацыяцыях.

Такім чынам, прааналізаваныя сродкі экспрэсіўнасці і вобразнасці ў ранніх апавяданнях М. Гарэцкага сведчаць аб яго майстэрстве, вопыце, кругаглядзе.


1 Виноградов В.В. Стилистика, теория поэтической речи, поэтика / В.В. Виноградов. ― Мн. : Издательство Ан СССР, 1963. ― 357 с.

Мейлах Б. Ещё о «содружестве наук» в изучении творчества / Б. Мейлах. // Вопросы литературы. ― 1965. ― №7. ― С. 137-155.

Злобін Л.І., Марозава Я.Н. Метафарызаваныя спалучэнні са значэннем псіхаэмацыянальнага стану / Л.І. Злобін [і іншыя]. // Веснік Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта. ― 1996. ― №1(10). ― С. 58-61.

Ляшчынская В.А. Слова ў паэзіі Янкі Купалы В.А. Ляшчынская. ― Мн. : Беларуская навука, 2004. ― 271 с.

Жирмунский В.М. Тэория литературы. Поэтика. Стилистика / В.М. Жирмунский. ― Л. : Наука, 1977. ― 407 с.

Шакул Л.М. Нарысы гісторыі беларускай літаратурнай мовы / Л.М. Шакун. ― Мн. : Дзяржаўнае вучэбнае педагагічнае выдавецтва Міністэрства асветы БССР, 1960. ― 223 с.

Рагуля А. Пафас станаўлення / А. Рагуля. - Мн. : Мастацкая літаратура, 1991. - 287 с.

Винокур Г.О. Об изучении литературного произведения / Г. О. Винокур. // О языке художественной литературы. ― М. : Высшая школа, 1991. ― С. 32-63.

Скрыган Я. Выбраныя творы: У 2-х т.т. - Т.2 / Я. Скрыган. - Мн. : Мастацкая літаратура, 1975. - 589 с.

Бугаёў, Дз. Максім Гарэцкі / Дз. Бугаёў. - Мн. : Беларуская навука, 2003. - 239 с.

Гаўрош Н.В. Вобразнае азначэнне ў мастацкіх тэкстах / Н.В. Гаўрош. - Мн. : Вышэйшая школа, 1974. - 160 с.

Веселовский А.М. Историческая поэтика / А. Веселовский. ― Мн. : Высшая школа, 1989. ― 406 с.

Гаўрош Н. Мова! Ты свецішся словам кожным: Эпітэт - азначэнне вобразнае / Н. Гаўрош. // Роднае слова. - 1997. - №7. - С.32-44.

Гарэцкі М. Творы /Апавяданні. Аповесці/ / М. Гарэцкі. ― Мн. : Мастацкая літаратура, 1995. ― 446 с.

Томашевский Б.В. Стилистика / Б.В. Томашевский. - Л. : Изд-во Лен. Ун-та, 1921. - 114 с.

Шуба П. Сучасная беларуская мова: Марфалогія / П. Шуба. - Мн. : Вышэйшая школа, 1972. - 179 с.

Іўчанкаў В.А. Тыпы параўнання ў творах У. Караткевіча і іх структура / В.А. Іўчанкаў. // Беларуская лінгвістыка. - Мн., 1987. - Вып. 32. - С. 77-79.

Янкоўскі Ф. Беларускія народныя параўнанні / Ф. Янкоўскі. - Мн. : Навука і тэхніка, 1973. - 297 с.

Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М. Я. Цікоцкі. - Мн. : Вышэйшая школа, 1995. - 375 с.

Беларуская граматыка: У 2-х ч. - Ч. 2. - Мн. : Навука і тэхніка, 1986. - 576 с.

Похожие работы на - Параўнальныя канструкцыі ў зборніку Р. Барадуліна 'Трэба дома бываць часцей'

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!