Максім Багдановіч і народная паэзія

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    74,53 Кб
  • Опубликовано:
    2013-03-24
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Максім Багдановіч і народная паэзія

МАКСІМ БАГДАНОВІЧ І НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ

Максіму Багдановічу (1891-1917) належыць у беларускай літаратуры асаблівае месца. I не толькі таму, што жывучы па-за межамі Беларусі, пазбаўлены яе моўнага, культурнага, бытавога асяроддзя, ён стаў адным з выдатнейшых беларускіх паэтаў.

Як паэт Максім Багдановіч перш за ўсё адметны тым, што прывіў беларускай літаратуры яшчэ вышэйшыя эстэтычныя якасці, якіх яна дасюль мела няшмат: светаадчуванне інтэлігент-нага чалавека, побач з калекгыўна-грамадскай эмоцыяй (пераважна ў творах фальклорнага складу) паглыблялася эмоцыя аса-бістая, шырэй выяўлялася індывідуальнае багацце свету ўнутранага жыцця чалавека, шматіраннасць яго адчуванняў. Да яго амаль не было ў беларускай літаратуры лірыкі любоўнай, філасофскай 3 іх «вечнымі» матывамі і «праклягымі» пытаннямі.

М. Багдановіч прыйшоў у беларускую літаратуру, калі ў ёй уладарылі паэты магутнага даравання - Янка Купала і Якуб Колас. Ен іх вучань. Але былі ў Багдановіча і іншыя настаўнікі, якія, магчыма, уплывалі на яго нават больш, чым славутыя беларускія паэты.

Галоўнае: іншы быў час. Паэзію Купалы, Коласа ўзняла на сваёй хвалі руская рэвалюцыя 1905 г. Ліра Багдановіча нараджалася пасля падаўлення рэвалюцыі, у змрочны час рэакцыі, у гады, калі ідэалы рэвалюцыі, роля ў ёй інтэлігенцыі пераглядваліся, нават асуджаліся, як у вядомых «Вехах».

Купала, Колас моцна стаялі на грунце народнага светаадчування, светабачання. Багдановіч, як і яго паплечнікі Змітрок Бядуля, Максім Гарэцкі, не намнога маладзейшыя за сваіх настаўнікаў, такога цвёрдага грунту не мелі.

Творчасць Багдановіча пачала развівацца пасля паражэння першай рускай рэвалюцыі. У ёй мала матываў сацыяльнай барацьбы. Паэт як бы шукае непераходзячыя, вечныя каштоўнасці і знаходзіць іх у яшчэ болын літаратурна-культурным узвышэнні і апяванні роднай Беларусі, яе народа. Праз роднае ідзе Багдановіч да агульначалавечага, як бы становячыся паэтам сусветнай Красы і Прыгажосці.

Бацька паэта Адам Ягоравіч у 1882 г. скончыў Нясвіжскую семінарыю.

Пасля сканчэння семінарыі Адам Ягоравіч дзесяць гадоў працаваў настаўнікам. Пакінуў настаўніцкую пасаду і перайшоў на працу ў сялянскі банк у сувязі з хваробай горла.

Семінарыя так і засталася адзінай навучальнай установай бацькі паэта. Ён займаўся самаадукацыяй, збіраў фальклор, цікавіўся этнаірафіяй. У 1895 г. Адам Ягоравіч выпускае этнаграфічны нарыс «Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов» (Гродна). ЁН быў членам партыі «Народная воля», меў яўныя літаратурныя здольнасці, надрукаваў у розных правінцыйных выданнях шмат нарысаў і артыкулаў. Але прыкметнага следу як літаратар ці даследчык пасля сябе не пакінуў.

У 1889 г. Адам Ягоравіч ажаніўся з Марыяй Апанасаўнай Мя-кота, дачкой дробнага чыноўніка, якой на той час было дзевятнаццаць гадоў. Яна вучылася ў жаночым Аляксандраўскім вучы-лішчы, затым у жанрчай настаўніцкай школе. Паэт нарадзіўся 9 снежня 1891 г. у Мінску на Траецкай гары па Аляксандраўскай вул. (цяпер вул. М. Багдановіча, 25), у доме Каракозава, дзе змяшчалася тады 1-е прыходскае вучылішча і настаўніцкая кватэра Ддама Ягоравіча.

Маці паэта таксама была не пазбаўлена літаратурных здоль-насцей. У гародзенскі перыяд жыцця (у 1891 г. сям'я Багдановічаў пераехала з Мінска ў Гародню) Марыя Апанасаўна надрукавала ў мясцовай губернскай газеце апавяданне Накануне Рождества.

Хвароба і беднасць прымусілі бадьку Марыі Апанасаўны, наглядчыка Ігуменскай павятовай бальніцы, адправіць дзяцей (чатырох дачок і сына) у Мінскі дзіцячы прытулак. Урэшце Марыю Апанасаўну як найбольш здольную, адораную ад прыроды, папячыцельніца прытулку, жонка Мінскага губернатара, узяла да сябе ў дом, затым паслала яе вучыцца ў Пецярбург2. Памерла Марыя Апанасаўна ў 1896 г. у 27 гадоў, калі будучаму паэту было толькі пяць гадоў.

Смерць маці была для Максіма Адамавіча, будучага паэта, вострай душэўнай драмай, якая прайшла праз усё ягонае жыццё.

Бацька характарызуе Максіма-падлетка як вельмі рухавага, смяшлівага, з хуткім пераходам ад смеху да плачу.

«Каб не пакінуць без догляду дзяцей, Адам Ягоравіч выпісаў з Дцэсы сваю малодшую сястру, зусім яшчэ маладую дзяўчыну Марылю (Марыю Ягораўну), якая тры гады выхоўвае асірацелых дзяцей»3.

У палове лістапада таго ж года Адам Ягоравіч пераязджае з дзецьмі і сястрой Марыляй на сталае жыхарства у Ніжні Ноўгарад. Каб неякасвоіцца ў чужым, незнаёмым горадзе, ён прывозіць рэкамендацыйнае пісьмо ад рускага пісьменніка Я. М. Чырыкава на імя Горкага.

У пачатку 1899 г. бацька Максіма жэніцца з сястрой жонкі М. Горкага Кацярыны Паўлаўны Пешкавай Аляксандрай Паўлаўнай Волжынай. У канцы года яна памірае ад родаў, пакінуўшы яшчэ аднаго сірату - сына Аляксандра. Шурык рос у сям'і М. Горкага і памёр у Крыме ад дызентэрыі ў чатырохгадовым узросце.

Пра Максіма бацька пісаў: «Па складу свайго характара, мяк-кага і жаночага, па весялосці свайго норава, жывасці, спагад-лівасці і ўражлівасці, па паўнаце і мяккасці назіранняў, па сіле ўяўлення, пластычнасці і разам маляўнічасці прадуктаў яго творчасці ён усё больш нагадваў сваю маці, асабліва ў дзя-цінстве». I далей: «Яго паэтычны талент ёсць дарэнне яго маці, у ёй самой драмаўшае ў неразвітым стане». Праўда, і ўласную родавую лінію А. Я. Багдановіч не жадае абысді, тут жа дадаючы, што талент сына з'яўляецца «асколкам паэтычнай даравітасці яго бабкі Рузаліі» (бабкі яго, Адама Ягоравіча).

У 1902 г. Максім паступіў у Ніжагародскую мужчынскую гімназію, у якой правучыўся шэсць гадоў.

Нягледзячы на адарванасць ад Беларусі, беларуская народная стыхія ўздзейнічала на выхаванне будучага паэта. Ужо ў гімназічныя гады, асабліва ў сярэдніх і старэйшых класах, «беларусіка» становіцца ў цэнтры ягр ўвагі.

Максім вёў жыццё сіратлівае, ціхае, быў шчыра захоплены літаратурай і навукай. «Максімам кніжнікам», якому ён умоўна, як аўтару, прыпісвае свой апокрыф, можна назваць самога Багда-новіча. Ен заўсёды хадзіў з кнігамі пад пахай, задумлівы, зда-валася, адарваны ад усяго свету. Адам Ягоравіч успамінае: «Мая сям'я і цесна з ёй звязаныя сем'і маіх сясцёр, Гапановічаў і Га-лаванаў (таксама чыста беларускія, якія так зрасліся, што, па сутнасці, уяўлялі адну сям'ю ў трох розных кватэрах), бьші свое-асаблівай беларускай калоніяй у далёкім краі пры зліцці Акі і Волгі».

Асабліва сястра Адама Ягоравіча Магдаліна была, паврдле ягоных слоў, «носьбітам традыцый роду», шанавала звычаі, абрады беларускай старасветчыны. Максім яшчэ дзіцём і хлопчыкам-падлеткам увесь вольны час праводзіў у цётак.

У 1906 г. хросная маці будучага паэта Сёмава, якая жыла ў Пінску, выпісала яму беларускія газеты: спачатку «Нашу долю», затым «Нашу Ніву».

Пачаў Максім пісаць па-беларуску з 10-11 гадоў. Ён быў прыняты ў дрме Шчарбакова, дырэктара Ніжагародскай мужчын-скай гімназіі, сям'я якога вызначалася высокімі культурнымі інтарэсамі і запатрабаваннямі. Гэта мела на паэта значны ўплыў. Зблізіўся ён таксама з настаўнікам гімназіі Кабанавым, беларусам па паходжанні. Вёў доўгія гутаркі з ім аб гісторыі Беларусі, яе прошласці. Пераехаўшы ў Яраслаўль, наладзіў з гэтым на-стаўнікам-дарадчыкам перапіску.

У Ярасяаўлі Максім Дцамавіч сыходзіцца з выкладчыкам Бела-вусавым, добрым знаўцам грэцкай, лацінскай, а таксама новых еўрапейскіх моў. Вучыў Максім і пад яго кіраўніцтвам (і не толькі на занятках) гэтыя мовы.

Першая руская рэвалюцыя не засталася ад Максіма ўбаку. Старэйшы брат Вадзім прыняў чынны ўдзел у хваляваннях гімназістаў. ЁН падтрымліваў сацыял-дэмакратаў. Максім, каб не быць падрбным на брата, аб'явіў сябе анархістам. На ягоным стале з'явіліся Бакунін, Прудон, іншыя кнігі тэарэтыкаў анархізму. На-ват беларусіку, якую будучы паэт любіў болей за ўсё, на гэты час закінуў. Захапленне рэвалюцыяй не прайшло дарэмна. У чац-вёртым класе гімназіі Максім прасядзеў два гады, бо, захоплены грамадскімі падзеямі, вучыўся слабавата.

У 1908 г. новыя пярэбары. Бацька пераязджае на працу ў Яраслаўскі банк. Максім пераводзіцца ў шосты клас Яраслаўскай гімназіі.

Вясной 1909 г. памірае ад сухотаў старэйшы брат Максіма Вадзім. Пасля смерці брата ў Максіма таксама стаў актыўна развівацца туберкулёзны працэс. Ацам Ягоравіч вязе сына ў Ялту і пасяляе ў пансіён на малочнай ферме «Шалаш». Мясціна гэтая размешчана паблізу Алупкі, недалёка ад дачы Чэхава.

Алупка не першая паездка будучага паэта. Вадзім хварэў, і у 1900 г. бацька вазіў сям'ю на кумыс у Башкірыю. У вёсцы Караякупава Максім убачыў стэп, перадгор'і Урала. Плылі на параходзе: спачатку па Волзе, затым па рэках Кама і Белая.

Другая паездка на кумыс адбылася ў 1904 г. На гэты раз бацька адправіў у Башкірыю толькі двух сыноў - Вадзіма і Максіма, па-сяліўшы іх у сям'і сябра, доктара I.К. Семакіна, які жыў у г. Беле-беі Уфімскай вобласці. Жонка доктара была добрай спявачкай, і другі раз у жыцці (пасля сям'і Шчарбаковых) Максім трапіў у інтэлігентную атмасферу з музыкай, разважаннямі аб паэзіі, літаратуры.

У папярэднія паездкі Максім быў дзіцём, падлеткам. Цяпер у Крыме ён юнаком трапляе ў кампанію маладых мужчын і жанчын, што нават замінае лячэнню. У Крыме Максім заводзіць знаёмства з маладой дзяўчынай Кіціцынай, якое пакінула ў ягоным жыцці і паэзіі прыкметны след.

Пісаць на беларускай мове Багдановіч пачаў рана: з дзесяці-адзінаццаці гадоў. Гэта азначае, што ён займаўся беларусікай з першага-другога класа гімназіі. Любоў да Беларусі, яе народа - нябачнай, незнаёмай бацькаўшчыны - была самым моцным па-чуццём, якое прайшло праз усё жыццё паэта. Паказальна: перш, чым пісаць па-беларуску вершы, Багдановіч вывучаў Беларусь. Вывучаў у гутарках з бацькам, другімі ррдзічамі, іншымі людзьмі, беларусамі па паходжанні, якія трапляліся на ягоным жыццёвым шляху.

Мяркуючы па артыкулах «Глыбы і слаі», надрукаваным у «Нашай Ніве» (1911), «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці» (1911), «За сто лет» (1911), сярод тагачасных пісьменнікаў, уключаючы Янку Купалу і Якуба Коласа, не было другога літаратара, які б лепш, глыбей, чым Багдановіч, ведаў гісторыю роднага краю, працэс складання беларускай пісьменнасці са старажытных часоў да сучасных паэту дзён.

Пачынаючы з 1908-1911 гг. цяга да роднага, беларускага ава-лодала ўсёй істогай паэта. Яго захапляе беларусіка. Багдановічу, па сутнасці, прыйшлося прыкласці тытанічныя намаганні, каб гэтак, як ён, заглыбіцца ў гісторыю беларускай літаратуры, у гісторыю Беларусі, усёй славяншчыны наогул.

Максім з 1906 г., г. зн. з пачатку выхаду газет «Наша доля», за-тым «Наша Ніва», чытае іх, «глытае» астатнія беларускія выданні, якіх хапае магчымасцей дастаць. Жыве як бы ў полі магнітнага прыцягнення прыгожай беларускай славеснасці. Ведае творчасць усіх беларускіх пісьменнікаў - як старых, так і новых. Чытае, вывучае, параўноўвае, робіць нататкі, піша артыкулы.

Акрамя беларускай літаратуры, паэт цікавіцца ўкраінскай, гэтак жа дасканала ведае не толькі буйных, але і другарадных пісьмен-нікаў. Ён нават спрабуе пісаць па-ўкраінску.

Наогул паэт вывучаў славянскія літаратуры. Быў знаёмы з кнігай Гербеля «Паэзія славян», на жаль, не вельмі выдатнай, у чымсьці нават прымітыўнай, чытаў Евангелле на чэшскай і сербскай мовах.

Ужо ў 1907 г. у «Нашай Ніве» з'явілася алегарычнае апавяданне шаснаццацігадовага Багдановіча «Музыка». У 1909 г. вучань шос-тага класа Яраслаўскай гімназіі Багдановіч друкуе ў той жа газеце верш «Над возерам», затым «Вадзянік». У наступным годзе на старонках «Нашай Нівы» з'яўляюцца вершы «Лясун» і «Возера».

Не лёгка прабіваўся Максім Багдановіч на старонкі бе-ларускага друку. Рэдакцыя «Нашай Нівы» паставілася да твораў маладога паэта далёка неадназначна. Ядвігін Ш. (А. Лявіцкі), Альберт Паўловіч лічьілі ягоныя вершы дэкадэнцкімі, «непатрэбнымі народу». Яны трапілі ў архіў. Толькі адзін Янка Купала глыбокім інтуітыўным чуццём адчуў у асобе маладога Багдановіча сапраўднага паэта і выратаваў шэраг вершаў, спісаных у архіў. 3 цягам часу палымяным абаронцам Багдановіча стаў Сяргей Палуян, яко-му фактычна прысвечаны зборнік вершаў М. Багдановіча «Вянок». Прызнала паэта і рэдакцыя «Нашай Нівы» ў асобе братоў Івана і Антона Луцкевічаў, а таксама Вацлавам Ластоўскім.

Нейкі ўплыў, скажам, сімвалізму на паэзію Багдановіча ўсё ж ёсць, не гаворачы ўжо пра імпрэсіянізм, які як бы знутры насычаў не толькі дэкадэнцкія, але і тагачасныя рэалістычныя плыні.

Літаратуразнаўства ўвесь час як бы падцягвае творчасць Багда-новіча, як і творчасць Купалы, Коласа, пад рэалізм. Гэтым самым як бы збядняецца беларуская паэзія. Бо быў у ёй рамантызм, значны пласт якога ўтрымлівае ў сабе творчасць Купалы, істогныя праявы імпрэсіянізму знаходзім у Бядулі, вэлюмам імпрэсіянізму і сімвалізму як бы ахінута паэзія Багдановіча.

Думка пра Багдановіча-імпрэсіяніста даволі рашуча была выказана М. Піятуховічам, але цалкам у адмоўным сэнсе. «У той час, калі беларускія паэты-народнікі шырока абхапляюць жыццё; у той час, калі іх малюнкі паходзяць на шырокія палогаы Рэмбранта, - Максім Багдановіч дае толькі бягучыя накіды рэчаіснасці, адбівае асобныя яе мігі, змяняючыся і ўступаючы сваё месца іншым мігам і ўражанням».

Беларускі паэт імкнуўся «мовай бачанага свету» перадаць «звышпачуццёвае», амаль не прыбягаючы да цьмяных, хісткіх, ня-пэўных вобразаў, якія характарызуюць, напрыклад, паэзію Блока. Іншая справа, свет лесуноў, вадзянікаў, русалак, досыць адчуваль-ны ў багдановічаўскіх творах. Гэта, вядома, не рэалістычны свет. Але ён не выдуманы, ён існуе ў народнай свядомасці, беручы па-чатак у нацыянальнай міфалоііі.

Багдановічавы пейзажныя вершы-замалёўкі заўсёды нясуць у сабе прытоеную думку аб неразгаданасці вакольнага свету, яго та-ямнічнасці, бясконцасці праяў. Абаліраючыся на дасягненні кла-січнай паэзіі, Багдановіч стварае вершы прадметна-адчувальныя і ў той жа час настраёвыя, як бы напоўненыя дадатковым сэнсам і падтэкстам:

За дахамі места памеркла нябёс пазалота; Паветра напоена ціха гусцеючым мрокам; Ўжо відна, як іскры злятаюць з трамвайнага дрота, Як зоркі гараць і зрываюцца ў небс далёкам.'

Сапраўды, Максім Багдановіч - паэт думкі. Такім быў, на-прыклад, Баратынскі, сучаснік Пушкіна, які тым не меней заняў прыкметнае месца ў рускай паэзіі.

У беларускай крытыцы і літаратуразнаўстве (грунтам служьіць верш паэта «Ліст да п. В. Ластоўскага») даўно вядзецца спрэчка аб суадносінах рацыянальнага і інтуітыўнага ў паэзіі Багдановіча. У названым вершы беларускі паэт у процівагу Пушкіну ўзвышае Сальеры як дбайнага, працавітага мастака, які свядома шліфуе, адточвае творы:

Сальеры ў творчасці усё хацеў паняць, Ва ўсім упэўніцца, усё абмеркаваць, Абдумаць спрсабы, і матар'ял, і мэту I горача любіў сваю свадомасць гэту. У творчасці яго раптоўнага няма: Аснова да яе - спакойная дума.

«У творчасці яго раптоўнага няма», - піша Багдановіч пра Сальеры. Калі пад «раптоўным» разумець натхненне, то Багда-новіч або памыляецца, або ягонае выказванне выклікана пале-мічным запалам. Бо сам Багдановіч у вышэйшай ступені быў на-дзелены «іскрай божай» і, бясспрэчна, тварыў па натхненню. «Спакойная дума» не перашкода натхненню. Творчая задума часта ўзнікае задоўга да ўвасаблення ў мастацкі твор. У большай ступені яна выспявае, абрастае дэталямі ў сферы падсвядомага, хоць і свя-домасць у творчым працэсе не выключаецца.

Тое, што Багдановіч многа, упарта працаваў над кожным творам, факт несумненны. Паэт і выдадзены ўжо зборнік «Вянок» правіў, удасканальваў, выкрасліўшы адтуль пятнаццаць вершаў, і гэтак жа настойліва, часам да знябыцця біўся над іншымі творамі.

У вершы «Песняру»:

Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей Сэрцы цвёрдыя, быццам з камення. Разаб'ецца аб іх слабы верш заўсягды, Не збудзіўшы святога сумлсння.

Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба з цярпеннем. Як ударыш ты ім, - ён, як звон, зазвініць, Брызнуць іскры з халодных каменняў.

Рускі сімвалізм нараджаўся ў гады крушэння народніцкіх ідэалаў, шырокага распаўсюджання песімістычных настрояў сярод ліберальнай інтэлігенцыі. Бацька паэта каля дзесяці гадоў быў народнікам. Яраслаўль, у якім Максім Багдановіч закончыў гімназію, затым Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй, быў, калі можна сказаць так, горадам Някрасава. Родавае гаяздо вялікага рускага паэта сяло ІСарабіха размешчана не так далёка ад Яраслаўля, Але ні з народніцкімі ідэаламі, ні з паэзіяй Някрасава, ні нават з горкаўскімі рэвалюцыйна-рамантычнымі матывамі паэзія Багдано-віча амаль не судакранаецца.

Як ні дзіўна, М. Багдановіч не паслаў Горкаму нават свой зборнік «Вянок», хоць яны былі нейкім чынам родзічы. А вялікі рускі пісьменнік усё жыццё матэрыяльна дапамагаў бацьку паэта.

Сімвалізм, які нараджаўся ў крызісную эпоху канца XIX - пачатку XX ст., быў своеасаблівай эстэтычнай спробай аддаліцца ад вострых супярэчнасцей рэальнага жыцця, ад рэвалюцыйнага, вы-зваленчага руху ў свет «касмічных», вечных, агульначалавечых ідэй. Гэта абумовіла адыход сімвалістаў ад традыцый рускай кла-січнай літаратуры, а тым болыд ад рэвалюцыйна-дэмакратычнай эстэтыкі. Не абмінулі названыя вышэй акалічнасці і паэзію Багда-новіча, хоць ніколі, ні ў якія часы, яна не была чыста сімвалісцкай. Аднак подых сімвалізму, і яшчэ ў большай ступені імпрэсіянізму, які як бы знутры афарбоўвае малюнкі, у паэзіі Ба-гдановіча прысугнічае.

У рускай паэзіі Багдановіч нагадваў А. Фета. Той, бадай, першы адчуў даніну захаплення імпрэсіянізмам. У канцы жыцця А. Фет пераклаў на рускую мову кнігу нямецкага філосафа Ша-пэнгаўэра «Мнр как воля н представленне». Яна была блізкай рускаму паэту па светаадчуванні і светабачанні.

М. Багдановічу Фет блізкі тонкімі нюансамі прытоеных рэальных перажыванняу, філасофска-разумовымі развагамі і адна-часовай захопленасцю хараством жыцця, асабліва прыроды. Зоркі, воблакі, завірухі, навальніцы, лес, міфалагічныя постаці лесуна, вадзяніка, русалак, вечна новыя, зменлівыя праявы Красы паста-янна захапляюць паэта. Іншы раз ён глядзіць на свет дзіцячымі вачамі, бачачы ў ім перлы схаванага хараства. У багдановічаўскай паэзіі вельмі шырока выяўлены элемент разумовасці, ціхіх філасофскіх разваг, паэт спыняецца перад многімі загадкамі быц-ця, іх таямнічасцю, бясконцасцю праяў.

«Бальны, бесскрыдлаты паэт» вельмі часта задумваецца над праблемамі смерці, яна, можна сказаць, ніколі не дае яму спакою. Адчуваючы бязлітасны ход быцця і небыцця, яшчэ малады, але ўжо цяжка хворы паэт на працягу ўсёй творчасці адцаецца сумным развагам пра смерць, знікненне чалавека.

Багдановіч ніколі не быў «плакалыпчыкам» народнага лёсу, са-цыяльныя матывы ў ягонай паэзіі займаюць адносна невялікае мес-ца. Мржна сказаць прасцей і грубей: пачатак творчай дзейнасці Багдановіча супадае з выхадам у свет вядомага зборніка «Вехі», па-зіцыю аўгараў якога паэт у шэрагу момантаў падзяляў. Паэзія Ба-гдановіча ніколі не была рэвалюцыйнай, ён не заклікаў да бунту, пратэсту, хоць выразна бачыў «мяжу», якая падзяляе бедньгх і багатых, прадчуваў, якія могуць атрымацца вынікі такога становішча.

М. Багдановіч сімвалістам у дэкадэнцкім разуменні слова ніколі не быў. Ён нават адмяжоўваўся ад дэкадэнтаў. I ў той жа час падзяляў некаторыя сімвадісцкія запаветы: аналогію душэўнага жыцця чалавека з праявамі Сусвету, музыкальную стыхію як першааснову жыцця і мастацтва, зварот да міфа, фальклору. Сімвалізмаў шмат, гэтак жа як паэтаў-сімвалістаў. Яднаюць іх пр-шукі вечных, абсалютных ісцін, вера ў тое, што паэт душой сваёй звязаны з жыццём прыроды, спасцігае душой тайны, загадкі Сусвету.

Ціха па мяккай траве Сінявокая ноч прахадзіла;

Ціха з заснуўшых палян Плыў у гару і знікаў, Быццам дым сіняваты з кадзіла,

Рэдкі, прывідны туман; Неба ўсю глыб ажывіўшы, Патроху праз цемнь выглядалі

Зорак дрыжачых вянкі;

Час, калі трэба журыцца Душою на свежых магілах Пуста пранёсшыхся днёў.

У Багдановіча многа падобных вершаў: штосьці нявыказанае ці не да канца выкананае тоіцца між радкоў. Паэт выбірае найчасцей вечар, ноч і такія малюнкі, праявы прыроды, якій самі па сабе нараджаюць у душы прыўзнята-містычны настрой, як бы за-клікаюць да роздуму пра бясконцасць, тайну Сусвету, і міма-лётнасць, кароткасць жыцця на зямлі, бо жыццё ніколі тайну сваю не раскрые і чалавеку не даступіцца да яе.

Разумовы элемент у паэзіі Багдановіча значны. Талент паэта, амаль пазбаўлены стыхіі гумару, смеху, іроніі, нібыта і выкліканы да жыцця дзеля філасофскай засяроджанасці, развагі і роздуму. Выключэнне складаюць творы, пабудаваныя на фальклорных ма-тывах («Мушка-зелянушка і камарык - насаты тварык»). У вельмі многіх вершах сустракаюцца ноч, зоркі, месяц, г. зн. тая пара, калі Сусвет нібы напаказ выстаўляе свае таямніцы і загадкі. Але да паэтаў змроку, Ночы Багдановіч не належаў. Ягоны лірычны ге-рой - асоба актыўная. Ён шукае, імкнецца разгадаць ці хоць прыадчыніць заслону над бясконцымі тайнамі быцця. Хоць яшчэ ніводны паэг, з усіх тых, што хоць калі-небудзь жылі на зямлі, таямніц свету, быцця не разгадаў. Але без імкнення да гэтага няма паэзіі.

Сумна плыве маладзік бледна-сіні Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд; Іскрацца зорак сняжынкі маркотна, Збожжа пакрылася шызай расой... Кіньма жа думкі аб долі гаротнай, Хоць бы на момант спачынем душой!

Так у Багдановіча б'ецца жылка-думка: трэба навесці парадак на зямлі, палепшыць жыццё, а тым часам нават невядома, што яно такое, на чым грунтуецца, якія мае мэгы?

Хто мы такія?

Толькі падарожныя, - папутнікі сярод нябёс.

Нашто ж на зямлі

Сваркі і звадкі, боль і горыч,

Калі ўсе мы разам ляцім

Дазор?»

Сваімі матывамі верш нейкім чынам перагукваецца з ідэяй рамана Кнута Гамсуна «Пад асенняй зоркай», дзе сцвярджаецца думка, што людзі - толькі часовыя падарожнікі на зямлі. Раман Гамсуна пра таямніцы кахання, але і Багдановічаў верш з гэтага пачынаецца:

Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы

У ціхую сінюю ночсказаць:

«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,

Ясныя зоркі Геркулеса? Да іх ляціць наша сонца, I нясецца за сонцам зямля...

М. Багдановіч успрыняў слоўнае мастацгва сімвалістаў і прыстасаваў яго да ўласных творчых задач. Але ні ў якім разе паэт не адкінуў імпрэсіянізм, сімвалізм, не прайшоў міма новых напрамкаў. ЁН узбагаціў творчымі дасягненнямі імпрэсіяністаў, сімвалістаў уласны верш і гэтым самым беларускую паэзію. Тут, бадай, тая ж работа, што і з перакладамі на беларускую мову Верлена і Верхарна.

Паэзія сімвалістаў была для Багдановіча прыступкай, пад-няўшыся на якую, ён лепей бачыў патрэбы беларускай паэзіі, што яшчэ не ўмела ці недастаткова ўмела выдзяляць свет асобы, тонкія нюансы чалавечых перажыванняў, хараства прыроды, злучанасці чалавечай душы са светам прырзоды.

З. Бядуля, які сам чэрпаў са скарбніцы імпрэсіянісцкай і сімвалісцкай эстэтыкі, пісаў пра Багдановіча ў артыкуле «Натхнен-не і гармонія»: «Азнаёміўшыся з вялікім кветнікам усясветнай па-эзіі ад старадаўніх класічных часоў па сягонняшні дзень, Багда-новіч навастрыў сваё паэтычнае пачуццё, узбагаціўшы ррдную на-цыянальную паэзію новымі формамі, новымі гармоніямі, фарбамі, вобразамі і мелодыямі. Ён умеў знаходзіць фарбы там, дзе другія праходзілі міма, нічога не бачачы.

На беларускай ліры ён выпрабаваў розныя тоны, розныя акорды паэзіі, паказваючы гібкасць і меладыйнасць жывой бе-ларускай мовы, на якой можна выказаць самыя, чуць улоўныя, размаітасці думак і пачуццяў».

Бядуля разумеў Багдановіча як ніхто іншы з беларускіх пісьменнікаў. Бо ягоны творчы шлях быў падобны на багдано-вічаўскі. 3 тым адрозненнем, што Бядуля да 1912 г. да пераезду ў Вільню жыў у глушы, сярод лясоў і поля, а Багдановіч беларускіх краявідаў не ведаў, не бачыў да прыезду ў Вільню і Ракуцёўшчыну ў 1911 г. Пачалі пісаць абодва паэты амаль адначасова. I хоць жылі яны ў розных умовах, мелі непадобную адукацыю (Бядуля скон-чыў хедар, пачатковую яўрэйскую школу, вучыўся ў ешыбоце, які рыхтаваў рабінаў), а Багдановіч гімназію і ліцэй, але ў творчасці абодвух паэтаў як бы адчуваецца подых імпрэсіянізму і сімвалізму.

Збліжае Бядулю і Багдановіча яшчэ тое, што яны не належалі, як Купала і Колас, да сялянскай масы, не мелі пад нагамі, калі можна так сказаць, цвёрдага народнага грунту, таго, што звычайна называецца светаадчуваннем, светабачаннем. Яны - інтэлігенты. Бядуля ў першым пакаленні, Багдановіч - у другім.

А подых новых плыняў, у дадзеным выпадку імпрэсіянізму, сімвалізму, як бы насіўся ў паветры. Гэты подых і Купалу закрануў, у меншай ступені Коласа, але так альбо Інакш элементы імпрэсіянізму і сімвалізму ў беларускай літаратуры прысутнічаюць. Бядуля піша: «Усюды ёсць хараство - у вясновым красаванні дрэваў, у сінякрылым матыльку, у залатых струнах сонца, у шэп-тах ветру, у шуме чароту ля рэчкі, усюды...

Песня рвецца і ліецца На раздольны, вольны свет. Але хто яе пачуе? Можа, толькі сам паэт.

Бо людзі заняты сваімі будзённымі справамі жыцця. Пачуцці ў іх агрубелі штодзёншчынай. Яны ходзяць па дарагіх скарбах, як па простых каменнях, не прыкмячаючы іх, і толькі адзін паэт, каторы адцаецца ўвесь служэнню музам, гэта ўсё бачыць і адчувае...»11

Імпрэсіянізм, які захапіў Бядулю і Багдановіча, адлюстроўвае не столькі акаляючы свет, аб'ектыўную рэальнасць, колькі ўласныя пачуцці, суб'ектыўны вобраз убачанага і адчутага:

Падымі угару сваё вока, I ты будзеш ізноў, як дзіця, I адыйдуць-аллынуць далёка Усе трывогі зямнога жыцця.

Ціха тучу блакіт эакалыша, У душы адрасце пара крыл, - Узляціць яна ў сінюю вышу I ў струях яе змые свой пыл.

Там не трэба ні шчасця, ні ласкі, Там няма ні нуды, ні клапот. Ты - царэвіч цудоўнае казкі, Гэта хмара - дыван-самалёт!

Рускія сімвалісты падхапілі ў французскага паэта Шарля Бад-лера, аўтара славутага зборніка «Кветкі зла», тэорыю «адпавед-насцяў» - стоеных, інтуітыўна спасцігаемых аналогій паміж з'явамі прыроды і рухамі душы паэта. Найшырэйшае і найглы-бейшае мастацкае ўвасабленне гэтай тэорыі знаходзім у Поля Верлена, якім захапляўся Багдановіч і шмат вершаў якога пераклаў на беларускую мову. Верлен быў настаўнікам для рускіх сімвалістаў. «Да Верлена сімвалізму не было», - пісаў В. Брусаў12.

Багдановіч найбольш захапляўся паэзіяй Фета і Верлена, мас-такамі, якія ўнеслі ў паэзію імпрэсіяністычнае майстэрства ўлоўліваць імгненныя тонкія зрухі настрояў, душэўных пера-жыванняў і як бы праз іх гаядзяць на акаляючы свет, на прыроду. Большасць вершаў Багдановіча, прысвечаных з'явам прыроды, ме-навіта такія:

Па-над белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк, Б'ецца, ўецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк.

Навакол усё паветра Ў струнах сонца залатых, - Ён дрыжачымі крыламі Звоніць ледзьве чутаа ў іх.ліецца хваляй песня, - Ціхі, ясны гімн вясне. Ці не сэрца напявае, Навявае яго мне?

Ці не вецер гэта звонкі Ў тонкіх зёлках шапаціць? Або мр сухі, высокі Ля ракі чарот шуміць?

Паэт вельмі часта глядзіць на неба. Месяц, зоркі, воблакі, сон-ца - пастаянныя вобразы паэзіі Багдановіча. Адухоўленая прырода як бы перагукваецца з сэрцам, душой паэта. Зрухі душы, яе тонкія, ледзь улоўныя нюансы маюць сваіх адпаведнікаў у шматлікіх, разнастайных з'явах прыроды. «Пейзаж душы» паста-янна перагукваецца з прыродным пейзажам. Ва ўсім гэтым ёсць нейкі філасофскі грунт. Сімвалісты імкнуліся адчуць невымоўнае, трансцэндэнтнае, што немагчыма выказаць словамі і што з усіх мастацтваў здольна выявіць адна толькі музыка. Багдановіч такса-ма надае музыцы выключнае значэнне. У вершы, які пачынаецца радкамі «Па-над белым пухам вішняў» эпіграфам узяты радок з Верлена «Ое 1а тші^це ауапі Іоніе сЬозе» («Музыка перш за ўсё»).

Спакойная, як бы сузіральная ліра Багдановіча пры ўсёй стрыманасці вельмі музыкальная. У паэта і двух вершаў не зной-дзеш, якія б былі напісаны ў адным рытмічна-музыкальным ключы.

Вершам Багдановіча на міфалагічныя тэмы не надавалася на-лежная даследчыцкая ўвага. Тым часам гэта цэлы цыкл, які ўва-ходзіць у першы раздзел «Вянка» - «Малюнкі і спевы» - «У за-чарованым царстве». Ёсць такія вершы і па-за межамі «Вянка».

«Назва «У зачарованым царстве», якую Багдановіч даў цыклу, зусім дакладна раскрывае яго асаблівасці. Мы сапраўды знахо-дзімся ў «зачарованым царстве», дзе рэальнасць і выдумка, рэчаіснасць і паэзія вычварна пераплятаюцца паміж сабою, дзе знікаюць выразныя межы паміж рэальным пейзажам (рэальны ўмоўна, паколькі ўвесь цыкл нерэалістычны) і пейзажам прывідным, які ўзнікае ў рамантычным светаадчуванні паэта... У гэтым сэнсе метад Багдановіча ў шэрагу вершаў з'яўляецца мета-дам імпрэсіянісцкім»13.

«Цэнтральнае месца сярод шматлікіх міфалагічных вобразаў, якія выкарыстаны Багдановічам у цыкле «У зачарованым цар-стве», - піша М. Грынчык, - займае вобраз лесуна (вершы «Хрэсьбіны лесуна», «Лясун», «Старасць», «***Чуеш гул? - гэта сумны, маркотны лясун...», «Возера» і інш.). I гэта невыпадкрва. Маладому паэту, шчыра закаханаму ва ўсё роднае, хоць і далёкае беларускае, не мог не імпанаваць такі надзвычай пластычны і ве-лічны врбраз старажытнага народнага светасузірання»14. В. Лас-тоўскі пісаў: «Край беларускі лясісты і балоцісты. Вось нам і трэба стварыць паэзію лесу, паэзію дрыгвы. Украінская стыхія - стэп, у нас наша стыхія - лес і балота. Тут ёсць свая адменная краса, ад-менная рытміка, адменны чар. Трэба іх падглядзець, знайсці і вы-несці на шырокі свет»15.

Гэтая думка з'яўляецца вядучай у артыкуле М. Багдановіча «Забыты шлях». Таксама шэраг іншых крытычных выступленняў, прысвечаных славянству, сведчаць аб незвычайна вострым адчу-ванні паэтам духоўнай своеасаблівасці кожнага са славянскіх народаў. Да ліку гэтых асаблівасцей належаць умовы гістарычнага бытавання народа, геаграфія, псіхалагічны склад.

Думаецца, аднак, не толькі гэтыя прычыны прыцягаулі ўвагу паэта да беларускага міфа, паэтычным увасабленнем якога паэт фактычна пачаў сваю творчасць. Перыяд, у які ўкладваецца паласа паэтычнай работы Багдановіча, характарызуецца духоўнай няўстойлівасцю, цьмянасцю грамадскіх ідэалаў, нявер'ем у іх, упадніцтвам. Паэт інтуітыўным чуццём пранікае ў сутнасць міфа. Для яго міф не штосьці забабоннае, народжанае цемнатой, не-прасветленасцю далёкіх нашых продкаў. Міф - бачанне свету. Дарэчы, бачанне сінкрэтычнае, якое ўключае паэзію, рэлігію, філасофію. Паэт лічыць: і ў ягоны час міф не лішні, бо свет па-ранейшаму поўны загадак, таямніц. Рускі сімвалізм бачыў паэзію праз прызму рамантычнага ідэалізму, як інтуітыўнае спасціжэнне таямнічай сутнасці свету, космасу і душы чалавека. Арыентацыя Багдановіча на міф у нейкай меры набліжае яго да сімвалістаў.

У эпоху Багдановіча, калі літаратура пацягнулася да фальк-ларызму, да міфа, легенды, народна-паэтычнага вобраза, усё гэта стала прыёмам у паэзіі, асабліва ў школе сімвалістаў.

Аднак адносіны Багдановіча да міфатворчасці асаблівыя. ЁН не навязвае народным міфалагічным вобразам адпаведных настрояў, перажыванняў, а ўспрымае іх беспасрэдна, з дзіцячай адкрытасцю і наіўнасцю.

Паэт пражыў сваё кароткае жыццё ў «зачарованым царстве» ідэалізаванай бацькаўшчыны, якой ён не бачыў. Не бачыў яе аб-сягаў, палёў, лясоў, краявідаў, нават жывой народнай гаворкі не чуў, жывучы ў іншым моўным асяроддзі.

Да прыроды як тэмы матываў лірыкі Багдановіч звяртаўся, можа, нават болей, чым які-небудзь іншы беларускі пазт. Таму ён надзяляў яе не рысамі, падгледжанымі ў рэальнасці, а адмецінамі, якія знаходзіў у народнай творчасці і ў сваёй паэтычнай фантазіі.

Лёгка можна адчуць, скажам, рознасць пейзажнай лірыкі Яку-ба Коласа і Максіма Багдановіча. За вобразамі прыродных з'яў у Коласа чуюцца часта прыкметы сацыяльнага жыцця («Як мы, хмаркі, вы без долі» («Хмаркі»); «Грымні ты, бура, ды грымні ду-жэй» («Навальніца»). Не тое ў Багдановіча.

Сумна плыве малвдзік бледна-сіні Ў небс вячэрнім, зялёным, ях лёд...

«Хтр бачыць такія колеры, - піша М, Грамыка, - колеры му-драсці і спакою, той мае права.

Кіньма жа думкі аб долі гаротнай, Хоць бы на момант спачынем душой!»

Міхайла Грамыка далей пісаў: «Правадыр «зачарованага царства» быў надзвычайна вострым эстэтам. Усё пекнае, выразнае і пластычнае вабіла яго: глыбокая думка, музычны твор, золак майскай раніцы, іскрыстае віно!»16

Наяўнасць у лірыцы Багдановіча вялікай колькасці лесуноў, вадзянікаў, русалак, «пана Падвея», іншых герояў беларускай міфалогіі, відаць, нельга вытлумачыць толькі тым, што будучы па-эт яшчэ ў дзяцінстае наслухаўся пра іх, а стаўшы паэтам, хацеў выявіць духоўную адметнасць роднага краю.

Лесуны, вадзянікі, русалкі Багдановіча выкліканы да жыцця няўстойлівым, хісткім часам, песімістычнымі грамадскімі на-строямі, якія асабліва ўзмацніліся пасля паражэння народніцкага руху і першай рускай рэвалюцыі. Амаль усе міфалагічныя героі Багдановіча апанаваны безнадзейным сумам, безвыходнасцю.

Брыдзець, пахіліўшысь панура, Лясун на раздоллі дарог. Абшарпана старая скура, Зламаўся аб дзерава рог.

Спяшыць ён дайсці да трасіны: Там - мяккія, цёплыя мхі, А тут толькі плачуць асіны Ды б'юцца галіны альхі.

Вядома, лесуноў, падвеяў, русалак, пугачоў можна ўспрымаць як мастацкія алегорыі. Дзякуючы гэтым вобразам паэт напісаў шэраг бліскучых, непадобных ні на якія іншыя, вершаў. У іх ліку «Падвей», «Змяіны цар», «Возера», «Русалка», «Срэбныя змеі», «Завіруха» і шэраг іншых.

Судакрануўшыся са старажытна-наіўным светам міфа, ліра Багдановіча як бы ажывае, пашырае абсягі, гарызонты бачання навакольнага жыцця. Жыццё - тайна, загадка, і ніхто гэтай тайны не разгадаў.

Міфалагічнае светаадчуванне ўзбагачае мастацкую палітру паэта, дапамагае яму знайсці новыя рытмы, інтанацыю, танальнасць вершаў. Вось дынамічны, надзвычай рухомы малюнак зімовай мя-целіцы ў вершы «Падвей». Ён падаецца як нястрымны шалёны танец міфічнага Падвея:

Разгулялася вясёлая мяцель, Прабудзіўся, ў поле кінуўся Падвей. Ў галаву яму ударыў снежны хмсль, - I не змог ён буйнай радасці сваей.

Такі выразны, напоўнены імклівымі рытмамі - цяжка знайсці што-небудзь падобнае ў народных танцах - верш наўрад ці атрымаўся б, каб паэт не ўвёў у яго напаўзабытага паганскага бога Падвея.

Інструментоўка верша на гукі с, ц, д, р алітэрацыйная, аса-нансная яго аснова - а, у, о - выдатна перадаюць малюнак неўтаймаванай снежнай стыхіі.

Яшчэ раз сустракаецца «пан Падвей», які «справіў гулянку», у ввршы «Завіруха». Ён з'яўляецца як бы паўторам вельмі запа-мінальнага верша «Падвей». Рытміка-інтанацыйны малюнак тут іншы, але мастацкі прынцып той жа: гукаперайманне. Ча-тырохразовы паўтор на плошчы невялікага - чатырнаццаць радкоў - верша «***У бубны дахаў вецер б'е» стварае адпаведнае, выразнае ўражанне ад снежнай - якая нібы цяжка ўздыхае - віхуры.

Яшчэ верш пра вадзяніка «Асенняй ночай». Герой яго тут не названы, але ў Багдановіча ёсць верш «Вадзянік», дзе малюнак чымсьці падобны. Багдановічавы вадзянікі ў адрозненне ад Пад-веяў - не актыўныя фігуры. Тыя носяцца, скачуць нібы апанта-ныя, гэтыя - спяць.

Спакойна мне тут пад вадою: Залёг я ля млына на дне; Апруся на кола рукою, - Млын казку старую пачне.

Кругі завіруюцца жорнаў, Трасецца хадырна сцяна; А думы - як колас без зёрнаў, - Усё мяне цягне да сна.

Вядома: з нямецкіх паэтаў Багдановічу найболып падабаўся Гейнэ. Ягоную «Сасну» ён пераклаў на беларускую мову. Верш

«Асенняй ночай» рытміка-меладычным ладам дакладна паўтарае гейнэўскую Лярэлею. Але зместам ён на яе зусім непадобны. Змест гэты выказаны ў вершы «Русалка».

Пейзажныя вершы Багдановіча ў многіх выпадках пабудаваны на еднасці адчуванняў, перажыванняў лірычнага героя і праяў на-вакольнай прыроды або нават Сусвету:

Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог, Улажылі спаць мяне вы на зямлі. Не ўстае стаўпом пыл светлы ўздоўж дарог, Ў небе месяца праглянуў бледны рог, Ў нсбе ціха зоркі расцвілі.

Заварожаны вячэрняй цішынёй, Я не цямлю, дзе рука, дзе галава; Бачу я, з прыродай зліўшыся душой, Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной, Чую ў цішы, як расце трава.

Рытміка-інтанацыйны лад верша як бы закалыхвае, за-варожвае. Знойдзена дзіўнае спалучэнне слоў, іх інструментоўка дакладна адпавядае зместу, зачароўвае фарбамі, музыкай надыхо-дзячай ночы («***Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог...»). У той жа час верш у вышэйшай ступені пластычны, словы прадметныя, «адчувальныя».

У прыродаапісальных вершах Багдановіч - паэт думкі, арганічна сплаўленай з палымяным пачуццём. Вядома, ёсць у гэ-тых вершах адбіццё шматслойнай культуры пушкінскага верша, але яшчэ больш аднамомантных лірычных зрухаў, характэрных для кароткага імпрэсіяністычнага верша А. Фета.

Беларускія ўплывы і ўражанні праходзяць чырвонай ніццю праз усю творчасць Багдановіча. Жывучы далёка ад Беларусі, у іншым моўным асяродцзі, не бачачы краявідаў роднай зямлі, паэт тым не меней пісаў пра родны край. Гэта была ягоная радасць, натхненне. Да таго як у 1911 г. паэт убачыў родны край, Вільню, пажыў у Ракуцёўшчыне, адзінай ягонай духоўнай апорай былі кнігі пра Беларусь, міфы, песні, казкі.

Любоў да роднага краю была настолькі магутнай, усёабдым-най, што правёўшы дзяцінства, юнацгва ў Шжнім Ноўгарадзе, па-эт зусім не адбіў у сваіх вершах краявідаў Паволжа, пры-уральскага стэпу, куды ездзіў лячыцца кумысам, Крыму, дзе ён таксама пабываў. Гэта можна вытлумачыць толькі адной ака-лічнасцю. Уся істота паэта была ахоплена такой нястрымнай лю-боўю да бацькаўшчыны, што нічога, апроч яе, ён проста не мог успрымаць.

Адносна вобразаў мінулага Беларусі і народнай міфалогіі, якія выяўлены Багдановічавай «паэзіяй роднай Беларусі», 3. Бядуля піша: «Тое неўлавімае і невыразнае, атуленае пылам стара-светчыны, цераз прызму яго класічнай паэзіі пералівалася яснымі і выразнымі вясёлкамі («Слуцкія ткачыхі», «Летапісец» і інш.).

Беларуская міфалогія з тыгеля яго творчасці выходзіла Ірацыйная і зычная, нібы каскад брыльянтаў ударыўся аб гулкае залатое дно».

Прафесар I. Замоцін справядліва сцвярджае, што Багдановіч «можа быць да вядомай ступені залічан» да групы рускіх беле-трыстаў канца XIX - пачатку XX стагодцзя (А. Чэхаў, А. Купрын), да якой належаць і паэты-сімвалісты». «Гзтым уласна і тлумачыц-ца, што ён, будучы далёкім ад інтэлігенцкага мяшчанства, не вы-явіў, аднак, болыл азначана свае грамадска-палітычныя пазіцыі, а жыў агульным адмаўленнем сучасных яму сацыяльных су-пярэчнасцей... Да гэтага неабходна дадаць, што сацыяльна-культурная пазіцыя М. Багдановіча была цесна ўвязана з імкнен-нямі нацыянальнага беларускага адраджэння і ў ім уласна больш за ўсё знаходзіла сваё канкрэтнае выяўленне»18.

Паўстае яшчэ адно пытанне. Па свайму зместу болыпасць вершаў Багдановіча маюць налёт смутку, тугі, песімізму. Зноў варта пагадзіцца з думкай аўтарытзтнага даследчыка творчасці Багдановіча I. Замоціна: «Песімізм наогул быў уласцівы той групе інтэлігенцыі, да якой мы толькі што залічылі Багдановіча.

Крыніцы яго песімізму былі падвойнага роду - і сацыяльна-культурнага, і чыста літаратурнага характару. Першую крыніцу трэба шукаць у ўмовах сацыяльна-культурнага быту яго баць-каўшчыны, гістарычны лёс якой ён перажываў дужа чула і нават хваравіта, хоць і браў пасільны яму ўдзел у яе адраджэнні. Другая крыніца крыецца ў сімвалізме, асабліва ў французскім, і ў прыватнасці ў Верленаўскім, таму Іпто якраз у Верлена М. Багда-новіч сустрэў тое песімістачнае светаразуменне, з якім у яго псіхіцы знайшліся некаторыя агульныя пвражыванні».

Даследчыкі творчасці М. Багдановіча вельмі многа пішуць аб сувязі гэтай творчасці з рускай класічнай паэзіяй, у прыватнасці з лірыкай Пушкіна. Між тым гэта пакуль яшчэ адкрытае пытанне. Вядома, Багдановіч любіў, ведаў Пушкіна, Лермантава, не выклю-чана - Баратынскага. Шматслойная пушкінская повязь адчуваец-ца - даволі выразна, - напрыклад, у такіх вершах, як «Летапі-сец», «Перапісчык», «Кніга». Але ў цэлым лірыка Багдановіча цяс-ней змыкаецца з паэзіяй Цютчава, Фета і, магчыма, у некаторай ступені Надсана.

Не трэба забываць: асноўная творчая задача Багдановіча, якую ён свядома ставіў перад сабой, як паэтам: браць. Браць для ўзбагачэння пакуль што беднай беларускай літаратуры адкуль можна і ІІгго можна. Па-першае, формы, якія «мужыцкая» бе-ларуская літаратура сама па сабе нарадзіць не можа. Па-другое, і зместбраць, інтзлігенцкае, тонкае, далікатнае, калі можна сказаць, светаадчуванне, светабачанне, якое ў рускай, французскай літаратуры выпрацоўвалася вякамі, а ў беларускай літаратуры па-куль што не ўзнікла. У Цютчава:

Нсбесный свод, горяіцнй славой звсздной, Таннствснно гляднт яз глубнны, - Н мы плывем, пылаювдсю бездмой Со всех сторон окружены.20

(*Как океан обьемлет шар земной...») А вось Багдановіч:

Як моцны рэактыў, каторы выклікае Між строк ліста, маўляў нябожчыкаў з магіл, Рад раньш нявідных слоў, - так цемень залівае Зялёны, быццам лёд, халодны небасхіл, I праз імглу яго патроху праступае Маленькіх, мілых зор дрыжачы, срэбны пыл. Здароў, радзімыя! Мацней, ясней гарыце I сэрцу аб красе прыроды гаварыце!

Крытык А. Навіна (А. Луцкевіч) называе Багдановіча паэтам «чыстай красы». Але што такое «чыстая краса» і краса наогул? Стагоддзямі паўстае гэта пытанне, і кожны паэт, асабліва той, што задумваецца над «праклятымі» пытаннямі Жыцця, Кахання, Смерці, не можа абмінуць гэтай вечнай тэмы. Ён шукае ідэальныя моманты, гармонію жыцця і, натхняючыся імі, дае свой адказ.

Вялікая, можна сказаць, найболыдая заслуга Багдановіча перад беларускай паэзіяй якраз у тым, што ён вылучыў, паставіў у паэзіі на першае месца пачуццё асобы. Грунтуючыся на здабытках народнай паэтыкі, фальклору, беларуская паэзія нават у асобе та-кога выдатнага яе прадстаўніка, як Янка Купала, паказвала су-марнага героя, героя масавай, калектыўнай эмоцыі. А жыццё нават у такім забітым краі, як Беларусь, патрабавала ўжо і другіх песень. У гэтым жыцці нараджаўся герой як асоба са сваім унутраным жыццём, з морам жаданняў, мараў, запатрабаванняў. Па гэтай прычыне верш «Зорка Венера» Багдановіча адразу атрымаў усеа-гульнае прызнанне. «Зорка Венера» - па жанру гарадскі раманс. Іх многа было, такіх сумна-журботных песень у народным асяроддзі, асабліва ў гарадскім, сярод больш-менш адукаванага мяшчанства. Пісалі іх такія паэты, як Надсан, і нават меншыя па характару даравання. Але духоўная патрэба ў такіх песнях была: мітуслівае жыццё, яков набывала ўсё большую імклівасць, раз'ядноўвала закаханыя пары, рвала ніці духоўнай сувязі. Былі, вядома, «жестокне» рамансы, дзе «коварный соблазннтель» на-сміхаецца над простай, якая аддала яму чыстае каханне, дзяўчынай.

Багдановіч, выдатны паэт, не мог пайсці па такім шляху. Як і ў многіх іншых вершах, прысутнічае ў рамансе неба з планетай Вене-рай, зоркай закаханых, шчыры маналог лірычнага героя да дзяў-чыны як і ягоная заява аб тым, што «расстацца нам час наступае». Чаму немінучае расстанне? Паэт не ўдакладняе прычын. Ці мала іх можа быць у маладосці, калі маладыя людзі паспелі адзін другога пакахаць, але не паспелі ўладкаваць сваё жыццё. У вьшіку роля Багдановіча з кожным новым дзесяцігоддзем, з новым вітком развіцця грамадства як бы ўзрастае. Бо ён востра адчуваў, пісаў пра вечныя пачуцці, якія ніколі не знікнуць, пакуль будуць жыць на зямлі людзі.

Матывы кахання - дамінуючыя ў паэзіі Багдановіча. Такой канцэнтрацыі пачуцця кахання, яго пераходаў, пераліваў да Багда-новіча беларуская паэзія яшчэ не ведала.

М. Багдановіч перакладаў многіх паэтаў, але французскі паэт Поль Верлен займае ў ягонай творчасці першае месца. 22 ягоныя вершы пераклаў Максім Багдановіч.

Чым захапляў Багдановіча Верлен? Ён блізкі беларускаму паэту па духу, светаўспрыманню, светабачанню.

Верлен пісаў пасля паражэння Парыжскай Камуны, якой спа-чуваў, стаяў да якой досыць блізка. Крах Камуны азначаў для яго крах высокіх уласных ідэалаў. У артыкуле «Поль Верлен і дэкадэн-ты» М. Горкі пісаў: «Верлен быў больш ясны і просты, чым яго вучні: у сваіх меланхалічных вершах, дзе гучыць глыбокая туга, быў ясна чуцен крык адчаю, боль чуллівай і пяшчотнай душы, якая прагне святла, прагае чысціні, шукае Бога і не знаходзіць, хоча любіць людзей і не можа»21. Пераклады з Верлена прыпада-юць на час, калі Багдановіч адчуваў асаблівую адзіноту. Гэта той жа 1911 г., пачатак 1912 г., калі паэт перажываў востры душэўны крызіс. Сябры раз'ехаліся, каханая Аня Какуева вучылася ў Пе-цярбурзе. Смутак, адзінота, адчуванне безвыходнасці. Якраз у гэты час як бы прыходзіць на дапамогу Верлен. Багдановіч адчуваў яго, як ні адзін славянскі паэт.

Беларускі паэт выдатна адчуваў пералівы, пераходы пачуцця лірыкі Верлена, музыкальнасць яго паэтычнага радка, падтэкст, «ціхамірнасць», пяшчотнасць ягонай паэзіі. Гэтымі якасцямі Ба-гдановіч сам валодаў. Верлен быў ягоным таварышам па няшчас-цю, па вострым, балючым адчуванні жыцця, якое на кожным кроку раніла кволае, далікатнае сэрца паэта.

Аднак ён не адмаўляўся ад тэмы сацыяльнай, нацыянальнай, нават паэзію калектыўна-масавай эмоцыі не адмаўляў («Краю мой родны! Як выкляты богам...», «***Рушымся, брацця, хутчэй»). Але не толькі ва ўзбуджэнні грамадзянскіх, грамадскіх пачуццяў бачыў ён прызнанне паэта. Нездарма ў 1913 г., у сярэдзіне якрга адбыла-ся дыскусія аб прызначэнні паэзіі ў газеце «Наша Ніва», Багда-новіч прысвяціў верш Ластоўскаму, які распачаў дыскусію артыкулам «Сплачывайце доўг» («Ліст да п. В. Ластоўскага»).

Многія вершы Багдановіча напісаны ў імпрэсіяністычнай манеры. Гэта імгненні, малюнкі, замалёўкі, якія нас уражваюць, хоць у большасці іх, здаецца, няма нічога асаблівага. Тонкай паэтычнай душой Багдановіч адчувае вабнасць, прыгажосць гэтых імгненняў і малюнкаў. Ён здольны схапіць, як бы спыніць цудоўныя хутка-плынныя моманты навакольнага жыцця, засяродзіць на іх позірк, адчуць іхнюю прыгажосць.

Вы, хто любіце натрапіць Між страніц старых, пажоўклых Кнігі, ўжо даўно забытай, Блёклы, высахшы лісток, - Праглялзіце гэты томік: Засушыў я на паперы Краскі, свежыя калісьці, Думак шчырых і чуцця.

У пейзажнай лірыцы паэт таксама не дае шырокіх карцін, ён намалёўвае толькі асобныя штрыхі і іх суб'ектыўнае праламленне ва ўласнай душы. ЁН замяняе апісанні, карціны толькі асобнымі штрыхамі, дэталямі. Навакольны свет ва ўспрыманні паэта як бы раскладаецца на паасобныя моманты, імгненні. Менавіта яны складаюць змест Багдановічавых мініяцюр.

Багдановіч ставіць эпіграфам верша «Маёвая песня» выраз П. Верлена «Музыка перш за ўсё». Даніна музыкальнаму, рытмічнаму боку паэзіі харакгарызуе стыль А. Фета, А. Блока, у беларускай паэзіі - 3. Бядулі і М. Багдановіча. Гэта характэрная рыса імпрэсіяністычнай манеры. Паўторым радкі.

Панад белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк, Б'ецца, ўецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк.

Навакол усё паветра У струнах сонца залатых, - ЁН дрыжачымі крыламі Звоніць ледзьве чугна ў іх.

Верш, апрача метафары «ў струнах сонца залатых», дакладны прадметнымі рэаліямі, пластычнасцю, канкрэтнасцю вобразаў. Багдановіч дае нібы накіды жыцця, выяўляе асобныя яго моман-ты, імгненні, якія змяняюцца, саступаючы іншым момантам, імгненням, мімалётным уражанням. На працягу далейшага развіцця эстэтычных поглядаў французская паэзія не пакідае спробы пераняць ад жывапісу ягоныя «зрокавыя» метады.

Толькі ўражанні перадаюцца фарбамі. Каларыт - усё, малю-нак - ніпгго. Акадэмічная перспектыва замяняецца тэорыяй «пятен» (плям). Удалечыні няма ні людзей, ні прадметаў, яны толькі «красочные» плямы. Імпрэсіянізм вынікае са зрокавых вобразаў, якіх не ўспрымалі мастакі ранейшых напрамкаў або не бралі іх пад увагу. Імпрэсіяністы з гэтага пачалі: яны актыўна выкарыстоўвалі светлавыя, колерньш асаблівасці ўздзеяння на малюнак кантрастаў і дадатковых колераў. Імпрэсіяністы звярнулі ўвагу на з'явы, якія ў сканцэнтраваным выглядзе ствараюць аптычныя ілюзіі.

Калі ў любімых Багдановічам паэтаў - Фета, Блока - абрысы малюнка расцягненыя, часам няпэўна-абстрактныя, то ў ягонай уласнай творчай практыцы справа абстаіць інакш. Ён цвёрда стаіць на пазіцыях рускай класічнай паэзіі, з яе прадметнасцю, «рэчавасцю» свету. Агульная рыса эпітэтаў Багдановіча - кан-крэтаасць. Пераважае ў ягоных вершах зрокавы эпітэт (сіняватая ноч, бледна-сіні маладзік, месяц чырвона-жоўты).

Сімвалізм з яго туманнымі, няпэўнымі, неакрэсленымі арыенцірамі мала што мог даць сялянскай, «мужыцкай» літара-туры з яе выразнымі сацыяльнымі і нацыянальна-вызваленчымі ідэаламі. Аднак даў. Перш за ўсё культуру верша. I Янка Купала адразу апрануў у вопратку гэтай культуры свае паэмы «Адвечная песня» і «Сон на кургане». Тым болей, што польская літаратура, якую паэт ведаў і за развіццём якой сачыў, не абмінула сімвалізм (Пшыбышэўскі).

М. Багдановіч, выхаваны на рускай класіцы, не мог абысці во-пыту паэзіі «сярэбранага веку» (Фет, Цютчаў), якая ўжо адчула павевы імпрэсіянізму. Беларускага паэта вабіла спакойная жыва-піснасць, мірная сузіральнасць, антычная прыхільнасць да дакладных, бачна-адчувальных эпітэтаў. Зноў звернемся да ўжо цытаваных радкоў.

Ціха па мяккай траве Сінявокая ноч прахадзіла;

Ціха з заснуўшых палян Плыў у гару і знікаў, Быццам дым сіняваты з кадзіла,

Рэдкі, правідны туман...

Мастацкая ўражлівасць паэта, поўная пантэістычных настрояў, як бы яднае праявы жыцця прыроды і тонкія зрухі душы лірычнага героя:

Пала раса; у палёх Загарэліся пацеркі мілых

Жоўта-чырвоных агнёў... Час, калі трэба журыцца Душою на свежьгх магілах

Пуста пранёсшыхся днёў.

Ні ў Купалы, ні ў Коласа не заўважаецца гэткага паралелізму ў яднанні карцін прыроды і жыцця чалавечай душы. Найболыы лю-біць паэт вечар, ноч, калі перад чалавекам выразней выступае не толькі зямля з яе ценямі, гукамі, рознымі прадметамі, але і неба з яго таямнічымі зоркамі, бясконцым, загадкавым абсягам:

Вечар на захадзе ў попеле тушыць Кучу чырвоных кавалкаў вугля; Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць, Не скалыхнуцца ні траўкай паля;

Іскрацца зорак сняжынкі маркотна, Збожжа пакрылася шызай расой... Кіньма жа думкі аб долі гаротнай, Хоць бы на момант спачынем душой!

Ціхая, спакойная, пейзажная, калі можна так сказаць, лірыка Багдановіча трымаецца на апавядальнай інтанацыі. I калі ў гэтую лірыку ўрываецца «я» паэта, то яно асабліва не вылучаецца, зліваецца з агульным кантэкстам.

Памер пяці-, шасці- і сямістопнага ямба або харэя, на якім трымаецца верш, робіць яго рэчытатыўным, яшчэ больш пад-крэсліваючы яго апавядальнасць. Але паэт можа прыдаць дына-міку паэтычнаму апавяданню, хоць у ім, здавалася б, няма ніякай «выбуховасці».

Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог, Улажылі спаць мяне вы на зямлі. Не ўстае стаўпом пыл светлы ўздоўж дарог, Ў небе месяца праглянуў бледны рог, Ў нсбе ціха зоркі расцвілі.

Паэтыка Багдановіча нясе на сабе адбітак метафарычнага ўспрымання свету:

Панурая, вялізная жывёла Па шыры неба ў даль марудна праплывае. Ўсё сціхла. Але вось паветра рассякае Агністы меч і зіхаціць вясёла.

Ударыў ён - і грукат пракаціўся; Мігае грозны меч, удары не сціхаюць, I ўніз халодныя бічы крыві сцякаюць, А людзі кажуць: гэта дожпж праліўся.

Шматзначнасць мастацкага вобраза вядзе да міфа. Паэт як бы «асучаснівае» міф. Лясун - вобраз, які атрымаў сталую прапіску ў паэзіі Багдановіча, нагадвае рэфлектуючага інтэлігента, па-збаўленага волі, сілы, бездапаможнага і хворага.

Ўсё дзіка, пустынна імшыцца, Агністая спека стаіць. На моху між спелай брусніцы Лясун адзінокі ляжыць.

Каравая моршчыцца скура, Аброс цёмным мохам, як пень, Трасе галавою панура, Бакі выгравае ўвесь дзень.

Гляджу на яго я уныла, - На сэрцы і жаль, і жуда: Ўсё знікла - і ўдаласць, і сіла! Прапала, як дым, як вада!

Паэт нават праецыруе асабістую хваробу, нямогласць на ўяўныя міфічныя істоты. Да спакою, сну, адпачынку цягаецца і вадзянік:ўжо я драмлю, засыпаю Пад шум непагоды глухой.

Матыў бяссілля, хваробы праходзіць праз раннія і пазнейшыя вершы Багдановіча. Але толькі як адзін з матываў. Бо ён не афарбоўвае гэту паэзію ў аднастайны мінорны тон. Бо яшчэ болын у паэта вершаў, дзе пануюць бадзёрыя, аптымістычныя на-строі, колеры, мнагагранная шматгалосіца жыцця, у якой сум, на-ват смерць - толькі адзін з матываў.

Сцюжа, мрок... Я ізноў хвараваты. Ў сэрцы - думак дакучных цяжар. Заварыць бы гарачай гарбаты, Разагрэць бы хутчэй самавар.

Запяе ён і тонка, і ціха, Зазіяе на спод аганьком, - I развесцца цёмнас ліха Над маім абагрэтым кутком.

Як бачым, міфалагічны верш і верш інтымны, суб'ектыўна-лірычны маюць ідэйнай асновай адзін і той матыў асабістай неўладкаванасці. Зрэшты, у кожным творы як бы заключана душа паэта. Даследчык паэзіі М. Багдановіча А. Лойка піша, што зборнік «Вяною» вызначаецца незвычайнай цэльнасцю. Неабходна ўдакладненне: па матавах, тэматыцы «Вянок» пярэсты, разна-планавы. Цэльны ў тым сэнсе, што мнагатэмнасць, пярэстасць яднае асоба пазта, для якой характэрна адзінае светабачанне, све-таадчуванне, аб чым бы ў вершах ні ішла гаворка.

Паэт Багдановіч «зямны», разважлівы, апрача верша «Сам-намбул», няма ў яго элементаў, звязаных з містычным адчуваннем жыцця. У меднастволым боры чалавека ахоплівае пачуццё нейкай асаблівай урачыстасці, пачуццё, падобнае на тое, якое можа нарадзіцца ў храме. I вось цыкл «У зачарованым царстве»:

Чуеш гул? - Гэта сумны, маркогаы лясун Пачынае няголасна граць: Пад рукамі яго, навяваючы сум, Быццам тысячы крэпка нацягнушх струн, Тонкаствольныя сосны звіняць.

Паэт перадаў ягонае ўласнае пачуццё, адчуванне ўрачыстасці, якое нараджаецца ў прыгожым паэтычным бары.

Можам зрабіць дапушчэнне, штр, дбаючы аб стварэнні мена-віта беларускай паэзіі, М. Багдановіч так актыўна выкарыстоўвае вобразы лесуна, вадзяніка. Пра гэта, дарэчы, паэт гаворыць у артыкуле «Забыты шлях».

У многіх вершах паэта прысутнічае неба. Увогуле вечар, змрок, ноч вабяць яго. I не таму, што паэт поўны бязвер'я, хоча пры-адчыніць завесу над цёмнымі, непадуладнымі чалавеку сіламі. Зу-сім наадварот. Вечарам, ноччу перад чалавечым позіркам раскры-ваецца веліч, бясконцасць свету з усімі загадкамі і таямніцамі.

Зрэшты, у кожнага значнага паэта ягоныя тварэнні часта зво-дзяцца да тэмы «я і свет». Багдановіч - не выключэнне. Аддаючы даніну імпрэсіянізму, сёе-тое ўзяўшы ад сімвалізму (галоўным чы-нам культуру верша), ён у адрозненне ад сімвалістаў не шукае ў бачных, адчувальных з'явах нейкіх знакаў, намёкаў, сімвалаў, якія вядуць у іншы, незямны свет.

М. Горкі пісаў Л. Андрэеву ў 1907 г., у той час якраз, калі ча-сопіс «Весы» - орган сімвалістаў - жорстка і бязлітасна Горкага крытыкаваў: «Ты ведаеш, што я ў гэтай публіцы цаню яе любоў да слова, паважаю яе жывую цікавасць да літаратуры, прызнаю за ёй сур'ёзную культурную заслугу - яна абагаціла мову масай новых словазлучэнняў, яна стварыла цудоўны верш і - за ўсё гэта я не магу не сказаць - дзякуй, ад усёй душы - дзякуй, што, з часам, скажа ім гісторыя».

Максім Багдановіч - глыбокі, тонкі лірык. У той жа час яму не супрацьпаказаны эпічныя малюнкі з дакладнымі, «прад-метнымі» рэаліямі, абрысамі адлюстраваных з'яў. Эпічных, пра-сякнутых пачуццём, эмоцыямі імпрэсіяністычных малюнкаў у яго, здаецца, нават болей, чым вершаў медытацыйных, заснаваных на выяўленні, развіцці якой-небудзь унутранай душэўнай з'явы.

Яго імпрэсіяністычныя вершы, як і ў Бядулі, - гэта малюнкі, часцей за ўсё звязаныя з жыццём прырода, без пэўнай тэмы, ідэі, заангажаванасці. Яны кранаюць таленавіта намаляваным пейза-жам, дакладнай натурай, а таксама настроем.

Бацька паэта Ддам Ягоравіч успамінаў: «Максім - гарачы, страсны, амаль апантаны ў захапленні вобразамі, прыгажосцю, формаю, сілаю пачуцця, а не лагічнымі пабудовамі, і таму бязлад-ны, бурны, імклівы»24. Таму лірызм і эпіка, пачуццё і разумовы пачатак у паэзіі М. Багдановіча як бы яднаюцца:

Ноч. Газніца гарыць, чырванее, I гарбата, астыўшы, стаіць, За сцяной запявае завея, Сумна бомамі ў полі звініць. 3 краю ў край яе гул аддаецца, I чагось усё думаю я, Што з няволі зімовай там рвецца Крэпка скутая снегам зямля.

Максім Багдановіч яшчэ на пачатку творчай дарогі ведаў пра сваю грозную хваробу. Тым не менш ён стварыў вельмі апты-містычную, жыццесцвярджальную паэзію. Матыў радасці жыцця як існавання вельмі адчувальны ў ёй. Гэта не толькі верш «Зімой» з яго шырокавядомымі радкамі:

Здароў, марозны, звонкі вечар! Здароў, скрыпучы, мяккі снег! Мяцель не вее, сціхнуў вецер, I волен лёгкіх санак бег.

Гэта цэлая паласа лірыкі («Перад паводкай», «***Прывет табе, жыццё на волі!», «***Блішчыць у небе зор пасеў», «***Цёплы ве-чар, ціхі вецер, свежы стог», «***Добрай ночы, зара-зараніца!»), у якой угадваецца перш за ўсё як бы перагукванне, пераклічка з ма-тывамі паэзіі таго ж А. Фета.

Сімвалісты пачалі шырока ўжываць раманс. Ёсць рамансы і ў Фета. Багдановіча таксама прывабіла кольцападобная рамансавая кантыленнасць, меладычнае разгортванне лірычнай, а таксама пейзажнай тэмы - настрой, замкнёная кампазіцыя.

Думаецца, ёсць яшчэ адна прычына, чаму Багдановіч звяр-нуўся да раманса. Ён паэт асабістасці, індывідуальна-лірычных пачуццяў асобы, узятай у сваёй чалавечай непаўторнасці, а не выразнік эмоцый збіральнага, сумарнага героя, якім пераважна быў Купала, а таксама шэраг паэтаў славянскіх літаратур. Раманс нёс пачуцці асобы, якая вызвалялася ад агульнафальклорных на-строяў, у кожнай такой асобы - асабліва з гарадскога,, мяшчан-скага асяроддзя - прадмет любоўных клопатаў свой, асабісты.

Раманс нараджаецца на пачуццёва-эмацыянальным полі няспраўджаных надзей у каханні, на пачуццях развітання, разлукі, нават здрады. У рамансе плача, скардзіцца на лёс, элегічна сумуе індывідуальнасць, асоба, а не як у любоўна-фалыслорных песнях калектыўная «гераіня» без выразных прыкмет канкрэтнай індывідуальнасці. У 1911 г. Багдановіч упершыню ў сталым жыцці пабачыў Беларусь. Наогул прыезд на бацькаўшчыну меў для яго вельмі вялікае значэнне.

Прыехаўшы ў Вільню, М. Багдановіч у першую чаргу завітаў у рэдакцыю газеты «Наша Ніва». Пазнаёміўся з В. Ластоўскім, у асобе якога знайшоў калі не адзінадумца, то блізкага па све-таўспрыманню чалавека, а таксама з выдаўцамі газеты братамі Іванам і Антонам Луцкевічамі. Відаць, з некаторымі членамі рэдак-цыі, якія знаходзіліся там у той час, не прамінуў пазнаёміцца паэт, які прыехаў з далёкага Яраслаўля.

Купалы, які столькі памагаў Багдановічу, на той час у Вільні не было: вучыўся ў Пецярбурзе.

У дзядзькі Луцкевіча ў яго невялікім маёнтку Ракуцёўшчына, паблізу Маладзечна, паэт правёў трохі болын месяца. Гэта быў вы-датны час! Паэт дыхаў паветрам роднай Беларусі, бачыў людзей роднага краю, чуў іх гаворку, хадзіў па палях, пералесках.

Беларусь дыхнула ў твар паэту і сваёй даўніной: перад вачамі паўставала тое, што Багдановіч ведаў толькі з кніг, са сваіх шмат-гадовых заняткаў беларусікай.

год драматычны, нават трагічны ў асабістым лёсе паэта (дзяўчына, якую кахаў Максім, паехала вучыцца ў Пецярбург, сам паэт туды не трапіў, хоць меў запрашэнне акадэміка Шахматава). Прыйшлося змірыцца з лёсам, застацца ў правінцыяльным Ярас-лаўлі, паступіць у Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй.

Аднак наведанне Беларусі акрыліла паэта, як бы дало другое дыханне. Была гутарка аб выданні ягонай кнігі.

У 1912 г. у «Нашай Ніве» (26 студзеня) змешчаны верш «***Даўно ўжо целам я хварэю...»

Даўно ўжо целам я хюрэю,хвор душой, - I толькі на цябе надзея,

Край родны мой! У родным краю ёсць крыніца

Жывой вады. Там толькі я магу пазбыцца

Сваей нуды. Калі ж у ім умру-загіну, -

Не жалюсь я! Не будзеш цяжкая ты сыну

Свайму, зямля.

Максім Багдановіч, толькі наведаўшы Беларусь, з поўнай сілай адчуў: ён паэт гэтага народа і гэтай зямлі. На кожным кроку ён адчуваў павагу да сябе, разумеў: як паэт ён прызнаны. Ац яго ча-каюць новых твораў. I не так многа паэтаў мае Беларусь.

«Рамано («***3орка Венера ўзыіпла над зямлёю»), як шэраг іншых, вельмі моцных па мастацкім гучанні вершаў, напісаны пасля наведання Беларусі («Слуцкія ткачыхі», нізкі вершаў «Старая Беларусь», цыкл «Места» і інш.)- Дакрануўшыся да роднай зямлі, Багдановіч, нібы міфічны Антэй, адчуў незвычайны прыліў паэтычных сіл.

Паэт знайшоў надзіва простыя і адначасна прыгожыя, ве-лічныя словы, зразумелыя кожнаму, нават не надта адукаванаму чалавеку. Верш нібы просіцца стаць песняй, бо вызначаецца поўнагалоссем, нідзе няма збегу зычных, якія б перашкаджалі го-ласу. Інструментоўка на о-е-а-о-а вытрымана ад пачатку да канца.

Музыкальная афарбоўка, зліваючыся з сэнсам радкоў, надае вершу нейкі светлы сум («печаль моя светла», як у Пушкіна). Здзіўляе незвычайна просты сэнс верша. ЁН, лірычны герой, спаткаўся з Ёй, якраз у той час, калі «Зорка Венера» - зорка кахання «ўзышла над зямлёю». Каханне Яго да Яе і пачынаецца з гэтага часу, і іх саюз нібы бласлаўляюць нябёсы. Настае час расстання, нічога перамяніць нельга. Ён будзе дзівіцца ў «далёкім краю» на зорку і Яе заклікае да гэтага: «Каб хоць на міг уваскрэсла каханне».

Верш нібы ахінуты вэлюмам таямнічасці. Хто Ён, хто Яна, мы не ведаем. Але так і патрэбна ў рамансе, лёгкім, ажурным паэтыч-ным збудаванні, поўным сугалосся і музыкі.

Трэба сказаць, што «Рамансу», прысвечанаму Ані Какуевай, перашкаджае адна акалічнасць. «Буду ў далёкім краю я нудзіцца, У сэрцы любоў затаіўшы сваю...» - гэтыя радкі нібы гавораць аб тым, што лірычны герой пакідае каханую, ад'язджае ад яе. Але радкі можна прачытаць інакш. Пабываўшы на радзіме, у Беларусі, падыхаўшы яе паветрам, пахадзіўшы па яе зямлі, палях, лясах, месца, дзе жыве лірычны герой, ён можа назваць «далёкім краем».

Пачынаючы з наведвання Беларусі, Багдановіч усё часцей стварае шэдэўры. Першым шэдэўрам быў «Раманс». Другім - верш «Слуцкія ткачыхі». Слуцкія паясы паэт упершыню ўбачыў у музеі Івана Луцкевіча. I як бы наступіла паэтычнае азарэнне. Калі тут, на зямлі Беларусі, людзі здольны стварыць такое хараство, то гэта край выдатны і таленавіты. Паэт ведаў: паясы ткалі пераважна мужчыны, дзеля гэтага некаторых з іх пасылалі вучыцца рамяству ў Персію. Але ён дзеля паэтычнай ісціны, якая глыбей за рэальны факт, ігааруе гэтую акалічнасць.

У вершы «Слуцкія ткачыхі» Багдановіч, як у некаторых па-пярэдніх, паўстае ў абліччы паэта-дэмакрата, які спачувае пра-цоўнаму народу, яго нягодам, незайздроснаму лёсу і ў той жа час лічыць народ носьбітам і стваральнікам усяго прыгожага і вартаснага на зямлі.

Зноў дзіўны падбор гукаў і фарбаў. Такі светлы, можна нават сказаць, «святы» верш можа напісаць толькі геніяльная рука. Ніводнай лішняй дэталі, ніводнага выпадковага слова, якое б не працавала на ідэю верша. А ідэя - прыгажосць, вабнасць, воблік роднага краю - лепшага за які няма на свеце. Хоць людзі краю не гаспадары свайго лёсу, а найміты, прыганятыя.

Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздояьныя, узяты Ткаць залатыя паясы.

Але нават у паднявольным жыцці ёсць светлыя імгненні і хвіліны. Бо заўсёды было сонца, неба, каласілася збожжа, а ў ім міла сінелі васількі.

Васілёк - нібы сімвал роднага краю. Хоць ён у жыце факгыч-на пустазелле, але сялянская рука ніколі яго не вырве. Бо чалавек зямпі таксама адчувае прыгажосць. 3 васількоў уюць вянкі, сціплая кветка радуе, нават натхняе. Разумная мэтазгоднасць у дадзеным выпадку ж бы саступае месца адчуванню прыгожага.

У вершы «Летапісец» з эпіграфам з Янкі Купалы (можа, нават не вельмі ўдалым: «Усё прайшло, мінула, як і не было, у капцах паснула, зеллем зарасло») строгія, нібы гранёныя радкі, заключа-ныя ў парную, даволі зычную рыфму: нібы чуеш гулкія крокі ў манастырскіх скляпеннях.

Душой стаміўшыся ў жыццёвых цяжкіх бурах, Свой век канчаю я у манастырскіх мурах I пільна летапіс другі ўжо год пішу: Старанна літары малыя вываджу I спісваю усё ад слова і да слова 3 даўнейшых граматак пра долю Магілёва. I добрыя яго, і кепскія дзяла Апавядаю тут...

Відаць, так і трэба пісаць на гістарычную тэму. Адчуваюцца гэ-тыя «цяжкія буры» і ў гісторыі, якую выкладае паэт. Не лёгкая яна, не плаўная, і дзеі прадзедаў нібы перагукваюцца з сучаснымі для яго падзеямі.

Гэты матыў, яшчэ ў больш дасканалай форме працягвае верш «Перапісчык». Тут больш «прадметнасці», абставіны працы перапісчыка - таго ж летапісца - абмаляваны больш падрабязна, як бы напоўнены паветрам старажытнасці. Але і паэзіі больш у гэтым вершы. Перапісчык - мужны, самаахвярны чалавек. Бо за акном цячэ жыццё, жывое, «рознакалёрнае»:

...светла сонца

Стаўпамі падае праз вузкае акрнца, I круціцца у іх прыгожы, лёгкі пьіл; Як сіняваты дым нявідзімых кадзіл, Рой хмарачак плыве; шырокімі кругамі У нсбе ластаўкі шыбаюць над крыжамі, Як жар гарашчымі, а тут, каля акна, Малінаўка пяе, і стукае жаўна.

Верш «Кніга» гэтак жа яскрава дэманструе бліскучае ўменне Багдановіча пераўвасабляцца, адчуваць дух старажытнасці, выразнымі паэтычнымі дэталямі даносіць яго да нас. Тут на-стаўнікам, а праўдзівей дарадчыкам Багдановіча быў Пушкін, у дадзеным выпадку ягоная трагедыя «Барыс Гадуноў». Без перабольшання можна зазначыць, што вучань, як мастак, стаў упоравень з настаўнікам.

Цыкл «Места» паказвае Багдановіча яркім паэтам-урбаністам. У нейкім сэнсе прафесар М. М. Піятуховіч мае рацыю, калі піша, што лірыка Багдановіча - «нервовая муза горада, яна не ведае спакою і цішы, яна ўся - рух і зменлівасць»25.

Некаторыя вершы прысвечаны Вільні. Паэт неяк узвышана адчувае яе, культурную беларускую сталіцу. Вільня зрабіла на яго агромністае ўражанне. Гэты горад нібы прымушаў паэта не толькі ўбачыць сённяшні дзень, але і зазірнуць у далёкую мінуўшчыну, у сярэднявечча, падслухаць поступ гісторыі.

Паэт фіксуе імклівы рух гарадскрга жыцця. Гэты рух, змсна ўражанняў у першым чатырохрадкоўі перадаецца пераважна праз дзеясловы.

Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць! Вір людскі скрозь заліў паясы тратуараў, Блішчаць вокны, ліхтарні ўгары зіхацяць, Коні мчацца, трамваі трывожна звіняць... I гараць аганьком вочы змучаных твараў!

Гэта, відаць, цэнтр горада, яго галоўная жыццёвая артэрыя. Рытм верша, яго інтанацыйны лад не мяняецца, затое ў далейшым нібы запавольваецца. Ярка праступаюць тараплівыя, спешна на-кіданыя рысы старажытнага горада, якія, аднак, адчувальна выяўляюць ягоны воблік. Тыповы імпрэсіянісцкі почырк, малю-нак. Нібы на карціне Ван-Гога ці Манэ.

Але як і ў ранейшых вершах, «я» паэта праступае ў гэтым урбаністычным жывапісе не менш выразна, чым у прырода-апісальных, пейзажных вершах. Там падкрэслівалася еднасць руху ўнутранага, душэўнага пачуцця лірычнага героя і навакольнага жыцця прыроды: спеву ветру, ззяння зорак, плюскату «між гор ліючайся ракі». Тут паэт - сведка часу, адцаленых ад яго на вякі стагоддзяў. Чытачу проста ў твар б'е напружаны струмень чыстай лірыкі.

Ўспамяні, маё сэрца, даўнейшыя дні! Па загаду бурмістра усс, як належа, Зачынілі ўжо вокны; загасілі агні..., Варта вулкай прайшла... I не спім мы адны - Я ды чорны кажан, што шнуруе ля вежы.

Верш «У Вільні» (санет) паўтарае, па сутнасці, першы верш, адрозніваючыся ад яго прызнаннем паэта ў любові да горада («О, горада чароўныя прынады!»).трэці верш «***3а дахамі места памеркла нябёс пазалота...» працягвае гэтую ж тэму з тым удакладненнем, што няма ў шум-ным, з імклівым тэмпам жыцця горадзе шчасця для асобна ўзятага чалавека. Канчаецца верш вобразам, які часта ўжывае паэт, - імкнучыся да святла, ззяння, істота, што ўмее лятаць, абпальвае крылы.

Славуты, хрэстаматыйны верш «Завіруха» - таксама верш «гарадскі». Чуламу, тонкаму, далікатнаму на слых паэту не цяжка было ўявіць, як пачувае сябе ў горадзе завіруха, непагадзь, бо «бубны дахаў» жалезныя, вулкі вузкія, на якіх, на маючы выйсця, толькі і можа разгуляцца дзікі хмель завірухі. Выдатны багдано-вічаўскі жывапіс гукамі. Дакладны, запамінальны пры мінімуме мастацкіх сродкаў. Бо змест раскрываецца фактычна адным сло-вам - завіруха.

Вершы Багдановіча, прысвечаныя роднаму краю, які паўстае ў сялянскім вобліку, нешматлікія. Яны яднаюць Багдановіча не толькі з Купалам і Коласам, але нават з Багушэвічам. Вершы «Краю мой родны! Як выкляты Богам...» (1909), «3 песняў бе-ларускага мужыка» (1909), «Мяжы» (1914) поўны смутку, спачу-вання селяніну, мужыку, які паўстае, як і ў папярэдніх паэтаў, у сумарным вобразе.

ЁСЦЬ, аднак, пэўнае адрозненне гэтых вершаў ад купалаўскіх і коласаўскіх. Глыбейшае філасофскае іх дно. Гэта асабліва бачна на прыкладзе верша «Мяжы». Паэт прамаўляе тут нібы з нейкай прарочай вышыні, мысленне яго маштабнае, планетарнае, афарба-ванае нават як бы ў рэлігійны, хрысціянскі колер.

Нязмерны вольныя прасторы Святой зямлі, - а чалавек Мяжы, ірвы, тыны рабіў за векам век, Хаваўся ў іх, як ліс у норы...

Чалавек-уласнік «зласлівы, бессардэчны, хцівы, такі здрадлі^ вы». Абгарадзіўшыся платамі, межамі, ён зусім не зважае на тое, «што робіцца за гэтымі платамі!»

Такі парадак рэчаў можа прывесці толькі да сацыяльнай ката-строфы. Аб гэтым яскрава гаворыць вобраз сцяны «3 песняў бе-ларускага мужыка».

Я хлеба ў багатых прасіў і маліў,- Яны ж мне каменні давалі; I тыя камснні між імі і мной Сцяною вялізнаю ўсталі.

Яна ўсё вышай і вышай расцешмат каго дужа лякае.

Што ж будзе, як дрогае, як рухне яна?

Каго пад сабой пахавае?

Здзіўляе ў феномене Багдановіча адно: цяжкая, смяротная хвароба не зрабіла паэзію Багдановіча песімістычнай, хоць падоб-ныя матавы ў ёй нярэдкія. Ясным позіркам глядзіць паэт на свет, выразна вызначаючы асноўныя вартасці жыцця. Якія яны, у чым увасабляюцца? Найпершая з іх - Каханне.

Толькі каля дзесяці гадоў тварыў Багдановіч. Зрабіў за гэты час многа, нават вельмі многа. Асабліва, калі ўлічыць, што быў страшэнна хворы. Але яшчэ больш задум засталіся няздзейсне-нымі. «Мадонны» называецца цыкл, які складаецца толькі з вершаў «У вёсцы», «***Ізноў пабачыў я сялібы...» і невялікай паэмы «Вераніка» (названай паэтам вершаваным апавяданнем). Гэта бліскучыя творы. Вобраз мадоннаў прыйшоў у мастацкую свядо-масць паэта рана. Можа, у той час, калі Максім Горкі, які ся-браваў з бацькам паэта, падараваў яму копію рафаэлеўскай карціны. Яна вісела ў доме Багдановіча. Развівала фантазію тале-навітага падлетка. Асабліва ў сувязі з тым, што жыў ён сіратой, без маці. Туга па мацярынскай ласцы, якой ён не ведаў, прайшла праз усё жыццё паэта. Другія жанчыны, якія прыходзілі ў дом, нават нібыта старанна апекаваліся над пасынкам. Але маці яны не маглі замяніць. Можа, таму ва ўяўленні паэта вобраз маці зліваецца з вобразам прыгожай жанчыны, бо менавіта ў мацярынстве паэт бачыць высокае жыццёвае прадвызначэнне жанчыны:

Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастаці, I душы мацярэй нас мргуць чараваці; Вышэйшая краса - ў іх злітнасці жывой! Артысты-маляры схіляліся прад ёй, Жадаючы з'явіць цераз свас халсціны Пачуцці мацеры у вобліку дзяўчыны.

Верш «У вёсцы» ўвасабляе думку, што мацярынскія пачуцці праяўляюцца ў дзяўчатак рана, яшчэ ў дзіцячым узросце. У аснове верша «У вёсцы» (яго можна назваць і невялікай паэмкай) ляжыць убачаны хутчэй за ўсё самім паэтам малюнак. Іцучы вёскай, пус-той, бязлюднай у летнюю пару, апавядальнік «спудзіў хлопчыка», які «на руках і нагах» папрўз да нянькі «так год васьмі дзяўчынкі». Дзіўна, святая карціна і разам з тым звычайная, будзённая. Дзяўчынка, якую ніхто гэтаму не вучыў, схіляецца над хлопчыкам, нібы маці, выцірае яму слёзкі, супакойвае, суцяшае., помню, я на міг пахарашэў душою. А можа не краса была ў дзяўчынцы той, - Дзяўчынцы ўпэцканай і хілай, і худой, - А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі Стараўся выявіць праз маці божай лікі.

Выдатная, поўная незвычайнай мяккасці, святла, непаддзель-най лірыкі паэма «Вераніка», напісаная анегінскай страфой. Бе-ларускі паэт у ёй нібы мераецца сілай з вялікім Пушкіным. Паэт малюв дні, поўныя шчасця, якія ягоны лірычны герой перажыў у загарадным доме свайго гімназічнага таварыша Мікалая Какувва. У ягоную сястру Ганну Рафаілаўну Максім быў закаханы. Каб ад-весці чытача ад думкі, што гераіня паэмы мае адносіны да Ганны Какуевай, а тым самым да асобы аўтара, паэт бярэ эпіграфам сло-вы італьянскага паэта Джавані «Яна - выдумка маёй галавы» (I, 147).

На самай справе - не выдумка. Гераіня паэмы названа па імені дзяўчынкі Веранікі, пляменніцы Д. Дзябольскага. Д. Дзя-больскі ўспамінае: «У 1910 г. з'явілася ў нашай сям'і маленькая чароўная істота, наша першая пляменніца - Вераніка. Для Мак-сіма яна адразу ж стала не менш блізкай, чым для нас усіх. Ён заўсёды размаўляў з ёю...»26

У самога Багдановіча ніколі не было таго ідылічнага жыцця, якое ён паказвае ў вершаваным апавяданні. Хіба толькі ў рэдкія часы наезду ў загарадны дом Какуевых. Паэт лёгка стварае ідылічную карціну: побач Аня Какуева, якую лірычны герой кахае, і няма той панылай, зусім нс паэтычнай будзённасці, якую ён па-кінуў дома.

Багдановіч, як і ў вершах, прысвечаных унутраным пера-жыванням, духоўнаму свету героя, жыццю сэрца, раскрывае псіхалогію «індывідуальнага, адзінкавага чалавека» (Р. Бярозкін).

Паэтычных формаў другога тапу, г. зн. формаў чыста індывідуальных перажыванняў і пачуццяў, «прыватных выпадкаў і сітуацый, у Багдановіча не проста больш, чым у таго ж Купалы, - яны ў пачатку. Як прынцып, як зыходны пункт. Багдановіч - першы, па сутнасці, беларускі паэт, які зразумеў значэнне ўласнай біяграфіі як прадмета і тэмы, які зрабіў абгрунтаваннем жанрава-стылёвых асаблівасцей сваёй паэзіі індывідуальную псіхалогію асобы, прычым асобы не з сялянскага, а з інтэлігенцка-гарадскога асяроддзя».

Да Багдановіча не было ў беларускай паэзіі такіх твораў, як «Вераніка», з індывідуальна-псіхалагізаваным вобразам, настроем «улагодненай сузіральнасці і ціхага смутку, у лірыкі, дзе свет, прырода, зоркі, зямля нібы даручаны аднаму чалавеку, адцадзены ў душэўную ўласнасць яго натуры...».

«Вераніка» - лірычная споведзь паэта аб дарагім, незабыўным. Твору ўласціва «рознакаляровасць», узнёсласць жыцця- Яна нагад-вае рамантычную мару, спраўджаную ў памятным дзіцячым свеце. Гераіня паэмы нагадвае некаторымі рысамі тую ж Аню Какуеву.

Жылося цяжка Вераніцы

(Хай так дзяўчынку будзем зваць):

Яе памерла рана маць.

Яна яшчэ падобна і да Таццяны Ларынай з вершаванага рамана А. Пушкіна «Яўгеній Анегін» («Таму з маленства палюбіла хавацца ў сад стары яна, Дзе веяла дыханне сна, I цішыня ў па-ветры плыла...»).

Лірычны адрасат Аня Какувва ў жыцці паводзіла сябе крыху інакш. Рэальны, лірычны герой, за якім стаіць сам Багдановіч, меў надзею на прадмет сваёй закаханасці. Аня Какуева, калі ехала ву-чыцца ў Пецярбург, не адштурхнула паэта, як бы пакідала надзею. Развязка наступіла пазней. У там, што ценькія ніці кахання парваліся, вінаваты і пабочныя асобы.

Можна дапусціць, што дзяўчынку Вераніку, пляменніцу Дзя-больскага, паэт у якасці прататыпа атаясаміў з Аняй Какуевай. Увогуле паэт «высока», рамантычна глядзіць на каханне і на жан-чыну наогул. Тут той жа вобраз Мадонны.мела дзеўча выгляд маці, Калі тады ка мне яна, Трывожнай ласкаю паўна, Схілілася, як да дзіцяці, Зіяючы псрада мной У новай пекнасці жывой.

Маем у паэме шматмернае, пушкінскае светаадчуваннв, пры-няцце жыцця ва ўсіх ягоных пералівах, пераходах. Багдановіч у каханні бачыць перш за ўсё ўзаемаразуменне, духоўную бліз-касць душ, «магчымасць спазнаць сябе ў іншым чалавеку».

Паэт шукаў ідэальнае ў жыцці. Тым часам гзтага ідэальнага было няшмат. Часцей трапляліся выпадкі, якія цалкам супярэчылі ідэалу. У тагачаснай паэзіі шырокай ракой разліліся плыні, ідэі нявер'я ў чалавека, знявагі да яго, асабліва да жанчыны. Калі мець на ўвазе Багдановіча, то яго гэтыя ідэі закранулі мала, але за-кранулі.

Тры жаночыя адрасаты лірыкі Багдановіча вядомыя. Знаёмая па першай паездцы ў Крым Кіціцына (вершы «Цемень», «***Я бальны, бесскрыдлаты паэт»), Аня Гапановіч, стрыечная сястра, дзеля якой шмат сваіх вершаў паэт пераклаў на рускую мову (сшытак «Зеленя»), і нарэшце Аня Какувва, закаханасць у якую была ў паэта наймацнейшай. Відаць, і Анна Рафаілаўна давала сякія-такія падставы, каб паэт - няхай у думках, у марах - звяз-ваў свой лёс з ёю. Какуева - таксама Мадонна. У шэрагу вершаў, накідаў, вершаваных урыўкаў (просталінейна не атаясамліваецца лірычны адрасат з лірычным героем) паэт раз за разам звяртаецца да вобраза, якім навеяны паэмы «У вёсцы» і «Вераніка».

У цыкле «Эрас» (1908-1909) як бы пачынаецца апяванне па-чуццёва-эратычнага боку кахання. Гэта натуральна для Багдано-віча, які прывівае беларускай паэзіі мала ўласцівыя ёй матывы і вобразы. Толькі і ў гэтай паласе лірыкі Багдановіч шукае «філасофскую» вышыню для малюнкаў, карцін, пачуццяў, якія могуць здацца на першы погляд залішне натуралізаванымі.

«Каханне і смерць» называецца другі цыкл, які працягвае лю-боўную тэму. Для паэта гэта матыў не кніжны - узяты з жыцця, з уласна перажытага. Памерла маці паэта (смутак па ёй пранізвае наскрозь паэзію Багдановіча), памерла другая жонка ягонага бацькі Аляксандра Волжына, нарадзіўшы хлопчыка, які вы-хоўваўся ў сям'і М. Горкага, аднак жыў нядоўга. Колькі яшчэ другіх падобных выпадкаў перажыў паэт!

Вершам пра «вагітную», у нейкай меры нават фізіялагічна-натуралістычным, надае вышыню філасофская думка аб нара-джэнні жывдя са смерці. Ці многа знойдзецца ў паэзіі твораў, прысвечаных цяжарным? Паэт на гэта не зважае. Магчыма, ім кіруе падсвядомая, няўлоўная думка: яму, «бальному, бес-скрыдлатаму паэту», можа, і не прыйдзецца спазнаць пачуццёвыя радасці, звязаныя з нараджэннем новага жыцця.

Вершы з цыкла «Каханне і смерць» - не адзінкавыя, не аба-собленыя ў паэзіі Багдановіча.

Халодная, ясная ноч... Звонка хрумчыць сняжком, Ідучы мне насустрач, дзяўчына. «Як Вас завуць?» - Пытаюся я.

<Сягоння ж усс гадаюць>. I яна няголасна кажа: «Аня».

Хвароба, аднак, нагадвае пра сябе часцей і сур'ёзней, прымушае задумвацца пра фізічнае існаванне. Паэт, які потым напіша невялікую паэму-легенду «Страцім-лебедзь», са смуткам выказвае думку аб вельмі верагодным фізічным спыненні ўласнага роду. Строгі, вывераны рытмічны ключ на гэты раз саступае месца верлібру.

Больш за ўсё на свеце жадаю я,

Каб у мяне быў свой дзіцёнак -

Маленькая дачушка - немаўляшка,

Аня Максімаўна,

Такая прыгожанькая,

Цёпленькая, мокранькая,

чорнымі валосікамі і броўкамі,

цёмна-карымі вочкамі,

А ручкі, як перацягнутыя ніткамі.

Зусім такая, як Вы,

Калі Вы былі маленькай дзяўчынкай.

Вядома: Аляксандр Блок, які напісаў цудоўныя вершы аб «Прекрасной даме», «Незнакомке», у наступных цыклах вершаў звёў гэтае нябеснае стварэнне на зямлю. I не толькі не паэтызаваў яго, а знаходзіў сатырычныя колеры, фарбы, развітваючыся са сваёй высокай юнацкай марай.

Максім Багдановіч таксама як бы развітваецца з дзяўчынай-марай, якая навеяла яму столькі выдатных, адухоўленых высокім пачуццём радкоў. Сатыры ў ягоным вершы няма. ЁСЦЬ цвярозы погляд на свет, ледзь улоўныя ноткі крыўды.

Ці ведаеце вы, цёмнавокая пані,

Што бываюць не толькі цёмныя вочы,

Але і цёмныя зоры,

<Што калі-нікалі схапляюцца> ясным светам.

У гэты міг

Яны, быць можа, не менш прэкрасны

Ад Вашых <высечаных> з цёмнага каменю вачэй,

<У каторых раптоўна засвячаецца> аганёк.

Не паляціць на яго мая душа,

Не апаліць свае кволыя скрыдэльцы.

«Гэта старажытны грэк у беларускай вопратцы, - пісаў пра М. Багдановіча Адам Бабарэка. - Толькі грэкі ўмелі так разумець і любіць жыццё».

Багдановіча называюць сынам Дцраджэння, герой якога ўспрымае свет па-рэнесанснаму шырока. Паэт мала ведаў рэаль-ную бацькаўшчыну. Таму нараджалася бацькаўшчына сноў, лету-ценняў, легенд. Пры ўсім гэтым паэт зачараванага царства быў надзвычай вострым эстэтам. Тонкім паэтычным інстынктам адчу-ваў, дзе прысугнічае прыгожае, умеў знаходзіць прытулак, куток, дзе знаходзяць месца выявы красы.

Паэт тонка адчуваў форму. Умеў яе знаходзіць. Бо матэрыял без формы - нішто. Крытык Б. Бярозка пісаў: «То ж вельмі часта адзначаюць адзін характэрны бок у старагрэцкай культуры, мена-віта яе пластычнасць, рэльефнасць, наяўнасць бадай што даты-кальнасці яе праяў».

Робячы агляд беларускага прыгожага пісьменства, паэт так ацэньвае ўласную творчасць: «М. Багдановіч таксама дбаў аб развіцці вершаў і даў колькі навінак іх (цыклаў), новых або па тэ-мах, або па форме. Сюды належаць вершы, накшталт народных песняў, або ў старафранцузскіх формах, далей вершы аб старой Беларусі і дзе што іншае».

Бадай, тое самае сцвярджае прафесар У. Вазнясенскі. Пасля разгляду розных бакоў творчасці М. Багдановіча, ён заключае: «Бясспрэчным і ачавістым застаецца бытнасць двух кірункаў у творчасці Багдановіча - класічнага і рамантычнага. Гэта паказ-вае, што паэт ішоў дарогай сінтэзу, імкнучыся аб'яднаць у адно мастацкі цэльнае найболыы высокія цэннасці гэтых кірункаў і стыляў».

Першая сусветная вайна, якая вьшікала для Максіма Багдано-віча, бадай што, нечакана, змяніла многае як у яго асабістым жыцці, так і ў поглядах на жыццё. Інтымная лірыка паступова зга-сае. У лірычных адрасатах паэт расчароўваецца. У трэцім томе поўнага Збору твораў Максіма Багдановіча змешчаны артыкулы паэта, якія ў свой час выходзілі паасобнымі брашурамі. Некаторыя з іх нават у так званай бібліятэцы вайны. Брашуры без выкгаочэння прысвечаны славянскім народам. Сярод іх «Братья-чехн» (1914), «Червонная Русь», «Угорская Русь» (1914), «Образы Галн-цнн в художественной лнтературе» (1914), «Белорусы» (1915).

У грымотны 1915 г. паэт нібы развітоаецца з любоўнымі ілюзіямі, выкладзенымі ў «Мадоннах» і некаторых іншых цыклах вершаў. Адыходзяць на задні план матывы жаночай нявернасці, здрады. Вайна нібы прасвятліла зрок паэта. Асабістае, інтымнае як бы мізарнее перад тварам крывавай бойні, бесчалавечнай, антыгу-маннай, страшнай.

Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы

У ціхую сінюю ночсказаць:

«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,

Ясныя зоркі Геркулеса?

Да іх ляціць наша сонца,нясецца за сонцам зямля.

Хто мы такія?

Толькі падарожныя, - папутнікі сярод нябёс.

Наштр ж на зямлі

Сваркі і звадкі, боль і горыч,

Калі мы ўсе разам ляцім

Да зор?»

Матыў «падарожных», не выключана, запазычаны з рамана нарвежскага пісьменнніка Кнута Гамсуна «Пад асенняй зоркай», імпрэсіяністычны стыль якога імпанаваў паэту.

Летам 1915 г. М. Багдановіч едзе ў Крым на лячэнне. Цу-доўныя вершы «Маладыя гады», «***Выйшаў з хаты. Ціха спіць надворак...» нібы вяртаюць нас да паласы інтымнай лірыкі Багда-новіча 1910-1912 гг. Уздым любоўнага пачуцця, відаць, звязаны з каханнем паэта да канкрэтнай жанчыны, пра якую, аднак, ведаем вельмі мала («Шмат зазнаў я горычы з нудою, Што шчаміла, му-чыла, пякла... Ўсё ужо прайшло, сплыло вадою, - Моладасць не знікла, не прайшла!» (I, 307)).

Магутным па мастацкай сіле, але ў той жа час прыцішаным, улагодненым пачуццём прасякнуты верш «***Ўжо пара мне дадому збірацца...» Не шмат слоў, вобразаў, пасажаў у вершы. Чуецца ў ім прытоеная скарга на адзіноту і яшчэ, здаецца, на тое, што не трапілася на шляху паэта жанчына, якая б яго зразумела, спасцігла душой.

Песня адзіноты геніяльнага паэта. Такое было ў еўрапейскай і сусветнай паэзіі. Не абмінула яго і беларуская паэзія, якая толькі станавілася на ногі. Але на тое яна і паэзія, бо яе прызначэнне выяўляць самыя глыбокія, інтымныя, патаемныя пачуцці-

Такім чынам, лірычная тэма «драмы дваіх» яшчэ раз успыхне ў тым жа 1915 г., запоўненым патрыятычнай публіцыстыкай і творамі народна-фальклорнага плана. Успыхне, каб тут жа пагас-нуць. Гутарка ідзе пра цыкл любоўных вершаў «***Мы гаворым удвух пры агні ў цішыне», «***Ўжо пара мне дадому збірацца...»,

«***Ўсё праходзе - і радасць, і мукі», а таксама верш на рускай мове «***3абудется многое, Клава...»яшчэ адзін верш, прасякнуты адчайным, невымерным смут-кам. Гутарка ідзе пра васьмірадкоўе «***Сцюжа, мрок... Я ізноў хвараваты» Даследчыкі звязваюць гэты верш з мінскім перыядам жыцця Багдановіча. Паўторым яго радкі.

Сцюжа, мрок... Я ізноў хвараваты. Ў сэрцы - думак дакучных цяжар. Заварыць бы гарачай гарбаты, Разагрэць бы хутчэй саматар.

Запяе ён і тонка, і ціха, Зазіяе на спод аганьком, - I развеецца цёмнае ліха Над маім абагрэтым кутком.

Таварыш Багдановіча па яраслаўскай газеце «Голос» паэт А.Д. Цітоў ва ўспамінах пра беларускага паэта пісаў: «Іншы раз, у хвіліны шчырасці, Максім Адамавіч дзяліўся са мной сваімі сардэчнымі тайнамі. Знаходзячыся на поўдні (1915 г.), М.А. сустрэў даму і пакахаў яе, але, на жаль, расказваў ён, - гэта ка-ханне прынесла яму вялікі смутак і, магчыма, што адбілася на здароўі, яна была замужняя, і яны не маглі з ёй жыць разам».

Вайна абвастрыла цікавасць Багдановіча да народнага жыцця, узмацніла нацыянальна-патрыятычныя пачуцці. Ён па-ранейшаму жыве ў Яраслаўлі, актыўна, да закрыцця ў 1915 г. супрацоўнічае з «Нашай Нівай», з яраслаўскай газетай «Голас», часопісамі «Сатнрнкон» і «Русскнй путешественннк» (апошні выдаваўся ў Яраслаўлі). Увогуле пра гэты перыяд жыцця паэта вядома мала. Ёсць сведчанне В. Гарбацэвіча, будучага беларускага драматурга, які на той час быў студэнтам настаўніцкага інстытута. Мінскі і Седлецкі настаўніцкія інстытуты былі эвакуіраваны якраз у Яраслаўль.

Аднойчы В. Гарбацэвіч напаткаў Багдановіча, пазнаёміўся з ім, паводле яго сведчання, паэт выступаў перад беларускімі студэн-тамі35.

Цікавіць нас з гэтага паведамлення адно: Багдановіча на Бе-ларусі ведалі. Ведалі яго вершы, і нават спявалі «Зорку Венеру».

Сусветная вайна, такім чынам, выклікала істотныя змены ў творчасці М. Багдановіча. Паэт, які першы ў беларускім прыго-жым пісьменстве раскрыў глыбока індывідуальнае «я», псіхалагіч-ны свет асобы, раптам павярнуўся да чагосьці процілеглага, даўно засвоенага беларускай паэзіяй. Фальклорныя матывы ў гэтай паэзіі ўсталяваліся даўно. Іх шмат у Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча, Я. Купалы, Я. Коласа, хоць кожны з названых пісьменнікаў ставіўся да народнай творчасці па-рознаму. Так, Якуб Колас непасрэдна не бярэ фальклорныя сюжэты. Раман-тычныя паэмы Янкі Купалы «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва» пабудаваны на фальклорным матэрыяле і не толькі па-майстэрску апрацаваны, але яны народныя па духу і ў інтэр-прэтацыі паэта. Чым жа вызначаецца ў гэтым сэнсе Багдановіч?

Ёсць прычыны аб'ектыўныя і суб'ектыўныя, чаму Багдановіч звяртаецца да народна-песеннай творчасці.

Суб'ектыўныя прычыны, здаецца, у тым, што лірычныя адрасаты не выклікалі болей натхнення. Апошняя іскрамётная лірычная ўспышка датуецца 1915 г., калі Багдановіч паехаў лячыц-ца ў Крым. Яна была кароткай. Галоўнае ў другім: лірычныя ма-тывы ў значнай меры выкрасліла вайна. Багдановіч, чуйная, уражлівая натура, не мог спяваць пра каханне ў той час, калі ішла вайна, лілася кроў, гінулі тысячы людзей. Брат Максіма Лёва, які паступіў ў Маскоўскі універсітэт, пайшоў адтуль добраахвотнікам на фронт.

У тым жа 1915 г. Максім Багдановіч піша артыкул «Забыты шлях». Ён і пачынае яго напамінкам пра вайну. «Цяжкі ўдар прыняла на сябе наша краіна: на яе абшарах зыйшліся мільённыя арміі, точуцца бітвы, усё нішчыцца, гаспадарка гібеець, не тысячы, а соткі тысяч людзей павінны кідаць усё сваё ды ісці па няз-мераным дарогам далей, а куды - немаведама, ісці, не знаходзячы прытулку, не маючы скарынкі хлеба, паміраючы і ад голаду, і ад пошасцяў, не ведаючы, якую даць сабе раду.мы, беларуская інтэлігенцыя, будзьма ратаваць іх, як ратавалі і дасюль, будзьма ратаваць і ў сваім краю, і на чужыне, памінаючы ў гэтыя грозныя часы абяцанне, каторае ў сэрцы сваім даваў кож-ны з нас: сілы свае ахвяраваць роднаму краю... Бо, баронячы наш народ, мы павінны бараніць і нашу культуру. I што б там ні было, а гмах яе, калісьці распачаты, павінен быць збудованы да канца» (II, 286).

Максім Багдановіч, відаць, адчуваў брак беларускіх уражанняў. Лірычныя споведзі ён пісаць не мог. Таму, як некалі да міфалогіі з яе лесунамі, вадзянікамі, русалкамі, ён звяртаецца цяпер да не-вычэрпна багатага беларускага фальклору. Бо гэта «згукі баць-каўшчыны».

Дзіўна, першы фальклорны твор пра жаніцьбу камарыка з му-хай (варыянты яго змешчаны ў зборніках Я. Чачота, П. Шэйна, Е. Раманава) Багдановіч бярэ з пласта смехавой народнай куль-туры. Тым часам паэт амаль не адгукваецца на смешнае, камічнае ў жыцці. Не дадзена ягонаму таленту такіх якасцей.

Аўтар гэтых радкоў, няхай у дыскусійным парадку, выказвае думку, што паэма-казка «Мушка-зелянушка і камарык - насаты тварык» як бы завяршае цыкл любоўнай лірыкі, прысвечанай Ан-не Рафаілаўне Какуевай.

У дадзеным выпадку «Вельмі жаласная гісторыя, выкладзеная згодна з праўдай беларускім вершам», нібы падводзіць рысу пад прыўзнятымі, шчымліва-інтанацыйнымі вершамі, перапоўненымі любоўным пачуццём. Нішто не вечнае пад месяцам. Вехай на гэ-тым шляху быў верш «***Ці ведаеце Вы, цёмнавокая пані...» Эпіграфам да гэтага верша ўзяты радкі А. Блока:

Но знаю: не пройдет бесследно Все, что так страстно я любнл, Весь трепет этой жнзнн бедной, Весь этот непонятный пыл.

Гумар, няхай сабе ў фальклорнай, выпрабаванай вякамі гісторыі, служыць добрым сродкам для развітання з высокімі ілюзіямі. Гісторыя ўвогуле развітваецца са сваімі драматычнымі, нават трагічнымі старонкамі пры дапамозе смеху.

Гераіня «надта жаласнай гісторыі» аказваецца асобай у вы-шэйшай ступені легкадумнай.

Не умее мушачка

Працаваць, Толькі ўмее з хлопцамі

Жартаваць; Ані выткаць кросенкі,

Ані шыць, Ані стравы хораша

Наварыць.

М. Грынчык піша: «Жанравая блізкасць, нават тэкставыя пада-бенствы асобных месц паэмы Багдановіча да народных песень сведчаць, што паэт шырока і плённа карыстаўся фальклорнымі першакрыніцамі. Пашырэнне і ўраўнаважанне сюжэтна-кампа-зіцыйных кампанентаў значна ўзмацніла ідэйную мэтана-кіраванасць твора, прыдало яму адзінства і паслядоўнасць».

Тым часам са смехавой народнай спадчыны паэт узняў толькі адзін сюжэт пра жаніцьбу камара з легкадумнай мушкай-зелянушкай. Больш камічных момантаў у апрацаваных паэтам народна-песенных матэрыялах не знаходзіцца. Гэта якраз ума-цоўвае думку, што стварэннем жартоўнай, «вельмі жаласнай гісторыі» пра мушку-зелянушку і камарыка - насатага тварыка паэт .развітваецца з ідэальнымі ўяўленнямі, дзе на высокі п'едэстал Мадонны ўзведзена звычайная «зямная» дзяўчына. Мадонны, вя-дома, ёсць, яны - спрадвечны ідэал, але на кожньш кроку не трапляюцца. Паэту ва ўсялякім выпадку такая не трапілася. Паэма «Мушка-зелянушка і камарык - насаты тварык» бліскучая як па форме, так і па зместу. Яна - яскравае сведчанне шматграннага таленту Багдановіча. Да чаго паэт ні дакранаецца, вынікаюць мас-тацкія перлы, шэдэўры. У дадзеным выпадку маем бліскуча апрацаваны сюжэт, які можна лічыць уласным творам паэта, на-пісаным паводле фальклорных матываў. Гэта яскравы ўзор народнай смехавой культуры, дзе, аднак, праяўляецца творчая асоба паэта, ягонае майстэрства індывідуальнай псіхалагізацыі. Да народнага, да фальклорна-родавай эстзтыкі Максім Багдановіч ішоў з вопытам індывідуальнай псіхалагічнай культуры, уменнем у масавым, сумарным, безаблічным бачыць асобу, індывідуальнасць. Ідзе вайна, і паэт проста не можа абмінуць гераічныя характары. Бо і беларусы гінулі ў полымі той сусветнай вайны, праяўлялі мужнасць, адвагу, гераізм. Верш «***Як Базыль у пахо-дзе канаў...» напісаны ў 1915 г. і быў змешчаны ў «Нашай Ніве», якая на той час яшчэ працягвала выходзіць. Верш заснаваны «цапкам на інтанацыях фальклорных пахавальных і рэкруцкіх пе-сень, перад намі паўстае вобраз паміраючага салдата-беларуса»37. У паэзіі Багдановіча перыяду першай сусветнай вайны няма маты-ваў пракляцця вайне, як гэта было, напрыклад, у Бядулі. Ёсць смутак, плач, адчай, але пракляцця няма, як не было яго, скажам, у А. Блока, А. Талстога, С. Ясеніна. Тут зусім інакшае ўспрыманне смерці героя.

Гэй, чалом табе, чалом, Беларусь, Ўся староначка бяздольная! Не забыў твой сын сваей маці, За цябе у зямлі яму ляжаці.

Максім Багдановіч Расію разумее шырока, не як сукупнасць, а як саюз народаў, якія яе насяляюць. «Раз данные народы жнвут в одннх н тех же государственных условнях, вместе [...] участвуют в государственном стронтельстве, знают обвдне победы н пораже-ння, - онн не могут быть чужды друг другу. Нужно только, чтобы эгонстнческне ннтересы отдельных народностей не подтачнвалн этой естественной государственной спайкн.

У нас, как нзвестно, далеко не все благопрнятно в этом по-следнем отношеннн. Но мы нмеем евде однн моіцный фактор, сплачнваюшнй разнородные племена Росснйской нмпернн, нмен-но русскую культуру. Ее печать лежнт на духовном творчестве лю-бого народа Роснн, она является для ннх обшей почвой, сблнжая содержанне нх культур, нх ндейных н лнтературных теченнй. По-этому можно с полным правом говорнть о намечаювдемся форму-лнрованнн «нацнональной лнтературы Росснн» (II, 405).

Пазней М. Багдановіч назаве тры блізкія славянскія літарату-ры - рускую, украінскую і беларускую - літаратурамі рускімі, укладваючы, вядома, у гэтае слова расшыральны сэнс. Так або інакш, а паэт у гады першай сусветнай вайны многа піша пра сла-вянства. Пры гэтым права на развіццё сваёй культуры для кожнага славянскага народа - вялікага ці малога - для яго бясспрэчнае.

Менавіта ў гады вайны М. Багдановіч напісаў свае бліскучыя артыкулы, прысвечаныя ўкраінскім пісьменнікам: «В. Самнйлен-ко» (1916), «Нван Франко» (1916), «Грнцько Чупрннка» (1916). Трохі раней, у пачатку 1914 г., надрукаваны артыкул «Памята Т.Г. Шевченко». На прыкладзе паэзіі Шаўчэнкі, Самійленкі Ба-гдановіч паказаў, як, з аднаго боку, глыбока ўрастае гэтая паэзія сваімі каранямі ў народную глебу, з другога - як узбагачаецца да-сягненнямі сусветнай паэзіі.

Для Багдановіча вышэйшай ступенню мастацкага фальк-ларызму заўсёды былі дзве акалічнасці. Па-першае, твор, навеяны фальклорнымі крыніцамі, павінен адпавядаць духу народнай творчасці. 3 другога боку, ён павінен быць пераасэнсаваны, у ім павінна праглядваць індывідуальнасць паэта, кола ягоных сімпа-тый і антыпатый, мусіць улічвацца таксама дух часу.

Вершы «***Ой, лясы-бары ды лугі-разлогі!», «***Цёмнай ноччу лучына дагарала», «***У мясцечку Церасцечку не званы гудзяць» не выбіваюцца з фальклорнай традыцыі. Аўтарская асоба ў іх не прысутнічае. Другая справа: адчуваецца апрацоўка, шліфоўка, ва-калізм, разлічаны на песенную шырыню. Тое ж можна сказаць пра цыкл «На ціхім Дунаі», у прыватнасці пра вершы «Бяседная», «Лявоніха» і інш.

Зварот Максіма Багдановіча на заключным этапе творчасці да фалыслору гаворыць нам пра цікавасць паэта да народнага жыцця, да вытокаў яго духоўнай энергіі. Пры ўсім размаху эпічнай героікі, уласцівай «ваенным» вершам М. Багдановіча, ёсць у іх і чыста ча-лавечы, «пакутніцкі» аспект. Бо вайна - народнае гора, бяда, бо ў салдат ёсць жонкі, дзеці, якія пасля гібелі кармільца застаюцца пакутнікамі.

Цёмнай ноччу лучына дагарала,

Я Арцёму кашулю вышывала:

Пасярэдзіне - сонейка,

Навокал зоры дробныя.

Толькі ўходзіць у хату сястрычанька, -

Белы-чысты ліст у руках,

Белы тварык увесь у слязах:

«Ой, забілі Арцёма, забілі,

У нязнанай старонцы зарылі;

Ой, забілі Арцёма шрапнеляй,

Завіруха яго крые белай беляй».

фальклорных захапленняў Багдановіча вынікае сівая даўнасць, гераічная легенда пра няскораных, гордых, вялікасных духам герояў. Іменна пра гэта гаворыць невялікая паэма «Максім і Магдалена». У беларускім фальклоры, як вядома, няма гераічных былін. Але дух народнай творчасці сведчыць аб другім. Эпічную героіку ў беларусаў замест былін як бы выконваюць казкі пра ба-гатыроў-асілкаў. У гэтым сэнсе беларускі казачны эпас нават вы-біваецца, вызначаецца асаблівым багаццем сярод астатніх сла-вянскіх народаў. Паэма «Максім і Магдалена», магчыма, і ўзнікла з гэтых крыніц. Толькі канец у ёй не казачны, пераможны.

Водгаласы быліннай формы адчуваюцца ў паэме. Толькі паэт «перабівае» ўрачыста-апавядальную форму быліны гутарковай інтанацыяй і песенна-танцавальнымі рытмамі. I дакладна выма-лёўвае вобраз удалога-зуха, які, належачы да «хлопскага», самага нізкага стану, адважыўся пакахаць дачку старога ваяводы. Па-каранне не прымусіла доўга чакаць. Як у казках, «Ланцугамі хлоп-цу ногі закавалі, Павялі на шіяц кірмашовы, На памост высокі сасновы».

Ды не раскайваецца Максім. Не просіць літасці, спагады. Іграе на цымбалах, спявае песню пра каханую, пра сваіх дзяцей, што застаюцца сіротамі, пойдуць у жабракі.

А як смерцю Максіма скаралі, - Рукі белыя да брамы прыбшалі, Рукі белыя да брамы мястовай, Галаву - да вежы вартовай, Каб дажджы яму кудры мачылі, А вятры бы сушылі, Каб крукі прыляталі - вочы дзюбалі, Ўсе бы людзі пазіралі - ды не забывалі.

Фальклорныя творы Багдановіча глыбока філасофскія па зме-сту. Верш «Страцім-лебедзь» напісаны ў 1917 г., у прыфрантавым Мінску, куды восенню 1916 г. прыехаў хворы паэт.

«Страцім-лебедзь» - рэквіем паэта сабе, свайму трагічнаму лё-су. Сюжэт запазычаны з фальклору, з народнага сказу аб «Страцім-птушцы» («Беларускі зборнік» Е.Р. Раманава - «Сказкн космогоннческне н культурные»). Неазначаную птушку паэт за-мяніў канкрэтным лебедзем, бо лебедзь - птушка высакародная, вобраз прыгожага лебедзя мастацкі ўзмацняў паэтычную задуму. Не выключана, што гэты верш, прадчуваючы хуткую смерць, паэт разглядаў як сваю лебядзіную песню. Няма дакладных фактаў аб часе напісання верша. Ён друкуецца па газ. «Вольная Беларусь» (1917, 30 лістапада) з рэдакцыйнай адзнакай: «Пасмертны верш». 3. Бядуля ўспамінае аб адной размове з паэтам, калі ён паведаміў, што задумаў твор на тэму біблейскага міфа аб Ноевым каўчэгу. Тэму паэту навеяла вайна, гібель мільёнаў людзей, а таксама яго-ны ўласны лёс. Верш напісаны ў манеры сказавай танальнасці, блізкай да высокага, урачыстага біблейскага стылю.

Пачынаў туг Нрй будаваць каўчэг

таго дзерава ліванскага.

Ўшыркі гэтаму каўчэгу - сто лакцёў,

А ўдаўжкі - болей тысячы.

Ды ўзяў туды Ной і птах і звяроў,

Каб не звёўся іх род з зямлі. Ды не плыў к яму з мора сіняга Страцім-лебедзь - горды, моцны птах.

Загінуў Страцім-лебедзь, і «Ад усіх цяпер патомкі ёсць, Ды няма адных - Страцімавых (3. Бядулю Багдановіч чытаў: «адных Максімавых)»38.

Выразна адчуваецца багаборніцкі матыў у багдановічаўскім «Страцім-лебедзі». Прыгожы, горды, моцны птах пакараны за не-пакору, за тое, што не плыў да каўчэга «з мора сіняга».

Побач з гэтым вершам, перлам беларускай паэзіі, стаіць другі шэдэўр - «Пагоня», напісаны ў тым жа 1916 г. Супярэчлівыя звесткі аб месцы напісання верша. Паводле ўспамінаў В. Гарба-цэвіча, Багдановіч чытаў яго перад навучэнцамі Мінскай, Седлец-кай і Яраслаўскай настаўніцкіх семінарый у 1916 г. Аднак боль-шыя падставы верыць А. Смолічу, які сцвярджае, што Багдановіч прачытаў гэты верш разам з вершам «Страцім-лебедзь» у народ-ным доме «Беларуская хатка» ў канцы 1916 г. Ёсць значны грунт для сцверджання, што абодва вершы былі і напісаны ў Мінску во-сенню 1916 г.

Якія дзеля гэтага падставы? Багдановіч зноў, як у 1911 г., на ўласныя вочы ўбачыў Беларусь. Знявечаную, халодную, галодную, з тысячамі бежанцаў, якіх вайна выгнала з родных наседжаных мясцін.

Тым часам адбыліся падзеі, вельмі нярадасныя для паэта. Вільню ў 1916 г. захапілі немцы. Спыніла існаванне «Наша Ніва». Па звестках, якія меў паэт, частка беларускай інтэлігенцыі, якая засталася ў Вільні, «заняла пранямецкую пазіцыю. Яна выступала за адраджэнне Вялікага княства Літоўскага, куды, па іх разліках, павінна была ўвайсці ўся Беларусь. Усе разумелі, што такое дзяржаўнае аб'яднанне непазбежна трапіла б пад пратэктарат Германіі. Хісткую пазіцыю занялі і некаторыя кіраўнікі «Нашай Нівы»39. Значыць, Беларусь, славянская краіна, пад уладай нем-цаў. Апошняе было не проста непрымальным, а ненавісным, варожым для Багдановіча.

Не гэтак даўно выйшаў III том Поўнага збору твораў Максіма Багдановіча. Шэраг матэрыялаў, змешчаных у ім, яшчэ не былі ў шырокім навуковым ужытку. Аналізуючы іх, можна без пераболь-шання сказаць: першую сусветную вайну паэт разглядаў як вайну супраць славянства. I такія артыкулы, як «Братья-чехн», «Угорская Русь», «<Галнцкая Русь>», «Украннское казачество», «Белорусы», былі напісаны не да пачатку вайны, як сцвярджаюць некаторыя крытыкі, а ў час вайны. Вядома, Багдановіч не быў ні шавіністам, ні панславістам. Але добра бачыў, што болыыасць славянскіх краіну ходзе гістарычнага развіцця страцілі самастойнасць і трапілі пад чужаземную ўладу - пераважна нямецкую.

Максім Багдановіч шчыра верыў у неабходнасць незалежнага развіцця кожнай славянскай краіны - вялікай і малой. Ён, вядо-ма, разумеў, што ў геапалітычных адносінах самастойнае існаван-не ўсіх славянскіх краін, асабліва малых, наўрад ці ў бліжэйшым будучым магчыма. Але ў такім выпадку малыя краіны ці іх фе-дэрацыі мусяць падтрымліваць вялікія роднасныя ім народы і на-цыі. Вось што пісаў М. Багдановіч у артыкуле «Белорусы» (1915);

«Что касается нацнонально-культурных требованнй, выстав-ленных белорусскнм двнженнем, то основу нх составляют домага-тельства характера элементарного н, по своей элементарностн, бесспорного. Это нменно преподаванне в народных школах на белорусском языке н введенне белорусского языка в церковь н костел. Менее вннмання белорусская обвдественная мысль уделя-ла белорусскому языку в средней школе, уннверснтете (добнвают-ся его огкрытня в Внльно) н некоторых другнх государственных учрежденнях. Однако н в этой сфере она выставляет некоторые домогательства. Наконец, есть еіце требованне выделення Бело-русснн н Лнтвы, спаянных экономнческн, географнческн н нсто-рнческн, в областную самоуправляюіцуюся еднннцу. Думается, что русская ннтеллнгенцня может встретнть этн чаяння н домогатель-ства с полным сочувствнем. Думается, что она может протянуть свою руку белорусской ннтеллнгенцнн» (III, 125).вось верш «Пагоня». Страсны, палымяны, які прыкметна вы-дзяляецца сярод паэтычнай публіцыстыкі М. Багдановіча. Тут усё сплялося разам: вера паэта ў лепшую будучыню роднага народа, гонар за яго гістарычныя здзяйсненні, здрада буржуазных дзеячаў, гатовых дзеля ўласнай кар'еры паставіць родны край і народ пад уладу чужынцаў і тупагаловых рускіх чыноўнікаў, што пад час вайны забаранілі, тапталі нагамі ўсё беларускае.

Беларусь - мара, надзея, ідэя, якой паэт прысвяціў жыццё. Яго духоўная апора. Але ў бітве гігантаў, Германіі і Расіі, якая ідзе на беларускіх палях, прасторах, ніхто пра саму краіну не думае, і можа так здарыцца, што на такім агромністым вогнішчы, якое на яе зямлі палыхае, яна проста згарыць. Але з другога боку, гісторыя краіны ведае нямала такіх крывавых пажарышчаў, і народ бе-ларускі не знік, ён жыве, заяўляе аб сваіх правах, аб годцасці сва-ёй, сваім слаўным мінулым. У публіцыстычным вершы ёсць мо-мант асабісты.

Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, - Ўспомню Вострую Браму святую I ваякаў на грозных канях.

У аўтографе паэтам над вершам была зроблена наступная заўвага: «У старай Вільні на муру Гострай Брамы высечаны герб мястовы - ваякі на імкнучых конях. Герб гэты Вільня атрымала яшчэ за часы Вялікага княства Літоўскага, і завецца ён Літоўскай пагоняй» (I, 666).

Мусім дадаць, што выява пагоні ёсць у гербах многіх бе-ларускіх і нават рускіх гарадоў, пра што такі дасведчаны эрудыт, як Багдановіч, не мог не ведаць.

Паэт як бы прадчувае новыя павевы - верш напісаны восен-ню 1916 г., таму ён праклінае здраду, раўнадушша, абыякавасць тых, хто не думае аб роднай зямлі.

Мо яны, Беларусь, панясліся За тваімі дзяцьмі уздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх - бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць...яшчэ гэты верш перадсмяротны. Паэт нібы прадчувае, што жыць яму засталося нядоўга.

Маці ррдная, Маці-Краіна! Не усцішыцца гэтакі боль... Ты прабач. Ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмсрці дазволь!..

Беларуская культурная інтэлігенцыя пайшла працаваць у камітэты. 3 прыватных кватэр сюды, у камітэт, былі перанесены дэбаты, тут пачалося тое, што павінна было пачацца, няўхільна, абавязкова, тут пачалося размежаванне. Адны - былі і такія - сцвярджалі, што прыход немцаў дасць волю беларусам, самастой-насць. Другія бачылі ў прыходзе кайзераўскіх войск пагібель. Яны сцвярджалі, што толькі пры дапамозе славян беларускі народ вы-зваліцца з рабства. Трэція патрабавалі, каб беларускі народ пад-няць на самастойнае паўстанне. I калі аднаго разу ўдалося ўцягнуць у спрэчкі Багдановіча, ён выказаўся рэзка і катэгарычна: «Я ведаю гісторыю і ведаю, што ніколі тэўтоны не былі братамі славянам. Саюз з немцамі - гэта наша пагібель». I больш ён не гаварыў, ён не ўмеў спрачацца. Яму цяжка было слухаць бяскон-цыя гутаркі, ён пакідаў таварышаў і некуды знікаў»40, - згадвае Б. Мікуліч у аповесці «Развітанне».

«Эміграцкая песня» - адзін з лепшых вершаў М. Багдановіча. Верш нібыта напісаны «пад уражаннем артыкула «Горэй не будзе» за подпісам В. Л. («Наша Ніва», 1914, 7 марта). У ім паведамля-ецца аб продажы ў Амерыку 230 беларусаў па 80 руб. за галаву эмігранцкай канторай у Конга» (I, 654). Толькі тэма верша шырэй за змест заметкі. Відаць, пад уплывам Бадлера, Верлена паэт піша пра герояў валацужнага жыцця, пра людзей, чымсьці падобных на піратаў, гэткіх сусветных сарвігалоў.

Верш пабудаваны на супрацьпастаўленні. Дзве апошнія страфы якраз і расказваюць пра эмігрантаў-беларусаў, якія ніколі б не ад-важыліся на падарожжа ў заморскія землі, каб у краі родным «было дзеля нас хлеба».

Верш напісаны ў экспрэсіўнай, энергічнай манеры, увогуле не ўласцівай Багдановічу. ЁН - публіцыстычны. I толькі чатыры апошнія, поўныя пранізлівага болю, радкі як бы вяртаюць нам знаёмага, лірычна-мяккага Багдановіча.на вулцы пад грукат, пад гоман, Дзе натоўп закруціўся рухавы, Нам маячыцца вёсачка, Нёман I агні партавыя Лібавы.

«Пагоня», як і «Страцім-лебедзь» - творы перадсмяротныя. У іх у згушчаным выглядзе, у своеасаблівай квінтэсенцыі скандэн-саваны ідэі, што былі вядучай зоркай у жыцці паэта. Асабістым і грамадскім.

Першая ідэя - радзіма, бацькаўшчына. Ёй паэт служыў аддана і самаахвярна:

Бійце ў сэрцы іх - бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць!

Каго паэт мае на ўвазе? Людзей, якія выракліся роднай мовы, карыстаюцца мовай рускай або польскай. Імя такім - легіён, і наўрад ці будзе паэт адрасаваць ім крытычныя стрэлы.

Узнікае пытанне: чаму М. Багдановіч не паслаў «Пагоню» ў Вільню, у рэдакцыю «Гомана», дзе працавалі знаёмыя і нават блізкія людзі: браты Луцкевічы, Ластоўскі. Існавала, вядома, лінія фронту. Але, як сведчыць, напрыклад, вопыт М. Гарэцкага, яна была не вельмі шчыльнай, і пісьменнік даволі лёгка яе пераходзіў.

Ёсць яшчэ адно адкрытае пытанне. Багдановіч жыў разам з Бядулем і чаму не пакінуў вершаў «Пагоня» і «Страцім-лебедзь» яму?

Тут мы уступаем у краіну здагадак і больш-менш верагодных меркаванняў. Вядома, браты Луцкевічы, Ластоўскі заснавалі газету «Гоман», якая выходзіла калі не пад цэнзурай, то пад болын-менш пільным наглядам немцаў. Інакш не магло быць у прыфрантавым горадзе. Вільня траціла значэнне культурнага беларускага цэнтра. Ім станавіўся Мінск. Але ўсё адно беларускі друк, няхай сабе аб-межаваны, заставаўся ў Вільні. У Мінску Багдановічу нават не дазволілі прачытаць лекцыю на беларускай мове.

Вось палымяныя радкі «Пагоні»:

Мо яны, Беларусь, панясліся За тваімі дзяцьмі уздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон?

Бійце ў сэрцы іх, бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць...

Хто ведае: магчыма радкі «Бійце ў сэрцы іх, бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць!» адрасаваны менавіта людзям, здольным здрадзіць славянству і рускай нацыі. Бо ў шырокім сэнсе слова рускія, беларусы, украінцы былі народамі рускай нацыі.

Удумаемся ў такое сцверджанне паэта. «Наконец, ведь укранн-цы - русскнй народ, н не ннтересоваться нх нацнональным раз-внтаем, нх нуждамн, нх культурнымн достнженнямн, значнло бы не ннтересоваться русской жнзнью» (II, 394).

Пры ўсім гэтым Багдановіч бачыць Беларусь еўрапейскай краінай. «Быть может, не менее крупное значенне нмело сблнже-нне ее с Западной Европой, с которой она нздавна вела ожнвлен-ные сношення благодаря связям как географнческнм, так н эко-номнческнм. Это сблнженне тем боллее следует отметнть, что нменно с той поры в выработке белорусской культуры участвует не только серая деревня, но н торговый город европейского тнпа, город, органнзованный на основах магдебургского права. Он сде-лал белорусскую культуру более красочной, многогранной, ввел ее в оборот западноевропейской жнзнн н стал, такнм образом, пере-довым форпостам Западной Европы на востоке» (II, 260-261).

Проза Максіма Багдановіча не ўяўляе такой яркай старонкі, як паэзія. Яна нібы іграе дапаможную ролю, займаючы ў творчасці паэта досыць сціплае месца. Хоць трэба агаварыцца: Багдановіч быў адораны і як празаік, нават якасці псіхолага-аналітыка ёсць у ягоным таленце.

Першы твор, надрукаваны васемнаццацігадовым Багдановічам, быў якраз празаічны. Гэта абразок-прытча «Музыка» (1907).

Калі мы гаворым, што проза Багдановіча як бы дапамагала яму як паэту, то гэта трэба разумець у тым сэнсе, што на празаічным асялку ён як бы правярае, замацоўвае ў свядомасці чытача па-этычныя ідэі.

«Музыка» - адзін з такіх твораў. Гэта, уласна, не апавяданне. Гэта нібы ўзятая з жыційна-павучальных кніг прытча, эскіз са скандэнсаваным маральна-філасофскім зместам.

У вершы «Песняру» ёсць такія радкі.

Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба з цярпеннем. Як ударыш ты ім, - ён, як звон, зазвініць, Брызнуць іскры з халодных каменняў.

Прытча «Музыка» нібы падмацоўвае думку аб вялікіх намаган-нях, патрэбных для таго, каб даць людзям штосьці вартае іхняй увагі. Але прытча шырэй за ідэю верша. Музыка нібы спецыяльна закліканы, заангажыраваны, каб сеяць у душах людзей святую праўду, абуджаць іх ад сну. Ён народны змагар, звястун. «Ніхто не ведаў, што музыка ўсю душу сваю клаў у ігру. Душа яго знала ўсё тое гора, што бачыў ён па людзях; гэта гора грала на скрыпцы, гэта яно вадзіла смыкам па струнах; і ніводзін сыты не мог так граць, як грала народнае гора» (II, 7).

Прытча «Апокрыф» (1913) як бы прадаўжае філасофскую тэму Красы, Прыгажосці, адной са сталых тэм Багдановічавай паэзіі. Краса, па Канту, тое, што вабіць, прыцягвае чалавека да сябе, прытым прыцягвае незацікаўлена, бо ніякіх карыслівых мэт у праявах Красы чалавек не бачыць. У чымсьці гэтае сцверджанне блізкае да думкі Максіма Горкага, які пад Красой разумее такое спалучэнне гукаў, фарбаў, ліній, карацей, форму, што ўзбуджае чалавека, выклікае пачуцці радасці, захаплення, здзіўлення, г. зн. з'яўляецца актыўнай сілай.

Яшчэ два празаічныя творы Багдановіча - «Мадонна» і «Апа-вяданне аб іконніку і залатару» - перагукваюцца з вобразамі яго-най паэзіі. У першым выпадку варта ўспомніць невялікую паэму «У вёсцы» з яе незвычайным прывабным вобразам малой дзяў-чынкі, якая, тулячыся, суцяшаючы спалоханага, «гадоў двух хлоп-чыка», паўстае ў іпастасі Маці, Мадонны.

Другое апавяданне, прысвечанае іконніку і залатару, зноў жа вяртае нас да сталай думкі Багдановіча: у мастацтве галоўнае не тэма (нават святая), а майстэрства, высокая мастацкая даскана-ласць твора.

Трохі асабняком стаіць апавяданне «Шаман», твор глыбокага філасофскага зместу. Багдановіч з беларускіх пісьменнікаў бадай найглыбей зразумеў, чаму чалавек найбольш любіць край, зямлю, дзе нарадзіўся, жыве. «Доўгую такую, дзіўную песню зацягнуў (шаман. - /. Н.). Ні складу ў ёй, ні ладу не было, але затое сэнс яе дужа цікавы. Казалася ў гэтай песні, прымерам гаворачы, аб тым, што зямлі, лепшай ад Нарымскага краю, ува ўсім свеце нідзе не спаткаць. Чаго толькі тут ні ёсць: мох сцелецца, журавіны - аж не абабраць, нават бярозка - і тая расце; у рэках рыба водзіцца; штогод два разы птушкі вялікімі стадамі праносяцца; самае ж глаўнае - вазацкія сабакі і алені. Іх шаман асабліва старанна рассмакаваў. ...Коратка кажучы, з якога боку ні падхадзі, - усё Нарымскі край неспадзявана добры» (II, 67-68).

Максім Багдановіч дажыў да лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Але ніякіх водгукаў на гэтую падзею ў ягонай друкаванай спадчыне няма. Гэта магло б выклікаць здзіўленне, каб мы не ведалі, што і ў папярэднія гады паэт пазбягаў палітыкі, калі не лічыць некалькіх заметак, такіх, напрыклад, як «Н.К. Мнхайловскнй», «Г.В. Плеханов. Дневннк соцнал-демократа».

Паэзія беларуская пачатку XX ст. характарызуецца тым, што сілабічная сістэма канчаткова траціць вядучую ролю. Яна саступае месца сілаба-тоніцы і танічным вершам, якія больш адпавядаюць прасадычным нормам беларускай мовы. Ужо В. Дунін-Марцінке-віч, але асабліва Ф. Багушэвіч адыходзілі ад метрычнай скаванасці чыста колькасных нормаў сілабікі. якія супярэчылі інтанацыйна-меладычнай стыхіі народнай мовы.

Класікі беларускай літаратуры Янка Купала і асабліва Якуб Колас бліжэй падыходзяць да новых нормаў вершатворчасці. Калі Купала амаль да канца застаецца прыхільнікам інтанацыйнага верша, то Якуб Колас у паэме «Новая зямля» дае ўзор сілаба-танічнага верша, у дадзеным выпадку чатырохстопнага ямба, якім напісана (за рэдкім выключэннем) уся паэма.

Найболыы пашырыў, узбагаціў версіфікацыйныя нормы і прынцыпы беларускага верша Максім Багдановіч. У яго, бадай, не знойдзецца і двух вершаў, якія б супадалі рытміка-інтанацыйным малюнкам. Зрэшты, Багдановіч ставіў перад сабой зусім свядомую задачу: даказаць, што беларуская, «мужыцкая» мова зусім прыдатная да самых вытанчаных рытміка-інтанацыйных і стра-фічных форм сусветнай паэзіі.

Паэт стварае тэрцэты, тэрцыны, рандэлі, актавы, санеты, скерца. Гэтыя эксперыментальныя формы ў яго выкананні гучаць няблага. Нібы дбайны садоўнік, ён прывівае беларускай паэзіі но-выя паэтычныя формы, жанры.

Паэзія па прыродзе сваёй мусіла паглыбляцца ў свет чалавечай душы, выяўляць у ёй самыя тонкія адчуваннні, пачуцці, іх нюан-сы, звівы, настроі.

Цікавы характар адносін Максіма Багдановіча да паэзіі французскага паэта Поля Верлена. Дарэчы, і эпоха, у якую тварыў Верлен, была чымсьці блізкай да часу, у які выступіў Максім Ба-гдановіч. Поль Верлен, удзельнік Парыжскай Камуны, быў глыбо-ка ўражаны высокімі ідэаламі, якія засталіся няздзейсненымі, растаптанымі, аплёванымі. Яго грамадзянскі смутак нібы прарос кветкамі нявер'я, расчаравання, роспачы. Апору паэт шукаў у мнагалучнасці жыцця, багацці яго праяў, у музыкальных, гука-вых, светавых выявах падзей, з'яў, чым увогуле вызначаецца імпрэсіянізм.

Светлае, цёплае ўражанне ствараюць пераклады Багдановіча з Верлена. Французскую мову беларускі паэт ведаў няблага ды яшчэ і латынь дапамагала (як аснова французскай мовы). Чымсьці пераклады з Верлена нагадваюць уласныя вершы Багдановіча. Не матывамі, не сюжэтамі - імкненнем выявіць паэзію ў праявах акаляючага свету, прычым на першы погляд непрыкметных, звы-чайных.

Варта пацікавіцца хоць на прыкладзе аднаго-двух вершаў прынцыпамі перакладаў Багдановіча з Верлена. Трэба сказаць: пераклады гэтыя можна назваць вольнымі. Беларускі паэт зусім не імкнецца да дакладнасці радка, тэкстуальнага супадзення. Га-лоўнае, ён хоча перадаць музыку, настрой, гучанне верша і, вядо-ма, яго паэтачную тэму. Не абавязкова словамі арыгінала. Багда-новіч бярэ адно-два апорныя словы і на гэтым будуе свой пераклад. Пераклад «Асенняй песні» ўяўляе хутчэй самастойны верш, створаны па матывах верленаўскага. Даслоўны тэкст:

Плач доўгі

Скрыпак

Восені Раніць маё сэрца

Зняможанасцю

Манатоннай.

Пераклад М. Багдановіча:

Як ранын, пяе I ў сэрца б'е Сумны тон. То, восень, іх, Бальных тваіх Скрыпак, стогн.далей даслоўны пераклад:

Увесь эадушлівымярцьяна-бледны, калі

Звоніць час:

Я ўспамінаю

Дні былыяя плачу.я жыву

На ветры злым

Што нясе

Туды-сюды лісце мёртвае.

Пераклад М. Багдановіча:

Чу! Часу ўдар! Бляднее твар, Рвецца ўздых: Устаў карагод Мінулых год, Дзён былых. А віхр ліхі, Што ў лісць сухі, Дзьме ў мяне. Нясе туды, Нясс сюды, Ў даль імкне.

Багдановіч захоўвае рытміку, рыфму верленаўскага верша, яго настрой. Тым часам змест перадае пераважна сваімі словамі, во-бразамі.

Падобным чынам перакладзены амаль усе верленаўскія вершы. Максім Багдановіч, калі можна так сказаць, адчуваў душу верша, яго падтэкст, таму смела яго пераўвасабляў, пераасэнсоўваў.

Цяжка пераацаніць ролю Максіма Багдановіча як пераклад-чыка. Да яго проста не было паэта, які мог бы гэтую работу здзейсніць. ЁН хацеў даказаць і бліскуча даказаў, што беларуская мова прыдатная для перадачы самых тонкіх, складаных, «інтэлігенцкіх» пачуццяў. «Мужыцкая мова», мова селяніна, вёскі, калі і не выпрацавала некаторых тэрмінаў для вызначэння з'яў са сферы духоўнага жыцця, то давала шырокі манеўр для сло-ваўтварэння або замены адсутнага слова блізкім ці падобным.

Але не толькі дзеля гэтага звярнуўся Багдановіч да перакладу. Пераклады вершаў Поля Верлена ўзбуджаюць думку, наколькі яны мілагучныя, «сатканыя» нібы з паветра, сонечных промняў, музыкі і гукаў. Беларусь была для паэта гаючай крыніцай для палымянай, крылатай ягонай душы і хворага, змарнелага цела.

Моцна вызначыўся Багдановіч і як крытык. Лепшага, чым ён, не было ў беларускай літаратуры ні ў дарэвалюцыйную пару, ні нават у савецкі час. Маецца на ўвазе выключная эрудыраванасць, зацікаўленасць у прадмеце гаворкі, тонкі эстэтычны густ. Пра літаратуру пісаў не паважаны прафесар, які, па выражэнню Льва Талстога, спісваў у сшытак цытаты са ста кніг, а кроўна за-цікаўлены ў развіцці літаратуры чалавек, што бачыў у ёй сэнс уласнага жыцця. За спіной Багдановіча была вялікая школа: руская паэзія - Фет, Цютчаў, нарэшце, паэзія сімвалістаў, яе «сярэбраны век» - Блок, Брусаў. Праз гэтую досыць пярэстую па-ласу Багдановіч прыходзіць да Пушкіна, да яго простага і адначас-на шматслоўнага верша. Як крытык Багдановіч у першую чаргу глядзіць не на тое, пра штр піша паэт, а як піша. На якасць, па-этачнасць, на тайну паэзіі. У аглядах беларускай паэзіі «Глыбы і слаі» (1911), «За тры гады» (1913), «<Новый пернод в нсторнн белорусской лнтературы>» (1912) і іншых Багдановіч не прамінае ніводнай колькі-небудзь творча адоранай асобы.

Багдановіч не выракаўся ніякай літаратурна-публіцыстычнай работы. ЁН пісаў нататкі, крымінальныя рэпартажы (відаць, гэта даніна Багдановіча юрыспрудэнцыі), справаздачы аб дзейнасці Мінскага беларускага камітэта, Мінскай харчовай камісіі, дзела-выя паперы, нарэшце - лісты.

Максім Багдановіч - выдатны крытык, літаратуразнавец, гісторык літаратуры. Да самазабыцця любячы ўсё беларускае, Максім Багдановіч і як паэт вырас дзякуючы таму, што да драбніц вывучыў гісторыю края, ад якога быў адарваны жыццём. Яго ду-хоўныя набыткі - песні, казкі, міфы, творчасць сучасных яму і былых пісьменнікаў. Як у родным доме, адчуваў сябе ў розных стагоддзях беларускай гісторыі і літаратуры. Ён ганарыўся: Бе-ларусь была фарпостам еўрапейскай культуры на Усходзе.

Лірыка Багдановіча далёка не аднапланавая, пярэстая, у ёй не знойдзеш той устойлівасці, «непахіснасці», якую бачым, на-прыклад, у паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа. Багдановіч - паэт, інтэлігент, дзіця горада, ён шчыльней прылучаны да рускай і еўрапейскай паэзіі канца XIX - пачатку XX ст.

У той жа час ёсць моцныя ніці, якія яднаюць паэзію Багдано-віча з творчасцю ягоных настаўнікаў - Янкі Купалы і Якуба Ко-ласа. «Калі руцінёры з «Нашай Нівы» кляймілі маладога паэта «сімвалістам» і «дэкадэнтам», то ў гэтым перш за ўсё праявіўся іх страх перад свежым словам, іх жаданне ўтрымаць беларускую ў «зоне» бяскрылай і беспрасветнай правінцыяльнай «народнасці». Штосьці падобнае - і прыкладна ў тыя ж гады - прыйшлося чуць ад сваіх, украінскіх ахраніцеляў «самабытнасці» Івану Франко і Лесі Украінцы. Франко здзіўляўся: «Які я дэкадэнт? Я ёсць му-жык, уводзіны, а не канец».

Аснова дэкадэнцкай філасофіі і эстэтыкі - культ асобы, адарванай ад усенароднай агульнасці, усе духоўныя каштоўнасці якой засяроджаны ва ўласным «я».

«Едннственный н его время» - гэтая кніга М. Штырнера можа лічыцца запаветам індывідуалістычнай эстэтыкі, дэкадэнцкай творчасці. У Багдановіча, акрамя шырокай, адоранай душы, міма якой не праходзілі бурлівыя павевы неспакойнага веку, быў яшчэ край, народ, Беларусь, якія з'яўляліся для паэта найвышэйшай каштоўнасцю.

Верш «Краю мой родны! Як выкляты Богам...» па танальнасці, змесце не адрозніваецца ад твораў на гэтую тэму Купалы і Коласа. I іх прыкметны ўплыў на гэты верш адчуваецца. Тое ж трэба ска-заць пра вершы «***Кінь вечны плач свой аб старонцы!», «***Рушымся, брацця, хутчэй...», «3 песняў беларускага мужыка», «Над магілай мужыка», «Пан і мужык», «***Народ, Беларускі Народ!», «Эміграцкая песня», «Мяжы» і іншы. «Краю мой родны! Як выкляты Богам...» успрымаецца, як наследаванне вершу Якуба Коласа «Родны край». Толькі інтанацыйна-рытмічны лад іншы. Некаторыя вобразы ледзь не супадаюць. У Якуба Коласа: «забыты Богам край» у Багдановіча «выкляты Богам». Публіцыстычны, прасякнуты палымяным пафасам верш «Мяжы» таксама пера-гукваецца з купалаўскай і коласаўскай спадчынай.

Некаторыя даследчыкі ставяць Купалу, Коласа, Багдановіча ў адзін рад. Думаецца, рабіць гэтага не варта. Не таму, што талент Багдановіча не такі выразны, бліскучы, як у народных паэтаў. Ён іншы. Хоць па заслугах перад беларускай літаратурай месца Багда-новіча недзе побач з Купалам і Коласам.

Адказаць на гэтае пытанне, што складае дамінанту творчасці Багдановіча, не так проста. Бясспрэчна, і Багдановіча ўзняў нібы на крылах нацыянальна-вызваленчы рух, які пачаўся ў Беларусі. Беларускі народ прабудзіўся ад доўгага сну, разам з народам прабудзіўся Паэт. Янка Купала, Якуб Колас, бясспрэчна, указвалі шлях Багдановічу. У гэтым іх асноўная заслуга, уплыў на Паэта, якому прыйшлося жыць далёка ад Радзімы.

У Багдановіча не шмат вершаў, якія прысвечаны непасрэдна Беларусі. Але гэта справы не мяняе. Багдановіч «до корней волос» паэт беларускі, і ўсведамленне гэтага давала яму творчыя сілы.

Багдановіч адчуваў (свядома ці несвядома): ягоная роля ў бе-ларускай літаратуры адрозніваецца ад ролі Купалы і Коласа. У яго была іншая школа і іншыя настаўнікі.

Лёгка прыйсці да вываду: вялікае месца ў лірыцы Багдановіча займае тэма «я» і свет. Гэта выдае яго як паэта філасофскага скла-ду. 3 незвычайнай чуласцю паэт ловіць моманты навакольнага жыцця, якія могуць нарадзіць паэтычную, лірычную тэму. Больш за ўсё яму мілыя вечар і ноч. Бо менавіта ў гэтую пару Сусвет, Космас як бы прыадкрывае свой твар, таямнічую бязмежнасць.

Пры ўсім сяганні думкі паэта ў паднебныя высі ён бачыць свет у канкрэтных вобразах, адчуваннях. Тут нават не пахне расплыўчатасцю, няпэўнасцю, абстрактнасцю вобразаў паэтаў-сімвалістаў. Эпітэт у Багдановіча канкрэтны і прадметны. У яго-ным паэтычным мысленні пераважае рэальнасць.

Надзвычай гнуткая, разнастайная інструментоўка вершаў Ба-гдановіча. Ён тонка ўлаўлівае пераходы, пералівы пачуцця, за-стаючыся амаль заўсёды прыхільнікам класічнай архітэктонікі верша. Большасць вершаў напісана ямбам або харэем. Чатырох-стопны ямб і харэй - памер апавядальнага вершаскладання, у ка-торым асабістае «я» мастака не вылучаецца ў рэзкай форме, якая б заўсёды кідалася ў вочы. Нават у тых выпадках, калі спосабам вы-клічных сказаў і зваротаў у форме клічных склонаў пісьменнік імкнецца вылучыць сваё аблічча, той жа рэчытатыў чатырох-, шасцістопнага ямбу або харэю скрадвае лішнюю эмацыянальнасць гэтых спосабаў творчасці»44. Гэта так. У Багдановіча:

«Прывет табе, жыццё на волі»; «Добрай ночы зара-зараніца»; «Здароў, марозны звонкі вечар».

Памер пяці-, шасці- і сямістопнага ямба або харэя, праведзены праз увесь верш, яшчэ болын павялічвае рэчытатаўнасць, ствараючы апавядальны характар верша. Часта паэт карыстаецца скарочаным радком. Наогул строфы з уцятымі радкамі маюць разнастайны выгляд.

Апрача ямбічных і харэічных вершаў, значная колькасць вершаваных твораў заснавана на трохскладовай рытміцы - дакты-лічнай, анапестычнай і амфібрахічнай. Яны паўстаюць або ў чыс-тым выглядзе, або ў спалучэнні з двухскладовымі.

Розныя тыпы рыфмоўкі знаходзім у адным і тым жа вершы. Рыфмы бываюць перакрыжаваныя, сумежныя:

Зразаюць галіны таполі адну за адной... Без скаргі яны на зямлю чарадою лажацца, Бо смерць іх патрэбна, каб дзерава новай вясной Магло бы хугчэй развівацца.

Вытрыманы пяцістопны амфібрахій маем тут толькі ў другім радку. Першы і трэці заснаваны на поўным чатырохстопным ямбе і пяты - на ямбе ўсечаным. Чацвёрты радок укарочаны да памеру поўных трох стоп амфібрахія.

Максім Багдановіч бачыў сваю творчую задачу ва ўзбагачэнні форм, жанраў беларускай паэзіі. Усе гэтыя новыя формы загучалі на беларускай мове вельмі арганічна. Інакш не магло быць. Бе-ларуская мова належыць да сям'і індаеўрапейскіх моў, яе прасодыка, мелодыка, сістэма вакалізму, кансанантызму ў прын-цыпе не адрозніваюцца ад самых развітых індаеўрапейскіх моў. Яна мае рухомы націск, вызначаецца поўнагалоссем, мяккай му-зычнасцю, меладычнасцю.

У адрозненне ад Янкі Купалы Максім Багдановіч адмя-жоўваецца ад чыста песеннай стыхіі. Вялікія набыткі паэта ў га-ліне развіцця строфікі. Ягоная страфа істотна пашырае выяўлен-чыя, музычныя і пластычныя магчымасці верша. Такой страфы беларуская паэзія да Багдановіча не ведала.

Не адмаўляючыся ад вершаў «Калектыўна-масавай эмоцыі» («Краю мой родны! Як выкляты Богам...», «Мяжы» і інш.), паэт імкнецца раскрыць пачуцці асобы, унутраны свет асобы, багацце пераходаў, пераліваў пачуцця. Ён выкарыстоўвае мастацкія дасяг-ненні гарадскога раманса («3орка Венера ўзышла над зямлёю»), іншых паэтычных жанраў.

Багдановіч уводзіць у беларускую паэзію эпічную інтанацыю і малюнак, і гэта, бадай, найбольшая яго заслуга. Вершы «бела-рускага складу» ёсць у многіх паэтаў, а вось спакойная эпічная інтанацыя, багацце, рэчава-прадметнае бачанне свету - толькі ў яго. Без такіх вершаў, без усёй творчасці Максіма Багдановіча было б немагчымым далейшае развіццё беларускай паэзіі.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

багдановіч сімвалізм вершаў

1. Бабарэка А. Максім Багдановіч у літаратурных ацэнках // Узвышша. 1927. № 2.

. Багдановіч М. Творы. Т. II. Мн., 1928.

. Грынчык М. Максім Багдановіч і народная паэзія. С. 170.

. Уводзіны ў літаратуразнаўства. Хрэстаматыя / Пад рэд. М.А. Лазарука.- 2-е выд., дапр. і дап.- Мн., 1991.

. Березкнн Г. Человек на зарс. М., 1970.

. Зубараў Л. Максім Багдановіч. Мн., 1989. С. 158.

. Грынчык М. На магістралях вершатворчасці // Полымя. 1993. № 10. С. 225.

. Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.- М., 1982.

. Навуменка I. Янка Купала. Мн., 1980; Яго ж. Якуб Колас. Духоўны воблік героя. Мн., 1968.

. Узнясенскі А. Паэтыка Багдановіча // Крывіч. Коўна. 1926. № I (II). С. 46.

Похожие работы на - Максім Багдановіч і народная паэзія

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!