Вывучэнне сінтаксісу простага сказа ў школе

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    Педагогика
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    27,22 Кб
  • Опубликовано:
    2016-01-28
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Вывучэнне сінтаксісу простага сказа ў школе















Вывучэнне сінтаксісу простага сказа ў школе

Змест

Уводзіны

Глава 1. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа

.1 Змест навучання сінтаксісу простага сказа (аналіз праграм)

.2 Прынцыпы вывучэння сінтаксісу

Вывады па 1 главе

Глава 2. Асаблівасці вывучэння сінтаксісу простага сказа

.1 Аналіз падручніка ў аспекце даследавання

.2 Метады і прыёмы вывучэння сінтаксісу простага сказа

.3 Стахастычная методыка вывучэння сінтаксісу простага сказа (дыдактычны сцэнарый урока)

Вывады па 2 главе

Заключэнне

Спіс літаратуры

Дадатак 1

Дадатак 2

Уводзіны

Сінтаксіс - гэта раздзел навукі пра мову (раздзел граматыкі), які вывучае пабудову і значэнне сінтаксічных адзінак (словазлучэнні, сказы, звышфразавыя адзінствы, фрагменты, закончаныя тэксты), сінтаксічныя адносіны і сінтаксічныя сродкі [7].

Мова як сродак зносін паміж людзьмі ў грамадстве знаходзіць сваё матэрыяльнае выражэнне ў сказах. Толькі у сказах, дзякуючы камунікатыўнай мэце, актуалізуюцца, набываюць сэнсавую дакладнасць і выразнасць словы і іх формы. Таму сказу як мінімальнай функцыянальнай адзінцы надаецца выключнае значэнне ў школьным курсе беларускай мовы [17].

Мова захоўваецца ў памяці чалавека не ў выглядзе сказаў, якія кожны раз фарміруюцца ў канкрэтнай маўленчай сітуацыі, а ў выглядзе мадэлей, схем, якія ў працэсе напаўнення лексікай, інтанацыяй і жывой экспрэсіяй граматычна і лагічна абядноўваюцца і ўтвараюць сказы рознай будовы. Такім чынам, з дапамогай сказаў думкі не толькі выражаюцца, але і фарміруюцца [20].

Сказ структуруецца згодна з законамі граматыкі беларускай мовы. У сучасным мовазнаўстве ён разглядаецца як структурная і функцынальна-камунікатыўная адзінка. Гэта самастойны сродак паведамлення, які адначасова можа выконваць пэўную ролю ў разгортванні цэласнай адзінкі маўленчых зносін - тэксту.

Будова сказа разглядаецца праз прызму маўленчай творчасці, асэнсоўваюцца яго ўнутраныя і знешнія рэсурсы, выяўляюцца механізмы, якія дазваляюць перадаць інфармацыю аптымальным спосабам [30].

Мэтай дадзенага даследвання зяўляецца аналіз, абагульненне і сістэматызацыя дадзеных навукова-метадычнай літаратуры аб вывучэнні сінтаксісу простага сказа ў школе на ўроках беларускай мовы. Для гэтага вырашаліся наступныя задачы:

. Прааналізаваць тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа;

. Выявіць прынцыпы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа ў школе;

. Разгледзіць метады і прыёмы вывучэння сінтаксісу простага сказа ў школе;

. Прывесці стахастычную методыку вывучэння сінтаксісу простага сказа ў 8 класе (дыдактычны сцэнарый ўрока).

Абект даследвання - працэс навучання беларускай мове.

Прадметам даследвання - асаблівасць вывучэння сінтаксісу простага сказа.

Падчас працы былі выкарыстаны наступныя метады даследвання:

вывучэнне навукова-метадычнай літаратуры па дадзенай праблеме;

аналіз і абагульненне матэрыялу, атрыманага ў выніку назіранняў, вывучэння досведу настаўніка.

Глава 1. Тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа

.1 Змест навучання сінтаксісу простага сказа (аналіз праграм)

У сучасным мовазнаўстве асноўнымі сінтаксічнымі адзінкамі традыцыйна лічацца словазлучэнне і сказ.

Цэнтральнай адзінкай сінтаксісу выступае просты сказ з уласцівымі яму катэгарыяльнымі і сэнсава-інтанацыйнымі адзнакамі.

Прадметам вывучэння сінтаксісу зяўляюцца словазлучэнне і сказ.

Мэты навучання сінтаксісу:

адукацыйная: фарміраванне ведаў пра сінтаксічны лад мовы: словазлучэнне і сказ;

практычная: фарміраванне сінтаксічных і пунктуацыйных уменняў;

развіццёвая: развіццё граматычнага ладу маўлення, а менавіта ўзбагачэнне маўлення разнастайнымі па структуры сінтаксічнымі канструкцыямі і іх выкарыстанне ў працэсе маўленчай дзейнасці;

выхаваўчая: выхаванне культры мовы: засваенне сінтаксічных і пунктуацыйных нормаў.

Змест навучання сінтаксісу ўключае:

) сінтаксічныя паняцці;

) сінтаксічныя ўменні (выдзяляць сінтаксічныя адзінкі і характарызваць іх);

) пунктуацыйныя веды і ўменні [2].

Асноўнымі паняццямі сінтаксісу зяўляюцца: сінтаксема, сінтаксічная канструкцыя, cінтаксічныя адносіны, сінтаксічная сувязь, сродкі сінтаксічнай сувязі, сінтаксічнае значэнне, сінтаксічная функцыя, сінтаксічныя адзінкі

У адносінах да курса беларускай мовы ў агульнаадукацыйных установах сінтаксіс варта разглядаць як аснову, на базе якой асэнсоўваецца і засвойваецца камунікатыўны падыход у навучанні. Гэта аснова зяўляецца перадумовай для інтэнсіўнага развіцця мыслення, вуснай і пісьмовай мовы вучняў, замацавання арфаграфічных навыкаў і пунктуацыйнай пісьменнасці на свядомай аснове [26].

Першы этап у вывучэнні простага сказа пачынаецца з пачатковых класаў. Дзеці вучацца выдзяляць са сказа сэнсава звязаныя пары слоў, распазнаваць галоўную пару слоў, ставіць пытанні ад галоўнага слова да залежнага, асэнсоўваюць сказ як форму выказвання думкі, элемент сістэмы набываюць першапачатковыя веды пра тэкст. Так "засваенне лексікі, фанетыкі, марфалогіі, а таксама арфаэпіі ажыццяўляецца пераважна на сінтаксічнай аснове", як адзначае Б.В. Пятровіч.

Другі этап - прапедэўтычны. Менавіта ў 5 класе у II чвэрці (раздзел "Сінтаксіс і пунктуацыя") ў сціслай форме ўводзіцца элементарны курс сінтаксісу, неабходны для далейшага паглыбленага яго вывучэння. Гэты этап заснаваны на фарміраванні паняццяў словазлучэнняў і сказа як асноўных сінтаксічных адзінак і кампанентаў тэксту, якія ў сукупнасці складаюць сінтаксічны лад мовы [13].

У праграме 5 класа разглядаюцца галоўныя і залежныя словы ў словазлучэнні для таго, каб пазнаёміць вучняў з функцыяй і будовай словазлучэння як сінтаксічнай адзінкі, растлумачыць неабходнасць і абгрунтаванасць выкарыстання словазлучэнняў у маўленні, сфарміраваць уяўленне пра спалучальныя магчымасці слоў розных часцін мовы.

Вывучаецца сказ як адзінка маўлення. У вучняў фарміруюцца уяўленні пра сказ як камунікатыўную і сінтаксічную адзінку мовы.

Разглядаецца падзел сказаў паводле мэты выказвання (апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя) і паводле інтанацыі (клічныя, няклічныя).

Вучні 5 класа паўтараюць будову сказа, галоўныя члены сказа: дзейнік і выказнік.

Значнае месца у вывучэнні простага сказу мае вывучэнне даданых членаў сказа: дапаўнення, азначэння, акалічнасці. Вучні даведваюцца пра іх ролю ў складзе сказа і ўменне вызначаць якімі часцінамі мовы яны выражаны, пазнаюць пра графічнае абазначэнне, вучацца асэнсавана ўжываць іх ў простых развітых сказах ў вусным і пісьмовым маўленні, развіваць граматычны лад мовы вучняў.

Далей ідзе фарміраванне ў вучняў уяўленне пра будову простага неразвітага і развітага сказаў, пра іх ролю ў тэкстах пэўных тыпаў і жанраў маўлення.

Вучні вывучаюць сказы з аднароднымі членамі (без злучнікаў і са злучнікамі), сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах, сказы са звароткамі і складаны сказ з двума галоўнымі членамі ў кожнай частцы, іх інтанаванне.

Завяршаецца раздзел вывучэннем простай мовы і дыялогу [14, 33].

Трэці этап - паглыбленне паняцця пра словазлучэнне, сказ ў час вывучэння лексікі, фразеалогіі, фанетыкі, арфаэпіі, графікі і арфаграфіі, марфалогіі.

Часткова сінтаксічныя веды засвойваюцца на ўроках марфалогіі, бо многія марфалагічныя катэгорыі адначасова выконваюць і сінтаксічныя функцыі. (сінтаксічная роля назоўнікаў і прыметнікаў, дзеясловаў і інш.).

Вывучэнне марфалогіі на сінтаксічнай аснове спрыяе рэалізацыі практычнай скіраванасці ў навучанні беларускай мовы - развіццю маўлення, увагі да семантыкі не толькі асобнага, ізаляванага слова, але ў кантэксце (у словазлучэнні, сказе) [6].

Аб'ём тэарэтычных звестак па сінтаксісе, прызначаны для вывучэння ў 6-7 класах, невялікі. На дадзеным этапе рэалізуецца задача развіцця маўлення вучняў, іх падрыхтоўкі да засваення сістэматычнага курса сінтаксісу і пунктуацыі.

Наступны этап - гэта паглыбленне вывучэнне простага сказа ў 8 класе. Аснова зместу школьнага курса сінтаксіса і пунктуацыі ў 8 класе складае сістэма сінтаксічных і пунктуацыйных паняццяў і правіл.

У 8 класе вывучаюцца раздзелы:

I.Сінтаксіс і пунктуацыя як самастойныя раздзелы навукі аб мове.

Сувязь пунктуацыі з сінтаксісам садзейнічае фарміраванню ў вучняў сістэмы сінтаксічных паняццяў ва ўзаемасувязі з паняццямі іншых узроўняў мовы і выпрацоўцы правільнага ўжывання разнастайных сінтаксічных канструкцый ва ўласным маўленні.

II.Просты сказ.

Двухсастаўныя сказы:будова, значэнне, ужыванне.

На гэты раздзел адводзіцца 20 гадзін, з іх 3 гадзіны на пісьмовыя работы.

Вывучаюцца:

Гэтыя тэмы дапамагаюць вучням узнавіць і актуалізаваць звесткі пра будову, значэнне і ролю сказа ў маўленні, тыпы сказаў паводле мэты выказвання. Выпрацоўваюцца ўменні вызначаць тып сказа па мэце і адносінах да зместу выказвання; аналізаваць сэнсавую структуру сказа, яго камунікатыўную устаноўку, перадаваць мэтавую ўстаноўку пры чытанні і маўленні, навыкі сінтаксічнага разбору простага сказа.

·Парадак слоў у сказе. Лагічны націск. Інтанаванне сказаў. Вучні даведваюцца пра сродкі выражэння мэты выказвання служаць парадак слоў і лагічны націск.

·Двухсастаўныя сказы. Дзейнік і выказнік, сэнсава-граматычныя адносіны паміж імі дапамагае вучням набыць першапачатковае ўяўленне аб парадыгме простых сказаў, іх будове і значэнні; паказаць на прыкладах, што ў сказе можа паведамляцца пра дзеянне асобы або прадмета, стан чалавека або прыроды, прыметы і якасці прадмета маўлення, а таксама даецца кваліфікацыя, характарыстыка прадмета маўлення, называецца дзеянне і яго прымета.

·Спосабы выражэння дзейніка;

·Спосабы выражэння выказніка (простага дзеяслоўнага, простага іменнага, састаўнога дзеяслоўнага і састаўнога іменнага) (знаёмства) садзейнічаюць фарміраванню ў вучняў паняцця пра лексічнае і граматычнае значэнні выказніка і на аснове адрознення спосабаў выражэння гэтых значэнняў, рыхтаваць да ўспрымання класіфікацыі тыпаў сказаў.

·Даданыя члены сказа: азначэнне, дапаўненне, акалічнасць, іх граматычнае значэнне, роля ў сказе;

·Азначэнне, яго граматычнае значэнне, роля ў сказе. Дапасаваныя і недапасаваныя азначэнні, спосабы іх выражэння;

·Прыдатак як разнавіднасць азначэння;

·Дапаўненне, спосабы яго выражэння, семантычнае значэнне, роля ў сказе;

·Акалічнасць, яе роля ў сказе, граматычнае значэнне, спосабы выражэння [21].

Аднасастаўныя сказы: будова, значэнне, ужыванне: адведзена 10 гадзін, з іх 2 гадзіны на пісьмовыя працы. Вывучаюцца:

·Аднасастаўныя сказы, іх віды. Пэўна-асабовыя сказы: будова, значэнне, ужыванне;

·Няпэўна-асабовыя сказы: будова, значэнне, ужыванне;

·Абагульнена-асабовыя сказы: будова, значэнне, ужыванне;

·Безасабовыя сказы: будовы, значэнне, ужыванне;

·Назыўныя сказы: будова, значэнне, ужыванне.

Завяршаецца раздзел падагульненнем і сістэматызацыяй вывучанага.

Няпоўныя сказы: будова, значэнне, ужыванне: адведзена 3 гадзіны.

Вывучаюцца:

·Няпоўны сказы. Асаблівасці іх будовы, ужыванне, інтанаванне.

·Працяжнік у няпоўным сказе.

III.Ускладнены сказ.

У гэтым раздзеле вывучаюцца сказы з аднароднымі членамі, іх будова, значэнне, ужыванне; сказы са звароткамі, пабочнымі словамі, устаўнымі канструкцыямі; словы-сказы, іх значэнне, ужывананне; сказы з адасобленымі членамі, іх будова, значэнне, ужыванне; сказы з параўнальнымі зваротамі.

Пяты этап пачынаецца з 9 класа, дзе ідзе сістэмнае вывучэнне складанага сказа, яго будовы, значэння і функцыянавання ў тэксце, сінтаксічных канструкцый з простай і ўскоснай мовай [32].

Апошні этап вывучэння сказа завяршаецца падагульненнем у 10-11 класах.

Пасля вывучэнне сінтаксісу, вучні павінны авалодаць ўменнямі:

вылучаць (па засвоеных прыметах) словазлучэнні ў тэксце; выяўляць галоўнае слова, групаваць словазлучэнні паводле будовы і значэння; ствараць і разгортваць словазлучэнні з рознымі відамі сінтаксічнай сувязі; перакладаць сказы (тэксты) з адметнымі беларускімі словазлучэннямі; адрозніваць свабодныя словазлучэнні ад несвабодных;

адрозніваць развітыя сказы ад неразвітых, вызначаць мэтазгоднасць ужывання іх у тэксце; знаходзіць галоўныя і даданыя члены сказа; характарызаваць найбольш пашыраныя спосабы выражэння дзейніка і выказніка, вызначаць простыя дзеяслоўныя, састаўныя дзеяслоўныя і састаўныя іменныя выказнікі; ставіць працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам; складаць двухсастаўныя развітыя сказы, абядноўваць іх у тэксты пры дапамозе паслядоўнай і паралельнай сувязі; вызначаць у тэкстах сродкі эмацыянальна-экспрэсіўнай выразнасці;

знаходзіць у тэкстах двухсастаўныя і аднасастаўныя сказы, адрозніваць аднасастаўныя сказы ад няпоўных; ствараць вусныя і пісьмовыя разважанні з ужываннем аднасастаўных сказаў розных відаў;

знаходзіць у тэкстах няпоўныя сказы, вызначаць іх будову, мэтазгоднасць ужывання; адрозніваць няпоўныя сказы ад поўных аднасастаўных; карыстацца няпоўнымі сказамі ў маналагічным і дыялагічным маўленні; афармляць няпоўныя сказы на пісьме ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі;

вызначаць сказы з аднароднымі членамі, звязанымі спалучальнымі, супраціўнымі і размеркавальнымі злучнікамі, у тым ліку сказы з абагульняльнымі словамі пры аднародных членах, правільна афармляць іх на пісьме; выкарыстоўваць сказы з аднароднымі членамі пры стварэнні пісьмовых тэкстаў;

знаходзіць у тэкстах сказы з адасобленымі членамі, карыстацца імі ў вусных і пісьмовых выказваннях, правільна інтанаваць і ставіць знакі прыпынку;

вызначаць сказы з параўнальнымі зваротамі, ужываць іх пры стварэнні вусных і пісьмовых выказванняў, правільна інтанаваць і ставіць знакі прыпынку; адрозніваць параўнальныя звароты ад аманімічных сінтаксічных канструкцый [25].

.2 Прынцыпы вывучэння сінтаксісу

У адпаведнасці з заканамернасцямі засваення мовы, канцэпцыяй моўнай адукацыі, скіраванай на фарміраванне моўнай асобы вучня, і педагагічнай практыкай настаўнікаў-прафесіяналаў у лінгвадыдактыцы вызначыліся наступныя прынцыпы навучання сінтаксісу.

Структурна-семантычны прынцып патрабуе разглядаць сінтаксічную адзінку на ўзроўні будовы і семантыкі, якая ў ёй увасоблена.

В.У. Протчанка, разглядаючы асаблівасці функцыянальнага, структурнага і семантычнага аспектаў вывучэння сінтаксісу, падкрэслівае, што ў школе "сінтаксіс вывучаецца на аснове структурна-семантычнага падыходу, адметнай асаблівасцю якога зяўляецца тое, што ў час аналізу моўных зяў бярэцца пад увагу не адзін які-небудзь аспект, а шэраг аспектаў, найважнейшымі з якіх з'яўляюцца функцыя, будова і значэнне" [31].

Такое вывучэнне простага сказу павялічвае магчымасць вучняў разумець тэму урока больш дакладна, разглядаць яе з розных аспектаў, што спрыяе хутчэйшаму фарміраванню разуменнўя прадмета і веда вучняў.

Менавіта структурна-семантычны прынцып дапамагае ўтварыць сістэму вывучэння сінтаксісу, паказвае структуру тэмы, раскрывае змест сказаў і тэкстаў беларускай мовы.

У адносінах да структурна-семантычнага прынцыпу можна сказаць, што гэты прынцып стварае аснову для вывучэння простага сказу і не толькі, адкрывае значэнне складаных словаўтварэнняў, паказвае сэнсавыя адносіны паміж словамі ў сказе, вылучае ўмовы сапраўднасці выказвання ў тэксце, а таксама дапамагае разумець структуру сказа, адносіны членаў сказа [35].

Шматаспектны аналіз як асаблівы прынцып вывучэння сінтаксісу арыентуе вучняў на лагічныя, граматычныя і стылістычныя значэнні, на гукавы і сэнсавы бакі слова, яго будову, утварэнне, напісанне і сферу ўжывання. "Яго месца ў педагагічнай практыцы, - адзначае вучоны-педагог, - дазваляе спыняць увагу і на сутнасці паняццяў, і на тым, як яны фарміруюцца ў школьнікаў". [31]

Марфолага-сінтаксічны прынцып патрабуе супастаўлення члена сказа з часцінай мовы, якой выражаны член сказа, устанаўлення ўзаемазалежнай сувязі марфалагічнай катэгорыі з сінтаксічнай і, наадварот, сінтаксічнай катэгорыі з марфалагічнай.

Асобасны камунікатыўна-дзейнасны прынцып арыентацыі на тып, стыль і жанр тэксту. Педагагічныя асновы яго ў дачыненні да развіцця мовы і маўлення распрацаваны В.У. Протчанкам. Кіруючыся прынцыпам жанрава-стылістычнай арыентацыі, настаўнік арганізуе правядзенне аналітыка- сінтаксічных камунікатыўных практыкаванняў, у ходзе выканання якіх вучні пераконваюцца, што сінтаксіс літаратурнай мовы неаднародны ў стылістычных і жанравых адносінах. Ён і яго сродкі зяўляюцца залежнымі ад прыналежнасці стылю - гутарковаму, навуковаму, канцылярска-дзелавому, публіцыстычнаму, мастацкаму [22, 29].

Экстралінгвістычны прынцып заснаваны на выкарыстанні пазалінгвістычнага дыдактычнага сінтаксічнага матэрыялу, ва ўмовах якога функцыянуе канкрэтная сінтаксічная адзінка. Такая інтэрпрэтацыя зместу прынцыпу адпавядае значэнню тэрміна "экстралінгвістычны", які ў "Слоўніку лінгвістычных тэрмінаў" В.С. Ахманавай пададзены як: 1) "што адносіцца да рэалій, да абектыўнай рэчаіснасці, ва ўмовах якой адбываецца функцыянаванне і развіццё мовы"; 2) "што адносіцца да фізічнай, сацыяльнай, псіхалагічнай і г. д. рэчаіснасці, якая разглядаецца з пункту гледжання адлюстравання яе ў мове дадзенага калектыву людзей".

Ф.М. Ліцвінка называе гэты прынцып экстралінгвістычным, даючы прыклад на супастаўленне подпісу пад малюнкам: у форме слова і ў форме словазлучэння з заданнем выбраць больш прыдатны. Пры фарміраванні па- няцця пра тыпавыя значэнні словазлучэнняў, сказаў ёю прапануюцца для выкарыстання сюжэтныя малюнкі, рэпрадукцыі карцін, фрагменты кіна- і тэлефільмаў з адпаведнымі сінтаксічнымі заданнямі.

Дыдактычны экстралінгвістычны матэрыял (раліі рэчаіснасці) знаходзіць сваё моўнае абазначэнне сродкамі сінтаксісу. Таму можна лічыць, што больш да месца ў дачыненні да гэтага прынцыпу навучання будзе тэрмін "экстралінгвасінтаксічны", паколькі ён мае справу з экстралінгвістычным дыдактычным матэрыялам, які ў маўленні рэалізуецца сродкамі сінтаксісу.

Функцыянальны прынцып паводле В.У. Протчанкі мае на ўвазе жаданне забяспечыць асэнсаванне вучнямі функцыянальнага прызначэння сінтаксічных адзінак - словазлучэння, простага няўскладненага і простага ўскладненага, складанага сказаў у тэкстах розных тыпаў, стыляў і жанраў. Рабіць трэба гэта, у большасці выпадкаў, праз супастаўленне функцый словазлучэння і слова, словазлучэння і сказа, простага няўскладненага і простага ўскладненага сказаў, розных тыпаў складаных сказаў як сродкаў стварэння тэксту [10].

Такім чынам, структурна-семантычны прынцып, які патрабуе разглядаць сінтаксічную адзінку на ўзроўні будовы і семантыкі, і марфолага-сінтаксічны прынцып, які патрабуе супастаўлення члена сказа з часцінай мовы, якой выражаны член сказа, і асобасны камунікатыўна-дзейнасны прынцып, які арыентаваны на тып, стыль і жанр тэксту, і экстралінгвістычны прынцып, які заснаваны на выкарыстанні пазалінгвістычнага дыдактычнага сінтаксічнага матэрыялу, спрыяюць вывучэнню сінтаксісу ў школе. І менавіта самы важны прынцып - шматаспектны аналіз таму, што зяўляецца асаблівым прынцыпам вывучэння сінтаксісу, бо арыентуе вучняў на лагічныя, граматычныя і стылістычныя значэнні, на гукавы і сэнсавы бакі слова, яго будову, утварэнне, напісанне і сферу ўжывання.

Усе гэтыя прынцыпы дапамагаюць вучням вывучаць сінтаксіс, ствараюць цэласную карціну, дапамагаюць усталяваць сувязі з іншымі ведамі ў галіне сінтаксісу і увогуле беларускай мовы.

Вывады па 1 главе

Вывучэнне простага сказа ў школьным курсе пачынаецца з пачатковых класаў. Прадумовай гэтаму зяўляецца тое, што сінтаксіс - гэта раздзел граматыкі, які вывучае асаблівасці будовы, семантыкі і функцыянавання сінтаксічных адзінак у сказе.

Прадметам вывучэння сінтаксісу зяўляюцца словазлучэнне і сказ. Вывучэнне сінтаксісу ў малодшай школе складае аснову для вывучэння беларускай мовы ў школе.

Вывучэнне сінтаксісу працягваецца ў 5 класе. Паглыбленне паняццяў сінтаксісу адбываецца ў час вывучэння лексікі, фразеалогіі, фанетыкі, арфаэпіі, графікі, арфаграфіі і марфалогіі ў 6-7 класах. У 8 класе арганізуецца вывучэння простага сказа; сістэмнае вывучэнне скаладанага сказа ў 9 класе і завяршаецца падагульненнем ў 10-11 класах.

У адпаведнасці з вывучэннем стылістыкі засваення мовы, канцэпцыяй моўнай адукацыі ў лінгвадыдактыцы вызначыліся спецыфічныя прынцыпы навучання сінтаксісу: структурна-семантычны, шматспекты, марфолага-сінтаксічны, асобасна камунікатыўна-дзейнасны, экстралінгвасінтаксічны і функцыянальны [1].

Вывучэннне сінтаксісу садзейнічае развіццю маўлення праз правільнае будаванне сказаў, дапамагае вучням правільна ўжываць словазлучэнні ў сказе, выбіраць віды словазлучэнняў і сказаў, якія найбольш адпавядаюць стылю маўлення. Будовы і значэнне сінтаксічных адзінак служыць асновай для фарміравання ўмення лагічна выражаць думкі, а таксамам правільна растваўляць знакі прыпынку.

Падагуляючы ўсе насісанае, можна казаць, што просты сказ - гэта галоўная адзінка сінтаксісу, сродак фарміравання, выражэння думкі, сродак волевыяўлення. Асновай для яго вывучэння зяўляецца вывучэнне сінтаксісу з пачатковай школы, выкарыстанне эффектыўных прынцыпаў вывучэння сінтаксісу.

Глава 2. Асаблівасці вывучэння сінтаксісу простага сказа

.1 Аналіз падручніка ў аспекце даследавання

Разглядваючы змест падручніка па беларускай мове ў 8 класе, можна адзначыць, што вывучэнне сінтаксісу простага сказа здесь найбольш шырако раскрыта. На вывучэнне гэтай тэмы праграмай па беларускай мове адведзена 30 гадзін і яшчэ 5 гадзін - на пісьмовыя работы.

Пры параўнанні праграммы 8 класа і зместу падручніка па беларускай мове ў 8 классе не было выяўлена вялікіх адрозніванняў. Вывучэнне простага сказа ўключае тэмы: двухсастаўныя сказы, галоўныя члены сказа, даданыя члены сказа, аднасастаўныя сказы і няпоўныя сказы. Кожная тэма падзелена на падтэмы для ўдасканалення матэрыялу для вывучэння.

Пры вывучэнні падтэмы ў параграфе вылучаецц самае галоўнае - асноўны тэарэтычны матэрыял, які неабходна засвоіць. Для практычнага вывучэння параграфы змяшчаюць у сябе практыкаванні, на пріканцы каторых некалі прадстаўны дадатковыя заданні, што кажа пра больш складаным заданні практыкавання, таксама прапаноўваюцца пытанні для адказу, што спрыяе больш дасканала выканаць практыкаванне.

У тэкстах, што прадстаўлены у практыкаваннях сустракаюцца значкі, якія таксама адзнаюць ускладненне задання: вызначаюцца значкі, якія абазначаюць словы для фанетычнага разбору, для разбору па саставе, для сінтаксічнага разбору і інш.

Такія дапаўняльныя заданні спрыяюць больш складанаму выкананню практыкаванняў і тым павышае ўзровень складанасці практыкавання.

Практыкаванні, якія прапанаваны для вывучэння сінтаксісу простага сказа ў 8 класе, адпавядаюць зместу падручніка. Кажная тэма падтрымліваецца адпаведнымі практыкаваннямі.

Пры вывучэнні сінтаксісу спачатку вывучаецца словазлучэне як сінтаксічная адзінка, і практыкаванні прапануюцца для выбару з тексту словазлучэнняў у залежнасці якой часцінай мовы выражана, адносна граматнычнага значэння словазлучэння, параўнаць словазлучэнні з прыведзенай схемай. Тэма падзелена на 6 параграфаў.

Прапанаваны практыкаванні для вывучэння відаў сінтаксічнай сувязі ў сказе. Нарыклад, практыкаванні з вылучэннем залежнага слова, практыкаванне з утварэннем складаных прыметнікаў, стварыць словазлучэнні, выкарыстаўшы прапанаваныя словы ў ролі галоўных.

Прапанаваны практыкаванні для вывучэння стыляў маўлення. Такой тэмай сканчваецца вывучэнне словазлучэння ў сказе ў рамках сінтаксісу простага сказа ў 8 класе.

Вывучэнне двухсасатазных сказаў пачынаецца са сказа як асноўная камунікатыўная адзінка і працягваецца 4 параграфа. Прапанаваны практыкаванні па выяўленні межаў сказа, заданні з расстаўленнем знакаў прыпынку ў тэксце, практыкаванні з неабходнасцю растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку, каб атрымаўся тэкст, заданні па вызначэнні ролю сказаў у тэкстце і інш.

У рамках гэтай тэмы вывучаецца парадак слоў, з неабходнасцю тэма зрабіць сэнсавымі цэнтрамі розныя члены сказа. У рамках будовы двухсастаўнога сказа прапанаваны практыкаванні з вылучэннем граматычнай асновы сказа, з параўнаннем тэкстаў з розным граматычным складам сказаў, яшчэ ёсць практыкаванні па вызначэнню структуры сказа.

Галоўныя члены сказа як састаўная і неабходная тэма прадстаўлена добра - амаль 6 параграфаў). На працягу прапанаваных тэм неабходна вывучыць галоўныя члены сказа: дзейнік, выказнік і спосабы іх выраження; сувязь выказніка і дзейніка, працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

Даданыя члены сказа таксама шырако прапанаваны ў падручніку 8 класа - аж 5 параграфаў адведзена на вывучэнне гэтай тэмы, дзе кжная тэма адлюстроўвае ўсе даданыя члены сказа: азначэнне, прыдатак, дапаўненне, акалічнасць. Менавіта прапанавана паглыбленне тэмы ў выглядзе паслядоўнай і паралельнай сувязі сказаў у тэксце.

Практыкаванні для вывучэнне гэтага радзелу адлюстроўваюць неабходнасць вызначаць даданыя члены ў сказе, вылучаць спосабы выражэння іх у сказе, трэба умець вызназаць знакамі прыпынку даданыя члены сказа.

Раздзел "Аднасастаўныя сказы" падзелены на 8 параграфаў. Кожны з іх прапанозвае іншую падтэму, што адлюстроўвае шырокі спектр тэарэтычнага матэрыялу. Прапанавана вывучэнне аднасастаўных сказаў у практыкаваннях па выяўленню граматычнай асновы, пошуку галоўных членаў, і выяўленне відаў аднасастаўных сказаў у тэксце. Далей разглядаюцца віды больш дакладна кожны ў кожным наступным параграфе. На кожную тэму з наступным відам аднасасатўнога сказа маецца шэраг практыкаванняў: падкрэсліць галоўны член пэуна-асабовага сказа, няпэўна-асабовага сказу, скласці сказ з абагульнена-асабовым сказам, даказаць, што сказ зяўляецца безасабовым і інш [1].

Такім чынам, пры вывучэнні сінтаксісу простага сказа ў 8 класе вельмі добра прапанаваны падручнік, які мае ў сваім складз не толькі шмат практыкаванняў па прапанаваным тэмам. Змест тэм шырако раскрыт і падтрымліваецца практычна ў выглядзе практыкаванняў па кажнаму параграфу. Маецца вызначэнне тэмы яшчэ і ў графічным выглядзе - папанаваны схемы, табліцы па некаторым тэмам для лепшага азнакамляння з тэмай.

.2 Метады і прыёмы вывучэння сінтаксісу простага сказа

методыка сінтаксіс сказ навучання

Метады і прыёмы навучання сінтаксісу простага сказа абумоўлены прынцыпамі навучання і скіраваны на фарміраванне сінтаксічнай кампетэнцыі вучняў, іх дасведчанасці ў тэорыі і практыцы стварэння лагічна і граматычна правільных сказаў.

Да агульнадыдактычныхх метадаў і прыёмаў адносяцца:

слова настаўніка;

гутарка;

самастойная праца вучня;

арганізаваныя настаўнікам назіранні над моўным матэрыялам (шляхам пастаноўкі пытанняў і пазнавальных задач);

моўны аналіз лінгвістычнага матэрыялу [23, 24].

Акрамя агульнадыдактычных метадаў і прыёмаў ёсць і спецыяльныя, якія зяўляюцца найбольш эфектыўнымі пры вывучэнні сінтаксісу [34].

Да спецыяльных метадаў і прыёмаў адносяцца:

Сінтаксічны разбор - характарыстыка асноўных прыкмет сказа і словазлучэння. Поўны сінтаксічны разбор суправаджаецца складаннем схемы. Для мадэлявання структуры сказа выкарыстоўваюцца вертыкальныя і гарызантальныя схемы.




Парадак сінтаксічнага разбору простага сказа:

1.Выдзяліць граматычную аснову сказа.

2.Разабраць сказ па членах сказа (спачатку вызначаюцца дзейнік і выказнік, затым даданыя члены, якія ўваходзяць у склад дзейніка, затым даданыя члены, што ўваходзяць у склад выказніка). Вызначыць, чым выражаны члены сказа.

.Расказаць пра будову сказа:

А) двухсастаўны ці аднасастаўны; калі аднасастаўны - якога віду (пэўна-асабовы, няпэўна-асабовы, абагульнена-асабовы, безасабовы, назыўны);

Б) развіты ці неразвіты;

В) поўны ці няпоўны (калі няпоўны, указаць, які член сказа апушчаны).

Г) Ускладнены сказ ці не, калі ўскладнены, адзначыць чым.

.Назваць від сказа па мэце выказвання (апавядальны, пабуджальны, пытальны).

5.Назваць від сказа па эмацыянальнай афарбоўцы (па інтанацыі); клічны ці няклічны.

.Растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку [1, 32].

Сінтаксічны разбор у 5 класе вывучаецца с 46 старонкі ў 81, 83 заданнях.




У 6-м класе сінтаксічны разбор сказа паказаны ў 18, 19, 20, 22, 23 заданнях.






У 8-м класе сінтаксіс вывучаецца ў 31, 33, 34, 35, 41, 42, 43, 44, 45, 46, 54 заданнях.







У 9-м класе вывучэнне сінтаксісу прапанавана ў практыкаваннях 8, 9, 12,16.







У 10-м класе вывучэнне сінтаксісу прапанавана ў практыкаваннях 230, 232, 239, 240, 241, 244.








Сінтаксічныя практыкаванні звязаны са складаннем словазлучэнняў і сказаў, і іх характарыстыкай. Вылучаюць:

vпрактыкаванні аналітыка-сінтэтычнага тыпу, якія ставяць на мэце навучыць распазнаваць сінтаксічную моўную зяву. Гэта практыкаванні на выкананне схем сінтаксічных канструкцый; на ўстанаўленне адпаведнасці схем і сінтаксічных канструкцый; на ўспрыманне сказаў, выяўленых з тэкстаў розных тыпаў, стыляў і жанраў.





vда пратыкаванняў сінтэтычнага тыпу належаць практыкаванні,

скіраваныя нак: стварэнне апорных (ключавых) словазлучэнняў;

структураванне апорных (ключавых) словазлучэнняў у сказ; разгортванне апорных (ключавых) граматычных асноў у сказ; структураванне сказаў у тэкст; на падбор загалоўка да тэксту.






vvпрактыкаванні аналітычна-сінтэтычнага тыпу накіраваны на: ўдасканаленне сінтаксічнага ладу мовы вучняў і ўтрымліваюць заданні складанне словазлучэнняў і сказаў па аналогіі з дадзенымі; на складанне схем дадзеных словазлучэнняў і сказаў; знаўленне прапанаванага тэксту з захаваннем яго стылістычных асаблівасцей.






vпрактыкаванні творчага тыпу накіраваны на: фарміраванне моўна-маўленчых уменняў:складанне сказаў канкрэтнай структуры, семантыкі і функцыянальнага прызначэння з указаннем сферы іх функцыянавання; стварэнне выказвання на вызначаную тэму тэксту пэўнага тыпу і стылю маўлення з выкарыстанннем наяўных у мове сродкаў граматычнай і сэнсавай сувязі сінтаксічных канструкцый - лексічнай суадноснасці паралелізму, парадку слоў, лагічнага націску [18].





Сінтаксічныя практыкаванні у 5 класе вывучают на старонках 48-50 у 80, 82, 85 заданнях.






У 6 класе сінтаксічнымі практыкаваннямі з'яўляецца 21 заданне на 16-17 старонцы.


У 8 класе вывучаюцца практыкаванні 31,34, 35,47,49,50 на 28-39 старонках.





У 9 класе заданні па тэме сінтаксіс прапанаваны ў 10, 11,13, 15 заданнях на старонках 13-18.



У 10 класе заданні па тэме сінтаксіс прапанаваны ў 234, 235, 236, 237, 238, заданні на старонках 170- 178.





Граматычнае мадэляванне (складанне структурных схем словазлучэнняў і сказаў, і наадварот - складанне словазлучэнняў і сказаў па прапанаваным схемам) .

Граматычнае мадэляванне ў 5 класе вывучаецца ў прыктыкаванні


У 6 класе заданні па граматычнаму мадэляванню не выдзелены.

У 8 класе вывучаецца на 25-38 старонках ў 25, 28, 30, 31, 38, 39, 40, 44, 45, 46 заданнях.





У 9 класе гэта заданне 14 на 17 старонцы.

У 10 класе гэта 231, 232, 233, 234 заданні на старонках 171- 175.

[1, 3, 4, 5, 9, 14, 15, 16].

Лінгвістычны эксперымент, які дазваляе вызначыць шляхам выключэння пэўных сінтаксічных адзінак са сказа, іх функцыю.

Лінгвістычны эксперымент у 5 класе вывучаецца на 50 старонцы ў 86, 87 заданнях.


У 6 класе заданні па лінгвістычнаму эксперыменту знаходзяцца на 15-18 старонках у 16, 18 і 23 заданнях.

У 8 класе ён вывучаецца ў 26, 27, 36, 39, 41, 48, 51, 52, 53 заданнях на 28-42 старонках.

У 9 класе гэта заданні 11, 12, 13 [1, 3, 4, 5, 9, 14, 15, 16].

На ураках беларускай мовы пры вывучэнні простага сказа можна выкарыстоўваць наступныя прыёмы:

канструяванне сказаў паводле схем, мэты маўлення, тыпу будовы, па апорных словах;

супастаўленне сінтаксічных зяў, напрыклад, спосабаў сувязі сінтаксічных адзінак, іх складу, ступені развітасці, сэнсавых адносін, стылістычнай і інтанацыйнай аформленасці, пунктуацыі і інш.;

перастаноўка членаў сказа, частак сказа;

параўнанне тэкстаў на прадмет вызначэння парадку слоў у сказах, будовы сказаў, іх сувязей у абзацы, у тэксце і інш.;

рэдагаванне тэксту з улікам адпаведнасці сінтаксічнай будовы яго стылю, жанру і інш.[16, 30].



.3 Стахастычная методыка вывучэння сінтаксісу простага сказа (дыдактычны сцэнарый урока)

Разгледзім дыдактычны сцэнарый урока па беларускай мове для 8 класа на прыкладзе тэмы "Аднасастайныя выказнікавыя сказы. Абагульнена-асабовыя сказы".

Мэты урока:

дапамагчы засвоіць сэнсавыя i граматычныя асаблівасці абагульнена-асабовых сказаў; выпрацоўваць уменні выяўляць абагульнена-асабовыя сказы у тэкстах, даваць iм характарыстыку, вызначаць сэнсава-стылістычную ролю;

развіваць здольнасці самастойна вырашаць вучэбныя задачы, аналізаваць, параўноўваць, рабіць высновы; выкарыстання абагульнена-асабовых сказаў з пэўным камунікатыўнымі мэтамі ва ўласным маўленні;

садзейнічаць выхаванню гуманных адносін у класным калектыве, павагі да творчай спадчыны Янкі Купалы i Якуба Коласа.

Абсталяванне: карткі з заданнямі, карткі самакантролю, ацэначны ліст, запісы на дошцы, тэхналагічная карта урока, мультымедыйная прэзентацыя "Абагульнена-асабовыя сказы: будова, значэнне, ужыванне у маўленні".

ХОД УРОКА

I.Арганізацыйны этап.

·Уступнае слова настаўніка.

Настаўнік. Добры дзень! Рада зноў бачыць вас! На працягу некалькіх урокаў мы знаёмімся з відамі аднасастаўных сказаў. Паўтаралі, набывалі новыя веды, прымянялі ix на практыцы.

II.Асэнсаванне зместу вывучанага матэрыялу.

Праверка засваення тэарэтычнага вучэбнага матэрыялу. Гульня "Так ці i не?".

Kaлi навучэнцы лічаць сцвярджэнне правільным, то ставяцъ лічбу "1", кaлi не - "2".

Настаўнік. Ад вас патрабуецца не фармулёўка адказу на тое ці іншае пытанне, а ўменне правільна адрэагаваць на маё сцвярджэнне.

1)Я сцвярджаю, што аднасастаўны сказ у сваім складзе мае поўную граматычную аснову: дзейнік i выказнік.

2)Я сцвярджаю, што аднасастаўныя сказы дзеляцца на дзве групы: з галоўным членам дзейнікамм i з галоўным членам выказнікам.

3)Я сцвярджаю, што аднасастаўныя выказнікавыя сказы дзеляцца на 3 групы.

)Я сцвярджаю, што аднасастаўныя дзейнікавыя сказы называюцца намінатыунымі або назыўньмі.

)Я сцвярджаю, што выказнік у пэўна-асабовых сказах выражаны формамі 1-й i 2-й асобы адзіночнага i множнага ліку ўмоўнага ладу.

)Я сцвярджаю, што няпэўна-асабовыя сказы - гэта аднасастаўныя сказы без дзейніка з выказнікам-дзеясловам, які мае форму 3-й асобы множнага ліку ці форму прошлага часу множнага ліку.

Вучні звяраюцъ варыянты cвaix адказаў з запісам на дошцы. За кожны правільны адказ налічваецца 1 бал. Сума балаў падлічваецца i выстаўляецца ў "Ацэначны ліст" у графу "Гулъня "Так ці не?"".

Адказы: 2, 1, 2, 1, 2, 1.

·Самаправерка. Выстаўленне адзнак у "Ацэначны ліст".

Настаўнік. У кожнага на стале ёсць "Ацэначны ліст" (дадатак 1), у iм акрэслена паслядоўнасць нашай працы. Вы будзеце ацэньваць свае веды i ўдзел у рабоце. Максімальная колькасць балаў за заданні ўказана, а свае балы будзеце заносіць пасля кожнага выкананага задання.

·Падвядзенне вынікаў гульні "Так цi не?".

III. Этап падрыхтоўкі навучэнцаў да актыўнага i свядомага засваення новых ведаў.

·Складанне кластара.

Настаўнік. На папярэдніх уроках мы знаёміліся з аднасастаўнымі сказамі. Паспрабуем вылучыць сэнсавыя адзінкі (блокі), з якіх складаецца тэма, i аформіць ix у пэўным парадку. Правілы складання кластара вы ведаеце. Уявім, што тэма "Аднасастаўныя сказы" - зорка, вакол яе планеты - буйныя сэнсавыя адзінкі. Калі ласка, назавіце ix. (Аднасастаўныя сказы з галоўным членам выказнікам; аднасастаўныя сказы з галоўным членам дзейнікам. Настаунік прымацоўвае карткі з назвамі на дошцы.) У кожнай з планет могуць быць свае спадарожнікі. Давайце падумаем, ці ёсць яны у нашых "планет"? (Пэўна-асабовыя; няпэўна-асабовыя; абагулънена-асабовыя; безасабовыя; назыўныя сказы.) Ці ёсць спадарожнікі ў нашых малых планет? Назавіце граматычныя формы, якімі выражаюцца галоўныя члены сказа. (Працяг складанне кластара.)

Зварот да эпіграфа ўрока.

Настаўнік. У далёкім 1882 г. нарадзіліся адразу два вялікія сыны Беларусі. І вось ужо болыш за стагоддзе людзі захапляюцца непаўторнасцю творчасці Я. Купалы i Я. Коласа.

Звярніце ўвагу на эпіграф нашага урока (зачытваецца). Сапраўды, больш трывалыя веды тыя, якія чалавек здабывае самастойна. I сёння мы паспрабуем пацвердзіць слушнасць гэтага выказвання. 3 папярэдніх урокаў нам вядомы спосабы выражэння выказнікаў у пэўна-асабовых, няпэўна-асабовых сказах, ix значэнні, сферы выкарыстання.

·Сумеснае мэтавызначэнне.

Настаўнік. Сёння мы пазнаёмімся яшчэ з адным відам аднасастаўных выказнікавых сказаў - абагульнена-асабовымі сказамі. Як вы лічыце, чаму мы павінны навучыцца падчас працы на уроку?

Вучні вызначаюцъ мэту заняткаў. Настаўнік карэкціруе адказы, робіць падагулъненне. На дошцы вывешваецца табліца "У канцы урока будзем ведацъ i ўмець".

Табліца - Аднасастаўныя выказнікавыя сказы

Віды аднасастаўных выказнікавых сказаўСпосаб выражэння выказнікаЗначэнне выказнікаСфера ўжывання сказаўПэўна-асабовыя1 -я i 2-я ас. адз. i мн. л. абв. i заг. ладуутваральнік дзеяння не называецца, але ўяўляецца як пэўная асобау гутарковай мовеНяпэўна-асабовыя3-я ас. мн. л. ці форма пр. часу мн. л.выражае дзеянне, важнае само па сабе, i не мае значэння, хто выконвае гэтае дзеяннеу гутарковай мове, пашыраны у аб'явахАбагульнена-асабовыячасцей выражаецца дзеясловам 2-й ас. абв. i заг. ладу; радзей - іншымi асабовымі формамiвыражаюцца агульныя вывады, павучанні, заключэнні; перадаюць уласныя назіранні, перажыванні, успамінычаста ўжываюцца у прыказках, прымаўках

У канцы урока будзем:

ведаць:

спосабы выражэння i значэнне выказніка ў абагульнена-асабовых сказах;

нормы ўжывання абагульнена-асабовых сказаў у маўленні;

умець:

адрозніваць абагульнена-асабовыя сказы ад іншых відаў аднасастаўных сказаў па аснўуных прыкметах;

вызначаць ix сэнсава-стылістычную ролю;

аналізаваць, параўноўваць моўныя з'явы i рабіць вывады.

IV. Засваенне новых ведаў i спосабаў дзейнасці.

·Самастойнае вывучэнне матэрыялу.

Настаўнік. Паколькі веды, як вы ўжо сказалі, здабытыя самімі, з'яўляюцца найболыш трывалымі, таму ваша задача - самастойна вывучыць вучэбны параграф падручніка i прадоўжыць запаўненне табліцы, якую мы з вамі распачалі запаўняць на папярэдніх уроках, дапоўнішы яе звесткамі пра абагульнена-асабовыя сказы. Падчас працы можаце раіцца, абмяркоўваць, каменціраваць. Пры неабходнасці звяртайцеся па дапамогу.

V. Першаснае замацаванне ведаў i фарміраванне ўменняў.

·Франтальная гутарка па пытаннях.

·Якім спосабам выражаецца выказнік у абагульнена-асабовых аднасастаўных сказах? (Часта выражаецца дзеясловам 2-й ас. абв. i заг. ладу; радзей - іншымі асабовымы формамі дзеяслова.)

·Якое значэнне выражаюць выказнікі ў абагульнена-асабовых сказах? (Агульныя вывады, павучанні, заключэнні.)

·У якой сферы маўлення ўжываюцца абагульнена-асабовыя сказы? (Часта жываюцца ў прыказках, прымаўках.)

·Праверка выкананага задання з дапамогай слайда.

·Выстаўленне балаў у "Ацэначны ліст".

·Хвілінка адпачынку.

VI.Прымяненне ведаў: пазнаванне моўнай з'явы.

·Работа са сказамі ў групах.

Заданне 1. Спішыце сказы, падкрэсліце граматычную аснову, вызначце від аднасастаўных сказаў. 3 дапамогай кластара, табліцы дакажыце праўдзівасць cвaix высноў.

1.Гуслям, княжа, не пішуць законаў (Я. Купала). (Абагульнена-асабовы сказ.)

2.Не скуеш толькі дум ланцугамі (Я. Купала). (Абагульнена-асабовы сказ.)

3.Збяры з дарог каменні тыя, што губяцъ ciлы маладыя (Я. Колас) (1-я частка складанага сказа - пэўна-асабовы сказ.)

4.Люблю цябе, мой бераг родны (Я. Колас). (Пэўна-асабовы сказ.)

·Франтальная гутарка. Самаацэнка работы са сказамі.

Вучні з кожнай групы абгрунтоўваюць свой выбар. Адначасова ідзе праверка адказаў: на слайдзе з'яўляюцца правільныя адказы. Вучні падлічваюць балы i заносяцъ у адпаведную графу "Ацэначнага ліста".

·Граматычная хвілінка.

Настаўнік. Растлумачце, як вы разумееце сэнс выказвання: "Збяры з дарог каменні тыя, што губяць сілы маладыя". (Адказы вучняў.) Звярніце ўвагу, што ўжытая форма назоўніка "каменні" не адпавядае сучаснай граматычнай норме. Правільна: каменне (зборны назоўнік) або камяні.

VII. Адпрацоўка i замацаванне ведаў.

Франтальная гутарка.

Настаўнік. Якую музыку вы любіце слухаць у вольны час? (Адказы вучняў.) Ці могуць сучасных кампазітараў ці выканаўцаў зацікавіць творы Я. Купалы i Я. Коласа? Назавіце вядомыя вам музычныя творы, напісаныя на словы паэтаў. (Адказы вучняў.) Шмат твораў на словы Я. Купалы i Я. Коласа ў рэпертуары знакамітага беларускага ансамбля "Песняры", кіраўніком i салістам якога быў Уладзімір Мулявін.

Праслухоўванне фрагмента ў музычных твораў на словы Я. Купалы i Я. Коласа.

Вучням прапануюцца відэафрагменты рок-оперы "Курган" паводле паэмы "Курган" Я. Купалы; песня "Мой родны кут, як ты мне мілы.. " на словы Я. Коласа ў выкананні BIA "Песняры"; песня "Спадчына" на словы Я. Купалы у выкананні I. Дарафеевай.

Настаўнік. Вы пазналі літаратурныя творы? Хто ix aўтар?

Удасканаленне ўменняў на моўным матэрыяле, што патрабуе дыферэнцыраванага прымянення ведаў у новых умовах (работа ў групах).

Заданне 2. Выпісаць аднасастаўныя сказы, вызначыць ix від (дадатак 2).

Вучням прапанаваны тэксты толъкі што праслуханых музычных твораў. Кожная група зачытвае сказы з прапанаваных урыўкаў, называючы ix віды. Вучні ставяць балы у "Ацэначным лісце"у графе "Бал самаацэнкі".

Гульня "Пазнай прыказку".

Прыказкі задаюцца групам навучэнцаў па чарзе.

Век жыві - ... век вучыся.

Чужым розумам... далека не заедзеш.

Гуляючы... розуму не прыдбаеш.

Сябра за грошы... не купіш.

Рэшатам... вады не наносіш.

Не за сваю справу... не бярыся.

Клін клінам... выганяюцъ.

Глыбей узарэш - ... болей збярэш.

Аднымі рукамі.. нямнога зробіш.

Самаацэнка работы.

VIII. Кантроль ведаў i ўменняў па тэме урока.

"Графічны дыктант".

На дошцы - умоўныя абазначэнні:

1- пэўна-асабовы сказ;

- няпэўна-асабовы сказ;

3- абагульнена-асабовы сказ.

1. Імёны народных паэтаў ведаюць далёка за межамі нашай краіны.

. Вітаю Коласа i Купалу, люблю ix непаўторны почырк.

. Прынеслі новы верш Янкі Купалы "Беларускім партызанам", тым самым зрабілі незвычайны падарунак байцам.

. Чытаеш верш "Хлопчык i лётчык" i адразу ўзгадваеш буквар, школу...

. Вывучайце творчасць сыноў Беларусі, паглыбляйце веды пра сваю мову!

Адказы: 2, 1, 2, 3, 1.

Самаправерка i самаацэнка.

IX. Падвядзенне вынікаў урока. Выстаўление i каменціраванне адзнак.

Настаўнік. Звернемся да мэт, якія мы ставілі ў пачатку ўрока. Ці дасягнулі мы ix? Чаму мы навучыліся?

Падлік агульнай сумы балаў у "Ацэначным лісце".

Выстаўленне адзнак. Каментар настаўніка.

Х. Рэфлексія.

ХI. Дамашняе заданне. §30, пр. 163, с. 121 або мінісачыненне паводле ўласных назіранняў, успамінаў ад імя 2-й асобы.

Настаўнік. А закончу наш урок словамі песняра Якуба Коласа:

Няхай дае Бог лад у хаце,

Дабра, прыбытку прыспарае

І самі будзем мы вясёлы;

За год дай Божа дачакаць,

Здаровым новы год спаткаць.

Урывак з паэмы "Новая зямля".

Вывады па 2 главе

На аснове аналіза праграмы вывучэння сінтаксісу простага сказа на працягу 2 главы быў зроблен аналіз падручніка 8 класса па беларускай мове ў аспекце сінтаксісу простага сказа.

Сінтаксіс вывучае пабудову сказу і значэнне сінтаксічных адзінак (словазлучэнні, сказы, фрагменты), сінтаксічныя адносіны ў сказе паміж яго членамі і сінтаксічныя сродкі, з дапамогай якіх можна складаць сказы.

Метады і прыёмы навучання сінтаксісу простага сказа дапамагаюць вучням на практыцы ствараць лагічных і граматычных правільных сказаў. Самы галоўны метад - спецыяльны метад вывучэння сінтаксісу - сінтаксічны разбор, які характэрызуе асноўныя прыкметы сказа і словазлучэння.

Для вывучэння сінтаксісу простага сказа былі разгледжаны метады і прыёмы, якія спрыяюць аснову дасканалага вывучэння вучнямі сінтаксісу простага сказу.

Заключэнне

Для выпрацоўкі мэты даследвання на працягу работы было прааналізавана, абагульнена і сістэматызавана навукова-метадычная літаратура аб вывучэнні сінтаксісу простага сказа ў школе на ўроках беларускай мовы ў колькасці 34 падручнікаў, часопісаў, дапаможнікаў.

Здапамогай падручнікаў была складзена сістэма практыкаванняў па вывучэнню сінтаксісу простага сказу ў рамках школьная праграмы. Былі прапанаваны практыкаванні ў адпаведнасці прынцыпаў вывучэння сінтаксісу простага сказа ў 8 класе, а таксама прыведзены практыкаванні з іншых класаў - 5, 6, 9, 10 класаў.

Для вывучэння сінтаксісу простага сказа патрэбна мець паняцце пра сказ, словазлучэнне, іх пабудову і сувязь у сказе паміж яго членамі. Трэба ведаць і валодаць метадамі і спосабамі вывучэння сінтаксісу простага сказа, умець выконваць сінтаксічны разбор, знаходзіць у тэксце неабходныя адзінкі і інш.

Падчас заканчэння курсавой работы былі прааналізаваны тэарэтычныя асновы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа, складзена паняцце пра прынцыпы методыкі вывучэння сінтаксісу простага сказа ў школе, што спрыяе дасканаламу вывучэнну тэмы.

Спіс літаратуры

.Бадзевіч, З.І. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І. Бадзевіч, І.М. Саматыя. - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. - 272 с.

2.Беларуская граматыка: сінтаксіс / пад рэд. М.В. Бірылы, П.П. Шубы. - Мінск: Навука і тэхніка, 1986. - Ч. 2. - 327 с.

.Беларуская мова: вучэб. дапам. для 9-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Н.М. Гардзей, П.Л. Навiцкi, З.М. Тамашэвiч; пад. рэд. Н.М. Гардзей - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2011. - 264 с.

.Беларуская мова: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. - 256 с.

.Беларуская мова: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010. - 256 с.

.Беларуская мова. Прафесійная лексіка: вучэб.-метад. дапаможнік для студ. дзён., завочн. і дыстанцыйн. формаў навучання. - Мн.: БДУІР, 2006. - 78 с.

.Беларуская мова: энцыклапедыя. - Мінск: БелЭн, 1994. - 655 с.

8.Бут-Гусаім, С. Роднае слова / пад рэд. З.І.Падліпскай - Мн.: Беларускі Дом Друку, 2013. - №7. - С. 56-59.

9.Валочка, Г.М. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. / Г.М. Валочка, С.А. Язерская. - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. - 256 с.

10.Гамеза, Л.М. Комплексная метадычная сістэма ўзбагачэння слойнікавага запасу школьнікаў у працэссе навучання беларускай мове: дыс. … д-ра пед. навук / Л.М. Гамеза. - Мінск, 2009. - 264 с.

11.Золотова, Г.А. Синтаксическая синонимика и культура речи / Г.А. Золотова // Актуальные проблемы культуры речи. - М.: Наука, 1971. - С. 178-217.

12.Камароўскі, Я.М. Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я.М. Камароўскі, В.П. Красней, У.М. Лазоўскі і інш. - 2-е выд., дапрац. і дап. - Мн. : Выш. школа, 1995. - 334 с.

13.Квіцень, В. Роднае слова / пад рэд. З.І.Падліпскай - Мн.: Беларускі Дом Друку, 2014. - №12. - С. 56-59.

14.Красней, В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. / В.П. Красней [і інш.]. - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008. - Ч. 1 - 160 с.

15.Красней, В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 5-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. / В.П. Красней [і інш.]. - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2008. -Ч. 2 - 144 с.

16.Красней, В.П. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 6-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. / В.П. Красней, Я.М. Лаўрэль, С.Р. Рачэўскi. - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. - 304 с.

17.Литвинко, Ф.М. Методика изучения разделов курса русского языка: курс лекций для студентов филологического факультета / Ф.М. Литвинко. - Мн.: БГУ, 2001. - 175 с.

18.Лаўрэль, Я.М. Вывучэнне сінтаксісу тэксту / Я.М. Лаўрэль // Выкладанне беларускай мовы і літаратуры: кніга для настаўніка; пад рэд. М.А. Лазарука. - Мн.: Народная асвета, 1983. - С. 65 - 83.

19.Ломов, А.М. Словарь-справочник по синтаксису современного русского языка / А.М. Ломов. - М.: АСТ: Восток - Запад, 2007. - 416 с.

20.Лясовіч, С.М. Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў спецыяльнасці 1-02 03 07-01 "Англійская мова. Беларуская мова і літаратура. Сінтаксіс сучасная беларускай мовы" / Склад. і агул. рэд. С.М. Лясовіч. - Наваполацк: УА "ПДУ", 2008. - 254 с.

21.Ляшчынская, В.А. Лекцыі па курсе "Методыка выкладання беларускай мовы" для студэнтаў філалагічнага і завочнага факультэтаў / В.А. Ляшчынская, З.У. Шведава. - Гомель. 2008. - 171 с.

.Малашанка, Н.П. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс: курс лекцый для студэнтаў спецыяльнасці І-21 05 02 "Руская філалогія" / Н.П. Малашанка - Гомель: УА "ГДУ імя Ф. Скарыны", 2007. - 87 с.

24.Міхневіч, А.Я. Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. / пад рэд. А.Я. Міхневіча. - Мінск: РІВШ, 2011. - 112 с.

25.Міхневіч, А.Я. Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. / А.Я. Міхневіч, З.І. Бадзевіч, В.П. Красней. - Мінск: РІВШ, 2011. - 112 с.

26.Мурина, Л.А. Концепция обучения русскому языку в общеобразовательных учреждениях Республики Беларусь / Л.А. Мурина [и др.] // Русский язык и литература. - 2008. - № 1. - С. 3-10.

27.Мурина, Л.А. Методика русского языка в школах Белоруссии: учеб. пособие / Л.А. Мурина. - Мн.: Университетское, 1990. - 320 с.

.Протчанка, В.У. Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі навучання беларускай мове / В.У. Протчанка. - Мінск: НІА, 2001. - 212 с.

29.Протчанка, В.У. Вывучэнне сінтаксісу ў школе. Словазлучэнне. Просты сказ / В.У. Протчанка. - Мінск: Нар. асвета, 1989. - №1. - С.4-8

30.Протчанка, В.У. Вывучэнне сінтаксісу ў школе: Словазлучэнне. Просты сказ / В.У. Протчанка. - Мінск: Нар. асвета, 1984. - 143 с.

.Протчанка, В.У. Шматаспектны аналіз пры вывучэнні сінтаксісу беларускай мовы / В.У. Протчанка. - Мінск: Вышэйш. Шк., 1987. - 144 с.

.Рамза, Т.Р. Сінтаксіс: тэарэтычны курс: вучэб. дапам. / Т.Р. Рамза. - Мінск: БДУ, 2006. - С. 98-100, 113-114.

.Язерская, С.А. Беларуская мова и литаратура. 5-6 кл.:прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне:дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі /С.А. Язерская, Л.К. Цітова. - Мінск: НІА:Аверсэв, 2012. - 123 с.

.Яленскі, М.Г. Методыка выкладання беларускай мовы / М.Г. Яленскі [і інш.]; пад рэд. М.Г. Яленскага. - Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2007. - 448 с.

Дадатак 1

Ацэначны ліст

Прозвішча, імя вучня ____________

Максімальны балБал самаацэнкіГульня "Так ці не?"6Запаўненне табліцы "Аднасастаўныя выказнікавыя сказы"3Заданне 14Заданне 23Гульня "Пазнай прыказку"9Графічны дыктант5Агульная колькасць баллаў28Адзнака за ўрок10

Прымаў актыўны ўдзел - +3 балы; удзелънічаў - +2 балы; працаваў - +1 бал.

Шкала пераводу

Колькасць30-27-24-21 -18-15-12-9-6-3-балаў28252219161310741Адзнака10987б54321

Дадатак 2

Янка КУПАЛА

Спадчына

ў белы дзень i ў чорну ноч

Я ўсцяж раблю агледзіны,

Ці гэты скарб не збрыў дзе проч,

Ці трутнем ён не з'едзены.

Нашу яго ў жывой душы,

Як вечны светач-полымя,

Што сярод цемры i глушы

Мне свеціць міжx вандоламі.

Жыве з ім дум мaix сям'я сніць з iм сны нязводныя...

Завецца ж спадчына мая

Усяго Старонкай Роднаю.

1918 г.

Курган (урывак з паэмы)

Раз бяседа вялікая ў князя была.

На пасад дачку княжну садзілі

За сталом він заморскіх крыніца цякла,

Бегла музыка ўкруг на паўмілі.

Што ж маўчыш ты, гусляр, ніў, лясоў песнябай,

Славай хат маіх подданых слаўны?!

Нам сягоння зайграй, нам cвaix песень дай.

Князь умее плаціць незвычайна!

Скурганіў бы душу чырванцом тваім я;

Гуслям, княжа, не пішуць законаў:

Небу справу здае сэрца, думка мая,

Сонцу, зорам, арлам толькі роўна.

Похожие работы на - Вывучэнне сінтаксісу простага сказа ў школе

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!