Асноўныя прыкметы беларускай нацыі, працэс іх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці

  • Вид работы:
    Контрольная работа
  • Предмет:
    История
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    15,72 Кб
  • Опубликовано:
    2012-09-17
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Асноўныя прыкметы беларускай нацыі, працэс іх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці

Міністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАУНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЕЭЛЕКТРОНІКІ»

Кафедра гуманітарных дысцыплін







КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

Па прадмету «Гісторыя Беларусі»

Тэма 25: «Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусі другой паловы XIX ст. - пачатку XX ст.»











Мінск, 2009

План

1 Асноўныя прыкметы беларускай нацыі, працэс іх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці

Мастацтва і тэатр

Вывады

Спіс літаратуры

1.Асноўныя прыкметы беларускай нацыі, працэс іх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці

нацыя фармыравання беларусазнаўство мастацтво

Пасля адмены прыгоннага права ў 1861 г. пачынаецца хуткае развіццё капіталістычных эканамічных адносін, а таксама адбываюцца значныя змены у сацыяльным складзе насельніцтва: складаюцца асноўныя сацыяльныя групы буржуазнага грамадства, пашыраюцца i паглыбляюцца складаныя падзеія, якія сведчаць аб пераўтварэнні беларускай народнасці ў беларускую нацыю. Нацыя - гістарычна ўстойлівая супольнасць людзей, якая ўтвараецца ў працэсе фарміравання агульнасці ix тэрыторыі, эканамічных сувязей, літаратурнай мовы, асаблівасцей культуры, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці.

Складаны i шматгранны працэс фарміравання нацыі, выпрацоўкі i замацавання нацыянальнай самасвядомасш на Беларусі меў свае асаблівасці. Яны вельмі значна адбівалія на развіцці культуры. Пасля разгрому паўстання 1863-1864 гг. царызм павёў ідэалагічны ўціск праз рэлігію, асвету, адукацыю i інш. Свядомасць значнай часткі беларускага грамадства фарміравалася пад уздзеяннем гэтых ідэй.

Таму ў канцы XIX ст. культура Беларусі развівалася ў даволі складаных абставінах i мела шэраг асаблівасцей: даволі цесная сувязь культурнага жыцця з агульнадэмакратычным уздымам, уздымам нацыянальнай самасвядомасш беларусаў, імкненнем да свабоды i роўнасці; цесная сувязь беларускай культуры з культурамі рускага, украінскага, польскага, літоўскага народаў; жорсткая палітыка русіфікацыі з боку царскіх улад, якія лічылі, што беларусы з'яўляюцца простай этнаграфічнай галіной pycкix; адсутнасць нават аўтаноміі, не кажучы аб уласнай беларускай дзяржаве.

Адзінства эканамічнага становішча. Склад насельніцтва. Адной з асноўных прыкмет нацыі зяўляеца адзінства эканамічнага становішча адпаведнай этнічнай тэрыторыі. Эканамічнае жыцце пэўнай тэрыторыі цесна залежыць ад тых класаў грамадства, якія пражываюць на гэтай тэрыторыі.

У канцы XIX ст. пачынае фарміравацца клас буржуазнага грамадства, на ўтварэнне якога адмоўна адбівалася эканамічная слабасць гарадоў, немагчымасць знайсці ў ix працу для вялікай колькасці беззямельных i малазямельных сялян, стрымліванне разлажэння памешчыцкага землеўладання. Беларуская аграрная буржуазія, падзеленая па веравызнанні на праваслаўных i католікаў, да канца не ўсвядоміла свайго нацыянальнага aдзiнcтвa i часта індыферэнтна ставілася да праяў беларускага нацыянальнага руху.

Даволі марудна сярод дэмакратычнай інтэлігенцыі ў 60-я гады сфарміравалася адносна невялікая група, для якой абсалютна зразумелым было ўяўленне, што Беларусь мае ўсе ўмовы для самастойнага развіцця. Лідерам гэтай групы быў К. Каліноўскі. Станаўленне беларускай ітэлігенцыі было шчыльна звязана з узнікненнем i развіццём нацыянальнага руху.

Каб усвядоміць гістарычныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі ў другой палове XIX ст., трэба звярнуць увагу на нацыянальны склад насельніцтва, без чаго цяжка разумець культурную спадчыну нашай Бацькаўшчыны. У гарадах жылі ў асноўным не беларусы, а яўрэі (53,5%), рускія (17,7%), палякі (11,6%). Доля тых беларусаў-гараджан, якія гаварылі на роднай мове, складала ў сярэднім толькі 14,5%.

Такім чынам, горад не здолеў адыграць тую ролю у фарміраванні беларускай нацыі, яе самасвядомасці i культуры, якую адыграў горад у гады фарміравання нацый у іншых краінах.

Развіцце адукацыі, навукі. Буржуазныя рэформы. У 70-80-е гады XIX ст. на Беларусі пачынаюць ажыццяўляцца буржуазныя рэформы: школьная, гарадская, судовая, школьная i інш. Яны наогул спрыялі пазбаўленню ад перажыткаў феадальнай сістэмы i пераўтваралі беларускае грамадства ў буржуазнае.

У выніку судовай рэформы суды сталі ўсесаслоўнымі, калі ў адной судовай установе разглядаліся справы прадстаўнікоў усіх саслоўяў, адкрытымі, пры якіх пасяджэнні суда праходзілі публічна, і незалежнымі ад урада. Разгляд крымінальных спраў праводзіўся з удзелам присяжных засядацеляў, якія не з'яўляліся прафесійнымі юрыстамі, прымалі рашэнні згодна з дадзенай прысягай сумленна і былі незалежныя ад прафе-сійных юрыстаў - суддзяў. У дапамогу падсудным уводзілася пасада адвоката - абаронцы іх інтарэсаў, які ажыццяўляў свае функцыі, як правіла, за пэўную плату.

Згодна з гарадской рэформай у гарадах ствараліся выбарныя органы гарадскога самакіравання на аснове маёмаснага цэнзу. Гэта значыць, у выбарах прымалі ўдзел толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў, якія валодалі маёмасцю (зямлёй, дамамі, прадпрыемствамі) на пэўную суму грошай. Рабочыя і рамеснікі, дробныя служачыя, інтэлігенцыя адхіляліся ад удзелу ў выбарах, таму што не плацілі гарадскіх падаткаў. [4]

Вынікі школьнай рэформы на Беларусі былі больш сціплымі у параўнанні з Расіяй. Справа ў тым, што пагоршыліся адносіны царскага ўраду да ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гг.

Школьным статутам 1864 г. прадугледжваліся гімназіі трох тыпаў з 8-гадовым курсам навучання: класічныя з грэчаскай i лацінскай мовамі, класічныя з лацінскай мовай, рэальныя без старажытных моў (у большым аб'ёме выкладалася прыродазнаўства).

Рэакцыя ў галіне адукацыі ўзмацнілася пасля 1884 г., Kaлі выйшла палажэнне пра царкоўнапрыходскія школы, паводле якога былі закрыты многія народныя вучылішчы, а на ix базе ўтвораны царкоўнапрыходскія школы i школы граматы, падначаленыя праваслаўнаму духавенству.

Сярэдняя школа наогул з-за высокай платы за навучанне была мала даступнай дзецям працоуных. Пачатковыя школы давалі самыя элементарныя веды: вывучалі пераважна рускую i царкоўнаславянскую граматыку, асновы лічэння, мальвы, першапачатковыя паняц-щ i дагматы праваслаўнай веры, вучылі таксама спяваць на клірасе.

На рубяжы XIX-XX стст. сістэма адукацыі ўсё больш адставала ад патрабаванняў жыцця. Разумеючы гэта, царызм неяк садзейнічаў развіццю асветы i адукацыі. Такім чынам значныя змены адбыліся ў сярэдняй школе. Таксама важную ролю ў пашырэнні пачатковай адукацыі адыгpaлі земскія школы. У пачатку XX. ст. на Беларусі павялічылася сетка школ i вучылішчаў прафесійнага навучання, дзе рыхтаваліся спецыялісты для розных галін гаспадаркі.

Адкрыццё настауніцкіх інстытутаў стала значным крокам у паляпшэнні падрыхтоўкі педагагічных кадраў, важным фактарам у грамадскім жыцці. Адначасова за непрацяглы час адчынілі свае дзверы 15 настаўніцкіх семінарый.

Настаўнікаў рыхтавалі адкрытыя настаўніцкія інстытуты ў Віцебску, Мінску i Магілёве. Гэтыя інстытуты не мелі правоў вышэйшай адукацыі.

Метады навучання ў школах на пачатку XX ст. сталі больш дасканалымі. У пачатковых школах шырэй ужываліся тлумачальнае чытанне, наглядныя дапаможнікі.

Неабходна звярнуць увагу на тое, што вядомыя дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэння В. Іваноўскі, К. Каганец, Я. Колас, Я. Купала, М. Багдановіч, А. Пашкевіч, В. Ластоўскі, С. Палуян рашуча выступалі за стварэнне беларускай нацыянальнай школы. Яны шмат чаго рабілі для рэалізацыі cвaix ідэй.

Даследванні гісторыі Беларусі, культуры яе насельніцтва. Развіцце нацыянальнай ідэалогіі. У другой палове XIX ст. пашыраецца вывучэнне мінулага беларускага народа, яго мовы, быту, фальклору. Cіламі мясцовых, а таксама рускіх i польскіх даследчыкаў працягваецца развщцё навуковага беларусазнауства. Беларуская навука была прадстаулена іменамі I. Насовіча, М. Доўнар-Запольскага, М. Нікіфароўскага, А. Семянтоўскага, А. Сапунова i інш.

Даследаванні па беларускай этнаграфіі i фальклору, мове i літаратуры, вуснай творчасці, эканоміцы, гісторыі мелі важнае значэнне для развіцця беларускай культуры ў XX ст. Яны выкікалі ў культурным свеце цікавасць да беларускага народа i яго духоўнага багацця, садзейнічалі фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці.

Характэрнай прыкметай пачатку XX ст. у навуцы Беларусі стала стварэнне культурна-асветніцкіх навуковых устаноу, розных таварыстваў. Мясцовая дэмакратычная інтэлігенцыя часта выступала ініцыятарам адкрыцця грамадскіх бібліятэк. Усяго на Беларусі ў 1914 г. мелася 851 бібліятэка, а кожны фонд складаў 423 тыс. экз. Ствараліся таксама розныя навуковыя i культурна-асветніцкія таварыствы. Усяго на Беларусі ў 1900-1914 гг. дзейнічала 54 таварыствы.

Найбольш вядомым было «Мінскае таварыства аматараў прыгожых мастацтваў», якое існавала з 1898 па 1906 г. Налічвала 650 членаў (на 1906 г.) i мела літаратурную, дра-матургічную, музычную i мастацкую секцыі.

Пачынаюць утварацца таксама розныя гурткі i таварыствы, мэтай дзейнасці якіх было вывучэнне гісторыі, мовы, эканамічных умоў, культуры i этнаграфіі Беларусі.кім чынам, культурна-асветніцкая i навуковая дзейнасць навукоўцаў, розных таварыстваў, гурткоў садзейнічала агульнаму развіццю культуры Беларусі, але стан асветы i навукі Беларусі другой паловы XIX - пачатку XX ст., нягледзячы на пэўныя змены, амаль цалкам залежыў ад афіцыйнай ідэалогіі таго часу.

Напрыклад, погляды прадстаўнікоў рэвалюцыйнай дэмакратыі выкладаліся на старонках першай беларускай нелегальней газеты «Мужыцкая праўда», якую выдавалі К. Каліноўскі, Ф. Ражанскі, В. Урублеўскі.

К. Каліноўскі вядомы не толькі як рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст, палымяны прыхільнік дэрэвалюцыйнага саюзу ўcix народаў у барацьбе з самадзяржауем, але i як выдатны знаўца беларускай народнай мовы. Шырока i з вялікім майстэрствам ён карыстаўся ёю ў сваей публіцыстыцы, садзейічаў яе літаратурнаму развіццю. Каліноўскі зpaбiў вялікі ўплыў на ўсю наступную беларускую літаратуру i культуру, садзейнічау паглыбленню ў літара-туры i мастацтве прынцыпаў рэалізму i народнасці, замацаванню высокіх ідэалаў у барацьбе за свабоду. У аснове светапогляду Каліноўскага ляжала вера ў магутныя творчыя сны народа, але пакуль народ не будзе свабодны, не будзе нi справядлівасщ, нi багацця, нi навукі. Ён лічыў за неабходнае развіваць асвету i навуку на роднай беларускай мове.

На беларускай мове Каліноўскім напіса матэрыялы «Мужыцкай праўды», «Пісьмы з-пад шыбеніцы», некалькi загадаў-зваротау да народа ад імя паўстанцкага кіраўніцтва. Каліноўскі ўзняў на новую вышыню пашыраны ў беларускай літаратуры XIX ст. жанр гутаркі, напоўніў яго новым, рэвалюцыйна-дэмакратычным зместам

Сваей самаахвярнай барацьбой, перадавымі ідэямі Каліноўскі аказаў вялікі ўплыў на нацыянальную самасвядомасць беларускага народа. Гэта адзін з самых любімых беларускіх нацыянальных герояў, які папулярны ў Літве i Польшчы.

Адной са значных фігур на ніве беларускай духоунасцi, мастацкай i палітычнай культуры пачатку XX ст. з'яуляецца Зміцер Хвёдаравіч Жылуновіч (псеўданім Цішка Гартны). Выдатны дзеяч беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, дзяржаўны i грамадскі дзеяч, гісторык, публіцыст, пісьменнік. Нарадзіўся ў 1887 г. на Міншчыне, у сямі беззямельных сялян. Скончыу Капыльскае двухкласнае вучылішча ў 1905 г. На працягу ўсяго жыцця займауся самаадукацыяй.

Жылуновіч - аўтар публкацый па палітычнай гісторыі Беларусі канца XIX - пачатку XX ст. па пытаннях дзейнасці розных партый i плыняў у рабочым асяроддзі гісторыі ўтварэння БССР i інш. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1908 г. у газеце «Наша ніва». Выдаў зборнік «Песень (1913). Новай для беларускай паэзіі была рабочая тэматыка. У паслякастрычніцкі час выйшлі зборнікі вершаў «Песні працы i змагання» (1922), «Урачыстасць» (1925), зборнік апавяданняў «Трэскі на хвалях» (1924), «Прысады» (1927, 1930). У 1914-1929 гг. працаваў над раманам «Сокі цаліны» пра жыццё розных сацыяльных пластоў у мястэчках i гарадах краю напярэдадні 1917 г. Напісаў п'есы «Хвалі жыцця», «Сацыялістка», «На стыку», «Дзве сілы».

Глыбінныя зpyxi у беларускай літаратуры пачатку XX ст. звязаны з іменем Максіма Іванавіча Гарэцкага. Гэта класік беларускай літаратуры, празаік, крытык, літаратуразнавец, фалькларыст, лексікограф, відны прадстаўнік беларускай думкі.

М. I. Гарэцкі абгрунтаваў грамадскае прызначэнне беларускай літаратуры, культуры, інтэлігецыі, сфармуляваў звышзадачу культурнаадраджэнскіх сіл «падняць беларуса да ідэальнага чалавека». Ужо ў Савецкі час, у 1920 г., у «Гісторыі беларускай літаратуры» ён даў cicтэматызаваны глыбока навуковы i адначасова шырокадаступны аналіз тысячагадовага шляху беларускага прыгожага пісьменства - ад дахрысціянскай міфалогіі, старажытных літаратурных помнікаў, асобных аўтараў (Ефрасіння Полацкая, Клімент Смаляціч, Кірыла Тураўскі, «Слова пра паходы Ігаравы») да творчых набыткаў пачатку 1920-х гадоў.

М. I. Гарэцкі падзяліў лес відных дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння. Ён актыўна падтрымаў культурнае будауніцтва ў Савецкай Беларусі, аднак бачыў фармальнае стаўленне ўлад да нацыянальнага пытання, беларускай мовы, а таксама згубную для культуры партыйна-бальшавіцкую манаполіі ва ўcix сферах жыцця грамадства.

Аб літаратурнай спадчыне пачатку XX ст. напісана шмат. Галоўная тэма дакастрычніцкай літаратуры амаль ycix беларускіх пісьменнікаў - тэма гістарычнага лесу беларускага народа, яго барацьбы за вызваленне, яго мары. [3, c.203-240]]

2.Мастацтва і тэатр

Выяўленчае мастацтва. У другой палове XIX - пачатку XX ст. выдатных поспехаў дасягнула беларускае выяўленчае мастацтва.

Росквіт новага архітэктурнага накірунку - "гістарызму" (электызму) прыпадае на другую палову ХІХ ст. Ён вызначаецца спалучэннем розных так званых неастыляў - раманскага, готыкі, барока, класіцызму, псеўдавізантыйскага і інш. (палац у г. Косава Івацэвіцкага раёна, касцёл св. Сымона і Алены ў Мінску, мужчынская гімназія ў Гомелі і інш.). Пашыраецца выкарыстанне ў будаўніцтве новых матэрыялаў - чыгуну, жалезабетону, цэменту, фабрычнай дахоўкі. Зяўляюцца новыя тыпы будынкаў - чыгуначныя вакзалы, 3-4 павярховыя даходныя дамы.

На мяжы ХІХ - ХХ стст. на глебе эклектыцызму ўзнікае новы мастацкі стыль - мадэрн. Яму ўласціва ўжыванне новых матэрыялаў і прынцыпаў будаўніцтва, а таксама багаты ляпны дэкор, асіметрыя дзвярных і аконных праёмаў, арнаментыка з ужываннем элементаў антычнага і народнага мастацтва, готыкі (даходны дом у Мінску, пазямельна-сялянскі банк у Гродне). У гэтым стылі працавалі С. Шабунеўскі, В. Марконі, А. Краснапольскі. [4]

Таксама ў гэты час шырока распаўсюджваецца пейзажны жывапіс. Значнай постаццю ў беларускім пейзажным жывапісе з'яўляецца А.Гараўскі. Пейзажы А.Гараўскага "Ліпы", "На радзіме", "Вечар у Мінскай губерні" вылучаюцца жыццёвай праўдай і высокім тэхнічным майстэрствам. Мастак быў вядомы не толькі ў Расіі, але і за мяжой, ён атрымаў званне акадэміка жывапісу. Асабісты сябра рускага мецэната П.Траццякова, А.Гараўскі дапамагаў у збіранні яго славутай калекцыі. Некаторыя работы беларускага мастака зараз зна-ходзяцца сярод экспанатаў Траццякоўскай галерэі.

Вядомым майстрам бытавога жанру быў мастак Н.Сілівановіч. Атрымаўшы адукацыю ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, ён ства-рыў шэраг кампазіцый: "Дзеці на двары", "У школу", "Дзяўчынка". Сапраўдным рэалізмам вылучаецца карціна "Пастух". Н.Сілівановіча запрасілі для ўдзелу ў афармленні Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. За мазаічнае палатно "Тайная вячэра" мастаку было прысвоена гана-ровае званне акадэміка.

На рубяжы XIX - XX стст. у беларускім жывапісе з'явіўся шэраг таленавітых мастакоў. Ю.Пэн працаваў у бытавым і партрэтным жанры, Я.Кругер - пераважна ў жанры партрэта. Яшчэ падчас вучобы ў Акадэміі мастацтваў, куды ён трапіў з дапамогай І.Рэпіна, мастак набыў вядомасць дзякуючы сваёй дыпломнай рабоце. Пасля вяртання ў Мінск Кругер адкрыў там у 1904 г. прыватную школу малявання.

Беларускі жывапісец, графік, тэатральны дэкаратар і педагог Ф.Рушчыц у ранні перыяд творчасці напісаў пейзажы, якія вылучаюцца рэалістычным паказам роднай прыроды ("Мінск зімою", "Млын", "Каля касцёла"), У некаторых творах аўтара адчуваецца ўплыў імпрэсіянізму і стылю мадэрн. Ф.Рушчыц аформіў таксама шэраг спектакляў у адным з віленскіх тэатраў.

У канцы XIX ст. пачалася творчая дзейнасць таленавітага беларускага мастака В.Бялыніцкага-Бірулі. У сваёй творчасці ён развіваў традыцыі рускага пейзажнага жывапісу. Эмацыянальныя, лірычныя творы мастака вылучаюцца мяккім каларытам. У ранні перыяд былі створаны работы "3 аколіц Пяцігорска", якую набыў П.Траццякоў для сваёй калекцыі, "Вясна ідзе", што прынесла аўтару першую прэмію Маскоўскага таварыства аматараў мастацтваў. Шчырыя сяброўскія адносіны звязвалі мастака з І.Рэпіным. Шэраг значных работ ства-рыў В.Бялыніцкі-Біруля ў паслякастрычніцкі перыяд.

Развіцце беларускага тэатра. Новыя тэндэнцыі ў гісторыі беларускага тэатра прасочваюцца ў першай палове ХІХ ст., калі В. Дунін-Марцінкевіч у сваім маёнтку Люцынка стварае беларускі тэатр прафесійнага тыпу, які стаў асновай нацыянальнага прафесійнага тэатра. Тут была пастаўлена першая беларуская опера "Сельская ідылія" (музыка С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага, лібрэта В. Дуніна-Марцінкевіча). Але пасля падзей 1863 - 1864 гг. дзейнасць тэатра амаль спынілася. Нягледзячы на усё гэта, беларускі пясняр не здаваўся. I ў самых складаных умовах працягваў начатую справу.

Наступны i апошні вядомы драматычны твор В. Дуніна-Марцінкевіча - «Залёты», яга сам аўтар пазначыў як «смяхотную штуку ў 3-х дзеях», адносіцца да 1870 г. У гэтым камедыйным творы, дзе асноўнай плынню вipye сатыра, у якую зрэдку ўрываюцца лірычныя сцэны, вадэвільныя эпізоды i сітуацыі, глыбока адлюстраваны працэсы, што адбываліся ў сельскай мясцовасці ў парэформенны перыяд.

В. Дунш-Марщнкевіч у «Залётах», як i у сваіх папярэдніх творах, настойліва імкнуўся стварыць вобразы станоўчых герояу, які б на ўсю моц маглі разгарнуць свае сілы i здольнасці, якія б, прынамсі, на роўных начатках здолелі ўступіць у змаганне з адмоунымі персанажамі, носьбітамі зла. Аднак, як i раней, сама рэчаіснасць давала вельмi небагаты матэрыял, бляклыя прыклады, i такая акалічнасць знайшла выразны адбітак на многіх тагачасных літаратурных творах.

Сіла п'есы В. Дуніна-Марцінкевіча - не ў паказе ідэалу, а ў вострай крытыцы заган, якія нараджала рэчаіснасць, бязлітаснае ix высмейванне i маральнае асуджэнне. У гэтым плане «Залёты» стаяць у шэрагу лепшых здабыткау літаратуры крытычнага pэaлiзму, па свайму гучанню i напрамку пабліжающа да твораў М. Салтыкова-Шчадрына.

Асабліва былі падхоплены i шырока выкарыстоўваліся вопыт, набыткі В. Дуніна-Марцінкевіча у XX ст. Напрыклад, пад уздзеяннем яго літаратурных твораў пачаў пісаць па-беларуску Янка Купала. Пазней, у 1910 г., у вершы «Памяці Вінцэнта Марцінкевіча» ён з поўнай падставай заяўляў: «Жыве паміж намі дудар наш...» I яшчэ:

Як стораж, стау смела на варце

Радзімых запушчаных гоняў,

Стаў сеяць па свойму усё тое,

Што мы далей сеем сягоння.

А кемкую меў ён натуру,-

Спанатрыў, дзе праўду шукаці,

У тахт беларускай думцы

Папрашу запеці, зайграці.

Заснавальнікам новага нацыянальнага прафесійнага тэатра многа пазней стаў Ігнат Буйніцкі. Створаная ім «Першая беларуская трупа» ў 1910 г. стала адметным нацыянальным калектывам, у якім выступалі хор, драматычныя і танцавальныя групы. У рэпертуары Першай беларускай трупы былі песні, танцы, пастаноўкі п'ес "Па рэвізіі", "Пашыліся ў дурні" М.Крапіўніцкага, "У зімовы вечар" Э.Ажэшкі, "Міхалка" Далецкіх, "Сватанне" А.Чэхава, "Модны шляхцюк" К.Каганца, дэкламаваліся творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. І.Буйніцкі і яго акцёры займаліся актыўнай гастрольнай дзейнасцю. У час гастроляў па Беларусі І.Буйніцкі дапамагаў мясцовым аматарскім гурткам, што спрыяла пашырэнню тэатральнага аматарства. [2, c. 299-355]

Дзейнасць Першай беларускай трупы і яе заснавальніка, якога яшчэ пры жыцці называлі бацькам беларускага тэатра, упісала яркую ста-ронку ў развіццё беларускай тэатральнай культуры, заклала трывалы падмурак у развіццё справы паслядоўнікаў Ігната Буйніцкага на шляху станаўлення беларускага тэатра. [1, c.404-410]

Аматарскі тэатр. Творчая дзейнасць на Беларусі рускіх, а ў канцы XIX ст. украінскіх i яўрэйскіх тэатральных калектываў дабратворна ўплывала на працэсы развіцця аматарскага мастацтва.

цягам часу тэатральнае аматарства станавілася з'явай усё больш распаўсюджанай, ахоплівала павятовыя і заштатныя гарады, мястэчкі.

У актыўным рэпертуары аматараў драматычнага мастацтва былі «Pэвізор», «Цяжба», «Жаніцьба» М. Гогаля, «Гора ад розуму» А. Грыбаедава, «Снеданне ў прадвадзіцеля» I. Тургенева, «Вяселле Крачынскага» А. Сухаво-Кабыліна, «Даходнае месца», «Свае людзі - паладзім», «Ваўкі i авечкі», «Шалёныя грошы» i іншыя п'есы .[2, c. 299-355]

Даволі разнастайным і багатым было музычнае жыццё беларускіх гарадоў. 3 вялікім поспехам гастралявалі рускія і ўкраінскія музычна-драматычныя і харавыя калектывы, якія знаёмілі беларускую публіку з лепшымі творамі айчынных і замежных кампазітараў. Беларусь наведвалі такія зоркі рускай музычнай культуры, як кампазітары і піяністы С.Рахманінаў, А.Скрабін, знакамітыя спевакі Л.Собінаў, Ф.Шаляпін. Нязменным поспехам карысталася харавая капэла збіральніка народных песень Д.Агрэнева-Славянскага, які ўключаў у сваю праграму і беларускія песні.

У адзначаны перыяд узрасла цікавасць музыкантаў да беларускай народнай песеннай творчасці. Рускія кампазітары М.Рымскі-Корса-каў, А.Грачанінаў, С.Танееў і некаторыя іншыя апрацоўвалі беларускія песні і выкарыстоўвалі беларускую тэматыку ў сваіх творах. Выступленні хору В.Тэраўскага ў Мінску садзейнічалі папулярызацыі беларускіх народных песень. Патрэба ў нацыянальнай музычнай літаратуры часткова была задаволена выданнем "Беларускіх песень з нотамі" А.Грыневіча, "Беларускага песенніка з нотамі для народных і школьных хораў" Л.Рагоўскага, публікацыяй апрацоўкі беларускіх песень для фартэпіяна М.Чуркіна.

Пэўную ролю ў развіцці беларускай прафесійнай музыкі адыграў Л.Рагоўскі - аўтар сюіты для сімфанічнага аркестра. Гэта быў амаль што першы твор беларускай музыкі, выкананне якога карысталася значным поспехам у Вілыгі і Варшаве. [1, c.404-410]


Культура Беларусi ў другой палове XIX ст - пачатку XX ст. развiвалася ва ўмовах сцвярджэння i панавання капiталiстычных адносiн. Нягледзячы на каланiяльную палiтыку расiйскага самаўладства, у гэты час пачала фармiравацца беларуская нацыянальная iнтэлiгенцыя, якая ваывучала i стварала нацыянальную культуру. Прадстаунiкi беларускай iнтэлегенцыi тэарытычна абгрунтавалi iснаванне самастойнага беларускага этнасу i абвесцiлi яго права на роўнасць з iншымi народамi.

Беларуская лiтаратура гэтага часу развiвалася падспудна, пад забаронай, унеспрыяльнай атмасферы. Рэпрэсii ў дачыненнi да ўдзельнiкау паўстання 1963 г., фактычная забарона беларускага друку, жорсткi русiфiкатарскi курс прывялi да таго, што многае з творчай спадчыны выдатных беларускiх пiсьменнiкау загiнула.

Асновай развiцця беларускай лiтаратуры гэтага перыяду быў паступовы рост сацыяльнай i нацыянальнай самасвядомасцi народа. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцяу у краiне напярэдаднi i у перыяд рэформы 1861 г. , развiццуе капiталiзму i зяуленне на арэне палiтычнай барацьбы пралетарыяту, уплыў передавой грамадскай думкi стварылi глебу для развiцця беларускай лiтаратуры дэмакратычнага напрамку.

У другой палове XIX ст. на Беларусi развiвалiся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка). Пачаў фармiравацца беларускi прафесiйны тэатр. Спрыяльны ўплыў на развiцце беларускай культуры i беларускага тэатральнага мастацтва аказала культура рускага, польскага i ўкраiнскага народаў.

У выяленчым мастацтве другой паловы XIX ст. асноунае месца займае рэалiзм. У беларускiм жывапiсе ў гэты час на першы план выходзiць гiстарычны жанр. Да гiстарычнага жанру напасрэдна прымыкаў бытавы. У гэтым жанры найбольш поўна выявiлiся сацыяльныя сiмпатыi жывапiсцаў. У жывапiсе, як i ў творах лiтаратуры, зяуляецца вобраз селянiна-бедняка.

Такiм чынам, нягледзячы на вялiкадзяржаўную палiтыку царызму, развiцце беларускай культуры ў другой палове XIX ст. характарызавалася значнымi поспехамi i дасягненнямi. У асноўным завяршыўся працэс фарміравання беларускай нацыі як сялянскай у сваёй аснове. Узрасла самасвядомасць беларусаў, пашырыўся нацыянальны рух за самавызначэнне, развівалася мова і культура. У галіне адукацыі адбываліся станоўчыя змены: расла колькасць школ, сярэдніх навучальных ус-таноў, павялічвалася колькасць навучэнцаў. Змены адбываліся і ў падрыхтоўцы настаўніцкіх кадраў, арганізацыі жаночага навучання, пашырэнні адукацыі сярод працоўнай моладзі.

Спіс літаратуры

1Гісторыя Беларусі: Падруч. У 2 ч. Ч. 1. - Мн., 2000.

2Гісторыя беларускага тэатра: У 3т. - Мн., 1983. Т.1.

Парашкоў C. А. Гісторыя культуры Беларусі. Мінск: Беларуская навука, 2003. - 444 с.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1 - 6. Мн., 1991-2001.

Похожие работы на - Асноўныя прыкметы беларускай нацыі, працэс іх станаўлення. Роля ў гэтым навуковага беларусазнаўства, літаратуры, выдавецкай дзейнасці

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!