Рэгіянальныя асаблівасці у 'Палескай хроніцы' І. Мележа

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    44,92 Кб
  • Опубликовано:
    2014-03-19
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Рэгіянальныя асаблівасці у 'Палескай хроніцы' І. Мележа

Уводзіны

І. Мележ прыйшоў у беларускую літаратуру, маючы за плячамі немалы жыццёвы вопыт. І.У. Паўлавічу, гаварыў М. Танк у яго пяцідзесяцігадовы юбілей, - не было патрэбы прабівацца ў літаратуру. Яна сама яго клікала, калі ён яшчэ са скарынкай хлеба ў кайстры пасвіў статак, калі знаёміўся з кніжнай мудрасцю, а потым з вінтоўкай у руках ішоў па цяжкіх і горкіх дарогах вайны, калі, паранены, вырываўся з кіпцюроў смерці [1, с. 54]. Яго жыццёвы вопыт як чалавека і пісьменніка і яркі талент дазволілі стварыць, па ацэнцы А. Адамовіча, нацыянальную сучасную эпапею [2, с. 35], аўтар Палескай хронікі прыўзняў столь нашай літаратуры.

Ёсць у беларускай літаратуры творы, якія сталі яе сапраўдным скарбам, гонарам, якая трывала і надзейна ўвайшлі ў яе залаты фонд. Адзін з іх - «Палеская хроніка» І. Мележа. Менавіта беларус, паляшук, Палессе знаходзяцца ў цэнтры аўтарскай увагі, гэта галоўныя мастацкія абекты ў палескіх раманах I. Мележа. У яго быў свой, асабісты, добразычлівы і паважлівы, погляд на беларусаў, іх мову. А. Адамовіч слушна гаварыў: «І. Мележ палемічна абвяргаў у сваіх раманах абразлівы, хоць і ўзаконены традыцыяй, погляд на палешука, на беларуса як на істоту з нейкага гістарычнага запаведніка... Шчыра паважаючы ўсё лепшае, што народ вынес з мінуўшчыны, - найбагацейшую мову, працавітасць, душэўную мяккасць селяніна-палешука - І. Мележ сцвярджаў сілай свайго таленту; гэтыя людзі не на паказ вам жывуць, не дзеля экзатычнай забавы» [2, с. 7]. Творчасць I. Мележа надзвычай арганічна спалучае нацыянальнае і агульначалавечае, асабістае і агульнае, праўду факта і вымысел, эпічнае і лірычнае.

Многія творы, асабліва «Палеская хроніка», - асабіста перажытае, выпакутаванае ім. «Маладому Мележу пісалася неймаверна цяжка, але і сталаму і болей вопытнаму - не лягчэй. Такой натуры быў гэты творца. Калі цяпер прыгадваеш яго нават у самыя, здавалася б, шчаслівыя хвіліны ўсеагульнага прызнання, поспеху, славы, перад вачыма ўзнікае прысутуленая, мажная, праставатая ў сваіх абрысах пастава чалавека з пакутлівым абліччам і з нейкай заўсёды вінаватай усмешкаю. Як быццам ён паціху, даверліва прасіў нас, сваіх чытачоў: прабачце, што, можа, я не ўсё і не так зрабіў, але я аддаў вам, што мог», - пісаў В. Вітка [3, с. 49]. Гэту ж думку ў адносінах да «Палескай хронікі» працягвае ў сваіх успамінах А. Адамовіч: «Дый ці мала магло ўзнікнуць новых задум, рашэнняў і складанасцей у такога чалавека і таленту! Але ўсё ж, думаецца, Палеская Кніга заставалася б галоўнай - як неаплатны доўг, абавязак перад зямлёй «бацькі і маткі» і як найвялікшае творчае шчасце, але і пакута таксама...» [2, с. 10]. «Палеская хроніка» - вяршыня творчай спадчыны I. Мележа.

У сваёй трылогіі Мележ стварыў цэлы шэраг цікавых, запамінальных, яркіх характараў. Яны, сучаснікі 20-30-х гадоў XX стагоддзя, часта вырашаюць праблемы, мучаюцца над пытаннямі, якія гэтак жа хвалююць нас, людзей XXI стагоддзя. I гэта вельмі добра заўважыла В. Палтаран: «Са сваім вялікім клопатам пра маральную дасканаласць чалавека, пра чалавечае ўзаемаразуменне, пра чалавечае шчасце на зямлі Мележ-мастак стаіць на самым скрыжаванні маральных пошукаў сучаснасці: ён значыць чалавеку шлях да людзей, да чалавечай еднасці, засцерагае ад эгаізму, самападману, вучыць разумна, думаючы ладзіць жыццё на зямлі. А няхай хто скажа, што чалавек, людзі, чалавецтва не адчуваюць сёння патрэбы ў такой навуцы» [3, с. 49]. Нельга не пагадзіцца з В.Я. Ляшук у тым, што «асаблівую патрэбу адчуваюць сёння юнакі і дзяўчаты, вучні, якія не маюць жыццёвага вопыту, у «такой навуцы» [4, с. 3]. Бо наш час складаны і супярэчлівы, час бездухоўнасці, страты пэўных маральных нормаў, пераацэнкі каштоўнасцей. Мележ клапаціўся пра духоўнае ўзбагачэнне моладзі, выхаванне нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця гонару за свой народ, родны край, зямлю бацькоў. У шматлікіх сваіх прамовах ён гаварыў пра выключную важнасць далучэння маладых людзей да народнага, спрадвечна беларускага: да народных ідэалаў, маралі, этыкі, эстэтыкі, традыцый. «У тым, што вярнуўся ў старую вёску, была не толькі ахвота сустрэцца з Мінулым, - расказвае I.П. Мележ пра задуму «Палескай хронікі», - было разуменне расказаць пра яго. Я разумеў сябе як бы летапісцам Мінулага, якое я павінен перадаць маладым. Я лічу: літаратура павінна захаваць гісторыю нашчадкам - каб ведалі вытокі, пачатак, памяталі, адкуль ідзём, каб разумелі рух жыцця» [5, с. 510-511].

У Палескай хроніцы І. Мележ найбольш ярка праявіў сябе як майстар псіхалагічнага аналізу. Мележ-псіхолаг ідзе ад факта, ад канкрэтнай рэаліі, падзеі, якая адыгрывае ролю штуршка для далейшага паглыблення ў сферу чалавечых перажыванняў. Прычым, перажыванні гэтыя раскрываюцца шмангранна, з дапамогай самааналізу, апісання адносін герояў да прадметаў, зяў [2, с. 35].

Каб зразумець паэта, трэба прыйсці ў яго краіну. Гэта словы нямецкага паэта Гётэ.

Краіна І. Мележа - надпрыпяцкае Палессе, праўдзівей, тая яго частка, якая сёння ляжыць непадалёк ад ракі ў межах Калінкавіцкага і Хойніцкага раёнаў.

У палескіх раманах І. Мележа даволі дакладна захавана геаграфія родных мясцін пісьменніка, прычым, назвы некаторых паселішчаў пададзены без змен - Глінішчы, Ламачы, Тульгавічы, Юравічы, другія крыху перайначаны - Курані, Алешнікі.

Напісаў І. Мележ раманы Людзі на балоце і Подых навальніцы ў добрай манеры сацыяльна-бытавой беларускай прозы, і яны загучалі па-сучаснаму, - слушна заўважае даследчык І. Навуменка [6, с. 585]. Не было сярод маладзейшых пісьменнікаў аўтара, які б, як Мележ, ведаў палескую вёску сярэдзіны і канца 20-х гадоў, як цэльны, яшчэ не разарваны, эпічны асяродак жыцця з яго векавымі традыцыямі, запаветамі, нават забабонамі і паняверкамі. Ён яскрава паказаў тыя абставіны, у якіх жылі і дзейнічалі палешукі.

Мэта курсавой работы - раскрыць рэгіянальныя асаблівасці прозы І. Мележа /на падставе палескіх раманаў/.

Мэта прадвызначае вырашэнне наступных задач:

ахарактарызаваць творчасць І. Мележа з вышыні дасягненняў літаратуразнаўства і крытыкі;

паказаць звычаі і абрады;

раскрыць тыповасць абставін на Палессі;

адзначыць асаблівасці характараў;

ацаніць наватарства І. Мележа.

Абект даследавання Палеская хроніка І. Мележа.

Прадмет даследавання рэгіянальныя асаблівасці.

1. Праўда часу, тыповасць абставін жыцця на Палессі

Жыццё, праца, побыт, будні і святы куранёўцаў у Палескай хроніцы паказаны аўтарам так абёмна, усебакова, з такім глыбокім веданнем усіх дэталей і падрабязнасцей, што вёска для нас робіцца рэальным геаграфічным пунктам, населеным людзьмі са сваімі лёсамі, характарамі, сваімі складанымі дарогамі. «Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаў бы за востраў - аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навакол адно была купчастая дрыгва ды моклі панурыя лясы.

Вёска тулілася ля берага вострава - платы агародаў дзе-нідзе забягалі на купё ўзболатка, з другога боку, на поўнач, балоты крыху адступалі, дорачы людзям пясчанае поле. Адступалі балоты і на заходнім баку, дзе рунелі ці жаўцелі да краю лесу палі, таксама скупыя, няўдзячныя, хоць у іх глебе і было менш пяску. 3 поўдня балоты зноў падбіраліся да саламяных, замшэлых радоў стрэх, але ў гэты бок ішла найбольшая сувязь са светам, і тут па дрыгве была намошчана дарожка. Што гэта за дарожка, можна меркаваць хоць бы з таго, што ездзілі па ёй смела толькі ў маразы, калі непралазная твань навокал рабілася цвёрдая, як ток, ці ўлетку, калі дарожка перасыхала» [5, с. 7].

Раман пачынаецца малюнкам працоўнай чэрвеньскай раніцы. Звычайны для куранёўцаў па-летняму клопатны і нялёгкі час. 3 усіх бакоў нас апаноўваюць гукі, фарбы, галасы палескай вёскі. Яны перададзены пісьменнікам так дакладна, такімі пластычнымі «мазкамі», што чужое ўяўнае жыццё робіцца для нас, здаецца, больш рэальным, чым тое, сапраўднае, што нас акружае.

Ціхія ранішнія дымочкі, што плывуць з каміноў, цырканне малака ў даёнкі, пошчак малаткоў, якімі мужчыны адбіваюць косы, след, пакінуты на роснай траве пастухом з торбаю цераз плячо і пугай у руках, рохканне свіней у хлявах, плач саплівага дзіцяці, якое абудзілі ў такую рань, - звычайны для куранёўцаў побыт. Але для нас гэты малюнак, з прычыны таго, што руку да яго прыклаў сапраўдны мастак, робіцца цэлым адкрыццём. Мы трапляем у новы, невядомы свет, але адчуваем сябе ў ім арганічна, прасторна і радасна, нібы ўспомнілі нешта прыемнае, хоць і забытае даўно. Мы захапляемся і самім жыццём, нявыдуманым і хвалюючым, і ўменнем пісьменніка перадаць яго пры дапамозе мастацкага слова.

Чытаючы раман, мы даведаемся пра многае: як куранёўцы косяць і жнуць, як малоцяць і сеюць, як святкуюць каляды і ловяць рыбу, як гуляюць вяселле і вянчаюцца ў царкве. Здаецца, аўтар ведае пра сваіх герояў усё.

У творы вельмі дакладна вымаляваны час. Як і раней, бедныя насельнікі вёскі Курані душацца на палосках неўрадлівай зямлі. Поле скупа плаціць за нялёгкую працу. Хлеба не хапае на ўвесь год, добра, калі бульба памагае дацягнуць да новага ўраджаю. Куранёўцы, як усе сяляне, жывуць па закону: летні дзень год корміць. Ледзь выпадае хвіліна ў гарачы час жніва, людзі кідаюцца ў лес і на раку. Ягады, грыбы, уюны - добрая падтрымка хлебу. Дый на рынку за іх можна ўтаргаваць грошай на абыходак.

Усё больш настойліва куранёўцы вядуць гаворкі пра перадзел зямлі. Пагаворваюць, праўда, ціха, крадком, бо банда Маслака пагражае накарміць зямлёй тых, хто за перадзел, хто жыве думкай завалодаць карчоўскім надзелам.

Важнай падзеяй для Куранёў аказалася і пабудова грэблі цераз балота. «Мы жывём, як звяры, - гаворыць старшыня валвыканкома Апейка на сходзе ў Куранях. - Але і звяры ходзяць з лесу ў лес. А чалавек не звер, чалавек не можа жыць без людзей. Чалавеку патрэбен цэлы свет. I таму нам трэба змагацца з бядой нашаю! Трэба прарваць балотнае акружэнне. Звязацца з другімі сёламі» [5, с. 110-111]. Так прыходзіць у Курані новае; нязвыклыя перамены абуджаюць у людзей надзею на лепшае жыццё.

Шырока, усебакова ўзнаўляючы рэчаіснасць, пісіменнік усё суадносіць з чалавекам, усё прымярае да яго. Для Мележа ў «Палескай хроніцы» мера і каштоўнасць усяго - чалавек. У раманах - шматгранны паказ чалавека, ягоных сувязяў з грамадствам, гістарычнымі падзеямі, іншымі людзьмі [8, с. 266], удакладняе даследчык С. Андраюк.

Васіль, Ганна, Яўхім і Халімон Глушакі, Чарнушка, Хадоська, Грыбок, Андрэй Руды, Міканор... За кожным з іх стаіць вёска. Яе сацыяльны, класавы характар, час, побыт, праца, псіхалогія - у яе непаўторным індывідуальным увасабленні. Аўтару важна было не проста паказаць падзеі тых гадоў, цяжкі, драматычна-пакутны шлях селяніна ў новае жыццё, але і паглядзець на іх шырэй, у агульным руху краіны, улічваючы гістарычны вопыт, паспрабаваць убачыць перспектыву тых падзей. Гэта ўдалося. I менавіта з гэтага вынікае выключнай сілы драматычная насычанасць і самога твора, і кожнага персанажа. Розныя характары, мінулае і сучаснае, але час аднолькава няўмольна, аднолькава жорстка іх ломіць, выпрабоўвае на трываласць.

Рост герояў натхняе сюжэтнае раманнае развіццё, хаця і маюць за крыніцу ўнутраную энергію характараў, падаюцца ў самаразвіцці, усё ж сацыяльна глыбока абумоўленыя. Сама ідэя твора - сцвярджэнне ва ўзаемаадносінах чалавека і грамадства глыбокай чуласці і павагі да яго асобы, - ідэя, увасобленая ва ўзаемаадносінах галоўных герояў, вынікае менавіта з сацыяльных падзей хронікі. У гэтым сэнсе асноўныя, вузлавыя сутыкненні паміж героямі, глыбінны канфлікт разгортваецца не так у сферы асабістых узаемаадносін, як у адносінах да зямлі, у адносінах да чалавека.

Зямля - нібы магнітнае поле, вакол якога групуюцца, да якога цягнуцца ўсе героі. Мележ выключна глыбока, моцна, ніколькі не ўступаючы ў гэтым плане ні Я. Коласу, ні К. Чорнаму, развіваючы іхнюю традыцыю, паказаў арганічную, як бы нават стыхійную, неаддзельную ад самой сутнасці чалавека, сувязь селяніна з зямлёю [6, с. 585], сцвярджае І. Навуменка [6, с. 585]. Зямля - аснова ягонага жыцця, ягонае жыццё, радасць і гора, светлыя мары і горкія расчараванні.

Фокусам усіх асабістых і грамадскіх канфліктаў, якія разгортваюцца на старонках раманаў «Палескай хронікі», зяўляецца адвечная тяга селяніна да ўласнай зямлі. Традыцыйна ў беларускай літаратуры з ёй як асновай жыцця звязваецца праблема быцця чалавека як асобы і прадстаўніка свайго народа. Пры гэтым зямля разглядаецца не проста як матэрыяльная каштоўнасць, а як падмурак і аснова духоўных каштоўнасцей, самасці, чалавечай годнасці і незалежнасці, як сэнс жыцця.

У сваёй хроніцы І. Мележ паказвае, як усё, што закранае праблему зямлі, непазбежна адбіваецца і на душы чалавека [9, с. 27], - абагульняе Н. Комар. Спрадвечная цяжкая праца на скупой, малаўрадлівай ніве, суровыя ўмовы пражывання куранёўцаў паўплывалі на іх характар, звычаі, погляды на свет. Часам ахвярай вечнай барацьбы за выжыванне, клопатаў пра хлеб надзённы станавіліся лепшыя памкненні чалавечай душы, асабістае шчасце. 3 другога боку, у гармонію ўзаемаадносін «чалавек і зямля» ўмешваліся грамадска-палітычныя і гістарычныя працэсы.

даўніх часоў беларус-паляшук захаваў моцнае пачуццё родавай еднасці і сваяцтва, выпрацаваў свае законы і маральныя прынцыпы. Пасля рэвалюцыі ў самыя аддаленыя куткі Беларусі прыйшлі змены. Новы час патрабаваў карэннай ломкі спрадвечных традыцый і ўяўленняў. Вялікі свет, да якога селянін-працаўнік ставіўся з падазронасцю і асцярогай, зацягваў у вір сваіх праблем і падобныя да Куранёў палескія вёсачкі.

Мастацкаму твору можна выносіць прысуд, мяркуючы па тым, што ў ім напісана. Тым не меней, мусім сказаць, што ў творах такога размаху, маштабу, як мележаўскія раманы, сацыяльнае, філасофскае дно магло быць глыбейшае. Рушэнне старога сялянскага свету пачалося задоўга да Кастрычніцкай рэвалюцыі. У часы калектывізацыі прыйшлося развязваць вузлы, якія за два-тры стагоддзі да яе завязала гісторыя.

Калектывізацыя праводзілася паспешліва, без элементарнай падрыхтоўкі, уліку сялянскай псіхалогіі.

І таму адыход усеагульнай, прымусовай калектывізацыі на сялянскай Беларусі, дзе чалавек прырос да сваёй зямлі, разгарнуў высокую вяскова-гаспадарчую культуру, але не меў навыкаў і задаткаў сумеснай працы, зяўляўся ломкай прывычнага ўкладу жыцця вёскі. Імкненне ўсю краіну пабудаваць па прынцыпу «інкубатара» было наступам і на менталітэт беларуса. Не адвучаны і за некалькі вякоў нацыянальнага прыгнёту быць гаспадаром на сваёй зямлі, зберагаць душу ад нівеліравання і спусташэння, беларус за кароткі час быў ператвораны ў маленькі вінцік у магутным механізме дзяржаўна-палітычнай таталітарнай сістэме. Вясковы працаўнік стаў ахвярай вялікага сацыяльнага «эксперыменту».

Пісьменнік паказвае, што сяляне ў абагульненні прыватных гаспадарак і падпарадкаванні іх дзяржаве ўбачылі пагрозу. Калектывізацыя наносіла знішчальны ўдар па найбольш гаспадарлівай частцы вясковага насельніцтва. Такія працэсы маглі прывесці і да страты любові да зямлі. Гэтым пачуццём пранізваўся ўвесь духоўны свет селяніна, прасвятліліся ўсе змрочныя моманты нялёгкага жыцця. Страта любові да зямлі пагражала сялянству апатыяй, знікненнем радасці, жыццёвай сілы. Вось словы роспачы Халімона Глушака, што лічыўся першым гаспадаром на ўсе Курані: «За што, за якія грахі, усемагутны Божа, пусціў на гэтую зямлю страшную кару, навалу, пошасць рэвалюцыю, якая ўсё перакруціла, пераблытала, дала волю рознай галадранай ненажэры! Як і не было, прапаў цвёрды грунт з-пад ног, знікла трываласць у жыцці» [7, 5, с. 107]. Не аднойчы яшчэ сустракаецца ў творы і перадаецца гэтае адчуванне страты грунту героямі.

Пачуццё безнадзейнасці і бяссілля авалодвае Васілём пад арыштам у Юравічах. Яно перадае самаадчуванне чалавека зямлі, што апынуўся ў складаных абставінах пераломнага часу пад пагрозай несправядлівага асуджэння ва ўласніцтве, у кулацкіх ухілах. За словам Васіля адчуваецца сам аўтар: «Справядлівасць! Дзе і калі яна была беднаму, цёмнаму чалавеку! Дзе яе шукаць яму, адзінокаму, безабароннаму, які, можна сказаць, і свету не бачыў далей куранёўскіх балот, які і ў Алешніках нясмела азіраецца» [7, 5, с. 107]. Просты чалавек у штодзённых жыццёвых цяжкасцях прывык цярпець і спадзявацца толькі на сябе. Недавер да ўсякага начальства і ўлады падцвярджаўся асабістым вопытам.

Абяцаныя мір, зямля, радасць і шчасце абяздоленым абярнуліся для іх грабежніцкімі налогамі, раскулачваннем, апаганьваннем лепшых пачуццяў і традыцый. Спрадвечны працаўнік на зямлі, які ці не ад яе самой пераняў прыклад самаахвярнасці і вынослівасці, вымушаны быў аддаць усё нажытае ўласным мазалём. Ды і сам ён становіцца ахвярай новай ідэалогіі.

Драматызм і напружанасць падзей у «Палескай хроніцы» нарастае з твора ў твор. У першым рамане мы назіраем усталяванае жыццё невялікай вёскі. Усе клопаты куранёўцаў неаддзельныя ад зямлі і гаспадаркі. I хоць для чужога чалавека такое жыццё ў сціснутай у балаты вёсачкі і яе жыхароў, што неяк умудраліся выжываць на сваіх бедных надзелах, здалося б немагчымым, самі ж куранёўцы іншага жыцця для сябе не ўяўлялі.

Спачатку праз чуткі, а затым уладна і напорыста ўваходзіла ў эпічнае апавяданне трагічная падзея часу - калектывізацыя. А з ёй і непакой, трывога, невядомасць, страх перад будучым.

У «Подыху навальніцы» ужо першыя старонкі ствараюць жывапісны вобраз грознай зявы прыроды - навальніцы. Яна прыпыніла зладжаны, прывычны ход жыцця, недарэчна ўмяшалася і перакрэсліла ўсе планы куранёўцаў, нарабіла шкоды. У Куранях спаліла маланкай тры гумны, быў разбіты стары дуб, і нават крыж, што спрадвеку стаяў на развілцы дарог, абвугліўся, абгарэў. Подых навальніцы адабецца на лёсах Ганны, Васіля, Апейкі, усіх персанажаў твора. Можна сказаць, што кожны з герояў І. Мележа, у сілу акалічнасцей, уступіць у сваю паласу навальніцы, у сваю жыццёвую буру.

У накідах да рамана «Завеі, снежань» Мележ пісаў: «Драматызаваць падзеі як мага. Драматычны час. Поўнае драматызму жыццё» [7, 5, с. 245]. Пісьменнік імкнецца выкрыць зло як зяву шматбаковую, намагаецца абектыўна разабрацца ў «псіхозе часу», калі нейкая сіла падпарадкоўвае сабе людзей, штурхае іх наперакор свядомасці і здаровага сэнсу да пагібельных рашэнняў і абавязацельстваў, да ўпартага, фанатычнага змагання за гістарычна бесперспектыўную, утапічную антыгуманную ідэю.

Паспрабум разгледзець уплыў такіх абставін у Палескай хроніцы І. Мележа на лёсы палешукоў.

2. Асаблівасці характару палешукоў

Паставіўшы задачу вытлумачыць нейкае складанае пытанне, мы звычайна спадзяемся на гісторыю, разлічваем, што сам час ў яго няспынным руху можа ўцягнуць ў сваю арбіту нашы інтарэсы, трывогі, балючыя праблемы і дапаможа іх вырашыць і вытлумачыць. Такія мары і спадзяванні, вядома, не беспадстаўныя, як і надзея шукаць і знаходзіць ісціну ў больш поўным і гуманістычным яе выяўленні, абапіраючыся на вопыт гістарычнай памяці.

Аднак само паняцце «гісторыя» часта ўспрымаецца намі як нейкая абстрактна-абагульненая і незалежная ад чалавечай існасці сіла. Не заўсёды ўлічваецца тое, што эканамічную, палітычную, духоўную сітуацыю часу фармуюць як эвалюцыйныя працэсы жыцця, так і ўдзел у стварэнні гэтай мадэлі літаральна кожнага чалавека.

Тое, пра што ідзе гаворка, зяўляецца нібыта агульнавядомай ісцінай. Але, на жаль, аксіяматычныя ісціны ў канкрэтна-практычным суаднясенні з рэальнасцю ў шэрагу выпадкаў выступаюць у праявах шматграннай складанасці. Пашыраць права на першасную ролю ў будаўніцтве, калі можна так сказаць, гістарычнай мадэлі часу «дапамагаюць» розныя тэорыі. Так, марксісцка-ленінская тэорыя занадта ўжо шырока і падкрэслена адназначна генералізавала і ўніверсалізавала ў рэвалюцыйна-перабудовачным працэсе жыцця ролю рабочага класа, адцясняючы мужыка, беднага селяніна, на задні план ці ў лепшым выпадку падаючы яму дапаможную функцыю «ў прыпрэжцы». Што ж датычыцца селяніна багатага, заможнага, ці, як яго афіцыйна прынята называць, кулака, то яму адводзілася роля персоны нон грата.

Моцны ўплыў такіх уяўленняў пра селяніна на пэўных этапах гісторыі выявіўся ў літаратурнай тэорыі і мастацкай практыцы. Зазначым, што літаратура, якая па прыродзе сваёй зяўляецца чалавеказнаўствам і чалавекалюбствам, іншы раз выяўляла негатыўныя адносіны да селяніна і вёскі нават больш рэзка і жорстка, чым канюнктурнае ўльтрарэвалюцыйнае слова палітыкі.

Кожны з нас, відаць, без цяжкасці прыгадае хрэстаматыйнае апавяданне М. Горкага «Чалкаш» (1895), дзе селянін Гаўрыла паказваецца як чалавек недалёкі, духоўна абмежаваны, скнарлівы і азлоблены, гатовы без дай прычыны забіць «высакароднага» і «далікатнага», з шырокім размахам душы чалавека - прафесійнага злодзея Чалкаша. Нешта падобнае М. Горкі неаднойчы паўтараў і пазней, заўважаючы, што вёска «па прыродзе сваёй - антыдзяржаўная» і што «яна не прымае і не прызнае ніякай дзяржаўнай улады і асабліва жорстка брыкаецца, калі робіцца самы нязначны замах на яе ўласнасць» [8, с. 124]. На думку творцы, новае жыццё па-сапраўднаму можна будаваць толькі з тым пісьменным, разумным і бадзёрым пакаленнем людзей, якія прыйдуць на змену несімпатычнаму і нецікаваму пакаленню старой вёскі.

У беларускай літаратуры мы, здаецца, не знойдзем такой абагульненай, падкрэслена негатыўнай характарыстый старой вёскі і яе жыхара-земляроба. Нават у вельмі складаныя для нашага вяскоўца гады калектывізацыі беларуская літаратура ў асобах яе найлепшых прадстаўнікоў (Я. Коласа, К. Чорнага, М. Зарэцкага і іншых) імкнулася ўтрымаць мастацкую думку ў межах абектыўнага і гуманістычнага паказу селяніна. Такія творы 30-х гг., як «Адшчапенец» Я. Коласа, «Лявон Бушмар» К. Чорнага, «Вязьмо» М. Зарэцкага, па глыбіні і моцы чалавекалюбнага пафасу ніколькі не саступяць выдатнаму твору рускай літаратуры пра селяніна і вёску часоў калектывізацыі «Краіна Муравія» А. Твардоўскага.

Аднак тэма вёскі і гэтага драматычнага часу мела шмат белых плямаў. Тут заставалася багата пытанняў і праблемаў, якія трэба было даасэнсаваць ці пераасэнсаваць нанова.

-я гг. ХХ ст. зявіліся даволі спрыяльным перыядам, каб з вышыняў часу пазней і глыбей разгледзець і паказаць сацыяльныя, духоўна-псіхалагічныя працэсы, што закраналі фундаментальныя асновы жыцця ранейшай вёскі. Палеская хроніка І. Мележа якраз і нясе тую высокую этычную якасць і грамадзянскую смеласць мастацкасці і праніклівасці аналітычнай думкі, якая, абапіраючыся на лепшыя эстэтычныя здабыткі нацыянальнай традыцыі (і, безумоўна, не толькі нацыянальнай), у многім выйшла на наватарскі шлях пазнання жыцця, чалавека і выяўлення найважнейшых нервовых цэнтраў той эпохі, калі на іншы, калектывісцкі лад стаў перарабляцца, перабудоўвацца векавечны будынак старой вёскі [9, с. 27], - слушна заўважае В. Жураўлёў.

Нас, безумоўна, і да сённяшняга дня не перастае хваляваць пытанне: а што ж усё-такі адбылося ў тыя часы, пра што думалі і разважалі людзі, вяскоўцы і невяскоўцы, на гэтых надзвычай складаных, крутых, адказных перавалах гісторыі? Бо далёка не ўсе галасы данесла да нас тая трывожная і драматычная эпоха. Многія сведкі тых гадоў заставаліся ў цені літаратурнай гісторыі, у лепшым выпадку іх словы даходзілі да наступных пакаленняў сцішаным і прыглушаным рэхам, а іншы раз і ў скажона-фальсіфікаваных інтэрпрэтацыях. I. Мележ добра адчуваў гэта і разумеў, распачынаючы працу над цыклам раманаў «Палескай хронікі».

Вядома, дыстанцыя часу абвастрае пісьменніцкі зрок, але пры той бясспрэчнай умове, калі сам творца ўнутрана падрыхтаваны, бачыць сацыяльна-псіхалагічную панараму гісторыі. У шматмернай поліфаніі яе звіваў, паваротаў, адценняў, колераў і галасоў. І. Мележ валодаў і такімі магчымасцямі эпічнага мыслення.

А. Адамовіч неяк заўважыў, што ў эпітэтах накшталт «Палескай хронікі» ««кожны не галоўны» характар «можа стаць галоўным», як толькі гэтага запатрабуе сам рух падзей альбо аўтарскай думкі. Плынь можа раптам пайсці па новым рэчышчы - па «рэчышчы», так сказаць, другарадных персанажаў, якія апынуліся ў пункце найбольшага напору» [10, с. 394].

Тое, пра што сказаў А. Адамовіч, можна было б назваць, разгортваючы яго думку, эпічным дэмакратызмам. У «Палескай хроніцы» ў кожнага без выключэння героя ёсць магчымасць узяць на сябе ролю галоўнай асобы і на поўную моц выявіць сваё «я» ў адносінах да тых або іншых момантаў жыцця. А калі чалавека нехта ці нешта абмяжоўвае, не дае ці перашкаджае яму выказацца і выявіцца адкрыта, Пісьменнік шырока расчыняе «дзверы» ўнутранага маналога і няўласна-простай мовы.

Сапраўдны талент, апрача ўсяго, выяўляецца ў нечаканых паваротах мастацкай думкі. У пэўным сэнсе гэтак зяўляецца ў трэцім рамане «Палескай хронікі» «Завеі, снежань» сакратар райкама Башлыкоў - герой, які прэтэндуе на вядучую ролю ў грамадскім жыцці. Іншы раз здавалася, што і старшыні сельсавета Дубадзелу аўтарам адведзена сціплая роля, аднак у планах, нататках, матэрыялах да раманаў «За асакою бераг» і «Праўда вясны», якія павінны былі стаць працягам «Палескай хронікі», чытаем Мележаў саманаказ: «Даць Дубадзела буйным планам...», «Разгарнуць шырока Дубадзела тут. Характэрная фігура... Паказаць, як разгортваецца погань у такія моманты, як спрыяе погані такі момант... Даць Дубадзела пры раскулачванні шырока» [7, с. 327, 448].

Такім чынам, і сапраўды мяжа паміж галоўнымі і негалоўнымі героямі ў «Палескай хроніцы» амаль што сціраецца. У пэўным сэнсе такі падзел паміж героямі як будаўнікамі побытавай, сацыяльнай, палітычнай, гістарычнай рэальнасці знікае. Кожны з іх кладзе ў падмурак гісторыі сваю цагліну. Аўтар нікога не адсоўвае і не адцясняе. Той прынцып, які даследчыкі назвалі эпічным дэмакратызмам, на нашу думку, дзейнічае ў «Палескай хроніцы» на поўную моц.

У межах шматмернай праблемы «чалавек і зямля», абапіраючыся на плённыя здабыткі нацыянальнай і сусветнай мастацкіх традыцый, I. Мележ паспрабаваў шукаць адказы і на гэтыя адвечныя пытанні і сказаў сваё індывідуальна-адметнае, важкае і пераканальнае слова. Галоўным «утварыцелем» калейдаскапічна зменлівага гістарычнага працэсу зяўляецца, як вынікае з «Палескай хронікі», найперш той, у каго думка і дзеянне прасякнуты глыбокім, натуральным, непахісным пачуццём любасці і замілавання - да канкрэтнай справы, да свайго краю, Бацькаўшчыны і, урэшце, да той уласнай палоскі зямлі, на якой чалавеку, селяніну, даводзілася з веку ў век цяжка і адначасова з асалодай працаваць.

Так, глыбокую цягу, любоў і замілаванасць да зямлі, да роднага кутка і ўласнага зямельнага надзелу тонка, праўдзіва, абёмна раскрылі ў шэрагу сваіх твораў Я. Колас, М. Гарэцкі, К. Чорны, М. Зарэцкі і іншыя. Пагроза паўтарэння для I. Мележа, вядома, была, але ён не збіўся на чужы голас і само паняцце прывязанасці і любасці селяніна да зямлі напоўніў свежым і, не пабаімся сказаць, праблемным наватарскім зместам.

Выключна важную мастацкую ролю ў гэтым сэнсе выконваюць у «Палескай хроніцы» тыя сюжэтныя лініі, якія звязаны з каханнем. Менавіта на гэтых лініях, а дакладней, на перасячэнні ўнутранага, глыбіннага інтарэсу-замілавання чалавека да ўласнай палоскі зямлі і інтымнага інтарэсу-любасці да каханай жанчыны ў індывідуальна-адметных праявах раскрываецца стрыжнёвая сацыяльна-псіхалагічная аснова характару селяніна.

Аўтар «Палескай хронікі», напрыклад, некалькі разоў дае аднаму з галоўных герояў твора Васілю Дзятлу магчымасць пайсці насустрач сваім пачуццям і злучыць лёс з той, якую ён не перастае кахаць, хоць і ажаніўся з іншай. Аднак кожны раз у яго разважанні і перажыванні ўрываюцца балючыя, пакутныя, трывожныя думкі пра ўласны кавалак зямлі, «што каля цагельні», «Уся сіла чалавека, - разважае ён, - у зямлі. - І сіла ўся, і радасць. Няма зямлі, няма, лічы, і чалавека «[11, 6, с. 357]. І ў такія хвіліны перашкоды на шляху да той адзінай жанчыны ўяўляюцца яму амаль што непераадольнымі. Хоць і з вялікім болем, але каханне ўсё ж адступае перад незвычайна глыбокай любасцю героя да ўласнага поля.

Зыходзячы са старых схематычных крытэрыяў, вельмі проста было б асудзіць і абвінаваціць Васіля Дзятла як закаранелага і непапраўнага ўласніка. Аднак I. Мележ якраз адхіляе магчымасць такіх спрошчаных падыходаў, хоць і не імкнецца абмінаць, камуфляваць, апраўдваць, абараняць крайнасці эгацэнтрызму ў псіхалогіі селяніна.

Даследчык В. Жураўлёў сцвярджае: Аўтару важна было вылучыць думку пра тое, што чалавек, у якога любоў да зямлі становіцца вышэй за каханне і «даражэй за сябе самога», выходзіць на вельмі прынцыповыя і непахісныя асновы праўды. Васіль Дзяцел (ды і кулак Халімон Глушак) больш, можа, інтуітыўна, чым рацыяналістычна, нутром адчувае, што ў яго глыбокай, у пэўным сэнсе невытлумачальнай арганічнай звязанасці і злітнасці з зямлёй выяўляе сябе нейкая вялікая жыццёвая ісціна, «здаровы сэнс» [9, с. 31].

Усялякая навуковая тэорыя або сістэма развіваюцца і існуюць толькі да таго часу, пакуль у іх жывуць рэалізм здаровага сэнсу. Вядомыя філосафы лічылі, што з найбольшай паўнатой праўда і справядлівасць існуюць і ракрываюцца там, дзе пошукавы інтарэс абапіраецца на здаровы сэнс і на шчырую, глыбокую любоў чалавека да некага ці нечага.

Паводле слушнай заўвагі А. Шапенгаўэра, імкненні закаханых уяўляюцца «больш важнымі, узвышанымі і таму больш справядлівымі, чым усялякія іншыя памкненні, якія ім супрацьдзейнічаюць» [12, с. 397].

Гэтая цікавая, на наш погляд, думка мае агульнатэарэтычнае і агульнаметадалагічнае значэнне, галоўным сваім пафасам далучаецца як да інтымнай, так і да сацыяльнай сферы жыцця чалавека.

Не, такой пазіцыі І. Мележ не прытрымліваўся. Ён выступіў у «Палескай хроніцы» як прыхільнік перагляду зямельнай праблемы і лічыў такую задачу наспелай. Ён разумеў, што яна несла ў сабе незлічоную безліч складанасцяў і патрабавала вырашэння на гуманнай аснове. Пісьменнік нібыта не супраць калектывізацыі і абагулення аднаасобніцкіх гаспадарак, і ў той жа час яго мастацкая думка бунтуе і пратэстуе супраць аднамерна-схематычнага, сілавога падыходу да гэтай тонкай, складанай палітычнай, эканамічнай і сацыяльна-псіхалагічнай зявы.

У той драматычны момант, калі вясковы актывіст Міканор аддае распараджэнне сілай адабраць ад Васіля Дзятла зямлю і адвесці яе пад агульнае карыстанне, Васіль, упяўшыся «лапцямі ў разору», голасна, каб чула ўсё наваколле, крычыць: «Не пайду! Не аддам! Не дам!!. Не Пушчу!!!» [11, 6, с. 357]. I у гэты час пісьменнік больш усё-такі на баку Васіля, чым Міканора, хоць пэўную праўду ў імкненні да новага прызнае і за апошнім. Пасля гэтага гучнага і роспачнага Васілёвага «не пушчу!!!» I. Мележ паставіў аж тры клічнікі, падкрэсліваючы тым самым, што зямля і сапраўды для героя «даражэй за ўсё, за самога сябе». Вось у такія моманты, як вынікае з тэксту і падтэксту твора, якраз і не перашкодзіла б таму ж Міканору і некаторым іншым, больш важным і ўплывовым асобам, прыпыніцца, сурёзна задумацца і ўважліва, цярпліва выслухаць таго, каго нібыта трэба было толькі вучыць, павучаць ды перавыхоўваць.

І. Мележ застаўся верным мастацкай і гістарычнай праўдзе, паказваючы ў сваіх раманах «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань» надзеленых уладай людзей, якія ўмелі выслухаць чалавека і дапамагчы яму. Гэтую важную і адказную чалавекалюбную місію аўтар усклаў на такіх герояў, як старшыня валвыканкама, а потым гарвыканкама І. Анісімавіч Апейка і рэальная гістарычная асоба - старшыня ЦВК і СНК БССР Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў, хоць часам пісьменнік у некаторых сваіх ацэнках відавочна завышаў іх чалавечую і грамадзянскую сутнасць.

Характары і гэтых герояў пісьменнік таксама раскрывае ў розных сацыяльна-псіхалагічных аспектах, хоць зноў-такі галоўным ацэначным крытэрыем у выяўленні і вызначэнні іх духоўнай і палітычнай сутнасці зяўляецца сама мера глыбіні, унутранай падрыхтаванасці да свайго партыйнага абавязку і якасная мера іх любові да тых, каго яны ўпаўнаважаны далучыць да новых, нязвыклых формаў жыцця.

І. Мележ, як мы ўжо гаварылі, малюе і раскрывае знешні і ўнутраны партрэт сялянскага хлопца Васіля Дзятла з вялікай сімпатыяй і павагай у першую чаргу таму, што той да самазабыцця любіць сваю палоску зямлі, працуе з радасцю, з акрыленай і нязмушанай ахвотай, без ніякай прынукі. У гэтага героя як чалавека ёсць шэраг даволі сурёзных недахопаў, але галоўная псіхалагічная дамінанта яго характару - любоў да зямлі. I выяўляецца яна ў Васіля на вельмі высокім эмацыйным узроўні любові-страсці, якая грунтуецца на жыватворнай жыццёвай энергіі, праўдзе, здаровым маральным сэнсе.

Такім чынам, на думку I. Мележа, менавіта такія палешукі, як Васіль Дзяцел, Апейка, Чарвякоў, і зяўляюцца сапраўднымі «ўтварыцелямі самога прагрэсу» [11, 6, с. 359] і, паводле законаў логікі жыцця, павінны стаяць у цэнтры вызначальных сілаў грамадства, быць галоўнымі дзейнымі фігурамі на гістарычнай авансцэне.

Аднак так не атрымалася. Гэтых людзей не прыняў, а ў многіх выпадках жорстка выцесніў з жыццёвага творчага актыву просталінейны і схематычны ў сваіх развагах і дзеяннях спрашчэнец цяжкіх і складаных задач, так званы вонкавы чалавек. І. Мележ глыбока і па-грамадзянску смела раскрыў ў «Палескай хроніцы» вялікую драму жыцця, звязаную з паспешлівымі і дагматычнымі дзеяннямі гэтага «вонкавага чалавека». Аднак тут адкрываюцца ўжо новыя далягляды сурёзнай і праблемнай размовы.

3. Звычаі і абрады

У аснову «Палескай хронікі» лёг багаты фактычны матэрыял. 3 уражанняў маленства і юнацтва І. Мележа ўвайшлі ў творы мастацкія апісанні Калядаў, вяселля ў палескай вёсцы, выезду куранёўцаў на сенакос. У раманах з цыкла «Палескай хронікі» (асабліва ў творы «Людзі на балоце») шырока адлюстраваны народныя абрады, якія пісьменнік увёў для паказу багацця гістарычных, маральных, этычных, эстэтычных звычаяў і традыцый беларусаў-падлеткаў. Падрабязна абмаляваныя, яны ўяўляюць з сябе маляўнічыя масавыя відовішчы, своеасаблівыя «спектаклі», як разважаў мележаўскі герой Міканор. У якасці ілюстрацыі паспрабуем супаставіць абрад Калядаў, што бытаваў і бытуе на Палессі, і яго адлюстраванне на старонках рамана І. Мележа.

.1 Каляды на Палессі

«Ва ўсходнеславянскіх народаў назва «каляды» (рус. святки) замацавалася за перыядам з 24 снежня па 6 студзеня (па ст. ст.). На працягу гэтых двух тыдняў забараняліся некаторыя работы (гнуць, віць і іншыя). Дазвалялася рабіць самае неабходнае па гаспадарцы. Вечары ж усе называліся святымі.

На Беларусі вячэра ў першы дзень Калядаў мела агульную назву - «куцця», таму што ў гэты дзень абавязкова варылася «куцця» (каша з ячных круп)» [13, с. 10]. «Аб гэтым ёсць звесткі, зафіксаваныя ў літаратуры яшчэ ў канцы XVIII ст.» «На працягу ўсіх Каляд спраўляліся тры куцці. Паколькі першая, посная куцця, служыла пачаткам каляд і спраўлялася з вялікай урачыстасцю, то і атрымала назву вялікай куцці. Яна называлася «поснай», таму што стравы гатаваліся без жывёльнага тлушчу.

Кожная гаспадыня ў гэты дзень з самай раніцы вымывала ўсё ў хаце, а пасля пачынала рыхтаваць вячэру, якая павінна была складацца прыкладна з такіх страў: селядзец з алеем ці рыба, квас з грыбамі, бліны з макам, аўсяны кісель і, нарэшце, куцця. Звараная куцця перад заходам сонца ставілася на покуць. Каштаваць яе забаранялася не толькі да вячэры, але і ў час гатавання. Як толькі пачынала цямнець і зоркі зяўляліся на небе, на стол клалі сена і засцілалі абрусам. Уся сямя к гэтаму часу павінна была быць дома. Быў такі звычай, што маладыя жанчыны ў першы год свайго замужжа прыходзілі на куццю дамоў, каб павячэраць у роднай сямі. Гаспадар, месца якога было на покуці, садзіўся за стол першым, пасля па старшынству садзіліся каля яго сыны. Па другі бок сядзела гаспадыня з астатнімі дзецьмі. Кожны павінен быў каштаваць ад усіх страў. Апошняй стравай абрадавай вячэры была куцця.

У гэты ж дзень варажылі аб будучым ураджаі льну: выцягвалі з-пад абруса сяніну. Калі выцягвалася доўгая, то лён будзе высокі. Добра звараная куцця служыла прыкметай багатага ўраджаю ячменю; калі ноччу на небе многа зорак - летам будзе многа грыбоў або калі з поўдня пасыплецца град, то будзе ўмалотны гарох, калі снег - будуць раіцца пчолы (відаць, гэта звязана з тым, што град нагадвае гарох, а густы снег - пчаліны рой». [13, с. 11]. Раніцай «сена, якое было пад абрусам і на покуці пад куццёй, аддаюць свойскай жывёле» [14, 59].

Такім чынам, з усяго вышэйсказанага можна заключыць, што «ў час Каляд усе клопаты селяніна былі скіраваны на тое, каб з дапамогай розных магічных дзеянняў, традыцыйных для каляднага абраду, забяспечыць ураджай у новым годзе, ад якога цалкам залежаў дабрабыт сялянскай сямі» [13, с. 12]. Каляды - увогуле адзін з самых старажытных абрадаў (прыкладна XIV - XVI стст.).

Пасля поснай куцці адзначаецца шчодрая (або тоўстая). Першая назва, хутчэй за ўсё, паходзіць ад дзеяслова шчадраваць - хадзіць па хатах, жадаць гаспадарам шчасця, дабра, ураджаю, спяваючы песні з прыпевам «Шчодры вечар». «Шчадраваць ходзяць звычайна невялікімі групамі: ад двух да пяці чалавек» [14, с. 61]. Шчодрымі мусяць быць адпаведна і гаспадары. За песню звычайна давалі «па аднаму або па два бліны на кожнага або па паляніцы (маленькая булачка з жытняй ці грэцкай мукі ці з простай пшаніцы), а хто багацей, то і сала кусок, а іншыя - і грошы» [14, с. 61]. Аднак назва можа быць звязана і са складам ежы, пададзенай да святочнага стала. У адрозненне ад першай куцці на яе гатавалі пераважна мясныя стравы.

другога дня святаў моладзь распачывала калядаванне: юнакі хадзілі са звяздою, вадзілі «казу», «кабылу», «жорава» і іншых. ««Казу» рабілі наступным чынам: кажух, вывернуты поўсцю наверх, надзявалі адным рукавом на канец дугі, якая ставілася выпукласцю ўніз. Рукаў завязвалі, ён служыў шыяй і галавой, да якой прымацоўвалі рогі з саломы. Да другога канца дугі прывязвалі хвост, таксама з саломы. Хлопца звычайна падбіралі невысокага росту і здатнага да танцаў. Ён залазіў пад кажух і выконваў ролю казы. Другі хлопец высокага росту, які ўмеў складна гаварыць, ішоў за павадыра (дзеда). Яго апраналі ў вывернуты кажух, рабілі горб на спіне, надзявалі маску, прывешвалі ільняную бараду, у адну руку давалі табакерку, у другую - доўгі кій. Павінна была быць і «маладзіца». Для гэтай ролі падбіралі шчуплага хлопца, апраналі яго ў дзявочае адзенне і падмазвалі сажай бровы. У кампаніі каляднікаў павінны былі быць яшчэ «цыган», механоша і музыка» [13, с. 12]. У такім складзе яны, «пераходзячы з хаты ў хату, распяваюць песні, выказваюць сваю добразычлівасць і віншаванні кожнаму гаспадару - багаты ён ці бедны. Падышоўшы да вядомай хаты, калядоўшчыкі прыпыняюцца каля акна і хто-небудзь з іх пытаецца ў гаспадара: «Дзядзька, ці кажаш спяваці, ці так каляду даці?» Калі гаспадар дазваляе, то і пачынаюць спяваць свае простанародныя песні. <...> Пасля выканання песень калядоўшчыкі звяртаюцца да гаспадароў з прыпевамі і куплетамі:

Пахадзі, дзядзька, каля кваскі,

Пашукай, дзядзька, нам каўбаскі,

Пахадзі, дзядзька, каля печкі,

Пашукай, дзядзька, нам панечкі» [14, с. 65].

У кожнай сямі для калядоўшчыкаў рыхтавалі пачастунак: хлеб, пірагі, сала, смажанае мяса, каўбасу. «Адпусціць іх без шчога не адважваюцца, і кожны гаспадар павінен што-небудзь даць, інакш калядоўшчыкі нагавораць яму вострых жартаў і стануць пець зедлівыя песні» [14, с. 65]. Адмова частаваць калядоўшчыкаў лічылася вялікім грахом. «Абышоўшы такім чынам спачатку сваю вёску, калядоўшчыкі адпраўляюцца ў суседнія, іншы раз вёрст за 10 - 15 і болей» [14, с. 65].

Зразумела, у святочныя калядныя вечары моладзь не абыходзілася без песняў і танцаў, што наладжваліся ў чыёйсьці хаце альбо карчме.

Вось прыкладна так адбываецца святкаванне абрадаў зімовага цыкла на Гомельшчыне.

А цяпер звернемся да Калядаў у Мележавых Куранях і паназіраем, як разгортваецца дзеянне там. Пачнем з наведвання сямі Дамецікаў падчас вялікай куцці: «Увесь дзень перад «святым вечарам» маці шкрабла нажом стол, лавы, мыла ўсё. Адранку ледзь не да самага вечара не тух у печы агонь, варыла, варыла, пякла. Вячэра мусіць быць посная, але трэба было згатаваць нямнога-нямала: дванаццаць страў!

Маці не ела ўвесь дзень і другім не давала.

Толькі як добра сцямнела ў хаце, унесла рэшата з сенам, паклала на покуце; паставіла наверх гаршчок з куццёю.

Выперлася еты год цераз край! - сказала пра куццю, што распарылася ў печы. - Добры. Ураджай на збожжа павінен буць!

Дай бог! - сказаў бацька» [7, 5, с. 181 - 182]. За сталом, акрамя маці, сядзеў стары Дамецік (на покуці), побач з ім - Міканор. Сыноў у сямі больш не было, а сястра адсутнічала, таму што была замужам ужо не першы год і сустракала свята з мужам і дзецьмі. Згодна з традыцыяй яна мусіла прыехаць да бацькоў пасля, на шчодрую куццю.

3 пашанай і ўрачыстасцю сачыў бацька, як слала на вымытым стале сена, як накрывала яго чыстым настольнікам, як клала бохан хлеба, нож, лыжкі, ставіла конаўку з соллю. Памыўшы ў кутку над цэбарам рукі, ён, белы, у лапцях, у зрэбных штанах, у доўгай да кален сарочцы, падпярэзанай святочным паяском, пачакаў, калі падыдзе маці, і, не глянуўшы на Міканора, першы момант няёмка, стаў маліцца. Міканор слухаў яго малітву спачатку як усякую малітву, толькі болей шкадаваў тых, хто верыў у цуд і моц малення, бо цёмнымі людзьмі гэтымі былі яго матка і бацька; але калі бацька раптам з журбою памянуў дзеда Амяляна, калі ў голасе яго нешта напялася, задрыжала, Міканор неспадзеўкі пачуў, што і ў ім затлела туга. Дзед Амялян, які памёр перад самай Міканоравай службай, ідучы з гумна! Дзед, які ведаў столькі казак, з якім столькі вечароў грэліся, калі Міканор малы быў, на чаране. Дзед, які зрабіў яму калісьці санкі, пра якога столькі помнілася!.. А бацька называў ужо імёны нябожчыкаў - дзяцей сваіх, Міканоравых братоў і сясцёр - памінаў Ілюшу, Маню, Матруну, Петрыка, Мотрыка.

У гэты момант Міканор пачуў сябе нібы вінаватым перад маткаю, не зазлаваў за тое, што ўткнула ў гаршчок з куццёй, запаліла свечачку. Як было, калі разабрацца, зазлаваць на яе, цёмную, сагнутую такімі бядотамі, поўную такой любові да тых, каго адабралі ад яе хваробы ды неспадзяваныя няшчасці.

За сталом матка і бацька сядзелі, вячэралі як ніколі маўкліва, нібы чулі за сабой цені тых, хто даўно ўжо не прасіў яды. Абое, было відаць, думалі, успамінам: бацька, перш, чым браць якой стравы самому, адліваў лыжку яе ў місу, пастаўленую на стале, дзядам, нябожчыкам. Маці сядзела за сталом, перастаўляла міскі, нічога не прыбірала. Вячэра здалася Міканору вельмі доўгаю і сумнаю; ён ледзь дачакаў, калі бацька, нарэшце, паставіць на стол гаршчок з куццёю, налье салодкай вадзіцы-сыты з маку і мёду, паспытаўшы якуя можна, не крыўдзячы старых, устаць...

Калі адзяваўся, каб пахадзіць па марознаму вячэрняму двару, заўважыў: непустыя міскі пасля вячэры так і асталіся на стале - каб дзядам было чаго падесці! [7, 5, с. 182-183].

Прыведзены ўрывак - яркае сведчанне таго, як шмат значыла для палешукоў ушанаванне памяці продкаў. Нават камсамолец Міканор, які часам палохаў маці сваім адмоўным стаўленнем да рэлігіі, расчуліўся і да глыбіні душы быў уражаны бацькавай самотай і тугой па нябожчыках. Наступны этап Калядаў - шчодры вечар, таксама апісаны ў рамане «Людзі на балоце». У адрозненне ад вялікай Куцці, ён насычаны радасцю, весялосцю. Вельмі дарэчы тут жарты, спевы, танцы, гульні.

«К канцу тыдня Курані зноў заварушыліся. 3 самага ранку перад шчодрым вечарам пацягнуліся ў неба дружныя дымы, пацягнуліся і не ападалі ўжо увесь дзень. Не ўціхаў агонь і ў печы ў Міканоравай хаце: кіпела варыва ў чыгунах і чыгунках, цяпер ужо не поснае! - скварчэла сала і каўбасы на скаварадзе. Недарэмна мёрз у каморцы разрэзаны, разабраны, дачасна загублены кабанчык!

Недарэмна загублена было і жыта на брагу: чуў Міканор, бацька толькі і чакае, каб ён сышоў куды-небудзь, - каб разліць гарэлку з барыла, што ў склепе, па пляшках. Пляшкі, вымытыя маткаю, стаялі напагатове пад услонам.

Яшчэ добра і не ўцямнела пад акном, як непадалёк пачулася песня-шчадроўка. Неузабаве танклявыя дзіцячыя галасы пішчалі ўжо каля вокан:

На новае лето

Нехай родзіцца жыто!..

Святы вечар!

Пажадаўшы Міканораваму бацьку-гаспадару, каб радзіла не толькі жыта, але і пшаніца, I «ўсякая пашніца», галасы пад вокнамі, на момант перапынулі спеў, аб нечым паспрачаўшыся, нядружна запішчалі:

Піво варыць,

Міканора жаніць!..

Святы вечар!

Бацька на гэтае пажаданне ахвотна засмяяўся, весела зірнуў на Міканора, маці, усцешаная, прытулілася тварам да незамерзлага ражка, угледзелася:

Зайчыкавы! От малайцы! Як дарослыя - разумныя!

Сам Зайчык, не сакрэт, навучыў розуму, пасылаючы!

А хоць і Зайчык, дак што! Усё адно - малайцы!

Дзеці з-за акна ўжо раілі Міканораваму бацьку ці матцы:

Залезь на баляску,

Дастань каўбаску!

Святы вечар!

Залезь на драбінку,

Дастань саланінку!

Святы вечар!

Расчуленая маці, не апранаючыся, вынесла раннім спевакам добры кавалак каўбасы, акраец свежага хлеба. Але не ўправілася яна вярнуцца, не паспелі Зайчыкавы, мабыць, выйсці на вуліцу, як пад вокнамі зноў запішчалі: на гэты раз ужо суседскі малы Валодзька з Чарнушкавым Хведзькам, - запішчалі няцвёрда, баязліва, з няпэўнай надзеяй, мусіць, першы раз у жыцці. Яны хутка збіліся, збянтэжыліся і змоўклі дачасна. За імі, таксама амаль без перапынку, нібы толькі і чакалі, калі гэтыя скончаць, азвалася пад вокнамі новая чародка.

Ето ж Хоневы! - абявіла радасна матка, вярнуўшыся з двара.

Песні пад вокнамі цяпер амаль не змаркалі, за дзецьмі неўзабаве пацягнуліся купка за купкай падлеткі, нават дарослыя, гэтыя ўжо часта не з пустымі рукамі, а са звяздою, што чырвона, варухліва адбівалася на марозных узорах, выглядвалася ў ражок чыстай шыбы. Потым некалькі хлопцаў гаманліва ўваліліся ў хату разам з клубамі халоднай пары і «казою». «Каза» - нехта ў перавернутым кажусе - сагнулася, закруцілася, затупала, так смешна падкідвала нагамі, так пацешна мэкнула, тоненька, жаласна, што бацька зачухаўся ад уцехі.

Чысто - юравіцкія козы! Што па гарэ лазяць!..

уцехай глядзела і маці, якая адно пахвальна ківала галавой - от жа майстар! Міканор, які таксама не мог не прызнаць таленту «казы», падумаў пра бацькоў: уліплі вачыма, як бы ім спектакль, кіно прывезлі! Тут жа сам з сабою разважыў: а ці ж не спектакль для іх гэта, не кіно, калі пра тое кіно да яго, Міканора, гаворак яны і чуць не чулі нічога!

Якая ні ўдалая была «каза», але без прыхільнасці слухаў Міканор святую песню, што заспявалі хлопцы над ёю. Не ўтрываў, каб не пакпіць:

Нічого ваш баран! Толькі штоб на базар завезці, дак падкарміць трэба було б!..

Міканорко! - перапыніла яго маці.

Яна больш як каго шчодра надзяліла хлопцаў, укінула ў торбу і большы кавалак каўбас, і падсмажанага мяса, і хлеба; як ні з кім была ласкавая, як магла, старалася, каб хлопцы, не дай бог, не панеслі ад Міканоравай хаты якой крыўды...» [7, 5, с. 186-188].

Весела і цікава бавіла час куранёўская моладзь перад Новым годам - такое заключэнне непазбежна вынікае з прыведзенага ўрыўка. Урэшце, шчодрая куцця належыць да ліку вялікіх святаў, якія адзначаліся вернікамі найбольш шырока і багата (наколькі дазваляў бюджэт сямі). Дакладны паказ І. Мележам каляднага сцэнару, падрабязнае, амаль дэталёвае апісанне ключавых момантаў свята - сведчанне таго, што пісьменнік і сам у юнацтве, відаць, неаднаразова прымаў удзел у такіх абрадах.

Абагульняючы сказанае вышэй, прыходзім да высновы: першая куцця, шчодры вечар у «Палескай хроніцы» ўключаюць амаль усе тыя самыя элементы, што традыцыйна існавалі ў калядных святах палешукоў на працягу стагоддзяў. Адмысловае значэнне надавалася звычаю ўшанавання продкаў, што захаваўся з сівой даўніны, і прыкметам, абрадавым дзеянням, якія мелі непасрэднае дачыненне да галоўнай сялянскай турботы - лёсу будучага ўраджаю. Асобныя ж несупадзенні, разыходжанні аўтарскай інтэрпрэтацыі навагодніх святаў з рэальнасцю можна растлумачыць рэгіянальнымі асаблівасцямі: так спакон вякоў адзначалі Каляды на малой радзіме І. Паўлавіча Мележа ў Глінішчах.

Апісанне палескіх абрадаў - добры напамін усім нам, як важна захоўваць іх, каб перадаць нашчадкам, бо народныя традыцыі і звычаі выступаюць як своеасаблівае злучальнае звяно паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй, паміж тымі, хто жыў і ствараў духоўнае багацце нацыі ў папярэднія эпохі, і тымі, каму яго належыць берагчы і памнажаць.

.2 Вясельны абрад на Палессі

Бадай не знойдзеш на Беларусі больш запамінальнага, відовішчнага абраду, як вяселле. У адрозненне ад мноства іншых урачыстасцяў беларусы яго не спраўлялі, а гулялі, ператваралі, дзякуючы намаганням шматлікіх самадзейных мясцовых талентаў у асобах свацці, свата, дружкаў, родных і блізкіх, у сапраўдную тэатралізаваную дзею. Вяселле разгортваецца па законах сцэны - у ім ёсць і завязка (агледзіны, сватанне, запоіны), і кульмінацыя (вянчанне, святочны стол), і развязка (першая шлюбная ноч).

Гэта абрад, у якім асабліва яскрава выяўляюцца рэгіянальныя асаблівасці. Палескае вяселле - надзвычай цікавае відовішча, своеасаблівы мініспектакль, у якім задзейнічана вялікая колькасць асобаў.

Сватанне - пачатковы этап дзеі (завязка). Выбар сватоў, сяброў жаніха - вельмі адказная справа, і звычайна яна вырашаецца на савеце, які трымаюць жаніх, яго бацькі і таварышы. Мэта адна - дамовіцца пра шлюб. Сват хтосьці з бліжэйшых сваякоў жаніха або добрых знаёмых, надзеленых у час сватанняі вяселля асобымі функцыямі кіраўніка абраду. Абавязкова, каб сватамі былі жанатыя мужчыны - да такіх заўсёды ставіліся з большай павагай. У сваты звычайна ідуць у суботу.

Галоўнае патрабаванне да свата - быць вясёлым, гаваркім, знаходлівым, каб, як кажуць, за словам у кішэню не лез, бо менавіта ад яго майстэрства ў многім залежыць поспех.

Сваты павінны быць кемлівыя, каб паказаць жаніха з найлепшага боку, весела, нязмушана і непасрэдна даведацца ў дзяўчыны пра яе намер. Гутарка часта вядзецца ў іншасказальнай форме (купляем або шукаем што-небудзь). У хаце нявесты ведаюць пра прыезд сватоў і рыхтуюць пачастунак. «Яны прыязджаюць пасля захаду сонца, каб людзі не бачылі, на выпадак, калі нявеста перадумае і не дасць згоды на шлюб. Сваты гавораць: «Мы чулі многа добрага аб вашай дачушцы, што яна і прыгожая, і гаспадыня дбайная, і да работы спраўная ды скорая. А ў нас ёсць галубок да пары вашай галубцы: і прыгожы, і гаваркі, і ў полі работнік, пашукаць такога. Дык ці не спараваць нашых галубкоў? Каб яны разам жылі, дзетак расцілі ды й нас не забываліся?» [15, 20].

Рытуал патрабуе, каб сваты вялі размову ў простай, жартаўлівай форме, іншы раз атрымліваецца нават грубавата: «У вас цялушка, у нас - бык, наш бык да вашай цялушкі прынік». Нярэдка сваты выдаюць сябе за купцоў: «Мы, багатыя купцы, збіліся з дарогі. Ваша хата - першая на павароце, вось мы і зайшлі». Бацькі нявесты пытаюць: «А што вы купіце?» Сваты адказваюць: «У вашым двары - красна дзявіца, у нашым двары - малады купец. Як сойдземся ў цане, дык яе купім» [15, с. 22]. Традыцыйна сваты прыносяць з сабой пірог. Калі дзяўчына ўзяла яго, значыць вяселлю быць. Не ўзяла - не дала згоду на шлюб. У час сватання бацькі і сваты вызначаюць тэрмін вяселля.

Праз нейкі час пасля сватання ў доме нявесты ладзяцца запоіны. Тут дзяўчыну як бы «запіваюць» да роду жаніха, і яна ўжо не мае права адмовіцца ад замужжа. Пасля гэтага адказ яшчэ магчымы, хоць непажаданы. Звычайна запоіны прызначаюць на вечар у суботу ці нядзелю, калі не так многа гаспадарчых спраў. Жаніх з бацькамі і бліжэйшымі сваякамі ідуць да нявесты.

Вяселле прызначаюць на тыдзень-два пасля запоін, у залежнасці ад таго, як паспеюць падрыхтавацца.

Першы дзень вяселля (запрашэнне гасцей). Гасцей на вяселле звычайна запрашае бацька, недзе за тыдзень да ўрачыстасці. «Бацька носіць з сабой маленькую булачку ці проста акраец хлеба. Заходзячы ў хату, ён вітаецца, распытвае пра здароўе, навіны, а потым ужо запрашае на вяселле. Вяселле пачынаецца ў жаніха і нявесты асобна. Да жаніха яго род збіраецца крыху раней, таму што ў нявесты чакаюць прыезду жаніха» [15, с. 23]. У двары нявесты тым часам з самага ранку ладзіцца вясельны воз.

«У жаніха з ліку гасцей выбіраецца (звычайна бацькамі жаніха) яго дружкі або сваты, якія паедуць разам з ім да нявесты, у той час як усе іншыя застаюцца ў доме. Едуць чалавек пяць сватоў, старэйшым з іх зяўляецца хрышчоны бацька жаніха....Акрамя сватоў з жаніхом едуць два дружкі, абавязкова нежанатыя. Гэта браты або сябры жаніха. 3 жаніхом едуць таксама пяць свах. Калі прыязджаюць да нявесты, выходзіць яе бацька і запрашае сватоў у дом. Першым у дом заходзіць хрышчоны бацька. За ім - усе астатнія. Іх адразу ўсаджваюць за сталы, жаніха садзяць паміж дружкамі.

Сваты частуюцца. Праз некаторы час зяўляецца нявеста, апранутая як заўсёды, яшчэ не ў вясельны абрад. Яна нясе талерку з цукеркамі. Ідзе абмен падарункамі паміж жаніхом і нявестай. Яны жадаюць адзін аднаму добрага здароўя. Жаніх дорыць нявесце, яе маці рэчы (туфлі, сукенку). Нявеста выходзіць з пакоя, ідзе пераапранацца ў свой шлюбны ўбор (звычайна ў суседні дом). Што абазначае абмен падарункамі? Думаецца, што гэта адзін з момантаў далучэння нявесты да роду жаніха. Абмен падарункамі як бы замацоўвае іх саюз, узаконьвае новую роднасць. Пасля таго як нявеста пайшла апранацца, жаніх частуе ўсіх цукеркамі, якія пакінула нявеста. Цётка нявесты або яе старэйшая замужняя сястра абвязвае сватоў платком і даматканымі рушнікамі крыж-накрыж. Дружкі нявесты прымацоўваюць на грудзі жаніху і яго дружкам папяровыя яркія кветкі. Нявесту апранаюць. Убірае, прыхарошвае нявесту звычайна адна жанчына, не абавязкова сваячка. Запрашаюць такую жанчыну загадзя, ад яе паграбуецца ўменне добра прычасаць нявесту, падмаляваць, апрануць ёй вэлюм. У жанчыны аказваецца многа добраахвотных памочніц, і наогул збіраецца шмат гледачоў: усім цікава пабачыць, як нявеста, як трымае сябе» [15, с. 29-30].

У некаторых вёсках (у прыватнасці, Хойніцкага раёна) апранаць нявесту - абавязак яе дружак.

Ад жаніха ідуць дружкі з гарманістам, каб адвесці маладую дамоў.

Ідучы дадому, нявеста нізка кланяецца людзям... Дома першымі нявесту сустракаюць бацькі і самыя блізкія сваякі. Нявеста тры разы нізка кланяецца маці, потым бацьку і іншым. 3 кожным цалуецца. Дружкі вядуць маладую за стол, але не за той, дзе сядзіць жаніх. Нявеста стаіць за сталом паміж сваімі дружкамі і не мае права садзіцца сама. Яе павінен пасадзіць брат або дзядзька. Гэта называецца «пасадзіць маладую на пасаг».

Нявесту дораць пад песню. Спачатку бацька. Едуць вянчацца. Калі далёка, то едуць на вазах. Заўсёды бывае многа гледачоў. Потым маладыя з царквы адязджаюць дадому, дзе вяселле ідзе ў традыцыйным парадку.

Прыязджаюць дамоў. Маладыя раскідваюць цукеркі ва ўсе бакі (або зерне сыплюць), госці адразу ж падхопліваюць іх» [15, с. 38 - 39].

Дарэчы, гэта традыцыя жыве на Палессі і цяпер. Вяселле пачынаецца ў хаце нявесты, а працягваецца - у жаніха.

«Маладыя не могуць зайсці ў дом, пакуль бацька нявесты не выйдзе і не скажа: «Запрашаю, дзеці, дахаты». Можа сустракаць маладых і маці нявесты, але часцей гэта робіць бацька.

У хаце маладых саджаюць разам на аўчыне або на падушках» [15, с. 39].

Пачатак вяселля і раней, і сёння традыцыйны - «горка», песні, танцы.

Вось так спрадвеку рыхтавалася і праводзілася вяселле нашымі продкамі ў палескіх вёсках. А цяпер звернемся да старонак рамана «Людзі на балоце» і прасочым, як выпісаны І. Мележам карціны сватання і першага дня вяселля.

«Бацька падышоў ці, разгублены, хвіліну маўчаў, не ведаў, як пачаць.

Кінь буракі ды прыбярыся... Сваты там... - Ён не адразу дадаў: - Корч і яго Яўхім... [7, 5, с. 249].

«Ледзь яны ўвайшлі ў хату, Сарока ўскочыла, закруцілася, засакатала:

А, прыйшла, гуска! Даждаўся гусачок малады - час залаты! Круціў галаўкай, гусачку выглядаў, баяцца пачаў - няма і няма! А яна от, паявілася -хата засвяцілася!

Не ждалі, - сказала мачыха. - Ганначка акурат буракі брала...

Сарока абышла, агледзела, абмацала вочкамі Ганну з усіх бакоў, падалася к сталу, за якім сядзелі Яўхім, стары Глушак і чорны, зарослы, як лясун, Пракоп.

Не ждалі, значыць? Не зналі, не гадалі, з якога боку гусачок пойдзе на гуску-дружку! 3 якога боку прыплыве шчасце-багацце! А яно от - не з-за поля далёкага, не з-за лесу высокага, са свайго сяла. Прыйшоў малады хлапец - добры купец!..

Сарока, сыплючы словамі, страляла вочкамі то на аднаго, то на другога, а найчасцей на старога Глушака, як бы чакала ўхвалы свайму красамоўству, свайму спрыту. Але Глушак, здавалася, не чуў і не бачыў яе - маўклівы, затоены, стары Корч праз акуляры з вяровачкай, зачэпленай за вуха замест дужкі, разглядваў Ганну

Ваш тавар, наш купец! - прабурчаў Пракоп, абводзячы панурымі вачыма з-пад чорна навіслых броў пірог і пляшку, якія ўжо былі на стале:

Купец - усім купцам купец! Сам малады, чуб залаты, дабра поўныя клеці - лепшы на ўсім свеце.

Купца не ганім, - сказаў бацька. - Толькі дзеўка гадамі шчэ не ў пары!.. Пагуляць бы шчэ трэба!..

Э, што з той гульбы!.. Ад гульбы конь псуецца, так і дзеўка!..

Семнаццаць гадкоў усяго!..

Самы час, самы лепшы квас! А то пераспее, закісне, стане ўсім ненавісна! Стане, як тая макуха, - будзе векавуха! Шкадаваць будзе, матку, бацьку клясці, што не далі замуж пайсці! Жаніх бо які: што ўродай, што славай, што красой, што справай!..

Наша таксама - дзякуй богу! - уступіўся за Ганну бацька.

І старанная, і разумная, і слухмяная, - адразу падтрымала яго мачыха. - І з твару - другую такую пашукаць. Хай хоць хто скажа: нічым не абдзяліў божа!

А Яўхім - хіба, сказаць, не першы хлопец на ўсе Курані? А да ўсяго - дастатак! Пойдзе каторая - не нахваліцца на долю, і паесць, і пап е ўволю.

Наша, канешне, не багатая… - адгукнуўся быў бацька, але мачыха не дала яму дагаварыць, кінулася сама ў наступ:

Небагатая, затое - з рукамі! Лішнім ротам не будзе! Як каторая з паўнай скрыняй! І зварыць,і спячэ, і сарочку чалавеку пашые! I свінча, і дзіця дагледзіць! Вішчаць ад голаду не будуць!..

Дай бог, бо ў нашага купца - дабра без канца! І свінні, і парасяты, і авечкі, і ягняты, і гумно, і клець - абы паспець!..

Чаго тут мянціць попусту, - уступіў стары Глушак, нецярпліва, скрыпуча. - Знаем усё і мы, і яны - не далёкія... Адным словам, пірог бярэце?

Стары павёў акулярамі на мачыху, на бацьку, Ганны не запытаўся. Мачыха памаўчала для прыліку трохі, як бы разважаючы.

Ды мы што ж?.. Мы не супроціў, калі яно ўжэ на тое... Ганначко, пакланіся ўжэ сватам, вазьмі пірага... Назаўтра, у нядзелю, былі змовіны. Глушакі, дзядзькі, цёткі Глушакоў пілі ў цеснай Чарнушкавай хаце самагонку, елі так упраўна, што наганялі на мачыху страх, бязладна і голасна гаманілі.

Калі ў хаце, нарэшце, стала цішэй і шырэй і засталіся толькі бацькі і сваты, пачалі дамаўляцца, цераз які час гуляць вяселле. Ганнін бацька казаў не спяшацца, прасіў адкласці на тыдні два-тры, а сваты Глушакоў даводзілі, што «адклад не ідзе ў лад «, дабіваліся, каб зрабіць вяселле адразу, у наступную нядзелю <...> Дамовіліся гуляць праз два тыдні. У той момант, калі ўсе згодна замоўклі, мачыха дала знак Ганне, і тая дастала са скрыні ручнік, падала сватам, Глушаку стараму і Яўхіму» [7, 5, с. 255-257].

Вечарам Ганна бачыць каля плота Васіля, але выйсці не рашаецца: нягожа гэта пасля змовін. «Выйсці?! Замоўленай! Чужой, другому аддадзенай!.. Не, не! Што з воза ўпала, тое прапала! Не яго цяпер! Не вольная - каб сустракацца! Грэх...» [7, 5, с. 255-256], - думае яна. Як заўсёды, Ганна кіруецца ўсё тымі ж «няўхільнымі законамі жыцця», робіць так, як спрадвеку было заведзена.

«У нядзелю, з самага ранку Чарнушка стаў ладаваць вясельны воз. Калёсы былі не свае, пазычаныя - ладнейшыя, на лягчэйшым хаду, моцныя, акурат, каб ехаць у такую дарогу.

У хаце было трохі жанок, дзяўчат, Ганніных дружак і сябровак.

Матко, маладую час убіраць, - сказала старая Аўдоля, што корпалася каля печы.

Знаю, сама знаю, што пара! - Мачыха, не гледзячы на чалавека, паклала кофту на палаці, загадала Ганне садзіцца на ўслон. Усе, хто быў у хаце, жанкі, дзяўчаты, абкружылі Ганну: адны - каб памагчы мачысе, другія - каб зрабіць тое, што належыць ім, выбраным за дружак, трэція - каб проста паглядзець. Такая падзея ж!

...Ганна...стаяла заплеценая, у новай кофтачцы, у чырвоным з зялёнымі клетачкамі андараку, у чырвоных матчыных чаравіках-паўбоціках.

Чарнушка глянуў - вянок на Ганне, вэлюм спадае да долу, лёгкі, нібы і не важыць нічога.

Некалькі разоў убягалі ў хату дзяўчаты, абяўлялі: «Едуць!»... Дзяўчаты, жанкі спакойна гаманілі, нудзіліся...

Адна з Ганніных дружак, гарэзная, вяртлявая Марыся, ускочыла...абвяла вачыма дзяўчат, крыкнула:

Дружыно! Ето ж - чужыя якіясьці падязджаюць! Маладую нашу Ганначку, мабыць, адабраць хочуць?! - Яна грозна нахмурылася, кінулася к дзвярам: - Не аддадзім яе!..

Не аддадзім, выручым, прагонім, калі што якое!.. Ці - няхай па-добраму! Выкупяць няхай!.. - Усе, хто быў у хаце, акрамя Ганны, з вясёлым шумам, крыкамі высыпалі на ганак, на двор...

...Ганне стаў чуваць гоман многіх галасоў, воклічы, нейкія каманды. Спрэчкі, рогат барацьбы... «Не пушчаюць. Выкупу дабіваюцца...» - прайшло ў яе галаве...

...На ганак, у хату шоў гоман, людзі, многа людзей. Нібы ў сне, нібы чужога, убачыла яна Яўхіма, які пад віск і грукат музык, што зайгралі марш на двары, уварваўся ў хату з Ларывонам, з Сарокай, з цэлай хэўрай прыяцеляў сваіх, такі ж, як яны, шумлівы, рухлівы, вясёлы...

Памагай бог у хату! - голасна сказаў Яўхім, зірнуў масляністымі вочкамі на Ганну.

Дзякуем... Дзякуем на добрым слове! - выбегла наперад яму мачыха Ганна ўбачыла - яна, як дзіця, прыціскала да грудзей новыя боты - напэўна, Яўхімаў падарунак. - Азалаціў ты мяне! - аж заспявала яна. - Век - пакуль буду - богу маліцьму... за тваю ласку!.

Калі Яўхіма павялі да покуту, яна бегла побач.

От тут,.. От тут, Яўхімко, зяцёк ты мой залаты!.. Тут тваё мясцечко!.. А тут - буяры твае!.. Яўхім сеўза стол, скамандаваў:

Буяры-гусары! Наша пазіцыя, кажуць, тут! Садзіся!

Ганну з дружкамі пасадзілі за другі стол. Як толькі паселі, барадаты Пракоп наліў чарку гарэлкі, і за сталамі, і не толькі за сталамі - у парозе, каля печы, дзе тоўпіліся цікаўныя, за шыбамі, да якіх плюшчыліся твары, ураз прыціхлі: усе ведалі - зараз будзе не абы-якое відовішча!

На талерку, на талерку пастаў!.. - пачулі ўсе ў хаце Сарочын шэпт. Сарока шмарганула свата за рукаў.

Не трашчы! Сам знаю! - вырваў ад яе рукаў, абявіў уголас Пракоп.

Сарока закапыліла губы, пакрыўджаная, злосная. Пракоп жа паставіў чарку на талерку і няўклюдна, з важным выглядам паднёс да Ганны. Чуючы на сабе позіркі многіх людзей, Ганна, як у даўно завучанай ролі, паклала на чарку хустачку. Усе, хто сядзеў за сталамі, стаяў у парозе і за вокнамі, добра ведалі, што і як павінна быць далей, але сачылі з пільнай увагай. Жыццё ў людзей было не надта багатае на падзеі, на ўцехі - усе нязводна глядзелі, як Яўхім узяў хустачку, як выняў з пінжака, паклаў на талерку грошы. «Цэлыя тры рублі « - заварушыліся, зашапталіся многія...

Як толькі выпіла чарку гарэлкі Ганніна дружка Маруся, мачыха выштурхнула наперад к сталам разгубленага, напалоханага Хведзьку... - Хадзі ка мне! - пазвала яго Ганна. - Вазьмі за руку.

Ідзі, ідзі! Не бойся, браток! - падскочыла да Хведзькі Сарока. - Вядзі к сталу маладога кеб - даў залатога!

Скажы, кеб заплаціў за маладую! - не ўтрывала, памагла маці. Хведзька выціснуў:

Заплаціце... за маладую...

Страшны, як лясун, Пракоп паклаў у далоньку вялікі важкі кружок: гэта быў пятак.

Ладаваліся ў царкву трыма вазамі: на першым Ганна з дружкамі, на другім Яўхім з братам Сцяпанам і дружынай, на апошнім - Пракоп з Сарокай.

...У сяло ўехалі, як і трэба ўязджаць у сяло маладым, важна, урачыста. Яўхім наказаў - каціць так, каб зналі нашых! Музыкі, якія зноў мясілі наперадзе ў лапцях, як толькі падыйшлі да першых хат, далі такога зыку, грукату, што алешнікаўцы, хто ў чым быў, умомант высыпалі на вуліцу, як на пажар.

...Пасля вянчання...бяздумная, спусцелая ехала яна <Ганна>, прабівалася цераз грэблю назад, аж пакуль пад віск і буханне марша не сышла каля сваей хаты, перад якой ужо стаяў на двары стол...

Дружкі быццам...заглушыць трывогу яе хацелі - заспявалі ахвотна, голасна.

Калі маладыя з дружкамі, са сваякамі, са сватамі ўціснуліся ў хатнія дзверы, мачыха забегала, залямантавала:

Маладыя нашы! Жанішок наш дарагі! Сваточкі, госцечкі!.. Сядайце, паспытайце, чаго бог паслаў, чаго з яго міласцю прыдбалі!.. Кеб пасядзець разам, пачаставаць з вялікай радасці!..

Сядайце! - ціха сказаў і Ганнін бацька.

А чаго ж і сядзем! - весела абвясціў Яўхім. - Мы не ганарлівыя, можно сказаць, для етаго і прыехалі!

Іх пасадзілі разам, Яўхіма і Ганну, напокуце. Госці яшчэ доўга тоўпіліся каля лавак, залазілі за сталы адзін за адным, рассаджваліся.

Плёўся жвавы, радасны гоман са смехам, чулася, быў у хаце той настрой, які звычайна прыходзіць перад гульбою, гарэлкай, добрай ядою.

Потым ускочыла Сарока, паспытала нібы гарэлку, скрывілася, як ад палыну, стараючыся перакрычаць усіх, заявіла, што піць не можа, бо гарэлка горкая, і людзі, душачыся ядой, заверашчалі, загулі.

Горкая! Горко-о!

Сталі сварыцца прыпеўкамі сваты і дружкі. Дружкі на чале з задзірыстай, звонкай Марусяй кпілі, здзекваліся са сватоў:

Наш сваток не ўмее ля стала стаяці

Цай з дружкамі размаўляці.

Ідзі ў места ды купі сабе мыла,

Штоб жонка любіла!

Штоб дзеці пазналі!

Дай бацькам назвалі!

Толькі калі ўнеслі каравай і трое жанок, пастаўшы на лаўкі, узяліся здымаць з Ганны вянок і завязваць хустку, бацька зноў спахмурнеў, і губы яго смыкнуліся журбою і вінаватасцю, Ганна перахапіла позірк яго, весела, з любоўю ўсміхнулася, і ён паяснеў, нібы асветлены яе ўсмешкай.

Клапоцячыся пра бацьку, яна зусім не пашкадавала, што страціла вянок, знак сваёй дзявочай волі, але весялосці, як ні старалася, хапіла ненадоўга, пакуль не падзялілі каравай, пасядзелі для прыліку трошкі, і Сарока тонам знаўцы абявіла:

От папілі, пагулялі, пара і выходзіць. Пара ўжэ к другаму дому - к суджанаму, к маладому!

От і настала пара ісці з дому, ісці зусім, назаўсёды

На Карчовым двары. Сарока паслізнулася і ўпала ў гразь, але не разгубілася, борзда ўскочыла, заверашчала:

Выходзь, свякрухо губата, -

Прыехала нявеста багата!..

Свякруха і свёкар, якія ўжо стаялі на ганку, добра відныя ў святле, што падала з хаты, запеялі наперабой:

Заходзьце... Заходзьце... Нявестачко мая... Людзі ўсе добрыя... Пад нашу страху... Заходзьце.

Заходзьце, заходзьце, людзі добрыя, - жвава тупаў, трос сухой галоўкай Глушак...

І не тапчыцеся, як у гасцях. Туды бо к сталам адразу... Заходзьце, садзіцеся... Усё даўно гатово ўжэ... ідзіце...

Аге, заходзьце і садзіцеся. Дзе каму лепей, спадобней...» [7, 5, с. 369, 37і - 372, 373, 375, 375 - 376, 376 - 377, 379, 381, 384, 387,388, 389].

Як бачым, вяселле ў Куранях адбываецца амаль па тым самым сцэнары, што быў пададзены намі вышэй. Хіба толькі прыезд сватоў для Ганны быў нечаканасцю, а запоіны ў I. Мележа - змовіны і нявесту апраналі дома.

Прыкметна, што абавязковым удзельнікам урачыстасці выступае Сарока. Яна карыстаецца аўтарытэтам і як спрытная, вясёлая жанчына, і як захавальніца традыцый даўніны. I нездарма: кабета надзвычай удала справілася з адказнай і адначасова ганаровай місіяй свацці. Гэта роля як быццам спецыяльна прызначана для яе, жанчыны гаваркой, знаходлівай, мова якой шчодра перасыпаная трапнымі выслоўямі. Так, трэба аддаць ёй належнае: старалася ад душы і апраўдала надзеі.

Урэшце, добрае вяселле справілі дачцэ Чарнушкі. Усё ў іх было арганізавана выдатна, каб, крый Божа, не асароміцца перад людзьмі. Хапала і ежы і пітва. Хоць і небагата жыла сямя, аднак «рупіліся - абы пабольш было, абы хапіла» [7, 5, с. 255- 256]. Ды ці будзе ў замужняй Ганны шчасце, пра якое марыць кожная жанчына? Наўрад... Але мы даведаемся пра гэта ўжо з другой кнігі - «Подых навальніцы».

Такім чынам, І. Мележ у Палескай хроніцы раскрыў рэгіянальныя асаблівасці палескага вяселля, кіруючыся ўласнымі назіраннямі за вяселлем. вяселля продкаў. Пісьменнік паказаў усе этапы гэтага абраду: ад сватання да апошняй хвіліны. Найбольшую ўвагу скіраваў на паводзіны і ўзаемаадносіны маладых.

Прыкладзам палескага вяселле І. Мележ падкрэсліў сутнасць духоўнага багацця нашых продкаў, заклікаючы нас не цурацца такіх добрых традыцый, бо народныя звычаі выступаюць як своеасаблівае злучальнае звяно паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй, паміж тымі, хто жыў і ствараў духоўнае багацце нацыі ў папярэднія эпохі, і тымі, каму яго належыць берагчы і памнажаць. Усё тое, што было створана нашымі дзедамі, трэба берагчы і перадаваць нашым дзецям.

Заключэнне

Такім чынам, прааналізаваўшы рэгіянальныя асаблівасці у «Палескай хроніцы» І. Мележа, мы прыйшлі да наступных высноў:

. Выключную ролю ў станаўленні актыўнай грамадзянскай пазіцыі, пісьменніцкага таленту І. Мележа адыграла Палессе. Калі сёння перачытваеш трылогію і «Палескую хроніку», адчуваеш, які бязмежны свет чалавечых пачуццяў, якую вялікую народную праўду данес да нас гэты пісьменнікі. I міжволі думаеш, як патрэбны нам сёння такія кнігі, сагрэтыя цяплом сапраўднага чалавекалюбства, вялікага гонару за свой народ і палескі край, кнігі, якія нясуць у сябе не адзнакі правінцыяльнай абмежаванаці, а набываюць вялікую агульначалавечную значнасць.

. Палескі край, Гомельшчына сталі «малой» радзімай І. Мележа. Тут ён рабіў першыя самастойныя крокі ў жыццё, тут сталеў, набіраў сілу яго талент. Бацькоўскі край для яго гэта тое, што заўсёды было яму дорага, чаго не маглі выцясніць з душы ні гады вайны, ні асабістыя страты і пакуты, клопаты і турботы.

. Аўтар трылогіі «Палеская хроніка» захапляўся бязмежнымі краявідамі гэтага краю, умеў глядзець на свет вачыма палешука. Плоскі, раўнінны рэльеф Палесся, бясконцыя балоты-пустэлі, пакрытыя купінамі і нізкарослым хмызняком, мокрая панурыя лясы, вёскі, мястэчкі, урочышчы, кожны лясок, кожная сцяжынка, дарогі, старасвецкі шлях, рэкі гэта не прыдумана пісьменнікам. Замалёўкі прыроды служаць дзейсным сродкам раскрыцця таго асяроддзя, у якім жывуць і дзейнічаюць іх героі. Палеская прырода зявілася для іх і сродкам выяўлення патрыятычных паяўццяў пісьменніка, замілавання да чароўнага і дзівоснага краю.

. І. Мележ шматгранна адлюстраваў зявы і падзеі, глыбокую любоў і павагу да чалавека працы, добрае веданне яго духоўнага свету, усяго таго, чым багата народнае жыццё. Адрэзаныя ад вялікага свету непраходнымі балотамі і пясчанымі выспамі Мележаўскія Курані жывуць па спрадвечных законах, як жылі некалі бацькі, дзяды, прадзеды, здабываюць нялёгкі хлеб, працуюць, гадуюць дзяцей, смуткуюць і радуюцца, плачуць і смяюцца. Аўтар раскрыў самабытнасць жыцця, народнага характару, дэталізаваў этнаграфічны каларыт краю, які быў мала вядомы сусветнай і нацыянальнай літаратуры.

. Трылогія І. Мележа - своеасаблівы паэтычны летапіс жыцця палешукоў, іх быту, нораваў. I тады, калі ён ўзнаўляе кліматычныя і геаграфічныя асаблівасці краю, і калі знаёміць нас з героямі, усюды выяўляецца яго ўменне падаць жыццё народа ва ўсёй складанасці і зменлівасці. Цемната і забітасць палешукоў, іх абыякавасць, нават нейкая падазронасць да ўсяго новага, што парушала звыклы «балотны спакой» і для І. Мележа не проста палеская экзотыка. Гэта адзін са сродкаў, дзякуючы якому пісьменніку ўдалося паказаць, што ўсё гэта інерцыя старога ўкладу жыцця, з якой нельга не лічыцца і якая пераадольваецца не вельмі лёгка.

. Аўтар «Палескай хронікі» глянуў на Палессе вачыма яго сына, кроўна зацікаўленага хлебароба, які паказаў свой край і яго жыхароў як бы «знутры», у глыбінным разрэзе, падаў сучаснае осэнсаванне многіх жыццёва важных праблем палескай вёскі, узнавіў драматызм і складанасць тых працэсаў, што адбываліся ў ёй. І. Мележ па-новаму зразумеў лёс палешукоў і Палесся ва ўсёй яго шматграннасці і непаўторнасці, «Палеская хроніка» сапраўды прасякнута такой любоўю да «бацькоўскай зямлі», што ўспрымаецца як «запаветная песня» І. Мележа. Увагу пісьменніка прыцягнулі складаныя праблемы: грамадзянская актыўнасць чалавека, матывы і вынікі яго паводзін у складаных сацыяльных узаемаадносінах, маральны выбар і самакаштоўнасць асобы, грамадзянскае і асабістае жыццё, складаныя узаемасувязі чалавека з зямлёй, чалавека і прыроды, працоўная сутнасць налешукоў.

. Ва ўвасабленні духоўнай прыгажосці палешукоў, людзей, народжаных новай эпохай, бачыў Мележ-мастак сваю першачарговую задачу. Яна своеасабліва ўвасоблена ім і ў новых адвосінах да працы, і ў пачуцці асабістага гонару куранёуцаў, якія адчуваюць сябе гаспадарамі жыцця. Увагу аўтара «Палескай хронікі» прыцягваюць высокія маральныя якасці гэтых простых людзей, іх духоўнае багацце, дабрата і душэўнасць, мяккасць і чуласць сялянскай душы.

Такім чынам, у «Палескай хроніцы» ёсць штосьці сваё, асабістае ў тым тыпова беларускім, агульначалавечым, што адрознівае ўсю сучасную нацыянальную лігаратуру. Яно бачыцца ў той шчырай і пастаяннай зацікаўленасці лёсам свайго народа і «балотных людзей», якая нязменна адчуваецца за кожным словам пісьменніка. Гэта яго грамадзянская і мастакоўская пазіцыя.

мележа пісьменнікаў літаратуразнаўства раманаў

Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Бугаёў, Дз. Паўнакроўнасць жыцця. Радасць і боль мастака: Роздум пра І. Мележа з нагоды юбілею. [Тэкст] / Дз. Бугаёў. // Роднае слова. - 1996. - №2. - С. 53-55.

. Адамовіч, А. Вяртанне наперад. // Адамовіч, А Здалёк і зблізку. [Тэкст] / А. Адамовіч. - Мн.: Навука і тэхніка, 1976. - С. 3-157.

. Палякова, Т.В. Вывучэнне Палескай хронікі І. Мележа ў 11 класе. [Тэкст] / Т. Палякова. // Беларуская мова і літаратура. - 2004. - №1. - С. 49-56

. Ляшук, В.І. Мележ у школе. [Тэкст] / В. Ляшук. - Мн.: Народная асвета, 1981. - 197 с.

. Пяцьдзесят чатыры дарогі. [Тэкст]. - Мн.: Навука і тэхніка, 1981. - 693с.

. Навуменка, І. І. Мележ. [Тэкст] / І. Навуменка. // Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: У 4-х кн. - Кн. 3. - Мн.: Беларуская навука, 2002. - С. 574-597.

. Мележ, І. Зб. тв.: У 10-ці т.т. Т. 5 [Тэкст] / І. Мележ. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1983-1985.

. Андраюк, С. Талент глыбока беларускі. [Тэкст] / С. Андраюк. // Полымя. - 2003. -- №6. - С. 263-275.

. Жураўлёў, В. Адвечная сіла зямлі. [Тэкст] / В. Жураўлёў. // Роднае слова. - 1999. - №7. - С. 27-31.

. Адамовіч, А. Здалёк і зблізку. [Тэкст] / А. Адамовіч. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. - 459 с.

. Мележ, І. Зб. тв.: У 6-ці т.т. Т. 6 [Тэкст] / І. Мележ. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1971-1974.

. Шопенгауер, А. Избранные произведения. [Текст] / А. Шопенгауер. - М.: Наука и техника, 1997. ― 489 с.

. Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі. / Укл. А. Гурскі. [Тэкст] / А. Гурскі. - Мн.: Навука и тэхніка, 1975. ― 645 с.

. Беларускі фальклор: Хрэстаматыя. / Скл. К. Кабашнікаў і іншыя [Тэкст] / К. Кабашнікаў. - Мн.: Вышэйшая школа, 1996. - 597 с.

. Палесскае вяселле. / Укл. В. Захарава [Тэкст] / В. Захарава. ― Мн.: Навука і тэхніка, 1984. ― 347 с.

. Смыкоўская, В.І. Палессе ў творчасці Якуба Коласа і І.А Мележа [Тэкст] / В.І Смыкоўская. // Матэрыялы канферэнцыі. ― Гомель., 1999. ―С. 180-185.

Похожие работы на - Рэгіянальныя асаблівасці у 'Палескай хроніцы' І. Мележа

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!