Гарадская сем’я у XIX – пачатаку ХХ стагоддзя

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    История
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    38,02 Кб
  • Опубликовано:
    2013-10-10
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Гарадская сем’я у XIX – пачатаку ХХ стагоддзя

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны

Гістарычны факультэт

Кафедра гісторыі Беларусі









ГАРАДСКАЯ СЯМЯ У XIX - ПАЧАТКУ XX СТАГОДДЗЯ

Курсавая работа

Выканаўца: студэнтка І-12 Чаус Рыта Вячаславаўна

Навуковы кіраўнік: Яшчанка А. Р.

к. г. н., дацэнт,

загадчык кафедры гісторыі Беларусі






Гомель 2013

Змест

Уводзіны

Глава 1. Крыніцы і гістарыяграфія

Глава 2. Этнаграфічная характарыстыка гарадской сямі

Глава 3. Сямейная абраднасць

Глава 4. Вольны час гарадской сямі

Зяключэнне

Спіс літаратуры

Дадатак

Уводзіны

гарадской сямя побыт

Сямя зяўляецца важнай ячэйкай чалавечага грамадства. Яна заснавана на шлюбе, акумулюе і адлюстроўвае амаль усе асаблівасці грамадства на розных стадыях яго развіцця.

Актуальнасць гэтай тэмы заключаецца ў тым, што складваюцца складаныя, спецыфічныя ўмовы для развіцця гарадской сямі на Беларусі ў адрозненні ад вёскі. У горадзе пражаваюць прадстаўнікі розных канфесій, нацыяналянасцей і сасловій, што значна ўплывае на развіццё сямі, на яе структуру, правядзенне вольнага часу, выконванне некаторых абрадаў. Таксама трэба сказаць, што вывучэнню гарадской сямі ўдзялялі не так шмат часу чым сельскай сямі. Асадліва гарадской сямі XIX - пачатаку XXст.

Вывучэнне сямі гэта традыцыйная тэма для гісторыкаў і этнографаў, так як семі існавалі ва ўсіх перыядах развіцця чалавека (акрамя самых старажытных) і ва ўсіх народах і паказаць адрозненні ў розных сямях гэта галоўная задача навукоўца.

Выбраныя храналагічныя межы (XIX - пачатак XXст.) вельмі цікавыя для вывучэння гарадской сямі на Беларусі. У гэты перыяд пачынаецца даследванне этнографамі і навукоўцамі беларускай этнаграфіі, што пазваляе даследваць больш разнастайны матэрыял, рабіць параўнанні сямей розных губерняў, гарадской і сельскай і г. д.

Таксама гэта час развіцця капаталістычных адносін, гэта моцна паўплывала на развіццё сямі, асабліва ў горадзе. Гэта пазваляе праслядзіць змены ў гарадской сямі на працягу стагоддзя. Параўнаць пачатак і канец XIXст. Таксама трэба адмеціць, што у сярэдзіне перыяду адбываецца рэформа адмены крэпаснога права, што вельмі значна паўплывала на развіццё сямі: вялікая колькасць сельскіх сямей пераяжджае ў горад. Маняецца структура сямі: ад вялікай шматпакаленнай сямя пераходзіць к малой двухпакаленнай. Цяжкія эканамічныя ўмовы прыводзяць да таго, што у гарадской сямі скарачаецца колькасць дзяцей. Гэта таксама проісходзіць на працягу разглядаемага часу, што дапамагае параўнаць змяненні у структуры сямі.

Гэта перыяд, калі паяўляюцца новыя слаі гарадскога несельніцтва: буржуазія і прамысловыя рабочыя, дзе структура і традыцыі новыя, што пазваляе вывучаць новую частку гарадской сямі.

Абект майго даследвання - вывучэнне духоўных традыцый насялення беларускага горада.

Прадмет даследвання - гарадская сямя XIX - пачатаку XXст.

Мэта даследвання - этнаграфічная характарыстыка гарадской сямі XIX - пачатаку XXст..

Для дасягнення дадзенай мэты вырашыны наступныя задачы:

·Вывучыць этнаграфічную літаратуру па гісторыі развіцця гарадской сямі у XIX - пачатаку ХХст.

·Ахарактаразаваць колькасны склад, дзетнасць і іншыя рысы сямі гараджан на Беларусі ў вывучаемы перыяд.

·Вызначыць змест сямейнага побыту гараджан і асобныя рысы сямейнай абраднасці ў гарадскім асяроддзі на Беларусі.

Зараз можна сказаць што:

Сямя - гэта сацыяльная катэгорыя; неадемная часткаграмадскай сістэмы. Заснавана на шлюбе, кроўна-сваяцкіх адносінах, агульным побыце, узаемнай маральнай адказнасці і сацыяльнай неабходнасці ў фізічным і духоўным выхаванні чалавека [18, с 489].

Шлюб - гэта гістарычна абумоўленая санкцыяніруемая ірэгуліруемая грамадская форма адносін паміж мужчынай і жанчынай, якая вызначаецца ў правілах і абавязках у адносінах азін да аднаго і да іх дзяцей. Упардквае і рэалізуе прыродную патрэбу людзей у прадаўжэнні роду [18, с 537].

Горад - гэта вялікі населены пункт, які зяўляецца прамысловым, гандлёвым, культурным і адміністрацыйна-палітычным цэнтрам прылеглага раёна, вобласці, краіны. Характэрна тэратарыяльная канцэнтрацыя вытворчасці, большая люднасць і тэрыторыя, больш разнастайны сацыяльны і этнічны склад насельніцтва чым у вёскі[18, с 155].

Абраднасць - гэта сукупнасць традыцыйных ўмоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабою, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца[18, с 13].

Этнаграфічнае даследванне гарадской сямі магчыма толькі ў гістарычным канцексце, таму шта развіцце гісторыі моцна ўплывае на развіццё сямі. І нельга апісваць сямю і не улічваць гістарычныя падзеі, якія праізашлі у гэты перыяд. Гарады на той мамант раслі, там строіліся прамысловыя заводы, куды патрэбна рабочыя рукі. На зарабаткі прыязджалі мужчыны з вёсак, праз некаторы час яны тут заставаліся на зусім разам са сваёй сямёй. Паступова павялічвалася насельніцтва ў гарадах. З-за указа аб Мяжы аселасці яўрэяў (1794г) у горадзе пражывала амаль палова яўрэяў ад усёй колькасці насельніцтва города. Як мы бачым гісторыя моцна ўплывае на развіццё гарадскай сямі.

Асноўныя метады даследвання, якімі я карысталася гэта - гісторыка- апісальны. Я апісвала абраднасць гарадской сямі, яевольнага часу, структуры гарадской сямі) і гісторыка-параўнальны (параўнанне сельскай і гарадской сямі, хрысціанскай і яўрэйскай сямі, сямі пачатку XIXст. і сямі канца XIX ст.).

Глава 1. Крыніцы і гістарыяграфія

Гістарыяграфія - гэта фіксацыя, аналіз, рэканструкцыя асобных гістарычных падзей ці працэсаў і іх узаемасувязі. Гістарыяграфія мее два асноўных значэння: гісторыя гістарычнай навуцы ў цэлым і сукупнасць даследванній прысвечаный пэўнай тэме ці гістарычнаму перыяду і савакупнасць гістарычных работ, валодаючых унутраным едзінствам у сацыяльна-класавых ці нацыянальных адносінах. Можна сказаць, што гістарыяграфія гэта гісторыя гістарычнай навуцы.

Для вывучэння дадзенай тэмы явыкарыстала шэраг этнаграфічнай і гістарычнай літаратуры, дзе апісвалася беларуская сямя, культура і быт беларусаў, беларуская сямейная абраднасць. Зараз я падрабязнее апішу выкарыстанную літаратуру.

Наібольш важнай публікацыяй для маёй работы стала манаграфія Сямя і сямейны быт беларусаў. У гэтай кнізе на вялікім фактычным матэрыяле аўтары прасачылі дынамаку структуры сямі, яе тыпалогію, прааналізіравалі ўнутрасямейныя адносіны. Значную ўвагу ўдзялілі праблеме выхавання дзяцей у сямі на розных гістарычных этапах. Даследвалі сямейныя звычаі і абрады, выявілі іх агульныя і лакальныя асаблівасці. Сярод гэтых пытанняў значнае значэнне для мяне мела развіццё гарадской сямі ў ХІХ - пачатку ХХ ст., яе структура, дзетнасць, этнічныя і канфесійныя асаблівасці, функцыі гарадской сямі, некаторыя дадзеныя па сельскай сямі для параўнання з гарадской, сямейная гарадская абраднасць, як праводзілі вольны час прадстаўнікі гарадской сямі.

У 90-е годы ХХ ст групай аўтараў выдадзена серыя кніг пад агульнай назвай Беларусы. Сярод іх ёсць пяты том пад назвай Сямя, дзе расказваецца аб беларускай сямі з сярэдніх вякоў да нашага часу. Асаблівая ўвага надавалася беларускай сяме XIX - пачатаку XXст. Там прааналізаваны ўзаемаадносіны ў сямі, паказаны ролі гаспадыні і гаспадара, а таксама палажэнне састарэлых людей у розныя гістарычныя перыяды. Значная ўвага ўдзелена вывучэнню традыцый народнага выхавання, разглядаюцца асаблівасці побыту дзяцей, іх утрымання, харчавання, лячэння, гігіены, адзення. Падрабязна даследваны радзіныя, вясельныя, пахавальна-памінальныя і іншыя абрады і звычаі беларусаў, прыкметы і вераванні, магічныя ўяўленні, звязаныя з бытам беларусаў. Сярод гэтых пытанняў я выкарыстоўвала дадзеныя аб структуры, колькасці, дзетнасці гарадской і сельскай сямі ХІХ - пачатку ХХст. для параўнання паміж імі. Вялікі матэрыял я палучыла па абраднасці сямі, розніцай паміж гарадскімі і сельскімі абрадамі.

У 1990 годзе групай аўтараў была напісана кніга Грамадскі быт і культура гарадскога несельніцтва, дзе аўтары разглядаюць грамадскую, вытворчую і духоўную культуру гарадскога насельніцтва Беларусі з XIV ст. да цяперашняга часу. Асаблівая ўвага ўдзяляецца гарадскому насельніцтву Беларусі ХІХ - ХХ ст., развіццю і зменам культуры гарадскога насельнічтва на працягу часу.Для сваёй работы выкарыстоўвала дадзеныя аб грамадскай, вытворчай і духоўнай культуры ХІХ - пачатку ХХ ст. Правядзенне вольнага часу гарадскога несельніцтва дадзенага перыяду, яго духоўнай культуры.

Я выкарыстоўвала яшчэ адну кнігу з серыі Беларусы, гэта том 3 пад назвай Гісторыя этналагічнага вывучэння. У гэтай кнізе групай аўтараў расказваецца аб развіцці беларускай этнаграфіі з сярэдзіны ХІХ стагоддзя да сучаснага этапу. Расказваецца аб найбольш значных этнографаў, якія вывучалі духоўную і матэрыяльную культуру беларусаў, іх дзейнасці і іх работах. Для сваёй работы выкарыстоўвала дадзеныя аб вывучэнні гарадской сямі на працягу ХІХ - ХХ стагоддзя. Дзейнасць і работы В. М. Доўнар-Запольскага, М. Я. Нікіфароўскага, А. К. Кіркора і іншых этнографаў. Змяненні гістарыяграфіі Беларусі на працягу часу.

Таксама я карысталася работай У. М. Іванова Очерк быта промышленных рабочих дореволюционной Белоруссии. У гэтай кнізе упершы раз даследваецца быт прамысловых рабочых канца ХІХ - пачатку ХХ ст. Аўтар не толькі паказвае характар пазсядзённага жыцця пралетарыята, але і дае апрадзяленне найбольш важных этнографа-сацыяльных катыгорый: быта, сямі, шлюба, робіць спробу выявіць змест вытворчага, матырыяльнага, грамадскага і сямейнага ўклада паўсядзённага жыцця працоўных. Значнае месца ў працы адводзіцца аналізу крыніц фарміравання пралетарыята, характарыстыкі яго нацыянальнага саставу, ступені адукацыі і інш. Для сваёй работы я выкарыстоўвала дадзеныя па матэрыяльнаму і грамадскаму быце прамысловых рабочых, іх унутрасямейных адносінах, унутраным строе сямі, шлюбу, вясельных і радзінных абрадах.

Таксама я выкарыстоўвала ўрыўкі кнігі з серыі Народы і культуры пад назвай Беларусы. У гэтай кнізе аўтары сабралі звесткі аб этнадэмаграфічным працэсе ў Беларусі, рассяленні і колькасці беларусаў у странах свету, традыцыйныя формы матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Для сваёй работы я выкарыстоўвала дадзеныя па структуры сямі, колькасці шлюбаў, адрознені гарадской а сельскай сямі. Традыцыйныя беларускія абрадавыя дзеянні..

У канцы 90-х гадоў у Гомелі была выдадзена кніга пад назвай Гомель у другой полове XIX - пачатку XX ст. У гэтай кнізе А. Г. Яшчанка расказвае пра жыццё жыхароў гарода Гомеля ў канцы ХІХ - пачатку ХХст. Расказвае пра Матэрыяльны і духоўны быт гараджан, сямю, яе заняткі, этнаграфічныя асаблівасці насельныцтва горада Гомеля.Для сваёй работы я выкарыстоўвала дадзеныя па этнаграфічнаму і канфесійнаму складу насельніцтва горада Гомеля.

Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. У гэтай кнізе даецце тлумачэнне сэнсу ўсіх слоў звязаных з этнаграфіей.Для сваёй работы я выкарыстоўвала дадзеныя для абазначэння сямі, абраднасці, шлюбу і іншых этнагарфічных тэрмінаў.

Аб гісторыі беларускіх яўрэяў была напісана К. М. Іоффе кніга Старонкі гісторыі яўрэяў Беларусі: кароткі навукова-папулярны нарыс. Гэтая кніга прадстаўляе першае выданне ў свеце па шматвекавой гісторыі яўрэяў. Раскрывае асноўныя вехі гісторыі яўрэяў Беларусі і ахватвае галоўным чынам перыяд з XIV па ХХст. Для сваёй работы я выкарыстоўвала дадзеныя па гісторыі яўрэяў ХІХ - пачатку ХХ ст. Іх колькасць у гарадах беларусі, іх заняткі, структуру іх сямі і яе узаемааднасіны.

Яшчэ ў савецкі час пачалося выданне серыі кніг пад агульнай назвай Памяць. Там апісваюцца усе беларускія гарады і раёны. Для сваёй работы я выкарыстоўвала кнігі гэтай серыі дзе апісваюцца такія гарады як Бабруйск, Гродна, Гомель, Брэст. У гэтых кнігах група аўтараў расказвае пра гісторыю гэтых гарадоў з часу іх ўтварэння да цяперашняга. Расказваюць пра жыхароў гэтых гарадоў, іх заняткі, абраднасць, быт, культуру. Для сваёй работы я выкарыстоўвала дадзеныя па быце і абраднасці жыхароў гарадоў Бабруйска Гродна, Гомеля, Брэста у перыяд з ХІХ да пачатку ХХ ст.

У 1994 годзе была выдадзена кніга пад назвай Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада. У гэтай кнізе З. В. Шыбека зрабляе спробу ўзнавіць вобраз горада Мінска канца ХІХ - пачатку ХХст. Ён апісвае вуліцы, будынкі, скверы дарэвалюцыённага Мінска. Расказвае пра заняткі гараджан, дае абразкі гарадскога жыцця. Знаёміць з прадстаўнікамі розных сацыяльных класаў і груп.Для сваёй работы я выкарыстоўвала дадзеныя па грамадскаму быту гараджан, па заняткам і культурным жыцці гарадскога насельніцтва.

Пасля гэтага можна зрабіць вывад, што тэма гарадской сямі у ХІХ - пачатку ХХ ст. вывучана ў меньшай стэпені чым тэма сельскай сямі на Беларусі. У значнай ступені была выкарастана краязнаўчая літаратура.

Асноўны блок крыніц па маёй тэме гэта работы Нікіфароўскага Н. Я. Воспоминания старожилы. Странички из недавней старины і Дзембавецкага А. С. Опыт описания Могилёвской губерни, але з гэтымі крыніцамі я знаёмілася толькі праз работы іншых даследчыкаў, таму шта яны не прадстаўлены шырокім масам чытачоў. Таксама я карысталася такой крыніцай як звесткі Усерасійскага перапісу 1897 года. Там прыведзены дадзеныя аб колькасці гарадскіх сямей, этнічныя і канфесійныя асаблівасці гарадской сямі.

Можна зрабіць вывад, што крыніцы па гарадской сямі ХІХ - пачатку ХХст нешмалікія, асабліва гэта бачна ў крыніцах пра іудзеяў.

Глава 2. Этнаграфічная характарыстыка гарадской сямі

Асноўным паказчыкам форм і тыпаў беларускай сямі зяўляецаа агульны колькасны склад, колькасць шлюбных пар, дзетнасць, форма сямі, сваяцтва.

Сямю падзяляюць на дзве асноўныя фомы: вялікую (нераздзельную) і малую нуклеарную (простую). У склад нераздзельнай сямі ўваходзілі некалькі шлюбных пар звязаных паміж сабой як прамым так і бакавым сваяцтвам і вядзеннем адной гаспадаркі, а у склад малой сямі уваходзіла адна шлюбная пара з дзецьмі. У XIX - пачатку XXстст. у горадзе была распаўсюджана малая сямя, а ў вёсцы наадварот - нараздзельная.

Калі прааналізаваць структуру семяў горада Мінска ў XIX - пачатку XXстст., то семяў складанага саставу было каля 29%, сярод нуклеарных 65,7% - семі з бацькоў і дзяцей, 14,6% - бяздзетныя і 19,7 - няпоўныя семі. Калі параўнаць з вёскай, то вясковыя семі падзяляліся так: 51,3% - нераздзельныя семі, 47,1% - малыя, 1,6% - адзінокія людзі.

Складаныя нераздзельныя семі падзяляліся на тры тыпы: бацькоўскую, брацкую і з адналінейным сваяцтвам, дзе разам з бацькамі жылі жанаты сын або замужняя дачка з унукамі і нежанаты сын або дачка. Такія семі найбольш часта сустракаліся ў горадзе сярод нераздзельных семяў. Бацькоўскія і брацкія семі мель амаль аднолькавае распаўсюджанне. Прыкладам вялікай брацкай трохпакаленнай сямі з бакавой роднасцю шлюбных пар і адналінейнай роднасцю адной з іх з жанатым сынам і яго дзецьмі была сямя мінскага рамізніка Л. І. Качана, дзе акрамя яго і жонкі, дзвух дачок і сына жылі жанаты брат з дачкой і двума сынамі, адзін з іх быў жанаты і меў траіх дзяцей. Сямя складалася з 13 чалавек [14, с134].

Структура малых гарадскіх сямей значна адрознівалася ад сельскай па сваяцкаму саставу. Гэта ў першую чаргу адносіцца да малых ускладненых сямей. Так, калі ў гарадскіх семях сашлюбнай парай з дзецьмі жылі пераважна халастыя сваякі мужа па бакавой лініі, то сярод сельскіх сямей малюнак быў больш стракаты. У горадзе яны складалі каля 16%, а ў вёсцы прыкладна 20%. Малыя ўскладнёныя семі з шурынамі і ў сяле і ў горадзе зява вельмі рэдкая. Існавала незначная колькасць малых сямей, дзе разам са шлюбнай парай пражываў хто-небедзь з бацькой (часцей гэта была маці)

Сярод малых семяў вылучаецца група няпоўных. Гэта пераважна адзін з бацькоў (часцей маці) з дзецьмі ці старэйшы брат або сястра, якія не ўступалі ў шлюб і жылі з малодшымі братамі і сёстрамі. Такія семі сустракаліся і ў горадзе і ў вёскі. У гэтую групу ўваходзяць таксама семі маці-адзіночак. Такія часцей сустракаюцца ў гарадах.

Немалую групу, асабліва ў горадзе , складалі азінокія людзі. Гэта часцей усяго маладыя служачыя, ваенныя. Значнае месца занімаюць удовы, радзей удаўцы.

Вялікую цікавасць у даследванні сямі ўяўляе яе колькасны склад. Можна сказаць, што беларускія семі былі невялікімі. Сярэдні паказчык у горадзе быў 7 чалавек, а ў вёсцы - 9 чалавек. У сярэдзіне XIX стагаддзя у гарадах пераважалі семі з 6 - 8 чалавек, лругое месца занімалі семі з 2 - 5 чалавек, на трэцім - з 11 - 16, з 16 і больш - толькі ў Рэчыцы і Пінску. Прычым у некаторых гарадскіх семяў пражывала і 20 чалавек, у асноўным гэта былі бацькоўскія многалінейныя семі. Напрыклад, у адной мяшчанскай сямі горада Рэчыцы разам з бацькамі жылі чатыры жанатыя сыны з дзецьмі, два жанатыя ўнукі і тры халастыя сыны. Выяўлена, што шматлікімі былі нераздзельныя семі. Сярод малых пераважалі семі з 2 - 6 чалавек.

Калі ж параўнаць колькасны склад гарадской сямі з сельскай то там на першым месцы былі семі з 6 - 10 чалавек, на другім - з 2 - 5 чалавек, на трэцім - з 11 - 16 чалавек. Як бачна розніца паміж горадам і вёскай зусім невялікая. [2, с 19]

Я прывяду у прыклад дадзеныя падліку сямей горада Мінска. На першым месцы у мянчан былі семі з 2 дзецьмі, на другім - семі з 3 дзецьмі, на трэцім - семі з 5 дзецьмі. У 18 семях было па аднаму дзіцяці, у 8 семях - 6 і больш дзяцей.

Пасля рэформы 1861 года ў структуры сямі праісходзяць сурёзныя змяненні. Дадзеныя канца XIX ст. сведчаць, што структура беларускай сямі мянялася ў бок яе змянення і спрашчэння. Асабліва гэта бачна ў скарачэнні колькасці нераздзельных сямей і звужалася кола сваякоў. Аналіз матэрыялаў паказаў, што ў гэты перыяд сярод нераздзельных сямей узрастае колькасць бацькоўскіх адналінейных сямей як у сяле, так і ў горадзе. Пераважалі бацькоўскія семі з аднім жанатым сынам. Зусім нямнога засталася сямей, дзе разам з дзядзькай жылі жанатыя пляменнікі і шурыны.

Сямейныя раздзелы прывялі к скарачэнню дзетнасці сямі. У сярэдзіне XIX - пачатку XX ст.гарадская сямя мела 2 - 3 дяцей, а вясковая 3 - 4 дзяцей. У вялікіх гарадах, напрыклад у Мінску, было больш сямей з 1 - 2 дзецьмі. Для шляхты былі характэрні семі з 1 - 2 дзецьмі У семях рабочых і рамеснікаў у канцы XIX ст. на 1 тыс. Насельніцтва прыходзілася 41,4 нараджэнняў[2, с 21].

Як відаць, беларуская сямя не вылучалася мнагадзетнасцю. На гэта было шмат прычын. Першая - высокая смяротнасць з-за недастатковай медытынскай дапамогі, дрэннага харчавання, розных эпідэмій і хвароб. Прычым гэта было і на сяле і ў горадзе. У Мінскай губерні на 1 тыс. Наванароджаных 377 паміралі да 5 гадоў. У Мінску адзін урач прыходзіўся на 1466 жыхароў, у павятовых гарадах Мінскай губерні - на 2399 жыхароў. У гарадах іншых губерняў, напрыклад у Віцебскай, на аднаго урача прыходзілася 3660 чалавек, а адзін фельдшар - на 5304 чалавекі. На дзетнасць сямі уплываў такі фактар, як розніца ва ўзросце мужа і жонкі. Але гэда было рэдкай зявай і пераважна ў паўторных шлюбаў. Дзетнасць у значнай ступені вызначалася эканамічным станам сямі, так у больш заможных семяў выхоўвалася больш дзяцей, чым у бедных.

У беларускім горадзе пражывалі не толькі беларусы. Большую частку састаўлялі прадстаўнікі другіх этнасаў: рускія, яўрэі, палякі, украінцы і інш, (Глядзі Дадатак 1) і канфесій: праваслаўныя, католікі, іудзеі.

Амаль палову насельніцтва горада састаўлялі яўрэі. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай яны былі ўключаны ў саслоўе мяшчан Гэта было звязана ўказам мяжы аседласці яўрэяў. Яны займаліся гандлям, рамёсламі і інш. Напрыклад ў 1864 годзе ў Віленскай губерні пражывала 102 тыс. яўрэяў, Віцебскай - 68 тыс., Гродзенскай - 80 тыс., Мінскай - 103 тыс., Магілёўскай - 120 тыс.[8, с 52].

У асноўным яўрэі пражывалі малымі семямі, але з вялікай колькасцю дзяцей. Я прывяду ў прыклад семі іўдзеяў горада Магілёва. Там пераважалі семі з 5 - 8 чалавек (63,2%), семі з 1 -2 чалавек сустракаліся зрэдку (1,6%), 3 - 4 чалавека - 14,6%, семі з 9 чалавек - 8,6%, 10 - 13 чалавек - 12,1%. Зараз паглядзім на колькасць дзяцей: наібольшы працэнт прыпадаў на семі, дзе галавалі ад 3 - да 7 дзяцей (72,5%), на другім месцы семі з 1 - 2 дзецьмі (13,8%), на трэцім семі з 8 - 9 дзецьмі (каля 10%), 10 - 11 дзяцей (3,6%). Таксама можна адзначыць тое, што ў большасці яўрэйскіх сямей розніца ва ўзросце паміж мужам і жонкай была занадта вялікай (67,3%), а ў сямяў беларусаў гэты паказчык быў малы [8, с 54].

Калі ж разглядзець семі католікаў, то можна сказаць, што іх было больш у захадзе Беларусі. Гэтыя семі ў большасці складаліся з аднаго ці двух пакаленняў, хаця сустракаліся і складаныя семі. Пераход нявесты ў хату жаніха пасля вяселля быў незаўсёды абавязковы. Асноўны ўзрост уступлення ў шлюб сямей гамяльчан-католікаў 20 - 30 гадоў. Аднак мужчыны заводзілі семі ў больш познім ўзросце. Розніца ва ўзросце паміж мужам і жонкай была каля 7 - 10 гадоў. Толькі к канцу XIX ст. розніца паступова змяншалася.У сямі гадавалі 1 - 3 дзяцей, радзей - 4 - 6 дзяцей. Былі семі і з 10 дзецьмі[19, с50 - 51].

Як падсістэма грамадства сямя выконвае функцыі, якія задавальняюць патрабаванні ўсяго гамадства (узнаўленне этнасаў і чалавека); як малая сацыяльна-псіхалагічная група яна мае функцыі для задавальнення патрэбнасцей самой сямі. Структура сямі цесна ўзаемасвязана з яе функцыямі, а значыць, і роляй у сацыяльнам жыцці. Яны ў многім абумоўліваюць адзін аднаго, хоць разам з тым і маюць адносную самастойнасць. У якасці галоўных функцый тут разглядаюцца функцыя натуральнага ўзнаўлення (рэпрэдуктыўная), эканамічная, выхаваўчая, культурна-асветніцкая, эмацыянальна-псіхалагічная.

Рэпрэдуктыўнаяя функцыя сямі заклікана падтрымліваць біалагічную бесперапыннасць грамадства, задавальняць патрэбнасці ў прадаўжэнні роду, а таксама эмацыянальныя патрэбнасці мужа і жонкі ў мацярынстве і бацькоўстве. Вялікая колькасць дзяцей у рамеснікаў, саматужнікаў, чорнарабочых, прыслугі і іншых гарадскіх слаёў у адрозненне ад сялянскага асяроддзя разглядалася часцей за ўсё як няшчасце. Мнагадзетных бацькоў нярэдка асуждала грамадская думка, таму шта яны часцей за ўсё не маглі забяспечыць безбеднае жыццё кожнага дзіцяці і даць ім дабры пасаг.

Нараджальнасць у розных слаях грамадства істотна адрознівалася. Па даных В. В. Кошалева, які аналізіраваў нараджальнасць у горадзе Магілёве за 5 гадоў (1896 - 1900), у рабочых і рамеснікаў беларускай нацыянальнасці на 1 тыс. Насельніцтва прыходзілася 41,4 нараджэнняў, у палякоў - 16,5, у яўрэяў - 34,2. У сярэднім за 5 гадоў нараджальнасць сярод рабочага люду горада была нескалька ніжэй, чым у Еўрапейскай Расіі ў цэлым, і складала 46,7%, сярод чыноўнікаў і інтэлігенцыі - 21%.

Адрозненні ва ўзроўні нараджальнасці ў нацыянальных групах гараджан у многім звязаны з этнічнымі традыцыямі ва ўстаноўках на колькасць дзяцей. Асадліва прыкметны ўплыў ранніх шлюбаў і рознасці ва ўзросце мужа і жонкі на шлюбную пладавітасць жанчын. У асяроддзі рабочых-беларусаў, дзе розніца ва ўзросце мужа і жонкі была невялікая, шлюбная пладавітасць вышэйшая, чым сярод іншыхьсацыяльных і нацыянальных (палякоў, яўрэяў і г.д.) груп гараджан характэрным для іх познім уступленнем у шлюб мужчын і вялікай розніцай ва ўзросце мужа і жонкі.

Нягледзячы на высокі ўзровень нараджальнасць у сярэднім у сямі было трое дзяцей, таму што вельмі высокай была дзіцячая смяротнасць. Вялікая колькасць дзяцей памірала ва ўзросце да 5 годоў. У асноўным у рабочага класу. Высокі ўзровень смяротнасці ў дзіцячым узросце як я гаварыла раней быў звязаны з эпідэміямі, дзіцячымі хваробамі, незадавальняючымі санітарна-бытавымі ўмовамі жыцця гарадской беднаты, слабай медытынскай дапамогай, дрэнным харчаваннем і інш. Смяротнасць дзяцей у сямі павялічвалася з-за ранняга ўвядзення ў рацыён дзіцяці грубай ежы, а таксама ранняга атрымання дзяцей ад грудзей. Амаль паўсюды адсутнічала санітарная асвета насельніцтва. Найвышэйшы ўзровень дзіцячай смяротнасці быў летам.

Гаспадарча-эканамічная функцыя сямі была накіравана на стварэнне і ўзнаўленне яе матэрыяльнай асновы. Забяспечвалася яна працай членаў сямі і мела дзве падфункцыі: вытворчую (праца ў асабістай гаспадарцы з полаўзроставым раздзяленнем) і спажывецкую (размеркаванне і ўлік усіх даходаў сямі на яе патрэбы і кожнага яе члена і г.д.) [14, c 138]

Лад жыцця працоўных у многім залежыў ад заняткаў членаў сямі, а таксама ад ступені заможнасці. Большасць гараджан, як сведчаць крыніцы, мелі дамы, агароды, сады, частка - прамысловыя пардпрыемствы, лаўкі і г. д.

Трэба адзначыць, што назалежна ад матэрыяльнага дастатку працавалі ўсе, нават дзеці. Гэта абуслоўлівалася як традыцыяй так і эканамічнай неабходнасцю, калі значная частка семяў, якія мелі дапаможную гаспадарку, вырошчвалі свіней, дробную птушку, а таксама садавіну і гародніну не толькі для патрэб сямі, але і на продаж. У гарадскіх семях, цесна звязанных з асабістай гаспадаркай, існавала полаўзроставае раздзяленне працы. Мужчыны тут займаліся доглядам за скацінай, нарыхтоўкай кармоў, вырабам неабходніх прадметаў хатняга ўжытку, мэблі. У рабоце часцей ім дапамагалі старэйшыя сыны.

У семях рамеслінікаў, саматужнікаў, якія займаліся сталярнай, кавальскай, шавецкай справай, выпрацоўкай скур і г. д у працы прымалі ўдзел усе члены сямі ( за выключэннем малалетніх).

На плячах жанчыны ляжалі клопаты па гаспадарцы, а таксама апекаванне членаў сямі. Каб атрымаць даход, а нярэдка з-за нястачы, маці сямейства займалася продажам садавіны і агародніны. Жыхары, якія мелі птушак і буйную рагатую жывёлу прадавалі малако, масля, мяса, яйкі і г.д. Доходы ад продажу не заўсёды паступалі ў агуліны бюджэт. Іх стараліся прыхаваць на чорны дзень, а таксама на пасаг для дачкі. У невялікіх гарадах жанчыны нярэдка ткалі немудрагелістыя палотны і сукно, з іх шылі адзенне для сямі.

Працай у доме, у садзе і агародзе займаліся і дзеці. Старэйшыя павінны былі таксама наглядаць за малодшымі. Нярэдка дзяцей з бедных сямей аддавалі на працу да багатых сямяў, дзе яны выконвалі ролю нянькі або прыслугі.

Дарослыя дзеці, акрамя работы па дому мелі які-небудзь занятак (вышыўка, ткацтва,сталярства і г. д.) якія ім прыносілі пэўны даход Атрыманыя грошы яны маглі траціць на асобныя патрэбы.

У семях заможных гараджан жанчыны звычайна не працавалі. У доме трымалі прыслугу. Колай іх абавязкаў абмяжоўвалася падрыхтоўкай да прыёму гасцей, доглядам за працай прыслугі, клопатам аб патрымцы сувязей, выбары знаёмстваў і інш [14, с 138 - 139].

Главой гарадской сямі ў выніку пануючага эканамічнага становішча быў бацька. Ён распараджаўся мужчынскай работай па гаспадарцы, сямейнай касай і г. д. Зрадку сямейная каса знаходзілася ў руках жонкі, асабліва калі муж быў пяніцай. Усе важныя рашэнні вырашаліся на сямейным савеце. У канцы XIX - пачатку XX ст бюджэт семяў рабочых, у асноўным, складаўся з зарабатку мужчыны. Як я гаварыла вышэй, зрэдку ў сямі працавалі жонка і дзеці. Гэта накладвала адбітак на характар унутрасямейных узаемаадносін, развіццё якіх ішло ў бок дэмакратызацыі, чаму ў значнай ступені спрыяла адсутнасць дастатку ў сямі і попыт на жаночую рабочую сілу на вытворчасці, якія пазбаўлялі мужчыну-пралетарыя на панаванне над жонкай.

Выхаваўчая функцыя сямі была замацавана нормамі звычыёвага права, згодна з якімі дзеці выхоўваліся ў павазе да бацькоў і старэйшых увогуле. Гэтымі нормамі прадугледжваліся паводзіны дзяцей у грамадстве, за сталом, у час працы і адпачынку і г. д. Калі дзеці нарушалі гэтыя правілы,то яна падвяргаліся парой і фізічным пакаранням.

З пакаленняў у пакаленне перадаваўся народны погляд, які арыентаваў на аўтарытарны стыль кіраўніцтва ў сямі (з перавагай мужчыны над жанчынай, бацькоў над дзецьмі). У пачатку XXст., асабліва ў рабочых семях, стаў распаўсюджвацца эгалітарны тып унутрасямейнах адносін. Нягледзячы на тое, што ў большасці з іх існавалі строгія адносіны да дзяцей. Ад іх патрабавалі паслухмянага маўклівага падпарадкавання волі бацькоў і старэйшых. Узаемадносіны членаў сямі таксама характарызаваліся цеплатой і пяшчотай, асабліва з боку маці.

У выхаванні дваранскіх дзяцей важнае месца належыла прывіццю ім добрых манер, што забяспечвала нармальнае ўваходжанне ў сваё сацыялянае асярроддзе. Гэтым займалася спачатку няня, затым гувернанткі. Дзеці вышэйшага саслоўя выхоўваліся па даволі строгай сістэме. У гэты ёсць падабенства з выхаваннем дзяцей сялян і мяшчан. Але шляхцецкія дзеці больш часу праводзілі з гувернанткамі чым з бацькай. Маленькіх дзяцей кожны дзень прыводзілі да маці і бацькі, каб яны павіталіся ці развіталіся з імі. Нікому з дзяцей не дазвалялася гаварыць на ты ні бацьку, ні маці. Вялікая ўвага надавалася замацаванню пачцівых адносін да дзяўчыны. [2, с 129 - 131]

Становішча жанчыны ўсямі не было такім прыгнечаным, як у другіх народаў, у тым ліку славянскіх. Беларуская жанчына карысталася адноснай свабодай. Яна магла выказваць свае думкі, удзельнічыць у вырашэнні важных сямейных пытанняў, распараджацца пасагам па-своему. Аднак удзельнычаць у грамадскай дзейнасці, развіваць свае здольнасці яна не магла. Да тых жанчын, хто спрабаваў паставіць сябе нараўне з мужчынамі, негатыўна ставіліся мужчыны, іх асуджала грамадства.

Нераўнаправіе становішча жонкі і дзяцей не спрыяла схільнасць апошніх да свабодных чыстасярдэчных адносін, таму шта шзаемаразуменне магчыма толькі ў выпадку, калі ў сямі існуе роўнасць.

Культурна-асветніцкія функцыі сямі звязаны не толькі з культурнай дзейнасцю, але і якасна характарыстыкай раозных відаў дзейнасці (вытворчай, бытавой, выхаваўчай), якія ажыццяўляюцца ў межах малой сацыяльнай групы - сямі. Важнае месца ў ёй належыць культуры ўзаемаадносін паміж пакаленнямі, якія складаюцца ў працэсе супрацоўніцтва пры выкананні гаспадарча-бытавых ролей у сямі і якія выяўляюцца ў эмацыянальных адносінах членаў сямі, згоде паміж пакаленнямі адносна каштоўнасцей, норм, узораў паводзін. Спосабу правядзення вольнага часу [14,с 143 - 144].

Пэўнае месца займалі зносіны са сваякамі, сябрамі, суседзямі. Прымалі гасцей і хадзілі ў госці часцей у святы (на Каляды, Вялікдзень і г. д.). Зместам гэтых візітаў былі застольныя бяседы, пачастункі, гульні. Дарослыя праводзілі час у размовах, асноўным зместам якіх быў абмен думкамі, навінамі і інш. Маладыя людзі забаўляліся гульнёй у карты і іншыя гульні. У дні царкоўных свят, асабліва храмавых, абавязковым было наведванне царквы ўсёй сямёй.

Культура ўзаемаадносін у грамадска-бытавой дзейнасці беларусаў характарызавалася супрацоўніцтвам і узаемадапамогай, пачцівымі адносінамі да старэйшых. Асаблівай павагай і аўтарытэтам карыстаўся глава сямейства, выкананне ўказанняў якога лічылася строга абавязковым для членаў сямі.

У аснове адносін паміж членамі сямі былі ўзаемная любоў, павага, клопат, бескарыслівая узаемадапамога, пачуццё абавязку бацькоў перад дзецьмі і дзяцей перад бацькамі і малодшымі братамі і сёстрамі. У семях звычайна не супраяцяўляліся волі бацькі.

Узаемаадносіны ў сямі ў значнай меры абумоўлены сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі жыцця, выхаваннем, адукацыяй. Умацаванне духоўных сувязей у сямі базіравалася на рэлігійных прынцыпах. Абядноўваючым пачаткам выступала прызнанне і ўшанаванне агульнага продка, Бога.

Такім чынам можна зрабіць вывад, што XIX - пачатку XX ст.у гарадской сямі пераважала малая нуклеарная сямя. Асноўную частку складалі двухпакаленныя семі з 3 - 4 чалавек і з 2 - 3 дзецьмі. Кожная чацвёртая сямя была трохпакаленнай і амаль кожная трэцяя - мнагадзетнай.

Город быў шмат нацыянальным і шматкафесійным пунктам. Больш за палову насельніцтва гарода састаўлялі яўрэі.

Разгледзіў усе функцыі сямі, можна зрабіць вывад. У XIX - пачатку XX ст у гарадской сяме выпаўняліся ўсе яе асноўныя функцыі. Толькі ў кожных сацыяльных групах яны выпаўняліся так, як бало прынята ў іх асяроддзі. Трэба адзначыць,што палажэнне жонкі было ніжэй чым мужа, дзеці абавязваліся ва ўсім падпарадкоўваца бацькам. Формы праводжання вольнага часу завіселі ад эканамічнага палажэння сямі.

Глава 3. Сямейная абраднасць

Абраднасць - гэта сукупнасць традыцыйных ўмоўных дзеянняў, што сімвалічна выражаюць і замацоўваюць адносіны людзей да прыроды і паміж сабою, іх паводзіны ў важных жыццёвых сітуацыях, якія сістэматычна паўтараюцца. [14, с 14 - 15]

Традыцыйная сямейная абраднасць беларусаў зяўляецца неадемлімай часткай народнага быту, сямейнага ўкладу, духоўнай культуры народу, яго светапогляду. Сямейныя абрады абядноўвалі і ўмацоўвалі сямю, служылі сваеасаблівым механізмам для перадачы сямейных традыцый ад старэйшага пакалення к малодшаму. Сямейная абраднасць дапамагала кожнай сямі адзначыць самыя значныя падзеі з годнасцю. Разам г гэтым сямейныя абрады дапамагалі ўмацоўваць знешнія сувязі з суседзямі, сябрамі, сваякамі. Веданне і выкананне разлічных абрадаў фарміраваля станоўчую ці адмоўную грамадскую думку аб сямі ў вачах суседзяў. Акрамя гетага выкананне абрадаў па народным уяўленні можа станоўча паўплываць на лёс дзіцяці ці маладой шлюбнай пары. [14, 190-191]

У горадзе выкананне абрадаў не было такім выжным дзеяннем як у вёсцы. Гараджане выконвалі толькі найбольш вядомыя і важныя абрады такія як вясельны, радзільны і пахавальныя абрады. Ніжэй я раскажу падрабязнее аб кожным з іх.

Радзінны абрад.

Радзінны абрад састаяў з трох цыклаў: дарадавога, радавога і паслярадавога. У першы і другі ўваходзілі звычаі, уяўленні, павері і абрадавыя дзеянні накіраваныя на захоўванне цяжарнасці, абляхчэнне і паспяховае завяршэнне родаў. Пасляродавы цыкл быў накіраваны на прыняцце навароджанага усямейна-грамадскім калектыве. Ён уключау у сябе звычаі і абрады імянарачэння дзіціці, наведвання парадзіхі і навароджанага, выбару кумоў, царкоўнаму хрышчэнню, а таксама святкаванню хрэсьбін.

Дзіця ў традыцыйнай культуры беларусаў разглядайся якнеадемлімая частка прыроды. Гэта абумовілі зяўленне розных законай, выконванне якіх ахоўвала жанчыну ў перыяд цяжарнасці. Большасць гэтых законаў вынікае з шматвяковага вопыту і практычнага сэнсу.

Так, цяжарная імкнулася не падымаць вялікіх грузаў, не насіць іх, не зацягваць моцна спадніцу. Цяжарнай раілася як мага больш бываць на свежым паветры і меньш спаць. На ўсёй тэрэторыі Беларусі цяжарным забаранялася глядзець на пажар, а калі не было выхаду то ёй забараняляся дакранацца рукамі да свайго цела, каб у дзіцяці пасля гэтага не заставалася вогненных радзімых плям.

Цяжарнай нельга было прысутнічаць на пахаваннах, глядзець на набожчыка. Ёй нельга было глядзець на пачварных людзей, смяяцца з іх фізічных надахопаў, бо дзіця магло пераняць тыя недахопы. Нельга было маніць, красці, зайдросціць, каб не нарадзіць манюку, злодзея зайздросніка, грубіяна.

Гараджанкі у час цяжарнасці не наведвалі народных гулянняў, не ездзілі ў тэатр, а праводзілі ўвесь час з сямёй[10, с 207].

На ўсёй тэрэторыі Беларусі глядзелі, каб цяжарная не рабіла ў рэлігійныя святы, не калечыла жаб, не разбурала ластаўчыных гнёздаў, не рабіла штосьці тайком ад мужа. Забаранялася падшываць на сябе адзенне, спяшацца пры размове, каб дзіця не было заікай, не стрыч валасы, каб не укараціць малому разум.

Гэты звод правіл зяўляўся складавай часткай сацыяльна-псіхалагічнага механізму, які непасрэдна ўдзейнічаў на цажарную жанчыну. Старнанна падтрымліваючыся ўсіх мясцовых звычаяў, жанчына набывала ўпэўненасць у паспяховым зыходзе родаў і псіхалагічна была да іх падрыхтавана. [2. с305-309]

Вельмі важным момантам быў мамант зяўлення дзіцяці на свет.Згодна з народным паверем пра наступленне родаў павінна было знаць як мага менш людзей, каб роды прайшлі лягчэй. Асабліва вялікія пакуты парадзіхе магла прынесці маладая дзяўчына. Калі яна заходзіла ў хату, то павінна расплесці косу і набраць у рот вады і даць парадзісе, каб роды прайшлі лягчэй.

І ў горадзе і на сяле роды прынімала бабка-павітуха - жанчына сталага ўзросту, якая сама перастала раджаць. Яна дапамагала парадзісе як магла. На ёй расшпілялі гузікі, развязвалі вузлы, распляталі косы. Гэтыя дзеянні дапамагалі аблегчыць роды. Амаль паўсюль на Беларусі павітуха мела свій ручнік-радзільнік. Кала яна прыходзіла ў хату, яна вешала яго на цвік або на крук, дзе ён вісеў да канца родаў.

Бабка-павітуха ніколі не прынемала роды не пакрыўшы рукі, а накрывала іх якім-небудзь адзеннем, кад дзіця заўсёды жыло ў дастатку. Бабка перевязвала пупавіну на Беларусі аднолькава: або пучком ільну, або суравай ніткай.

Пасля родаў навароджанага адразу капалі ў розных лекавых духняных травах, у ваду клалі некалькі срэбраных манет і зярнят. Калі нараджалася дзяўчынка то ў воду дабаўлялі некалькі капель малака, каб твар быў былявы і прыгожы.Гэтыя адрадавыя дзеянні савяршаліся і ў сялянак і ў гардскіх мяшчанак.

На трэці дзень маладую маці разам з навароджаным мылі ў лазні, Пасля гэтага запрашалі святара прычытаць ачышчальную малітву. У шляхцецкіх і чыноўніцкіх семях да парадзіхі запрашалі акушэрку і праз тры дні пасля родаў пасылалі радні і знаёмым пісьмовыя паведамленні аб нардженні дзіціці.

У хуткім час да парадзіхі прыходзілі ў адведкі жамужнія жанчыны: сваячніцы і сяброўкі. Гэтат звычай быў вельмі папуляны ў Бабруйске. У адведкі неслі абаранкі, пірог, булку ці нешта іншае з прадуктаў. У шляхецкіх ці чыноўніцкіх семях сваякі і сябры да парадзіхі прыходзілі праз тыдзень паля таго, як атрымалі паведамленне аб нарадженні дзіцяці. Па існуючай традыцыі наведвальнікі не павінны былі доўга затрымлівацца і стамляць размовамі жанчыну. А калі маладая маці не магла прынімаць, то пакідалі свае візітныя карткі. [10, с 207]

У беларусаў здаўна вельмі адказна адносіліся да выбару імя для навароджанага, бо з іменем звязвалі дальнейшы лёс чалавека. У асобных семях імя перадавалася на працягу некалькіх пакаленняў. У мяшчан Магілёўскай губерні імянарачэнне дзіцяці давалася наступным вобразам: бабка-павітуха купляла белы хлеб і ішла да святара па імя. Пышоўшы да яго ў хату, яна клала на стол белы хлеб і гаварыла: Такомута Бог даў сына (дачку), прыйшла па імя. Святар чытаў малітву і давай імя. Бабка вярталася ў хату і, павіншаваўшы іх, ябяўляла імя навароджанага. Калі ў сямі ўжо былі дзеці, то бабка гаварыла ім: Я вам прынесла маленькага братца Іваньку, глядзіце, жалейце яго.

У горадзе лічылі, што святы, імя якога давалі навароджанаму, станавіўся яго ахоўнікам. З гэтага часу чалавек святкаваў не дзень свайго нараджэння, а імяніны святога, якія адзначаліся як дзеня ангела.

Акрамя членаў сямі, пры нараджэнні дзіцяці значную ролю адыгрывалі хросныя бацькі. Асноўная іх функцыя - апякунская ў аднасінах да дзіцяці. Звычайна ў кумы запрашалі дзядзькаў і цётак або каго-небудзь іншага са сваякоў. Дзяўчаты стараліся мець першым хрэснікам хлопчыкаў, бо, лічылася,першая хрэсніца-дзяўчынка магла адняць шчасце ў хроснай маці. Адмаўляцца ад кумаўства было нельга, хоць і такія выпадкі здараліся. Асабліва ахвотна шлі хрысціць незаконароджаных дзяцей, бо верылі, што яны прыносяць ва ўсім удачу кумаўям.

Хросныя абяцалі ўсё жыццё дапамагаць хросніку і неслі пэўныя расходы ў час правядзення абраду. Хросны бацька плаціў святару і дараваў дзіцяці крыжык, а хросная маці капляла хрэсніку сарчку і чэпчык. У мясчанскім асяроддзі было прынята, каб хросная дарыла маці навароджанага тканіну на сукенцу, а калі дзіцяці спаўнаўся год, парадзіха такам жа чынам адорвала куму.

Дальнейшым абрадам былі хрэсьбіны. Святкаванне хрэсьбін было важнай падзеяй у жыцці сямі. Звычайна ўрачыстасць пачыналася ў суботу. На хрэсьбіны прыходзілі па запрашэнню. Калі збіраліся ўсе госці і прыходзілі кумаўя з дзіцём, гаспадары запрашалі ўсіх за стол. Самыя ганаровыя месцы належылі кумаўям. Вялікае значэнне на хрэсьбінах меў абрад адмена падарункамі. Спецыяліный абрадавай стравай была бабіна каша (грэчневая, аўсяная, прасяная і інш.). У некаторых раёнак горшочак з кашай разбіваўся [2, с 316 - 317 ].

Вясельны абрад.

Вяселле - комплекс абрадаў і звычаяў у спалучэнні са шматлікіміфальклорнымі элементамі, якія суправаджаюць урачыстасць заключэння шлюбу і зяўляюцца напісанным юрыдычным актам зацвярджэння новай сямі. Вясельная абраднасць у асноўным падзяляецца на тры часткі: давясельную, уласнавясельную і паслявясельную.

Самай першай часткай будучага вяселля бвло сватанне. Гараджане не мелі свабоды выбару нявесты або жаніха. Ён ажыцяўляўся бацькамі і хлопец або дзеўка павінны былі згаджацца з выбарам бацякоў. Мяшчане не спяшаліся ажаніць сваіх сыноў, так як стараліся пабудаваць ім асобную хату і абзавесціся гаспадаркай. Каб аддаць замуж дачку, таксама патрэбна была сабраць ёй пасаг. Яшчэ да сватання жаніха існавала сватанне нявесты. Накіроўвалі сваякоў або каго-небудзь з сябровак нявесты у прадведкі, каб высветліць абстаноўку.

У горадзе існаваў скарочаны варыянт вясельнай абраднасці. Сватамі выбіраліся паважаныя людзі, звычайна з блізкіх родзічаў жаніха: бацька з дзядзькам, маці і старэйшыя браты з жонкамі. Сватацца шлі толькі ў шчаслівыя дні: аўторак, чацвер і суботу. З собой бралі віно ці гарэлку на запоіны. Калі было вядома, што маладыя між сабою ўжо згаварыліся то асобай славеснай гульні паміж сватамі і бацькамі нявесты ужо не вялося. Проста казаліНу прінямайце, гаспадары, купца на ваш тавар. Тут жа распівалі гарэлку і дамаўляліся аб даце вяселля, памеры пасагу, які бацькі давалі маладым для абзавядзення гаспадаркай.

У прывеляваных кругах бабруйскага грамадства у XIX - пачатку XX стагоддзя было прынята каб будучы жаніх прасіў сам рукі ў бацікі нявесты, а не засылаў сватоў. Пры перамовах аб памеры пасагу нявеста не прысутнічала. Пасля прыняцця рашення абедзве сямі пісменна абвяшчалі сваю радню, сяброў і знаёмых аб будучым шлюбе сваіх дзяцей. На паведамленне адказвалі гарачымі віншаваннямі, хоць маглі і не адобрыць саюз.

На працягу стагоддзяў сватанне было накіравана на тое, каб падабраць паружаніха і нявесты ў сваім ці блізкім асяродзі, з семяў, прыкладна аднолькавых маёмасных становішчаў. Шлюбы маладых людзей, якія належылі да розных сацыяльных слаёў адбываліся даволі рэдка і патрабавалі іх моцнай волі, яны падвяргаліся моцнаму асуджэнню грамадству.

Важным абрадам на падрыхтоўчым этапе ў вяселлі быў дзявоцкі вечар, Галоўная ідэя гэтага абраду - развітанне нявесты са сваімі сяброўкамі, якія былі неземужам. Абрад правадзіўся ў доме нявесты і тут паглядаецца ідэя развітання навесты з дзявочым калектывам, э маладосцю і вольным бесклапотным жыццём

Яшчэ аднім давясельным абрадам быў каравайны абрад. Можна сказаць што прыгатаванне каравая азначала ўласна пачатак вяселля. Для выпечкі каравая да маладога і да маладой запрашаліся каравайніцы, каравайнікі і гасарніцы (незамужнія дзяўчаты). Амаль паўсюль каравай пяклі з пшанічнай мукі. Украшалі яго прыгожымі фігуркамі з цеста.

Звычаі і абрады, што здейсняліся перад шлюбам, адносіліся да ўласнавасельных абрадаў і ўключалі ў сябе проводы сустрэчу вясельнага поезда, апрананне жаніха і нявесты, іх благаславенне і адорванне.

У гарадах бацькі маладога благаслаўлялі яго да шлюбу, пасля чаго ўсе ўсажваліся ў сані ці павозку і вясельны поезд рушыў да дому нявесты. На першых санях ці павозцы ехаў дружка жаніха, на другіх - жаніх са сватамі і музыкантамі, за імі радня і сябры. Коні былі ўпрыгожаны званочкімі і рознакаляровымі стужкамі.

У прывівяваных кругах гараджан пры правядзенні вясельнай цырымоніі адсутнічалі ў большасці выпадкаў звычаі і абрады прыезду жаніха да нявесты, часцей яны прыязджалі асобнымі паяздамі, не сустракаючыся да вянчання. Толькі ў мяшчан дружка жаніха з прымаўкамі і балаканнем выкупаў нявесту ў яе сябровак. Пасля выкупу ўсіх частавалі гарэлкій і у хаце заставаліся толькі жаніх з нявестай і радня. У святым вуглу хаты слалі кажух футрам дагары і на яго перад бацькамі нявесты ставілі на каленях маладых. Іконай і хлебам іх благаслаўлялі спачатку маці потым бацька і хросная нявесты. Пры гэтым кожны з іх гаварыў: Жыць з хлебам і соллю. Пасля благаславення дружка і жаніх выводзілі нявесту з дому і садзілі ў сані ці павозку. Побач з нявестаю садзілася яе хросная і адна ці две дружкі. І ўсе ехалі ў царкву.

Бацькі маладых у царкву ніколі не ездзілі, што ўспрымалася як даўняя традыція, узнікшая разам з прыняццем хрысціанства на Русі. Гэта традыцыя існавалі і ў горадзе і ў вёске, затое хросныя маці жаніха і нявесты прысутнічалі абавязкова, бо яны абавязаны былі слаць падножжа (вышыты ручнік з тканым поясам), на якім моладыя стаяліў час вянчання.

Пасля вянчання маладыя выходзілі з царквы аднымі з апошніх, каб застаць дома ўсіх гасцей і прыняць іх віншаванні. Вясельны поезд звычайна спачатку праязджаў па цэнтральнай вульцы, пасля абязджаў горад па кругу, а затым накіроўваўся да дому, дзе мела адбыцца вясельнае застолле.

Спачатку маладыя ехалі ў дом нявесты, там іх сустракалі бацькі нявесты. Бацяка трымаў у раках гарэлку, а маці - хлеб з соллю і дзве чаркі. Маладым налівалі ў чарку гарэлку, якую яны па традыцыі два разы вылівалі назад праз плячо (адлівалі ад сябе злыя сілы), а на трэці раз выпівалі.Тут жа маладых абсыпалі жытам (каб добра жылося) і садзілі ў кут пад абразы за святочны стол. Каля нявестя садзілася радня жаніха, каля жаніха 0 радня нявесты. Гулялі дзень, а к вечару, забраўшы куфары з пасагам нявесты, ехалі ў дом жаніха.

Затым усе ехалі ў дом жаніха. Прыезд вясельнага поезду і ўвядзенне нявесты ў хату жаніха - адзін з самых важнейшых момантаў вяселля. Сустрэча маладых у хаце бацькоў жаніха ў многім паўтарала сустрэчу іх бацакамі навесты. Так, бацькі бацькі жаніха таксама выходзілі на ганак з хлем-соллю, гарэлкай, адпіўшю якую, маладыя разбівалі чаркі або кідалі іх праз голаву.каля кожнага парога ў хаце бацькі благаслаўлялі маладых па тры разы. Там маладой надзевалі чапец, пасля чаго пычынаўся заключны этап вясельнага застолля. Весяліліся да позняй ночы.

Праз тыдзень маладыя ішлі праведаць сямю нявесты (да цёшчы на яешню).

Пахавальна-памінальная абраднасць

Пахавальна-памінальная абраднасць змяшчала ў сябе найбольш архаічныя рысы, звазанныя з народнымі ўяўленнямі пра замагільнае жыццё, пра душу, пра магчымасць знасін з нябожчыкамі. Гэты шматгранны рытуал складаўся з разнастайных па функцыянальнай і сестыматычнай нагрузцы абрадавых дзеянняў пры строгай іх паслядоўнасці ў часе.

Абрадавыя дзеянні для аблягчэння выхаду істоты з лімінальнай зоны ў час смерці былі шмат у чым аналагічны там, што правадзіліся ў час нараджэння. На адзенні паміраючага рашпільвалі гузікі, развязвалі вузлы, акурвалі духмянымі травамі, у хаце адмыкалі ўсе замкі. Маленькіх дзяцей нават купалі ў адвары лекавых траў. Члена сямі, які памараў, акружаль ўсе блізкія сваякі. Нарэшце паміраючы рабіў апошны выдах, што сведчыла аб адлятанні душы, якая пакінула цела і будзе знаходзіцца сорак дзён попач. Блізкія і сваякі закррывалі шчыльна нябожчыку рот і вочы, у рукі давалі грамнічную свечку.Адразу пасля смерці люстэрка і шкло ў мэблі завешвалі белым палатном. [2, с 354-355]

Абмываць і апранаць нябожчыка запрашалі сталых людзей: да мужчын - мужчын, да жанчын - жанчын. Затым апраналі нябожчыка. Гэтае адзенне мала адрознівалася ад паўсядзённага. Спачатку апраналі нацельную чыстую бялізну паверх якой жанчынам апраналі спадніцу, кофту, на галаву павязвалі хустку, мужчыне апраналі штаны, сарочку, якую абпаясвалі поясам, побач клалі шапку. Таксама ў труну клалі якія-небудзь любімыя рэчы нябожчыка.Памершых маленькіх дзяцей апраналі ў белыя кашулькі і панчошкі без галаўных убораў. Халастых хлопцаў і незамужніх дзяўчат хавалі ў вясельным адзенні.

Пасля гэтага набожчыка накрывалі белым палатном ці наміткаю, у больш заможных семях - парчовым пакрывалам. На галаву лажылі венчык, які пакупалі ў царкве. На лоб і грудзі - спецыяльныя сцелькі з лікам Ісуса Хрыста. Рукі складвалі і звязвалі крыжападобна. У адну з іх клалі васковы крыжык і маленькі абразок, у другую - свечку.

Згодна з беларускай традыцыяй нябожчык павінен абавязкова правесці адну ноч у сябе дома і ўвесь час з ім павінны заставацца людзі. З наступленнем цемры ў хаце да самай раніцы запальвалі свечкі. Гэтай ноччу ў хаце забаранялася што-небудзь рабіць і галасіць. Лічылася, што калі нябожчык не пераначуе адну ноч у сваёй хаце, то ён будзе ўвесь час прыходзіць ноччу да сваёй сямі.

У дзень пахавання да памершага запрашалі святара, каб той абпеў таго. У гэты час усе трымалі ў руках свечкі абёрнутыя кавалачкам тканіны. Адразу пасля адпявання труну выносілі з хаты нагамі ўперад. Усё гэта рабілі чужыя людзі, блізкія сваякі нават не маглі дакрануцца да труны.

На Беларусі і ў горадзе і ў вёскі нябожчыка заўсёды хавалі ў другой палове дня. У Бабруйску была такая асаблівасць развітання з нябожчыкам: Калі паднімалі труну на тое месца сыпалі жыта. Труну тройчы апускалі на парог для развітання яго з месцам зямнога жыхарства. З дому пахавальная працэсія накіроўвалася для адпявання нябожчыка ў царкву ці капліцу. Спачатку неслі крыж, потым века труны, затым труну. За труной ішлі спачатку блізкія і родныя, а за імі ўсе астатнія [10, с 208].

На могілках наступаў апошні момант развітання з памершым. Перад тым як закрыць века труны, родныя цалавалі нябожчыка ў лоб, губы, твар. Потым забівалі труну цвікамі і апускалі ў магілу. Блізкія сваякі кідалі на труну зямлю і грошы.

На ўсёй тэрыторыі Беларусі бытавай звычай своеасаблівага апячатвання магілы, калі магільшчыкі прыплясквалі пясок рыдлёўкамі крыж-накрыж або святар тройчы таксама крыж-накрыж асвячаў магілу святой вадой ці сыпаў пясок. Пасля гэтага ставілі крыж, на які вешалі ручнік. Звычай патрабаваў вяртацца з могілак быстра і іншым шляхам.

Адметным зяўляліся пахаванні халастых хлопцаў і незамужніх дзяўчат. Як я гаварыла вышэй іх аапраналі ў шлюбны ўбор. Таксама пеклі спецыяліны каравай для нябожчыка, на пахаванне збаралася шмат моладзі, па дарозе да могілак кідалі кветкі. Калі дзяўчыну апускалі ў могілкі з яе галавы снімалі вянок і клалі побач. Яе пасаг маці раздавала яе сяброўкам.

Мелі свае асаблівасці пахаванні самагубцаў, бо самагубства лічылася вялікім грахом. Іх не абмывалі і не апраналі ў новае адзенне, а хавалі ў тым, у чым яны памерлі. Труну рабілі з неабчосаных дошак (абы як), забаранялася галасіць над нябожчыкам-самагубцам. Іх хавалі за межамі агульных могілак ці ў лесе, тапельцаў - на берагах рэк і азёр. Сямя не спраўляла ў такім выпадку паманак, на гэтыя магілы прахожыя маглі кінуць палку, камень і г.д. Гэтыя абрады былі накараваны на асудженне самагубцаў, на забыццё памяці пра іх.

У дваранска-чыноўніцкім асяродзі беларускага горада пасля пахавання ўсе запрошаныя завозілі ў дом нябожчыка свае візітныя карткі, загнутыя з правага боку ў ніз у знак смутку.

Пясля пахарон усе ўдзельнікі пахавання запрашаліся на жалобны стол або жалобны абед памянуць нябожчыка. Прышоўшы з могілак усе абавязкова мылі рукі.

Памінальны стол пачынаўся са зядання спецыяльнай абрадавай стравы - кануна, якую гатавалі з вады, мёду або цукру і разнастайнага печыва. Куццю варылі з прасяных, ячных ці іншых круп і дабаўлялі ў яе шмат цукру зрэдку ізюм. Паводле традыцый, кожны за памінальным сталом абавязкова павінен быў выпіць тры чаркі гарэлкі і зесці не меней трох страў. Пасля трэцяй чаркі гарэлкі не засіжваліся , а выказаўўы спачуванне, ішлі дадому. Першымі з-за памінальнага стала выходзілі самыя старыя па ўзросту людзі, бо лічылася - хто першы ўстане з-за слала той раней памрэ.

Пасля смерці мужа ўдава павінна год насіць жалобу: чорную сукенку без упрыгожванняў і аштоўнасцей, чапец з чорнага крэпу, чорны капялюш з вуаллю. Жалоба ўдаўца была ў два разы карацейшая. Пасля шасці месяцаў ён мог зноў жаніцца. У тэатр, на званыя вечыры і балі выяжджалі толькі пасля таго як снімуць жалобу [10, с 208].

Памінкі на Беларусі ладзіліся ў пэўныя рытуальныя дні пасля смерці канкрэтнага чалавека: траціны, дзевяціны, сарачыны і ўгодкі, пасля года ў памінальныя дні народнага календара: Радаўніца, Траецкая субота і Змітраўская субота. Памінальная трапеза праходзіла ў строгім парадку: канун, потым гарох з малаком, крупень, кіслая капуста і інш. Пасля заканчэння трапезы стравы абавязкова пакідалі на ноч для душ продкаў. На Раданіцу і Траецкую суботу хадзілі на могілкі і там спраўлялі паманкі.

У XIX - пачаткуXX ст. найбольш распаўсюджаным памінальным святам была Радаўніца. Гаспадары гатавалі стравы для памінання на могілках. Дабаўлялася абавязкова што-небудь свянцонае. Зранку шлі ў царкву, дзе паміналі сваіх блізкіх, паля абеду на могілкі. Напярэдадні магілкі прыбаралі. Там па кавалачку ўсіх страў астаўлялі памершаму. Правядзенне Радаўніцы заканчвалася вечарам у сямі [2, с362 - 363].

Пасля апісання трох асноўных абрадаў мы можам зрабіць вывады, што беларуская гарадская сямя XIX - пачаткуXX ст. выконвала гэтыя абрады амаль таксама як і ў вёсцы, але па скарочанаму абразцу. Некаторыя абрадавыя дзеянні, якія існавалі яшчэ ў вёсцы, у городзе не праводзіліся. Дваранне і чыноўнікі амаль не выконвалі традыцыйных абрадаў, а рабілі іх па еўрапейскаму абразцу. З гэтага мы бачым, што беларускае мяшчанства яшчэ не адарвалася ад народных традыцый, але можна сказаць, што гэты працэс ужо пачаўся.

Глава 4. Правядзенне вольнага часу гарадской сямі

Характар правядзення гараджан вольнага часу ў канцы XIX - пачатку XX ст. у многім абумошліваўся сацыяльнымі адрозненнямі. Пэўны ўплыў аказвала культурнае асяроддзе гарадоў, якое была небагатым. Але і тыя нешматлікія культурныя ўстановы, якія існавалі ў іх, былі недасягаемымі для асноўнай масы людзей у сілу эканамічнага становішча, недахопу вольнага часу, сродкаў і інш. З ростам колькасці насельніцтва і ўскладненнем сацыяльна-эканамічнай структуры гарадоў фарміраваўся слой інтэлігенцыі якая пачыла вызначаць характар духоўнага жыцця гараджан. Гэтыя змены поўплывалі на усе слаі жыхароў горада.

Гараджане праводзілі вольны час у залежнасці ад іх эканамічнага і сацыяльнага становішча. Напрыклад правядзенне вольнага часу машчаі і дваранскага саслоўя вельмі адрознівалася. Кожныя слаі гарадскога несельніцтва праводзілі вольны час па-своему. Зараз я падрабязнее раскажу аб гэтым.

Абём вольнага часу ў рабочых быў вельмі нызначны. Рабочы дзень у прамысловых рабочых пачынаўся ў 6 гадзін раніцы і заканчваўся ў 18 - 18:30. Сталовых на прадпрыемствах не было, часта гаспадары прымушалі працаваць звышурочна. Цяжкая праца прыводзіла да таго, што асноўнае месца ў вольным часе рабочых занімаў пасіўны адпачынак, неабходны для ўзнаўлення сіл [5, c83-35].

У чыноўнікаў, купцоў, дваран было занадта больш вольнага часу не толькі для фізічнага адпачынку, але і для духоўнага правядзення вольнага часу.

У канцы XIX - пачатку XXст. у гарадах Беларусі пачалі саслоўна-прафесійныя клубы: камерцыйныя (абядноўваліся купцы, служачыя прамысловых прадпрыемстваў, чыноўнікі), прыказчыцкія (гандляроў, дробных служачых), чыгуначнікаў (служачых чыгункі, машыністаў, кандуктраў). У сваёй дзейнасці гэтыя клубы былі падобныя да дваранскіх афіцэрскіх, адрозніваючыся саслоўна-прафесійным саставам. Там гулялі ў карты, більярд, танцавалі, наведвалі буфет. Часам наладжваліся вечары, маленькія спактаклі, лекцыі. Пры клубах ствараліся гурткі, маленькія бібліатэкі. Такія клубы маглі пасяшчаць толькі высшыя і сярэднія слаі гараджан.

Для працоўных у гарадах былі адкрыты некалькі народных дамоў. Акрамя адпачынку і забаў тут наладжваліся лекцыі з мэтай далучыць масы да элементарных культурных і навуковых ведаў, працавалі бібліатэкі-чытальні. Але з-за сваёй малалікасці яны амаль не паўплывалі на жыццё нізшых слаёў гараджан. Удзел у жыцці клубаў прынімалі толькі мужчыны.

Амаль ва ўсіх буйных гарадах існавалі яўрэйскія клубы, членамі якіх былі звычайна крамнікі, тракціршчыкі і гандляры, што лічылі сябе вышэйшым саслоўем, нібы шляхтай у адносінах да яўрэяў-рамеснікаў. Асноўным месцам зносін яўрэяў-рамеснікаў быді сінагогі. Там даведваліся пра гарадскія навіны, абменьваліся думкамі і інш.

Узнікаюць у гарадах Беларусі таварыствы ўзаемнай дапамогі прыказчыкаў, шаўцоў, краўцоў, а тксама яўрэйскія таварыствы, якія дапамагалі бедным, мелі сацыяльныя фонды для дабрачынных мэт. У пачатку ХХ ст. у дабрачынную дзейнасць актыўна ўключаюцца таварыствы цвязозвасці і існуючыя пры цэрквах рэлігійныя брацтвы, якія сваёй асноўнай мэтай ставілі асвету і рэлігійна-маральнае выхаванне народных мас. Яны праводзілі дабрачынныя зборы, наладжвалі для дзяцей беднаты ёлкі, маладзёжныя танцавальныя вечары. Гэта таксама мона назваць адным з спосабаш праводжання вольнага часу інтэлігенцыі і заможных мяшчан.

У пачатку XXст. Пачалося захапленне маладых гараджан веласпортам і футболам, і ў гарадах пачалі стварацца гурткі і таварыства аматараў гэтых відаў спорту. У 1909 годзе ў Гомелі ўзніклі два гурткі аматараў футбола, у 1910 іх было ўжо 10. Мінскае таварыства аматараў спорту займалася добраўпарадкваннем велатрэка і спартыўнага павільёна, арганізацый дзіцячых спартыўных гульняў, спаборніцтву па гімнастыцы і веласпорту. Закладваліся самі велатрэкі. У Мінску велатрэк знаходзіўся ў Губернатарскам парку, у Гомелі - у Максімаўскам парку. У Віцебску існаваў яхт-клуб.

У правядзенні вольнага часу гараджан асаблівае месца займала царква. Па нядзелях і святах яе наведвалі цэлымі семямі, нават бралі маленькіх дзяцей. Царква зяўлялася не толькі месцам адпраўлення рэлігійнага культу, але і месцам сустрэч, знаёмстваў, гутарак, выбару нявест і жаніхоў. Таму сюды прыходзілі і моладзь, якая не верыла ў бога. Пасля наведвання царквы моладзь збіралася кампаніямі на вуліцы або ў якой-небудзь дзяўчыне ці адзінокай жанчыны ў хаце. Сталыя мужчыны ішлі ў добрае надворе пасядзець на лавачцы

Значнае месца займалі масавыя гулянні, якія праводзіліся ў час царкоўных і дзяржаўных свят, кірмашоў і інш. Летнія і вясеннія гулянні наладжваліся ў парках, на ўзбярэжжы рэк, на галоўных вуліцах, а таксама ў прыгарадных гаях. Асаблава масавымі яны былі на Масленіцу і Сёмуху. На Сёмуху мяшчане па 2 - 3 сямі выяжджалі за гарад на маёўку. Там пілі чай прагульваліся па свежым паветры, увечары вярталіся ў горад. Праграмы гулянняў былі вельмі разнастайнымі, звычайна іграў ваенны аркестр, грамафоны. Перад публікай выступалі куплецісты, расказчыкі, хоры народнай песні. Наладжваліся феерверкі. Таксама ў святочныя дні семі хадзілі адзін да аднаго ў госці.

Як я гаварыла раней у горадзе некалькі разоў у год давалі кірмашы, якія працягваліся ад двух дзен да тыдня. Звычайна ў час кірмашоў даваліся спектаклі, у балаганах выступалі камедыянты, фокуснікі. Тут жа працавалі шынкі, чайныя, каруселі, уразнос гандлявалі бублікамі, цукеркамі і інш. Сюды гараджанне прыходзілі не толькі за пакупкамі, але і каб адпачыць, добра правесці час.

У рабочых сямяў, асабліва ў жанчын, вольнага часу было мала. Мужчыны імкнуліся праводзіць яго па-за домам - у карчме, чайнай. Жанчыны пераважалі сямейныя форму праводжання вольнага часу: заняткі рукадзеллем (вышыўка, вязанне карунак, панчох), прыём гасцей і хаджэнне ў госці, гуляня ў карты. Жанчыны дваранскіх сямей не працавалі. Яны займаліся прыгатаўленнем розных вечароў, слядзілі за прыслугай. У Мінску і Вільні існавалі жаночыя клубы, дзе таксама жанчына праводзілі вольны час.

Найбольш вольнага часу мела моладзь. Згодна з нормамі звычаёвага права, ёй давалася магчымасць гульць, бо з уступленнем у шлюб гэта магчымасць знікала. Распаўсюджанай формай правядзення вольнага часу былі вечарынкі, якія арганізоўваліся часцей у святочныя дні і выхадныя [14, c 144].

У гарадскіх слабодах, дзе ў асноўным жыло карэннае беларускае насельніцтва, у формах выкарыстання вольнага часу захоўваліся многія вяскоыя традыцыі. Круг удзельнікаў вечарынак быў тут значна шырэйшы, моладзь збіралася амль з усёй слабады. Вечарынкі арганізоўваліся 1 - 2 разы ў тыдзень у хатах, гаспадарам якіх плацілі ўскладчыну за карыстанне памяшканнем. На вечарынках заўсёды існавала некалькі завадзіл - найбольш здатных на жарты і забавы хлопцаў. Дзяўчаты бралі з сабой якое-небудзь рукадзелле. Паміж работай спявалі розныя песні, танцавалі гарадскія і народныя танцы, якія былі распаўсюджаны ў навакольных вёсках. У святы слабодскія дзяўчаты прыносілі закуску, а хлопцы - семкі і арэхі. Хлопцаў з гарадскіх вуліц стараліся на гэтыя вечарынкі не пускаць, а дзяўчатам не дазвалялася гуляць з гарадскімі кавалерамі. Заканваліся вечарынкі да поўначы, бо ўранні трэба было ісці на работу. Толькі ў святочныя дні дзяўчаты не бралі з сабою ніякога рукадзелля і танцы і вяселле працягвалася амаль да раніцы. У пачатку XX ст. у вялікіх гарадах папулярнымі зявіліся народныя балі з танцамі і музыкай, якія прымяркоўваліся да народных і рэлігійных свят. Сюды прыходзілі не толькі гараджанне, але і вясковыя дзяўчаты і хлопцы з прыгарадных вёсак. [5, с83-87]

Летнімі вячарамі хлопцы і дзяўчаты са слабод і рабочых акраін кампаніямі гулялі па вуліцах або збіраліся дзе-небудзь на выгане, лавачцы або бравеннях. Там пад гармонік спявалі, танцавалі, гулялі ў лапту, гарадкі і іншыя вулічныя гульні, якія шырока бытавалі ў асяроддзі дробных мяшчан, рамеснікаў і рабочых. Моладзь з заможных семяў у гэтых гульнях удзелу не прымала.

У больш заможных жыхароў на вечарынкі прыглашалася радня, знаёмыя, а таксама музыканты. Танцавалі звычайна кадрыль, вальс, польку. Вечарынкі выкарыстоўваліся з мэтай знаёмства моладзі друг з другам, выбару жаніхоў і нявест. Збіраліся звычайна ў хатах маладых дзяўчат. Калі малады чалавек быў незнаёмы гаспадарам, то папасці на вечарынку яму было амаль не магчыма. Хлопцы павінны мець добрыя манеры і сціпла сябе паводзіць, інакш ім могуць адказаць у доме. Тут прымалі ўдзел прадстаўнікі старэйшага пакалення, яны вялі застольныя бяседы, ігралі ў карты.

Акрамя вечарынак мяшчанская і чыноўніцкая моладзь амаль штодённа збіраліся па вечарах невялікімі таварыскімі кампаніямі ў каго-небудзь у хаце. Гэтыя сустрэчы ў гарадах на поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі называліся прывашкамі. На іх моладзь звычайна дзялілася гарадскімі навінамі, спявала гарадскія песні, музіцыравалі, танцавалі пад грамафон або фартэпіана вальсы, танга, мазуркі, полькі. З дамашніх гульняў былі найбольш распаўсюджаны флірт - гульня з наборам картак, гульні з адгадкамі і гульня ў сапсаваны тэлефон.

Усё большую папулярнасць сярод гарадской моладзі набываюць вячэрнія гулянні таварыскімі кампаніямі па цэнтральных вуліцах, у гарадскіх садах. Асноўнымі месцамі такіх гулянняў становяцца ў Мінску - Захареўская вуліца і вялікі сквер, у Гомелі - Румянцаўская вуліца, Бабруйску - Мураўёўская, Пінску - вялікая Кіеўская і Завальная. У гімназіях для старшакласнікаў кожную суботу наладжваліся вечары з танцамі. Гімназісты таксама ходзілі на гарадскія гулянні, але толькі па святочных днях. Зімой было распаўсюджана наведванне каткоў.

Развіццё кінематографа аказала станоўчы ўплыў на культуру сярэдніх слаёў гараджан, тамушта сярод кінакарцін былі стужкі, якія спрыялі выхаванню ў гледачоў мастацкага густу, росту інтарэсу да творчасці класікаў раскай і замежнай літаратуры.

Гэта быў таксама яшчэ адзін спосаб правядзння вольнага часу. У Мінску былі такія кінатэатры як Мадэрн. Эдэн, Ілюзіён, Новы тэатр. У гомелі - Тэатр мастацтваў, Новы ілюзіён. У Рагачове - Мадэрн. У Бабруйску - Гігант, Увесь свет, Эдэн і інш [16, c 8].

У вольным часе дваранства і чыноўніцтва важнае месца займалі балі, вечары, сустрэчы ў вузкім асяроддзі сяброў. Тут музіцыравалі, спявалі, часта разыгрывалі сцэны або хатнія спяктаклі. Любімым заняткам было чытанне.

Вялікую папулярнасць сярод інтэлігенцыі займаў тэатр. Што садзейнічала стварэнню ў гарадах аматарскіх музычных і драматычных гурткоў. Аматарскія тэатральныя трупы і гурткі карысталіся вялікай папулярнасцю і садзейнічалі значнаму ўплыву на шырокія колы гарадскога насельніцтва. Тэатры працавалі ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гродне, Бабруйску, Мазыры, Пінску. У асноўным тэатры былі месцам правядзення вольнага часу толькі інтэлігенцыі і дваранства. Пастаяннымі наведвальнікамі тэатраў былі і студэнты і гімназісты.

У асяроддзі процоўных вялікай папулярнасцю карыстаўся наролдны тэатр лялек (батлейка, вярцеп). На Каляды, на кірмашах і плошчах батлеечнікі паказвалі народныя драмы, сатырычныя сцэнкі, насычаныя мысцовым фальклорам і гумарам.

Як мы бачым правядзенне вольнага часу у гарадской сямі залежыць ад многіх фактараў:

·Эканамічнага становішча сямі: чым больш абяспечаная сямя, тым больш разнастайна яна можа праводзіць свій вольны час (хадзіць у кінатэатры, тэатры, пасяшчаць вечарынкі)

·Сацыяльнае становішча сямі: у дваран, чыноўнікаў, купцоў было больш часу і сродкаў для праводжання вольнага часу, чым у рабочых і мяшчан.

·Месца займаемае у сямі: найбольш свободнага часу было ў моладзі і яна праводзіла вольны час сярод сваі сверснікаў, найменьш вольнага часу было ў жынчын-мяшчанак і яны праводзілі вольны час сярод сямі і дома.

Заключэнне

Сямя, яе ўклад жыцця, традыцыі і абрады адлюстроўваюць істотныя рысы беларускага этнасу. Яна характаразуецца значнай устойлівасцю, якая спалучаецца з паступовай эвалюцыяй. На працягу вывучаемага перыяду (ХІХ - пачатак ХХ ст.) на Беларусі праісходзяць значныя змены ў гарадской сямі. На гэта ўплывалі шматлікія фактары. Гэта былі рэформа 1861 года, рэформа 1794 года, развіццё капіталістычных адносін і інш.

Гарадсакая сямя значна адрознівалася ад сельскай, таму шта ў горадзе пражывала шматканфесійеае і шматэтнічнае насельніцтва. Па сваёй структуры гарадская сямя мянялася на працягу стагддзя. Калі ў пачатку ХІХ ст. пераважала патрыярхальная сямя, то у сярэдзіне ХІХ - пачатку ХХ ст ужо пераважала малая сямя. Сярэдняя колькасць членаў сямі 5 - 6 чалавек, дзетнасць - 2 - 3 дзіцяці. У яўрэяў дзетнасць была большай 3 - 7 дзяцей.

У гарадах пражывалі не толькі беларусы, але і яўрэі, палякі, рускія, украінцы. Амаль палову насельніцтва горада састаўлялі яўрэі. Рускія ў асноўным пражывалі на усходзе Беларусі, палякі - не захадзе. Гэта абумоўвіла адрозненні паміж семямі ў самім горадзе.

Як падсістэма грамадства сямя выконвае функцыі, якія задавальняюць патрабаванні ўсяго гамадства. У якасці галоўных функцый тут разглядаюцца функцыя натуральнага ўзнаўлення (рэпрэдуктыўная), эканамічная, выхаваўчая, культурна-асветніцкая, эмацыянальна-псіхалагічная.

Беларуская гарадская сямя XIX - пачаткуXX ст. выконвала асноўныя традыцыйныя беларускія абрады (радзінны, вясельны, пахавальна-памінальны) амаль таксама як і ў вёсцы, але па скарочанаму абразцу.Трансфармацыя сямейных абрадаў у значнай ступені абумоўлена зменамі ў функцыях сямі. Некаторыя абрадавыя дзеянні, якія існавалі яшчэ ў вёсцы, у городзе не праводзіліся. Дваранне і чыноўнікі амаль не выконвалі традыцыйных абрадаў, а рабілі іх па еўрапейскаму абразцу.

Правядзенне вольнага часу гарадской сямі залежыла ад многіх фактараў. Эканамічнага становішча сямі: чым больш абяспечаная сямя, тым больш разнастайна яна можа праводзіць свій вольны час (хадзіць у кінатэатры, тэатры, пасяшчаць вечарынкі). Сацыяльнага становішча сямі: у дваран, чыноўнікаў, купцоў было больш часу і сродкаў для праводжання вольнага часу, чым у рабочых і мяшчан. Месца займаемае у сямі: найбольш свободнага часу было ў моладзі і яна праводзіла вольны час сярод сваі сверснікаў, найменьш вольнага часу было ў жынчын-мяшчанак, якія займаліся справамі па дому, глядзелі за дзецьмі і праводзілі свой вольны час сярод сямі і дома.

Пасля ўсяго гэтага можна сказаць, што гарадская сямя на Беларусі на працягу вывучаемага перыяду значна змянілася, што вельмі паўплывала на дальнейшае развіццё беларускай гарадской сямі.

Спіс літаратуры

1.Беларусы. Т. 3 Гісторыя этналагічнага вывучэння / В. К. Бандарчык. Мн.: Бел. Навука, 1999. - 425с.

2.Беларусы. Т. 5. Сямя / В. К. Бандарчык, Г. М. Курыловіч, Т. І. Кухаронак і інш. Мн.: Бел. Навука, 2001. - 375с.

.Беларусы. Т. 6. Грамадскіе традыцыі беларусаў. Мн.: Бел. Навука, 2001. - 380с.

.Беларусы. - М.: Наука, 1998. - 503с.

.Грамадскі быт і культура гарадскога насельніцтва Беларусі / В. К. Бандарчык, В. М. Белявіна, С. А. Мілючэнкаў і інш. Мн.: Навука і тэхніка, 1990. - 248с

.Грамадскі быт і кальтура сельскага насельніцтва Беларусі / В. К. Бандарчык, В. М. Белявіна, С. А. Мілючэнкаў і інш. Мн.: Навука і тэхніка, 1990. - 250с.

.Іванов У. М. Очерк быта промышленных рабочих дореволюционной Белоруссии. Мн.: Наука и техника, 1971. - 160с.

.Иоффе К. М. Страницы истории евреев: краткий научно-популярный очерк. Мн.: АРТИ-ФЕКС, 1996. - 294с.

.Кухаронак Т. І. Радзінныя звычая і абрады беларусаў канца ХІХ - ХХст. Мн.: Навука і тэхніка, 1999. - 126с.

.Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Брэста: у 2 кн. Кн 2. Мн.: БелТА, 2001 - 686с.

.Памяць: гасторыка-дакументальная хроніка горада Гродна. Мн.: БелТА, 1999 - 712с.

.Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Гомеля: у 2 кн. Кн 1. Мн.: БелТА, 1998 - 608с.

.Сямя і сямейны быт беларусаў / В. К. Бандарчык, Г. М. Курыловіч, Л. В. Ракава і інш. Мн.: Навука і тэхніка, 1990 - 256с.

.Харчов А. Г. Брак и семья в СССР. Опыт социологического исследования. М.: Мысль, 1964. - 325с.

.Целеш В. М. Гарады Беларусі на старых паштоўках. Мн.: Беларусь, 2005 - 255с.

.Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада. Мн.: Полымя, 1994 - 341с.

.Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя (Беларус. Сав. Энцыкл.,) Рэдкал.: І. П. Шамякін (гл. рэд) і інш. - Мн.: БелСЭ, 1989. - 575 с.

.Яшчанка А. Р. Гомель у другой полове XIX - пачатку XXст. Гомель: Гомельскі кааператыўны інстытут, 1997 - 80с

Похожие работы на - Гарадская сем’я у XIX – пачатаку ХХ стагоддзя

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!