Мілітарныя цацкі ХІІ - ХІІІ стст. з тэрыторыі Беларусі (да пастаноўкі праблемы)
Мілітарныя
цацкі ХІІ - ХІІІ стст. з тэрыторыі Беларусі (да пастаноўкі праблемы)
Мікалай
Плавінскі
Вайна была
адной з характэрных з`яваў сярэднявечнай рэчаіснасці. Чалавек сярэдявечча мусіў
перманентна сутыкацца з вайной, яна стала непазбежнай часткай яго
жыццядзейнасці.
Дзіцячыя гульні
паўтараюць жыццё бацькоў. Таму распаўсюджанне мілітарных цацак у матэрыяльнай
культуры старажытнарускіх гарадоў не выпадковае. Гэтыя цацкі могуць выступаць
вельмі каштоўнымі крыніцамі па гісторыі зброі. Знешні выгляд узбраення
перадаваўся тагачаснымі майстрамі з вялікай дакладнасцю як на высокамастацкіх
вырабах, так і на прымітыўных пабытовых прадметах.
Мілітарныя
цацкі старажытнарускага перыяду з тэрыторыі Беларусі можна падзяліць на два
віды: мілітарная мініяцюра - гліняныя фігуркі-салдацікі і дзіцячая
"зброя" (драўляныя імітацыі прадметаў узбраення)[1]
.
На тэрыторыі
Беларусі знойдзены шэраг цэлых і фрагментаваных фігурак-салдацікаў. З
гарадзішча Маскавічы паходзіць фігурка пешага ваяра з белай азёрнай гліны[2]
. Яна датуецца 12 – 13 стст. Дэталіроўка
вельмі схематычная. Больш-меньш прапрацаваны толькі рысы твару, паказаны пас і
даспех (мал.1). Схематычнасць выявы выклікала ўзнікненне розных меркаванняў пра
тып даспеху. Георгі Ласкавы лічыць, што гэта пласцінкавы (лускавы) панцыр[3]
. Але, калі прыняць такі пункт гледжання,
трэба згадзіцца з тым, што перад намі выява ўнікальнейшага лускавога даспеху з
каптуром. Якіх-небудзь аналогій такому гарнітуру ў сярэднявечных
усходнееўрапейскіх матэрыялах няма (магчымасць яго існавання ўвогуле
малаверагодная). Таму, на мой погляд, больш адпавядаючай рэчаіснасці будзе
інтэрпрэтацыя даспеха фігуркі як кальчугі з каптуром. Такая кальчуга была
вядомая і на Русі[4]
і ў Польшчы[5]
. Даспех салдаціка вызначыла як кальчугу і
даследчык гарадзішча Маскавічы Людміла Дучыц[6]
.
Фрагмент
глінянага салдаціка (верхняя частка цела з галавой у высокім яйкападобным
нагалоўі) быў знойдзены ў Ваўкавыску[7]
.
Рысы твару прапрацаваны схематычна (мал.2:6). Ніжняя частка фігуркі адсутнічае,
але, дзякуючы шматлікім аналогіям, можна з вялікай упэўненасцю сцвярджаць, што
перад намі фрагмент выявы вершніка. Падобныя паліваныя салдацікі акрамя
Ваўкавыска былі знойдзены ў Кіеве, Ваіні, Вышгарадзе, Драгічыне Надбужскім,
Галічы, Ноўгарадзе (мал.2)[8]
.
Усе яны першапачаткова былі вылеплены як вершнікі на конях[9]
. Дэталіроўка ўсіх фігурак схематычная.
Добра прапрацаваны толькі высокія яйкападобныя нагалоўі і шырокія пасы. Наконт
характару нагалоўяў у літаратуры было выказана два меркаванні. Адныя аўтары
бачаць у іх "княжацкія" шапкі[10]
.
Другія лічаць іх шлемамі[11]
. Я
прытрымліваюся другой трактоўкі. Вышыня звона, які часам знітаваны з некалькіх
частак, адсутнасць альбо нявыяўленасць "аколыша" (бо гэта не
"аколыш", а абруч, які змацоўвае пласціны звона) сведчаць, што на
галавах салдацікаў паказаны яйкападобныя шлемы (за выключэннем фігуркі з Ваіні
(мал.2:3), нагалоўе якой сапраўды варта трактаваць як шапку.
Калі ў
Ваўкавыску быў знойдзены вершнік без каня, дык у Слуцку - конь без вершніка.
Даўжыня фігуркі - 7 см. Яна была пакрыта палівай зялёнага колеру, датуецца 12 –
13 стст.[12]
Галава і ногі каня не
захаваліся. Ад вершніка засталіся толькі вельмі схематычна паказаныя ногі.
Найбольш дэталёва прапрацавана конская вупраж. Падобныя коні былі знойдзены ў
Кіеве і Уладзіміры Валынскім (мал.4)[13]
.
Ва ўсіх выпадках ад вершнікаў захаваліся толькі ногі, радзей кісці рук (часам
са зброяй).
Можна вызначыць
агульную для ўсіх паліваных салдацікаў рысу, характэрную і для знаходак з
тэрыторыі Беларусі. Пры ўсёй схематычнасці фігурак вылучаецца шэраг добра
прапрацаваных элементаў. Гэта атрыбуты прафесыйнага ваяра-дружынніка -
індыкатары яго сацыяльнага статусу: шлем, пас, зброя, конская вупраж[14]
.
Да дзіцячай
"зброі" належаць драўляныя імітацыі прадметаў узбраення. Гэтай
катэгорыі рэчаў больш пашанцавала з вывучэннем. Існуе параўнаўча шматлікая
літаратура, прысвечаная знаходкам з Паўночнага Захаду Русі[15]
. Праведзеныя даследаванні дазваляюць
меркаваць, што дзіцячую "зброю" можна выкарыстоўваць як крыніцу па
гісторыі ўзбраення. Але пэўная схематычнасць выяваў вымагае асцярожнасці ў
інтэрпрытацыях[16]
. Абсалютную большасць
адзінак у "комплексе" драўлянага "узбраення" складаюць
мечы. Але сустракаюцца і наканечнікі дзідаў, лукі, стрэлы, кінжалы і нават
сякеры[17]
.
На тэрыторыі
Беларусі рукаяткі драўляных мечаў былі знойдзены ў Гародні, Менску, Бярэсці,
Слуцку, Слоніме:
Месца знаходкі
Похожие работы на - Мілітарныя цацкі ХІІ - ХІІІ стст. з тэрыторыі Беларусі (да пастаноўкі праблемы)
|