Утварэнне Вялікага княства Літоўскага

  • Вид работы:
    Реферат
  • Предмет:
    История
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    14,39 Кб
  • Опубликовано:
    2012-04-07
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УА БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ

Кафедра эканамічнай гісторыі








РЭФЕРАТ

па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі

на тэму: Утварэнне Вялікага княства Літоўскага

Студэнтка

УЭФ, 1-ы курс, ДЭТ-1 ( ) В.В.Кулага

Праверыў ( ) Ф.В.Гарбачоў








Мінск 2011

Змест працы

Уводзіны

§ 1. Назва і тытул

§ 2. Прычыны ўтварэння ВКЛ

§ 3. Дзяржаўны і палітычны лад ВКЛ

§ 4. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

§ 5. Сімволіка ВКЛ

Выннік

Спіс літаратуры

Уводзіны

Вялікае княства Літоўскае XV - XVI стст. - гэта калыска беларускай дзяржаўнасці і месца, дзе фарміравалася беларуская народнасць. У феадальным грамадстве ВКЛ дадзенага перыяду праходзіў працэс станаўлення і развіцця ўсіх сістэм дзяржаўнай улады і кіравання, пачынаючы з прадстаўнічых устаноў сойма і да выдання трох статутаў ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг.

Гісторыя беларускага сярэднявечча займае вельмі знатны раздзел ойчыннай гісторыі краіны. Гэты перыяд часу характарызуется гасподствам феадальных канфліктаў, рэлігійнай нецярпімасцю, аднак, менавіта ў гэты час на тэрыторыі ВКЛ узнікла сістэма саслоўна-прадстаўнічых органаў улады, шырокае развіццё атрымала заканадаўства страны, распаўсюдзіліся рамёствы, значнае развіццё атрымала эканоміка дзяржавы.

У працы разглядаюцаа пытанні аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле ВКЛ, палітычнае становішыа княства, органы кіравання дзяржавы, атрыбуты улады, роля сойма, веча і іншых устаноў, а так сама прадумовы, прычыны і працэс фарміравання беларускай дзяржаўнасці.

§1.Назва і тытул

Назва Вялікага Княства і тытул гаспадара змяняўся з цягам часу ў залежнасці ад ягоных межаў і дзяржаўнай будовы.

У сяр. XIII - пач. XIV стст. дзяржава называлася толькі Літвой. Так, у грамаце вялікага князя Міндоўга (1254) ён значыцца «каралём Літвы». Па далучэнні да Вялікага Княства Літоўскага Кіеўскай і іншых украінскіх зямель гаспадар называўся «кароль ліцьвінаў і многіх русінаў» (у той час Русью называлі Ўкраіну, а Літвой - цяперашнюю Беларусь). Па далучэнні часткі Латвіі вялікі князь Гедымін пачаў называцца «кароль ліцьвінаў і русінаў, валадар і князь Зэмгаліі». Па далучэньні Жамойці (сучаснай цэнтральнай і заходняй Летувы) у сяр. XV ст. вялікі князь тытулуецца як «великий князь... всее Литовское земли и Жомойтское и многих Руских земель». У Статуце 1529 году значылася «Права писаныя даны панству Великому князьству Литовскому, Рускому, Жомойтскому и иныя через наяснейшого пана Жикгимонта, з Божее милости короля полского, великого князя литовского, руского, пруского, жомойтского, мазовецкого и иных».

Аднак па складанні Люблінскай уніі (1569) і далучэнні Ўкраіны да Польшчы краіна пачала звацца толькі Вялікім Княствам Літоўскім, хоць сам гаспадар працягваў тытулявацца вялікім князем літоўскім, рускім, прускім, жамойцкім, мазавецкім, а пасьля далучэньня ў 1561 годзе Інфлянтаў - і інфлянцкім.

У афіцыйных дакумэнтах для пазначэння дзяржавы выкарыстоўваліся назвы: «Вялікае Княства Літоўскае», «гаспадарства», «панства», «Рэч Паспалітая»; апошняя ўжывалася як пры пазначэньні толькі Княства, так і супольнай з Польшчай канфэдэратыўнай дзяржавы. У ХІІІ ст. у Еўропе пачала складвацца новая дзяржава. - Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (ВКЛ), якое абднала вялікі абшар славяінскіх зямель.

§2. Прычыны утварэння ВКЛ

Неабходна звярнуць увагу на прычыны яго ўтварэння.

Рост прадукцыйных сіл, умацаванне феадальных вытворчых адносін выклікалі павелічэнне грамадскага падзелу працы, што ў сваю чаргу садзейнічала развіццю гандлю і ліквідацыі адасобленасці дробных дзяржаў-княстваў, зліццю іх у больш буйныя дзяржавы.

. Раздробленым княствам з паўдневага ўсходу пагражалі мангола-татары, з паўночнага захаду - крыжакі. У гэтых умовах унутрыпалітычныя супярэчнасці адыходзілі на другі план перад пагрозай знішчэння. Ідэя кансалідацыі набывала больш і больш прыхільнікаў, станавілася звышактуальнай. Тыя 20 удзельных княстваў, што існавалі на тэрыторыі Беларусі ў XIІІ ст., шукалі ўсе больш цеснага кантакту як у эканамічнай, так і палітычнай сферах.

. Наваградская зямля разам з суседнімі ей літоўскімі стала ядром зараджэння новай дзяржавы ў верхнім і сярэднім Панямонні, якая атрымала назву Літоўскае княства. Існуе думка, што ў ХІ-ХІІ ст.ст. літоўцамі, або літвінамі, называліся славяне, якія. жылі ў цэнтры Беларусі. Першы князь гэтага дзяржаўнага ўтварэння - Міндоўг зрабіў Наваградак сталіцай краіны.

На працягу ХІІІ-ХІV ст.ст. у склад княства ўвайшлі ўкраінскія і некаторыя рускія землі; а ў ХV ст. яго тэрыторыя складала 900 тыс. кв.км. Шляхі ўваходжання беларускіх зямель у склад Літоўскай дзяржавы былі розныя, але яны мелі пад сабой дабравольна-дагаварную аснову. Сучасныя заходнія этнічна літоўскія землі канчаткова далучыліся ў першай палове ХV ст. Да гэтага часу дзяржаўнае ўтварэнне называлася Вялікім княствам Літоўскім і Рускім, а пазней - Жамойцкім і іншых зямель.

§3. Дзяржаўны і палітычны лад ВКЛ

Дзяржаўны лад ВКЛ характэрызаваўся дзяленнем яго на дзве часткі: цэнтральную (галоўную) і землі мяжуючыя ("прыслухоўваючыя").

Да ХV ст. адносіны паміж цэнтрам і мяжуючымі землямі будаваліся па асабістай залежнасці князеў ад вялікага князя, г.зн. на аснове сюзэрэнітэту-васалітэту. У ХV ст. буйныя васальныя княствы былі ператвораны у ваяводствы, або паветы, у якіх кіравалі намеснікі вялікага князя - ваяводы, старасты.

Дамінуючае становішча у дзяржаве займалі цэнтральныя землі, якія ў гістарычных дакументах мелі агульную назву - Літва. У іх была сканцэнтравана асноўная маса вялікакняжацкіх і дзяржаўных маянткаў, тут жа знаходзіліся і асноўныя маенткі буйных феадалаў. Гэта тэрыторыя была параўнальна густа заселена, адсюль набіралася ясноуная частка арміі, з яе насельніцтва ішлі асноўныя даходы ў дзяржаўную казну. Буйныя феадалы гэтых земляў Алелькавічы, Друцкія, Глебавічы, Гальшанскія, Кішкі, Радзівілы, Сапегі і інш. займалі пануючае становішча ў дзяржаве. У іх руках знаходзіліся ўсе найважнейшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання.

Землі "прыслухоўваючыя" не зліваліся ў адно з асноўным дзяржаўным ядром, захоўвалі сваю дзяржауна-прававую адасобленасць і выступалі як аўтаномныя субекты дззяржаўна-прававых адносін. Тут працягваў захоўвацца адасоблены мясцовы апарат дзяржаўнага кіравання, з той толькі розніцай,. што ўзначальваўся ен спачатку асобнымі князямі, а затым вялікакняжацкімі намеснікамі - старастамі або ваяводамі.

Гісторыкі сведчаць. "Гэтыя землі не былі поунасцю самастойнымі, і іх насельніцтва знаходзілася пад уладаю цэнтральных органаў і абавязана было несці пэўныя агульнадзяржаўныя павіннасці".

Вывад. Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага напачатку характарызаваўся наяўнасцю шырокай аўтаноміі асобных земляў-княстваў, якія ўвашлі ў яго склад. Але яго нельга разглядаць як феадальную раздробленасць, пры якой кожная зямля выступае ва ўсіх дзяржаўна-прававых адносінах самастойна. Гэта была дзяржава з не да канца завершанай цэнтралізацыяй.

Цэнтральныя органы кіравання. Усю ўладу і дзяржаунае кіраванне ў ВКЛ узначальваў вялікі князь (гаспадар). Яму падпарадкоўваліся князі і баяры, якія кіравалі ўдзельнымі княствамі і вотчынамі.

Функцыі вялікага князя: найвышэйшы суддзя; галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі краіны; ажыццяўляў дыпламатычныя зносіны з суседзямі; аб'яуляў вайну і мір; прызначаў на пасады і распараджаўся дзяржаўнымі маенткамі.

Практыка сведчыць, што студэнты слаба ведаюць імены гаспадароў ВКЛ, перыяды, калі яны ўладавалі. Таму мэтазгодна прывесці схему з тэкставымі элементамі, якая дае магчымасць высвятліць імены і гады гаспадарання вялікіх князеў у ХIII-ХV ст.ст. (схема № 2, с.33).

Выбары вялікага князя. Выбіраўся з прадстаўнікоў дому Гедзімінавічаў (пазней Ягайлавічаў) напачатку ў вузкім коле найважнейшых саноўнікаў, а з канца ХV ст. - на Вальным (агульным) Сойме з удзелам прадстаўнікоў усіх зямель.

Вялікакняжацкая Рада. Напрыканцы ХV - на пачатку ХVІ ст. неабмежаваная княжацкая ўлада, якой яна была ў часы Гедзіміна, Альгерда, Вітаўта, паступова адыходзіла ў нябыт. У дзяржаўным кіраўніцтве ўсе большую ролю пачала адыгрываць Рада. Паны-родныя пачалі ўплываць на прызначэнне таго ці іншага прадстаўніка вялікакняжацкай дынастыі на пасаду гаспадара.

Пункт погляду. Вышэй прыведзены матэрыял дае падставу характарызаваць форму праўлення ў ВКЛ як парламенцкую манархію. Уладу манарха (вялікага князя) абмяжоўваў парламент, які складаўся з дзвюх палат: Рады і Сойма.

Поуны склад рады налічваў 45 чалавек, а пасля рэформы 1565 г. і стварэння новых ваяводстваў паноў-родных стала 65.

Уся Рада збіралася эпізадычна, некалькі разоў на год, і разбірала толькі важныя справы, а ўсе бягучыя гаспадар звычайна вырашаў са сваімі дарадцамі (вузкім колам галоўных сакоўнікаў), якія ўтваралі Тайную Раду.

Сойм. Веча (сойм) - найбольш старажытны орган дзяржаўнай улады. Яно ўзнікла адначасова з дзяржавай і існавала ва ўсіх старажытных славянскіх дзяржавах. Словамі "веча", "снем", "сойм" у даўнія часы абазначаўся ўсякі сход народа. Веча збіралася ў пэўным месцы, на гандлевай плошчы, каля царквы, Яно лічылася таксама законным, калі збіралася па нейкім прычынам і ў незвычайных месцах. Паўнапраўнымі ўдзельнікамі веча прызнаваліся толькі свабодныя людзі і не падначаленыя сямейнай уладзе. Адсутнасць прадстаўнікоў пэўнай часткі насельніцтва магла выклікаць неабавязковасць для іх таго ці іншага рашэння. Таму органы дзяржаўнага кіравання былі зацікаўлены, каб на вечы (сойме) былі прадстаўнікі розных груп насельніцтва.

Удзел у палітычным жыцці ўсіх паўнапраўных людзей быў неабходны для нармальнай дзейнасці дзяржавы. Пры невялікім чыноўніцкім апараце органы ўлады вымушаны былі пастаянна шукаць падтрымку ў насельніцтва, а таму ўсе найважнейшыя справы дзяржаўнай палітыкі маглі быць ажыццяўлены толькі са згоды большасці паўнапраўных грамадзян.

Усе пытанні на вечавых сходах вырашаліся пераважнай большасцю. Пры разыходжанні думак прымалася рашэнне, што выказвала волю найбольш моцнай часткі прысутных, якія былі ў стане прымусіпь астатніх згадіцца з іх думкай і затым дабіцца выканання рашэнняў.

Найбольш важнымі справамі былі: раскладка павіннасцей і падаткі, выбранне і выгнанне князя, прызначэнне і зняцце вышэйшых службовых асоб, пытанні вайны і міру, арганізацыя апалчэння і абароны, найбольш важныя судовыя справы, міжнародныя адносіны.

Функцыі органаў кіравання выконвалі службовыя асобы: пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, цівун.

Для вырашэння найбольш важных дзяржаўных спраў збіраўся Вальны Сойм. На ім выбіраўся вялікі князь, вырашаліся пытанні вайны і міру, арганізацыі абароны, надзвычайных падаткаў, Спачатку Сойм складаўся з усіх паноў і шляхцічаў. У XVI ст. у Вальны Сойм выбіраліся па два прадстаўнікі ад кожнага павету. Апроч абраных, у рабоце Сойма ўдзельнічалі па асабістых запрашэннях вялікага князя вядомыя паны паветаў.

Такім чынам, інстытут Вальных Соймаў дазваляў сярэдняй і дробнай шляхце прымаць удзел у палітычным жыцці краіны. Гараджане не мелі сваіх прадстаўнікоў у Сойме .

Мэтазгодна звярнуць увагу на сістэму мясцовага кіравання. Адзначым, што яна была дакладна рэгламентавана, кожная службовая асоба мела пэўныя правы і абавязкі.

§4. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Адзінкамі мясцовага кіравання былі землі, якія падзяляліся на воласці і цівунствы (на Жмудзі). Пазней Віленскае і Трокскае ваяводствы падзяліліся на староствы, дзяржавы, воласці.

Ваяводствы дзяліліся на паветы, якія былі з незначнай тэрыторыяй і вельмі вялікія. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1564-1566 гг. дакладна вызначаны межы паветаў. Гэты падзел застаўся да канца ХVIII ст. і у цэлым даецца ў наступнай таблцы.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель у ХVI ст.

ВаяводствыПаветы1. ВіленскаеВіленскі, Ашмянскі, Лідскі, Браслаўскі2. ТрокскаеТрокскі, Гарадзенскі3. ПолацкаеПолацкі4. НаваградскаеНаваградскі, Слонімскі ,Ваўкавыскі5. ВіцебскаеВіцебскі, Аршанскі6. БерасцейскаеБерасцейскі, Пінскі7. МсціслаўскаеМсціслаўскі8. МенскаеМенскі, Рэчыцкі, Мазырскі

Павет быў цэнтрам шляхецкага жыцця і шляхецкіх інтарэсаў - адміністрацыйных, судовых, палітычных і грамадскіх.

Адрознівалася ад вышэй прыведзенай сістэмы кіраванне горадам.

На чале органаў самакіравання ў горадзе стаяў войт, які назначаўся вялікім князем ці выбіраўся мяшчанамі. У прыватна-ўласніцкім горадзе войта прызначаў яго ўладальнік.

Рада выбіралася прызначанымі войтам выбаршчыкамі і мела ад 6 да 24 членаў. Яна кіравала гарадской гаспадаркай, разглядала грамадзянскія справы гараджан.

Бурмістр - выбарная асоба ў магістрат. У абавяакі бурмістра ўваходзіла загадванне гарадской казной, старшынства на пасяджэннях суда.

Лава - судовая калегія, якая складалася з войта і лаўнікаў. Яна разглядала крымінальныя справы мяшчан.

Гарадское самакіраванне

Магістрат

радцы бурмістры лаўнікі

Такім чынам, у ХV-ХVI ст.ст. Вялікае княства Літоўскае заставалася дзяржавай, якая захоўвала свой незалежны ўрад (адміністрацыю), свой парламент, тэрыторыю з акрэсленымі межамі, свае заканадауства.

ВКЛ у вынніку гістарычных абставін заключыла з Польшчай Крэўскую (1385 г.) і Люблінскую (1569 г.) уніі. Імі не была ліквідавана самастойнаспь Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Статут 1588 г. заканадаўча аформіў яе захаванне як самастойнай і незалежнай.

Для абедзвюх дзяржаў заставаліся агульнымі толькі Сойм і кароль. Але ліцьвінскі Сойм папярэднічаў агульнаму: ен збіраўся асобна ў Слоніме. У ВКЛ захоўваліся асобныя Рада, Сойм, арсмія і заканадаўства.

Складальнікі Статута не ўнеслі ў яго аніводнай нормы, якая б магла быць выкарыстана на шкоду дзяржаўнай самастойнасці ВКЛ. Поводле Статута атрымліваць маенткі, займаць дзяржаўныя пасады ў княстве маглі толькі мясцовыя ўраджэнцы і ні ў якім выпадку ¢¢чужаземцы¢¢ ці ¢¢суседзі¢¢. Каб атрымаць падтрымку ліцьвінскай шляхты, захаваць за сабой вялікакняжацкі трон у ВКЛ, польскі кароль Жыгімонт III Ваза быў вымушаны згадзіцца і зацвердзіць Статут прывілеем (граматай) 28 студзеня 1588 г. Аднак Статут быў наўмысна выдадзены (у друкарні Мамонічаў у Вільні) без каралеўскіх грамат, каб падкрэсліць самастойнасць ВКЛ.

Варта адзначыць існаванне ў ВКЛ незалежнага ўрада і мясцовай адміністрацыі, сваей установы замежных спраў - Дзяржаўнай' Канцалярыі, сваей дзяржаўнай скарбонкі, сваей сістэмы ганаровых званняў і пасадаў. А галоўнае, тут функцыянавалі ўласныя законы, сабраныя ў Статуце, якія якраз былі юрыдычным падмуркам незалежнага Беларуска-Літоўскага гаспадарства.

Можна пагадзіцца с шэрагам навукоўцаў, якія сцвярджаюць, што не адбылося новага дзяржаўнага ўтварэння, вядомага пад назвай ¢¢Рэч Паспалітая¢¢. Нашы продкі, як сведчаць гістарычныя крыніцы, карысталіся тэрмінам "рэч паспалітая" - у дакументах на беларускай мове і тэрмінам "Rzeczpospolita" у дакументах на лаціне на працягу амаль усяго існавання Вялікага княства Літоўскага, пачынаючы ад ХIV стагоддзя, гэта значыць задоўгда 1569 г.

Дакументы сведчаць. У Статуце 1529 года (10 артыкул 1 раздзел, 6 артыкул 3 раздзел, 2 артыкул 4 раздзел) тэрмін "рэч пасполітая" ужываецца ў значэнні "гаспадарства", "дзяржава", "краіна". Тое ж паўтараецца і ў шматлікіх артыкулах Статутаў 1566 і 1588 гадоў.

Трэба адзначыпь, што палякі гэтаксама задоўга да Люблінскага Сойму ўжывалі тэрмін "рэч паспалітая" выключна як сінонім свайго гаспадарства, сваей дзяржавы.

Пасля 1569 г, існавалі дзве незалежныя дзяржавы - Польскае каралеўства і Вялікае княства Літоўскае. На працягу доўгага часу блізкія ўзаемныя стасункі былі ў аднолькавай ступені вельмі выгадныя абедзюм дзяржавам.

Каб пазбегнуць тэрміналагічнай блытаніны, захаваць навуковы падыход да гістарычных зяваў, разбурыць некаторыя стэрэатыпы мыслення, мэтазгодна ўжываць Польская рэч паспалітая як сінонім Польскага каралеўства і Беларуская рэч паспалітая як сінонім княства Літоўскага.

Трэба звярнуць увагу студэнтаў на яшчэ адну праблему, якая мае дачыненне да дзяржаўнасці ВКЛ і вельмі актуальна сення, на этапе адраджэння беларускай дзяржаўнасці. На семінарскім занятку мэтазгодна закрануць пытанне аб сімволіцы ВКЛ: флагу і гербе.

У выніку варварскага знішчэння рэліквій і дакументаў у музеях і бібліятэках былога СССР, разбурэння цэркваў і другіх гістарычных помнікаў, якія захоўвалі многія тайны ў адносінах да сімволікі ВКЛ, сення ў гэтых пытаннях застаецца многа белых плямаў.

княства літоўскі беларускі

§5. Сімволіка ВКЛ

Няма падставы гаварыць аб якім-небудзь агульнанацыянальным флагу беларусаў раней ХХ ст. Былі толькі асабістыя флагі літоўска-беларускіх магнатаў і ваенныя сцягі.

У перыяд ВКЛ асноўным гербам зяўлялася "Пагоня" - знак, які выкарыстоўваўся і вялікім князем - правіцелем беларуска-літоускай дзяржавы. Гэты знак сімвалізуе старажытную ўсходнеславянскую традыцыю - абараняпь межы сваей дзяржавы.

Існуе некалькі летапісных версій гістарычнага паходжання герба Пагоня. Адна з іх прыводзіцца ў Густынскім летапісу першай паловы ХVІІ ст., дзе гаворыцца, што князь Віцень «измысли себе герб и всему князьству печать: рыцарь збройный на коне с мечом, еже ныне наричут погоня». Некаторыя звязваюць з'яўленне герба Пагоня з дзейнасцю другога вялікага князя літоўскага - Нарыбута.

Герб Пагоня ўваходзіць у групу конных гербаў, шырока распаўсюджанных у еўрапейскай і ўсходнеславянскай геральдыцэ. Пячаткі з выявай коннага наездніка сустракаюцца ў полацкіх, наўгародскіх, мазавецкіх граматах. Фігура коннага рыцара сімвалізавала вярхоўную ўладу, вялікага князя.

Гістарычны факт Пяцьдзесят першая харугва Жыгімонта-Нарыбута ў Груевальдскай бітве мела на сцягу каня з ездаком ва узбраненні на чырвоным полі. Сцягі у Літоускім войску Аляксандра Вітаўта былі амаль усе аднолькавыя, таму што мелі на штандарце рыцара ва узбраненні, які сядзеу на белым кані, трымаючы у паднятай руцэ меч на чырвоным полі

Пазней, пасля адміністрацыйнай рэформы 1564-1565 гадоў, калі ўзніклі ваяводствы, кожнае з іх атрымала вялікакняжацкі сцяг з казны. Вялікі сцяг ваяводства меў дзве касіцы, а сцяг павета - адну. Агульнадзяржаўны сцяг меў чатыры касіцы, а на палотнішчы была намалявана "Пагоня" і Дзева Марыя з дзіцём Ісусам у сонцы. Ваенны сцяг Гетмана - камандуючага літоўскай арміяй -меў чатырохвугольнае блакітнае палотнішча, з аднаго боку якога была намалявана "Пагоня".

Вынік. Амаль усе паветы і ваяводствы мелі у ВКЛ рознакаляровыя сцягі з гербам "Пагоня". Традыцыі ўплывання гэтага герба, узнікшыя ў глыбокай старажытнасці, знаходзяць сваю легітымізацыю (афармленне праз заканадаўчыя акты) у ХVІ стагоддзі ў Статутах ВКЛ. Выява Пагоні фігуруе не толькі на пячатках дзяржауных устаноў і баявых штандартах ХVIII ст., яна крочыць праз дзесяцігоддзі і ў XIX ст.

Герб Пагоня знайшоў свае адлюстраванне не толькі на штандартах вайсковых часцей, але і на дзяржаўным гербе Расіі.

У канцы 50-х гадоў XIX ст., быў распрацаваны вялікі герб Расйс кай імперыі, дзе на крылах царскага арла былі размешчаны аб'яднаныя шчыты розных зямель. Сярод іх былі і звязаныя з былой тэрыторыяй ВКЛ.

Вынік

) Вялікае княства Літоўскае з'яўлялася паліэтнічнай дзяржавай, спачатку федэратыўнага, а потым унітарнага тыпу. Своеасаблівы феадальны федэралізм меў месца ў перыяд уваходжання новых земляў у склад гаспадарства ў пэўны "пераходны перыяд", калі "асвойваліся" далучаныя абшары. Але ён, як правіла, з часам разбураўся пад націскам агульнай унітарнай тэндэнцыі, што пачала панаваць у Беларуска-Літоўскай дзяржаве з канца ХV ст., калі Вітаўт на працягу 1392-1396 гадоў зліквідаваў сістэму мясцовага княжання. 3 другой паловы ХV ст. цэнтралізацыйныя працэсы яшчэ больш паскорыліся, бо набылі вагу агульнагаспадарчыя законы;

) на ўсіх землях гаспадарства, пачынаючы з ХУ ст., дзейнічаў адзіны, агульнапрыняты закон - Статут, уносіць змены у які нікому, аніякай мясцовай адміністрацыі, апрача Сойму княства, строга забаранялася;

) у ВКЛ існавала цвердая грашова-фінансавая і падатковая сістэма, дзейнічалі адзіныя прынцыпы судовага і адміністрацыйнага ўпарадкавання, быў прыняты агульны парадак прызначэння кіраўнікоў земляў, ваяводстваў і паветаў, паўсюль існавалі правілы выбараў на соймікі і Сойм, манархам зызначаўся адзін для ўсіх парадак і нават адны і тыя ж дні правядзення паветавых шляхецкіх соймікаў, існавала адзінае войска і адзіныя вайсковыя законы;

) усялякія сепаратысцкія памкненні далучаных да Княства земляў, ваяводстваў, паветаў ці проста асобннх моцных феадалаў лічыліся найвялікшым парушэннем законаў, дзяржаўным злачынствам і таму жорстка праследаваліся манархам і ўрадам;

) Беларуска-Літоўскаяй дзяржаве быў уласівы адносна дэмакратычны лад, найвышэйшы ў Еуропе ўзровень развіцця тэорыі парава і дасканальнасць судовай пракыкі. Выннікам гэтага з′явілася адсутнасць жорсткай тырані і ўрадавая абарона грамадзянскіх правоў і свабод, набліжэнне да рэлігійнай талерантнасці, канфесійнай і этнічна-культурнай цярпімасці;

6) У час існавання ВКЛ як дзяржавы, да кашда ХVIII ст., не зніклі бясследна буйныя этнічныя групы насельніцтва - жамойты, татары, габраі і інш., яны карысталіся ўсімі існуючымі тады паляўніцтва і грамадзянскімі свабодамі і, наколькі змаглі, захавалі свае этнічнае аблічча;

) своеасаблівыя рысы Беларуска-Літоускай дзяржавы прыкметна адрознівалі яе ад Маскоўскага княства, дзе панавалі жорсткая сістэма кіравання, меў месца неверагодны ціск на свой народ з боку дэспатычных дзяржаўных і урадавых структур, неабмежаваная тыранія маскоўскіх манархаў.

Спіс літаратуры

1.Веснік Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя І. П. Шамякіна. Мазыр, 2007. г. 2009, №3, 1.

2.Станаўленне і развіццё беларускай дзяржаўнасці (X - XIX ст. ст.) / Магілёўскі машынабуд. Ін-т, каф. гуманітарных дысцыплін. - Магілёў ММІ, 1996.; [с. 16 - 24].

.Статут ВКЛ 1529 года - падмурак развіцця беларускай дзяржаўнасці і канстытуцыяналізму / БДУ, каф. тэорыі і гісторыі дзяржавы і права. - Мн., 2009

4.Труды Белорусского государственного университета. Серия 5. Политология, философия, история, филология. Мн., БГТУ, 1997-2009. 2007, вып. 15, 1.

5.Акшевский И.М., Голенченко Г.Я., Осмоловский В.П. История Беларуси: вопросы и ответы. Мн., 1993. [с. 14 - 15]

.Ермаловіч М. Па слядах аднаго міфа. Мн., 1989. [с. 29-31]

.Краўцэвіч А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Мн.: Беларуская навука, 1998. 208 с., 5 карт

.Насевiч В.Л. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Мн.: Полымя, 1993.

9.Сурмач Г., Стук Б. Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. Мн., 2005.

Похожие работы на - Утварэнне Вялікага княства Літоўскага

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!