Развіццё культуры і навукі ў 20–30-я гады ХХ ст.

  • Вид работы:
    Реферат
  • Предмет:
    История
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    21,78 Кб
  • Опубликовано:
    2013-11-23
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Развіццё культуры і навукі ў 20–30-я гады ХХ ст.

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт

Кафедра філасофіі і паліталогіі










Рэферат

па дысцыпліне : «Гісторыя Беларусі»

на тэму: «Развіццё культуры і навукі ў 20-30-я гады ХХ ст.»

Выканала: студэнтка 1 курса

медыка-прафілактычнага факультэта, 153 групы

Віценбергская Анастасія Віктараўна






Мінск, 2013

Раздел 1. Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі

З усталяваннем Савецкай улады на Беларусі распачаўся працэс фарміравання новай сістэмы адукацыі і навукі, так званай, сацыялістычнай культуры, якая проціпастаўлялася дарэвалюцыйнай, буржуазна-памешчыцкай. Заканчэнне Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў нарэшце дазволіла знясіленнаму рэвалюцыямі і ваеннымі абставінамі насельніцтву Беларусі перайсці да мірнай працы. Адначасова з аднаўленнем прамысловасці, сельскай гаспадаркі пачалося нацыянальна-культурнае будаўніцтва, якое першачарговымі задачамі паставіла развіцце адукацыі на роднай мове, ліквідацыю непісьменнасці і малапісьменнасці, стварэнне сістэмы кваліфікаваных кадраў.

У 1920 г. насельніцтва Беларусі было ў большасці не пісьменным, у сярэднім на 1000 чалавек прыходзілася 673 непісьменных. Для вырашэння гэтага пытання у тым жа 1920 годзе пры Наркамаце асветы БССР была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці, якая мела свае аддзяленні ў акругах і валасцях. Нягледзячы на цяжкія ўмовы для развіцця адукацыі, адбывалася значнае павялічэнне колькасці школ. На 1921 г. у Беларусі працавала 1088 школ і лікпунктаў з агульным, якія ахаплялі 39225 чалавек. Была прынята 10-гадовая праграма навучання непісьменных ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў. Такі рост у значнай ступені тлумачыўся вялікім імкненнем народа да ведаў, яго жаданнем, а таксама намерам савецкай улады хутчэй наладзіць мірнае жыцце. Вырашэнне іх ускалднялася цяжкім эканамічным становішчам рэспублікі, адсутнасцю патрэбных сродкаў, разбурэннем нават таго, што мелася да вайны.

Школы адкрываліся пераважна ў непрыстасаваных для навучання памяшканнях, не былі ў дастатковай ступені забяспечаны настаўнікамі, не хапала падручнікаў, пісьмовых прылад, паліва. Для наладжвання іх нармальнай працы патрабаваліся значныя сродкі, якія ўрад выдзеліць не мог у сувязі с тым, што асноўная частка бюджэту накіроўвалася на аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі.

Адначасова з вырашэннем задач фінансавага забяспячэння навучальных устаноў праводзілася рэфармаванне школьнай сістэмы. На падставе зацверджаннай 16 лютага 1922 года Народным камісарыятам асветы БССР новай сістэмы адукацыі асноўным тыпам школы замест дзевяцігадовай стала працоўная сямігадовая агульнаадукацыйная школа, якая ахоплівала дзяцей ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў і падзялялася на два канцэнтры. Першы - уключаў 1-4 групы (класы) і адпавядаў пачатковай школе, другі - 5-7 групы (класы). Вучні, якія скончылі два канцэнтры, атрымлівалі веды за поўны курс сямігадовай агульнаадукацыйнай школы. Аднак у 20-я гады апошняя не атрымала шырокага распаўсюджвання, галоўнай заставалася чатырохгадовая пачатковая школа. У 1928/29 навучальным годзе ёю было ахоплена ў тры разы больш дзяцей, чым сямігадовай. Складанасць станаўлення сістэмы адукацыі заключалася ў неабходнасці ажыццяўлення шэрагу карэнных перабудоў, у тым ліку вырашэння адной з галоўных задач беларусізацыі - стварэння школ на беларускай мове і мовах нацыянальных меншасцей, якія пражывалі на тэрыторыі рэспублікі. Яшчэ ў пачатку 1927 г. Народны камісарыят асветы БССР прапанаваў увесці абавязковае выкладанне беларускай мовы ва ўсіх агульнаадукацыйных школах, а з афіцыйнага абвяшчэння другой сесіяй ЦВК БССР (люты 1924 г.) палітыкі беларусізацыі пачаў планамерную дзейнасць па стварэнню беларускамоўных школ.

Павышэнне агульнаадукацыйнага ўзроўню насельніцтва мела важнае значэнне для паспяховага развіцця рэспублікі, але не вырашала праблему забеспячэння яе эканомікі і культуры кваліфікаванымі кадрамі. У БССР мелася невялікая колькасць дарэвалюцыйнай інтэлігентцыі і толькі частку яе савецкая ўлада, кіруючыся жорсткай класавай палітыкай, палічыла магчымым выкарыстаць у будаўніцтве новага жыцця. У выніку паўстала задача фарміравання новай інтэлігенцыі, выхаванай на ідэях кіруючай бальшавіцкай партыі. Кіраўнікі БССР разумелі, што гэта задача вырашалася толькі праз стварэнне сістэмы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Ужо ў снежні 1920 года на базе Мінскага палітэхнічнага вучылішча адкрыўся Беларускі палітэхнічны інстытут, які праз два гады быў рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай гаспадаркі. Знамянальнай падзеяй у культурным жыцці краіны зявілася адкрыцце 30 кастрычніка 1921 года у Мінску Беларускага дзяржаўнага універсітэта з факультэтамі: рабочым, медыцынскім і грамадскім навук. Першым рэктарам універсітэта быў абраны Уладзімір Пічэта, першым дэканам факультэта грамадскіх навук Усевалад Ігнатоўскі.

Працэс фарміравання вышэйшай і сярэдняй адукацыі зяўлялася складанай справай. Непрыстасаванасць памяшканняў, адсутнасць неабходных лабароторый і абсталявання, недахоп падручнікаў, выкладчыкаў і іншых кадраў адмоўна ўплывалі на падрыхтоўку студэнтаў. Пры гэтым для першай паловы 1920-х гадоў характэрна інтэнсіўная рэарганізацыя вышэйшых навучальных устаноў, якая цягнулася да 1925 года. Адсутнасць неабходных фінансавых сродкаў вяла да скарачэння колькасці адкрытых у пачатку аднаўлення гаспадаркі інстытутаў шляхам іх абяднання або ліквідацыі.

У цэлым 1920-я гады адметныя стварэннем трывалай асновы для развіцця ўсеагульнай адукацыі, разгортваннем працы па ліквідацыі непісьменнаці сярод дарослага насельніцтва, станаўленнем сістэмы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Раздел 2. Развіццё навукі

Станаўленне сеткі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, падрыхтоўка ў іх кваліфікаваных кадраў давалі магчымасць для арганізацыі навуковай працы ў цеснай сувязі з патрабаваннямі вытворчасці, адраджэннем беларускай культуры.

Для выдання беларускамоўных падручнікаў і іншых кніг, стварэння беларускай тэрміналогіі па розных галінах ведаў нарком асветы БССР у лютым 1921 года арганізаваў Навукова-тэрміналагічную камісію. Яна складалася з гуманітарнай, прыродазнаўчай і матэматычнай секцый, якія абядноўвалі 15 чалавек (інтстытут беларускай культуры). За 1921 год у секцыях было адпрацавана каля 2,5 тысяч навуковых тэрмінаў на беларускай мове, апублікаваны шэраг тэрміналагічных зборнікаў і падручнікаў для навучальных устаноў.

Безумоўна, сіламі супрацоўнікаў гэтай невялікай камісіі немагчыма было вырашыць шматлікія навуковыя пытанні, таму на яе аснове 30 студзеня 1922 года пачаў сваю дзейнасць Інстытут беларускай культуры. Згодна з палажэннем 1924 года ён абвяшчаўся вышэйшай дзяржаўнай навуковай установай рэспублікі, асноўнымі задачамі якой зяўляліся арганізацыя вывучэння грамадскіх навук і каардынацыя ўсёй навуковай работы ў БССР. Старшынёй інстытута быў прызначаны С. Некрашэвіч, а з 1925 года - У. Ігнатоўскі.

З дзейнасцю Інстытута звязаны пачатак даследаванняў па біялогіі і сельскай гаспадарцы, што праводзіліся ў прыродазнаўчай і сельскагаспадарчай секцыях, якія мелі статус навуковых таварыстваў. У працы прыродазнаўчай секцыі прымалі ўдзел звыш 40 чалавек на чале са старшынёй Я. Каранеўскім. Кіраўнікі падсекцый М. Азбукін, А. Фядзюшын і іншыя накіроўвалі намаганні супрацоўнікаў на больш поўнае даследаванне расліннасці, жывёльнага свету розных раёнаў Беларусі і напрамкаў іх выкарыстання. Сельскагаспадарчая секцыя, якой кіраваў Дз. Прышчэпаў, мела мэтай выявіць найбольш неабходныя тэмы даследавання ў сваёй галіне, сканцэнтраваць вакол гэтай дзейнасці актыўных супрацоўнікаў і арганізаваць з імі працу. У 1926 годзе ў рабоце секцыі прымалі ўдзел 62 чалавека, сярод якіх А. Смоліч, С. Скандракоў, С Тупяневіч і іншыя.

У 1924 годзе пачала дзейнасць глебава-геалагічная камісія пад кіраўніцтвам прафесара М. Бліядуха. Яе члены Я. Афанасьеў, А. Кедраў-Зіхман, Ю. Вейс, Б. Тарлецкі і іншыя распрацоўвалі планы і методыку даследавання глебы, праводзілі экспедыцыйныя работы. У сакавіку 1924 года яны правялі Першую Усебеларускую глебазнаўчую канферэнцыю, у якой бралі ўдзел 29 вучоных-глебазнаўцаў. На базе гэтай камісіі ў 1927 годзе быў створаны Геалагічны інстытут.

Дастаткова інтэнсіўную навуковую працу праводзіла медыцынская секцыя Інбелкульта пад кіраўніцтвам І. Цвікевіча. У склад секцыі ўваходзілі 65 вядомых урачоў і вучоных рэспублікі. Сярод іх - М. Барсукоў, А. Сянкевіч, А. Ленц, П. Трамповіч, І. Цітоў і іншыя. Члены секцыі аказвалі дапамогу Народнаму камісарыяту аховы здароўя, вывучалі здароўе насельніцтва і фактары, якія на яго ўплывалі, праводзілі медыцынскае абследаванне працоўнай моладзі.

Значныя навуковыя даследаванні вяліся членамі гісторыка-археалагічнай камісіі. Іх вынікам зявіўся шэраг прац па гісторыі Беларусі, сярод якіх манаграфіі У. Ігнатоўскага Гісторыя Беларусі ў XIX - пачатку ХХ стагоддзя (1925), М. Доўнар-Запольскага Народная гаспадарка Беларусі. 1861-1914 гады (1926), У.Пічэты Гісторыя сельскай гаспадаркі і землеўладання на Беларусі (да канца XVI стагоддзя) (1927) і іншыя. Археолагі К. Палікарповіч, А. Ляўданскі, С. Дубінскі праводзілі археалагічныя экспедыцыі, даследавалі помнікі, якія захаваліся са старажытных часоў, па матэрыялах якіх публікавалі навуковыя працы.

Таксама пашыралася дзейнасць літаратуразнаўчай секцыі Інбелкульта, якая разам з мовазнаўчай і этнаграфічнай увайшла ў склад аддзела мовы і літаратуры, утвораннага ў пачатку 1926/27 акадэмічнага года.

На працягу дзейнасці Інстытута беларускай культуры ішло фарміраванне яго навуковых кадраў. Па стану на 1927 год у яго складзе налічвалася 176 чалавек, сярод іх - 76 правадзейных членаў і 35 членаў-карэспандэнтаў. З агульнай колькасці супрацоўнікаў 64% складалі беларусы, 18% - яўрэі, 10% - палякі, 5% - рускія і 3 % - прадстаўнікі іншых нацыянальнастей. Пачынаючы з 1927 года у Інбелкульце стала весціся падрыхтоўка кадраў праз аспірантуру.

Акрамя Інбелкульта ў 1920-я гады у Беларускай ССР меўся шэраг іншых навуковых устаноў: Віцебскі ветэрынарна-бактэрыялагічны інстытут (1921), Беларуская доследная станцыя па ахове сельскагаспадарчых культур у Мінску (1923), лясная доследная станцыя ў Лошыцы, а таксама некалькі навукова-даследчых інстытутаў медыцынскага профілю.

З 1 студзеня 1927 года пачаў дзейнічаць Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі, дырэктарам якога быў прызначаны Г. Гарэцкі. Да працы ў інстытуце ён прыцягнуў вядомых даследчыкаў - прафесараў У. Адамава, А. Дубаха, А. Кайгародава, У. Шкатэлава і іншых. Аднак інстытут праіснаваў нядоўгі час. У 1930 годзе ён быў скасаваны ў ходзе барацьбы з варожымі тэорыямі у аграрных пытаннях, а яго дырэктар рэпрэсіраваны. Аднак нават за невялікі тэрмін існавання інстытутам было праведзена шмат экспедыцыйных абследаванняў, выдадзена некалькі тамоў навуковых запісак. Упершыню не толькі ў БССР, але і ва ўсім СССР супрацоўнікі Інстытута пачалі даследчую працу па свінагадоўлі і з гэтай мэтай стварылі спецыяльную доследную станцыю, а таксама другую ў СССР бульбяную станцыю.

Развіццё прамысловасці рэспублікі абумовіла стварэнне ў сакавіку 1929 года на базе хімічнай лабараторыі пры СНК БССР Інстытута прамысловасці, які займаўся вывучэннем прыродных рэсурсаў і вытворчых сіл, аказваў дапамогу прадпрыемствам у тэхнічнай рэканструкцыі, рацыяналізацыі вытворчых працэсаў.

Пачаткам новага этапу ў развіцці навукі зявілася адкрыццё 1 студзеня 1929 года Беларускай Акадэміі навукі, створанай на базе Інстытута беларускай культуры. Да сярэдзіны 1931 года у яе складзе мелася 12 навукова-даследчых інстытутаў як гуманітарнага, так і прыродазнаўчага характару. Акрамя Беларускай Акадэміі навук у пачатку 1930-х гадоў у БССР працавалі 11 навукова-даследчых інстытутаў і некалькі вопытна-доследных станцый.

Адначасова з навуковымі ўстановамі даследчую работу вялі кафедры Беларускага дзяржаўнага універсітэта, Віцебскага ветэрынарнага інстытута, Беларускай дзержаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. На кафедрах, а таксама ў спецыяльных навуковых установах працавала нямала таленавітых вучоных, якія сваёй дзейнасцю стваралі аснову далейшага развіцця навукі ў рэспубліцы. Паводле няпоўных даных, у 1927 годзе у БССР навуковай работай займаліся 403 чалавек. З іх 40,5 % даследавалі праблемы сельскай гаспадаркі, каля 34% навукоўцаў складалі спецыялісты грамадазнаўчага профілю, 8,6% - фізіка-матэматычныя і прыродазнаўства, 7,2 % - аховы здароўя.

У цэлым перыяд дзеяння новай эканамічнай палітыкі вызначаўся не толькі стварэннем сістэмы агульнаадукацыйнай школы, вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, але і арганізацыя навукова-даследчых устаноў. Менавіта ў тыя гады былі закладзены асновы развіцця навуковых даследаванняў, фарміравання кадраў інтэлігенцыі ў Беларускай ССР.

Раздзел 3. Літаратура і мастацтва. Літаратурныя абяднанні

Падтрымка з боку ўлады адраджэння нацянальнай культуры ў першай палове 1920-х гадоў, афіцыйная палітыка беларусізацыі і цесна звязанае з ёй укараненне ва ўсіх сферах жыцця роднай мовы, уздым нацыянальнай адукацыі і навукі самым дабратворным чынам ўплывалі на развіццё літаратуры і мастацтва. Разам з тым складанасць і супярэчлівасць гэтага працэсу вызначаліся як палітычнымі абставінамі, звязанымі з нарастаючымі ідэалагічнымі патрабаваннямі, так і вельмі індывідуальнымі поглядамі і прыхільнасцямі дзеячаў культуры.

У пачатку 1920-х гадоў на літаратурнай ніве разам з прадстаўнікамі старэйшага пакалення - Я. Коласам, Я. Купалам, М. Гарэцкім, З. Бядулем - пачалі працаваць маладыя пісьменнікі, што прыйшлі ў літарартуру пасля кастрычніцкіх падзей 1917 года, - П. Броўка, У. Дубоўка, М. Лынькоў, М. Чарот і іншыя. Развіццё беларускай літаратуры гэтага часу пераважна звязана з іх творчасцю, узнікненнем і дзейнасцю абяднанняў, якія згрупавалі вакол сябе пісьменнікаў і паэтаў рознага і літаратурнага і жыццёвага вопыту, адметных поглядаў на месца і змест літаратуры.

Асаблівую ролю сярод іх адыграла абяднанне Маладняк, заснаванае ў лістападзе 1923 года яшчэ толькі пачынаючымі свой творчы шлях пісьменнікамі: М.Чаротам, А.Бабарэкам, А.Дударам, Я.Пушчам, А.Вольным, А.Александровічам. За кароткі час яны згуртавалі вакол сябе амаль усіх маладых літаратараў Беларускай ССР. Ужо за тры гады колькасць маладнякоўцаў узрасла да 500 чалавек. Акрамя Мінска, у шмат якіх мясцінах рэспублікі ўзніклі філіі Маладняка - Барысаўская, Бабруйская, Віцебская, Аршанская, Гомельская, Магілёўская і іншыя. Яго філіі працавалі таксама ў Маскве, Смаленску, Рызе, Празе. Абяднанне выдавала літаратурна-мастацкі часопіс Маладняк, першы нумар якога выйшаў у жніўні 1923 года. Мясцовыя філіі таксама мелі свае выданні.

Погляды членаў абяднання на развіццё беларускай культуры з часам меняліся, але ў галоўным яны лічылі сябе народжанымі рэвалюцыяй і ў сувязі з гэтым ажыццяўлялі яе ідэалы. Разам з тым яня сцвярджалі, што «беларуская літаратура, паступова ўспрымаючы ў працэсе свайго развіцця пралетарска-інтэрнацыянальны змест, павінна адначасова развіваць і ўдасканальваць самабытную нацыянальную форму, дзеля чаго кожны маладняковец у сваіх фармальных шуканнях павінен перш за ўсё выкарыстоўваць мастацкія багацці народнай творчасці…». Гэтыя шуканні набывалі розныя формы, у тым ліку, адмаўленне некаторых здабыткаў старэйшага пакалення літаратараў, абяўленне сябе адзінымі стваральнікамі новай літаратуры.

З самага пачатку існавання Маладняк знаходзіўся пад пільным кантролем афіцыйных органаў улады, меў падтрымку з іх боку і разглядаўся імі як кузня новых кадраў, творы якіх зяўляліся правобразам сапраўднай пралетарскай літаратуры. Гэта ўмацоўвала прэтэнзіі маладнякоўцаў «на месца рэвалюцыянера ў беларускай літаратуры».

Аднак не ўсе маладнякоўцы вызначаліся такімі поглядамі. Некаторыя з іх адчувалі абмежаванасць гэтага абяднання. 26 мая 1926 года яны заявілі аб выхадзе з Маладняка і стварэнні новай літаратурна-мастацкай групоўкі Узвышша. У яе ўвайшлі К.Чорны, К.Крапіва, А.Бабарэка, У.Дубоўка, З.Бядуля, П.Галавач, М.Лужанін і іншыя.

Усё ж значная колькасць маладнякоўцаў захоўвала сваю прыхільнасць да ранейшай арганізацыі. Абяднанне папаўнялася маладымі літаратарамі, але ў 1927 годзе адбыўся новы раскол Маладняка. Стварыліся суполкі Пробліск, Беларуская літаратурна-мастацкая камуна, якія існавалі нядоўгі час, але ўсё ж аслабілі абяднанне. У канцы 1927 года Маладняк пакінулі М. Чарот, М. Зарэцкі, А. Александровіч, А. Дудар. Яны перайшлі ў Полымя і нарэшце ў лістападзе 1928 года Маладняк перастаў існаваць. На яго аснове была створана Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў.

Раскол Маладняка і далейшая яго рэарганізацыя былі выкліканы грамадска-палітычнай і культурнай сітуацыяй, якая склалася ў той час у Беларускай ССР, існаваннем розных поглядаў сярод прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі на шляхі развіцця беларускай літаратуры. Нягледзячы на параўнальна кароткі час сваёй дзейнасці, Маладняк адыграў вялікую ролю ў збіранні маладых літаратурных сіл, іх прафесійным росце, даў пуцёўку ў жыццё шмат каму з беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

Больш глыбокім па мэтанакіраванасці і дзейнасці зяўлялася абяднанне Узвышша. Яго члены мелі свае, адметныя ад маладнякоўцаў погляды на развіццё літаратуры, выступалі за свабоду творчасці і незалежнасць літаратурнага згуртавання ад кантролю афіцыйнай улады. Узвышэнцы распрацавалі разгалінаваную творчую праграму, якая павінна была адзначацца «не колькасцю паэтаў і пісьменнікаў…, а якасцю літаратурна-мастацкай прадукцыі», стварэннем «культурна-мастацкіх каштоўнасцей на падставе апанавання народнай творчасці, дасягненняў мастацтва мінулага і канкрэтнага вывучэння сучаснасці». Гэтай мэты ўзвышэнцы імкнуліся дасягнуць у першую чаргу праз культуру беларускай мовы, што і падкрэслівалі ў сваёй праграме.

На старонках аднайменнага часопіса абяднання друкаваліся творы Я.Коласа, М.Гарэцкага, З.Бядулі, маладых літаратараў А.Куляшова, С.Баранавых, А.Зарыцкага і іншых. У больш-менш спрыяльных умовах узвышэнцы працавалі толькі тры гады, але многае зробленае імі за гэты час - раманы і аповесці К.Чорнага, Я.Мрыя, сатырычныя вершы К.Крапівы, лірыка У.Дубоўкі і іншае - увайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры.

Адмоўныя падзеі ў грамадскім жыцці канца 1920-х гадоў не дазволілі членам гэтага абяднання пашырыць сваю дзейнасць, якая перастала адпавядаць інтарэсам кіруючых колаў. Абвінавачанні ў нацыяналізме, затушоўванні класавай барацьбы, рэзкая крітыка творчых пазіцый асобных літатратараў прывялі ўжо ў канцы 1929 года да арышту А.Бабарэкі, У.Дубоўкі, Я.Пушчы, а пазней і іншых членаў абяднання.

Пачатак 1930-х гадоў быў адзначаны для Узвышша асабліва вострай крытыкай у друку і з партыйных трыбун. У 1931 годзе абяднанне афіцыйна назвалі «літаратурнай ячэйкай котррэвалюцыйнай нацдэмаўскай арганізацыі» і яно вымушана было спыніць сваю дзейнасць.

Старэйшыя беларускія літаратары: Я.Купала, Я.Колас, Ц. Гартны, М. Грамыка, А. Гурло, У. Галубок у 1927 годзе стварылі абяднанне Полымя. У яго ўвайшлі і нядаўнія маладнякоўцы: М. Чарот, М. Зарэцкі, А. Вольны, А. Дудар і іншыя. Члены абяднання займалі больш стрыманую, цэнтрысцкую пазіцыю ў спрэчных пытаннях літаратурнага жыцця, імкнуліся ўраўнаважыць крайнія погляды на шляхі развіцця беларускай літаратуры, не адыходзячы ад яе нацыянальнай самабытнасці. Свае творы яны часцей за ўсе друкавалі на старонках часопіса Полымя, які пачаў выходзіць яшчэ ў 1922 годзе.

У параўнанні з іншымі літаратурнымі групоўкамі ўдзельнікі абяднання Полымя амаль не мелі часу для спакойнай творчай працы, бо ўжо разгортвалася крытыка носьбітаў розных непралетарскіх ідэй у літаратуры і гэта ўсё больш адчувалі на сабе многія празаікі і паэты. Абвінавачванняў не пазбеглі Я. Купала і Я. Колас. На шчасце лёс захаваў ім жыццё, хоць і прынёс вялікія маральныя пакуты. Але ж нарэшце існаванне розных літаратурных плыней адыграла станоўчую ролю ў развіцці беларускай прозы, паэзіі і драматургіі.

Калі ў першай палове 1920-х гадоў была адносная свабода творчасці, то з другой паловы ўлады ўсё больш пачалі патрабаваць ад пісьменнікаў класавага падыходу пры напісанні сваіх твораў. Пачатак паклала пастанова ЦК ВКП(б)Б ад 18 чэрвеня 1925 года Аб палітыцы партыі ў галіне мастацкай літаратуры. Значна актывізавала пошукі ідэалагічныххібаў пастанова бюро КП(б)Б, прынятая 26 мая 1928 года, Аб беларускай літарартурна-мастацкай і тэатральнай крытыцы. Яна патрабавала весці рашучую барацьбу з праяўленнямі ў літаратуры новабуржуазных і кулацкіх імкненняў, упадніцтва і г. д..

Пачаліся беспадстаўныя абвінавачанні ў розных ухілах, якія ўплывалі на літаратараў, вымусілі нават Я.Купалу напісаць вершы Дыктатура працы, Сыходзішь, вёска, з яснай явы. У 1930 годзе не вытрымаў палітычных абвінавачанняў Я.Купала, ён спрабаваў скончыць сваё жыццё самагубствам. Крытыкі знаходзілі нацыянал-дэмакратычныя матывы ў творах У.Дубоўкі, М.Лужаніна, кулацкія - у Я.Пушчы, правы ўхіл - у творах А.Бабарэкі. Гэта заканчвалася праследаваннем і рэпрэсіямі, што нанесла нацыянальнай культуры вялікі ўрон. Аднак выдатныя творы літаратараў 1920-х гадоў захаваліся і зяўляюцца нацыянальным здабыткам беларускага народа.

Раздзел 4. Станаўленне нацыянальнага тэатра

У цеснай узаемасувязі з беларускай літаратурай ішоў працэс развіцця тэатральнага мастацтва. Ужо 14 верасня 1920 года адбылося адкрыццё Беларускага дзяржаўнага тэатра (пазней - БДТ-1), заснаванага Ф. Ждановічам, а з 1921 года дзейнічаўшага пад кіраўніцтвам Е. Міровіча, які прыцягнуў да супрацоўніцтва многіх вядомых артыстаў. На сцэне тэатра ігралі такія артысты, як Г. Грыгоніс, У. Уладамірскі, Б. Платонаў, У. Крыловіч, Л. Ржэцкая і іншыя таленавітыя майстры. З 1926 года пачаў працу БДТ-2 у Віцебску, дзе выступалі артысты А. Ільінскі, П. Малчанаў, К. Саннікаў. У гэтым тэатры пачала свой творчы шлях С. Станюта.

Добра ведалі жыхары рэспублікі Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр пад кіраўніцтвам У. Галубка. Толькі за 1926 год у розных кутках Беларусі ён даў 175 спектакляў і 45 канцэртаў, на якіх прысутнічала каля 80 тысяч гледачоў.

На сцэнах тэатраў у пачатку 1920-х гадоў ставіліся песы з нацыянальным каларытам, глыбокімі народнымі традыцыямі, такія як, Вяселле В. Гарбацэвіча, Машэка, Каваль-ваявода Е. Міровіча. Побач з імі ставіліся гістарычныя песы: Панскі гайдук Я. Дылы, Плытагоны У. Галубка. Асаблівае прызнанне атрымалі песы На Купалле М. Чарота і Кастусь Каліноўскі Е. Міровіча, якія прыцягвалі значнае кола гледачоў, карысталіся ў іх вялікім поспехам. Акрамя беларускіх тэатраў працавалі студыі, якія ставілі спектаклі на рускай мове. У 1926 годзе пачаў працаваць Дзяржаўны яўрэйскі тэатр пад кіраўніцтвам М. Рафальскага, а з 1929 года - польскі тэатр.

Як у літарартуры, так і ў тэатральным мастацтве з сярэдзіны 20-х гадоў паступова пачаў панаваць дзяржаўны ідэалагічны кантроль над рэпертуарам, зместам пес, ігрой артыстаў. У 1926 годзе са сцэны БДТ-1 адразу пасля прэмерных спектакляў была знята песа Я. Купалы Тутэйшыя, бо цэнзура ўбачыла ў ёй нацыянал-дэмакратычныя памылкі, «варожыя да савецкай улады і лініі партыі». На дзесяткі гадоў гэты бліскучы твор знік з тэатральных афіш.

Каб накіраваць працу тэатраў і драматургаў у патрэбнае кампартыі рэчышча, 18 жніўня 1927 года сакратарыят ЦК КП(б)Б прыняў пастанову Задачы партыі ў галіне тэатральнай палітыкі. У ёй вызначалася праца па «рашучаму выцісканню з галіны савецкага тэатру рэштак мастацтва памешчыцка-феадальнага перыяду, дробнабуржуазнага ўпадніцтва, містыцызму і іншага і ўкараненне пес, якія адбівалі б эпоху будаўніцтва сацыялізму і культурнай рэвалюцыі». Пад чыстку трапілі песы Кастусь Каліноўскі Е. Міровіча, Скарынін сын з Полацка М. Грамыкі, Апраметная В. Шашалевіча і іншыя.

Чарговы ўдар па нацыянальнай драматургіі нанесла партыйная пастанова, прынятая ў выніку тэатральнай дыскусіі канца 1928 года. Справядлівы клопат дзеячаў культуры аб развіцці нацыянальнага мастацтва быў расцэнены ўладай як ухіл у бок буржуазнага нацыяналізму. Пастанова бюро ЦК КП(б)Б ад 17 снежня 1928 года Аб выніках дыскусіі па тэатральных пытаннях канчаткова адмаўляла беларускаму мастацтву ў праве на самабытнасць развіцця.

Пасля завяршэння дыскусіі тэатры Беларусі скіравалі ўвагу на стварэнне адпаведнага рэпертуару. Драматургі напісалі шэраг пес па ўслаўленню працоўнага ўздыму мас: Запяюць верацёны Е. Міровіча, Мост Я. Рамановіча, Гута Р. Кобеца, Качагары У. Гурскага і іншыя. Да пачатку 1930-х гадоў значна запаволіўся працэс пастаноўкі ў тэатрах беларускіх пес, пашырыўся паказ пес рускіх драматургаў (Ус. Іванова - Браняпоезд 14-69, Б. Лаўранёва - Разлом, Д. Фурманава - Мяцеж і іншыя), твораў замежнай класікі.

адукацыя тэатр мастацтва літаратура

Раздзел 5. Выяўленчае і музычнае мастацтва

Двадцатыя гады адметныя пашырэннем працы ў галіне выяўленчага мастацтва. У 1921 годзе у Мінску адбылася гарадская выстаўка мастацкіх твораў. У ёй прынялі ўдзел 33 мастакі старэйшага пакалення і молодзь, сярод якіх арыгінальныя творы прадэманстравалі І.Ахрэмчык, М.Філіповіч, П.Гуткоўскі і іншыя.

Пачалася падрыхтоўка мастакоў у студыях Мінска, а з 1923 года - у Віцебскім мастацкім тэхнікуме, які ўзначаліў М.Керзін.

Па ініцыятіве мінскіх мастакоў у 1925 годзе адкрылася першая ўсебеларуская мастацкая выстаўка. На ёй дэманстраваліся творы майстроў з Гомеля, Віцебска, Магілёва і іншых гарадоў рэспублікі. Асаблівую зацікаўленасць наведвальнікаў выклікалі карціны В.Волкава Кастусь Каліноўскі, Барыкады.1905 год, Б.Уладзімірскага Беларускія ткачыхі, пейзажы У.Кудрэвіча, М.Дучыца, скульптуры З.Азгура і А.Бразера.

Правядзенне выстаўкі спрыяла ўзнікненню абяднанняў мастакоў у Мінску, Віцебску, Гомелі, Магілёве, іншых гарадах. Яны ўзаемадзейнічалі з Усебеларускім абяднаннем мастакоў, створаным у 1927 годзе, а ў 1929 годзе рэарганізаваным у рэвалюцыйную асацыяцыю мастакоў Беларусі. Паралельна (з 1929года) існавала абяднанне Прамень, у якое ўваходзілі мінскія мастакі. Па свайму характару гэтыя абяднанні не былі аднолькавымі, у іх вяліся спрэчкі аб далейшых шляхах развіцця беларускага мастацтва.

Значнае месца ў карцінах мастакоў займаў партрэтны жывапіс: Я.Кругер стварыў партрэты Я.Коласа (1926) і Я.Купалы (1927), таксама шэраг партрэтаў дзяржаўных дзячаў БССР, І.Ахрэмчык - кампаізітара М.Аладава (1929). Лепшымі творамі старэйшага мастака Ю.Пэна зяўляліся Партрэт 100-гадовага селяніна (1927), а таксама шэраг карцін, прысвечаных людзям працы: Швачка (1927), Пекар (1928), Шавец-камсамолец (1925) і іншыя.

Прыгажосць роднага краю адлюстроўвалі пейзажы У.Кудрэвіча Раніца вясны (1924), В.Бялыніцкага-Бірулі Блакітная капліца (1920) і Першы снег (1920), В.Волкава Дзвіна (1925) і ншых. Беларускія краявіды характэрны для творчасці мастака Я.Драздовіча, які асабліва плённа працаваў менавіта ў 20-я гады.

У канцы дадзенага парыяду беларускія мастакі сталі больш звяртацца да тэм тагачаснага жыцця працоўных горада і вёскі. Гэтаму прысвечаны палотны М.Станюты Бетоншчыкі (1927) і На будоўлі (1929), М.Філіповіча Апрацоўка лёну (1928), Новы быт (1927), М.Гусева Ліцейная майстэрня (1929).

У тэатральна-дэкаратыўным мастацтве паспяхова працавалі А.Марыкс, К.Ціханоў, К.Елесееў. Па іх эскізах афармляліся дэкарацыі многіх спектакляў, такіх, як Фаўст, Вясковы суддзя, Машэка, На дне, Мост і іншыя.

Творчыя дасягненні меліся ў галіне скульптурнага мастацтва. Побач з вопытнымі скульптарамі, такімі, як Я.Керзін, А.Бразер, разгортвалі сваю працу маладыя і таленавітыя - З.Азгур, А.Арлоў, А.Бембель, А.Глебаў і іншыя. Імі былі створаны партрэты беларускіх дзеячоў мінулага і тагачасных дзяржаўных кіраўнікоў.

Адначасова з выяўленчым мастацтвам, скульптурай развівалася і музычная культура. У 1924 годзе у Мінску адкрыўся музычны тэхнікум, які рыхтаваў музыкантаў і оперных спевакоў. У тэхнікуме атрымалі спецыяльную адукацыю Л.Александроўская, Р.Млодэк, М.Дзянісаў, У.Балоцін. Скончыўшы пазней дзяржаўную студыю оперы і балета, якая адкрылася ў Мінску, яны сталі выдатнымі майстрамі беларускай опернай сцэны.

Вялікую ролю ў захаванні нацыянальнай культуры, прапагандзе беларускай народнай песні адыгралі дзяржаўная харавая капэла, а таксама ансамбль беларускіх цымбалістаў. Яны з поспехам выступалі на прадпрыемствах, у вёсках, раскрывалі хараство нацыянальнай культуры за мяжамі рэспублікі.

Пазней за іншыя віды мастацтва пачала сваё станаўленне беларуская кінематаграфія. У пачатку 20-х гадоў кінамастацтвам ведалі органы народнай асветы БССР, а з снежня 1924 года - Дзяржаўнае ўпрўленне па справах кінематаграфіі (Белдзяржкіно). У яго задачу ўваходзіла пашырэнне кінасеткі і наладжванне працы пракатных пунктаў, арганізацыя ўласнай кінавытворчасці, якая пачыналася з хранікальных фільмаў. Іх першыя выпускі рабіў аператар М.Лявонцьеў. За 1925-1926 гады ён зняў звыш 30 дакументальна-хранікальных стужак.

Акрамя хронікі, на экранах кінатэатраў БССР дэманстраваліся мастацкія фільмы, знятыя на студыях Масквы і Ленінграда.

Раздзел 6. Адносіны да царквы і рэлігіі

Палітыку адосна рэлігіі вызначыла пастанова ЦВК і СНК РСФСР Аб рэлігійных абяднаннях, прынятая 8 красавіка 1929 года. Пастанова была пранізана тэзісам бальшавікоў аб адміранні рэлігіі ў перыяд пабудовы сацыялізму і неабходнасцю барацьбы з ёй як контррэвалюцыйнай сілай. У 1930 годзе у Беларускай ССР былі закрыты 573 царквы. У жніўні 1934 года СНК рэспублікі прыняў пастанову аб выкарытанні царкоўных будынкаў у якасці зернясховішчаў.

З пастановы Прэзідыўма ЦВК СССР Аб рэгуляванні перазвону ў цэрквах, прынятай у снежні 1929 года, пачалася кампанія масавага зняцця званоў. На 1931 год урадам СССР для Беларусі быў даведзены план нарыхтоўкі каляровага лому за кошт дэмантажу званоў 1 тыс.тон.

Адным з кірункаў антырэлігійнай палітыкі зяўлялася разбурэнне храмаў. Прыклад паказвала Масква, дзе ў 1931 годзе быў узарваны храм Хрыста Спасіцеля. Летам 1932 года у Слуцку быў разбураны Свята-Мікалаеўскі сабор. У маі 1936 года былі ўзарваны саборы Свята-Петра-Паўлаўскі кафедральны, Чвята-Казанскі (прывакзальны). Калі да 1917 года у Беларусі налічвалася 2262 храмы ўсіх канфесій, ў тым ліку 1443 царквы, 704 сінагогі, 113 касцёлаў і капліц, то на канец 1936 года былі закрыты 1321 царква, 633 сінагогі, 95 касцёлаў. Да канца 1937 года дзейнасць храмаў ўсіх канфесій была спынена.

Наступленне на рэлігійныя арганізацыі ўзмацнілася ў сувязі з голадам, які пачаўся ў Павалжы, на поўдні Украіны і ў іншых рэгіёнах. У лютым 1922 года УЦВК прыняў пасіанову аб канфіскацыі ў цэрквах рэчаў з золата, срэбра і камянёў. 1 сакаваіка была створана Беларуская камісія дапамогі галадаючым, якая правяла вопісы каштоўных царкоўных рэчаў і канфіскацыю: срэбра - 30 пудоў, золата - 21 залатнік, жэмчугу - 12 залатнікоў, брыльянтаў - 45 штук, медных манет - 33 фунты, каштоўных камянёў - 52 штукі. Па абвінавачанні ў супрціўленні быў знішчаны 201 свяшчэннаслужыцель.

У пачатку 1930-х гадоў разгарнулася мэтанакіраваная кампанія рэпрэсій служыцеляў культу і вернікаў. У большасці выпадкаў прычынай для арышту зяўлялася нявыплата падатку, які ў параўнанні з сялянскім павялічваўся на 100%. Паўсюдна праводзілася палітыка абвінавачвання свяшчэннаслужыцеляў у агітацыі супраць калгаснай сістэмы, падтрымцы кулакоў. На 30 мая 1930 года ў БССР органы ДПУ прыцягнулі да судовай адказнасці 93 служыцеляў культу, 25 з іх былі расстраляны, 68 адпраўлены ў канцэнтрацыйныя лагеры.

З пратэстам супраць рэпрэсій духавенства ў СССР выступіў Папа Пій ХІ. Ён заклікаў сусветную грамадкасць падняцца на абарону рэлігіі ў краіне Саветаў, арганізаваць крыжовы паход супраць СССР. Выступленне Папы падтрымалі дзяржаўныя дзеячы розных краін. Савецкі ўрад не прызнаў фактаў рэлігійных праследаванняў і расцаніў папскае пасланне як грубы паклёп і ўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны.

Нягледзячы на пратэст сусветнай грамадкасці, рэпрэсіі ў СССР супраць духавенства і вернікаў працягваліся. Уніфікаванай формай абвінавачвання стала стварэнне падпольных арганізацый, звязаных з замежнымі разведкамі. У лютым - сакавку 1933 года органы ДПУ БССР раскрылі контррэвалюцыйную царкоўна-паўстанцкую арганізацыю Езуіт. Па ёй праходзілі 79 чалавек, у тым ліку 5 епіскапаў, 48 святароў і дзякаў. У ліпені - верасні 1937 года юыла сфабрыкавана справа Беларк=уская аўтакефальная царква, па якой было арыштавана больш за 200 чалавек, у тым ліку 2 архіепіскапы, 30 святароў. Кіраўніком арганізацыі быў абвешчаны епіскап Філарэт (Х.Раменскі). 25 кастрычніка 1937 года рашэннем асобай тройкі НКУС БССР да вышэйшай меры пакарання былі прыгавораны 11 кіраўнікоў арганізацыі. У сакавіку 1938 года была раскрыта шпіёнска-паўстанцкая арганізацыя пад кіраўніцтвам міьрапаліта П.Блінова. Па ёй праходзіла 100 служыцеляў культу.

Пасля таго як Папа абвясціў крыжовы паход супраць СССР, афіцыйная прапаганда ідэнтыфікавала каталіцкую царкву з нацыяналістычнай палітыкай Польшчы і лічыла яе важнейшая часткай антысавецкага фронту. У жніўні 1933 года Асобы аддзел паўнамоцнага прадстаўніцтва АДПУ ў БССР выкрыў дзейнасць разгалінаванай контррэвалюцыйнай Польскай арганізацыі вайсковай (ПАВ). У лютым 1934 года па справе ПАВ было асуджана 55 чалавек, з іх 5 ксяндзоў, 31 - прадстаўнік касцельнага актыву. У час новай хвалі арыштаў па справе ПАВ у 1937 годзе быў арфштаваны ў Мінску каталіцкі свяшчэннаслужыцель І.Баравік і пробашч Лагойскага касцёла А.Прытула, кіраўнік рымска-каталіцкай царквы ў БССР пробашч касцёла ў Магтлёве П.Аўгула. 25жніўня 1937 года камісія НКУС і Пракуратуры СССР прыгаварыла названых ксяндзоў да вышэйшай меры пакарання.

Вялікіх памераў дасягнула антырэлігійная прапаганда, якую вяла вялікая маса ідэалагічных работнікаў. Цэнтрам абяднання ўсіх атэістычных сіл зяўляліся структуры Саюза ваяўнічых бязбожнікаў (СВБ), якія дзейнічалі на ўсіх узроўнях. У 1939 годзе у БССР налічвалася 2857 ячэек СВБ з ахопам 90 913 чалавек.

Як бачна, савецкая ўлада прыкладала вялікія намаганні па барацьбе з рэлігіяй. Тысячы праваслаўных цэркваў, касцёлаў, сінагог былі разбураны, закрыты, пераабсталяваны ў дамы культуры, аддадзены пад склады. Большая частка свяшчэннаслужыцеляў апынулася ў зняволенні ці была расстраляна. Аднак вызваліць народ ад рэлігійнага дурману бальшавікам не ўдалося.

Такім чынам, развіццё культуры ў 1920-1930-я гады прайшло складаны і супярэчлівы шлях. Былі ў гэты перыяд і значныя дасягненні і вялікія страты, звязаныя з усталяваннем таталітарнай сістэмы.

Заключэнне

Культура і навука ў 20-30 гады ХХ стагоддзя характаразавалася буйным росквітам ва ўсіх напрамках культурнага жыцця грамадства. Сістэма адукацыі зрабіла вялікі крок наперад, Усходняя Беларусь за даваеннае дваццацігоддзе дасягнула сярэднееўрапейскага ўзроўню.

Беларуская савецкая навука пачала фарміравацца на аснове Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), які быў арганізаваны ў студзені 1922 г. Перад ім стаяла задача вывучэння мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі, прыроды, эканомікі Беларусі. У кастрычніку 1928 г. адбылася рэарганізацыя Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук (БАН).

Адкрыццё БАН было прымеркавана да дзесяцігоддзя ўтварэння рэспублікі - на 1 студзеня 1929 г. Першымі акадэмікамі сталі вядомыя беларускія вучоныя: глебазнавец Я. Афанасьеў, філосаф С. Вальфсон, гісторык В. Ластоўскі, народныя паэты І. Луцэвіч (Я. Купала) і К. Міцкевіч (Я. Колас), мовавед С. Некрашэвіч, гісторык У. Пічэта і інш. Таксама былі запрошаны расійскія і ўкраінскія навукоўцы. Першым прэзідэнтам БАН быў выбраны акадэмік У. Ігнатоўскі.

У 1931 г. БАН перайшла да сістэмы інстытутаў, колькасць якіх складала 14. Супрацоўнікі акадэміі праводзілі геамарфалагічнае апісанне тэрыторыі Беларусі, даследаванні ў галіне фізікі металаў, вывучалі асноўныя праблемы матэматыкі, распрацоўвалі тэхналогію прамысловай вытворчасці каніфолі і шкіпідару і інш. Развівалася беларуская археалогія, этнаграфія, айчынная гісторыя.

Поўнасцю рэалізаваць уласны патэнцыял вучоныя Акадэміі навук не маглі па прычыне масавых рэпрэсій. У 1930 г. былі арыштаваны 33 чалавекі, у 1937 г. - 45. Адсутнасць работнікаў прывяла да закрыцця ў 1938 г. Інстытута філасофіі і савецкага будаўніцтва, фізіка-тэхнічнага інстытута.

Аналіз мастацкай літаратуры 20-х гг. сведчыць аб яе цеснай сувязі з жыццём народа, з грамадскімі пераменамі. Я.Колас у паэме "Новая зямля" прадставіў цэласнае ўяўленне аб спадзяваннях беларускага сялянства, яго духоўных памкненнях. У рамане К. Крапівы "Мядзведзічы", аповесці С. Баранавых "Межы", нарысе М. Зарэцкага "Падарожжа на новую зямлю" і іншых творах адлюстравана жыццё, праца і мары простага чалавека-працаўніка. М. Гарэцкі - аўтар "Гісторыі беларускай літаратуры. ІХ ст. - 1905 г."; Е. Міровіч (Дунаеў) - аўтар першай п'есы на беларускай мове "Машэка" і інш.

У 20-я гады ў беларускую літаратуру ўвайшла плеяда маладых таленавітых пісьменнікаў і паэтаў - У. Дубоўка, М. Чарот, П. Галавач, К. Чорны, М. Лынькоў. Яны прынеслі з сабой энтузіязм, аптымізм, рэвалюцыйную рамантыку.

Падзеі 30-х гг. негатыўна адбіліся на развіцці беларускай літаратуры. У 1932 г. выйшла пастанова ЦК ВКП(б) "Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый". Перад пісьменнікамі і паэтамі краіны была пастаўлена задача паслядоўнага правядзення ў творчай дзейнасці прынцыпу сацыялістычнага рэалізму. Лагічным вынікам з'явілася ідэалагізацыя рэвалюцыйных падзей і грамадскіх адносін, а савецкі чалавек стаў уяўляцца творцам новага жыцця.

Працэсы нацыянальна-культурнага развіцця праходзілі ў адрыве ад хрысціянскіх каштоўнасцей, рэлігійных традыцый. Гэты было звязана з тым, што бальшавікі лічылі рэлігію перажыткам мінулага, бачылі ў ёй рэакцыйную сілу, якая эксплуатавала працоўныя масы.

Спіс выкарастанных крыніц

·Гісторыя Беларусі: Падруч. У 2ч. Люты 1917-2002гг/ Г 46 Я.К. Новік, С.Г.Марцуль, Э.А.Забродскі і інш.; пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля.-Мн.:Выш.шк.,2003.-472с

·Гісторыя Беларусі (1917-1945) : дапаможнік/ П.І.Зялінскі, У.К.Коршук, У.Ф. Ладысеў. - Мінск: БДУ, 2012. - 271с.

·Гісторыя Беларусі. У 2 частках. Частка 2. XIX-XX стагоддзі.

Похожие работы на - Развіццё культуры і навукі ў 20–30-я гады ХХ ст.

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!