Законы і правілы пунктуацыі і сінтаксісу

  • Вид работы:
    Дипломная (ВКР)
  • Предмет:
    Английский
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    53,17 Кб
  • Опубликовано:
    2015-02-13
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Законы і правілы пунктуацыі і сінтаксісу

РЭФЕРАТ

Дыпломная работа складаецца з 50 старонак, выкарыстана 29 крыніц.

Ключавыя словы: пунктуацыя, знакі прыпынку, просты сказ, практыкаванне, тып, вусныя практыкаванні, пісьмовыя практыкаванні, графічныя практыкаванні, пунктуацыйны разбор.

Абект даследавання: законы і правілы пунктуацыі і сінтаксісу.

Прадмет даследавання: абумоўленасць пунктуацыйных знакаў прыпынку сінтаксічнай структурай сказа.

Метады даследавання: апісальны.

Мэта дыпломнай работы - выявіць узаемасувязь пунктуацыйных правілаў расстаноўкі знакаў прыпынку з сінтаксічнай структурай сказа і вызначыць ролю практыкаванняў розных тыпаў у выпрацоўцы пунктуацыйных уменняў і навыкаў на сінтаксічнай аснове.

Задачы дыпломнай работы:

) вызначыць значэнне пунктуацыі ў працэсе школьнага навучання;

) ахарактарызаваць асноўныя тыпы знакаў прыпынку;

) вызначыць суаднесенасць знакаў прыпынку з сінтаксічнай структурай простага сказа;

) ахарактарызаваць пунктуацыйныя памылкі, іх прычыны і спосабы папярэджанне;

) разгледзець тыпы практыкаванняў па пунктуацыі і вызначыць іх ролю ў выпрацоўцы пунктуацыйных уменняў і навыкаў на сінтаксічнай аснове.

УВОДЗІНЫ

Пунктуацыя - гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца знакі прыпынку і правілы іх выкарыстання на пісьме. Знакі прыпынку зяўляюцца графічным сродкам перадачы вуснай мовы на пісьме. Яны служаць для члянення сказаў і тэкстаў на пэўныя сэнсавыя адрэзкі, якія маюць сваю будову і значэнне.

Валоданне пунктуацыйнай пісьменнасцю мае вялікае агульнакультурнае значэнне, з'яўляецца паказчыкам узроўню маўленчага развіцця чалавека, бо ўменне пішучым расстаўляць знакі прыпынку ў сваіх тэкстах сведчыць пра ўсвядомленасць іх адукаванасці. Школа заклікана навучыць дзяцей вольнаму карыстанню знакамі прыпынку ў сваіх пісьмовых выказваннях. Для гэтага настаўнік беларускай мовы павінен валодаць методыкай навучання пунктуацыйным уменням, а гэтаму вучыць методыка пунктуацыі. Методыка пунктуацыі - раздзел методыкі навучання беларускай мове, у якім раскрываецца працэс фарміравання ў вучняў пунктуацыйных уменняў і навыкаў.

Існуюць два ўзроўні авалодання пунктуацыйнай пісьменнасцю: абсалютная і адносная. Абсалютная пунктуацыйная пісьменнасць мяркуе бездакорнае валоданне ўсімі пунктуацыйнымі нормамі, а таксама ўменне адэкватна выкарыстоўваць знакі прыпынку ў аўтарскіх мэтах. Адносная пунктуацыйная пісьменнасць адлюстроўвае валоданне толькі часткай пунктуацыйных правіл. Дасягнуць абсалютную пунктуацыйную пісьменнасць у школе немагчыма па розных прычынах. Па-першае, не ўсе пунктуацыйныя нормы вывучаюцца ў школе, а таксама не ўсе варыянты нормаў, якія вывучаюцца ў школе, паведамляюцца навучэнцам. Акрамя таго, варта ўлічваць шматфункцыянальнасць знакаў прыпынку, якая дазваляе індывідуальна-аўтарскае іх выкарыстанне. Немалаважным фактарам з'яўляецца недастатковая развітасць маўлення навучэнцаў, няўменне імі выказаць тыя ці іншыя сэнсавыя значэнні сродкамі мовы.

На сённяшні час у школе асноўнай мэтай ставіцца дасягненне вучнямі адноснай пунктуацыйнай пісьменнасці, у якую ўваходзіць веданне асноўных правіл пунктуацыі. Пунктуацыя ў школьным курсе беларускай мовы вывучаецца ў асноўным ва ўзаемасувязі з сінтаксісам і на яго аснове.

Валоданне пунктуацыйнай граматнасцю мае вялікае культурнае значэнне, зяўляецца паказчыкам узроўню моўнага развіцця чалавека. М. Т. Баранаў зазначае, што школа прызвана навучыць дзяцей свабоднаму выкарыстанню знакаў прыпынку ў сваіх пісьмовых выказваннях [20, с. 189]. Для таго, каб гэта было рэалізавана, настаўнік беларускай мовы павінен валодаць методыкай навучання пунктуацыйным нормам.

З упэўненасцю можна сказаць, што без валодання пунктуацыйнымі навыкамі і ўменнямі чалавек не зможа не толькі поўна, дакладна і правільна перадаць свае думкі і пачуцці на пісьме, але і не зможа разумець маўленне іншых людзей. Праблема выпрацоўкі ў вучняў пунктуацыйных уменняў і навыкаў даследавалася і даследуецца на сучасным этапе многімі метадыстамі і вучонымі. Разглядам і вывучэннем гэтай праблемы займаліся многія вядомыя метадысты і вучоныя, такія як М.Ц. Баранаў, В.А. Ляшчынская, Г.І. Блінаў, М.Г. Яленскі, З.Б. Варановіч, В.У. Протчанка, В.П. Красней і многія іншыя.

Вышэйпералічаныя вучоныя і метадысты вызначаюць змест і задачы навучання пунктуацыі, падаюць розныя цікавыя практыкаванні, якія садзейнічаюць больш эфектыўнаму ўспрыманню і запамінанню пунктуацыйных правіл. Але праблема навучання пунктуацыі патрабуе больш дасканалага і глыбокага даследавання і вывучэння.

В.А. Ляшчынская зазначае, што вывучэнне пунктуацыі зяўляецца вельмі важнай праблемай на сённяшні дзень у школе [17, с. 292]. Вядомы метадыст паказала значнасць і неабходнасць усебаковага вывучэння гэтай тэмы ў школьным навучанні. Яна прапаноўвае некаторыя метады і прыёмы, якімі можа карыстацца настаўнік у выкладанні беларускай мовы пры выпрацоўцы пунктуацыйных уменняў і навыкаў: метад эўрыстычнай гутаркі, метад праблемнага выкладу і іншыя. В.А. Ляшчынская падае методыку правядзення поўнага пунктуацыйнага разбору, якую яна сама распрацавала [17].

Даследаваннем і вывучэннем гэтай праблемы ў радзе іншых займаўся і калектыў метадыстаў пад кіраўніцтвам М.Г. Яленскага, у склад якога ўваходзілі Л.С. Васюковіч, І.М. Саматыя і іншыя. У вучэбным дапаможніку Методыка выкладання беларускай мовы яны грунтоўна і дасканала вызначылі ролю і значэнне вывучэння пунктуацыі ў школе, прадэманстравалі гэта на прыкладах, паказалі важнасць валодання пунктуацыйнымі ўменнямі і навыкамі. Вучоныя прапанавалі значныя метады і прыёмы пры вывучэнні пунктуацыі, падалі займальны матэрыял па тэме [19].

Вывучаючы працу А.Ф. Ломізава, мы можам сказаць, што мовазнаўца дасканала і поўна займаўся вывучэннем выразнага чытання пры навучанні сістэматычнаму курсу сінтаксісу і пунктуацыі. Тым самым аўтар змог паказаць значнасць знакаў прыпынку ў вусным маўленні [16].

Таксама можна адзначыць артыкул І.А. Гапоненкі Беларуская пунктуацыя, у якім мовазнаўца звярнула асаблівую ўвагу на гісторыю ўзнікнення і функцыянавання беларускай пунктуацыі. Яна лічыць, што знакі прыпынку - вельмі важны элемент пісьмовага тэксту. Яны дапамагаюць вылучыць структурныя часткі выказвання, паказаць яго граматычную будову, падкрэсліць сэнс і інтанацыйныя адценні і тым самым істотна палягчаюць успрыманне і разуменне зместу і стылістычнай афарбоўкі напісанага. Таму, невыпадкова, што паслядоўнасць ва ўжыванні пунктуацыйных знакаў - адзін з найбольш наглядных паказчыкаў пісьмовай культуры [10, с. 70].

Асаблівай адметнасцю выбару і выкарыстання метадаў і прыёмаў арганізацыі працы школьнікаў пры навучанні пунктуацыі - вывучэнне пунктуацыі разам з пытаннямі сінтаксісу. Гэта накладвае абавязак вывучаць правілы пунктуацыі, выпрацоўваць пунктуацыйныя навыкі і ўменні пастаянна з выкарыстаннем сінтаксічнага аналізу як аднаго з асноўных прыёмаў пунктуацыі [17, с. 31].

Менавіта ад пунктуацыйных уменняў залежыць пунктуацыйная пісьменнасць школьнікаў.

Мэтай дыпломнай работы зяўляецца выяўленне ўзаемасувязі пунктуацыйных правілаў расстаноўкі знакаў прыпынку з сінтаксічнай структурай сказа і вызначэнне ролі практыкаванняў розных тыпаў у выпрацоўцы пунктуацыйных уменняў і навыкаў на сінтаксічнай аснове.

Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:

) вызначыць значэнне пунктуацыі ў працэсе школьнага навучання;

) ахарактарызаваць асноўныя тыпы знакаў прыпынку;

) вызначыць суаднесенасць знакаў прыпынку з сінтаксічнай структурай простага сказа;

) ахарактарызаваць пунктуацыйныя памылкі, іх прычыны і спосабы папярэджанне;

) разгледзець тыпы практыкаванняў па пунктуацыі і вызначыць іх ролю ў выпрацоўцы пунктуацыйных уменняў і навыкаў на сінтаксічнай аснове.

Матэрыялам для дыпломнай работы паслужылі законы і правілы пунктуацыі і сінтаксісу простага сказа, якія вывучаюцца ў школьным курсе 8 класа.

1. ТЫПЫ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ

Знакі прыпынку - вельмі важны элемент пісьмовага тэксту. Яны дапамагаюць вылучыць структурныя часткі выказвання, паказаць яго граматычную будову, падкрэсліць сэнс і інтанацыйныя адценні і тым самым істотна палягчаюць успрыманне і разуменне зместу і стылістычнай афарбоўкі напісанага. Таму з упэўненасцю можам сказаць, што паслядоўнасць ва ўжыванні пунктуацыйных знакаў - адзін з найбольш наглядных і важных паказчыкаў пісьмовай культуры [10, с.70].

Сучасная пунктуацыйная сістэма ўключае дзесяць асноўных знакаў: кропку (. ), коску (, ), пытальнік ( ? ), клічнік ( ! ), шматкропе ( … ), кропку з коскай (; ), двукропе (: ), працяжнік ( - ), дужкі ( ( ) ), двукоссе ( ), а таксама разнастайныя іх камбінацыі:, -; ?!; ?..; !..; ?!. Кожны са знакаў прыпынку выконвае сваю пэўную пунктуацыйную функцыю і ўжываецца згодна з пэўным правілам.

Паводле меркаванняў розных даследчыкаў пунктуацыі, усе знакі прыпынку можна падзяліць на тры вялікія групы:

знакі прыпынку, якія адрозніваюцца паміж сабой паводле знешніх графічных прыкмет. Такі падзел быў сфармуляваны.

Г.Н. Клюсавым. Аўтар падзяляе знакі прыпынку на: 1) кропкавыя знакі (кропка, коска, двукроп'е, кропка з коскай), лінейныя (працяжнік) і пункцірна-лінейныя (шматкроп'е), фігурныя (пытальнік, клічнік, дужкі, двукоссе); 2) аднаэлементныя (кропка, коска, працяжнік), двухэлементным (пытальнік, клічнік, двукроп'е, кропка з коскай як адзін знак і коска з працяжнікам як адзін знак) і трохэлементныя (шматкроп'е); 3) няпарныя (кропка, пытальнік, клічнік, кропка з коскай і двукроп'е, а коска і працяжнік могуць быць няпарнымі і парнымі) і парным, якія падзяляюцца на дзве разнавіднасці: сіметрычна-парныя, парныя па сваёй прыродзе (дужкі і двукоссе) і дублетна-парныя (дзве коскі, два працяжнікі, дзве коскі з працяжнікам) [14, с. 14];

) знакі прыпынку ў сувязі з функцыяй, якую яны выконваюць у сказе. Яны падзяляюцца на дзве раздзяляльныя і выдзяляльныя:

Раздзяляльныя знакі - гэта кропка, якая абазначае канец самастойнага закончанага сказа; пытальнік і клічнік, якія ўжываюцца на мяжы сказаў; шматкроп'е, калі яно азначае незакончанасць папярэдняга сказа, раптоўны пераход да новай думкі.

Кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп'е як раздзяляльныя знакі ўжываюцца на мяжы сказаў як абазначэнне канца самастойнага, закончанага сказа. Кропка не з'яўляецца раздзяляльным знакам, калі ўжываецца пры скарачэнні слоў.

Коска, кропка з коскай, двукроп'е і працяжнік як раздзяляльныя знакі ўжываюцца ў межах сказа: коска раздзяляе аднародныя члены сказа, часткі складаных сказаў паўторы слоў і выразаў; кропка з коскай раздзяляе больш складаныя па граматычнай будове або адносна больш самастойныя па значэнні часткі сказа (часткі складанага сказа, аднародныя члены сказа); двукроп'е раздзяляе абагульняльнае слова і пералічэнне аднародных членаў, часткі бяззлучнікавага складанага сказа, аўтарскія словы і простую мову; працяжнік раздзяляе дзейнік і выказнік, калі прапушчаны дзеяслоў-звязка, і часткі бяззлучнікавага складанага сказа.

Выдзяляльныя знакі прыпынку - дужкі, двукоссе, коскі, працяжнікі - выдзяляюць «з агульнай будовы сказа якую-небудзь спецыфічную частку яго з дадатковым, паясняльным ці ўдакладняльным, значэннем, больш ці менш «аўтаномную» па свайму зместу і г. д.» [10, с. 10];

знакі прыпынку па суаднесенасці са структурай, сэнсам і інтанацыяй, паводле класіфікацыі, прапанаванай Н.С. Валгінай, падзяляюцца на «граматычныя», «сэнсавыя» і «інтанацыйныя»[ 8,с. 15].

Граматычныя знакі прыпынку абумоўлены найперш будовай сказа, яго сінтаксічнай будовай.

Сэнсавыя знакі выдзяляюцца тады, калі сэнсавае чляненне маўлення падпарадкоўвае сабе структурнае, калі канкрэтны сэнс дыктуе і адзіна магчымую структуру.

Інтанацыйныя знакі - гэта знакі, якія выражаюць інтанацыю. Да іх можна аднесці кропку на мяжы значнага паніжэння голасу і працяглай паўзы, клічнік і пытальнік, інтанацыйны працяжнік, у многіх выпадках - шматкроп'е і інш.

Пасля знаёмства вучняў з тыпамі знакаў прыпынку, настаўнік можа даць ім заданне, якое звязана з рашэннем пунктуацыйнай задачы:

Які знак прыпынку лішні?

Коска, працяжнік, двукропе, двукоссе, дужкі.

Канешне, вучні адкажуць, што лішнім зяўляеццадукропе, таму што ўсе названыя знакі прыпынку выдзяляльныя, а двукропе - раздзяляльны.

З усяго вышэйсказанага можам зрабіць вывад, што ўсе знакі прыпынку адыгрываюць значную ролю ў фарміраванні пунктуацыйных уменняў. Менавіта знакі прыпынку паказваюць нам, з якой інтанацыяй неабходна чытаць пэўны сказ.

2. СУАДНЕСЕНАСЦЬ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ З ГРАМАТЫЧНАЙ СТРУКТУРАЙ ПРОСТАГА СКАЗА

сінтаксічнай сказ пунктуацыйны разбор

Пунктуацыя, з'яўляючыся сродкам дзялення сказаў і тэксту на сэнсавыя адрэзкі, цесна звязана з сінтаксісам, бо выдзеленыя часткі афармляюцца сінтаксічна. Кожная пунктуацыйная норма, адлюстраваная ў фармулёўцы правіла, утрымлівае ў сабе ў якасці аднаго з умоў выбару знака прыпынку ўказанне на тую ці іншую сінтаксічную катэгорыю. Таму знаёмству з пунктуацыйнай нормай павінна папярэднічаць вывучэнне сінтаксічнай катэгорыі. Гэтым тлумачыцца паралельная з сінтаксісам праца над пунктуацыйнымі правіламі.

Для таго, каб глыбей зразумець сутнасць сувязі пунктуацыі з сінтаксісам, неабходна прасачыць працу над пунктуацыйным правілам.

Пунктуацыйнае правіла - гэта пэўная своеасаблівая інструкцыя, якая змяшчае пералік умоў выдзялення ці невыдзялення знакамі прыпынку пунктуацыйна-сэнсавага адрэзка ў сказе ці тэксце. Умовы, указаныя ў пунктуацыйным правіле, адлюстроўваюць залежнасць выбару знака (знакаў) пунктуацыі ад спалучэння шэрагу моўных асаблівасцяў сказа. Пунктуацыйнае правіла рэгулюе пунктуацыйную норму, выкананне якой абавязкова для пішучага. Аснову пунктуацыйнага правіла складае пунктуацыйна-сэнсавы адрэзак; вылучэнне яго знакамі прыпынку ўдакладняе выказванне, робіць яго выразным.

У працы над пунктуацыйным правілам можна вылучыць два этапы: засваенне навучэнцамі ўмоў пастаноўкі ці непастаноўкі знакаў прыпынку пры пунктуацыйна-сэнсавых адрэзках; навучанне школьнікаў ужыванню на практыцы вывучанага пунктуацыйнага правіла.

Пунктуацыйная норма апісваецца з дапамогай пераліку ўмоў пастаноўкі ці непастаноўкі знака (ці знакаў) прыпынку. У іх лік уваходзіць назва пунктуацыйна-сэнсавага адрэзка, месца яго ў камунікатыўнай адзінцы, наяўнасць якіх-небудзь граматычных асаблівасцей (напрыклад, звязак), валоданне якім-небудзь логіка-прадметным значэннем (напрыклад, проціпастаўленнем). Азнаёміць навучэнцаў з пунктуацыйным правілам - гэта значыць растлумачыць ім, якія ўмовы вызначаюць пастаноўку ці непастаноўку знака (знакаў) пунктуацыі, а таксама выбар патрэбнага знака.

У мэтах азнаямлення школьнікаў з умовамі пастаноўкі ці непостаноўкі, а таксама выбару знака (знакаў) пунктуацыі можна выкарыстаць наступныя метады навучання: паведамленне настаўніка; самастойны аналіз навучэнцамі пунктуацыйнага правіла; гутарка; самастойны аналіз навучэнцамі матэрыялу для назірання. Выбар настаўнікам аднаго з іх ці іх камбінацыі вызначаецца ступенню знаёмства школьнікаў з пунктуацыйнай нормай, а таксама ўзроўнем лінгвістычнага і агульнага развіцця (здольнасцю да самастойнага аналізу). Пры любым метадзе навучання, які абярэ настаўнік, школьнікаў неабходна правесці праз усе этапы ўсведамлення новага матэрыялу. Для ўспрымання дзецьмі таго, якая вывучаецца пунктуацыйная норма, можна выкарыстоўваць запіс адпаведных сказаў з графічным вылучэннем пунктуацыйна-сэнсавага адрэзка або на класнай дошцы, або друкаваную табліцу, што мае адпаведны матэрыял.

Падчас усведамлення ўмоў пастаноўкі ці непастаноўкі знака (знакаў) прыпынку, а таксама яго (іх) выбару можна прытрымлівацца наступнай паслядоўнасці:

а) называецца пунктуацыйна-сэнсавая адзінка;

б) пералічваюцца ўмовы пастаноўкі ці непастаноўкі знака (знакаў) пунктуацыі (месца, граматычныя і сэнсавыя асаблівасці адрэзка);

у) можна скласці схемы-табліцы;

г) графічна пазначаюцца ўмовы (у схеме сказа) выбару знака (знакаў) пунктуацыі.

Падчас азнаямленні з умовамі пастаноўкі ці непастаноўкі знака (знакаў) пунктуацыі звяртаецца ўвага на тыя з іх, якія адначасова служаць апазнавальнымі прыкметамі. Для папярэджання змешвання новай пунктуацыйнай нормы з ужо знаёмымі і ў чымсьці супадальнымі, настаўніку неабходна засяродзіць увагу на іх супастаўленне і проціпастаўленне.

Завяршаецца ўсведамленне новай пунктуацыйнай нормы працай над пунктуацыйным правілам. У яе ўваходзяць наступныя элементы: 1) назва пунктуацыйна-сэнсавага адрэзка, пералік умоў, якія павінны ўвайсці ў правіла; 2) у слабым класе чытанне правіла па падручніку, у моцным - самастойнае яго фармуляванне.

Падчас запамінання правіла, вучням можна прапанаваць прачытаць пра сябе фармулёўку новага пунктуацыйнага правіла, запісаць па памяці пералік умоў пастаноўкі ці непастаноўкі знака (ці знакаў) пунктуацыі. Неабходна расказванне вывучанага правіла некалькімі вучнямі, або ўсімі пісьмова для найбольш паспяховага замацавання матэрыялу ў памяці.

Складаным момантам у адукацыйным працэсе зяўляецца навучанне школьнікаў ужыванню пунктуацыйнага правіла. Этап навучання школьнікаў ужыванню на практыцы новага пунктуацыйнага правіла - гэта стварэнне ў іх разумовай дзейнасці ў вызначанай паслядоўнасці пунктуацыйнага афармлення запісной камунікатыўнай адзінкі - сказа ці тэксту.

Прымяненне правілаў на практыцы звязана перш за ўсё з выяўленнем канструкцыі, чляненне якой абазначаецца знакамі прыпынку.

Навучанне паслядоўнасці ўжывання пунктуацыйнага правіла пачынаецца з аналізу ўзора разважання, які бярэцца або з падручніка, або даецца настаўнікам. Затым, абапіраючыся на дадзены ўзор разважання (алгарытму), настаўнік паказвае, як трэба карыстацца пунктуацыйным правілам. Для гэтай мэты настаўнік рыхтуе адпаведны дыдактычны матэрыял: два-тры сказы з рознымі варыянтамі, у якіх вывучаецца пунктуацыйная норма. Далей па прапанаваным алгарытме навучэнцы спачатку пад кіраўніцтвам настаўніка, а потым самастойна ўжываюць засвоенае пунктуацыйнае правіла.

Апісаная праца ў далейшым забяспечвае выкананне сістэмы практыкаванняў, накіраваных на фарміраванне пунктуацыйных уменняў.

Можам упэўнена сцвярджаць, што пастаноўка знакаў прыпынку залежыць ад структуры простага сказа. Менавіта ў залежнасці ад таго, як сказ аформлены сінтаксічна, мы ставім той ці іншы пунктуацыйны знак. Для таго, каб выявіць сутнасць сувязі пунктуацыі з сінтаксісам, неабходна звяртаць увагу на пунктуацыйнае правіла. Наяўнасць пунктуацыйных знакаў у сказе абумоўлена найперш за ўсё будовай таго ці іншага сказа, яго сінтаксісам. Можна зрабіць вывад, што неабходнасць пастаноўкі знакаў прыпынку залежыць ад граматычных асаблівасцей сказа.

2.1 Знакі прыпынку паміж дзейнікам і выказнікам

Пры вывучэнні правіл пастаноўкі знакаў прыпынку паміж дзейнікам і выказнікам асноўную ўвагу вучняў неабходна накіраваць на запамінанне і адрозненне момантаў ужывання працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам. Можна лічыць поўным і паспяхова выкладзеным матэрыял, змешчаны ў падручніку. Правіла дае магчымасць параўнаць вучням выпадкі пастаноўкі працяжніка і моманты, калі працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам не ставіцца.

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам з нулявой звязкай ставіцца ў наступных выпадках:

)калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі ў назоўным склоне: Юравічы - паселішча вельмі старажытнае (В. Вольскі). Наша хата - мая калыска і прытулак (А. Казлоў);

)калі дзейнік і выказнік выражаны колькаснымі лічэбнікамі ў назоўным склоне ці адзін з іх выражаны назоўнікам, а другі - лічэбнікам у назоўным склоне: Тры і пяць - восем. Плошча поля - два гектары;

)калі абодва галоўныя члены сказа выражаны інфінітывам або адзін з іх - інфінітывам, а другі -назоўнікам у назоўным склоне: Поле араць - не рукамі махаць (Прыказка). Вучыцца ў народа - задача кожнага пісьменніка (К. Чорны). Наш абавязак - заставацца жыць (А. Бембель);

)калі выказнік выражаны фразеалагізмам або сінтаксічна непадзельным словазлучэннем: Возера -рукою падаць (Я. Скрыган). Нівы - вокам не абняцъ (А. Русак). А дом у суседа - дай Бог кожнаму (Я. Брыль);

)калі перад выказнікам ёсць указальныя словы гэта, вось, значыць, гэта значыць: Мова - гэта гісторыя народа (А. Лісіцкі). Ахоўваць прыроду - значыць любіць усе жывое (У. Ягоўдзік);

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам з нулявой звязкай не ставіцца:

калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам: Ён артыст. Мы вучні;

калі пры выказніку ёсць адмоўная часціца не або параўнальныя злучнікі як, нібы, нібыта, быццам і інш.: Сэрца не камень. Зімовы лес нібы казка. Госць як госць, а валакіты, дасць (Прыказка);

)калі выказнік выражаны прыметнікам, займеннікам, прыназоўнікава-іменным спалучэннем: Дарога чыстая і гладкая. Такія вынікі экзамену. Ён тут за старшага;

)калі паміж дзейнікам і выказнікам стаіць пабочнае слова або недапасаваны да выказніка даданы член сказа: Хлопцы, відаць, добрыя рыбакі (Я. Сіпакоў).Дзяўчаты. ў нас красуні (I. Мележ);

)калі абодва галоўныя члены выражаны назоўнікамі ў назоўным склоне, але выказнік стаіць перад дзейнікам (так званы адваротны парадак слоў): Адвечнае дрэва дуб (I. Шамякін). Весялуха наша Таня [ 3, с. 83].

Пры разглядзе гэтай тэмы настаўнік можа прымяняць розныя віды работы на ўроку. Напрыклад, пры вывучэнні правілаў пастаноўкі працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам, вучням можна прапанаваць чытанне сказаў і тэкстаў, вызначаць спосабы выражэння дзейніка і выказніка, абгрунтоўваць пастаноўку працяжніка і інш.

Значнае месца пры навучанні пунктуацыі простага сказа надаецца практыкаванням, у якіх вучням неабходна паставіць правільныя знакі прыпынку і растлумачыць іх. Разгледзем некаторыя заданні.

Напрыклад, у падручніку для 8 класа пры вывучэнні дадзенай тэмы падаецца наступнае практыкаванне:

Умова: спішыце сказы. Пастаўце, дзе трэба працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

. Мова гэта той асяродак, у якім душа чалавечая жыве не менш натуральна, чым птушка ў паветры ці ў вадзе рыба. 2. Пацерыкі зборнікі кароткіх апавяданняў пра людзей, слаўных сваёй вераю. 3. Лотас адна з самых старажытных раслін на свеце, ёй болей за сто мільёнаў гадоў. 4. Іаан самы вядомы са старажытных дойлідаў. 5. Асаблівы чалавек яго бацька.

. Надворе хоць з хаты не вылазь. 7. Сляпы сляпому не павадыр.

. А дзядзька раптам гоп налева[3, с. 85].

Выканаць яго можна наступным чынам:

. Мова (наз.) - гэта той асяродак (наз.), у якім душа чалавечая жыве не менш натуральна, чым птушка ў паветры ці ў вадзе рыба. 2. Пацерыкі (наз.) - зборнікі (наз.) кароткіх апавяданняў пра людзей, слаўных сваёй вераю. 3. Лотас (наз.) - адна з самых старажытных раслін (словазл.) на свеце, ёй болей за сто мільёнаў гадоў. 4. Іаан (наз.) - самы вядомы са старажытных дойлідаў (словазл.). 5. Асаблівы чалавек (словазл.) яго бацька. 6. Надворе - хоць з хаты не вылазь (фраз.). 7. Сляпы (наз.) сляпому не павадыр (наз.). 8. А дзядзька раптам - гоп налева (фраз.). Дадзенае практыкаванне садзейнічае замацаванню ў вучняў уменняў прымяняць свае веды на практыцы. Для таго, каб правільна паставіць патрэбны знак прыпынку, неабходна ведаць спосабы выражэння дзейніка і выказніка ў сказе. Вучні павінні абапірацца наведы не толькі сінтаксісу, але і марфалогіі. Менавіта дзякуючы гэтаму прасочваецца сувязь пунктуацыі з граматыкай.

Вельмі цікавым зяўляецца практыкаванне 115, змешчанае ў падручніку. Вучням неабходна дапоўніць табліцу; паказаць у ёй, калі працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам ставіцца, а калі - не.

Працяжнік ставіццаПрацяжнік не ставіццаНаз. + наз. … + інф. Наз. + інф. Інф. + … Ліч. + … … + ліч. Наз. + гэта… Інф. + гэта значыць … … + фразеалагізмНаз. + не наз. Наз. + як, нібы … Займ. + наз. … + пабочн. сл. … … + дад. чл. ск. … Наз. + наз.

Практыкаванне садзейнічае трываламу запамінанню правіла. Дзякуючы такім заданням, вучні самастойна вучацца падбіраць прыклады.

Для больш моцных вучняў настаўнік можа падрыхтаваць пунктуацыйныя задачы, рашэнне якіх патрабуе асаблівай увагі, пільнасці і дасканалага ведання пунктуацыйных правілаў.

Разгледзем некаторыя задачы:

Паводле правіла, працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам не ставіцца, калі перад выказнікам ёсць адмоўе не. Чаму ў такім разе трэба ставіць працяжнік у сказе: Жыццё пражыць - не поле перайсці?

Асноўнае, што павінен данесці настаўнік да школьнікаў, што ў дадзеным выпадку перамагае іншы пункт правіла. У у гэтым сказе працяжнік не ставіцца, паводле вытлумачэння знакаў прыпынку паміж дзейнікам і выказнікам, у тым выпадку, калі яны выражаны неазначальнай формай дзеяслова.

Закон Бойля - Марыёта, прынцып Гюйгенса - Фрэналя, дактрына Далеса - Эйзенхаўэра. Які пунктуацыйны сімвал трэба паставіць паміж прозвішчамі - дэфіс або працяжнік?

Настаўнік можа сказаць, што гэтыя назвы можна запісаць і інакш.: закон Бойля і Марыёта, прынцып Гюйгенса і Фрэналя, дактрына Далеса і Эйзенхаўэра. Значыць, трэба абраць такі пунктуацыйны сімвал, які б паказваў адзінства, супольнасць дзеяння названых вынаходнікаў і падкрэсліваў адрозненне паміж двайным прозвішчам аднаго даследчыка і простымі прозвішчамі двух даследчыкаў. Гэты знак - працяжнік, які тут выступае, у адрозненне ад заўсёднага супроцьпастаўлення паняццяў, як знак абяднання.

На вывучэнне тэмы Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам у школе даецца асобная гадзіна, таму што разгляд умоў пастаноўкі працяжніка павінен адбывацца асобна ад іншых тэм. Дадзеныя правілы выклікаюць цяжкасці ў вучняў, і таму пры выкананні практыкаванняў неабходна звяртацца да правіла. Менавіта вывучэнне гэтай тэмы паказвае на сувязі пунктуацыі з сінтаксісам, таму што пры пастаноўцы працяжніка школьнікі павінны ведаць спосаб выражэння таго ці іншага члена сказа.

2.2 Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа

Мы можам поўнасцю згадзіцца з выказваннем В. У. Протчанкі ў тым, што сказамі з аднароднымі членамі дзецям даводзіцца карыстацца на ўсіх уроках з першых дзён навучання, бо такія канструкцыі шырока ўжываюцца ва ўсіх стылях, у розных моўных сітуацыях [16, с. 99].

Ужо ў пачатковых класах, яшчэ не ведаючы граматыкі, вучні набываюць уменні пералічваць прадметы, прыметы і дзеянні. І самае галоўнае, што яны называюць і спалучаюць словы, якія маюць агульнае лексічнае значэнне, аднолькавыя прыметы паняццяў. Напрыклад, ужо ў першым класе школьнікі вучацца падбіраць да слоў, што абазначаюць родавыя паняцці, словы, якія абазначаюць відавыя, і наадварот (У садзе растуць дрэвы: …, …, …. 2. У агародзе растуць …, …, …).

На наш погляд, вельмі важнай умовай фарміравання пунктуацыйных уменняў зяўляецца тое, што вучні павінны ўмець не толькі проста правільна падбіраць словы, але і ўяўляць вобразна тыя прадметы, прыметы і дзеянні, якія абазначаюць пэўныя паняцці.

У старэйшых класах школьнікі вучацца вызначаць сінтаксічную функцыю аднародных членаў сказа, што ўскладняе вывучэнне гэтай тэмы. Як мы ведаем, аднароднымі могуць быць усе члены сказа: дзейнікі, выказнікі, азначэнні, дапаўненні, акалічнасці.

Мы можам згадзіцца з В. У. Протчанкам у тым, што ускладняе вывучэнне аднародных членаў сказа вялікая разнастайнасць лексіка-граматычных груп, якія могуць выконваць функцыю аднародных членаў. [с. 100].

Пры вывучэнні аднародных членаў сказа ў 8 класе асноўнымі мэтамі зяўляюцца: пашырэнне паняцця пра аднародныя члены сказа, знаёмства школьнікаў з адзінкай пунктуацыі - пунктуацыйна-сэнсавым адрэзкам - і яго месца ў сказе ( пачатак, сярэдзіна ці канец).

Так як некаторыя звесткі з гэтай тэмы ўжо вядомы вучням 8-га класа, то асноўную ўвагу настаўнік павінен скіраваць на паглыбленне і замацаванне трывалых ведаў.

Пры тлумачэнні новага матэрыялу настаўнік можа даць магчымасць вучням самім узнавіць свае веды, набытыя ў ранейшых класах. Усе выказванні можна абагуліць і звярнуцца менавіта да правіла ў падручніку. Інфармацыя па тэме пададзена нязначная. Пры вывучэнні тэмы неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на сувязь аднародных дзейнікаў з выказнікам і аднародных выказнікаў з адным і тым жа дзейнікам. Выдзяленне аднародных членаў патрабуе больш цяжкага аналізу. Пры разглядзе аднародных членаў сказа школьнікі з дапамогай настаўніка могуць узнавіць асноўныя прыкметы аднародных членаў у сказе. Часцей за ўсё гэта будуць наступныя:

сувязь аднародных членаў сказа з адным і тым жа членам сказа;

аднолькавая сінтаксічная функцыя аднародных членаў у сказе;

аднародныя члены сказа чытаюцца з інтанацыяй пералічэння;

аднольковы спосаб выражэння аднародных членаў.

Норма аб раздзяленні коскай аднародных членаў сказа звычайна падаецца адразу пасля разгляду і вывучэння прыкмет аднародных членаў, іх саставу і спосабу выражэння. У правіле падручніка падаецца матэрыял, згодна з якім аднародныя члены сказа могуць аддзяляцца на пісьме коскай і пазначаны асноўныя моманты, калі коска не ставіцца:

1. Аднародныя члены сказа на пісьме, як правіла, раздзяляюцца коскай.

. Паміж аднароднымі членамі сказа не ставіцца коска, калі яны звязаны адзіночнымі злучнікамі і, ды(=і), ці, або. Напрыклад: Ляцяць у вырай жураўлі і гусі.

Заўвага. Не зяўляюцца аднароднымі членамі сказа і не раздзяляюцца коскамі словы ў складзе ўстойлівых спалучэнняў, звязаныя паўторнымі злучнікамі і - і; ці - ці; ні - ні: ні кала ні двара. [3, с.165].

Пасля разгляду тэарэтычнага матэрыялу, вучням можна прапанаваць выкананне практыкавання, звязанага з тлумачэннем пастаноўкі знакаў прыпынку паміж аднароднымі членамі сказа. На наш погляд, вельмі карысным будзе выкананне практыкавання 227, змешчанага ў школьным падручніку на с.166. Умова: Падрыхтуйце выказванне на тэму «Коска паміж аднароднымі членамі сказа», карыстаючыся наступнай табліцай.

Коска паміж аднароднымі членамі сказаставіцца, калі яны спалучаныінтанацыяй (без злучнікаў) [О, О]злучальнымі злучнікамісупраціўны-мі адзіночнымі [О, але О], [О, ды (=але) О], [О, а О]паўторнымі спалучальнымі і размеркаваль- нымі [і О, і О], [ці О, ці О]парнымі [як О, так і О], [не толькі О, але і О]не ставіцца, калі яныспалучаны адзіночнымі спалучальнымі і размеркавальнымі злучнікамі [О і О], [О ці О], [О, ды (=і) О], [О, обо О]утвараюць непадзельныя спалучэнні [і так і сяк], [ні пуху ні пер'я]

Матэрыял у табліцах выкладзены дакладна, сцісла, лаканічна, таму гэта садзейнічае больш эфектыўнаму засваенню тэмы. Вучні зрокава ўспрымаюць звесткі, змешчаныя ў пэўнай паслядоўнасці. І галоўным, як мы можам заўважыць, зяўляецца тое, што школьнікам неабходна падрыхтаваць выказванне на пунктуацыйную тэматыку (выпадкі пастаноўкі коскі паміж аднароднымі членамі сказа). З дапамогай такога задання, на наш погляд, вырашаюцца некалькі мэт у навучальным працэсе:

развіваецца мысленне вучняў, уменне правільна падбіраць словы, складваць сказы перад тым, як іх выказаць;

фарміруецца лагічнае маўленне вучняў, уменне ў пэўнай паслядоўнасці выказаць сваю думку;

у памяці школьнікаў замацоўваецца тэарэтычны матэрыял. У нашым выпадку гэта пунктуацыйнае правіла.

В. У. Протчанка пры разглядзе такой тэмы, як Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа усе практыкаванні падзяляе на наступныя тыпы:

лагічна-граматычныя, інтанацыйна-граматычныя, сэнсава-інтанацыйныя і пунктуацыйныя[с.99].

Разгледзем пунктуацыйныя практыкаванні, якія пададзены ў падручніку для 8 класа.

У практыкаванні 231 неабходна ўставіць замест кропак аднародныя члены сказа разам з супраціўнымі злучнікамі, запісаць сказы, расстаўляючы знакі прыпынку.

.Я доўга пісала сачыненне …. 2. Гэта была не рэчка …. 3. Вартавы прыгледзеўся …. 4. Раніца была бязветраная …. 5. Грыб вырас вялікі …. 6. Чаравікі новыя …. 7. Лес стары ….

Выканаць яго можна наступным чынам:

.Я доўга пісала сачыненне, але так і не закончыла яго. 2. Гэта была не рэчка, а вялікая ручаіна. 3. Вартавы прыгледзеўся, але нічога трывожнага не ўбачыў. 4. Раніца была бязветраная, але халодная. 5. Грыб вырас вялікі, але чарвівы. 6. Чаравікі новыя, але цесныя. 7. Лес стары, але добра расчышчаны[3, с.231].

Пры выкананні вучні не толькі ставяць знакі прыпынку, але і вучацца падбіраць аднародныя члены сказа.

Акрамя пашыраных заданняў тыпу спішыце і пастаўце знакі прыпынку, вучням можна прапанаваць графічны дыктант:

З маленства люблю я лясы, іх сцішаны голас і шум патаемны. 2. Я закаханы ў нёманскія плёсы, у старыцы і ў светлыя лясы, у шумныя асеннія бярозы і ў кропелькі сцюдзёнае расы. 3. Вось ён спатыкнуўся ці то аб камень, ці то аб корань.

Выканаць заданне можна наступным чынам:

З маленства люблю я лясы, іх сцішаны голас і шум патаемны[O,O і O ]. 2. Я закаханы ў нёманскія плёсы, у старыцы і ў светлыя лясы, у шумныя асеннія бярозы і ў кропелькі сцюдзёнае расы[O, O і O, O і O]. 3. Вось ён спатыкнуўся ці то аб камень, ці то аб корань[ ці то O, ці то O].

Заданні падобнага тыпы зяўляюцца вельмі эфектыўнымі пры навучанні, таму што:

вучні ўспрымаюць сказы на слых, адчуваючы іх інтанацыю;

у школьнікаў выпрацоўваецца навык пастаноўкі знакаў прыпыку;

настаўнік можа праверыць не толькі засвоеныя вучнямі пунктуацыйныя, але і арфаграфічныя навыкі;

вучні праяўляюць уменне графічна абазначаць аднародныя члены сказа.

Можна сказаць, што пры вывучэнні аднародных членаў у 8 класе пра пастаноўку знакаў прыпынку пры аднародных членах сказа вучні даведваюцца не толькі з правіла, змешчанага ў падручніка, але і ў практыкаваннях. Знаёмячыся спачатку з правілам, а потым выконваючы практыкаванні, якія змяшчаюць звесткі пра пунктуацыю, вучні назапашваюць новыя веды. Матэрыял падаецца часткамі, што аблягчае ўспрыманне вучнямі тэмы.

Сказы з аднароднымі членамі ўзбагачаюць маўленне, спрыяюць узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў.

Для выяўлення аднародных членаў сказа школьнікі павінны ўмець вызнааць сувязь аднародных членаў з адным і тым жа членам сказа, умець вызначаць сінтаксічную функцыю аднародных членаў сказа, вызначаць спосаб выражэння аднародных членаў.

2.3 Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі

Неабходна адзначыць, што знаёмства школьнікаў са звароткам адбываецца ў 5 класе, таму ў старэйшых класах трэба асноўную ўвагу надаваць паўтарэнню вывучаных правіл. Настаўнік павінен засяродзіць увагу вучняў на тым, што будова і значэнне звароткаў адрозніваецца ў залежнасці ад формы і стылю маўлення. Пры вывучэнні тэмы Сказы са звароткамі па магчымасці трэба выпрацоўваць уменні вызначаць сказы са звароткамі, правільна інтанаваць і ставіць знакі прыпынку, ужываць звароткі пры стварэнні вусных і пісьмовых тэкстаў.

Звароткі могуць знаходзіцца ў пачатку, у сярэдзіне або ў канцы сказа. Калі зваротак стаіць у пачатку сказа, то пры звычайнай інтанацыі на пісьме аддзяляецца коскай: Радзіма, галос твой мяне спяваць вучыў, і ты мне аддала ад родных слоў ключы (Я. Пушча). Клічнік ставіцца тады, калі зваротак вымаўляецца павышаным тонам з працяглай паўзай: Дарагія дзеці! Любіце кнігу, яна вучыць вас разумець жыццё, яна дасць вам розум і сілу (С. Александровіч).

Зваротак, які знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, вымаўляецца больш хутка і паніжаным тонам, ваыдзяляецца невялікімі паўзамі, а на пісьме - коскамі: Адгукніся, вясна, мне зязюляй з-за рэчкі ( А. Куляшоў).

Калі зваротак стаіць у канцы сказа і выдзяляецца павышанай інтанацыяй або калі ўвесь сказ клічны, то ў канцы яго ставіцца клічнік, а перад звароткам - коска: Дзень добры вам, лясы і гоні! (Я. Колас) Пасля зваротка ў канцы апавядальнага сказа ставіцца кропка, а ў пытальным - пытальнік: Было спрадвеку, слова, ты крыніцай цудадзейнай сілы ( Р. Барадулін).

Калі аднародныя або развітыя звароткі разрываюцца на часткі членамі сказа, то кожная з частак выдзяляецца коскамі: Ты красуй, наш сад, красуй і шумі, зялёны! (Я. Пушча)[3, с.190].

Пры навучанні школьнікаў настаўнік можа выконваць наступныя віды работ: знаходжанне звароткаў у тэксце, асэнсаванне ролі зваротка ў мастацкіх творах, пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах са звароткамі і інш.

На этапе тлумачэння новага матэрыялу, асабліва ў малодшых класах, настаўнік можа прачытаць ці расказаць лінгвістычную казку пра зваротак:

Зваротак

Пытальны Знак і Клічны Знак вырашылі схадзіць на рэчку. Пытальны Знак узяў ручнік і выйшаў на двор. Стаіць, чакае сябра. А яго ўсё няма і няма.

Клічнік, ты хутка выберашся з хаты? - гукнуў, страціўшы цярпенне.

Клічнік высунуўся ў акно.

Сваю кепку ніяк не знайду. А без кепкі на рэчку не пайду: у галаву сонца напячэ. Пасля разбаліцца.

Клічнік - гэта зваротак, - уголас разважаючы, адзначыў Пытальнік.

Я не зваротак. Я Клічны Знак! - пачуўшы, пакрыўдзіўся Клічнік. - Я выражаю розныя пачуцці: радасць, захапленне і нават сум і страх. Так што не дражніся.

Я не дражнюся, пачаў апраўдвацца Пытальнік. - я падумаў, што ў вымаўленым мною сказе слова клічнік зяўляецца звароткам. Ты не ведаеш, што такое зваротак?

Краем вуха чуў, але добра не запомніў. Памяць у мяне курыная, - паскардзіўся Клічнік.

Ты проста няўважлівы. У цябе ў адно вуха ўлятае, а праз другое вылятае, - паўшчуваў Пытальнік. - Пастарайся запомніць наступнае правіла: зваротак - гэта слова або спалучэнні слоў, якія называюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца ў размове. Зразумеў?

Клічнік наморшчыў лоб.

Здаецца, зразумеў. Назаві сказ са звароткам, а я паспрабую яго знайсці.

Калі ласка, - павесялеў Пытальнік. - Эх ты, лета!

Ты звярнуўся да прадмета пад назвай лета. Выходзіць, слова лета - зваротак, - крыху паразважаўшы, здагадаўся Клічнік.

Пытальнік змахнуў пот з ілба.

Так! А цяпер яшчэ адзін сказ. Эх ты, лета гарачае!

Тут звароткам зяўляецца не адно слова, а спалучэнне слоў, - і на гэты раз здагадаўся Клічнік і, азірнуўшыся, усклікнуў: - мая кепка на відным месцы, на стале, ляжыць, а я яе шукаю!

Клічнік схапіў са стала кепку і выбег з хаты.

З дапамогай такога тыпу казак настаўнік выклікае ў вучняў цікавасць да вывучэння тэмы. Слухаючы казку, школьнікі запамінаюць азначэнне зваротка і моманты яго ўжывання. Так як займальны матэрыял запамінаецца на доўгі тэмін, то настаўнік можа спадзявацца, што вучні нават праз некаторы час змогуць узнавіць, што такое зваротак.

Для надання ўроку большай цікавасці настаўнік можа прапанаваць вучням правесці Сінтаксічную гульню. Такія гульні праводзяцца з мэтай фарміравання ў школьнікаў пісьменнасці праз параўнанне слоў і знакаў прыпынку прапанаванага тэксту з эталонам, развівацця ўважлівасці ў працэсе пошуку памылак, выхавання супрацоўніцтва ў час працы ў міні- калектыве і цікавасць да прафесіі карэктара.

Правесці гульню Карэктар можна наступным чынам:

Настаўнік беларускай мовы павінен загадзя падабраць і памножыць тэкст з запланаванымі памылкамі. Іх агульная колькасць можа быць вядомая ўсім удзельнікам гульні.

Вучні могуць падзяліцца на групы (колькасць груп залежыць ад колькасці школьнікаў). Затым настаўнік знаёміць іх з ходам і правілам гульні.

Ход гульні:

. Кожны вучань-«карэктар» атрымлівае тэкст і самастойна выпраўляе ў ім памылкі алоўкам.

. Пасля індывідуальнай праверкі ўдзельнікі групы калектыўна абмяркоўваюць выпраўленае. Узгодненыя недахопы пажадана пазначыць фіялетавым стрыжнем.

. «Карэктары» мяняюцца тэкстамі, параўноўваюць выпраўленае аднакласнікамі з тэкстам-эталонам, ацэньваюць працу паводле прапанаваных крытэрыяў (на гэтым этапе гульні выпраўленні робяцца чырвоным стрыжнем).

Месцы памылак пажадана пранумараваць.

Гульню можна скончыць агульным каментарам дапушчаных памылак.

Можна прапанаваць вучням адрэгаваць наступныя радкі:

Эх слаўна, ў лесе, слаўна братцы!

О вецер не дзьмі, безупынна!

Сумаваць, я сябры не прывыкла!

Пры вывучэнні дадзенай тэмы школьнікам даюцца заданні, накіраваныя на пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах са звароткамі. Разгледзем практыкаванне 272, змешчанае ў школьным падручніку:

Умова: прачытайце сказы, захоўваючы клічную інтанацыю. Спішыце, выдзяляючы звароткі з дапамогай знакаў прыпынку.

. О лес густы о лес хваёвы! Зачарован я тваім жыццём. 2. Сцяной высокай падымайся бор. 3. Ой дзяўчаткі бяжыце сюды! 4. Ах валошка валошка сястрыца рамонка Зноў вы побач на ўцеху душы зацвілі. 5. О мора люблю я тваё сваволле, люблю тваю буру і ціхую гладзь! 6. Не шуміце клёны маладыя ў цяністым парку над ракой. 7. Забудзь трывогу вечную сваю, прыляж мая натомленая мама, як некалі ты мне, табе спяю.

Выканаць практыкаванне мажна наступным чынам:

. О лес густы, о лес хваёвы! Зачарован я тваім жыццём. 2. Сцяной высокай падымайся, бор. 3. Ой, дзяўчаткі, бяжыце сюды! 4. Ах, валошка, валошка, сястрыца рамонка! Зноў вы побач на ўцеху душы зацвілі. 5. О мора, люблю я тваё сваволле, люблю тваю буру і ціхую гладзь! 6. Не шуміце клёны маладыя ў цяністым парку над ракой. 7. Забудзь трывогу вечную сваю, прыляж, мая натомленая мама, як некалі ты мне, табе спяю.

Акрамя вышэйназванага тыпу задання школьнікам можна прапанаваць практыкаванне, у якім яны павінны зрабіць звароткі развітымі, а таксама паставіць правільна знакі прыпынку.

.… дзядуля … дзядулечка … саколік … раскажы мне казку. 2. Ой ты … дачушка спі. 3. Давайце … сябры пагутарым аб шчасці. 4. … мамачка даруй мне, што не патэлефанаваў учора. 5. … Рыгор Васільевіч у адказ мне на Ваш ліст ад 15.04.2009 г. паведамляю, што Вы пастаўлены на чаргу на атрыманне кватэры. 6. … жанчыны сяброўкі нашы віншуем Вас са святам 8 Сакавіка.

Выкананне практыкавання:

.Мілы дзядуля, мой родны дзядулечка, любы саколік, раскажы мне казку. 2. Ой ты, родная дачушка, спі. 3. Давайце, паважаныя сябры, пагутарым аб шчасці. 4. Мілая мамачка, даруй мне, што не патэлефанаваў учора. 5. Шаноўны Рыгор Васільевіч, у адказ мне на Ваш ліст ад 15.04.2009 г. паведамляю, што Вы пастаўлены на чаргу на атрыманне кватэры. 6. Любыя жанчыны, сяброўкі нашы, віншуем Вас са святам 8 Сакавіка. Для праверкі ведаў школьнікаў па тэме Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі настаўнік можа падрыхтаваць тэставае заданне: Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі.

)Добры дзень_ вясна-красна_ як ты дюба ўсім нам!

) Цябе мы любім дужа_ вясёлая_ зіма!

) Жыватворнай працы многа_ у цябе_ вясна-сяброўка!

) Ах_ вы_ дзеці_ што ж вы нарабілі!

) Бывай_ матуля родная_ не сумуй па мне_ дарагая!

) Ой_ ты_ ночка_ чарнявая ночка_ агарні цеплынёю мяне!..

) Дзе ты_ мілы сокал, блізка ці далёка_ радасць светлавокая мая?

) Эх_ маці-печ_ ты рай інябесны і найпатрэбнейная рэч!

Адказы: 1,5, 7, 8.

Для таго, каб выканаць заданне такога тыпу, вучні павінны ведаць спосаб выражэння звароткаў і ўмовы выдзялення яко коскамі ў сказе. І менавіта ў сувязі з гэтай умовай праяўляецца сувязь пунктуацыйных практыкаванняў з граматыкай.

Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі

Пры вывучэнні параўнальнага зварота настаўнік павінен імкнуцца дапамагчы вучням выпрацаваць уменні вызначаць сказы з параўнальнымі зваротамі. Пры дасягненні гэтай мэты могуць узнікаць цяжкасці, таму што канструкцыі з параўнальнымі зваротамі вучні могуць блытаць з даданымі параўнальнымі часткамі складаназалежнага сказа. І таму на вывучэнне дадзенай тэмы неабходна звярнуць асаблівую ўвагу.

У падручніку для 8 класа вельмі ўдала падабраны матэрыл да правіла, бо ў ім указаны асноўныя моманты пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі і пададзены прыклады.

Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах

Коска ставіцца пры параўнальных зваротах, калі:1) адносяцца да ўказальных слоў так, такіВецер свішча так, як звер (Я. Колас). Выплыў месяц, такі круглы, нібы шар.2) адносяцца не да ўказальных слоў, але маюць выразнае параўнальнае значэннеСмела і ўпэўнена, я к нейкі асілак-забіяка, ходзіць па полі вецер (Я. Колас).3) перад як у выразах не хто іншы, як; не што іншае, якВыратаваў дзяцей не хто іншы, як Язэп Данілавіч.Коска не ставіцца, калі параўнальныя звароты:1) з'яўляюцца ўстойлівымі выразаміСпіць як пшаніцу прадаўшы.2) уваходзяць у склад выказнікаЖыта як сцяна.3) ужываюцца са значэннем «у якасці»Малько аглядаў пасевы як аграном. Усе ганарыліся Алесяй як зоркай эстрады.

На этапе праверкі ведаў школьнікаў настаўнік можа правесці тэарэтычную размінку. Настаўнік-кіраўнік дае азначэнне той ці іншай моўнай зявы, а вучні называюць яе словам. Напрыклад:

а) слова ці спалучэнне слоў, якое называе таго, да каго звяртаюцца (зваротак);

б) азначэнне, выражанае назоўнікам (прыдатак);

в) раздзел мовазнаўства, які вывучае будову словазлучэнняў і сказаў (сінтаксіс) і г. д.

Асноўную ўвагу настаўнік павінен звярнуць на тое, чым параўнальны зварот адрозніваецца ад іншых падобных сінтаксічных канструкцый. Зварот зяўляецца параўнальным, калі ў ім ёсць наяўнасць:

таго, што параўноўваецца;

таго, з чым параўноўваецца;

параўнальных злучнікаў як, нібы, быццам, як быццам, бы, што.

Пры разглядзе пастаноўкі знакаў прыпынку пры параўнальным звароце настаўнік можа даць школьнікам схемы для зрокавага ўспрымання, што будзе садзейнічаць больш трываламу запамінанню матэрыялу.

На этапе замацавання атрыманых ведаў можна выканаць наступнае заданне: настаўнік дыктуе сказы, якія трэба размеркаваць пад той ці іншы пункт правіла са схемы, якая разгледзена вышэй. Вучням даюцца сказы:

Пах травы быў не такі, як у сярэдзіне лета. Дзядзька Антось спаў як пшаніцу прадаўшы. Нібы подых ночы, даносіліся шолахі з блізкага бору. Разгалістыя сосны, быццам зялёныя шатры, раскінуліся на пясчаным узгорку. Інклівая рака раптам нібы спынілася. Выхаваныя людзі шчырыя і баяцца хлусні, як агню. Зоры на ўсходняй старане неба не былі ўжо такія зыркія, як раней.

Неабходна спыніць увагу вучняў на падобных да параўнальных зваротаў адасобленых прыдатках са злучнікам як (такія прыдаткі маюць значэнне прычыны): Валянціна, як спартсменка, ведала пра пачатак спаборніцтваў.

Калі злучнік як разам са словамі, да якіх адносіцца, мае значэнне у якасці, то такі зварот прыдаткам не зяўляецца і не адасабляецца: У партызанскім атрадзе ўсе яго ведалі як добрага доктара.

3. ПУНКТУАЦЫЙНЫЯ ПАМЫЛКІ, І ІХ ПАПЯРЭДЖАННЕ

У працэсе ўсяго навучання беларускай мове школьнікі павінны атрымаць веды пра пунктуацыю як сістэму, ведаць прызначэнне знакаў прыпынку, умець расстаўляць знакі прыпынку ў адпаведнасці з правіламі. Акрамя ўсіх вышэйпералічаных патрабаванняў да навучэнцаў, дзеці павінны ўмець знаходзіць пунктуацыйныя памылкі і выпраўляць іх.

Класіфікацыя пунктуацыйных памылак даецца ў адпаведнасці з раздзеламі сінтаксісу:

знак прыпынку ў канцы сказа;

працяжнік паміж галоўнымі членамі сказа;

працяжнік у няпоўным сказе;

знакі прыпынку пры зваротках;

знакі прыпынку пры пабочных і ўстаўных канструкцыях;

знакі прыпынку пры аднародных членах;

знакі прыпынку пры аднародных членах з абагульняльнымі словамі;

знакі прыпынку пры адасобленых азначэннях;

знакі прыпынку пры адасобленых прыдатках;

знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях, выражаных дзеепрыслоўямі;

знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях, выражаных назоўнікамі і прыслоўямі;

знакі прыпынку пры параўнальных зваротах;

знакі прыпынку для выдзялення простай мовы;

знакі прыпынку для аддзялення простай мовы ад слоў аўтара;

знакі прыпынку для выдзялення частак, якія ўваходзяць у склад складаназалежнага сказа;

знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе і іншыя.

Сярод пунктуацыйных памылак выдзяляюць грубыя і нягрубыя. Аднатыпных пунктуацыйных памылак не бывае, паколькі ў кожным канкрэтным выпадку праблема выбару і пастаноўкі знака прыпынку вырашаецца з улікам структуры і сэнсу запісу. Сярод пунктуацыйных памылак могуць быць памылкі, якія паўтараюцца, калі ўявіць, што адна і тая ж канструкцыя, з адным і тым жа лексічным напаўненнем паўтараецца ў запісваемым тэксце некалькі разоў.

Грубымі пунктуацыйнымі памылкамі лічацца тыя, якія парушаюць структурна-сэнсавае чляненне пісьмовага маўлення, таму што зяўляюцца вынікам незахавання асноўных пунктуацыйных правілаў.

Нягрубыя пунктуацыйныя памылкі зяўляюцца вынікам парушэння другасных, часцей негатыўных (якія адмяняюць дзеянне асноўных) правілаў, якія звычайна прыводзяцца ў заўвагах і рэгулююць норму, якая не мае шырокага распаўсюджання ці ўяўляе сабою прыватныя выпадкі пастаноўкі знакаў прыпынку.

Вельмі важнае значэнне ў фарміраванні пунктуацыйных уменняў і навыкаў адыгрывае папярэджванне пунктуацыйных памылак у школьнікаў. У сваёй працы М. І. Емельянчык вызначае наступныя ўмовы папярэджвання пунктуацыйных памылак:

засваенне вучнямі азначэння пунктаграмы;

веданне правілаў пунктуацыі;

здольнасць устанаўліваць сувязь слоў і выдзяляць аснову сказаў.

Пунктаграма - знак прыпынку, пастаноўка якога патрабуе прымянення правіла або звароту да даведніка. Таму, напрыклад, можна даць такое тлумачэнне для простага сказа: які ён па характары выказвання (апавядальны, пытальны ці клічны ), па наяўнасці ці адсутнасці галоўных або даданых членаў сказа (поўны ці няпоўны) і па саставе выказніка (з поўнай або нулявой звязкай):

Піянерскае наша паходнае лета - для дзяцей залатая пара! Папярэджванне: клічны сказ, дзейнік і выказнік выражаны адной часцінай мовы - назоўнікам, звязка адсутнічае, таму ў сказе неабходна паставіць працяжнік [11, с.41].

Пры папярэджванні пунктуацыйных памылак мы пастаянна паўтараем розныя правілы пастаноўкі знакаў прыпынку, што дапамагае выпрацоўцы навыку своечасовага выяўлення пунктаграм. І тым самым у вучняў выпрацоўваецца навык правільнай пісьменнасці.

Трэба звярнуць увагу і на тое, што памылкі, колькі б мы іх ні папярэджвалі, будуць зяўляцца. Пакідаць іх без увагі нельга, а таму трэба абавязкова наладжваць рацыянальную працу кожнага вучня на ўроках беларускай мовы.

Пунктуацыйная памылка - гэта невыкарыстанне пішучым неабходнага знака прыпынку, яго ўжыванне там, дзе ён не патрабуецца, а таксама неабгрунтаваная замена аднаго знака прыпынку іншым [20, с. 219]. Пунктуацыйная памылка супрацьпастаўляецца пунктуацыйнай норме, адлюстраванай у пунктуацыйным правіле. Праца над пунктуацыйнымі памылкамі - неабходнае звяно ў сістэме фарміравання ў вучняў пунктуацыйных уменняў.

Пунктуацыйныя памылкі сустракаюцца ў пісьмовых працах вучняў значна часцей, чым іншыя тыпы памылак. Так, у сярэднім на адну арфаграфічную памылку ў пісьмовых працах навучэнцаў даводзіцца чатыры-пяць пунктуацыйных памылак. Іх распаўсюджанасць тлумачыцца надзвычайнай складанасцю пунктуацыйнага ўмення, якое засноўваецца не толькі на ведах сінтаксісу але і на ўменні выяўляць розныя сэнсы ў камунікатыўных адзінках - сказе і тэксце. Пунктуацыйныя памылкі з'яўляюцца ў выніку як аб'ектыўных, так і суб'ектыўных прычын. Аб'ектыўнымі (вынікаючымі

з характару аб'ёму вывучэння пунктуацыі) з'яўляюцца наступныя прычыны (ці фактары пунктуацыйных памылак):

няведанне навучэнцамі пунктуацыйнай нормы да моманту напісання пісьмовай працы;

камунікатыўна-маўленчая аснова пастаноўкі знакаў прыпынку, звязаная з вылучэннем сэнсаў, якія неабходна пазначыць сродкамі графікі;

сувязь з досыць складанай граматыкай;

наяўнасць значнай колькасці абмежаванняў ва ўжыванні знакаў прыпынку ў адной і той жа сінтаксічнай пазіцыі;

магчымасць семантычна па-рознаму дзяліць камунікатыўную адзінку.

Суб'ектыўнымі (якія залежаць ад асаблівасцяў успрымання і разумовай дзейнасці пішучага) з'яўляюцца наступныя прычыны:

недакладнае ці поўнае няведанне пішучым пунктуацыйнай нормы;

няўменне валодання сінтаксічным і сэнсавым разборам сказа;

змешванне ўмоў выбару знакаў прыпынку, што прыводзіць да стварэння пішучым ілжывых, не існуючых правіл [20, с. 220].

Пералічаныя прычыны сустракаюцца ў роўнай ступені аднолькава.

З'яўленне пунктуацыйных памылак папярэджвае ўся сістэма працы па пунктуацыі ў адукацыйным працэсе. Разам з тым узнікае неабходнасць у адмысловай працы, накіраванай на нейтралізацыю прычын з'яўлення памылак і на папярэджанне памылак у пісьмовых працах навучэнцаў.

Для нейтралізацыі прычын з'яўлення пунктуацыйных памылак выпрацаваны адпаведныя прыёмы працы. Разгледзім іх у дачыненні да кожнай з прычын. Калі ў прапанаваным практыкаванні немагчыма абыйсціся без яшчэ не вывучаных сінтаксічных канструкцый, варта папярэдне растлумачыць вучням адпаведную норму і паказаць знакі, якія яны павінны паставіць. Перад азнаямленнем з новай нормай неабходна сфарміраваць у школьнікаў сінтаксічную пільнасць і трывалыя ўменні сінтаксічна разбіраць дадзеную канструкцыю.

Адмысловая праца па папярэджанні пунктуацыйных памылак арганізуецца перад выкананнем кантрольных прац і прац па развіцці маўлення навучэнцаў. Для папярэджання пунктуацыйных памылак у кантрольным дыктанце з яе выпісваюцца сказы з тымі сінтаксічнымі структурамі, якія раней у іншых навучэнцаў выклікалі цяжкасці. Абраны матэрыял на працягу двух-трох урокаў да напісання дыктанта выкарыстоўваецца ў якасці дыдактычнага матэрыялу. У моцным класе настаўнік прапануе аналагічныя прыклады, а ў слабым - выпісаныя з тэксту дыктанта. Такая праца ў спалучэнні з іншымі пунктуацыйнымі практыкаваннямі забяспечвае досыць устойлівыя, добрыя вынікі.

Падобная праца праводзіцца незадоўга да напісання пераказаў, тэксты якіх папярэдне падвяргаюцца пунктуацыйнаму аналізу. З іх выпісваюцца сказы з вывучанымі ці якія вывучаюцца ў дадзены момант сінтаксічнымі канструкцыямі. Гэтыя ці аналагічныя сказы ўключаюцца ў практыкаванні для працы на двух-трох уроках. У слабым класе мэтазгодна паведаміць пра тое, што падобныя сказы могуць сустрэцца ў тэксце пераказу і што пажадана запомніць, як у іх расстаўляюцца знакі прыпынку. Падчас знаёмства з тэкстам выкладу на адмысловым уроку развіцця маўлення пажадана звярнуць увагу дзяцей на паўтораныя сінтаксічныя канструкцыі, а таксама вывесіць на дошцы табліцы-схемы аналагічных сказаў з указаннем знакаў прыпынку ў іх.

Выпраўленне пунктуацыйных памылак робіць ці сам настаўнік пры праверцы, ці падае гэта рабіць навучэнцам у залежнасці ад мэты працы. Калі яна была навучальнай, тады выпраўленне памылак мэтазгодна падаць навучэнцам.

Калі ж праца была кантрольнай, то ў мэтах эканоміі часу на ўроку памылкі можа выправіць настаўнік пры праверцы сшыткаў.

Пажадана, каб настаўнік вёў улік пунктуацыйных памылак, неабходны для арганізацыі эфектыўнай працы над імі, і ў гэтым уліку павінны прыняць удзел і настаўнік, і вучні.

Настаўнік рэгіструе памылкі ўсяго класа - адрозныя і тыповыя, а таксама пэўных вучняў.

Фіксіраванне памылак навучэнцаў мэтазгодна праводзіць у тым жа сшытку, у якім настаўнік фіксуе арфаграфічныя памылкі. Методыка пунктуацыі выпрацавала дзве формы ўліку пунктуацыйных памылак: для памылак, дапушчаных навучэнцамі ў навучальных практыкаваннях, і для памылак, дапушчаных у кантрольных дыктантах, а таксама ў пераказах і сачыненнях.

Важнай асаблівасцю яшчэ зяўляецца тое, што вучні павінны ведаць свае пунктуацыйныя памылкі для таго, каб самастойна працаваць над імі. Рэгістрацыю сваіх памылак школьнікі праводзяць у працоўных сшытках. Для гэтай мэты яны выпісваюць сказы, у якіх былі дапушчаны памылкі, і будуюць іх схемы, падкрэсліваючы месцы, дзе была парушана норма.

Таксама важнае значэнне на ўроках мае падрыхтоўка самаго настаўніка да працы над памылкамі.

Працы над памылкамі на ўроку - выпраўленню іх навучэнцамі і замацаванню пунктуацыйнай нормы - папярэднічае падрыхтоўка да яе настаўніка. Яна складаецца з наступных элементаў: праверкі сшыткаў, запаўнення ўліковага ліста памылак і складання плана працы над памылкамі. Падрыхтоўка настаўніка і арганізацыя ім урока залежаць ад тыпу праверанай пісьмовай працы навучэнцаў: навучальнай, кантрольнай, па развіцці маўлення.

Пры вывучэнні пытання аб пунктуацыйных памылках, можам поўнасцю згадзіцца з педагогам М. Емельянчыкам ў тым, што пунктуацыйныя памылкі неабходна папярэджваць. У сваёй працы ён апісвае методыка папярэджання пунктуацыйных памылак, прыводзіць свае прыклады з настаўніцкай працы.

Асноўная ўвага надаецца таму, што пасля напісання пэўнага сказа, настаўнік павінен накіраваць вучняў на ўспамінанне правіла, якое можна прымяніць у дадзены момант:

у сказах з аднароднымі членамі вызначаюцца спосабы сувязі: інтанацыйная, абагульняючыя словы пры аднародных членах, пунктуацыя. Напрыклад, Беларусь багатая на лясы, палі, рэкі, азёры; першыя тры злучаны інтанацыяй, таму раздзяляюцца коскай, а апошняя - злучнікам і, коска не ставіцца.[ 11, с.41]

На наш погляд, папярэджанне пунктуацыйных памылак адыгрывае важнае значэнне ў адукацыйным працэсе.

Менавіта з дапамогай паўтарэння правіл па пастаноўцы знакаў прыпынку ў вучняў выпрацоўваецца навык пунктуацыйнай пісьменнасці. І таму з упэўненасцю можна сказаць, што сістэматычнае папярэджанне пунктуацыйных памылак, пастаянная работа над імі дапамогуць павысіць адукацыйны ўзровень вучняў.

4. ТЫПЫ ПРАКТЫКАВАННЯЎ ПА ПУНКТУАЦЫІ

Паколькі пунктуацыйныя ўменні і навыкі адыгрываюць у нашым жыцці значную ролю, неабходна ведаць правілы пунктуацыі. І для таго, каб дасягнуць высокага ўзроўню ў гэтым накірунку, неабходна прымяняць свае веды на практыцы. Таму настаўнікі беларускай мовы прапануюць вучням розныя практыкаванні па пунктуацыі, якія найбольш эфектыўна садзейнічаюць засваенню правіл.

Вядомы метадыст беларускай мовы З. Б. Варановіч вызначае значнасць пунктуацыйных практыкаванняў на ўроках навучанне пунктуацыі павінна суправаджацца пастаяннымі практыкаваннямі, накіраванымі на развіццё ў школьнікаў слыху, умення адрозніваць змены голасу, паколькі гэтыя змены звязаны з абазначэннем меж члянення тэксту знакамі прыпынку. Уменне супаставіць інтанацыю і пунктуацыю - неабходная ўмова разумення і засваення правіл выбару знакаў прыпынку [4,с.204].

Увогуле, практыкаванні па пунктуацыі можна падзяліць на тры групы: вусныя, пісьмовыя і графічныя. Да вусных традыцыйна адносяцца чытанне тэкстаў, сказаў, аналіз сказаў, пераклад, інтанаванне сказаў, канструяванне сказаў па схемах ці апорных словах; да пісьмовых - перапісванне, дыктант, пераказ, сачыненне, пераклад; да графічных - складанне схем сказаў, складанне сказаў паводле прапанаваных схем.

Пры навучанні пунктуацыі ў 8 класе пры вывучэнні пытанняў простага сказа выкарыстоўваюцца разнастайныя практыкаванні, якія накіраваны на развіццё ў школьнікаў слыху, умення чляніць тэкст на часткі і інш.

Метадысты В. А. Ляшчынская і З. У. Шведава вельмі дасканала выявілі ўзаемасувязь усіх трох відаў практыкаванняў і нават прывялі прыклады, якія дастаткова сведчаць пра гэта. Яны зазначаюць, што на практыцы ўсе тры віды практыкаванняў нярэдка перасякаюцца, адзін від дапаўняе другі, выступае то ў вуснай, то ў пісьмовай форме, ад адной формы пераходзяць да другой. Разгледзем, як выкарыстоўваюца пры вывучэнні пытанняў простага сказа ў 8 класе разнастайныя практыкаванні, як яны садзейнічаюць развіццю ў вучняў пунктуацыйных уменняў і навыкаў.

4.1 Вусныя практыкаванні

Звернемся да практыкаванняў тыпу чытання, якія часта сустракаюцца ў падручніку па беларускай мове для 8 класа. Разгледзім некалькі з іх. Напрыклад, на ўроку пры вывучэнні тэмы Сінтаксіс і пунктуацыя, вучням можна прапанаваць заданне наступнага тыпу:

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Што вы даведаліся пра гісторыю пунктуацыі?

Знакі прыпынку паявіліся ў старажытных грэкаў і рымлян яшчэ да IV-V стст. У пісьмовых помніках усходніх славян аж да XIV ст. ужывалася кропка і розныя спалучэнні кропак. Шэсць знакаў прыпынку было ўжо ў граматыцы Л.Зізанія (1596г.) Вынаходства кнігадрукавання, развіццё навукі і асветы садзейнічалі ўстанаўленню адзіных пунктуацыйных правіл. Пунктуацыя як сістэма графічных абазначэнняў была канчаткова прынята большасцю народаў Еўропы толькі ў сярэдзіне XV ст. У XV-XVII стст. у рускай пісьменнасці ўводзіцца коска, кропка з коскай, двукропе, пытальны і клічны знакі, дужкі, працяжнік, а ў XVIII ст. складваецца ў асноўным сучасная пунктуацыя рускай мовы. Першыя спробы даць тлумачэнне знакаў прыпынку зрабіў М.В.Ламаносаў у Российской грамматике (1775г.).

Беларускія назвы знакаў прыпынку ўпершыню знаходзім у кнігах Беларускі лемантар, або Першая навука чытання (1906 г. ) А.Пашкевіч (Цёткі), Беларуская граматыка для школ (1918 г.) Б. Тарашкевіча, а з 30-х гг. канчаткова замацоўваюцца сучасныя назвы знакаў прыпынку. Сучасная беларуская пунктуацыя мае стройную і дасканалую сістэму правіл, у аснове якіх ляжыць сэнсавы, граматычны (сінтаксічны) і інтанацыйны прынцыпы.

Усе знакі прыпынку паводле сваёй функцыі ў сказе падзяляюцца на раздзяляльныя і выдзяляльныя.

Раздзяляльныя (няпарныя) знакі прыпынку служаць для раздзялення асобных членаў простага сказа, састаўных частак складаных сказаў або цэлых сказаў. Раздзяляльнымі знакамі бываюць кропка, пытальнік, клічнік, шматкропе ў канцы сказа, коска, кропка з коскай, двукропе, працяжнік, коска з працяжнікам у сярэдзіне сказа.

Выдзяляльныя (парныя) знакі прыпынку служаць для выдзялення са структуры сказа пэўных сінтаксічных канструкцый: адасобленых членаў сказа, звароткаў, пабочных і ўстаўных слоў і словазлучэнняў, цытат і інш. (А.Адамовіч) [1, с.26].

Выканаць яго магчыма наступным чынам:

Стыль дадзенага тэксту - навуковы. Ён якраз характэрны для падручнікаў. У тэксце сустракаецца навуковая тэрміналогія ( сістэма, граматыка, сінтаксічныя канструкцыі і г.д.). Не ўжываюцца эмацыянальна-экспрэсіўныя словы і словы з пераносным значэннем. Мэта дадзенага тэксту - паведамленне і тлумачэнне навуковай інфармацыі пра гісторыю пунктуацыі. Тэкст напісаны ў форме маналога.

Дадзенае практыкаванне па пунктуацыі дапамагае вучням даведацца пра новыя звесткі з гісторыі пунктуацыі. Важным зяўляецца яшчэ і тое, што заданне да практыкавання ўключае пытанне, якое садзейнічае развіццю ў вучняў памяці і ўмення правільна выказваць свой погляд на пэўную думку.

Разгледзім яшчэ адно практыкаванне, якое можна выканаць пры вывучэнні тэмы Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа. Гэта заданне накіравана на вуснае выкананне. Да яго пастаўлена наступнае заданне:

Прачытайце сказы. Разбярыце іх па членах сказа, растлумачце знакі прыпынку. Чым адрозніваюцца сказы ў парах?

. Хадасевіч, Міцкевіч, Саладуха - выдатнікі нашага класа. На алімпіяду па беларускай мове паехалі Хадасевіч, Міцкевіч, Саладуха - усе выдатнікі нашага класа.

. Дабрыня, розум, справядлівасць - самыя лепшыя якасці чалавека Дабрыня, розум, справядлівасць - усе самыя лепшыя якасці спалучаліся ў гэтым чалавеку.

. Мы збіралі апалыя лісты клёна, ясеня, бярозы і асіны. Мы збіралі апалыя лісты розных дрэў: клёна, ясеня, бярозы і асіны [1, с.184].

Усе коскі ў гэтых сказах ставяцца паміж аднароднымі членамі сказа.

У першай групе сказаў у першым сказе ставіцца працяжнік, таму што аднародныя дзейнікі і выказнік выражаны назоўнікамі. У другім сказе працяжнік ставіцца, таму што абагульняльнае слова стаіць пасля аднародных членаў сказа.

У другой групе сказаў таксама ў першым сказе ставіцца працяжнік, таму што аднародныя дзейнікі і выказнік выражаны назоўнікамі. У другім сказе працяжнік ставіцца, таму што абагульняльнае слова стаіць пасля аднародных членаў сказа.

У трэцяй групе ў другім сказе ставіцца двукропе, таму што абагульняльнае слова стаіць перад аднароднымі членамі сказа.

Сказы ў парах адрозніваюцца тым, што ва ўсіх першых сказах няма абагульняльнага слова, а ў другіх яно прысутнічае.

Дадзенае практыкаванне падкрэслівае сувязь пунктуацыі з сінтаксісам, якая бачна з задання да яго (Прачытайце сказы. Разбярыце іх па членах сказа). З дапамогай такіх заданняў школьнікі змогуць умела тлумачыць знакі прыпынку ў сказах, абапіраючыся на веды па сінтаксісе.

Сярод вусных практыкаванняў можна вылучыць і пераклад, які таксама адыгрывае значную ролю ў фарміраванні пунктуацыйных уменняў і навыкаў.

М.Г. Яленскі прапануе працу над перакладам рабіць творчай: у школе за эталон чамусьці прымаюць падрадковы пераклад, які толькі фармальна можна лічыць правільным.

Аднак такі пераклад не заўсёды дакладна перадае асноўны змест тэксту, не стымулюе развіццё ў вучняў творчых здольнасцей. Таму настойліва раім настаўніку пры арганізацыі працы над перакладам узяць кірунак на творчы пераклад, які развівае ў дзяцей не толькі маўленчую мабільнасць, але і адчуванне беларускага слова, мовы, навык творчага пераасэнсавання прачытанага і адпаведнай перадачы пэўнага зместу ў беларускім тэксце[3, с. 79].

У падручніку па беларускай мове для 8 класа пры вывучэнні пытанняў простага сказа прапануецца наступнае практыкаванне такога тыпу:

Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Дайце яму загаловак. Вызначце стыль i тып маўлення. Абгрунтуйце свой выбар.

Поднялась большая тёмная туча, закрыла полнеба. Загромыхал гром.

Понёсся по лесным макушкам сильный вихрь. Зашумели, закачались деревья, закружились над тропинкой сорванные листья.

Упали первые тяжёлые капли. Сверкнула молния, ударил гром. Капля за каплей хлынул проливной дождь.

После проливного дождя пахнет в лесу грибами.

В траве у тропинки прячутся крепкие боровики, розовеют мокрые сыроежки, краснеют нарядные мухоморы.

Словно малые ребята, толпятся черноголовые подберёзовики.

Между белыми стволами берёз густо разросся молодой частый ельник. Здесь скрываются душистые грузди и красноголовые подосиновики.

А на лесных полянах показались первые рыжики, желтеют золотые лисички. (И. Соколов-Микитов)[1, с.125].

Выканаць яго магчыма наступным чынам:

Пасля дажджу

Паднялася вялікая цёмная хмара, закрыла паўнеба. Загрукатаў гром.

Панеслася па лясных верхавінах моцная віхура. Зашумелі, закачаліся дрэвы, закружылася над сцяжынкай сарванае лісце.

Упалі першыя цяжкія кроплі.

Бліснула маланка, ударыў гром. Кропля за кропляй лінуў праліўны дождж.

Пасля праліўнога дажджу ў лесе будзе пахнуць грыбамі.

У траве ў сцяжынкі хаваюцца дужыя баравікі, ружавеюць мокрыя сыраежкі, чырванеюць прыбраныя мухаморы.

Нібы малыя дзеці, тоўпяцца чорнагаловыя падбярозавікі.

Паміж белымі стваламі бяроз густа разросся малады густы ельнік.

Тут хаваюцца духмяныя грузды і краснагаловыя падасінавікі.

А на лясных палянах паказаліся першыя рыжыкі, жоўкнуць залатыя лісічкі.

Значэнне практыкавання заключаецца ў тым, што пераклад з рускай мовы на беларускую садзейнічае развіццю маўленчай пільнасці, адчування слова, удасканальвае навык дакладнасці выбару слова ў адпаведнасці з кантэкстам.

Да вусных практыкаванняў па пунктуацыі можна аднесці і вусны пераказ.

У працэсе развіцця навыкаў пабудовы самастойнага выказвання важная роля належыць пераказу. М. Г. Яленскі падае гэтаму свае тлумачэнні:

- для пераказу прапануюцца ўзорныя тэксты, дзякуючы чаму вучні атрымліваюць інтуітыўнае ўяўленне, якім павінны быць вусны тэкст;

у працэсе падрыхтоўкі да пераказу і непасрэдна пры складанні вуснага тэксту ўзбагачаецца і актывізуецца лексіка дзяцей;

пры вусных пераказах вучні набываюць навыкі ўсведамлення тэмы і асноўнай думкі выказвання, што ў перспектыве надзвычай важна для навучання вусным сачыненням [12, с. 88].

Вучням можна прапанаваць заданне наступнага тыпу, якое прапануецца ў падручніку для 8 класа:

Пры перадачы зместу захоўвайце аўтарскі стыль. Устаўце ў дыялог звароткі, сачыце за тым, каб яны не былі аднастайныя.

БАЙКА

За гарамі, за морамі, ў далёкай краіне чараў, ля калыскі малой прынцэсы сабраліся добрыя варажбіткі на чале са сваёй каралевай.

Абступіўшы прынцэсу, глядзелі яны на сонны тварык дзіцяткі. І тады каралева варажбітак сказала:

Няхай кожная з вас адорыць гэтае дзіця каштоўным дарам. Такім, якім кожная з вас валодае і якім вы хацелі б адарыць прынцэсу!

Тады першая варажбітка, нахіліўшыся над калыскай, сказала наступныя словы:

Я даю табе чары прыгажосці, і з дапамогай моцы сваёй зраблю так, што кожны, хто ўбачыць твар твой, адразу падумае, што ўбачыў цудоўную веснавую кветку.

Я, - сказала другая, - дам табе вочы светлыя і глыбокія, як віры.

Я дам табе гнуткі і танюткі стан маладой пальмы, - адклікнулася трэцяя.

А я, - сказала чацвёртая, - дам вялікі скарб залаты, што дагэтуль быў схаваны ў зямлі.

Задумалася каралева, а потым звярнулася да сваіх варажбітак:

Прыгажосць людзей кветак вяне. Чароўныя вочы гаснуць разам з маладосцю, ды ў маладосці часта слязьмі заліваюцца. Віхор можа зламаць пальмы, а вецер схіляе ўсё гнуткае. Хто не дзеліць золата між людзьмі, таго яны ненавідзяць, а хто золата падзеліць, такму ў скрыні пуста застанецца. Вось чаму нетрывалыя вашы дары.

Што ж тады трывалае ў чалавеку? Чым жа ты адорыш малечу, о каралева наша? - запыталі варажбіткі. А каралева адказала:

Я дам ёй дабрыню. Сонца - цудоўнае і яснае, але было б яно толькі мёртвым кавалкам, які свеціцца, калі б не сагравала зямлю. Дабрыня сэрца - тое ж самае, што і цеплыня сонца: яна дае жыццё… Прыгажосць без дабрыні - як кветка без паху ці як храм без Бога. Вочы могуць любавацца толькі храмам, але душа не знойдзе ў ім ласкі. Багацце без дабрыні толькі песціць самалюбства. Нават любоў без дабрыні - гэта толькі агонь, які паліць і знішчае. Ведайце ж, што вашы дары знікнуць з часам, а дабрыня застанецца, бо яна - як крыніца, з якой, чым больш з вады возьмеш, тым больш табе зноў прыбудзе. Гэтак жа і дабрыня - адзіны скарб невычэрпны.

Пасля гэтых слоў каралева варажбітак нахілілася над пануранай у сон прынцэсай і, дакрануўшыся рукой да яе сэрца, сказала:

Будзь добрай [1, с.220].

Выканаць яго можна наступным чынам:

План:

. Сабраліся добрыя варажбіткі.

. Адарыць прынцэсу дарамі.

. Што ж трывалае ў чалавеку?

Гэта заданне, на нашу думку, накіравана на развіццё ў вучняў вуснага маўлення, правільнага інтанавання сказаў.

Такім чынам, вусныя практыкаванні садзейнічаюць развіццю ў вучняў вуснага маўлення, правільнага інтанавання сказаў, адыгрываюць значную ролю ў фарміраванні пунктуацыйных уменняў і навыкаў, садзейнічаюць развіццю ў вучняў памяці і ўмення правільна выказваць свой погляд на пэўную думку. З дапамогай такіх практыкаванняў школьнікі змогуць умела тлумачыць знакі прыпынку ў сказах.

4.2 Пісьмовыя практыкаванні

Да пісьмовых практыкаванняў адносяцца спісванне, перапісванне, дыктант, пераказ, сачыненне, пераклад і інш.

Спачатку звернемся да спісвання як тыпу пісьмовага пунктуацыйнага практыкавання. Спісванне як практыкаванне заключаецца ў перапісванні вучнямі з падручніка ці іншага дыдактычнага матэрыялу - у форме асобных сказаў ці тэксту - з адначасовым выкананнем пунктуацыйных заданняў. Пры спісванні навучанне абапіраецца на зрокавую памяць. Спісванне існуе ў дзвюх разнавіднасцях: у няўскладненай і ўскладненай форме.

Няўскладненае спісванне заключаецца ў перапісванні дыдактычнага матэрыялу ў натуральным выглядзе, гэта значыць такім, які не мае якіх-небудзь сінтаксічных ці пунктуацыйных змяненняў. Навучальная пунктуацыйная сутнасць дадзенага практыкавання заключаецца ў знаходжанні сэнсавых адрэзкаў і абгрунтаванні выбару знакаў прыпынку. Пры спісванні вучням даюцца наступныя пунктуацыйныя заданні:

знайсці (указаць, назваць, прачытаць, падкрэсліць) сэнсавы адрэзак і абазначыць, якое сэнсавае значэнне ён выражае;

пералічыць умовы выбару месца для знака ці знакаў прыпынку і самога знаку прыпынку;

растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку.

Да такога тыпу практыкавання адносіцца наступнае заданне, якое прапануецца вучням пры разглядзе тэмы Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам:

Спішыце сказы. пастаўце, дзе трэба, працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам. Растлумачце яго пастаноўку.

. Наша праца наш узлёт, наша слава і багацце ( Я. Колас).

. Плошча поля трыста семдесят пяць гектараў.

. Прырода любая мая! Я твой заступнік, абаронца ( А. Русецкі).

. Пушчы звонкія, пералогі гэта наша радзіма, наш дом ( К. Цвірка).

.Воўк не пастух, а свіння не агародніца (Прыказка).

. Старанна працаваць краіну мацаваць (Прыказка) [1, с.77].

Выкананне:

. Наша праца - наш узлёт, наша слава і багацце. ( Я. Колас). Працяжнік ставіцца, таму што дзейнік і выказнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне.

. Плошча поля - трыста семдесят пяць гектараў. Працяжнік ставіцца, таму што дзейнік і выказнік выражаны назоўнікам і лічэбнікам у назоўным склоне.

. Прырода любая мая! Я твой заступнік, абаронца. ( А. Русецкі). Працяжнік не ставіцца, калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам.

. Пушчы звонкія, пералогі - гэта наша радзіма, наш дом. ( К. Цвірка). Перад словам гэта ставіцца працяжнік.

. Воўк не пастух, а свіння не агародніца. (Прыказка). Працяжнік не ставіцца, калі пры выказніку ёсць адмоўная часціца не.

. Старанна працаваць - краіну мацаваць. (Прыказка). Працяжнік ставіцца, таму што дзейнік і выказнік выражаны неазначальнай формай дзеяслова.

Ускладненае спісванне - гэта перапісванне вучнямі дыдактычнага матэрыялу, які змяшчае сінтаксічныя ці пунктуацыйныя змяненні. У дыдактычным матэрыяле для дадзенага практыкавання маюцца наступныя віды ўскладнення: пропускі знакаў прыпынку (усіх ці некаторых) і пераканструяванне ( устаўка якіх-небудзь сэнсавых адрэзкаў ці змяненне структуры сказа). У абодвух выпадках вучням неабходна рашаць пунктуацыйныя задачы: знаходзіць месца для знака прыпынку і выбіраць з магчымых неабходны знак прыпынку.

Пры ўскладненым спісванні выконваюцца наступныя пунктуацыйныя заданні:

уставіць знакі прыпынку;

уключыць у сказ які-небудзь сэнсавы адрэзак (напрыклад, зваротак) і паставіць неабходныя знакі прыпынку.

Вучням можна прапанаваць заданне наступнага тыпу:

Устаўце патрэбныя па сэнсе злучнікі. Запішыце сказы, расстаўляючы коскі.

. На ранняй ралліцы родзіць жыта … пшаніца … на позняй ралліцы родзіць куколь … мятліца. 2. Адзін дасуж.. не дуж. 3. Шалы … балы да дабра не давядуць. 4. Сушыць не работа … турбота. 5. Мужыка не тулуп грэе … сякера [1, с.171].

Выкананне

. На ранняй ралліцы родзіць жыта і пшаніца, а на позняй ралліцы родзіць куколь і мятліца. 2. Адзін дасуж, ды не дуж. 3. Шалы ды балы да дабра не давядуць. 4. Сушыць не работа, а турбота. 5. Мужыка не тулуп грэе, а сякера.

Акрамя падручніка такія заданні можна знайсці і ў дадатковай літаратуры:

Устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Раскрыйце дужкі.

Ц…ркву разбурылі калі Васіль хадзіў у другі клас. З б..рвення якое засталося пабудавалі доўгі як стадола клуб ен цяпер называецца ра…нным (Д, д)омам (К,к)ультуры.

У ра…нным доме стац…янарная кіна(устаноўка) амаль што(дня) паказвае гукав…е кіно а тры (чатыры) гады назад ні(хто) нават блізка (не, на) чуў пра такія дзівосы і м…стачковая басота ў якой грошай на білеты ніколі не было па(вечара…) штурмам брала …окны і дз…веры клуба (праф) (тэх) школьцаў. Там круцілі ў (ручную) памочнікаў хапала н…мыя кіна(ленты) з надпісамі на чатырох мовах рускай беларускай (я, е)ўрэйскай і польскай. Кіна(карціны) што запалі ў(душу) на(заўсёды) такія як Лясная быль Абрэк-Заур Двойчы народжаны Чырвоныя д…я…аляты Васіль з Іванам паглядзелі ў цесным клубе гарадка і нельга без ўдзячнасці пра гэта ўспамінаць. (І.Навуменка) [9, с.450].

Выканаць яго магчыма наступным чынам:

Царкву разбурылі, калі Васіль хадзіў у другі клас. З бярвення, якое засталося, пабудавалі доўг,і як стадола, клуб - ён цяпер называецца раённым Домам культуры.

У раённым доме стацыянарная кінаўстаноўка, амаль штодня паказвае гукавое кіно, а тры-чатыры гады назад ніхто нават блізка не чуў пра такія дзівосы, і местачковая басота, ў якой грошай на білеты ніколі не было, па вечарах штурмам брала вокны і дзверы клуба прафтэхшкольцаў. Там круцілі ўручную - памочнікаў хапала - нямыя кіналенты з надпісамі на чатырох мовах - рускай, беларускай, яўрэйскай і польскай. Кінакарціны, што запалі ў душу назаўсёды, такія як, Лясная быль, Абрэк-Заур, Двойчы народжаны, Чырвоныя дябаляты, Васіль з Іванам паглядзелі ў цесным клубе гарадка і нельга без ўдзячнасці пра гэта ўспамінаць.

На ўроках беларускай мовы могуць выкарыстоўвацца і тэставыя заданні, якія прапануюцца ў большасці ў старэйшых класах, таму што павінна адбывацца падрыхтоўка школьнікаў да здачы цэнтралізаванага тэсціравання. Такі тып задання магчыма даць вучням для выкання ў пісьмовай форме. Нават у падручніку па беларускай мове для 8 класа падаюцца некаторыя тэставыя заданні. Звернем увагу на некаторыя з іх:

.Адзначце сказы, у якіх прапушчана коска (коскі).

Восень была сонечная ясная, але халодная.

Месяц бледны высокі і не такі круглы і вялікі звёўся за тыдзень, застаўся сярпок.

Жоўтыя залатога колеру праменні сонца асвятлялі сквер.

У скверы стаялі напалову аголеныя старыя ліпы.

Адказ: 2,3.

.Адзначце сказы, у якіх прапушчаны працяжнік.

Паэзія Янкі Купалы гэта дыханне народа, ператворанае ў песню.

Справа цягнецца, віхляе поле, а злева лес.

І двор, і кветнік, і белыя бярозы ўсё зіхацела ў ранішніх буйных росах.

Сташэнны штукар і свавольнік гэты Нёман.

Адказ: 1,2,3 [1, с.201].

Тэсты таксама мы можам знайсці ў зборніках, якія накіраваны на падрыхтоўку да тэсціравання:

.Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказе:

Бераг ракі як бы змяніў свой колер раней ён быў з рэдкімі карычневымі плямамі але цяпер гэтыя плямы рассунуліся занялі ўзгорак а ўвесь схіл да сакмай ракі зрабіўся цёмна-буры.

) коска, двукропе, коска, коска, коска;

) двукропе, коска, коска, коска;

) працяжнік, коска, коска, коска;

) коска, двукропе, коска, коска, коска, коска;

) коска, двукропе, коска, коска, коска, коска, коска;

Адказ: 2.

.Адзначце сказы з простай мовай, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць двукропе:

) Запрагайце майго каня, - загадаў старшыня, але потым мякка паправіўся … - Калі ласка.

) Ці не з Карпілаўкі будзеце?… запытаў чалавек.

) Садовіч накінуўся на прыстава … Чаму вы дазваляеце сваім стражнікам біцца?.

) У Кушляны вам, да Мацея Бурачка? - запытаў мужчына і дадаў … - За ліпай зверніце налева і ідзіце аж да самай хаты.

) Сустракай гасцей … прамовіў Башлыкоў, ідучы мне насустрач [14, с.10].

Адказ: 1,3,4

Тэставыя заданні на ўроках беларускай мовы пры вывучэнні пытанняў пунктуацыі таксама зяўляюцца важным сродкам для праверкі ведаў школьнікаў. Галоўнай якасцю тэстаў зяўляецца тое, што з іх дапамогай настаўнік зможа пракантраляваць веды вучняў адразу ж усяго класа і за кароткі адрэзак часу.

Л. Б. Селезнёва ў сваім артыкуле выказала думку, што навучальныя тэсты - свайго роду задачы, якія дапамагаюць набываць навыкі прымянення пунктуацыйных правіл[ 22,С.41].

Акрамя вышэйпералічаных тыпаў пісьмовых практыкаванняў, вучням можна яшчэ і прапанаваць карткі з заданнямі, якія трэба выкарыстоўваць пры падагульненні вывучанага за год у 8 класе. Такіх заданняў можна даць некалькі варыянтаў. Прывядзём прыклад аднаго з іх:

Варыянт 1

. Сфармулюйце правіла пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з абагульняльнымі словамі, якія стаяць перад аднароднымі членамі.

.Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары, раскрываючы дужкі і расстаўляючы знакі прыпынку. Падкрэсліце граматычную аснову сказаў. Дайце тэксту загаловак, які б перадаваў яго тэму.

Перад раніцай прашумела навальніца. На світа(н,нн)і яна сціхла дождж с.. шоў на захад да Прыпяці. Над вымытымі вадо... палямі засінела чыста… неба і зазіха…ела яркае жнів.. ньскае сонца. І неба і сонца п..раліваючыся в..сёлкавымі кол..рамі а..біваліся ў (не)злічоных буйных кроплях што былі шчодра ра(с,сс)ыпаны на пожні. Здавалася што гэта (не)кроплі а крупінкі сонца якія разам з дажджом асыпаліся на з..млю.

Калі сонца паднялося вышэй на з..млю зноў с..шла гарачыня. Луг ахутала трапяткая цягучая смуга.

(Паводле І. Мележа)

. Складзіце сказы па схемах:

а) П, - а. - П.

б) А: П [12, с.125].

Выкананне:

. Калі абагульняльнае слова стаіць перад аднароднымі членамі, то пасля яго ставіцца двукропе.

. Пасля дажджу

Перад раніцай прашумела навальніца. На світанні яна сціхла, дождж сышоў на захад да Прыпяці. Над вымытымі вадою палямі засінела чыстае неба і зазіхацела яркае жнівеньскае сонца. І неба, і сонца, пераліваючыся вясёлкавымі колерамі, аббіваліся ў незлічоных буйных кроплях, што былі шчодра рассыпаны на пожні. Здавалася, што гэта не кроплі, а крупінкі сонца, якія разам з дажджом асыпаліся на зямлю.

Калі сонца паднялося вышэй на зямлю, зноў сышла гарачыня. Луг ахутала трапяткая цягучая смуга.

. а) Мабыць, няма ні аднаго блізкага мне чалавека, - гаварыў суседу Іван, - ні адной блізкай душы.

б) З хаты пачуўся голас: Заходзьце.

Пісьмовае заданне на картках зяўляецца індывідуальнай работай кожнага з вучняў. І таму такога тыпу практыкаванні дазваляюць настаўніку праверыць, як арыентуецца ў пытаннях пунктуацыі кожны вучань з класа.

Да пісьмовых практыкаванняў адносіцца і дыктант, які мае важнае значэнне на ўроках беларускай мовы. З дапамогай дыктантаў настаўнік можа дастаткова поўна праверыць веды вучняў па пунктуацыі, іх уменне правільна выбіраць знакі прыпынку. Разглядам пытанняў, звязаных з вывучэннем разнастайных відаў дыктантаў займалася Ушакова Н. І., якая ў сваёй працы асаблівую ўвагу надавала тыпам дыктантаў пры вывучэнні сінтаксісу.

Аўтары Методыкі беларускай мовы В. А. Ляшчынская і З.У. Шведава лічаць, што дыктант як від практыкавання павінен заняць сваё належнае месца на ўроках па вывучэнні сінтаксісу і пунктуацыі ў сваіх шматлікіх разнавіднасцях, а не толькі як кантрольны. Пры гэтым матэрыялам для навучальных дыктантаў рознага віду павінен стаць тэкст. У адваротным выпадку назіраецца адна з адметных дыспрапорцый, калі навучанне пунктуацыі адбываецца на матэрыяле сказаў, а праверка пунктуацыйнай пісьменнасці - на матэрыяле тэксту, калі знакі прыпынку ў сказе, як правіла, граматычныя, а ў тэксце - нярэдка сэнсава-граматычныя [ 6, с.154].

Сярод тыпаў дыктантаў вылучаюцца навучальныя дыктанты. Навучальныя дыктанты - абавязковы навучальны сродак фарміравання ўменняў з дзвюх крыніц: з падручніка і падрыхтоўваюцца самім настаўнікам. У падручніку маюцца спецыяльныя тэксты для дыктантаў. У якасці дыктантаў мэтазгодна выкарыстоўваць любыя іншыя тэксты падручніка поўнасцю ці часткова. Пры падборы тэкстаў дыктантаў самім настаўнікам, акрамя асноўнай мэты, якая звязана з вывучаемай у дадзены момант тэмай, неабходна ўлічваць сінтаксічныя асаблівасці сказаў: у іх павінны быць вядомыя вучням сэнсавыя адрэзкі, якія яны пунктуацыйна выдзяляць.

Баранаў М.Т. лічыць, што да тэкстаў дыктантаў мэтазгодна даваць наступныя пунктуацыйныя заданні:

знайсці сэнсавыя адрэзкі, якія патрабуюць пунктуацыйнага выдзялення;

вызначыць, для якой мэты знакі прыпынку неабходна выкарыстаць у дадзеных сказах;

паставіць знакі прыпынку ў час запісу пад дыктоўку;

растлумачыць выбар знакаў прыпынку ў запісаных сказах[1, с. 215].

На ўроках беларускай мовы могуць праводзіцца дыктанты са змяненнем зместу. Да іх адносяцца творчыя і свабодныя дыктанты. Творчыя дыктанты заключаюцца ва ўвядзенні ў дадзены тэкст сэнсавых адрэзкаў, якія падаюць дадатковую інфармацыю. Гэта працэдура прама звязана з работай па пунктуацыі. Баранаў М.Т. лічыць, што свабодныя дыктанты, калі ім папярэднічае пунктуацыйны аналіз сказаў запісваемага абзаца, таксама садзейнічаюць значнаму павышэнню ўзроўня пунктуацыйнай граматнасці [1, с.216].

Таксама ёсць такія дыктанты, як дыктанты з сумяшчэннем іншых відаў работ. Да іх адносяцца дыктант з працягам і дыктант з элементамі пераказу. Дыктант з працягам уключае ў сябе элементы сачынення. Для работы па пунктуацыі ў гэтым выпадку маюцца вялікія магчымасці. Вучні могуць у дабаўляемай частцы выкарыстоўваць сказы з пэўнымі сэнсавымі адрэзкамі.

Дыктант з элементам пераказу, калі ён падабраны з такім разлікам, што ў пераказваемай частцы маюцца вывучаемыя ў дадзены момант сэнсавыя адрэзкі, таксама забяспечвае добрыя ўмовы для работы па пунктуацыі. У гэтым выпадку вучням даецца заданне па магчымасці захаваць дадатковую інфармацыю, якая заключана ў тых ці ішных сэнсавых адрэзках, якія маюцца ў пераказваемым тэксце.

Вылучаюць яшчэ і графічны дыктант. Такі від работы дыктантам можна назваць умоўна, так як пры яго выкананні адсутнічае абавязковае суаднясенне элементаў дыктанта: чытанне тэксту і яго запісванне. Асноўная мэта графічнага дыктанту- выпрацоўка ўмення на слых, мысленна ўявіць схему сказа, развіццё памяці. У гэтым і яго каштоўнасць. Блінаў Г. І. лічыць, што захапляцца гэтым практыкаваннем не трэба, так як пры яго выкананні адсутнічае неабходная ўмова фарміравання пунктуацыйнага навыка - запіс тэксту і адначасовае яго чляненне з дапамогай знакаў прыпынку. Пагэтаму трэба аддаць перавагу варыянтам, у каторых прадугледжваецца састаўленне графічных схем у спалучэнні з запісам сказа [3, с.49].

Блінаў Г. І. апісаў методыку правядзення такіх дыктантаў. Сказы нумаруюцца, як і графічныя схемы да іх. Пры чытанні сказы паўтараюцца ў залежнасці ад цяжкасці іх структуры. Калі структура сказа не складаная, дастаткова прачытаць яго адзін-два разы. Пры чытанні сказы паўтараюцца ў залежнасці ад цяжкасці іх структуры. Калі структура сказа не складаная, дастаткова прачытаць яго адзін-два разы. Шматразовае паўтарэнне не будзе садзейнічаць развіццю аператыўнай памяці. Сказы з складанай структурай уключаць у такія дыктанты не рэкамендуеца [3, с.49].

На ўроках па пунктуацыі мэтазгодна выкарыстоўваць напісанне творчых работ. Да творчых, г. зн. самастойна створаных, адносяцца дыктанты са змяненнем зместу, пераказы і сачыненні. Творчыя практыкаванні, якія выкарыстоўваюцца на ўроку побач з іншымі відамі практыкаванняў, даюць шырокую магчымасць для замацавання пунктуацыйных уменняў.

Гэтыя практыкаванні звычайна разлічаны на 8-10 хвілін. Пунктуацыйную каштоўнасць пераказы набываюць у тым выпадку, калі ў іх маюцца сказы з вядомымі вучням сэнсавымі адрэзкамі, якія патрабуюць выдзялення знакамі прыпынку. У працэсе аналізу зыходнага тэксту ( як пры слухавым, так і пры зрокавым успрыманні) такія сказы выдзяляюцца, у іх знаходзяцца адпаведныя сэнсавыя адрэзкі і даецца абгрунтаванне для выдзялення іх знакамі прыпынку. Пры пераказе вучням рэкамендуецца выразіць тыя ці іншыя дадатковыя значэнні з дапамогай уключэння сэнсавых адрэзкаў.

Для сачыненняў-мініяцюр фармуліруюцца такія тэмы, якія можна раскрыць за кароткі час. Іх крыніцай могуць быць прыказкі, вывучаемыя літаратурныя творы, жывапіс, навакольнае жыццё.

Мы можам поўнасцю згадзіцца з М. Т. Баранавым, які зазначае, што каб сачыненні садзейнічалі выпрацоўцы пунктуацыйных уменняў, неабходна ў працэсе адбору зместу і моўных сродкаў высветліць магчымасці для выражэння дадатковых значэнняў з дапамогай спецыяльных сэнсавых адрэзкаў, якія ўключаны ў сказ ці тэкст (звароткаў, простай мовы, аднародных членаў і г.д.).

Значную ролю ў рабоце па пунктуацыі адыгрывае састаўленне невялікіх тэкстаў на аснове сказа, які становіцца і тэмай будучага сачынення і часткай яго зместу. Вучні рашаюць пытанне аб тым, якія яшчэ дабавіць сказы, каб атрымаўся міні-тэкст, дзе іх дабавіць: да дадзенага сказа, пасля яго і да яго і пасля яго. Падбіраючы неабходныя сказы, школьнікі адначасова рашаюць пытанне, якія сэнсавыя адрэзкі можна ў іх уключаць і як іх аформіць інтанацыйна.

Выкарыстанне на адным уроку ўсіх гэтых відаў работы немэтазгодна, паколькі будзе значна перагружана дзейнасць і настаўніка, і вучняў. Настаўнік сам выбірае тыя віды работы, якія больш за ўсё адпавядаюць канкрэтнай мэце паўтарэння пунктуацыі.

Вельмі важна ў абавязковыя звесткі па пунктуацыі ўключаць займальныя практыкаванні - не дзеля моўнай забавы-пацехі, а дзеля доказнасці ходкага тэзісу аб тым, што мова - жывая. І ёй баліць, калі мы няўважліва ставімся да любога яе элемента - слова, значымай часткі, часціны мовы, знака прыпынку. У такім выпадку вучні павераць, што такая драбяза, як коска, або яе адсутнасць, можа не толькі абцяжарваць расчляненне тэксту на лагічныя, сэнсавыя часткі, але і весці да спрэчнага разумення фразы. У метадычным дапаможніку Выкладанне беларускай мовы ў школе падаюцца некаторыя парады пры правядзенні займальных ўрокаў па пунктуацыі: на ўступным уроку настаўнік можа звярнуцца да расказу аб тым, як маленькая коска вырашыла лёс чалавека. Так, трагічна закончыў сваё кіраванне дзяржавай англійскі кароль Эдуард 2 (1284- 1327). Ён быў жорсткім каралём, патрабаваў ад сваіх падданых вялікіх падаткаў. Загаворшчыкі на чале якіх стаяла жонка караля- Ізабела, узялі яго ў палон, пасадзілі ў замак, дзе кароль доўга чакаў вырашэння свайго лёсу. Гісторыя сведчыць, што жыццё караля залежала ад каварнага ліста без коскі. Ахова караля атрымала запіску; Пакараць нельга памілаваць. Стражнікі добра ведалі волю сваёй каралевы і прачыталі фразу так, як ёй хацелася: караля пакаралі[10, с.179].

Таксама на ўроку беларускай мовы можна прапанаваць прачытаць вучням тэкст, запісаць яго, расставіць знакі прыпынку і на аснове тэксту падрыхтаваць вуснае выказванне на тэму Роля знакаў прыпынку ў мове:

Чалавек згубіў коску стаў баяцца складаных сказаў шукаў простыя фразы за нескладанымі фразамі пайшлі нескладаныя думкі потым ён згубіў клічнік і стаў размаўляць ціха з адной інтанацыяй яго ўжо нішто не радавала і не абурала ён да ўсяго адносіўся без эмоцый затым згубіў пытальнік і перастаў задаваць пытанні ніякія падзеі не будзілі яго цікаўнасць дзе б яны ні адбываліся у космасе, на зямлі ці нават ва ўласнай кватэры праз некалькі гадоў ён згубіў двукропе і перастаў тлумачыць людзям свае ўчынкі пад канец жыцця ў яго засталося толькі двукоссе ён не выказваў ніводнай сваёй думкі так ён зусім развучыўся думаць і дайшоў да кропкі.

Беражыце знакі прыпынку[10, с.179].

Заданні на развагу, кемлівасць, здагадку не адцягнуць увагу вучняў ад таго ці іншага правіла, а, наадварот, сцвердзяць у паважлівым абыходжанні з мовай, яе састаўнымі часткамі. Напрыклад, вучням можна прапанаваць такое заданне: дакажыце, што і ў знакаў прыпынку бывае розны настрой. Так, клічны знак можа выражаць радасць (Ура! Сёння ўрокаў не будзе!), пахвалу (Малайчына!)светлыя пачуцці(Радзіма мая!). Але гэты знак прыпынку можа быць і злосным (Ах ты, нягоднік!), можа перадаваць трывогу, страх, можа папярэджваць пра небяспеку, клікаць на дапамогу (Гэй! Ратуйце!). Гэты ж знак можа выражаць і гора, і сум, і жалобу(Краю мой родны!).

Такім чынам, мы з упэўненасцю можам сказаць, што разнастайныя пісьмовыя практыкаванні на ўроках беларускай мовы садзейнічаюць выхаванню ў вучняў цікавасці да вывучэння пунктуацыі беларускай мовы.

4.3 Графічныя практыкаванні

Графічныя практыкаванні - адзін з распаўсюджаных тыпаў практыкаванняў па пунктуацыі. існуе два віды графічных практыкаванняў: састаўленне вучнямі сказаў па схемах і састаўленне схем па дадзеных сказах.

Спачатку разгледзім састаўленне вучнямі сказаў па схемах як адзін з відаў графічных практыкаванняў. Напрыклад, пры вывучэнні тэмы Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа можна звярнуць увагу на наступнае практыкаванне:

Складзіце сказы з аднароднымі членамі па наступных схемах:

[O, але O]. [і O, і O, і O]. [O, O ці O] [1, с.173].

Выкананне:

. Не толькі дзяўчаты, але і хлапчукі вельмі любілі завучваць на памяць вершы беларускіх пісьменнікаў.

. У гэтую сцюдзёную зіму былі засыпаныя снегам і дах, і дзверы, і вокны.

. Калі надыходзіў час набліжэння вясны, бабуля ўжо пачынала думаць, што ж пасадзіць першым на градзе: цыбулю, гуркі ці капусту.

Гэта практыкаванне выконвае дзве функцыі: садзейнічае замацаванню новага граматычнага матэрыялу і служыць сродкам трываласці пунктуацыйных уменняў. Састаўленне сказаў па дадзеным схемам - практыкаванне, якое, як і запіс сказаў у выглядзе схем, мае вялікае значэнне для развіцця абстрактнага мыслення вучняў [2, с.134].

На ўроках беларускай мовы пры вывучэнні тэмы Абагульняльныя словы пры аднародных членах сказа настаўнік можа прапанаваць вучням практыкаванні на састаўленне схем дадзеных сказаў:

Спішыце, расстаўце, дзе трэба знакі прыпынку і растлумачце іх. Пабудуйце схемы сказаў.

. У багатае і дажджом і сонцам лета грыбы ідуць усюды па бары па бярэзніку па верасе. ( І. Навуменка). 2. Пайсці ў грыбы ці ў тую ж рыбу або паехаць на сялібу ці ў млын малоць на хлеб збажыну ўсё гэта вабіла хлапчыну. (Я. Колас). 3. Нельга даць у крыўду нічога жывога ні чалавека ні ластаўкі ні вішнёвага дрэва. (М. Лужанін) [1, с.184].

Выканаць яго магчыма наступным чынам:

. У багатае і дажджом, і сонцам лета грыбы ідуць усюды: па бары, па бярэзніку, па верасе. ( І. Навуменка). [©: O, O, O].

. Пайсці ў грыбы,ці ў тую ж рыбу, або паехаць на сялібу, ці ў млын малоць на хлеб збажыну - ўсё гэта вабіла хлапчыну. (Я. Колас). [O, ці O, або O, ці O - ©].

. Нельга даць у крыўду нічога жывога: ні чалавека, ні ластаўкі, ні вішнёвага дрэва. (М. Лужанін).

[©: ні O, ні O, ні O].

У адрозненні ад іншых відаў практыкаванняў (напрыклад, тыпу Спішы і расстаў знакі прыпынку) работа з графічнымі схемамі дапамагае правесці больш актыўны аналіз структуры сказа, зрабіць яго мэтанакіраваным і, што вельмі важна, больш абстрактным і ў той жа час наглядным. Гэты від работы найбольш поўна адпавядае спецыфіцы вывучаемага матэрыялу і, даючы магчымасць трэніраваць вучняў у суаднясенні структурных схем і пунктуацыйных абагульненняў, садзейнічае фарміраванню пунктуацыйных навыкаў. Графічныя схемы выкарыстоўваюцца пры тлумачэнні новага матэрыялу, яго замацаванні, абагульненні і сістэматызацыі, а таксама пры праверцы ведаў па пунктуацыі.

Да тыпу графічных практыкаванняў па пунктуацыі можна аднесці і практыкаванні з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў.

Пры навучанні пунктуацыі ўсё большае распаўсюджанне атрымлівае работа з электрафіцыраванымі нагляднымі сродкамі, выкарыстанне разнастайных дыяпраектараў, эпідыяскопа і інш.

Практыкаванні з выкарыстаннем эпідыяскопа ўяўляюць сабой адзін з відаў самастойнай пісьмовай работы па заданню настаўніка. На экране прапаноўваецца заданне: спішыце тэкст, расстаўляючы знакі прыпынку. Растлумачце пастаноўку гэтых знакаў прыпынку.

Вучні спісваюць тэкст, расстаўляючы знакі прыпынку, а затым, калі эпідыяскоп выключаецца, вусна тлумачаць пастаноўку знакаў прыпынку.

Іншы раз праверка выканання работы праводзіцца самімі вучнямі; з гэтай мэтай па заканчэнню самастойнай работы тэкст зноў экранізуецца, але ўжо з расстаўленымі ў ім знакамі прыпынку[ 2, с.135].

Такім чынам, графічныя практыкаванні садзейнічаюць замацаванню новага граматычнага матэрыялу і служыць сродкам трываласці пунктуацыйных уменняў.

4.4 Інтанацыйна-сэнсавыя практыкаванні

Фарміраванне ў вучняў пунктуацыйных навыкаў павінна быць у кожным выпадку звязана з назіраннем над інтанацыяй. Адсюль вынікае важнае патрабаванне, якое абавязвае настаўніка заўсёды ўстанаўліваць суадносіны паміж інтанацыяй і пунктуацыяй. Праца над інтанаваннем павінна прывучаць школьнікаў чытаць і слухаць знакі прыпынку. І таму ў школьным падручніку такім практыкаванням удзяляецца вялікая ўвага. Напрыклад, пры разглядзе тэмы Тыпы сказаў паводле выказвання прапануюцца такія заданні:

Прачытайце сказы з павышэннем голасу на выдзеленых словах. Якую ролю адыгрывае інтанацыя ў выказваннях?

Маленькі хлопчык заблудзіўся ў лесе. Маленькі хлопчык заблудзіўся ў лесе? Маленькі хлопчык заблудзіўся ў лесе! Маленькі хлопчык заблудзіўся ў лесе?

Кот выскачыў праз акно ў двор? Кот выскачыў праз акно ў двор? Кот выскачыў праз акно ў двор? Кот выскачыў праз акно ў двор?

Алесь пераехаў у горад на вучобу? Алесь пераехаў у горад на вучобу? Алесь пераехаў у горад на вучобу? Алесь пераехаў у горад на вучобу? [1, с.52].

Выкананне:

Інтанацыя ў выказваннях выконвае важную ролю. На тое слова, якое мы вымаўляем з павышанай інтанацыяй, мы засяроджваем найбольшую ўвагу і надаём яму большае значэнне, чым астатнім словам у сказе. Усе вышэйпералічаныя сказы гучаць па-рознаму, таму што выдзеленае слова надае сказу свой сэнс.

Ці яшчэ такога тыпу практыкаванне:

Прачытайце сказы ўслых. Параўнайце іх інтанацыю.

. Гутаркоўцы пагаварылі пра гумар і сатыру твора маладых паэтаў. 2. Гутаркоўцы, пагаварылі пра гумар і сатыру твора маладых паэтаў! 3. Алесь Жывень запісаўся ў гурток Роднае слова. 4. Алесь Жывень, запісаўся ў гурток Роднае слова!

Паназірайце за інтанацыяй зваротка: асобае павышэнне голасу на слове-зваротку, паўза пасля яго. Якія сказы адпавядаюць першай схеме, якія - другой?

Якой часцінай мовы і ў якой форме выражаецца зваротак? Дзейнік? Як іх адрозніваць? [1, с.204].

Першай схеме адпавядаюць 1 і 3 сказы, а другой- 2,4 сказы. Зваротак у сказах выражаны назоўнікам, і дзейнік таксама. Але яны адрозніваюцца тым, што звароткі могуць ужывацца не толькі ў сказе, але і самастойна.

Уменне ў вуснай мове перадаваць самыя розныя адценні выказвання, якія ў пісьмовай мове перадаюцца з дапамогай пунктуацыі,- значыць зразумець сутнасць і пунктуацыі, і інтанацыі. Неабходна патрабаваць выразнага чытання любога сказа, які даецца настаўнікам для аналізу ці прыводзіцца вучнямі. Вялікае значэнне ў сувязі з гэтым маюць практыкаванні на выразнае чытанне, якія ўскладняюцца заданнем растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку і паказаць, чым адрозніваюцца дадзеныя сказы. Е. А. Барынава прапануе наступнага тыпу сказы для такога тыпу задання:

. Ён падышоў моўчкі, палажыў на стол скрутак і хутка выйшаў з пакою.

Ён падышоў, моўчкі палажыў на стол скрутак і хутка выйшаў з пакою.

. Артыкул можа быць выдадзены.

Артыкул, можа быць, выдадзены.

. Гэта- інтэрнат для рабочых.

Гэта інтэрнат-для рабочых [4, с. 134].

Такім чынам, інтанацыйна-сэнсавыя практыкаванні пры вывучэнні пытанняў пунктуацыі ў 8 класе адыгрываюць значную ролю ў школьным навучанні таму, што вучні, у якіх навыкі інтанавання і выразнага чытання высока развіты, выкарыстоўваюць у пісьмовай мове больш сказаў, разнастайных па мэце выказвання, сказаў са звароткам, аднароднымі членамі, простай мовай, чым дзеці, якія не могуць перадаць у вуснай мове эмацыянальную насычанасць мастацкага тэксту. Калі школьнікі навучацца выразна чытаць тэксты, то яны змогуць правільна перадаваць свае думкі і пачуцці не толькі ў вусным маўленні, але і на пісьме.

4.5 Пунктуацыйны разбор

Адным са структурных элементаў пунктуацыйнага ўмення зяўляюцца матывацыя выкарыстання знака прыпынку ў сказе ці тэксце. Сфарміраванасць дадзенага ўмення забяспечвае авалодванне дзецьмі ўменнем выдзяляць знакамі прыпынку пунктуацыйна-сэнсавыя адрэзкі.

Баранаў М. Т. зазначае, што ў працэсе абгрунтавання выбару месца і самога знака прыпынку ход разважання можа быць двухбаковым: ад знака прыпынку да выдзеленага ім пунктуацыйна-сэнсавага адрэзка і ад пунктуацыйна-сэнсавага адрэзка да знака прыпынку. Практыкаванне, якое фарміруе дадзенае ўменне, называецца пунктуацыйным разборам.

Перш за ўсё неабходна паклапаціцца аб развіцці пунктуацыйнай пільнасці, а таксама пра авалоданне пунктуацыйным разборам. На гэтым фоне эфектыўней фарміруецца ўменне выдзяляць знакамі прыпынку ў сказах і ў тэксце пунктуацыйна- сэнсавыя адрэзкі[3,с. 213].

Пунктуацыйны разбор выкарыстоўваецца як самастойны від разбору або ўваходзіць як састаўная частка ў сінтаксічны разбор.

Паколькі пунктуацыя вывучаецца ў школе ў цеснай сувязі з сінтаксісам і на базе яго, пунктуацыйны разбор будзе мець поспех толькі ў тым выпадку, калі вучні авалодаюць асноўнымі навыкамі сінтаксічнага разбору, г. зн. будуць умець выдзяляць або раздзяляць тэкст і адпаведна афармляць межы члянення знакамі прыпынку.

Па форме правядзення пунктуацыйны разбор бывае вусны і пісьмовы, па абёму - поўны і частковы (выбарачны), па мэце правядзення - кантрольны і навучальны. Пры поўным разборы тлумачацца ўсе знакі прыпынку ў тэксце. Пры частковым - выбіраюцца толькі тыя выпадкі пастаноўкі знакаў прыпынку, якія адпавядаюць адабраным для работы правілам.

Пунктуацыйны разбор праводзіцца па тэксту са знакамі прыпынку і без іх. У першым выпадку вучні павінны толькі растлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку, якія ўжо ёсць у тэксце. У другім - яны самі чляняць тэкст, ставяць знакі прыпынку і тлумачаць іх пастаноўку. Пры гэтым паслядоўнасць выканання заданняў можа быць рознай: 1) спачатку даецца тлумачэнне (звычайна вуснае), а затым ставяцца знакі прыпынку; 2) ставяцца знакі прыпынку, а затым даецца іх тлумачэнне (вуснае ці пісьмовае).

Методыка правядзення пунктуацыйнага разбору ажыццяўляецца па наступнай схеме:

. Абазначыць парадкавымі нумарамі (у дужках) знакі прыпынку, пры гэтым каля выдзяляльнага (парнага) знака ставіцца адна і тая ж лічба.

. Растлумачыць знакі прыпынку, даць іх характарыстыку паводле ўжывання (адзіночны, паўтаральны, парны).

В. А. Ляшчынская лічыць, што ад гэтай традыцыі неабходна адмовіцца, таму што такая схема парушае асновы пунктуацыі - сказ як асноўная сінтаксічная адзінка з інтанацыйнай і сэнсавай закончанасцю не вылучаецца, граматычная будова сказа не ўлічваецца[13, с. 31].

У выніку падзелу знакаў прыпынку на два ўзроўні - знакі прыпынку вышэйшага (у канцы сказа, паміж часткамі складанага сказа) і ніжэйшага (у межах простага сказа) узроўняў - змяняецца парадак правядзення пунктуацыйнага разбору: выдзяленне знакаў прыпынку ідзе не папарадку іх расстаноўкі ў сказе, а паводле ступені іх значнасці ў сказе, калі спачатку вылучаюцца і аргументуюцца знакі прыпынку вышэйшага ўзроўню, а потым знакі прыпынку ніжэйшага ўзроўню.Таму В. А. Ляшчынская прапануе правядзенне пунктуацыйнага разбору па наступнай схеме:

) вызначаецца тып сказа паводле мэты паведамлення - апавядальны, пытальны, пабуджальны ці клічны, а ў адпаведнасці з гэтым ставіцца знак ў канцы сказа;

) вызначаецца граматычная аснова (асновы) і тып сказа - просты ці складаны;

) у складаным сказе вызначаюцца межы простых сказаў, віды сувязі і сэнсавыя адносіны паміж імі, а ў выніку гэтага ставяцца знакі прыпынку паміж часткамі складанага сказа;

) вызначаецца структура простага сказа, яго сінтаксічнае чляненне і адпаведна гэтаму пастаноўка знакаў прыпынку.

Напрыклад, настаўнік можа прапанаваць вучням такі сказ:

Кожны з нас прыпасае Радзімы куток, каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны: дым над хатай, снапамі прыціснуты ток, матчын спеў і гароды, прапахлыя кмінам. (М. Танк)

Пунктуацыйны разбор гэтага сказа можна зрабіць наступным чынам:

Сказ апавядальны, таму ў канцы сказа ставіцца кропка; сказ складаны, таму што ў ім дзве граматычныя асновы, складаназалежны, таму што другая частка злучана падпарадкавальным злучнікам каб і залежыць ад першай, зяўляецца даданай часткай акалічнасці мэты (да яе ставіцца пытанне для чаго? з якой мэтай?), таму паміж часткамі ставім коску; першая простая частка не мае адасобленых і аднародных членаў сказа, таму ў ёй няма знакаў прыпынку; другая простая частка ўключае 1) аднародныя члены сказа (дым, ток,спеў і гарады) з абагульняльным словам (успаміны) перад імі, таму аднародныя члены раздзяляюцца коскамі, а пасля абагульняльнага слова ставіцца двукропе; 2) дзеепрыметныя звароты (снапамі прыціснуты і прапахлыя кмінам), з якіх першы не адасабляецца, таму што стаіць перад азначальным словам ток- назоўнікам, а другі адасабляецца, таму што стаіць пасля азначальнага слова гарады. Зразумела, што дадаткова праводзіцца разбор па членах кожнай простай часткі. Як відаць, пунктуацыйны разбор ідзе ў спалучэнні з сінтаксічным разборам сказа[13, с. 31].

ЗАКЛЮЧЭННЕ

У ходзе працы над дыпломнай работай мажам зрабіць наступныя вывады:

валоданне пунктуацыйнай пісьменнасцю мае вялікае агульнакультурнае значэнне, з'яўляецца паказчыкам узроўня маўленчага развіцця чалавека, бо ўменне пішучым расстаўляць знакі прыпынку ў сваіх тэкстах сведчыць пра ўсвядомленасць іх адукаванасці. Школа заклікана навучыць дзяцей вольнаму карыстанню знакамі прыпынку ў сваіх пісьмовых выказваннях; Для гэтага настаўнік беларускай мовы павінен валодаць методыкай навучання пунктуацыйным уменням.

усе знакі прыпынку адыгрываюць значную ролю ў фарміраванні пунктуацыйных уменняў. Менавіта знакі прыпынку паказваюць нам, з якой інтанацыяй неабходна чытаць пэўны сказ;

пастаноўка знакаў прыпынку залежыць ад структуры простага сказа. Менавіта ў залежнасці ад таго, як сказ аформлены сінтаксічна, мы ставім той ці іншы пунктуацыйны знак. Для таго, каб выявіць сутнасць сувязі пунктуацыі з сінтаксісам, неабходна звяртаць увагу на пунктуацыйнае правіла. Наяўнасць пунктуацыйных знакаў у сказе абумоўлена найперш за ўсё будовай таго ці іншага сказа, яго сінтаксісам. Можна зрабіць вывад, што неабходнасць пастаноўкі знакаў прыпынку залежыць ад граматычных асаблівасцей сказа;

папярэджанне пунктуацыйных памылак адыгрывае важнае значэнне ў адукацыйным працэсе. Менавіта з дапамогай паўтарэння правіл па пастаноўцы знакаў прыпынку ў вучняў выпрацоўваецца навык пунктуацыйнай пісьменнасці. І таму з упэўненасцю можна сказаць, што сістэматычнае папярэджанне пунктуацыйных памылак, пастаянная работа над імі дапамогуць павысіць адукацыйны ўзровень вучняў;

Пры навучанні пунктуацыі выкарыстоўваюцца разнастайныя практыкаванні, якія накіраваны на развіццё ў школьнікаў слыху, умення чляніць тэкст на часткі. Неабходная ўмова разумення правіл па пастаноўцы знакаў прыпынку- уменне супастаўляць інтанацыю і пунктуацыю. Да ўсяго неабходна выконваць рознага тыпу практыкаванні: тлумачэнне сэнсавай ролі знакаў прыпынку, спісванне, выразнае чытанне тэксту з пастаўленымі знакамі прыпынку і іншыя.

Выпрацоўка ў вучняў пунктуацыйных уменняў і навыкаў адыгрывае вялікую ролю ў сістэме школьнага навучання. З дапамогай ведаў па пунктуацыі яны змогуць дакладна і правільна перадаваць свае думкі на пісьме, разумець маўленне іншых людзей, выразна чытаць.

Пунктуацыйныя ўменні і навыкі адыгрываюць у нашым жыцці значную ролю, неабходна ведаць пунктуацыю. І для таго, каб дасягнуць высокага ўзроўню ў гэтым накірунку, неабходна прымянаць свае веды на практыцы. Таму настаўнікі беларускай мовы прапануюць вучням розныя практыкаванні па пунктуацыі, якія найбольш эфектыўна садзейнічаюць засваенню правіл.

Пунктуацыйная пісьменнасць школьнікаў залежыць ад сфарміраванасці ў іх пунктуацыйных уменняў.

Кожнае з пунктуацыйных практыкаванняў мае важнае значэнне пры навучанні пунктуацыі:

вусныя практыкаванні садзейнічаюць развіццю ў школьнікаў выразнага маўлення, слыху, уважлівасці да чытача. Да гэтага тыпу практыкаванняў адносяцца такія, як чытанне, аналіз сказаў, прагаворванне прымянення правіла ці ўзору тлумачэння, праслухоўванне грамзапісаў, пераклад, канструяванне сказаў па схемах ці па апорных словах;

займальныя практыкаванні на ўроках беларускай мовы садзейнічаюць выхаванню ў вучняў цікавасці да роднай мовы;

састаўленне вучнямі сказаў па схемах як адзін з відаў графічных практыкаванняў выконвае дзве функцыі: садзейнічае замацаванню новага граматычнага матэрыялу і служыць сродкам трываласці пунктуацыйных уменняў;

графічныя практыкаванні садзейнічаюць замацаванню новага граматычнага матэрыялу і служаць сродкам трываласці пунктуацыйных уменняў;

інтанацыйна-сэнсавыя практыкаванні адыгрываюць значную ролю ў школьным навучанні таму, што вучні, у якіх навыкі інтанавання і выразнага чытання высока развіты, выкарыстоўваюць у пісьмовай мове больш сказаў, разнастайных па мэце выказвання, сказаў са звароткам, аднароднымі членамі, простай мовай, чым дзеці, якія не могуць перадаць у вуснай мове эмацыянальную насычанасць мастацкага тэксту. Калі школьнікі навучацца выразна чытаць тэксты, то яны змогуць правільна перадаваць свае думкі і пачуцці не толькі ў вусным маўленні, але і на пісьме;

пунктуацыйны разбор садзейнічае выяўленню ў вучняў такога ўмення, як матывацыя выкарыстання знака прыпынку ў сказе ці тэксце. Сфарміраванасць дадзенага ўмення забяспечвае авалодваннем дзецьмі ўменнем выдзяляць знакамі прыпынку пунктуацыйна-сэнсавыя адрэзкі.

З усяго вышэйсказанага мы можам зрабіць вывад, што пры навучанні пунктуацыі школьнікаў існуе значная колькасць розных практыкаванняў. З дапамогай іх вучні могуць праверыць набытыя веды на практыцы. На нашу думку, гэтыя практыкаванні садзейнічаюць развіццю ў школьнікаў пунктуацыйных уменняў і навыкаў.

СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

1.Антанюк Л.А. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (базавы і павышаны ўзроўні) [Тэкст]/ Л.А. Антанюк [і інш.].- 2-е выд. - Мн.: НІА, 2005.- 328 с.

.Алгазина Н.Н. Предупреждение ошибок в построении словосочетаний и предложений / Н.Н. Алгазина; под ред. В.А. Добромыслова. - М.: Изд-во АПН РСФСР, 1962. - 120 с.

.Бадзевіч З.І. Беларуская мова: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.І. Бадзевіч, І.М. Саматыя. - Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009. - 272 с.

.Баринова Е.А. Методика русского языка. Учебное пособие для студентов фак. рус. яз. и литературы пед. институтов / Е.А. Баринова, Л.Ф. Боженкова, В.И. Лебедев.- М.: Просвещение, 1974.- 368 с.

.Беларуская мова. У 2 ч.: Ч 2./ Падруч. для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў / Я.М. Адамовіч, Н.І. Бурак, Л.М. Грыгорева і інш.; пад агул. рэд. Л.М. Грыгоревай.- 2-е выд., перапрац. і дап. - Мн.: Выш.шк., 1998. - 222 с.

.Блинов Г.И. К характеристике пунктуационных ошибок // Оценка знаний, умений и навыков учащихся по русскому языку (Сборник статей из опыта работы): Пособие для учителя. - М.: Просвещение, 1986. - С.62-68.

.Варановіч З.Б. Методыка выкладання беларускай мовы: Вучэб. дапамож. 2-е выд., выпр. і дап./З.Б. Варановіч. -Мн.: Універсітэцкае, 1995. -248 с.

.Валгина Н.С. Русская пунктуация: принципы и назначение: пособие для учителей / Н.С. Валгина. - М., 1979. - 125 с.

.Выкладанне беларускай мовы ў школе [Тэкст]/ М.Г. Яленскі, Л.С. Васюковіч, І.М. Саматыя і інш.-Мн.: Нар. асвета, 1994-239 с.

.Гапоненка І. Беларуская пунктуацыя / І. Гапоненка // Роднае слова. - 2004. - № 3. - С. 70 - 72.

.Емельянчык М. Папярэджванне арфаграфічных і пунктуацыйных памылак (З вопыту) /М. Емельянчык // Роднае слова. - 1991. - № 7 - 8. - С. 40 - 42.

.Каляда А.А. Гукавое выражэнне знакаў прыпынку / А.А. Каляда // Каляда А.А. Выразнае чытанне: 4-7 кл. - Мн.: Народная асвета, 1982. - 160 с.

.Красней В.П. Беларуская мова ў табліцах і схемах: для школьнікаў/ В.П. Красней. - 2-е выд., перапрац. - Мінск: Аверсэв, - 2010. - 175 с.

.Клюсаў Г.Н. Сучасная беларуская пунктуацыя / Г.Н. Клюсаў, А.Л. Юрэвіч. - Мн.: Вышэйшая школа, 1966. - 248 с.

.Лаўрэль Я.М. Вывучэнне сінтаксісу тэксту / Я.М. Лаўрэль //Выкладанне беларускай мовы і літаратуры. - Мн.: Народная асвета, 1983. - С.65 - 83.

.Ломизов А.Ф. Выразительное чтение при изучении синтаксиса и пунктуации: Пособие для учителя. - 2-е изд., перераб. - М.: Просвещение, 1986. - 96 с.

.Ляшчынская В.А. Асаблівасці навучання пунктуацыі / В.А. Ляшчынская // Роднае слова. -2006, № 4.- С. 29- 31.

.Ляшчынская В.А. Методыка выкладання беларускай мовы: вучэб. дапаможнік/ В.А. Ляшчынская, З.У. Шведава.-Мн.: РІВШ, 2007. -252 с.

.Методыка выкладання беларускай мовы / М.Г. Яленскі і інш.- Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2007.- 448 с.

.Методика преподавания русского языка в школе [Текст]/ М.Т. Баранов, Т.А. Ладыженская, М.Р. Львов; под ред. М.Т. Баранова.- М. 2000. - 368 с.

.Праграма для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання.- Мн.: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі.-2009.

.Протчанка В.У. Аб адным метадзе аналізу словазлучэнняў і сказаў / В.У. Протчанка // Народная асвета. - 1980. - № 10. - С. 43 - 47; № 11. - С. 40 - 43.

.Протчанка В.У. Сінтаксічны аналіз простага сказа / В.У. Протчанка // Народная асвета. - 1981. - № 1. - С. 44 - 49.

.Селезнева Л.Б. Разделительные знаки препинания в простом и сложном предложении/ Л.Б. Селезнева //Русский язык. - 2008. - №4. - С.41.

.Селезнева Л.Б. Обучающие тесты по орфографии и пунктуации русского языка/ Л.Б. Селезнева //Русский язык. - 2009. - №4. - С.65 - 67.

.Сіўковіч В.М. Беларуская мова ў пытаннях і адказах: дапаможнік для вучняў старэйшых класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання [Тэкст]/ В.М. Сіўковіч.- Мн.: УніверсалПрэс, 2005.- 592 с.

.Текучев А.В. Методика русского языка в средней школе / А.В. Текучев. - Изд. 3-е. - М.: Просвещение, 1980.

.Хмялеўская А.У. Тэматычны кантроль па беларускай мове. 8-ы кл. [Тэкст]/ дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання з 11-гадовым тэрмінам навучання/ А.У. Хмялеўская.- Мн.: Сэр-Віт, 2005.- 128 с.

.Цэнтралізаванае тэсціраванне. Беларуская мова: зборнік тэстаў [Тэкст] / Рэсп. ін-т кантролю ведаў М-ва адукацыі Рэсп. Беларусь. - Мн.: Аверсэв, 2006.- 92 с.

Похожие работы на - Законы і правілы пунктуацыі і сінтаксісу

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!