Стаўленне партый Беларусі да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года

  • Вид работы:
    Контрольная работа
  • Предмет:
    История
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    12,94 Кб
  • Опубликовано:
    2012-09-23
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Стаўленне партый Беларусі да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года















Стаўленне партый Беларусі да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года

План

. Адносіны да Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускіх нацыянальных партый і арганізацый.

. І Усебеларускі зезд (снежань 1917 г.) і яго значэнне.

. Мяцеж польскага корпуса генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага.

нацыянальная партыя ўсебеларускі сход рэвалюцыя

1. Адносіны да Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускіх нацыянальных партый і арганізацый

Пад уплывам Кастрычніцкай рэвалюцыі беларускі нацыянальны рух падзяліўся на дзве асноўныя часткі. Адна падтрымлівала рэвалюцыю, другая выступала супраць Кастрычніка. Розныя пазіцыі беларускага нацыянальнага руху ў адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі былі абумоўлены яго сацыяльнай неаднароднасцю, вострымі супярэчнасцямі паміж рознымі сацыяльнымі пластамі гэтага руху. Вядучай палітычнай сілай у грамадстве стала партыя бальшавікоў. На Беларусі і на Заходнім фронце гэта выявілася ў тым, што больш за палову (51,4 % усіх выбаршчыкаў ва Устаноўчы сход (лістапад 1917 г.) аддалі галасы кандыдатам партыі бальшавікоў, 43 % дэпутацкіх месц было аддадзена эсэрам. У іх ліку значную ўдзельную вагу складалі левыя эсэры, якія ўступілі потым у блок з бальшавікамі. За кадэтаў і іншыя буржуазныя партыі галасавала каля 5 % выбаршчыкаў. І гэта пры тых умовах, што выбары рыхтаваліся пры Часовым буржуазным урадзе.

Найбольш уплывовай нацыянальнай партыяй заставалася Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі раскол гэтай партыі на памяркоўных, прыхільнікаў рэфармісцкага шляху, і левых радыкалаў, прыхільнікаў бальшавіцкага кірунку, паглыбіўся. Акрамя таго, многія дзеячы БСГ схіляліся да ідэі дзяржаўнага адасаблення Беларусі ад Расіі, што, на іх думку, магло засцерагчы бацькаўшчыну ад знішчэння. Гэтыя настроі выразна выявіліся на ІІІ зездзе БСГ (кастрычнік 1917 г.). Зезд прыняў новую праграму і абраў ЦК на чале з Я. Дылам. У склад ЦК увайшлі вядомыя беларускія дзеячы А. Прушынскі (А. Гарун), А. Смоліч, В. Адамовіч, П. Бадунова, Я. Варонка, З. Жылуновіч, Я. Мамонька, С. Рак-Міхайлоўскі, Б. Тарашкевіч і інш. З-за адсутнасці адзінства БСГ не выпрацавала агульнапартыйнай лініі ў адносінах да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Памяркоўныя лідэры Грамады ўспрынялі рэвалюцыю як праяву анархіі, у віхуры якой загінуць справа вольнасці і нацыянальных правоў беларускага народа. Петраградская арганізацыя БСГ, ухіліўшыся ад прамой ацэнкі рэвалюцыі, выказалася за фарміраванне аднароднага сацыялістычнага ўрада.

Адмоўныя адносіны да кастрычніка выказала і Беларуская народная партыя спецыялістаў, якая лічыла рэвалюцыю анархіяй, стратай свабод, заваяваных Лютаўскай рэвалюцыяй.

Не прызналі рэвалюцыю і і ншыя беларускія нацыянальныя партыі і арганізацыі. Кіраўнікік беларускага нацыянальнага руху лічылі, што Кастрычніцкая рэвалюцыя няздольная вызначыць для народа, змучанага працяглай вайной і асуджанага на голад, холад, галечу, шлях да пераадолення разрухі, да паляпшэння яго матэрыяльнага жыцця ў будучым.

Асноўныя нацыянальныя партыі ў гэты час гуртаваліся вакол Цэнтральнай беларускай рады, якая з кастрычніка 1917 г. стала называцца Вялікай беларускай радай (ВБР).

кастрычніка 1917 г. Вялікая беларуская рада звярнулася да беларускага народа з Граматай. Гэты дакумент падпісалі акрамя Вялікай рады Беларускі выканаўчы камітэт Заходняга фронту, Беларуская сацыялістычная грамада, Беларуская народная партыя сацыялістаў і інш.

Палітычная праграма ВБР прадугледжвала: абвяшчэнне Беларускай дэмакратычнай рэспублікі, спаянай з Велікаросіяй і іншымі суседнімі рэспублікамі Расіі на аснове федэрацыі; наданне ўсёй улады на Беларусі краявой радзе, выбранай усеагульным, роўным, тайным галасаваннем; уключэнне ў кампетэнцыю вышэйшага заканадаўчага органа Расійскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі пытанняў уседзяржаўнага будаўніцтва, міжнародных зносін і гандлёвых дагавораў з іншаземнымі дзяржавамі; выданне мясцовых законаў; развіццё, распрацоўка і прымяненне да мясцовых умоў законаў, выдадзеных вышэйшым заканадаўчым органам Расійскай дэмакратычнай рэспублікі; вышэйшае распараджэнне зямельным, водным і лясным багаццем Беларусі; аднясенне пытанняў народнай адукацыі і культурнага будаўніцтва і іншых да кампетэнцыі краявой рады.

Са змяненнем палітычных умоў паступова праходзіла пераарыентацыя ў беларускім нацыянальным руху. Калі пасля Лютаўскай рэвалюцыі ўсе беларускія нацыянальныя партыі, і ў першую чаргу Цэнтральная беларуская рада, патрабавалі краявой аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі, то ўжо пасля Кастрычніка іх барацьба разгортвалася пад лозунгам поўнага нацыянальнага самавызначэння.

Кіраўнікі беларускага нацыянальнага руху, выкарыстаўшы абвешчанае бальшавікамі права нацый на самавызначэнне, лічылі нацыянальнае пытанне галоўным у сваей палітыцы. У Вялікай беларускай і Цэнтральнай беларускай вайсковай радах у Мінску ўтварылася чыста беларуская плынь, якая паставіла сваей мэтай абвясціць незалежнасць Беларускай рэспублікі. Тады ж значная частка палітычнага кіраўніцтва ўсведамляла, што асабістых сіл для разгортвання барацьбы за незалежнасць не хапае. Яно спрабавала абаперціся на сялян, інтэлігенцыю з сялян, салдат, імкнучыся абяднаць іх на глебе самавызначэння і стварэння незалежнай Беларускай дзяржавы. Аднак ажыцявіць гэту задачу было вельмі складана. Справа ў тым, што ў той час ні адна з беларускіх нацыянальных партый не магла стаць значнай сілай грамадска-палітычнага жыцця і аказаць уплыў на развіцце нацыянальнага руху. Аб іх удзельнай вазе ў палітычным жыцці Беларусі пераканаўча сведчаць той факт, што на выбарах ва Устаноўчых сход галоўная нацыянальная партыя - Беларуская сацыялістычная грамада - сабрала толькі 0,3 % галасоў выбаршчыкоў (выбары адбыліся ў лістападзе 1917 г.).

Прызнаўшы савецкую ўладу ў Расіі, Вялікая беларуская рада ў той жа час не прызнала яе ў Беларусі. Дзяржаўнае ўтварэнне, якое склалася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі,- Заходнюю вобласць і Заходні фронт - яна адвергла. Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту разглядаўся Радай выключна як франтавы орган, які зусім не займаўся кіраўніцтвам грамадска-палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця вобласці. Падставай для такога вываду паслужыла, па-першае, тое, што ў складзе Выкомзаха ваеннаслужачых было ў паўтара раза больш колькасці членаў, якія прадстаўлялі Саветы сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў шэрага гарадоў Заходняй вобласці. Па-другое, прэзідыум Выкомзаха быў складзены толькі з прадстаўнікоў фронту. Па-трэцяе, у кіраўніцтве Выкомзаха не было ніводнага беларуса. Таму Вялікая беларуская рада і іншыя нацыянальныя арганізацыі лічылі, што пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўлада была арганізавана толькі на Заходнім фронце, а на тэрыторыі Беларусі ніякай улады не існавала.

У мэтах выхаду з гэтага становішча Вялікая беларуская рада паставіла сваёй задачай дабівацца самавызначэння Беларусі на буржуазнай аснове і стварэння асобнай ад Савецкай Расіі буржуазна-дэмакратычнай рэспублікі. Для вырашэння гэтай задачы ёю разам з Беларускім абласным камітэтам пры Выканкоме Усерасійскага Савета сялянскіх дэпутатаў быў склікан Усебеларускі' з'езд.

Вывад: пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917г. многія партыі адчулі дух анархіі, зразумела што гэта падштурхнула палітычных дзеячоў на падзел улады. Фактычна улада была ў руках бальшавікоў, але ім патрэбна было да гэтага рушыць паступова.

Не лічыцца з другімі партыямі яны не маглі, бо шматлікія хваляванні нацыянальных партый маглі б ускладніць усталяванню бальшавіцкай улады. Яны як бы рэгулявалі палітычныя падзеі, давалі магчымасць самапраяўлення нацыянальных партый, але і адначасова прытрымлівалі ад контррэвалюцыйных настроеў.

Іх ідэйны раскол прывёў толькі да іх палітычнага краху. Хоць і давалі ім слова, але асноўны уплыў на прынняцце вырашэннеў быў у партыі бальшавікоў.

Гэта таксама адчуваецца ў ходзе работы Усебеларускага зезда.

2. І Усебеларускі зезд (снежань 1917 г.) і яго значэнне

Для ўстанаўлення ўлады, выбранай самім народам беларускім, ВБР абвясціла аб скліканні ў Мінску зезда прадстаўнікоў усяго беларускага народа.

снежня 1917 г. у будынку Мінскага гарадскога тэатра павінен быў пачаць працу І Усебеларускі зезд. На яго запрашалася 1872 дэлегаты , 1167 з іх мелі права рашаючага голасу і 705 - дарадчага. Аднак на гэты час не ўсе дэлегаты прыехалі ў Мінск і толькі вечарам 14 снежня быў адкрыты І Усебеларускі зезд. У яго прэзідыуме знаходзілася А. Смоліч, Я. Варонка (ВБР), С. Рак-Міхайлоўскі (ЦБВР), акадэмік Я. Карскі, рэвалюцыйны дзеяч А. Бонч-Асмалоўскі, Я. Дыла, П. Крачэўскі, В. Захарка, І. Серада і інш.

Аднак у ходзе працы адны прадстаўнікі БАК (А. Вазіла, М. Гольман, П. Караткевіч) распачалі актыўную агітацыю супраць беларускіх нацыянальных арганізацый і іх кіраўнікоў, а другія (на чале з Юревай) - праводзілі індывідуальную апрацоўку членаў зезда з мэтай адкрыць яго асобна ад імя абласнога камітэта. Бальшавікі ж вялі прапагандысцкую работу па расколу і недапушчэнню правядзення зезда наогул. Па гэтай прычыне 10 дзен дэпутаты працавалі ў секыях і камісіях. І толькі пасля таго, як Беларуская вайсковая рада заявіла, што будуць арыштаваны ўсе дэлегаты БАК, якія будуць перашкаджаць рабоце зезда, становішча нармалізавалася.

На кангрэсе яскрава вызначыліся тры палітычныя кірункі: левае крыло, цэнтр, правае крыло. Левае крыло складалася з прадстаўнікоў расійскіх вайскоўцаў Заходняга фронту, яўрэйскіх палітыкаў розных кірункаў і латышскіх бальшавікоў. Яно было даволі моцным і дзякуючы падтрымцы яго Аблвыканкамам Заходняй вобласці і фронту, які не прызнаваў амабытнасці беларускага этнасу, яго мовы, матэрыяльнай і духоўнай культуры, права на нацыянальнае самавызначэнне. Цэнтр складаўся ў асноўным з членаў Беларукай сацыялістычнай грамады. Да іх прымыкалі беспартыйныя і значная частка прадстаўнікоў былой расійскай партыі эсэраў. Правае крыло прадўстаўлялі члены некаторых беларускіх арганізацый Віцебскай і Магілеўскай губерняў.

На кангрэсе выявіліся і розныя падыходы да дзяржаўнасці Беларусі. Беларускія незалежнікі дамагаліся стварэння ўласнай незалежнай дзяржавы на аснове старадаўніх беларускіх дзяржаўных традыцый сучаснай рэспубліканскай формы. Гэта група была самай арганізаванай. Беларускія абласнікі выступалі за стварэнне беларукай вобласці ў складзе Расіі. Большасць з іх прыехалі з Магілеўшчыны і Смаленшчыны. Беларускія аўтанамісты патрабавалі для Беларусі аўтаноміі са сваей адміністрацыяй і Краевай радай. Асімілятары, якія складаліся ў асноўным з былых царскіх чыноўнікаў і часткі бальшавікоў, лічылі, што становішча Паўночна-Заходняга краю трэба пакінуць ранейшым і гэта з цягам часу прывядзе да канчатковай асіміляцыі беларусаў рускімі.

На кангрэсе дзейнічалі фракцыі БСГ, беспартыйных, левай прыні, а таксама шэраг секцый (дзяржаўнага будаўніцтва, аграрная, асветы і культуры, вайсковыя, фінансавая, мясцовых самаўрадаў, краевай гаспадаркі, работніцкага заканадаўства і агульнага права, народнага здароўя, сацыяльнай апекі, рээвакуацыі ўцекачоў, адбудовы краю). Пры кожнай секцыі працавалі камісіі.

Кожная фрыкцыя, секцыя, камісія мела свій прызідыум у складзе старшыні, яго намесніка і сакратара. Усе гэтыя прэзідыумы сумесна з прэзідыумам кангрэса ўтварылі кіруючы орган - Раду старэйшын І Усебеларускага кангрэса. Яна фактычна стала Дзяржаўнай радай Беларусі, узяўшы на сябе функцыі Вялікай беларускай рады. У яе склад увайшло 105 чалавек.

На парадак дня кангрэса былі вынесены наступныя пытанні: сучаснае палітычнае становішча і лес Беларусі; унутранае становішча Беларусі; аўтаномія Беларусі і федэратыўны лад Расійскай Рэспублікі, правы і свабоды беларускага народа і нацыянальных меньшасцей краю.

снежня на пленарным пасяджэнні разглядалася пытанне аб абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Выступалі А. Гарун, Я. Мамонька, П. Аляксюк, К. Езавітаў, Я. Лесік, Я. Дыла і інш. Мінчане, віленцы, смаленцы, гродзенцы выступалі за поўную самастойнасць Беларусі, а магіляўчане і віцябчане - за адзінства з Расіяй.

Кіраўнікі І. Серада, А. Вазіла, А. Гарун, Я. Карскі, А. Цвікевіч прапанавале кампраміснае рашэнне, якое і склала першы пункт прынятай кангрэсам агульнай рэзалюцыі Аб самавызначэнні Беларусі і аб часовай краевай уладзе: … замацоўваючы свае права на самавызначэнне, заваяванае Расійскай рэвалюцыяй, і пацвярджаючы дэмакратычны рэспубліканскі лад у межах Беларускай зямлі дзеля захавання цэласнасці Беларусі ў скадзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычеай рэспублікі, пастанавіў вылучыць са свайго складу орган краевай улады ў асобе Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, якому ўручыць кіраванне Беларуссю аж да склікання Беларускага ўстаноўчага сходу.

Значыць, кангрэс прызнаў цэнтральную ўладу ў Расіі, але не прызнаў мясцовую ўладу ў Беларусі. У сувязі з гэтым у ноч з 17 на 18 снежнся па загаду Аблвыкамзаха начальнік Мінскага гарнізона М. Крывашэін, наркам унутраных спраў Заходняй вобласці і фронту Л. Рэзаўскі і камандзір 1-га рэвалюцыйнага палка Рамнеў заявілі, што распускаюць зезд, а прэзідыум яго арыштоўваюць.

У час разгону кангрэс утварыў выканаўчы орган - Раду зезда ў складзе 43 членаў. Ей даручылі рэалізацыю рашэння зезда і скліканне ў хуткім часе ІІ Усебеларускага зезда. Для арганізацыі працы Рада выбрала Выканаўчы камітэт з 27 членаў. Сярод іх былі Т.Т. Грыб (старшыня), А.А. Смоліч, Я.Я Варонка, А.У. Прушынскі, П.А. Бадунова, І.М. Серада, У.М. Макрэеў, Л.І. Заяц, Я.А. Мамонька і інш.

снежнся 1917 г. у 10 гадзін члены Рады кангрэса нелегальна сабраліся ў дэпо Лібова-Роменскай чыгункі і прынялі наступныя рашэнні: лічыць, што І Усебеларускі зезд разагнаны сілаю; Раду зезда прызнаць выканаўчым органам зезда, найвышэйшай установай краю і даручыць ей усю паўнату ўлады ў Беларусі; папоўніць Раду дэлегатамі зямляцтваў; лічыць распушчанымі ўсе існаваўшыя беларускія арганізацыі, апрача Цэнтральнай вайсковай рады, якая існавала як орган, падуладны Радзе зезда; склікаць ІІ Усебеларускі кангрэс ў найкарацейшы тэрмін; для павышэння аўтарытэту Рады прэзідыумам Рады зрабіць прэзідыум зезда, павялічыўшы яго адным намеснікам старшыні ідвума сакратарамі.

СНК Заходняй вобласці і фронту ў паведамленні Аб роспуску нацыяналістычнага беларускага зезда 20 снежня 1917 г. адзначаў, што зезд выказаўся за савецкую ўладу і прызнаў яе ў Расіі, але не прызнаў гэтай улады ў Заходняй вобласці і на фронце.

У справаздачы старшыні СНК РСФСР У.Леніну Аблвыканкомзах паведамляў : Беларускія нацыяналісты, якія фармальна прызналі савецкую уладу, фактычна рабілі ўсе, што было ў іх сілах, каб распаліць у беларускіх рабочых і сялян шавіністычны чад, раскалоць масы, абяднаныя вакол Саветаў.

У тэлеграме у цэнтральныя органы улады РСФСР i рэдакцыю газеты "Правда" К.Ландар 21 снежня 1917 г. паведамляў, што белерускі з'езд пад уплывам нацыяналістычных элементаў абвясціў у краі новую ўладу, не прызнаў выбранага законным шляхам Аблвыканкомзаха i створанага ім СНК Заходняй вобласці i фронту. У адказ на гэтга СНК аб'явіў з'езд распушчаным.

У звароце да беларускага народа 30 студзеня 1918 г. СНК Заход¬няй вобласці i фронту заявіў, што беларускі з'езд быў скліканы беларускімі кадэтамі, прадстаунікамі буржуазіi тых палітычных партый, якія жадалі выкарыстаць цемру i невуцтва народных мас для звяржэння народнай савецкай улады.

Абласное кіраўуніцтва ўспрымала патрабаванне аб самавызначэнні Беларусі як антысавецкае, контррэвалюцыйнае.

Вывад: у гісторыі беларускага народа Усебеларускі з'езд стаў важнай гістарычнай падзеяй. Я.Дыла, нарком працы першага савецкага ўрада, адзначаў прадстаўнічы характар з'езда, назваў яго "вяршыняй бела¬рускага вызваленчага руху (переважна буржуазна-дэмакратычнага)". Toe ж прызнаваў i В.Кнорын. Ен адзначаў, што гэта быў з'езд дэмакратычных арганізацый, на які былі запрошаны прадстаўнікі ад кожнай нацыянальна-беларускай арганізацыі з усёй Pаcii, якой бы малалікай яна нi была.

У той жа час зезд выявіў і рознагалоссе, якое існавала ў беларускім нацыянальным руху пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

3. Мяцеж польскага корпуса генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага

У снежні 1917 г. - студзені 1918 г. на тэрыторыі Беларусі адбыўся мяцеж польскага корпуса пад камандаваннем генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага.

Корпус польскіх легіянераў быў сфарміраваны яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Улічваючы класавы склад польскай дывізіі, асабісты настрой камандавання, моцную дысцыпліну, Часовы ўрад вырашыў выкарыстаць яго для барацьбы з рэвалюцыйнымі выступленнямі працоўных. Польскія часці былі размешчаны ў раёне Віцебска-Мінска-Жлобіна і разгорнуты ў корпус. Вярхоўны галоўнакамандуючы Л. Карнілаў назначыў генерал-лейтэнанта Ю. Доўбар-Мусніцкага камандуючым польскім корпусам.

У дні Кастрычніцкага паўстання А.Керанскі спрабаваў выкарыстаць польскія часці для барацьбы з рэвалюцыйным Петрагарадам. Але салдаты Заходняга фронту перагарадзілі шлях Ю.Доўбар-Мусніцкаму. Пасля гэтага Доўбар-Мусніцкі заявіў аб сваім нейтралітэце ў адносінах да савецкай улады. Сваю пазіцыю ен абгрунтаваў правам на самавызначэнне і фарміраванне нацыянальных абяднанняў. Савецкі ўрад не перашкаджаў стварэнню нацыянальных ваенных атрадаў, бо лічыў, што гэта права кожнай нацыі, якая пражывала на тэрыторыі Расіі. Аднак вылучэнне нацыянальеых часцей з рускай арміі ў самастойныя фарміраванні павінна было праходзіць толькі пасля рэферэндуму ў гэтых часцях і з улікам стратэгічных абставін на фронце.

За адмаўленне подпарадкаваца савецкім уладам і каб прадухіліць узброены канфлікт з польскімі легіянерамі, ВРК Заходняй вобласці і фронту арыштаваў афіцэраў штаба на чале з генералам Ю.Доўбар-Мусніцкім, які быў вымушаны заявіць аб сваіх лаяльных адносінах да савецкай улады. Аднак далейшыя падзеі паказалі, што ен збіраў паплечнікаў і рыхтаваўся да барацьбы з савецкай уладай. Легіянеры корпуса рабавалі, забівалі сялян, арганізоўвалі пагромы ў Барысаўскім і Магілеўскім паветах.

сежнся 1917 г. А.Мяснікоў выдаў загад, у якім зноў гаварылася пра падпарадкаванне Ю. Доўбар-Мускіцкага камандаванню Заходнім фронтам і неабходнасць правесці дэмакратызацыю польскага корпуса. Але і гэты загад не быў выкананы.

студзеня 1918 г. польскія легіянеры пачалі ваеныя дзеянні супраць савецкай улады. Былі захоплены Рагачоў, Бабруйск і шэраг іншых населеных пунктаў. Часці Ю. Доўбар-Мусніцкага вялі наступленне ў двух напрамках: на Мінск і Магілёў. Перад польскай дывізіяй была пастаўлена задача захапіць Магілёў і ліквідаваць рэвалюцыйную Стаўку, 2-я кавалерыйская дывізія павінна была захапіць Мінск, а 3-я - Жлобін. Тым самым контррэвалюцыя разлічвала нанесці ўдар па стратэгічных цэнтрах на Беларусі і адрэзаць іх ад Расіі.

Контррэвалюцыйнае выступленне польскага корпуса стварыла сурезную небяспеку для савецкай улады. Мяцеж пачаўся ў той момант, калі асноўныя сілы Савецкай дзяржавы вялі баі на Доне з войскамі А.Каледзіна і Цэнтральнай радай на Украіне. СНК РСФСР даў указанне камандаванню Заходнім фронтам падавіць мяцеж. Генерал Ю. Доўбар-Мусніцкі быў абяўлены ворагам рэвалюцыі. У ноч на 31 студзеня 1918 была разбіта 1-я польская дывізія і вызвалены Рагачоў. У пачатку лютага савецкія войскі перайшлі ў наступленне ў раёне Жлобіна. Не вытрымаўшы націску, польская дывізія пачала адступаць на Бабруйск да цэнтра контррэвалюцыйнага мяцяжу, дзе была акружана і разбіта. За ўдзел у мецяжу былі арыштаваны прадстаўнікі польскай буржуазіі, памешчыкаў і тыя лідэры кадэтаў і Саюза зямельных уласнікаў, якія дапамагалі корпусу Ю.Доўбар-Мусніцкага весці вайну супрацьсавецкай улады. Дэкрэтам СНК Заходняй вобласці і фронту ад 30 студзеня 1918 г. была распушчана Цэнтральная беларуская вайсковая рада, якая адкрыта падтрымала выступленне корпуса. Поруч з карнымі мерамі вялася прапагандысцкая работа па схіленні былых салдат корпуса на бок савецкай улады.

Вывад: ваенныя дзеянні супраць савецкай улады ужо былі спазнелымі. Яна успела усталявацца, сгуртавацца і прыхіліла да сябе асноўную частку народа. Але заставаліся і людзі, якія ўсё ж не маглі змірыцца з новым укладам. Магчыма надзея, што людзі неяк падтрымаюць гэтую ідэю, і рушыла генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага на мяцеж.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Адносіны беларускіх нацыянальных арганіцый да Кастрычніцкай рэвалюцыі былі рознымі. Адны падтрымлівалі рэвалюцыю, другія выступалі супраць Кастрычніка. Розныя пазіцыі беларускага нацыянальнага руху былі абумоўлены яго сацыянальнай неаднароднасцю, вострымі супярэчнасцямі паміж рознымі сацыяльнымі пластамі гэтага руху.

Кіраўнікі беларускага нацыянальнага руху лічылі нацыянальнае пытанне галоўным у сваей палітыцы. Аднак на той час ні адна з беларускіх нацыянальных партый не магла стаць значнай сілай грамадска-палітычнага жыцця і аказаць уплыў на развіцце нацыянальнага руху. Для вызначэння ўлады быў праведзены І Усебеларкскі зезд. На зездзе вызначыліся розныя палітычныя кірункі і падыходы да дзяржаўнасці Беларусі. На парадак дня кангрэса былі вынесены наступныя пытанні: сучаснае палітычнае становішча і лес Беларусі; унутранае становішча Беларусі; аўтаномія Беларусі і федэратыўны лад Расійскай Рэспублікі, правы і свабоды беларускага народа і нацыянальных меньшасцей краю. Кангрэс прызнаў цэнтральную ўладу ў Расіі, але не прызнаў мясцовую ўладу ў Беларусі. У сувязі з гэтым у ноч з 17 на 18 снежня зезд быў распушчаны, а прэзідыум арыштованы. 18 снежня члены Рады кангрэса нелегальна сабраліся і прынялі рашэнне прызнаць Раду зезда выканаўчым органам зезда, найвышэйшай установай краю, лічыць І Усебеларускі зезд разогнаным сілаю, усе існаваўшыя беларускія арганізацыі лічыць распушчанымрі, апрача Цэнтральнай вайсковай рады.

У выніку Кастрычніцкай рэвалюцыі савецкая ўлада пры дапамозе рэвалюцыйных салдат Заходняга фронту была ўстаноўлена на неакупіраванай немцамі частцы Беларусі. Бальшавікі дзякуючы жорсткай дысцыпліне, глыбокай веры ў свае ідэалы, а таксама папулісцкім лозунгам, якія былі блізкімі салдатам, рабочым, бяднейшым сялянам, змаглі павесці іх за сабой. Аднак устанаўленне савецкай улады не ўсюды праходзіла мірна. Корпус Ю. Доўбар-Мусніцкага выступаў супраць савецкай улады. Контррэвалюцыйнае выступленне стварыла сурезную небяспеку. Аднак корпус Ю. Доўбар-Мусніцкага быў разбіты.

Лiтаратура.

1. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны): Вучэб. дапам. для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйш. Адукацыі/ Пад рэд. праф. А.А. Кавалені і праф. М.С. Сташкевіча. - Мн., 2004.

. Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне "вялікая айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце другой сусветнай вайны) "для ўсіх спецыяльнасцей

Похожие работы на - Стаўленне партый Беларусі да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!