Методыка выкладання беларускай літаратуры як навуковая дысцыпліна

  • Вид работы:
    Лекция
  • Предмет:
    Педагогика
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    13,42 Кб
  • Опубликовано:
    2012-09-18
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Методыка выкладання беларускай літаратуры як навуковая дысцыпліна














Тэма 1 МЕТОДЫКА ВЫКЛАДАННЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ЯК НАВУКОВАЯ ДЫСЦЫПЛІНА

План

Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры

Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе

Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры

выкладанне беларуская літаратура вучэбная

1 Прадмет, змест і структура методыкі выкладання беларускай літаратуры

Методыка выкладання літаратуры стаіць на мяжы педагогікі і літаратуразнаўства. Гэта навука педагагічнага цыкла, якая дае магчымасць рацыянальна арганізаваць вывучэнне літаратуры як вучэбнага прадмета, паспяхова вырашаць развіваючыя і выхаваўчыя задачы. Прынята лічыць, што кожная навука, і ў тым ліку методыка выкладання літаратуры, мае права на існаванне ў якасці самастойнай пры наяўнасці трох умоў:

грамадскай неабходнасці даследавання ў яе галіне;

свайго ўласнага прадмета і абекта даследавання, якія не вывучаюцца ніякай іншай навукай;

сваіх спецыфічных задач і метадаў навуковага даследавання.

Што тычыцца пункта першага, адказ відавочны: у сучасным грамадстве існуе патрэба ва ўсеагульна адукаваным, культурным грамадзяніне, фарміраванне якога немагчыма ўявіць без належнай літаратурнай адукацыі.

Прадметам даследавання методыкі беларускай літаратуры зяўляецца працэс навучання вучняў літаратуры як асобнаму прадмету.

Вылучаюць тэарэтычную і практычную методыку. Задача тэарэтычнай - раскрыццё заканамернасцей працэсу навучання літаратуры і распрацоўка асноўных прынцыпаў і прыватных правіл для практычнай методыкі (выкладання літаратуры настаўнікам). Іншымі словамі, тэарэтычная методыка распрацоўвае агульныя палажэнні выкладання літаратуры (эфектыўныя метады, прыёмы і формы работы), якія трансфармуюцца кожным канкрэтным настаўнікам у кожным канкрэтным класе. Аднак методыка не дае ўніверсальных рэцэптаў, якія можна прымяняць пры любых умовах. Спецыфіка работы залежыць ад узроставых, інтэлектуальных, псіхалагічных асаблівасцей класа, матэрыялу, які вывучаецца, магчымасцей школы. Таму вялікая роля тут належыць асобе настаўніка, яго педагагічнай гнуткасці, фантазіі, урэшце, таленту. Акрамя таго, выкладанне (а асабліва літаратуры) не церпіць як трафарэтнага ўвасаблення, так і празмернага захаплення экперыментамі, бо гэта можа прывесці да зніжэння пазнавальна-выхаваўчага боку ўрока. Тэарэтычная методыка вызначае таксама змест і абём праграм і падручнікаў па літаратуры, вучэбных і наглядных дапаможнікаў.

Асноўнымі спецыфічнымі метадамі даследавання працэсу выкладання літаратуры ў школе (тэарэтычнай методыкі) зяўляюцца:

Абагульненне прагрэсіўнага вопыту настаўнікаў-славеснікаў. Маюцца на ўвазе тыя настаўнікі, якія дасягнулі значных поспехаў у пэўным кірунку педагагічнай працы (раней іх называлі настаўнікамі-наватарамі). Вывучэнне іх дзейнасці вядзецца з мэтай магчымага далейшага ўкаранення гэтых напрацовак у масавую практыку.

Абагульненне вопыту прагрэсіўных настаўнікаў уключае назіранне за працэсам іх дзейнасці, гутаркі з вучнямі і настаўнікам, анкетаванне вучняў, аналіз іх прадуктаў дзейнасці, фіксацыю працэсу навучання (стэрэа-, відэазапіс, стэнаграфія), выступленне настаўніка з паведамленнямі на семінарах, у перыядычным друку і інш.

Мэтанакіраванае назіранне за вучэбна-выхаваўчым працэсам па літаратуры. Мэта яго - атрыманне станоўчых ці адмоўных вынікаў у адпаведнасці з вылучанай гіпотэзай.

Натуральны і лабараторны педагагічны эксперымент. Праводзіцца з мэтай праверкі эфектыўнасці тых ці іншых тэарэтычна распрацаваных палажэнняў, абгрунтавання пэўных шляхоў удасканальвання выкладання літаратуры ў школе. Як правіла, грунтуецца на значна больш шырокіх праблемах, чым метад назірання. Праводзіцца ў шэрагу школ, часам некалькіх раёнаў ці вобласці. Пры станоўчых выніках эксперыменту і мэтанакіраванага назірання матэрыял рэкамендуецца да выкарыстання ў масавай школе.

Метад зрэзаў (з прыцягненнем другарадных метадаў гутаркі, сацыяметрыі, анкетавання, тэсціравання, метаду статыстычнага аналізу і ўліку і інш.). Метад зрэзаў - гэта метад адначасовага масавага апытвання. Ён дае магчымасць вывучыць чытацкія зацікаўленні вучняў, узровень ведання мастацкіх тэкстаў, праверыць іх уменне аналізаваць твор. Метад зрэзаў канстатуе ўзровень ведаў вучняў, іх дасягненні і недахопы, але не здольны ўказаць прычыну поспехаў і прабелаў у ведах школьнікаў.

пазнаёміць будучага настаўніка з асновамі выкладання літаратуры;

выпрацаваць першапачатковыя практычныя ўменні і навыкі для падрыхтоўкі да ўрока літаратуры;

даць накірункі да самаадукацыі і творчага пошуку;

дапамагчы адшукаць адказы на прынцыповыя пытанні, якія ўзнікаюць да ўрока (у працэсе падрыхтоўкі), на ўроку і пасля яго (у працэсе аналізу).

Методыка выкладання літаратуры як вузаўская дысцыпліна ёсць навучальнай мадэллю методыкі літаратуры як навукі.

Методыка выкладання літаратуры цесна звязана з іншымі навукамі:

А) Літаратуразнаўствам і тэорыяй літаратуры. Абедзве навукі маюць агульны прадмет вывучэння - навуковае асэнсаванне гісторыі і тэорыі літаратуры з выкарыстаннем элементаў літаратурнай крытыкі. Аднак нельга не ўлічваць розніцу літаратуразнаўчага аналізу (абектыўнага, навуковага, цэласнага) і школьнага аналізу мастацкага твора (субектыўна-абектыўнага (+ інтэрпрэтацыя), выбарачнага, абмежаванага ў часе і абёме, выхаваўчай яго накіраванасці).

Б) Педагогікай. Методыка карыстаецца агульнадыдактычнымі прынцыпамі, выпрацаванымі педагогікай, а таксама тыпалогіяй урокаў з іх вызначанай у дыдактыцы структурай.

В) Псіхалогіяй. Псіхалогія, з аднаго боку, дае настаўніку веды аб узроставых асаблівасцях вучняў, што дапамагае вызначыць ступень даступнасці, абёму таго ці іншага матэрыялу, эфектыўныя прыёмы выкладання, з другога - без звароту да набыткаў гэтай навукі немагчыма раскрыць унутраны свет герояў, матывацыю іх учынкаў, а значыць, спасцігнуць ідэйны змест твора. Першае прадугледжвае ўлік пісхалогіі мастацкага ўспрымання, выкарыстанне закону аперцэпцыі (залежнасці ўспрымання ад папярэдняга індывідуальнага вопыту). У дачыненні да другога неабходна зазначыць, што псіхалагічны аналіз вобразаў павінен адбывацца не саматугам, а абапірацца на веданне навуковай псіхалогіі.

Г) Этыкай. Паколькі вывучэнне літаратуры ў школе абавязкова ўлічвае выхаваўчы аспект, маральна-духоўнае фарміраванне вучняў, якаснае спасціжэнне твора без звароту да напрацовак у галіне этыкі немагчыма.

Д) Эстэтыкай. Адна з задач літаратурнай адукацыі - фарміраванне літаратурнага (і ў шырокім сэнсе эстэтычнага, бо літаратура зяўляецца таксама мастацтвам, мастацтвам слова) густу. У сваю чаргу, у працэсе вывучэння кожнага канкрэтнага твора вызначэнне эстэтычнай каштоўнасці зяўляецца адной з перадумоў яго цэласнага асэнсавання.

Е) Гісторыяй. Гістарычны аспект у дачыненні да кожнага твора павінен улічваць тры моманты: час напісання твора, час, адлюстраваны ў творы і сённяшні час (значэнне).

Ж) Лінгвістыкай. Як вядома, сродкам стварэння літаратурнага вобраза зяўляецца мова. Стыль пісьменніка ў аднолькавай ступені цікавы і літаратуразнаўцам, і лінгвістам.

З) Філасофіяй. Безумоўна, вывучэнне мастацкай літаратуры не можа абмяжоўвацца толькі літаратуразнаўчым аспектам. У кожным творы закранаюцца складаныя анталагічныя, аксіялагічныя, гнасеалагічныя і да т.п. праблемы, раскрыццё якіх немагчыма без звароту да набыткаў філасофскай навукі.

Кожная навука мае сваю структуру, якая залежыць ад асаблівасцей прадмета яе вывучэння. Структура методыкі літаратуры абумоўлена структурай працэсу вывучэння літаратуры ў школе і складаецца з наступных элементаў: мэты навучання - літаратура - настаўнік - вучань.

Беларуская літаратура як вучэбны прадмет у сучаснай сярэдняй школе

Беларуская літаратура - дысцыпліна культуралагічнага цыкла, якая паслядоўна і сістэматычна далучае вучняў да мастацтва. Адным з важных патрабаванняў да ўрока літаратуры зяўляецца спалучэнне лагічнага і эмацыянальнага падыходаў пры выкладанні.

Курс роднай літаратуры складаецца з некалькіх кампанентаў:

) Вывучэнне твораў нацыянальнай літаратуры. Зразумела, што аналізу твораў нацыянальнага мастацтва слова ў праграме адведзена большая колькасць гадзін.

) Вывучэнне твораў сусветнай літаратурнай класікі. На іх вывучэнне ў якасці тэмы асобнага ўрока прадугледжваецца няшмат гадзін, але настаўнік мусіць ажыццяўляць разгляд твораў нацыянальнай літаратуры ў кантэксце сусветнай, што дазваляе пераадолець ізаляванасць у ацэнках, вызначыць рысы падабенства і арыгінальнасці, агульначалавечага і нацыянальнага.

4) Вывучэнне літаратуры ў сувязі з іншымі відамі мастацтва. Новая канцэпцыя літаратурнай адукацыі, адмовіўшыся ад такога прадмета, як СМК (МХК), яго функцыі ўсклала на літаратуру. Гэты важны кампанент літаратурнай адукацыі ўлічаны ў школьных праграмах і адлюстроўваецца ў рубрыцы Мастацтва, дзе ў адпаведнасці неабходнасцю задзейнічання таго ці іншага матэрыялу на ўроку падаецца канкрэтны пералік твораў (жывапісу, гравюры, музыкі, тэатра, фотамастацтва, скульптуры, архітэктуры і інш)

Прырода і функцыі літаратуры як віду мастацтва (пазнаваўчая, выхаваўчая, эстэтычная, эўрыстычная, камунікатыўная, геданістычная і інш.), а таксама адукацыйна-выхаваўчыя задачы школы вызначаюць мэты літаратуры як школьнай дысцыпліны, якія заключаюцца ў фарміраванні абазначаных ніжэй кампетэнцый. Кампетэнцыя ў перакладзе з латыні абазначае кола пытанняў, у якіх чалавек добра абазнаны, валодае ведамі і вопытам. Гэта сукупнасць узаемазвязаных якасцей асобы (ведаў, уменняў, навыкаў, спосабаў дзейнасці) у дачыненні да пэўнага кола прадметаў і працэсаў, неабходных для якаснай прадуктыўнай дзейнасці ў адносінах да іх. Кампетэнтнасць - валоданне чалавекам адпаведнай кампетэнцыяй, што ўключае і яго асабістыя адносіны да яе і прадмета дзейнасці.

Агульнакультурная і літаратурная кампетэнцыя. Падразумявае авалоданне сістэмай ведаў пра беларускую і еўрапейскую літаратуру і культуру ў цэлым на падставе асваення мастацкіх тэкстаў; фарміраванне чытацкай культуры (у тым ліку супраціўлення антыгуманістычным зявам у мастацтве, паралітаратуры); удасканальванне ўменняў аналізу і інтэрпрэтацыі мастацкіх тэкстаў; сфарміраванасць літаратурных і эстэтычных густаў, здольнасць да суперажывання з героямі літаратурных твораў, паглыбленне эстэтычнага ўспрыняцця мастацкага тэксту (сюжэт).

Каштоўнасна-светапоглядная. Літаратуры ў працэсе навучання і выхавання належыць асаблівая роля: яна здольная пераўтвараць унутраны свет вучня. Настаўнік-славеснік у пэўнай ступені адказны за погляды, настроі і ўчынкі сваіх выхаванцаў. Каштоўнасна-светапоглядная кампетэнцыя ўключае фарміраванне сітэмы духоўна-маральных каштоўнасных арыентацый вучня, гуманістычнага погляду на свет, працэс усведамлення сябе асобай, сфарміраванасць уласнага меркавання, уменне яго адстойваць, гатоўнасць да самапазнання і самаўдасканалення. Важным момантам гэтай кампетэнцыі зяўляецца выхаванне патрыятызму. Менавіта беларуская літаратура дае яскравы матэрыял для таго, каб паказаць, што вылучае нас, беларусаў, сярод іншых народаў свету, дазваляе гаварыць пра нашу самабытнасць і менталітэт.

Крэатыўная. Прадугледжвае развіццё літаратурна-творчых здольнасцей, уменняў і навыкаў самастойнай працы, выпрацоўку вобразнага, крытычнага і мадэлюючага тыпаў мыслення.

Маўленчая кампетэнцыя. Сфарміраванасць яе праяўляецца ў свабодным валоданні асноўнымі відамі маўленчай дзейнасці (вуснай, пісьмовай, сітуацыйнай і г.д.), навыкамі інтэлектуальнай дзейнасці ва ўмовах інфармацыйнай эпохі. Развіццё вуснага маўлення - важная ўмова прадуктыўнага літаратурнага навучання, асабліва ва ўмовах білінгвізму.

Шляхі развіцця методыкі беларускай літаратуры

Метадычная тэорыя нашых дзён зяўляецца, з аднаго боку, вынікам абагульнення вопыту выкладання літаратуры ў сучаснай школе, з другога - прагрэсіўнага вопыту мінулага. Методыка літаратуры як навука існуе больш за 200 гадоў. У пошуках аптымальнай у сучасных умовах сістэмы адукацыі неабходна ведаць набыткі і пралікі папярэднікаў, бо многія навацыі сённяшняй школы зяўляюцца добра забытымі метадамі, якія ў той ці іншай мадыфікацыі ўжо ўжываліся ў беларускіх школах.

У ХІХ ст.на Беларусі выкарыстоўвалася сістэма выкладання літаратуры, прынятая ў Расійскай імперыі. Панаваў метад завучвання падручніка, чытання твораў не патрабавалася, яны выкарыстоўваліся як ілюстрацыі тэарэтычных палажэнняў. Самастойная творчасць заключалася ў стварэнні перакладаў і стылізацый-перайманняў узорных аўтараў. Прагрэсіўнымі рускімі вучонымі-метадыстамі таго часу можна назваць Ф.Буслаева, У.Стаюніна, В.Астрагорскага і інш. Так, Ф.Буслаеў выпрацаваў новую тэорыю чытання, згодна з якой замест дагматычнага метаду ўводзіўся эўрыстычны (8. О преподавании отечественного языка, 1884). У.Стаюнін адстойваў неабходнасць зместава-фармальнага аналізу твора, самым эфектыўным метадам лічыў аналітычную гутарку, якая дазволіць выпрацаваць у вучняў свой погляд на твор, а не засвойваць гатовыя схемы (О преподавании русской литературы, 1864). В.Астрагорскі асаблівую ўвагу надаваў выразнаму чытанню і завучванню на памяць, распрацоўцы тэорыі і практыкі пазакласнай працы (Беседы о преподавании словесности, 1884).

Методыка беларускай літаратуры пачала фарміравацца ў пачатку ХХ ст. у сувязі з увядзеннем у школьную адукацыю адпаведнага прадмета. Першыя беларускія школы з выкладаннем беларускай літаратуры як асобнай дысцыпліны школьнай адукацыі пачалі працаваць у часе першай сусветнай вайны на акупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі. Натуральна, што зяўленне новага прадмета патрабавала тэарэтычнага і практычнага забеспячэння яго выкладання. Вытокі метадычнай навукі звязваюцца з выданнем першых падручнікаў-хрэстаматый К.Каганцом (Лемантар, 1906), Цёткай (Першае чытанне для дзетак беларусаў, 1906), Я.Коласам (Другое чытанне для дзетак беларусаў, 1909).

У 20-я гг. нацыянальна-патрыятычны ўздым у краіне, палітыка беларусізацыі плённа ўздзейнічаюць і на развіццё метадычнай навукі. У 1924 г. выходзяць першыя праграмы па беларускай мове і літаратуры. Каштоўным зяўляецца ўжо сам факт зяўлення праграмы, хаця яна ўтрымлівае шэраг істотных недахопаў: неакрэсленасць выхаваўчай ролі чытання, перавага фармальнага аналізу над змястоўным, няпэўнасць у падборы матэрыялу. Так, настаўніку на выбар давалася 4 прыкладныя спісы літаратурных твораў, а тым, каго не задавальняў гэты пералік, прапанавалася скласці свой, пяты.

Адным з першых айчынных метадыстаў можна лічыць Я.Коласа (Методыка роднае мовы, 1926), які сцвярджаў пазнавальна-адукацыйную і выхаваўчую ролю літаратуры. 5. Я.Колас выпрацаваў наступныя прыёмы вывучэння тэксту: першае чытанне твора настаўнікам і паўторнае вучнямі; тлумачэнне незразумелых слоў; складанне плана, пераказ; аналіз твора ў выглядзе гутаркі; выразнае чытанне; завучванне на памяць. Многія метадычныя думкі Я.Коласа актуальныя і сёння. Да прыкладу, разглядаючы творчыя формы работы, ён прызнае іх каштоўнасць, але папярэджвае ад празмернага захаплення інсцэніроўкамі, якія могуць выліцца ў формы бутафорыі, і ад залішняга малявання і лепкі, каб не ператварыць урокі літаратуры ва ўрокі малявання. Я.Колас настойваў, што трэба як мага болей даваць вучням чытаць самім, што ў сённяшняй культурнай сітуацыі актуалізуецца з новай сілай. Нарэшце, ён пісаў: Нішто так не дапамагае ўзбагачэнню мовы дзяцей новым запасам слоў і выразаў, як вывучванне на памяць. Тое, што вывучана на памяць, складае самы сталы здабытак вучня.

Вялікі ўнёсак у развіццё беларускай метадычнай навукі зрабілі І.Замоцін, І.Самковіч і І.Пратасевіч. Першай навуковай працай па методыцы беларускай літаратуры зяўляецца Мастацкая літаратура ў школьным выкладанні І.Замоціна. Яго прынята лічыць бацькам беларускай метадычнай навукі. І.Замоцін быў адным з першых прафесароў, якія распрацоўвалі курс методыкі выкладання беларускай літаратуры ў ВНУ. Сярод яго прагрэсіўных прапаноў - патрэба вывучаць літаратуру па храналагічным прынцыпе, выкарыстоўваць чатырохэтапную структуру вывучэння твора, развіваць літаратурную мову школьнікаў, абапірацца пры аналізе на прынцыпы навуказдольнасці і педагагічнасці, выкарыстоўваць ТСН і інш. Цікавыя думкі І.Замоціна адносна папулярнай у 20-я гг. і вернутай у 90-я гг. формы літаратурнах судоў. Вучоны крытыкаваў гэтую форму арганізацыі ўрока, у працэсе якой абмеркаванне ператваралася ў маралізатарства, а падсудны герой успрымаўся як рэальны чалавек (без уліку мастацкага вымыслу і светапогляду аўтара), да таго ж сучаснік (ігнараванне канкрэтных гістарычных умоў). Сапраўды, працы І.Замоціна - гэта значны крок наперад у развіцці метадычнай навукі, многія палажэнні іх гучаць актуальна і сёння. Але ў 1838 г. ён быў рэпрэсіраваны і высланы ў Комі АССР, дзе памёр у турэмнай бальніцы ў 1842 г., а яго працы падпалі пад забарону і доўгі час былі невядомымі шырокай грамадскасці.

У 20-я гг. інтэнсіўна развіваецца і педагагічны друк: 9. часопісы Школа і культура Савецкай Беларусі, Асвета, Камуністычнае выхаванне (сёння - Народная асвета) і інш. Ніводны з іх, безумоўна, не зяўляўся прыватнаметадычным выданнем. І хоць асноўная колькасць публікацый была прысвечана ідэалагічнаму выхаванню, час ад часу на старонках гэтых выданняў публікаваліся матэрыялы па нацыянальнай гісторыі, культуры, літаратуры, асветы і педагагічнай думкі, методыцы выкладання беларускай літаратуры (матэрыялы, прысвечаныя педагогам мінулага, рэцэнзіі на метадычныя працы і інш.).

Найбольш пашыраным метадам навучання ў 20-я гг. быў брыгадна-лабараторны, ці Дальтон-план, у якім цэнтральнае месца адводзілася самастойнай рабоце, а вучань успрымаўся як субект навучальнага працэсу.

Асноўную працу па прапанаваных заданнях вучань вёў у лабараторыі, дзе была патрэбная для яе выканання літаратура, дзе ён мог атрымаць неабходную кансультацыю настаўніка. Справаздача прадстаўлялася ў пісьмовай форме (даклад, рэферат). Настаўнік аналізаваў справаздачы, вызначаў недахопы, якія пасля абмяркоўваліся на выніковай канферэнцыі. Лабараторны метад, вернуты ў мадыфікаваным выглядзе ў практыку сённяшняй школы, безумоўна, выхоўваў самадысцыпліну і прывіваў культуру самастойнай працы, але абсалютна выключаў жывое слова вучня, што надавала навучанню аднабаковасць (ўвогуле недапушчальную пры выкладанні літаратуры).

У 30-я гг. масавыя рэпрэсіі і курс на русіфікацыю надоўга перапынілі развіццё методыкі выкладання літаратуры як навукі. Як вядома, рэпрэсіі ў нашай рэспубліцы былі скіраваны найперш супраць нацдэмаўшчыны, а фактычна - супраць найбольш нацыянальна свядомай часткі грамадства - інтэлігенцыі. Яны закранулі ў першую чаргу тых, хто закладваў асновы нацыянальнай школы, - І.Замоціна, І.Самковіча, М.Каспяровіча і інш. Яны абвінавачаны ў тым, што ўключалі ў падручнікі творы пісьменнікаў - выразнікаў, па словах Л.Бэндэ, ідэй эксплуататарскіх класаў (Я.Баршчэўскі, Я.Чачот, А.Рыпінскі), прапагандыстаў нацдэмаўшчыны (Ядвігіна Ш., А.Гаруна, К.Каганца, Я.Купалы, Я.Коласа і інш.), песняроў буржуазіі (Ф.Багушэвіча, М.Багдановіча і інш.), апалагетаў кулацтва (М.Зарэцкага, М.Лужаніна, Я.Пушчы і інш.). У 1929 - 1930 гг. са школ былі забраны практычна ўсе падручнікі, распрацаваныя ў папярэднія гады. З праграмы выключана ўся літаратура ХІХ стагоддзя, а таксама такія нашы класікі, як М.Багдановіч, М.Гарэцкі, Ядвігін Ш. і інш. Сярод твораў Я.Купалы, З.Бядулі, Я.Коласа, М.Лынькова засталіся тыя творы, якія пісаліся на заказ, пад пагрозай быць арыштаванымі і расстралянымі. Так, скажам, творчасць Я.Купалы вызначалі наступныя творы: Табе, правадыр, Беларусі ардэнаноснай, Нашай Канстытуцыі, Зезду Саветаў, На смерць таварыша Кірава і інш.

У вучні бачыцца абект навучання, адной з задач адукацыі становіцца узмацненне свядомай дысцыпліны. 2. Асноўны метад навучання - метад праектаў, праз які меркавалася дасягнуць адзінства тэорыі і практыкі. Згодна з гэтым, таксама вернутым у сённяшнюю школьную практыку ў значна відазмененым выглядзе, метадам, у аснову вывучэння ўсіх дысцыплін, у тым ліку і літаратуры, быў пакладзены прынцып актыўнага ўдзелу вучняў у ажыццяўленні практычных задач сацыялістычнага будаўніцтва. Вучні павінны былі праектаваць, як яны могуць дапамагчы дарослым у выкананні плана пяцігодкі. Затым са сваімі прапановамі школьнікі ішлі на прадпрыемствы і агітавалі рабочых сродкамі літаратуры: пісалі лозунгі, чыталі вершы, ладзілі спектаклі, малявалі плакаты, якія заклікалі працаваць лепш і ў тэрмін выконваць план.

Перыяд хрушчоўскай адлігі таксама не быў надта спрыяльным для канцэптуальнага развіцця нацыянальнай методыкі, бо пачаўся новы наступ на беларускую культуру. Нейкі час у школах рэспублікі родная мова як школьны прадмет адсутнічала ўвогуле. Пазней ад яе вызвалялі, калі знаходзілася хоць якая-небудзь - значная ці не - прычына. Беларуская метадычная навука страціла сваю самастойнасць і цалкам, па словах В.Ляшук, ішла ў фарватары рускай методыкі выкладання мастацкага слова ў школе, паўтараючы не лепшае ў ёй. Канцэптуальныя падыходы да зместу і структуры літаратурнай адукацыі распрацоўваліся ў Маскве і аўтаматычна пераносіліся на Беларусь.

Але з к. 50 - 60 -х гг. да 80-х гг. актыўна пачынаюць распрацоўвацца прыватныя пытанні методыкі: вывучэнне тэорыі (М.Лазарук, А.Ленсу), выкладанне літаратуры ў пэўным класе (В.Барысенка, В.Івашын, Р.Шкраба, В.Смыкоўская, А.Рагуля, П.Лявонава), вывучэнне творчасці пісьменніка (серыя Пісьменнік у школе: М.Барсток, У.Міцкевіч, В.Ляшук і інш.). Апошнія змяшчаюць распрацоўкі ўрокаў па творчасці таго ці іншага пісьменніка. Да прыкладу, У.Міцкевіч Аркадзь Куляшоў у школе, Максім Танк у школе, Пятрусь Броўка ў школе. На сённяшні дзень падобныя выданні прысвечаны практычна ўсім беларускім класікам.

Плённае развіццё методыкі выкладання беларускай літаратуры пачалося толькі з 80-х гг., калі зяўляюцца першыя канцэптуальныя працы: сучасныя па свайму зместу падручнікі Вывучэнне літаратуры: пытанні методыкі пад рэдакцыяй В.Івашына (1980), Методыка выкладання беларускай літаратуры пад рэдакцыяй В.Ляшук і А.Рагулі (1986, 2002). Упершыню зяўляецца і педагагічна-метадычны друк: часопісы Роднае слова (з 1988 па 1991 меў назву Беларуская мова і літаратура ў школе), Беларуская мова і літаратура (з 1995 года).

На сённяшні дзень рэфармаванне школы запатрабавала пашырэння ўвагі да метадычнага пошуку. Жакам Дэлорам у дакладзе Старшыні Міжнароднай камісіі па адукацыі для ХХІ ст. было названа чатыры складнікі сучаснай адукацыі: навучыцца пазнаваць, навучыцца рабіць, навучыцца жыць і навучыцца жыць разам. У сувязі з гэтым бліжэйшыя перспектывы развіцця методыкі навучання літаратуры звязваюцца з гуманізацыяй вучэбна-выхаваўчага працэсу, культуралагічным і асобасна арыентаваным падыходамі да яе выкладання, стварэннем новых і выкарыстаннем прагрэсіўных адукацыйных тэхналогій.

1.

Похожие работы на - Методыка выкладання беларускай літаратуры як навуковая дысцыпліна

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!