яўляюцца:
. раскрыць польскамоўную творчасць Я. Купалы ў нацыянальным кантэксце;
. выявіць асаблівасці перакладаў твораў Я. Купалы на беларускую мову;
. раскрыць тэму паэта-прарока ў творчасці Я. Купалы і яе повязь з рэгіянальнай польскамоўнай традыцыяй.
Вынікі: Паміж польскамоўнымі творамі Я. Купалы і асноўным корпусам яго беларускамоўных тэкстаў існуе даволі шмат змястоўных, тэматычных і вобразных сыходжанняў. Гэта цалкам натуральна, паколькі гэтыя творы аб'яднаны адзінствам аўтарства, асабовымі светапогляднымі прыярытэтамі. Аднак важна пры гэтым адзначыць, што, нягледзячы на розны моўны матэрыял, пэўнае падабенства назіраецца таксама і на фармальным узроўні. Сінтаксіс, рытміка, інтанацыя, магчыма, у яшчэ большай ступені выяўляюць у дадзеным выпадку цэласнасць і адзінства мастацкага свету класіка беларускай паэзіі.
У разгледжаных варыянтах перакладу санета Беларус Янкі Купалы на беларускую і, у большай ступені, на рускую і ўкраінскую мовы нацыянальна-культурныя асаблівасці твора не захаваныя ў поўнай меры. Больш за тое, перакладчыкі, магчыма, не вельмі клапаціліся пра грамадскае прызначэнне перакладу ― тых асацыяцый, якія могуць быць выкліканы ў чытача вольным абыходжаннем з тэкстам. Вольны пераклад паэтычнага твора, дзе кожнае слова нясе вялікую эмацыянальна-сэнсавую нагрузку, проста недапушчальны. Перакладчыкам не ўдалося без страт паяднаць музыку верша з яго вобразна-змястоўнай сутнасцю ў пераствораных варыянтах.
Вынікі курсавой работы могуць быць выкарыстаны на ўроках беларускай мовы пры вывучэнні лексікі.
Паміж польскамоўнымі творамі Я. Купалы і асноўным корпусам яго беларускамоўных тэкстаў існуе даволі шмат змястоўных, тэматычных і вобразных сыходжанняў. Гэта цалкам натуральна, паколькі гэтыя творы аб'яднаны адзінствам аўтарства, асабовымі светапогляднымі прыярытэтамі. Аднак важна пры гэтым адзначыць, што, нягледзячы на розны моўны матэрыял, пэўнае падабенства назіраецца таксама і на фармальным узроўні. Сінтаксіс, рытміка, інтанацыя, магчыма, у яшчэ большай ступені выяўляюць у дадзеным выпадку цэласнасць і адзінства мастацкага свету класіка беларускай паэзіі.
У разгледжаных варыянтах перакладу санета Беларус Янкі Купалы на беларускую і, у большай ступені, на рускую і ўкраінскую мовы нацыянальна-культурныя асаблівасці твора не захаваныя ў поўнай меры. Больш за тое, перакладчыкі, магчыма, не вельмі клапаціліся пра грамадскае прызначэнне перакладу ― тых асацыяцый, якія могуць быць выкліканы ў чытача вольным абыходжаннем з тэкстам. Вольны пераклад паэтычнага твора, дзе кожнае слова нясе вялікую эмацыянальна-сэнсавую нагрузку, проста недапушчальны. Не трэба забывацца і пра асобу самога мастака, пра яго духоўны склад, схільнасці, сімпатыі і антыпатыі. Як бачым, перакладчыкам не ўдалося без страт паяднаць музыку верша з яго вобразна-змястоўнай сутнасцю ў пераствораных варыянтах.
У рускай і беларускай мовах працэнт безэквівалентнай лексікі даволі малы, і, адпаведна, у іх прысутнічаюць нязначныя разыходжанні паняццевых тэзаўрусаў, таму вольны пераклад з гэтых моў недапушчальны. Каб выканаць якасны пераклад, трэба добра ведаць не толькі мову твора-арыгінала, але і культуру народа, прыхільнасці аўтара твора.
Мастацкае слова ў іншасказальнай форме як сродак барацьбы ў часы савецкай улады праіснавала нядоўга. Кожная палітычная алегорыя, кожная спроба праявы свабоднага духу аплачваліся цаной не толькі ўласнага жыцця, але і жыцця блізкіх. Пра тое, як уважліва і пранікліва чытаўся кожны радок, напісаны Янкам Купалам, сведчыць між іншым і прыведзеная вышэй цытата з даклада Затонскага.
Аднак літаратура, маючы справу са словам, валодае шматлікімі і разнастайнымі сродкамі выяўлення нязломнасці духу сваіх творцаў.
УВОДЗІНЫ
Адной з характэрных рысаў развіцця беларускай літаратуры зяўляецца тое, што многія яе стваральнікі пісалі і пішуць не толькі на беларускай, але і на іншых мовах. Так склалася гістарычна, што беларуская культура фарміравалася ў шматнацыянальным і шматмоўным кантэксце, на скрыжаванні розных мастацкіх традыцый. Гэта абумоўлена не ў апошнюю чаргу геаграфічным становішчам Беларусі, яе знаходжаннем на шляхах перасячэння розных культур свету.
На станаўленне і развіццё беларускай літаратуры пачатку XX ст. вялікі ўгшыў аказалі перш за ўсё суседнія славянскія літаратуры ― руская, польская, украінская. Маючы на той час больш грунтоўныя вынікі ў мастацкім асваенні рэчаіснасці, творчым выяўленні нацыянальнага мастацкага генія, яны падавалі прыклад маладой беларускай літаратуры, адкрывалі перад ёй магчымасці далучэння да агульнаеўрапейскіх эстэтычных здабыткаў.
Значэнне дабратворнага ўздзеяння вышэйназваных літаратур на працэс паскоранага развіцця беларускай літаратуры даследавана айчынным літаратуразнаўствам грунтоўна і ўсебакова. Варта згадаць фундаментальную манаграфію В. А. Каваленкі Вытокі. Уплывы. Паскоранасць [1]. У меншай ступені вывучана праблема ўзаемадзеяння ў літаратурным полі беларускай культуры розных моў як фактару, які ўгшываў і ўплывае на характар паэтыкі і мастацкага светабачання творцаў.
Янка Купала ўнёс выключны уклад у развіццё беларускай мовы, яе паэтычнага стылю. Ён валодаў незвычайным дарам моўнага чуцця, здольнасцю глыбокага пранікнення ў самую сутнасць моватворчага працэсу. Пад яго пяром беларуская мова выявіла ўсю разнастайнасць сэнсавых адценняў, напоўніцу праявіла сваю рытміка-меладыйную і інтанацыйную гнуткасць і выразнасць. Стыхія беларускай мовы настолькі арганічна зліваецца з эмацыянальна-лірычнай энергіяй, сканцэнтраванай у вершах Я. Купалы, што ў выніку падобная змястоўна-фармальная цэласнасць уяўляецца адзіна магчымай, унікальнай, у самай найвышэйшай ступені адпаведнай аўтарскай задуме.
Паэтычнае самавыражэнне Я. Купалы ў нацыянальным моўным матэрыяле дасягае такой мастацкай дасканаласці і самадастатковасці, што, здавалася б, і не можа ўзнікнуць меркаванняў наконт магчымасці поўнага выяўлення яго таленту з дапамогай іншай мовы. Блізкасць моў у многіх выпадках перашкаджае адчуць сапраўдную глыбіню падтэксту, шматзначнасць вобразаў першакрыніцы. На думку А. Яскевіча, які звярнуў увагу на цяжкаперакладальнасць купалаўскага верша на рускую мову, пры перакладах з блізкароднасных моў, асабліва калі перакладчыкі прытрымліваюцца літаралісцкага падыходу, гіпноз максімальнага падабенства амаль што скрадвае адрозненні, не прымушае думаць пра іх [2, с. 5].
Польскамоўнай творчасці Я. Купалы, як бачым, пакуль што не надаецца дастатковай увагі з боку сучаснага беларускага літаратуразнаўства і мовазнаўства. Яна яшчэ не стала прадметам усебаковага даследавання як эстэтычны феномен, а не толькі як факт у творчай біяграфіі класіка нацыянальнай паэзіі. Варта адзначыць зробленае ў гэтым кірунку У. Мархелем, які ўзнавіў польскамоўныя вершы Купалы на беларускай мове.
Разгляд творчасці Я. Купалы не толькі ў яе часавым развіцці, але і з улікам таго, што на першапачатковым этапе творчасці паэтам ствараліся вершы на дзвюх мовах, можа адкрыць новы ракурс бачання адметнасці купалаўскага стылю, пашырыць кантэкст міжнацыянальнага творчага ўзаемадзеяння.
Склалася ўстойлівае меркаванне, што польскамоўныя вершы Я. Купалы папярэднічалі яго асноўнай беларускамоўнай творчасці. Няма дастаткова важкіх падстаў сумнявацца ў слушнасці такога сцвярджэння. Сапраўды, вершы на польскай мове напісаны паэтам на самым пачатку творчага шляху, як адзначаецца тэкстолагамі, якія рыхтавалі апошні Поўны збор твораў класіка, раней 1906 г., хоць і пазначаны аўтарам менавіта гэтым годам. Сам паэт вызначыў у лісце да Л. М. Клейнбарта ад 21 верасня 1928 г. пэўную часавую вяху, з якой яго творчасць набыла аднамоўны характар: 3 гэтага часу я пачынаю пісаць толькі па-беларуску... [3, с. 402].
Мэта курсавой работы ― раскрыць польскамоўную творчасць Янкі Купалы.
Рэалізацыя мэты патрабуе наступных задач:
. раскрыць польскамоўную творчасць Я. Купалы ў нацыянальным кантэксце;
. выявіць асаблівасці перакладаў твораў Я. Купалы на беларускую мову;
. раскрыць тэму паэта-прарока ў творчасці Я. Купалы і яе повязь з рэгіянальнай польскамоўнай традыцыяй.
Абект даследавання: творчасць Я. Купалы.
Прадмет даследавання: польскамоўная творчасць.
1. ПОЛЬСКАМОЎНАЯ ТВОРЧАСЦЬ ЯНКІ КУПАЛЫ Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ КАНТЭКСЦЕ
Янка Купала прызнаваўся аб тым, што працэс стварэння вершаў на беларускай і польскай мовах бьгў цалкам размежаваны ў часе. Відавочна, не. Асабліва калі браць у разлік тое, што праца над літаратурным творам, пастутювае выспяванне задумы і яе рэалізацыя могуць займаць даволі працяглы час і звычайна не супадаюць з часавымі рамкамі датавання або публікацыі. Таму можна меркаваць, што нейкі час паэтычнае мысленне Купалы існавала ў вербалізаванай форме, засноўваючыся на творчых магчымасцях дзвюх хоць і блізкіх, але ў рознай ступені звязаных з бягучым культурным працэсам моўных парадыгмаў.
Красамоўным у дадзеным выладку з'яўляецца такі факт: польскамоўны верш КоЬіесіе (Кабеце) і беларускамоўны Мая доля былі змешчаны аўтарам на адным аркушы паперы на яго розных баках. У пэўным сэнсе такое літаральнае судакрананне дзвюх моўных стыхій можна лічыць сімвалічным. Апрача таго, звяртае на сябе ўвагу датаванне гэтых твораў. Першы з іх пазначаны 14 ліпеня 1904 г., другі ― 15 ліпеня таго ж года.
Такое блізкае суседства дае падставы для супастаўляльнага аналізу паэтычных сістэм, якія рэпрэзентуюцца дадзенымі творамі. Трэба адразу заўважыць, што вершы ў значнай ступені адрозніваюцца між сабой не толькі формай моўнага ўвасаблення, але і тэматычнай скіраванасцю, вобразным ладам. Калі беларускамоўны верш заглыблены ў сферу сацыяльнага, з'яўляецца выяўленнем перажыванняў чалавека з народнага асяроддзя, звязаных з асэнсаваннем свайго незайздроснага становішча, то верш на польскай мове закранае сферу інтымнага. I, адпаведна, у другім выпадку герой у большай ступені набліжаны да ўласна аўтарскай пазіцыі. Ён надзелены, у адрозненне ад абагульненатыпізаванага вобраза селяніна, што скардзіцца на сваю долю, некаторымі рысамі індывідуалізаванага характару (Za swych mlodych lat czytalem...) [3, с. 289] (За свае маладыя гады чытаў...) [3, с. 402]. У вершы Kobiecie аўтар імкнуўся вырашыць праблему ў гумарыстычным ключы, выяўляючы праз лёгкую іронію даволі сур'ёзнае стаўленне да прадмета разваг. Нягледзячы на драматычную пафаснасць верша Мая доля, у ім таксама пэўным чынам выяўляецца, праглядвае за выражэннем крыўд селяніна трохі прыхаваная, адначасова і саркастычная, і жыццесцвярджальна-насмешлівая нота. Хоць і праклінае герой сваю недарэчную долю, і гатовы на самыя рашучыя крокі, каб пазбавіцца ад яе, уключна да самагубства, усё ж такі ў самім тоне гаворкі, у тым, з якімі словамі ён звяртаецца да долі, адчуваецца яго жаданне праз іронію ўзняцца над жыццёвымі абставінамі, псіхалагічна іх пераадолець. Доля паўстае ў вершы ў персаніфікаваным выглядзе, як жывая істота, з якой можна нават здзекавацца ― тое ж, што яна чыніць з чалавекам. Мая доля, дык вось доля, / Каб ты лопнула была! [3, с. 49], ― з такой інвектывы пачынаецца твор Я. Купалы. Доля ўсёмагутная і няўхільная сваей усюдыіснасцю, але вобраз яе знарок зніжаецца, прыпадабняецца да нечага мізэрнага (Дык калі не аглянуся, / Мая доля тут бяжыць) [ 3, с. 49].
Абодва вершы Я. Купалы ― беларускамоўны і польскамоўны ― збліжае, як нам уяўляецца, своеасаблівая містэрыяльнасць, калі на першы план выступае не жыццёвая штодзёншчына, а свет, здатны да трансфармавання, набыцця новага вобліку і якасцей. Вялікая праўда жыцця перадаецца не праз зафіксаваную ў статычным стане карціну-адбітак, а з дапамогай прайгравання пэўнай экзістэнцыйнай сітуацыі, якая набывае універсальнае, анталагічнае значэнне.
Верш Kobiecie ўяўляе сабой своеасаблівае спалучэнне метафізікі і аповеду, у якім істотную ролю адыгрывае сімвалічнае ўвасабленне псіхалагічнага стану чалавека, асэнсаванне ім найважнейшых экзістэнцыйна-быццёвых катэгорый. Таямніца жанчыны, як і сэнсавая глыбіня і шматзначнасць існавання наогул, не можа быць разгаданай, зведзенай на ўзровень лагічнага разумения, паколькі гэта само жыццё, якое дзеецца тут і цяпер, разыгрываецца як трагедыя або духоўнае ўзвышэнне. Аўтар не імкнецца выступаць у якасці рэзанёра, апавяшчальніка канчатковых ісцін. Мабыць, таму ўводзіцца ім у твор вобраз мудрага і практычнага яўрэя Янкеля, спасылкі на жыццёвы вопыт якога дапамагаюць пэўным чынам дыстанцыравацца ад празмерна наўпроставай сугестыі. Аўтар пераконвае сваіх чытачоў:sie nigdy wy nie rwieciezagadki tej zbadanianapewno sie zmylicieto nie do rozwiqzania [3, c. 290].ніколі вы вы не рвіцеся
Даследаваць гэтую загадку,
Бо напэўна памыліцеся,
Бо гэта не да вырашэння [3, с. 403].
У польскамоўнай творчасці Я. Купалы абазначаецца тэндэнцыя, якая ў далейшым стане адной з вядучых у яго паэзіі, а менавіта: імкненне да мастацкай самарэфлексіі, асэнсавання месца і ролі мастацтва ў жыцці грамадства. Характэрны ў гэтых адносінах верш Lec, piosenko... (Ляці, песенька...), у якім выкарыстоўваецца прыём персаніфікацыі, рэпрэзентацыі творчага пачатку ў адасобленым ад яго субекта выглядзе. Вобраз песні як канцэптуальнага ўвасаблення слоўнага мастацтва шырока распаўсюджаны ў беларускай паэзіі. Гэта жанравае абазначэнне адной з лірычных разнавіднасцей з даўняга часу атаясамлівалася ў беларускай мастацкай свядомасці з усім лірычным родам літаратуры, з самой магчымасцю паэтычнага самавыражэння творцы. Выкарыстоўваецца яно і ў сучаснай паэзіі. Гэта традыцыя караніцца ў фальклорнай паэтыцы.
Разам з тым варта падкрэсліць, што ў паэтычным светапоглядзе Я. Купалы канцэпт песні-творчасці звязаны не толькі з фальклорнай традыцыяй, але і з творчым вопытам папярэднікаў ― беларускіх і беларуска-польскіх паэтаў XIX ст.
Паэзія Я. Купалы зявілася працягам і класічным увасабленнем у дасканалай мастацкай форме многіх эстэтычных і гуманістычных ідэй, якія ў свой час зарадзіліся ў асяроддзі беларуска-польскіх пісьменнікаў папярэдняга стагоддзя, на сумежжы дзвюх славянскіх культур. Аднак у некаторых аспектах мастацкага светабачання класік новай беларускай літаратуры ўносіў пэўныя карэктывы пры вызначэнні агульнай мастацкай стратэгіі, ― указвае Я. Гарадніцкі [4, с. 9].
У вершы Lec, piosenko... паэт, як і яго папярэднікі, нібыта звяртаецца сваёй творчасцю да ўсіх сацыяльных станаў. Ён скіроўвае сваю крылатую песню і да магнацкіх палацаў, і do chatek nedzarzy (да хатак убогіх). Але ў дадзеным выпадку ідылічная сітуацыя, якая абмалёўваецца ў вершы (калі mozni, biedni, kalecy / rece sobie podadza) [3, c. 290] (заможныя, бедныя, калекі / пададуць адзін аднаму рукі) [3, с. 403], насамрэч з'яўляецца абектам аўтарскай іроніі над марай пра залатую эру ў грамадстве, пабудаваным на сацыяльным уціску і прыніжэнні бяздольных.
У польскамоўных вершах Я. Купалы традыцыйныя матывы і вобразы папярэднікаў спалучаюцца з уласна аўтарскімі стылістычнымі сродкамі мастацкага ўвасаблення. У гэтых творах, у якіх яшчэ захоўваецца ў сваёй аснове агульная мастацкая сістэма, характэрная для рэгіянальнага літаратурнага развіцця, між тым выразна выяўляюцца ўжо прыкметы аўтарскай стылістыкі і паэтыкі. Паўтаральнасць лексічных і сінтаксічных элементаў, жывая непасрэднасць і маўленчая раскаванасць паэтычнага маналогу, рытміка-інтанацыйная выразнасць лірычнага выказвання ― гэта ўсё тое, што стане ў далейшым вызначальнай характэрнасцю купалаўскага стылю, ― у пэўнай ступені прысутнічае і ў яго польскамоўных вершах. У вершы W noc majowa (У маёвую ноч) прыкметы аўтарскай стылістыкі накладваюцца на традыцыйную для рамантыкаў XIX ст. вобразнасць:cudna majowa ta noc bez chmur ciemnych i mglypatrzy wesolo na pole i box;czarodziejskie zaswiaty mknie туй, dziwne rojq sie sny,szczescia na duszy ozywa sie chor [3, c. 291].
Якая ж цудоўная гэтая маёвая ноч без цёмных хмараў і імглы.
Месяц весела глядзіць на поле і бор;
У чарадзейскія шшасветы думка імкнецца, дзіўныя рояцца сны,
На душы адклікаецца хор гімнаў шчасця [3, с. 404].
У прыведзенай вышэй страфе малюнак рамантычна ўспрынятага свету з традыцыйнай вобразнай сімволікай сведчыць пакуль што пра агульныя мастацкія вытокі, аднак і тут ужо можна адчуць дынаміку купалаўскай памкнёнасці да ідэалу, напружанасць яго асабовага жыцця. Сяганне думкі ў духоўныя вышыні, у чарадзейскія іншасветы становіцца пазней адной з самых характэрных асаблівасцей купалаўскага паэтычнага светапогляду. Пры далейшым жа разгортванні тэксту разгледжанага намі верша яшчэ ў большай ступені павялічваецца яго напоўненасць прыкметамі індывідуальнага стылю:na wszystko, na zycie, na ludzi, na swiat;, coz dali nam ludzie i swiat ten i byt? [3, c. 291];
Забудзьма пра ўсё, пра жыццё, пра людзей, пра свет.
Ха, што ж далі нам людзі і гэты свет і быццё? [3, с. 404] ―
вельмі знаёмыя па асноўных беларускамоўных творах паэта інтымнай тэматыкі матывы і інтанацыі, праз якія выяўляюцца дачыненні купалаўскага героя са светам, яго экзістэнцыйная туга! Адметнасць менавіта купалаўскай творчай манеры можна вызначыць і па шэрагу характэрных сінтаксічных фігур дадзенага верша, зваротках, нагнятанні аднародных членаў сказа. Пад польскамоўнай абалонкай хаваецца ўвогуле беларускі лад мыслення, што часта выражаецца ў непасрэдным выкарыстанні моўных адэкватаў: nocka szepсе ― ночка шэпча. У вершы Mihrj ci, ziemio... (Люблю цябе, зямля...) ключавое слова люблю ў якасці анафары, якой пачынаецца кожная страфа, сваю рытмавызначальную функцыю распаўсюджвае на адметнасць выяўлення аўтарскай канцэпцыі жыцця. Такая спалучанасць паэтыкі і канцэптуальнасці зяўляецца наогул вельмі паказальнай для Купалы.
Такім чынам, паміж польскамоўнымі творамі Я. Купалы і асноўным корпусам яго беларускамоўных тэкстаў існуе даволі шмат змястоўных, тэматычных і вобразных сыходжанняў. Гэта цалкам натуральна, паколькі гэтыя творы аб'яднаны адзінствам аўтарства, асабовымі светапогляднымі прыярытэтамі. Аднак важна пры гэтым адзначыць, што, нягледзячы на розны моўны матэрыял, пэўнае падабенства назіраецца таксама і на фармальным узроўні. Сінтаксіс, рытміка, інтанацыя, магчыма, у яшчэ большай ступені выяўляюць у дадзеным выпадку цэласнасць і адзінства мастацкага свету класіка беларускай паэзіі.
купала творчасць польскамоўная традыцыя
2. АСАБЛІВАСЦІ ПЕРАКЛАДАЎ ТВОРАЎ Я. КУПАЛЫ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ
Сёння ўзрастае неабходнасць пашырэння сферы міжнацыянальнай камунікацыі, асаблівая роля ў гэтым належыць перакладу ― самаму дасканаламу віду моўнага пасрэдніцтва, які збліжае мовы і культуры [5, с. 13]. Людзі, абмежаваныя ў зносінах лінгваэтнічным барерам, маюць адзіную магчымасць пазнаёміцца з культурай іншага народа ― праз пераклад. Такім чынам, перакладчык становіцца пасрэднікам паміж аўтарам і яго новымі чытачамі. У пэўных абставінах па эфектыўнасці пераклад можа быць параўнаны са звыклай аднамоўнай камунікацыяй [5, с. 7]. Тэкст павінен успрымацца чытачом, нібы той валодае адпаведнаю моваю, каб не адчувалася іншамоўнае паходжанне твора і захоўваліся нацыянальна-культурныя адметнасці. Нягледзячы на тое, што перакладзены тэкст павінен быць транспартаваны ў культуру адрасата (як вядома, пераклад ― гэта замена не толькі мовы, але ў пэўным сэнсе і элементаў культуры), адначасова не павінен скажацца і яго этнакультурны кампанент [5, с. 11]. На думку сучасных тэарэтыкаў перакладу, трэба, каб прысутнасць асобы перакладчыка ўвогуле не заўважалася [5, с. 9].
Вячаслаў Рагойша, адзін з укладальнікаў санетарыю Янкі Купалы і аўтар пасляслоўя да яго [6], не памыліўся: для прыхільнікаў творчасці песняра выхад у свет зборніка Санеты стаў значнай падзеяй. Па-першае, мы адкрылі для сябе новыя старонкі творчасці Я. Купалы, па-другое, за радкамі санетаў убачылі хваляванне маладога паэта за лёс краіны і яе народа. Менавіта ў ранніх санетах закладзены падмуркі цэласнай купалаўскай канцэпцыі чалавека, асобы ў яе дачыненнях з грамадствам, у кантэксце гісторыі і будучыні краю.
дваццаці двух санетаў Янкі Купалы першыя сем напісаны на польскай мове, яны датаваныя 1906 г., хоць, верагодна, створаныя раней. Вытрыманыя ў духу польскіх санетапісцаў (А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, А. Асныка, М. Канапніцкай, Я. Каспровіча і інш.) купалаўскія санеты, аднак, вызначаліся сваёй сацыяльнай і нацыянальнай беларускай канкрэтыкай [6, с. 253]. Літаратуразнаўцам кніга санетаў Я. Купалы дае багаты матэрыял для вывучэння тэматыкі і мастацкіх асаблівасцей гэтых твораў. Нам жа падаецца цікавым параўнаць пераклады польскамоўных санетаў на славянскія мовы (санетарый складаюць вершы, напісаныя на польскай і беларускай мовах і перакладзеныя на беларускую / польскую, англійскую, іспанскую, нямецкую, рускую, украінскую і французскую мовы) з пункту гледжання захавання ў іх культурна-нацыянальнай спецыфікі.
Беларус ― адзін з ранніх польскамоўных санетаў Купалы, які можна разглядаць як першую спробу стварыць абагульнены вобраз прадстаўніка народа [6, с. 137]. Вось перад намі
toczy sie jakis сіеп zmarnialy
ідзе паволі, ледзьве ногі перастаўляе, якісь цень анямелы (пераклад А. Шахнюк).
Паступова абрысы набываюць канкрэтнасць ― гэта сівы згорблены чалавек, w strzepach kozucha tonie giowa siwa на худых плячах бедная світка, крывыя ногі абуты ў лапці, а ад кажуха засталіся адны латкі. Але паэт пазбягае слова лапці, хоць у польскай мове ёсць ажно дзве лексемы з такім значэннем lapiec i chodak, а ўжывае апісальны выраз krzywe nogi wlekq z lip sandaiy (крывыя ногі ледзьве пераступаюць у сандалях). Як нам падаецца, аўтар мэтанакіравана абірае слова сандалі, каб літаратурны герой больш нагадваў пакутніка, святога, і малюе яго ў нейкім рамантычным святле. Паводле бібліёграфаў, творы, напісаныя ў 1903-1904 гг., маюць неакрэслены сентыментальна-ра-мантычны характар [7, с. 7]. Твар старога чалавека
w zmarszczkach, jak ta w bruzdach niwa
зморшчаны, як ніва ў бароздах,
на ім цень прыгнечанасці, а ў вачах няма жыцця. I толькі ў першым тэрцэце Я. Купала прадстаўляе нам яго ― гэта беларус. У творы мы знаходзім пакуль што толькі абрысы псіхалагічна складанага мастацкага вобраза, які ў наступных творах атрымае жыццёвую сілу і праўду, і менавіта гэты беларус, непрыкметны сёння, загаворыць сам пра сябе, на поўны голас.
Сярод адметных рыс прадстаўніка народа паэт вылучае цярпенне і любоў. Спалучэнне гэтых якасцей надае вобразу адценне святасці і адначасова ахвярнасці. Беднасць беларусаў аўтар успрымае як вынік неадукаванасці. Калі народ паўстае перад намі пакутнікам, то толькі таму, што сацыяльныя абставіны мацнейшыя за яго і ён не можа іх адолець [7, с. 39]. Цемру Я. Купала называе мачахаю. Гэтая метафара наводзіць на думку, што для беларуса такое становішча чужое, нехарактэрнае. Адзінае багацце беларуса ― пахшая хата, сродак існавання ― siekiera i socha (сякера i саха). Паэт прыйшоў да высновы, што толькі карчма або магіла пакладуць канец пакутам. 3 болем ён гаворыць у апошнім радку верша, на які прыпадае асаблівая сэнсавая нагрузка твора і які па вобразнасці і лаканічнай афарыстычнасці павінен быць самым моцным у санеце [6, с. 252], што a kresem cierpien ― karczma. Звернемся да перакладаў. У перастварэнні на беларускую мову Уладзіміра Мархеля вобраз беларуса паўстае перад чытачом цалкам пазбаўленым сентыментальнасці ― перакладчык называе ўсё сваімі імёнамі: Бачу: змарнелы цень ідзе нейкі [6, с. 17]. На нагах героя старэнькія лапці, а ад кажуха ўжо нічога не засталося:
У выцвілых вачах ужо няма слёз, павекі апухлі. Любоў падмененая верай: Вось белорус што гаруе і верыць. А цемра акрэсленая як хімера (паводле тлумачальнага слоўніка, шматгаловая пачвара). Пахілую хату перакладчык назваў домікам пахілым (лепш было б выкарыстаць слова хатка, але беларус Янкі Купалы жыў хоць і ў пахілай, але хаце, а не хатцы, тым больш не ў доміку). Сродак існавання ― coxa і сякера ― перакладчык чамусьці перамяніў на мэту жыцця: Мэта ў жыцці ― саха і сякера.да рускамоўнага чытача вобраз беларуса таксама дайшоў у змененым выглядзе. Перакладчык Валянцін Тарас піша: Давно отрепьем стал его тулуп [6, с. 197]. Гэтага радка яму падаецца недастаткова, каб рускі чытач дакладна, яскрава ўявіў сабе беларусаў. Парушаючы памер санета, В. Тарас выкарыстоўвае сінанімічны рад: отрепье, рванье, лохмотья. У арыгінале былі сандалі, у беларускім варыянце старэнькія лапці, а да рускага чытача беларус прыйшоў у дзіравых лапцях ― відаць, вельмі далёкім быў шлях. Каб яшчэ больш уразщь, перакладчык малюе твар беларуса, перасечаны бароздамі старасці, цярпення і цяжкай працы, ― сплошной засохший струп, / I Лицо большой беды, обличье неулыбы. Як бачым, беларус у польскамоўным арыгінале здольны любіць, цярпець і плакаць, а ў руска-моўным варыянце паўстае чалавекам, пазбаўленым умення нават радавацца. Але ўсё ж такі перакладчык сцвярджае, што беларус любит целый свет, а сам себе не люб... любит целый свет... он знает, счастья нет. Ці можна любіць увесь свет і не быць шчаслівым? Ці можа такая любоў прыносіць пакуту, а не шчасце? Магчыма, В. Тарас спрабуе данесці вобраз беларуса ў знаёмых для рускамоўнага чытача ўяўленнях пра беднасць і цярпенне, паказвае яго ў святле хрысціянскай маралі ― любові да бліжняга? Але ў гэтым выладку прысутнасць перакладчыка надта заўважальная, больш за тое, ён выступае ў ролі сааўтара твора ― не толькі перакладае тэкст, але ў пэўнай ступені пералрацоўвае яго, скарачаючы змест або, наадварот, пашыраючы за кошт уласных трактовак. Не толькі знешні выгляд беларуса змяніўся ў перакладах, але і адзінае яго багацце ― хата. У рускамоўным варыянце гэта ўжо і не домік (на ўкраінскай мове ― хатиночка похила), а хата изо мха, прасцей кажучы, зямлянка. Цяпер чытач уяўляе сабе чалавека, а дакладней ― нейкую істоту, пазбаўленую людскай вопраткі, у лахманах, нават без добрых лапцяў, у зямлянцы. Зрэшты, у перакладзе на ўкраінскую мову Дзмітро Паўлычка так і падаў украінскаму чытачу беларуса ― як постаць виморену й недолугу і ўвогуле до людських не подібну сотворінь (абмежаваўся такім акрэсленнем) [6, с. 167].
Калі ў польскім, беларускім і ўкраінскім варыянтах пазбавіць ад гора і цярпення маглі толькі карчма і магіла (чалавек мог выбраць карчму або не адыходзіць ад рэчаіснасці і да канца дзён пакутаваць), то рускамоўны чытач уяўляе сабе беларуса як горкага пяніцу: его конец ― корчма, потом могила ― карчма стала прыступкай на шляху да магілы.
Такім чынам, у разгледжаных варыянтах перакладу санета Беларус Янкі Купалы на беларускую і, у большай ступені, на рускую і ўкраінскую мовы нацыянальна-культурныя асаблівасці твора не захаваныя ў поўнай меры. Больш за тое, перакладчыкі, магчыма, не вельмі клапаціліся пра грамадскае прызначэнне перакладу ― тых асацыяцый, якія могуць быць выкліканы ў чытача вольным абыходжаннем з тэкстам. Вольны пераклад паэтычнага твора, дзе кожнае слова нясе вялікую эмацыянальна-сэнсавую нагрузку, проста недапушчальны. Не трэба забывацца і пра асобу самога мастака, пра яго духоўны склад, схільнасці, сімпатыі і антыпатыі. Такі тэкст нельга цалкам прыпісваць аўтару арыгінала і цытаваць як яго словы на іншай мове [5, с. 14]. Узуальная неадпаведнасць перакладу не толькі ў значнай ступені ўскладняе сэнсавае ўспрыманне, парушае адэкватнасць эмацыянальнага і эстэтычнага эфекту, але і стварае скажонае, памылковае ўяўленне пра асобу аўтара [5, с. 113]. Як бачым, перакладчыкам не ўдалося без страт паяднаць музыку верша з яго вобразна-змястоўнай сутнасцю ў пераствораных варыянтах.
Нельга не пагадзіцца з думкай перакладчыка У Смірнова, што читатель, берущий переведенную книгу, наполовину обворован. <... > Перевод необходим на татарском, немецком и т. д., но мы то должны читать друг друга в подлиннике. Наверное, в будущем в наших школах будут изучать белорусский. Это необходимо еще и потому, что нельзя хорошо знать русский без знания белорусского. Вернее, знать то можно, а любить ― едва ли [8, с. 3].
У рускай і беларускай мовах працэнт безэквівалентнай лексікі даволі малы, і, адпаведна, у іх прысутнічаюць нязначныя разыходжанні паняццевых тэзаўрусаў, таму вольны пераклад з гэтых моў недапушчальны. Каб выканаць якасны пераклад, трэба добра ведаць не толькі мову твора-арыгінала, але і культуру народа, прыхільнасці аўтара твора.
3. ТЭМА ПАЭТА-ПРАРОКА Ў ТВОРЧАСЦІ ЯНКІ КУПАЛЫ І ЯЕ ПОВЯЗЬ З РЭГІЯНАЛЬНАЙ ПОЛЬСКАМОЎНАЙ ТРАДЫЦЫЯЙ
Значэнне паэзіі і роля паэта ў сучасным яму грамадскім жыцці - гэтыя пытанні хвалявалі Янку Купалу літаральна з першых яго крокаў у літаратуры. У хрэстаматыйна вядомым сёння вершы Чаго б я хацеў, датаваным 1905 г., паэт упершыню адкрыта выказвае сваю адданасць той місіянісцка-прарочай ролі паэзіі ў народным лёсе, якую актыўна вызнавалі вялікія рамантыкі XIX стагоддзя, а пазней У. Сыракомля і на пачатку XX века неарамантыкі, прадстаўнікі Маладой Польшчы:
Дык жа зиайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песню запеў
і пазнаў, аб чьш песня пяе! [3, с. 55]
Пазней гэтая ж тэма мастака і яго прарочай місіі будзе паўтарацца ў творчасці Купалы вельмі часта, у розных інтэрпрэтацыях і варыянтах: ад уласна-лірычнага паэтычнага маналога (Паэтам, Вы кажаце..., Спроба актавы, Я не паэта, Я не сокал (1905-1907) і інш.) да абагулена-абстрагаваных разваг пра ролю мастака ўвогуле (паэма-балада Курган (1910), вершы