Празаічныя і паэтычныя творы на тэму Чарнобыля

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    42,4 Кб
  • Опубликовано:
    2013-11-09
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Празаічныя і паэтычныя творы на тэму Чарнобыля

ЗМЕСТ

Уводзіны

Раздзел 1. Агляд паэтычных і празаічных твораў пра Чарнобыль

.1 Асаблівасці паэзіі пра Чарнобыль

.2 Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай прозе

Раздзел 2. Сімволіка і стылёва-функцыянальная адметнасць твораў на чарнобыльскую тэму

.1 Чарнобыль як канцэпт сучаснай мастацкай свядомасці

.2 Чарнобыльская міфатворчасць

Заключэнне

Спіс літаратуры

чарнобыль паэзія твор міфатворчасць

УВОДЗІНЫ

Чарнобыль... У назве гэтага старажытнага горада быццам нейкае змрочнае прадказанне. Было, быль... Але, нажаль, Чарнобыль - гэта не быль сівых вякоў, не мінуўшчына, гэта сучаснае. Чарнобыль - горыч усяго народа. Чарнобыль - гэта страх псрад будучыняй, страх за дзяцей, унукаў. Чарнобыль - гэта вайна, якую нельга спыніць. Чарнобыль - адвечны боль за зямлю, бацькаўшчыну.

Страшная, балючая рэчаіснасць патрабуе новых поглядаў і падыходаў да праблемы Чарнобыля, яо асэнсавання. I ў гэтым плане значная роля належыць мастакам слова. Беларускія паэты і пісьменнікі зведалі і боль, і горыч, і пюў сумлен-ня ўпошуках ісціны, праўды пра вялікую бяду ўнашым краі.

Вясна заўсёды цешыць душу, нясе радасць, надзею. 3 кожнай вясной чалавек як бы нараджаецца занава. Вясна ж 1986-га прынесла бяду. Гэты год, як калісьці ваенны 1941-ы, прайшоўся пякучым болем па лёсе амаль кожнага беларуса, усклаў на плечы яшчэ адно выпрабаванне, прымусіў іншымі вачыма глянуць вакол сябе [12, с. 123].

Аднойчы ўзышла над Беларуссю чорная зорка Чарнобыля, цяжарам легла на душы, жудасным болем і страхам адбілася на тварах дзяцей. Восемдзесят шосты... Што зрабіў ён з маёй «зямлёй пад белымі крыламі» ? Чаму не падумаў пра таго, хто, як лісток, адарваны ад дрэва, жыве не ў родным кутку, і нідзе няма яму шчасця, бо вецер часу падхапіў яго і нясе па свеце.

І зусім па-іншаму глядзім мы сёння на знаёмыя абрысы карты Беларусі. Цяпер ужо чорнымі плямамі афарбаваны яны. А ў іх Хойнікі, Брагін, Краснаполле, Чачэрск... І часцей ужо можна пачуць выразы «зона забруджання», «зона адсялення»... А чым вымераць гора людзей, якія вымушаны пакінуць магілы родных, хаты дзяцінства, вёскі, дзе кожны сусед быў братам? Багаты залескі край аказаўся безабаронным і сам пачаў несці пагрозу людзям. І ўжо пустымі аканіцамі сустракаюць часцей пакінутыя вёскі. Пустазеллем пакрыліся палеткі, галасы птаства ўжо не вабяць чалавечыя душы...

Для Беларусі і чалавецтва пачалося жыццё пасля Чарнобыля. А. Адамовіч, выступаючы ў Японіі ў красавіку 1990 г., сказаў пра трагічны разлом часу: «Да Чарнобыля і пасля Чарнобыля - гэта рознае светаадчуванне, гэта па-новаму небяспечныя шляхі чалавецтва ў будучыню» («Апакаліпсіс па графіку»). Тое ж гаворыць і Святлана Алексіевіч у «Чарнобыльскай малітве»: «Пасля Чарнобыля жывём у іншым свеце, ранейшага свету няма»; «...Чарнобыль перамясціў нас з аднаго часу ў другі. Перад намі рэальнасць, новая для ўсіх...» Чарнобыльская трагедыя стала знакавай падзеяй XX стагоддзя, яе паставілі ў адзін шэраг з такімі трагедыямі, як вайна, Хатынь, Асвенцім, Хірасіма і Нагасакі.

У зоне адчужэння і адсялення засталіся родныя вёскі І. Мележа (Глінішча) і М.Мятліцкага (Бабчын). Пляменніца І. Мележа Лілія Мележ напісала гімн малой радзіме пісьменніка:

Той Хонкішчына,

Край мой непаўторны

Зямля паэтаў,спевакоў, надзей...

Я тут зявілася на свет

Пад недам зорным

І не жадала б болей жыць нідзе!

[5. с. 87].

Мікола Мятліцкі аднойчы сказаў, што паэтам яго зрабіў Чарнобыль. Напэўна, гэта так. Паслячарнобыльскія кнігі паэзіі («Шлях чалавечы», «Палескі смутак») - гэта памяць жывога жыцця на зямлі. Іх шчымлівыя вершы асабліва кранаюць і трывожаць, бо да драбніц уваскрашаюць страчанае, вяртаюць у родныя мясціны.

Алесь Адамовіч адзін з першых зразумеў, што здарылася на самай справе, таму з трывогай гаварыў аб «самай вялікай трагедыі Чарнобыля - трагедыі Беларусі» («Апакаліпсіс па графіку»). «Радыяцыя - нябачны акупант», - ёміста, трапна сказаў Анатоль Грачанікаў пра злавесную бяду, якая абрынулася яго на роднае Палессе [13, с. 123 ].

Толькі праз тры гады беларусы на поўны голас загаварылі пра жахлівую катастрофу XX стагоддзя - Чарнобыль. Хоць і са спазненнем, але прыйшло на родную зямлю слова Праўды. Адчайны чалавечы крык аб помачы і паратунку стаў шырока чутны дзякуючы дзейнасці народных дэпутатаў, сумленнаму голасу вучоных і пісьменнікаў. Асабліва магутны грамадскі рэзананс атрымала маніфестацыя «Чарнобыльскі шлях» у Мінску. Менавіта тады прагучалі словы Алеся Адамовіча: «Беларусь сапраўды накраі бездані! Патрэбна неадкладная дапамога народу, які сам заўсёды ахвяраваў сабой у цяжкія для краіны гады». Нялёгка прыйшлося пісьменніку ў барацьбе за праўду, бо дзяржаўнымі бюракратамі яго голас расцэньваўся як некампетэнтны, панічны, празмерна трагічны. Ды сёння Чарнобыль пастукаў у сэрцы кожнага з нас... Жыццё пасля Чарнобыля. Яно доўжыцца больш за дваццаць гадоў. Катастрофа - не забываецца, але пачынае ўспрымацца як наканаванасць у шэрагу іншых гістарычных нягод. Цяжка прыходзіць усведамленне, што гэтая трагедыя - непапраўная, што яна вымагае не толькі перабудовы нашага мыспення, але і ўсяго жыцця» [3, с. 234-235 ].

Чарнобыль галоўная тэма рамана I. Шамякіна «Злая зорка», аповесцей Б. Сачанкі «Родны кут», Т. Бондар «Імем Айца і Сына», С. Дзедзіча «Травеньская выцечка», апавяданняў I. Пташнікава «Львы», В. Казько «Сенакос у канцы красавіка», В. Карамазава «Супраць неба - на зямлі», А. Федарэнкі «Бляха» і іншыя творы.

Пра чарнобыльскія наступствы даюць уяўленне шматлікія апавяданні пісьменнікаў, якія родам з Палесся, а таксама з пацярпелых ад радыяцыі раёнаў: «Вяртанне ў радыяцыю» Леаніда Левановіча, «Сенакос у канцы красавіка» Віктара Казько, «А травы там высокія...» Барыса Пятровіча, «Бляха» Андрэя Федарэнкі, «Вяртанне» Наталлі Касцючэнкі і інш.

Абектам даследавання зяўляюцца празаічныя і паэтычныя творы на тэму Чарнобыля ( М. Мятліцкага, I. Шамякіна, В. Казько, І. Пташнікава, Р. Барадуліна, Д. Бічэль-Загнетевай, С. Алексіевіч і іншых пісьменнікаў).

Мэта даследавання - прааналізаваць празаічныя і паэтычныя творы на тэму Чарнобыля.

Задачы даследавання:

выявіць асаблівасці паэтычных твораў пра Чарнобыль;

разгледзець чарнобыльская тэматыку ў сучаснай прозе;

прааналізаваць сімволіку і стылёва-функцыянальную адметнасць твораў на чарнобыльскую тэму.

РАЗДЗЕЛ 1 АГЛЯД ПАЭТЫЧНЫХ І ПРАЗАІЧНЫХ ТВОРАЎ ПРА ЧАРНОБЫЛЬ

.1 Асаблівасці паэзіі пра Чарнобыль

Адным з першых адгукнуўся на чарнобыльскую трагедыю, якую часта называюць беларускай Хірасімай, Рыгор Барадулін. У «Зажураным трыпціху» ён перадае прадчуванне чалавекам таго, што родная зямля, яе песні могуць «у радыеактыўным пыле задыхнуцца». Пазней з'явіліся творы А. Вялюгіна («Вясна трывогі нашай»), М.Танка («Пасля аварыі»), В. Зуёнка («Касмічная вестка», «Атамная малітва»), У. Някляева («Зона»), С.Законнікава («Чорная быль»), Я.Сіпакова («Одзіум»), А.Зэкава («Аварыя сумлення») і іншыя.

Гаворка пра чарнобыльскую бяду стала балючай, вярэдлівай тэмай для паэта Міколы Мятліцкага. Яго родная вёска Бабчын на сённяшні дзень - мёртвая, адзічэлая зона, дзе сярод пустых хат і двароў галоўныя гаспадары - вецер або цішыня. Развітанне з роднымі мясцінамі выклікала ў душы паэта невымерную горыч пакуты. Ён не жадае мірыцца з няўдзячным, суровым прысудам лёсу: «Кут мой забыты, безабаронна // Зорак пагаслых крыніц вачыма. // Некаму ты - Ачужэлая зона, // Сэрцу майму ты да скону - // Радзіма!» («Кут мой забыты, безабаронна...»). Кнігі М. Мятліцкага «Горкі вырай» (1989), «Шлях чалавечы» (1989), «Палескі смутак» (1991), «Бабчын» (1996), «Хойніцкі сшытак» - балючы летапіс паэтавага сэрца, паэтычная хроніка чарнобыльскай трагедыі

Не пакінуў без увагі М. М. Мятліцкі і даследаванне дакументальнай літаратуры. У зборніку «Чарнобыльская рана», складзеным М. М. Мятліцкім, пададзены многія аспекты праблем, прынесеных на нашу зямлю жахотнымі наступствамі самай маштабнай тэхнагеннай катастрофы XX стагоддзя. Аўтары - навукоўцы і медыкі - даюць парады па выжывынні нацыі, дэманструецца кола постчарнобыльскіх гаспадарчых клопатаў. Разгледзім фрагменты гэтай кнігі.

Лёс гэтых людзей выклікае толькі спачуванне.

«Жыццё - гэта вялікае шчасце, вышэй за яго нічога быць не можа на зямлі» - так казаў вялікі класік беларускай літаратуры Васіль Быкаў.

Яно дарагое кожнаму - і таму, хто абараняў нашых беларусаў, ад чарнобыльскага атама, і таму, хто аказаўся падвергнуты яго наступствам.

Глянуў за Прыпяць - вогненна шызы.

Па-над рэактарам слуп на ўсё неба.

Сціслася сэрца, ўздрыгнула нема.

Горкую сліну каўтаў да ікоты:

Ўсцяж на рэактар ішлі верталёты.

[19, с. 182].

Мікола Мятліцкі піша ў творы «Горычны маналог»:

Кожны бязбожнік дзякаваў Бога -

Чэрава смерці утаймавана.

Стыла павольна чутая рана.

Ў дзень той прачорны, з бядой заручоны,

Хойнікі ўсталі на ўскраіне зоны

[ 19, с.123].

Маштабы экалагічнай катастрофы выразна ўяўляе паэт Пімен Панчанка ў вершы «Аб самым смачным...». Ён даводзіць, што Чарнобыль нясе смерць і малому, і вялікаму. Забруджаныя радыяцыяй воды Прыпяці, плынь шматлікіх рачулак, атручаныя крыніцы, ручаі панеслі смяротны яд генафонду прыроды:

Тут пахне Хірасімай.

Няма слядоў бусліныхласіных:

Над Прыпяццю -

Нябачнай смерці след.

[ 1, с.23].

Мікола Арочка ў вершы «Чарнобыль і мова» сцвярджае, што чалавек, «прынукаю пастаўлены ў аглоблі... свой мулкі горб падставіў пад Чарнобыль».

Беларусам у чарговы раз выпала несці крыж бяды і пакутаў, цяжар людскіх страт. На чарнобыльскі алтар давозіцца аддаваць самае роднае і непаўторнае: родную хату, калыску, красу прыроды. Чарнобыльская катастрофа ўзмацніла ў людзей трагічнае самаадчуванне. Зявілася пачуццё безвыходнасці перад тварам радыяцыйнай смерці, якая ўзнялася над беларусамі.

Паэтэса Данута Бічэль-Загнетава, як і спрадвеку яе продкі спадзяецца на магічную, чароўную сілу кветак і зёлак, бо сёння чалавек востра адчувае патрэбу не толькі ў збавенні ад фізічных пакутаў, але ў духоўнай, маральнай падтрымцы. Засцерагчы, вылечыць душу людскую і родны край гаючымі травамі, вярнуць прыродзе першароднае хараство - сёння галоўны клопат паэткі. «Высею краскі па ўсёй Беларусі», - такая яе мара. З дзяцінства родныя і знаёмыя назвы траў і кветак у вершы «Цудадзейнасць» становяцца сімваламі неўвядальнасці духу Беларусі:

Мята, расходнік, чаборык і лютнік...

Янак-ды-Мар'я на сцежцы лясной

не вінавацяць віной-жаўцізной.

цудам малітвы смерць адвядзе

[18, с. 23].

Засцерагчы, вылечыць душу людскую і родны край гаючымі травамі, вярнуць прыродзе першароднае хараство - сёння галоўны клопат паэткі. «Высею краскі па ўсёй Беларусі», - такая яе мара. ».

Пасля Чарнобыля, пасля тых нягод, што абрынуліся на Беларусь, прыйшло ўсведамленне крызіснага стану свету.

С. Законнікаў у паэзіі ўспрымае аварыю на АЭС як жахлівую экалагічную катастрофу, якая нясе беларусам нечуваныя выпрабаванні. Мераю Чарнобыля ён вымярае наш учарашні гістарычны дзень, высвечвае сённяшні стан грамадства і лёс чалавека ў ім (раздзелы «Марадзёры», «Страх» і іншыя). Паэт устурбаваны тым, што народ страціў свой голас і пачуццё ўласнага «я», важнейшыя маральныя, духоўныя арыенціры, не выпрацаваў нацыянальны імунітэт:

Калі ж і зараз ты не загукаеш,

А будзеш жыць пад страхам і прынукай,

Чарнобыль не такі яшчэ чакае

Тваю зямлю, тваіх дзяцей і ўнукаў

[18, с. 53].

Паэт папярэджвае пра духоўны, нацыянальны Чарнобыль. Паэма мае моцны драматычны напал радка. Балявое «я» паэта, асабістае пачуццё адказнасці за жыццё на роднай зямлі знітоўвае ўсе раздзелы твора ў адзінае цэлае - згустак вялікага болю і трывогі. Там, дзе народ не гаспадар сваёй зямлі, дзе няма нацыянальнага ўсведамлення, лёгка адбыцца непапраўнай бядзе. У Бібліі ёсць такія словы: «Трэці Анёл пратрубіў, і ўпала з неба вялікая Зорка, якая гарэла падобна свяцільні».

Гэтай жа тэме прысвечаны сімвалічны твор С. Законнікава «Чорная быль» Паэма складаецца з 13 міні-частак: «Выбух», «Зона маўчання» і іншыя Колькасць раздзелаў, як думаецца, сімвалічная. 13 - лічба ракавая, д'ябальская, яна нібы сама чарнобыльская бяда-навала, якая абрынулася на наш народ. Паэт увасабляе злавесны воблік Чарнобыля, які атруціў усё жывое, асудзіў на выгнанне людзей, адабраў у іх будучыню. I ў той жа час ён яскрава высвечвае заганы нашага грамадства, выказвае уласную грамадзянскую пазіцыю, звяртаючыся да беларусаў:

Калі ж і зараз ты не загукаеш,

А будзеш жыць пад страхам і прынушай,

Чарнобыль не такі яшчэ чакае

Тваю зямлю, шваіх дзяцей і ўнукаў..

[16, с. 53].

С. Законнікаў у паэме «Чорная быль» спрабуе асэнсваць прычыны трагедыі, заклікае да барацьбы з безадказнасцю і беспрынцыповасцю, папярэджвае аб наступленні духоўнага Чарнобыля. Чарнобыльская трагедыя - боль, смутак, крык чалавечай душы, плач, выміранне. А яшчэ гэта пакаранне за нашы недарэчныя ўчынкі, безгаспадарлівыя адносіны да ўсяго навакольнага [ 2, с. 156-165].

Драматычным напалам, пачуццём адказнасці за ўсё, што і адбываецца на роднай зямлі, патрабаваннем праўды жыцця, няхай суровай і горкай, поўняцца радкі паэмы С. Законнікава:

Маўчыць, нібы камень, зямля,

Палын невядомасцю свеціць...

Што будзе, што будзе пасля? -

Не скажа ніхто ў гэтым свеце.

Ёсць праўда адна - праўдай жыць,

Няхай і суровай і горкай...

У небе над намі стаіць

Як зніч, палыновая зорка.

[16, с. 54].

Тэма атамных станцый закранаецца і ў замежнай лі таратуры. Карціна тут яшчэ больш жудасная. Асабліва шмат «мёртвых», панура-змрочных малюнкаў у паэзіі японскіх паэтаў Тамікі Хара (цыкл «Атамныя пейзажы») і Мунэтосі Фукагава (цыклы «Агонь», «Помнік міру» і іншыя).

.2 Чарнобыльская тэматыка ў сучаснай прозе

Проза нашых дзён паказвае, што беларуская вёска перажывае не лепшыя часы, дае нямала падстаў для трывогі пра яе заўтрашні лёс.

Шырокая і бурная плынь сучаснага жыцця прыкметна ўзбагаціла ў літаратуры спектр тэматыкі. Беларуская проза асэнсоўвае многія важныя сацыяльныя і маральна-філасофскія праблемы, якія востра стаяць перад грамадствам.

Самая трагедыйная тэма сучаснасці - Чарнобыль. I гэта тлумачыцца тым, што «мы ўсе, - як слушна сказаў замежны вучоны Роберт Гейл, - жывём паблізу Чарнобыля» [14, с. 37]. Сучасныя беларускія пісьменнікі ўзрушана, з болем гавораць пра бяду роднай зямлі, трагедыйны лёс чалавека і народа. Чарнобыль - галоўная тэма такіх твораў, як раман I. Шамякіна «Злая зорка» і яго ж аповесць «Зона павышанай радыяцыі», аповесці Б. Сачанкі «Родны кут», В. Карамазава «Краем Белага шляху», Т. Бондар «Імем Айцаі Сына», апавяданняў I. Пташнікава «Львы», В. Казько «Сенакос у канцы красавіка», В. Карамазава «Супраць неба - на зямлі», Л. Левановіча «Вяртанне ў радыяцыю», А. Федарэнкі «Бляха» і іншыя. У многіх творах чарнобыльская ява паўстае ў суаднесенасці з падзеямі мінулага і з'явамі сучаснага жыцця (раман В. Карамазава «Бежанцы», апавяданні. Навуменкі «Гасцініца над Прыпяццю» і інш.). Прыкметна пашырылася асэнсаванне вынікаў атамнай катастрофы і звязанай з ёй праблемы чалавечага выжывання ў мастацкай дакументалістыцы («Запіскі аб радыяцыі» Барыса Сачанкі, аповесці «Сталі воды горкія» Васіля Гігевіча і Алега Чарнова, «Выбух над Прыпяццю» Алеся Крыгі і іншыя) [5, с. 234-237].

У аповесці Віктар Казько «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» апошнія надзеі ўскладае на бусла, толькі не на белага, які заўсёды гняздзіцца каля чалавека, а чорнага, што спакон веку селіцца ў глухіх кутках Палесся.У мастацкіх абагульненняў. В. Казько ў стварае карціну размытага, неакрэсленага быцця, якое нібы мяжуе з небыццём, страчваюцца не толькі каштоўнасці жыцця, але і самыя звыклыя яго рэаліі. Чалавек не помніць сваё імя. Як насмешка - мянушка, мо таму і жыве ў душах «адчуванне прывіднасці свайго жыцця на зямлі» [4, с. 227].

У творах пра Чарнобыль біблейскія матывы і стылістыка наогул здаюцца вельмі арганічнымі і, бадай непазбежнымі. Асабліва часта самыя розныя пісьменнікі звяртаюцца да евангельскага прароцтва пра зорку Палын, ад падзення якой на зямлю трэцяя частка водаў стане горкай і прынясе многім людзям смерць. Гэтае прароцтва цяпер непасрэдна звязваецца з чарнобыльскай катастрофай - з-за яе глабальнасці і з-за таго, што адзін з відаў палыну завецца чарнобылем. Ёсць упамінанне пра тую зорку Палын і ў аповесці В. Казько. I яно тут дарэчы, як дарэчы і стылізаваная пад біблейскую прытчу гісторыя пра дванаццаць дзікоў, якія знайшлі сабе смерць у меліярацыйнай канаве, нібы ў брацкай магіле.

Структурная будова антыутопіі В.Казько ўзбагацілася важным устаўным элементам казкай пра чорнага бусла (тэма ўсялюдскага граху), прытчавай па сваёй сутнасці, вытрыманай у гутарковай традыцыі. Пісьменнік стварае сучасную казку пра краіну дурняў, з'едлівую сатыру на савецкую таталітарную сістэму. Ва ўсёй трагедыйнай сімвалічнасці паўстае сцэна сяўбы ў чарнобыльскай зоне, на якой самазабыўна шчыруюць нябожчыкі. Яна - пік вар'яцтва, сімвал катастрафічнасці народнага быцця. Празаік востра адчувае жахлівасць, непрадказальнасць фізічнага і духоўнага Чарнобыля, інакш кажучы, пагрозу экалагічнай смерці, масавага чалавечага выраджэння, разбурэння мудрага зямнога светаўладкавання. У аповесці гучаць сумныя прароцтвы, тут уражваюць пісьменніцкія сімвалы і метафары, сцэны абсурду, якія звязаны з побытам вёскі, лёсам і будучыняй беларусаў. Ёсць і надзея, што нас выратуюць празарэнне, чалавечая памяць, разважлівасць, здаровы сэнс быцця.

У апавяданні I. Пташнікава «Львы» (1987) глыбока выпісаны пакуты ад радыяцыі і яе наступстваў сабакі Джукі. Аўтар тут выступае як пісьменнік, які ўмее чуйна, пранікліва ўяўляць і перадаваць перажыванні жывога стварэння. I гэта збліжае яго з такімі таленавітымі сучаснымі празаікамі-анімалістамі, як англічанін Рычард Эдамс, які напісаў раман «Чумныя сабакі», рускія пісьменнікі Гаўрыіл Траяпольскі, пяру якога належыць вядомая аповесць «Белы Бім Чорнае Вуха», Васіль Бялоў, аўтар цікавага зборніка «Апавяданні пра ўсякую жыўнасць». Чарнобыль змусіў людзей пакінуць радзіму. Увесь трагізм гэтага вымушанага расстання раскрыты ў сцэне, калі малады гаспадар развітваецца з Джукі: «Перад тым гаспадар пусціў яго ў хату і доўга гладзіў па галаве, гледзячы ў вочы. Пасля сам лізнуў яго, Джукі, у нос і заплакаў». Палічылі, што сабакі ў забруджанай зоне нібыта разносяць радыяцыю, таму іх адстрэльваюць. З гэтых жывых стварэнняў лезе поўсць, яны становяцца падобнымі на львоў. Джукі паўстае ў творы як істота з адкрытай і відушчай душой, якой вельмі цяжка, балюча, трывожна [2, с. 79-78].

Раман І. Шамякіна «Злая зорка»(1991)- першы празаічны твор пра чарнобыльскую бяду ў беларускай літаратуры. Дзеянне ў рамане адбываецца ў адным з раёнаў Гомельскай вобласці. Увесь цяжар чарнобыльскай аварыі абрушваецца на плечы старшыні райвыканкама Пыльчанкі, якому прыходзіцца высяляць людзей з атручанай зоны. Крытычна аўтар паказвае кіруючую сістэму рэспублікі, на сумленні работнікаў якой перакрэсленыя чалавечыя жыцці, пакалечаныя лёсы, страчаныя надзеі.

Трагедыя Чарнобыля ў рамане Шамякіна раскрыта на прыкладзе лёсаў сямей Пустаходаў і Пыльчанкаў. Вяселле ў першыя паслячарнобыльскія дні, якое гуляюць абедзве сям'і, нагадвае свята ў час чумы. Але няма ў тым віны людзей, бо ніхто тады ў краіне не біў у звон трывогі, жорсткая праўда пра ядзерную катастрофу замоўчвалася. Пісьменнік паказвае, што Чарнобыль пачаўся са страты грамадствам духоўнасці, чалавечнасці, адказнасці за жыццё і лёс чалавека. Першай ахвярай чарнобыльскай навалы стала жанчына - Ліза Пустаход. У калгасе, куды вымушаны былі перасяліцца Пустаходы, старшыня не даў жанчыне каня, давёў яе да нервовага зрыву. Ахвяраю Чарнобыля стаў Глеб Пыльчанка, які на атамнай станцыі атрымаў моцную дозу радыяцыі. Ягоны бацька Уладзімір Паўлавіч Пыльчанка з'яўляецца адным з кіраўнікоў раёна, хвалюецца за лёс людзей, якіх высяляюць з забруджанай зоны, і не можа мірыцца з тым, што партыйныя начальнікі ў такі згубны для людзей час паводзяць сябе як перастрахоўшчыкі, безадказна, не здольны рашуча дзейнічаць. Пыльчанку напаткала і яшчэ адна вялікая бяда - у Афганістане загінуў другі ягоны сын Барыс. Чарнобыль і вайна ў Афганістане ўварваліся ў лёс беларускай сям'і, зруйнавалі чалавечае шчасце. Пісьменнік дае нам магчымасць пераканацца, што чалавек зрабіўся заложнікам амаральнай палітыкі грамадства [20, с. 123-125].

Вялікую ролю ў раскрыцці трагедыі адыгрывае пейзаж. Прырода спыніла сваё жыццё: сонца перастала выпраменьваць святло, паўсюдна ляжыць туман... Глыбінёй перажывання галоўнага героя Пыльчанкі кранаюць апошнія радкі твора: «Сцямнела. Ні горада, ні станцыі не было відаць. Але на саркафагу і дзеючых блоках гарэлі яркія чырвоныя сігналы. Як сігналы трывогі! Стоп-сігналы: спыніся, чалавецтва! Уладзімір Паўлавіч узняў над сабою сціснутыя кулакі. - Стаіш? Свеціш? Паміж людзей? Спалі мяне! Не можаш ?.. - і павольна апусціўся на калені, ударыў кулаком у зямлю, крыкнуў ёй: -А ты чаму анямела, сціхла? Уздрыганіся! Чалавек крычаў - зямля маўчала» [20, с. 143].

Зямля маўчала, бо ці яе віна, што над планетай усёй, над сусветам узышла злая зорка - зорка палыновая, сімвал гора і няшчасця.. Шамякін як пісьменнік-гуманіст пратэстуе супраць сляпога тэхнічнага прагрэсу ў ядзерна-атамны век, антычалавечых эксперыментаў над народам, на якія яго асудзілі гора-вучоныя і бяздумныя кіраўнікі. Ён заглыбляецца ў трагедыйныя адчуванні чалавека, каб раскрыць усю тую бяду, якую прынёс выбух на атамнай электрастанцыі. Раман пісьменніка напоўнены пранікнёным маральна-публіцыстычным пафасам, вялікай душэўнай трывогай за лёс жыцця. «Спыніся, чалавецтва!» - такі гуманістычны заклік гучыць у фінале «Злой зоркі». Заклік гэты вынікае з трагедыі асобнага чалавека і той усеагульнай бяды, якая запоўніла беларускую зямлю.

Сучасныя пісьменнікі паказваюць Чарнобыль як сімвал разбуранага жыцця чалавека. Чарнобыльская трагедыя адлюстравана ў публіцыстычных і дакументальна-мастацкіх творах, сведчаннем гэтаму- «Запіскі аб радыяцыі» Барыса Сачанкі, артыкулы Алеся Адамовіча з яго зборніка «Апакаліпсіс па графіку», аповесці «Сталі воды горкія» Алега Чарнова, «Выбух над Прыпяццю» Алеся Крыгі і інш. У 1990 г. выйшаў зборнік «Зона бяды» (укладальнік Тамара Чабан), які мае падзагаловак: «Пісьменнікі, вучоныя, публіцысты пра экалогію».

РАЗДЗЕЛ 2 СІМВОЛІКА І СТЫЛЁВА-ФУНКЦЫЯНАЛЬНАЯ АДМЕТНАСЦЬ ТВОРАЎ НА ЧАРНОБЫЛЬСКУЮ ТЭМУ

.1 Чарнобыль як канцэпт сучаснай мастацкай свядомасці

Чарнобыль ўзрушвае сваім трагізмам чалавечую свядомасць. Пасля Чарнобыля пра Беларусь даведаліся ў розных краінах свету. Гэты розгалас шырыцца дзякуючы і нашай нацыянальнай літаратуры. У Польшчы пабачыла свет кніга С. Законнікава «Чорны конь апакаліпсісу» (1996), у якую ўвайшлі паэмы «Чорная быль» і «Зязюля». Беларускі аўтар уганараваны міжнароднай прэміяй імя Вітольда Гулевіча (польскага паэта, расстралянага гітлераўцамі ў 1941 г. «за чарнобыльскія паэмы, якія ўзнімаюць драматычныя праблемы сучаснасці і асабісты ўклад у дапамогу ахвярам катастрофы» .

Паспрабуем высветліць, як і наколькі глыбока Чарнобыль адбіўся на мастацкім светаадчуванні, якія спарадзіў эстэтычныя феномены і тэндэнцыі. «У нашых песнях - // Небяспечны стронцый», - у гэтых словах з верша Максіма Танка [18, с. 89]. «Цяпер асцерагайцеся» выявілася якасна новае светаразуменне. Пасля Вялікай Айчыннай вайны наша нацыянальная літаратура яшчэ не ведала такой канцэнтрацыі болю і трагізму. У друку з'явіліся шчымлівыя элегіі і балады, песні-плачы і малітвы, нарысы і публіцыстычныя паэмы, аўтабіяграфічныя апавяданні і дзённікі, раманы пра Чарнобыль... Літаратура на чарнобыльскую тэму створана рознажанравая. Яна надзённая, вострапраблемная, раскрывае з'явы нашай сучаснасці і ўнутранае самаадчуванне чалавека, які зведаў страх радыяцыйнай пошасці. За апошнія двац-цаць гадоў беларуская літаратура рухалася ад паэтычных слоў смутку, перасцярогі і трывожных уражанняў да глыбокага філасофска-гуманістычнага асэнсавання трагедыі. У сённяшняй паэзіі і прозе ўзрасла псіхалагічная выяўленчасць і эсхаталагічная значнасць думкі.

Беларуская літаратура адлюстравала агульнанародную бяду і трагедыю асобнага чалавека з рэалістычнай праўдзівасцю, бязлітасна-суровай дакументальнасцю. «Чарнобыльскую малітву» Святланы Алексіевіч адносяць да літаратуры дакументальна-мастацкай, г. зн. непрыдуманай, праўдзівай па сваёй фактуры. У Беларусі аповесць надрукаваў часопіс «Полымя», а потым яна выйшла асобным выданнем (1999). Гэтая кніга з'явілася ў выніку сустрэч пісьменніцы з многімі людзьмі, якія сталі ахвярамі Чарнобыля: «Тры гады ездзіла і распытвала: работнікаў станцыі, вучоных, былых партыйных чыноўнікаў, медыкаў, салдатаў, перасяленцаў, самасёлаў... Людзі розных прафесіяў, лёсаў, пакаленняў і тэмпераментаў. Веруючыя і атэісты. Сяляне і інтэлектуалы. Чарнобыль - асноўны змест іх свету. Усё ўнутры і навакол атручана ім, а не толькі зямля і вада. Увесь іх час» [ 9, с. 67]. Перад намі «множнасць людзей-люстэркаў, а прамень кожнага з гэтых лю-стэркаў... скіраваны ў адну кропку. <...>! гэтая кропка выцягваецца ў лінію, якая ўпіваецца, як прамень лазера, у душу, свядомасць чытача» (А. Адамовіч). 3 мноства запісаных маналогаў пісьменніца адабрала найбольш уражальнае, яскравае, структуравала змест у адпаведнасці з агульнай мастацкай канцэпцыяй.

«Чарнобыльская малітва» Святланы Алексіевіч перакладзена на дваццаць моў: рускую, польскую, літоўскую, нямецкую, французскую, японскую, фінскую і інш. Пасля яе выхаду пісьменніца неаднойчы сустракалася ў замежжы з чытачамі, напрыклад, у Японіі, дзе падчас гутаркі «чарнобыльскую трагедыю ўвязвала з трагедыямі Хірасімы і Нагасакі». Кніга С. Алексіевіч пра чарнобыльскія лёсы некалькі разоў выдавалася ў Германіі, дзе яе твор параўноўваюць з уздзеяннем шокатэрапіі: настолькі моцнае ўражанне выклікае прачытанае. Аўтарка «Чарнобыльскай малітвы» атрымала прэстыжную еўрапейскую літаратурную прэмію імя Іагана Готфрыда Гердэра, расійскую прэмію «Трыумф», літаратурную прэмію «Сведкі міру» (Францыя) і інш. Паводле «Чарнобыльскай малітвы» пастаўлены спектаклі ў тэатрах Францыі.

У творы гучаць самотны чалавечы голас, маналог вёскі, на авансцэну выходзяць салдацкі, народны і дзіцячы хор... Гэтае шматгалоссе ці хор галасоў - своеасаблівая калектыўная народная споведзь. Чарнобыльская трагедыя па-рознаму адбілася на лёсах герояў кнігі, але аднолькава моцна ўсхвалявала кожнага з іх. Яны выказваюць тое, што адчулі, зразумелі, усвядомілі. Кожны прыйшоў да сваёй споведзі перад людзьмі і светам, аднак для гэтага спатрэбіўся час, бо трэба было пераадолець унутраны парог болю: «Я ўжо магу пра гэта распавядаць... Раней не магла... Я дзесяць гадоў маўчала... Дзесяць гадоў»; «Я раскажу толькі сваё... Сваю праўду...» [ 9, с. 70]. Эмацыянальная памяць узнаўляе зведанае і перажытае, і такім чынам адбываецца рэканструкцыя пачуццяў. Чарнобыль разбурыў ранейшыя ўяўленні і адносіны да жыцця, зніклі ілюзіі наконт «мірнага атама». Хоць вяскоўцу, які заўсёды жыў у еднасці з прыродай, цяжка было паверыць, што штосьці змянілася ў навакольным свеце і штодзённым існаванні: «Я бывае, заплюшчу вочы і хаджу па вёсцы... Ну, якая, кажу ім, тут радыяцыя, калі матылёк лятае, і чмель гудзе». Героі кнігі прайшлі праз суровыя і цяжкія выпрабаванні (смерць і хваробы блізкіх, перасяленне, жыццё ў адзічэлай зоне і інш.), таму свет пасля Чарнобыля паўстае з іх аповедаў поўным трагізму. Родны край ператварыўся ў «зямлю мёртвых». Вось які чарнобыльскі досвед набыты ў XX стагоддзі: «Чарнобыль... Над войнамі вайна. Няма чалавеку нідзе паратунку. Ні на зямлі, ні ў вадзе, ні на небе»; «Раней мы не заўважалі гэтага свету вакол сябе, ён быў, як неба, як паветра, як быццам хтосыді яго даў нам навечна, і ён ад нас не залежыць. Будзе заўсёды... А цяпер? Лес прыгожы, процьма чарніц, але іх ніхто не збірае. У асеннім лесе рэдка пачуеш чалавечы голас. Страх у адчуваннях, на падсвядомым узроўні...» [9, с. 71]. Чарнобыль выклікаў фобіі, экалагічны сіндром, звязаны з адчужанасцю і непрыкаянасцю чалавека, які баіцца смертаноснай радыяцыі. Гэтая трагедыя, як і кожная гуманітарная катастрофа, абярнулася вялікімі чалавечымі пакутамі. Немагчыма спакойна, без хвалявання чытаць споведзь укрыжаванай горам маладой жанчыны, на вачах якой згасла жыццё любага чалавека: ён быў пажарнікам, тушыў полымя на АЭС і ад моцнай дозы радыяцыі ператварыўся у «міні-рэактар». Вярэдзіць сэрца шчымлівая туга асірацелага хлопчыка па бацьку, які невылечна захварэў пасля працы ў якасці ліквідатара. У «Чарнобыльскай малітве» шмат чалавечага болю, гаркоты, суму, якія, здаецца, перапаўняюць твор праз край і адгукаюцца ў душы суперажываннем.

Эпічная проза С. Алексіевіч пакідае ўражанне рэквіема па ахвярах Чарнобыля і мёртвай зямлі. Пісьменніца правяла дакументальна-мастацкае даследаванне чарнобыльскага вопыту людзей, лёсы якіх даюць падставы гаварыць пра цяжкія наступствы трагедыі, і гэтае даследаванне выяўляе пачуцці і думкі ва ўсёй іх праўдзівасці і паўнаце. Свет Чарнобыля і жыццё пасля катастрофы паўстаюць такімі, якімі яны ёсць на самай справе. Такім чынам, «Чарнобыльская малітва» - гэта кніга-дакумент, кніга-памяць.

У дзённікавым жанры напісаны «Чарнобыльскі сшытак» Ніны Рыбік. Яна нарадзілася ў вёсцы Уласы Хойніцкага раёна, якая пасля аварыі ў 1986 г. была адселена. Для аўтаркі, як і многіх яе землякоў, «Чарнобыль супраць волі і жадання стаў часцінкай лёсу». Чарнобыль адабраў дарагі сэрцу край маленства. Н. Рыбік жыла і працавала ў Хойніках, але пагроза радыяцыі, страх за здароўе дзяцей змусілі яе разам з сям'ёй пераехаць на Астравеччыну, дзе, дарэчы, яна працуе рэдактарам раённай газеты. Журналістка і пісьменніца адчула, што неабходна выказаць пра зведанае і перажытае. Яе «Чарнобыльскі сшытак» - самааналіз, самадаследаванне. Хоць запісы рабіліся найперш для сябе, Н. Рыбік вырашыла гэтыя інтымныя старонкі даверыць чытачу, каб падзяліцца ўспамінамі, шчырымі развагамі, расказаць тое, што думалася і адчувалася, калі Чарнобыль адбіраў у яе радзіму. Яна набыла горка-балючы чарнобыльскі вопыт, які вярэдзіць памяць і сэрца: «I ўсё ж шчыміць балючай стрэмкай у сэрцы ўспамін аб Бацькаўшчыне, аб роднай зямлі. I нельга пазбавіцца думкі: за што, за чые і якія грахі нясуць пакаранне тысячы ні ў чым не вінаватых людзей, выгнаннікаў са сваёй радзімы?» [17, с. 31 ]. Лёс Н. Рыбік тыповы, бо яна - адна з дзесяткаў тысяч перасяленцаў, якім давялося ехаць «шукаць шчасце ў іншае месца». А шчасцем здаецца ўжо сама магчымасць без страху пайсці ў лес, басанож ступіць на траву: «Якое гэта вялікае шчасце, можна зразумець толькі, страціўшы ўсё гэта»[ 17, с. 31].

Мастацкае ўвасабленне чарнобыльская трагедыя знайшла ў кнізе прозы Н. Рыбік «Права на адсяленне» (2001). Яе апавяданні, зразумела, грунтуюцца на ўласна ўбачаным і перажытым. Роднай вёсцы Уласы і яе жыхарам прысвечана апавяданне «Эвакуацыя», у якім пісьменніца раскрывае душэўныя пакуты перасяленцаў: «Над буслянкай, зладжанай на страсе Кацярынінай хаты, павольна кружыў белы птах. «Бач ты, бусел вярнуўся на роднае гняздоўе. А мы сваё пакідаем... Кажуць, убачыць бусла ў палёце - добрая прыкмета. Пашанцуе...» - падумала Вольга і заплакала - горка, няўцешна, як па нябожчыку» [17, с. 32-33]. Перад намі паўстае драматычная карціна ў зоне адсялення. Вось яшчэ адзін псіхалагічны стан гераіні з апавядання «Пакутніца Лісавета»: «Як выселілі пасля Чарнобыля іх вёску, Лісавета зусім разгубілася, хадзіла - нічога не чула, нічога не разумела» [ 17, с. 33-34]. Н. Рыбік паказвае, як Чарнобыль абвастрыў успрыманне навакольнай рэчаіснасці, адбіўся на ўнутраным самаадчуванні чалавека. Ці не тое самае перажыла сама аўтарка, што і яе гераіня Надзя з апавядання «Права на адсяленне»: трывогу, хваляванні, страх за жыццё дзіцяці: «А ноччу жудасныя сны не давалі ёй заплюшчыць вочы: адразу ж паўставала: Васілёк на аперацыйным стале, Васілёк у інваліднай калясцы, Васілёк прыкуты да ложка... Ад гэтага не было паратунку - яна баялася ночы, баялася заснуць» Творы пісьменніцы выразна рэалістычныя, уражваюць псіхалагічным дынамізмам.

«Пракляты Чарнобыль! Адкуль ты зваліўся на нашу галаву?» [ 7, с. 236]. - разам са сваімі героямі задае пытанне Леанід Левановіч у рамане «Палыновы вецер» (2005). Красамоўная і сімвалічная ў творы назва вёскі Хатынічы, якая пераклікаецца з сумна вядомай Хатынню. Чарнобыльскую падзею аўтар паказвае ў касмічным вымярэнні:

«Глыбокая цішыня стаяла над Хатынічамі, засыпанымі смертаноснымі радыенуклідамі. Зямля свяцілася імі, акурат мільёнамі светлякоў. Блішчастае зорнае неба паварочвалася, быццам кола на восі, вакол непарушнай Палярнай зоркі.

Вялікая і такая малая планета Зямля імчала ў касмічнай прасторы насустрач новаму дню» [ 18, с. 167 ].

Успрымаючы чарнобыльскую катастрофу як астранамічную, глабальную з'яву, прыкладна гэтак жа выказаўся паэт Васіль Зуёнак: «I Чарнобыль весткаю касмічнай // Стаў каля расчыненых дзвярэй...» («Касмічная вестка») [ 18, с. 277 ].

Адзін з тых, чые родныя мясціны пасыпаў атрутны попел, - Віктар Стрыжак. Ён працаваў у веткаўскай райгазеце. Там, у Ветцы, набраў радыяцыйную дозу, небяспечную для жыцця. Пасля паэт пераехаў у Мінск, дзе раптоўна памёр у 1994 г. (пахаваны ў роднай вёсцы Заспа Рэчыцкага раёна). Паэт А. Шушко прысвяціў памяці сябра верш пад назвай «Чацвёрты блок у сэрцы Стрыжака». Віктар Стрыжак аднойчы прызнаўся:

Ведаеш, сябрук, відаць, мёртвым

Апынуся ў роднай старане.

У мяне не сэрца - блок чацвёрты.

Грудзі распірае магма мне...

[ 18, с. 177 ].

В. Стрыжак - аўтар вершаў пра родны край, які напаткала чарнобыльская згуба. Ён маркоціўся, блізка да сэрца прымаў людскую бяду. Чарнобыльская ява палохала чулае сэрца паэта: «Пазіраю на крыжы: // Смерць за намі ходзіць...» []. Чарнобыль не здолеў вытруціць у душы паэта пачуццё радзімы, яго па-ранейшаму прыцягваў «сяла пад Рэчыцай... магніт», хоць «брудны свет» палохаў і стала ў ім «цяжка жыць» (вершы «Магніт», «Свету»). Заўчасны адыход з жыцця паэта сведчыць пра бязлітасны кон Чарнобыля.

Вяртанне ў родны Бабчын, які апынуўся ў чарнобыльскай зоне, зрабілася для Міколы Мятліцкага патрэбай зраненай душы: «Некаму ты - // Ачужэлая зона, // Сэрцу майму ты да скону - // Радзіма!» («Кут мой забыты, безабаронна...»). Пісьменнік гаворыць пра неймаверна балючае, няпростае «ўжыванне» ў чарнобыльскую рэчаіснасць: «Як і ўсім, каму давялося сысці з абжытых мясцін, мне выпала вучыць душу горычнаму суіснаванню-суседству з адзічэлай чарнобыльскай зонай, спакутавана бачыць у кожны прыезд, як траўная пошасць і хмыз забіваюць і нішчаць астатняе цяпло чалавечых рук... I думаць, думаць аб тым, якой жахотна здзічэлай, непагляднай становіцца зямля - месца паселішча і жыццядзейнасці чалавека...» [«Полымя», 2004, № 4]. Песні-жальбы поўняць сэрца паэта, які жыве «памяццю журлівай», шчымлівай тугой, не хавае слёз смутку і жалобы. Герой вер-шаванай аповесці «Замкнёны дом» (2003) прызнаецца: «Пагасла ўсё - душа, як змрочны склеп...». Акім Пятровіч, а разам са сваім героем і аўтар твора, вяртаецца ў родны Бабчын, праходзіць праз зону, дзе «жыцця няма», «смерці пастка». Чарнобыльскі абшар паўстае як мёртвая зямля. Аповед нагадвае сучасную страшную казку, якая, на вялікі жаль, не казка, а самая што ні на ёсць жахліва-жудасная ява:

вось пустэльня-згубніца наўкруг!

Якія землі кінуты, дзе потам

Жыццё сцякала.

За калючым дротам

Іх не кране вясною звычна плуг.

Гурмой лятаюць з карканнем вароны,


У памяці Акіма Пятровіча ўваскрасае былое, ажывае тое, што хвалюе сэрца. Гэтак і ў многіх вершах М. Мятліцкага - жыццё «павернута памяці цудам» («Не выстыла памяць. Трапёткая, гойна жывая...»). Жыць «горкай праўдай», «пакутай радзімага краю» - суровая наканаванасць лёсу, таму журботна-элегічны пафас наскрозь пранізвае ўсе кнігі М. Мятліцкага. Паэт, укрыжаваны бядой, не стрымлівае боль і выгуквае: «Бачыць Бабчын такім не магу! // Ноч, адступіся!..» («Сонца, скаціся з неба хутчэй...»). Чарнобыль - чорны крыж паэта, які ён нясе са скаргай на свет цэлы. Нясе, выгаворваючы боль народны. Дзеля таго (калі праводзіць паралель з вершам Купалы «А хто там ідзе?» і перафразаваць яго), каб людзьмі застацца. Каб «збудзіцца ад сну», каб родны край «з вечнасцю гаварыў... галасамі людзей» (вершы «Апошні Бабчына жыхар...», «Час»).

Сустрэчы з радзімай для паэтаў з пацярпелых раёнаў - балюча-шчымлівыя, пра што сведчаць вершы Віктара Яраца, Міхася Башлакова, Алы Канапелькі, Анатоля Зэкава, Эдуарда Акуліна і інш. У трыпціху «Адсяленне» Алесь Каско гаворыць пра вынікі чарнобыльскай навалы:

На ўскрайку роднага краю

Мала вёсак: адну за адной

Хвалі чорныя прыбіваюць

Іх да горада, як прыбой

[ 18, с. 134-135].

Горкае пачуццё будзіць усхваляваны роздум. У асэнсаванні нябыту і быцця ён дасягае філасафізму:

А ў чым віна?..

Бяда-змяя

Ахвяру спавіла ў калысцы,- зноў крычала немаўля,

Як пры народзінах калісьці.

Не моўкне голас - з-пад зямлі,

-пад траў і красак, з-пад дзірвання,нельга крык той адсяліць,страшна ад свайго маўчання [18, с. 136].

Чарнобыль зацемрыў свет, спарадзіў «маўчанне вялікае», але паэт на тое і паэт, каб пачуць голас роднай зямлі і крыкі дзіцяці. Віктар Ярац у надпрыпяцкім краі, дзе «побач... саркафаг», здаецца бы чуў голас самой сівой даўніны: «Каго ж, аб чым гукае голас тура // з мінуўшчыны, // дзе шчодры гул бароў?» («Пад ружаю вятроў»). Гэтае пытанне з мінулага скіравана да сучаснасці з думкай пра гістарычны час і пагрозу быццю на спрадвечнай зямлі «пад ружаю атручаных вятроў».

Кнігу Віктара Вабішчэвіча «Чорны боль» (2003) складаюць прачулыя паэтычныя маленні за родны край. У вершы «Нараджэнне болю» ён стварае вобраз хіжага чорнага птаха - хаўрусніка смерці:

А ў людзей пусцеюць душы,

Чэзне, нікне ўсё паволі.

Птах жыццё знішчае, душыць

Засявае чорным болем .

«Чорны боль»

[9, с. 45].

Невыпадкова свой верш Таіса Мельчанка назвала менавіта так - «Распад душы». Паэты ўсё больш адчуваюць пагрозу іншага Чарнобыля - духоўнага, і таму так устрывожана гучаць іх галасы. Як глыбока вынашанае пачуццё выказвае Т. Мельчанка сваё разуменне галоўнага, сутнаснага ў час, калі «магільная ціша стаіць у чарнобыльскай зоне» і «пачаўся распад чалавечай душы». Трывога яе пра тое, «каб часцінку жывога мы ўсё ж не аддалі на глум».

Існаваннем у зоне выпрабоўвае герояў Васіль Быкаў у аповесці «Ваўчыная яма» (1999). У кожнага з іх быў свой шлях у чарнобыльскае пекла, яны добраахвотна асудзілі сябе на ізаляцыю. Салдат-дэзерцір хаваецца ў зоне ад пакарання, бомж «тут... круглы дзень пачуваўся свабодным», прыблукала сюды і жанчына-наркаманка. Па сутнасці, усе яны апынуліся ў пастцы, невыпадкова пісьменнік параўноўвае іх з лабараторнымі мышамі. Гэтыя людзі выпрабоўваюць на сабе радыяцыйную халеру, пазбаўлены інстынкту самазахавання і наогул нармальнага чалавечага існавання. Не атрымалася доўга пагаспадарыць у зоне селяніну Карпу, які, здавалася, «дачакаўся свае пары. Хоць праз Чарнобыль...» [9, с. 102-110]. Яго абрабавалі бандыты: забралі каня, карову з цялушкай, выграблі збажыну, перавярнулі ўсё дагары дном. Чарнобыль абудзіў чорныя інстынкты, з'явілася нялюдская пошасць - марадзёры, рабаўнікі.

Бомж незадоўга да смерці раіць салдату ратавацца. В. Быкаў ставіць героя ў сітуацыю экзістэнцыяльнага выбару: «Цемра навалілася на лес, на салдата, і ён ужо не разумеў, у які бок ісці. I ці ісці наогул? Сілы ў яго не было нават устаць...» [3, с. 145]. Герой пераконваецца, што выжыць у зоне немагчыма, бо яна - гэта суцэльная небяспека, выраджэнне, тупік жыцця. Зона - «ваўчыная яма», той «знак бяды», які сімвалізуе заняпад і маральную дэградацыю [6, с. 78].

Горкая і балючая праўда пра Чарнобыль адлюстроўваецца ў аповесці В. Быкава «Ваўчыная яма» з жорсткай быкаўскай няўмольнасцю. Празаік піша пра многае з таго, што ў нас упарта замоўчвалася. Героі аповесці падкрэсліваюць, што чарнобыльская катастрофа, дзе, па афіцыйнай версіі, нібыта выбухнуў мірны атам, таксама была звязана з гонкай узбраенняў, бо ў Чарнобылі не толькі выпрацоўвалі неабходную людзям электраэнергію, але і ўзбагачалі плутоній для вытворчасці новых ракет з тэрмаядзернымі зарадамі. «Прычыны катастрофы - усё ж у абаронцы. Для ракет патрэбны ўзбагачаны плутоній, бо абароншчыкі і гналі яго, каб выканаць і перавыканаць планы да свята ўсіх працоўных - Першага мая. Тэхніка і не вытрымала. А за ёй і абаронка, ды й палітыка таксама. Але ж у гэтай дзяржаве палітыка - рэч неаспрэчная, у ёй ніхто ніколі не сумняваецца. Толькі чаму яна патрабуе столькі ахвяраў?» - разважае адзін з быкаўскіх персанажаў, прыадкрываючы заслону над тым, што савецкія кіраўнікі трымалі ў строгім сакрэце [8, с. 103].

Журботны хаўтурны звон, які гучыць у быкаўскай аповесці над нямоглым ваўком, дачасна сканалым бамжом і ахопленым перадсмяротным жахам салдатам, набывае вялікую моц. Праз яго вельмі ўражліва падкрэсліваецца небяспека, што ў рэальным жыцці пагрозліва навісла найперш над двума з лішнім мільёнамі насельнікаў рэспублікі, якія жывуць у забруджаных чарнобыльскай радыяцыяй раёнах, а ўрэшце і над усімі намі, бо наступствы Чарнобыля маюць глабальны характар, а для адносна невялікай Беларусі яны асабліва пагражальныя з прычыны таго, што на нашу злашчасную долю прыпала дзве трэці сумарных чарнобыльскіх выкідаў, па сваёй знішчальнай сіле эквівалентных ажно дзевяцістам такіх атамных бомбаў, як тая, што ў свой час адна зруйнавала Хірасіму.

Васіль Быкаў спасцігае такія рэчы абвостраным чуццём мастака. Горкай праўдай сваёй скрушлівай аповесці ён будзіць нашы душы, кліча не паддавацца згубным у сваёй зманлівасці павярхоўна беспадстаўным суцяшэнням, а настойліва шукаць нейкага паратунку, якому, вядома ж, ніколькі не садзейнічае казённая дэмагогія бессаромных карерыстаў, гатовых на любы падман у імя асабістых карысліва-шкурніцкіх мэтаў [8, с. 104-105].

За апошнія дваццаць гадоў светаадчуванне ў нашай літаратуры зрабілася больш трагічным і змрочным: «...I сонца чамусьці прапала» (В. Вабішэвіч); «Патухла сонца... Цэзію палосы // I стронцыю шырокія пракосы // Крыжуюць свет за дротам небыцця» [3, с. 146]. (Р. Малахоўскі). Сёння літаратура, як і, напэўна, кожны з нас, задае пытанне, што нас можа ўратаваць, што дапаможа нам выжыць у паслячарнобыльскім свеце: «А можа, нашае каханне пераможа гэтую чарнобыльскую пошасць?» (Л. Левановіч. «Палыновы вецер»); «Ці будзе ён, Чарнобыля працяг?.. <...> Шкада, // Жыццё зацьміла д'ябальская сіла: // Не радасць, // А вялікая бяда // Нас на зямлі стаўбцоўскай парадніла?..» (М. Маляўка. «Ці будзе ён, Чарнобыля працяг?..») і інш. Нягледзячы на скруху, трагізм быцця, пакрысе, спакваля мацнее аптымізм беларускай літаратуры, якая, здаецца, згадала У. Дубоўку: «О Беларусь, мая шыпшына... // У ветры дзікім не загінеш, // Чарнобылем не зарасцеш» («О Беларусь, мая шыпшына»). Вось толькі адзін з твораў, у якім выяўлена вера і надзея на адраджэнне прыроды і жыцця. Віктар Шніп піша пра лес, аднак вобразная алегорыя прачытваецца і як лес - народ:

....Ды развеецца попел і дым,пральецца вада дажджавая,

Нежывая вада і жывая,карэнне ў зямлі зноў прачнецца,ад кволай бярозкі пачнецца

Новы лес на пакутнай зямлі...

Не палохайце лес вынішчэннем!

«Балада беларускага лесу»

[18, с. 24].

Беларуская літаратура яшчэ да Чарнобыля яскрава ўвасобіла ідэю прыродацэнтрызму, якая мае на ўвазе гармонію чалавека і свету, скіроўвае на ўсведамленне цеснай, непарыўнай залежнасці прыроды і чалавека, іх глабальна-касмічных сувязей. Чарнобыль разбурыў адвечныя экалагічныя сувязі, а чалавек пры гэтым страціў гармонію, адчуванне суладнасці свету. Зорка Палын стала злой зоркай лёсу беларускага народа, што на трагічным матэрыяле жыцця паказалі Іван Шамякін у рамане «Злая зорка», Леанід Левановіч у рамане «Палыновы вецер», Віктар Карамазаў у аповесці «Краем Белага шляху» і іншыя пісьменнікі. Беларуская літаратура змяшчае ў сабе унікальны трагічны чарнобыльскі вопыт для ўсяго чалавецтва. Яна «ў святле палыновай зоркі» (I. Пракаповіч) убачыла сімвал бяды, прарочы знак, але разам з тым насуперак татальнаму песімізму імкнецца займець надзею на выратаванне і будучыню. Літаратура згадала біблейскі Апакаліпсіс, успомніла пра Бога. Адбываецца пошук ёю духоўнага, маральнага апірышча ў свеце, пазбаўленым трываласці, празрыстасці і чысціні. Беларуская літаратура вынесла з чарнобыльскай катастрофы важны гуманістычны ўрок: «Назірк палыновае зоркі // Змушае жыць свяцей, чысцей» (С. Законнікаў. «Чорная быль») [18, с. 45].

.2 Чарнобыльская міфатворчасць

Чарнобыль - надзвычайная і абсалютна незвычайная падзея: з чымсьці падобным на беларускай зямлі не сутыкаліся. Радыяцыя прынесла нечуваную бяду, але ніхто не пабачыў рэальнага аблічча небяспечнага і хіжага ворага. А дзеялася неверагоднае і жахлівае, злавесная навала палохала наступствамі. Пачаліся мутацыі, якія выклікалі гігантызм расліннасці і розныя біялагічныя адхіленні ў жывёл. Нябачная смерць надточвала здароўе людзей, што ўдыхалі атруту. Усё гэта адлюстравана ў беларускай літаратуры пра Чарнобыль: у паэтычных кнігах Міколы Мятліцкага, творах «Львы» Івана Пташнікава, «Злая зорка» Івана Шамякіна, «Краем Белага шляху» Віктара Карамазава і іншыя творы.

Пазней зрабілася відавочна, што «здарылася... цалкам нетыповая з'ява», што мы маем справу з «катастрофай свядомасці - гэта азначае, што разумення падзеі няма, што яна пераўзыходзіць магчымасці свядомасці» (С. Алексіевіч). Як вытлумачыць, што здарылася? Ранейшы досвед і логіка мінулых часоў былі непрыдатнымі. Беларуская літаратура тым не менш пачала асэнсоўваць Чарнобыль, апелюючы да традыцыйнага народнага вопыту і культурнай памяці чалавецтва, найперш да вечнай кнігі - Бібліі, яе універсальных вобразаў. Слоўнае мастацтва імкнулася разгадаць і асэнсаваць феномен Чарнобыля як містычную з'яву, нават фантасмагорыю. Каб дайсці да разумення з'явы і свайго існавання ў свеце Чарнобыля, пісьменнікам прыдаліся міфавопыт і народныя ўяўленні пра бяду, гора, нядолю. Своеасаблівыя мастацкія тлумачэнні чарнобыльскай рэальнасці былі абумоўлены патрэбай узрушанай душы і свядомасці адказаць на пытанне пра сэнс зямнога існавання. Літаратура пры дапамозе трагічных сродкаў і ў адэкватных формах міфамыслення ўвасабляла рэчаіснасць, скіравалася да высвятлення спрадвечных ісцін і агульных законаў чалавечага быцця.

Беларуская літаратура пасля Чарнобыля падключылася да «сілавога поля» фальклорна-міфалагічнай традыцыі, якая, як вядома, з'яўляецца архаічнай і архетыповай па сваёй сутнасці і дае спецыфічнае тлумачэнне з'яў, жыцця, падзей. «Косма-Псіха-Логас» (Г. Гачаў) утрымлівае міфалагемы, архетыпы, вобразы-сімвалы, якія акурат і былі задзейнічаны ў працэсе мастацкага асэнсавання Чарнобыля. Сапраўды, спасцігнуць катастрофу ў часава-прасторавым вымярэнні, экалагічную драму сучаснасці немагчыма было без вяртання да культуры, традыцыі з яе важ-нейшымі ментальнымі паняццямі, архетыповымі мадэлямі, міфасэнсамі. «Мова традыцыі - сімвалічная па сваёй сутнасці: яна не зводзіцца да аднамернасці фармальнай логікі і заўсёды ўказвае на нешта - невядомае, але нешта адчувальнае» (Т. Шамякіна) [4, с. 178-181]. Пры разглядзе чарнобыльскай творчасці нас цікавіць «міф як жыцце-адчуванне», «які дапамагае чалавеку выявіць таемныя «канстанты» свайго духоўнага стану» (У. Гусеў), і тое, як у паэтычнай міфасвядомасці ўзаемадзейнічаюць традыцыйнае і сучаснае і якія вобразныя асацыяцыі і мадыфікацыі ўзнікаюць у ёй у абставінах крызісных, экстрэмальных, катастрафічных.

Тут трэба сказаць, што міф у сучасных умовах набыў для многіх пісьменнікаў асаблівую светапоглядна-выяўленчую значнасць, паколькі дае магчымасць у вобразна-алегарычнай ці сімвалічнай форме ўвасобіць рэчаіснасць, пэўным чынам інтэрпрэтаваць драматычныя і трагічныя падзеі. Актуалізавалася яго пазнавальна-філасофскае, прагнастычнае функцыянаванне ў мастацкай творчасці, што, у першую чаргу, тлумачыцца спараджэннем чарнобыльскай катастрофы. Таксама далёка не апошнюю ролю ў актывізацыі міфамыслення адьгрываюць маральная дэградацыя і рознага роду негатыў. Узрасла сэнсатворная роля міфа, які паўплываў на мадэрнізацыю мастацкага мыслення ў постчарнобыльскі час. Традыцыйныя вобразы і матывы пэўным чынам трансфармаваліся ў сучаснай свядомасці: набылі спецыфічнае адлюстраванне, новую семантыку ў выніку пераасэнсавання ці знайшлі арыгінальную эстэтычную адаптацыю, часам ствараюць яркую з'яву інтэртэкстуальнасці ў межах пэўнага мастацкага напрамку (напрыклад, рэалізму) ці індывідуальнага творчага метаду. Міфатворчасць дае эмацыянальна-вобразнае тлумачэнне з'яў і падзей, раскрывае псіхалогію чалавека і часу, вызначальныя моманты ўнутранага светаадчування. Тэхналогія аўтарскага мадэлявання мастацкай прасторы сёння прыкметна абнавілася, вызначаецца сінтэтычнасцю і разнастайнасцю прынцыпаў і спосабаў, і сярод іх істотнае месца належыць міфалагізацыі, якая з'яўляецца і кампанентам структуры, і стылёвым прыёмам, і асновай ідэйна-філасофскага светапазнання.

Міфалагізм сучаснага мастацкага мыслення сведчыць пра актывізацыю культурнай памяці на новым этапе, якая скіравана да фальклорных, біблейскіх і літаратурных вытокаў. Зварот да народнай міфасвядомасці спарадзіў яскравыя фантазійныя асацыяцыі, дапамог увасобіць свет Чарнобыля ў адметных вобразах. Выяўленне сутнасці катастрофы вымагала глыбінна-вертыкальнага зрэзу, таму літаратура скіравалася да архетыпаў, міфасімволікі, міфалагічных антыномій, нязменных канстант прыроднага быцця і ў выніку выйшла на філасофскія разважанні пра лёс чалавека, праблемы дабра і ліха, праўды і хлусні, жыцця і смерці, іншыя ад-вечныя пытанні духоўнага існавання. У беларускай паэзіі асабліва прыкметнае міфалагізаванне чарнобыльскай рэальнасці. Выкарыстанне мастацкай умоўнасці, вобразаў і матываў нацыянальнай і біблейскай міфалогіі дазволіла стварыць своеасаблівую карціну свету, паказаць падзеі ў надзвычай трагічным аспекце. Міфа-лагізм надае чарнобыльскай творчасці розныя зместы, глыбіню ў выяўленні сутнасных з'яў і катэгорый быцця, праявы фантастычнага, містычнага, патаемна-віртуальнага сведчаць пра драматычна-складанае пазнанне светлага і змрочнага, святога і грахоўнага, зямнога і нябеснага [15, с. 289].

Міф у чарнобыльскай паэзіі раскрывае глыбокую супярэчнасць ва ўзаемаадносінах чалавека і прыроды. Яшчэ ў 1960-я гг. беларуская літаратура хвалявалася, каб не разбуралася гармонія, першародства свету. Аднак Чарнобыль атруціў прыроду, разбурыў адвечнае ўладкаванне нацыянальнага космасу, звузіў «ландшафтнае існаванне» народа. Атамная АЭС уяўляецца паэтам як пачвара, монстр, дэманічна-злавесная сіла. Вось якое змрочнае персаніфікаванае аблічча Чарнобыль набыў у вершы Галіны Каржанеўскай «Ненапісаны верш»:

Палынная зорка

Ўзышла над маёю зямлёю...

Мне бачацца вёскі пустыя

Ды жудасны горб саркафага.

Пужае і сёння гарбун

яго непатухшаю люлькай.

[18, с. 99].

Чарнобыльскі міф адлюстроўвае разбурэнне духоўнай еднасці чалавека і прыроды, экалагічны дыскамфорт сучаснага чалавека, якому цяпер трэба «лесу баяцца... нябёсаў і колісь рахманан вады» (У. Верамейчык. «Палескі трохкутнік»).

Бяда - нахабная і паўнапраўная гаспадыня, якую прывёў «дух злы» на беларускую зямлю. Яна зруйнавала народнае жыццё, правіць свой баль, ладзіць хаўтуры. «Атам зрабіў Беларусь удавою», бездапаможнай перад чарнобыльскай навалай. У вершы Рыгора Барадуліна «Жалоба» бяда - канцэнтрацыя негатыву і сімвал разладу, занядбання, трагедыі:

А ва ўдавы

Не зачыняюцца хлявы,

Павыпушчана гавяда,

Статак пасвіць бяда.

А ва ўдавы

Някошаны паплавыпожні някошаны.

Госці запрошаны

ласкі бяды.

На Дзяды.

[4, с. 197].

У паэзіі Міколы Мятліцкага сімволіка-трагедыйнае ўвасабленне набываюць міфаматывы бяды, гора, нядолі', ліха і смерці. Усе яны - персанажы чарнобыльскай містэрыі. Гэтыя злавесныя сілы з'ядналіся і абрынуліся на беларускі край, пагражаюць жыццю і народнай долі. Трактоўка традыцыйна-фальклорных вобразаў абумоўлена аўтарскім успрыманнем рэчаіснасці. Паэт пераконваецца ў суровай жорсткасці і жахлівасці таго, што адбываецца на яго радзіме, у чарнобыльскай зоне:

Бяды палын абсягі росіць...

Які ўжо год яго тут косіць

Касою чорнай смерць адна.

«Вясны зялёнае шаптанне...»

[18, с. 78-79].

На нашай зямлі «поруч Доля і Нядоля крочаць здаўна», але на гэты раз цёмныя сілы ўзялі верх. Аўтар параўноўвае чарнобыльскую бяду з лютым нашэсцем па аналогіі з драпежнай ардой заваёўнікаў. Чарнобыльскае бедства набывае татальны характар:

Зноў небывалая бяда

Нясецца лютая арда

Нябачных воку ізатопаў

«Арда»

[18, с. 80-81].

На зямлі маёй быліннай

Не знайсці для долі месца

«У зямлі маёй быліннай...».

[18, с. 80-81].

Многія рытуальныя моманты (шлюб, хаўтуры, скокі смерці і інш.) раскрываюць вялікую трагедыю жыцця, якая сведчыць пра страту надзеі і будучыні: «Веру вачам і не веру: // У сценах жыццё замучана... // Доля з бядой заручана...» («Прысмак гаркавы аеру...»); «Легла змучаная Доля, // І не ўстала Доля больш» («Стыне сцежка ў травах поля...»). Чарнобыльская ява- гэта іншасвет, іншабыццё. У гэтым перакуленым Чарнобылем свеце, нібы па пякельных колах, вандруе герой паэзіі М. Мятліцкага. На яго вачах ладзіцца дзея тэатра смерці. Доля, Ліха і Гора ў вершы «Чарнобыльскі скарб» - дзейныя персанажы трагедыі. Адбываецца метамарфоза: ролі памяняліся, творыцца жахлівае. Ліха і Гора рабуюць Долю: «Адчыніла куфар Ліха,

Хвацка мерае абновы.

Здань бядоты ў хмызе поля

Сыдзе з воч людскіх не скора.

Ладавала куфар

Доля.

Адняло пажыткі

Гора.

[4, с. 199].

Гэтак, як і Ф. Багушэвіч, Янка Купала, Якуб Колас, сучасны паэт са скрухай, гаркотай гаворыць пра абяздоленасць роднага краю, яго нешчаслівы лёс. I віною таму - Чарнобыль. Доля - нявольніца, ахвяра, выгнанніца з зямлі продкаў. Ці «растане зло»? Няўжо нядоля запануе навечна? Ці адродзіцца зноўку жыццё? М. Мятліцкі, нягледзячы на спалучанасць трагізму і быццёвай перспектывы, тым не менш гаворыць:

Веру: на мой занядбаны двор

Ступіць аднойчы

Доля.

«Двор прахадны».

[4, с. 199].

У мастацкім уяўленні Чарнобыль найперш асацыіруецца са смерцю. Гэта яна зрабіла людзей сваімі ахвярамі, нясе пакуты і гора. Згасла жыццядайная сіла зямлі, затое паўсюль раскашуе трава нябыту і забыцця. Смерць з верша М. Мятліцкага «Я ценем быў...» паўстае нібы злая чараўніца, якая набыла свае ўладанні і ўладу:

смерць

Шаптала ў цііпыні:

Я тут адна,

Нябачна дна

Маіх магіл,

Канца дарог.

Жыццё - мана.

Яму цана -

Асот, крапівабыльнёг!

«Я ценем быў...»

[4, с. 200].

Чарнобыль завастрыў праблему супрацьстаяння жыцця і смерці, і гэты міфалагічны антынамізм вызначальны ў многіх паэтычных творах. «Апошні Бабчына жыхар...» - так адчувае сябе герой М. Мятліцкага, які сам-насам сустракаецца ў зоне са смерцю: «Жыццё не вернецца назад, // Тут смерці вечнае жніво!» Паэта паказаў, у што ператварыла свае ўладанні гэтая хцівая драпежніца. Тут усё дзеецца так, як у іншасвеце:

Ў дзічэўі па зрошанай шчэці-траве,

Па хвалях нябачных нейтронаў

Вёснам насустрач маім плыве

Човен Харона...

«Ў дзічэўі па зрошанай шчэці -траве...».

[4, с. 201].

Жывога чалавека палохае жах чарнобыльскай смерці, яе злавесна-чорнае аблічча:

Смерць устала да зор у атручаным Бабчынезрывае іх з неба кашчавай рукой.

«На аброшаным цэзіем лісці трыпутніку...»

[4, с. 201].

Паэт малюе касьбу смерці падкрэслена гіпербалізавана, паказвае містэрыйную дзею як фатальную згубу. Смертаносная радыяцыя спляжыла прыродны свет, загубіла жыццятворны чалавечы пачатак, яна ператварыла свет у абшары смерці і цемры, «чорнае пекла». Невыпадкова тут усё змрочнае і жудасна-жахлівае: чорная рака з амярцвелымі водамі, пустэчы агалошваюць крумкачы, «зданямі чорнымі кружаць наўзбоч чэрці» (М. Мятліцкі. «Чорны асфальт падэшвы пячэ...»).

Часта аўтарская трактоўка свету адлюстроўвае абсурдны па сваёй сутнасці карнавал смерці са злавеснымі маскамі ліха, бяды, з пачварнымі прывідамі, ценямі, чарнобыльскімі мутантамі, дэманамі, з'яўляецца тут і «страшны Іудаў лік» (Э. Акулін. «Трыццаць манет за здраду...»).

Чарнобылем звязана дэманізацыя рэчаіснасці. «У згубнай атамнай пустыні» з'яўляецца д'ябал, Чорны Бог, прывіды, розныя хімеры. Чарнобыль, радыяцыйная пошасць, паводле паэтаў і пісьменнікаў, насланнё злавесных, цёмных сіл і д'ябальшчыны, спраўджванне жахлівых апакаліптычных прароцтваў: «...Майская велікодная раніца 1986 года. А навокал - вэрхал, бы ведзьмы тут баль спраўлялі» (Н. Рыбік. «Чарнобыльскі сшытак»). Касмаганічныя і эсхаталагічныя ўяўленні паэтаў так ці інакш звязаны з народнымі і біблейскімі архетыпамі, і гэтыя аналогіі відавочныя, калі гаворыцца пра дзейства «духу злога» (Р. Барадулін), «д'ябла Ночы» (В. Куртаніч), пра «Чорны Дух лейкеміі» (А. Хатэнка), «пір Сатаны» (С. Панізнік). Тое, што «дух злавесны сышоў на абшары зямлі», адчувае і чарнобыльскі воўк, які канае ад радыяцыі (паэма С. Законнікава «Чорная быль»). Такім чынам, Чарнобыль - царства дэманічных істот.

Пераасэнсаванне і канцэптуальнае новае напаўненне міфалогіі - адметная з'ява сучаснай паэзіі пра чарнобыльскую трагедыю, пра што сведчаць наяўнасць многіх фальклорных і біблейскіх архетыпаў і вобразаў-сімвалаў: зоркі Палын, Крыжа, Галгофы, Апакаліпсісу, чорнага ці мёртвага шляху... Пашырылася кола міфавобразаў, народжаных у мастацкай свядомасці трагічнай явай, якія ў выніку антрапамарфічнага прыпадабнення або персаніфікацыі набылі аблічча рэальна дзейных істот. Іх з'яўленне спароджана збоем навукова-тэхнічнага прагрэсу, абумоўлена працэсам мастацка-вобразнага пераасэнсавання каляндарных міфаў, традыцыйных народных абрадаў і святаў (памірання-ўваскрэсення зерня, заручын, вяселля, хаўтур, Дзядоў, жніва, касьбы і інш.). На нашай зямлі з'явіліся чарнобыльскі бог, палыновы бог, «ажылі» і сталі персанажамі чарнобыльскай драмы стронцый, плутоній, цэзій, катаклізм, катастрофа, зона і інш. Скардзіцца-наракае на сваю долю атручанае Чарнобылем зерне з верша М. Мятліцкага:

...3 ядзернага дажджу,

самай тужлівай зоны

Ў сэрца тваё гляджу я,

Страчанае зерне.

Хто мне спатолю верне?

«Голас страчанага зярняці»

[4, с. 203].

А вось яшчэ прыклады чарнобыльскай міфатворчасці:

Бог будучых нашых дарог -

Атамны.

Я з ім пад Брагінам снедаю...

Хоць голас яго- жалезны,

Пагляд ягоны- сталёвы...

У. Някляеў. «Зона»

[4, с. 204].

«3 Хойнік Плутоній, ручнік павязаўшы, насустрач бяжыць» (У. Верамейчык. «Палескі трохкутнік»); «Катаклізм, Апакаліпсіс і Катастрофа - // тройца, але не святая, а клятая, - // нахабна шыбуюць па тутэйшай зямлі і вучаць // сваёй чорнай, д'ябальскай працы сваю // нашчадніцу з такім ужо, ці чуеце, тутэйшым // імем- Бяда...» (Я. Сіпакоў. «Одзіум»). Р. Барадулін у «Малітве наступнасці» звяртаецца да прыёму ідэйна-сэнсавага кантрасту, парадоксу: побач паўстаюць, здавалася б, розныя па семантыцы словы-паняцці: «У цябе на слыху перагукваюцца // Радыяцыя і Радаўніца».

Біблейская зорка Палын паўстала з твораў як знак апакаліпсіса, трагічнасці лёсу:

...Маўчыць, нібы камень, зямля,

Палын невядомасцю свеціць...

С. Законнікаў. «Чорная быль».


У чарнобыльскай паэзіі палын-трава гэтак, як і ў фальклоры, становіцца ўвасабленнем гаркоты, горычы, смутку: «Калышацца горка на ветры палын» (М. Мятліцкі. «Сцяжына маленства дакорам кальне...»). Вобраз палыну робіцца ў паэзіі Чарнобыля адным з самых распаўсюджаных і сімвалізуе бяду, гора, скон жыцця:

Аплятае нашу долю

Густа зрошаны палын

М. Мятліцкі. «Хто пасее тое зерне...».

[4, с. 206].

Палын-трава выклікае адмоўныя эмоцыі, найперш пачуццё адчужанасці, бо яна горкая праўда пра Чарнобыль, сама жуда, «пошасці буянне». Палын - спараджэнне цемры, чорных сіл - такая трактоўка гэтага вобраза выяўляецца ў вершы Міхася Шэлехава: «Абудзіўся Палын! I пайшоў, бо пачуў, Што прывабна вядзьмаркі спявалі!»; «Гэта - Чорны Палын пахадзіў па зямлі!»; «...I нічога няма. // Чорны космас- і царства Палыну» («Чорны Палын»). Чарнобыль - касмічна-глабальная катастрофа, якая перакуліла свет, дзе раскашуе палын як вынік уздзеяння чорных энергій, панавання сіл ліха і смерці [12, с. 67].

У многіх вершах і паэмах гучаць матывы Божага пакарання, укрыжаванай Беларусі, страты зямнога раю, мёртвай зямлі, іншабыцця і нечалавечых пакут у чарнобыльскім пекле. На змену ўстойлівым архетыповым мадэлям прыйшла мастацкая міфалагізацыя. У чарнобыльскай паэзіі няма ранейшага традыцыйнага замілавання красой роднага свету, знікла пачуццё ўтульнасці і суладдзя. Зямля, дарога, дом і іншыя вобразы набылі трагічнае пераламленне. Адбываецца трансфармацыя, пераасэнсаванне. Вобразы мёртвай зямлі, «раскіданага гнязда» - знакі чарнобыльскай бяды. М. Танк з жалобай аплаквае «забітую Чарнобылем Зямлю», яго паэтычны трэн - балючае, пакутнае развітанне, напоўненае пачуццём сыноўняга пакаяння і просьбы аб дараванні:

Даруй нам, грэшным і неразумным, Маці!

«Просьба аб дараванні»

[4 с. 207].

Перад пагрозай д'ябальскага наслання беларуская літаратура не магла не шукаць духоўнага заступніцтва і апекі. Яна знайшла гэты «цэнтр апоры», гэты шлях да выратавання ў імені Бога. У многіх вершах і паэмах беларускіх паэтаў выяўляецца малітоўная апеляцыя да Бога з просьбай пра выратаванне і ўваскрашэнне роднага краю: «...на Чарнобльскім Крыжы мой Край... // Хрысце Божа, не пакідай...» (Зьніч. «Краіна ля ўваскрошання»). Беларусі пасля Чарнобыля наканавана ісці «крыжоваю пуцінай». Асірацелы выгнаннік з радзімы, М. Мятліцкі выказвае свой боль укры-жавання, ён усклікае: «Я - крыжовая дарога!..». Паэты імкнуцца пачуць галасы продкаў і будучага часу. Дзеля таго, каб наталіцца верай у працяг жыцця. Чарнобыльская літаратура ўтрымлівае антыутапічную складовую, што выяўляецца, напрыклад, у матывах прарастання, уваскрэсення:

ўсё ж падай, семя, на маю знямо-жаную зямлю!прарастай.спялі такую патрэбную нам зараз надзею.

Я. Сіпакоў. «Одзіум»

[4, с. 208].

Традыцыйная народная вера, арыентаваная на духоўна-хрысціянскі ідэал, намагаецца выстаяць, перамагчы ў гэтым супрацьборстве цемры і жыцця, засведчыць пра сваю моц і трываласць.

У чарнобыльскай творчасці прыкметны зварот да міфасэнсаў гармоніі і хаосу, да метафарычнай, у сваёй аснове міфапаэтычнай, сімволікі, да матываў памяці і вяртання, вобразаў дрэва, пусткі-поля, лесу і інш. Вельмі адчувальная палярызацыя змроку і святла, холаду і цяпла і іншых кантрастных па сваёй сутнасці станаў і колераў. Нават назвы паэтычных кніг маюць выразную міфасемантыку, скажам, міфалагізуецца цемра, ноч, неспрыяльныя прыродныя стыхіі ці падкрэсліваецца адсутнасць святланоснай, жыццятворнай салярнай энергіі, а гэта, безумоўна, у пэўнай ступені сведчыць пра адпаведную канцэпцыю свету: «Чаканне сонца» (М. Мятліцкі), «Заложнік цемры» (Л. Галубовіч), «Начное сонца» (В. Куртаніч), «Чорнае святло» (Л. Неўдах) і іншыя творы [4, с. 205-212].

У паэтычных кнігах Максіма Танка «Мой каўчэг» (1994) і «Еггаtа» (1996), Пімена Панчанкі «Высокі бераг» (1993) адчувальны ўплыў філасофіі экзістэнцыялізму, выяўлены трагізм існавання чалавека на зыходзе XX стагоддзя. Чалавек безабаронны ў паслячарнобыльскім свеце, дзе пануе ліха, нішчыцца прыгожае і светлае. Паэтаў хвалявала праблема чалавечай душы: спрадвечнае ў ёй і ўсё тое, што разбурае яе, спараджае абыякавасць, адступніцтва, варожасць. У выразнай бінарнай апазіцыі знаходзяцца разнаполюсныя энергіі свету, кантрастныя колеры святла і цемры, што сведчыць пра антанімічнасць паэтычнай свядомасці. Відавочная міфасімвалізацыя чорнага колеру. «Шмат на жыцці нашым // Чорных слядоў», - папярэджваў П. Панчанка пра небяспеку паглынання змрочнымі сіламі ўсяго светлага, чалавечага. Паэт міфалагізаваў вобраз «чорных дзірак», адкуль вырвалася чарнобыльскае насланнё і якія прагнуць засмактаць дзіцячыя жыцці:

Злосна якочуць

На чорным ігрышчы:

Цяпер яны хочуцьнас усіх знішчыць.

Прагне глынуцьдзяцей у вантробы

Чорная дзірка - Чарнобыль.

«Чорныя дзіркі»

[4, с. 209].

Пімен Панчанка намаляваў чарнобыльскую карціну, поўную трагізму, у вершы «Аб самым смачным...». Матывы д'яблавай пячоры і ракі нябыту палохаюць уяўленне паэта, які ў стане жаху звяртаецца з малітоўным заклінаннем да Бога:

...А сёння ўсюды цьмяна, дымна, чорна,

Не звіняць у небе жаўрукі...

Божа, не гані мяне ў пячоры,

Божа, не гані у глыб ракі!.

[4, с. 210].

«Усё пераблытаў атрутны чарнобыльскі вецер...» - гаворыць П. Панчанка ў вершы «Раўнавага» пра страту суладнасці ў паслячарнобыльскім свеце, пра сітуацыю, якая «горш Хірасімы». Майстар слова, які паэтызаваў зямны сад - рай, пачаў ствараць змрочную міфакарціну: «Уся Беларусь ад Чарнобыля // да сцежак і мінскіх, і брэсцкіх // Закладзена д'яблу...». Перадаючы эпічна-драматычную шырыню і маштаб чарнобыльскай катастрофы, Янка Сіпакоў у паэме «Одзіум» звяртаецца да міфаколернасці, паэтыка якога характарызуецца згасласцю, безжыццёвасцю фарбаў:

Чорнае слова, як чорнае сонца, бязлітасна

ўскацілася на беларускі небасхіл.

Яно, нібы чорнае зацьменне, усё пачарніла -

і зялёную траву, і празрыстую ваду,

і блакітнае неба.

Трава зелянее, але яна чорная.

Вада свіціцца аж да дна, але яна чорная.

Неба блакітнее, але і яно чорнае

[4, с. 211].

Гэты «чорны жывапіс» нагадвае «Чорны квадрат» супраматыста Казіміра Малевіча (праўда, у тым чорным квадраце чарната не абсалютная, а ў колеравым спектры ёсць іншыя адценні). Чарнобыль прадвызначыў у паэзіі і літаратуры гэты «чорны колер-знак» (В. Вабішчэвіч). У літаратуры мінуўся час услаўлення жыццяноснай сілы сонца. З'явіўся страх перад нябесным свяцілам, якому здаўна пакланяліся нашы продкі (згадайма культ Ярылы). У рамане Івана Шамякіна «Злая зорка» (1991) сонца быццам спыніла свой ход, страціла моц-сілу, згасла яго былое ззянне: «I гэтак будзе вісець. I не здолее ўзысці, страціўшы сілу». Беларускі апакаліпсіс сімвалізуе «чорнае сонца», у злавеснае аблічча якога беларускія паэты працягваюць узірацца і на пачатку XXI стагоддзя [2 , с. 196-217]./Вось бачанне свету Віктара Шніпа:

неба чарнее, нібыта згарае,чорнае сонца ўзыходзіць над краем...

«Магчымая балада XXI стагодцзя»

[4, с. 212].

Такім чынам, беларуская літаратура стварыла чарнобыльскі неаміф, і гэта можна вытлумачыць тым, што свет пасля Чарнобыля - новая рэальнасць, якая вымагала вытлумачэння, спазнання невядомага, што здарылася з чалавекам і прыродай. Фальклорныя і біблейскія рэмінісцэнцыі з'яўляюцца своеасаблівым «вер-тыкальным зрэзам», тым семантычным кампанентам творчасці, які дапамагае глыбей зразумець анталагічна-сутнасныя праблемы свету і сэнсу існавання. Чарнобыль надаў новы віток дэманізацыі ў паэтычнай вобразатворчасці. У паэзіі пра чарнобыльскую рэчаіснасць асабліва заўважная трансфармацыя рэальнага ў міфалагічнае, пры гэтым адбылося перакадзіраванне семантыкі ў поглядах на прыроду, інтэрпрэтацыі народнай абраднасці. Сёння беларуская літаратура мае унікальны міфавопыт, які, думаецца, каштоўны тым, што раскрывае згубнасць антыэкалагічнай дактрыны сучаснага грамадства, якое ў канчатковым выніку павінна адшукаць маральныя арыенціры і займець трывалае духоўнае апірышча. Міф як своеасаблівая мастацкая філасофія дае спажытак для роздуму і рэцэпт для нацыянальнага выжывання.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Чарнобыль стаў «атамнай вайной», якая няўмольна патрабуе ахвяр і асабліва не шкадуе дзяцей. Радыяцыйнае апраменьванне нябачна і ціха падточвае здароўе тых, хто жыве сёння ў забруджаных мясцінах. Расплачвацца за безадказнасць даводзіцца нявінным, плаціць па самым вялікім рахунку, і самае жахлівае - людскімі жыццямі.

На чарнобыльскую тэму з'явілася звыш 500 вершаў (гэта вялікі корпус тэкстаў), каля двух дзесяткаў паэм (а сярод іх такія значныя творы, як «Зона» Уладзіміра Някляева, «Чорная быль» і «Зязюля» Сяргея Законнікава, «Одзіум» Янкі Сіпакова), за паўсотню твораў эпічнай прозы і драматургіі: раман «Злая зорка» і аповесць «Зона павышанай радыяцыі» Івана Шамякіна, раман «Палыновы вецер» Леаніда Левановіча, аповесці Барыса Сачанкі «Родны кут», «Еўка», Віктара Карамазава «Краем Белага шляху», Васіля Быкава «Ваўчыная яма», апавяданні Івана Пташнікава «Львы», Івана Навуменкі «Гасцініца над Прыпяццю», п'есы «Бездань» Міколы Матукоўскага, «Хто вінаваты», «Толькі мёртвыя не вяртаюцца» Івана Чыгрынава, «Адцуранне» Аляксея Дударава і іншыя. Кнігі «Палескі смутак» (1991), «Бабчын» (1996), «Хойніцкі сшытак» (1999), «Замкнёны дом» (2005) Міколы Мятліцкага, Анатоля Зэкава «Чарнобыльскі вецер» (2006), Рыгора Барадуліна «Быць!» (2006) цалкам прысвечаны Чарнобылю. Вершы і паэмы звыш 60 паэтаў уключаны ў зборнік «Зорка Палын» (1993). Творы, якія з'явіліся пасля наведвання пісьменнікамі чарнобыльскіх мясцін, склалі кнігу «Прайсці праз зону» (1996).

Сёння праблема захавання беларускай мовы, маральных каштоўнасцей напрамую звязваецца з чарнобыльскай бядой. Сляпое занядбанне культуры і гістарычнай самабытнасці, выраканне беларускасці гэтак жа, як і яд Чарнобыля, пагражае прынесці нашаму краю і яго народу дзікую немачць, змрочны дзень бяспамянтва і забыцця. Духоўны Чарнобыль разбурае і нішчыць у чалавеку самае галоўнае - чалавечнасць. Ды і атамная аварыя здарылася не раптоўна, яна пачалася таксама з трагедыі ў самім беларусе, які перастаў адчуваць сябе на зямлі паэтам і гаспадаром, сынам і патрыётам.

Страшная, балючая рэчаіснасць патрабуе новых поглядаў і падыходаў да праблемы Чарнобыля, яе асэнсавання. I ў гэтым плане, значная роля належыць мастакам слова. Беларускія паэты і пісьменнікі зведалі і боль, і горыч у пошуках ісціны, праўды пра вялікую бяду ў нашым краі.

Мікола Мятліцкі - адзін з тых нямногіх нашых пісьменнікаў, які вядзе балючы мастацкі летапіс трагедыі роднага краю, прыкладае актыўныя намаганні, каб пра Чарнобыль помнілі, ведалі праўду пра яго жахлівыя наступствы. Чарнобыльская тэма пастаянна прысутнічае на старонках часопіса «Полымя». М. Мятліцкі склаў зборнік публіцыстыкі «Чарнобыльская рана» (2003), сярод аўтараў якога літаратары і журналісты Васіль Ткачоў, Анатоль Бароўскі, Алена Брава, Ніна Рыбік і інш.

Асэнсаванне чарнобыльскай трагедыі стала адной з вядучых тэндэнцый сучаснай прозы. Вядомы замежны вучоны Р. Гей, слушна сказаў, што «мы ўсе жывём паблізу Чарнобыля». Чарнобыльская ява будзіць неспакойныя, трывожныя думкі-пачуцці. Сучасныя пісьменнікі і мастакі ўражліва, з болем гавораць пра бяду роднай зямлі, трагедыйны лёс чалавека і народа.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. Астраух, А. Э. Гісторыя беларускай літаратуры (пачкатак 20 ст.) / А. Э. Астраух. - Гродна, 2002. - 136 с.

. Бельскі, А.І. Беларуская літаратура 11-20 ст./ А. І. Бельскі -Мінск: Аверсэв, 2009. - 415 с.

. Бельскі, А. І. [ і інш. ] Беларуская літаратура 19-20 ст. / А. І. Бельскі. -Мінск: Аверсэв, 1999. - 415 с.

. Бельскі, А. І. Галасы і вобразы / А.І. Бельскі -Мінск: Литература и искусство, 2008. - 288 с.

. Бельскі, А. І. Сучасная беларуская літаратура / А. І. Бельскі. - Мінск: АВЕРСЭВ, 2000. - 127 с.

. Бугаёў, Дз. Я. Вывучэнне творчасці В. Быкава / Дз. Я. Бугаёў - Мінск: АВЕРСЭВ. 2005. - 283 с.

. Бугаёў, Дз. Я. Спавядальнае слова / Дз. Я. Бугаёў - Мінск: Мастацкая літаратура, 2001. - 325 с.

. Буран, В. Васіль Быкаў / В. Буран. - Мінск: Мастацкая літаратура. 1996. - 232 с.

. Верціхоўская, М. Урокі літаратуры: пошук творчасці / М. Верціхоўская. - Мінск: Литература и искусство, 2008. - 224 с.

. Гісторыя беларускай літаратуры 20 ст.; пад рэд. У. В. Гніламёдава. - Мінск: Выш. шк., 2000. - 511 с.

. Гісторыя беларускай літаратуры 20 ст.; пад рэд. І. Я. Навуменка [ і інш.]. - Мінск: Беларуская навука, 2001. - 583 с.

.Гніламёдаў, Ул. Ад даўніны да сучаснасці / Ул. Гніламёдаў. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2001. - 245 с.

Грамадчанка, Т. К. Беларуская літаратура / Т. К. Грамадчанка - Минск: Аверсэв, 1999. - 543 с.

Клышка, Л. Чарнобыль - чорная быль / Л. Клышка // Пралеска. - 2001.- №4. - С. 37-39.

Культуралогія: энцыкл. даведнік/ Э. С. Дубянецкі.- Мінск: БелЭН, 2003.- 384 с.

Навумовіч, У. А. Беларуская літаратура / У. А. Навумовіч. - Мінск: Вышэйшая школа, 2007. - 478 с.

Салавей, Л. А Людскасць несмяротная, як і краса / Л. Салавей. // Мастацтва. -2005. - №4. - С. 31-36.

Чарнобыльская рана / М. М. Мятліцкі. - Мінск: Литература и искусство, 2003.- 336 с.

Шамякін, І. Злая зорка / І. Шамякін. - Мінск: Мастацкая літаратура. - 234 с.

Похожие работы на - Празаічныя і паэтычныя творы на тэму Чарнобыля

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!