Запатрабаванасць жанру пародыі і эпіграмы ў гісторыі беларускай літаратуры

  • Вид работы:
    Дипломная (ВКР)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    70,33 Кб
  • Опубликовано:
    2013-06-26
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Запатрабаванасць жанру пародыі і эпіграмы ў гісторыі беларускай літаратуры

Уводзіны

літаратурны пародыя эпіграма

Сатыра нарадзiлася як мастацтва грамадскі актыўнае, як зброя ў барацьбе новага са старым, цяперашняга з мiнулым. Сатыра ўзнiкла спачатку як пародыя i байка i ўпершыню зявiлася i ўсталявалася ў камедыi, бацькам якой стаў Арыстафан. Беларуская пародыя, як i антычная, узнiкла тады, калі грамадства падзялілася на класы як дзейсны i эфектыўны сродак барацьбы з састарэлай iдэалогiяй.

Пародыя найперш мастацкая зява, а таму ёй уласціва глыбіня аўтарскай задумы, зместавая невычарпальнасць, якую імкнецца асэнсаваць дапытлівы і інтэлектуальны чытач. Сапраўды, гэта жанр даволі элітарны: ён патрабуе ад чытача не толькі разумення непасрэдна тэксту пародыі, але і ведання яе абекта - камічнага вобраза першаснага твора, стылю, жанру і г.д.

Пародыя, як і большасць мастацкіх жанраў у розныя гістарычныя эпохі набывала не толькі характэрныя для свайго часу ідэйна-тэматычныя вектары развіцця, але і адметныя жанравыя мадыфікацыі. Калі, напрыклад, у 19 стагоддзі пародыя служыла сродкам інтэлектуальна-іранічных ацэнак мастацкіх кірункаў, плыняў, індывідуальна-аўтарскіх стыляў і абслугоўвала выключна вузкае кола літаратурнага асяродку (у травесційнай, бурлескнай, алюзійнай і іншых формах), то цяпер пародыя, дзякуючы сучасным тэхналогіям СМІ, стала масавай зявай культурнага жыцця грамадства.

Пародыя - функцыянальная літаратурная зява, і таму яна, як любы жывы арганізм, прыстасоўваецца да акаляючых абектыўных і субектыўных абставін. Яна даўно выйшла за межы непасрэдна літаратурнага жанру, выяўляючы сябе ў розных відах мастацтва і ў розных родава-жанравых мадыфікацыях: у тэатральных капусніках, эстрадных шоу і шматлікіх тэлевізійных праектах.

І таму дастаткова вялікая колькасць даследчыкаў прысвяцілі свае працы апісанню сутнасці, этапам станаўлення, эвалюцыі жанру пародыі і эпіграмы ў беларускай літаратуры на працягу усяго часу яе існавання. У сувязі з гэтым мэтазгодна назваць некаторыя прозвішчы нашых беларускіх даследчыкаў.

Так, даследчык Літвінава Ю. аналізуе рысы сатыры і гумару ў паэтычных творах Уладзіміра Караткевіча (Сатыра і гумар у паэзіі Уладзіміра Караткевіча) [8]. Зянько А.І. разглядае сатырычнае на базе дакастрычніцкіх апавяданняў Якуба Коласа (Сатырычны аркан на злабадзённыя праблемы свайго часу) [40]. Ролю сатырычных твораў у літаратурным працэсе перыяду Вялікай Айчыннай вайны раскрывае літаратуразнаўца Багрова Д. у сваёй працы Беларуская сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны [31]. Літаратурная пародыя як жанр мастацкай творчасці аналізуецца і ацэньваецца ў працы Наркевіча А. Зайздросны талент пераймальніка [35].

Плённа займаецца даследваннем жанрава-стылёвых асаблівасцяў і тэндэнцый развіцця беларускай сатырычнай прозы 1920-1930-х гг. даследчык літаратуры, кандыдат філалагічных навук В.Ф. Падстаўленка (Крывое люстэрка трагедыі: тэндэнцыі развіцця беларускай сатырычнай прозы 1920-1930-х гг. ) [41].

Праца Шчэрбы С. Парадыяванне як спосаб сатырычнай тыпізацыі ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя прысвечана раскрыццю сутнасці і асаблівасцяў працэсу парадыявання ў паэзіі і прозе 20 стагоддзя. Абектам аўтарскай увагі ў дадзенай працы выступаюць творы знакамітых беларускіх пісменнікаў Ядвігіна Ш., Я. Коласа, К. Крапівы.

У выдавецтве Ураджай у 2001 г. выйшла Анталогія беларускай пародыі складальнікам якой зяўляецца Анатоль Кудласевіч. Гэтая анталогія ўпершыню сабрала пад адной вокладкай пародыі амаль на паўтысячы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Выданне раздзелена на дзве асобныя кнігі: адна змяшчае пародыі на вершы, другая - на прозу. Укладальнік і аўтар прадмовы Анатоль Кудласевіч надзвычай сурёзна падышоў да тэмы. Пародыя ў згаданых кнігах разглядаецца не толькі як літаратурны жанр, але і як зява жыцця. Пры складанні анталогіі аўтар уключаў па адной лепшай пародыі на аднаго пісьменніка, але гэтую анталовію цяжка знайсці і таму ўзнікаюць складанасці з аналізам усіх прадстаўнікоў гэтага жанра.

Найбольш часта ў беларускай літаратуры пародыя выкарыстоўваецца ў адносінах да вершаваных лірычных жанраў. Парадысты пры дапамозе самых разнастайных стылістычных і мастацка-вобразных прыёмаў, амаль без істотных змяненняў выкарыстоўваючы архітэктоніку і кампазіцыю тэкстаў-арыгіналаў, крытыкуюць як прадстаўленыя ў іх эстэтычныя, палітычныя і сацыяльныя тэмы, так і светапоглядную пазіцыю пэўнага аўтара, яго інтарэсы. Яшчэ ў 30-х гадах 20 стагоддзя быў выдадзены зборнік літаратурных пародый і эпіграм. Сярод яго аўтараў значыліся вядомыя беларускія паэты Кандрат Крапіва, Тодар Кляшторны, Сяргей Дарожны, Андрэй Александровіч, Цішка Гартны і іншыя.

На сённяшні дзень у айчынным літаратуразнаўсве няма комплекснага даследвання жанру пародыі і эпіграмы ў гісторыі беларускай літаратуры, што і абумоўлівае актуальнасць дадзенага даследавання.

Мэта дыпломнай работы - сцвердзіць запатрабаванасць жанру пародыі і эпіграмы ў гісторыі беларускай літаратуры

Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна было вырашыць наступныя задачы:

)ахарактарызаваць літаратурную пародыю як від мастацтва;

)вызначыць месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры;

)прааналізаваць літаратуразнаўчыя крыніцы, прысвечаныя разгляду пародый і эпіграм беларускіх пісьменнікаў;

)прасачыць эвалюцыю пародыі і эпіграмы ў гісторыі беларускай літаратуры;

)разгледзець пародыі і эпіграмы сучасных пісьменнікаў.

1. Месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры

.1 Погляды даследчыкаў на сатырычны род

Праблема літаратурных родаў, на думку некаторых даследчыкаў - адна з самых складаных у тэорыі літаратуры. З часоў Арыстоцеля (які першы вылучыў тры асноўныя роды) і да нашага часу гэтая сістэма дапрацоўвалася так, напрыклад, зявіліся ліра-эпічны, ліра-драматычны, мастацка-гістарычны роды літаратуры, а некаторыя даследчыкі (Вашко П., Яніцкі М., Усікаў Я. і іншыя) вылучаюць яшчэ і сатырычны.

Розныя даследчыкі мінулых стагоддзяў мелі свае погляды на праблему вызначэння месца і ролі сатырычных твораў у літаратуры. Так, вядомы нямецкі філосаф Георг Гегель пісаў, што звычайныя тэорыі не ведалі, што рабіць з сатыраю, і ім было цяжка вырашыць, да чаго яе аднесці. Бо ў сатыры зусім няма нічога эпічнага, а да лірыкі яна, уласна кажучы сама не падыходзіць [1, с. 93].

Рускі даследчык Пётр Смірноўскі разглядаў сатыру як жанр лірыкі, але заўважаў, што больш мэтазгодна называць сатыраю любы твор, які мае сатырычны характар. Для характарыстыкі іншых жанраў, напрыклад камедыі, ім выкарыстоўваліся паняцці смешнае, камічнае [2, c. 103].

Рускі даследчык Аркадзь Сасніцкі таксама перш-наперш разглядаў сатыру ў дачыненні да лірыкі, між тым ён вызначаў сатыру як адносіны аўтара да жыцця, як пачуцці сатырыка.

Такім чынам, мы маем два погляды на сатыру адзін - разгляд яе ў дачыненні да лірыкі (з характарыстыкай астатніх жанраў праз камічнае ці смешнае), і другі - разгляд яе як пачуццяў, адносін аўтара да жыцця, якія праяўляюцца ў відах таго ці іншага жанру.

Літаратуравед Барыс Тамашэўскі, разглядае сатыру ў сувязі з формамі жанру (напрыклад, адной з формаў рамана ён вылучае сатырычны раман). Але трэба адзначыць, што тэрмін форма даследчык прымяняе і ў дачыненні малая форма, вялікая форма. Такая зява можа прыводзіць да тэрміналагічнай блытаніны [3, с. 110].

Сучасны рускі даследчык Міхаіл Палкін прытрымліваецца думкі, што від і жанр - тэрміны раўназначныя і ўзаемазамяняльныя. Жанравая спецыфіка, на яго думку, залежыць ад творчага метаду і асаблівасцей таленту пісьменніка. М. Палкін лічыць, што творы пісьменнікаў-сатырыкаў і творы пісьменнікаў-гумарыстаў адрозніваюцца [4, c. 99].

Даследчык Леанід Цімафееў бачыць у сатыры асаблівую вобразную форму адлюстравання жыцця. І менавіта гэты факт, на думку аўтара, дазваляе вылучыць сатыру ў асобны род літаратуры.

Блізкія да думак Л. Цімафеева і разважанні даследчыка Якава Эльсберга. Па яго словах: Сатыра не зяўляецца ў дакладным сэнсе слова эпасам, бо ў ёй заўсёды адчуваецца прысутнасць сатырыка, да лірыкі яе таксама цалкам аднесці нельга [5, с. 53]. Урэшце, даследчык прыходзіць да высновы, што сатыра, якая стала самастойным родам літаратуры, разам з тым у кожным са сваіх твораў выяўляе рысы і асаблівасці, якія да вядомай ступені набліжаюць яе да іншых родаў літаратуры - то да эпічных, то да лірычных, то да драматычных або да ліраэпічных.

Вядомая ў літаратуразнаўстве і канцэпыі Івана Гутарава, які ўключае паняцці сатыра, гумар, сарказм, іронія для характарыстыкі звязаных з гэтымі паняццямі жанраў. У падобным рэчышчы разглядаюць гэтае пытанне Міхась Лазарук і Алена Ленсу ва Уводзінах у літаратуразнаўства. Праўда, больш падрабязна яны спыняюцца на такіх паняццях, як іронія і сарказм. А гумар і сатыру згадваюць у сувязі з жанрам камедыі.

Сатыру, гумар, іронію, сарказм Іван Волкаў [6] разглядае як тыпы мастацкага зместу. Тып мастацкага зместу, па аўтару, гэта сінтэз устойлівай характэрнасці жыцця, узвядзення яго да ўсеагульнай значнасці, асэнсавання, адзнакі і перастварэння ва ўяўленні пісьменніка.

Такім чынам, падводзячы вынікі ўсяго вышэй сказанага, прадстаўляецца магчымым даць азначэнні некаторым разгледжаным паняццям.

Камічнае - эстэтычная катэгорыя, якая адлюстроўвае ў мастацтве зявы, што нясуць у сабе несуадноснасць, алегарычныя супярэчлівасці і гэтак далей, і ацэньвае іх апасродкавана, праз смех. Камічнае мае разнавіднасці: сатыру і гумар. Як бачна, некаторыя даследчыкі побач з сатыраю і гумарам называюць іронію, сарказм [7].

Іронія ж у сваім першапачатковым змесце - не самі насмешлівыя адносіны да жыцця, а сродак, пры дапамозе якога гэтыя адносіны раскрываюцца. Такім чынам іронія - адзін з тропаў, як і сарказм. Іронія - прыхаваная насмешка. Разнавіднасцю іроніі зяўляецца сарказм - едкая, знішчальная насмешка. Сатыра і гумар увасабляюцца ў мастацкім творы праз мастацкія прыёмы, паэтычныя тропы: іронію, сарказм, гратэск, каламбур, гіпербалізацыю, парадзіраванне. На мой погляд каб не парушаць адзінага крытэрыю падзелу на літаратурныя роды, мэтазгодна пакінуць сістэму з трох родаў літаратуры: эпасу, лірыкі, драмы. Кожны з родаў літаратуры мае сатырычныя, гумарыстычныя, сатырыка-гумарыстычныя жанры.

.2 Літаратурная пародыя як жанр мастацкай творчасці

літаратурны пародыя эпіграма

Літаратурная пародыя як жанр мастацкай творчасці мае даўнія традыцыі. Яна была вядома яшчэ ў антычным свеце, у старажытнай Грэцыі. Да нас дайшлі пародыі на вялікага Гамера. У Заходняй Еўропе яна асабліва развівалася ў сярэднія вякі. З 18 стагоддзя пародыя стала вядома і ў рускай літаратуры. Беларускія пародыі зявіліся ў 20-м стагоддзі і асабліва пашырыліся з развіццём літаратуры ў 20-х гадах. Тады пародыі пісалі М. Хведаровіч, З. Астапенка, Ю. Таўбін, А. Куляшоў. У пасляваенны час з пародыямі выступалі М. Паслядовіч, С. Шушкевіч, М. Скрыпка, Н. Гілевіч, Р. Барадулін, П. Місько. Сапраўднае ж развіццё беларуская пародыя атрымала ў наш час і звязана з імем Георгія Юрчанкі, які зрабіў яе сваім сталым заняткам, прафесійнай справай. У галіне пародыі ён працуе тры з паловай дзесяцігоддзі. Пры яго ўдзеле пародыя трывала прапісалася ў нашай літаратуры, набыла правы грамадзянства.

Існаванне жанру пародыі - адна з істотных прыкмет самастойнасці літаратуры. Пародыя на працягу тысячагоддзяў была яе пастаяннай спадарожніцай [8, с.18].

Да сённяшняга часу выйшлі ў свет шматлікія значныя даследаванні пра пародыю, пераважна пра пародыю 18-га - пачатку 20-га стагоддзяў. Уладзімір Даль у сваім Толковом словаре живого великорусского языка вызначыў пародыю наступным чынам: Цікавая перапрацоўка важнага сачынення або кплівае перайманне, складанне ці ўяўленне навыварат [9].

У Поэтическом словаре А. Квяткоўскага пародыя вызначаецца так: Жанр крытыка-сатырычнай літаратуры, заснаванай на …карыкатурным падкрэсліванні і утрыраванні асаблівасцяў пісьменніцкай манеры [10, c. 195].

У Толковом словаре русского языка (пад рэдакцыяй Д.Н.Ушакова) пародыя вызначаецца як: Сатырычны твор у прозе ці ў вершах, які камічна імітуе, што высмейвае якія-небудзь рысы іншых літаратурных твораў [11, c. 50].

У Словаре литературоведческих терминов (пад рэдакцыяй Л.І. Цімафеева і С.Я. Тураева) паказана, што пародыя можа быць накіравана супраць ужо вызначаных асаблівасцяў літаратурных твораў - тэматыкі, ідэйнага складу, асаблівасцяў сюжэту, вобразаў герояў, кампазіцыі, мовы. Асноўны яе сродак - іранічнае перайманне вобраза, перадача ў гіпербалізаваным, шаржавым выглядзе ўласцівых яму рыс, давядзенне іх да абсурду, недарэчнасці, чым і дасягаецца сатырыка-камічны эфект [12, c. 259].

У Літаратурным энцыклапедычным слоўніку нам прапанавана наступнае вызначэнне: Пародыя - у літаратуры і (радзей) у музычным і выяўленчым мастацтве - камічнае перайманне мастацкага твора ці групы твораў [13, c. 268]. Гэта азначэнне даволі вузкае, тут улічваецца толькі адзін аспект, а менавіта абсмейванне на ўзроўні тэксту твора, у той час, калі працэс парадыравання можа адбывацца не толькі на ўзроўні тэматыкі, але можа быць парадыраваны і стыль, і час і мноства іншых аспектаў.

Існуе таксама меркаванне, што пародыя з'яўляецца як бы адгалінаваннем жанраў камедыі і сатыры, бо пародыя, таксама высмейваючы тую ці іншую з'яву, выклікае іранічнае, крытычнае або адмоўнае стаўленне да адлюстраванага. Пародыя можа быць дзейсным і дасціпным сродкам літаратурнай крытыкі, але яе сутнасць не вычэрпваецца толькі адной крытыкай. Задача яе - як адмоўная, так і станоўчая адзнака, эстэтычная адзнака суб'екта. І адно з найболей удалых азначэнняў мы можам прачытаць у кароткай літаратурнай энцыклапедыі. Яно гучыць наступным чынам: Пародыя - жанр літаратурна-мастацкай імітацыі, запазычванне стылю асобнага твора, аўтара, літаратурнага кірунку, жанру з мэтай яго высмейвання. Аўтар пародыі, захоўваючы форму арыгінала, дабаўляе ў яе новае, якое знаходзіцца ў кантрасце са зместам, што па-новаму асвятляе твор і дыскрэдытуе яго [14,с. 604].

Надзвычай цікава паглядзець на беларускую літаратуру з парадыйнага ракурсу, па-новаму прачытаць знаёмыя ўжо творы. Слова пародыя перакладаецца з грэчаскай мовы як навыварат.

Роданачальнікам пародыі лічыцца грэчаскі пісьменнік Гіпанакт (памёр у 530-м годзе да н. э). А ўзнікла пародыя яшчэ раней. Да жанру пародыі звярталіся Шэкспір, Сервантэс, Шылер, Гётэ, Пушкін, Дастаеўскі [6, с. 5].

Адна з першых беларускіх пародый - славутая ананімная паэма Прамова Мялешкі, напісаная ў 1-ай палове 17-га стагоддзя. У парадыйных паэмах 19-га стагоддзя Энеіда навыварат і Тарас на Парнасе востра высмейваюцца прынцыпы класіцыстаў. З гісторыі літаратуры вядома: рамантыкі пісалі пародыі на прадстаўнікоў класіцызму, рэалісты - на рамантыкаў. У 20-м стагодзі пародыі пісалі Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Аркадзь Куляшоў, Мікола Хведаровіч.

Пародыя - самастойная галіна, трывалы камель, крона на магутным ствале літаратуры. Гэта адметны від літаратурнай крытыкі. Яна нараджаецца ад клопатаў за стан літаратуры. Своеасаблівыя яе будовы, склад, гучанне паэтычнага слова. Яна выкарыстоўвала прыёмы, прынцыпы, метады, стыль, жанравыя асаблівасці, мову, граматычны лад таго ці іншага творцы. Пародыя развіваецца тады, калі літаратура дасягае сапраўднай сталасці, калі паспяхова развіваюцца ўсе яе віды і жанры, пра што Г. Юрчанка сказаў у невялікай прадмове-анатацыі да зборніка Немеладычныя мелодыі [15, с. 4]. Па яго меркаванні, галоўнае не ў тым, хто напісаў пародыю, а галоўнае ж у тым, што гэта сама беларуская літаратура дасягнула такога ўзроўню сталасці і ўзмужнення, што спарадзіла сваю пастаянную і неадемную спадарожніцу [15, с. 4].

Пародыя адкрывае пісьменніка ў некалькі незвычайным плане. У парадыста даследчыцкі падыход да ідэйна-мастацкіх і стылёвых асаблівасцяў твораў ці ўсёй творчасці пісьменніка. Ён праз павелічальнае шкло гумару ці сатыры раскрывае адметнасць індывідуальна-творчага вобліку, аўтарскага почырку. Важныя сродкі пародыі - гіпербала, гратэск. Парадыст імітуе літаратурны твор камічнымі ці сатырычнымі прыёмамі, прымушае пісьменніка выказацца ў адпаведнасці з яго схільнасцямі, густамі, звычкамі, выказацца наперкор яго жаданню гаварыць самакрытычна, схіляе падаваць у перабольшанай форме свае пралікі, недахопы.

Да паслуг парадыста багаты інструментарый. Гэта і спагадлівая ўсмешка, добразычлівы жарт, і лагодны гумар, мяккая смяшынка, і жартаўлівы намёк, сатырычная шпілька, зедлівая іронія. Пад удар крытыкі падпадаюць асобныя радкі, няўдалыя творы і нават асобныя кнігі.

Парадысту, безумоўна, патрэбны і веды, і густ, і такт, каб беспамылкова выбраць від зброі і належным чынам яе прымяніць.

Поспехі беларускай літаратуры бясспрэчныя. Але крытыкаваць у ёй ёсць што. У празаікаў часам заўважаецца слізганне па паверхні апісваемых зяў і працэсаў, празмернае захапленне словатворчасцю, дыялектызмамі,

сустракаецца драбнатэме, шматслоўе.

У паэтаў можна сустрэць надзвычайную аблегчанасць або, наадварот, залішнюю ўскладненасць, калі за словам губляецца думка. Не вельмі шанцуе і байцы. Мала сапраўдных набыткаў у песеннікаў. Нярэдка і ў крытыкаў можна прыкмеціць уяўную глыбакадумнасць. Так што, на думку многіх аўтараў, у сучасных парадыстаў шырокі абсяг дзейнасці.

Па-рознаму ставяцца розныя аўтары да пародыі. Напрыклад, быў вельмі задаволены пародыяй на сябе аўтар песні Бывайце здаровы Адам Русак. Тарас Хадкевіч прызнаваў, што па стылі пародыя Апошні хутаранін [16, c. 215] лепш за яго прозу. Таксама вядомы такі факт, што старэйшы сучасны беларускі парадыст Георгій Юрчанка ў свой час так удала спарадыраваў Аляксея Русецкага РайСлуцк[16, c.189], што той адразу даў яму рэкамендацыю для ўступлення ў Саюз пісьменнікаў.

Беларускія парадысты па-сяброўску ўсміхаюцца з нейкіх прынцыпаў жыцця. Іх крытыка ў асноўным не бывае злой, абразлівай. Генадзь Бураўкін, прачытаўшы пародыю на сябе, зазначыў, што можна было ўесці і мацней. Добра ставліся да пародый Станіслаў Шушкевіч у ЛіМе, Сяргей Дзяргай у Вожыку, Эрнест Ялугін у газеце Наша слова.

Алесь Адамовіч у свой час зазначыў, што не вельмі прыемна чытаць пародыі на сябе, затое сапраўднае задавальненне - на іншых. Як, напрыклад, пародыю Упоравень з Трусам на наступныя радкі Міхася Губернатарава:

У яе далонях томік Труса

І газета з вершыкам маім [17, с. 15].

Анатоль Зэкаў удала парадыруе:

Гарнуся да дзяўчыны русай -

Няўжо каханнем абміне?

Яна ж гартае томік Труса - І нуль увагі на мяне.

Не знаю, што сказаць пра гэта,

Хіба шапнуць на вушка ёй:

Ты лепей зазірні ў газету -

Вунь, у куточку, вершык мой.

Хай томіка яшчэ не маю,

Калі ж мяне ты пакахаеш,

Пачну пісаць, як Трус Паўлюк [18, c. 30].

Беларуская пародыя, такім чынам, сведчыць пра тое, што наша літаратура жыве і развіваецца, а творы пісьменнікаў і паэтаў чытаюцца. Таму пародыі зяўляюцца рэгулярна. І гэта добра.

.3 Моўная спецыфіка тэксту пародыі

Не раз узнікала перад даследчыкамі пытанне пра тое, як ствараецца пародыя, але адказаць на яго кожны раз зяўлялася не проста. Пародыя - жанр, утвораны амаль на вачах у чытача: бо мы даволі часта добра ведаем аб'ект, матэрыял пародыі, а значыць, можам судзіць, чым аўтар карыстаўся перад пачаткам працы. Сярод такіх зконаў вылучаюць: зніжэнне стылю, уводзіны новага матэрыялу, яго ўстаўка і падстаўка; замена паэтычнай лексікі; гратэск; пераапрацоўка сюжэту; стварэнне новага персанажа; адхіленне кампазіцыі, уводзіны аўтарскай самахарактарыстыкі, сувязь з творам і парадыйнае пераасэнсаванне яго праз суб'ектыўную адзнаку парадыста пасродкам ужывання адмысловых прыёмаў парадыравання -дубляванне і трансфармацыя.

Адным з такіх прыёмаў парадыйнай трансфармацыі з'яўляецца гіпербалізацыя, г.зн. наўмыснае перабольшанне нейкіх рыс прататыпа на любым узроўні структурна-семантычнай арганізацыі тэксту. Гэта не проста адзін з прыёмаў, гіпербала з'яўляецца як бы звяном паміж усімі прыёмамі парадыравання, яна аб'ядноўвае іх у цэласную сістэму. Пры стварэнні пародыі важным з'яўляецца цікавасць, бо парадыст зыходзіць з прататыпа і мадэлюе ў пародыі менавіта тое, што яму здаецца цікавым у арыгінале. Гэта дапамагае аўтару дасягнуць патрэбнай мовы ва ўсёй сукупнасці яе матэрыяльных адзінак - слоў і выразаў - з іх моўнымі ўласцівасцямі - фанетычнымі, лексічнымі, граматычнымі і г.д.

У сваёй кнізе В.Л. Новікаў кажа аб законе адзінства прайгравання і трансфармацыі падчас стварэння пародыі [19, c. 61]. Яго сутнасць у тым, што пародыя нічога не паўтарае пасіўна. Гэты закон робіць працэс парадыравання творча цяжкай і займальнай справай, а не механічным капіяваннем, і служыць выяўленчай задачай стварэння камічнай выявы твора.

Нельга лічыць, што пародыя - гэта проста элементарная імітацыя. Пародыя часам выкрывае пісьменнікаў, якія не валодаюць талентам, але ніколі не абмяжоўваецца гэтай задачай. Досвед жанру паказвае, што перамога парадыста бывае тым больш пераканаўчай, чым больш упэўнена парадыст валодае зброяй свайго суперніка, а для гэтага яму неабходна пайсці на вывучку да аўтара, якога ён парадзіруе.

Самым няўхільным, самым лепшым доказам праваты парадыста з'яўляецца пазнавальнасць. Калі мы адразу пазнаём, на які твор напісана пародыя, то гэта значыць, што парадыст мае рацыю і ён справіўся са сваёй задачай.

Усё, што робіць парадыст - гэта перабольшанне. Гэтак жа, як і гіпербалізацыю, аўтар можа выкарыстоўваць зусім процілеглы спосаб - літоту. На мой погляд, без выкарыстання гіпербал і літот немагчыма стварэнне пародыі і яе ўспрыманне. Пры парадыраванні эфекту гіпербалы дапамагае дасягнуць выкарыстанне двух класічных тыпаў пародыі - бурлеска (нізкі прадмет, выкладзены высокім стылем) і травесціі (высокі прадмет, выкладзены нізкім стылем).

Нягледзячы на адрозненні ў вызначэннях жанраў сатыры і пародыі, абодва гэтыя жанры могуць перасякацца ў тэксце на аснове выкананых імі функцый: гіпербалізацыі і скажэння. Фармальнае перайманне літаратурнага твору - гэта істотная прыкмета кожнай пародыі, але калі мы сутыкаемся з перайманнем у сатыры - гэта ўсяго толькі адзінкавыя выпадакі.

Як кажа ў сувязі з гэтым Ю. Борев, У аснове гумару і сатыры ляжаць адзіныя асабіста эмоцыянальна-крытычныя і камедыйна-эстэтычныя адносіны да рэчаіснасці [20, с. 152].

Важкую ролю адыгрывае ў пародыі смех; пры гэтым мы можам назіраць камізм розных выглядаў. Камічнае нярэдка супрацьпастаўляецца сур'ёзнаму. Смех бывае і сур'ёзны, і несур'ёзны. Пародыя - як пародыя - звязана толькі з сурёзным смехам, тонкай комічнай гульнёй дзьвух планаў. І трэці план пародыі - гэта адначасова цалкам камічны і цалкам сурёзны яе элемент [19, c. 86].

Калі б не было парадыйнага камізму, то чытанне пародый ператварылася б у разгадванне стамляючых рэбусаў. Менавіта камізм дапамагае нам успрымаць пародыю як адзінае цэлае. Пры гэтым смех дапамагае зразумець пародыю і атрымаць эстэтычную асалоду.

Відавочна ў большасці выпадкаў пародыя - гэта адмысловая форма сатырычнага апісання. Пры аналізе тэкстаў пародый трэба ўлічваць тое, што пародыя можа выконваць адначасова шматлікія функцыі. Важна сказаць пра тое, што аналіз тэксту, які прымае да ўвагі толькі фактары аўтара і прадмета,

а менавіта творчы і выяўленча-эстэтычны фактар, з'яўляецца занадта вузкім, бо такім чынам застаецца без увагі заклікаючая функцыя тэксту, яго скіраванасць на рэцыпіента, атрымальніка інфармацыі. І менавіта гэта сувязь тэксту і чытача з'яўляецца асноўным фактарам пры стварэнні сатырычнай сітуацыі. Тут маецца на ўвазе норма, на якую ссылаецца парадыст пры парадыраванні прадмета, - як правіла з'яўляецца свядомай - і норма, якая павінна быць вядомай чытачу, у тым выпадку, калі вызначаны тэкст чытач павінен успрыняць як пародыю.

Такім чынам, парадыст павінен стварыць пародыю, перавага якой над арыгіналам была б недвухсэнсоўнай і адназначнай.

.4 Асаблівасці развіцця эпіграмы як літаратурнага жанру

Век у эпіграмы не такі малы. Перш чым стаць літаратурным жанрам, яна мусіла прайсці вялікі гістарычны шлях, каб сцвердзіцца ў той якасці, якую мы маем сёння. Узнікла эпіграма ў Старажытнай Грэцыі прыблізна дзве тысячы васемсот гадоў таму назад. У перакладзе з грэчаскай мовы слова эпіграма азначае надпіс. Яна ўзнікла як надпіс (дарункавы ці хвалебны) на трынозе, шчыце, глінянай вазе. Яе паслядоўніцай пасля сталася эпітафія: надпіс на магільным камені. Праца разьбяра на цвёрдым матэрыяле патрабавала і кароткага, лаканічнага тэксту ўвасаблення. І той, хто браўся прыдумваць надпіс, вядома ж, гэта ўлічваў. Паколькі надпіс часцей за ўсё сведчыў толькі сам факт жыццёвага існавання і адыходу з жыцця, то ён быў сціслым і інфармацыйным. Але паступова сцісласць пачала пераходзіць у радкі, якія маглі быць сагрэты і пачуццём любові, добрым чалавечым шкадаваннем, нават досціпам. Гэта дазволіла эпіграме пазней з мемарыяльнага функцыянавання перайсці ў самастойны жанр літаратуры.

Эпіграма паступова багацее новым зместам. Факт саступае месца філасофскаму роздуму над існасцю чалавечага жыцця. Паэт ужо меў магчымасць выказаць сваю адзіную думку як мага арыгінальней, ён імкнуўся надаць асаблівае значэнне канцоўцы. У эпіграме павінна была абавязкова быць нечаканая развязка, соль самой эпіграмы ці па латыні - клаўзула. З цягам часу сам жанр набывае сатырычнае адценне, элементы жартоўнага. Добры ўзлёт эпіграма атрымала дзякуючы геніяльнаму Марцыалу.

Трэба, аднак, адзначыць, што шлях эпіграмы не быў гладкім і роўным. Былі ў яе і ўзлёты, і падзенні. Так, з развіццём хрысціянства, з узнікненнем цэркваў і манастыроў слова божае пацясніла сатырычную эпіграму і зусім пазбавіла яе існавання.

Другое жыццё эпіграма атрымала дзякуючы пісьменнікам еўрапейскага Адраджэння. Што да беларускай эпіграмы, то яна, як і руская, узнікла значна пазней. Але глеба для яе ўзнікнення была самая выдатная - яе падрыхтаваў сам фальклор.

У народнай прыпеўцы, жарце было заўсёды тое, што і сёння ўласціва эпіграме як літаратурнаму жанру. Гэта - і лаканічнасць, і вастрыня, і дасціпная ўсмешка, а то і падтэкст, які потым атрымаў шырокае распаўсюджанне і ў лірычным жанры.

Наш народ заўсёды славіўся нечаканым вострым словам на самы розны выпадак. Тут варта прывесці толькі некалькі прыкладаў: Уцёк я тады, каб не ўцёк, то даў бы ім дыху; На адно вока глухаваты, на адно вуха слепаваты; Гаворыць як у торбу кладзе.

Першы літаратурны вопыт рускай эпіграмы знаходзім у нашага земляка Сімяона Полацкага, запрошанага царом Аляксеем Міхайлавічам на жыхарства ў Маскву. А ўласна беларускія вострыя сатырычныя матывы з элементамі эпіграмы прасочваем у ананімнай паэме Тарас на Парнасе". Але паўнакроўнае літаратурнае жыццё беларускай эпіграмы пачынаецца ад Купалы, Коласа, Багдановіча.

Варта зазначыць, што ў развіцці беларускай эпіграмы заўсёды існавала пэўная стыхійнасць. А адценні яна заўсёды мела і палітычныя, і бытавыя, як таго вымагалі і момант, і жыццё. Сённяшняя эпіграма часта нараджаецца як рэакцыя на нейкі твор, зяву або недахоп у літаратурным працэсе, як шарж, часта сяброўскі, на самога творцу. А часцей яна ўзнікае як экспромт у нейкім застоллі, у добрай сябрыне ці ў дарозе.

Як не дзіўна, да эпіграм часта звярталіся не толькі слынныя паэты. Вершаванымі жартамі-экспромтамі сыпалі і многія іншыя нашыя славутасці. Вядома, што багата эпіграм трымаюць у сваёй памяці сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч, вучоны Ромаш Лядаховіч-Тамілін. Пісалі эпіграмы і празаікі. Многія з нашых паэтаў маглі б пацягнуць на цэлыя зборнікі гэтага жанру. Тут маюцца на ўвазе Рыгор Барадулін, Максім Лужанін, Ніл Гілевіч.

Добрая кніга эпіграм ёсць у літаратурнай спадчыне таленавітага Анатоля Вялюгіна. І яна чакае свайго часу. Таму невыпадкова ўжо даўно выспявала думка аб выданні анталагічнага зборніка беларускай эпіграмы. У іншых краінах такія выданні ўжо даўно прыйшлі да свайго чытача.

Такім чынам, у нашым сённяшнім, часта неўладкаваным жыцці, матэрыялу для эпіграмы больш чым дастаткова.

2. Эвалюцыя жанру пародыі і эпіграмы ў беларускай літаратуры

.1 Парадыйна-сатырычная літаратура Беларусі 16-17 стагоддзяў:Прамова Мялешкі, Ліст да Абуховіча

Смех у старабеларускай літаратуры - гэта зусім не тое, што смех у літаратуры новага часу. Ён быў падпарадкаваны іншым жанрава-стылёвым прынцыпам, кіраваўся іншымі смехавымі ўстаноўкамі. Смех у літаратуры - гэта свайго роду працяг смеху ў жыцці. Смех у жыцці часцей за ўсё быў звязаны з культам дуракаватасці, юродства. Дурні часцей за ўсё выстаўлялі сябе беднымі, галоднымі, небаракамі. У мэтах дэманстрацыі сваёй поўнай галечы яны нярэдка агалялі самыя інтымныя часткі цела. Такім чынам, ствараўся свет антыкультуры, які рэзка супрацьстаяў культурным уяўленням свайго часу. Разам з тым, гэтая антыкультура супрацьстаяла не кожнай культуры, а толькі той, якая падлягала выпраўленню.

Старажытная беларуская літаратура да канца 16 - пачатку 17 стагоддзя практычна не ведала смеху. Смех праяўляўся як другасная зява. Фактычна, гэта быў не смех, а яго рэха. Феномен смеху ў літаратуры ўзнікае толькі тады, калі чытач добра ведае, адчувае жанр, калі смехавая сітуацыя падтрымліваецца на ўзроўні жанрава-стылёвых топасаў, кампазіцыйных пабудоў. Стыль пісьма старажытнага аўтара ў многім падпарадкоўваўся патрабаванням таго жанру, у якім ён рэалізоўваўся. Нельга сабе ўявіць сітуацыю, калі б сярэднявечны аўтар кананічную пабудовую пропаведзі ці жыція выкарыстоўваў для іншых літаратурных мэтаў.

Літаратурны этыкет патрабаваў і адпаведнага пазалітаратурнага ўспрыняцця. Літаратурны працэс канца 16 - 17 стагоддзяў пад уздзеяннем секулярызацыі культуры ў цэлым пэўным чынам парушыў знакава-этыкетныя ўяўленні. Разам з жанрам у літаратуры ўзнікае антыжанр, які функцыянальна прапагандуе ідэі антыкультуры. Даследчыкі звяртаюць увагу і на тое, што парадзіраванню падлягаюць не толькі свецкія жанры, як, скажам, супліка, прамова, ліст, але зяўляюцца пародыі таксама на трапары, кандакі, малітву, службу.У рамках парадыйнага пераасэнсавання нават эпісталаграфія напаўняецца эсхаталагічнай тэматыкай.

Смех у 16 - 17 стагоддзях становіцца масавай зявай. Смяюцца не толькі на рыначных плошчах, але і ў манаскіх келлях (пры тым, што смех у хрысціянскай аксіяматыцы разглядаўся як дябальскае насланнё, а таму лічыўся грахом). Значная колькасць твораў смехавой культуры была напісана праваслаўнымі клірыкамі, вучнямі езуіцкіх калегій ці уніяцкіх вучэльняў.

Смех у першую чаргу - зява гарадской культуры. Бліскучы аналіз гэтага тыпу смеху ў яго заходнееўрапейскім варыянце зрабіў у свёй фундаменатльнай працы Творчество Франсуа Рабле и народная культура средневековья и Ренессанса М.Бахцін [21]. Гэтая кніга, якая стала, па прызнанню акадэміка Дз. Ліхачова, сусветна вядомай, не закранала, аднак, праблем смеху ў старажытных літаратурах усходніх славян. Праца М. Бахціна, тым не менш, стала стымулам для шматлікіх даследаванняў смеху ў старажытных усходнеславянскіх літаратурах.

.1.1 Прамова Мялешкі

Прамова Мялешкі [22, c. 235] займае выключнае месца. Выкарыстаўшы традыцыйны аратарскага красамоўства, аўтар гэтага помніка стварыў прынцыпова новы паводле свайго паходжання твор. Парушэнне канона тут адбываецца паралельна са стварэннем новага зместу, нетрадыцыйнага для гэтага жанру. Да нашага часу захавалася некалькі рэдакцый Прамовы Мялешкі. Час яе стварэння даследчыкі адносяць да канца 16 - першай трэці 17 ст. Упершыню твор быў надрукаваны ў 1822 г. у перакладзе на польскую мову Ю. Нямцэвічам. Саму Прамову нельга атаясамліваць з гістарычнай асобай Івана Мялешкі. Вельмі часта ў старажытнай літаратуры ўсходніх славян псеўдапрамовы, казанні, лісты прыпісваліся людзям, якія не мелі да іх ніякага дачынення. Разам з тым такі від творчасці дазваляў аўтарам больш акрэслена выказваць свае погляды на тыя ці іншыя зявы, выкрываць заганы грамадства, якія, на іх думку, павінны быць не толькі асуджаны, але і высмеяны. Смех як лекі грамадства заўсёды выкарыстоўваўся ў фальклоры, аднак для старажытнабеларускай літаратуры гэта было новаю зяваю.

Паланізацыю роднага краю пасля Люблінскай дзяржаўнай уніі 1569 г., эканамічны і палітычны прыгнёт адчувалі на сабе не толькі простыя людзі, але і магнаты, і шляхта. Звычаі, традыцыі беларускага і ўкраінскага народаў, уклад іх жыцця з пункту гледжання фанабэрыстай польскай шляхты - сведчанне некультурнасці і адсталасці. У творы назіраецца выкарыстанне мастацкай фантазіі: аўтар свядома і мэтанакіравана скажае рэальнасць, каб супрацьпаставіць старое і новае, сваё і чужое. Аўтар Прамовы Мялешкі тонка супастаўляе простыя звычаі з прынесенымі, чужароднымі. Менавіта здаровы, прыроджаны беларускі ўклад жыцця нараджаў смелыя і высакародныя натуры, якія, як гаворыць пісьменнік, сэнтэтий тых небывало, правым сердцем просто говорили, политыки не знали, а у рот правдою, як солею в очи, кидывали [22, c. 237]. Прыём самапрыніжэння, які характэрны для большасці помнікаў усходнеславянскай літаратуры гэтага перыяду, дапамагаў падкрэсліваць, выдзяляць ценявыя бакі ўзаемаадносін праз дээстэтызацыю герояў, выкрываць маральную і сацыяльную сутнасць антыгерояў.

У тым, што Вялікае Княства Літоўскае апынулася ў залежным становішчы ад Польскай Кароны, прамоўца вінаваціць перш за ўсё сваіх суайчыннікаў, якія не выканалі патрыятычны доўг перад радзімай: Кажучи правду, не так виноват король, як тые радные баламуты, што при ним сидят да крутять. Много тутко таких ест, што хоть наша костка, однак собачим мясом обросла и воняет [22, с. 238] Да тых, што до нас влезъли противно праву нашому [22, c. 238], аўтар Прамовы прапануе прымяніць даволі радыкальныя меры - гетакого чорта кулаком в морду или по лицом, по хрибте [22, c. 238]. Ананімнасць твора дазволіла пісьменніку даць даволі вострую характарыстыку каралям дзяржавы. Для яго толькі Жыгімонт I зяўляўся сапраўдным манархам, які клапаціўся пра сваю радзіму. Ён немцев, як собак, не любил и ляхов з их хитростю вельми не любил, а литву и русь наш любительно миловал [22, c. 237]. Часы Жыгімонта І супрацьпастаўляюццаперыяду праўлення Жыгімонта ІІ Аўгуста, які Подляше и Волынь наш вытравив, ляхом менечися [22, c. 237].

Празмернае захапленне чужароднай культурай, звычаямі прывяло да таго, на думку пісьменніка, што сам гаспадар ніякавата адчувае сябе ва ўласным доме. Не малую шкоду прыносяць сямейнаму дабрабыту слугі-ляхі, якіх трэба і добра апранаць, і адпаведна карміць усялякімі прысмакамі, а калі дрэнна трымаеш фляшу, - то он и з рук вырветь [22, c. 238]. Да вялікіх страт у гаспадарцы пісьменнік адносіць і звычай задарма прымаць коней-скакуноў, пры якіх заўсёды і слуга-лях, і канюшы, і страмяны, службы ж ад іх - не пытай ніякай.

Старамоднасць поглядаў асобы, ад якой вядзецца гаворка, - толькі вонкавая. Мода на гадзіннікі, напрыклад, адносіцца да разраду дурніц, бо пеўні (наш годинник) - нехыбне о полночи кукаракуеть [22, c. 238]. Страшная шкода, паводле Івана Мялешкі, ад розных заморскіх птушак, тортаў, вянгерскага віна, якія не ідуць ні ў якое параўнанне з добраю гускаю з грыбкамі, качкаю, мядком ды гарэлкаю і іншымі роднымі прысмакамі.

Такім чынам, згубіўшы спрадвечную аснову, на якой трымаўся жыццёвы ўклад, сучаснікі прамоўцы развучыліся будаваць добрыя муры і весці пераможныя войны.

Створаная ў часы польска-каталіцкай экспансіі, засілля нямецкай мовы пры двары караля Жыгімонта ІІІ Вазы, Прамова Мялешкі прадстаўляе шырокую панараму новых звычаяў, нораваў, завядзёнак, якія пярэчаць старасвецка-сармацкаму ладу жыцця беларускай шляхты, уяўленням пра добрага караля і яго ўладу. Розныя гістарычныя і побытавыя падзеі ў творы суправаджаюцца гумарыстычнымі, сатырычнымі і саркастычнымі каментарыямі. Народная мудрасць праяўляецца не толькі ў своеасаблівых заўвагах, але і ў сродках яе выяўлення. Прамова Мялешкі насычана прыказкамі, прымаўкамі, параўнаннямі, узятымі прамоўцам з жывой гутарковай мовы беларускага народа: политыки не знали, а у рот правдою, як солею в очи кидывали [22, c. 237], немцов, як собак, не любил[22, c. 237], седит, як бес надувшись[22, c. 237], хоть наша костка, однак собачым мясом обросла и воняет[23, c. 238], не выкуриш, як пчолы од мёду [22, c. 238], лях, як жеребец, рже коло девок, как дрыгант коло кобыл [22, c. 238], дворанин в ножку, как сокол, загледаеть [22, c. 239], сивизна в бороде и чорът в лидъвях за поесом [22, c. 239].

Іван Мялешка - народны філосаф, славеснае блюзнерства якога - шырма, што скрывае тонкі, дасціпны розум, назіральнасць, уменне падказаць і падштурхнуць чытача да блізкіх і аддаленых асацыяцый, да глыбокага роздуму над лёсам сваёй краіны, яе будучыні.

.1.2 Ліст да Абуховіча

Помнік палітычнай сатыры 17 ст. Ліст да Абуховіча [22, c. 242], аўтарства якога прыпісваецца шляхцічу Смаленскага ваяводства Цыпрыяну Камуняку, захаваўся да нашага часу ў трох спісах. Ва ўсіх спісах называецца і дакладная дата напісання - 1655 год. Асновай да гэтага твора паслужылі рэальныя гістарычныя падзеі, рэальныя асобы.

У верасні 1654 г. пасля 110-дзённай асады Смаленска Маскоўскім войскам, горад быў здадзены непрыяцелю. Смаленск, як вядома, быў фарпостам Вялікага Княства Літоўскага на Усходзе, важным стратэгічным цэнтрам, таму яго здача трактуецца як здрада радзіме. Галоўным віноўнікам паражэння лічылі смаленскага ваяводу Піліпа-Казіміра Абуховіча, нават хадзілі чуткі пра яго подкуп. Вось чаму як асобнае гэтае пытанне павінна было разглядацца на сейме, але Абуховіч памёр, і пазней сыны даказалі яго невінаватасць.

Аўтар Ліста добра ведаў мову і вусную творчасць беларускага народа, актыўна выкарыстоўваючы дасціпныя вобразы, сатырычныя прыказкі, прымаўкі, параўнанні і іншыя мастацкія сродкі. Для больш яркага адлюстравання вобразу антыгероя пісьменнік гіпербалізуе адмоўныя якасці яго характару.

Гэты твор быў напісаны па свежых чутках , якія ў непрывабным святле выстаўлялі ваяводу. Ваенна-палітычная бяздарнасць, прадажнасць, абыякавасць да лёсу радзімы - вось тыя рысы, які выкрывае аўтар Ліста пры стварэнні вобраза Піліпа Абуховіча. Ужо з першых радкоў Ліста гучыць пякучы сарказм Камунякі ў адраз Піліпа Абуховіча, які, здаўшы Смаленск, стаў безвоеводзским». Лепей было, пане Філіпе, - раіць аўтар, - сядзець табе ў Ліпе [22, c. 242]. Гэтыя гераічныя часы Вялікага Княства Літоўскага пісьменнік супрацьпастаўляе дню сённяшняму:А што мы, дурные, у кожухах сем лет Смоленска добывали, то вы, мудрые, у соболях за четырнадцат недель оддали [22, c. 242]. Аднак старое ўпамінаецца не столькі для ідэалізацыі, колькі для паказу таго, на чым грунтавалася сіла і моц Вялікага Княства Літоўскага, дзе былі карані пераможных войнаў. Аўтар высмейвае незадачлівых салдатаў, якіх больш цікавілі справы гандлёвыя, чым выкананне воінскіх абавязкаў. Яны ва ўсім падобныя да свайго ваяводы, які замест наладжвання абароны вывозіў сваю маёмасць на 300 падводах. Быць пісарам, лічыць пісьменнік, - найбольш адпавядала б прыродным схільнасцям ваяводы.

Для паўнаты радаслоўнай карціны Абуховіча ў творы прыгадваецца яго дзед, мазырскі генерал, які за малые грошы неправду продавав [22, c.244], і бацька, мазырскі суддзя, у кого больш взяв, того хороше осудив[22, c. 244], і ў рэшце рэшт, сам Піліп, які, прадаўшы Смаленск, прадаў і свой тытул. Усё гэта - не проста штрыхі сямейнай хронікі Абуховічаў, а яркая карціна дэградацыі роду, здаўна праслаўленага сваім прадажніцтвам.

Іроніяй, сарказмам прасякнута паведамленне пра так званыя чуткі пра верагоднасць прызначэння Абуховіча Кракаўскім ваяводам. Гэтай навіны, падкрэслівае аўтар Ліста, вельмі баяцца ляхі, што бы Твоя Милост венгром оных не продав[22, c. 244], бо вельмі ж неадпаведная ўзнагарода караля за здачу Смаленска.

Ёсць у Лісце да Абуховіча і своеасаблівыя гістарычныя экскурсы, адступленні ад асноўнага зместу твора. Так, напрыклад, аўтар узгадвае часы, калі за меншую правіннасць у Вільні быў пакараны смерцю Осьцік, што одно карточку писав до Москвы неосторожно [22, c. 242]. Сваім папярэднікам у падобнай творчасці ён разглядае гістарычную асобу Івана Мялешку, разам з якім Камуняка быццам быў на сеймеі за ним з кордином стояв[22, c. 243]. Хаця, па сведчанні Камунякі, Мялешка ўмеў толькі Часоўнік і Псалтыр чытаць, аднак не баяўся сказаць праўду ні каралю, ні сенатарам.

Своеасаблівы каларыт твору надаюць прыказкі, прымаўкі, трапныя параўнанні, узятыя з жывой гутарковай мовы беларусаў таго часу: Коли б дотуль Вашмость писаром быв, то б чоловеком слыв [22, c. 243]. з мудрых ораторов не будет много ратаёв [22, c. 243], зблудився теперычын розум, як коза по лесе [22, c. 244] і інш.

Зяўленне парадыйна-сатырычных твораў мела выключнае значэнне і для таго часу, і ў больш познія стагоддзі. Спаланізаваная літаратура высокіх стыляў фактычна перакрыла шлях развіццю беларускай літаратуры на роднай мове, і толькі парадыйна-сатырычныя творы, інтэрмедыі, а пазней камедыі захоўвалі і развівалі яе лепшыя традыцыі і здабыткі.

.1.3 Эпіграмы Андрэя Рымшы

А. Рымша зрабіў рашучы крок да старабеларускамоўнай творчасці, стаўшы ў гісторыі старабеларускай літаратуры заснавальнікам жанру панегірычнай паэзіі. Пасля выхаду ў свет Дзесяцігадовай аповесці… паэт змясціў у віленскіх выданнях Мамонічаў тры эпіграмы на старабеларускай мове: На герб яснавяльможнага пана Астафея Валовіча… (1585), На гербы… Льва Сапегі (1588), На гербы яснавяльможнага пана… Тэадора Скуміна (1591).

Эпіграмы на родавыя гербы магнатаў і шляхты насілі характар прысвячэнняў і змяшчаліся звычайна на адвароце тытульнага ліста кнігі, часта разам з выявай герба. Эпіграмы з'яўляліся прасцейшым гатункам героіка-эпічнай паэзіі, яе папярэднім ідэйна-мастацкім фундаментам і пазаструктурным працягам. Таксама, як і вялікія па памерах эпічныя паэмы, кароценькія эпіграмы ўслаўлялі культ рыцарства, воінскай мужнасці, былі прасякнуты патрыятычнымі настроямі і традыцыйнай павагай да патрыярхальнага жыцця продкаў.

Подавайте ж потомком, што маете з предков! [22, c. 196] - гэты заклік А. Рымшы з эпіграмы На гербы… Льва Сапегі, змешчанай у першым выданні Статута 1588 <#"justify">2.1.4 Эпіграмы Ігната Легатовіча

Эпіграмы I. Легатовіча звычайна манастрафічныя - ад двухрадковых мініяцюр да дванаццацірадковых вершаў з прыкметамі апавядальнасці.

Тэматыка іх разнастайная, але традыцыйная для часоў Асветніцтва. Вершы і эпіграмы І. Легатовіча карысталіся вялікаю папулярнасцю ў тагачасным грамадстве. Паэт высмейваў і агульначалавечыя заганы, і непрыстойныя паводзіны і ўчынкі канкрэтных асоб. Эпіграмы І. Легатовіча закраналі розныя праблемы.

Злосных жонак ён характарызуе наступным чынам:

Харон! Маю нядаўна перавёз ты жонку Элеанору? - Так. - То дзе ўжо тая ведзьма? На Елісеях. - А ў якую мне старонку? - Туды ж, - сказаў Харон. - То лепш у пекла едзьма [25].

Петрык! У цябе таксама Жонка, быццам эпіграма, Эпіграма ўся жывая, Бо і дробная і злая [25].

Таксама І. Легатовіч вельмі зедліва іранізуе са скупых людзей і графаманаў:

Хто болей бліжнім спрыяе,

Болей любві да іх мае,

Чымся скупец? Бог да раю,

Пэўна, яго ўжо залічыць:

Грошы жыццё ўсё збірае


Вой, вой! Дом мой абабралі!

Ах, шкадую, пан цябе я.

Вершы ўсе мае пакралі!

Ах, як шкода мне зладзеяў [26, с. 9]!

Асаблівы рахунак І. Легатовіч выстаўляў дактарам, лячэнне якіх не толькі спустошала кішэню хворага, але і скарачала век, магчыма тут выявіўся горкі жыццёвы вопыт паэта, бо страціўшы зрок, ён доўга і безвынікова спрабаваў вярнуць яго з дапамогаю медыцыны:

Павел-лекар без сумнення

Не жыве з таго ўжо лета;

Ён памёр, як збаўца света,

Дзеля нашага ўцалення [26, с. 12].

Ёсць у Легатовіча эпіграмы, якія па форме і стылёвай арганізацыі тэксту ўпісваюцца ў свой жанр, аднак вылучаюцца інтанацыйнай цеплынёй, што зыходзіць ад зычліва-іранічнай вобразнасці. Напрыклад, словы пра тое, што зямны рай знаходзіўся не дзесьці між Тыграм і Еўфратам, а ля Нёмана (Дзе быў рай) успрымаюцца як прызнанне паэта ў любові да радзімы. Эпіграматычная ўмоўнасць дазволіла паэту быць крыху іранічным у дачыненні да гэтага супастаўлення, а таму вызваленым ад прэтэнцыёзнасці.

Легатовічавы мініяцюры, у якіх высмейваліся чалавечыя заганы, закраналі вострасацыяльныя пытанні свайго часу. Саркастычнае раскрыццё непрывабных паводзін і ўчынкаў як праявы чалавечай натуры ўвогуле перамяжалася з высмейваннем канкрэтных асоб. Самым вядомым творам І. Легатовіча была эпіграма на смерць жорсткага прыгонніка маршалка Мінскае губерні Леана Оштарпа, у якой сцісла і з'едліва паведамлялася:

Са смерцю Оштарпа

усё інакшым стане:

Панове кінуць піць,

Пачнуць есці сяляне [26, с. 12]

Сацыяльны аспект з'яўляецца асноўным і ў эпіграме Адказ хлопа.

Лямпы ўсе гараць: да пеўняў

Зноў банкет у пана, пэўне,

У палацы - скрыпак зыкі,

Жарты, радасныя ўсклікі,

Скокі, тосты, а задзіры

Унь салют даюць з марціры.

Хлоп, з якой той баль прычыны?

Там вяселле? Імяніны?

Хлоп жа, бледны, абадраны,

У адказ: Фэст гэткі ў пана

Кожны дзень: з заморскіх чашаў

За здароўе там пюць наша [26, с. 13].

Пэўна, антыпрыгонніцкі пафас дадзеных твораў І. Легатовіча стаў тою акалічнасцю, якая звязала асобу паэта з ананімна надрукаваным у альманаху Адама Пянькевіча Bojan (Баян, 1838) беларускамоўным вершам Скажы, Вяльможны Пане… (напраўдзе ж, выдавец Bojana А. Пянькевіч у 1830-я гады яшчэ не меў сувязі з І. Легатовічам), за надрукаванне якога віленскі альманах быў забаронены цэнзурай. У гэтым творы паэт наблізіў сваю гаворку да людзей, сацыяльна прыніжаных. У сціслым беларуска-польскім дыялогу прыгоннага селяніна і пана больш гаваркі селянін, які не хоча мірыцца з сваім бяспраўным становішчам і, прадбачачы немінучае пакаранне прыгнятальніка на страшным судзе, па-хрысціянску спачувае яму. Польскамоўны выраз Цо тобе, хлопе, до тэго?, паўтораны вуснамі селяніна ў канцы дыялога надае вершаванай мініяцюры іранічны сэнс.

2.2 Працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры 20-га стагоддзя

На пачатку 20-га стагоддзя парадыяванне як спосаб сатырычнай тыпізацыі вявілася не толькі ў паэзіі, але і ў прозе. Прыкладам вострай празаічнай пародыі, дзе перададзены водгукі тагачаснай дыскусіі па нацыянальна-палітычных і літаратурных пытаннях паміж прадстаўнікамі прагрэсіўнага і рэакцыйнага чарнасоценнага друку, зяўляецца апавяданне Ядвігіна Ш. Пратэст. Напісана яно ў форме адкрытага ліста ў рэдакцыю Нашай нівы ад імя вясковых сабак Лыскі, Разбою і Жука. Сабакі выказваюць пратэст супраць таго, што нібыта ў названай газеце часта ўпамінаецца слова брахня ў дачыненні да рэакцыйных пісьменнікаў, якія распаўсюджваюць выдумкі і лгарства за грошы. Яны не могуць пагадзіцца з гэтым, на іх думку, брэшуць толькі сабакі. Далей аўтары ліста агаворваюцца, што і сярод сабак бываюць правакатары і ляпайлы, але з імі брахуны нічога агульнага не маюць і, у адрозненні ад людзей, з такімі не вітаюцца і грошы такім не плацяць.

Станаўленне парадыявання як спосабу сатырычнай тыпізацыі адбывалася ў 20-м стагоддзі на аснове абвостранага ўспрымання рэчаіснасі, новага сэнсавага напаўнення традыцыйных жанравых формаў, адваротнага тлумачэння асноўнай ідэйнай думкі арыгіналаў.

Так, у вершы Якуба Коласа Малебен форма малебну напаўняецца іншым сэнсам і зместам. Замест таго, каб услаўляць цара, маліцца за яго здароўе, як патрабуе жанр, сатырык свядома знізіў яго вобраз. Знарок ужываючы простанародную лексіку, паэт дэгераізаваў цара, панізіў божага памазаніка да ўзроўню звычайнага чалавека, які робіць не надта прыстойныя рэчы. Асаблівага камічнага эфекту дасягнуў аўтар дзякуючы трапным параўнанням:

Ці ж цар нам патрэбен?

Патрэбен ён, братцы,

Як прус у аладцы,

Як у мосце дзірка,

Як з гразі зацірка,

Як скула балячцы [27].

Якуб Колас высмеяў самадзержца, у карыкатурным плане паказаў яго высокую дзейнасць, у першую чаргу яго знешнюю палітыку, вайну з Японіяй. У канцы верша аўтар фамільярна назваў цара другім і апошнім Міколам, падкрэсліваючы сваю пагарду да яго:

Пануй, Мікалае,

Часіна такая,

Трымайся прастола,

А будзе вас гола.

Закончан малебен,

Ты нам не патрэбен,

Другі і апошні Мікола! [27].

Верш Янкі Купалы Ісцінна чорнае трыо напісаны ў форме размовы Дубровіна, Пурышкевіч і Іліядора, вядомых лідэраў чарнасоценнага руху. Форму іх гутаркі аўтар наўмысна напоўніў такім зместам, каб высмеяць таго, хто заўзята праводзіў палітыку вялікадзяржаўнага шавінізму. Так, Дубровін, звяртаючыся да Пурышкевіча, прамаўляе:

Сып, калега, сып вовсю!

Цяпер наша жніва, -

Збунтаваную зямлю

Як стой ашчаслівім.

Пад свой чорны ўчэрнім хрэст

Права і законы,

Наш цяпер кірмаш і фэст,

Баль у нас чырвоны [28].

Асаблівага росквіту літаратурная пародыя дасягнула ў 1920-я гады, калі ў паэзію прыйшлі Кандрат Крапіва, Паўлк Трус, Андрэй Александровіч [29; с. 213].

Пазней, на жаль, пародыя стала сродкам барацьбы супраць многіх пісменнікаў і паэтаў, абвінавачаных у нацыянальным дэмакратызме.

Найбольшага росквіту парадыяванне як спосаб сатырычнай тыпізацыі дасягнула ў 1960-я гг., калі факты літаратуры сталі ўзводзіцца ў ступень грамадскіх зяў. А росквіт пародыі адбываецца ў перыяды росквіту літаратуры, яе стылістычнага асвяжэння, прытоку новых сілаў. Названы перыяд адзначаны прыходам у літаратуру маладых пісьменнікаў Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Георгія Юрчанкі і іншых. Развіццю парадыявання таксама садзейнічала нармалізацыя становішча мастацкай крытыкі, развіццё яе разнастайных жанраў.

У літаратараў-шасцідзесятнікаў найбольш пашырана гумарыстычная пародыя і парадыйнае выкарстанне. Напрыклад, у вершы Кантора Ніла Гілевіча раскрыццё характараў аналагічнае развіццю падзей у народнай казцы Дзедава рукавічка. Прадмет сатырычнага высмейвання - амаральнае асяроддзе штату адной канторы. Аўтар адштурхнуўся ад фабулы казкі і стварыў новых герояў: Патап - вялікі хап, Аўдзей - Скубі з людзей, Мікола - круці кола, Мікіта - шыта-крыта, Параска - калі ласка, Абросім - Колькі просім, Міхалка - Папіхалка. Мянушкі герояў выразна вытлумачваюць сутнасць кожнага з іх. Абект парадыявання, зразумела, не народная казка, а менавіта рэчаіснасць, амаральнасць герояў, якая складае норму іх жыцця. У гэтым выпадку мае месца парадыйнае выкарыстанне, таму што аўтар ні ў якай меры не закрануў у сатырычных мэтах самой мастацкай сістэмы выкарыстанага твора.

Гумарыстычныя пародыі выяўляюць слабасці арыгінала, але не адмаўляюць яго. У іх ёсць крытыка, але крытыка добразычлівая. Так, у пародыі Незацугляны бег Банадыся Кастрыцы падкрэсліваецца залішняя залітаратурнасць" стылю верша Конь незацугляны Генадзя Бураўкіна:

Мне б с людзьмі пагаманіць

І навокал глянуць, -

Ды, як той віхор, імчыць

Конь незацугляны [30, c. 29-30].

У сучаснай літаратуры пашыраны сатырычныя пародыі, прыкладам якіх зяўляецца верш Я за грыбы Рыгора Барадуліна, напісаны ў форме прамовы ўпаўнаважанага па нарыхтоўцы і транспарціроўцы грыбоў. Удала выкарыстоўваючы афіцыйна-справавы стыль прамовы, канцылярызмы, штампы, аўтар вымейвае такія зявы, як дэмагогія і бюракратызм. Канцылярскі шаблон у творы Рыгора Барадуліна суседнічае з высокім стылем, што стварае камічную сітуацыю.

Такім чынам, парадыяванне як адзін са спосабаў сатырычнай тыпізацы мае ў нашай літаратуры сталую традыцыю. Яго зараджэнне звязана з перыядам барока, а ідэйна-тэматычнае і жанрава-стылёвае ўзбагачэнне пародыі паспяхова адбывалася ў 19 - 20 стагоддзях. Асабліва папулярнымі сталі парадыйныя творы ў другой палове 20 стагоддзя. Яны ў значнай ступені вызначаюць творочую індывідуаьнасць Ніла Гілевіча, Георгія Юрчанкі, Рыгора Барадуліна, Міхася Скоблы і іншых.

.3 Сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны: сутнасць і агульныя звесткі

Адной з найбольш цікавых i значных старонак гісторыі савецкай сатыры з'яўляецца разнастайная па зместу i багатая ў сэнсе выкарыстання мастацкіх сродкаў сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Ваенная сатыра стала важнай састаўной часткай у агульным працэсе мастацкай творчасці савецкіх пісьменнікаў, якія ва ўмовах смяротнай барацьбы з ворагам узялі на сябе вялікую i адказную задачу-дапамагчы падняць i павесці народ на ворага.

Сатыра - надзвычай выразны, даходлівы i найбольш эфектыўны ў сэнсе хуткага ўздзеяння на чытача від мастацтва. Яна здольна адклікацца на самыя надзённыя i неадкладныя патрабаванні сучаснасці. У яе распараджэнні мноства жанраў, сродкаў, прыёмаў. Аднак спецыфіка сатырычнай літаратуры патрабуе ўмелага карыстання закладзеных у ёй магчымасцей. Толькі своечасова ўзнятая на вастрыё сатыры тэма, правільна абраная форма твора, адпаведны тон i патрэбная інтанацыя, поўны улік патрабаванняў, якія прад'яўляюць у дадзены момант да сатыры жыццё i чытач, толькі гарманічнае спалучэнне ўсяго гэтага робіць сатыру здольнай аказаць уздзеянне на шырокага чытача.

Беларуская сатырычная літаратура ваенных годоў наглядна даказвае, што толькі пры наяўнасці непарыўных сувязей з жыццём літаратура адпавядае свайму высокаму прызначэнню i служыць на карысць перадавому чалавецтву, з'яўляецца вострай зброяй ўздзеяння. Менавіта ў такой ролі выступала савецкая сатыра ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны [31].

Беларускія пісьменнікі з першых жа дзён вайны ўключыліся ў агульную барацьбу савецкага народа з захопнікамі. Яны стварылі многа выдатных мастацкіх твораў, якія трывала ўвайшлі ў скарбніцу здабыткаў нашай культуры. Іх мужнае i праўдзівае слова даходзіла да шырокіх народных мас. Яно гучала са старонак газет Правда, Известия, Красная звезда, Труд, За Саветскую Беларусь, За свободную Беларусь, Совецкая Беларусь, Раздавім фашысцкую гадзіну i інш.

Вобразы i тэмы літаратурных твораў перыяду вайны знаходзіліся ў цеснай сувязі з падзеямі, якія адбываліся ў той грозны час. Беларускія паэты i празаікі адлюстроўвалі гераічную барацьбу савецкага народа з фашысцкімі захопнікамі на франтах Айчыннай вайны i ў тыле ворага. Яны звярталіся да воінаў-франтавікоў i да партызан, да рабочых i калгаснікаў з палымяным заклікам самааддана працаваць i змагацца ў імя перамогі над ворагам. У творах перыяду Вялікай Айчыннай вайны беларускія пісьменнікі стварылі незабыўныя вобразы савецкіх людзей, характэрнымі pыcaмi якіх з'яўляецца мужнасць i бясстрашнасць, самаадданая любоў да Радзімы, нянавісць да фашысцкіх варвараў, імкненне адпомсціць гітлераўцам за разбой i грабяжы.

Пачуццё нянавісці да ворагаў, пачуццё кіпучага гневу да "фрыцаў", а таксама аптымістычныя нacтpoi з асаблівай сілай былі выказаны ў шматлікіх фельетонах, памфлетах, байках i іншых сатырычных творах. Разумеючы сатыру як дзейсны сродак барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, да яе звярталіся многія беларускія пісьменнікі - Янка Купала, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Кузьма Чорны, Miхась Лынькоў, Пятро Глебка, Максім Танк, Пятрусь Броўка, Анатоль Астрэйка i інш [31].

Каб уплываць на чытача, знайсці з ім поўнае ўзаемаразуменне, пісьменнікам прыходзілася ўвесь час шукаць тыя тэмы, вобразы, жанры, формы i мастацкія сродкі, якія найлепш адлюстроўвалі б падзеі, адпавядалі агульнаму настрою, адказвалі б на пытанні чытача, давалі надзею i вялі па шляху да перамогі. Вось чаму беларуская сатыра часоў Вялікай Айчыннай вайны вылучаецца ў гісторыі нашай літаратуры не толькі адметнай тэматыкай, звязанай з ваеннымі падзеямі, але i той своеасаблівай эвалюцыяй форм i жанраў, якую яна прайшла на працягу ваенных год, багаццем вобразаў i прыёмаў.

Сатырычная творчасць беларускіх пісьменнікаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны прадстаўляе сабою вялікую цікавасць. Гэта з'ява значная як з пункту гледжання вывучэння гісторыі беларускай лiтapaтypы наогул, так i з пункту гледжання больш глыбокага знаёмства з творчымі біяграфіямі асобных аўтараў. Даследаванні творчасці многіх пісьменнікаў не могуць лічыцца поўнымі, калі ў ix не асветлена дзейнасць гэтых аўтараў у час Вялікай Айчыннай вайны менавіта як сатырыкаў.

.3.1 Раздавім фашысцкую гадзіну

Беларуская сатыра ў гады Вялікай Айчыннай вайны распаўсюджвалася галоўным чынам праз сатырычны лісток Партызанская дубінка i асабліва праз сатырычную газету Раздавім фашысцкую гадзіну. Тут была надрукавана пераважная большасць фельетонаў, жартаў, баек, сатырычных вершаў беларускіх пісьменнікаў, напісаных у той час.

Газета Раздавім фашысцкую гадзіну пачала выдавацца з самага пачатку вайны. Некалькі першых нумароў газеты выйшла на рускай мове, відаць, таму, што першапачаткова яна выдавалася пры газеце Звязда, якая таксама друкавалася на рускай мове. Спачатку газета Раздавім фашысцкую гадзіну выходзіла ў Гомелі. Тут выйшла яе трынаццаць нумароў. Затым для беларускага друку быў арганізаваны цягнік-друкарня, які 17 жніўня 1941 г. выехаў на Маскву. Супрацоўнікі рэдакцыі працавалі над выпускам газеты, выкарыстоўваючы для гэтага кожны зручны момант. Былі прыгаданы вядомыя традыцыі Вокнаў РОСТа, калі асобныя плакаты ствараліся цэлай групай супрацоўнікаў пад кіраўніцтвам Маякоўскага. Супрацоўнікі рэдакцыі Раздавім фашысцкую гадзіну падчас свайго вымушанага падарожжа распаўсюджвалі газету самі. Мясцовыя камсамольцы i актывісты дапамагалі ім: яны расклейвалі газету, чыталі яе па хатах, перадавалі з рук у pyкi, з вёскі ў вёску, выконваючы такім чынам указанне рэдакцыі: Прачытай i перадай другому[31].

Знешняе афармленне газеты Раздавім фашысцкую гадзіну часта змянялася. Папера, фарбы, шрыфт, малюнак загалоўка доўгі час былі разнастайнымі малюнкамі і выконваліся то сіняй, то чырвонай фарбамі, а калі дазвалялі ўмовы, яны рабіліся двухкаляровымі (рэдка трохкаляровымі).

прыездам рэдакцыі ў Маскву, газета Раздавім фашысцкую гадзіну становіцца самастойным выданнем ЦК КП(б)Б, які непасрэдна кipye выпускам i распаўсюджваннем газеты. У Маскве ў склад рэдакцыі ўвайшоў вядомы беларускі сатырык К. Крапіва i стаў яе кіраўніком. За чатыры гады існавання выйшла 142 нумары газеты. Колькасць штомесяц выходзіўшых нумароў была аднолькавай. Так, у ліпені 1941 г. выйшла 2 нумары, у наступныя ж два месяцы - па 6 нумароў. У 1945 г., калі савецкія войскі апынуліся ля самага логава фашысцкай гадзіны, i стала відавочна, што задача, сфармуляваная ў загалоўку газеты, будзе вырашана ў самы бліжэйшы час, выпускаць газету стала дастаткова адзін раз у месяц; яна зусім спыніла сваё існаванне адразу ж пасля таго, як фашысцкая гадзіна аказалася раздаўленай [31].

Першыя нумары Раздавім фашысцкую гадзіну як па афармленні, так i па зместу нагадвалі ілюстраваную адозву, плакат. На старонках газеты змяшчаліся выразныя эмацыянальныя малюнкі плакатнага выгляду, якія суправаджаліся лозунгамі i кароткімі вершаванымі подпісамі, што заклікалі чытача быць пільным, ісці ў апалчэнне, у партызаны, змагацца з плеткарамі, баязліўцамі, заклікалі грудзьмі стаяць за свае родныя гарады i вёскі.

Літаратурныя творы, якія друкаваліся ў газеце на першым этапе вайны, не маглі вызначацца ні багаццем жанраў, нi разнастайнасцю тэматыкі, нi дасканаласцю мастацкай апрацоукі. Аднак злабадзённасць матэрыялу, яго ідэйная насычанасць i грамадзянскі пафас забяспечылі поспех газеты.

цягам часу газета Раздавім фашысцкую гадзіну ўдасканальваецца, становіцца больш разнастайнай, цікавай, перастае быць падобнай на плакат. Пашыраецца тэматыка твораў, якія друкуюцца на яе старонках. У гэтых творах паведамляецца аб найбольш значных падзеях у тыле i на фронце, расказваецца аб гераічных подзвігах чырвонаармейцаў i партызан. Побач з творамі беларускіх аўтараў на старонках газеты змяшчаліся i творы рускіх пісьменнікаў. Тут жа друкаваліся патрыятычныя выказванні рускіх палкаводцаў Суворава i Кутузава, вольналюбівыя, поўныя веры ў сілу рускага народа вершы Пушкіна, Лермантава, Някрасава, паэта-партызана Айчыннай вайны 1812 г. Дзяніса Давыдава i інш [31, c. 130]. Увесь гэты матэрыял з нумара у нумар, чым далей, тым болей, каментуецца або ілюструецца едкімі i вострымі сатырычнымі тэкстамі з малюнкамі i без ix. Усё часцей сустракаюцца сатырычныя тэксты, якія маюць самастойнае сэнсавае i мастацкае значэнне. Неўзабаве сатырычныя творы пачынаюць пераважаць над yciм астатнім матэрыялам газеты, i "Раздавім фашысцкую гадзіну" становіцца поўнасцю сатырычным часопісам, хаця па-ранейшаму называецца газетай-плакатам.

Большасць сатырычных тэкстаў, якія друкаваліся ў газеце Раздавім фашысцкую гадзіну i ў іншых выданнях, асабліва ў пачатку вайны, было напісана вершамі. На кароткія рыфмаваныя радкі ўскладалася вялікая эмацыянальная i сэнсавая нагрузка.

Спачатку сатырычны верш з'явіўся ў газеце Раздавім фашысцкую гадзінуяк твор плакатны. Пазней тэматыка, сюжэт, кампазіцыйная будова, знешняя форма сатырычнага верша сталі даволі разнастайнымі. Сатырычны верш выступае ўжо ў якасці кароткага подпісу пад малюнкам i як самастойны, даволі значных памераў сюжэтны твор, як зарыфмаванае, сатырычна аформленае інфармацыйнае паведамленне, як частушка i прыказка, сатырычная паэма, вершаваны фельетон i г. д.

Проза ў газеце Раздавім фашысцкую гадзіну пачала друкавацца не адразу. Толькі з лютага 1942 г. на старонках газеты ўсё часцей i часцей з'яўляюцца фельетоны, гумарэскі, анекдоты, апавяданні [31, c. 129].

Нараджэнне беларускай сатыры Вялікай Айчыннай вайны прыпадае на першыя дні нападу гітлераўскай Германіі на нашу краіну. Гэта былі вельмі напружныя, цяжкія для краіны дні. Прызвычаеныя да мірнай працы, многія савецкія людзі не адразу зразумелі сутнасці верша, кожны радок якога суправаджаецца выразным малюнкам. 3 гэтай часткі плаката чытач даведваецца, што Гітлер хоча заняволіць наш народ, увесці рэжым бізуна i шыбеніцы.

Тэксты плакатных вершаў заўсёды суправаджаліся карыкатурнымі малюнкамі. Сатырычны малюнак, знаходзячыся ў цесным узаемадзеянні з тэкстам, у значнай ступені садзейнічаў поспеху твора. Бываюць выпадкі, калі тэкст i малюнак неаддзельныя адзін ад аднаго, калі паасобку яны шмат губляюць у выразнасці ці проста губляюць укладзены ў твор сэнс. У іншых жа выпадках тэкст i малюнак толькі дапаўняюць адзін аднаго. Але заўсёды, калі спалучаецца вастрыня задумы з вастрынёй выяўлення як у малюнку, так i ў тэксце, сатыра дасягае вялікай сілы ўздзеяння. Прывядзём некалькі прыкладаў. У № 132 газеты Раздавім фашысцкую гадзіну ў карыкатурным плане паказана, як тоне нямецкі салдат, знешне вельмі падобны на Гітлера. Салдат цягне сябе за чупрыну, намагаючыся такім чынам выратавацца ад пагібелі пад малюнкам подпіс:

Тут ратунку не відно,

Фрыц дарма чупрыну рве:

Калі зад пайшоў на дно,

Не ўтрымацца галаве [32].

Твор з'явіўся ў той час, калі гітлераўская Германія, церпячы паражэнне, пачала збор апошніх сродкаў для падтрымання сіл на фронце. Яе становішча нагадвала становішча чалавека, які, тонучы, стараецца сам сябе выцягнуць за валасы. А малюнак i тэкст дадзенага твора выкрывалі ўсю недарэчнасць такога палажэння.

Побач з агітацыйнымі вершамі ў беларускай літаратуры даволі хутка занялі сталае месца i ўсе іншыя віды сатырычнай паэзіі, у тым ліку i сатырычны сюжэтны верш. Першыя такія вершы былі звязаны з вырашэннем чарговай баявой задачы, якую паставіла кіраўніцтва перад прадстаўнікамі ідэалагічнага фронта, - пераканаўча даказаць непазбежнасць пагібелі гітлераўскай авантуры i падтрымаць у савецкіх людзях веру ў перамогу.

Тэматычна гэтыя вершы будаваліся на прыкладах гісторыі далёкіх i няўдалых часоў, калі ўсе спробы іншаземных захопнікаў заваяваць краіну скончваліся ганебным правалам, а нярэдка i катастрафічным паражэннем. Аб тым, як паслядоўна былі разгромлены на рускай зямлі лівонскія псы-рыцары, агрэсіўныя замежныя каралі i імператары, інтэрвенты рознай масці, апавядаюць вершы Білі, б'ём i будзем біць, Небяспечная гульня, Дзе гігант Напалеон, Сустрэча ў Беларусі i іншыя. Усе гэтыя творы сцвярджаюць адно: гітлераўскія орды напаткае ў краіне такі ж лёс, які напаткаў i ix папярэднікаў.

Аўтары праяўлялі вялікую вынаходлівасць, імкнучыся, каб асноўная ідэя ix твораў гучала пераканаўча і ўспрымалася чытачом з цікавасцю. Яны стварылі цэлую галерэю арыгінальных i запамінальных вобразаў. Вось, напрыклад: крумкач, гледзячы на забітага гітлераўца, прыгадвае, што ўжо не аднойчы на сваім доўгім вяку быў сведкам таго, як на рускай зямлі прагныя заваёўнікі арыйскага паходжання станавіліся нябожчыкамі. Ці такое: дзве нямецкія каскі, адна, што належала вільгельмаўскаму салдату, другая - гітлераўцу, моцна пасябравалі. Тут, у старым акопчыку на Беларусі, яны засталіся навечна, як i ix гаспадары.

Газета Раздавім фашысцкую гадзіну ўвесь час была цесна звязана са сваім чытачом-беларусам. Сувязь ажыццяўлялася рэдакцыяй газеты самым актыўным чынам праз свaix спецкораў i шляхам ажыўленай перапіскі з чытачамі. Нярэдка на старонках газеты з'яўляліся сатырычныя творы самадзейных аутараў-партызан. Так, напрыклад, у № 90 газеты на старонках 2-й i 3-й пад шапкай Куляй i пяром надрукаваны вершы i плакаты Да здрадніка, Смерць нямецкім акупантам, Будзе Гітлеру капут, аўтарамі якіх з'яўляюцца народныя мсціўцы. У № 136 газеты змешчаны вершы Я. Лапцева i Я. Тулупава, таксама дасланыя з партызанскай зоны.

Спецыяльныя карэспандэнты неаднаразова адпраўляліся ў тыл ворага, каб у непасрэднай блізкасці вывучаць быт i барацьбу партызан, асвятляць ix гераічныя справы праз сваю газету. Спецкоры ў тыле былі пісьменнікамі-салдатамі ў літаральным сэнсе слова, жывучы сярод партызан, яны былі актыўнымі ўдзельнікамі ix баявых спраў, сустракаліся з народнымі мсціўцамі ў ix штодзённым жыцці, слухалі ix апавяданні пра розныя здарэнні i прыгоды. Карэспандэнцыі, якія дасылалі спецкоры з варожага тылу, былі заснаваныя на фактычным матэрыяле. Так, у аснову вядомых ваеных апавяданняў пра партызана дзеда Міхеда, запісаных Анатолем Астрэйкам, пакладзены acaбістыя назіранні аўтара i аповеды яго таварышаў.

канца 1942 г. у адрас рэдакцыі газеты Раздавім фашысцкую гадзіну пачалі прыходзіць карэспандэнцыі ад чытачоў Магілёўскай, Мінскай, Смаленскай, Палесскай абласцей. У свaix пісьмах чытачы расказвалі пра непадробную цікавасць, з якой чытаецца імі газета, дзякавалі за трапны жарт, бадзёрае аптымістычнае слова, дзяліліся сваімі думкамі i пачуццямі. Былыя супрацоўнікі рэдакцыі ўспамінаюць, як, будучы у Маскве, зайшоў да iх праслаўлены беларускі партызан бацька Мінай. Ён паведаміў, што яго хлопцы-партызаны збіраюцца паслаць Гітлеру ліст, i прасіў пісьменнікаў дапамагчы ім у гэтай справе. Як вядома, Кузьма Чорны, Анатоль Астрэйка склалі ад імя партызан атрада Міная ліст да Адольфа Гітлера. Гэты ліст быў надрукаваны ў газеце "Раздавім фашысцкую гадзіну № 51 у чэрвені 1942 г. i хутка стаў вядомы на ўвесь партызанскі край. Яго перапісвалі, падкідвалі ў зоны, наклейвалі на дзвярах нямецкіх штабаў, камендатур, паліцэйскіх упраў.

Многія з твораў, надрукаваных у газеце Раздавім фашысцкую гадзіну, увайшлі ў партызанскі фальклор: у 1946 г. экспедыцыя Акадэміі навук БССР па зборы партызанскага фальклора запісала на Віцебшчыне верш Прыгоды дзеда Міхеда, які бытаваў у народзе як твор партызанскага фальклора.

Народнымі сталі частушкі i прыказкі, якія друкаваліся ў свой час у газеце. Некаторыя з ix, асабліва прыказкі, з невялікмі пераробкамі былі запісаны партызанам I.В. Гутаравым i змешчаны ў яго кнізе Барацьба i творчасць народных мсціўцаў. Многія прыказкі сустракаюцца ў зборніку Беларускія прыказкі i прымаўкі пад рэдакцыяй Я. Рапановіча (выданне Акадэміі навук БССР, 1958 г.).

Газета Раздавім фашысцкую гадзіну аказвала значны ўплыў у сэнсе афармлення i падбору матэрыялаў на іншыя беларускія сатырычныя выданні, што выходзілі як на не акупіраванай немцамі савецкай тэрыторыі, так i ў партызанскай зоне. 3 газеты Раздавім фашысцкую гадзіну ў ix іншы раз перадрукоўваліся карыкатуры i сатырычныя тэксты. Па яе ўзору састаўляліся асобныя нумары лістоўкі-плаката Партызанскае слова, якое выдавалася на Вілейшчыне.

2.3.2 Партызанская дубінка, Партызанскае жыгала і іншыя сатырычныя выданні

Побач з газетай Раздавім фашысцкую гадзіну ў Маскве некаторы час выходзіла i другое значнае беларускае сатырычнае выданне - Партызанская дубінка. Партызанская дубінка пачала сваё існаванне ў сакавіку 1942 г. Спачатку яна выдавалася пры газеце За свабодную Беларусь, а пазней стала самастойным выданнем ЦК КП(б)Б. Прызначалася Партызанская дубінка для засылкі ў тыл ворага, да партызан. Названая Партызанскай дубінкай газета-лістоўка павінна была задавальняць патрабаванні, звязаныя з жыццём i барацьбой народных мсціўцаў у тыле ворага. Трэба было, каб друкаванае слова, прысланае з-за лініі фронта, з Вялікай зямлі, раскрывала сапраўдную сутнасць фашысцкіх планаў i мерапрыемстваў, паказвала ілюзорнасць ваенных поспехаў фашысцкай арміі, накіроўвала чытачоў на актыўную барацьбу з ворагам, паведамляла жыхарам часова захопленай немцамі Беларусі аб становішчы на фронце i ў тыле. Аднак невялкі фармат, выключна сатырычны характар лістка, рэдкі выхад у свет - усё гэта абмяжоўвала магчымасці Партызанскай дубінкі, i яна не адпавядала свайму прызначэнню. Калі ж была зроблена спроба перабудаваць Патызанскую дубінку ў патрэбным напрамку, атрымалася выданне, якое амаль дакладна паўтарала газету Раздавім фашысцкую гадзіну. У сувязі з немэтазгоднасцю выхаду двух выданняў, якія адрозніваліся адзін ад аднаго толькі назвай, рашэннем ЦК КП(б)Б было пастаноўлена спыніць выданне газеты Партызанская дубінка, а газету Раздавім фашысцкую гадзіну ўдасканаліць, умацаваць творчы калектыў яе рэдакцыі, падняць мастацкі i ідэйны ўзровень газеты, павялічыць яе тыраж. Такім чынам, на 19-м нумары ў сакавіку 1943 г. сатырычны лісток Партызанская дубінка спыніў сваё існаванне.

Беларуская сатырычная літаратура распаўсюджвалася не толькі праз спецыяльныя сатырычныя выданні Раздавім фашысцкую гадзіну, Партызанская дубінка, але i іншымі шляхамі. Ужо ўпаміналіся такія выданні, як лістоўка-плакат Партызанскае слова i сатырычны лісток Партызанскае жыгала. Апошні заслугоўвае асаблівай увагі, па-першае, як прыклад выдавецкай самадзейнасці партызан, па-другое, за свой канкрэтны i злабадзённы сатырычны змест. Партызанскае жыгала друкавалася на ўпаковачнай паперы, кавалках шпалераў або на лістках з вучнёўскіх сшыткаў. Клішэ для малюнкаў рабілася саматужным чынам з дрэва. Лісток карыстаўся вялікай папулярнасцю ў насельніцтва, якое само актыўна ўдзельнічала ў выданні. Адзін з былых супрацоўнікаў рэдакцыі Партызанскае жыгала, вядомы беларускі пісьменнік Янка Брыль сведчыць, што сяляне навакольных вёсак нярэдка запісвалі бытуючую ў народзе сатыру, caмi складалі сатырычныя творы i рознымі шляхамі засылалі сваю карэспандэнцыю ў рэдакцыі. Іншы раз, калі карэспандэнт адчуваў сябе бездапаможным літаратурна аформіць той ці іншы сатырычны сюжэт, ён запісваў яго, як умеў, i дасылаў у рэдакцыю. Гэты факт з'яўляецца яскравым праяўленнем свядомасці, патрыятызму шырокіх мас i сведчаннем сапраўднага аптымізму народа, які па вопыту ведае, што смех - магутны сродак барацьбы i што з каго смяецца народ, той не можа быць страшным, а значыць i непераможным. Нездарма Якуб Колас пісаў:

Стагналі людзі - то нічога,

Клялі - i гэта не бяда.

Калі ж смяецца грамада,

То смех такі гаворыць многа [33, с.133].

(Рыбакова хата)

Дасціпныя сатырычныя творы сустракаюцца на старонках многіх іншых падпольных выданняў, сярод якіх вызначаюцца вядомая ў партызанскім падполлі Кніжка-малышка - фашыстам крышка, а таксама асобныя сатырычныя лістоўкі i плакаты, што выходзілі пры раённых газетах, i інш. Засылаліся да партызан асобныя нумары часопіса Франтавая ілюстрацыя (орган Галоўнага палітычнага ўпраўлення Чырвонай Арміі) i газеты Фронтовой юмор (выданне Палітупраўлення Заходняга фронта), дзе змяшчалася многа твораў беларускай сатырычнай літаратуры. Акрамя таго, пры газеце Савецкая Беларусь (орган ЦК КП(б)Б) выходзіў літаратурны дадатак, у якім таксама друкавалася вялікая колькасць сатырычных вершаў, жартаў i іншых твораў беларускіх пісьменннікаў, ды i на старонках самой газеты Савецкая Беларусь, як i на старонках газет За Саветскую Беларусь (орган Палітупраўлення Цэнтральнага фронта) i За свободную Беларусь (орган Палітупраўлення Калінінскага фронта), нярэдка пад шапкай "Па карку недавярку" можна было сустрэць сатырычныя вершы, частушкі, жарты, Тут жа друкавалі свае фельетоны i сатырычныя апавяданні К. Чорны, М. Лынькоў, I. Гурскі, M. Клімковіч i шш.

У многіх выпадках сатырычныя творы не мелі подпісаў, а калі i былі падпісаны, то галоўным чынам псеўданімамі. Цікава, што Кузьма Чорны падчас вайны выступаў пад псеўданімамі Сымон Чарпакевіч, Арцём Чамярыца, Ігнат Булава з-пад Турава; Анатоль Астрэйка - Сымон Бравы, Якім Зорны, Ян Пясоцкі, Антон Бялевіч - Раман Таланіла; Пімен Панчанка - Тарас Паляшук; Макciм Лужанін - Алесь Даведка; Пятрусь Броўка - Андрэй Прыгода; П. Глебка - Язэп Касіла, Грыша Асот; Кандрат Крапіва - Астапчук; псеуданімам М. Сурма падпісваў свае творы малады беларускі паэт Мікола Сурначоў, які загінуў у баях за Берлін.

Трэба адзначыць, што большасць непадпісаных твораў сустракалася ў першыя месяцы вайны. Ужо з 1942 г. Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Анатоль Астрэйка i іншыя пісьменнікі свае творы падпісвалі ўласнымі прозвішчамі ці вядомымі псеўданімамі. Гэта мела вялікае значэнне, бо твор, пад якім стаяла імя вядомага пісьменніка, спрыяў умацаванню духоўнай сувязі паміж чытачом i аўтарам, яднаў ix у адзіным пачуцці, адзіным парыве.

Сатырычныя матэрыялы, якія друкаваліся ў газеце Раздавім фашысцкую гадзіну, лістку Партызанская дубінка, у цэнтральных i падпольных газетах, плакатах i лістоўках, асаблівай папулярнасцю карысталіся сярод насельнщтва часова акупіраванай Беларусі. Яны дапамагалі партызанскім агітатарам праводзіць цікавыя гутаркі па вёсках. Многія творы жыxapaмi i партызанамі завучваліся на памяць. На імправізаваных вечарынах самадзейнасці партызанскія артысты дэкламавалі творы Я. Коласа, А. Астрэйкі, М. Танка. Дзяўчаты спявалі такія частушкі:

Ciвep зямлю кратае,

Фюрэр дзіркі латае.

Іх у Гітлера так шмат,

Што не хопіць фрыцу лат [34].

Вялікай папулярнасцю карыстаўся таксама верш К. Крапівы Фрыцавы трафеі.

У свій час Ул. Маякоўскі лічыў, што слова ў сатырычным вершы ў першую чаргу павінна заклікаць. Такую функцыю надавалі сваім плакатным вершам i беларускія пісьменнікі. У ix творах ясна адчувалася заклічная інтанацыя. Гэтаму спрыяў не толькі агітацыйны змест верша, але i яго сінтаксічная структура. Пабудаваныя на клічнай інтанацыі, кароткія, у два - чатыры радкі, яны ў большасці сваёй былі вершамі-лозунгамі, вершамі-заклікамі. Напрыклад:

Товарищ, будь всегда на страже,

Раскрывай проделки вражьи.

Шпионов, диверсантов-змей

Разоблачить всегда сумей.[ 34]

Альбо:

Будь суровым к брехунам,

Бей по длинным языкам![34]

Гэтыя радкі ўзятыя з трэцяга нумара газеты Раздавім фашысцкую гадзіну (як ужо заўважалася, першыя часы выданне ўтрымлівала рускамоўныя матэрыялы). У тых жа выпадках, калі ў вершы не было выразна сфармуляванага закліку, заклік да канкрэтнага дзеяння ўсё роўна адчуваўся, дзякуючы выразнаму малюнку. Прыкладам гэтага можа паслужыць матэрыял, змешчаны ў № 8 газеты Раздавім фашысцкую гадзіну пад назвай Чего Гитлер хочет и что он получит.

Сатырычныя творы першага перыяду вайны, нягледзячы на ix агітацыйны характар, былі глыбока эмацыянальнымі. Гэтаму садзейнічалі мова, якой яны пісаліся, спецыяльны падбор мастацкіх выяўленчых сродкаў, агульны гнеўны пафас, якім дыхала сатыра.

Трэба адзначыць, што ў мове сатырычных твораў сустракаліся эпітэты i метафары з грубым i абразлівым адценнем: пракляты, вырадкі, дурныя, дурань, апантаны, шалёны, задрыпаны фрыц, гад паўзучы, азызлы немец, заўшыўленая раць, пёс наёмны, трыбухатыя, клыкастыя i інш. Ужыванне такіх сродкаў i слоў, як фрыц, драп, брэхаманія, капут, прусак, папёрлі, морда, даць драла, падох, вылез бокам i другіх у іншы час i ў іншых літаратурных жанрах магло быць не да месца, грубым парушэннем літаратурнай этыкі. Але ў сатырычных творах таго часу, калі "карычневая чума" фашысцкай навалы душыла нашу краіну, гэтыя словы служылі выражэннем народнага гневу, пагарды i нянавісці. Варта зазначыць што словы гэтыя атрымалі права на бытаванне ў літаратурнай мове толькі на пэўны перыяд. Гэтае права было абумоўлена жыццём і дзейнічала столькі часу, колькі дазваляла жыццё. Паступова (са спадам у краіне агульнага напружання) многія з ix перасталі ўжывацца. Праўда, такі выраз, як гад паўзучы, яшчэ доўга, амаль усю вайну ўтрымліваўся ў сатырычнай літаратуры. Гэты народны выраз, вядомы ў сатыры яшчэ з вайны 1812 г., стаў традыцыйным у адносшах да ворагаў нашай краіны.

Многія творы першага года вайны былі прысвечаны высмейванню няўдалай спробы немцаў абсталявацца на зімовай кватэры ў Маскве i Ленінградзе.

Калі ласка! Вам кватэры?

Ад сяла i да сяла

Для салдат i афіцэрау

Бура снегу намяла.

У кватэрах снежных чыста

Спецыяльна для фашыстаў.

Ў век не выйдзе з тых кватэр

Hi салдат, нi афіцэр [34].

Беларускія пісьменнікі ў свaix сатырычных творах у 1941-1942 гг. i пазней паказвалі, як змучаныя цяжкімі баямі, галодныя i напалоханыя рыцары "новай Германіі толькі ад адной думкі пра pycкi мароз упадалі ў роспач. Пры гэтым фашысцкі захопнік маляваўся тут у самым камічным выглядзе, што не магло не прынізіць яго ў вачах чытача, а значыць i ідэйна абяззброіць:

Ссінелы фрыц дрыжыць i плача:

О, божа! Холад зноў сабачы,

Зіма-разбойніца ідзе,

Дзявацца дзе, схавацца дзе? [34].

У зімні перыяд 1941 - 1942 гг. фашысцкая прапаганда ўнушала немцам у розных варыянтах адно i тое ж: не трэба ўпадаць у роспач, хутка прыйдзе вясна, можна будзе наступаць, i тады ўжо ніхто не перашкодзіць нямецкай apмii нанесці рускім сакрушальны ўдар.

Спадзяванні немцаў на выратавальную вясну i іx заўчасныя выхваленні хуткай i поўнай перамогай давалі ўдзячны матэрыял для сатыры, бо кожнаму было ясна, што палохае захопнічкаў не столькі pycкi мароз, як стойкасць савецкіх людзей. Нездарма К. Крапіва пісаў:

На суку сядзіць варона,

А ў вароны забабоны:

Дам вясною рускім бой

Пад Растовам i Масквой.

Покуль прыйдзе час хвалёны,

Прыкладзём сваю руку.

Застанецца ад вароны

Толькі пер'е на суку [34].

Незайздроснае становішча фашысцкіх ваяк, а разам з тым i ix настрой выступаюць у сатырычных творах беларускай літаратуры яшчэ больш непрыгляднымі ад таго, што пісьменнікі ўмелі знаходзіць для cвaix твораў цікавыя формы.

У многіх выпадках абыгрываліся вядомыя выразы i асобныя словы. Напрыклад, выраз расхістаная іржавая машына Гітлера быў выкарыстаны М. Танкам у вершы-подпісу, змешчаным у газеце Раздавім фашысцкую гадзіну ў № 47.

Іржавую ваенную машыну

Ён латае i надзімае шыны,

Але з машыны гэтай i з яго

Толькі смурод выходзіць, не агонь.

Яна ўжо скрыпіць у каляінах,

Не ўцячэш на ёй да Берліна,

З яе зрабіў бы толькі рэч адну,

I зробім гэта - Гітлеру труну![32].

У аснову сатырычных твораў былі пакладзены прыказкі або ідыяматычныя выразы накшталт дастаць з-пад зямлі (зброю або іншыя прыпасы, схаваныя ад немца), картачны домік (той, што будуе з геаграфічных карт Гітлер, марачы аб заваёве нашай краіны) і інш. Шырока выкарыстоўвалася ў беларускай сатыры таксама i стылізацыя. Гэта бывала тады, калі творы рабіліся ў выглядзе аб'яў, гандлёвых i тэатральных рэклам, афіш, розных парад i павучанняў, даведнікаў, некралогаў, эпітафій, рэстаранных меню i нават запоўненай на Гітлера крымінальнай карткі.

Безумоўна, выданне спецыяльных беларускіх сатырычных органаў i масавае друкаванне сатыры на старонках беларускай прэсы адыграла станоўчую ролю ў справе ідэалагічнай барацьбы з ворагам, асабліва ў яго тыле.

3. Развіццё пародыі на сучасным этапе

.1 Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі

Абектам гумарыстычных і старырычных твораў Г. Юрчанкі становяцца не толькі адсутнасць значных грамадскіх думак, дробязнасць тэматыкі, надуманасць сюжэтных збудаванняў, неглыбокае пранікненне ў сутнасць жыццёвых працэсаў, але і гаукапіс, штампы, голая рыторыка, моўная эквілібрыстыка, рыфмагонства, цяплічнасць, безаблічнасць, бяскрыласць, другаснасць і інш. Адчуванне агульнага літаратурнага працэсу дазваляе парадысту свабодна пачуваць сябе пры парадзіраванні розных літаратурных жанраў. Парадыст умее закранць тыповыя зявы, раскрыць іх сэнс, абагульніць. У гэтым яму садзейнічаюць назіральнасць, тонкае адчуванне аўтарскага стылю, дакладнае разуменне індывідуальнасці пісьменніка, уменне пранікнуць у творчую лабараторыю, высветліць псіхалогію творчага працэсу, уменне дасягнуць дзейснага камічнага эфекту. Таму адчуваецца, што за пародыяй стаіць кваліфікаваны майстар, мастак, улюбёны ў сваю справу - паэт-энтузіяст. У яго асобе ўдала спалучаюцца даследчык, пісьменнік і крытык. Парадыст валодае пачуццём гумару. І гумар гэты па-сяброўску шчыры і добразычлівы, хоць можа быць калючым і зедлівым. Яго пародыі выклікаюць іронію, добры настрой, смех, што называецца да душы.

Даследчык Наркевіч А. Так гаворыць пра парадыяванне Юрчанкі: Парадыст па-свойму адкрывае аўтара, падае буйным планам яго індывідуальна-творчы воблік і перадае асаблівасці стылю твора настолькі дакладна, трапна, што можна і не пазначаць, на каго напісана пародыя. Вось адзін з такіх урыўкаў: Раскажу я вам, юнашы, якія справы мы рабілі ў свой час, аж гула-дрыжала зямля ад спраў тых неспакойных, бунтарных ды геройскіх. Праўда, даўнавата гэта было. Час тады называўся царызмам, паганым царызмам, прападзі ты пропадам. Багатыя ў той час жылі багата, а бедныя - бедна[3, c. 6-7]. Хто чытаў М. Лынькова, адразу пазнае яго маладнякоўскую квяцістасць з інверсіямі і паўторамі, чыста лынькоўскі вобразны і рытмічны лад. Дакладна, з лагоднай усмешкай перададзены моўны каларыт

Дакладна схоплены і паэтычны тэмперамент П. Панчанкі ў пародыі Па Пега-а-асах! . А каму незнаёма русакоўская песня Бывайце здаровы! . Песня выдатная. І парадыст звярнуў увагу не на вонкавыя прыкметы, а на сутнасць - пэўную тэматычную аднастайнасць песень А. Русака. І зроблена гэта артыстычна, з тонкай мерай жарту і досціпу:

На грэблі дубовай

Дарога заўецца.

Мне сорак гадоў

Адно й тое ж пяецца [16, c. 187].

Наогул, чым ярчэй творчая індывідуальнаць аўтара, тым дакладней гучыць і пародыя. Па-майстэрску нязмушаны і лагодны гумар у пародыях на В. Палтаран, М. Ткачова, С. Шушкевіча, А. Русецкага, Т. Бондар, Н. Мацяш. Парадыст пераўвасабляецца ў парадзіруемага, гаворыць за яго, ацэньвае стан рэчаў. Уменнем пераўвасабляцца Г. Юрчанка валодае бездакорна. Вось узор перадачы твора У. Мехава Патаемнае з залішнім захапленнем аўтара старой лексікай і прыёмамі пісьма таго часу: Хто аз есм? - чалавек аз есм. Уладзімеж, отрак Няхамскіх, кліканы Мехаў. Барзо нязнатны, худародны. Аталі ж пацягнула грэшным дзелам на небывальшчыну - занятак дзівачлівы, справу нязнаную, - пісаць Стрымунку не маю. Цалкам захвоціўся [16, c. 150].

У І. Пташнікава адчуваецца празмерная цяга да дэталізацыі зяў, якая запавольвае развіццё сюжэта. Г. Юрчанка піша пародыю Сняжня на павуцці [16, c. 175], у якой дзве старонкі заняло паведамленне пра тое, як верабю пашанцавала паласавацца павуком. Добразычлівую ўсмешку выклікае рамантычна-ўзнёслы настрой І. Грамовіча (Воблакі над авечкамі): Воблакі і авечкі. Ці знайсці што больш цудоўнейшае?

Дзе воблакі? Яны сабраліся на сінім-сінім полі і плывуць паціхусеньку. Хто іх кліча? Хто прымушае рухацца невядома адкуль, невядома куды і чаго! Воблакі на небе.

Авечкі на зямлі.

Як гэта захапляльна! Гэта хвалюе, непакоіць, зварушліва аддаецца ў самых патаемных кутчках сэрца, прыемна казачны пяткі [16, c. 61]. З жартоўнай усмешкай прагучалі пародыі на С. Законнікава (На паэтычным агародзе) [16, c. 80], Г. Пашкова (Буські і вуські) [16, c. 170], Я. Сіпакова (Надзейная замена) [16, c. 198], У. Ляпёшкін (Дагары карэннем) [16, c. 140].

Удала перададзена аўтарам сентыментальная туга па юнацкіх прыгодах М. Ракітнага (Гарадскі сялянчык) [16, c. 183], напаўдзіцячыя мроі-ўспаміны А. Васілевіч (Каханне) [16, c. 37], бытавая гаворка са стылізацыяй пад народнасць М. Лобана (Ілья Шэмет) [16, c. 132], студэнцкі энтузіязм І. Навуменкі (Бульбе не дано загінуць) [16, c. 158]. У творчасці А. Бажко парадыст заўважыў сюжэтную ўскладненасць (Уважлівасць), а ў другім месцы філасофскае адкрыццё: На кожным дрэве пад лісцем - сукі... і іранічна развіў знаходку паэта:

Ішлі гады, праходзілі вякі,

Але, бясспрэчна, першым я прыкмеціў:

На кожным дрэве пад лісцём - сукі

І птушкі спорна гнёзды ўюць у вецці [16, c. 6].

Уяўная глыбакадумнасць крытыкуецца таксама ў пародыях На дровы, Покліч, Наперад і інш. Часам у паэзіі сустракаецца надуманы пафас, што таксама не праходзіць незаўважаным: пародыі Ода пра чыгунок", Трымай. Ёсць пародыі, накіраваныя супраць прымітывізму: Вясна, Каханне і крупнік, Слёзы радасці. Супроць аблегчанага, павярхоўнага падыходу да жыцця скіраваны пародыі Болей святаў, У фінале суму.

Арыгінальна падмечана імкненне адклікацца на розныя кампаніі, заклікі ўладных структур, пра што сведчыць пародыя Поўная гатоўнасць нп М. Калачынскага:

Я слаўлю выкасы, папасы

І пульхнай глебы харашбу.

Я ганю брыцу і макрыцу,

Пырэц, свірэпу і асот [36, c. 49].

Адклікнуўся парадыст на захапленне тэхніцызмамі ў паэзіі і прозе, лішкам навуковых, спецыяльных тэрмінаў. Герой пародыі Паўнакроўнасць (Я. Радкевіч): яшчэ на мінулым тыдні вызначыў памеры зазораў у рубашцы цыліндра і ступень ціску на педаль тормаза пры асінхронным гідрапрыводзе [36, c. 81].

Не заўсёды належнай якасці прыгодніцкія творы, і ў пародыі на У. Шыціка На ўлонні сусвету [16, c. 240-241], парадыст піша пра прыгоды піфпафлётаўцаў на планеце Сымонаўка, на якой яны апынуліся з дапамогай аўтамотаэлектроналёта з пазасветлавой хуткасцю і на якой гераіня Вулька з натугай паклала на плячо лом і стомлена пайшла да карера [16, c. 241]. Дэтэктыўная тэма распрацавана ў пародыях на творы П. Кавалёва, А. Капусціна, А. Шышкова.

Сустракаецца легкаважнасць, павярхоўнасць у песенных тэкстах, пра што засведчана ў пародыях на тэксты А. Дзеружынскага (Вясновы спеў) [16, c. 71], У. Карызны (Беглі ножкі) [16, c. 109].

Маладыя калі-некалі перабіраюць меру ў апісанні маленства і ледзь не пішуць мемуары пра ўчарашні дзень. Г. Юрчанка гэта тонка адлюстраваў у пародыі З мемуараў некаторых маладых паэтаў. Здараецца, што не заўсёды ўдаецца мемуарнасць і сталым майстрам (пародыі Незабыўнае, Усё ў мінулым).

Існуе ніпісанае правіла, для дзяцей трэба пісаць так, як і для дарослых, толькі яшчэ лепш. Тым не менш, творы для дзяцей нярэдка неглыбокія па задуме, спрошчаныя, з іх востра вытыркае павучальнасць. Парадыст крытыкуе просталінейнасць, знешнюю займальнасць (пародыі Вянок і вершы, Выкрыццё). Супраць сюсюкання скіравана пародыя Калыханачка". Звышмера ў памяншальна-ласкальнай лексіцы стварае смешную калізію.

Аддаючы належнае таленту, вопыту, моўнаму слыху Я. Скрыгана Маўчы… [36, c. 96], Пракурор [16, c. 200], парадыст выступае супраць яго некаторых улюбёных форм, якія трапна, праўда, у іншай сітуацыі, назваў скрыганізмамі, супроць падкованы, адукованы, бракованы, апрацованы, усталёванасць. Над захапленнямі дыялектнай лексікай паэт падсмейваецца ў пародыях: С. Кухараў Бабкавічы [16, c. 122], Я. Лецка Па дарозе ў Стараградак [16, c. 126], А. Масарэнка Бабровыя ловы [16, c. 146].

Аддаючы перавагу памяркоўнаму гумару, парадыст можа быць і зедліва-вострым, бязлітасна едкім. Перападае ад яго сябрам па сатырычным цэху. Неяк здрабнела ў апошні час байка. Прытупілася яе вастрыня, адчуваецца коўзанне па паверхні. І з-пад пяра Г. Юрчанкі зявілася байка Кузьма і штаны. Гэта ўзор антыбайкі, узор, якой байка не мае права быць. Ужо загаловак насцярожвае. І сапраўды, пародыя паведамляе, як праз ранішнюю мітрэнгу Кузьма Кузьміч, памначканторы [16, c. 34] пайшоў на службу без штаноў. Сапраўды, якая патрэба пісаць байку да наступнай высновы:

Мараль?

Калі выходзіш з хаты,

Не забывай надзець штаны [16, c. 35].

У гумарыстычным плане паказваюцца выдаткі крытычнай прадукцыі - акадэмізм, вучонасць, доўгія разважанні, славесная эквілібрыстыка. Лёгкай усмешкай суправаджаецца захапленне белым вершам А. Клышкі Формула белага верша [16, c. 110], падмечана шматслоўе Д. Бугаёва Праблема своечасовай коскі [16, c .28]. Часам парадыст прымушае крытыкаў аналізаваць уласныя мастацкія творы (пародыі на М. Барсток, І. Ралько, У. Юрэвіча).

З пародый Г. Юрчанкі відаць яго дасведчанасць, глыбокая праніклівасць у сутнасць зяў, уменне дапоўніць творы пісьменніка шматлікімі дэталямі. Так, пералік прадметаў традыцыйнай сялянскай хаты ў пародыі Вярні-і-ся-а-а! (А. Вольскі) варты ведаў добра падрыхтаванага этнографа: начоўкі, лазабка, кубел, вушат, цэбар, ступа, грэбень, матавіла, набілкі, бёрда, дзежка, вечка, клёпкі.

Г. Юрчанка напісаў шэраг трапных эпіграм. Лаканічна і дакладна даецца ў іх ацэнка пісьменнікаў, яго творчасці ці літаратурным зявам. Арыгінальныя мініяцюры на літаратурныя тэмы Узор байкі [15, c. 155], Узор рэцэнзіі [15, c. 156], Сааўтарам [15, c. 154], Белы верш і папера [15, c. 149].

Парадыст актыўна працуе над словам. Ён нястомны збіральнік моўных самацветаў роднай гаворкі. Гэты прафесійны занятак мовай дапамагае ў працы над пародыямі, дапамагае знайсці самыя тонкія адценні слова. Таму такі шырокі моўны дыяпазон у яго пародыях - мова і вясковай бабулькі, і сталага інтэлігента, і прафесіянала-тэхнара, і вытанчаная паэтычная, і літаратуразнаўчая. Бездакорная моўная чуйнасць дапамагае яму заўважыць недакладна выказаную думку, няўдала ўжытае слова. Нямала рассыпана ў яго пародыях трапных моўных знаходак. Агульнавядомы фразеалагізм махнуць рукой. А пад пяром Г. Юрчанкі коні на працу махнулі хвастамі. Паэт у яго ходзіць на словапаляванне.

Жанр пародыі, побач са зборам народнай лексікі стаў асноўным заняткам літаратара Г. Юрчанкі. Высокая культура яго творчасці. Ён не пабочны назіральнік, усюды адчуваюцца яго адносіны да напісанага. І яшчэ варта адзначыць яго бескампраміснасць. Пісьменнік не зважае на тытулы, званні, пасады, сяброўства.

Пародыя - жанр ёмісты і зручны. Г. Юрчанка нярэдка пераўзыходзіць арыгіналы, піша лепш, чым парадзіруемыя аўтары. Пародыям яго ўласцівы лаканізм, афарыстычнасць, уменне ў час у патрэбным месцы паставіць кропку. Ён лічыць, што нельга парадзіраваць адзін верш, тым больш страфу ці радок. Трэба імкнуцца ахапіць усю творчасць ці, прынамсі, яе значную частку памерам не меншым за кніжку. А эпіграф у вершаваных пародыях - гэта даніна традыцыі.

З творчасцю Г. Юрчанкі пародыя набыла ў беларускай літаратуры поўныя правы грамадзянства. А гэта немалое дасягненне. Пародыя на танкаўскі белы верш стала, што называецца, хрэстаматыйнай, увайшла ў даведнікі па тэорыі літаратуры. Ва ўсёй працы парадыста заўважаецца неабыякавасць, актыўнае ўмяшанне ў літаратурны працэс. Ён піша не дзеля смеху, а з больш сурёзным прыцэлам: каб дапамагчы аўтару пазбавіцца тых ці іншых хібаў.

.2 Гумар і сатыра ў творчасці Н. Гілевіча


Хто ў канторы? - Хто каторы? - Я - Патап-Вялікі хап! - Я - Аўдзей-Скубі з людзей! - Я - Мікола-Круці кола! - Я - Мікіта-Шыта-крыта! - Я - Параска-Калі ласка! - Я - Абросім-Колькі просім! - Я - Міхалка-Папіхалка, - Мы - бязгрошыя абодва - Мачыляпа й Мачыморда! - Я - Парфір - Ні ў пір ні ў вір… [38, c. 38].

Шмат думак выклікаюць творы паэта. I, відаць, натуральна, што пры іх чытанні часам узнікае сумны, калі не сказаць панылы, настрой, дамінуюць пачуцці болю і горычы. Бо ці можа быць іншым духоўнае самапачуванне калі бачыш, як набірае моцы ў жыцці ланцужковая рэакцыя канторы, нішчыць і атручвае ўсё святое, годнае, сумленнае нуклідамі крывадушша, фальшу, подласці, тупасці, перыяд распаду якіх не вымяраецца нават тысячагоддзямі, бо яны - вечныя. І не будзе, на вялікі жаль, такой канцоўкі, як у ланцужковай казцы Н. Гілевіча Кантора (але, мусіць, на тое яна і казка, што мае добры канец). Не прыйдуць, як бы ні хацелася нам, Харытоны, Язэпы і Адасі, каб вяршыць па законах сумлення праведны суд над Патапамі, Аўдзеямі, Параскамі, Міхалкамі-Папіхалкамі, Мачыляпамі і Мачымордамі, якія знішчылі храмы, атруцілі зямлю і рэкі, спляжылі лясы, да ніткі, да саломінкі абрабавалі свет. Усё - шыта-крыта. Няма вінаватых. I, па ўсім відаць, не хутка будуць. Бо яшчэ не напісаны законы для царкоў. Яны - для Васі, Вані, Пеці. А царкі - самі сабе - закон. І іх аж носіць ад смеху з нашых наіўных пошукаў справядлівасці:

Во, дзівакі! Ой, дзівакі! Ну проста смех, дый годзе! Яны бяруць мяне ў штыкі, Што я і рвач, і злодзей... Я ў думках - дулю ім пад нос. Дзе розум ваш? - смяюся. Усё жыццё і браў, і нёс, А зараз - супынюся? На іншы літэр перайду? 3 ікоркі ды на сальца? [39].

А мы ўжо да інфарктаў дайшлі, а ніяк не скемім, што важней чаго: дэ-юрэ ці дэ-факта. То мо пара ўжо і прыслухацца да маналога дыпламаванага рвача, які з пагардай плюе на наш лямант, ды зрабіць такія-сякія захады, каб спыніць злодзея. Ды з Іванам, які шрубкі-гайкі робіць і ў смак цярэбіць кільку, тужачы аб праўдзе, аб'яднацца ў святой справе. Здаецца, і ён нарэшце зразумеў, што ўсе непрывабныя рэчы ад яго імя робяцца. А то і надалей будзем атрымліваць адны выспяткі і абразлівыя водпаведзі гнілому інтэлігёнту - хлюпіку, ныціку. Ды і прамыя пагрозы: не гэткіх спраўляўся, бывала, і сплюшчыць, і струшчыць, і змяць. Моцны грунт пад нагамі ў насельнікаў канторы. Вунь пустабай Балбешка. Гэта толькі нам здаецца, што можам пагнаць яго прэч, як у сатырычным вершы Н. Гілевіча Балбеціка (відавочная ўступка няпраўдзе!). Пакуль жа наадварот. Балбешка з курыным розумам гнеўна пырскае слінай у наш бок: Акыш! Апсік! Аюсь! - і напаўняе рэальным зместам свой убогі лексікон. Гэта хто там лямантуе пра нейкую мову, культуру, гісторыю? Акыш! Не дазволю! Адраджэння захацелі? А ў мышалоўку шэрасці не хочацца? Не ўстоіце! Вось яна, ідзіце, тупейце - рок, разбой, секс, поўнымі прыгаршчамі на экран, у літаратуру, музыку, мастацтва. Бач запатрабавалі, ды яшчэ як настырна, скасавання ўсіх прывілей аюсь ад карыта!

Перабудова - лозунг добры. Я - за, таварышы. Адно - Не адбірайце гэтай торбы, 3 якою звыкся я даўно. Якую харчам набіваю Не прынародна, не ў чарзе І без якой мяне, я знаю, Нуда-маркота загрызе. Узяўшы ж торбу за аснову, Я буду так у грамадзе Крычаць: Даёш перабудову! - Што вам аж вушы закладзе [39].

Нязменная рэалія жыцця: Смярдзюк - жывы і ён між нас, сярод людзей сумленных. І пакуль мы церпім, запэўнівае паэт, як ні круці і ні вярці - смярдзюк смуродзіць будзе. І будзе жыць! Да таго часу, пакуль не перастанем успрымаць смердзюкоў-балбешак на блізарука-прымітыўным, несур'ёзным узроўні лёгкага асмяяння, не ўразумеем нарэшце ісціну, што смердзюкі-балбешкі - геніяльныя. Геніяльныя сваёй агрэсіўнай кансалідацыяй. Не аб'яднаемся вакол дабра - перамогі не атрымаць. Пара паспяшацца! А мо ўсе гэтыя душэўныя згрызоты адкінуць прэч, памудрэць, ды навучыцца жыць, ды асвоіць выгадную навуку лізання пятак роднаму начальству, як гэта спрабуюць зрабіць героі вершаваных апавяданняў Як я вучыўся жыць, Футбол, або як я стаў балельшчыкам. Глядзіш - і перападзе цёпленькае ўтульнае месцейка ў канторы. Не! Пратэстуе душа. Ёсць у ёй, аказваецца, штосьці такое, што вышэй за ўсялякія даброты - годнасць. Годнасць жыць чалавекам на зямлі. І няма цаны гэтаму багаццю. Паэзія Н. Гілевіча ўмацоўвае ў табе гэтае перакананне, дае магутны імпульс для выратавання і захавання душы.

Як у сапраўдных мастакоў, смешнае ў паэзіі Н. Гілевіча часта мяжуе з трагічным, высокае з агідным. Поўная дасціпнага гумару, замова паэта мае глыбокі сэнс і выяўляе надзвычай" ганебную з'яву ў нашым жыцці - п'янства. Аб ім ідзе размова і ў вершаваным апавяданні Як я ўцягнуўся. Але прайшло шмат гадоў з часу напісання твора, і многае ў гэтым плане змянілася: п'янства набыло больш драматычны, а то і трагічны характар. Гэтая жудасная бяда асабліва спаралізавала сёння вёску. Чамусьці мы ўпарта зацяліся і не б'ём у званы.

П'яніца-маці, у якой да дзесяці і больш дзяцей-дэбілаў, дзеці-сіроты пры жывых бацьках-п'яніцах, алкаголік-сын - забойца роднай маці ці бацькі, на вялікі жаль, не рэдкасць. Сядзіць такі сын-прапойца на шыі ў маці-пенсіянеркі, чыніць жудасны здзек са старой (вось хто сёння нясе крыж пакуты на Галгофу - маці алкаголіка) - і нікому няма справы. Усе толькі і трубяць з розных трыбун аб антыалкагольнай палітыцы, але пакуль што нічога не зрабілі, каб яе змяніць. Уведзеныя талоны на спіртное - не апраўдалі сябе. Бо кожнаму вядома, што талоны былі для тых, хто і раней не вельмі гнаўся за гэтым зеллем. А ў асяроддзі алкаголікаў надзейна працаваў (у любы час сутак!) іншы механізм - сістэма точак. Даходзіла да таго, што на точках тых рэалізоўвалася самагонка, якую канфіскавала міліцыя ў... суседніх вёсках. Добра - сын ці зяць спекулянткі, ці швагер працавалі ў міліцыі. Гэтакі новаяўлены злачынны сіндыкат міліцыі і спекулянтаў.

Зло аж распірае грамадства, а ў сатырычнай і гумарыстычнай літаратуры - альбо маўчанне, альбо гуллівыя, іранічна лёгкія пацешкі-смешачкі.

Вельмі актуальная ў наш час - замова Н. Гілевіча ад рэнегацтва, адступніцтва ад усяго роднага. Колькі такіх рэнегатаў, якіх нудзіць ад бацькоўскага, матчынага, спадчыннага, тлусцее на беларускім хлебе... Вось ужо, займеўшы праўдамі і няпраўдамі дэпутацкія мандаты, даюць адлуп бацькавай мове, матчынай песні з высокіх народных трыбун. Што ім Скарына, Гусоўскі, Грунвальд, які Статут, якія князі ў Крэве, якая Наша ніва! Не саромеючыся непрабуднай духоўнай цемры, поўныя пыхі і велічы, яны прамаўляюць страсныя маналогі ад імя беларускага народа. А загавары паспрабуй на мове гэтага народа ды яшчэ памкніся ажывіць іхнія гены (аж пруць яны з іх жа вуснаў), дык прыпішуць усе магчымыя і немагчымыя грахі, аблаюць, абняславяць так, што самому зойме мову. Даруй Божа, уратуйце чыстыя зоры, ясны месяц, крынічная вада, запамятавала пра дэпутацкую недатыкальнасць. А мо праскочу:

Аловак, аловак, Пачуй маё слова: У праўдзівай песні Ні радка ні крэслі! [39].

Самыя розныя жанры прадстаўлены ў кнігах Н. Гілевіча Кантора, Дыялог на бягу: вершы, казкі і байкі, вершаваныя апавяданні і фельетоны, эпіграмы, замовы, жарты і гумарэскі, пародыі. Гэта сведчыць аб веліэарнай працы мастака, яго нястомным жанравым, сюжэтна-тэматычным, слоўна-вобразным пошуку. Не адзін літаратар па-добраму можа пазайздросціць Н. Гілевічу, яго адкрыццям у галіне паэтыкі камічнага, інтэлектуальнай насычанасці яго твораў, іх мудрасці. I, безумоўна, ягонаму слову, якое захавала першародную чысціню, беларускасць гучання, слову з найбагатай экспрэсіяй, пластыкай. Цяжка назваць заганную з'яву, якая б не трапіла пад сатырычны прыцэл паэта, не стала аб'ектам вострай крытыкі. Немагчыма пералічыць пачварных тыпаў з галерэі чалавечага ўбоства і бездухоўнасці, створанай мастаком. Многія з іх роўныя мастацкаму адкрыццю. Выкрываючы іх ганебную сутнасць, паэт папярэджвае нас, што ў новых умовах насельнікі канторы сталі яшчэ больш небяспечнымі. Парадокс, але дэмакратычныя працэсы, як яны праходзілі ў нас, у многім умацавалі іх пазіцыі, а не толькі нашы. І пакуль мы думаем пра вечныя матэрыі і пакутліва шукаем адказы на вечныя пытанні, балбешкі-смердзюкі спраўна рэалізуюць новыя лозунгі вучоных мужоў. Адзін з такіх, скажам, заклікае здабываць валюту. І вось ужо ў новых аб'ёмах пацяклі за мяжу лясы, скарбы зямлі: нафта, газ, руда, вугаль, а пад выглядам металалому - вышэйшай пробы сталь...

, валюта!.. За валюту Сплаўлю тут жа, за мінуту Памяць прадзедаў дазвання, Да апошняга падання, Памяць крэўных, памяць блізкіх, У ўсе ў зорках абеліскі, І ўсе помнікі і пліты, І ўсе цэрквы і капліцы - Здам без болю, без пакуты, Каб загрэбці больш валюты О, валюта!.. За валюту Сплаўлю з краю за мінуту Нашых звычаяў асколкі, Нашы казкі, песні, скокі, Нашы кнігі і пісьмёны, Нашы ўласныя імёны, Мову - сплаўлю ўсю да слоўца І сам буду рад бясконца, Што магу такой драбніцай Разлічыцца з заграніцай. O, валюта![39]

У тым, што ў насельнікаў канторы добрае самапачуванне, паэт вінаваціць кожнага з нас. 3 нашай маўклівай згоды творацца непрыгожыя рэчы. Літаратарам дастаецца найбольш. Бо з-за грызні, дробнага самалюбства, мышынай валтузні вакол прэмій, званняў, прэстыжных пасад забываецца найпершы клопат і абавязак пісьменніка - сумленна служыць народу, высокім ідэалам праўды, справядлівасці, чалавечнасці. Ці шмат мы можам назваць з тых застойных часоў твораў па-сапраўднаму мужных, праўдзівых, бескампрамісных? На жаль, не. Спяшаемся прыкрыцца Караткевічам, Быкавым, Панчанкам. Ды яшчэ нешматлікімі імёнамі таленавітых і сумленных паэтаў, празаікаў, драматургаў. Але ж агульны дух творцаў, прызнаемся шчыра, быў таксама заражаны мікробамі крывадушнасці, фальшу, прыстасавальніцтва. І нярэдка шаманы пяра, чатырохсоткавыя паэты, якіх высмейвае мастак, ва ўгоду канторы агрэсіўна ішлі ў наступ на паэтаў бацькоўскае зямлі, давалі волю іклам, драпежылі на шмаццё, палівалі памыямі сумленнае мужнае слова.

Я цябе, браток, люблю - Шчырага, сумленнага. А чаму публічна б'ю? Бо... баюся Гэнага!.. [39].

А колькіх тых, хто прашумеў, як вятрыска ў трысці, не пакінуўшы ніводнага радка для душы. Бо апантана, няўрымсна, аслепла, бяздумна ганяліся за славай, хапалі барышы. Галерэя і тут бясконцая: ярлычнікі-біркачы, зайздроснікі-сапуны, паклёпнікі, інтрыганы, літаратурныя хапугі-ненажэрцы, шматтомныя пісакі, графаманы...

Выяўляючы негатыўныя тэндэнцыі ў жыцці, паэт імкнецца дакапацца да кораня рэчаў, спасцігнуць філасофію з'явы. Чаму, напрыклад, буксавала наша перабудова? Мастак, думаецца, даў вычарпальны адказ у вершы Перабудоўшчыкі. Хто запісаўся ў яе прарабы? - Чынуша з торбай, манументальны бюракрат, партыйны функцыянер, якія крыкам крычалі пачнём з сябе!. Дык каму яны адрасавалі гэты лозунг? Мо сумленнаму простаму працаўніку, які і ў застойныя часы рваў пуп, працаваў не складаючы рук?! Яму перабудова наўрад ці патрэбна была. А што раскрадвалася дзяржава, расцягвалася па закутках канторы - не яго віна. Значыць, дзяржава такая, якую так лёгка маглі выдойваць даяры.

Пачнём з сябе! Вось і пачні! - 3 каго? 3 мяне? 3 мяне??? Ты ў розуме ці не? -Тады - з каго? Тады - з яго! - 3 каго - з яго? - Ды вунь з таго! - 3 таго? Ты дурань Ці вар'ят? Хіба не знаеш, Чый ён сват? - Дык а з каго?.. [39].

Вось калі вырашыцца станоўча гэтае пытанне, з каго пачнём, зрушымся з месца. І роля смеху ў гэтым працэсе (думаю, чытач падзяляе думку мастака) неацэнная. Смех сапраўды вельмі дужы і нястомны працаўнік, зацікаўлены і незвычайна актыўны перабудоўшчык, самы вялікі і бясстрашны дэмакрат з усіх дэмакратаў.

Заключэнне

Прааналізаваўшы літаратуразнаўчую і крытычную інфармацыю, што існуе ў сучаснай літаратуры, а таксама разгледзеўшы працы мастакоў слова ў галіне парадыйнага жанру, можна прыйсці да наступных высноў:

З пункту погляду вызначэння месца сатырычных твораў у сістэме родаў і відаў літаратуры, сатыра і гумар уключаюцца ў мастацкі твор як пафас і уплываюць на від жанру, на яго асаблівасці. Кожны з родаў літаратуры мае сатырычныя, гумарыстычныя, сатырыка-гумарыстычныя жанры.

Парадыяванне як адзін са спосабаў сатырычнай тыпізацыі мае ў нашай літаратуры сталую традыцыю. Яго зараджэнне звязана з перыядам барока, сярод празаічных помнікаў пісьменства канца 16 - першай паловы 17 стагодзяў своеасаблівае месца займаюць гумарыстычныя, парадыйна-сатырычныя творы, характэрнай асаблівасцю якіх былі вострая палітычная накіраванасць і каларытная жывая народная мова. Вядомы пакуль што тры помнікі: Пасланне апосталу Пятру, напісанае езуітамі з выпадку смерці віленскага праваслаўнага купца Залатовіча як хадайніцтва прапусціць яго ў райскія вароты, Прамова Мялешкі і Ліст да Абуховіча. Яны надзвычай насычаны вобразнымі параўнаннямі, яркімі і трапнымі прыказкамі і прымаўкамі, сакавітымі фразеалагізмамі.

Ідэйна-тэматычнае і жанрава-стылёвае ўзбагачэнне пародыі паспяхова адбывалася ў 19-20 стагоддзях. Асаблівасцю беларускай эпіграмы стала тое, што развівалася яна значна пазней за еўрапейскую і рускую і ў адрозненні ад іх брала свой пачатак з вуснай народнай творчасці. У галіне эпіграмы плённа працавалі такія мастакі слова як Анатоль Вялюгін, Рыгор Барадулін, Максім Лужанін, Ніл Гілевіч і інш.

Вельмі актыўна развівалася пародыя і ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Сатыра і смех зводзілі на нішто самую галоўную, самую дзейсную зброю фашысцкай Германіі - страх перад нацыстамі, іх ідэйнае пераўзыходжанне над жыхарамі акупіраванай Беларусі. Той, з каго смяешся, ужо не можа выклікаць пачуццё ўсепаглынальнай боязі, што паралізуе сілы і апускае табе рукі. Таксама важна адзначыць, што выхад сатырычных лістовак пачаўся ўжо ў ліпені 1941 года, з першых тыдняў вайны сатыра імкнулася падтрымліваць баявы дух і пазітыўны настрой беларусаў.

Асабліва папулярным стала парадыяванне ў другой палове 20 стагоддзя. Гэта ў значнай ступені вызначае творочую індывідуальнасць Ніла Гілевіча, Георгія Юрчанкі, Рыгора Барадуліна, Міхася Скоблы і іншых.

Сваю творчую дзейнасць цалкам прысвяціў напісанню пародый і эпіграм Г. Юрчанка. Яго творам ўласцівы лаканізм, афарыстычнасць, уменне ў час у патрэбным месцы паставіць кропку. Ён лічыць, што нельга парадзіраваць адзін верш, тым больш страфу ці радок. Трэба імкнуцца ахапіць усю творчасць ці, прынамсі, яе значную частку памерам не меншым за кніжку. Акрамя таго, многія даследчыкі заўважаюць, што часам пародыі Г. Юрчанкі аказваюцца больш таленавітымі, чым арыгіналы.

Жарты і кпіны дапамагалі народу ва ўсе часы жыць, пераадольваць цяжкасці. Беларус прызвычаіўся бачыць нават сурёзнае праз досціп, усмешку, іронію. У гэтым красамоўна пераконваюць кнігі гумару і сатыры Н. Гілевіча Да новых венікаў, Ці грэх, ці два, Кантора. Творы ў гэтых кнігах вызначаюцца дасціпнасцю, камізмам створаных сітуацый, вобразнай трапнасцю характарыстык, натуральнасцю дзеяння (а ўсё гэта стала, на жаль, ужо рэдкасцю ў прадстаўнікоў так званага сатырычнага цэха). Як правіла, крытыкі і даследчыкі, аналізуючы паэзію Н. Гілевіча, мімаходзь згадваюць ягоныя гумар і сатыру. Між тым, адна з галоўных іпастасей Гілевіча-паэта праяўляецца перш за ўсё ў гумарыстычным і сатырычным плане. Мноства негатыўных тыпаў намаляваў паэт, але з асаблівай палымянасцю ён выкрываў прыстасаванцаў і рэнегатаў рознага калібру, карерыстаў, двурушнікаў, падхалімаў, дэмагогаў і пустазвонаў.

У сённяшнія дні літаратурная пародыя актыўна карэлюе са зместам сатырычных мастацка-публіцыстычных жанраў, і яе часта можна ўбачыць на старонках не толькі спецыялізаваных перыядычных выданняў, такіх як Полымя, Маладосць, ЛіМ і інш., але і многіх рэгіянальных газет.

Наяўнасць якаснай вострай шматтэмнай пародыі - сведчанне паўнавартаснага літаратурнага працэсу, карэляцыі мастацкай творчасці і крытыкі. Па сваёй інтэртэкстуальнай зместавасці, насычанасці іранічным пафасам яна адрасавана калі не надта спрактыкаваным і дасведчаным чытачам, то чалавеку, які любіць і разумее мастацкае слова, чалавеку эрудыраванаму.

Улічваючы канюнктурны густ сучаснага чытача, парадысты нярэдка, звяртаючыся да самых далікатных матываў паэтычнага светаўспрымання, выкарыстоўваюць у другасных тэкстах брутальную лексіку, а то і брыдкаслоўе.

Не лепшую паслугу ў стварэнні высокамастацкай пародыі апошнім часам адыгрываюць і карэлятыўныя працэсы паміж аўтарамі і чытацкай аўдыторыяй. Часта парадысты свядома ідуць па шляху канюнктуры, патураючы патрэбам сучаснай масавай культуры.

Спіс выкарыстаных крыніц

1.Яніцкі, М. Малыя формы сатырычнай паэзіі ў польскамоўнай плыні новай беларускай літаратуры // Матэрыялы навуковай канферэнцыі. Сучасныя праблемы беларусістыкі. - Брэсцкі Дзяржаўны ун-т. - 2000. - С.79 - 82.

2.Смирновский, П. Теория словестности / П. Смирноский, - М.: Издание А.С. Панафидиной, - 1900. - 169 с.

3.Даніліна, І.Л. Прыметы, віды і роды камічнага як мастацкая зява // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А. Гуманитарные науки. - 2008. - №1. - С. 109 - 112.

4.Палкин, М.А. Лирика как искусство стихотворного слова / М.А. Палкин, - Минск: Вышэйш.шк., - 1986. - 270 с.

5.Эльсберг, Яков Ефимович <http://www.gogolevka.ru/catalog/info/elkat14/79449> Вопросы теории сатиры [Текст] /

Я. Эльсберг, - Москва : Советский писатель, - 1957. - 426 с.

6.Волков, И.Ф. Теория литературы: Учеб. пособие для студентов и преподавателей. - М.: Просвещение; Владос. - 1995. - 256 с.

7.Краткая литературная энциклопедия: В 9 т .[Электронны рэсурс] / - М.: Сов. Энцикл., 1962 - 1978. URL: http://feb-web.ru/feb/kle/Kle-abc/ke3/ke3-6892.htm

8.Літвінава, Ю. Сатыра і гумар у паэзіі Уладзіміра Караткевіча // Роднае слова. - 2006. - № 12. - С. 18-20.

.Даль, В.И. Толковый словарь живого великорусского языка: В 4 т. [ Электронны рэсурс] / - Спб., 1863-1866. URL: http://slovar-dalja.ru/slovar-dalya/parodiya/24349/

10.Квятковский А.П. Поэтический словарь / Науч. ред. И. Роднянская. -М.: Сов. Энцикл., - 1966. - 376 с.

.Толковый словарь русского языка: В 4 т. - М.: Сов. энцикл.: ОГИЗ, 1935-1940. Т. 4: С - Ящурный. / Гл. ред. Б.М. Волин, Д.Н. Ушаков; Сост. В.В. Виноградов, Г.О. Винокур, Б.А. Ларин, С.И. Ожегов, Б.В. Томашевский, Д.Н. Ушаков; Под ред. Д.Н. Ушакова. - М.: Гос. изд-во иностр. и нац. слов., 1940. - 1502 с.

.Словарь литературоведческих терминов / Ред. С 48 сост.: Л.И. Тимофеев и С.В. Тураев. - М.: Просвещение, - 1974. - 509 с.

.Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева. - М.: Советская энциклопедия, - 1987. - 752 с.

.Краткая литературная энциклопедия: В 9 т. - М.: Сов. энцикл., 1962-1978. Том 5. Мурари - Припев. - 1968. - 976 с.

15.Юрчанка, Г. Немеладычныя мелодыі. Пародыі і эпіграмы / Г. Юрчанка, - Мн.: Маст. літ., - 1974. - 160 с.

.Юрчанка, Г. Негабляваная пегасня: Літ пародыі / Маст. К.М. Куско. - Мн.: Маст. літ., - 1989. - 254 с.

.Губернатаў, М. Паверка. Вершы / М. Губернатараў, - Мн.: Маст. літ., - 1973. - 64 с.

.Зэкаў, А. Дуэль : Літ.пародыі,байкі / А. Зэкаў; Маст. С.В. Макееў, Г.М. Казак. -Мн.: М.Расолька. - 1994. - 95 с.

19.Новиков, В. И. Книга о пародии / В.И. Новиков, - М.: Советский писатель, - 1989. - 540 с.

20.Борев, Ю.Б. О комическом / Ю.Б. Борев, - М.: Искусство, - 1957. - 232 с.

.Бахтин, М.М. Творчество Франсуа Рабле и народная культура средневековья и Ренесанса. - 2-е изд. / М.М. Бахтин, - М.: Худож. Лит., - 1990. - 543 с.

.Беларуская літаратурная спадчына: анталогія. У 2 кн. Кн. 1 / уклад. С.А. Курбанава[і інш.]. - Мінск: Беларус. навука, 2011. - 1029с.

23.Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.[ Электронны рэсурс] / URL: http://starbel.narod.ru/rymsha2.htm

24.Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.[ Электронны рэсурс] / URL: http://starbel.narod.ru/rymsza_volskum.htm

.Пераклады беларускіх вершаў. [ Электронны рэсурс] / URL: http://peraklady.ru/vershy/kharon

.Ігнат Легатовіч. Эпіграмы // Роднае слова. - 1996. - № 8. - С. 7-14

.Янка Купала. Паэтычная старонка. Вершы. [ Электронны рэсурс] / URL : http://www.yankakupala.ru/category/vershy

.Арочка, М. Паэзія сатырычнага складу // М. Арочка, Полымя. - 1969. - №5. - с. 209 - 217.

.Бураўкін, Г. Конь незцугляны. Вершы, песні, жарты. // Г. Бураўкін. - Мінск. - 1996. - 31 с.

.Багрова, Д. Беларуская сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны // Полымя. - 1956. - № 9. - С.128 - 137

.Раздавім фашысцкую гадзіну. 1941-1944 гг. № 2-16, 25, 32, 56-79, 115, 132 [ Электронны рэсурс] / URL: http://www.prlib.ru/Lib/Pages/asearch.aspx?aschquery=%3Cquery%20version=%271.0%27%3E%3Cparam%20name=%27PBLSHR%27%20oper=%27=%27%20logic=%27AND%27%3E%D0%B2%D1%8B%D0%B4%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D0%B5%20%D0%A6%D0%9A%20%D0%9A%D0%9F%28%D0%B1%29%20%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81i%3C/param%3E%3C/query%3E

.Колас, Я. Рыбакова хата : паэма / Якуб Колас. - Мінск: Дзяржаўнае вучэбна-педагагічнае выдавецтва Міністэрства асветы БССР, - 1957. - 243 с.

.Партызанская дубінка. 1941 - 1942 гг. №№ 1 - 12. [ Электронны рэсурс] / URL: http://www.prlib.ru/Lib/pages/asearch.aspx?aschquery=%3C%3fxml+version%3d%221.0%22+encoding%3d%22utf16%22%3f%3E%3Cquery+version%3d%221.0%22%3E%3Cparam+name%3d%22TTL%22+oper%3d%22~%22+logic%3d%22and%22%3E%D0%BF%D0%B0%D1%80%D1%82%D1%8B%D0%B7%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F+%D0%B4%D1%83%D0%B1%D1%96%D0%BD%D0%BA%D0%B0%3C%2fparam%3E%3C%2fquery%3E

.Наркевіч, А. Зайздросны талент пераймальніка (літаратурная пародыя як жанр мастацкай творчасці) // ЛіМ. - 1996. - 7 чэрвеня. - № 23. - С.6-7.

.Юрчанка, Г. Парнаскія ўхабы: Пародыі, Эпіграмы. // Г. Юрчанка. - Мн.: Маст. літ., 1979. - 128с.

.Стасевіч, Я. Хто ты, Вядзьмак-Лысагорскі? / Я. Стасевіч. - Мінск: Беларус. Кнігазбор. - 2004. - 72 с.

.Ніл Гілевіч. Паэтычная старонка. Вершы. [ Электронны рэсурс] / URL: http://gilevich.ru/vershy

.Вашко, П. Аповед пра Сатыру, альбо адкуль да нас прыйшла сатыра // П. Вашко, Роднае слова. - 1996. - № 3. - С. 43.

.Зянько, А.І. Сатырычны аркан на злабадзённыя праблемы свайго часу. Дакастрычніцкія апавяданні Якуба Коласа // Бел. литература и мировой литературный процесс. - Полоцк. - 2007. - С. 166.

.Падстаўленка, В. Крывое люстэрка трагедыі: тэндэнцыі развіцця беларускай сатырычнай прозы ў 1920-1930-х гадах // В. Падстаўленка, Роднае слова. - 2005. - № 2, - С. 10-12.

.Яніцкі, М.І. Сатырычныя творы новай беларускай літаратуры ў сістэме родаў і відаў // М.І. Яніцкі. - Брэст, БрДУ. - 2005. - С. 93-97.

.Ткачова П. Сатыра і гумар у сістэме родаў, жанраў, відаў літаратуры // Роднае слова. - 1998. - №7. - с. 23-28.

.Фролов В. Очистительное пламя сатиры: Советская сатирическая комедия: заметки и размышления о жанре // Неман. - 1977. - № 6. - С. 166 - 179.

Похожие работы на - Запатрабаванасць жанру пародыі і эпіграмы ў гісторыі беларускай літаратуры

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!