Выяўленне і правядзенне аналізу сінтаксічнай будовы твораў Леаніда Дайнекі

  • Вид работы:
    Дипломная (ВКР)
  • Предмет:
    Английский
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    54,88 Кб
  • Опубликовано:
    2013-05-19
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Выяўленне і правядзенне аналізу сінтаксічнай будовы твораў Леаніда Дайнекі

Рэферат

Ключавыя словы: сінтаксіс, аднасастаўны сказ, параўнальны зварот, зваротак, устаўныя канструкцыі, пабочныя кантрукцыі, адасобленыя члены сказа, адасабленне, ускладненыя сказы, прыдатак, азначэнне, акалічнасць.

Абект даследавання: звароткі, параўнальныя звароты, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, адасобленыя члены сказа, аднасастаўныя сказы ў творах Л.Дайнекі Меч князя Вячкі, След ваўкалака, Жалезныя жалуды.

Прадмет даследавання: творы Л.Дайнекі Меч князя Вячкі, След ваўкалака, Жалезныя жалуды.

Метады даследавання: апісальны, параўнальны, аналітычны.

Мэта работы: выяўленне і правядзенне аналізу сінтаксічнай будовы твораў Леаніда Дайнекі, высвятленне спецыфікі ўжывання разнастайных сінтаксічных канструкцый ў творах.

Задачы работы:

1. Прааналізаваць інфармацыю пра паняцці зваротак, параўнальны зварот, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, адасобленыя члены сказа, аднасастаўныя сказы ў розных мовазнаўчых крынцах;

2.Разгледзець асноўныя адметнасці звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў;

.Зрабіць класіфікацыю звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў ў творах Л.Дайнека "Меч князя Вячкі", След ваўкалака, Жалезныя жалуды.

. Прааналізаваць спецыфіку ўжывання і функцыянавання звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў ў творах Л.Дайнекі Меч князя Вячкі, След ваўкалака, Жалезныя жалуды.

Выснова: Вынікі дыпломнай работы могуць быць выкарыстаны пры вывучэнні сінтаксісу тэкстаў Л.Дайнекі, пры вывучэнні раздзелу Сінтаксіс у школе, а таксама пры напісанні курсавых і дыпломных работ.

Змест

Уводзіны

Глава 1. Агульнае паняцце пра ўскладнены сказ

.1 Звароткі ў структуры сказа

.2 Пабочныя канструкцыі (словы, словазлучэнні і сказы) ў структуры сказа

.3 Устаўныя канструкцыі (словы, словазлучэнні, сказы) ў структуры сказа

.4 Параўнальныя звароты ў структуры сказа

Глава 2. Агульнае паняцце пра адасобленыя члены сказа

.1 Адасабленне азначэнняў

.2 Адасабленне акалічнасцяў

Глава 3. Аднасастаўныя сказы

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

Працяглае гістарычнае развіццё беларускай мовы, узаемадзеянне розных форм і традыцый далі ёй магчымасць выпрацаваць найбагацейшую, гнуткую сістэму сінтаксічных сродкаў, здольных абслугоўваць любыя запатрабаванні пазнання і мыслення.

Калі зрабіць агляд літаратуры адпаведна тэмы даследавання, неабходна спыніцца на некаторых аўтарах, якія займаліся даследаваннем праблем сінтаксісу.

Пачатак развіцця беларускай сінтаксічнай навукі адносіцца да 1910-х гг., калі распачаліся сістэматычныя даследаванні беларускага сінтаксісу, што звязана з манаграфічным па сваёй сутнасці параўнальна-гістарычным даследаваннем Я.Карскага, а таксама падручнікамі для школ Бр. Тарашкевіча і Б.Пачобкі. Першым фундаментальным апісаннем беларускага сінтаксісу можна лічыць Нарысы сінтакісу беларускай мовы Я.Карскага, дзе аўтар заклаў тэарэтыка-метадалагічныя асновы беларускага сінтаксісу. У 1930-я гг. працягваецца традыцыя стварэння і распрацоўкі падручнікаў на беларускай мове, дзе вялікая ўвага надаецца асаблівасцям сінтаксісу беларускай мовы. У 1950-я гады назіраецца шырокая распрацоўка сінтаксічнай тэорыі навукоўцамі (А.Наркевіч, Л.Бурак). Значнай падзеяй для беларускай сінтаксічнай навукі зяўляецца выданне сінтаксічнага тома Граматыка Беларускай мовы (1965), у якой закладзены тэарэтычныя асновы беларускага сінтаксісу, а таксама першага ўласна сінтаксічнага слоўніка.

Можна зрабіць вывад што тэарэтыка-метадалагічныя асновы беларускага сінтаксісу былі закладзены ў 1940-1980-я гг, што звязана з такімі даследчыкамі беларускай мовы як Я. Карскі, Бр. Тарашкевіч, Я.Лёсік, Ц.Ломцеў, А.Груцы, М.Булахаў, М.Яўневіч, Л.Бурак, П.Шуба, Л.Падгайскі, М.Гурскі, А.Міхневіч, В.Мартынаў, А.Наркевіч і інш.

На сённяшні дзень актыўнай распрацоўкай пытанняў сінтаксісу беларускай мовы і яго аспектаў займаюцца І.Антанюк, В.Маршэўская, Т.Рамза, Н.Паўлоўская, А.Рудэнка і інш.

У сучаснай беларускай мове лінгвістамі адзначаюцца два разуменні тэрміна сінтаксіс:1) сінтаксіс як раздзел навукі пра мову (раздзел граматыкі), 2) сінтаксіс як абект вывучэння мовы.

Міхневіч А.Я. падае такое азначэнне сінтаксісу Сінтаксіс - уласцівыя пэўнай мове спосабы абяднання форм слоў у словазлучэнні і сказы, а таксама простых сказаў у складаныя. Сінтаксісам называюць і навуку аб адзінках маўлення, заканамернасцях іх утварэння і функцыяніравання[19, с. 484]

Сінтаксіс як раздзел навукі пра мову вывучае сінтаксічныя канструкцыі, заканамернасці і спосабы іх утварэння, магчымасці спалучэння і функцыянавання ў тэксце.

Сінтаксіс − гэта сфера граматычнай будовы мовы, якая ахоплівае заканамернасці спалучэння слоў у сказе. Слова i сказ - узаемаабумоўленыя адзінкі, i таму апісанне семантычных падстаў сінтаксічных «правіл» звязана з неабходнасцю распрацоўкі пытанняў семантыкі слова[7, с.318].

Сінтаксіс вельмі цесна звязаны з марфалогіяй. Гэтая сувязь праяўляецца ў тым, што словы выконваюць функцыю членаў сказа. Як адзначае рускі даследчык Чумак Л.Н. Синтаксис…изучает грамматические формы взятые, не в изолированном виде, не в статическом состоянии, а в плане их функционирования в связной речи т.е. в динамике[27,с.5].

Калі разглядаць пытанне месца раздзелу Сінтаксіс у сістэме сучаснай беларускай мовы, можна адзначыць, што ён займае цэнтральнае месца ў граматычнай сістэме мовы, бо менавіта сінтаксісу наўмысна належаць тыя моўныя адзінкі, якія непасрэдна служаць для зносін людзей і непасрэдна суадносяць зносіны з пэўным часавым планам.

Асноўнай адзінкай на ўзроўні мікрасінтаксісу (які даследуе ізаляваныя аўтаномныя выказванні) лінгвістамі называецца сказ (выказванне), а на ўзроўні макрасінтаксісу (абект якога - вусныя і пісьмовыя тэксты) - тэкст[18,c.4].

Абектам сінтаксічнага вывучэння мовы зяўляюцца спосабы арганізацыі слоў у словазлучэнні і ў сказы, тыпы словазлучэнняў і сказаў.

Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы раскрывае пытанні разумення прадмета сінтаксіса як раздзела граматыкі, з асэнсаваннем сінтаксічнай сувязі і сродкаў яе выражэння, з асаблівасцямі граматычнай будовы, граматычнага значэння і функцый словазлучэння і простага сказа, іх тыпалогіі, структурнага, камунікатыўнага, семантычнага аспектаў сказа, з сінтаксічнай кваліфікацыяй простых сказаў, ускладненых аднароднымі і адасобленымі членамі, уводнымі і ўстаўнымі адзінкамі, пабочнымі канструкцыямі, звароткамі і інш.

Калі гаварыць пра ўскладненыя сказы ў цэлым, то трэба адзначыць, што яны характарызуюцца разнастайнасцю будовы, відаў адносін паміж часткамі, канструкцыямі, якія ўскладняюць будову сказа, сродкаў іх сувязі.

Безумоўна, адасобленыя кампаненты рознай будовы служаць своеасаблівымі сродкамі эканамізацыі сказа, канцэнтруючы выказванне вакол аднаго яго структурнага цэнтра. Пры іх рацыянальным выкарыстанні ствараюцца вобразныя пабудовы, эканомныя па форме і ёмістыя па зместу, з неабмежаванымі эмацыянальна-экспрэсіўнымі магчымасцямі. Аднак празмернае захапленне ўскладняючымі кампанентамі сказа ў арганізацыі звязнага тэксту можа прывесці да неапраўданага ўскладнення яго структуры, семантычнай і стылістычнай перагружанасці змешчаных ў ім паведамленняў, што адмоўна адабецца на дакладнасці і выразнасці яго сэнсу.

У беларускім мовазнаўстве да канструкцый, якія ўскладняюць сказ і прыўносяць у яго дадатковае значэнне, адценне, меркаванне і інш., адносяць звароткі, параўнальныя звароты, пабочныя і ўстаўныя словы і спалучэнні слоў, дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя звароты. У артыкуле Міхневіча А. Я. адзначана, што дадзеныя сінтаксічныя ўтварэнні маюць адносную сэнсавую і інтанацыйную самастойнасць і займаюць прамежкавае становішча паміж даданымі членамі сказа і даданымі сказамі [19, с.486].

Актуальнасць тэмы, абранай намі для даследавання ў дадзенай дыпломнай рабоце, тлумачыцца, у асноўным, неаслабляльнай цікавасцю да распрацоўкі пытанняў сінтаксісу, выяўлення сінтаксічнай будовы тэкстаў розных аўтараў, класіфікацыі сінтаксічных адзінак і іх спецыфікай і роляй ужывання ў мастацкіх тэкстах.

Так, калі рабіць агляд літаратуры адпаведна тэмы даследавання, то трэба спыніцца на некаторых аўтарах, якія займаліся даследаваннем праблем канструкцый і адасобленых членаў сказа, якія нясуць дадатковае адценне сказа. Адным з вядучых у гэтай галіне зяўляецца даследчык Бурак Л.І.[9, 10]. Вядомы работы названага аўтара, у якіх ён спыняецца на аналізе ўсіх канструкцый, якія нясуць дадатковае адценне ў сказе. Аўтара таксама цікавяць іх функцыя і значэнне, асаблівасці ўжывання і будовы. Акрамя Бурака Л.І. пытаннямі ўжывання і функцыянавання дадзеных канструкцый займаліся Анічэнка У.В.[4], Яўневіч М.С.[28,29], Сцяцко П.У.[28], Булахаў М.Т.[8], Чалюк Н.М.[26], Бадзевіч З.І.[7], Рамза Т.Р.[24], Малажай Г.М.[15,16] і інш., што пацвярджае важнасць і надзённасць вывучэння акрэсленай у тэме даследавання праблемы.

Прадметам даследавання курсавой работы зяўляюцца творы Л.Дайнека Меч князя Вячкі, След ваўкалака, Жалезныя жалуды.

Абект даследавання можна акрэсліць наступным чынам: звароткі, параўнальныя звароты, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, адасобленыя члены сказа, аднасастаўныя сказы ў творах Л.Дайнекі Меч князя Вячкі, След ваўкалака, Жалезныя жалуды.

Мэтай дадзенай курсавой работы зяўляецца аналіз звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, адасобленых членаў сказа і аднасастаўных сказаў ў творах Л.Дайнека Меч князя Вячкі, След ваўкалака, Жалезныя жалуды.

Адпаведна мэце выдзяляюцца наступныя задачы:

1.Прааналізаваць інфармацыю пра паняцці зваротак, параўнальны зварот, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, адасобленыя члены сказа, аднасастаўныя сказы ў розных мовазнаўчых крынцах;

2.Разгледзець асноўныя адметнасці звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў;

.Зрабіць класіфікацыю звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў ў творах Л.Дайнека "Меч князя Вячкі", След ваўкалака, Жалезныя жалуды.

. Прааналізаваць спецыфіку ўжывання і функцыянавання звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў ў творах Л.Дайнекі Меч князя Вячкі, След ваўкалака, Жалезныя жалуды.

Для практычнай часкі курсавой работы намі было сабрана ?419 сінтаксічных адзінак. На аснове акрэсленага фактаграфічнага матэрыялу былі зроблены пэўныя вынікі, распрацаваны пэўныя класіфікацыі звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, адасобленых членаў сказа, аднасастаўных сказаў ў творах Л.Дайнека Меч князя Вячкі, След ваўкалака, Жалезныя жалуды.

Глава 1. Агульнае паняцце пра ўскладнены сказ

У беларускай і рускай мовах простыя аднасастаўныя і двухсастаўныя сказы могуць быць не толькі развітыя і неразвітыя, поўныя і няпоўныя ў цеснай сувязі з рознымі задачамі камунікацыі, але і ўскладненыя. Як адзначае Абабурка М.В. у Параўнальнай граматыцы беларускай і рускай моў сказы могуць ускладняцца за кошт развіцця членаў сказа, разгортвання структуры ўсяго сказа, пры дапамозе сэнсава-інтанацыйнага выдзялення пэўных яго членаў, увядзення слоў і выразаў, граматычна не звязаных ні спалучальнай ні падпарадкавальнай сувяззю[3,с.191]. Адзначаецца, што ва ўсіх усходнеславянскіх мовах ужываюцца ўскладненыя сказы. Сказы могуць ускладняцца аднароднымі, удакладняльнымі, адасобленымі членамі сказа, пабочнымі і ўстаўнымі кампанентамі сказа, выклічнікамі і звароткамі.

Пры разглядзе лінгвістычнай літаратуры па тэме даследавання, мы прышлі да высновы, што ускладненымі лічацца простыя сказы, якія ўтрымліваюць дадатковыя неразгорнутыя выказванні да асноўнага выказвання, змешчанага ў прэдыкатыўнай аснове, і якія ў згорнутым выглядзе выражаюць дадатковую прэдыкацыю [26, с. 135].

У рускім мовазнаўстве прысутнічае тэрмін осложнённые предложения і ўмовай ускладненасці сказа зяўляецца обособление второстепенных членов предложения[27,с.61]. Адасабленне ўяўляе сабой складаную структурна-семантычную зяву сінтаксісу. У яго ўваходзяць канстукцыі различные по семантике, структуре, характеру синтаксической связи и по средствам выражения этой связи, по функции в предложении[27, с.61].

Такім чынам можна зрабіць вывад, што і ў беларускай і ў рускай мовах пры вывучэнні ўскладненых сказаў выяўляецца пераважная большасць агульных зяў. Як адзначае Абабурка М.В., выразнымі кампанентамі, якімі адрозніваюцца паміж сабою ўскладненыя сказы ў беларускай і рускай мовах, можна лічыць некаторыя адасобленыя прыдаткі і дзеепрыметнікава-дзеепрыслоўныя словазлучэнні, а таксама спосабы выражэння звароткаў[3,с.192].

Да тагож адзначаецца, што адасобленыя члены сказа разглядаюцца у якасці аднаго са шляхоў развіцця і ўдасканалення той ці іншай літаратурнай мовы, таго ці іншага індывідуальнага стылю[3,с.193].

Лінгвісты па-рознаму вызначаюць статус ускладненых сказаў. Звычайна іх адносяць да пераходных (прамежкавых) паміж простымі і складанымі сказамі. Не вырашана адназначна і пытанне, якія кампаненты сказа лічацца ўскладняльнымі. Традыцыйна ўскладняльнікамі простага сказа называюцца аднародныя і адасобленыя члены сказа, параўнальныя звароты, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, зваротак.

Як адзначаюць М.С. Яўневіч і П.У.Сцяцко, адасабленне неабходна разглядаць як спецыфічны сродак сувязі слоў у сказе, з дапамогай чаго выдзяляецца сэнсавая функцыя спалучэння слоў ці асобнага сказа ў адносінах да іншых слоў сказа[28,с.100]. І хаця тэрмін адасабленне падразумявае пад сабой ізаляванае ўжыванне пэўных членаў сказа, неабходна адзначыць, што адасобленыя члены сказа звязаны сінтаксічнай сувяззю з астатнімі членамі сказа[28,с.100].

У сваёй рабоце мы засяродзім увагу на ўжыванні адасобленых членаў сказа, прыдаткаў, звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных і ўстаўных канструкцый у творах Л.Дайнекі Меч князя Вячкі, След ваўкалака, Жалезныя жалуды.

.1 Звароткі ў структуры сказа

Значнае месца ў мове беларускай літаратуры належыць зваротку, які выконвае не толькі намінатыўную, але і эмацыянальна-ацэначную функцыю. Спецыфічнай асаблівасцю зваротка, як адзначана ў Беларускай граматыцы, зяўляецца тое, што ён граматычна не звязаны з членамі сказа [5,с 181].

Зваротак - слова ці спалучэнне слоў са значэннем асобы ці прадмета, да якіх звяртаюцца ў размове. Ці, як адзначае Л.І.Бурак, гэта слова ці словазлучэнне, якія абазначаюць адрасата гутаркі[10, с….].

Як адзначае Л.І.Бурак, адрасатам гутаркі часцей за ўсё бывае асоба, названая па імені, прозвішчу, роду заняткаў, пасадзе, узросту, сваяцтву, якой-небудзь знешняй або унутранай прыкмеце[10, с.186].

У тэкстах мастацкіх твораў Л.Дайнекі намі былі выяўлены наступныя групы звароткаў, якія паказваюць на асобу:

üназваную па імені

Трэба было б цягнуць цябе, Валасач, у вір з каменем на шыі,- сказаў на развітанне Далібор,- але я гэта яшчэ паспею зрабіць [1, с.120]

üпрозвішчу

Ты, Валунок, сядзі. Я сам,- лагодна казаў ён,-дастаючы з-за пазухі крэсіва і выбіваючы іскру [1, с.233]

üроду заняткаў

Часка гасцей памкнулася да дзвярэй, але Ізяслаў, наліўшыся цяжкой крывёю, крыкнуў:

Чаляднікі, зачыніце дзверы! Налівайце мёд! [2, с.316]

üпасадзе

Яны прыйшлі да цябе, светлы баярын,- яшчэ ніжэй пакланіўся халоп, вельмі падобны на Супруна [2, с.576]

üузросту

Раскажу я вам, маладзёны, пра старца Кукшу, які да мяне сядзеў пад гэтым дубам,- жвавым голасам пачаў Валасач [1, с.120]

üсваяцтву

-Сыны мае, дзеці, - усхвалявана сказаў Усяслаў,- ёсць яшчэ на зямлі добрыя верныя людзі, ёсць адважныя воі [2, с.427]

üякой-небудзь знешняй ці ўнутранай прымеце.

Што чутно пра князя Вячку, бязносы?- пранізліва глянуўшы на халопа, спытаўся Уладзімір [2, с.126].

Зваротак называе асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца з мовай, заклікам, просьбай, якім наогул адрасавана выказванне, выражанае ўсім сказам[28, с.120]:

Глебачка, - ласкава сказала княгіня Маря і пагладзіла сына па чорнавалосай галаве, - чаму ты такі невясёлы? [1, с.11]

Страшна тое, новагараджане, што сіла вялікая і злая ідзе на нас [1, с.11].

У некаторых выпадках гутарка можа звяртацца да розных адушаўлённых істот:

Прыйдзіце, птушкі нябесныя, напіцеся крыві чалавечай [2, с.582] а таксама да неадушаўленных прадметаў і зяў[10, с.187]:

Чуй, святы зялёны дуб. Чуй, святы агонь. Чуй, неба. І чуй ты, Княжыч Далібор [1, с.37]

Слухайце, нябёсы!- закрычаў ён, ускокваючы на валун, працягваючы ў змрок рукі [2, с.240].

Накіраванасць паведамлення, якое размешчана ў сказе, да канкрэтнай асобы ці прадмета або зявы зяўляецца асноўнай, найбольш істотнай адзнакай зваротка як сінтаксічнай адзінкі, прызначанай для ўскладнення структуры сказа. Зразумела, што кожнае прыватнае ацэначнае значэнне зваротка залежыць ад канрэтнага кантэксту. Ужыванне звароткаў у сказе звязана з мэтай і зместам выказвання, чым абумоўлены і віды ацэнкі, яе разнавіднасць і інтэнсіўнасць.

Але адсутнасць сінтаксічнай сувязі зваротка з членамі сказа не азначае, што зваротак не мае і сэнсавай сувязі з імі. У Беларускай граматыцы зафіксавана, што на сувязь зваротка са сказам звычайна паказвае або дзеяслоў-выказнік (у форме загаднага ладу)

Пойдзем, матуля, глянем на яго,- шырока ўсміхаючыся прапанаваў Някрас [1, с.13]

Да літвы паедзеш, Глеб, да Міндоўга[1, с.18]

Чуй, святы зялёны дуб. Чуй, святы агонь. Чуй, неба. І чуй ты, Княжыч Далібор [1, с.37] або займеннік[5,с.182]:

Я, прыснапамятны князь. Як ты яшчэ ўпоперак лаўкі ляжаў, мяне твой бацька, князь Васіль, прагнаў з Наваградскай зямлі,- адказаў Валасач [1, с.19]

Рознымі дарогамі пойдзеце вы, браты [1, с.26]

Мір табе і твайму дому, прыснапамятная княгіня [1, с.69]

Вось і ўбачыліся,- ласкавым голасам сказаў Даўспрунк.- Сядай, Рамуне. Сядай і ты, братачата Войшалк [1, с.110].

Такім чынам, звароткі зяўляюцца адным са сродкаў раскрыцця рэальнага зместу займеннікаў. Зваротак і займеннік знаходзяцца паміж сабой у суадноснай сувязі.

Праўда, сувязь зваротка са сказам не аднолькавая, яна можа праяўляцца ў большай ці меншай ступені.

У залежнасці ад адносін да субяседніка зваротак выражаецца рознымі часцінамі мовы: назоўнікамі

Навошта, бацюхна, вешчуну ласку сваю княжацкую дорыш?- занепакоена спытаў Далібор [1, с.20]

Пакажыце, сыны, на шо вы здатныя,- ціхім голасам прамовіў князь [1, с.28]

Глядзі, уладар, які падарунак я табе падрыхтаваў,- ціхмяна і пакорліва сказаў Фрыдрыху [1, с.227]

прыметнікамі

Гнайнавокі, дзе ты?! Не хавайся! Выйдзі на паядынак са мною [1, с.97]

прыметнікамі і назоўнікамі

Нельга было родным словам пакарміць душу. Адпусці нас, вялікі Міндоўг [1, с.66]

Прабач, брат мой новагародскі, што з пустымі рукамі прыйшоў я да цябе [1, с.121]

Ён парывіста схапіў Стырланда за руку і раптам папрасіў, і нешта дзіцячае было ў просьбе:

Дастаслаўны рыцар, вазьмі мяне з сабой [1, с.180]

Калі ты здрадзіш, шалудзівы пёс, я адсяку табе галаву [2, с.16]

Княгіня-матухна наша залатая, не ведаю. Святы крыж - не ведаю [2, с.174].

Зваротак можа ўжывацца ў сярэдзіне сказа,

Ядрэйка я, маладзічка, а не анёл!- выгукнуў са сваёй вышыні чалавек [2, с.338]

Ты задаволены, гасподзь? Раны тваёй плоці мы загоім слязьмі тваіх ворагаў [2, с.578]

у канцы

Мір табе, княгіня Юрга.

Пакланіўся баярам:

Мір вам, мужы княжыя, людзі вятшыя [2, с.60]

Кахаю. Пайду за табою, як нітка за іголкай. Але цяжка мне, любы, ой як цяжка! Радовіч сватоў шле. Ратуй мяне, Белавалод [2, с.332]

Раман цвёрдай рукою спыніў каня, гучным голасам загаварыў:

Радасна бачыць вас, адважныя дзеці горада Менска, сыны Полацкай зямлі! [2, с.449]

і пачатку сказа

Бацюхна, - трохі павагаўшыся, прамовіў Далібор, - вяшчун Валасач вярнуўся [1, с.18]

Браталюбы, усе вы ведаеце, што вялікім мужам, якія служаць або могуць паслужыць Новагародку, мы таемна пасылаем праз сваіх людзей жалезны жолуд,- зноў загаварыў Алехна [1, с.138]

Святы ойча,- спытаў аднойчы Морыц,- што вязе ў фуры твой слуга Гуга? [1, с.159].

На пісьме зваротак аддзяляецца коскай або клічнікам (пры павышанай інтанацыі) [4, с.137]:

Дзякуй табе, князь-міласнік, ад усіх нас,- у пояс пакланіўся Данілу Выкант [1, с.182]

Маўчы, бенкарт!Маўчы, злога ложа сын!- грозна крыкнуў Міндоўг [1, с.281]

Новагараджане! Людзі! Вось і зноў я бачу вас. Каб вы ведалі, якая гэта радасць для мяне [1, с.269]

Слухайце, нябёсы!- закрычаў ён, ускокваючы на валун, працягваючы ў змрок рукі [2, с.240]

Ратуй, прыснапамятны князь!- крычаў, галасіў натоўп, упаўшы на калені [2, с.470].

У тых выпадках, калі развіты зваротак раздзяляецца ў сказе іншымі словамі, то кожная частка зваротка выдзяляецца коскамі.

Аднак зваротак, калі ён выражае бурныя эмоцыі, рэзкі заклік, пабуджэнне, можа і не уваходзіць у склад сказа; у такім выпадку зваротак стаіць перад сказам і аддзяляецца ад яго клічнікам:

Убачыўшы брата, засвяцілася ўся ад радасці, кінулася да яго, абняла.

Братачка мой! Саколік!

Войшалк памкнуўся ёй насустрач.

Сястрыца! Зязюлечка! [1, с.109]

Новагараджане! Людзі! Вось і зноў я бачу вас. Каб вы ведалі, якая гэта радасць для мяне [1, с.269]

Браціла! Што ты хочаш рабіць, сынок?- раптам нібы прагучаў у ягонай душы голас маці [2, с.15]

Такая зява назіраецца таму, што месца і сувязь зваротка ў сказе аказваюць пэўны ўплыў на яго інтанацыйнае афармленне. Звароткі вызначаюцца своеасаблівай вакатыўнай (заклікальнай) інтанацыяй, што выразна адрознівае іх ад галоўных або даданых членаў сказа і прадвызначае ім адпаведнае месца ў сказе [10, с.188].

У сказе можа быць два ці больш звароткаў, якія звязаны адносінамі аднароднасці:

А ці не забыўся ты, княжыч, сын мой, што тваіх сватоў чакаюць у Ваўкавыску?- раптам спытаў Ізяслаў [1, с.150]

Князь Войшалк, сын Міндоўга,- смела адказаў Сіверт,- прыйшоў я з Варуты ад твайго бацькі, вялікага кунігаса, каб пацвердзіць, што ўзяў ён са сваімі баярамі хрысціянскую веру з Рыма, з рук папы Інакенція IV [1, с.222]

Дабранегачка,- узяў яе за рукі Вячка,- што з табою, гаспадынька мая [2, с.173]

Даруй мне, дочачка, даруй, ластавачка мая,- думаў князь [2, с.244]

Так хацелася тады зрабіцца птушкай або рыбінай, нырнуць у асветленую яркімі начнымі зоркамі ваду, плыць услед за плытом і да салодкіх дрыжыкаў у целе адчуваць, што ты можаш згубіцца ў гэтай трывожнай рачной імгле, але каля цяпельца на плыце ёсць маці, яна не дасць табе згубіцца, згінуць, вось зноў гучыць яе цёплы ласкавы голас: Расціслаў, сынок, не засні, не ўпадзі ў раку [2, с.307].

На першы погляд, аднароднасць звароткау нібы выклікае пярэчанне, бо звароткі, як вядома, членамі сказа не з'яўляюцца. Аднак трэба мець на ўвазе, што аднароднымі могуць быць не толькі члены сказа, але і іншыя элементы сказа і нават сказы (напрыклад, аднародныя даданыя сказы пры сузалежным падпарадкаванні)[28, с.121]. Звароткі, якія паўтараюцца ў сказе два і больш разоў, не з'яўляюцца аднароднымі; яны маюць дадатковую стылістычную нагрузку - перадаюць розныя адценні эмоцый:

Эх, Курыла, Курыла, вялікая сіла, мне б тваё здароўе. Бач, які ты спраўны, які гладкі ды тоўсты [1, с.237].

Даволі часта пры зваротках ужываюцца асабовыя займеннікі ты, вы; у такіх канструкцыях звароткі стаяць пасля займенніка і, акрамя сваей намінатыўнай функцыі, маюць удакладняльнае значэнне:

Ты аб чым, Рамуне?- спытаў Далібор і зноў моцна пацалаваў яе, пальцамі асцярожна пачаў гладзіць ёй шчокі і бровы [1, с.239]

І калі дзецкія выканалі загад, сказаў:

Запрашаю цябе, мой любімы адзінаўтробны брат, хлеба-солі адведаць[1, с.275]

Калі ты здрадзіш, шалудзівы пёс, я адсяку табе галаву [2, с.16]

Хай будзе па-твойму. Вы, кнігачоты, бліжэй да неба і да божага прастола [2, с.30]

Ізяслаў зычна, каб усе чулі, сказаў:

Прашу вас, дарагія браты, у горад бацькі нашага! [2, с.314]

Самі па сабе займеннікі ты, вы ў назоўным склоне выступаюць дзейнікамі і, як правіла, не выконваюць ролі звароткаў, не выдзяляюцца знакамі прыпынку нават тады, калі пры іх ужыты дзеяслоў у форме загаднага ладу.

Займеннікі ты, вы могуць уваходзіць у склад развітых звароткаў; тады яны звычайна стаяць пасля назоўніка, які выконвае ролю зваротка:

Ды што там ловы? Я, братка ты мой, чалавека ў сечы забіў [1, с.122]

Уставай, змяёк ты гэткі!- злосна прашыпеў баярын [2, с.357].

Выклічнікі, якія стаяць пры зваротках, аддзяляюцца ад іх знакамі прыпынку:

Эх, Курыла, Курыла, вялікая сіла, мне б тваё здароўе. Бач, які ты спраўны, які гладкі ды тоўсты [1, с.237].

Выклічнік о, які ўжываецца ў значэнні 'ах', таксама аддзяляецца знакам прыпынку [28, с.122]:

О, мой уладар,- прашаптала яна[2, с.489].

Звароткі ў сказе могуць мець неразвітую або развітую структуру.

Неразвітыя звароткі выражаюцца пераважна назоўнікамі ў форме назоўнага склону ці былога клічнага склону:

Бацюхна, - трохі павагаўшыся, прамовіў Далібор, - вяшчун Валасач вярнуўся [1, с.18]

Хто ж цябе, дзядзька, так пакараў?- спытаўся Белавалод [2, с.241].

Развітыя звароткі звычайна выражаны словазлучэннямі назоўнікаў у форме назоўнага ці былога клічнага склону і залежных ад іх слоў іншых часцін мовы[10, с.190]:

Ці не сон гэта, мой верны Казлейка? - пацішэлым і, здавалася, лагодным голасам спытаў кунігас [1, с.247]

На Нямігу, дарагія баяры, ідзяце?- гаварыў, крочачы поруч з Белавалодам, Ядрэйка[2, с.242].

Звароткі функцыяніруюць, як асобны кампанент, што служыць дадатковай інфармацыяй, якую выконвае зваротак у сказе паведамлення. Асноўнай функцыяй, на нашу думку, якую выконвае зваротак у сказе, зяўляецца намінатыўна-звяртальная [10, с.191]. Яна ўласціва толькі зваротку і адрознівае яго ад іншых кампанентаў сказа.

Называнне асобы ці прадмета пры дапамозе зваротка часцей за ўсё прамое:

Куеш, дзед Кандрат?- спытаў Алехна, абняўшы старога [1, с.271]

А ты, полацкі князь,- ён ва ўпор, нібы шылам кальнуў, глянуў на Усяслава,- сварку сееш, зваду [2, с.319].

Хаця ў некаторых выпадках называнне можа быць пераносным:

Гэта ты, трухлявая калода, падвучваеш малога?! [2, с.252].

Мы, абапіраючыся на вышэй названую літаратуру, можам зрабіць вывад, што звароткі зяўляюцца адным са сродкаў паказу выяўленчай выразнасці паведамлення, што садзейнічае іх шырокаму выкарыстанню ў мове мастацкай літаратуры. Ацэначнае значэнне зваротка залежыць ад яго структуры, характару паясняльных слоў, месца ў сказе, інтанацыі, а таксама ад кантэксту ў цэлым. У літаратуры зваротак пераважна ўжываецца ў простай мове, у дыялогу, радзей - у мове апавядальніка і няўласна-простай мове.

У творах Л.Дайнекі Меч князя Вячкі, След ваўкалака, Жалезныя жалуды звароткі выконваюць разнастайныя функцыі. Уступаючы ў сэнсавую сувязь з галоўнымі і даданымі членамі сказа, зваротак удакладняе і канкрэтызуе іх лексічнае значэнне. Называючы адрасат маўлення, зваротак уваходзіць у састаў сказа і разам з іншымі яго членамі абслугоўвае мову як сродак зносін, т.ч. у саставе сказа і праз сказ зваротак удзельнічае ў ажыццяўленні камунікатыўнай функцыі мовы. У большасці выпадкаў, звароткі, што выражаюць ветлівасць, грубасць, іронію ці сарказм і г.д., садзейнічаюць стварэнню пэўнага каларыту, адпаведным чынам настройваюць чытача, уводзяць яго ў эмацыянальную і экспрэсіўную атмасферу выказвання. З гэтага вынікае, што звароткі зяўляюцца адным з моўных сродкаў выражэння экспрэсіі. Ацэначнае значэнне зваротка залежыць ад яго структуры, характару паясняльных слоў, месца ў сказе, інтанацыі, а таксама ад кантэксту ў цэлым. Некаторыя звароткі не выражаюць эмацыянальнай ацэнкі, а служаць толькі для стварэння агульнай неэмацыянальнай экспрэсіі. Найбольш яркімі і выразнымі ў экспрэсіўных адносінах зяўляюцца развітыя звароткі. У ролі зваротка ўжываюцца і аднаслоўныя прыдаткі. Значнае месца належыць назоўнікам у ролі зваротка, якія ўжываюцца для характарыстыкі асоб, адушаўлёных істот, зяў, персаніфікаваных прадметаў. Магчымасць чалавека адрасваць сваю мову не толькі рэальнай асобе, але і адсутнай асобе, неадушаўлёнаму прадмету надае мове большую жывасць, эмацыянальнасць, павышае яе экспрэсіўнасць, выразнасць і тым самым узмацняе яе ўздзеянне на чытача.

.2 Пабочныя канструкцыі (словы, словазлучэнні і сказы) ў структуры сказа

дайнека сказ слова

Назва пабочныя адпавядае прызначэнню слоў, спалучэнняў слоў і сказаў, якія ўводзяцца, уключаюцца ў асноўны сказ і ўзбагачаюць, пашыраюць яго змест, значэнне.

Пабочныя - гэта такія граматычна не звязаныя з членамі сказа словы або словазлучэнні, якія выражаюць розныя адносіны гаворачай асобы да выказваемай думкі: радасць, упэўненасць, парадак думак, заўвагі і інш. [4, c.138].

Як адзначае Беларуская граматыка, пабочныя канструкцыі зяўляюцца відам парантэзы, а іменна унясенне, устаўка якіх-небудзь элементаў, што суадносяцца са зместам асноўнага саставу сказа ці яго канструктыўных частак[5,с.192]. Элементы, якія ўносяцца ў сказ выходзяць за межы звычайных сінтаксічных сувязей паміж кампанентамі асноўнага саставу сказа.

Спецыфічнай асаблівасцю пабочных канструкцый (словы, словазлучэнні, сказы) зяўляецца тое, што іх сінтаксічная пазіцыя ў сказе не залежыць ад валентных (спалучальнасных) уласцівасцей кампанентаў асноўнага саставу сказа [10, с.196]. Таму пабочныя канструкцыі не могуць ужывацца самастойна і ізалявана ад сказа. Яны заўсёды функцыяніруюць толькі ў сказе.

Пабочныя словы, спалучэні слоў і сказы звязаны з асноўным сказам, у які яны ўваходзяць, сэнсавай сувяззю; асноўным сродкам, з дапамогай якога яны ўводзяцца ў састаў сказа, з'яўляецца інтанацыя.

Некаторыя даследчыкі лічаць, што пабочныя канструкцыі ўключаюцца ў сказ пры дапамозе суадноснай (інтрадуктыўнай) сувязі, якая рэалізуецца па сэнсу, вызначаючыся зместам увасобленага ў сказе паведамлення [10, с.196].

Пабочныя словы, спалучэнні слоу і сказы маюць мадальнае значэнне, служаць для выражэння эмацыянальна-ацэначных адносін таго, хто гаворыць, да выказвання, да фактаў, пра якія паведамляецца, або ўказваюць на крыніцу паведамлення, на паслядоунасць і сувязь думак і інш.:

Пэўна, багацеем зрабіўся ты ў чужых землях?- седзячы на кукішках каля Валасача, пацікавіўся меднік Бачыла [1, c.13]

Па чутках, зрабіўся там дамініканец духоўнікам княгіні Марты, стаў яе ўлюбёнцам, ды такім, што поўнасцю завалодаў княгінінай душой [1, c.261]

Ход гісторыі, яе дыялектыка аказаліся, вядома ж, куды мацнейшымі за ягоны моцны і харобры меч [2, c.604].

Адносіны да выказваемай думкі могуць выражацца не толькі пабочнымі словамі або словазлучэннямі, але і сказамі з ярка выражаным канкрэтным зместам:

Каб пракарміць такую жывую гару сала і мяса, не хопіць адной пушчы, патрэбны дзве, бо Жэрнас меў, мяркуючы па ім, надзвычайны апетыт [1, c.89]

І ўсё ж сама больш гаварылі, як і чакалася, пра імператара свяшчэннай Рымскай імперыі і адначасова сіцылійскага караля Фрыдрыха II Гогенштаўфена [1, c.157].

Пабочныя развітыя сказы на пісьме выдзяляюцца з двух бакоў:

У яго дружына, якіх я мала бачыў, хоць, як вядома вам, шмат дзе ваяваў [1, c.125]

Раней жа, кажуць старыя людзі, усё русінства было сінявокае і светлачубае [1, c.264].

Пабочныя словы і сказы не маюць граматычнай сувязі з асноўным сказам і ўносяць у асноўную думку розныя пабочныя заўвагі.

Сувязь, якая існуе паміж пабочнымі канструкцыямі і астатняй часткай сказа, звычайна афармляецца бяззлучнікавым спосабам:

Ды, відаць, гэтаму нямку проста выдзерлі язык перад пакараннем, каб не пачаў верашчаць і, раскрыўшы таямніцу, не ўвёў у шаленства народ [1, c.253]

Здавалася, душа ягоная была зараз там, у полымі, курчылася разам з пасмамі чырвонага агню ў найвялікшай пакуце і ў найвялікшай асалодзе [2, c.97].

Адной з прымет пабочных сказаў з'яўляецца тое, што некаторыя з іх уводзяцца ў асноўны сказ з дапамогай падпарадкавальных злучнікаў як, калі і інш., што збліжае іх па форме з даданымі часткамі складаназалежнага сказа[28, с.127]:

Шмат было ў яго сяброў, але і ворагі, як вядзецца, былі [1, c.135].

А страх жа, як вядома, родны бацька жорсткасці [1, c.284].

Некаторыя з пабочных канструкцый уяўляюць сабой застылыя, ізаляваныя формы, якія суадносяцца з мадальнымі словамі і выконваюць у сказе функцыю пабочных сінтаксічных кампанентаў. Да іх адносяцца: бадай, канешне, мабыць, напрыклад, прынамсі, па-першае, па-другое, калі ласка [10, с.199]:

Па-першае, не мясцовая, а з Цверы прывезеная, па-другое, баба ёсць баба- стан чалавечы, а розум авечы [1, c.61]

Па-першае, кунігас зездзіўшы ў Лівонію, зрабіўся слугой Рыма, па-другое, нечуванымі шчадротамі асыпала манаха Марта [1, c.215]

У моры людзей зрабіць такое, бадай, немагчыма, адна надзея на бога [2, c.469]

Іншыя пабочныя словы могуць суадносіцца з назоўнікамі (праўда, словам, на жаль…):

Я, праўда, як маладзёнам быў, не бегаў за сваёй будучай жонкай[1, с.257]

Альберт, праўда, яшчэ не бярэ даніну і царкоўную дзесяціну з ліваў [2, с.24],

з дзеясловамі (можа, мусіць, бывала і інш.):

Быў у яго цэлы мяшок срэбных дынарыяў, ну, можа, крыху менш [1, с.176],

Можа, ужо заўтра ўдараць у катлы і ў сурмы, абвяшчаючы бой, і пальецца кроў на халодную зямлю [1, с.236]

Можа, Яраславічы хочуць выпусціць нас з поруба?- з надзеяй глянуў на бацьку Барыс [2, с.309], з прыслоўямі (пэўна, нарэшце, сапраўды, па-нашаму і інш.):

Яшчэ з адным добрым чалавекам разлучыла яго жыццё, і, пэўна ж, назаўсёды [2, с.460]

Пэўна, зусім нядаўна памёр ад старых гадоў або напароўся ў сечы на варожую стралу палавецкі хан [2, с.546].

Слова сапраўды мае значэнне сцвярджэння, пэўнасці, падмацавання думкі і можа выступаць у сказе ў ролі прыслоўя-акалічнасці, пабочнага слова і ўзмацняльна-сцвярджальнай часціцы. Выступаючы ў ролі пабочнага, слова сапраўды (па праўдзе) выдзяляецца інтанацыйна, адносіцца да ўсяго сказа, паказвае, што змест сказа адпавядае сапраўднасці:

Сапраўды, невыпадкова апынуўся манах на Цёмнай гары [1, c.262].

У большасці выпадкаў яно стаіць у пачатку сказа і радзей - у сярэдзіне [28, с.128].

Пабочнае слова праўда можа стаяць у пачатку, у сярэдзіне і ў канцы сказа:

Князь аж плюнуў, праўда, асцярожна. Каб, крый бог, веча не ўбачыла [2, с.134]

Праўда, гэта яшчэ не чыстае жалеза, гэта крыца, у якой вельмі шмат шлаку [2, с.145].

Слова напэўна (пэўна) звычайна ўжываецца як пабочнае і выдзяляецца коскамі, калі выражае

üмеркаванне

Дзяўчына, пэўна, даўно ўжо бачыла княжычаў, бачыла, як шукалі яны ягады, але вось яны зірнулі на яе, і яна сарамліва апусціла вочы з доўгімі светлаватымі вейкамі [1, с.23]

А ад баярышні Кацеры, напэўна, збег [2, с.593]

üсумненне

Ты, пэўна, зваряцеў,- сціснуў кулакі Міндоўг [1, с.247]

Пэўна, адразу ж падумаў, што Сіверта падсадзілі сюды, каб яшчэ нешта выведаць [1, с.225]

üняўпэўненасцъ

Ды, пэўна, не за тую нітку пацягнуў у клубку новагародскі княжыч, бо сам Міндоўг, хаваючы раздражнёнасць, сказаў яму… [1, с.84]

Пэўна, іх ужо даўно шукалі ў Новагародку і ў Міндоўгавым стане [1, с.142]

üмажлівасць:

Ён падобны на муху, што садзіцца на гарачы ад сонца полаг шатра, поўзае па ім, і, пэўна, уяўляецца ёй гэты полаг бясконцым сусветам [2, с.486]

Міндоўг, як баявы сокал, пэўна, бачыў на сваім жыцці нямала светлых саколак [1, с.61]

Гугнеў, соп носам і чвякаў губамі Ніхто, пэўна, спаў [1, с.171] у такім выпадку яно сінанімічнае словам відаць, мусіць, магчыма [ 28, с.130].

Але Някрас, пэўна ж, падвучаны бацькам, князем Ізяславам Васількавічам, не слухаў, крычаў… [1, с.275]

Хлусіш ты, напэўна, стрый,- недаверліва сказаў Мірошка [2, с.78]

Пэўна, яны з ізгояў, з тых людзей, што ад сваіх абшчын, ад сваіх радоў адкалоліся [2, с.372]

За вушы чалавек трымаў тлустага зайца, якога, пэўна, толькі што ўпаляваў [2, с.457].

Пабочныя сказы вызначаюцца адноснай сэнсавай закончанасцю і больш канкрэтным зместам, чым пабочныя словы і словазлучэнні. Яны могуць суадносіцца з аднасасатаўнымі і двухсастаўнымі развітымі і неразвітымі сказамі [10, с.200]:

Павернецца, крутнецца літоўка, і зашуміць, зазвініць на ёй уся гэта прыгажосць, і здаецца, не жанчына стаіць перад табой, а раскашуееца пад вясновым ветрам аблітая срэбным дажджом бяроза [1, с.191]

Раней жа, кажуць старыя людзі, усё русінства было сінявокае і светлачубае [1, с.264]

Здавалася, ён жыве заўсёды і будзе жыць да таго часу, пакуль нехта пажырае некага, пакуль ёсць іклы, зубы, капцюры, капыты, дзюбы, яд у джалах, пакуль ёсць страўнікі, у якія можна запіхнуць некага, пакуль ёсць апетыт [1, с.90].

Пабочныя канструкцыі заўсёды выконваюць кваліфікуюча-ацэначную функцыю і могуць мець розныя значэнні:

üпабочныя канструкцыі, якія выражаюць ступень верагоднасці паведамлення:

Вядома, такое казалі на пачцівай адлегласці ад князя Ізяслава, а то адразу загадаў бы набіць жалезных цвікоў у язык [1, с.16]

Значыць, нешта ёсць, ёсць сіла ў Новагародку, якая хоча нанесці раптоўны ўдар [1, с.139]

üпабочныя канструкцыі, якія паказваюць на крыніцу паведамлення:

Гэта вузкая спіна (падалося Далібору) няўлоўна ўздрыгнула і зноў нібы скамянела [1, с.80]

У яго дружына, якіх я мала бачыў, хоць, як вядома вам, шмат дзе ваяваў [1, с.125]

Раней жа, кажуць старыя людзі, усё русінства было сінявокае і светлачубае [1, с.264]

üпабочныя канструкцыі, якія характарызуюць спосаб і форму паведамлення (часта з рознымі субектыўнымі адценнямі):

Па чутках, зрабіўся там дамініканец духоўнікам княгіні Марты, стаў яе ўлюбёнцам, ды такім, што поўнасцю завалодаў княгінінай душой [1, с.261]

А страх жа, як вядома, родны бацька жорсткасці [1, с.284]

А можа, гэта быў воўк-людаед, якіх, па-чутках, шмат развялося ў навакольных пушчах [1, с.332]

üпабочныя канструкцыі, якімі надаецца эмацыянальная афарбоўка паведамленню і інш. [10, с.202-203]:

Думаў я, грэшным чынам, што і цябе затаўклі дзе-небудзь паганцы, што болей мы не ўбачымся[1, с.98]

Князь аж плюнуў, праўда, асцярожна. Каб, крый бог, веча не ўбачыла[2, с.134].

Пры аслабленай сувязі са зместам сказа пабочныя канструкцыі набываюць адатковае значэнне ўстаўкі:

Можна было падумаць (і ён так думаў), што іх пасылае яму само неба [1,с.90]

Ён (зразумеў Далібор) быў у іх за важака [1,с.92]

Беларуская граматыка адзначае, што пабочныя элементы, паводле абёму і структуры, бываюць[5, с.196]:

а) аднаслоўныя

Князь Кандрат Мазавецкі, пэўна, ужо не раз пракляў той дзень, калі запрасіў рыцараў з Паноніі, дзе яны ваявалі супраць уграў, да сябе пад бок, каб кінуць іх на прусаў[1,с.20]

б) словы з прыназоўнікам

Па-першае, кунігас зездзіўшы ў Лівонію, зрабіўся слугой Рыма, па-другое, нечуванымі шчадротамі асыпала манаха Марта[1, с.215]

в) словы ў спалучэнні з часціцамі і злучнікамі

Іх, вядома ж, калі толькі не павернуць свае душы да Хрыста, чакаюць скудзельніцы, поўныя агню[1,с.69]

г) спалучэнні з двух і болей знамянальных слоў.

Раней жа, кажуць старыя людзі, усё русінства было сінявокаеі светлачубае[1, с.264].

Пабочныя словы і словазлучэнні могуць супадаць па сваёй форме з членамі сказа, але адрозніваюцца ад іх тым, што сказ без пабочных элементаў захоўвае свой змест і структуру, а без адпаведных членаў сказа практычна разбураецца. Пабочныя словы, словазлучэнні, сказы могуць адносіцца да пэўнага члена сказа ці да ўсяго сказа: у першым выпадку яны размяшчаюцца каля гэтага члена, у другім - звычайна ў пачатку сказа.

Калі прааналізаваць літаратуру па праблеме выкарыстання і ўжывання пабочных элементаў ў мове мастацкай літаратуры, можна адзначыць, што ўсе пабочныя элементы маюць агульныя прыкметы, да якіх адносяцца:

а) агульнае значэнне пабочных элементаў - адносіны таго, хто гаворыць, да таго, пра што паведамляецца;

б) асноўнай і шырока выкарыстоўваемай у ролі і функцыі пабочных слоў зяўляецца катэгорыя мадальных слоў;

в) інтанацыйнае выдзяленне ў вуснай мове, так званая інтанацыя пабочнасці[5, с.194].

Трэба мець таксама на ўвазе, што пабочныя словы і спалучэнні слоў больш шырока ўжываюцца ў мове, чым устаўныя словы і спалучэнні слоў. Што да пабочных сказаў, дык яны пашыраны менш, чым сказы ўстаўныя; акрамя таго, некаторыя з пабочных сказаў структурай і сэнсам падобныя на ўстаўныя сказы. 3 гэтай прычыны часам бывае цяжка правесці мяжу паміж некаторымі пабочнымі і ўстаўнымі сказамі, аднак яны усё-такі адрозніваюцца між сабой[28, с.126].

Пабочныя элементы адрозніваюцца ад устаўных сваёй субектыўнай мадальнасцю, г.зн. выражанымі адносінамі аўтара паведамлення да яго зместу, зяўляюцца больш абмежаванымі і па колькасці, і па структуры (словазлучэнні і сказы), а ад непабочных аманімічных слоў - сваім лексічным значэннем, характарам сінтаксічных сувязяў з іншымі членамі сказа, частым адасабленнем[16,с.90].

Адной з галоўных асаблівасцяў пабочных канстукцый зяўляецца іх фармальная незалежнасць ад асноўнага саставу сказа, у які яны уваходзяць. Адносіны пабочных канструкцый(слоў, словазлучэнняў, сказаў) са сказам, з яго асобнымі членамі ці часткамі не афармляюцца ні злучальнай, ні падпарадкавальнай сувяззю. Нават калі у саставе пабочнай канструкцыі прысутнічае злучнік, ён выступае ў функцыі звязкі.

У мове мастацкіх твораў Л.Дайнекі Меч князя Вячкі, След ваўкалака, Жалезныя жалуды шырока выкарыстоўваюцца пабочныя канструкцыі. Намі было сабрана і прааналізавана 94 пабочныя адзінкі, сярод якіх найбольш частонымі зяўляюцца пабочныя словы- 88 адзінак.

Такім чынам, пабочныя канструкцыі шырока выкарыстоўваюцца ў мове мастацкай літаратуры і выконваюць важную стылістычную ролю. Яны зяўляюцца адным са сродкаў моўнай характарыстыкі персанажаў, ствараюць дадатковую эмацыянальную афарбоўку паведамлення, і робяць паведамленне больш выразным і дакладным. Пабочныя канструкцыі ў творах Л.Дайнекі шырока выкарыстоўваюцца як выразны сродак для стварэння моўных характарыстык персанажаў. Можна адзначыць, што выкарыстанне пабочных канструкцый у мове гістарычных раманаў Л.Дайнекі Меч князя Вячкі, След ваўкалака, Жалезныя жалуды не зяўляецца празмерным і апраўдана тым зместам, які хоча выразіць аўтар.

.3 Устаўныя канструкцыі (словы, словазлучэнні, сказы) ў структуры сказа

Назва устаўныя адпавядае прызначэнню слоў, спалучэнняў слоў і сказаў, якія ўводзяцца, уключаюцца ў асноўны сказ і ўзбагачаюць, пашыраюць яго змест, значэнне. Як адзначае Беларуская граматыка, устаўнымі лічацца інтанацыйна адасобленыя словы, спалучэнні слоў і сказы, якія ўводзяцца (устаўляюцца) у сказ для выражэння розных дадатковых заўваг, што паясняюць, удакладняюць і развіваюць змест асноўнага выказвання[5, с.202].

Устаўныя словы, спалучэнні слоў і сказы (у адрозненне ад пабочных) маюць іншае прызначэнне - уносяць у сказ дадатковае паведамленне, заўвагу, тлумачаць ці ўдакладняюць сэнс папярэдніх слоў, спалучэнняў ці цэлых сказаў:

Не спытаеш (вочы ў вочы) у кунігаса [1, с.61]

Калі Міндоўг рашуча ступіў нагою на кілім (пацёртыя скураныя боты былі ў балотным брудзе), новагародскі князь пайшоў яму насустрач, усміхаючыся, шырока раскрыліўшы рукі для абдымкаў [1, с.121]

Тут толькі самыя мазгавітыя з новагараджан здагадаліся, што на сядзібе залатара Івана і ягонага сына Алехны ўвесь гэты час працавала патаемная коўніца, у якой стары Кандрат (Бяссмертны Кандрат!- выгукнуў нехта з захапленнем) выштукоўваў жалезныя жалуды [1, с.272]

Устаўныя канструкцыі прызначаны для павелічэння змястоўна-інфарматыўнага сэнсу сказа [10, с.205]. Дадзеныя канструкцыі каменціруюць змест сказа ці асобных яго членаў, пры гэтым разрываюць і парушаюць адзінства паведамлення. Дадатковы характар паведамлення ўстаўных канструкцый адрознівае іх ад адасобленых, удакладняльных і паясняльных кампанентаў, якія зяўляюцца неабходнымі элементамі зместу паведамлення. Таму можна разглядаць устаўныя канструкцыі, як асобны элемент сінтаксічнай будовы сказа, які адрозніваецца характарам сувязі, структурай, функцыямі і значэннем у сказе.

Устаўныя канструкцыі ўключаюцца ў сказ пры дапамозе суадноснай (інтрадуктыўнай) сувязі, якая мае змястоўна-асацыятыўны характар[10, с.205]. Гэта сувязь выражаецца праз інтанацыю, парадак слоў і фармальную суадноснасць адпаведных кампанентаў сказа. Устаўныя канструкцыі афармляюцца паскораным тэмпам, нізкім тонам і працяглымі паўзамі на стыку з астатняй часткай сказа. Устаўны характар канструкцый, пры іх выдзяленні інтанацыйна і пунктуацыйна, дазваляе падкрэсліць наяўныя ў іх звесткі, звярнуць на іх увагу чытача.

Да таго ж, устаўныя элементы заўсёды размяшчаюцца пасля тых кампанентаў сказа, змест якіх патрабуе адпаведнага ўдакладнення ці паяснення:

Не спытаеш (вочы ў вочы) у кунігаса [1, с.61]

Усе разумелі, што мір, падпісаны ў Кірсбургу (гэты горад неўзабаве ўрачыста назвалі Хрыстбургам), часовы, што прусы ўзялі перадышку [1, с.169].

Суадносная сувязь паміж устаўнымі канструкцыямі і астатняй часткай сказа часцей за ўсё афармляецца бяззлучнікавай сувяззю:

Калі Міндоўг рашуча ступіў нагою на кілім (пацёртыя скураныя боты былі ў балотным брудзе), новагародскі князь пайшоў яму насустрач, усміхаючыся, шырока раскрыліўшы рукі для абдымкаў [1, с.121]

Тэўтон з Рыгі (Браціла не ведаў ягонае імя) быў высокі, танклявы ў поясе, але шыракагруды [2, с.10].

Устаўныя сказы могуць пачынацца злучальнымі злучнікамі а, і і інш.:

Хрысціянскае імя ў яго было Глеб, ён не любіў гэта імя, але маці ўпарта называла яго толькі Глебам, Глебачкам, бо князь (а яна вельмі хацела, каб яе сын стаў некалі новагародскім князем) не можа не быць хрысціянінам [1, с.11]

Зараз жа, карыстаючыся цемрай, асмялеўшы пры набліжэнні небяспекі (а небяспека заўсёды гарачыла яго, растаплівала льдзінкі ў крыві), Браціла краем вока глянуў на таварыша па рызыцы і, магчыма, па смерці [1, с.90]

Можна было падумаць (і ён так думаў), што іх пасылае яму само неба [2, с.90]

Кунігас Міндоўг (і Новаградак гэта ведае) лепшы, вартнейшы чалавек на Літве [1, с.118]

Ад яго ж мы пачулі, што ў самім Кіеве, на Брачыслававым падворі, ёсць людзі (і нямала такіх людзей), якія полацку верныя [2, с.326], зрэдку - словамі хоць, што,гэта і інш. [28, c.127]:

На вуснах ва ўсіх, хто ўжо не першы раз браў удзел у незвычайным паляванні (а што яно будзе незвычайным, папярэдзіў Далібора сам Міндоўг), лётала адно толькі слова: Жэрнас…Жэрнас… [1, с.84]

Усе разумелі, што мір, падпісаны ў Кірсбургу (гэты горад неўзабаве ўрачыста назвалі Хрыстбургам), часовы, што прусы ўзялі перадышку [1, с.169]

Птушкі захваляваліся, нешта крыкнулі разгубленымі хрыплымі галасамі (гэта яны ад страху ахрыплі) і рынуліся хто куды, пачалі хавацца, зашывацца ў белую іскрыстую воўну воблакаў [2, с.388].

Сутракаюцца выпадкі, калі ўстаўныя канструкцыі звязаны з аднароднымі або адасобленымі членамі ўскладненага сказа, а таксама з рознымі прэдыкатыўнымі часткамі складанага сказа [10, с.207]:

Вершнік ужо зваліўся з каня, каб (забі гром!) не быць вышэй кунігаса [1, с.95]

Са шкадаваннем думаў Далібор, што ягоны сябра (а Войшалка ён яшчэ з Варуты пачаў лічыць сваім сябрам) збіраецца пастрыгчыся ў манахі, поснікі і маўчальнікі [1, с.140]

Не з Варуты прыйшла дапамога, не ад бацькі, якога Войшалк (усе ведалі гэта) не любіў, а з лясной і балоцістай пінскай зямлі [1, с.228].

Для выдзялення ўстаўных сказаў, асабліва развітых, якія па сэнсу адасоблены ад асноўнага сказа, больш мэтазгодна выкарыстоўваць дужкі, якія добра выконваюць выдзяляльную функцыю:

Далібор глядзеў на кунігаса, на гэтага моцнага і адначасна слабага чалавека, на абветраную скуру шчок, на цёмную з рудоцінкай бараду, на загарэлыя чэпкія рукі ( Ненавіджу мужоў з мяккімі рукамі- усклікнуў неяк Міндоўг), і супярэчлівымі пачуццямі напаўнялася душа [1, с.103]

А Яфрэм (так усе, акрамя Белавалода і Ядрэйкі, звалі Гнеўнага) і сапраўды вельмі хутка з бруду і пылу ўзняўся, стаў правай рукою Кацеры, патрохі пачаў на старога Сцяпана крычаць, а аднойчы спрытна падтрымаў залачаонае стрэмя, калі Раман садзіўся на каня [2, с.483]

Усе, хто пачуў гэты крык (а пачулі яго і абаронцы Берастова, і баярскія ратнікі), апусцілі мячы і копі, лукі і дубіны, павярнулі галовы ў бок шырокага снежнага поля, якое ляжала паміж Берастовам і Кіевам [2, с.587]

Ужыванне працяжніка з гэтай мэтай варта абмяжоўваць, бо ён даволі шырока выкарыстоўваецца ў сказах іншай сінтаксічнай будовы:

Безліч ветразяў - чырвоных, сініх, пярэстых- надзімаў свежы вецер [1, с.177]

Атрад Марціна Голіна -пяцьдзесят рыцараў, сто збраяносцаў, чатырыста ландскнехтаў і тры сотні хрышчаных земгалаў- марудна, але няўхільна прасоўваліся ў глыб Аўкшайты [1, с.186]

Так яны загараліся заўсёды -раптоўна! усе!- і ніхто не мог даўмецца, чыя рука або чыя таемная сіла запальвала іх [2, с.378].

Побач з дужкамі і працяжнікамі можа ўжывацца дадатковы знак прыпынку (коска, двукроп'е, клічнік), калі гэтага патрабуе структура асноўнага сказа або калі трэба асабліва падкрэсліць сэнс устаўнога сказа:

Кожнага (няхай гэта будзе родны сын), хто асмеліўся б узняць руку на ягонае багацце і дзяржаву, ён з зямлі б сцёр [1, с.63]

А ў зямным рэальным жыцці вайсковая сіла літоўскіх князёў (у першую чаргу Міндоўга і Войшалка), пад рукой у якіх была цудоўная, вельмі моцная на той час конніца і апалчэнні сялян-пешцаў, злілася з сілай і магутнасцю Белай Русі, значна больш развітай у эканамічных і прававых адносінах [1, с.242]

Лукера павярнулася да яго тварам, і ён у густой лясной цемры ўбачыў на нейкі міг (а мо гэта толькі падалося?), як пырскнулі з вачэй у дзяўчыны залатыя дробныя іскрынкі [2, с.266]

Можа, буйная рыбіна ўдарыла хвастом, а можа (і Белавалоду так падалося), птушка, узлятаючы, шкрабнула паверхню вады моцным крылом [2, с.543].

У залежнасці ад свайго прызначэння ўстаўныя канструкцыі могуць размяшчацца ў сярэдзіне сказа

А потым, зноў жа па чутках, угнявіў Сіверт усю Літву тым, што разам з Казлейкам (зваряцеўшы, ці што?) надумаў патушыць святы зніч [1, с.261]

У цэнтры круглай лясной паляны стаяў высокі, амаль у тры сажні ростам, дубовы бог (папы завуць яго ідалам), упрыгожаны рознакаляровымі стужкамі, пацеркамі з жалудоў, арэхаў і сушаных ягад [2, с.104], а таксама ў канцы сказа і за яго межамі [10, 207].

Устаўныя словы часцей за ўсё выражаюцца такімі часцінамі мовы, што і ўдакладняльныя або тлумачальныя кампаненты сказа, і маюць аднолькавую з імі форму. Устаўныя словазлучэнні бываюць іменныя і дзеяслоўныя, галоўнае слова ў гэтых словазлучэннях суадносіцца або не суадносіцца па форме з удакладняльнымі ці тлумачальнымі кампанентамі сказа. Даволі шырока выкарыстоўваюцца ўстаўныя сказы, якія могуць быць простымі і складанымі.

Можна адзначыць, што ўстаўныя сказы ўтвараюць не складаную, а ўскладненую адзінку, якая займае прамежкавае месца паміж простымі і складанымі сказамі [10, с.210].

Устаўныя канструкцыі звычайна выконваюць у сказе агульную функцыю, якая кваліфікуецца як абектыўна-паясняльная [10, с.210]. Таму ўстаўныя канструкцыі могуць мець розныя значэнні:

-устаўныя канструкцыі, якія ўдакладняюць асноўнае паведамленне

Бяры малога,- ледзь чутна прагучаў старэчы голас, і Мірошку накінулі на галаву нешта мяккае, халоднае, шчыльнае (напэўна, мяшок), ускінулі на плячо і панеслі, як воўк носіць авечку [2, с.75]

-устаўныя канструкцыі, якія дапаўняюць або пашыраюць асноўнае паведамленне

Бо кожны з іх (у гэтым Далібор не сумняваўся) у думках, як пчала ў кветку, упіваўся у пунсовыя вусны князёўны [1, с.78]

-устаўныя канструкцыі, якія раскрываюць або тлумачаць асноўнае паведамленне

Дробны ростам і душой, ён хацеў узвышацца над усімі, свяціць усім, прычым, свецячы, быць для людзей не сонцам (для гэтага не хапала ў крыві цеплыні), а начным халодным месяцам [1, с.91]

-устаўныя канструкцыі, якія выступаюць як своеасаблівыя рэмаркі да асноўнага паведамлення і нш. [10, с.210-212]

Далібор глядзеў на кунігаса, на гэтага моцнага і адначасна слабага чалавека, на абветраную скуру шчок, на цёмную з рудоцінкай бараду, на загарэлыя чэпкія рукі ( Ненавіджу мужоў з мяккімі рукамі- усклікнуў неяк Міндоўг), і супярэчлівымі пачуццямі напаўнялася душа [1, с.103].

Такім чынам устаўныя канструкцыі служаць для ўдакладнення, развіцця, тлумачэння і матывіроўкі асноўнага зместу сказа, што спрыяе актыўнаму выкарыстанню іх у сучаснай беларускай мове і асабліва ў мове мастацкай літаратуры.

Устаўныя канструкцы (словы, словазлучэнні, сказы) у мове гістарычных раманаў Л.Дайнекі Меч князя Вячкі, След ваўкалака, Жалезныя жалуды зяўляюцца зручнай формай, каб выражаць розныя суджэнні, развагі і ацэнкі, якія разбураюць сінтаксічную аднапланавасць выказвання і ўспрымаюцца як асобы спосаб аўтарскага каменціравання тэскту.Устаўныя словы, словазлучэнні не зяўляюцца членамі сказа, а толькі ўдакладняюць яго змест або нешта дадаюць да яго, ніколі не ўжываюцца ў пачатку галоўнага сказа і абавязкова выдзяляюцца такімі знакамі прыпынку, як дужкі, працяжнікі, коскі; не маюць адносінаў да асобы выказвання, служаць у ім больш самастойнымі часткамі, чым пабочныя словы і словазлучэнні, выражаюцца тымі ж часцінамі мовы, што і словы, якія яны ўдакладняюць, тлумачаць, і даволі шырока выкарыстоўваюцца для паяснення незразумелых і малазразумелых слоў і выразаў.

Таму можна адзначыць, што ўстаўныя канструкцыі зяўляюцца адной з формаў выражэння суджэнняў, роздуму, ацэнак. З гэтага вынікае іх шырокае выкарыстанне ў мове мастацкай літаратуры і, менавіта, у мове гістарычных раманаў.

1.4 Параўнальныя звароты ў структуры сказа

Параўнанні - неадемны і значны элемент мовы. Пісьменік ужывае іх як адзін з актыўных сродкаў рэалізацыі ідэйна-мастацкай задумы, яны выяўляюць істотныя бакі вобразна-асацыятыўнага мыслення пісьменніка, выконваюць складаную мастацка-эстэтычную функцыю. Ва ўзаемадзеянні з іншымі моўнымі сродкамі ў кантэксце параўнанні набываюць дадатковае сэнсавае і стылістычнае адценне.

Як вызначана ў Беларускай граматыцы сутнасць параўнання заключаецца ў супастаўленні прадметаў ці зяў, заснаваным на падабенстве ў якіх-небудзь адносінах[5, с.172].

Без параўнанняў цяжка ўявіць сабе герояў. Параўнанні, ужытыя для характарыстыкі чалавека, яго знешнасці, вопраткі, паводзін, асаблівасцей псіхалогіі - дазваляюць убачыць яго ва ўсёй паўнаце (вочы, паказ рук, твар, рот, падбародак, валасы), апісанне вопраткі, стан чалавека, асаблівасці яго паводзін, хады, манеры гаварыць.

Параўнанне - гэта дзейсны сродак стварэння пейзажных замалёвак. У іх, параўнаннях, няма абстрактнасці, няма непатрэбнай умоўнасці. Некаторыя параўнанні ў пейзажных замалёўках здзіўляюць на першы погляд прастатой, звычайнасцю, бузённасцю [20, с.157-160].Пры разглядзе параўнанняў, якія ўжываюцца ў мастацкіх тэкстах, можна адзначыць выпадкі, калі залежнае слова можа далучацца да асноўнага слова пры дапамозе падпарадкавальнага злучніка:

Бачу, што чалавек, - зазлаваў меднік. -Але хто цябе так абкарнаў, як бярозу пры дарозе? [1, с.9].

Так звязваюцца ў простым сказе з тым ці іншым яго членам ці са сказам у цэлым параўнальныя звароты.

Каб зразумець сутнаць тэрміна параўнальны зварот, неабходна звярнуцца да азначэння злучнікавага параўнання. У адпаведнасці з Беларускай граматыкай, злучнікавыя параўнанні гэта сінтаксічныя канструкцыі…уведзеныя з дапамогай параўнальных злучнікаў[5, с.172]. З гэтага вынікае, што параўнальныя звароты гэта тыя ж злучнікавыя параўнанні. Рускія мовазнаўцы даюць такое азначэнне параўнальнаму звароту - бессказуемостная словоформа (одна или с зависимыми словами), введенная в предложение при помощи подчинительного сравнительного союза[21,с.182].

Параўнальныя звароты даюць магчымасць ярчэй і наглядней ахарактарызаваць прадмет (дзеянне) ці яго прымету шляхам супастаўлення, параўнання іх з больш тыповым носьбітам той ці іншай якасці, уласцівасці, з больш тыповай прыметай [28, с.115]. Амаль заўсёды параўнальныя звароты носяць вобразны характар, таму яны шырока выкарыстоўваюцца ў мастацкай літаратуры як эмацыянальна-выразны сродак.

Параўнальныя звароты ўводзяцца ў склад сказа пры дапамозе злучнікаў

~як

Нельга было раскісаць, як сыраежка пад дажджом, чакаць, пакуль нехта прыйдзе і прыкончыць цябе самога і ўсіх тваіх сямейцаў [1, с.57]

Мы, як зялёныя жабы,- смяяўся Найдзён, абчышчаючы Далібораў кажух [1, с.100]

Яна, як белая здань, растварылася ў цемры, а Браціла з тэўтонам лёгкім спорным крокам, пільна ўзіраючыся ў змрок, накіраваліся да княжацкіх харомаў [2, с.17]

~быццам

Астафій нячутна, быццам дзікі чаратовы кот, падкраўся ззаду і ўбачыў, што чалядзінка разбівае-расцірае на дробненькі друз, на пясок сіняе нямецкае шкло [1, с.294]

~нібы(та) і інш. [10, с.180]

Мухі,чорныя і сінія, роем насіліся над ім, садзіліся на непакрытую спатнелую галаву,нават на бровы і вейкі, нібыта ён быў ужо мерцвяком [1, с.9]

І вось ужо святлее наўкол, ажывае душа, нібы кветка на сонцы [1, с.61]

Самы багаты і самы бедны з літоўцаў пачуваў сябе перад ім, нібы пустазелле, што расце пад плотам [1, с.86].

Злучнікавае параўнанне абумоўлена наяўнасцю ў сказе трох кампанентаў: адзін з іх складае аснову параўнання, абазначаючы тое, што параўноўваееца; другі зяўляецца параўнальным зваротам, які абазначае тое, з чым параўноўваецца; трэці служыць фармальным сродкам сувязі, пры дапамозе якой афармляецца параўнанне. Дзякуючы злучніку, сувязь параўнальнага звароту ў саставе сказа адначасова і падпарадкавальная, і паясняльная: падпарадкавальная ў адносінах да выказніка і паясняльная ў адносінах да таго члена сказа, які называе зявы, што параўноўваюцца.

У большасці выпадкаў у склад параўнальнага зварота ўваходзіць адно самастойнае слова (гэта параўнальныя звароты неразвітай структуры):

üназоўнік

Такія людзі жывуць вечна, як багі [1, с.31]

Нездарма кажуць: Мужчына чырванее, як рак, жанчына чарванее, як мак [1, с.70],

üпрыметнік

Княжыч, як сонны, злез з каня, стаўшы па костачкі ў цёмна-рудую халаднаватую ваду [1, с.39], і інш, а таксама - спалучэнне слоў [28, с.115](гэта параўнальныя звароты развітай структуры):

Дык няўжо можна сядзець склаўшы рукі і чакаць, як той лясны грыб, пакуль прыйдзе нехта і зрэжа пад корань? [1, с.112]

Сыны садзілі бацькоў у жалезныя клеткі, знясільвалі голадам, гарачай смалой паілі, як той чорт у пекле [1, с.218]

Хоць Сцяпан быў стары, як зедзены жукамі-караедамі пень, і слабавата стаяў на нагах, але ён з вялікай радасцю згадзіўся, пакляўшыся баярыну Аляксею на святых абразах, што ні адзін волас не ўпадзе з галавы Кацеры[1, с.465].

Параўнальныя звароты па-рознаму ўводзяцца ў сказ, выконваюць у ім розныя функцыі. Яны складаюць цэласныя адзінкі, якія змяшчаюць дадатковую інфармацыю адносна паведамлення, якое аформлена ў сказе, і звычайна адасабляюцца ад астатніх кампанентаў гэтага сказа. У большасці выпадкаў параўнальныя звароты выконваюць азначальна-акалічнасную функцыю, характарызуючы дзеянне ці якасную ацэнку. Як правіла, такія параўнальныя звароты звязаны з асобнымі словаформамі ў сказе:

Такія людзі жывуць вечна, як багі [1, с.31]

А зраз ён, як чарвяк, на якога якога магутным капытом наступіў пушчанскі зубр [2, с.50].

Параўнальныя звароты могуць паясняць розныя члены сказа, выражаныя рознымі часцінамі мовы, але часцей за ўсе яны паясняюць дзеяслоў-выказнік. У апошнім выпадку параўнальныя звароты сваей сінтаксічнай функцыяй набліжаюцца да акалічнасці спосабу дзеяння:

Бачыла, як шылам кальнуў, зірнуў на ўдавіцу, хацеў ударыць гняўлівым словам, але ў натоўпе прашумела:

Далібор ідзе….Далібор… [1, с.10]

Ён хоча аблегчыць душу, а тут, у Варуце, няма перад кім - яго або баяцца і, як рабы, поўзаюць каля ягоных ног, або не жадаюць зразумець, хоць прыкідваюцаа, што згодныя з кожным кунігасавым словам [1, с.61]

Прыйдуць і праглынуць, як кавалак печанага мяса, маю аслабелую арду. І ніхто не абароніць Гігреня. Чорнае ў мяне жыццё, як стэп пасля пажару [2, с.487].

Уласнае параўнанне выражаецца злучнікамі як, што, нібы, бы, быццам, як быццам, якія фарміруюць двухнакіраваную сувязь: афармляюць адносіны паміж паралельнымі кампанентамі і адначасова адносяць увесь зварот да выказніка [10, с.184]:

Сказаў ён гэта моцным голасам, рашуча, адчайна-смела, нібы паляцеў з гары [1, с.37]

Трохі прыдрамаў на адно вока, нібы малады воўк пад кустом, і зноў пругкае моцнае цела пакінула з одра трывога [2, с.24]

Хоць Сцяпан быў стары, як зедзены жукамі-караедамі пень, і слабавата стаяў на нагах, але ён з вялікай радасцю згадзіўся, пакляўшыся баярыну Аляксею на святых абразах, што ні адзін волас не ўпадзе з галавы Кацеры [2, с.465]

Прыйдуць і праглынуць, як кавалак печанага мяса, маю аслабелую арду. І ніхто не абароніць Гігреня. Чорнае ў мяне жыццё, як стэп пасля пажару [2, с.487].

Азначальная рэпрэзентацыя выражаецца злучнікам як і ўказальнымі прыслоўямі або ўказальнымі займеннікамі ў складзе асноўнай часткі сказа. У такім выпадку параўнальны зварот адносіцца або да ўказальных прыслоўя і займенніка (так, такі), або да іх спалучэнняў з іншымі часцінамі мовы, ад чаго параўнанне набывае выразны характар дадатковага паяснення [10, с.185]:

Бачу, што чалавек, - зазлаваў меднік. -Але хто цябе так абкарнаў, як бярозу пры дарозе? [1, с.9]

Удары грому былі такія моцныя, такія ляскотныя, раскацістыя, аж звінела ў вушшу [1, с.33]

Хрысціянка?- строга ўсміхнуўся Костка. - Душа твая, як полымя ў вецер, кідаецца ва ўсе бакі [1, с.41]

Твае словы, як залатыя яблыкі на срэбным падносе,- пакланіўшыся, умільна глянуў на хана служка, той, што ўпаў [2, с.492].

У некаторых дапаможніках усе параўнальныя звароты адносяцца да акалічнасці спосабу дзеяння. Але з гэтым нельга пагадзіцца, бо параўнальныя звароты выконваюць своеасаблівую функцыю ў сказе; яны могуць набліжацца і да акалічнасці месца, і да акалічнасцей часу, прычыны, меры і ступені, мэты [28, с.115].

Таму можна адзначыць, што параўнальныя звароты носяць вобразны характар і выражаюць разнастайныя значэнні. Параўнальныя звароты выдзяляюцца інтанацыйна і па сэнсу, а таксама пунктуацыйна, могуць выступаць у ролі любога члена сказа. У залежнасці ад характару параўнання і ступені сувязі з удакладняемым словам параўнальныя звароты могуць размяшчацца ў пачатку, сярэдзіне ці канцы сказа. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў мове мастацкай літаратуры як выразны эмацыянальна-экспрэсіўны сродак.

Глава 2. Агульнае паняцце пра адасобленыя члены сказа

Адасабленне - гэта сэнсавае і інтанацыйнае выдзяленне даданых членаў сказа з мэтай узмацніць іх значэнне і надаць ім большую самастойнасць. Члены сказа, якія сэнсава і інтанацыйна выдзяляюцца, называюцца адасобленымі [6, с.82].

Пры адасабленні, даданыя члены сказа характарызуюцца пэўнай сэнсавай самастойнасцю, спецыфічнай інтанацыйнай афарбоўкай і асобай семантычнай нагрузкай. Але галоўным зяўляецца інтанацыйнае афармленне. Інтанацыя, зяўляючыся найважнейшай умовай адасаблення, дазваляе пры дапамозе лагічнага націску, паўзы, рытму выдзеліць пэўны член сказа ў вуснай мове, падкрэсліць яго ўдакладняльны характар [6, с.83].

Можна адзначыць, што адасабленне ўключае ў сябе канструкцыі розныя па семантике, структуре, характеру синтаксической связи и по средствам выражения этой связи, по функциям в предложении[27, с.61].

Калі разглядаць пытанне адасобленых членаў у рускім мовазнаўстве, можна звярнуцца да прац Валгінай Н.С., Чумака Л.Н., Піпчанка Н.М. і інш. Напрыклад Валгіна Н.С. адзначае, што существо обособленных членов предложения заключается в том, что они содержат элемент добавочного сообщения, следовательно, обособление тесно связано с сообщительной функцией предложения, т.е. его смысловой целенаправленостью[11, с.229]. Таксама Валгіна адзначае, што адасобленасць гэта рыса толькі даданых членаў сказа: обособляться…могут только второстепенные члены предложения, так как главные являются носителями основного сообщения и они не могут быть выключены из состава предложения без нарушения его предикативной основы [11, с.229].

Адасабленне даданых членаў сказа можа быць абумоўлена як колькасцю залежных ад іх слоў, так і парадкам слоў у сказе, немагчымасцю сінтаксічнай спалучальнасці паміж асобнымі членамі, а таксама тым, што сінтаксічныя адносіны, выражаныя гэтымі членамі, набываюць дадатковае значэнне.

Адасобленыя даданыя члены сказа ўтвараюць сінтаксічна непадзельныя адрэзкі мовы і заключаюць у сабе элемент выказвання, які выражаецца праз сцвярджэнне і адмаўленне. Як адзначае Л.І. Бурак: Па сваёй ролі ў сказе адасобленыя даданыя члены (асабліва тыя, што выражаны словазлучэннямі) у пэўнай ступені збліжаюцца з даданымі часткамі складаназалежных сказаў [10, с.239].

Вызначана, што аўтар выкарыстоўвае адасобленыя члены сказа, калі яму неабходна:

выдзеліць уласцівыя асобам, зявам, прадметам своеасаблівыя прыметы;

вытлумачыць, удакладніць, канкрэтызаваць, раскрыць сэнс таго ці іншага члена сказа або яго лексічнага выражэння;

узмацніць сэнсавы ці эмацыянальны змест другога члена сказа праз супрацьпастаўленне, параўнанне і т.п.;

паказаць асобыя сінтаксічныя сувязі адасобленай групы слоў у сказе ці двайную сінтаксічную і сэнсавую функцыю таго ці іншага члена сказа[3, с.193].

Адасабляцца могуць любыя члены сказа: азначэнні, прыдаткі як разнавіднасць азначэнняў, дапаўненні, акалічнасці і далучальныя члены сказа. Да далучальных членаў сказа адносяцца тыя члены сказа, якія выражаюць дадатковае паведамленні, заўвагі, тлумачэнні да выказвання[10, с.93]. Далучальныя члены ўводзяцца ў сказ пры дапамозе злучнікаў і, ды, але, ды і то ці слоў напрыклад, асабліва, у адпаведнасці, у прыватнасці, у першую чаргу, у тым ліку. Некаторыя даследчыкі, напрыклад Кавалёва М.Ц. вылучаюць члены сказа са словамі у прыватнасці, напрыклад, пераважна і інш. ва ўдакладняльныя члены сказа [12, с.202]. Аднак на практыцы найчасцей сустракаюцца выпадкі адасаблення даданых членаў, у прыватнасці, азначэнняў і акалічнасцей.

Паводле семантыка-сінтаксічных адносін са сказам адасобленыя члены падзяляюцца на паўпрэдыкатыўныя, якія даюць дадатковую да асноўнага зместу сказа інфармацыю, і ўдакладняльна-паясняльныя, што канкрэтызуюць, удакладняюць змест асобных членаў. Некаторыя даследчыкі падзяляюць адасобленыя члены сказа на пэўныя групы. Як адзначае В.І.Рагаўцоў: У некаторых працах адрозніваюць два тыпы адасобленых членаў сказа: з паўпрэдыкатыўным значэннем (часцей за ўсё - адасобленыя азначэнні, акалічнасці, дапаўненні) і ўдакладняльна-паясняльныя (удакладняльныя) члены сказа[23, с.97].

Н.П.Малашанка пры разглядзе адасобленых членаў сказа таксама выдзяляе паняцце паўпрэдыкатыўнасці. Паўпрэдыкатыўнасць - выражэнне дадатковай сітуацыі пра падзею, якая перадаецца ў сказе і зяўляецца не такой важнай, яна дапаўняльная. Паўпрэдыкатыўная канструкцыя выражае інфармацыю скрытна[17, с.42]. Паўпрэдыкатыўныя адносіны ўплываюць на тое, што обособленные члены не образуют словосочетаний с определяемыми словами[21,с.166]. Паўпрэдыкатыўнымі яшчэ называюць такія члены сказа, якія выконваюць функцию добавочного сказуемого[27, с.62].

Рускія мовазнаўцы вылучаюць у асноўныя умовы адасаблення - осложненность содержания, передаваемого обособленым членом предложения[11, с.232] і отсутствие тесной синтаксической связи второстепенного члена с главным словом[27,с.64].

Беларуская даследчыца Н.П. Малашанка выдзяляе тры віды ўмоў адасаблення членаў сказа. Гэтыя ўмовы падзяляюцца на граматычныя, камунікатыўныя і семантычныя[17, с.42-43]. Граматычныя ўмовы адасаблення ўключаюць у сябе сінтаксічныя і марфалагічныя.

Таксама можна адзначыць, што пры аналізе сказаў з адасобленымі членамі ўвага звяртаецца, у першую чаргу, на граматычныя ўмовы адасаблення: спосаб выражэння той словаформы, да якой адносяцца адасобленыя члены; наяўнасць пэўных прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц; ступень развітасці адасобленых членаў; іх размяшчэнне адносна азначанага слова. Н.П. Малашанка сярод граматычных ўмоў адасаблення членаў сказа вылучае яшчэ удакладняльны, паясняльны ці далучальны характар адасобленага члена, а таксама ўскладненне гэтага члена дадатковымі адценнямі і слабая сінтаксічная сувязь адасобленага члена з астатняй часткай сказа[17, с.42-43].

Пры адасабленні, даданыя члены сказа характарызуюцца пэўнай сэнсавай самастойнасцю, спецыфічнай інтанацыйнай афарбоўкай і асобай семантычнай нагрузкай. Але галоўным зяўляецца інтанацыйнае афармленне. Інтанацыя, зяўляючыся найважнейшай умовай адасаблення, дазваляе пры дапамозе лагічнага націску, паўзы, рытму выдзеліць пэўны член сказа ў вуснай мове, падкрэсліць яго ўдакладняльны характар [6, с.83]. Важнасць і абавязковасць інтанацыйнага афармлення адасобленых членаў сказа выдзяляе таксама В.В. Маршэўская: Адзін і той жа сказ можа разгладацца па-рознаму ў залежнасці ад інтанацыйнага выдзялення (ці невыдзялення) ў вуснай мове пэўных слоў[18, с.75].

Такім чынам можна адзначыць, што пры адасабленні второстепенные члены получают бóльшую смысловую значимость, чем другие члены предложения, приобретают новые функционально-стилистические оттенки значения, выделяются в предложении в отдельную синтагму[21.с.166].

.1 Адасабленне азначэнняў

Па характары сінтаксічнай сувязі азначэння з азначаемым словам усе азначэнні дзеляцца на дапасаваныя і недапасаваныя.[13,с. 62]

Калі разглядаць пытанне адасаблення азначэнняў, можна адзначыць, што ва ўсіх даследчыкаў існуе адзіны погляд на гэтую праблему. Калі абагуліць меркаванні Л.І. Бурака, У.В. Анічэнкі, П.У. Сцяцко, В.С.Яўневіча, Л.М. Грыгоревай, можна зрабіць выснову, што найчасцей адасабляюцца дапасаваныя азначэнні. Недапасаваныя ж азначэнні адасабляюцца толькі ў некалькіх выпадках. Разглядзім падрабязней умовы адасаблення дапасаваных і недапасаваных азначэнняў на прыкладзе гістарычнай прозы Л.Дайнекі.

Адасабленне дапасаваных азначэнняў

Да ўмоў адасаблення азначэнняў адносяцца месца азначэння ў сказе і яго састаў, спосаб выражэння азначэння і паяснёнага слова, наяўнасць ці адсутнасць дадатковага акалічнаснага значэння.

Дапасаваныя азначэнні выражаюцца прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, адзіночнымі і парнымі, з залежнымі ад іх словамі ці без іх.

Як разнавіднасць дапасаванага азначэння, якое дае прадмету іншую назву, Леановіч Р.С. вылучае прыдатак[13, с.63].

Дапасаваныя азначэнні, выражаныя адзіночнымі прыметнікамі і дзеепрыметнікамі, прыметнікавымі і дзеепрыметнікавымі словазлучэннямі, адасабляюцца і выдзяляюцца занкамі прыпынку [6, с.84-85]:

1)калі адносяцца да асабовых займеннікаў(незалежна ад месца ў сказе)

Вырваныя з цёплага бацькоўскага гнязда, стоячы паміж ворагаў, яны, брат і сястра, моцна абняліся, ды так на нейкі міг і застылі, быццам явар і каліна, быццам дубок і бяроза. [1,с.110]

2)калі стаяць пасля назоўнікаў і зяўляюцца развітымі

Далібор, уражаны такімі словамі, прыкусіў губу, нізка пакланіўся бацьку. [1,с.21]

Велізарныя камяні, звезеныя з глухіх мясцін, грэлі пад пякучым сонцам шурпатыя бакі. [1,с.21]

Пад падушкаю, напханай цецеручыным і курыным перем, нешта муляла. [1,с.42]

Была яна (шкада, што Браціла з тэўтонам не бачылі ў цемры) у белай ільняной сукні, перахопленай чырвоным паяском [2, с.17]

Усе яны ведалі, што ў яго няма адной рукі, і перапісчык пергаменаў лавіў спалоханыя позіркі, накіраваныя на пусты рукаў яго кашулі, які быў заткнуты за чырвоны паясны шнур. [ 2,с.177]

Кветкі, прытаптаныя ў ваколіцах Юрева нагамі пілігрымаў і мечаносцаў, палахліва ўздымалі з зямлі галоўкі, азіраліся наўкол, быццам хацелі даведацца, ці доўга яшчэ людзі будуць забіваць людзей. [2, с.293]

3)калі стаяць перад назоўнікам і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне прычыны, уступкі, умовы, часу

На бугорыстай, пасечанай сякерамі гадоў, кары пырхалі бліскучыя стракозы. [1,с.35]

З цяжкім гупаннем падалі да падножжа дрэў мокрыя, налітыя яраснай жыццёвай сілай, жалуды. [1,с.82]

Седзячы ў фурманцы побач з Міндоўгам, закалыханы дарогаю, Далібор задрамаў, і прыснілася яму дуброва-алка з велізарнымі свяшчэннымі дубамі. [1,с.94]

4)калі выражаны адзіночнымі прыметнікамі ці дзеепрыметнікамі, стаяць пасля азначаемага слова і маюць вялікую сэнсавую нагрузку

Міндоўг з Войшалкам, засяроджаныя, маўклівыя, ужо чакалі новагародскага княжыча.[1,с.62]

5)калі аддзелены ад паяснёнага назоўніка дзеясловам-выказнікам ці іншымі членамі сказа. Н.П. Малашанка называе такое размяшчэнне дыстантная пазіцыя[17, с.44]

На ім быў кажух з грэчаскага алавіра, абшыты шырокімі залатымі карункамі, боты з зялёнай скуры, таксама шытыя золатам. [1,с.197]

Нядзіл східіў галаву ў знак згоды, і водбліск ад паходні, што гарэла непадалёку, уваткнутая ў доўгі тураў рог, успыхнуў на місюрцы - жалезным шлеме з кальчужнай сеткай. [2, с.29]

Ён стаяў, прыкручаны смалянымі цвёрдымі вяроўкамі да ясеня, і чакаў свайго канца. [ 2,с.227]

6)калі ўдакладняюць папярэдняе азначэнне. Да іх адносяцца адзіночныя азначэнні ў постпазіцыі да азначанага слова, калі іх два і большў, асабліва, калі перад азначаным словам ёсць яшчэ адно (ці некалькі) азначэнне[18,с.76].

Л.І. Бурак выдзяляе тры групы дапасавных азначэнняў:

)азначэнні, якія побач з уласнаазначальным значэннем маюць адценне дадатковага паведамлення аб пэўных прадметах ці зявах.[9, с.239]. У большасці выпадкаў такія азначэнні адносяцца да назоўніка або займенніка у ролі дзейніка, дапаўнення, або акалічнасці.

Пчолы вылётвалі з глыбіні лясоў, пілі, аж захлынаючыся, гарачую духмяністасць кветак, цяжка вярталіся дадому, да бортных дрэў, з дуплаў якіх, напоўненых па самы край, выліваўся, цёк шырокімі бліскучымі ручаямі іскрыста-жоўты мёд. [1.с.22]

Тысячагадовы і напарушны, глядзіць ён са сваіх вышынь на пакаленні людзей, бачыць, як немаўляты, што спалі ў калысках, падвешаных да ягоных галін, ахінутых ягоным ценем, растуць, дужэюць, робяцца воямі, потым робяцца дзядамі з белымі, як снег, бародамі. [1,с.82]

Якаў з Чухомам і яшчэ дзесятак нявольнікаўмтрапілі ў рэшце рэшт на падворе баярына Івана, абгароджанае высокім дубовым плотам, бруднае, у глыбокіх ямінах, у кароўскіх ляпёхах. [ 2,с.141]

2) азначэнні, якія акрамя асноўнага значэння, маюць дадатковае акалічнаснае значэнне[9,с. 240]. Такія азначэнні не толькі адносяцца да азначаемага слова, але і цесна звязаны з дзеясловам-выказнікам.

Валасач, задаволены сабою, старанна абгрыз костку, высмактаў з яе мозг, потым шпурнуў сабакам. [1,с.13]

Сам халоп, трымаючыся за стрэмя гаспадара, бег трушком побач… [1,с.118]

3) азначэнні, якія адносяцца да другога азначэння і паясняюць або удакладняюць прыметы, што ім абазначаны[9,с.240].

І не ад суніц была свежая пунсовасць, а прыродная, дадзеная ад самага зяўлення на белы свет.[1,с.23]

На бугорыстай, пасечанай сякерамі гадоў, кары пырхалі бліскучыя стракозы. [1,с.35]

Паверх яе княжыч апрануў чырвоны, падбіты лёгкай белай футравінай, плашч, які зашпільваўся фібуламі на правым плечуку. [1,с.50]

Да трэцяй групы Л.І. Бурак адносіць таксама прыдаткі, якія ўскладняюць тое, што выражана асабовым займеннікам у ролі дзейніка ці дапаўнення[9,с.240].

Як жа не быць нястомным яму, князю, калі, куды ні кінь вокам, акружаюць Новагародскую зямлю моцныя востразубыя суседзі. [1,с.20]

Няхай жа глядзіць і ведае, што мы, новагараджане, можам розных багоў шанаваць. [1,с.21]

Вядома ж, у першую чаргу ёй, хрысціянцы, прызначаўся гэты расказ. [1,с.72]

Не, ён, епіскап Альберт, не пясчынка. [ 2,с.196]

Яны, цёмныя смерды, выдумалі ваўкалака. [2, с.252]

Такім чынам можна адзначыць, што адасобленыя азначэнні ўжываюцца ў мове мастацкай літаратуры з мэтай засяродзіць ўвагу чытача на прыкмеце.

Ужыванне дзеепрыметных зваротаў звязана з іх вялікай інфармацыйнасцю і сцісласцю, у параўнанні з даданым сказам. Таксама у функцыі дзеепрыметных зваротаў можна вылучыць апісанне, як пералічэнне прыкмет прадмета, апавяданне, бо дзеепрыметныя звароты вельмі часта паказваюць звы і падзеі, якія ідуць паслядоўна, ці абумоўліваюць адна адну. Функцыі апісання і апавядання цесна звязаны паміж сабою. Да тагож дзеепрыметныя звароты выконваюць экспрэсіўную функцыю, бо пры ўжыванні дзеепрыметных зваротаў ствараецца больш эмацыйна афарбаваны і стылістычна дынамічны тэкст. Акцэнтоўка ўвагі чытача на асобных кампанентах сказаў дапамагае ў значнай ступені павялічыць псіхалагічнае ўздзеянне на чытача. Да таго ж экспрэсіўнасць і сэнсавая кантраснаць тэксту надае выказванню натуральнасць і праўдзівасць. Стылістычная функцыя дзеепрыметных зваротаў заключана і ў паглыбленні сэнсавай вобразнасці. Яна выкарыстоўваецца ў тых выпадках, калі неабходна выдзеліць, асоба адзначыць, падкрэсліць тую ці іншую якасць героя, падзеі ці зявы. Дадзеная функцыя дае магчымасць ствараць мастацкія вобразы, якія насычаны сэнсавым зместам, з заглыбленным пазначэннем, па меркаванню аўтара, пэўных характарыстычных рыс. Да функцый дзеепрыметных зваротаў адносіцца і функцыя ўдакладнення. Яна выкарыстоўваецца ў тых выпадках, калі неабходна ў ходзе выкладу акрэсліць і ўдакладніць пэўную дэталь, якая дае магчымасць чытачу больш дакладна зразумець аўтара.

У раманах Л.Дайнекі Жалезныя жалуды, Меч князя Вячкі, След ваўкалака мы сабралі і прааналізавалі 65 адасобленых дапасаваных азначэнняў.

Адасабленне прыдаткаў

Паколькі прыдатак зяўляецца разнавіднасцю азначэння, якое выражаецца назоўнікам, што ўдакладняе, характарызуе, дае іншую назву паяснёнаму слову, правілы яго адасаблення ў асноўным адпавядаюць правілам адасаблення звычайнага азначэння[18.с.77].

В.І. Рагаўцоў адзначае, што прыдатак - гэта азначэнне-назоўнік, якое або дапасуецца ў склоне да паяснёнага слова, або ўжываецца ў форме назоўнага склону - незалежна ад таго, у якім склоне стаіць паяснёнае слова[23, с.38].

Гэты член сказа выконвае дадатковую ўдакладняльную функцыю пры прадмеце, названым іншым словам у сказе. Прыдаткам характэрна значэнне прыметы і прадметнае значэнне. Прыдаткі могуць быць развітыя і неразвітыя. Адасобленыя прыдаткі на пісьме выдзяляюцца коскамі або працяжнікам.

Рускія мовазнаўцы разглядаюць прыдатак як полупредикативный член сказа.[11, с.238]

Леановіч Р.С. адзначае што прыдатак, як залежнае слова выконвае нятоеснае азначаемаму слову сінтаксічную функцыю, хоць гэтыя формы ў сказе могуць быць узаемазамяняльныя[13,с.63]. Таму відавочна, што прыдаткі выконваюць і стылістычную функцыю. Іх неабходна разглядаць як важны стылістычны сродак. В.І. Рагаўцоў у сваёй працы Сінтаксіс беларускай і рускай моў:Дыскусійныя пытанні адзначае, што сінтаксічная сувязь прыдатка з паяснёным назоўнікам не ахопліваецца звычайным дапасаваннем. Асабліва гэта відавочна ў тых выпадках, калі прыдатак страчвае здольнасць змяняцца[23, с.38].

Як ужо адзначалась, Л.І. Бурак у складзе адасобленых дапасаваных азначэнняў выдзяляе групу прыдаткаў, якія ўскладняюць тое, што выражана асабовым займеннікам у ролі дзейніка ці дапаўнення[9,с.240]:

Вырваныя з цёплага бацькоўскага гнязда, стоячы паміж ворагаў, яны, брат і сястра, моцна абняліся, ды так на нейкі міг і застылі, быццам явар і каліна, быццам дубок і бяроза. [1,с.110]

Хай напіша там, што я, кукейноскі князь, люблю сваю зямлю, дужа моцна люблю і пакладу за яе галаву. [ 2,с.246]

В.В.Маршэўская выдзяляе дзве спецыфічныя групы у адасабленні прыдаткаў, якія ўводзяцца ў сказ пры дапамозе паясняльных злучнікаў ці функцыянальна блізкіх да іх слоў:

) адасабляюцца прыдаткі, якія звязваюцца з паяснёнымі назоўнікамі злучнікамі ці, або, як:

) адасабляюцца прыдаткі, што зяўляюцца ўласнымі імёнамі і пачынаюцца словамі па прозвішчы, па мянушцы, па клічцы і пад. [18,c.77].

У Беларускай мове пад рэдакцыяй Л.М.Грыгоревай, акрамя пунктаў вылучаных В.В.Маршаўскай і Л.І.Бураком, выдзелены наступныя крытэрыі адасаблення прыдаткаў:

)калі адносяцца да ўласных ці агульных назоўнікаў і стаяць пасля іх

Бог-грамавік, сціскаючы ў руцэ вогненную нябесную стралу, пранізліва глядзеў на ўсіх, хто ўязджаў і ўваходзіў у ягоны Міндоўгаў горад. [1,с.51]

2)калі стаяць перад уласным назоўнікам і маюць дадатковае акалічнаснае значэнне[6,с.88]

Прамовіўшы такія словы, пакрыўджаны іерэй пайшоў у царкву, стаў на калені, маліўся і пранікліва глядзеў на выявы князёў-пакутнікаў Барыса і Глеба, што былі выкладзены каляровай смальтай на сцяне. [1,с.147]

У гэтым жа пасольстве ехаў негаваркі задумлівы чалавечак, буйнатва-ры і з плоскімі ступнямі, манах-дамініканец Сіверт. [1,с.157]

Н.П. Малашанка разглядае ўсе прыведзеныя крытэрыі адасаблення прыдаткаў[17,с.45].

Леановіч Р.С., раскрываючы сэнсавую ролю прыдаткаў у мове, адзначае, што ў сказе яны могуць указваць:

а) на сацыяльнае паходжанне людзей, узрост, род заняткаў, сваяцтва і інш.:

Толькі дзве душы ў паганскай Варуце таемна маліліся Хрысту: Міндоўгава жонка кунігайкшціне Ганна-Паята, дачка цверскага князя, і яе сын Войшалк. [1,с.52]

Яны былі аднагодкі і сябравалі, хоць адзін трымаў кукейноскі сталец, адругі, збегшы ад бацькі - багатага баярына, пакляўся напісаць полацкі летапіс. [ 2,с.30]

Ён стаяў на каленях побач са сваімі сябрамі, а цудоўная каралева, жонка Піліпа Швабскага, узяла ў белыя рукі меч, плашмя лёгенька стукнула кожнаму па плячы гэтым мячом і сказала: Выцерпі гэты ўдар дзеля госпада бога і святой Марыі, але болей нікому не даруй ніводнага ўдару. [2, с.237]

б) на якасці і ўласцівасці прадметаў, іх характарыстыку:

Валасач ўзяў у хлапчука-возчыка з рук хварасціну, шлегануў каня, і вазок, парыпваючы і пагрукваючы, пакаціўся па зялёнай лугавіне. [1,с.26]

Ярыжка-валацуга не будзе ў полацкай Сафіі адбіваць паклоны ўсявышняму. [ 2,с.14]

Нажыр сказаў, лісліва ўсміхаючыся:

-Чуў я, князь, што ёсць у цябе дачка-прыгажуня[2, с.86]

Ды маці, растаптаная сваім горам, не думала пра гэта, і Мірошка, абышоўшы Гарэлую Весь, знайшоў больш-менш ацалелую хатку, у якой да наезду друцкай дружыны жыў каваль-сырадутнік Чухома. [ 2,с.112]

в) могуць даваць іншую назву прадмету і служыць для яго дакладнага апісання:

Акрамя Пяркунаса, бога войнаў, гаспадара маланак і верхніх вод, тут шанавалі Калвеліса і Мянуліса, а таксама бога буры і ветру Вяйеса. [1,с.52]

Пярун, магутны ўладар нябесны, якому Бялбог уручыў нябесны молат, каб весці вечную барацьбу супраць Чарнабога і ягонай дябальскай раці, абяднаўся з Пяркунасам. [1,с.243]

Калі звярнуцца да пытання пра размежаванне адасобленых прыдаткаў і ўдакладняльных членаў сказа, можна заўважыць, што дадзеная праблема застаецца па-за ўвагай у многіх дапаможніках па сінтаксісе для ВНУ і агульнаадукацыйнай школы. В.І. Рагаўцоў робіць наступны вывад па гэтым пытанні Адрозніць адасобленыя прыдаткі і ўдакладняльныя члены сказа можна трансфармацыйным спосабам: адасоблены прыдатак пераўтвараецца ў прэдыкатыўныя канструкцыі "будучы кім, чым", "паколькі нехта, нешта зяўляецца, будзе кім, чым", а ўдакладняльны член сказа спалучаецца з словамі гэта значыць, а іменна [23, с.41].

Пасля разгляду гэтага пытання можна зрабіць вывад, што прыдаткі у мове мастацкай літаратуры ўжываюцца з мэтай даданай характарыстыкі асобы ці прадмету, заключаюць у сабе элемент даданага паведамлення, даючы ім другараднае найменне. У прыдатках змешчаны кампанент намінацыі наймення і адначасова кампанент яго Дапасаванне ў склоне зяўляецца асноўным элементам сувязі прыдатка з азначаемым словам.

У раманах Л.Дайнекі Жалезныя жалуды, Меч князя Вячкі, След ваўкалака мы сабралі і прааналізавалі прыдатак.

Адасабленне недапасаваных азначэнняў

Недапасаваныя азначэнні выражаюцца пераважна назоўнікамі ва ўскосных склонах. Адасабляюцца недапасаваныя азначэнні:

1)калі адносяцца да асабовага займенніка або да ўласнага імя

)калі маюць акалічнаснае адценне

)калі знаходзяцца ў адным радзе з адасобленым дапасаваным азначэннем.

Мы не разглядалі надапасавныя азначэнні ў тэкстах гістарычнай прозы Л.Дайнекі Жалезныя, жалуды, Меч князя вячкі, След ваўкалака.

2.2 Адасабленне акалічнасцяў

Пытанне адасаблення акалічнасцяў у сказе разглядаецца у працах Бурака Л.І., Маршэўскай В.В.,Малашанка Н.П., Радзевіч А.А. і інш.

В.І. Рагаўцоў адзначае,што адметнае месца сярод адасобленых членаў сказа займаюць акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі. Ён піша, што У адрозненне, напрыклад, ад азначэнняў, якія набываюць больш значны сэнс менавіта пры адасабленні, дзеепрыслоўі і дзеепрыслоўныя словазлучэнні зяўляюцца сэнсава больш значнымі якраз у неадасобленай пазіцыі [23, с.97]. Як на спецыфічную адметнасць дзеепрыслоўя В.І. Рагаўцоў звяртае ўвагу на тое, што прымыкаючы да дзеяслоўнага выказніка, яны разам з тым сэнсава звязваюцца і з дзейнікам[23,с.97]. Гэтай жа думкі прытрымліваецца і І.Я.Лепешаў: Дзеепрыслоўе, абазначаючы дадатковае дзеянне, адносіцца не толькі да выказніка, але і да дзейніка, г.зн. і асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам, і дадатковае, выражанае дзеепрыслоўем, павінна выконвацца адной і той жа асобай ці прадметам[7,с.291]. З гэтага вынікае, што двайная сувязь дзеепрыслоўяў (з дзейнікам і выказнікам) дае магчымасць ім трансфармавацца ў аднародны выказнік простага сказа або даданай часткі складаназалежнага.

Сярод адасобленых акалічнасцей, у залежнасці ад граматычнага выражэння і выконваемай сінтаксічнай функцыі, у працы Беларуская мова у 2х частках. Сінтаксіс выдзялеецца дзве групы: адасобленыя акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі спалучэннямі і адасобленыя акалічнасці, выражаныя назоўнікамі з прыназоўнікамі і прыслоўямі[6, с.90].

Кожная з груп мае свае ўмовы адасаблення акалічнасцяў. Акалічнасці першай групы адасабляюцца, калі:

)выражаюцца дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі (незалежна ад месца ў сказе):

Дабранега, хвалюючыся да мурашак на спіне, чакала, як сустрэне яе Софя. [ 2,с.168]

Вячка сядзеў, не зняўшы з плячэй паходнае чырвонае карзно. [ 2,с.181]

)выражаюцца дзеепрыслоўямі (адным ці некалькімі) са значэннем дадатковага дзеяння ці стану:

Ярун, хіхікнуўшы, пабег па вяроўку. [ 2,с.166]

)выражаюцца дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, якія пачынаюцца словамі як, нібы, быццам[6,с.90]:

Рака, быццам спяшаючыся забыцьпра доўгія месяцы зімовага маўчання, трашчала людзінамі, злавсена шумела зеленавата-белай вадой. [ 2,с.124]

Акалічнасці другой групы выдзяляюцца знакамі прыпынку, калі:

)удакладняюць, канкрэтызуюць змест папярэдняй акалічнасці (яны называюцца удакладняльнымі):

Насупраць Вячкі, на другім канцы двара, нецярпліва прыўзнімаўся ў сядле граф Гадзескальк Пірмонт. [2, с.46]

У Рызе, на плошчы перад царквой святога Пятра, адбывалася містэрыя.[ 2,с.187]

)выражаюцца назоўнікамі з прыназоўнікмі нягледзячы на, дзякуючы, якія стаяць перад выказнікамі;

)выражаюцца назоўнікамі з прыназоўнікамі паводле, у адпаведнасці з, згодна, з прычыны, насуперак[6,с.91].

У Маршэўскай В.В. адасобленыя акалічнасці класіфікаваны наступным чынам[12, с.77-78]:

1)Акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўным зваротам, адасабляюцца заўсёды (незалежна ад месца ў сказе):

-Дажыў да старых капытоў а розуму не мае, - злосна выдыхнуў Далібор, усё яшчэ ўспамінаючы дзёрзкага калеку. [1,с.11]

Па вяровачнай лесвіцы, якую скінуў вой-ахоўнік, яяны ўзабраліся на вал, на дубовую сцяну, потым, абдзіраючы жываты, саслізгнулі са сцяны на знешні бок вала. [1,с.22]

Апынуўшыся на самым версе кукейноскага вала, Браціла замёр, затаіў дыханне. [2, с.14]

2)Акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем, адасабляецца, калі мае значэнне дадатковага дзеяння (яе можна замяніць сінанімічным дзеясловам):

Цяжка жыць на белым свеце, адчуваючы, што цябе родныя табе людзі любяць не на ўсё сэрца, не на ўсю душу. [1,с.12]

Міндоўг між тым, раззлаваўшыся, адпіхнуў ад сябе калыску, яна паплыла, паляцела, і з яе ляцеў плач малога Руклюса. [1,с.54]

Яны абівалі на траве гразь і пясок з ботаў, а Якаў, адчуўшы, як трывожна затахкала сэрца, падкраўся да вазоў. [ 2,с.164]

І Якаў, спяшаючыся, пераказаў князю ўсю размову, якую ён чуў месячнай ноччу на двары баярына Івана. [2, с.266]

3)Акалічнасці, выражаныя назоўнікам з прыназоўнікам, адасабляюцца тады, калі ўдакладняюць, звужаюць, канкрэтызуюць сэнс папярэдняй акалічнасці або пачынаюцца прыназоўнікамі нягледзячы на, дзякуючы, паводле, у адпаведнасці, з прычыны, насуперак і інш.:

На Захадзе, за Жамойцю, дзе ў сваіх гарадах сядзелі шматлікія кунігасы і кунігасікі, стаў на жалезныя ногі Тэўтонскі ордэн. [1,с.56]

Некалькі аднародных акалічнасцей, выражаных дзеепрыслоўнымі зваротамі або адзіночнымі дзеепрыслоўямі, таксама заўсёды адасабляюцца:

Някрас, пазіраючы ў далячынь, прыкрываючы далонню вочы ад сонца, няў-пэўнена сказаў:

-Можа, яны баяліся ракі. [1,с.22]

Вель, паблукаўшы па дзядзінцы, пастаяўшы каля літоўскіх шатроў і паслухаўшы літоўскія песні, зноў вярнуўс я ў вакольны горад. [1,с.134]

Відно было, з якой страшэннай напругаю поўз паганец, падмінаючы сваім цяжкім непаслухмяным целам траву, ломячы мокрае кустоўе. [1,с.191]

Зараз жа, карыстаючыся цемрай, асмялеўшы пры набліжэнні небяспекі (а небяспека заўсёды гарачыла яго, растаплівала льдзінкі ў крыві), Браціла краем вока на таварыша па рызыцы і, магчыма, па смерці [ 2,с.10]

Незнаёмцы выскачылі на бераг, похапкам азірнуліся, выцячнулі з чоўна чалавечы труп і, ломячы зялёны чарот, па калена правальваючыся ў твань, хуценька паняслі яго ў глыб лесу. [ 2,с.72-73]

У раманах Л.Дайнекі Жалезныя жалуды, Меч князя Вячкі, След ваўкалака намі было сабрана і прааналізавана акалічнасцяў. З прааналізаванага матэрыялу можна зрабіць вывад, што акалічнасці адасабляюцца ў залежнасці ад спосабу выражэння, месца ў сказе, наяўнасці ўдакладняльнага значэння. Пры дапамозе дзеепрыслоўных зваротаў могуць выражацца разнастайныя эмоцыі і пачуцці. Да таго ж дзеепрыслоўныя звароты робяць тэкст больш складаным з граматычнага і сінтаксічнага боку, бо дапамагаюць паказаць разнастайныя бакі дзеяння, дапаўняюць і пашыраюць яго. Яшчэ адной ўмовай ужывання дзеепрыслоўных зваротаў у мастацкіх тэкстах зяўляецца іх стылістычная роля. Яна заключаецца ў пашырэнні сэнсавай дакладнасці, сцісласці і лаканічнасці мовы. Дзеепрыслоўныя звароты пры іх правільным і дарэчным выкарыстанні даюць магчымасць выразна перадаць дэталі, якія па-мастацку абмалёўваюць дзеянне, што павялічвае вобразнасць мастацкага апавядання.

Глава 3. Аднасастаўныя сказы

Айчынныя моваведы даўно звярнулі ўвагу на аднасастаўныя сказы. Асабліва вялікая заслуга ў вывучэнні аднасастаўных сказаў належыць акадэміку Шахматаву А.А., які ўпершыню ўвёў у навуковы абыход сам тэрмін аднасастаўны сказ.

Аднасастаўныя сказы і іх асобныя віды разглядаліся ў працах Галкінай-Федарук К.М., Бабайцавай В.В., Леканта П.П., Гаўрош Н.В. і інш. Таму выдзяленне аднасастаўных сказаў у асобны структурна-семантычны тып не выклікае ні ў кога сумнення, хаця сярод вучоных існуюць спрэчкі па пытанні класіфікацыі гэтых прэдыкатыўных адзінак, па адмежаванні некаторых з іх відаў адзін ад другога, па адмежаванні ад двухсастаўных сказаў і ад сінтаксічных канструкцый, якія не зяўляюцца сказамі.

Аднасастаўныя сказы ўяўляюць сабою шэраг структурна-семантычных тыпаў сказаў, кожнаму з якіх уласцівы спецыфічныя формы выражэння галоўнага члену і спецыфічная граматычная семантыка. З гэтага вынікае, што дадзеныя тыпы сказаў маюць розныя функцыянальныя магчымасці, і ў выніку павінны ўжывацца ў розных тыпах тэкстаў.

Але як адзначае І.Я. Лепешаў далёка не заўсёды можна больш-менш лёгка вызначыць тып сказаў паводле іх структуры (просты гэта сказ, ці складаны, аднасастаўны ці двухсастаўны), знайсці галоўны член у пэўным сказе, размежаваць даданыя члены[14,с.192]. Таму ў дачыненні да такіх сказаў у мовазнаўчых працах розных аўтараў мы знаходзім неаднолькавую трактоўку адных і тых жа моўных зяў, прычым пэўны погляд суправаджаецца аргументацыяй.

Таму выкладанне разнастайных граматычных канцэпцый мае сваёй мэтай больш лёгкае і зразумелае асэнсаванне сучасных навуковых пунктаў погляду і паўплываць на вырабатку крытычнасці ў ацэнцы розных поглядаў.

Аднасастаўныя сказы - сказы з адным галоўным членам (суадносным ці з дзейнікам, ці з выказнікам двухсастаўнага сказа, але не ідэнтычным яму), які сумяшчае ў сабе значэнне лагічнага суб'екта ці прэдыката[17, с.57].

На аснове граматычнага выражэння галоўнага члена і з улікам семантычных прымет выдзяляюцца два тыпы аднасастаўных сказаў:дзеяслоўныя і іменныя.Да дзеяслоўных аднасастаўных сказаў адносяцца пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, інфінітыўныя сказы. Да іменных аднасастаўных сказаў належаць намінатыўныя, вакатыўныя і генітыўныя сказы. Л.І. Бурак пры характарыстыцы аднасастаўных сказаў выкарыстоўвае тэрміны бяздзейнікавыя і безвыказнікавыя сказы[10, с.251].

На думку некаторых даследчыкаў, галоўны член аднасастаўнага сказа зяўляецца незалежным, таму называць яго дзейнікам ці выказнікам няправільна, пры аналізе такіх сказаў неабходна выкарыстоўваць тэрмін галоўны член[13,с.71]. Спецыфічнай асаблівасцю аднасастаўных сказаў зяўляецца наяўнасць толькі аднаго галоўнага члена. Другі ж галоўны член не ўзнаўляецца і не падразумяваецца. У гэтым адрозненне аднасастаўных сказаў ад няпоўных, у якіх адзін галоўны член не забяспечвае паўнаты славеснага выражэння думкі. А таму па-за кантэкстам моўнай сітуацыі яны застаюцца незразумелымі.

Аднасастаўнымі сказазамі з галоўным членам у форме выказніка аўтары карыстаюцца тады, калі ёсць неабходнасць засяродзіць увагу на дзеянні безадносна, хто яго выконвае[13, с.71].

Аднасастаўныя сказы з галоўным членам сказа, які суадносіцца з дзейнікам двухсастаўнага сказа, падзяляюцца на намінатыўныя (назыўныя) і генітыўныя. Аднасастаўныя сказы з галоўным членам сказа, які суадносіцца з выказнікам двухсастаўнага сказа, падзяляюцца на асабовыя (пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя сказы), безасабовыя і інфінітыўныя сказы.

У залежнасці ад таго, якой часцінай мовы выражаецца галоўны член аднасастаўнага сказа, П.У.Сцяцко падзяляе іх на дзеяслоўныя і іменныя[25,с.131]. Дзеяслоўныя аднасастаўныя сказы выражаюць дзеянне, утваральнік якога не называецца. Агульная ўласцівасць ўсіх дзеслоўных аднасастаўных сказаў - бессубектнасць. У іменных аднасастаўных сказах называецца прадмет думкі, яго існаване ў момант гутаркі.

Спецыфіка аднасастаўных сказаў абумоўлена іх лаканічнасцю, здольнасцю актуалізаваць што-небудзь адно, найбольш важнае для паведамлення (дзеянне, стан, прымету, прадмет ці зяву).

Як адзначае Т.Рамза, сярод дзеяслоўных аднасастаўных сказаў безасабовыя сказы…самая стракатая і найбольш ужывальная група аднасастаўных сказаў[24,с.47].

У мове мастацкіх твораў Л.Дайнекі Меч князя Вячкі, След ваўкалака, Жалезныя жалуды не назіраецца вялікая колькасць аднасастаўных сказаў. Намі было сабрана і прааналізавана адзінак аднасастаўных сказаў, сярод якіх ужывання пэўна-асабовых сказаў.

Пэўна-асабовыя сказы, гэта аднасастаўныя сказы,

у якіх галоўны член выражаны дзеясловам у асабовай форме, што ўказвае на пэўную дзеючую асобу[5, с.212]. Усе даследчыкі (Бурак Л.І., Сцяцко П.У., Яўневіч М.С.і інш.) лічаць, што галоўны член пэўна-асабовых сказаў выражаецца дзеяслоўнымі формамі:

1-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага часу абвеснага ладу

Слова хачу табе сказаць. [1,с.26]

Славы і сілы хачу Новагародку. [1,с.32]

Аддаю рыцара літоўцам. [ 2,с.271]

2-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага часу абвеснага ладу

А зараз гляньце сюды. [1,с.31]

2-ой асобы адзіночнага і множнага ліку загаднага ладу

Давайце сюды наступнага. [1,с.188]

Аддай маю дачку. [ 2,с.247].

Пры параўнанні пэўна-асабовых сказаў з іншымі аднасастаўнымі сказамі можна заўважыць, што яны валодаюць найбольшай ступенню логіка-граматычнай члянімасці, збліжаючыся з двухсастаўнымі сказамі[5, с.214].

Да няпэўна-асабовых сказаў адносяцца сказы, у якіх абазначаецца дзеянне, утваральнікам якога выступае няпэўная або невядомая асоба, а выказнік выражаецца дзеясловам ў форме 3-й асобы множнага ліку прошлага часу[25,с.128]. Нягледзячы на тое, што вытворцы дзеянняў, пра якіх гаворыцца ў такіх сказах, існуюць рэальна, сказы называюцца няпэўна-асабовымі па прычыне таго, што дзеючая асоба канкрэтна не названа і мысліцца няпэўна. З гэтага вынікае двайная назва сказаў.

У мове твораў Л.Дайнекі няпэўна-асабовыя сказы размешчаны на другім месцы па ўжыванні у параўнанні з пэўна-асабовымі сказамі. Гэта звязана з тым, што ўжываюцца няпэўна-асабовыя сказы часцей за ўсё ў размоўным стылі, а ў мове гістарычных раманаў Л.Дайнекі прысутнічае шмат дыялогаў.

Вежу яшчэ не адбудавалі. [1,с.21]

У ямах і гліняных домніцах там выплаўлялі руду. [1,с.35]

Есці давалі толькі хлеб і ваду. [2,с.138]

Можна адзначыць, што камунікатыўная роля няпэўна-асабовых сказаў заключаецца ў тым, што з іх дапамогай выражаецца паведамленне, канстатацыя рэальнага факта дзеяння…з праяўленнем абыякавасці да паведамлення пра дзеяча[5, с.216].

Яшчэ ў гістарычных раманах Л.Дайнекі можна прасачыць ужыванне безасабовых сказаў. Як адзначае П.У. Сцяцко, безасабовыя сказы разам з інфінітыўнымі ўваходзяць у групу неасабовых сказаў, бо галоўны член дадзеных тыпаў сказа абазначае дзеянне, стан, што ўзнікаюць самі па сабе, не залежна ад асобы. У такіх сказах асоба не толькі не называецца, але і не падразумяваецца [25,с.128]. Галоўны член безасабовых сказаў можа быць выражаны безасабовымі формамі асабовых дзеясловаў, безасабова-прэдыкатыўнымі словамі, часам з інфінітывам. У гістарычных раманах Л.Дайнекі выкарыстанне безасабовых аднасастаўных сказаў абмежавана. Намі было сабрана і прааналізавана сказаў. Сярод іх можна вылучыць, у адпаведнасці з класіфікацыяй Т.Рамзы [24, с.47-51], наступныя тыпы безасабовых аднасастаўных сказаў:

)Безасабовыя сказы, што адлюстроўваюць атмасферна-метэраалагічныя зявы прыроды

Потым падмарозіла. [1,с.140]

З густой цемры ляпіла махрыстым белым снегам. [1,с.237]

)Безасабовыя сказы, што абазначаюць стыхійныя праявы прыродных сіл ці суадносныя з імі дзеянні ваеннага характару

У нагу яго параніла. [ 2,с.271]

)Безасабовыя сказы, што абазначаюць дзеянні, звязаныя з уяўленнямі пра лёс, наканаванасць.

Нарэшце Мірошку пашанцавала. [2, с.67]

) Безасабовыя сказы, што абазначаюць або магчымасць ажыццяўлення дзеяння дзякуючы пэўным абставінам, або немагчымасць яго з-за чаго-небудзь

У яго не было левай рукі і правай нагі. [1,с.9]

Не памагло. [2,с.26]

) Безасабовыя сказы, што абазначаюць унутраны стан чалавека.

У яго зашчымела на сэрцы. [1,с.43]

Хацелася піць. [1,с.93].

Неабходна адзначыць, што у безасабовых сказах паведамляецца пра зявы прыроды, працэсы ў арганізме чалавека і жывёл, фізічны і псіхічны стан, якія ўзнікаюць самі па сабе. Адсутнасць дзеючай асобы ў такіх сказах можна растлумачыць тым, што ў безасабовых сказах няма пабуджальных сказаў[5, с.219].

Трэба адзначыць, што семантыка-стылістычныя магчымасці безасабовых сказаў надзвычай шырокія. Пры дапамозе безасабовых канструкцый можна апісаць такія станы, якія характарызуюцца неўсвядомленасцю, нематываванасцю. Акрамя таго, дадзены тып сказаў можа надаць дзеянню асобае значэнне лёгкасці, выдзеліць само дзеянне ці стан безадносна да якога-небудзь дзеяча. Гэта садзейнічае шырокаму, дарэчнаму выкарыстанню безасабовых сказаў у мове мастацкай літаратуру. Аднак у раманах Л.Дайнекі Меч князя Вячкі, След ваўкалака, Жалезныя жалуды не прасочваецца частае ўжыванне безасабовых сказаў. Гэта можа быць звязана з адметнасцямі тэмы гістарычных раманаў і спецыфікай аўтарскай падачы падзей, стылю пісьменніка.

Таксама ў тэкстах гістарычных раманаў Л.дайнекі можна прасачыць ўжыванне інфінітыўных сказаў. Да дадзенага тыпу сказаў адносяць дзеяслоўныя аднасастаўныя сказы з галоўным членам, які выражаны незалежным інфінітывам, якія абазначаюць магчымае, немагчымае, неабходнае ці непазбежнае дзеянне[25,с.129].

Беларуская граматыка прапануе наступную класіфікацыю інфінітыўных сказаў[5, с.226-227]:

)Сказы, якія выражаюць катэгарычныя загады і заклікі, для іх характэрна асобая інтанацыя загаду

Не трэба гэта знішчаць. [2, с.31]

-Даць Якаву Палачаніну каня! [2, с.268]

) Сказы, якія выражаюць неабходнасць ці немагчымасць дзеяння

Ды яму ўжо не быць муралём. Ніколі не быць. [2,с.14]

) Сказы з пытальнымі займеннікамі і прыслоўямі і пытальнай інтанацыяй, якія выражаюць пытанне аб магчымасці ці абавязковасці, дазволе

Але як разблытаць і вымудрыць такое? [1,с.61]

Ды навошта хадзіць у лес? [1,с.246]

У тэкстах гістарычных раманаў Л.Дайнекі намі было сабрана і прааналізавана адзінак інфінітыўных сказаў. Неабходна адзначыць, што інфінітыўныя канструкцыі з адмоўнай часціцай указваюць на непажаданасць ажыццяўлення дзеяння, што можа суправаджацца рознымі адценнямі. У тэкстах мастацкай дітаратуры інфінітыўныя сказы ўжываюцца пераважна ў мове персанажаў.

Таксама ў мове гістарычных раманаў Л.Дайнекі ўжываюцца намінатыўныя сказы, якія сцвярджаюць наяўнасць, існаванне прадметаў, зяў; галоўны член іх выражаны назоўнікам у назоўным склоне[5, с.228]. Сярод намінатыўных сказаў выдзяляюць быційныя і указальныя[5, с.229-230].

Трэба адзначыць, што намінатыўныя сказы ў мастацкіх творах выконваюць некалькі стылістычных функцый:

сціслае апісанне абстаноўкі, якое можа служыць уступам для асноўнага паведамлення

пералічэнне для характарыстыкі найбольш выразных прымет,зяў

перадача прадметаў, зяў падзей, якія хутка змяняюцца.

У гістарычных раманах Л.Дайнекі абмежавана ўжыванне намінатыўных сказаў. Можна адзначыць, што гэта адзінкавыя выпадкі выкарыстання сказаў дадзенага тыпу ў тэксце. У творах Л.Дайнекі ўжываюцца быційныя сказы, якія сцвярджаюць існаванне або наяўнасць прадмета, зявы, стану.

Восень…Хлюпоцце…[1, с.80]

-Цемра…[2, с.15].

Такія сказы характэрны для апісання. Асноўнымі рысамі намінатыўных сказаў зяўляюцца фрагментарнасць і большая ёмістасць выражэння зместу. У іх называюцца толькі асобныя дэталі, сітуацыі. Але іх лаканізм абумоўлівае перадачу шырокага агульнага зместу і экспрэсіўнасць сказаў.

Заключэнне

Сінтаксіс, будучы раздзелам сучаснай беларускай мовы, займае важнае месца ў сістэме лінгвістычных дысцыплін. Актуальнасць вывучэння праблем дадзенай лінгвістычнай дысцыпліны абумоўлена неаслабляльнай цікавасцю да сінтаксічных уласцівасцей слоў, іх спалучэння ў словазлучэнні і сказы.

У выніку аналізу мовазнаўчай літаратуры па тэме дыпломнай работы, а таксама на шэрагу прыкладаў, што былі сабраны на падставе твораў Леаніда Дайнека Меч князя вячкі, След ваўкалака, Жалезныя жалуды можна прыйсці да наступных вынікаў:

)Ужыванне ускладненых сказаў у мове гістарычных раманаў Л.Дайнекі абумоўлена сэнсавай нагрузкай на кампаненты сказа, вялікай інфармацыйнасцю і выкананнем разнастайных функцый, як камунікацыйных, так і стылістычных. Ускладненыя сказы дапамагаюць стварыць цэласную кампазіцыю гістарычнага рамана, спрыяюць вобразнай перадачы думкі аўтара, даюць магчымасць раскрыць дадатковую інфармацыю, закладзеную ў галоўных членах сказа.Ускладненыя сказы дапамагаюць выразіць індывідуальна-аўтарскі стыль пісьменніка.

)Звароткі у мове мастацкай літаратуры ўжываюцца з мэтай увядзення ў сказ дадатковай інфармацыі. Яны выконваюць намінатыўна-звяртальную функцыю, чым і адрозніваюцца ад іншых кампанентаў сказа. Звароткі дапамагаюць паказаць выяўленчую выразнасць паведамлення, што садзейнічае іх шырокаму выкарыстанню ў мове мастацкай літаратуры. Звароткі дапамагаюць стварыць пэўны эмацыйны кантакт з чытачом, уводзяць яго ў экспрэсіўную атмасферу выказвання.

)Выкарыстанне пабочных канструкцый ў мове гістарычных раманаў абумоўлена тым, што дадзеныя канструкцыі утрымліваюць трапную характарыстыку персанажа, выражаюць стаўленне аўтара да героя, робяць паведамленне больш дакладным і разгорнутым. Адной з галоўных асаблівасцяў пабочных канстукцый зяўляецца іх фармальная незалежнасць ад асноўнага саставу сказа, у які яны уваходзяць.

)Дадатковы характар паведамлення устаўных канструкцый адрознівае іх ад адасобленых, удакладняльных і паясняльных кампанентаў, якія зяўляюцца неабходнымі элементамі зместу паведамлення. Устаўныя сказы часта маюць падтэкст. У выніку гэтага сказы з ужываннем элементаў, якія ўскдадняюць асноўны сказ, інфарматыўна больш багатыя, чым сказы з пабочнымі кампанентамі. Аўтарам шырока выкарыстоўваюцца устаўныя канструкцыі як сродак перадачы эмацыянальна-ацэначных тлумачэнняў і характарыстык.

)Параўнальныя звароты даюць магчымасць ярчэй і наглядней ахарактарызаваць прадмет (дзеянне) ці яго прымету шляхам супастаўлення, параўнання іх з больш тыповым носьбітам той ці іншай якасці, уласцівасці, з больш тыповай прыметай. Параўнальныя звароты носяць вобразны характар і выражаюць разнастайныя значэнні. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў мове мастацкай літаратуры як выразны эмацыянальна-экспрэсіўны сродак.

)Пры адасабленні, даданыя члены сказа характарызуюцца пэўнай сэнсавай самастойнасцю, спецыфічнай інтанацыйнай афарбоўкай і асобай семантычнай нагрузкай. Яны заключаюць ў сабе большую сэнсавую і сінтаксічную нагрузку, чым асноўная частка сказа. Адасобленыя азначэнні і прыдаткі выконваюць экспрэсіўную і ацэначную функцыі. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў мове раманаў Л.Дайнекі з прычыны іх высокай інфармацыйнасці, вобразнасці, эканамічнасці мовы. Ужыванне адасобленых акалічнасцяў ў тэксце звязана з абазначэннем дадатковага дзеяння пры асноўным дзеянні, пашырэннем інфармацыйнасці сказа, павелічэннем мастацкай выразнасці тэкста. Да таго ж дзеепрыслоўныя звароты робяць тэкст больш складаным з граматычнага і сінтаксічнага боку, бо дапамагаюць паказаць разнастайныя бакі дзеяння, дапаўняюць і пашыраюць яго.

7)У мове гістарычных раманаў Л.Дайнекі Меч князя Вячкі, След ваўкалака, Жалезныя жалуды аднасастаўныя сказы менш пашыраныя чым двухсастаўныя простыя і складаныя сказы. Неабходна адзначыць, што аднасастаўныя сказы часцей за ўсё ўжываюцца ў мове персанажаў з мэтай указання на пэўнае дзеянне, падзею, зяву, засяроджання ўвагі чытача на пэўных момантах мастацкай рэчаіснасці твора.

Такім чынам можна зрабіць вынік, што ўжыванне звароткаў, параўнальных зваротаў, пабочных і ўстаўных канструкцый, адасобленых членаў сказа ў мове мастацкай літаратуры і ў жанры гістарычнага рамана абумоўлена іх эмацыянальнасцю, экспрэсіўнасцю, дадатковым значэннем і адценнем, што ўзбагачае як мову персанажаў, так і аўтара і дапамагае больш ярка, дакладна і глыбока раскрыць рэчаіснасць. Звароткі, параўнальныя звароты, пабочныя і ўстаўныя словы і спалучэнні слоў, адасобленыя члены сказа зяўляюцца неабходным кампанентам сінтаксічнай будовы сказа, спрыяюць пашырэнню іфармацыйнасці, ёмістасці выказвання, наданню неабходнай экспрэсіўна-эмацыйнай афарбоўкі.

Літаратура

1. Леанід Дайнека Жалезныя жалуды Мінск Юнацтва1993 Жалезныя жалуды: Раман:Для сярэд.і ст.шк.узросту/Маст. А.Ю.Кажаноўскі.-Мн.:юнацтва,1993.- 301с.

. Леанід Дайнека: Меч князя Вячкі.След ваўкалака Мінск Юнацтва 1993,-606с.

3. Абабурка, М.В. Параўнальная граматыка беларускай і рускай моў [Тэкст] / М.В. Абабурка. - Мн., 1992,. - 224 с

4.Анічэнка, У.В. беларуская мова: Дапам. Для самадукацыі. - Мн.: Беларуская навука, 1998.- 206 с.

. Беларуская граматыка. Ч. 2: Сінтаксіс / рэд М.В.Бірыла, П.П.Шуба. - Мінск: Навука і тэхніка, 1986. - С. 159-164.

. Беларуская мова у дзвюх частках:ч. 2. Сінтаксіс: падруч. Для навучэнцаў педвучылішчаў і каледжаў./Я.М. Адамовіч. Н.І. Бурака. Л.М.Грыгорева і інш.; Пад агул.рэд. Л.М. Грыгоревай.- 2-е выд. перапрац і дап.- Мн.: Выш. шк., 1998, - 222 с.

. Беларуская мова: хрэстаматыя: вучэбны дапаможнік / аўт.-склад. З.І. Бадзевіч і інш. - Мн.: Изд-во Юнипресс, 2005.-459 с.

.Булахаў, М. Т. Уводзіны / М. Г. Булахаў // Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Сінтаксіс. Мінск, 1959. -с. 5-11.

. Бурак, Л.І. Даведнік па пунктуацыі беларускай мовы / Л.І.Бурак. - Мінск: БДУ,1980. - С. 58-92.

. Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя: [Вучэб.дапаможнік для філал.фак.ун-таў].- Мн.:выд-ва Універсітэцкае, 1987.-320с.

.Валгина, Н.С. - Современный русский язык: Синтаксис: Учебник /Н.С.Валгина - 4-е изд., испр. - М.: Высш.шк., 2003.- 416 с.

. Кавалёва, М.Ц., Падгайскі, Л.П. Беларуская мова: Дапам. Для вучняў стар.кл. - 5-е выд., дапрац. - Мн.: Нар.асвета, 1991. - 271 с.

.Леановіч Р.С. Беларуская мова: сінтаксіс словазлучэння і простага сказа: Вучэб.дапам. /Р.С.Леановіч. -Гродна, ГрДУ, 2002. -118 с.

14.Лепешаў, І. Я. Сучасная беларуская мова: Спрэчныя пытанні: Дапаможнік /І.Я. Лепешаў. - Гродна: ГрДУ, 2002.- 207 с.

15.Малажай, Г.М. Зваротак [Тэкст] / Г.М. Малажай // Беларуская мова: Энцыкл. / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. - Мн., 1994.- с….

. Малажай, Г.М. Устаўныя канструкцыі [Тэкст] / Г.М. Малажай // Беларуская мова: Энцыкл. / Пад рэд. А.Я. Міхневіча. - Мн., 1994.-с…

..Малашанка, Н.П. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс [Тэкст]: курс лекцый для студэнтаў спецыяльнасці І-21 05 02 «Руская філалогія» / Н.П. Малашанка; Мін-ва адук. РБ, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. - Гомель: УА ГДУ імя Ф. Скарыны, 2007. - 87 с.

..Маршэўская, В.В. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс: дапам. / В.В.Маршэўская. -Гродна: ГрДУ, 2008. - 159 с.Моўныя адзінкі і кантэкст. - Мн.: Вышэйшая школа, 1992.- 271с.

.Міхневіч, А. Я. Сінтаксіс / А. Я. Міхневіч // Беларуская мова: энцыклапедыя / пад рэд. А. Я. Міхневіча. Мінск, 1994. С. 484-486.

.Моўныя адзінкі і кантэкст. - Мн.: Вышэйшая школа, 1992.- 271с.

.Пипченко, Н.М. Современный русский язык: Синтаксис словосочетания и простого предложения / Н. М. Пипченко. - Минск: БГУ, 2008. - 196 с.

.Рабкевіч, В. Творны параўнання / В.Рабкевич // Беларуская лінгвістыка: зб. арт. Вып. 4. - Мінск, 1973. - С. 46-49.

.Рагаўцоў, В.І. Дыскусійныя пытанні сінтаксісу беларускай і рускай моў: Дапам. для філал. фак. ВНУ. - Мн.: Універсітэцкае, 2001.-143 с.

24.Рамза, Т. Функцыянальны аспект пры вывучэнні безасабовых сказаў / Т.Рамза // Роднае слова. - 1997. - № 1. - С. 46-58.

.Сцяцко, П.У. Мовазнаўчы досвед. Ч. 1. Дыялекталогія. Сучасная мова і методыка. Анамастыка. Міжмоўныя стасункі /П.У.Сцяцко. - Гродна: ГрДУ, 2005. - С. 131-135.

26.Чалюк, Н.М. Сінтаксіс беларускай мовы. Словазлучэнне. Просты сказ: вучэб. дапам. / Н.М.Чалюк. - Мінск: ТетраСистемс,2004. - С. 149-156.

.Чумак, Л.Н. Современный русский язык.Синтаксис: учеб. Пособие Л.Н. Чумак. - Минск: БГУ, 2007 -191 с.

.Яўневіч, М.С., Сцяцко, П.У. Сінаксіс сучаснай беларускай мовы: Вучэб. дапаможнік для студэнтаў спец. Беларуская мова і літаратура пед. інстытутаў. - 3-е выд., дапрац. - Мн.: Вышэйшая школа., 1987.- 272с.

.Яўневіч, М.С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы /М.С.Яўневіч, П.У.Сцяцко. - Мінск: Аверсэв, 2006. - С. 107-112.

Похожие работы на - Выяўленне і правядзенне аналізу сінтаксічнай будовы твораў Леаніда Дайнекі

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!