Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    Педагогика
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    920,59 Кб
  • Опубликовано:
    2013-04-14
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ”










Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення старэйшых Дашкольнікаў

Змест

Уводзіны

ГЛАВА 1. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ДЫДАКТЫЧНАЙ ГУЛЬНІ ЯК СРОДКУ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

.1 Псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту

.2 Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту

.3 Класіфікацыя дыдактычных гульняў

ГЛАВА 2. ВЫКАРЫСТАННЕ ДЫДАКТЫЧНАЙ ГУЛЬНІ ЯК СРОДКУ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

.1 Прадстаўленасць у праграме “Пралеска” відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў

.2 Выкарыстанне дыдактычнай гульні на занятках розных тыпаў

ГЛАВА 3. АПРАБАВАННЕ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ ДЫДАКТЫЧНЫХ ГУЛЬНЯЎ ЯК СРОДКУ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

Заключэнне

Бібліяграфічны спіс

Дадатак

УВОДЗІНЫ

Родная мова адыгрывае ўнікальную ролю ў станаўленні асобы чалавека. Мова і маўленне традыцыйна разглядаліся ў псіхалогіі, філасофіі і педагогіцы як вузел, у якім сходзяцца розныя лініі псіхічнага развіцця: мысленне, уяўленне, памяць, эмоцыі. Маўленне, як адзін з самых важных сродкаў чалавечага пазнання, служыць асноўным каналам спасціжэння чалавекам каштоўнасцяў духоўнай культуры, а таксама неабходнай умовай выхавання і навучання.

Дашкольны ўзрост - гэта перыяд актыўнага засваення гутарковага маўлення, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнага, лексічнага, граматычнага. Паўнавартаснае валоданне роднаю моваю ў дашкольным дзяцінстве з’яўляецца неабходнаю ўмоваю рашэння задач разумовага, эстэтычнага і маральнага выхавання дзяцей у максімальна сензетыўны перыяд развіцця. Развіццё і фарміраванне маўлення ў дашкольным дзяцінстве закладвае асновы паспяховага навучання ў школе.

Развіццё маўлення дзіцяці адбываецца ў цеснай узаемасувязі з засваеннем фанетычнага боку, слоўнікавага складу і граматычнага ладу мовы. Гэта праблема цесна звязана з педагагічгым працэсам, у ходзе якога ажыццяўляецца фармаванне ў дзіцяці маўленчых уменняў і навыкаў, і на гэтай аснове адбываецца развіццё яго маўлення: разуменне сэнсу слова і абагачэнне слоўніка, засваенне сістэмы моўных паняццяў і заканамернасцяў ў галіне марфалогіі, словаўтварэння, сінтаксісу, авалодванне гукавой культурай маўлення, фармаванне звязнага маўлення.

Выкарыстанне дыдактычных гульняў пры навучанні маўленню ў дашкольным узросце з’яўляецца актуальным у сувязі з тым, што гульня выступае простым і зразумелым для дзіцяці сродкам спасціжэння рэчаіснасці, натуральным і даступным шляхам авалодвання тымі ці іншымі ведамі, уменнямі, навыкамі. Аднак неабходнасць у рацыянальнай пабудове, арганізацыі і выкарыстанні яе ў працэсе навучання і выхавання патрабуе дакладнага і падрабязнага вывучэння. Даследванні, праведзеныя псіхолагамі, педагогамі, лінгвістамі, стварылі перадумовы для комплекснага падыходу да вырашэння задачаў маўленчага развіцця дашкольнікаў. Метадалагічнай асновай даследвання з’яўляецца тэорыя маўленчай дзейнасці, якая сфармуляваная ў працах Л.С.Выгоцкага, С.Л.Рубінштэйна, Д.Б.Эльконіна, А.А.Лявонцьева, Ф.А.Сохіна, А.М.Шахнаровіча і іншых даследвальнікаў. Парблема заключаецца ў тым, што ўзровень развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў не заўсёды адпавядае норме маўленчага развіцця. Не ў поўным аб’ёме выкарыстоўваюцца эфектыўныя сродкі развіцця маўлення ва ўмовах дашкольнай адукацыйнай установы, у прыватнасці, дыдактычныя гульні [9, с.45].

Выбраная намі тэма “Дыдактычая гульня як сродак развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту” з’яўляецца актуальнай для выхавальніка дашкольнай установы, таму што развіццё маўлення дзіцяці, авалоданне багаццямі роднай мовы, літаратуры, мастацтва - асноўныя элементы фарміравання асобы, нацыянальнай самасвядомасці дашкольніка, далучэнне яго да вытокаў нацыянальнай культуры.Таму асаблівую увагу ў рабоце з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту неабходна надаваць развіццю іх беларускага маўлення, уменню выражаць свае думкі, пачуцці, эмоцыі на мове свайго народа.

На нашу думку, вельмі істотным аспектам як гульнявой, так і любой іншай дзейнасці дзіцяці з’яўляецца фарміраванне маўлення. Яно адбываецца ў кантакце з людзьмі, у працэсе зносін праяўляецца пазнавальная і прадметная дзейнасць. Авалоданне маўленнем перабудоўвае ўсю псіхіку дзіцяці, дазваляе яму ўспрымаць усе факты больш асэнсавана. Вядомы рускі педагог К. Д. Ушынскі сцвярджаў, што роднае слова - гэта аснова любога разумовага развіцця і скарбніца ўсіх ведаў. Таму вельмі важна клапаціцца пра максімальнае развіццё маўлення дзяцей, развіваць у комплексе ўсе аспекты вуснай мовы: слоўнік, граматычны лад, гукавымаўленне. Слоўнікавы запас - гэта ўсе словы, якімі валодае дашкольнік, як актыўна, так і пасіўна. Граматычны лад вызначае правілы спалучэння словў у словазлучэнні і сказы. Любое слова, фраза знаходзяць свае выражэнне толькі з дапамогай тых ці іншых гукаў. Слоўнік і граматычны лад удасканальваюцца пастаянна не толькі ў дашкольным, але і ў працэсе навучання ў школе. Правільнае вымаўленне гукаў фарміруецца ў дзіцяці ў 3-5 гадоў. Па гэтай прычыне фарміраванне правільнага вымаўлення ўсіх гукаў роднай мовы павінна быць закончана ў дашкольным узросце. Пры гэтым важна помніць, што гук з'яўляецца сэнсавай адзінкай толькі ў слове, па гэтай прычыне уся праца па выхаванні парвільнага маўлення неразрыўна звязана з работай па развіцці маўлення[14, с.56-57].

Такім чынам, важнасць сувязі развіцця маўлення старэйшага дашкольніка і гульнявой дзейнасці з'яўляецца актуальнай і істотнай праблемай.

Мэта дыпломнай работы - даследаваць своеасаблівасці выкарыстання дыдактычных гульняў як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту і апрабаваць найбольш эфектыўныя з іх.

Для дасягнення пастаўленай мэты нам неабходна было вырашыць наступныя задачы:

1)      тэарэтычныя асновы выкарыстання дыдактычных гульняў, як сродку развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў;

)        метадычныя прыёмы ўвядзення дыдактычнай гульні ў выхаваўчы працэс як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага узросту;

)        правесці апрабаванне эфектыўнасці выкарыстання дыдактычнай гульні як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшых даўкольнікаў.

Аб’ект даследавання - працэс развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

Прадмет даследавання -гульня як сродак развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

Асноўныя палажэнні, якія выносяцца на абарону:

) Арганізацыя заняткаў з выкарыстаннем дыдактычных гульняў забяспечваецца: паглыбленнем прафесійнай дзейнасці выхавальнікаў; абагачэннем прадметна развівальнага асяроддзя матэрыяламі, якія стымулююць дзяцей да развіцця маўлення і павышэння іх творчых здольнасцей.

) Сістэматычнае і мэтанакіраванае выкарыстанне спецыяльна падабраных метадычных прыёмаў ужывання дыдактычных гульняў уплываюць на ўзровень развіцця маўлення дзяцей, развіваюць творчую асобу дзіцяці, прывіваюць любоў да роднай мовы.

Метады даследавання: вывучэнне і аналіз навуковай і метадычнай літаратуры па тэме дыпломнай работы; анкетаванне; гутарка; назіранне; апрацоўка вынікаў апрабацыйнай работы.

Навуковая навізна і практычная значнасць атрыманых вынікаў.

Навуковая навізна даследавання заключаецца ў раскрыцці сутнасці, зместу і структуры развіцця маўлення малодшых дашкольнікаў пры дапамозе дыдактычнай гульні. У даследаванні распрацавана сістэма работы выхавальніка па развіцці маўлення: 1) дыдактычныя гульні, накіраваныя на развіццё маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту; 2) метадычныя прыёмы ўвядзення дыдактычных гульняў.

Разгледжаныя і апрабаваныя метадычныя прыёмы работы па развіцці маўлення старшых дашкольнікаў могуць быць выкарыстаны выхавальнікамі пры арганізацыі заняткаў па развіцці маўлення, а таксама студэнтамі і выкладчыкамі на занятках па курсе “Тэорыя і практыка развіцця маўлення дашкольнікаў”.

Апрабацыя работы. Матэрыялы даследавання былі неаднаразова дакладзены на паседжаннях педагагічнага савета Дзіцячай дашкольнай установы № 89 г.Гродна, на метадычных семінарах выхавальнiкаў дзіцячых устаноў,а таксама абмяркоўваліся на семінарах навуковага кіраўніка пры кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання.

Структура і аб’ём дыпломнай работы.

Кампазіцыйна дыпломная работа складаецца з уводзін, трох глаў, заключэння. Акрамя гэтага прадстаўлены бібляграфічны спіс ( ___ пазіцый) і дадатак ( ___ с.).

Ва ўводзінах вызначаны мэта, аб'ект, прадмет і задачы даследавання, даецца абгрунтаванне выбранай тэмы, фармулююцца палажэнні, якія выносяцца на абарону.

У першай главе разглядаюцца псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту, дыдактычная гульня, як сродак развіцця маўлення, вызначаецца класіфікацыя дыдактычных гульняў, выкарыстанне дыдактычнай гульні як сродка развіцця маўлення ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

У другой главе пададзена прадстаўленасць у праграме “Пралеска” раздзелаў, прысвечаных развіццю беларускага маўлення ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту, работа па выкарыстанні дыдактычных гульняў на занятках розных тыпаў, апрабаванне прыёмаў па выкарыстанні дыдактычных гульняў як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага узросту.

У заключэнні падведзены вынікі даследвання, сфармуліраваны вынікі даследавання.

У дадатку прадстаўлены канспекты заняткаў, дыдактычныя гульні і наглядны матэрыял.

Агульны аб’ём дыпломнай работы - _____ с.

ГЛАВА 1. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ДЫДАКТЫЧНАЙ ГУЛЬНІ ЯК СРОДКУ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

1.1    Псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту

Вялікі рускі педагог К.Дз.Ушынскі падкрэсліваў значэнне педагагічных ведаў для тэорыі і практыкі выхавання і пісаў: “Калі педагогіка хоча выхоўваць чалавека ва ўсіх адносінах, яна павінна перш за ўсё вывучычь яго таксама ва ўсіх адносінах”. Звяртаючыся да педагогаў, выхавальнікаў, ён заклікаў:”Вывучайце законы тых псіхічных з’яў, якімі вы хочаце кіраваць, і дзейнічайце адпаведна гэтым законам і абставінам, у якіх вы жадаеце іх прымяніць” [10, с 416]. Педагог павінен кіравацца законамі псіхічнага развіцця, дзейнічаць у залежнасці ад канкрэтных умоў жыцця і дзейнасці, ад тых абставін, у якіх адбываецца развіццё дзіцяці.

Таму кожнаму выхавальніку неабходна ведаць псіхалагічныя асаблівасці развіцця старэйшага дашкольнага ўзросту.

Дашкольны ўзрост займае на шкале фізічнага развіцця дзіцяці перыяд ад трох да шасці год і з’яўляецца значным крокам наперад у псіхічным развіцці дзіцяці. За гэтыя гады дзіця набывае шмат таго, што потым застаецца з ім надоўга, вызначае яго як асобу, прадвызначае яго інтэлектуальнае развіццё. З пункту гледжання фармавання дзіцяці як асобы увесь дашкольны ўзрост можна падзяліць на тры часткі: малодшы, сярэдні і старэйшы дашкольны ўзрост.

Дашкольнік актыўна пазнае навакольны свет, хоча разабрацца, зразумець з'явы, падзеі, якія ён назірае. У гэты перыяд актыўна развіваюцца асноўныя псіхічныя працэсы дашкольнікаў, якія ў старэйшым дашкольным узросце пачынаюць набываць рысы адвольнасці.

“Мысленне - працэс пазнання, звязаны з адкрыццём новых ведаў, з рашэннем задач і творчым пераўтварэннем рэчаіснасці” [6,с.7].

Развіццё мыслення дзяцей дашкольнага ўзросту адбываецца ў розных відах дзейнасці. Асобае значэнне тут мае гульня, таму што менавіта яна з'яўляецца вядучым відам дзейнасці дашкольніка. У прадуктыўных відах дзейнасці ўзнікае маўленчае планаванне дзеянняў, закладваюцца асновы мэтанакіраваных разважанняў.

У дашкольным узросце мысленне цесна звязваецца з маўленнем. Гэта прыводзіць да з'яўлення разважання, мова пачынае выконваць плануючую функцыю, імкліва развіваюцца працэсы мыслення.

Разважанне пачынаецца з пастаноўкі пытання, наяўнасць якога сведчыць пра праблемнасць мыслення дзіцяці. Пытанні набываюць пазнавальны характар і адлюстроўваюць цікавасць дзіцяці да ўзятай тэмы, паказваюцьна асобае бачанне свету дашкольніка.

Узрастае тэндэнцыя да самастойнасці і арыгінальнасці мыслення.

Дзіця разважае ўслых, супастаўляе, абагульняе, абгрунтоўвае вывады, спрабуе растлумачыць невядомае пры дапамозе вядомага. Мысленню дзіцяці ўласціва канкрэтная вобразнасць. У аб'ектах яно выдзяляе найболыш яркія і не заўсёды істотныя прыметы, што прыводзіць да незвычайных, на погляд дарослага, вывадаў.

Так, канкрэтнасць дзіцячага мыслення прападае, саступае месца абагульненым формам разважання, калі дзіця знаёмяць не з асобнымі рэчамі, іх якасцямі і ўласцівасцямі, а з агульнымі сувязямі і заканамернасцямі з'яў рэчаіснасці. Пры паэтапным фарміраванні разумовых дзеянняў дзеці старэйшага дашкольнага ўзросту авалодваюць паўназначнымі паняццямі і спосабамі лагічнага мыслення [4, с.21].

Спецыяльна варта падкрэсліць, што адной з самых важных асаблівасцей ў развіцці пазнаваўчай сферы дашкольніка “з’яўляецца тое, што ў ходзе дзіцячага развіцця складваецца зусім новая сістэма функцый дзіцяці, якая найперш характарызуецца тым, што ў цэнтры свядомасці становіцца памяць. Памяці ў дашкольным ўзросце належыць дамінуючая роля” [4, С.208]

Памяць у малодшым і сярэднім дашкольным узросце носіць неадвольны характар, гэта значыць, што запамінанне і прыпамінанне залежаць ад усведамлення і волі. Неадвольная памяць залежыць ад характару дзейнасці. Дзіця запамінае тое, на што была звернута ўвага ў дзейнасці і тое, што было цікава для яго.

У малодшых дашкольнікаў неадвольнае запамінанне і неадвольнае ўспрыманне - адзіная форма работы памяці. У дзяцей захоўваецца залежнасць матэрыялу, які трэба запомніць, ад наступных яго асаблівасцей: эмацыянальная прывабнасць, яркасць, агучанасць, незвычайнасць. Вялікае значэнне тут мае маўленне. Дзіця лепш запамінае рэчы, якія яно называе.

Прадукцыйнасць неадвольнага запамінання павялічваецца з узростам. У старэйшым дашкольным узросце памяць паступова пераўтвараецца ў асобую дзейнасць, якая падпарадкоўваецца спецыяльнай мэце запомніць.

Дзіця пачынае разумець указанні дарослых запомніць і прыпомніць, карыстаецца прасцейшымі прыёмамі і сродкамі запамінання, цікавіцца правільнасцю аднаўлення і кантралюе яго ход.

Узнікненне адвольнай памяці не выпадковае, яно звязана:

а) з узрастаннем рэгулявальнай ролі мовы;

б) са з'яўленнем ідэальнай матывацыі;

в) з уменнем падпарадкоўваць свае дзеянні адпаведна мэтам, якія могуць спатрэбіцца яму ў дальнейшым (напрыклад, назіраць за птушкай, каб потым яе намаляваць);

г) са станаўленнем адвольных механізмаў паводзін і дзейнасці, аднак адвольнае запамінанне ў дзяцей старэйшага дашкольнага узросту працягвае заставацца галоўным чынам механічным. Яно ажыццяўляецца пры дапамозе паўтораў усных, але ад іх дзеці паступова пераходзяць да паўтораў шэптам ці пра сябе[23, с.185-186].

У працэсе механічнага запамінання дзіця абапіраецца толькі на зненшія сувязі паміж аб'ектамі. Таму дашкольнікі лёгка запамінаюць лічылкі, слоўны каламбур, не дастаткова зразумелыя фразы. Прычына заключаецца ў цікавасць да гукавога боку гэтага матэрыялу, эмацыянальныя адносіны, пачуццё смешнага, камічнага, часцей гэты матэрыял уключаецца ў гульнявую дзейнасць.

Але ўжо ў старэйшым дашкольным узросце становіцца магчымым і засваенне дзецьмі дзеянняў сэнсавага запамінання, якое заснавана на ўстанаўленні змястоўных сувязяў паміж часткамі запамінаемага матэрыялу і паміж запамінаемым матэрыялам і элементамі накопленага вопыту, які захоўваецца ў памяці. Такое засваенне адбываецца толькі ва ўмовах спецыяльнага навучання.

Паколькі перавалодвальным відам памяці ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту застаецца вобразная памяць, найбольш падыходзячым матэрыялам для выкарыстання ў сэнсавым запамінанні ў гэтым узросце служаць малюнкі.

Авалодванне элементамі адвольнай памяці ўключае наступныя этапы:

. Мэта запомніць фармулюецца дарослым слоўна.

. Паступова пад уздзеяннем выхавальнікаў і бацькоў у дзіцяці з'яўляецца намер што-небудзь запомніць для прыпамінання ў будучым. Пры гэтым прыпамінанне раней, чым запамінанне, становіцца адвольным.

. Асэнсаванне і выдзяленне мнемічнай мэты:

а) калі дзіця сутыкаецца з такімі ўмовамі, якія патрабуюць ад яго актыўнага прыпамінання і запамінання;

б) важным з'яўляецца матыў, які пабуджае дзіця да дзейнасці і прыняцця мэты.

. Дзіця асэнсоўвае і выкарыстоўвае некаторыя прыёмы запамінання, выдзяляе іх са знаёмых відаў дзейнасці. Пры спецыяльным навучанні і кантролі з боку дарослых, дашкольніку становяцца даступнымі лагічныя прыёмы запамінання, якімі выступаюць мысліцельныя аперацыі. Першапачаткова дзеці паўтараюць за дарослым і прагаворваюць матэрыял шэптам, датыкаюцца да малюнка, перамяшчаюць яго ў прасторы і г.д.

У далейшым адбываецца сэнсавае суаднясенне і сэнсавая групоўка знаёмага матэрыялу,схематызацыя, класіфікацы.

. Дзеянні самакантролю ўпершыню з'яўляюцца ў дзяцей у чатыры гады. Дзеці пяці-шасці гадоў ужо паспяхова кантралююць сябе, запамінаюць ці аднаўляюць матэрыял.

У старэйшым дашкольным узросце асноўным відам запамінання застаецца неадвольнае. Да адвольнага дзеці звяртаюцца рэдка і галоўным чынам па патрабаванні дарослых.

У гэтым узросце адбываюцца значныя змены рухальнай памяці, што звязана з фарміраваннем працоўных, навуковых, фізічных навыкаў.

У сувязі з інтэлектуальным развіццём фарміруюцца і элементы слоўнай памяці. Гэта звязана з развіццём мыслення і працэсам актыўнага засваення мовы [4, с.44].

У некаторых дзяцей дашкольнага ўзросту сустракаецца асобы від зрокавай памяці - эйдэтычная памяць. Вобразы эйдэтычнай памяці па сваёй яркасці і выразнасці набліжаюцца да вобразаў успрымання: узгадваючы што-небудзь, успрынятае раней, дзіця быццам бы зноў бачыць гэта і можа апісаць ва ўсіх падрабязнасцях. Эйдэтычная памяць - ўзроставая з’ява, якая страчваецца ў перыяд школьнага навучання.

Такім чынам, памяць дашкольніка, нягледзячы на яе знешнюю недасканаласць, на самой справе становіцца вядучай функцыяй, займае цэнтральнае месца ў навучэнні дашкольніка.

У старэйшым дашкольным узросце ўстойлівасць увагі ўзрастае. Большасць дзяцей можа сканцэнтравана займацца якой-небудзь дзейнасцю ўжо 15-20 хвілін. Гульні могуць доўжыцца да 30 хвілін. Важным паказчыкам развіцця ўвагі з'яўляецца тое, што да 5 гадоў у дзейнасці дзіцяці з'яўляецца дзеянне па правіле - першы неабходны элемент адвольнай увагі. Менавіта ў гэтым узросце дзеці пачынаюць актыўна гуляць у гульні з правіламі.Падтрыманне ўстойлівасці ўвагі звязана з развіцём цікаўнасці, пазнавальных працэсаў.Устойлівасць увагі старэйшага дашкольніка ў параўнанні з малодшым, узрастае прыкладна ў 2 разы. Дзіця ў сярэднім разглядае цікавы малюнак каля 10 хвілін. Дашкольнікам цяжка засяродзіцца на аднастайнай і малацікавай для іх дзейнасці, у той жа час у працэсе гульні або пры рашэнні эмацыйна афарбаванай прадуктыўнай задачы яны доўгі час могуць заставацца ўважлівымі. Выкарыстанне на занятках элементаў гульні, прадуктыўныя віды дзейнасці, частая змена форм дзейнасці дазваляе падтрымліваць ўвагу дзяцей на дастаткова высокім узроўні.

Дзеці могудь пераключаць сваю ўвагу з аднаго цяжкага аб'екта на другі: у адзін і той жа дзень займацца спачатку матэматыкай, а затым граматыкай.

Старэйшыя дашкольнікі могуць размяркоўваць сваю ўвагу паміж некалькімі прадметамі, напрыклад, у іх гульнях налічваецца шмат цацак і персанажаў.

У старэйшым дашкольным узросце адбываецца пераход ад неадвольнай увагі да адвольнай. Гэта звязана з засваеннем сродкаў кіравання ёю. Такім чынам, развіццё адвольнай увагі цесна звязана:

а) з развіццём маўлення;

б) з разуменнем значэння будучай дзейнасці;

в) з асэнсаваннем яе мэты, дзейнасці

г) з засваеннем норм і правіл паводзін;

д) са станаўленнем валявога дзеяння;

е) з утрыманнем увагі дзяцей на дзеяннях, якія набываюць для іх інтэлектуальнае значэнне (гульні-галаваломкі, загадкі, задачы вучэбнага тыпу).

Аднак пачынаюць з'яўляюцца элементы пасляадвольнай увагі. Гэта звязана з фарміраваннем звычак дадаваць валявыя намаганні для дасягнення мэты, гэта значыць стойкая цікаўнасць не толькі да выніку дзейнасці, але і да самога працэсу яе выканання.

Аднак важна памятаць, што неадвольная ўвага перавалодвае над адвольнай на працягу ўсяго дашкольнага ўзросту [5, с. 12].

Успрыманне ў дашкольным узросце дзкуючы з’яўленню апоры на мінулы вопыт становіцца шматпланавым. Апрача чыста перцэптыўнага кампанента яно ўключае самыя разнастайныя сувязі ўспрымаемага аб’екта з навакольнымі прадметамі і з’явамі, з якімі дзіця пазнаёмілася раней. Развіваецца аперцэпцыя - уплыў на ўспрыманне ўласнага вопыту. У сувязі са з’яўленнем аперцэпцыі ўспрыманне становіцца асэнсаваным, мэтанакіраваным, з элементамі аналізу. У ім вылучаюцца ўсвядомленыя дзеянні - назіранне, пошук, разглядванне..

З’яўленне ў дашкольным узросце ўстойлівых вобразных уяўленняў вядзе да дыферэнцыяцыі перцэптыўных і эмацыйных працэсаў. Эмоцыі дзіцяці атрымліваюць сувязь найперш з яго ўяўленнямі, і як вынік успрыманне губляе свій афектыўны характар.

Значны ўплыў на развіццё ўспрымання аказвае маўленне - тое, што дзіця пачынае актыўна выкарыстоўваць назвы якасцей, прыметаў, станаў розных аб’ектаў і адносіны паміж імі. Пры называнні тых ці іншых якасцей прадметаў і з’яваў дашкольнік тым самымі вылучае гэтыя якасці, пры называнні прадметаў ён вылучае іх з іншых, вызначаючы іх стан, сувязі або дзеянні з імі, бачыць і разумее рэальныя адносіны паміж імі. Асноўны напрамак развіцця мыслення - пераход ад наглядна-вобразнага да слоўнага маыслення. Асноўным відым мыслення тым не менш з’яўляецца наглядна-вобразнае, што адпавядае рэпрэзентатыўнанаму інтэлекту (мысленню ва ўяўленнях) па тэрміналогіі Жана Піажэ [8, с.215-216].

У ходзе свайго развіцця маўленне дзяцей неад’емна звязана з характарам іх дзейнасці і зносінаў. Развіццё маўлення ідзе па некалькіх напрамках: удасканальваецца яго практычнае выкарыстанне ў кантактах з іншымі людзьмі, разам з тым маўленне становіцца асновай перабудовы псіхічных працэсаў, прыладаў развіцця мыслення. Да заканчэння дашкольнага ўзросту пры пэўных умовах выхавання дзіця пачынае не толькі карыстацца маўленнем, але і асэнсавана яго будаваць, што мае вялікае значэнне для наступнага авалодвання пісьмом.

Паводле В.С.Мухінай і Л.А.Венгера, у старэйшых дашкольнікаў, калі яны імкнуцца скласці звязанае апавяданне, нярэдка сустракаецца наступная моўная памылка. Дзіця спачатку ўводзіць асабовыя займеннікі (ён, яна), а потым, сам адчуваючы няяснасць свайго аповяду, пачынае тлумачыць займеннікі назоўнікамі: напрыклад, “яна, дзяўчынка, пайшла”, “яна, карова, забадала”, “ён, шарык, пакаціўся” і г.д.[8, c.152]. Гэта істотны момант ў развіцці маўлення дзяцей. Сітуатыўны спосаб выкладання як бы перарываецца тлумачэннямі, арыентаванымі на суразмоўцу. Пытанні па змесце апавядання выклікаюць на гэтым этапе развіцця маўлення жаданне адказаць больш падрабязна і зразумела. На такой аснове ўзнікаюць інтэлектуальныя функцыі маўлення, якія выражаюцца ва “ўнутраным маналозе”, пры якім адбываецца размова быццам бы з самім сабою.

З.М.Істоміна лічыць, што сітуатыўнасць маўлення ў старэйшых дашкольнікаў прыкметна зніжаецца. Гэта знаходзіць сваё выражэнне, з аднаго боку, у змяншэнні колькасці указальных часціц і прыслоўяў месца, якія нярэдка замянялі іншыя часціны мовы, з другога боку, зніжаецца роля жэстаў пры расказванні. Слоўны эталон аказвае рашаючы ўплыў на фармаванне звязных форм маўлення і выжыванне з іх сітуатыўных момантаў. Аднак апора на наглядны ўзор ўзмацняе сітуатыўныя моманты ў маўленні дашкольнікаў, зніжае элементы звязанасці і павялічвае моманты экспрэсіўнасці [8, с.23].

Паводле А.М. Леушынай, па меры пашырэння кола кантактаў і па меры роста пазнавальных зацікаўленняў дзіця пачынае больш актыўна авалодваць кантэкстуальным маўленнем. Гэта сведчыць аб вядучай ролі граматыкі роднай мовы ў засваенні маўлення. Дадзеная форма маўлення характарызуецца тым, што яе змест раскрываецца ў самім кантэксце і тым самым становіцца зразумелым для слухача, што не залежыць ад уліку той або іншай сітуацыі. Кантэкстуальным маўленнем дзіця авалодвае пад уплывам сістэматычнага навучання. На занятках у дзіцячым садзе дзецям прыходзіцца расказваць больш абстрактныя моманты, чым у сітуатыўным маўленні, у іх з’яўляецца неабходнасць у новых маўленчых сродках і формах, якія дзеці пазычаюць з маўлення дарослых. Дзіця дашкольнага ўзросту ў гэтым напрамку робіць толькі першыя крокі. Працяг развіцця звязанага маўлення адбываецца ў школьным узросце. Паступова дзіця пачынае ўсё больш і больш дасканала і да месца карыстацца, то сітуатыўным, то кантэкстуальным маўленнем у залежнасці ад умоваў і характара кантактаў.

Не менш важнай умовай для фармавання маўлення дашкольнікаў з’яўляецца авалодванне мовай як сродкам зносінаў. Па дадзеным Д.Б. Эльконіна, зносіны ў дашкольным узросце маюць непасрэдны характар[6, с.195]. Гутарковае маўленне ўтрымлівае ў сабе дастаткова магчымасцяў для фармавання звязанага маўлення, якое сладаецца не з асобных, не звязаных паміж сабою сказаў, а ўяўялюць сабою звязанае выказванне - апавяданне, паведамленне і г.д. у старэйшым дашкольным узросце ў дзіцяці ўзнікае неабходнасць патлумачыць свайму аднагодку змест гульні, пабудову цацкі і многае іншае. У ходзе развіцця гутарковага маўлення адбываецца памяншэнне сітуатыўных момантаў у маўленні і пераход да разумення на аснове ўласных моўных сродкаў. Такім чынам, пачынае развівацца тлумачальнае маўленне.

У дашкольным узросце злучаюцца уяўленне, мысленне і маўленне. Такі сінтэз нараджае ў дзіцяці здольнасць выклікаць і адвольна маніпуляваць вобразамі (канешне, у абмежаваных рамках) пры дапамозе моўных самаінструкцый. Гэта значыць, што ў дзіцяці ўзнікае і пачынае паспяхова функцыянаваць унутранае маўленне як сродак мыслення. Сінтэз пазнаваўчых працэсаў ляжыць у аснове паўнавартаснага засаваення роднай мовы і можа, як стратэгічная мэта і сістэма спецыяльных метадычных прыёмаў, быць выкарыстана пры навучанні замежных моваў. Таму трэба старацца як мага болыш развіваць дзіця менавіта ў перыяд дашкольнага дзяцінства. Неабходна ўлічваць, што дашкольны ўзрост - сензітыўны перыяд для развіцця маўлення дзяцей.

Пры добра арганізаванай педагагічнай рабоце дзеці авалодваюць паняццямі, набываюць здольнасць да абагульнення.

Жывасць розуму, цікавасць, добрая памяць дазваляюць дашкольнікам накапіць такую колькасць інфармацыі, якая ў наступныя перыяды жыцця наўрад ці паўторыцца.

Сярод аб'ектаў сацыяльнага свету, які пазнае дзіця, знаходзіцца і яно само. Дашкольнік праяўляе цікавасць да сябе, да сваіх пачуццяў, перажыванняў. Псіхолагі называюць гэта развіццём самасвядомасці. Да старэйшага дашкольнага ўзросту дзіця ўжо даволі многа ведае пра сябе, умее кіраваць уласнымі пачуццямі і паводзінамі, што садзейнічае з'яўленню адвольнасці паводзін. З’яўляецца самакрытычнасць, якая ў шэрагу выпадкаў можа сыграць важную ролю ў развіцці імкнення да самаўдасканалення. Дзеці ўжо не толькі добра ведаюць аб сваёй прыналежнасці да мужскога ці жаночага полу, але і разумеюць, што гэта не можа памяняцца, што гэта назаўсёды і імкнуцца самасцвердзіцца як прадстаўнікі свайго полу. Актыўна адбываецца ўсведамленне сябе ў часе. Дзеці памятаюць сябе ў мінулым і ўяўляюць сябе ў будучым. Калі прыгледзецца да старэйшых дашкольнікаў, то можна заўважыць, што яны па-рознаму вядуць сябе з людзьмі навокал, адчуваюць магчымую рэакцыю на свае паводзіны або канкрэтны ўчынак, г.зн. здольныя да рэфлексіі. У працэсе сумеснай гульнявой дзейнасці дзіця навучаецца ставіць сябе на месца таго ці іншага чалавека, у яго фарміруецца здольнасць суперажываць - эмпатыя.[23, с.199]

Старэйшыя дашкольнікі здольныя раскрываць змест свайго сяброўства, спрабуюць асэнсаваць сяброўскія адносіны, адчуваюць дыскамфорт, няўпэўненасць у сабе, калі адбываецца дэпрывацыя іх неабходнасці ў кантактах, у зносінах, калі яны аказваюцца ў сітуацыі “непрынятых” у групе аднагодкаў. У дзяцей гэтага ўзроставага перыяду добра развітыя такія пачуцці як сумленне, гонар, сарамлівасць. Яны могуць ганарыцца не толькі канкрэтнымі ўчынкамі, якія былі падтрыманы дарослымі, але і сваімі станоўчымі якасцямі, уменнямі.

Сур’ёзныя змены адбываюцца і ў матывацыйнай сферы дашкольнікаў. Разам з матывамі, звязанымі з імкненнямі быць падобнымі на дарослых, вялікую ролю набываюць пазнавальныя матывы, імкненне да самасцверджання, жаданне захаваць добрыя стасункі з аднагодкамі, палепшыць свой стан сярод іх.

У шасцігодак багатае ўяўленне. Па гэтай прычыне ў іх назіраецца такі ўсплеск талентаў ва ўсіх відах творчасці. Яны і мастакі, і танцоры, і паэты, і артысты, і рэжысёры і г.д.

Дасягненнем дашкольнага ўзросту з'яўляецца развіццё розных відаў дзейнасці: гульнявой, мастацкай, працоўнай. Пачынае развівацца вучэбная дзейнасць. Аднак на працягу ўсяго дашкольнага ўзросту вядучым відам дзейнасці дзяцей з'яўляецца гульня. На гэта трэба абапірацца пры планаванні любой дзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту.

Дашкольнік засвойвае формы выражэння сваіх адносін да дарослых і дзяцей. Узнікае новая форма зносін, якую псіхолагі называюць пазасітуатыўна-асобаснай [10, с.78].

Важная асаблівасць старэйшых дашкольнікаў - з’яўляенне пачаткаў навучальнай дзейнасці. Яны гатовыя навучацца па праграме, прапанаванай дарослым; валодаюць навыкамі слухаць і разумець педагога, выдзеліць вучэбную задачу і пераўтварыць яе ў мэту самастойнай дзейнасці, у тым ліку і гульнявой, ажыццявіць самакантроль.

Такім чынам, развіццё дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту ажыццяўляецца па некалькіх напрамках. Можна вылучыць развіццё фізічнае, інтэлектуальнае, эстэтычнае, развіццё псіхічных працэсаў, якія набываюць рысы адвольнасці, але асноўнай іх характарыстыкай застаеца неадвольнасць; развіццё дзейнасці як формы жыццёвай актыўнасці; хуткае развіццё маўлення. У кожным з пералічаных напрамкаў назіраецца дынаміка ў станаўленні дзіцяці як сацыяльнай істоты. Усе пералічаныя вышэй асаблівасці псіхаэмацыянальнага і разумовага развіцця старэйшых дашкольнікаў важна ўлічваць пры арганізацыі працэса навучання і выхавання, а значыць без уліку адметнасцяў дадзенага ўзроставага перыяду немагчыма правільна спланаваць, арганізаваць і правесці такі важны элемент выхаваўчага працэса як дыдактычная гульня. Толькі гарманічнае спалучэнне спецыфікі разглядаемага ўзроставага перыяду і адметнасцяў дыдактычных гульняў як асобага тыпу гульневай дзейнасці можа даць у выніку яскравы педагагічны эфект, асабліва ў галіне развіцця вуснага маўлення.

1.2 Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту

дыдактычны гульня развіццё маўлення

Дыдактычная гульня ўяўляе сабою шматпланавую, складаную педагагічную з’яву: яна выступае як гульнявы метад навучання дзяцей дашкольнага ўзросту і формай навучання, і самастойнай гульнявой дзейнасцю, і сродкам усебаковага выхавання асобы дзіцяці. Менавіта ў дыдактычнай гульні дзіця атрымлівае магчымасць удасканальваць, узбагачаць, замацоўваць і актывізаваць сваю лексіку.

У старэйшым дашкольным узросце дзіця павінна авалодаць такім слоўнікавым складам, які даваў бы яму магчымасць мець паўнацэнныя кантакты з аднагодкамі і дарослымі, паспяхова вучыцца ў школе, разумець мастацкую літаратуру, тэлевізійныя і радыёперадачы і г.д. Па гэтай прычыне дашкольная педагогіка разглядае развіццё лексікі дзяцей як адну з найважнейшых задач развіцця маўлення.

Па меры таго як дзіця вывучае навакольнае асяроддзе - прадметы, з’явы, іх асаблівасці, якасці, яно пачынае рабіць абагудьненні, кіравацца тымі або іншымі прыметамі. Нярэдка гэтыя прыметы малазмястоўныя, але эмацыйна значныя для дашкольніка. Напрыклад, гароднінай дзеці нярэдка лічаць толькі моркву, цыбулю, буракі і не ўключаюць ў гэты тэматычны рад, напрыклад, капусту, агуркі, таматы. Або пашыраюць значэнне слова “гародніна” за кошт уключэння садавіны, грыбоў і матывуюць гэта тым, што “гэта ўсё расце” або “усё гэта можна есці”. І толькі паступова, па меры развіцця мыслення, дашкольнікі авалодваюць аб’ектыўным паняційным зместам слова. Такім чынам, значэнне слова мяняецца для дзяцей на працягу дашкольнага дзяцінства з развіццём іх пазнавальных магчымасцяў.

Яшчэ адна асаблівасць слоўніка дашкольнікаў - гэта яго невялікі склад, колькасць лексемаў, якімі валодаюць дзеці значана меншая, чым у дарослых. Прычына такога разыходжання заключаецца ў параўнальна невялікім аб’ёме назапашаных звестак пра навакольны свет у параўнанні з адпаведным досведам дарослых. Такія асаблівасці развіцця слоўніка патрабуюць пастаноўкі наступных задач ў слоўнікавай рабоце выхавальніка:

. Забяспечыць колькаснае накапленне лексічных адзінак, неабходных для падтрымкі паўнавартасных зносін не толькі з аднагодкамі, але і з дарослымі.

2. Забяспечыць засваенне сацыяльна замацаванага зместу словаў. Рашэнне гэтай задачы патрабуе:

а) авалодванне значэннем лексемы на аснове дакладнай адпаведнасці з аб’ектамі навакольнага свету, іх асаблівасцямі і адносінамі паміж;

б) засваенне абагульняючага значэння слова на аснове вылучэння істотных прыметаў прадметаў і з’яваў;

в) фарміравання навыкаў карыстання пераносным значэннем слова, а значыць адкрыццё магчымасцяў вобразнага ладу мовы.

. Актывізацыя слоўніка, г.зн. не толькі веданне лексічнага значэння словаў, але і ўвядзенне іх у практыку актыўных зносінаў, кантактаў[16,с108].

Вырашэнне пастаўленых задач, а значыць мэтанакіраванае і эфектыўнае правядзенне работы па фармаванні, узбагачэнні і актывізацыі слоўніка педагогамі ў дашкольных навучальных установах немагчымае без шырокага выкарыстання дыдактычных гульняў. Змест дыдактычных гульняў вызначаецца праграмаю “Пралеска”, ён неад’емна звязаны са зместам заняткаў і назіраннямі.

Дыдактычная гульня абапіраецца на веды, якімі дзеці ўжо валодаюць, важна, што часта дашкольнікі ў адной гульні могуць выкарыстоўваць веды, атрыманыя на занятках па розных “прадметах”, па розных раздзелах праграмы. Напрыклад, у гульні “Назаві тры прадметы” неабходна прыпомніць і назваць жывёлаў, сродкі перамяшчэння, агародніну, садавіну, мэблю, посуд.

Дыдактычныя гульні па сваіх зместавых магчымасцях настолькі полісемантычныя, што з іх дапамогаю можна вырашаць адначасова некалькі важных задач у навучанні, развіцці і выхаванні старэйшых дашкольнікаў. Такімі гульнямі можна назваць гульні з сюжэтам, гульні якія патрабуюць разыгрывання роляў. Так, у гульні “Магазін цацак” па сюжэце неабходныя прадавец і пакупнікі. Значную цікавасць у фарміраванні і развіцці камунікатыўных навыкаў дашкольнікаў, пашырэнні іх актыўнага слоўнікавага запасу ўяўляюць сабою гульні-інсцэніроўкі - паказ з дапамогаю цацак невялікіх сцэнак, у якіх перад дзецьмі ставяцца такія дыдактычныя задачы як здагадацца, з якой казкі паказаны эпізод, расказаць працяг казкі, расказаць пра змены, якія адбыліся на сцэне і г.д. Некаторыя з гульняў такога тыпу ставяць перад удзельнікамі задачы найперш этычнага плану. Так, у гульні “Што такое добра і што такое дрэнна” адной частцы ўдзельнікаў гульні неабходна паказваць сцэнкі з мастацкіх твораў або з жыцця, а астатнім трэба даць этычную ацэнку, вызначыць, якія персанажы робяць добра, а якія дрэнна[27, с.98].

Такім чынам, у гульні адбываецца не толькі актыўнае ўдасканаленне навыкаў этычных паводзінаў, але і разнапланавае вядзенне работы па развіццю маўленя старэйшых дашкольнікаў. Ім неабходна праявіць навыкі карэктна фармуляваць сваю думку, будаваць не толькі маналагічнае, але і дыялагічнае маўленне, аргументаваць сваё выказванне, у імправізацыі хутка падбіраць патрэбныя не толькі паняцці, але і метафары, эпітэты і г.д.

Многія дыдактычныя гульні не маюць дакладна вызначаны сюжэт і гульня заклчаецца ў вырашэнні пэўнай задачы. Але і ў такіх гульнях змест канцэнтруецца на ведах дзяцей пра навакольны свет і звязаны з задачамі развіцця маўлення. Часам у бессюжэтныя гульні ўводзіцца вобраз, напрыклад, загадкі, якія загадвае Пятрушка або які-небудзь іншы казачны персанаж. Тое, што гульнявую задачу ставіць перад дзецьмі не выхавальнік, а цацка спрыяе павышэнню разумовай і слоўнікавай актыўнасці малых. Напрыклад, у госці да дзяцей можа прыйсці Андрэйка - цацка з тварам сімпатычнага, жывога хлопчыка. Яго з’яўленне адразу выклікае радасць, чаканне чагосьці новага, цікавага. Андрэйка праводзіць гульні, у якія дзеці можа і гулялі раней, напрыклад, “Што змянілася”, але ў новай сітуацыі гульня набывае іншы змест, выклікаюць здзіўленне, прымушае працаваць уяўленне. У гульнявой займальнай форме адбываецца актывізацыя і ўзбагачэнне слоўніка дашкольнікаў.

Слоўнікавая работа на такім этапе заключаецца ў тым, што дзяцей вучаць адрозніваць і называць часткі прадметаў (часткі цела жывёлаў, чалавека; часткі ў прадметаў побыту; рукавы і кішэні ў сукенак, накрыўка ў чайніка і г.д.); кантрастныя памеры прадметаў; некаторыя колеры, формы; некаторыя смакавыя прыметы; фізічныя якасці (халодны, гладкі) і якасці (б’ецца, рвецца). У дыдактычных гульнях “Што змянілася”, “Назаві правільна”, “Не памыліся” і інш. Дзеці ўдасканальваюць свой слоўнікавы запас, у дзяцей фарміруецца цікавасць да слоўнай дзейнасці[30, с.47-48].

У малодшым дашкольным узросце ў дзяцей назіраецца здольнасць азначаць адным словам групу адных і тых самых прадметаў незалежна ад іх памеру, колеру, месцазнаходжання ў прасторы, а таксама адрозніваць адныя групы прадметаў ад другіх, але са сходнымі якасцямі. Слоўнік дзяцей на чацвёртым годзе жыцця як і раней папаўняецца назвамі прадметаў, з якімі дзеці сутыкаюцца і дзейнічаюць у побыце. Дзеці могуць памыляцца ці дапускаць памылкі у назвах многіх прадметаў побыту (посуду, мэблі, адзення, абутку, бялізны, цацак), транспартных сродкаў і г.д. Такія памылкі выкліканы недакладнасцю, адсутнасцю дыферэнцыяцыі ва ўспрыманні і ўяўяленні дзіцяці. Па гэтай прычыне істотнае значэнне на дадзеным узроставым этапе набывае знаёмства дзяцей з асаблівасцямі прадметаў і слоўнікавая праца ў працэсе паглыблення ведаў пра прадметы. Дашкольнікаў знаёмяць з назвамі прадметаў, з іх прызначэннем, асаблівасцямі будовы, вучаць адрозніваць матэрыялы (гліна, папера, тканіна, драўніна), вылучаць якасці матэрыялаў (мяккі - цвёрды, гладкі - шаршавы, грубы - тонкі, здольнасць ламацца, біцца, быць парваным ці пакамечаным і г.д.); вучаць вызначаць адпаведнасць матэрыялу, з якога зроблены прадмет і яго прызначэнне. Для рэалізацыі слоўнікавай задачы педагог выкарыстоўвае дыдактычную гульню як на занятках, так і ў самастойнай дзейнасці дзяцей. Пры разглядванні прадметаў педагог дапамагае вызначыць і назваць колер, памер, выхоўвае ўменне арыентавацца ў прасторы і часе, выкарыстоўваць адпаведныя словы (уперад, назад, раніцай, вечарам, спачатку, потым і інш.) у гульнях “Калі гэта бывае”, “Не памыліся”, “Што спачатку, што потым”[17,с.92].

У задачы слоўнікавай працы таксама ўваходзіць навучанне дзяцей адрозніваць падобныя прадметы па істотных прыкметах адрознівання і дакладна абазначаць гэта словам: напрыклад, у стула - спінка у адрозненні ад табурэта, у чашкі - ручка у адрозненні ад стакана і г.д. Такога тыпу адрозненні дзеці знаходзяць у гульнях “Што змянілася”, “Назаві і не памыліся” і іншыя.

На пытям годзе жыцця праграмаю прадугледжваецца ўвядзенне ў актыўны слоўнік назваў усіх прадметаў (прадметаў, якія ўваходзяць у групы агародніны, садавіны, прадуктаў харчавання, усіх прадметаў побыту), матэрыялаў (тканіна, папера, драўніна, шкло) і г.д., а таксама словаў, якія азначаюць асаблівасці прадметаў і матэрыялаў, якія знаёмыя па асабітстаму досведу і могуць быць даследаваныя сэнсорна. Пад кіраўніцтвам педагога ў дыдактычных гульнях дзеці вучацца групаваць прадметы па адной істотнай прымеце - па прызначэнні. Да канца года яны могуць засвайваць элементарныя паняцці і словы, якія іх азначаюць назвы цацак, прадуктаў харчавання, адзення. Групоўка прадметаў па комплексе істотных прыкметаў (двум-тром) для дзяцей уяўляе яшчэ вялікую складанасць.

У старэйшым дашкольным узросце працягваецца праца па пашырэнні слоўнікавага запасу дзяцей. Галоўная ўвага ўдзяляецца увядзенню ў актыўнае ўжыванне словаў, якія азначаюць дыферэнцаваныя па ступені выражанасці якасці (светла-чырвоны, кіславаты, горка-салёны, больш трывалы, цяжэйшы, менш шчыльны і г.д.)[21,с.18].

У слоўнік дзяцей прыходзяць словы, якія азначаюць разнастайныя матэрыялы (метал, пластмаса, шкло, парцэляна і г.д.). працягваецца мэтанакіраваная работа па ўвядзеню элементарных паняццяў з катэгорый інструменты, посуд, агародніна, транспарт, дзікія і хатнія жывёлы, пералётныя птушкі і г.д. Замацаванне атрыманых ведаў адбываецца ў дыдадктычных гульнях “Хто дзе жыве”, “Што з чаго зроблена”, “Знайдзі пару”.

Старэйшых дашкольнікаў эфектыўна вучыць вычляняць па тых ці іншых прыметах са складу паняццяў падгрупы: тканіны шарсцяныя і шаўковыя, посуд кухонны і чайны або металічны і шкляны; транспарт водны, наземны, паветраны і пасажырскі: інструменты металічныя, драўляныя ці садовыя, сталярныя, кравецкія і г.д. Пры ажыццяўленні работы па фармаванні і актывізацыі слоўніка педагогі дзіцячых дашкольных устаноў эфектыўна выкарыстоўваюць такія дыдактычныя гульні як «Цудоўны мяшэчак», «Хто больш убачыць і назаве», «Фарбы», «Што змянілася» і іншыя.

Пасля трох гадоў адбываецца інтэнсіўнае авалодванне складанымі сказамі са злучнікамі. З агульнай колькасці злучнікаў, якія засваёваюцца дзецьмі да шасці гадоў, 61% засвайваецца ў перыяд да трох гадоў. У гэты час адбываецца актыўнае авалодванне такімі злучнікамі і злучальнымі словамі як што, калі, куды, колькі, як, у чым, хаця, таму што. Засваенне гэтых злучнікаў, якія азначаюць самыя разнастайныя залежнасці, паказвае на інтэнсіўнае развіццё звязных формаў маўлення[16, с.23].

Даследванні паказваюць, што да трох гадоў у асноўным адбываецца засваенне суфіксаў з памяншальным, ласкальным, прыніжальным і павелічальным значэннямі. Авалодванне ўсімі астатнімі суфіксамі адбываецца пасля трох год і расцягваецца на ўвесь дашкольны ўзрост. Так прасля трох год засвайваюцца суфіксы для азначэння асобаў жаночага полу (-ыха-, -к-), дзейснай асобы (-нік-, -ік-, -ун-, -ач-), для абазначэння патомства жывёлаў (-ян-, -ят-), афіксы для азначэння зборнасці (-н-). Важна, што не толькі ў дашкольным узросце адбываецца авалодванне словаўтварэннем праз засваенне новымі суфіксамі, але і надзвычайная лёгкасць ў авалодванні і выкарыстанні словаўтваральных мадэляў [6, с.24].

Такім чынам, самастойнае словаўтварэнне дзяцей выступае доказам наяўнасці асобага “маўленчага адчування”, якім валодаюць дашкольнікі. Факты словатворчасці павінны быць прынятымі як праяўленні, як сімптомы авлодвання дзецьмі моўнай рэчаіснасці.

Да пачатку школьнага ўзросту дзіця ўжо ў такой ступені авалодвае складанай сістэмай граматыкі, што нават дэманструе ў сваім маўленні самыя тонкія заканамернасці сінтаксічнага і марфалагічнага парадку роднай мовы. Так у выніку засваення марфалагічнай структуры белраускай мовы менавіта ва ўзросце ад трох да сямі год адбываецца асваенне тыпаў скланення і спражэння.

Авалодванне граматыкай выражаецца і ў засваенні складу маўлення. У старэйшым дашкольным узросце, па дадзеным С.Н.Карпавай, адносна невялікая колькасць дзяцей спраўляецца з задачай вылучэння асобных словаў са сказа. Гэтае ўменне фармуецца паступова, марудна, але выкарыстанне асобных прыёмаў дапамагае значна паскорыць працэс. Напрыклад, пры дапамозе апораў дзеці вылучаюць прапанаваныя ім словы (акрамя злучнікаў і прыназоўнікаў). Самае істотнае, што яны пераносяць прыёмы аналізу, выпрацаваныя пры дапамозе апораў, на дзеянні без іх. Гэта такія аперацыі:

Маўленне дзяцей пяці год насычаецца словамі ўсіх часцінаў мовы. У гэты перыяд яны актыўна займаюцца словатворчасцю, словазмяненнем, ствараюць мноства неалагізмаў.

У старэйшым дашкольным узросце дзеці ўпершыню спрабуюць самастойны выкарыстоўваць граматычныя сродкі і аналізаваць граматычныя факты.

Пяцігадовыя дзеці пачынаюць авалодваць і сінтаксічынм ладам мовы. Праўда, гэта даецца з цяжкасцямі і таму тут вядучая роля належыць дарослым, якія павінны аказваць дапамогу, напрыклад, у пошуку патрэбных прычынна-выніковых і часавых сувязяў пры разглядзе аб’ектаў.

Дзеці гэтага ўзросту валодюць навыкамі самастойнага словаўтварэння пры дапамозе неабходых афіксаў.

- У дзяцей пяці год праяўляецца крытычнае стаўленне да граматычных памылак, выяўляецца ўменне кантраляваць сваё маўленне.

- У разглядаемы ўзроставы перыяд павялічваецца ўдзельная вага простых развітых і складаназалежных сказаў[15, с.54].

Такім чынам, у маўленні старэйшых дашкольнікаў ўзрастае колькасць развітых сказаў з аднароднымі членамі, павялічваецца аб’ём простых і складаных сказаў. Да канца дашкольнага дзяцінства дзіця авалодвае практычна ўсімі злучнікамі і правіламі іх выкарыстання. Аднакнават у дзяцей, якія ідуць у першы клас, асноўны масіў тэкста (55%) складаюць простыя сказы, што знаходзіць падцверджанне ў працах Л.А. Калмыковай. Важным момантам у развіцці маўлення старэйшага дашкольнага ўзросту з’яўляецца павелічэнне колькасці абагульняючых словаў і ролі пабочных скзаў. Гэта сведчыць аб развіцці ў дашкольнікаў абстрактнага мыслення.

Асновай, на якой будуецца засваенне мовы, з’яўляецца скіраванасць на гукавую форму слова. А.Н. Гвоздеў адзначае з’яўленне на пятым годзе жыцця дзіцяці першых спробаў асэнсаваць значэнне слова і даць яго этымалагічнае тлумачэнне. Ён указвае на тое, што гэтыя спробы вядуць да супастаўлення словаў з падобным гучаннем. Што нярэдка вядзе да памылковага збліжэння. Напрыклад, слова горад збліжаюць са словам горы. Гэта значыць, што сэнсавае тлумачэнне ідзе праз гукавое супастаўленне. Дастатковая асэнсаванасць маўлення з’яўляецца толькі ў працэсе спецыялізаванага навучання[21, с.274].

Што датычыць развіцця гукавога боку маўлення да канца дашкольнага ўзросту:

Дзеці павінны выразна вымаўляць складаныя артыкуляцыйна гукі: шыпячыя, свісцячыя, санорныя. Адрозніваючы іх у маўленні, яны замацоўваюць іх у вымаўленні.

Выразнае маўленне становіцца нормаю для пяцігадовага дашкольніка ў паўсядзёным жыцці, а не толькі падчас спецыяльных заняткаў.

У дзяцей удасканальваецца слыхаваое ўспрыманне і развіваецца фанематычны слых. Дашкольнікі могуць адрозніваць асобныя групы гукаў, вылучаць з групы словаў, фразаў слова, у якіх ёсць прапанаваныя гукі.

Дзеці свабодна выкарыстоўваюць у сваім маўленні сродкі інтанацыйнай выразнасці: могуць чытаць верыш самотна, весела, урачыста. Апрача таго, дзеці з лёгкасцю дэманструюць апавядальную, пытальную і колічную інтанацыі.

Старэйшыя дашкольнікі здольныя рэгуляваць гучнасць голасу ў самых розных жыццёвых сітуацыях: гучна адказваць на пытанні, ціха размаўляць ў грамадскіх месцах, сяброўскіх гутарках і г.д. Яны здольныя эфектыўна карыстацца тэмпам маўлення: гаварыць павольна, хутка ў залежнасці ад канкрэтных абставінаў.

У дзяцей пяці год добра развітае маўленчае дыханне: яны могуць працягла вымаўляць не толькі галосныя гукі, але і некаторыя зычныя (свісцячыя, шыпячыя, санорныя).

Дзеці пяці год могуць параўноўваць маўленне аднагодкаў і сваё з маўленнем дарослых, знаходзіць неадпаведнасці: няправільнае вымаўленне гукаў, словаў, недакладнае выкарытсанне націску ў словах[15, с.66].

Практычна ўсе псіхолагі і метадысты, які займаліся праблемаю развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў, адзначаюць, што для плённага развіцця маўлення важна валодаць дакладнымі ўляўленнямі пра гукавы склад мовы (словаў) і умець аналізаць яе. Уменне чуць кожны асобны гук у слове, выразна адрозніваць яго ад суседняга гуку, ведаць з якіх гукаў складаецца слова, а гэта значыць умець аналізаваць гукавы склад слова - вось пералік найважнейшых перадумоваў для правільнага навучання пісьму. Навучанне грамаце - адзін з самых важных этапаў развіцця ўсведамлення гукавога боку мовы.

А.Н. Гвоздеў указвае, што "хаця дзіця заўважае розніцу ў асобных гуках, але раскладванне слова на самастойныя гукі не адбываецца"[56, с.225]. Разам з тым у некаторых дзённіках па развіццю дзяцей ёсць указанні на тое, што некаторыя дзеці спрабуюць самстойна аналізаваць гукавы склад слова яшчэ задоўга да пачатку вывучэння граматы. Так у дзённіку Э.І. Станчынскай ёсць указанне, што яе Юра ва ўзросце пяці год васьмі месяцаў мае жаданне, як яна піша, “аналізаваць словы”. Юра чытаць не ўмее, ведае выпадковыя літары і лічбы, але гаворыць: “Мама, я ведаю, якія літары (трэба гукі) у вечарынка - в,ч,р,ін, ка” .

А.В. Дзятцова выказвае меркаванне, што задача вылучэння гука ў слове, нягледзячы на яе цяжкасці, пасільная для дзіцяці. На яе думку няздольнасць вылучаць гукі ў слове не з’яўляецца ўзроставай асаблівасцю, а звязана толькі з тым, што такой задачы перад дашкольнікам ніхто не ставіць, а сам ён у сваёй маўленчай практыцы не адчувае ў гэтым неабходнасці. Дадзеныя даследванняўА .В. Дзятцовай паказваюць, што ўжо ў сярэдняй групе дзіцячага сада дзеці могуць не толькі пазнаваць той або іншы гук у слове, але і самастойны вылучаць гукі ў слове. У старэйшай групе з гэтай задачай спраўляецца больш паловы дзяцей:

- пазналі гукі ў пачатку слова 95% дзяцей;

- у сярэдзіне слова 75% дзяцей;

- самастойна вылучылі гукі ў пачатку слова 95% дзяцей;

- самастойна вылучылі гукі ў сярэдзіне слова 60% дзяцей.

Калі нават без спецяльнага навучання ў старэйшых дашкольнікаў фармуецца ўменне вылучаць асобныя гукі ў словаў, то пры спецыяльна арганізаваным навучанні дзеці дастаткова лёгка авалодваюць гукавым аналізам словаў[16, с.202].

Да пяці гадоў прыём параўнання і супастаўлення падобных і розных прадметаў (па форме, колеру, памеры) трывала ўваходзіць у жыццё дзяцей і дапамагае ім абагульняць прыкметы, вылучаць сярод іх істотныя. Дзеці свабодна карыстаюцца абагульняючымі словамі, групуюць прадметы ў катэгорыі па родавай прыкмеце. Развіваецца сэнсавы бок маўлення: з’яўляюцца абагульняючыя словы, сінонімы, антонімы, адценні значэнняў словаў, адбываецца адбор дакладных па сітуацыі выражэнняў, словы ўжываюцца ў розных значэннях, выкарыстоўваецца шырокі спектр прыметнікаў як эпітэтаў.

Такім чынам, у дашкольных установах педагогі шырока выкарыстоўваюць дыдактычныя гульні як вельмі эфектыўны метад развіцця маўлення.

1.3 Класіфікацыя дыдактычных гульняў

Для таго, каб гульні сталі сапраўдным арганізатарам жыцця дзяцей, іх актыўнай дзейнасці, іх цікавасцей і патрэбнасцей, неабходна, каб у практыцы выхавання было багацце і разнастайнасць гульняў. Дзіцячае жыццё можа быць цікавым і змястоўным, калі дзеці будуць мець магчымасць гуляць у розныя гульні.Разнастайнасць гульняў каштоўна таму, што ў гэтых умовах становіцца магчымым рашэнне вялікіх выхавальных задач - адносін дзяцей адзін з адным, засваення норм жыцця ў дзіцячым узросце, фарміравання характару і г.д. Магчымасці кожнага дзіцяці лепш за ўсё прыметныя, калі яно ўдзельнічае ў разнастайных забавах.Існуюць тысячы шматлікіх гульняў, у асноўным добрых і карысных.Вядомы гульні, якія разлічаны толькі на канкрэтны ўзрост.Ёсць гульні без узросту, у іх гуляюць і дарослыя людзі, і малыя дзеці.

Дашкольнае дзяцінства - вялікі адрэзак жыцця дзіцяці. Умовы жыцця ў гэты час імкліва пашыраюцца: рамкі сям’і рассоўваюцца да межаў вуліцы, горада, краіны. Дзіця адкрывае для сябе свет чалавечых адносінаў, розных відаў дзейнасці і грамадскіх функцый людзей. Ён імкнецца ўключыцца у гэтае дарослае жыццё, актыўна ўдзельнічаць у ім, але гэта для яго яшчэ недасягальна. Адзіным сродкам спасціжэння свету і спробы сваіх сілаў з’яўляецца гульня. Дыдактычная гульня - адна з формы навучання і выхавання дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

У гісторыі замежнай і рускай педагагічнай навукі склалася 2 напрамкі выкарыстання гульні ў выхаваўчых мэтах: для ўсебаковага развіцця і ў вузкадыдактычных мэтах.

Яркім прадстаўніком першага напрамку быў вялікі чэшскі педагог Я.А.Каменскі. Ён лічыў гульню неабходнай формаю дзейнасці дзіцяці, якая адпавядае яго прыродзе і схільнасцям: гульня - сур’ёзная разумовая дзейнасць, у якой развіваюцца ўсе віды здольнасцяў дзіцяці; у гульні пашыраецца і ўзбагачаецца кола ўяўленняў пра навакольны свет, развіваецца маўленне; у сумесных гульнях дзіця збліжаецца з аднагодкамі.

Дыдактычны напрамак выкарыстання гульня атрымала ў XVIIІ ст. у педагогаў-філантропаў (І.С.Базедаў, Х.Г.Зальцман і інш.), якія імкнуліся выкарыстаць гэту ўзроставую асаблівасць як гульня, яе разнастайнасць у працэсе выхавання. З найбольшаю паўнатою дыдактычны напрамак прадстаўлены ў педагогіцы Ф.Фрэбеля. Працэс гульні, на думку даследчыка - гэта выяўленне і праяўленне таго, што з самага пачатку закладзена ў чалавеку Богам. Праз гульню дзіця спасцігае законы светабудовы і самога сябе. Ф.Фрэбель надаваў гульні вялікае выхаваўчае значэнне: гульня развівае дзіця фізічна, узбагачае маўленне, мысленне, уяўленне; гульня з’яўляецца асновай актыўнай дзейнасці для дзяцей дашкольнага ўзросту. Па гэтай прычыне асновай выхаваня Фрэбель лічыў менавіта гульню.

Дыдактычны напрмак выкарыстання гульні характэрны і для сучаснай англійскай педагогікі. У дзіцячых установах, якія працуюць па сістэме М.Мантэсоры або Ф.Фрэбеля, як і ранейасноўнае месца адводзіцца дыдактычным гульням і практыкаванням з рознымі матэрыяламі. Самастойным творчым гульням дзяцей належнай увагі не надаецца.

К.Д.Ушынскі зазначыў залежнасць паміж зместам дзіцячых гульняў і сацыяльным асяроддзем. Ён сцвярджаў, што гульні не мінаюць бясследна: яны могуць вызначыць характар і паводзіны чалавека ў грамадстве. Так, дзіця, якое прывыкла камандаваць або падпарадкоўвацца ў гульні, выбірае такі ж напрамак паводзінаў і ў дарослым жыцці. К.Д.Ушынскі надаваў вялікае значэнне сумесным гульням, бо менавіта яны дапамагалі завязваць першыя грамадскія адносіны. Ён бачыў каштоўнасць ў самастойнасці дзяцей у гульні, бачыў у ёй аснову глыбокага ўплыву гульні на дзіця, аднак лічыў неабходным накіроўваць дзіцячыя гульні, забяспечваць маральны змест дзіцячых уражанняў[18.с.111].

У пытанні ролі гульні ў выхаваўчым працэсе ўяўляюць сабою погляды А.І.Ціхеевай. Даследчыца разглядае гульню як адну з формаў арганізацыі педагагічнага працэсу ў дзіцячым садзе і разам з тым як адзін з найважнейшых сродкаў выхаваўчага ўздзеяння на дзіця. У дзіцячым садзе, якім кіравала А.І.Ціхеева, выкарыстоўваліся гульні 2 тыпаў: свабодныя гульні, стымуляваныя навакольным асяроддзем, і гульні, арганізаваныя выхавальнікам, гульні з правіламі. Асаблівая заслуга належыць А.І.Ціхеевай у раскрыцці ролі дыдактычнай гульні. Яна справядліва лічыла, што такі тып гульні дае магчымасць развіваць самыя разнастайныя магчымасці дзіцяці, яго ўспрыманне, маўленне, увагу. Яна вызначыла асобую ролю выхавальніка ў дыдактычнай гульні: ён уводзіць дзяцей у гульню, знаёміць з яе правіламі і зместам. Акрамя таго А.І.Ціхеева распрацавала шмат дыдактычных гульняў, якія і зараз выкарыстоўваюцца ў дашкольных установах.

На сённяшні дзень існуе шмат класіфікацый дыдактычных гульняў розных аўтараў. А.К. Бандарэнка зазначае, што ў дашкольнай педагогіцы ўсе дыдактычныя гульні ў залежнасці ад дыдактычнага матэрыялу можна падзяліць на тры асноўныя віды:

·        гульні з прадметамі (цацкамі, прыродным матэрыялам);

·        настольныя друкаваныя гульні;

·        слоўныя гульні.

Гульні з прадметамі.У гульнях з прадметамі выкарыстоўваюцца цацкі і рэальныя прадметы. Дзеці гуляюць з імі і вучацца параўноўваць, выяўляць падабенства і адрозненне прадметаў. Каштоўнасць гэтых гульняў у тым, што з іх дапамогаю дзеці знаёмяцца з якасцямі прадметаў і іх прыметамі: колерам, памерам, формай, якасцю. У гульнях такога тыпу вырашаюцца задачы на параўнанне, класіфікацыю, вызначэнне паслядоўнасці ў вырашэнні задач. У выніку авалодвання новымі ведамі пра прадметнае асяроддзе задачы для дзяцей у гульні ўскладнаюцца: яны практыкуюцца ў вызначэнні прадмета па пэўнай прыкмеце, аб’ядноўваюць прадметы па гэтай прымеце (колер, форма, якасць, прызначэнне і г.д.), што вельмі важна для развіцця абстрактнага, лагічнага мыслення.[9. с.7]

У гульнях з прадметамі дзеці выконваюць заданні, якія патрабуюць свядомага запамінання колькасці і знаходжанне прадметаў, знаходжання патрэбнага прадмета. Гуляючы, дзеці набываюць уменні складваць цэлае з частак, нанізваць прадметы (шарыкі, пацеркі), выкладваць узоры з разнастайных формаў.

У дыдактычных гульнях шырока выкарыстоўваюцца самыя разнастайныя цацкі. У іх ярка выражаны колер, форма, прызначэнне, велічыня, матэрыял, з якога яны зроблены. Гэта дае магчымасць практыкаваць дзяцей у рашэнні канкрэтных дыдактычных задач, напрыклад, выбраць усе цацкі, зробленыя з дрэва (металу, пластмасы, керамікі) або цацкі для розных творчых гульняў: для гульні ў сям’ю, будаўнікоў і іншыя. Пры выкарыстанні гульняў падобнага зместу выхавальнік мае магчымасць выклікаць цікавасць да самастойнай гульні, падказаць дзецям задуму гульні з дапамогаю выбраных цацак.

Гульні з прыродным матэрыялам (насенне раслінаў, лісце, разнастайныя кветкі, каменьчыкі і г.д.) выхавальнік выкарыстоўвае пры правядзенні такіх дыдактычных гульняў як “Чые гэты дзеткі?”, “З якога дрэва ліст?”, “Збяры букет з асенніх траваў?” і г.д. Дарослы арганізуе іх пад час прагулкі, пры непасрэдным судакрананні са светам прыроды. У такіх гульнях замацоўваюцца веды дзяцей пра навакольны свет, фарміруюцца мысліцельныя працэсы (аналіз, сінтэз, класіфікацыя) і выхоўваецца любоў да прыроды, беражлівыя адносіны да яе.

Да гульняў з прадметамі адносяцца сюжэтна-дыдактычныя гульні і гульні-інсцэніроўкі. У сюжэтна-дыдактычнай гульні дзеці выконваюць пэўныя ролі: прадавец, пакупнік у гульнях тыпу “Магазін”, доктар у гульні “Бальніца” і г.д. Гульні-інсцэніроўкі дапамагаюць удакладніць уяўленні пра рознастайныя побытавыя сітуацыі, літаратурных творах (“Падарожжа ў краіну казак”), пра нормы паводзінаў (“Што такое добра і што такое дрэнна?”)[18,с.25]

Настольна-друкаваныя гульні - цікавы занятак для дзяцей. Яны разнастайныя па відах: парныя малюнкі, лато, даміно. Разнастайныя і задачы, якія вырашаюцца з іх дапамогаю.

Падбор малюнкаў па парах. Самае простае заданне ў такой гульні - знайсці сярод розных малюнкаў аднолькавыя: два каптурочкі, аднолькавага колеру, фасону і г.д. Потым заданне ўскладняецца: малюнкі неабходна аб’яднаць не толькі па знешнім прыметам, але і па сэнсе: знайсці сярод усіх малюнкаў два самалёты. Самалёты, намаляваныя на картках, могуць быць рознымі і па форме, і па колеры, але іх аб’ядноўвае, робіць іх падобнымі прыналежнасць да аднаго віду прадметаў.

Падбор малюнкаў па агульнай прымеце. Тут патрабуецца некаторае абагульненне, выяўленне сувязі паміж прадметамі. Напрыклад, у гульні “Што расце ў садзе (лесе, агародзе)?” дзеці падбіраюць карткі з адпаведнымі малюнкамі раслінаў, суадносяць іх з месцам, дзе яны растуць, аб’ядноўваюць малюнкі па агульнай прымеце. Або ў гульні “Што было потым?” дзеці падбіраюць малюнкі да казкі з улікам паслядоўнасці сюжэту.

Запамінанне складу, колькасці і месцазнаходжання картак. Напрыклад, у гульні "Адгадай які малюнак схавалі?” дзеці павінны запомніць змест малюнкаў, а потым вызначыць, якую з іх перавярнулі ўніз выяваю. Гэта гульня развівае памяць, працэсы запамінання і прыпамінання. Гульнявымі дыдактычнымі задачамі такога тыпу гульняў з’яўляецца таксама замацаванне ў дзяцей ведаў пра колькасны і парадкавы лік, пра прасторавае размяшчэнне картак на стале, уменне звязна расказваць пра тыя змены, якія адбыліся з малюнкамі, пра іх змест.

Складанне разразных малюнкаў і кубікаў. Задача гэтага тыпу гульняў - вучыць дзяцей лагічнаму мысленню, развіваць уменне з асобных частак складваць цэлае. У малодшых групах малюнкі разразаюць на 2-4 часткі, у сярэдняй і старэйшай дзеляць на 8-10 частак. Пры гэтым для гульні ў малодшай групе на малюнку павінен быць адзін прадмет: цацка, расліна, прадмет адзення і інш. Для старэйшых дзяцей на малюнках адлюстроўваецца сюжэт з вядомых казак, мастацкіх твораў, добра вядомых дзецям.

Апісанне, гісторыя пра малюнак з паказам дзеянняў, рухаў. У такіх гульнях выхавальнік ставіць задачу развіваць не толькі маўленне дзяцей, але і ўяўяленне, творчасць. Нярэдка дзіця для таго, каб удзельнікі гульні адгадалі тое, што намалявана на малюнку, выкарыстоўваюць імітацыю рухаў або падражае рухам жывёлы, яго голасу. Напрыклад, у гульні “Адгадай хто гэта?” дзіця бярэ малюнак, уважліва яго вывучае, а потым паказвае рухі і гукі ката, пеўня і г.д. Такія заданні даюцца дзецям малодшай групы. У старэйшых групах вырашаюцца больш складаныя задачы:адны ўдзельнікі гульні паказваюць дзеянне, намаляванае на картцы, іншыя - адгадваюць, хто намаляваны, што там робяць людзі (напрыклад, пажарныя тушаць полымя, маракі плывуць па моры, будаўнікі будуюць дом і г.д.). У гульнях такога віду фарміруюцца такія каштоўныя якасці асобы дзіцяці як здольнасць да пераўвасаблення, творчага пошуку ў стварэнні неабходнага вобразу.

Слоўныя гульні пабудаваны на словах і дзеяннях удзельнікаў гульні. У такіх гульнях дзеці вучацца выкарыстоўваць веды, уяўленні пра прадметы, паглыбляць веды пра іх, бо неабходна выкарыстоўваць набытыя раней веды ў новых сувязях і абставінах. Дзеці самастойна вырашаюць разнастайныя мысліцельныя задачы:апісваюць прадметы, вылучаюць іх характэрныя прыметы; адгадваюць па апісанні; знаходзяць прыметы падабенства і адрознення; групуюць прадметы па розных уласцівасцях, прыметах. Такога тыпу дыдактычныя гульні праводзяцца ва ўсіх узроставых групах, але асабліва важныя яны ў выхаванні і навучанні дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту, бо спрыяюць падрыхтоўцы дзіцяці да школы: развіваюць уменне ўважліва слухаць педагога, хутка знаходзіць адказ на пастаўленае пытанне, дакладна і ясна фармуляваць сваі думкі, выкарыстоўваць веды ў адпаведнасці з пастаўленай задачай. Зручна слоўныя гульні аб’яднаць у чатыры групы:

1)      гульні, з дапамогаю якіх фарміруецца ўменне выдзяляць істотныя прыметы прадметаў, з’яваў: “Адгадай!”, “Магазін”, “Так - не” і іншыя;

2)      гульні, якія выкарыстоўваюцца для развіцця ў дзяцей умення параўноўваць, супастаўляць, рабіць правільныя высновы: “Падобны - непадобны”, “Хто больш заўважыць небыліцаў”;

)        гульні, з дапамогаю якіх развіваецца ўменне абагульняць і класіфікаваць прадметы па розных прыметах: “Каму што патрэбнае?”, “Назаві адным словам” і г.д.

)        гульні на развіццё ўвагі, кемлівасці, хуткасці мыслення, вытрымкі, пачуцця гумару: “Сапсаваны тэлефон”, “Фарбы”, “Лятае - не лятае" і г.д.[10,с.45-46] .

У працэсе эвалюцыі тыя ці іншыя віды дзейнасці дарослых аказалі значны ўплыў на змест і формы дзіцячых гульняў. Па гэтай прычыне яны маюць генетычную сувязь з самымі рознымі відамі працоўнай дзейнасці людзей і выступаюць як спецыфічная дзіцячая форма і пазнання, і працы, і зносінаў, і мастацтва, і спорту. На падставе такіх крытэрыяў дыдактычныя гульні падзяляюцца на:

маўленчыя;

гульні з цацкамі;

азнаямленню з навакольным асяроддзем;

фарміраванню матэматычных паняццяў;

музычнаму і фізічнаму выхаванню.

Па ступені актыўнасці дзяцей гульні падзяляюцца:

ігры-заняткі;

аўтадыдактычныя.

Умоўна можна вылучыць некалькі тыпаў дыдактычных гульняў, якія групуюцца па відах дзейнасці навучэнцаў:

-        гульні-падарожжы;

-        гульні-даручэнні;

-        гульні-меркаванні;

-        гульні-загадкі;

-        гульні-бяседы, гульні-дыялогі[12, С.37].

Гульні-падарожжы падобныя на казкі, іх ход падобны на развіццё казачнага сюжэту, цудамі. Гульня-падарожжа адлюстроўвае рэальныя падзеі або факты, але звычайнае паказвае іх праз незвычайнае, простае - праз загадкавае, складанае - тым шляхам, з дапамогаю якога ўсё можна пераадолець, неабходнае - праз цікавае. Усё, што адбываецца ў гульні, у гульневых дзеяннях, становіцца блізкім дзіцяці, радуе яго. Мэта гульні-вандроўкі - узмацніць уражанне, надаць пазнаваўчаму зместу трохі казачнай незвычайнасці, звярнуць увагу на тое, што знаходзіцца побач, што ў звычайных абставінах не звяртае на сябе ўвагі дзяцей. Гульні-падарожжы абвастраюць увагу, назіральнасць, спрыяюць лепшаму асэнсаванню задач гульні, дапамагаюць пераадолець складанасці і хутчэй дасягнуць поспеху. Гульні-падарожжы заўсёды маюць адценне рамантычнасці. Менавіта яно выклікае цікавасць і актыўны ўдзел у развіцці сюжэту гульні, узбагачае гульневыя дзеянні, актывізуе імкненне авалодаць правіламі гульні і атрымаць вынік: вырашыць задачу, даведацца аб невядомым, навучыцца новаму. Роль педагога ў такой гульні складаная, патрабуе ведаў, гатоўнасці адказаць на пытанні дзяцей у працэсе гульні, весці працэс навучання непрыкметна. Гульня-падарожжы - гэта тып гульні дзеяння, думкі, пачуццяў, форма задавальнення яго патрэбаў у ведах. У назве гульні, у фармулёўцы гульнявой задачы павінны быць “словы-заклікі”, словы, якія будуць выклікаць цікавасць у дзяцей, актывізаваць гульнявую дзейнасць. У гульні-вандроўцы выкарыстоўваюцца шматлікія спосабы для раскрыцця пазнальнага зместу ў сукупнасці з гулявой дзейнасцю: пастаноўка задачы, тлумачэнне спосабаў яе вырашэння, часам распрацоўка маршрутаў падарожжаў, паэтапнае вырашэнне задачаў, радасць ад іх вырашэння, змястоўны адпачынак. У склад гульні-падарожжа часам уваходзяць песні, загадкі, падарункі і многае іншае. Гульні-падарожжы часам няпрвільна атаясамліваюць з гульнямі-экскурсіямі. Істотнае адрозненне заключаецца ў тым, што экскурсія - форма прамога навучання і разнавіднасць заняткаў. Мэтаю экскурсіі часцей усяго выступае неабходнасць азнаямлення з тым, што патрабуе непасрэднага назірання, параўнання з тым, што ўжо вядомае. Часам гульню-падарожжа атаясамліваюць з прагулкаю. Але прагулка найперш мае аздараўленчыя мэты. Пазнаваўчы змест можа быць і на прагулцы, але ён не з’яўляецца асноўным, а толькі дадатковым.

Гульні-даручэнні маюць тыя ж структурныя элементы, што і гульні-падарожжы, яле па сваім змесце яны больш простыя і па часу гульні таксама карацейшыя за падарожжы. У іх аснове ляжаць дзеянні з прадметамі, цацкамі, слоўныя даручэнні. Гульнявая задача і гульвое дзеянне у іх заснаваны на сказеах тыпу: “Дапамажы Бураціне паставіць знакі прыпынку” або “Правер хатняе заданне ў Нязнайкі”.

Гульні-меркаванні “Што было б калі..?” або “Што б я б зрабіў..?”, “Кім бы я хацеў стаць і чаму?”, “Каго б я выбраў сабе ў сябра” і г.д. Нярэдка пачаткам такой нульні можа стаць малюнак. Дыдактычны змест малюнка заключаецца ў тым, што перад дзецьмі ставіцца задача і ствараецца сітуацыя, якая патрабуе асэнсавання наступных дзеяняў. Гульнявая задача закладваецца ў самой назве “Што было б калі..?” або “Што б я зрабіў…”. Гульнявыя дзеянні вызначаюцца задачаю і патрабуюць ад дзяцей мэтазгоднага патрабуемага дзеяння у адпаведнасці з пастаўленымі ўмовамі або створанымі абставінамі. Дзеці выказваюць меркаванні, якія канстатуюць факты або абагульняюць іх. Такога тыпу гульні патрабуюць суадносіць веды з абставінамі, устанаўлення прычынных сувязяў. У такіх гульнях ёсць і элемент спаборніцтва: “Хто хутчэй прыдумае?”.

Гульні-загадкі. Узнікненне загадак адносіцца да глыбокага мінулага. Загадкі ствараліся народам, уваходзілі ў абрады, многія рытуалы, уваходзілі ў многія святы. Яны выкарыстоўваліся для праверкі ведаў, кемлівасці. У гэтым і заключаецца бачная педагагічная накіраванасць і папулярнасць загадак як разумнага баўлення часу. Зараз загадкі, працэс загадвання і адгадвання разглядаюцца як від навучальнай гульні. Асноўнай прыкметай загадкі з’яўляецца складанае апісанне, якое трэба расшыфраваць (адгадаць, апісаць). Апісанне гэта лаканічна і нярэдка афармляецца ў выглядзе пытання або заканчваецца ім. Галоўнай асаблівасцю загадак выступае лагічная задача. Спосабы пабудовы лагічных задачаў самыя разнастайныя, але ўсе яны актывізуюць разумовую дзейнасць дзяцей. Ім падабаюцца гульні-загадкі, бо неабходна параўноўваць, узгадваць, думаць, здагадвацца. Усё гэта прыносіць радасць разумовай працы. Адгадванне загадак развівае здольнасці да аналізу, абагульнення, фармуе ўменне разважаць, рабіць высновы.

Гульні-бяседы (гульні-дыялогі). У аснове гульні-бяседы ляжыць кантакт выхавальніка з дзецьмі, дзяцей з педагогам і дзяцей паміж сабою. Гэтыя кантакты маюць асаблівы характар гульнявога навучання і гульнявой дзейнасці дзяцей. У гульні-бяседзе дарослы нярэдка ідзе не ад сябе, а ад блізкага дзецям персанажа і тым самым не толькі захоўвае гульнявыя зносіны, але і павялічвае радасць ад яго, жаданне паўтарыць гульню. Аднак гульня-бяседа хавае ў сабе небяспеку павелічэння прыёмаў прамога навучання. Выхавальна-навучальнае значэнне такога тыпу гульняў заключаецца ў ў змесце сюжэту - тэме гульні, у павелічэнні цікавасці да тых ці іншых аспектаў навучання, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў гульні. Пазнавальны змест гульні не ляжыць “на паверхні”, яго трэба знайсці, здабыць самому - зрабіць адкрыццё і ў выніку аб чымсьці новым даведацца. Каштоўнасць гульні-бяседы заключаецца ў тым, што яна прад’яўляе патрабаванні да актывізацыі эмацыйна-мысліўных працэсаў: адзінства слова, дзеяння, думкіі ўяўлення дзяцей. Гульня-бяседа выхоўвае ўменне слухаць і чуць пытанні настаўніка, пытанні і адказы дзяцей, уменне засяроджваць увагу на змесце размовы, дадаваць да сказанага, выказваць свае меркаванні. Усё гэта характарызуе актыўны пошук рашэння пастаўленай задачы ў гульні. Вялікае значэнне мае ўменне ўдзельнічаць у размове, што ў сваю чаргу характарызуе ўзровень выхаванасці. Асноўным сродкам гульні-бяседы з’яўляецца слова, слоўны вобраз, уступнае слова пра прадмет гульні. Вынікам гульні становіцца задавальненне, атрыманае дзецьмі.

Дыдактычныя гульні ў залежнасці ад пастаўленай задачы навучання бываюць:

. Навучальная. Гэта такі тып гульні, калі навучэнец у працэсе ўдзелу ў гульні набывае новыя веды, уменні і навыкі або вымушаны набываць іх у працэсе падрыхтоўкі да гульні. Вынікі засваення ведаў будуць настолькі добрымі, наколькі ясна і дакладна будуць выражаны матывы пазнавальнай дзейнасці і не толькі ў гульні, але і ў самы змесце гульнявога матэрыялу.

. Кантрольная. Да такога тыпу гульняў адносяцца такія дыдактычныя гульні, мэта якіх - паўтарэнне, замацаванне, праверка раней атрыманых ведаў.

. Абагульняючая. Такі тып гульняў патрабуе інтэграцыі ведаў. Яны спрыяюць устанаўленню межпрадметных сувязей, накіраваны на набыццё уменняў дзейнічаць у разнастайных гульнявых сітуацыях [9, С. 7].

ГЛАВА 2. ВЫКАРЫСТАННЕ ДЫДАКТЫЧНАЙ ГУЛЬНІ ЯК СРОДКУ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

2.1 Прадстаўленасць у праграме “Пралеска” відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў

Праграма “Пралеска” - гэта дзяржаўны дакумент, зацверджаны Міністэрствам адукацыі, у якім акрэслены змест адукацыйна-выхаваўчай работы з дзецьмі розных узроставых груп, мэты і задачы выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту.

Яшчэ ў пачатку 90-ых гадоў ХХ стагоддзя прыйшла ў дзіцячыя садкі Рэспублікі Беларусь першая нацыянальная праграма дашкольнай адукацыі, першая праграма новага пакалення. Яна атрымала сімвалічную назву - “Пралеска”. На сённяшні дзень праграма прайшла ўжо чатыры перавыданні са зменамі з улікам пажаданняў і заўвагаў практыкаў, спецыялістаў дашкольнай адукацыі, новых дасягненняў у галінах дашкольнай псіхалогіі і педагогікі. Сёння “Пралеска” - базісная праграма дашкольнай адукацыі гуманістычнай накіраванасці.

Віды дзейнасці дашкольнікаў разнастайныя, але ні адзін з іх не можа параўнацца з гульнёю па магчымасцях уздзеяння на асобу дзіцяці, на фарміраванне яго “самасці”. Як самастойны від дзейнасці чалавека гульня ўяўляе сабою ўніверсальную найважнейшую сферу для самавыражэння, самаправеркі, самарэабілітацыі.

Гульня займае выключнае месца ў праграме “Пралеска”, асабліва ў групах “Чамучкі” і “Фантазёры”. І не за кошт пашырэння праграмнага кампанента, прысвечанага непасрэдна гульні. Ён носіць назву “Свет гульні” і адносіцца да раздзела “Развіваемся ў дзейнасці”. Пра гульню ідзе размова і ў іншых падразделах і блоках, напрыклад, “Зносіны і маўленне”, “Мастацка-маўленчая і тэатральна-гульнявая дзейнасць”, “Музычная дзейнасць”, “Культура”, “Вучэбная дзейнасць: яе пачатак” і іншыя. Улічваючы неабмежаваныя магчымасці гульні, яе асаблівую значную ролю ў дашкольным узросце, праграма “Пралеска” нацэльвае педагогаў на работу ў дадзенай галіне па наступных напрамках:

садзейнічаць развіццю гульні як самастойнай творчай дзейнасці ,ствараць спрыяльныя ўмовы для ўзбагачэння, развіцця ўсіх відаў гульнёвай дзейнасці;

выкарыстоўваць багатыя магчымасці гульні для дыягностыкі і карэкцыі псіхічнага развіцця дзіцяці і ўзаемаадгосін у дзіцячым калектыве;

выкарыстоўваць гульню, гульнёвыя прыёмы як сродак арганізацыі дзіцячай дзейнасці.[23, с.75]

У раздзеле “Развіваемся ў дзейнасці”, а менавіта ў падраздзеле “Зносіны і маўленне”прадстаўлены наступныя задачы па развіцці беларускага маўлення ў групе “Фантазёры”.

. Надалей фарміраваць устойлівую цікавасць да беларускай мовы, жаданне авалодаць ёю.

. Працягваць развіваць пазнавальныя і моўныя здольнасці, назіральнасць адносна моўных з’яў, навыкі маўленчага самакантролю.

. Практыкаваць у слуханні і разуменні беларускага маўлення, мастацкіх твораў на беларускай мове, як празаічных, так і вершаваных.

. Фарміраваць маўленчую і пазнавальную актыўнасць, уменне слухаць тлумачэнні педагога і маўленне аднагодкаў, прымаць рашэнні ў нескладанай праблемнай сітуацыі.

. Знаёміць з новымі словамі, аб’ядноўваючы іх у групы па сэнсавай прымеце (жывёлы, птушкі, прафесіі і інш.), раскрываць значэнне новых слоў.

. Дапамагаць параўноўваць вымаўленне беларускіх і рускіх слоў, падобных па гучанні (зверёк-звярок, ночь-ноч і г.д.), звяртаць увагу на словы рускай і беларускай мовы, якія супадаюць або падобныя па вымаўленні, але маюць рознае лексічнае значэнне (неделя - нядзеля, диван- дыван і г.д.).

. Актывізаваць ужыванне новых слоў у розных фразавых канструкцыях, наладжваючы адпаведныя гульнявыя сітуацыі.

. Працягваць вучыць дзяцей разумець маўленчыя выказванні рознай граматычнай структуры, выхоўваць чуласць да граматычнай правільнасці маўлення на беларускай мове.

. Фарміраваць маўленне спецыфічных беларускіх гукаў і іх спалучэнняў [шч], [ ў ], [дз’] ізалявана, у складах, словах, фразах, адпрацоўваць арфаэпічна правільнае вымаўленне асобных беларускіх слоў, знаёміць з асаблівасцямі націску ў асобных беларускіх словах, параўноўваючы іх з рускімі (крапіва, валёнкі).

. Развіваць дыялагічнае і маналагічнае маўленне дашкольнікаў на беларускай мове, ствараць умовы для непадрыхтаванага звязнага маўлення дзяцей на беларускай мове (апісанне сітуацыі, вырашэнне пэўнай камунікатыўнай задачы- просьба, разважанне, тлумачэнне і г.д.).

У раздзеле “Уваходзім у свет цудоўнага” размешчаны рэкамендаваныя творы мастацкай літаратуры і фальклора, сярод іх і беларускія.

У групе “Фантазёры” гэта:

.        Беларускія народныя песенькі і забаўлянкі: “Ходзіць коцік па палях”, “Белабока-сарока”, “Сонейка-сонца, выгляні ў аконца”

.        Беларускія народныя казкі: “Пра быка і яго сяброў”, “Жаронцы”, “Лёгкі хлеб”, “Не сілай, а розумам”, “Лісіца-хітрыца”, “Як кот звяроў напалохаў”.

.        Творы беларускіх паэтаў: М. Багдановіч “Зімой”, Р. Барадулін “Загадкі на градках”, Я. Колас “На лузе”, “Раніца вясною”, “ Першы гром”, “Вясна”, Я. Купала “Хлопчык і лётчык”, “Бай”, С. Шушкевіч “Пракалоў камарык ножку”, М. Танк “Жук і слімак”.

.        Творы беларускіх пісьменнікаў : Цётка “Журавель і чапля”, З. Бядуля “Скарб”, В. Вітка “Вавёрчына гора” і іншыя [23,с.49].

У дапаможніку для педагогаў “Працуем па праграме Пралеска” змешчаны метадычныя рэкамендацыі па развіцці беларускага маўлення ў дзяцей дашкольнага ўзросту (аўтар- Н.С. Старжынская), у якіх гаворыцца пра тое, што авалоданне дзецьмі разам з рускай мовай беларускай- адзін з асноўных элементаў фарміравання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці.

Авалодаць правільным беларускім маўленнем рускамоўныя дашкольнікі могуць толькі ў працэсе спецыяльна арганізаванага мэтанакіраванага навучання нацыянальнай мове.

Мэта навучання беларускай мове - выхаванне ў дзяцей любові і павагі да роднага слова, фарміравання чуйнасці да моўных нормаў і сродкаў выразнасці; развіццё адпаведнай моўнай здольнасці.

Вылучаюцца два ўзаемазвязаныя шляхі навучання дашкольнікаў беларускай мове, развіцця ў іх беларускага маўлення. З аднаго боку, гэта неўсвядомленае засваенне дзецьмі беларускай мовы ў штодзённых зносінах (праслухоўванне і абмеркаванне мастацкіх твораў, удзел у беларускіх народных гульнях і г.д.). З другога - гэта спецыяльнае арганізаванае навучанне (заняткі па развіцці беларускага маўлення і мастацкай літаратуры).

Спецыфіка методыкі навучання рускамоўных дашкольнікаў беларускай мове заключаецца ў абавязковым супастаўленні з’яў рускай і беларускай моў, каб размежаваць іх асаблівасці ў свядомасці дзіцяці.

Методыка навучання дашкольнікаў беларускай мове спалучае рысы методыкі роднай мовы і другой мовы. З дапамогай першай уводзяцца моўныя з’явы, што супадаюць у беларускай і рускай мовах. Гэта асабліва датычыцца развіцця лексічнага запасу на другой мове і вымаўленчых навыкаў. Чым больш адрозніваюцца беларуская і руская тэматычная лексіка, фанетыка, граматыка, тым з большай падставай выкарыстоўваецца методыка навучання дзяцей другой мове.

Ролю гульні нельга пераацаніць у равіцці маўлення. Праграма “Пралеска” называе гэты раздзел “Зносіны і маўленне”, бо менавіта ў зносінах фарміруюцца ўменні і навыкі гаварэння. Галоўная роля ў працэсе развіцця розных формаў маўлення безумоўна належыць даросламу. Менавіта ён у дадзенай узроставай групе павінен асаблівую ўвагу ўдзяляць сітуатыўным асабова-дзелавым і сітуатыўна-дзелавым зносінам. Праз практычнае ўзаемадзеянне дарослага і дзіцяці і наладжваюцца такія тыпы адносінаў. Дарослы падштурхоўвае дзіця да зносінаў: наебходнасць ставіць і адказваць на пытанні, звязаныя з побытавай дзейнасцю, арганізацыяй розных тыпаў гульняў, у якіх дзіця павінна ўзаемадзейнічаць не толькі з выхавальнікам, але і з аднагодкамі. Гульнявая дзейнасць у дадзеным выпадку - аптымальнае асяроддзе для стымулявання дзіцяці для ўступлення ў дыялог, для жадання наладзіць кантакт, праявіць ініцыятыву ў адносінах да аднагодкаў, словам прыцягнуць увагу. Дыдактычныя гульні з’яўляюцца сур’ёзным крокам для фармавання умення ўспрымаць беларускую мову, успрымаць і ўзнаўляць простыя творы на роднай мове[23,с.64-67].

2.2 Выкарыстанне дыдактычнай гульні на занятках розных тыпаў

Дыдактычная гульня шырока выкарыстоўваецца пры навучанні дзяцей матэматыцы, роднай мове, знаёмству з прыродай і навакольным светам, у развіцці сэнсорнай культуры.

Дыдактычная гульня як форма навучання дзяцей мае два пачаткі: вучэбны (пазнавальны) і гульнявы (займальны). Выхавальнік у гульні адначасова выступае у ролі настаўніка і ўдзельніка гульні. Ён вучыць і гуляе, а дзеці ў гульні вучацца. Калі на занятках пашыраюцца і паглыбляюцца веды пра навакольны свет, то ў дыдактычнай гульні (гульнях-занятках, уласнадыдактычных гульнях) дзецям прапаноўваюцца заданні ў форме загадак, сказаў, пытанняў [25,с.21].

Веды пра навакольны свет дзецям прапаноўваюцца па пэўнай сістэме. Так знаёмства дзяцей з працай адбываецца ў наступнай паслядоўнасці: спачатку дзяцей знаёмяць са зместам канкрэтнага віда працы, прафесіі, потым - з машынамі, якія дапамагаюць людзям у працы, робяць іх намаганні больш простымі, і пераходзяць да этапу вытворчасці пры стварэнні неабходных прадметаў, прадуктаў, як фінальны этап - раскрыццё дзецям значэння любога віда працоўнай дзейнасці. Многія дыдактычныя гульні фармуюць у дзяцей павагу да людзей працы, выклікаюць цікавасць да працыц дарослых, жаданне працаваць самімі. Напрыклад, у гульні “Хто пабудаваў гэты дом” дзеці знаёмяцца не толькі з прафесіямі будаўнікоў, але і даведваюцца пра тое, што каб пабудаваць дом, спачатку архітэктары працуюць над яго чарцяжом і г.д. Некаторыя працоўныя навыкі набываюцца дзецьмі ў працэсе падрыхтоўкі матэрыялу для дыдактычных гульняў.

Дыдактычныя гульні развіваюць сэнсорныя здольнасці дзяцей. Працэсы адчування і ўспрымання ляжаць у аснове пазнання навакольнага свету дашкольнікамі. Знаёмства дзяцей з колерам, формаю, памерамі прадметаў дазваляе стварыць сістэму дыдактычных гульняў і практыкаванняў па сэнсорнаму выхаванню, якія накіраваны на ўдасканаленне ўспрымання дашкольнікамі характэрных прыкметаў прадметаў.

Дыдактычныя гульні развіваюць маўленне дзяцей: пашыраецца і актывізуецца слоўнікавы запас, фарміруецца правільнае вымаўленне гукаў, развіваецца звязнае маўленне, навыкі правільна выказваць свае думкі. Некаторыя гульні патрабуюць ад дзяцей актыўнага выкарыстання радавых, відавых паняццяў. Напрыклад, гульні “Назаві адным словам” або “Назаві тры прадметы”. Знаходжанне антонімаў, сінонімаў, словаў падобных па гучанні - галоўная мэта многіх слоўнікавых гульняў.

У працэсе гульні развіццё мыслення і маўлення адбываецца ў непарыўнай сувязі. У гульні “Адгадай, што мы задумалі” неабходна валодаць уменнем ставіць пытанні, на якія дзеці адказваюць толькі двума словамі “так” і “не”.

У працэсе гульні ў дзяцей фарміруецца этычныя ўяўленні пра беражлівыя адносіны да прадметаў, цацак як прадуктаў працы дарослых, пра нормы паводзінаў, пра ўзаемаадносіны з аднагодкамі і дарослымі, пра станоўчыя і адмоўныя якасці асобы. У выхаванні маральных якасцяў асобы дзіцяці асобая роля належыць зместу і правілам гульні. У працы з дзецьмі малодшага ўзросту асноўным зместам дыдактычных гульняў з’яўляецца засваенне дзецьмі культурна-гігіенічных навыкаў.

У дыдактычных гульнях са старэйшымі дашкольнікамі вырашаюцца іншыя задачы - найперш выхаванне маральна-этычных нормаў паводзінаў.

Гульня фарміруе станоўчы эмацыянальны пад’ём, спрыяе добраму самаадчуванню і разам з тым патрабуе значнага напружання нервовай сістэмы. Асабліва важныя гульні з дыдактычнымі цацкамі, дзе развіваецца і ўзмацняецца мелкая мускулатура рук, а гэта ў сваю чаргу ўплывае на разумовае развіццё, на падрыхтоўку рукі да пісьма. З пункту гледжання некаторых аўтараў асноўная асаблівасць дыдактычных гульняў звязана з іх назваю: гэта гульні навучальныя. Яны спрыяюць развіццю пазанвальнай дзейнасці, інтэлектуальных аперацый, якія складаюць аснову працэсу навучання. Але дзіця ў гульні прыцягвае не навучальная задача, якая ў ёй закладзена, а магчымасць праявіць актыўнасць, выканаць гульнявое дзеянне, дасягнуць выніку, атрымаць перамогу. Аднак калі ўдзельнік гульні не валодае ведамі, разумовымі аперацыямі, якія вызначаны навучальнымі мэтымі, ён не будзе мець магчымасці паспяхова выканаць гульнявыя дзеянні.

Паводле З.М.Багуслаўскай і А.К.Бандарэнкі арганізацыя педагогам дыдактычных гульняў ажыццяўляецца ў трох асноўных напрамках: падрыхтоўка, правядзенне гульні і яе аналіз.

У падрыхтоўку да правядзення дыдактычнай гульні належаць:

выбар гульні ў адпаведнасці з мэтамі выхавання і навучання, паглыбленне і абагульненне ведаў, развіццё сэнсорных здольнасцяў, актывізацыя псіхічных працэсаў (памяць, увага, мысленне, маўленне);

устанаўленне адпаведнасці выбранай гульні праграмным патрабаванням выхавання і навучання дзяцей канкрэтнай ўзроставай групы;

вызначэнне найбольш удалага часу для правядзення дыдактычнай гульні (у працэсе арганізаванага навучання на занятках або ў вольны ад заняткаў час ці іншых рэжымных працэсаў);

выбар месца для гульні, дзе дзеці могуць спакойна гуляць, не перашкаджаць адзін аднаму( такое месца, як правіла, групавы пакой або ўчастак);

вызначэнне колькасці ўдзельнікаў гульні (уся група, невялікія падгрупы, індывідуальна);

падрыхтоўка неабходнага дыдактычнага матэрыялу для выбранай гульні (цацкі, розныя прадметы, малюнкі, прыродны матэрыял);

падрыхтоўка да гульні самого выхавальніка: ён павінен усвядоміць і асэнсаваць ход гульні, сваё месца ў працэсе гульні, метады кіраўніцтва працэсам;

падрыхтоўка дзяцей да гульні: узбагачэнне іх ведамі, уяўленнямі пра прадметы і з’явы навакольнага жыцця, якія неабходныя для вырашэнны задачы гульні[18,с.16].

Правядзенне дыдактычных гульняў уключае:

знаёмства дзяцей са зместам гульні, з дыдактычным матэрыялам, які будзе выкарыстаны ў гульні (паказ прадметаў, малюнкаў, кароткая размова, у працэсе якой удакладняюцца веды і ўяўленні дзяцей пра іх);

тлумачэнне ходу і правілаў гульні; важна, што выхавальнік звяртае ўвагу на паводзіны дзяцей у адпаведнасці з правіламі гульні, на дакладнае выкананне правілаў (што правілы гульні забараняюць, што патрабуюць, што можна рабіць);

паказ гульнявых дзеянняў, у працэсе якога выхавальнік вучыць дзяцей правільна выконваць дзеянні, паказваць, што інакш гульня не будзе мець выніку (напрыклад, гульня не мае сэнсу, калі насуперак правілам дзеці падглядваюць, калі трэба закрыць вочы);

вызначэнне ролі выхавальніка ў гульні, яго ўзел у якасці ўдзельніка гульні, балельшчыка ;

падвядзенне вынікаў гульні - гэта адказны момант кіраўніцтва гульнёю, бо па выніках, якіх дзеці дасягнулі ў гульні, можна меркаваць пра яе эфектыўнасць, пра тое ці будзе цікавая гэтая гульня ў самастойнай гульнявой дзейнасці дзяцей.

Аналіз праведзенай гульні скіраваны на выяўленне прыёмаў яе падрыхтоўкі і правядзення: якія прыёмы гульні аказаліся найбольш эфектыўнымі ў дасягненні пастаўленай мэты, што перашкодзіла ажыццяўленню пастаўленай мэты і чаму. Гэта дапаможа ўдасканаліць як падрыхтоўку да гульні, так і сам працэс яе правядзення, дасць магчымасць пазбегнуць памылак у будучым. Акрамя таго аналіз гульні дазваляе выявіць індывідуальныя асаблівасці паводзінаў, характару дзяцей, а, значыць, правільна арганізаваць індывідуальную работу з імі

Пры арганізацыі дыдактычных гульняў у старэйшай групе важна ўлічваць большыя магчымасці дзяцей ў параўнанні з дзецьмі малодшага ўзросту. У гэтым ўзроставым перыядзе дзецям уласціва цікаўнасць, назіральнасць, цікавасць да ўсяго новага, незвычайнага: дзецям хочацца самім адгадаць загадку, знайсці правільнае рашэнне задачы, выказаць уласнае меркаванне. З пашырэннем аб’ёму ведаў адбываюцца змены і ў характары разумовай дзейнасці. Па гэтай прычыне важна пры выбары гульні значную ўвагу ўдзяляць ступені цяжкасці правілаў гульні і дзеянняў у яе працэсе. Апошнія павінны быць такімі, каб праз іх ажыццяўленне дзеці выяўлялі разумовыя і валявыя намаганні.

Значнае месца ў дыдактычных гульнях займаюць матывы спаборніцтваў: дашкольнікі маюць магчымасць дзейнічаць самастойна як у выбары гульні, так і ў творчым вырашэнні яе задач.

Роля выхавальеіка таксама мяняецца. Але нават і тут педагог дакладна, эмацыйна знаёміць дзяцей з яе зместам, правіламі і дзеяннямі, правярае, як удзельнікі гульні іх зразумелі, дарослы гуляе разам з дзецьмі, каб замацаваць веды, уменні і навыкі. Потым ён прапаноўвае дзецям пагуляць самастойна і спачатку сочыць за дзеяннямі ўдзельнікаў гульні, выступае ў якасці арбітра ў спрэчных сітуацыях. Аднак не ўсе гульні патрабуюць такога актыўнага ўдзелу выхавальніка. Нярэдка яго ўдзел абмяжоўваецца тлумачэннем правілаў перад яе пачаткам. Найперш гэта датычыць настольна-друкаваных гульняў[22,с.181].

Такім чынам, кіраўніцтва дыдактычнымі гульнямі ў старэйшым дашкольным узросце патрабуе большай прадуманасці ў працэсе іх падрыхтоўкі і правядзення. Гэта датычыць ўзбагачэння дзяцей адпаведнымі ведамі, падбор адпаведнага дыдактычнага матэрыялу, а часам і падрыхтоўкі яго разам з выхаванцамі, арганізацыі абстаноўкі гульні, а таксама дакладнае вызначэнне сваёй ролі ў гульні.

З дапамогаю гульняў-заняткаў выхавальнік не толькі передае пэўныя веды, фарміруе ўяўленні, але і вучыць дзяцей гуляць. Асновай для гульняў з’яўляюцца сфармуляваныя ўяўленні пра пабудову сюжэта гульні, пра разнастайныя гульневыя дзеянні з прадметамі. Важна, каб былі створаны ўмовы для пераносу гэтых ведаў і ўяўленняў у самастойныя творчыя гульні.

Наогул жа дыдактычны матэрыял павінен адпавядаць высокім гігіенічным і эстэтычным патрабаванням: цацкі павінны быць яркімі, цікавымі, мець высокі ўзровень мастацкага афармлення. Такі дыдактычны матэрыял прыцягвае ўвагу дзяцей, выклікае жаданне гуляць.

З дапамогаю дыдактычных гульняў выхавальнік выпрацоўвае ў дзяцей навык самастойна мысліць, выкарыстоўваць атрыманыя веды ў самых разнастайных умовах у адпаведнасці з пастаўленай задачай.

ГЛАВА 3. АПРАБАВАННЕ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ ДЫДАКТЫЧНЫХ ГУЛЬНЯЎ ЯК СРОДКУ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ДАШКОЛЬНІКАЎ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

Апрабацыйная работа па вызначэнні эффектыўнасці выкарыстання дыдактычнай гульні як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту праводзілася на базе Дашкольнай установы яслі-сад №89 г.Гродна ў старэйшых групах №5 (рабочая група) і №9 (кантрольная група). Даследаванне праходзіла ў звычайных умовах, не парушаючы ход выхаваўчага працэсу.

Галоўнымі задачамі нашай апрабацыі былі:

.        Выяўленне ўзроўню развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

.        Праверка эфектыўнасці выкарыстання дыдактычнай гульні як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

Апрабацыя складалася з трох этапаў:

1)        канстатавальнага;

2)        фарміравальнага;

3)        кантрольнага.

У ходзе работы на кожным этапе былі пастаўлены свае задачы.

На канстатавальным этапе нам неабходна было праверыць і выявіць узровень развіцця маўлення дзяцей у кантрольнай і рабочай групах. Для гэтага намі былі падрыхтаваны і праведзены наступныя дыдактычныя гульні:

1.”Што лішняе? Чаму?”

Дзецям прапаноўваліся для розгляду малюнкі. Праз 2-3 хвіліны дзеці павінны былі не толькі назваць намаляваныя на малюнках прадметы, але і адказаць на пытанні “ Што лішняе? Чаму?”. Пры гэтым дашкольнікі тлумачылі чаму яны лічаць гэты прадмет лішнім.

На малюнках - № 1 - капуста, сыр, памідор; №2 - суніцы, вішні, ананас; №3 - сабака, кот, ліса; №4 - мядзведзь, тыгр, карова; № 5 -сарока, жук, сініца (Гл.Дадатак №А).

За правільна дадзены адказ на абодва пытанні дзіця атрымлівае 2 балы. За правільны адказ на адно з пытанняў - 1 бал. За памылковы адказ ці адсутнасць адказу - 0 балаў.

Крытэрыі ацэнкі:

-10 балаў - высокі ўзровень

-7 балаў - сярэдні ўзровень

-4 балаў - нізкі ўзровень.

.”Гісторыя ў малюнках”

Дзецям прапаноўваліся тры малюнкі, якія паступова раскладваліся перад імі. Дзіцяці неабходна было расказаць гісторыю, якую яно бачыла на малюнках. Пры гэтым дапамагаць гаворачаму не трэба. Пасля таго як апавяданне было складзена, малюнкі хаваліся і ставілася мэта: коратка пераказаць змест прыдуманай гісторыі (Гл. Дадатак №Б).

Крытэрыі ацэнкі:

балаў - Дзіця надзвычай добра адлюстравала сэнсавую сувязь усіх трох малюнкаў, вылучыла галоўнае ў сюжэце. Рэзюмэ складалася ў асноўным кароткім зместам гісторыі.

балаў - Дзіця добра адлюстравала сэнсавую сувязь у малюнках. Істотнае і другаснае адлюстраванае з аднолькаваю ўвагаю. Другаснае таксама ўнесена ў кароткі пераказ гісторыі.

балы - Дзіця здолела правільна і самастойна адлюстраваць сэнсавую сувязь толькі паміж двума малюнкамі. У рэзюмэ асноўная ўвага надавалася другасным дэталям.

балы - Дзіця не здолела знайсці сэнсавую сувязь паміж малюнкамі, апісала іх асобна адзін ад аднаго.

балаў - Дзіця не здолела скласці апавяданне.

. “Хто падбярэ найбольш слоў”

Дзецям прапанавалася называць найбольш дзеянняў, якія можа выконваць канкрэтны прадмет: мячык што робіць?, сонейка што робіць?, зайчык што робіць?, дожджык што робіць?, снег што робіць?. Дзецям прапаноўваецца назваць 2 прыкметы - за правільны адказ даецца 1 бал, усяго можа быць 10 балаў.

Крытэрыі ацэнкі:

-10 балаў - высокі ўзровень

-7 балаў - сярэдні ўзровень

-4 балаў - нізкі ўзровень.

. ”Каму што патрэбнае?”

Дзецям прапаноўваліся для розгляду малюнкі. Трэба было назваць намаляваныя прадметы і адказаць на пытанне: “Каму што патрэбнае?”. Дзецям неабходна было назваць 5 прыметаў і адказаць, каму яны патрэбныя. Напрыклад, урач і неабходныя яму шпрыц, вата, стэтаскоп, белы халат і г.д. За правільна дадзены адказ даецца 2 балы. Усяго можа быць 10 балаў.

Узровень развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту на канстатавальным этапе адлюстроўваюць табліцы 3.1 3.2.

Табліца 3.1

Узровень развіцця маўлення дашкольнікаў на канстатавальным этапе

Група №5 (рабочая)

№п/п

Што лішняе?Чаму?

Гісторыя ў малюнках

Хто падбярэ найбольш слоў

Каму што патрэбнае?


балы

узроўні

балы

узроўні

балы

узроўні

балы

узроўні

1

4

Н

3

4

Н

3

С

2

5

С

2

Н

3

Н

4

С

3

3

Н

0

Н

4

Н

2

С

4

4

Н

3

Н

5

С

5

С

5

6

С

5

С

2

Н

8

В

6

7

В

7

В

1

Н

7

В

7

5

С

2

Н

5

С

3

Н

8

6

С

5

С

4

Н

4

Н

9

3

Н

3

Н

6

С

2

Н

10

4

Н

3

Н

4

Н

5

С

11

5

С

2

Н

7

В

6

С

12

7

С

8

В

2

Н

7

В

13

4

Н

2

Н

8

В

4

Н

14

7

В

7

В

3

Н

5

С

15

5

С

5

С

2

Н

6

С

Вын і к


в-2 н-6 с-7


в-3 н-9 с-3


в-2 н-10 с-3


в-3 н-4 с-8


Табліца 3.2

Узровень развіцця маўлення дашкольнікаў на канстатавальным этапе

Група №9 (кантрольная)

№ п/п

Што лішняе?Чаму?

Гісторыя ў малюнках

Хто падбярэ найбольш слоў

Каму што патрэбнае?


балы

узроўні

балы

узроўні

балы

узроўні

балы

узроўні

1

3

Н

2

Н

3

Н

3

Н

2

4

Н

8

В

5

С

4

Н

3

7

В

2

Н

3

Н

2

Н

4

4

Н

5

С

4

Н

5

С

5

3

Н

5

С

3

Н

2

Н

6

5

С

7

В

4

Н

3

Н

7

6

С

3

Н

3

Н

7

В

8

7

В

4

Н

5

С

3

Н

9

4

Н

0

Н

7

В

5

С

10

6

С

4

Н

3

Н

2

Н

11

5

Н

2

Н

2

Н

7

С

12

2

Н

3

Н

8

В

5

С

13

3

Н

5

С

3

Н

4

Н

14

1

Н

3

Н

2

Н

1

Н

15

3

Н

1

Н

3

Н

5

С

Вын і к


в-2 н-10 с-3


в-2 н-10 с-3


в-2 н-11 с-2


в-1 н-9 с-5


З табліц вынікае, што узровень развіцця маўлення ў групе №5 (рабочай) і №9 (кантрольнай) знаходзіўся прыкладна на аднолькавым узроўні.

Працэнтныя адносіны дадзеных вынікаў можна прадставіць наступным

чынам. Узроўні

 Рабочая група

 Кантрольная група

Высокі Нізкі Сярэдні

16,5 % 47,8 % 35 %

11,5 % 66,8 % 21,8 %


Дыяграма № 3.1

Узровень маўлення дашкольнікаў на канстатавальным этапе





ФАРМІРАВАЛЬНЫ ЭТАП

На фарміравальным этапе неабходна было распрацаваць метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні дыдактычнай гульні як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту, а таксама правесці ў рабочай групе сістэму заняткаў з выкарыстаннем адабраных і распрацаваных дыдактычных гульняў, якія садзейнічаюць развіццю маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Для гэтага былі распрацаваны планы-канспекты заняткаў, галоўнай мэтай якіх было развіццё маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Дзецям гэтай групы быў прапанаваны комплекс спецыяльна адобраных і распрацаваных дыдактычных гульняў, накіраваных на асваенне і замацаванне лексічных значэнняў слоў, развіццё слоўнікавага запасу, развіццё гукавой культуры маўлення. У кантрольнынай групе навучанне адбывалася з выкарыстаннем традыцыйных методык.

Пры распрацоўцы гэтых заданняў і планаў-канспектаў заняткаў мы абапіраліся на атрыманыя вынікі канстатавальнага этапа, а таксама на ўзроставыя і псіхолага-педагагіныя асаблівасці дзяцей рабочай групы.

Прааналізаваўшы тэарэтычны матэрыял па тэме дыпломнай работы, вынікі канстатавальнага этапу, намі былі складзены наступныя метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні дыдактычнай гульні як сродку развіцця маўлення дзяуей старэйшага дашкольнага ўзросту:

1.       Дыдактычныя гульні неабходна падбіраць улічваючы псіхолага-педагагіныя асаблівасці развіцця і ўспрымання дзяцей групы.

2.      Работа над маўленнем павінна адпавядаць зместу і тэме заняткаў.

.        Дыдактычныя гульні трэба выкарыстоўваць у меру, нельга імі злоўжываць: выкарыстоўваць не больш як 2-3 віды на занятку.

.        Неабходна выбіраць толькі такія дыдактычныя гульні, якія не толькі зацікавяць дзіця, але і будуць выклікаць інтарэс да навучання.

.        Дыдактычныя гульні і заданні павінны насіць развівальны характар.

.        Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення павінна праводзіцца сістэматычна, а не час ад часу.

.        Выкарыстанне дыдактычных гульняў як сродку развіцця маўлення дзяцей павінна праводзіцца мэтанакіравана.

Для таго, каб узровень валодання маўленнем дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту ў рабочай групе павысіўся, мы сістэматычна выкарыстоўвалі на занятках па беларускай мове розныя дыдактычныя гульні: “Скажы трэцяе слова”, “Наадварот”, “Скажы інакш”, “Словы-сябры” (сінонімы), “Словы-ворагі” (антонімы) і інш.

У групе ўсе вучні розныя, а значыць, і розны ўзровень падрыхтаванасці. Таму неабходна ўлічваць магчымасці кожнага з іх. Пры выкананні розных заданняў некаторыя дзеці, уякіх маўленне развітае лепш, спраўляліся хутчэй, таму ім даваліся індывідуальныя і творчыя заданні. У час групавых заданняў гэтыя дзеці размяркоўваліся па групах, дзе маглі дзяліцца сваім ўласным вопытам і прыслухоўвацца да поглядаў іншых дзяцей.

КАНТРОЛЬНЫ ЭТАП

Задачай кантрольнага этапа было праверыць, ці сапраўды сістэматычнае выкарыстанне дыдактычных гульняў садзейнічае развіццю маўлення старэйшых дашкольнікаў. Для гэтага намі былі падрыхтаваны і праведзены наступныя дыдактычныя гульні:

.”Што лішняе?”

Дзецям прапаноўваліся для розгляду малюнкі. Праз 2-3 хвіліны дзеці павінны былі не толькі назваць намаляваныя на малюнках прадметы, але і адказаць на пытанні “ Што лішняе?”. Пры гэтым дашкольнікі тлумачылі чаму яны лічаць гэты прадмет лішнім.

На малюнках - № 1 - васілёк, рамонак, матылёк; №2 - шафа, футболка, крэсла; №3 - яблык, груша, капуста; №4 - парсюк, ліса, карова; №5 - прас, талерка,пральная машына (Гл.Дадатак №В).

За правільна дадзены адказ на абодва пытанні дзіця атрымлівае 2 балы. За правільны адказ на адно з пытанняў - 1 бал. За памылковы адказ ці адсутнасць адказу - 0 балаў.

Крытэрыі ацэнкі:

-10 балаў - высокі ўзровень

-7 балаў - сярэдні ўзровень

-4 балаў - нізкі ўзровень.

.”Гісторыя ў малюнках”

Дзецям прапаноўваліся тры малюнкі, якія паступова раскладваліся перад імі. Дзіцяці неабходна было расказаць гісторыю, якую яно бачыла на малюнках. Пры гэтым дапамагаць гаворачаму не трэба. Пасля таго як апавяданне было складзена, малюнкі хаваліся і ставілася мэта: коратка пераказаць змест прыдуманай гісторыі. (Гл. Дадатак №Г)

Крытэрыі ацэнкі:

балаў - Дзіця надзвычай добра адлюстравала сэнсавую сувязь усіх трох малюнкаў, вылучыла галоўнае ў сюжэце. Рэзюмэ складалася ў асноўным кароткім зместам гісторыі.

балаў - Дзіця добра адлюстравала сэнсавую сувязь у малюнках. Істотнае і другаснае адлюстраванае з аднолькаваю ўвагаю. Другаснае таксама ўнесена ў кароткі пераказ гісторыі.

балы - Дзіця здолела правільна і самастойна адлюстраваць сэнсавую сувязь толькі паміж двума малюнкамі. У рэзюмэ асноўная ўвага надавалася другасным дэталям.

балы - Дзіця не здолела знайсці сэнсавую сувязь паміж малюнкамі, апісала іх асобна адзін ад аднаго.

балаў - Дзіця не здолела скласці апавяданне.

.”Хто здагадаўся?”

Дзецям прапаноўваліся для розгляду пары малюнкаў, напрыклад: снег-вугаль, зіма-лета, яблык-лімон, падбярозавік-мухамор, дрэва-куст. Задача дзяцей выбраць пару і скласці з выбранымі словамі сказ са значэннем супрацьпастаўлення. Напрыклад: Снег белы, а вугаль чорны. За цалкам складзены сказ дзіця атрымлівае 2 балы. Калі сказ толькі пра адно з паняццяў- 1 бал. За памылковы адказ ці адсутнасць адказу - 0 балаў.

Крытэрыі ацэнкі:

-10 балаў - высокі ўзровень

-7 балаў - сярэдні ўзровень

-4 балаў - нізкі ўзровень

4.”Наадварот”

Выхавальнік прапануе пэўнае слова, а дзеці павінны назваць словы з супрацьлеглым значэннем, напрыклад: узад-уперад, добры-злы, вузкі-шырокі, высока-нізка, проста-складана. Узровень развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту на кантрольным этапе адлюстроўваюць наступныя табліцы.

Табліца 3.3

Узровень развіцця маўлення дашкольнікаў на кантрольным этапе

Група №5 (рабочая)

Што лішняе?Чаму?

Хто здагадаўся?

Наадварот


балы

узроўні

балы

узроўні

балы

узроўні

балы

узроўні

1

5

С

7

В

4

Н

6

С

2

5

С

7

В

7

С

8

В

3

7

В

5

С

8

В

7

С

4

8

В

3

С

з

Н

8

В

5

9

В

5

С

9

В

7

С

6

3

Н

5

С

5

С

9

В

7

9

В

7

В

4

Н

6

С

8

10

В

3

Н

7

С

9

В

9

7

В

5

С

8

В

7

С

10

5

С

7

В

9

В

9

В

11

9

В

5

С

6

С

6

С

12

7

В

3

Н

7

С

8

В

13

5

С

3

Н

8

В

9

В

14

9

В

5

С

8

В

4

Н

15

10

В

5

С

6

С

3

Н

В ы н і к


в-11 н-1 с-3


в-4 н-3 с-8


в-6 н-3 с-6


в-7 н-3 с-4


Табліца 3.4

Узровень развіцця маўлення дашкольнікаў на кантрольным этапе

Група №9 (кантрольная)

Што лішняе?Чаму?

Гісторыя ў малюнках

Хто падбярэ найбольш слоў

Каму што патрэбнае?


балы

узроўні

балы

узроўні

балы

узроўні

балы

узроўні

1

4

Н

3

Н

3

Н

4

Н

2

5

С

5

С

5

С

3

Н

3

3

Н

4

Н

2

Н

2

Н

4

5

С

2

Н

7

С

6

С

5

6

С

6

С

4

Н

2

Н

6

4

Н

3

Н

8

В

5

С

7

8

В

4

Н

4

Н

4

Н

8

3

Н

5

С

6

С

3

Н

9

4

Н

7

С

3

Н

7

С

10

5

С

4

Н

4

Н

9

В

11

6

С

2

Н

1

Н

6

С

12

7

С

5

С

6

В

8

В

13

9

В

3

Н

3

Н

4

Н

14

5

С

1

Н

4

Н

3

Н

15

4

Н

3

Н

2

Н

2

Н

Вын і к


в-3 н-6 с-6


в-0 н-8 с-7


в-2 н-10 с-3


в-2 н-9 с-4


На аснове атрыманых дадзеных мы прыйшлі да вываду, што дзеці рабочай групы выканалі заданне значна лепш, чым дзеці кантрольнай групы. Такая сітуацыя ўзнікла з-за таго, што ў рабочай групе праводзіўся комплекс мерапрыемстваў (заняткаў, гульняў, практыкаванняў і г.д.), у ходзе якіх дзеці папоўнілі запас ведаў і змаглі развіць сваё маўленне.

Працэнтныя вынікі кантрольнага этапа апрабацыйнай работы можна прадставіць наступным чынам.

Узроўні

Рабочая група

Кантрольная група

Высокі Нізкі Сярэдні

46,5 % 16,8 % 36,8 %

13,8 % 52,3 % 38,8 %


Дыяграма № 3.2

Узровень маўлення дашкольнікаў на кантрольным этапе


Такім чынам, ўзровень развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту будзе павышаны, калі выхавальнік будзе сістэматычна і мэтанакіравана выкарыстоўваць адабраныя дыдактычыя гульні, а таксама: 1) фарміраваць маўленне дзяцей адначасова з развіццём іх псіхічных працэсаў і разумовых здольнасцей, з выхаваннем пачуццяў, адносін і паводзін дзяцей; 2) усе задачы па развіцці маўлення рашаць у адзінстве і ў пэўнай паслядоўнасці; 3) быць зацікаўленым у працэсе развіцця маўлення дашкольнікаў.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

У праведзеным даследаванні ў ходзе рашэння пастаўленых задач былі зроблены наступныя вынікі.

. На аснове азначаных псіхалагічных асаблівасцей старэйшых дашкольнікаў, вынікае:

§ развіццё маўлення абумоўлена псіхалагічным аспектам развіцця дзяцей 5-6 гадовага ўзросту, развіцця іх псіхічных функцый, асаблівасцямі ўспрымання, памяці і мыслення;

§   уздзеянне на псіхічныя якасці старэйшых дашкольнікаў адбываецца комплексна, таму выхавальнік павінен не толькі вучыць сваіх дзяцей развіццю маўлення, але і праводзіць заняткі такім чынам, каб дзецям было цікава ( у гульнявой форме);

§  дыдактычныя гульні дапамагаюць дашкольніку развівацца ўсебакова і адкрываюць маленькім рэальнае і фантастычнае, вучаць адрозніваць дабро і зло, дапамагаюць зразумець мінулае, выхоўваюць і загартоўваюць характар: аказваюць станоўчы ўплыў на развіцце асобы і яго маўленчай стараны.

2. Прааналізаваўшы тэарэтычны матэрыял па тэме дыпломнай работы, вынікі канстатавальнага этапу, намі былі складзены наступныя рэкамендацыі па выпрацоўцы лепшага развіцця маўлення :

1.      Пры развіцці маўлення, неабходна ўлічваць узроставыя і псіхалагічныя асаблівасці развіцця старэйшых дашкольнікаў.

2.      Падбіраючы да занятку практыкаванні, неабходна ўлічваць мэты і задачы , структуру. Неабходна падбіраць толькі такія прыёмы, якія не толькі зацікавяць дашкольнікаў, але і будуць выклікаць інтарэс да навучання.

.        Абавязкова перад заняткамі неабходна правесці гульню.

.        Мэтазгодна спалучаць выпрацоўку розных дыдактычных гульняў ў межах аднаго занятка.

.        Сістэматычна і мэтанакіравана праводзіць работу па развіцці маўлення старэйшых дашкольгікаў.

.        Выкарыстанне разнастайных дыдактычных гульняў неабходна для ўсебаковага развіцця дзіцяці, яго маўлення, творчасці, мыслення, памяці і інш.

.        Практыкаванні і заданні павінны насіць развівальны характар.

. Вынікі апрабацыйнай работы паказалі наступнае:

ü  асноўным спосабам развіцця маўлення стала дыдактычная гульня: дзеці дасягнулі узроўню, які характарызуецца развіццём маўлення дадзенага ўзросту. Тэхнічны бок ужо не выклікае цяжкасцяў у такіх дзяцей. Аднак некалькі чалавек з групы патрабуюць дальнейшага навучання для лепшага засвойвання беларускага маўлення, так як па ранейшаму яшчэ для іх узнікаюць цяжкасці ў развіцці маўлення;

ü  Узровень развіцця маўлення ў рабочай групе пасля правядзення дыдактычных гульняў павысіўся: высокі ўзровень на 30%, сярэдні ўзровень змяніўся ў бок павелічэння на 2,9 %, а нізкі паменшыўся на 22,4 %, а ў кантрольнай групе высокі павялічыўся на 4,7 %, сярэдні - на 3,8 %, нізкі паменшыўся на 14,6 %;

ü  у рабочай групе сярэдні бал па выніках кантрольнага этапу апрабацыі павялічыўся на 0,7 бала ў параўнанні з вынікамі канстатавальнага этапу. У той час, як у кантрольным класе павеліченне сярэдняга бала адбылося на 0,5 бала.

Такім чынам, узровень развіцця маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту будзе павышаны, калі выхавальнік будзе:

Праводзіць сістэматычна і мэтанакіравана дыдактычныя гульні на беларускай мове;

Фарміраваць маўленне адначасова з развіццем псіхічных працэсаў і з выхаваннем пачуццяў, адносін і паводзін дзяцей;

Усе задачы маўлення рашаць у адзінстве і ў пэўнай паслядоўнасці;

Быць зацікаўленым у працэсе выкарыстання гульні для развіцця маўлення дзяцей.

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС

1. Ахрыменка, П.П. Беларускія загадкі, прыказкі і прымаўкі / П.П. Ахрыменка. - Мінск: Юнацтва, 1982. - 144 с.

2. Бородич, A.M. Методика развития речи детей: Учебное пособие для студентов педагогических институтов по специальности «Дошкольная педагогика и психология» / A.M. Бородич. - 2-е изд. - М.: Просвещение, 1981. - 255 с.

. Верашчака, Г.Л. Актыўнае засваенне роднага слова / Г.Л. Верашчака // Пачатковая школа. - 1999. - №11. - С. 8 - 9.

. Возрастная и педагогическая психология / М.В. Гомезо, М.Г. Матюхина, Т.С. Михальчик. - М.: Просвещение, 1984. - 256 с.

. Возрастная и педагогическая психология / Под общей редакцией А.В. Петровского. - М.: Просвещение, 1973. - 288 с.

. Волина, В.В. Весёлая грамматика / В.В. Волина. - М.: Знание, 1995. -336 с.

. Горелов, І.Н. Основы психолингвистики / І.Н. Горелов, К.Ф. Содов. - М.: Лабиринт, 2001. - 353 с.

. Жинкин, Н.И. Психологические основы речи / Н.И. Жинкин // В защиту живого слова. - 1966. - С. 8 - 15.

. Козлова, С.А. Дошкольная педагогика: Учеб. пособие для студ. сред. пед. учеб. заведений / С.А. Козлова, Т.А. Куликова. - М.: Щ «Академия», 2002. - 416 с.

. Кукса, В.М. Колеры вясёлкі: Вучымся гаварыць па-беларуску / В.М. Кукса. - Мінск, 1998. - 43 с.

. Кустарова, В.Л. Віды практыкаванняў па развіцці мовы / В.Л. Кустарова // Народная асвета. - 1989. - №2. - С. 35 - 41.

13. Кустарова, В.Л. Развіццё звязнай мовы / В.Л. Кустарова // Народная асвета. - 1983. - №6. - С. 23 - 25.

. Леановіч, В.Л. Смяшынкі. Рэбусы. Гульнявыя заданні / В.Л. Леановіч // Пачатковае навучанне. - 1998. -№4. - С. 119- 123.

. Любина, Г.А. Детская речь: пособие для педагогов дошкольных учреждений / Г.А. Любина. - Минск, 1998. - 61с.

. Любина, Г.А. Методика развития речи / Г.А. Любина. - Минск, 2000. - 200 с.

. Любина, Г.А. Развитие речи дошкольников в общении / Г.А. Любіна. - Мінск, 1998. - 112 с.

. Максаков, А.И. Учите, играя / АЛ. Максаков. - М. - 1979. -

с.

. Методыка развіцця роднай мовы: вучэб. дапаможнік / Н.С. Старжынская, Дз.М. Дубініна. - 2-е выд., выпр. - Мінск: Выш. шк., 2008. -301 с.

. Нестеренко, А.А. Страна загадок / А.А. Нестеренко // Начальная школа. - 1995. - №12. - С. 9 - 13.

. Падгайскі, Л.П. Методыка беларускай мовы / Л.П. Падгайскі. - Мінск: Нар. асвета, 1988. - 350 с.

. Паўлоўская, В.І. Мова: цікава і займальна / В.І. Паўлоўская. - Мінск: Нар. асвета, 1989. - 221 с.

. Пралеска: программа дошкольного образования / Е.А. Панько [и др.]. - Минск; Аверсэв, 2007. - 320 с.

. Работаем по программе «Пралеска»: пособие для педагогов и руководителей учреждений, обеспечивающих получение дошкольного образования, с русским языком обучения / Е.А. Панько [и др.]. - Минск: НЮ; Аверсэв, 2007. - 304 с.

. Развитие общения у дошкольников / Под ред. Запорожца А.В., Лисиной М.М. - М., 1993. - 92 с.

26. Старжынская, Н.С. Беларуская мова ў дзіцячым садзе / Н.С. Старжынская. - Мінск, 1993. - 158 с.

. Старжынская, Н.С. Методыка развіцця роднага маўлення / Н.С. Старжынская. - Мінск, 1998. - 115 с.

. Старжинская, Н.С. Обучение грамоте в детском саду / Н.С. Старжинская. - Минск, 2000. - 100 с.

. Старжынская, Н.С. Развіццё беларускага маўлення дашкольнікаў: дапам. для педагогаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне дашкольнай адукацыі / Н.С. Старжынская, Дз.М. Дубініна. - Мазыр: ТАА ВД "Белы вецер", 2008. - 112 с.

. Старжынская, Н.С. Развіццё маўлення дашкольнікаў / Н.С. Старжынская. - Мінск, 1993. - 81 с.

. Сцяжынка / Л.С. Марціновіч, Т.У. Юрэвіч, Л.У. Іўліева. - Мн.: Нар. асвета, 1994. - 319 с.

. Тихеева, Е.И. Развитие речи детей / Е.И. Тихеева. - М., 1981. -88 с.

. Федоренко, Л.А. Методика развития речи детей дошкольного возраста / Л.А Федоренко. - М., 1977. - 103 с.

. Чухрова, Л.В. Слова роднае, жывое, трапяткое. Работа над словамі на уроках навучання грамаце / Л.В. Чухрова // Пачатковая школа. - 1994. - №7.- 8.-С. 17-19.

. Чытанка для дзіцячага сада / Уклад. 4-9 В.Р. Вячорка і інш. - Мн.: Нар. асвета, 1990. - 303 с.

. Шылько, Т.М. Скажы па-беларуску / Т.М. Шылько. - Мінск, 2000.- 55 с.

ДАДАТАК Г

ЗАНЯТКІ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

Тэма: “Вырабы беларускіх майстроў”.

Праграмны змест: знаёміць дзяцей з вырабамі беларускіх народных майстроў, з народнымі промысламі Беларусі.

Актывізіраваць слоўнік дзяцей па дадзенай тэме; садзейнічаць развіццю зносін дзяцей з дарослымі на роднай мове; практыкаваць дзяцей у правільным падборы слоў пры адказах на пытанні дарослага; развіваць дыялагічнае маўленне дзяцей.

Выклікаць у дзяцей цікавасць да наведвання выстаў, музеяў, жаданне разглядаць і пазнаваць прадстаўленыя экспанаты, расказваць аб іх.

Матэрыял: вырабы-цацкі з саломы, льну, дрэва; некаторыя рэчы нацыянальнага адзення, схаван ыя ў драўляным куфары; разнастайныя цацкі

зубраў; гліняны посуд; свістулькі.

Ход занятка

Дзеці, у час экскурсіі я вам паказвала прыгожы будынак са шкла і бетону... Памятаеце, які гэта быў будынак?

Жадаеце вы схадзіць на выставу вырабаў беларускіх майстроў у Палац мастацтва? Тады я запрашаю вас на выставу вырабаў беларускіх умельцаў. Заходзьце, калі ласка!

Падыдзіце ўсе бліжэй сюды. Так, усе можна разглядаць, але не кранаць рукамі. Што вам ужо знаёма з таго, што вы тут бачыце? Так, гэта вырабы з саломы і ільну. Каму болыш за ўсё падабаецца гэты конік? Раскажыце пра яго. (У коніка доўгая шыя, тонкія ногі. Ён паходзіць на казачнага каня).

- 3 чаго зроблены гэты конік? Так, з саломы. А якая салома? (Залацістая, бліскучая, гладкая.) Разгледзім ішныя вырабы з саломы: чым яны падобны, а чым адрозніваюцца?

- Каму з вас падабаецца гэты баранчык? У яго закручаныя рогі. Зрабіць такое з саломы вельмі цяжка.

Выхавальнік падводзіць дзяцей да вырабаў з ільну.

- Што гэта за рзчы? 3 чаго яны зроблены? Вось тут - паўглядайцеся - шмат лялек зроблена з ільну. А як пазнаць гэтыя лялькі?

Так, гэта лялькі з казак: Бураціна, які збіраецца ў школу. У руках ён трымае падручнік. У яго доўгі нос. Які ён усюды сye.

Дзеці, раскажыце нам пра гэтыя лялькі: чым яны надобны, чым яны адрозніваюцца? Напрыклад, так: "Яны абедзве трымаюць хлеб, у іх ганаровая постаць. Яны як быццам кажуць: "Калі ласка!" Абедзве лялькі апрануты ў беларускі касцюм. Адрозніваюцца яны тым, што зроблены з розных матэрыялаў. Іх, мусіць, рабілі розны я майстры". (Далей расказваюць дзеці.)

Зірніце на цацкі, зробленыя з дрэва! Хто жадае расказаць пра іх? Калі ласка! Пачну я: 'Гэта куфар. I ў маёй бабулі ёсць такі, але гэты маленькі, цацачны. Я ведаю, што ў куфры клалі адзенне, ручнікі. Гэты куфар ярка размалёваны кветкамі, а па краям - беларускі ўзор".(Далей расказваюць дзеці.)

- Цікава, што ў гэтым куфры схована? (Беларускі нацыянальны касцюм). У розных мясцінах Беларусі былі свае адрозненні ў вопратцы. Уважліва разглядайце малюнкі на кашулях, андараках і фартуках. Раскажыце, што з гэтага належыць да жаночага адзення, а што - да мужчынскага.

Выхавальнік паказвае дзецям па адной рэчы, а дзеці называюць іх андарак, фартук, кашуля, гарсэт, намітка, спадніца - гэта для жанчын. А для мужчын -кашуля з поясам, камізэлька, нагавіцы, саламяны брыль.

Цяпер старадаўнія ўзоры адзення шырока выкарыстоўваюцца ў сцэнічных уборах нашых мастацкіх калектываў.

- Наступныя экспанаты нашай выставы - гэта велічныя жывёліны. Як яны называюцца? (Зубры). Дзе яны жывуць? (У Белавежы). Гэта вельмі дужыя жывёлы. 3 чаго зроблены нашы цацкі зубраў? Адны цацкі зубраў зроблены з дрэва, а другія - з гліны, шкла. Драўляныя зубры бліскучыя, бо яны залакіраваны. У парку імя Горкага я бачыла розных драўляных жывёл!

Далей разгледзім маленькія дудачкі. Ha іх ігралі пастухі. Гэтыя драўляныя дудачкі могуць нам трошкі падыграць, а мы патанцуем.

Так, падыходзьце бліжэй да наступных экспанатаў з старажытных відаў мастацтва, шырока распаўсюджаных на Беларусі, - гэта вырабы з гліны. Паколькі гліны розных гатункаў хапала ў любым куточку Беларусі, то з яе рабілі разнастайны посуд, розныя мастацкія рэчы для аздаблення побыту. Ляпілі цацкі-свістулькі на забаву дзецям.

- Зараз я вас пазнаёмлю з некаторымі назвамі посуду. Вось гладыш (гарлачык), для чаго ён прызначаецца? Так, у ім можна трымаць малако або квас. А гэта вельмі падобныя адзін на другі гляк і збанок. Хто з вас можа сказаць мне, чым а яны ўсе ж такі адрозніваюцца? Так, у збанка горла шырокае, а ў гляка -вузенькае.

Зараз мы трошкі пагуляем у народную гульню "Гарлачык". Сядайце ў круг - гэта гарлачык. Па кругу ходзіць пакупнік. Спыніўшыся каля каго-небудзь, пакупнік пытае: "Колькі каштуе гарлачык?"

За гарлачык гэты дай нам зусім крышку -Каб ніколі не хварэць, маннай кашы лыжку!

Пасля гэтых слоў дзіця-гарлачык ускочыць і бяжыць па крузе, а пакупнік -насустрач. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Хто спазняецца, той зноў пакупнік.

Далей дзеці спыняюцца ля выставы беларускіх свістулек. Выхавацель расказвае легенду. "Вельмі даўно існавала такое павер'е: калі побач з дзіцём пасвістаць у такую свістульку ці сам ен пасвісціць, то не будзе хварэць. Тады і з'явілася гэта майстэрства. Свістулькі рабілі ў вобразе розных жывёл -сапраўдных і казачных. Ці пазнаеце вы каго з іх?"

Выхавальнік свісціць у свістульку, а дзеткі яму падсвістваюць.

Напрыканцы нашага занятку - экскурсіі па музеі народнага мастацтва -хачу вам параіць разам з бацькамі наведаць сапраўдны Палац мастацтваў, параўнаць яго экспазіцыі, а потым падзяліцца з намі сваімі ўражаннямі.

Тэма: “Беларускае адзенне”.

Мэта занятку: знаёміць дзяцей з нацыянальным беларускім адзеннем,я го каляровым спалучэннем праз гульні і танцы развіваць цікавасць да вуснай народнай творчасці, праз дэкаратыўную дзейнасць - дзіцячую творчасцъ і павагу да працы. Увясці ў актыўны слоўнік дзяцей назвы адзення: спадніца, кашуля, андарак, пярэднік.

Матэрыял: Беларуская вопратка, насенне льну, лён, кудзеля, кардонны сілуэт лялькі, рознакаляровыя кавалачкі паперы геаметрычнай формы, сілуэты адзення для лялек.

Ход занятку.

Дзеці падыходзяць да прыгожага куфра, разглядаюць я го - Калі ласка сядайце зручней вакол куфра. Цікава што ў ім ляжыць? Даўным даўно ў такіх вось куфрах вашы бабулі захоўвалі адзенне, абутак.

Вось паглядзіце: што гэта я дастала з Куфра (беларускі нацыянальны касцюм). Можа хто ведае як называецца кожная вопратка. Мы ж вельмі багата разглядалі кніжак з вопраткай. Дзеці называюць кашулю.

Да, гэта кашуля. Іх шылі з даматканай тканіны, якая называлася палатно. Вельмі крапатлівая была гэтая рабога. Спачатку ў траўні, сеялі вось такія зярняткі - насенне льну. Калі добра даглядалі, то вырастаў вось такі лён. Потым гэту тканіну адбельвалі і пачыналі шыць любую вопратку. Кашулі шылі розныя - з адкладнымі і стаячымі каўнярамі, рукава заканчваліся абшлагамі ці манжэтамі. Аздаблялі яе прыгожым арнаментам, які закрываў амаль увесь рукаў.

Уважліва паглядзіце на кашулю - геаметрычны ці раслінны арнамент на яе? Правільна геаметрычны. Васьмі кутая зорачка і крыжы, і палосы тут ёсць. Якога колеру кашуля? Так белага, а арнамент?Чырвонага і чорнага. А чаму чырвонага колеру заўсёды больш у беларускай вопратцы? А таму, што чырвоны колер азначае жыццё, радасць, вяселле. Яшчэ ў старадаўнія часы верылі, што чырвоны колер нібыта засцерагаў ад злых духаў і надаваў моц і дужасць рукам у працы.

А што азначае чорны колер? Так, гора і смутак.

А як называецца гэтае адзенне? (Выхавацель паказвае андарак і спадніцу). Вельмі прыгожы андарак. Шылі такія андаркі з некалькіх парамавугольных полак, на таліі тканіну збіралі ў складку.

А які дэкаратыўны малюнак спадніцы? Так, клетка, падоўжаныя і папярэчныя палосы. А колеру якога? Чырвонага з чорным, блакітнага з чорным. Ой, а тэта што у куфры? (фартух, пярэднік). Арнамент на ім адпаведвае арнаменту кашулі. Яшчэ іх упрыгожвалі карункамі, махрамі і шылі ў зборку.

Вось гэта, дзеці, гароет. Яго аздаблялі вышыўкай, аплікацыяй, тасемкай, стужкай.

Мужчынскае адзенне складалася з палатнянай кашулі з поясам, вузкіх штаноў.

Даўным-даўно вашы бабулі і дзядулі апраналіся вось у такую вопратку на святы. У ей яны весяліліся, танцавалі, спявалі. А зараз давайце праспяваем і патанцуем "Лянок" (Дзеці спяваюць і танцуюць).

А цяпер, дзеці, уявіце сябе, што вам пашылі вось такія кашулі, спадніцы, пярэднікі, але яшчэ не паспелі іх упрыгожць. Давайце мы з вамі іх упрагожым. Зараз вы будзеце сапраўднымі майстрамі, мы будзем упрагожваць адзенне. (Дзеці бяруць выразаныя з паперы сілуэты адзення і ўпрыгожваюць яго арнаментам, які складаецца з раней загатоўленых рознакаляровых кавалачкаў паперы геаметрычнай формы. Калі работа зроблена, надзяваюць адзенне на зробленыя з картону лялек).

Малайцы, дзеці! Якія прыгожыя ў цудоўныйх убраннях вашы лялькі. Выхавацель пытае, хто што ўпрыгожваў, пабуджая дзяцей называць адзенне на беларускай мове (кашуля, спадніца, андарак, пярэднік).

Тэма: “У госці да звяроў”.

Праграмны змест:

Звязная мова: вучыць дзяцей уважліва слухаць, разумець мову выхавальніка, адказваць на пытанні пры апісанні цацак.

Слоўнікавая работа: на аснове пашырэння ведаў павялічыць актыўны пасіўны слоўнікавы запас. Уводзіць словы, якія абазначаюць якасці жывых істот.

Граматыка: вывучыць дзяцей ўжывацьу правільнай форме назвы знаёмых прадметаў, цацак.

Гукавая культура мовы: вывучыць правільна і выразна вымаўляць зычныя гукі с,з.

Папярэдняя работа: расказала дзецям пацешку “Заяц-заяц”разглядзелі карцінкі з жывёламі звярамі.

Падрыхтоўка выхавацеля: прадумала ход занятку,зарання падрыхтавала абсталяванне.

Абсталяванне: ёлачкі, цацкі мішка, зайка, птушкі,вавёрка гасцінцы для звяроў, маркоўка, бочка мёда, арэхі.

Ход занятку.

Выхавальнік “Дзеці паглядзіце я атрымала ліст ад лясных звяроў. Яны запрашаюць нас да сябе ў госці. Дзеці паедзем ў госці да звяроў у лес? (Да) Але ужо восень і на дварэ зімна пагэтаму нам неабходна “апрануцца”(Выхавацель і дзеці накланяюцца і як бы абуваюць боцікі, надзяваюць пальто, шапку)

Выхавальнік “Вось мы і апрануліся, а цяпер давайце возьмем гасцінцы для звяроў:

мядзведзю - мёд

зайчыкам - маркоўку

вавёркам - арэхі.

Выхавальнік робіць грам-запіс гучыць музыка пад якую дзеці ідуць.

Выхавальнік “Вось мы і прыйшлі. Паглядзіце як прыгожа навокал. Дзеці паглядзіце вунь цячэ ручаёк давайце падыдзем бліжэй і паслухаем як ручаёк спявае сваю песенку.А давайце і мы з вамі паспяваем песенку руча йка (с-с-с-с). А цяпер дзеці давайце паспяваем песенку громка-громка так, каб пачулі як мы спяваем песенку ўсе звяры.” Затым дзеці і выхавальнік ідуць далей.

Выхавальнік “Дзеці глядзіце, а вось і мішка давайце прывітаемся з ім “Добры дзень, мішка”. Дзеці пачастуйце мішку мёдам. Дзеці скажыце якога колеру ў мішкі футра? А што на галоўцы ў мішкі? Адавайце мы звамі паходзім як мішка. Паглядзіце дзеці а вунь і зайчык нас чакае (падыходзяць да зайчыка). Дзеці дайце пачастункі звярам, якія мы прынеслі для іх.Дзеці , а давайце павесялім нашых зайчыкаў? Яны напэўна хочуць каб мы расказалі пра іх якую-небудзь чыстагаворку. Выхавацель разам з дзецьмі вымаўляе чыстагаворку : “Зінінага зайца завуць нязнайка”. Выдзяляючы гук з, з рознай сілай голасу - ціха,моцна.

Выхавальнік “Дзеці вось мы і пачаставалі і зайку, але ў нас яшчэзастаўся гасцінец для каго як вы лічыце?” (вавёрка) Дзеці і выхавальнік ідуць далей.

Выхавальнік “Дзеці паглядзіце, а вось і вавёрка. (Дзеці яе частуюць арэхамі). Дзеці, а якога колеру ў вавёркі футра? Дзеці, а вы ведаеце, дзе жыве вавёрка? (у дупле). Правільна ў дупле якое ёй будуе дзяцел. Ну вось дзеці і ўсё. Мы пачаставалі лясных звяроў, а зараз нам пара вяртацца ў дзіцячы садок. Дзеці ўявіце сабе, што я чараўніца і ператвару вас усіх у камарыкаў, а як спывае песенку камарык, напэўна з-з-з-з. Давайце мы з вамі ператворымся ў камарыкаў і паляцім да сябе ў групу, спяваючы песенку.

Тэма “У госці да Несцеркі”.

Праграмны змест.

Звязная мова: вучыць апісваць знешні выгляд чалавека, дзяцей, іх адзенне (колер, аддзелка, пысунак).

Граматычны лад: вучыць правільна называць дзіцянят жывёл. Звырнуць ўвагу дзяцей на тое, што не ўсе назвы дзіцянят жывёл гучаць падобна з назвамі дарослых жывёл.

Слоўнікавая работа: вучыць ўжываць антонімы для абазначэння якасцяў жывёл. Правільна называць імёны суседзяў.

Абсталяванне: мячык, Несцерка, жывёлы-цацкі - воўк з ваўчанятамі, каза з казлятамі, карова з цялём і інш.

Ход занятку.

Знаёмства з Несцеркам. Выхавальнік прапануе дзецям пазнаёміцца з Несцеркам, задаць яму пытанні, напрыклад, дзе ты жывеш, у якіх перадачах прымаеш удзел, з кім ты сябруеш?

Гульня з мячом. Несцерка запрашае малых пагуляць. Загадвае загадку:

Б’ юць яго, а ён не плача

Чым мацней б’юць

Тым вышэй скача.

Паказвае мяч, разглядае яго з дзецьмі, гаворыць, што ён гумавы. Дзеці разам з выхавальнікам тлумачаць сэнс гэтага слова. Ствараюць круг. Несцерка кідае мяч аднаму з дашкольнікаў, той ловіць яго і гучна называе сваё імя і прозвішча.

Апісанне-загадка.Несцерка апісвае аднаго з дзяцей,а дашкольнікі павінны здагадацца хто гэта з іх сяброў. Напрыклад, Несцерка гаворыць, адгадайце, як завуць хлопчыка. Ён кучаравы, у яго светлыя валасы і блакітныя вочы. Ён апрануты ў белую кашулю і сінія штонікі. На кашулі ёсць невялікая кішэнь. У кішэні ляжыць прыгожы белы насаўнік. Гэта вельмі прыгожы і жвавы хлопчык. Хто гэта? Несцерка хваліць дзяцей за тое, што яны былі ўважлівымі і правільна адгадалі імя хлопчыка.

Заданне змяняецца. Той, да каго падыйдзе Несцерка, складае невялічкі расказ пра свайго таварыша ў групе. Пытанні:

         Як вы здагадаліся, што Ганначка расказала пра Алёнку?

-        А яшчэ па якіх словах вы здагадаліся, што размоваідзе пра Алёнку?

Выхавальнік стварае ўсе неабходныя ўмовы для развіцця асэнсованай моўнай дзейнасці дзяцей.

Педагог звяртае ўвагу дзяцей на тое, што Несцерка прыйшоў да іх не адзін, а прывёў з сабой звяроў,сяброў, гаворыць, што дзеці іх добра ведаюць. Прапануе рассадзіць жывёл і іх дзіцянят у шматпавярховым даму.

Гульня-эцюд “Пакажы, як”.

Пакажыце:

Як дуе вецер зімою?

Як можна здзьмухнуць сняжынку з пальчыкаў?

Як шуміць лес зімою?

Як нам холадна? (у-у-ух!)

Дзеці разважаюць: лісяня будзе жыць на трэцім паверсе, зайчаня на другім, а вавёрка з маленькімі вавёрачкамі на пятым і г.д.

А конь з кім будзе жыць? - пытаецца дарослы. - А карова - кажа выхавальнік. Падкрэслівае аднолькавае і рознае гучанне назваў дарослых жывёл і іх дзіцянят. Дзеці па жаданню выбіраюць вялікую жывёлу і маленькіх дзіцяня.

Гавораць: воўк вялікі, а ваўчаняты малыя; воўк дужы, а ваўчаняты слабыя; ліса хітрая, а лісяняты неразумныя.

Гульня “Ідзі, ідзі, дожджык”

На словы ідзі, ідзі - дзеці паказваюць рукамі, як ідзе дождж, а на слова дожджык - клічуць дожджык на сябе (машуць рукамі). Звяртаецца ўвага на правільнае вымаўленне гука [дж]. Дзеці называюць яго ізалявана і адначасова пляскаюць у далоні.

ТЭМА: Вясна. Поры года.

Задачы:

-          фарміраванне абагульняючага паняцця “Поры гада”, (актывізацыя прадметнага, дзеяслоўнага слоўніка па дадзенай тэме);

-          фарміраванне навыкаў словазмянення і словаўтварэння: спалучэнне назоўнікаў з прыметнікамі (мама (якая?)добрая…) і дзеясловамі (мама (што робіць?)працуе) ; змяненне слова мама па склонам;

-          утварэнне памяншальна-ласкальных форм слова мама;

-          фарміраванне ўмення ў ўтварэнні прыналежных прыметнікаў (свята (чыё?)маміна);

-          фарміраванне ўмення ў складанні апісальнага расказа па наводзячым пытанням (плану);

-          развіцце мелкай маторыкі рук;

-          выхоўванне любові і павагі да мамы; каардынацыі мовы з рухамі.

Прадметны слоўнік:

Поры года, зіма, вясна, лета, восень, сонейка, мама, бабуля, дачка, сястра, сямя, віншаванне, падарунак, кветкі, вясна, радасць, свята.

Дзеяслоўны слоўнік:

Любіць, паважаць, радавацца, жалець, клапаціцца, віншаваць, дапамагаць, прыбіраць, вучыць, лячыць, варыць, жарыць.

Прыметнікавы слоўнік:

Вясенні, мілая, прыгожая, добрая, ласкавая, любімая, шчаслівая, вясёлая,сумная, здаровая, хворая, маладая, старая, малодшая, клапатлівая.

Слоўнік прыслоўяў:

Ярка, светла, цёпла, радасна, прыгожа, весела.

Абсталяванне: люстэркі, карцінкі з выявамі язычка; карткі сімвалы; слайды

“поры года”, лісты паперы, фасоль.

Ход занятку

I.       Арганізацыйны момант (іграе ціхая музыка).

Дзеці бяруцца за рукі і становяцца ў круг. Выхавальнік ціхім голасам гаворыць: “Дзеці, давайце ўявім сабе, што мы адна вялікая і добрая жывёла. Давайце паслухаем як яна дыхае”. Усе прыслухоўваюцца да свайго дыхання, дыханню суседзяў.

А зараз паслухаем разам:

Удох - усе робяць крок ўперад, выдах - крок назад. “Так не толькі дыхае жывёла, так жа роўна б’ецца яго вялікае добрае сэрца. Стук - крок ўперад, стук - крок назад, і г. д. А зараз давайце сядзем за стол”.

II.      Артыкуляцыйная гімнастыка.

“Заалагічная”.

Шырэй дзверы адчыняем Па заапарку пагуляем.

адкрываць шырока рот і закрываць яго.

Нас сустрэне добры слон Доўгі хобат цягне ён.

цягнуць губы ўперад “хабатком”

Слон на месцы не сядзіць Хоча хобатам круціць.

круціць выцягнутымі губамі па кругу.

Жабкі не стыдаюцца Прыгожа ўсміхаюцца.

шырока ўсміхнуцца, расцягваючы губы.

Жырафа выцягнула шыю Вельмі ганарыцца ею

рот шырока адкрыць і не закрываць. Цягнуцца выцянутым языком да носа.

Зебры - хуткія канькі Паспрабуй іх дагані.

Павольна пашчолкаць языком, прысасываючы яго да нёба рот адкрыць і ўсміхнуцца. Максімальна расцягваць падязычную связку. трымаць рот шырока адкрытым, усміхацца.

Пацягнула зебра ножку Пастаяла гэтак трошку.

Прысмактаць язык да нёба і ўтрымліваць яго 10сек. Цягнуць пад язычную связку. рот адкрываць і не закрываць.

А ў зебры ёсць палоскі Іх малюем пэнзлем плоскім .

Праводзіць шырокім языком па нёбу ўперад-назад.

Паглядзі хамелеон Хвост закручвае ён.

рот шырока адкрыць. Падняць язык за верхнія зубы і закруціць яго наверх. Прытрымаць ягозубамі.

Вось пантэра. Іншы звер Выгінае спіну ўверх.

рот адкрыць. Схаваць язык за ніжнія зубы. Выгнуць спіну языка

Выгінае спіну ўверх - Язычок дамоў пабег.

схаваць язык. Закрыць рот.


III.    Лексіка-граматычныя практыкаванні.

Развіццё звязнай мовы.

Выхавальнік. - Дзеці, скажыце калі ласка, якая зараз пара года? (вясна). Правільна. А па якім прыкметам вы здагадаліся, штозараз вясна? А дапаможа вам адказаць на маё пытанне вось гэтая схема.(Дзеці па схеме разказваюць пра вясну).

Малайцы, вы ведаеце добра прыкметы вясны. А ці ведаеце вы якія яшчэ ёсць поры года акрамя вясны? Давайце пералічам іх. (дзеці пералічваюць) Выхавальнік паказвае дзецям слайды з выявамі пор года і чытае верш “Колеры года” Івана Муравейкі.

Колеры года

Самы прыгожы -

Колер зялёны.-

У маі шапталі

Бярозы ды клёны.

Самы гарычы -

Золата колер,-

Улетку звінела

Жытнёвае поле.

Самы ярчэйшы -

Колер чырвоны,-

Увосень рабіна

Шумела штодзенна.

Самы бліскучы

Колер бялюткі.-

Спявала зіма

Узавеевы дудкі.

А дзеці сказалі

Прасторам і сонцу:

Усе колеры года

Мы любімі бясконца.

А зараз мы разам з вамі ўспомнім прыкметы кожнай пары года. Першая пара года гэта…(зіма). Правільна. (Паказ слайдаў)

Што адбываецца зімой у прыродзе? (Холадна, ідзе снег, мароз, выюць завірухі, дрэвы і палі пакрытыя снегам…).

Якія жывелы спяць зімой?

Якіх птушак можна сустрэць зімой?

Малайцы! А цяпер адкажыце мне, якая пара года надыходзіць пасля зімы? Канечне, вясна! Якія змены ў прыродзе адбываюцца вясной мы з вамі ўжо гаварылі. Давайце хуценька паўторым. ( растае снег, ярка свеціць сонца, неба блакітнае,на дрэвах з’яўляюцца почкі, распускаюцца першыя кветкі,зелянне траўка, прылятаюць птушкі…).

Пасля вясны надыходзіць даўгачаканае… лета.

Чым радуе нас лета? (Цёплым надвор’ем).

Што летам можна рабіць? (купацца на рэчцы, загараць)

А вось пасля лета надыходзіць што? Правільна, восень.

Якія змены у прыродзе мы можам назіраць восенню?(птушкі адлятаюць у цёплыя краіны, лістына дрэвах жаў цеюць і асыпаюцца, становіцца холадна …). Восенню мы збіраем багаты ўраджай… . Ходзім у лес па (грыбы)… .

Пасля восені зноў надыйходзіць…( зіма).

Гульня “здагадайся”

Паглядзіце уважліва і здагадайцеся якія поры года на малюнках?

IV.    Фізкультхвілінка

Птушкі

Увесну гаманлівую Птушкі прыляцелі. Прыляцелі звыраю

Падымаць і апускаць рукі

Ды на дрэвы селі

Прысесці

У чыстым полі

Падняць рукі ўверх

Сабе есці шукалі Махалі крыламі- Вясну віталі.

Рукі адвесці назад Падымаць і апускаць рукі

V.      Сэнсорнае развіццё.

“Вясенняе сонейка”

Выкладванне сонейка з фасолі.

VI.    Падвядзенне вынікаў занятку.

Практыкаванне на рэлаксацыю “Сонечныя праменьчыкі” (іграе спакойная музыка)

Працягнуць рукі ўперад і злучыць іх у цэнтры круга. Ціха так пастаяць, адчуць сябе цёплым сонечным праменьчыкам.

Малайцы, дзеці. Вы добра адказвалі на пытанні, старанна выконвалі ўсе заданні, добра ведаеце поры года і іх прыкметы. А вам спадабаўся занятак?

Я вельмі задаволена. На гэтым наш занятак скончыўся.

Тэма “Па старонках роднай мовы.”

Праграмны змест:фарміраваць у дзяцей устойлівую цікавасць і станоўчыя адносіны да беларускай мовы, выхоўваць павагу і любоў да мовы, жаданне авалодацьёю; развіваць разуменне беларускага маўлення, вучыць правільна вымаўляць спецыфічна беларускія гукі “г” і “ч” ізалявана ў словах і сказах; узбагачаць слоўнік дзяцей беларускімі словамі-назвамі навакольных прадметаў, заахвочваць іх разіаўляць на беларускай мове.

Ход занятку.

Выхавальнік. Прывітанне, мае сябры! Сёння я вас запрашаю ў падарожжа па старонках роднай мовы. Але спачатку нам трэба адказаць на мае пытанні:

У якой краіне мы з вамі жывём?

Назавіце нашу сталіцу.

Як завуць жыхароў Беларусі?

У якім горадзе мы жывём?

Назавіце знакамітых землякоў.

Выхавальнік. Малайцы! Я бачу, што вы гатовы са мною адправіцца ў падарожжа. А паедзем мы на цягніку. Сталі ўсе адзін за адным і паехалі, правільна вымаўляючы словы і гукі:

Чок-чок-чок - едзе цягнічок.

Чу-чу-чу - далёка пракачу.

Гэй, не зявай,

Гэту песеньку спявай.

-шы прыпынак “Знаёмства”

Дзеці кідаюць адзін аднаму мячык і называюць:

хто яны (хлопчык або дзяўчынка);

сваё імя;

імя свайго сябра або сяброўкі.

Дзеці зноў садзяцца ў цягнічок і едуць далей.

-гі прыпынак “Ветлівыя словы”

На гэтым прыпынку дзеці называюць ветлівыя словы: прывітанне, калі ласка, дзякуй, смачна есці, прабачце, да пабачэння, дабранач.

3-ці прыпынак “Павучальны”

Выхавальнік выходзіць да дзяцей з лялькай-хлопчыкам, якога яны павінны навучыць добрым паводзінам.

Выхавальнік. Хлопчык плюе на падлогу.

Дзеці (грозячы пальцам). Не плюй хлопчык, на падлогу!

Выхавальнік. Хлопчык адбірае ў дзяўчынкі цацку.

Дзеці. Не адбірайі,хлопчык, у дзяўчынкі цацку!

Выхавальнік. Хлопчык не гаворыць дзякуй.

Дзеці. Гавары, хлопчык, дзякуй!

Выхавальнік. Хлопчык ламае дрэўца.

Дзеці. Не ламай, хлопчык, дрэўца!

-ты прыпынак “Забаўлянка”

Выхавальнік выносіць у люльцы маленькую ляльку, якую трэба супакоіць забаўлянкай.

Выхавальнік. На Беларусі, каб супакоіць дзіця, спявалі розныя песенькі, калыханкі, забаўлянкі. Давайце і мы праспяваем нашаму маленькаму дзіцяці забаўлянку. Спачатку 2-3 выхаванцы спяваюць забаўлянку па чарзе, а потым усе разам, імітуючы свае дзеянні рухамі.

Ладачкі-ладушкі, прыляцелі птушкі.

Селі на варотах у чырвоных ботах.

Боты паскідалі, кругом паляталі.

Сталі сакатаці, каб ім есці даці.

Прынясу ім жыта, будуць птушкі сыты.

Пасыплю гароху, хай ядуць патроху.

Выхавальнік. Вось і заснула наша дзіця. Едзем далей.

-ты прыпынак “Загадкі”

Дзеці садзяцца на стульчыкі. Выхавальнік выносіць “чароўную скарбонку”, у якой ляжаць прадметы-адгадкі.

Без страху, без гора пралятае рэкі і мора. (Птушка).

Улетку шэранькі, узімку беленькі, доўгія вушы мае, хутка ў лес уцякае. (Заяц).

Ніколі шапку не здымае, бо ні адной рукі не мае.(Грыб)

Хто зірнуў так рана ў аконца? (Сонца)

Кругленькі, маленькі, а за хвост не падымеш. (Клубок)

Вісіць - зялёны, ападае - жоўты.(Ліст)

Маленькі шарык пад лаўкай шарыць, збірае крошкі, баіцца кошкі.(Мыш)

-ты прыпынак “ Дыдактычная гульня”

Выхавальнік . Вось мы з вамі прыехалі на палянку. Паглядзіце дзеці , што за малюнкі паблыталіся. Дзецям неабходна падабраць малюнкі з адзіночным лікам прадметаў да множнага і назваць.(дрэва-дрэвы)

Выхавальнік. Вось і закончылася наша падарожжа па старонках роднай мовы. Ці спадабалася вам яно? (Дзеці дзеляцца сваімі ўражаннямі.)

ДАДАТАК Д

ДЫДАКТЫЧНЫЯ ГУЛЬНІ.

Дыдактычная гульня “Дапамажы Айбаліту”

Дапамажыце доктару Айбаліту сабраць рэчы. У чамадан трэба пакласці рэчы , у назве якіх ёсць гук “ш”.

  


  

Дыдактычная гульня”Назаві правільна ”

Выхавальнік прапануе дзецям разглядзець малюнкі і назваць правільна іх.

  

 

  

“Слухай уважліва.”

Дыдактычная задача: вучыць дзяцей правільна і асэнсавана разумець дзе скончаны сказ, дапаўняць простыя нераспрастранёныя сказы.

Ход гульні.

Выхавальнік гаворыць сказ. Калі ён інтанацыйна закончаны, то дзеці ставяць “кропку”- кулачком правай рукі стукаюць па далоні левай рукі і гавораць: “Кропка”. Калі не закончаны сказ, то дзеці яго дапаўняюць.

Каля вёскі цячэ (рака). Бабуля вяжа панчохі. Я люблю сваю (маму).

“Які, якая, якое.”

Дыдактычная задача: вучыць дзяцей правільна падбіраць да назойніка прыметнік і спалучаць яго ў родзе і ліку.

Ход гульні.

Выхавальнік паказвапе на малюнках прадметы, дзеці называюць прадмет і падбіраюць прыметы да прадмета, ставячы пытанні: які? якая? якія? Прыклад: Сок (які?) салодкі, кіслы,… Хлеб (які?)мяккі, свежы, смачны, духмяны і г.д.

“Назавіце кветкі з адным, двума, трыма складамі”.

Дыдактычная задача: вучыць правільна дзяліць словы на склады.

Ход гульні.

Выхавальнік паказвае малюнкі на якіх намалёваны кветкі з адным складом: бэз, мак, флёкс; з двума - астра, гваздіка, ружа, лотаць, касач, цюльпан; з трыма складамі гарлачык, фіялка, лілея, півон, васілёк, званочак. На сталах знаходзяцца вазы. Выхавальнік парпануе скласці букет. У першы букет можна браць кветкі ў якіх адзін слад, у другую вазу збіраць кветкі ў якіх ёсць два склады і г.д.

“Адгадай канец слова”.

Дыдактычная задача: вучыць дзяцей значэнне слова; развіваць памяць.

Ход гульні.

Выхавальнік хавае прадметны малюнак, а дзецям парпануе пачатак гэтага слова. Дзеці павінны адгадаць яго. Прыклад: Лі(са).

Варыянт: “Адгадайце пачатак слова”. Выхавальнік называе канец слова, а дзеці адгадваюць усё слова. Прыклад: (Ка)за.

“Хто як гаворыць”.

Дыдактычная задача: развіваць увагу, кемлівасць, маўленчы апарат, выхоўваць павагу да жывёл.

Ход гульні.

Выхавальнік паказвае малюнкі і задае пытанні, а дзеці адказваюць: Як ные камар? (Н-н-н). Як гудзе жук? (Ж-ж-ж). Як шыпіць змяя? (Ш-ш-ш). Як гыркае сабака? (Р-р-р). Як фыркае кот? (Ф-ф-ф). Як звіняць камары? (З-з-з).

“Збяры поўны кошык гародніны”.

Дыдактычная задача: вучыць дзяцей адрозніваць зычныя ад галосных гукаў, выхоўваць павагу і ўзаемадапамогу.

Ход гульні.

На стале ў выхавальніка пакладзены малюнкі з гароднінай. Трэба пакласці ў кошык толькі тую гародніну, назва якой пачынаецца з зычнага гука. Можна каб другі гук быў зычны. Пасля таго як усе малюнкі збяруць дзеці,выхавальнік прапануе сабраць у кошык гародніну якая пачынаецца з галоснага гука.

“Адзін, многа”.

Дыдактычная задача: упражняць у адрозненні гукаў ы-і, вучыць правільна ўжываць словы ў множным ліку.

Ход гульні.

На малюнках намаляваны прадметы ў адзіночным і множным ліку. Выхавальнік называе прадмет у адзіночным ліку, а ўсе дзеці у множным, шукаючы ў сябе малюнкі, якія падыходзяць да названага слова. Напрыклад, выхавальнік гаворыць роза, а дзеці розы і паказваюць малюнак.

“Так ці не так?”.

Дыдактычная задача: развіваць у дзяцей увагу, назіральнасць, актывізаваць слоўнік дзяцей.

Ход гульні.

Выхавальнік называе сказ, а дзецям неабходна “выгнаць” непатрэбныя словы. Хутка бегаюць: воўк, конь, чарапаха, алень.

Прыгожы хвост у павы, пеўня, лісы, мядзведзя, вавёркі.

На возеры плаваюць гусі, качкі, пеўні, лебедзі.

У нашых лясах водзяцца ласі, дзікі, рысі, мядзведзі, кенгуру, ваўкі.

Добры зрок у арла, у сабакі, у ката, у кратаю.

“Якая літара ў пачатку слова?”.

Дыдактычная задача: суадносіць літару і гук; вучыць адрозніваць галосныя і зычныя літары.

Ход гульні.

Выхавальнік паказвае малюнак, а дзеці павінны падняць галосную літару з якой пачынаецца назва намалёванага на карціне прадмета.

Варыянт: Выхавальнік паказвае галосныя літары, а дзеці паказваюць малюнкі з намалёванымі прадметамі, назвы якіх пачынаюцца з гэтай літары. Калі дзіця паклаў не тую карцінку, то карціна перагортваецца. Перамагае той, у каго менш перавёрнутых карцін.

“Назаві свой гук”.

Дыдактычная задача: вучыць правільна называць парныя цвёрдыя і мяккія зычныя гукі.

Ход гульні.

Дзеці становяцца ў крузе. Выхавальнік па чарзе кідае мяч дзецям, і называе цвёрды зычны гук. Дзіця кідае мяч выхавальніку , называя мяккі зычны гук: н-н’, м-м’, п-п’, р-р’. Хто памыліўся робіць крок назад.

“Адгадайце слова”.

Дыдактычная задача: актывізаваць слоўнікавы запас дзяцей, развіваць увагу.

Ход гульні.

У кожнага на стале ляжаць схемы ..й…, Дзеці падбіраюць словы: чайка, майка, лайка, гайка.

Схема: ……й: салавей, верабей.

Схема: …й: рай, май, зай.

“ Што тут няправільна?”.

Ход гульні.

На малюнках намалёваны розныя прадметы. Выхавальнік пытаецца: кароткія ногі ў гусі, вераб’я, чайкі, качкі, чаплі, пугача. Дзеці павінны даць правільны адказ і знайсці у сябе на малюнку чаплю.

Доўгая шыя ў бусла, чаплі, лебедзя, голуба, гусі, жураўля. Малая дзюба ў вераб’я, ластаўкі, сінічкі, шпака, голуба, бусла, курыцы.

Похожие работы на - Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!