Тема: Этыкетныя сітуацыі прабачэння і падзякі ў беларускай і англійскай мовах

  • Вид работы:
    Диплом
  • Предмет:
    Английский
  • Язык:
    Белоруский
  • Формат файла:
    MS Word
  • Размер файла:
    34,28 Кб
Этыкетныя сітуацыі прабачэння і падзякі ў беларускай і англійскай мовах
Этыкетныя сітуацыі прабачэння і падзякі ў беларускай і англійскай мовах
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ "МІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЛІНГВІСТЫЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ

Факультэт англійскай мовы

Кафедра беларускай мовы і літаратуры






ЭТЫКЕТНЫЯ СІТУАЦЫІ ПРАБАЧЭННЯ І ПАДЗЯКІ Ў БЕЛАРУСКАЙ І АНГЛІЙСКАЙ МОВАХ

Дыпломная работа


Якавіцкая Настасся Алегаўна

Кіраўнік:

Паўлоўская Наталля Юр'еўна, прафесар кафедры беларускай мовы і літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар





Мінск, 2015

Змест

Уводзіны

Глава 1. Маўленчы этыкет і яго роля ў грамадскім жыцці

1.1 Паняцце этыкету. Маўленчы этыкет і культура

1.2 Патрабаванні да маўленчай дзейнасці. Нацыянальна-культурная спецыфіка і функцыі маўленчага этыкету

Глава 2. Семантыка этыкетных адзінак са значэннем прабачэння ў беларускай і англійскай мовах

2.1 Этыкетныя канструкцыі са значэннем прабачэння

2.2 Асаблівасці ўжывання этыкетных формул са значэннем прабачэння ў беларускай і англійскай мовах

Глава 3. Семантыка этыкетных адзінак са значэннем падзякі ў беларускай і англійскай мовах

3.1 Этыкетныя канструкцыі са значэннем падзякі

3.2 Асаблівасці ўжывання этыкетных формул са значэннем падзякі ў беларускай і англійскай мовах

Заключэнне

Спіс выкарыстаных крыніц

Уводзіны

Праца прысвечана даследаванню этыкетных формул прабачэння і падзякі ў беларускай мове у параўнанні з англійскай.

Этыкет уяўляе сабой сістэму правіл паводзінаў у стандартных сітуацыях зносін, накіраваную на падтрыманне прынятых у грамадстве статусна-ролевых прадпісанняў і забеспячэнне бесканфліктнага кантакту ўдзельнікаў зносін. Пад маўленчым этыкетам маецца на ўвазе сукупнасць тыпавых выказванняў, замацаваных моўнымі і нацыянальна-культурнымі традыцыямі ў даным моўным калектыве для выкарыстання ў канкрэтных сацыяльна-камунікатыўных сітуацыях.

Маўленчы этыкет увайшоў у поле зроку навукоўцаў ў другой палове XX стагоддзя і застаецца актуальным для навуковых даследаванняў ў сілу яго неабходнасці ў любым выглядзе чалавечага зносін - ад афіцыйна-дзелавых да штодзённа-бытавых, тым больш у міжкультурных зносінах.

Маўленчы этыкет - важны элемент любой нацыянальнай культуры. У мове, маўленчых паводзінах, устойлівых формулах зносін адлюстроўваецца багаты народны вопыт, непаўторнасць звычаяў, ладу жыцця, умоў побыту кожнага народа.

Наша праца выканана ў рэчышчы параўнальнай лінгвістыкі. Асаблівую значнасць сярод падобных даследаванняў набывае супастаўляльнае вывучэнне лінгвістычных сродкаў розных моў, дзе ідэнтыфікуюцца і маніфестуюцца нацыянальная самасвядомасць, культарна-гістарычныя традыціі, эмпірычны і духоўны досвед розных этнасаў.

Падзяка і прабачэнне - частотныя як у беларускай, так і ў англійскай мовах маўленчыя акты, пажаданыя для адрасата, таму што ў дзвюх сітуацыях уяўляюцца добразычлівыя адносіны адрасанта да адрасата.

Актуальнасць працы вызначаецца малай даследаванасцю маўленчых этыкетных формул падзякі і прабачэння ў сапастаўленні беларускай і англійскай моў.

Мэтай працы зяўляецца выяўленне нацыянальнай спецыфікі сродкаў у структуры формул прабачэння і падзякі у беларускай і англійскай мовах.

Зыходзячы з пастаўленай мэты прапануецца рашэнне наступных задач:

.Прааналізваць тэарэтычныя працы па тэорыі маўленчага этыкету.

2.Выявіць і класіфікаваць корпус этыкетных адзінак у беларускім і англійскім маўленчых этыкетах.

.Правесці кантрастыўна-супастаўляльны аналіз ужывання этыкетных маўленчых стандартаў у беларускай і англійскай мовах.

.Выявіць агульнанацыянальныя рысы беларускага менталітэту на фоне супастаўлення з менталітэтам носьбітаў англійскай мовы.

Аб'ект даследавання - семантыка этыкетных маўленчых формул у аспекце нацыянальнай ментальнасці.

Прадмет даследавання - камунікатыўныя формулы прабачэння і падзякі ў беларускай і англійскай мовах.

Пры напісанні працы выкарыстоўваліся апісальны метад і метад кантрастыўна-супастаўляльнага аналізу.

Тэарэтыка-метадалагічную аснову даследавання складаюць працы, прысвечаныя вывучэнню маўленчага этыкету.

Фактычным матэрыялам паслужылі формулы этыкетных выказванняў, выбраныя з беларускіх і англійскіх тлумачальных слоўнікаў і твораў мастацкай літаратуры, агульнай колькасцю 32 кантэкста.

Практычная значнасць даследавання заключаецца ў тым, што яго вынікі могуць выкарыстоўвацца ў практыцы міжкультурных зносін паміж носьбітамі беларускай і англійскай моў і культур на розных узроўнях.

этыкетны формула беларускі англійская

Глава 1. Маўленчы этыкет і яго роля ў грамадскім жыцці

1.1 Паняцце этыкету. Маўленчы этыкет і культура

Слова "этыкет запазычана з французскай мовы (etiguette) і мае значэнні ярлык, этыкетка, надпіс, цырыманіял, этыкет. Уладзімір Даль у сваім тлумачальным слоўніку тэрмін "этыкет трактуе як "чын, парадак свецкіх знешніх абрадаў і прыстойнасцей, прынятая, умоўная ветлівасць; цырыманіял, знешняя абраднасць [18, с. 198].

Аднак яшчэ да пачатку XX ст. у рускай мове пад этыкетам многія разумелі ярлык, які наклейваўся на бутэлькі і абгорткі тавараў з указаннем фірмы, гандляра ці вытворцы. Пазней з гэтым значэннем засталося слова "этыкетка, а этыкет стаў успрымацца ў сучасным значэнні. У "Слоўніку па этыцы" прыводзіцца такое азначэнне: "Сукупнасць правілаў паводзін, якія датычацца нашага праяўлення адносін да людзей (абыходжанне з людзьмі, якія цябе акружаюць, формы зваротаў, прывітанняў і паводзін у грамадскіх месцах, манеры і адзенне) [33, с.431]. Такая дэфініцыя істотна звужае значэнне і змест паняцця "этыкет і не ўлічвае адрозненні паміж бытавымі, этыкетнымі, рытуальнымі і цырыманіяльнымі сітуацыямі. Т.У. Ціўян прапаноўвае больш дакладнае разуменне этыкету: "Гэта такія правілы рытуальных паводзін чалавека ў грамадстве, якія адлюстроўваюць істотныя для данага грамадства сацыяльныя і біялагічныя крытэрыі і пры гэтым патрабуюць ужывання сацыяльных прыёмаў. [39, с.144]. Але і гэтае азначэнне мае дачыненне пераважна да зносін камунікацыі ўвогуле.А. Байбурын і А. Тапаркоў трактуюць этыкет як "сукупнасць спецыяльных прыёмаў і рысаў паводзін, з дапамогай якіх адбываецца выяўленне, падтрыманне і абыгрыванне камунікатыўных статусаў партнёраў па зносінах [7, с.5]. Разуменне этыкету як феномена са спецыфічнай формай рэгуляцыі чалавечых зносін акцэнтуе камунікатыўны аспект.

У "Тлумачальным слоўніку беларускай мовы этыкет тлумачыцца наступным чынам: "сукупнасць правілаў і форм паводзін, вызначаны парадак зносін у пэўным сацыяльным асяроддзі; частка знешняй культуры грамадства. Этыкет уключае паводзіны ў грамадскіх месцах, формы звароту і прывітання, адзенне, манеры, уменне паводзіць сябе за сталом, сустракаць і праводзіць гасцей і г. д." [36, с.608].

У кожным грамадстве распрацаваны стандартызаваныя нормы сацыяльных паводзін, якія чакаюцца ад чалавека ў пэўнай сітуацыі. Сацыяльна і нацыянальна спецыфічныя правілы як маўленчых, так і немаўленчых паводзін, якія звязаны з паняццем этыкету, адыгрываюць вялікую ролю ў камунікатыўных сістэмах. Веданне гэтых нацыянальна спецыфічных і сацыяльна замацаваных правілаў мовы штодзённых паводзін адыгрываюць такую ж вялікую ролю ў авалоданні зносінамі, як і ўласна моўныя правілы для будавання маўлення.

Натуральна, што этыкет і маўленне звязаны вельмі цесна. Манера маўлення, стыль, дазвол ці забарона гаварыць адно і не казаць іншае, выбар моўных сродкаў як паметы сваёй прыналежнасці да асяроддзя - усё гэта прыкметна ў нашых штодзённых маўленчых праявах.

Такім чынам, варта вызначыць паняцце маўленчага этыкету. Л.А. Увядзенская дае такое вызначэнне маўленчаму этыкету: "Пад маўленчым этыкетам маюцца на ўвазе распрацаваныя правілы маўленчых паводзін, сістэма маўленчых формул зносін [13, с.23]. Вядомы лінгвіст, даследчык маўленчага этыкету Н.І. Фарманоўская вызначае маўленчы этыкет як "рэгулюючую правілы маўленчых паводзін сістэму нацыянальна спецыфічных стэрэатыпных, устойлівых формул зносін, прынятых і прадпісаных грамадствам для ўстанаўлення кантакту суразмоўцаў, падтрымання і перапынення кантакту ў абранай танальнасці. [37, с.9].

А.Г. Балакай у сваім тлумачальным слоўніку рускага маўленчага этыкету дае наступнае тлумачэнне: "Маўленчы этыкет - гэта сістэма спецыфічных моўных знакаў (слоў, устойлівых словазлучэнняў) і правілаў іх ужывання, прынятых у даным грамадстве з мэтай наладжвання моўнага кантакту паміж суразмоўцамі і падтрымання ветлівых, добразычлівых, сяброўскіх або афіцыйных адносін у залежнасці ад моўнай сітуацыі. У пэўным сэнсе маўленчы этыкет можна разглядаць як умоўную мову ветлівасці, субардынацыі, якая мае свой слоўнік (сістэму знакаў) і граматыку (правілы маўленчых паводзін у грамадстве) [8, с.6].

Правілы ўсіх маўленчых паводзін рэгулююцца маўленчым этыкетам. Гэта сітуацыі звароту, прывітання, развітання, прабачэння, падзякі, віншавання, пажадання, спагады і спачування, адабрэння і кампліменту, запрашэння, прапановы, просьбы, савета і многія іншыя. Маўленчы этыкет ахоплівае усё, што выказвае добразычлівае стаўленне да суразмоўцы, што можа стварыць спрыяльны клімат зносін. Багаты набор моўных сродкаў дае магчымасць выбраць дарэчную для маўленчай сітуацыі і спрыяльную для адрасата форму зносін, усталяваць сяброўскую, нязмушаную або, наадварот, афіцыйную танальнасць размовы.

Культура - складаная шматгранная з'ява, якая мае камунікатыўна - дзейнасную, каштоўнасную і сімвалічную прыроду. З пункту гледжання сацыялогіі, культура - гэта "агульная сістэма ўстойлівых, спадчынных пераваг і прыярытэтаў у чалавечым стаўленні і паводзінах, гэтак жа, як у думках і пачуццях [35, c.6]. Культуры адрозніваюцца ў светапоглядзе, вераваннях, каштоўнасцях, нормах і мадэлях камунікацыі. Асабліва ярка культуры адрозніваюцца ў мове і невербальных паводзінах, у манерах, у спосабах звароту з часам, прасторай і матэрыяльнымі рэчамі. Мова - спосаб захавання і трансляцыі культуры, традыцый і грамадскай свядомасці канкрэтнага маўленчага калектыву. Як унікальная гісторыка-культурная з'ява мова адначасова адлюстроўвае і выказвае агульначалавечыя, універсальныя і нацыянальна-спецыфічныя рысы культуры пэўнага народа. Менавіта ў мове ўвасоблены весь пазнавальны вопыт народа, яго філасофска-рэлігійныя, сацыяльна-выхаваўчыя, маральна-этычныя, мастацка-эстэтычныя ўяўленні і прынцыпы. Мова займае першае месца сярод нацыянальна-спецыфічных кампанентаў культуры [38].

У чалавечай культуры самае старажытнае мастацтва - гэта мастацтва зносін. Маўленчы этыкет разумеецца як нацыянальна спецыфічныя правілы маўленчых паводзін, якія прымяняюцца пры ўступленні суразмоўцаў у кантакт і для падтрымання зносін у абранай танальнасці. На думку Н.І. Фарманоўскай, "маўленчы этыкет - гэта шырокая зона адзінак мовы і гаворкі, якая славесна выказвае этыкет паводзін, дае нам тыя моўныя багацці, якія назапасіліся ў кожным грамадстве для выражэння неканфліктных, "нармальных", гэта значыць, добразычлівых адносін да людзей [37]. З іншага боку, этыкет рэгулюе складаны выбар найбольш дарэчных маўленчых сродкаў для канкрэтнага адрасата, канкрэтнага выпадку, канкрэтнай сітуацыі і становішча зносін.

Слова як асноўная адзінка мовы адлюстроўвае сувязь мовы, мыслення і пазамоўнай рэчаіснасці, валодае лінгвістычнай значнасцю, зяўляецца адначасова маніфестацыяй адпаведнай культуры. Мова захоўвае адзінства народу ў гістарычнай змене пакаленняў і грамадскіх фармацый, якая абядноўвае людзей у часе, геаграфічнай і сацыяльнай прасторы. Мова як адна з прыкмет нацыі адлюстроўвае культуру народа, які на ёй гаворыць, г. зн. нацыянальная культура. Дзве нацыянальныя культуры ніколі не супадуць поўнасцю, нацыянальная культура складаецца з нацыянальных і інтэрнацыянальных адзінак. Пры гэтым мову разглядаюць у моцнай сувязі з фактамі грамадскага жыцця яе стваральнікаў і носьбітаў, з іх гістарычным, геаграфічным побытам, культурай і літаратурай. Семантычная сістэмы розных моў і асобньія элементы гэтых сістэм змяшчаюць пэўную нацыянальна-спецыфічную інфармацыю, вядомую толью гэтай нацыянальна-культурнай супольнасі людзей.

Культура фарміруе чалавека. Чалавек - субект які пазнае, заусёды знаходзіцца пад уплывам сваей нацыянальнай культуры. Моўны калектыў, які жыве у нейкім асяроддзі асвойвае яго у зменлівых, але характэрных менавіта дзеля яго сацыяльных i культурных умоў, якія навязваюць носьбітам данай мовы спецыфічны погляд на той ці іншы фрагмент рэчаінасці ці зяуляецца прызмай, скрозь якую ажыццяўляецца ўспрыманне навакольнага асяроддзя.

1.2 Патрабаванні да маўленчай дзейнасці. Нацыянальна-культурная спецыфіка і функцыі маўленчага этыкету

Практычнае значэнне маўленчага этыкету заключаецца ў тым, што ён дае магчымасць людзям без асаблівых намаганняў скарыстоўваць ужо гатовыя формы агульнапрынятай ветлівасці для зносін з рознымі групамі людзей і на розных узроўнях.

Спецыфікай маўленчага этыкету зяўляецца тое, што ён характаразуе як штодзённую моўную практыку, так і моўную норму. Сапраўды, элементы маўленчага этыкету прысутнічаюць у штодзённай практыцы любога носьбіта мовы (у тым ліку і таго, хто слаба валодае нормай), які лёгка апазнае гэтыя формулы ў патоку маўлення і чакае ад суразмоўцы іх ужывання ў пэўных сітуацыях. Элементы маўленчага этыкету засвойваюцца настолькі глыбока, што яны ўспрымаюцца "наіўнай" моўнай свядомасцю як частка штодзённых, натуральных і заканамерных паводзін людзей. Няведанне патрабаванняў маўленчага этыкету і, як следства, іх невыкананне успрымаецца як жаданне абразіць ці як нявыхаванасць [30].

З іншага боку, маўленчай этыкет можа разглядацца з пункту гледжання моўнай нормы. Так, ўяўленне аб правільным, культурным, нармаваным маўленні ўключае ў сябе і пэўныя ўяўленні аб норме ў галіне маўленчага этыкету. Само ўжыванне або неўжыванне адзінак маўленчага этыкету таксама можа быць прадметам нармалізацыі, напрыклад: формулы прабачэння дарэчныя ў выпадку, калі той, хто просіць прабачэння, прычыняе неспакой свайму суразмоўцу, аднак занадта часта прасіць прабачэння не варта, бо як гэтым суразмоўца ставіцца ў няёмкае становішча і інш. Акрамя таго, парушэнне нормаў і правілаў літаратурнай мовы, асабліва, калі яно выглядае як нядбайнасць, само па сабе можа разглядацца як парушэнне маўленчага этыкету.

Адным з найбольш стабільных паказчыкаў паспяховасці маўленчага акта зяўляецца ступень выхаванасці i адукаванасці камунікантаў. Па гэтай прыкмеце людзі падзяляюцца на носьбітаў літаратурнай мовы i прастамоўя. У маўленчых паводзінах чалавека пастаянна адбываецца выкананне сацыяльных i сітуацыйных роляў, арыентацыя ў агульнасацыяльным становішчы i ў ролях адрасата, ацэнка афіцыйнасці i неафіцыйнасці камунікацыйнай сітуацыі [26].

Такім чынам, патрабаванні маўленчага этыкету ўтвараюць свайго роду іерархію. У пэўнай ступені яны з'яўляюцца неад'емнай часткай актыўнай і пасіўнай моўнай практыкі кожнага носьбіта мовы; з другога боку, гэтыя патрабаванні звязваюцца з пэўным узроўнем культуры мовы, больш ці менш высокім. Напрыклад, кожнаму носьбіту мовы з ранняга ўзросту вядома, што пры сустрэчы неабходна вітацца. Далей дзіцяці тлумачаць, што трэба вітацца ў адпаведнасці з пэўнымі правіламі (малодшы вітае старэйшага першы, выкарыстоўваючы для гэтага цалкам пэўныя формулы - не Прывітанне або Здароў, а Добры дзень, або лепш: Добры дзень, Іван Іванавіч). Нарэшце, у далейшым носьбіт мовы пазнае і аб іншых тонкасцях маўленчага этыкету і вучыцца іх выкарыстоўваць у сваёй штодзённай практыцы.

Мяжа паміж штодзённай маўленчай практыкай і нормай у маўленчым этыкеце непазбежна з'яўляецца рухомай. Практычнае прымяненне маўленчага этыкету заўсёды некалькі адрозніваецца ад нарматыўных мадэляў, і не толькі з-за недастатковага ведання ўдзельнікамі яго правілаў. Адхіленне ад нормы або залішне скрупулёзнае прытрымліванне яе можа быць звязана з жаданнем таго, хто гаворыць, прадэманстраваць сваё стаўленне да суразмоўцы або падкрэсліць сваё бачанне сітуацыі. Такім чынам, маўленчы этыкет не з'яўляецца жорсткай сістэмай правілаў [30].

Маўленчы этыкет так ці інакш прывязваецца да сітуацыі маўленчых зносін і яе параметраў: асобаў суразмоўцаў, тэмы, месца, часу, матыву і мэты зносін. Перш за ўсё ён уяўляе сабой комплекс моўных з'яў, арыентаваных на адрасата, хоць асоба моўцы (або пішучага) таксама ўлічваецца. Гэта можа быць найлепшым чынам прадэманстравана на ўжыванні Ты і Вы - формаў у зносінах у беларускай мове. Агульны прынцып складаецца ў тым, што Вы-формы ўжываюцца як знак павагі і большай фармальнасці зносін; Ты - формы, насупраць, адпавядаюць нефармальным зносінам паміж роўнымі. Аднак рэалізацыя гэтага прынцыпу можа паўставаць у розных варыянтах у залежнасці ад таго, як удзельнікі маўленчых зносін суадносяцца па ўзроставай і/або службовай іерархіі, ці знаходзяцца яны ў роднасных ці сяброўскіх адносінах; ад узросту і сацыяльнага становішча кожнага з іх і г. д.

Такім жа чынам, правілы маўленчых зносін могуць адрознівацца ў залежнасці ад таго, з'яўляюцца тэмай зносін сумныя ці радасныя для ўдзельнікаў зносін падзеі; існуюць спецыфічныя этыкетныя правілы, звязаныя з месцам зносін і г. д.

Даследчыкамі апісваецца цэлы спектр камунікатыўных функцый маўленчага этыкету. Вось некаторыя з іх. Маўленчы этыкет:

спрыяе ўсталяванню кантакту паміж суразмоўцамі;

-прыцягвае ўвагу слухача (чытача), вылучае яго сярод іншых патэнцыйных суразмоўцаў;

дапамагае вызначыць статус зносін (сяброўскія, дзелавыя, афіцыйныя і інш);

фарміруе спрыяльную эмацыянальную абстаноўку для зносін і аказвае станоўчае ўздзеянне на слухача (чытача) [30].

Веданне правілаў маўленчага этыкету, іх захаванне дазваляе чалавеку адчуваць сябе ўпэўнена і нязмушана, не адчуваць няёмкасці з-за прамашак і няправільных дзеянняў, пазбегнуць насмешак з боку навакольных.

У маўленчым этыкеце перадаецца сацыяльная інфармацыя пра моўцу і яго адрасата аб тым, знаёмыя яны ці не, аб адносінах роўнасці/няроўнасці па ўзросту, службоваму становішчу, аб іх асабістых адносінах (калі яны знаёмыя), пра тое, у якой абстаноўцы (афіцыйнай або неафіцыйнай) адбываюцца зносіны, і г. д. Выбар найбольш дарэчнага выраза маўленчага этыкету і складае правілы ўступлення ў камунікацыю.

Такім чынам, у маўленчых паводзінах кожны чалавек застаецца непаўторнай індывідуальнасцю, але ў той час знаходзіцца ў межах сацыяльных узаемадачыненняў з іншымі людзьмі. Веданне этыкетных норм зяўляецца неабходным элементам у маўленні свядомага, адукаванага чалавека, бо ў гэтым адлюстроўваецца культура i выхаванне чалавека.

Не існуе народа без маўленчага этыкету, кожная мова валодае сваім запасам слоў і выразаў, якія адлюстроўваюць нацыянальную спецыфіку моўнай ветлівасці.

Устойлівыя формулы зносін складаюцца ў сілу ўстойлівай замацаваннасці сродкаў выказвання за сітуацыяй, тыпам тэксту, відам маўлення (вуснае/пісьмовае, маналог/дыялог) і гэтак далей. Нацыянальна-культурная спецыфіка маўленчага этыкету знаходзіць сваё адлюстраванне ў асаблівасцях мыслення народа, а мысленне - у лексічным складзе мовы, ва ўстойлівых моўных словазлучэннях і моўных асацыяцыях. Мова, мысленне і культура натуральным і непарыўным чынам узаемазвязаны. Усе разам яны суадносяцца з навакольнай прыроднай і сацыяльнай рэчаіснасцю, адлюстроўваюць і адначасова фарміруюць яе [35].

Кожны народ стварыў сваю сістэму правілаў маўленчых паводзін. У маўленчым этыкеце народаў можна вылучыць агульныя рысы: устойлівыя формулы прывітання і развітання, формы паважлівага звароту да старэйшых і г. д. Аднак рэалізуюцца гэтыя рысы ў кожнай культуры па-свойму. Пры гэтым з вядомай доляй умоўнасці можна сказаць, што асэнсаванне маўленчага этыкету яго носьбітамі праходзіць як бы некалькі стадый. Для замкнёнай традыцыйнай культуры характэрна абсалютызацыя этыкетных патрабаванняў да паводзін наогул і да маўленчых паводзін у прыватнасці. Носьбіт іншага маўленчага этыкету ўспрымаецца тут як дрэнна выхаваны або амаральны чалавек альбо як абражальнік. У больш адкрытых знешнім кантактам соцыумах звычайна больш развіта ўяўленне аб адрозненні маўленчага этыкету ў розных народаў, а навыкі пераймання чужых моўных паводзін могуць быць нават прадметам гонару членаў соцыума. Нацыянальна-культурная спецыфіка маўленчых зносін складаецца з наступных узаемазвязаных фактараў:

фактары, звязаныя з культурнай традыцыяй, суадносныя з дазволенымі і забароненымі ў грамадстве тыпамі і разнавіднасцямі зносін, этыкетнымі характарыстыкамі ўніверсальных актаў зносін, са стэрэатыпнымi сітуацыямі зносін;

-фактары, звязаныя з сацыяльнай сітуацыяй і сацыяльнымі функцыямі зносін;

фактары, звязаныя з этнапсіхалогіяй у вузкім сэнсе (асаблівасці псіхічных працэсаў суадносяцца з псіхалінгвістычныя арганізацыяй маўленчай дзейнасці);

фактары, звязаныя з наяўнасцю ў тэзаўрусаў супольнасці спецыфічных рэакцый, паняццяў, якія адлюстроўваюцца ў сістэме традыцыйных вобразаў, параўнанняў;

фактары, якія вызначаюцца спецыфікай мовы дадзенай супольнасці, якія адлюстроўваюцца ў сістэме стэрэатыпаў, сістэме вобразаў, параўнанняў, структуры тэкстаў, этыкетных формах, функцыянальнай стылістыцы [30].

Маўленчы этыкет застаецца важнай часткай нацыянальнай мовы і культуры. Немагчыма казаць пра высокі ўзровень валодання замежнай мовай, калі гэта валоданне не ўключае ў сябе веданне правілаў маўленчых зносін і ўменне прымяняць гэтыя правілы на практыцы. Асабліва важна мець уяўленне аб разыходжаннях ў нацыянальных маўленчых этыкетах. Напрыклад, у кожнай мове існуе свая, якая фармавалася стагоддзямі, сістэма зваротаў. Пры літаральным перакладзе сэнс гэтых зваротаў часам скажаецца; так, англійскае Dear выкарыстоўваецца ў афіцыйных зваротах, тады як адпаведнае яму беларускае Дарагі ўжываецца, як правіла, у менш фармальных сітуацыях. Або іншы прыклад - у многіх культурах Захаду на пытанне Як справы? варта адказваць: Добра. Адказ Дрэнна або Не вельмі лічыцца непрыстойным: суразмоўцу не варта навязваць свае праблемы. У Беларусі на тое ж пытанне прынята адказваць нейтральна, хутчэй з негатыўным адценнем: Нічога; Памаленьку.

Немагчымасць паспяховай камунікацыі без ведання асаблівасцей культуры прызнана ў цяперашні час відавочным фактам. Даследчыкі розных абласцей ведаў пра чалавека прыйшлі да высновы, што культура адлюстроўваецца ў свядомасці людзей, фармуе іх светапогляд, вызначае спецыфіку паводзін. Камунікатыўныя паводзіны людзей з'яўляюцца кампанентам іх нацыянальнай культуры, рэгулюецца нацыянальнымі нормамі і традыцыямі, якія маюць глыбокія гістарычныя карані.

Глава 2. Семантыка этыкетных адзінак са значэннем прабачэння ў беларускай і англійскай мовах

2.1 Этыкетныя канструкцыі са значэннем прабачэння

Прабачэнне - гэта дзейнасць, якая накіравана на паляпшэнне, выпраўленне, функцыя якой складаецца ў змене значэння, якое інакш магло б прыпісаць дзеянню. Мэта такой дзейнасці заключаецца ў ператварэнні таго, што магло б разглядацца агрэсіўна, у тое, што можа быць прызнана.

А. Вежбіцкая вызначае сэнс маўленчага акта прабачэння наступным чынам: "Ведаючы, што я быў прычынай таго, што з табой адбылося нешта дрэннае, жадаючы зрабіць так, каб ты дараваў мяне, я кажу: я шкадую, што зрабіў гэта [12, с.270].

Маўленчы акт выбачэння з'яўляецца экспрэсіўным маўленчым актам, асноўная функцыя якога - аднавіць сацыяльны баланс або гармонію паміж суразмоўцамі. Хоць ён непасрэдна звязаны з захаваннем дыстанцыі, яго варта разглядаць таксама ў сувязі са стратэгіямі ветлівасці збліжэння, паколькі яго асноўнае прагматычнае значэнне - запэўніць адрасата у тым, што яго заўважылі, яго паважаюць і хочуць падтрымліваць з ім бесканфліктныя адносіны, гэта - знак увагі і добразычлівасці.

У беларускай мове існуе вялікая колькасць этыкетных формул, якія выражаюць прабачэнне. У асноўным яны будуюцца з выкарыстаннем дзеясловаў прабачаць, выбачаць і дараваць у загадным ладзе. Напрыклад: Прабач (це), калі ласка; Выбачай (це) за.; Даруй (це) мне, калі ласка. У англійскай мове прадстаўлены тры асноўныя канструкцыі для выражэння прабачэння:

) Im sorry - спантаны выраз шкадавання або спагады ў адрас суразмоўцы па падставе непрыемнай выпадковасці, якая адбылася не па віне чалавека ці па незалежных ад чалавека абставінаў: вас штурхнулі, вам наступілі на нагу і т.п.;

) Excuse me або сінонімы: Pardon (me); I beg your pardon - формулы прабачэння за прычынены свайму суразмоўцу неспакой: закранулі, прабіраючыся міма яго ў натоўпе, адрываеце ад справы і г. д.

) Forgive me - зварот з прабачэннем за больш сур'ёзныя правіннасці ў адносінах да суразмоўцы: за дапушчаную грубасць, за нявольную абразу, за неаплачаны доўг і т.п. [34].

У сітуацыйным аспекце як у беларускай, так і ў англійскай мовах прабачэнне само па сабе можа быць прадстаўлена:

) апраўданнем - зыходнай (самаасуджальнай) рэплікай, матываванай абставінамі:

Pardon me for not coming to see you last night Прабачце мяне, што не прыйшоў да вас учора ўвечары [34].

Прабачце за візіт, прабачце, што прымусіў вас зноў успомніць пра гора… (Анатоль Бароўскі. Ахутавана).

) просьбай - прабачэннем як маўленчай рэакцыяй у адказ:

Be more careful! Будзь (це) уважлівым (і) 'm sorry Прабач (це) [34].

Ого, распусцілі язык. Усё ж жанчына перад вамі.

Прабачце (Уладзімір Караткевіч. Чорны замак Альшанскі).

У якасці зыходнай рэплікі, параўнальна з міжвольнай зваротнай рэакцыяй, форма прабачэння рэзка вылучаецца: канкрэтнасцю абгрунтавання, грунтоўнасцю зместу, каларытнасцю стылістычнай афарбоўкі. У сувязі з гэтым зыходная рэпліка служыць па сутнасці хутчэй апраўданнем, чым прабачэннем:

Im sorry I cant stay any longer Шкада, што я не магу застацца даўжэй [34].

Прабачце, я павінен адысці (Уладзімір Караткевіч. Чорны замак Альшанскі).

Excuse my coming so late Выбачай (це), што я так позна [34].

Прабачце, што так позна (Анатоль Бароўскі. Ахутавана).

Pardon me for troubling you Прабач (це) за турботы [34].

Прабачце, што так атрымалася (Алег Рукаль. На службе князя Радзівіла).

Forgive me for being so rude Прабач (це) мяне за тое, што так груба [34].

Прабачце, што перабіла вас. Кажыце далей (Вітаўт Чаропка. Перамога ценю).

I must apologize to you for my long silence Я павінен папрасіць прабачэння перад вамі за маё доўгае маўчанне [34].

У першую чаргу я хачу схіліць галаву перад гэтымі забітымі юнакамі і дзяўчатамі, перад усімі забітымі на гэтай ганебнай вайне і ад імя сумленных амерыканцаў папрасіць прабачэння ў вашага народа. (Сяргей Давідовіч. Вайна забірае нявінных).

Апраўданне, якое выяўляецца ў зыходнай рэпліцы, не трэба блытаць з просьбай-прабачэннем у выглядзе маўленчай рэакцыі ў адказ. У англійскай мове незалежна ад сітуацыі і асяроддзія гэтая спантанная рэакцыя выяўляецца па сутнасці адзіным маўленчым штампам Im sorry, які змяняе толькі сваю экспрэсіўнасць. У беларускай мове у гэтым выпадку могуць выкарыстоўвацца ўсе вядомыя мадэлі выражэння прабачэння. Напрыклад:

Выбачэнне за тое, што моўца нешта не памятае:

Do you remember I told you about my sister Вы памятаеце, я расказваў вам пра сваю сястру?

Im so sorry, but not really Мне жаль, але не зусім [34].

Добры дзень! Не пазнаяцё?

Выбачайце. не прыпамiнаю, - адказаў Попутчiк (Францішак Аляхновіч. У кіпцюрох ГПУ).

Выбачэнні ў сувязі з немагчымасцю выканаць просьбу:

Could you lend me a pound Ці не маглі б Вы пазычыць мне фунт?

Sorry, but I cant Выбачайце, але я не магу [34].

Ужо позна. Заставайцеся ў мяне на ноч.

Даруйце, ня можам (Алег Рукаль. На службе князя Радзівіла).

Просьба выбачыць за неразуменне:

So, do you support us Так вы падтрымліваеце нас?

I'm sorry, I don't understand what you mean Прабачце, але я не разумею, што вы маеце на ўвазе [34].

Гэта зусім проста й ясна. Згаджаешся?

Здаецца, - адказаў нясьмела Янук. - Але як, якімі сіламі? Вы прабачце, спадар Падгайскі, я ня вельмі гэта ўсё разумею (Кастусь Акула. Гарватка).

Найбольш распаўсюджанымі рэплікамі ў адказ на прабачэнне лічацца стылістычна нейтральныя клішэ, такія як Няма за што, Нічога ў беларускай мове і іх эквіваленты Not at all; Thats all right; Never mind у англійскай мове:

Калі просьба прабачыць здаецца суразмоўцу залішняй ці перабольшанай, то ён можа выкарыстоўваць выказванні:

No harm done // No need to be sorry // Forget it - Не варта прасіць прабачэння [34].

Так што вы мне прабачце за адмову - не магу я прыняць яе. Таму застануся тут.

Не трэба прасіць прабачэння, мяне не крыўдзяць вашы пытанні (Святлана Алексіевіч. Зачараваныя смерцю).

Існуе цэлы шэраг формул прабачэння, якія ўжываюцца як у беларускай, так і ў англійскай мовах. Калі правесці паралелі паміж выяўленнем гэтых формул у розных мовах, то можна ўбачыць, што галоўным патрабаваннем зяўляецца шчодрасць на ветлівыя словы.

2.2 Асаблівасці ўжывання этыкетных формул са значэннем прабачэння ў беларускай і англійскай мовах

Прыносячы прабачэнне, прадстаўнікі розных культур далёка не заўсёды вядуць сябе аднолькава, і гэты маўленчы акт мае шэраг культурна-спецыфічных асаблівасцяў. Пры супастаўленні англійскіх і беларускіх выбачэнняў выяўляюцца адрозненні, якія тычацца маўленчых мадэляў, іх семантыкі, ступені экспрэсіўнасці, частотнасці і сітуацый ужывання.

Як ужо было адзначана, у адрозненне ад беларускай мовы ў англійскай мове няма размежавання Ты - і Вы-формаў, што мае вялікі уплыў і на фарміраванне адзінак моўнага этыкету. Найбольш часта ўжывальная форма выражэння прабачэння ў беларускай мове - гэта выкарыстанне дзеясловаў выбачаць, прабачаць і дараваць у загадным ладзе. Наяўнасць Ты - і Вы-формаў звароту выклікае неабходнасць выкарыстоўваць і розныя формы гэтых дзеясловаў, маюцца на ўвазе Прабач, Выбачай і Даруй для Ты-формаў і Прабачце, Выбачайце і Даруйце для Вы-формаў. Выбар формы залежыць ад зносін паміж суразмоўцамі і самой сітуацыі маўлення:

Размова паміж сваякамі:

Даруй, дзеду, здаюся (Міхась Лынькоў. Міколка-паравоз).

Прабачайце, панічок: я прыйшла запытацца - ці баліць яшчэ ў вас галава, ці перастала (Якуб Колас. На ростанях)?

Размова з падкрэсліваннем павагі да суразмоўцы:

Ах, Ядвіська! Што ж гэта мы: і не падзякавалі пану настаўніку за кнігі.

Выбачайце, я і забылася. Вельмі дзякую вам, - прамовіла Ядвіся (Якуб Колас. На ростанях).

У англійскай мове на падставе адсутнасці дзялення Ты - і Вы-формаў усе тры асноўныя формулы прабачэння (I'm sorry /Excuse me/Forgive me) могуць выкарыстоўвацца незалежна ад фармальнасці размовы. Аднак яны таксама маюць асаблівасці ўжывання.

Найбольш ужывальнай маўленчай формулай прабачэння ў англійскай камунікацыі з'яўляецца (I'm) sorry. Яна мае некалькі варыянтаў: I am sorry/I'm sorry/Sorry. Першы адрозніваецца тым, што дазваляе падкрэсліць шчырасць пачуццяў таго, хто гаворыць. Sorry - найбольш фармалізаваная рытуальная формула прабачэнні, у якой семантычнае значэнне ў большай ступені згублена, яна часта ўжываецца аўтаматычна як сігнал аб увазе:

Настаўнік зазірае ў настаўніцкую ў пошуках калегі:

Kate Кэйт?

She is not here at the moment. I have not seen her. Sorry Яе тут зараз няма. Я не бачыў яе. Прабачце.

Вучань і настаўнік падчас кансультацыі:

Is it plural Гэта множны лік?

No, it's singular Не, гэта адзіночны.

Oh, sorry А, прабачце [23].

Важнай асаблівасцю англійскага выраза I'm sorry зяўляецца яго выкарыстанне са значэннем шкадавання і для выразаў спачування. У беларускай мове яму ў той жа сітуацыі адпавядае Мне шкада. Варта адзначыць, што ў англійскай мове гэта канструкцыя найчасцей ужываецца менавіта з гэтым значэннем.

I'm sorry you don't like him Мне шкада, што ён вам не спадабаўся (Jack London. Martin Eden).

I am sorry we cannot see your sister, Miss Dashwood, - said Miss Steele. - I am sorry she is not well Мне шкада, што мы не можам пабачыць вашу сястру, міс Дэшвуд, - сказала міс Сціл. - Спачуваю, што яна дрэнна сябе адчувае (Jane Austin. Sense and Sensibility).

Аднак выраз I'm sorry можа выкарыстоўвацца таксама і ў якасці выразу прабачэння за некія правіннасці:

"Well, that certainly is too bad. I'm sorry Так, гэта сапраўды занадта дрэнна. Прабачце (Theodore Dreiser. The Financier).

Факт семантычнай спустошанасці формул прабачэння адзначаюць і англійскія даследчыкі. Яны прапануюць адрозніваць сярод іх шчырыя прабачэнні ('heartfelt apologies') і 'руцінныя' ('routine apologies').Б. Фрэйзер называе іх "рытуальнымі" (ritual). Апошнія зяўляюцца не столькі выбачэннямі, колькі ветлівымі знакамі ўвагі да людзей [23].

Па гэтай прычыне ў англійскай мове існуюць разнастайныя сродкі ўзмацнення выбачэнняў, якія служаць мэтай пераканаць слухача ў праўдзівасці і інтэнсіўнасці пачуццяў таго, хто гаворыць, надаць ім шчырасць гучання, гэта значыць, супрацьпаставіць іх пустым, рытуальным формулах. У ролі такіх інтэнсіфікатараў выступаюць very, so, awfully, terribly:

I'm sorry, very, but I can't do anything for you Прабачце, але я не магу нічога для вас зрабіць (Theodore Dreiser. The Financier).

I'm terribly sorry; but I just can't do what you want Прабачце, але я проста не магу зрабіць то, што вы хаціце (Theodore Dreiser. The Financier).

У пісьмовых выбачэннях сустракаецца інтэнсіфікатар extremely.

З ліста да знаёмага:

I was extremely sorry that I was unable to get to your father's funeral. Я надзвычай шкадую, што не мог трапіць на пахаванне твайго бацькі.

Узмацненне прабачэння магчыма пры дапамозе паўтораў або ўжывання некалькіх маўленчых формул:

Сябру за спазненне:

I'm sorry. I'm terribly sorry.

У краме, неспадзявана закрануўшы іншага пакупніка:

I'm sorry. Excuse me.

У якасці формулы прабачэння называецца таксама I'm afraid, што яшчэ раз паказвае, што англійскае прабачэнне з'яўляецца выразам шкадавання. Даная формула звычайна ўжываецца пры перадачы неспрыяльнай інфармацыі ў адказ на папярэдняе пытанне.

З тэлефоннай размовы:

Is Tom there, please А Том ёсць?

No, I'm afraid he's gone to London for the weekend Не, прабачце, ён уехаў на выхадныя у Лондан.

Трэба адзначыць, што само слова Sorry настолькі распаўсюджана і шырако ўжывальна, што яго калька выкарыстоўваецца і ў беларускім маўленні ў якасці слэнга:

З размовы двух падлеткаў:

Можаш пазычыць мне грошы на тыдзень?

-Не, соры, у мяне зусім няма.

Этыкетная формула Excuse me у англійскай мове актыўна ўжываецца ў якасці формы звароту да незнаёмага суразмоўцы. Тое ж назіраецца ў беларускай мове з формай Прабачце. У некаторых абставінах да незнаёмага чалавека звяртаюцца не з ветлівай просьбай, пытаннем, а толькі с просьбай прабачыць. Напрыклад:

Excuse me, could you tell me the time, please Прабачце, калі ласка, ці не падкажаце вы час?

Прабачце, не падкажаце: ці далёка да школы (Маргарыта Прохар. Чужы чалавек)?

Часам зяўляецца неабходнасць звярнуцца да незнаёмага чалавека з просьбай, выкананне якой патрабуе намагання або дзеяння. Напрыклад, адкрыць ці закрыць акно, нешта перадаць, пасунуцца і г. д. У гэтым выпадку ў англійскай мове зварот пачынаецца так:

Sorry to trouble you, but…Прабачце, мушу Вас патурбаваць, але….

Напрыклад:

Im sorry to trouble you, but could you move up a bit? Прабачце, мушу Вас патурбаваць, але не маглі б Вы трохі пасунуцца [34]?

Выраз sorry to trouble you можа быць выкарастаны ў просьбах любога тыпу. Выкарыстанне гэтага выразу надае просьбе дадатковую ветлівасць.

У падобнай сітуацыі, калі мы папярэджваем людзей словамі "Саступіце з дарогі, калі ласка" англічане гавораць "Pardon me! . Аднак выразы "Excuse me ці "Pardon me не ўжываюцца як формы зварота да паліцэйскага, насільшчыка і афіцыянта. Прынятыя звароты: да паліцэйскага - Officer!, да насільшчыка - Porter!, да афіцыянта - Waiter!

Трэба звярнуць увагу, што формы звароту сведчаць аб узроўні культуры і, часткова, аб намерах незнаёмага чалавека ў дачыненні да адрасанта. Веданне найбольш ужывальных форм звароту і ўменне адрозніваць іх на слых дапамагаюць вызначыць маральнае аблічча чалавека, які звяртаецца да іншага і прадбачыць яго намер.

Формула I beg your pardon ці проста Pardon у англійскай мове з'яўляецца канвенцыянальнай формулай, якая ўжываецца пры перапытах.

I beg your pardon?, - said Alice Прашу прабачэння? - сказала Аліса.

It is not respectable to beg - said the King Гэта не паважліва прасіць, - сказаў кароль.

I only meant that I did not understand', - said Alice Я толькі мала на ўвазе, што не зразумела, - сказала Аліса (Lewis Carroll. Alices Adventures in Wonderland).

Разгледжаныя формулы зяўляюцца стылістычна нейтральнымі і могуць выкарыстоўвацца ў розных жыццёвых маўленчых сітуацыях. Інакш абстаіць справа з фармальнымі формамі выражэння прабачэння. Перш за ўсё трэба адзначыць, што фармальныя формулы прабачэння больш характэрны для англійскай мовы, чым для беларускай. У англамоўнай культуры факт напісання ліста з выражэннем прабачэння зяўляецца абсалютна натуральным, што, ў сваю чаргу, не тыпова для беларускага этыкету. А так як фармальны маўленчы этыкет найбольш часта сустракаецца менавіта ў пісьмовым маўленні, то і маўленчыя этыкетныя формулы с фармальнай афарбоўкай сустракаюцца там найчасцей.

У беларускай мове большую афіцыйнасць і фармальнасць формулам прабачэння надае змена мадальнасці ўсяго высказвання. Замест імператыўных формул дзеяловаў са значэннем выражэння прабачэння, дзе моўца адразу дае устаноўку суразмоўцу на перфаматыўнасць, выкарыстоўваюцца сказы з мадальным значэннем просьбы, што надае цэламу маўленчаму акту большую ветлівасць. Замест дзеяслова прабачыць ужываецца назоўнік прабачэнне з дзеясловамі, напрыклад:

Я прашу прабачэння;

Я прыношу свае прабачэнні;

Прыміце мае прабачэнні;

Дазвольце мне прынесці прабачэнні.

Перш-наперш прашу прабачэння, што не перадаў вам паклонаў ад Сухаварава і Турсевіча (Якуб Колас. На ростанях).

У англійскай мове у дадзеным выпадку найбольш распаўсюджанымі выступаюць формулы c apology / apologies, якія ў вусным маўленні ўжываюцца вельмі рэдка. Самая шырока ўжывальная канструкцыя Please, accept my apologies.

Please accept our apologies for not being able to participate at the conference Прыміце нашы прабачэнні за тое, што не здолелі прыняць удзел у канферэнцыі.

Большую пераканаўчасць, наколькі яна магчыма ў фармальным маўленні, у беларускай мове можна перадаць канструкцыямі з "хацець і "павінен:

Я хачу папрасіць прабачэння.

Я павінен папрасіць прабачэння.

Тое ж самае і ў англійскай мове з дапамогай "want і "must:

I want to apologize to you.

I must apologize to you.

У нефармальным маўленні большая экспрэсіўнасць выказванням з просьбай прабачэння можа дадавацца рознымі сродкамі. Акрамя выкарыстання інтэнсіфікатараў, як было адзначана раней, у англійскай мове сустракаюцца канструкцыі, дзе ў сказах з дзеясловамі ў загадным ладзе ўжываецца дапаможны дзеяслоў do, што нехарактэрна для англійскага маўлення: Please do forgive me, I do apologize.

У беларускай мове падобную функцыю выконвае даданне займенніка: Прабачце мне, Даруйце мне.

Як у беларускай, так і ў англійскай мовах, сустракаюцца ўскосныя формы выражэння прабачэння, дзе моўца выражае сваё разуменне і прыняцце сваёй віны, але не просіць яго прабачыць, што, аднак, маецца на ўвазе:

Its my fault that…owe you an apology.

Яшчэ адной асаблівасцю беларускай мовы выступае выкарыстанне моўных адзінак са значэннем прабачэння ў мауленчых сітуацыях, калі моўца разумее, што тое, што ён гаворыць, не зусім умесна, груба, або можа пакрыўдзіць суразмоўцаў:

Вот каб ляснулі вам па шчацэ добра, каб пайшлі тыя валдыры па душы, каб задзела вас, выбачайце, за самыя печані - пачалі б вы тады сапраўдную праўду шукаць (Міхась Лынькоў. На чырвоных лядах).

Тут у нас такая яма, такая, выбачайце, памыйніца, што другой такой на свеце няма (Якуб Колас. На ростанях).

Бацькаўшчына - матка Беларусь? Ха-ха! Выбачайце, паночку, але мая бацькаўшчына - уся Расія (Максім Гарэцкі. Дзве душы).

Супастаўленне маўленчых формул, якія ўжываюцца пры выбачэнні ў англійскай і беларускай камунікацыі, выяўляе істотныя адрозненні.

У англійскай формуле Sorry моўца выказвае сваё шкадаванне з нагоды таго, што адбываецца (таго, што адбылося), яна не мае накіраванасці на адрасата, не ўтрымоўвае ніякага падахвочвання ў адносінах да яго.

Англійскія формулы прабачэння з'яўляюцца ў большай ступені дэсемантызаванымі. Часта яны зяўляюцца не выразам шкадавання, а фармальным знакам увагі.

У беларускай формуле Прабач (це) выяўляецца просьба дараваць, якая накіравана на адрасата і ўтрымлівае падахвочванне мадыфікаваць яго стаўленне да моўцы.

Такім чынам, у супастаўляных камунікатыўных культурах па-рознаму трактуюцца выпадкі, калі варта прынесці прабачэнне: калі ў беларускай культуры просяць прабачэння пры наяўнасці падставы для прабачэння, то англічане робяць гэта значна часцей і нават у тых сітуацыях, калі відавочная нагода адсутнічае.

У абагульненым выглядзе адзначаныя адрозненні можна сфармуліраваць наступным чынам:

англічане просяць прабачэння часцей і больш экспрэсіўна, чым беларусы;

у беларускай культуры просяць прабачэння менш экспрэсіўна і радзей, галоўным чынам тады, калі маецца нагода для прабачэння, яны надаюць больш значэння зместу, чым форме;

англійскія маўленчыя формулы прабачэння, у параўнанні з беларускімі, з'яўляюцца ў большай ступені дэсемантызаванымі, іх асноўнае прагматычнае значэнне заключаецца ў падтрыманні гармоніі паміж суразмоўцамі;

у англійскай камунікатыўнай культуры прабачэнне - гэта не толькі выраз шкадавання, але і часта ўжываецца знак увагі ў адносінах да адрасата, фармальны маркёр ветлівасці.

Глава 3. Семантыка этыкетных адзінак са значэннем падзякі ў беларускай і англійскай мовах

3.1 Этыкетныя канструкцыі са значэннем падзякі

Падзяка - гэта ветлівае дзеянне ў адказ (рэакцыя) на станоўчае дзеянне, аказаны іншым камунікантам ў адносінах да моўцы. "Дзякаваць" - гэта ў тым ліку "адказваць", адказваць на прывітанне, запрашэнне.

Выражэнне падзякі зяўляецца амаль што адной з самых ветлівых стратэгій, яе сацыяльная значнасць праяўляецца ў яе ролі ў штодзённым жыцці. Гэта адзін з першых маўленчых актаў, якім вучаць дзяцей (калі ачаставалі: - Што трэба сказаць? - Дзякуй.)

Падзяка зяўляецца маўленчым актам, пажаданым для адрасата, таму што ў гэтай сітуацыі праўляецца добразычлівае стаўленне адрасанта да адрасата. Для падзякі характэрна наступная арыентацыя ўдзельнікаў: "ты мне зрабіў нешта добрае, і я павінен падзякаваць.А. Вежбіцкая дае наступнае мадэліраванне падзякі:

знаю, што ты зрабіў нешта добрае для мяне;

кажу: я адчуваю нешта добрае да цябе з гэтй прычыны;

кажу гэта, таму што хачу, каб табе было прыемна [12].

Адсутнасць падзякі, ў сваю чаргу, можа выклікаць незадаволеннасць, крыўду, нават абарваць адносіны паміж партнёрамі. Такім чынам, падзяка - гэта перш за ўсё этыкетны маўленчы акт.

Выражэнне падзякі, з'яўляючыся спантаннай рэплікай на дзеянне або выказванне суразмоўцы, выклікае зваротную маўленчую рэакцыю ў адказ на падзяку. Тым самым маўленчыя паводзіны двух суразмоўцаў здзяйсняюцца, як правіла, па замкнёным крузе:

) зыходная рэпліка (або дзеянне ў выглядзе паслугі);

) зваротная рэпліка (выраз падзякі);

) заключная рэпліка (рэакцыя на падзяку) [34].

Гэты трохфразавы ланцужок можа быць, аднак, пазбаўлены аднаго з сваіх звёнаў. Напрыклад, у дыялогу:

Thank you for your hospitality Дзякуй за гасціннасць.

Not at all Няма за што.

не хапае як быццам зыходнага звяна, хоць яно дадумваецца як аказаная паслуга, і зыходную рэпліку фактычна варта ўспрымаць як рэакцыю ў адказ на дзеянне суразмоўцы. Або ў дыялогу:

Прапаноўваючы свой табак:

Have a cigarette Частуй (це) ся цыгарэтай.

Прымаючы:

Thanks Дзякуй.

не хапае, наадварот, заключнага кампанента. Па нормах беларускага маўленчага этыкету гэта быў бы абарот Няма за што. Англійская Not at all для данай сітуацыі недарэчна.

Іншая асаблівасць англійскага этыкету - па-беларуску спачатку дзякуюць, потым адмаўляюцца, па-англійску наадварот:

Wont you have some more tea? Ці не хочаце яшчэ гарбаты? more, thank you Дзякуй, але не [34].

Закурыць не жадаеце? - адчыніў верхнюю шуфляду стала, дастаў пачку "Беламора" і падаў яму.

Дзякуй, але я кінуў курыць (Генрых Далідовіч. Заходнікі).

У англійскай мове сустракаюцца сітуацыі, калі ў заключнай рэпліцы абавязкова ёсць Thank you, у той час як у беларускім дыялогу Дзякуй было б відавочна іншародным:

Well, I hope you have a good time Ну, я спадзяюся, што вы добра праведзяце час.

Thank you. The same to you Дзякуй. І вам таго ж.

Thanks. (Ill) see you later Дзякуй. Убачымся пазней [34].

Твой выбар адабраю. Дабра і шчасця вам.

Дзякую. І табе таксама (Анатоль Бароўскі. Тры елкі дзяцінства).

Падзяка фармальна адхіляецца ўказаннем на нязначнасць паслугі. Але гэта не больш як сродак ўтварэння адпаведных моўных формулаў.

Падобна да беларускага Дзякуй найбольш распаўсюджаным ў англійскай мове зяляецца абарот Thank you, які ўключае ў сябе не толькі разнапланавыя клішэ Дзякую, але і больш афіцыйнае Я вам удзячны.

Абарот Thank you, як і яго беларускі адпаведніе Дзякуй ужываюцца на любым стылістычным узроўні:

Афіцыйны:

Ill try to do my best to help you Я зраблю ўсё, што я магу, каб дапамагчы табе (Вам)

Thank you, Mr. Smith Дзякуй, містэр Сміт [34].

Вы скажыце, што ад Дуброўскага, - усміхнуўся ён, - і вас адразу, пасля курсаў, возьмуць на працу!

Дзякую (Людміла Адамовіч. Кветкі самотнай князёўны).

Фамільярны:

This is a little present for you У мяне ёсць маленькі падарунак для цябе.

Thank you, Pete. How nice of you Дзякуй, Піт. Як добра з твайго боку [34].

Дзякуй табе, дарагі Валодзя. Дзякуй за светлыя і радасныя гадзіны, што мне падараваў. Яны застануцца ў памяці на ўсё жыццё.

І табе дзякуй (Анатоль Бароўскі. Тры елкі дзяцінства).

Зваротная рэакцыя на падзяку ў англійскім этыкеце часта не праяўляецца ні ў якой рэпліцы. Падобныя паводзіны не супярэчаць правілам добрага тону, тады як беларускае Дзякуй, што засталося без адказу (Калі ласка; Няма за што), здольна пакрыўдзіць суразмоўцу. У большасці выпадкаў, аднак, рэакцыя на падзяку знаходзіць свой ​​выраз у адпаведнай рэпліцы і ў англійскай мове, як і ў беларускай мове, дзе асноўнай маўленчай рэакцыяй з'яўляецца клішэ Няма за что, так ў англійскай не менш распаўсюджаным будзе абарот Not at all (Thats nothing).

Could you please tell me where the booking-office is Ці не маглі б вы сказаць мне, дзе каса?

Just round the corner Тут за вуглом.

Thanks Дзякуй.

Not at all Няма за што [34].

Даруйце мне. Можа, сынок, падпісалі б адрас. Хачу перавод паслаць, ды рукі ўжо дрыжаць і вочы не свецяць.

Давайце бланк.

От вялікі дзякуй вам, сынок!

Няма за што (Анатоль Клышка. Гаворым і чытаем па-беларуску).

Параўнальна радзей ўжываецца формула Dont mention it, адпаведная беларускаму Няма за што:

Dont mention it, please Няма за што [34].

Выбачайце. Вялікі дзякуй вам, што памаглі. Не ведаю, што было б, каб не сустрэла вас.

Няма за што (Анатоль Бароўскі. Тры елкі дзяцінства).

Супастаўляючы англійскія і беларускія маўленчыя рэакцыі па форме выразу падзякі і ў адказ рэплікі на яе, можна адзначыць тры асноўныя адрозненні 1) англійскае Thank you больш абавязкова ва ўжыванні;

) беларускае клішэ ў адказ Няма за што выкарыстоўваецца значна часцей свайго англійскага варыянту;

) беларускае клішэ Калі ласка можа ўжывацца як рэпліка ў адказ на падзяку суразмоўцы і адпавядае англійскім выразам Not at all; Thats all right; Dont mention it. Англійскае слова please у гэтым значэнні ніколі не ўжываецца.

3.2 Асаблівасці ўжывання этыкетных формул са значэннем падзякі ў беларускай і англійскай мовах

Падзяка з'яўляецца маўленчым актам, які адыгрывае важную ролю ў падтрыманні ветлівых адносін паміж суразмоўцамі, і, нягледзячы на ўніверсальнасць, таксама мае сваю культурную спецыфіку.

Дарэчнасць вербальнай падзякі як платы за тое ці іншае дзеянне, падарунак, паслугу і г. д. вызначаецца тыпам культуры, дамінуючымі культурнымі каштоўнасцямі грамадства, адносінамі паміж яго членамі. У культурах некаторых народаў аказваць дапамогу адзін аднаму настолькі натуральна, што дзякаваць не прынята, у іх мовах адсутнічае нават слова, якое выражае падзяку. У беларускай культуры таксама ў шматлікіх сітуацыях (у сям'і, пры зносінах з сябрамі) дапамога адзін аднаму лічыцца цалкам натуральнай і не патрабуе фармальнай ўсмешкі і вербальнай эксплікацыі.

У англійскіх вербальных паводзінах, насупраць, выразу падзякі адводзіцца надзвычай важнае месца ў штодзённых зносінах. Гэта - адзін са сродкаў дэманстрацыі ўзаемнай павагі, праявы увагі да навакольных.

Англічане часта дзякуюць без відавочнай на тое прычыны. Характэрны прыклад сустракаецца у п'есе сучаснага англійскага драматурга Дэніса Портэра. Дзяўчына па імі Люсі цярпліва назірае, як малады лекар робіць ёй у руку ўкол:

Lucy: Thank you Дзякуй.

Doctor: Thank you Дзякуй.

Lucy: What for За што?

Doctor: Courtesy, I suppose. I do not know Ветлівасць, я мяркую. Не ведаю.

Пацыентку здзіўляе падзячная рэпліка лекара, які зрабіў ёй укол, і той сам не можа растлумачыць прычыну яе ўжывання.

Выкарыстанне формул падзякі пры адсутнасці відавочна выяўленага аб'екта падзякі асабліва характэрна для сферы абслугоўвання. Падзяку кліента за аказаныя паслугі абавязкова суправаджаецца у адказ Thank you з боку персаналу. У беларускай мове часта можна назіраць такую ​​ж карціну:

У краме пасля пакупкі:

Прадавец: Трымайце.

Пакупнік: Дзякуй.

Прадавец: Вам дзякуй.

Аднак, у адрозненне ад беларускага маўленчага этыкету, у англійскай мове адказная рэпліка з боку таго, хто аказвае паслугу, далёка не заўсёды аналагічная беларускай фразе Вам дзякуй, так як часта ўжываецца ў сітуацыях, калі кліент не здзейсніў дзеянняў, якія маглі б быць выгадныя данай установе і заслугоўвалі б падзякі. Некаторыя прыклады з асабістых назіранняў дае Т. Ларына:

У прымерачнай краме, вяртаючы некалькі перамераных, але не выбраных для куплі рэчаў:

Кліент: Thank you very much Вялікі дзякуй.

Прадавец: Thank you Дзякуй.

У краме:

Наведвальнік: I am wondering whether you have bus tickets Мне хацелася б дазнацца, ці ёсць у вас аўтобусныя квіткі.

Прадавец: In the next shop У наступнай краме.

Наведвальнік: Thank you Дзякуй.

Прадавец: Thank you Дзякуй.

У краме наведвальнік просіць касіра размяняць адзін фунт, каб патэлефанаваць:

Наведвальнік: Could you change me a pound, please Маглі б вы размяняць мне фунт?

Касір: Sure. Here you are Канешне. Вот.

Наведвальнік: Thank you very much Вялікі дзякуй.

Касір: Thank you Дзякуй.

На рынку:

Прадавец: Would you like some apples? Хаціце яблыкаў

Пакупнік: No, thank you, I've already bought some. Не, дзякуй. Я ўжо купіў

Прадавец: Thank you Дзякуй [23].

Існуе меркаванне, што ў падобных сітуацыях Thank you мае значэнне не падзякі, а завяршэння кантакту. У беларускай мове замест адказнай падзякі натуральна будзе формула Няма за што, што, ў сваю чаргу, зяўляецца больш семантычна абгрунтаваным (не было зроблена нічога, за што варта падзякаваць). Відавочна, як і ў сітуацыі з формуламі выраза прабачэння, у англійскай мове мае месца десемантызацыя формулы падзякі, якая ператвараецца ў фармальны маркёр ветлівасці, прагматычная функцыя якой - не падзяка, а аказанне ўвагі адрасату, дэманстрацыя прыхільнасці да яго. Thank you у падобных сітуацыях выступае як своеасаблівы камунікатыўны падарунак.

З мэтай пазбавіцца семантычнай спустошанасці і дадаць большай шчырасці падзяке ў англійскай мове выкарыстоўваецца вялікая колькасць інтэнсіфікатараў са значэннем колькасці. Так, акрамя Thank you i Thanks, ужываюцца Thank you very much / Thank you so much / Thank you so very much / Thank you ever so much / Thank you awfully / Thanks a lot / Many thanks / A million thanks / Thanks a million / Very many thanks:

Thanks very much. Could you leave it here on the desk for me Вялікі дзякуй. Можаш пакінуць яго на стале для мяне (Joanna Rowling. Harry Potter and the Prisoner of Azkaban)?

Lovely to see you again, I must say.come and join us… Прыемна бачыць вас зноў. Прыходзьце да нас.

Well, thank you very much, Minister Добра, вялікі дзякуй, Міністар (Joanna Rowling. Harry Potter and the Prisoner of Azkaban).

У беларускай мове для выразу высокай меры ўдзячначці найбольш ужывальны канструкцыі Вялікі дзякуй / Вельмі дзякую / Надта дзякую

Вялікі дзякуй вам, што памаглі (Анатоль Бароўскі. Тры елкі дзяцінства).

Вельмі дзякую вам за букецік і за тыя красачкі, што праз фортку ўляцелі (Якуб Колас. На ростанях).

Надта ж, надта вам дзякую, што ўважна слухалі… (Максім Гарэцкі. Дзве душы).

У сітуацыях, калі моўца хоча выказаць найвышэйшую ўдзячнасць, і ў беларускай, і ў англійскай мовах выкарыстоўваюцца канструкцыі з указаннем меры, заснаваныя на чалавечых пачуццях:

Мы дзякуем вам шчыра, каралева,

Што вы ў такі для вас нялёгкі час

Змаглі прыняць нас (Аляксей Дудараў. Чорная пані Нясвіжа).

I thank you, ma'am, sincerely thank you Дзякуй, мадам, шчыра дзякуй (Jane Austin. Pride and Prejudice).

І для беларускай, і для англійскай мовы характэрны канструкцыі падзякі з указаннем фактара, які выклікае гэту падзяку:

Дзякуй табе за ўсё. Будзь блаславёная (Уладзімір Караткевіч. Чорны замак Альшанскі).

Дзякую, што выратавала мяне (Людміла Адамовіч. Кветкі самотнай князёўны).

Дзякуй вам, вы прыйшлі ў час (Уладзімір Караткевіч. Чорны замак Альшанскі).

I thank you again and again for the honour you have done me in your proposals Я дзякую вам зноў і зноў за гонар, што вы мне аказалі сваёй прапановай (Jane Austin. Pride and Prejudice).

Thanks for giving me the information I wanted Дзякуй за тое, што далі мне інфармацыю, што я хацеў (Theodore Dreiser. The Financier).

I thank you for coming Дзякуй за тое, што прыйшлі (Theodore Dreiser. The Financier).

У англійскім маўленчым этыкеце даволі выразна адчуваюцца штампы афіцыйнага стылю. Найвышэйшая ступень фармальнасці перадаецца канструцыямі to be thankful / grateful / obliged to smb for smth. Па сваім лексічным афармленні яны цалкам адпавядаюць такім беларускім выразам, як быць ўдзячным / абавязаным:

I am thankful that the discovery is made in time Я ўдзячна, што гэта адкрылася своечасова (Jane Austin. Pride and Prejudice).

О, як я вам удзячны, што вы прыйшлi сюды, знайшлi мяне… (Францішак Аляхновіч. У кіпцюрох ГПУ).

Indeed I shall be very much obliged to you for your help Я абавязаны табе за дапамогу (Jane Austin. Pride and Prejudice).

Я ўдзячны за тваю міласэрнасць (Анатоль Бароўскі. Ахутавана).

У англійскай мове інверсіраваны парадак слоў дадае большай экспрэсіўнасці гэтай канструкцыі:

How thankful am I that we never let them know what has been said against him Як я ўдзячна, што мы не дазволім іх дазнацца, што было сказана супраць яго (Jane Austin. Pride and Prejudice).

Падзяка можа мець выражэнне праз ускосную форму, калі яна маецца на ўвазе праз выражэнне моўцам разумення неабходнасці быць удзячным:

I greatly appreciate all your help Я высока цаню вашу дапамогу (Jane Austin. Pride and Prejudice).

Я высока цаню ўсё тое, што вы зрабілі і робіцe (Святлана Алексіевіч. Зачараваныя смерцю).

Thank God! I have not that pain Дзякуй Богу! У мяне няма гэтага болю (Jane Austin. Pride and Prejudice).

І тут жыць можна. Жывём, дзякуй Богу (Іван Мележ. Людзі на балоце).

У абагульненым выглядзе асноўныя адрозненні ў англійскай і беларускай мовах пры камунікатыўных паводзінах з выражэннем падзякі, якія неабходна ўлічваць у міжкультурных зносінах, можна сфармуліраваць наступным чынам:

англічане дзякуюць часцей, больш экспрэсіўна і больш шматслоўна, чым беларусы;

у беларускай культуры падзяка выказваецца больш стрымана, карацей і галоўным чынам тады, калі маецца аб'ект падзякі;

англійскія маўленчыя формулы падзякі, у параўнанні з беларускімі, у большай ступені дэсемантызаваныя і з'яўляюцца фармальным маркёрам ветлівасці, іх асноўнае прагматычнае значэнне заключаецца ў падтрыманні гармоніі паміж суразмоўцамі;

у англійскай камунікатыўнай культуры падзяка - гэта не толькі выраз удзячнасці суразмоўцу ў адказ на яго дзеянні, але і часта ўжываецца як знак увагі ў адносінах да яго, знак выказвання прыхільнасць і павагі;

англійская формула падзякі можа выкарыстоўвацца таксама як знак завяршэння кантакту.

Заключэнне

Адным з найважнейшых кампанентаў нацыянальнай культуры зяўляюцца камунікатыўныя паводзіны народа. Пад камунікатыўнымі паводзінамі разумеюць правілы і традыцыі зносін той або іншай лінгвакультурнай супольнасці.

У высокаразвітых культурах людзі болыш звяртаюць увагі на кантэкст паведамлення, на тое, з кім і пры якіх абставінах адбываюцца зносіны. Гэта асаблівасць надае значнасць менавіта самому паведамленню, таму як, а не таму, што было вымаўлена.

Можна адзначыць, што як у беларускай, так і ў англійскай мовах галоўным у зносінах зяўляецца пачуццё такту. Тактоўны чалавек стараецца прадухіліць нязручныя сітуацыі. Усяго некалькі сказаў, якія усхваляць суразмоўцу, могуць, калі ўжываць іх правільна, тварыць цуд у зносінах паміж людзьмі.

Маўленчы этыкет мае нацыянальную спецыфіку. Кожны народ стварыў сваю сістэму правілаў моўных паводзінаў. У англійскай мове няма фармальнай мяжы паміж формуламі "ты і "вы. Увесь спектр значэнняў гэтых формаў змяшчаецца ў займенніку "уоu. Усе рэгістры кантактаў, ад падкрэслена афіцыяльных да груба-фамільярных, перадаюцца іншымі сродкамі мовы - інтанацыяй, выбарам адпаведных слоў і канструкцый.

Маўленчы этыкет, у тым ліку падзяка і прабачэнне, з'яўляецца неад'емнай часткай нацыянальнай культуры. Этыкетныя карціны свету ў розных народаў адрозніваюцца адзін ад аднаго ў залежнасці ад нацыянальных традыцый і звычаяў, нацыянальнага менталітэту, нацыянальнага светабачання. У розных культурах ветлівасць разумеецца па-рознаму. У англійскай культуры, як было паказана, быць ветлівым - значыць дэманстраваць увагу да іншых. Англійская ветлівасць накіравана на суразмоўцу, выконвае вялікую, у параўнанні з беларускай, камунікатыўную функцыю і носіць ярка выражаны дэманстратыўны характар. У беларускай культуры быць ветлівым - значыць выконваць правілы прыстойнасці. Беларуская ветлівасць ў большай ступені замыкаецца ў суб'екце і нясе вялікую этычную нагрузку.

Прабачэнне і падзяка ярка дэманструюць сутнасныя прыкметы маўленчага этыкету, яго функцыянальную накіраванасць, цесную сувязь з катэгорыяй ветлівасці. На прыкладу параўнання этыкетных сітуацый прабачэння і падзякі ў беларускай і англійскіх мовах можна зрабіць вывады аб адрозненні беларускай і англійскай маўленчай этыкетнай культуры ў цэлым. Такім чынам, намі было выяўлена наступнае:

у англійскім маўленчым этыкеце этыкетныя формулы, у прыватнасці формулы прабачэння і падзякі, выкарыстоўваюцца часцей, чым у беларускім, і маюць большую экспрэсіўнасць;

-беларускія этыкетныя формулы маюць большую арыентацыю на змест, англійскія - на форму;

беларускія этыкетныя формулы больш стрыманыя, выкарыстоўваюцца ў асноўным толькі тады, калі ёсць неабходнасць, у адрозненні ад англійскай культуры, дзе этыкетныя формулы часта выкарыстоўваюцца як фармальны маркёр ветлівасці.

Паспяховасць і эфектыўнасць узаемадзеяння ў любой камунікацыі прадвызначаецца не толькі валоданнем нормы, але і веданнем сацыяльна-культурных нормаў асобнай культуры, веданнем нацыянальна-культурнай спецыфікі маўленчых паводзін, у тым ліку валоданнем нацыянальнымі сістэмамі этыкетна-ветлівых паводзін.

Спіс выкарыстаных крыніц

1.Адамовіч, Л. Кветкі самотнай князёўны [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: #"justify">2.Акишина А.А. Русский речевой этикет/ А.А. Акишина [и др.]. - Москва, 1978. - С.76-80

.Акула, К. Гараватка [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: #"justify">.Алексіевіч, С. Зачараваныя смерцю [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: #"justify">.Аляхновіч, Ф. У капцюрох ГПУ [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: #"justify">.Атрахович, К.К. Белорусско-русский словарь/ К.К. Атрахович // Белорус. Совецк. Энцикл. им.П. Бровки: в 2 т. - Минск, 1989. - 1560с.

.Байбурин, А.К. У истоков этикета. Этнографические очерки. / А.К. Байбурин, Л.А. Топорков // Л.: Наука, 1990. - 165 с.

.Балакай, А.Г. Толковый словарь русского речевого этикета: Свыше 4000 этикетных слов и выражений / А.Г. Бакалай. - М: "Издательство Аст", 2004. - 681 с.

.Бароўскі, А. Ахутавана. Кніга другая - прытча аб мроях чалавек [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: #"justify">.Бароўскі, А. Вужык. [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: #"justify">.Бароўскі, А. Тры елкі дзяцінства. [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: #"justify">.Вежбицкая, А. Речевые акты. Новое в зарубежной лингвистике / А. Вежбицкая. - М.: Прогресс, 1985. - 275 с.

.Введенская, Л.А. Культура речи // Л.А. Введенская - Ростов-на-Дону, 2002. - 272с.

.Гарэцкі, М. Дзве душы [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: #"justify">.Гурскі, І. Перад бурай [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: #"justify">.Давідовіч, С. Вайна забівае нявінных [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: #"justify">.Далідовіч, Г. Заходнікі [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: #"justify">.Даль, В. Толковый словарь живого великорусского языка. В 4 томах / В. Даль. - М.: Иностранных и национальных словарей, 1955 - 1956. - 2716 с

.Дудараў, А. Чорная панна Нясвіжа [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: #"justify">.Караткевич, У. Чорны замак Альшанскі [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: #"justify">.Клышка, А. Гаворым і чытаем па-беларуску. Самавучак беларускай мовы [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: #"justify">.Колас, Я. На ростанях]. Рэжым доступу: #"justify">23.Ларина, Т. Категория вежливости и стиль коммуникации / Т.В. Ларина - М., 2009. - 131 с.

24.Лынькоў, М. Міколка-паравоз [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: #"justify">.Лынькоў, М. На чырвоных лядах [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: #"justify">.Маўленчы этыкет беларусаў і палякаў [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: #"justify">.Мележ, І. Людзі на балоце [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: #"justify">.Михневич, А.Е. Русско-белорусский разговорник/ редкол.: В.И. Аверкина [и др.]. - Минск: Вышэйшая школа, 1991. - С.46-48.

.Прохар, М. Чужы чалавек [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: http://knihi.com. - Дата доступу: 15.05.2015

30.Речевой этикет [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: <http://www.erudition.ru/ref/id.25719_1.html>. - Дата доступу: 15.05.2015

.Рукаль, А. На службе князя Радзівіла [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: http://knihi.com. - Дата доступу: 15.05.2015

.Сабоцкая, Т. Ліхія прыгоды Генрыха Войніча, злодзея і прайдзісьвета [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: http://knihi.com. - Дата доступу: 15.05.2015

.Словарь по этике.5-е изд. / Под ред. И.С. Кона. М.: Политиздат, 1983. С.97-99;

.Ступина, Л.П. Современный английский речевой этикет, / Ступина Л.П. - Л.: ЛГУ, 2003. - 150с.

.Тен, Ю.П. Культурология и межкультурная коммуникация: учебник / Ю.П. Тен. - Ростов н/Д: Феникс, 2007. - 328 с.

.Тлумачальны слоўнік беларускай мовы, / Мінск,: галоўная рэдакцыя Беларусай Савецкай Энцыклапедыі, 1980. - 768 с.

.Формановская, Н.И. Русский речевой этикет: лингвистический и методологисческий аспекты / Н.И. Формановсая. - М.: Рус. Яз., 2006. - 156с.

.Фролова, О.Н. Национально-культурная специфика стереотипа: (на материале немецкого языка) автореф. дис. … канд. филол. Наук: 10.02.19/О.Н. Фролова; Воен. ун-т. - М., 2009. - 20 с.

.Цивьян Т.В. Лингвистические основы балканской модели мира. / Т.В. Цивьян, - М.: Наука, 1990. - 208 с.

.Чаропка, В. Перамога ценю [Электроны рэсурс]. Рэжым доступу: http://knihi.com. - Дата доступу: 15.05.2015

.Этикетные формулы просьбы в русских и белорусских сказках // Функцыянальны аспект апісання моуўных сістэм: Пятыя Карскія міжнародныя чытанні, 14-15 снежня 1994г. - Гродна: ГрДУ, 1995. - С.80 - 84.

42.Austen, J. Pride and Prejudice [Electronic resource]. - Mode of access: http://www.study.ru/books/jane_austen/12778.html. - Date of access: 15.05.2015.

.Austen, J. Sense and Sensibility [Electronic resource]. - Mode of access: http://www.study.ru/books/jane_austen/12873.html. - Date of access: 15.05.2015.

.Carroll, L. Alices Adventures in Wonderland [Electronic resource]. - Mode of access: http://www.study.ru/books/lewis_carroll/12771.html. - Date of access: 15.05.2015.

.Dreiser, T. The Financier [Electronic resource]. - Mode of access: http://www.study.ru/books/theodore_dreiser/12883.html. - Date of access: 15.05.2015.

.London, J. Martin Eden [Electronic resource]. - Mode of access: http://www.study.ru/books/jack_london/12773.html. - Date of access: 15.05.2015.

.Rowling, J. Harry Potter and the Prisoner of Azkaban [Electronic resource]. - Mode of access: http://www.study.ru/books/joanne_rowling/12899.html. - Date of access: 15.05.2015.

Похожие работы

 

Не нашел материал для курсовой или диплома?
Поможем написать качественную работу
Без плагиата!