Роля беларускага народа ў перамозе над фашызмам

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    История
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    29,3 Кб
  • Опубликовано:
    2014-01-30
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Роля беларускага народа ў перамозе над фашызмам

Змест

Уводзіны

1. Пачатак партызанскага руху

2. Развіцце массавага партызанскага руху. Удасканальванне арганізацыі і кіравання партызанскімі сіламі

3. Баявая і дыверсійная дзейнасць партызан і падпольшчыкаў

4. Дапамога і агітацыйная-прапагандысцкая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў

5. Дзейнасць падполля ў гарадах і іншых населённых пунктах

6. Зрыў карных аперацый ворага

7. Разгром варожых гарнізонаў

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

гадоў прайшло з дня заканчэння Вялiкай Айчыннай вайны. Але i да гэтага часу пякучым болем адзываецца найцяжэйшая з войнаў у сэрцы кожнага чалавека. Мы не павiнны забываць пра жахi вайны, смерць i пакуты мiльенаў людзей. Помнiць аб вайне, гераiзме i мужнасцi тых, хто змагауся з ворагам i выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзiму - гэта значыць, змагацца за мiр. Гэта абавязак усiх, хто жыве на зямлi.

Нас заўсёды цікавіла тэма мужнасці, патрыятызму і стойкасці нашага раднага народа, які ў сваёй большасці не парымярыўся з агрэсарамі, аказаўшы супраціўленне заваёўнікам. Нават нягледзячы на жорсткасць акупацыйнага рэжыму, патрыятычны рух супраць германскіх захопнікаў пашырыўся, прымаў больш эфектыўныя арганізаваныя формы і выкарыстоўваў разнастайныя метады барацьбы.

Шлях да Перамогі быў доўгім і цяжкім. Цікавасць да падзей тых гадоў, да асмыслення наступстваў і ўрокаў вайны не слабее, яна тлумачыцца і той роляю, якую адыграла вайна ў жыцці нашага народа.

Вайна аказалася галоўнай справай старэйшага пакалення, яна склала цэлую эпоху ў гісторыі беларускага народа, як і ўсіх народаў былога СССР, увабраўшы ў сябе лёс мільёнаў людзей, гора, пакуты, ахвяры. Але было і іншае: вайна распраміла людзей, вынесла на паверхню лепшыя іх якасці, усё добрае, узнёслае, што хавалася ў душах, самаадданы патрыятызм, з'яднанасць і дружбу братніх народаў. Такога чыстага парыву любові да сваёй Айчыны, такога ахвярнага напалу і гатоўнасці аддаць жыццё за яе больш не было ніколі.

Галоўнай крыніцай пры напісанні дадзенага рэферата зяўляецца Рэспубліканскаяя кніга пад рэдакцыяй Пашкова, ён разглядае непасрэдна пастаўленыя пытанні вельмі дакладна і сістэматызавана. Таксама цікавасць уяўляе матэрыял Беларускага гістарычнага часопіса, які вельмі мне дапамог пры намісанні майго рэферату. Астатнія інфармацыйныя крыніцы дазволілі мне ўдакладніць і пашырыць атрыманыя звесткі.

Такім чынам, у сваёй рабоце я спачатку звяртаюся да разгляду такіх пытанняў як станаўленне і развіццё партызанскага руху і падпольнай барацьбы, а потым падрабязна разглядаю іх склад і сутнасць.

1. Пачатак партызанскага руху

Вялікая Айчынная вайна была ўсенароднай. Ужо за першыя 8 дзён у Савецкія Узброеныя Сілы ўлілося больш за 5 млн чалавек. Толькі за чэрвень - жнівень 1941 г. больш за паўмільёна мужчын Беларусі, здольных насіць зброю, уступілі ў шэрагі Чырвонай Арміі. Усяго на франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 1 млн 300 тыс. беларусаў і ўраджэнцаў рэспублікі. [7.с. 251 ]

Паўстае пытанне аб тым,як абараняць Радзіму тым,хто не быў прызваны ў армію.Адказ на гэта пытанне дала праграма разгортвання барацьбы ў тыле ворага,якая была распрацавана ў шэрагу дакументаў ЦК ВКП(б) і Савецкага ўрада. Ў дырэктыве СНК СССР,ЦК ВКП(б) ад 29 чэрвеня 1941г.[2.с. 9] ўтрымліваліся канкрэтныя ўказанні па арганізацыі падпольнай і партызанскай барацьбы на захопленых ворагам тэрыторыях. Асноўныя палажэнні дырэктывы канкрэтызавалі і дапаўняліся ў пастановах партыйных органаў, у адпаведных загадах Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І.В.Сталіна.

У цяжкіх умовах хуткага прасоўвання нямецкіх войскаў у глыб краіны былі ажыццёўлены заходы па рзгортванні народнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі. 18 ліпеня 1941 г. ЦК ВКП(б) прыняу пастанову Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войскаў, у якой падкрэслівалася неабходнасць стварэння невыносных умоў для ворага, ставілі задачы барацьбы ў яго тыле.

Гэта былі толькі агульныя ўказанні, але патрэбна была канкрэтная праграма работы.

чэрвеня 1941 г. [1.с. 28] ЦК КП(б)Б прыняў і разаслаў у вобласці і раёны дырэктыву №1 аб падрыхтоўцы да пераходу на падпольную работу партыйных арганізацый раёнаў,якія знаходзіліся пад пагрозай фашысцкай акупацыі. У дырэктыве падкрэслівалася неабходнасць заўчасна ствараць падпольныя партыйныя органы для арганізацыі барацьбы з акупантамі, для кіраўніцтва падпольным і партызанскім рухам, у абласцях і раёнах рэспублікі пачалося стварэнне партыйных троек.

У дырэктыве ЦК КП(б)Б №2 ад ліпеня 1941 г. [1.с. 28] Аб разгортванні партызанскай вайны у тыле врага яшчэ раз указвалася,што ўсе камуністы і камсамольцы, якія здольны насіць зброю,заставаліся на занятай ворагам тэрыторыі для падняцця народа на барацьбу.На працягу чэрвеня-жніўня ЦК КП(б)Б падабраў,праінстуктаваў і накіраваў на акупіраваную тэрыторыю рэспублікі сотні арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху.

Не ўсе партыйныя падпольныя органы і арганізацыі з ліку створаных у ліпені-жніўні 1941 г. [1.с. 28] змаглі разгарнуць сваю дзейнасць. У выніку хуткага прасоўвання варожых войск частка з іх не паспела замацавацца на сваёй тэрыторыі і адышла з часцямі Чырвонай Арміі. Шмат пакінутых у тыле ворага не мелі вопыту, ведаў,спецыфікі дзейнасці на акупіраванай тэрыторыі і ужо ў першыя тыдні панеслі цяжкія страты. Амаль у кожным раёне былі арыштаваны і расстраляны дзесяткі камуністаў.

Вялікія страты ўжо ў першых баях з акупантамі панеслі і партызанскія атрады. У кастрычніку-снежні 1941 г. [1.с. 28] становішча партызан і падпольных арганізацый ускладнілася. Яны аказаліся непадрыхтаванымі да дзеянняў ва ўмовах зімы, якая ў 1941 г. выдалася ранняй і суровай. Вазніклі вялікія цяжкасці з адзеннем і абуткам,харчаваннем. Адмоўна адбілася і адсутнасць сувязі з цэнтрам. Многія партызанскія атрады, створаныя летам, панеслі вялікія страты і распаліся,партызаны разышліся па населёных пунктах з тым,каб захаваць асабовы састаў, умацаваць і пашырыць сувязь з насельніцтвам, падабраць людзей для стварэння новых атрадаў і з наступленнем вясны зноў разгарнуць актыўную ўзброеную барацьбу з акупантамі.

Да канца 1941 г. завяршыўся найбольш складаны і цяжкі этап у гісторыі партызанскага руху і падполля ў Беларусі.У гэта выключна цяжкі перыяд цаной вялікіх ахвяр быў набыты каштоўны вопыт дзейнасці ва ўмовах жорсткага акупацыйнага рэжыму. Гэты вопыт быў сабраны і дэталёва вывучаны, што дало магчымасць знайсці найбольш эфектыўныя шляхі пашырэння і умацавання партызанскага руху і падполлю ў 1942 г.

Нягледзячы на тое, што з-за адсутнасці ўстойлівай сувязі прысяга не стала ў пачатку вайны здабыткам усіх першых партызан, у тых атрадах і групах, куды яна трапляла, роля яе ва ўмацаванні радоў патрыётаў, у выхаванні іх дысцыплінаванымі, стоікімі і мужнымі байцамі была выключна вялікай.

ЦК і абкомы КП(б) вялікую ўвагу ўдзялялі падрыхтоўцы кіруючых кадраў, асабовага складу атрадаў і груп, якія накіроўваліся ў тыл ворага. На працягу лета 1941 г. ў партызанскай школе Аператыўна-вучэбнага цэнтра Заходняга фронту прайшлі падрыхтоўку амаль 1,5 тыс.чалавек, большая частка якіх у складзе атрадаў і груп была адразу ж перанапраўлена за лінію фронту ў акупіраваныя раёны Беларусі.

Камандаванне Чырвонай Арміі аказвала значную дапамогу ў падрыхтоўцы кадраў для барацьбы ў тыле ворага, іх узбраенні і адпрацоўцы за лінію фронту,у правядзенні палітычнай работы сярод партызан і насельніцтва акупіраваных раёнаў.

У адпаведнасці з указаннем ЦК ВКП(б) і наркома абароны СССР пры Галоўным палітычным упраўленні Чырвонай Арміі і палітупраўленнях франтоў былі створаны аддзелы, а пры палітаддзелах армій - адзяленні для партыйна -палітычнага кіраўніцтва партызанскім рухам і арганізыцыі работы сярод насельніцтва на акупіраванай ворагам тэрыторыі. У Беларусі гэтую работу праводзілі 8-ы аддзел і падпарадкованыя яму аддзяленні пры палітупраўленні Заходняга фронту і палітаддзелах, што ўваходзілі ў склад арміі. Яны існавалі да мая 1942 г. [1.с. 29], потым іх функцыі перайшлі да штабаў партазанскага руху.

Адзін з першых партызанскіх атрадаў у Беларусі быў арганізаваны на пяты дзень вайны па рашэнні Пінскага абкома КПБ(б)Б з партыйна - савецкіх і камсамольскіх работнікаў горада Пінска. Ініцыятарам яго стварэння быў загадчык фінансавага сектара абкома, у мінулых удзельнік партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і грамадзянскай вайны ў Іспаніі В.З.Корж.

У ліпені - жніўні 1941 г. [1.с. 29] перайшлі да актыўных дзеянняў у тыле гітлераўскіх войск партызанскія атрады, якія былі арганізаваны напяяярэданні акупацыі ў Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай і Палескай абласцях.

ліпеня 1941 г. [1.с. 29] ў рабочым пасёлку Пудаць з рабочых і служачых кардоннай фабрыкі быў створаны Суражскі партызанскі атрад пад кіраўніцтвам дырэктара фабрыкі М.П.Шмырова, якога любоўна называлі ў народзе бацька Мінай.

Стойкасць, высокую арганізованнасць,баяздольнасць падавалі ў тыя дні партызаны атрада Чырвоны Кастрычнік. Сваю дзейнасць ён пачаў як знішчальны батальён, створаны ў Акцябрскім раёне сакратаром райкома партыі Ц.П.Бумажковым. З набліжэннем лініі фронту батальён перайшоў да партызанскіх метадаў барацьбы. Першым камандзірам атрада быў Ц.П.Бумажкоў, а пасля адбыцця яго ў Чырвоную Армію камандаваць атрадам стаў Ф.І.Паўлоўскі.

Усяго ў Беларусі на базе знішчальных батальёнаў і падраздзяленняў народнага апалчэння было створана да 30 партызанскіх атрадаў і груп.

У развіцці партызанскага руху ў Беларусі значную ролю адыгралі арганізатарскія групы, якія прыбывалі ў тыл праціўніка з-за лініі фронту па заданні ЦК КП(б)Б і абкомаў. Усяго ў 1941 г. было падрыхтавана і накіравана ў раёны Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай, Палескай, Пінскай, Брэсцкай, Вілейскай і Баранавіцкай абласцей 437 атрадаў,арганізатарскіх і дыверсійных груп, якія налічвалі 7,2 тысяч чалавек.

У стварэнні партызанскіх атрадаў, якія дзейнічалі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў 1941 г., актыўны ўдзел прымалі ваеннаслужачыя Чырвонай Арміі, якія па розных прычынах засталіся ў тыле ворага. Многія атрады і партызанскія групы былі арганізаваны імі самастойна ці пры падтрымцы мясцовага насельніцтва.Па няпоўных звестках, у 1941 г. ў Беларусі былі арганізаваны і дзейнічалі ў тыле ворага 99 атрадаў і амаль столькі ж партызанскіх груп.Па іншых звестках, да жніўня 1941 г. на тэрыторыі рэспублікі дзейнічаў 231 партызанскі атрад.

Нягледзячы на цяжкасці, барацьба ў тыле ворага не спынялася ні на адзін дзень, яна расла і мацнела, уцягвала ў рады актыўных байцоў з фашызмам шырокія народныя масы. У непарыўнай сувязі з развіццём партызанскага руху ішло і стварэнне падполля. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь утрымлівае звесткі пра дзейнасць у рэспубліцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны каля 600 падпольных арганізацый і груп. Сярод іх нелегальныя патрыятычныя фарміраванні ў Мінску, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Брэсце, Бабруйску, Вілейцы, Жлобіне, Лідзе, Асіповічах, Оршы, Пінску, По-лацку, у населеных пунктах Бялыніцкага, Бабруйскага, Брагінскага, Ваўкавыскага, Грэскага, Горацкага, Дзяржынскага, Даманавіцкага, Ельскага, Камянецкага,Клімавіцкага,Крычаўскага,Круглянскага,Лепельскага,Слуцкага, Асвейскага,Расонскага,Старадарожскага,Слаўгарадскага,Уздзенскага,Шклоўскага, Чачэрскага і іншых раёнаў.

ліпеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. [1.с. 30] дзейнічала Мінскае патрыятычнае падполле. Яго аснову складалі карэнныя мінчане, былыя савецкія ваеннаслужачыя, бежанцы з заходніх раёнаў Беларусі, вязні гета, са-вецкія ваеннапалонныя. Групы і арганізацыі існавалі на чыгуначным вузле, станкабудаўнічым заводзе імя Варашылава, радыёзаводзе, мэблевай фабрыцы, ТЭЦ-1 і ТЭЦ-2, хлебазаводзе «Аўтамат», піўзаводзе, пладова-агародніннай базе, у медыцынскіх установах. Мінскія падпольшчыкі адыгралі важную ролю ў стварэнні вакол горада больш 20 партызанскіх атрадаў і брыгад. Антыфашысцкі рух з кастрычніка 1941 г. ўзначальваў агульнагарадскі падпольны цэнтр, якім з'яўляўся Мінскі падпольны гарком КП(б)Б. Ён каардынаваў дзейнасць 116 падпольных груп і арганізацый, больш за 200 канспіратыўных кватэр. У горадзе з мая па верасень 1942 г. выходзіла падпольная газета «Звязда».

3 канца ліпеня 1941 г. да чэрвеня 1944 г. [1.с. 30] дзейнічала Магілёўскае падполле, якое аб'ядноўвала настаўнікаў, чыгуначнікаў, рабочых хлебазавода, фабрыкі штучнага валакна, аўтарамонтнага завода, супрацоўнікаў абласной бальніцы, былых савецкіх ваеннаслужачых, ваеннапалонных. Важная роля належала падпольнай арганізацыі «Камітэт садзейнічання Чырвонай Арміі». Магілёўскія падпольшчыкі трымалі сувязь з партызанскімі атрадамі Магілёўскага, Бялы-ніцкага, Чавускага і Шклоўскага раёнаў. Звесткі аб прапагандысцкай, баявой і разведвальнай дзейнасці Магілёўскага падполля паступалі ў Цэнтральны і Беларускі штабы партызанскага руху.

Каля 1500 чалавек, 66 падпольных груп і арганізацый уваходзілі ў склад Віцебскага антыфашысцкага падполля, якое дзейнічала з ліпеня 1941 г. да чэр-веня 1944 г. У верасні 1942 г. для ўмацавання эфектыўнасці дзейнасці антыфашысцкага супраціўлення была паслана В.З.Харужая, якая стварыла ў горадзе падпольны партыйны цэнтр. Гарадское падполле цесна ўзаемадзейнічала са спецгрупамі НКДБ, ГРУ, Генштаба Чырвонай Арміі, камандаваннем франтоў.

Гомельскае падполле (жнівень 1941- лістапад 1943) [4.с. 12] аб'ядноўвала звыш 40 падпольных арганізацый і груп, больш за 400 чалавек. У горадзе з лістапада 1941 г. да мая 1942 г. [1.с. 30] дзейнічаў аператыўны падпольны цэнтр, які каардынаваў дзейнасць падпольшчыкаў чыгуначнага вузла, паравоза-вагонарамонтнага, падшыпнікавага заводаў, лесакамбіната і іншых прамысловых аб'ектаў.

Брэсцкае антыфашысцкае падполле (жнівень 1941-ліпень 1944) [1.с. 30] складалася з былых членаў Кампартыі Заходняй Беларусі, савецкіх ваеннаслужачых і членаў іх сем'яў, рабочых і служачых мясцовых прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў. Падпольшчыкі сумесна з дыверсійнымі групамі партызанскіх атрадаў імя Чарнака, імя Чкалава і інш. здзейснілі шэраг баявых аперацый, зрывалі мерапрыемствы акупантаў.

Гродзенскае падполле (жнівень 1941 - ліпень 1944)[1.с. 31] аб'ядноўвала былых савецкіх ваеннаслужачых, рабочых прамысловых прадпрыемстваў, чыгуначнага вузла. Падпольшчыкі аказвалі дапамогу партызанскім атрадам у зборы зброі, медыкаментаў, перадавалі партызанам каштоўныя разведдадзеныя, выяўлялі варожую агентуру.

ліпеня 1941 г. да чэрвеня 1944 г. дзейнічала Бабруйскае падполле[4.с. 13], у якое ўваходзілі патрыёты горада і Бабруйскага раёна. У 29 групах налічвалася 500 чалавек. Больш за 150 падпольшчыкаў у снежні 1941 г. - студзені 1942 г. арганізавалі 752-і партызанскі атрад, які праз некаторы час быў пераўтвораны ў 1-ю Бабруйскую партызанскую брыгаду. Баявая дзейнасць падполыпчыкаў актывізавалася восенню 1943 г., калі Чырвоная Армія пачала ваенныя дзеянні па вызваленні Беларусі.

Гісторыя беларускага антыфашысцкага падполля ўключае як гераічныя, так і трагічныя старонкі. Значная частка арганізатараў першых гарадскіх пад-польных фарміраванняў загінула ў 1942-43 гг. з-за парушэнняў правіл канспірацыі. 3-за правалаў некаторыя падпольшчыкі ў пасляваенны час былі незаслужана абвінавачаны ў здрадзе і супрацоўніцтве з акупантамі. Толькі ў 1990 г. вернута добрае імя І.К.Кавалёву, сакратару Мінскага падпольнага гар-кома КП(б)Б з кастрычніка 1941 г. да кастрычніка 1942 г. - да моманту арышту фашысцкімі акупантамі[1.с.31]. Рэабілітаваны дзесяткі іншых удзельнікаў вызваленчай барацьбы.

У гады вайны на акупіраванай тэрыторыі Беларусі працавалі Баранавіцкі, Беластоцкі, Брэсцкі, Вілейскі, Гомельскі, Мінскі, Магілёўскі, Пінскі і Палескі абкомы КП(б)Б. Яны кіравалі дзейнасцю 193 міжрайкомаў і міжрайпартцэнтраў, гаркомаў і райкомаў партыі, каля 1200 пярвічных партыйных арганізацый у партызанскіх атрадах і брыгадах, 184 тэрытарыяльных арганізацый. Падполле падпарадкоўвалася ЦК КП(б)Б.

Так сама ў патрыятычнай барацьбе актыўна ўдзельнічалі камсамольска-маладзёжныя арганізацыі. Іх дзейнасцю кіраваў ЦК ЛКСМБ. Усяго на акупіраванай тэрыторыі Беларусі дзейнічала 10 абласных і 213 міжраённых, гарадскіх і раённых падпольных камітэтаў ЛКСМБ. Ім падпарадкоўваліся 2600 пярвічных арганізацый партызанскіх фарміраванняў і каля 3335 мясцовых падпольных камсамольска-маладзёжных арганізацый.

Усяго на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў складзе тэрытарыяльных падпольных арганізацый дзейнічала болыд за 70 тыс. патрыётаў.

Такім чынам у цяжкіх умовах першых тыдняў Вялікай Айчыннай вайны была разгорнута вялікая работа па арганізацыі барацьбы ў тыле ворага. Справядлівы вызваленчы характар вайны супраць нямецка-фашычцкіх захопнікаў абумовіў абектыўную непазбежнасць масавага народнага супраціўлення на акупіраванай тэрыторыі.

2. Развіцце массавага партызанскага руху. Удасканальванне арганізацыі і кіравання партызанскімі сіламі

1942 г. знаменаваўся бурным ростам партызанскага руху ў Беларусі, узмацненнем народнай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.Вялізны ўплыў на гэта аказаў разгром нямецкіх войск пад Масквой.

У красавіку 1942 г. [1.с. 32] ЦК КП(б)Б звярнуўся ў ЦК ВКП(б)Б з просьбай дазволіць адклікаць на дабраахвотных пачатках з запасных воінскіх часцей у сваё распараджэнне байцоў і камандзіраў з ліку беларусаў. ЦК ВКП(б) падтрымаў гэтую прапанову. Наркамат абароны СССР даў указанне камандаванню Маскоўскага, Уральскага і Прыволжскага ваенных акругоў падабраць і адкамандзіраваць з асабовага саставу акругоў у распараджэнне ЦК КП(б)Б беларусаў, якія ведалі рэспубліку, умовы і быт яе насельніцтва.

У адпаведнасці з пастановай ЦК КП(б)Б Аб мерах па ўзмацненню партызанскага руху і работы падпольных арганізацый у Беларусі з красавіка 1942 г. [1.с. 32] каля Мурама Горкаўскай вобласці пачалі работу спецыяльныя курсы па падрыхтоўцы кадраў для партызанскіх атрадаў і арганізатарскіх груп, якія атрымалі назву Асобага беларускага збору. У канцы мая адбыўся першы выпуск навучэнцаў. З іх сфарміравалі 12 партызанскіх атрадаў па 50 чалавек у кожным на чале з камандзірам , камісарам і начальнікам штаба. Атрады ўзброілі і зкіпіравалі з улікам умоў і характару баявых дзеянняў у тыле ворага, забяспечылі партатыўнымі радыёстанцыямі.

Акрамя атрадаў,якія маглі адразу ўключыцца ў баявую дзейнасць, Асобы беларускі збор рыхтаваў таксама арганізатараў партызанскага руху, якія накіроўваліся ў тыл ворага з мэтай абяднаць людзей і павесці іх за сабой на барацьбу,расаліць полымя партызанскай барацьбы ў сваім раёне. Яны былі забяспечаны баявой тэхнікай, рацыямі для сувязі.

Усяго на Асобым беларускім зборы за час яго функцыянавання з красавіка да кастрычніка 1942 г. [1.с. 33]прайшлі абучэнні звыш 2,6 тысяч чалавек,было сфарміравана і накіравана ў Беларусь 14 партызанскіх атрадаў і 92 арганізатарскія групы. Яны адыгралі важную ролю ў развіцці партызанскага руху ў рэспубліцы.

Акрамя Асобага беларускага збору кадры для партызанскага руху і падполля рэспублікі рыхтавалі ў спецыяльна створаных у 1942 г. школах Заходняга фронту, спецшколах №2, №3 і №4 Цэнтральнага штаба партызанскага руху. Гэтыя школы рыхтавалі спецыялістаў для ўсіх акупіраваных абласцей СССР, але іх камандны склад падбіраўся ў асноўным з ліку кіруючых работнікаў Беларусі.

Яркім паказчыкам народнага характару барацьбы насельніцтва Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала яго масавасць. У скрытыя партызанскія рэзервы на добраахвотных пачатках залічваліся ўсе жадаючыя, хто мог насіць сброю і выконваць баявыя заданні. У кожным партызанскім фарміраванні вёўся ўлік рэзервістаў. Мясцовыя жыхары былі асноўнымі памочнікамі партызан у іх дзейнасці. Да канца 1942 г. партызанскія рэзервы складалі 151 тысячу чалавек.

Грандыёзныя па маштабах и эфектыўнай па выніках была рэйкавая вайна -масавы падрыў чыгунак з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак для гітлераўскай арміі. Першы этап яе пачаўся ў час контрнаступлення савецкіх войск пад Курскам і працягваўся з 3 жніўня да сярэдзіны верасня 1943 г. У другой палове верасня-кастрычніку 1943 г., калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю Беларусі, прайшоў другі этап рэйкавай вайны пад назвай Канцэрт.[8.c. 142] У выніку двух этапаў перавозкі для групы арміі Цэнтр значна скараціліся, да таго ж праціўнік вымушаны быў павялічыць колькасць дывізій для аховы сваіх камунікацый. Трэці этап рэйкавай вайны,які праводзіўся напярэданні і ў ходзе вызвалення Беларусі, таксама меў важнае аператыўна-стратэгічнае значэнне. [3.с. 250].Але было узорвано звыщ 80% чыгуначнага палатна. [8.c. 142]

Партызаны кантралявалі многія шасэйныя і амаль усе грунтавыя дарогі. Яны сарвалі спробы акупантаў выкарыстаць для ваенных перавозак суднаходныя рэкі: паралізавалі рух параходаў і барж па Заходняй Дзвіне, Сожы, Дняпры, Прыпяці, Бярэзіне; у 1943 партызаны Пінскай і Брэсцкай абласцей вывелі са строю Дняпроўска-Бугскі канал. У ходзе другога перыяду Вялікай Айчыннай вайны партызаны Беларусі разграмілі і нанеслі адчувальныя ўдары больш як па 600 фашысцкіх гарнізонах. Да канца 1943 яны утрымлівалі і кантралявалі каля 60% [4.с. 15]акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Тут існавалі партызанскія зоны-апорныя базы ўсенароднай барацьбы, плацдармы, з якіх народныя мсціўцы наносілі ўдары па ворагу. На вызваленай і кантралюемай партызанамі тэрыторыі патрыёты стварылі больш за 20 партызанскіх зон, у тым ліку Акцябрска-Любанскую, Барысаўска-Бягомльскую, Клічаўскую, Полацка-Лепельскую, Івянецка-Набоцкую. Вялікае значэнне надавалася партызанскім рэйдам, якія праводзіліся для дэзарганізацыі тылу ворага, актывізацыі і узмацнення ўсенароднай барацьбы ў глыбінных раенах рэспублікі.

Магутны партызанскі рух на Беларусі падрываў і разладжваў тыл нямецка-фашысцкіх войск, трымаў акупантаў у страху і напружанні. Захопнікі рабілі ўсё, каб ліквідаваць партызанскі рух. Толькі ў 1943 супраць партызан і насельніцтва Беларусі яны правялі дзесяткі буйных карных аперацый. Пад відам барацьбы з партызанамі карнікі знішчалі грамадзянскае насельніцтва-старых, жанчын, дзяцей, рабавалі гарады і вескі. Партызаны бралі пад ахову населеныя пункты, ратавалі жыхароў ад знішчэння, зрывалі спробы гітлераўцаў арганізаваць масавы вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў фашысцкую Германію.

Каб абараніць насельніцтва ў час уборкі ўраджаю ,толькі ў Мінскай і Магілёўскай абласцях партызаны правялі ў жніўні 1943 [4.с. 16]каля 100 буйных баёў супраць акупантаў, прызначаных для захопу і вывазу збожжа. Вырашальную ролю ў зрыве карных аперацый ворага адыгралі баявыя дзеянні Чырвонай Арміі на фронце. Захопнікі не маглі надоўга адцягнуць для барацьбы з партызанамі войскі, які былі вельмі патрэбны на фронце. У баях з карнікамі партызаны Беларусі паказалі стойкасць і мужнасць. Высокі патрыятызм праяўлялі і мясцовыя жыхары, якія ўсёлак дапамагалі партызанам. У час адной з карных аперацый у лютым 1943[4.с. 16] гітлераўцы схапілі брацоў Івана і Міхаіла Цубаў. Міхаіл адмовіўся паказаць карнікам дарогу да партызан і быў растраляны. Тады Іван завёў карны атрад у балота, адкуль яны не змаглі выйсці. Гітлераўцы забілі патрыёта.

У радах партызан Беларусі знаходзілася каля 4 тысяч зарубежных антыфашыстаў, у тым ліку 3 тысячы палякаў, 400 славакаў і чэхаў, 235 югаславаў, 70 венграў, 60 французаў, 31 бельгіец, 24 аўстрыйцы, 16 галандцаў, каля 100 немцаў, прадстаўнікі многіх іншых еўрапейскіх народаў[4.с. 16]. Сыны і дочкі беларускага народа былі ў радах партызан братніх рэспублік, актыўна ўдзейнічалі ў руху Супраціўленне народаў Францыі, Італіі, Грэцыі і іншых еўрапейскіх краін. Інтэрнацыянальная сутнасць партызанскага руху ярка праявілася ў цесным баявым узаемадзеянні беларускіх партызан з партызанамі РСФСР, УССР,Прыбалтыкі. Беларускія партызаны правялі шмат баявых аперацый разам з рускімі, украінскімі, літоўскімі, латышскімі і малдаўскімі партызанамі. Такую ж дапамогу,братнюю выручку і падтрымку мелі партызаны Беларусі на зямлі братоў-суседзяў- на тэрыторыі Калінінскай, Смаленскай і Арлоўскай абласцей, на Украіне, у Літоўскай і Латвійскай рэспубліках. Братэрства, супрацоўніцтва і ўзаемадапамога народаў СССР, іх інтэрнацыялізм былі невычэрпанай крыніцай сілы партызанскага руху.

Формы арганізацыі і прынцыпы кіравання партызанскім рухам вызначаліся задачамі, якія стаялі перад ім на пэўных этапах развіцця. У першы перыяд найбольш тыповай арганізацыяй партызанскіх сіл былі атрады, якія складаліся звычайна з двух-трох груп.

Масавы ўздым партызанскага руху вясной і летам 1942 г. выклікаў хуткі рост колькасці атрадаў і іх лікавы склад. Многія атрады налічвалі па 200 і больш чалавек. Атрады пачалі дзяліцца на ўзводы, а больш буйныя на роты. Роты ў сваю чаргу складаліся з узводаў, узводы з аддзяленняў.

Новай формай арганізацыі стала абяднанне некалькіх партызанскіх атрадаў пад адным камандаваннем у самастойнае фарміраванне пад назвай брыгада. У Беларусі першыя брыгады ўзніклі вясной 1942 г. [1.с. 33]. Стварэнне брыгад станоўча адбілася на развіцці партызанскага руху. Выспявалі ўмовы для стварэння вышэйшых форм абяднання-занальных і абласных партызанскіх злучэнняў. Першыя такія злучэнні зявіліся ў Беларусі ў другой палове 1942 г. [1.с. 33]

У сістэме мерапрыемстваў, якія былі накіраваны на ўзмацненне народнай барацьбы ў тыле ворага, важнейшае значэнне мела цэнтралізацыя кіраўніцтва гэтай барацьбой-стварэнне Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання (дзейнічаў з 30.5.1942 да 13.1.1944) [1.с. 32] і падпарадкованых яму штабоў, у тым ліку Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР).

3. Баявая і дыверсійная дзейнасць партызан і падпольшчыкаў


Табліца 1

Падрыхтоўка кадраў у вучэбных цэнтрах для падпольнай i партызанскай дзейнасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны СпецыялістыКолькасць,чал. ЧалавекАрганізатары партыйнага i камсамольскага падполля529Камандзіры, камісары I начальнікі штабаў265Інструктары мінна-падрыўной справы1 146ПадрыўнікіКаля 1 5 000Радысты457Разведчыкі252Хімінструктары23Паліграфісты-наборшчыкі52Рэдактары газет12Вадалазы1 1[5.с. 142]

Зразумела, што такой колькасці спецыялістаў было недастаткова. Таму асноуная падрыхтоўка ажыццяўлялася непасрэдна ў атрадах i брыгадах. У многіx фарміраваннях былі створаны вучэбныя гурткі, дзе моладзь навучалася баявому майстэрству, у некаторых існавалі вучэбныя роты, узводы, аддзяленні. Добра наладжанай была ваенная падрыхтоўка ў Баранавіцкай, Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Палескай i іншых абласцях.

Барацьба партызан-дыверсантаў вызначалася мужнасцю i самаахвярнасцю. Малады падрыўнік Даніла Вярэка з 208-га партызанскага атрада Магілёўскай вобласці 8 кастрычніка 1942 г. [5.с. 143] на захад ад станцыі Слаўнае з мінай у руках кінуўся пад варожы эшалон. Аналагічны геройскі ўчынак 30 ліпеня 1943 г. [5.с. 143] на ўчастку чыгункі Мінск - Бабруйск паміж станцыямі Блужа i Талька здзейснілі падрыўнікі партызанскага атрада імя газеты «Правда» Мінскай вобласці Сяргей Казятнікаў i Іван Чачэрын. Разам з эшалонам ворага ўзарваў сябе сакратар камсамольскай арганізацьі партызанскага атрада імя П. К. Панамарэнкі, які дзейнічаў у Aciповіцкім раёне, Мікалай Андрыевіч. Падрыунік Мікалай Анохін з атрада імя Р. І. Катоўскага па трое сутак чакаў у засадзе, каб пусціць пад адхон чарговы эшалон. На яго баявым рахунку было 12 падарваных эшалонаў. Пры чарговай дыверсіі Анохін быў смяротна паранены. Апошнім яго словам, з якімі ён звярнуўся да сяброў, былі: «Жыцця не шкадую. Шкада, што больш не змагу знішчаць гітлераўскіх бандытаў».

Бясстрашны учынак 17-гадовага партызана брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага, якая дзейнічала ў Брэсцкай вобласці, Міколы Гойшыка стаў вядомы на ўсю Беларусь. Юны патрыёт меў на сваім баявым рахунку 7 пушчаных пад адхон эшалонаў ворага. У час чарговай баявой аперацыі 24 красавіка 1944 г. [5.с. 143] з-за ўзмоцненай аховы партызаны не здолелі замініраваць рэйкі. Варожы эшалон з баявой тэхнікай i жывой сілай ворага набліжаўся да месца засады. Мікола кінуўся з мінай пад паравоз i цаной уласнага жыцця на 15 гадзін прыпыніў дастаўку на фронт варожай тэхнікі i боепрыпасаў.

Колькасць дыверсій беларускіх партызан на чыгунцы пастаянна расла. Только за 1943 г. народныя мсціўцы пусцілі пад адхон 6236 цягнікоў з жывой сілай i тэхнікай, у тым ліку 19 бронепаяздоў, разбілі 4875 паравозаў, 44 156 вагонаў, цыстэрнаў i платформаў, разграмілі 22 чыгуначныя станцыі i падарвалі 462 масты. За шэсць месяцаў 1944 г. было праведзена звыш 3730 баявых аперацый па падрыве варожых эшалонаў, штомесячна выводзілася са строю да 620 адзінак рухомага саставу. Баявыя дзеянні партызан ахапілі 38 чыгуначных ліній Беларусі. [5.с. 144]

Аперацыі партызан па знішчэнні транспартных вузлоў дапаўняліся дыверсіямі падпольшчыкаў. Ужо ў снежні 1941 г. на Мінскім чыгуначным вузле патрыёты Ф. К. Жывалёў і М. Ю. Буры-Бурымскі вывелі са строю 2 вадакачкі i воданапорную сетку. Пад кіраўніцтвам К. С. Заслонава ўдзельнікі Аршанскага патрыятычнага падполля толькі з лістапада 1941 па люты 1942 г. знішчылі звыш 170 паравозаў. Адну з самых буйных дыверсій ажыццявіў падпольшчык Ф. А. Крыловіч на вузлавой чыгуначнай станцыі Асіповічы ў ноч на 30 чэрвеня 1943 г. У яе выніку згарэлі 4 эшалоны, у тым ліку эшалон з новымі танкамі «Тыгр», які накіроўваўся ў раён Курскай дугі. Аб гэтай дыверсіі стала вядома нават А. Гітлеру. [5.с. 144]

4. Дапамога і агітацыйная-прапагандысцкая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў

Яркім праяўленнем народнага характару барацьбы ў тыле ворага зяўлялася баявая садружнасць партызан і падпольшчыкаў, іх непарыўная сувязь з насельніцтвам, апора на яго дапамогу і падтрымку.

За тры гады гераічнай барацьбы ў тыле ворага патрыёты Беларусі нанеслі акупантам вялікі ўрон у тэхніцы і жывой сіле. Усяго, як вядома, партызаны і пад-польшчыкі СССР знішчылі, паранілі і ўзялі ў палон больш за 1,6 млн салдат і афіцэраў вермахта, ваенна-будаўнічых арганізацый, нямецкіх чыноўнікаў акупацыйнай адміністрацыі, каланістаў і ваенных чыгуначнікаў. Партызанская барацьба, падпольны рух, а таксама масавае супраціўленне мірнага насельніцтва Беларусі ўсім мерапрыемствам акупантаў ператварыліся ў адзін з рашаючых фактараў разгрому фашысцкага нашэсця.[7.с. 252]

Дапамога партызанам была справай складанай і небяспечнай. Пры малейшым падазрэнні ў сувязі з партызанамі немцы вешалі і расстрэльвалі людзей,спальвалі населеныя пункты разам з іх жыхарамі.

Але зверствы акупантаў не змаглі заставіць патрыётаў скарыцца захопнікам. Падвяргаючы сябе і свае сем'і смяротнай небяспеке, яны падтрымлівалі партызан усімі сіламі і сродкамі, забяспечвалі іх харчаваннем, адзеннем і абуткам, лячылі хворых і параненых. Без шырокай падтрымкі насельніцтва былі б немагчымы падпольная барацьба і партызанскі рух, эфектыўная дзейнасць патрыётаў па зрыву эканамічных і ваенна-палітычных планаў гітлераўцаў. У народнай падтрымцы партызаны чэрпалі сілы ў бітве з фашыстамі.

У рабоце сярод насельніцтва вялікае значэнне надавалася сродкам масавай інфармацыі і распаўсюджванню цэнтральных газет, зводак Саўінфармбюро, выданню падпольных газет і лістовак. У маі 1942 г. [3.с. 247] мінскія падпольшчыкі выпусцілі першы нумар газеты Звязда. У пачатку 1943 г. [3.с. 247] было адноўлена выданне Звязды як цэнтральнага органа КП(б)Б. Усяго ў акупіраванай Беларусі выдавалася больш за 170 падпольных часопісаў і газет. Усё гэта садзейнічала ўзмацненню партызанскай барацьбы, надавала ёй больш арганізаваны характар.

Свой уклад у разгром фашысцкіх захопнікаў унеслі партызаны і падпольшчыкі Беларусі, якую ў гады акупацыі па праву называлі «Рэспублікай-партызанкай». Крыніцамі шырока распаўсюджанага ў рэспубліцы партызанскага руху былі патрыятызм нашых людзей, адданасць сваёй Айчыне і нянавісць да ворага.

Адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці патрыётаў зяўлялася арганізацыя і правядзенне на акупіраванай тэрыторыі агітацыйна-прапагандысцкай работы. Менавіта ад яе ў значнай ступені залежаў размах антыфашысцкага супраціўлення. Выкарыстоўваліся розныя формы агітыцыйна-прапагандысцкай работы сярод насельніцтва: гутаркі, сходы, мітынгі, выпуск і распаўсюджванне падпольных газет, лістовак і заклікаў. Партызаны і падпольшчыкі імкнуліся ахапіць як мага больш шырокае кола насельніцтва. Падпольныя партыйныя органы надавалі этаму напрамку дзейнасці выключна важнае значэнне. У партызанскіх фарміраваннях меліся групы распаўсюджвальнікаў падпольнай літаратуры, агітатараў і парпагандыстаў. Прапагандысцка агітацыйная работа ахапіла ўсе гарады і большасць вёсак Беларусі.

Адну з галоўных роляў у праўдзівым інфармаванні партызан і насельніцтва адыгрываў падпольны і партыйны друк. На працягу ўсяго перыяду фашысцкай акупацыі друкарскім спосабам і з дапамогай найпрасцейшай размнажальнай тэхнікі партыйныя камітэты Беларусі нелегальна выдавалі 171 газету. [5.с. 152]

У партызанскіх зонах наладжваліся канцэрты мастацкай самадзейнасці, праводзіліся мітытынгі і сходы. Ва ўсіх партызанскіх атрадах выпускаліся баявыя лісткі і сценгазеты. У партызанскіх фарміраваннях Магілёўскай вобласці з верасня 1942 па май 1943 г. было выпушчана 1660 баявых лістовак і сценгазет. У шэрагу партызанскіх падраздзяленняў выпускаліся рукапісныя часопісы, якія карысталіся вялікай папулярнасцю. [5.с. 152]

У вогуле, колькасць праведзеных агітацыйна-прапагандысцкіх мерапрыемстваў, накіраваных на зрыў палітыкі акупантаў, не паддаецца ўліку. Партызаны заклікалі насельніцтва да барацьбы з захопнікамі. І гэта садзейнічала пашырэнню антыфашысцкага супраціўлення. Большая частка прапагандысцкіх мерапрыемстваў была накіравана на выкрыццё гітлераўскай палітыкі. У спецыяльных выпусках лістовак, на старонках падпольных газет насельніцтва заклікалі не выконваць указанні захопнікаў.

Газета Заря-орган Брэсцкага падпольнага абкома тлумачыла сваім чытачам: У нашай вобласці акупанты праводзяць зараз мабілізацыю моладзі 1922-1925 гадоў нараджэння… Юнакі і дзяўчаты! Каб не трапіць у нямецкае пекла, хавайцеся ад мабілізацыі, ідзіце ў лясы, уступайце ў партызанскія атрады…[5.с. 153]

5. Дзейнасць падполля ў гарадах і іншых населённых пунктах

Адначасова са стварэннем партызанскіх фарміраванняў ішоў актыўны працэс узнікнення падпольных арганізацый у гарадах і сёлах Беларусі. Падпольныя арганізацыі і групы, як і партызанскія атрады, ствараліся па- рознаму. У шэрагу месц яны ўзнікалі самастойна, па ініцыятыве камуністаў ці проста беспартыйных патрыётаў.

Гэтыя групы і арганізацыі ўстанаўлівалі паміж сабой сувязі, стваралі кіруючыя органы-падпольныя гаркомы партыі, як гэта было ў Гомелі і Мінску, ці падпольныя патрыятычныя арганізацыі, якія ўзначальвалі камуністы і беспартыйныя. Такія арганізацыі дзейнічалі ў Асіповічах, Бабруйску, Баранавічах, Брэсце, Полацку, Магілёве, Віцебску, Обалі, Оршы і іншых населёных пунктах.

Шэраг падпольных арганізацый і груп быў створаны і дзейнічаў пад кіраўніцтвам спецгруп і атрадаў, Народнага камісарыяту ў нутраных спраў, Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба РСЧА, франтавых развед-аддзелаў.

У першыя месяцы акупацыі ўзнікла патрыятычнае падполле ў Мінску, у стварэнні якога вялікую ролю адыгролі камуністы А. Арндт, С. Амельянюк, Е. Баранаў, І. Будаеў, С. Гапоненка, М. Думбра, С. Заяц, М. Зайцоў, Г. Казінец, Ф. Кузняцоў і іншыя. Да канца 1941 г., паводле няпоўных звестак, у горадзе і наваколлі дзейнічала больш 50 арганізацый і груп, якія ўзнікалі самастойна. Па ініцыятыве прыбыўшага па заданню ЦК КП(б)Б даваенныга сакратара Заслаўскага РК КП(б) І. Кавалёва, які абяднаў падпольныя групы і арганізацыі, у канцы лістапада 1941 г. быў створаны Мінскі падпольны гарком КП(б)Б-кіруючы орган падполля[6.с. 500] . Мінскія патрыёты вялі палітычную работу сярод насельніцтва, ратавалі ад фашысцкага палону воінаў Чырвонай Арміі, арганізоўвалі дыверсіі, здабывалі зброю. Падпольшчыкі Мінска падтрымлівалі сувязі з падполлеміншых гарадоў і вёсак рэспублікі, з партызанскімі фарміраваннямі.

У адрозненне ад Мінска ў Магілёве, Віцебску, Гомелі, іншых гарадах і населёных пунктах Беларусі партыйныя органы паспелі загадзя пакінуць для падпольнай работы частку камуеістаў і беспартыйных. Актыўны ўдзел ў арганізацыі падпольнай барацьбы ў Магілёве прыняў пакінуты для нелегальнай працы настаўнік К.Мэтэ. У арганізацыі Бабруйскага падполля важную ролю адыгралі Д. Лемяшонак, які прыбыў па заданню ЦК КП(б)Б, ваеннаслужачыя В. Лівенцаў, С. Крамнеў, П. Сцяржанаў. Шмат было зроблена па стварэнню ў 1941 г. падполля ў Мазыры, Калінкавічах, Тураве, Ельску і іншых месцах.

Асабліва актыўна дзейнічалі патрыёты ў чыгуначных майстэрнях і на вузлавых станцыях. У нямецкіх дакументах таго часу шмат паведамленняў аб тым, што прапускная здольнасць чыгунак паніжалася. Буйную дыверсію здзейснілі ў снежні 1941 г. падпольшчыкі-чыгуначнікі Мінска. Ім удалося вывесці са строю дзве вадакачкі і воданапорную сетку. Некалькі дзён вузел быў без вады. У гэты час замест 90-100 эшалонаў з Мінска выходзіла не больш чым 5-6. Актыўны ўдзел у гэтай аперацыі прынялі падпольшчыкі Ф. Жывалёў і М. Буры-Бурымскі. [6.с. 501]

Самааддана змагаліся з ворагам асіповіцкія падпольшчыкі. Толькі падпольная група М. Шведава, што дзейнічала ў дэпо станцыі Асіповічы, за ліпень-снежань 1941 г. вывела са строю 12 паравозаў[6.с. 501] . На Гродзенскім чыгуначным вузле некалькі смелых дыверсій правяла падпольная група пад кіраўніцтвам Н. Багатырова. У ліпені яна арганізавала крушэнне двух сустрэчных цягнікоў, у снежні пашкодзіла паравоз і 10 вагонаў. Рызкуючы жыццем, падпольшчыкі ўносілі ўклад у перамогу над ворагам.

Актывізацыя падпольнай барацьбы на чыгунках пачалася пасля Маскоўскай бітвы, калі былі ўстаноўлены сувязі з Вялікай зямлёй, адкуль праз партызанскія аэрадромы паступала значнаыя матэрыяльна-тэхнічная дапамога, асабліва міннаўзрыўная тэхніка, сродкі радыёсувязі. У Беларусі фактычна не было ніводнай значнай станцыі, дзе б не змагаліся патрыёты. Падпольшчыкі-чыгуначнікі Мінска начале з сакратаром партарганізацыі дэпо Ф.Кузняцовым здзейснілі шэраг дыверсій, а затым склалі аснову партызанскага атрада. Актыўна дзейнічалі падпольшчыкі чыгуначнага вузла станцыі Орша на чале з К. Заслонавым. Яны з дапамогай вугальных мін вывелі са строю шэраг паравозаў, якія адыходзілі з горада. Калі навісла пагроза арыштаў, падпольшчыкі перайшлі да ўзброенай барацьбы. Так была ўтворана партызансакя брыгада Дзядзі Косці, якія затым пасля яго трагічнай гібелі, атрымала назву імя К. С. Заслонава.

Аднак не абыходзілася і без правалаў. Ў сакавіку-красавіку 1942 г. гітлераўцам удалося нанесці сурёзны ўдар па мінскім падполлі, калі ў турэмныя засценкі трапіла больш за 400 чалавек, у тым ліку члены падпольнага ГК КП(б)Б С. Зайцаў, І. Казінец, Г. Сямёнаў. 7 мая яны ў ліку 28 іншых патрыётаў былі прынародна павешаны. У гэты ж дзень фашысты расстралялі яшчэ 251 чалавека. [6.с. 501]

Нягледзячы на цяжкія страты, мінскае падполле змагло не толькі выстаяць, але і ўзняцца на новую, больш высокую ступень барацьбы з акупантамі. Члены гаркома і актывісты, якія пазбеглі арышту, у маі 1942 г. правялі нараду, дзе прааналізавалі прычыны правалу, абагулілі дзесяцімесячны вопыт барацьбы, вызначылі меры па далейшаму разгортванню сеткі падполля. Асаблівая ўвага была звернута на дапушчаныя памылкі, неабходнасць захавання патрабаванняў канспірацыі, умацавання сувязей з насельніцтвам. Было вырашана ў аснову падпольнай работы пакласці вытворча-тэрытарыяльны прынцып. Удзельнікі нарады выбралі ў склад падпольнага гаркома новых сяброў. У гаркоме былі створаны чатыры аддзелы: разведкі, агітацыі і прапаганды, ваенны і арганізацый дыверсій. У маі-ліпені 1942 г. у горадзе былі створаны пяць падпольных райкомаў партыі , а так сама шэраг падпольных партый і камсамольскіх арганізацый на прадпрыемствах і ўстановах. [6.с. 501]

6. Зрыў карных аперацый ворага

Германскія ўлады былі змушаны прыкладваць значныя намаганні да барацьбы з супраціўленнем насельніцтва акупіраваных тэрыторый. Каб аслабіць антыфашысцкі рух, акупанты сістэматычна ажыццяўлялі карныя аперацыі. 3 восені 1941 г. на барацьбу з партызанамі акрамя ахоўных часцей i паліцэйскіх фарміраванняў былі кінуты палявыя войскі. Карныя аперацыі вызначаліся надзвычайнай жорсткасцю. Нямецкае камандаванне патрабавала «выкарыстоўваць у гэтай барацьбе любыя сродкі без абмежавання, таксама супраць жанчын i дзяцей, калі гэта толькі садзейнічае поспеху». Каб выратаваць насельніцтва ад знішчэння, прымусовай дэпартацыі i рабавання, партызаны мэтанакіравана праводзілі баявую i прапагандысцкую работу. У баях супраць карнікаў патрыёты праявілі выключную мужнасць, стойкасць i самаахвярнасць.

3 снежня 1942 г. каля 7 тысяч карнікаў рушылі супраць партызан брыгады імя К. Я. Варашылава, якая дыслацыравалася ў Лаўскім лесе у Капыльскім раёне Мінскай вобласці.[5.с. 149] Асабліва жорсткі бой адбыўся каля вёскі Клецішча, дзе знаходзілася партызанская застава на чале з камандзірам узвода В. I. Драздовічам. Каб не прапусціць ворага да брыгаднага шпіталя, які знаходзіўся ў вёсцы Лавы, 18 маладых байцоў (старэйшаму з іх было 32 гады, а самаму малодшаму-15) стаялі насмерць.[5.с. 149] Пасля артылерыйскай падрыхтоўкі карнікі ў шмат разоў большымі сіламі сталі штурмаваць партызанскія пазіцыі. Бой працягваўся чатыры гадзіны, мужныя героі адбылі 5 атак. Калі скончыліся боепрыпасы, патрыёты, што засталіся ў жывых, закапалі ў снег кулямёты з запіскай: Паміраем за Радзіму… Просім нас лічыць камсамольцамі - і кінуліся ў рукапашны бой. [5.с. 150] Усяго за гады акупацыі захопнікі ажыццявілі звыш 140 карных аперацый, у час якіх былі знішчаны 5454 населёных пунктаў, з іх 628-спалены разам з усімі жыхарамі.[8.c. 148] Аб маштабах і жорсткасці карных экспедыцый можна меркаваць па аперацыі Котбус, якая была праведзена ў маі-чэрвені 1943 г. У ёй удзельнічала звыш 80 тысяч ваеннаслужачых германскай арміі. У баях супраць карнікаў змагаліся партызанскія фарміраванні Барысаўска-Бягомльскай і Полацка-Лепельскай партызанскіх зон. [5.с. 150]

Першымі ў бой уступілі брыгады Жалязняк і імя Л.М. Даватара, якія праявілі надзвычайную ўпартасць. Спроба карнікаў адразу парушыць баявыя парадкі партызанскай брыгады Жалязняк скончылася няўдачай. Атрад імя А.В. Суворава пад камандаваннем П.Р. Піваварава не толькі стрымаў ворага, але і контратакаваў. У пачатку чэрвеня кола блакады пряцягвала звужацца. На балоцістых астравах паміж дарогамі Бягомль-Лепель і Сялец-Пастрэжжа апынуліся партызаны брыгад Дзядзькі Колі, Жалязняк, імя С.М. Кірава, атрадаў Смерть фашызму, Гвардзеец, За Радзіму, Барацьба, імя М.І. Калініна. Акупанты разлічвалі за 10 дзён завяршыць аперацыю. Аднак барацьба працягвалася 6 тыдняў. Народныя мсціўцы паказалі высокае ваеннае майстэрства ў абарончых баях пад вескай Пышня, на рэках Поня і Бярэзіна, каля партызанскага аэрадрома ў Пастрэжжы. У ноч на 19 чэрвеня партызаны змаглі прарваць акружэнне. [5.с. 151]

Цяжкім выпрабаваннем для партызан і мірнага насельніцтва Івянецка-Налібоцкай партызанскай зоны зявілася карная аперацыя Герман, праведзеная летам 1943 г. Праз 25 дзён барацьбы гітлераўцы здолелі адцясніць партызан у паўночна-заходнюю частку Івянецка-Налібоцкай пушчы. Тут на невялікай плошчы ўпарта стрымлівалі націск ворага 12 тысяч патрыётаў. Праціўнік не змог разграміць асноўную частку партызан. Народныя мсціўцы не толькі захавалі свае сілы, але і выратавалі ад знішчэння і дэпартацыі 35 тысяч мясцовых жыхароў.

У час карных аперацый 1943 г. на тэрыторыі Барысаўска-Бягомльскай і Івянецка-Налібоцкай партызанскіх зон акупанты забілі звыш 14 тысяч жыхароў, спалілі каля 200 населеных пунктаў, дэпартавалі на работы ў Германію каля 27 тысяч мужчын і жанчын і больш за 4 тысячы дзяцей.

Жорсткія баі супраць карнікаў разгарнуліся ў 1944 г. Для ліквідацыі Полацка-Лепельскай партызанскай зоны акупанты ажыццявілі 5 карных акцый. Найбуйнейшая з іх была здзейснена ў красавіку-маі 1944 г. Групіроўцы ворага колькасцю 60 тысяч чалавек супрацьстаялі 17 тысяч партызан. Кравапралітныя баі доўжыліся 25 дзён. Цаной вялікіх ахвяр вораг здолеў уварвацца ў партызанскую зону. Партызаны забілі і паранілі звыш 20 тысяч захопнікаў, падбілі і спалілі 59 танкаў, 116 аўтамашын, 7 бронемашын, 22 гарматы, 2 самалёты. Народныя мсціўцы прарвалі акружэнне і вывелі з блакады больш за 15 тысяч мірных жыхароў. [5.с. 151]

Жадаючы хутчэй ачысціць свае тылы ад партызан, вораг дзейнічаў буйнымі сіламі, стараючы паступова разграміць адну за адной асноўныя групоўкі партызан. Узаемадзейнічаючы паміж сабой, падтрымліваючы адзін аднаго, яны больш паспяхова выконвалі аператыўныя задачы, распылялі сілы праціўніка, грамілі яго ў найбольш слабых месцах. Побач з адкрытымі баявымі дзеяннямі партызаны шырока выкарыстоўвалі дыверсійныя метады. Адным з галоўных абектаў гэтай работы заставаліся камунікацыі, асабліва чыгуначныя. У студзені 1944 г. на чыгунцы партызаны правялі 677 баявых аперацый, лютым-690, сакавіку-708, красавіку-914, маі-488, чэрвені-230. Таксама эфектыўна ў гэты час дзейнічалі партызаны і на шашэйных дарогах. [2.с. 13]

Такім чынам, падчас аперацый па вызваленні Беларусі значна актывізавалася ўзаемадзеянне партызан Беларусі з Чырвонай арміяй у стратэгічным, аператыўным і асабліва тактычным маштабах. Восенню 1943 г.-вясной 1944 г. партызаны Беларусі вялі пастаянныя баі супраць карных экспедыцый праціўніка, актывізавалі баявую дзейнасць супраць супраць варожых гарнізонаў, утрымлівалі пад сваім кантролем значную тэрыторыю, не дазваляючы акупантам вывозіць насельніцтва на прымусовую працу, рабаваць народнае дабро. Шляхам перадыслакацыі значных партызанскіх фарміраванняў у заходнія вобласці было завершана раяніраванне партызанскіх сіл, што значна пашырыла зону іх дзейнасці.

7. Разгром варожых гарнізонаў

Камандаванне партызанскіх фарміраванняў вялікае значэнне надавала разгрому варожых гарнізонаў. 3 гэтым звязвалася не толькі знішчэнне жывой сілы праціўніка, але і разладжванне аператыўнага рэжыму, звужэнне тэрыторыі, якую кантралявалі акупанты, пашырэнне партызанскіх зон.

Пастаянныя напады партызан на фашысцкія гарнізоны вымушалі акупантаў адцягваць значныя дадатковыя сілы, у тым ліку рэгулярныя войскі, для ўзмацнення аховы і павышэння бяспекі тылавых аб'ектаў і службаў.

Больш актыўнае наступленне партызан на варожыя гарнізоны, якое пачалосяў 1943 г., дазволіла значна пашырыць межы партызанскіх зон, што існавалі, і стварыць новыя за кошт адваяваных тэрыторый.

Вышэйшая гаспадарчая інспекцыя групы армій «Цэнтр» і кіраўніцтва генеральнага камісарыята «Беларусь» адзначалі, што з канца 1942 г. да вясны 1943 г. з-пад іх кантролю па прычыне супрацьдзеяння партызан і насельніцтва выпала амаль 50-60% акупіраванай тэрыторыі. [1.с. 38]

У ходзе друтога перыяду Вялікай Айчыннай вайны партызаны Беларусі разграмілі і нанеслі адчувальныя ўдары больш чым па 600 фашысцкіх гарнізонах. [2.с. 38]

Радзіма высока ацаніла масавы гераізм воінаў Чырвонай Арміі і народа ў баях за вызваленне Беларусі: больш за 1600 генералам, афіцэрам і салдатам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, у ліпені-жніўні 1944 ордэнамі і медалямі ўзнагароджаны больш за 402 тысячы воінаў чатырох франтоў, 874 злучэнні і часці ўзнагароджаны ордэнамі СССР 747 воінскіх часцей і злучэнняў, якія вызначыліся ў Беларускай аперацыі, атрымалі ганаровыя найменні вызваленых імі гарадоў. Разгром нямецка-фашысцкіх войск на тэрыторыі Беларусі стварыў спрыяльныя ўмовы для іншых наступальных аперацый, у выніку ажыццяўлення якіх Чырвоная Армія ў другой палове 1944 г. выгнала ворага з тэрыторыі СССР і пачала вызваленне нароаў Еўропы ад фашысцкай няволі. [4.с. 19]

Такім чынам перамога над фашысцкай Германіяй і яе саюзнікамі была атрымана сумеснымі намаганнямі краін антыгітлераўскай кааліцыі, барацьбітоў руху Супраціўлення ў акупіраваных краінах. Але савецкі народ і яго Чырвоная Армія адыгралі вырашальную ролю ў барацьбе супраць рэакцыйных сіл, вынеслі на сваех плячах асноўны цяжар вайны, пад кіраўніцтвам Камуністычнай партыі атрымалі ваенную, палітычную і эканамічеую перамогу. Яны не толькі адстаялі сваю Радзіму, але і выратавалі народы свету ад пагрозы закабалення фашызмам. СССР узмацніў свой міжнародны аўтарытэт. У гэтай вайне Савецкая краіна страціла больш за 20 мільёнаў чалавечых жыццяў, у тым ліку Беларусь-2,2 міліёны чалавек. Толькі прамыя матэрыяльныя страты краіны складалі 679 міліярдаў рублей, у тым ліку БССР-75 міліярдаў рублей. Краіна страціла каля 30% нацыянальнага багацця. Гераічнай працай усяго савецкага народа аднаўлялася разбураная народная гаспадарка акупіраваных абласцей. [4.с. 19]

партизан дыверсійнай падпольшчык

Заключэнне

На аснове праведзенай парцы я магу адзначыць, што 1941-1945 гг.-гэта час вялікіх страт, якія панесла наша Радзіма. І сёння яшчэ не вядомы дакладны лік загінуўшых. Савецкія воіны, выдатныя вайскаводы, радавыя салдаты, якіх было некалькі міліёнаў-адстойвалі зямлю сваіх бацькоў, сваю Радзіму.

З першых дзён вайны асноўная частка насельніцтва Беларусі стала на шлях барацьбы супраць акупантаў. Гэта была барацьба за свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы. Жорсткасць акупацыйнага рэжыму толькі ўзмацняла нянавісць да нямецка-фашысцкіх захопнікаў, супраціўленне станавілася ўсё больш упартым і непрымірымым. Арганізатарамі яго ў пачатковы перыяд вайны былі не толькі дзяржаўныя і партыйныя органы, кіруючыя партработнікі, але і радавыя грамадзяне рэспублікі. Партызанскія атрады і групы часта ўзнікалі на базе народнага апалчэння, знішчальных батальёнаў, аснову многіх партызанскіх падраздзяленняў складалі камандзіры і байцы Чырвонай Арміі, якія апынуліся ў тыле гітлераўскіх войск.

Барацьба вылівалася не толькі ў невыкананні ўсталёваных акупантамі парадкаў, але і ў узброеным супраціўленні. Партызанскія атрады і групы складаліся як з мясцовага насельніцтва, так і з вайсковых-акружэнцаў.

Намаганні акупацыйных улад значна не паўплывалі на становішча беларускага народа які адмоўна ставіўся ка ўсім мерапрыемствам акупантаў. Беларусы бачылі і адчувалі на сабе ўсю жорсткасць акупацыйнага рэжыма, яго антынародны, антыбеларускі характар. Красамоўней прыгожых абяцанняў была тая сістэма масавага знішчэння людзей у турмах і канцэнтрацыйных лагерах, якая была створвна захопнікамі на тэрыторыі Беларусі.

Вялікая Перамога над дзяржавамі агрэсіўнага блока была атрымана ў імя міру і жыцця на Зямлі. Яна аказала вялізарнае ўздзеянне на ўвесь ход сусветнага развіцця ўжо тым, што аб'ектыўна з'явілася гістарычным прысудам фашызму і мілітарызму пераканаўчым падцвярджэннем важнасці аб'яднання самых розных палітычных, сацыяльных, ідэалагічных сіл супраць ваеннай пагрозыфашызму.

Незаменныя ахвяры прынёс беларускі народ на алтар Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Незвычайная ў гісторыі па маштабах і жорсткасці, Вялікая Айчынная вайна завяршылася вялікай Перамогай 66 гадоў назад. Але і сёння яе боль адгукаецца ў сэрцах, адбіваецца на справах пакаленняў.

Спіс літаратуры

1.Памяць Беларусі: Рэспубліканскаяя кніга/Рэд. Кал.: Пашкоў (гал. рэд.) і інш; Маст. У.П. Свентахоўскі-Мн.: БелЭн, 2005-592 с.: іл.

.Вызваленне Беларусі і выкарыстанне партызанскага фактару( восень 1943-восень 1944 г.)/А. Літвін//Беларускі гістарычны часопіс.-2004.-№4.-с. 9-14.

.Гісторыя Беларусі: падручнік: у 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г.-2004 г./Г 469. К. Новік [і інш.]; пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля.-2-е выд. Мн: Выш. Шк., 2006.-472 с.

.Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне; 1941-1945: 43 Энцыкл/Беларус. Сав. Энцыкл.; Рэдкал.: І.П. Шамякін(гал. рэд.) і інш.-Мн.:Бел С Э, 1990-680 с.; (4) л. карт.: іл.

.Вялікая Айчынная вайна савецкага народу (у кантэксте Сусветнай вайны): Вучэб. дапам. для студэнтаў устаноў, якія абяспечваюць атрыманне вышэйш. Адукацыі/А.А. Каваленя,.У.І.Лемлмонак, Б.Дз. Далгатовіч і інш.; Пад рэд. А.А. Кавалені, М.С. Сташкевіч.-Мн.: Выд. Цэнтр БДУ, 2004.-279 с.: іл., карт.

.Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.5. Беларусь у 1917-1945 гг./А. Вабішчэвіч [і інш.]; рэдкал. М. Касцюк(гал. рэдактар) і інш.-Мн.: Экаперспектыва, 2006.-613 с.; іл.

.Гісторыя Беларусі. У 2ч. Ч.2. Люты 1917 г.-2006 г.: падручнік/Я.К. Новік[і інш.]; пад. рэд. Я.Н.Новіка, Г.С. Марцуля.-3-е выд., дапрац. і дап.- Мінск: Выш. Шк., 2007.-445 с.: іл.

. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа : у кантэксце Другой сусветнай вайны : дапаможнік / В.Ф. Голубев і інш.; Пад рэд. Ю.М. Бохана і В.Ф. Кушнера - Мінск : Экаперспектыва , 2010. - 279 с.

Похожие работы на - Роля беларускага народа ў перамозе над фашызмам

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!