Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг.

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    История
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    31,38 Кб
  • Опубликовано:
    2012-06-19
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг.

ЗМЕСТ

Уводзіны

Глава 1. Дзейнасць Надзвычайнай місіі БНР у Германіі (1919-1925 гг.)

Глава 2 .Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі

Заключэнне

Бібліяграфічны спіс

УВОДЗІНЫ

Дадзеная курсавая праца разглядае тэму архіваў Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг. Мэта працы аналіз палітычнай і грамадскай дзейнасці місіі у (1919-1925 гг.) і агульны агляд багатых збораў дакументаў як выніку гэтай дзейнасці.

Задачы курсавой работы , якія трэба вырашыць:

. Дзейнасць Надзвычайнай місіі БНР у Германіі (1919-1925 гг.).

.Дакументы Надзвычайнай місіі БНР у Германіі як гістарычная крыніца па гісторыі беларускай эміграцыі ў 1919-1925 гг. у Германіі.

Існуюць розныя погляды даследчыкаў на дадзеную праблему. У артыкуле У.Л.Сакалоўскага Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919-1925) даецца агляд палітычнага, культурнага, эканамічнага жыцця і ўзаемадзеяння місіі з нямецкімі ўладамі, распавядаецца пра спробы стварэння беларускіх вайсковых частак,правядзенне міжнародных канферэнцый і ўдзел у іх беларусаў. Асноўная частка артыкулу гэта дакументы дзейнасці Ўрада і Надзвычайнай Місіі БНР. У артыкуле распавядаецца пра перспектыўнасць вывучэння грамадска-палітычнай дзейнасці беларусаў у Веймарскай Германіі, пра адносіны з рознымі арганізацыямі і суполкамі ва ўмовах эміграцыі, прыклады ўзаемадзеяння, даюцца адзнакі нямецкіх дыпламатаў аб значэнні ўзаемадносін з місіяй БНР. Але ж асноўная ўвага ў артыкуле надаецца дакументам місіі БНР, падзеленых на сем груп.

У кнізе Архівы БНР падаюцца дакументы, звязаныя з берлінскай місіяй. Але існуе заява С. Шупы, укладальніка гэтага вядомага выдання, пра тое, што архіў Дыпламатычнай місіі БНР у Берліне не знойдзены.Гэта і стымулявала падрыхтоўку да выдання гэтых дакументаў У.Л.Сакалоўскім.

Серыя артыкулаў С.Шупы Невядомая БНРпрысвечаны дзейнасці дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў БНР за мяжой: у Адэсе, Рызе, Таліне,Коўна. Амаль усе маюць дачыненне да Берлінскай місіі БНР. Чытаючы гэтыя артыкулы, адкрываеш новыя старонкі беларускай гісторыі. У газеце Наша Ніва і артыкуле С.Шупы падрабязна распавядаецца пра украінскі крэдыт- грошы вылучаныя Ўрадам Украінскай Народнай Рэспублікі на карысць БНР і размешчаныя у берлінскім банку. У артыкуле газеты Новы час падрабязна апісваюцца умовы і абставіны правядзення Берлінскай канферэнцыі 1925 г. Розныя погляды на гэтую падзею нават праз столькі год выклікаюць спрэчкі ў навукоўцаў.

Курсавая работа складаецца з уводзін, 2-ух глаў, заключэння, бібліяграфічнага спіса. Першая глава распавядае пра дзеячаў беларускай эміграцыі ў Германіі. Другая глава змяшчае матэрыял пра дакументы беларускай эміграцыі ў Германіі.

ГЛАВА 1. ДЗЕЙНАСЦЬ НАДЗВЫЧАЙНАЙ МІСІІ БНР У ГЕРМАНІІ (1919-1925 ГГ.)

25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Адраджэнне краіны і імкненне беларусаў да адзінства, самастойнасці выспявала пад моцным уціскам расейскага самаўладства, а таму і было яно даволі стрыманым і павольным. Узрастанню незалежніцкіх настрояў на Беларусі ў перыяд Першай Сусветнай вайны (1914-1918 гг.) ў значнай меры садзейнічала палітыка нямецкіх акупацыйных уладаў, і такія акалічнасці як гатоўнасць немцаў прызнаць беларускі народ асобнай нацыяй, як пераклад акупацыйных загадаў на беларускую мову, адкрыццё школ на роднай мове, дазвол весці набажэнства па-беларуску, наданне беларускай мове статуса самастойнай і роўнай па значэнні з мовамі іншых народаў рэгіёна, пра што яскрава засведчыў факт выдання «Слоўніка на сямі мовах: нямецкай, польскай, рускай, беларускай, літоўскай, латышскай, яўрэйскай» - усё гэта паказвала, што і беларус можа мець сваю годнасць і радасць ад усведамлення сябе гаспадаром (не тое што пад Расейскай імперыяй!). Усё гэта натуральна спрыяла ўзрастанню незалежніцкіх настрояў і памкненняў. Пачалі дасылацца звароты з просьбай прызнаць Беларускую Рэспубліку. У Германію таксама была накіравана дэлегацыя БНР для ўсталявання дыпламатычных зносінаў. Вялікі ўнёсак дзеля міжнароднага прызнання БНР быў зроблены Надзвычайнай Місіяй БНР у Берліне. Яна існавала амаль 7 гадоў (1919-1925). Ёй выпала складаная - годна прэзэнтаваць Беларусь на міжнароднай прасторы.

мая 1919 года МіністэЗС Германіі пасля звароту А.Луцкевіча, прызнала Дыпламатычную Місію БНР. У заяве А.Луцкевіча быў пазначаны склад Місіі.

У рэзалюцыі МЗС Германіі было засведчана, што Ўрад не быў супраць Місіі БНР.

Штат Місіі быў цалкам укамплектаваны ў жніўні 1919 года, хоць першае паседжанне адбылося 2 ліпеня 1919 г.

жніўня 1919г. ,выконваючы абавязкі шэфа Місіі, Леанард Заяц быў афіцыйна прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Беларускага Ўраду ў Берліне. 27 кастрычніка замест яго на гэтую пасаду прызначаецца Леанід Баркоў (чалец беларускай дэлегацыі ў Парыжы). Друкаваным органам Місіі быў інфармацыйны бюлетэнь -"Беларускае прэс-бюро" (на нямецкай мове).

На пачатак восені 1919 года Місія складалася з трох аддзелаў (консульскага, ваеннага, аддзелу прэсы):

.шэф Місіі-Леанард Заяц (пазней Леанід Баркоў);

.сакратар-д-р Паўлоўскі;

.юрысконсульт- Бруна Мілер (консульскі аддзел);

.начальнік ваеннага аддзела Місіі- Антон Борык;

.дарадчык па вайсковых справах-Яўхім Бялевіч (ваенны аддзел);

.дарадчык па справах прэсы-Валянцін фон Дзітман.

жніўня 1919 г. былі канкрэтна акрэслены задачы, якія стаялі перад гэтай дыпламатычнай службай у той час. 23 сакавіка 1919 г. у Берлін з Гродна прыбыў кіраўнік Беларускай ваеннай Місіі па справах ваеннапалонных А.Борык. Ён стаў першым афіцыйным пасланнікам БНР у Германіі. У лагерах для ваеннапалонных Германіі на той час знаходзілася 60000 беларусаў. Немцы марылі голадам палонных, гатавалі ім бручку на вадзе, часам давалі кавалак конскага мяса. Бульбу палонныя елі ў мундзірах, бо шкода ім было выкідваць шалупіны. З іх (палонных) планавалася стварыць ядро будучага нацыянальнага войска. Ужо ў пачатку красавіка Борык наладзіў сувязі з міжнароднай камісіяй па справах ваеннапалонных (працавала пад эгідаю Антанты). Борык распаўсюджвае беларускую справу сярод вайскоўцаў-суайчыннікаў. У гэтай справе яму дапамагаў генерал Кіпрыян Кандратовіч (у Берліне з лютага 1919 г. як сябра дэлегацыі БНР на Парыжскай мірнай канферэнцыі).

красавіка ў беларускім ваенным прадстаўніцтвае была прынята дэлегацыя ад афіцэраў беларусаў з лагеру ваеннапалонных у м. Зэльцведэль на чале з палкоўнікам Вішнеўскім. Адозва, падпісаная 60 афіцэрамі з просьбаю хутчэй накіраваць іх на Бацькаўшчыну для ўдзелу ў фармаванні нацыянальных вайсковых аддзелаў, стала адным з першых вынікаў працы місіі. Але магчымасці беларускіх урадоўцаў у ваенных справах былі абмежаваны, таму што бальшавікі і палякі былі супраць распаўсюджвання беларускай справы.

Немцы не выканалі свае абяцанні наконт выдзялення беларусаў у асобыя часткі. Яны марылі голадам палонных (гатавалі ім бручку на вадзе, часам давалі кавалак конскага мяса, бульбу палонныя елі ў мундзірах, бо шкада ім было выкідваць шалупіны). У гэты час расійскія белыя і польскія генералы вялі актыўную прапаганду сярод ваеннапалонных беларусаў, агігуючы ўступаць у іхнія фармаванні. Выкарыстоўваючы беларусаў як гарматнае мяса, яны хацелі з іх дапамогай задушыць незалежнасць Беларусі.

Беларускія ўрадоўцы не пакідалі спробы дамагчыся дазволу распачаць арганізацыю нацыянальнага войска ад краінаў Антанты з палонных беларусаў. 21 мая 1919 г. быў нават створаны Арганізацыйны аддзел Міністэрства абароны Рэспублікі. Аддзелам кіраваў генерал-маёр Лявон Давыдаў. Задачай генерала Давыдава было фармаванне беларускіх частак адначасова з расійскімі, каб такім чынам перахапіць фінансавыя сродкі, прызначаныя на гэтую мэту дзяржавамі Антанты.

У пачатку чэрвеня 1919 г. з Антонам Луцкевічам скантактаваўся былы расійскі сенатар Бэльгард, які ведаў, што Луцкевіч цікавіцца палоннымі. Бэльгард прапанаваў яму пачаць фармаванне сярод беларускіх палонных нацыянальных частак дзеля супольнай з войскамі белай Расіі барацьбы з бальшавікамі. Луцкевіч пазней сцвярджаў, што ён адхіліў прапанову сенатара, заявіўшы таму, што беларусы гатовыя змагацца за незалежнасць безадносна да таго, акажуцца іх праціўнікамі белыя ці чырвоныя.

Генерал Давыдаў аказаўся няздольным арганізатарам. Акрамя таго, яму не ўдалося дабіцца падтрымкі з боку дзяржаў Антанты, у сувязі з чым вайскова-арганізацыйны аддзел у Берліне быў ліквідаваны В.Захаркам, які быў намеснікам А.Луцкевіча. Негледзячы на гэта, дзякуючы намаганням капітана А.Борыка да восені 1919 г. удалося сканцэнтраваць каля 30 тысяч палонных беларусаў у 36 лагерах (раней яны былі раскіданыя па 180 лагерах). Сярод іх распаўсюджвалася брашура Памятка палонным беларусам. Імкненьне беларускіх палітыкаў заручыцца збройнай сілай для вызваленьня Беларусі ад чарговай акупацыі часам прыводзіла іх да вельмі рызыкоўных камбінацыяў. Так ў 1919 годзе Захарка вёў перамовы з генералам Васілём Біскупскім, блізкім паплечнікам будучай зоркі нямецкай палітыкі, маладога мастака Адольфа Гітлера. Увосень 1919-га беларускаму ўраду ў асобе Захаркі было запрапанавана прыняць на сваю службу 60 тысячаў вайскоўцаў расейска-нямецкага ландсверу, які тады дзейнічаў на тэрыторыі Латвіі. Што мог азначаць гэты прыём на службу і чым ён мог скончыцца - сёння сказаць цяжка, аднак, нягледзячы на шчодрыя абяцанні фінансавага плану, Васіль Захарка не наважыўся на такі непрадказальны крок.

Такім чынам, у лютым 1920-га Захарка з Крэчэўскім у Берліне шукаюць выйсця з палітычных і фінансавых тупікоў. І як на бяду якраз у гэтым часе ў Берліне патаемна ладзяцца планы вялікай расійска-нямецкай манархічнай змовы, на чале якой стаіць той самы генерал Біскупскі.

Планы Біскупскага, выкладзеныя ім крыху пазней у адмысловым мемарандуме, выглядалі прыблізна так: супольнымі намаганнямі Чырвонай арміі, украінскіх і беларускіх партызанаў зліквідаваць Польшчу і аднавіць межы 1914 году. Наступны этап - паўстанне чырвоных (насамрэч - белых) афіцэраў, увядзенне ў Расеі ваеннай дыктатуры, знішчэнне камуністычнага рэжыму ва Ўкраіне сіламі партызанаў, у Беларусі - з дапамогай расійска-нямецкіх добраахвотнікаў, запрошаных беларускім урадам. Аднаўленне ў Расіі, Германіі і Венгрыі манархіяў, выцясненне рэспубліканскіх рэжымаў на тое месца, якое яны заслугоўваюць.

Як адзначыў у сваім мемарандуме Біскупскі, урад Беларусі знаходзіцца ў кантакце з найвышэйшым камандаваннем Ваеннага Цэнтру. Чынны ўдзел беларускіх палітыкаў у берлінскай змове пацвярджаецца і зместам сакрэтнага ліста нейкага палкоўніка Купчынскага камандуючаму дзейнай у Эстоніі Паўночна-Заходняй Арміяй генералу графу Аляксею Палену. Ліст гэты невядома якім чынам трапіў у рукі кіраўніка беларускай дэлегацыі на Мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы Яўгена Ладнова.

Урэшце, яшчэ адно сведчанне ўдзелу беларускіх палітыкаў у вялікай змове - ліст нейкага Залескага (як выяўлена тым самым Ладновым - сябра прэзыдыуму Рады БНР Язэпа Мамонькі) сувязному манархістаў у Берліне расійскаму немцу доктару Гравэнгофу, дзе Мамонька-Залескі ўжывае адкрыты шантаж:

Скажыце немцам, калі яны зараз не дадуць нам неадкладнай фінансавай дапамогі, дык мы больш да іх звяртацца не будзем і працу скіруем у другі бок. Давайце мне весткі, грошы патрэбныя тэрмінова, праца вялікая.

Аднак усім шырокім планам разгалінаванай міжнароднай змовы так і не было наканавана збыцца. Масква дамагаецца значных поспехаў на польскім фронце, аднак пасля Цуду над Віслай вымушаная падпісаць з Польшчай мірнае пагадненне. Неўзабаве Рыжскі мір раздзеліць Беларусь напалам. Паводле падпісанага ў ліпені 1920-га расійска-літоўскага пададнення, тэрыторыя на паўночны захад ад Маладзечна перададзеная Літве. Ва Ўсходняй Еўропе ўсталёўваецца парадак, які спакойна праіснуе яшчэ два дзесяцігоддзі.

Мемарандум Біскупскага і абодва кампраматныя лісты ў канцы 1920 году надрукавала на сваіх старонках пражская эсэраўская газэта Воля Россіи, што выклікала ў беларускіх палітычных колах у розных еўрапейскіх сталіцах грамадзкі землятрус лакальнага маштабу.

Апошняя падзея ў гэтай блытанай гісторыі адбылася 3 кастрычніка 1921 году ў падчас беларускай палітычнай канфэрэнцыі ў Празе. Адмысловая камісія прадстаўнікоў розных напрамкаў беларускай палітычнай думкі абмеркавала справу абвінавачання Ладновым Ураду БНР на чале з В.Ластоўскім у супрацоўніцтве з нямецкімі і расійскімі манархістамі і пастанавіла:

Разгледзеўшы дакументальныя дадзеныя ў вышэйпамянёнай справе (ліст палкоўніка Купчынскага графу Палену, дакументы аб манархічнай змове з генералам Біскупскім на чале, ліст грамадзяніна Залеўскага да Гравэнгофа ды іншыя) і выслухаўшы інфармацыю ў гэтай справе грамадзянаў Ластоўскага, Мамонькі, Цвікевіча і Зайца, а таксама разгледзеўшы дакументы, у якіх грамадзянін Ладноў абвінавачваецца ў зносінах з французскай контарвыведкай, - даведаліся:

) Урад БНР на чале з грамадзянінам Ластоускім ні ў цэласці, ні ў асобе каго-колечы з сяброў сваіх да манархічнай змовы з генералам Біскупскім на чале ніякага дачынення не меў.

) Асабісты і прыватны ліст грамадзяніна Мамонькі, падпісаны псеўданімам «Залевскій» паводле свайго зместу і тону зьяўляецца вартым суровага зганення, але факты там паказаныя зьяўляюцца проста ўсхваляючым сябе вымыслам і нічога не маюць супольнага з тактыкай Ураду БНР.

) Дзеля абектыўнага расследавання справы Ладнова, запрапанаваць яму грамадзкі суд. Грамадскі суд над Ладновым так ніколі і не адбыўся.

У сакавіку 1919 г. у Берлін прыбылі міністры БНР (В.Захарка, А.Цвікевіч) і амбасадар Беларусі ў Германіі Аркадзь Смоліч. Неўзабаве да іх далучаецца А.Луцкевіч. Ён спадзяваўся атрымаць акрэдытыў на 1,6 мільена нямецкіх марак, выдаткаваны кіраўніцтвам Украінскай Народнай Рэспублікі (планавалася выкарыстаць гэтыя грошы для паездкі на мірную канферэнцыю ў Парыж і таксама дзеля стварэння дыпламатычных прадстаўніцтваў у іншых краінах). Фінансавае пытанне стала адной з асноўных прычын прыбыцця Ўраду БНР з Гродна (амаль у поўным складзе) у сталіцу Германіі. Урадоўцы першапачаткова забралі з Гродна толькі частку грошай. Хутчэй за ўсё, пэўная сума яшчэ вясной 1919 г. заставалася ў Паўла Алексюка як Гарадзенскага губернскага камісара БНР. Напярэдадні 24 красавіка П.Алексюку з Берліну прыйшла тэлеграма ад А.Луцкевіча. Ён прасіў тэрмінова пераслаць яму праз Смоліча грошы. Ужо ў канцы красавіка, пасля таго як горад быў заняты польскім войскам, у Гродна прыехалі А.Смоліч і В.Ластоўскі з тым, каб вывезці апошнюю частку з украінскага крэдыту. Галоўная праблема, аднак, з якой сутыкнуліся беларускія дзеячы, аказалася нават не ў тым, каб атрымаць уласна пазыку ад украінскага ўраду, а ў тым, каб зняць прадугледжаную дамовай суму з банкаўскіх рахункаў. Найбольш балючае расчараванне чакала А.Луцкевіча, калі ён прыехаў з Гродна ў Берлін, дзе раптам высветлілася, што зняць грошы з рахунку ў «Бэрлінэр РайхсБанк» немагчыма - літаральна напярэдадні на запатрабаванне Савецкага ўраду нямецкі бок замарозіў усе ўкраінскія актывы. Замест таго, каб адразу накіравацца ў Парыж, беларускі прэмер вымушаны быў яшчэ амаль месяц чакаць, пакуль удалося атрымаць грошы з венскага банку, губляючы самае каштоўнае - час. Калі А.Луцкевіч нарэшце дабраўся на канферэнцыю, ягоная прысутнасць там амаль страціла сэнс - на палітычнай карце «новай» Еўропы месца для незалежнай Беларусі ўжо не засталося. У сярэдзіне 1919 г. беларускі бок робіць чарговую спробу атрымаць апошнюю частку з украінскага крэдыту. У якасці курера ўраду БНР у ліпені 1919 г. у КамянецПадольскі да міністра замежных справаў Украіны А.Лявіцкага выехала сакратарка Варшаўскага БНК Аўгіння Аляксюк - сястра Паўла Алексюка. Яна мела заданне ад А.Цвікевіча завезці і абмяняць нерэалізаваны ў Берлінскім Райхсбанку пераказ на 1,5 млн карбованцаў з украінскай дзяржаўнай пазыкі ўраду БНР. З Варшавы А.Аляксюк дабралася да Луцку, адкуль, пераапрануўшыся сялянкай, - у КамянецПадольскі, дзе прэмерміністар УНР Б.Мартас выдаў ёй пасведчанне на грашовы пераказ у Венскі банк на 3 млн крон. 9 жніўня 1919 г. Аўгіння Аляксюк вярнулася ў Варшаву. Дарэчы, за свой учынак рашэннем Рады міністраў БНР яна атрымала 1,5 тыс. марак, а Беларускае ПрэсБюро змясціла паведамленьне «Геройскі подзвіг адной патрыёткі»… «Што да паперы, што вязе Аляксючанка, дык з гэтым ужо мы тут дамо неяк рады. Даручы гэта Дубейкоўскаму…» - пісаў да А.Цвікевіча 9 жніўня невядомы адрасат, маючы на ўвазе той самы грашовы пераказ за подпісам украінскага прэмера. Аднак, з незразумелых прычынаў і на гэты раз украінскія грошы застаюцца ў Берлінскім Райхсбанку.

Тым часам у канцы жніўня 1919 г. А.Луцкевіч накіроўваецца на запрашэнне кіраўніка польскага ўраду І.Падарэўскага з Парыжу ў Варшаву, каб паспрабаваць атрымаць прызнанне незалежнасці Беларусі з боку Польшчы. У выніку, аднак, частка беларускіх дзеячоў на чале з В.Захаркам і П.Крэчэўскім выступалі супраць А.Луцкевіча, абвінавачваючы прэмера ў прапольскай арыентацыі. Асабісты канфлікт набывае вельмі хутка характар палітычнага расколу, у якім не апошнюю ролю адыграў і той факт, што гэта менавіта праціўнікі А.Луцкевіча з ліку так званай «Берлінскай групы» мелі на руках большую частку з рэшты грошай. Калі 24 лістапада П.Крэчэўскі і В.Захарка выяжджаюць з Берліну праз Прагу ў Мінск на чарговае паседжанне Рады БНР, яны пакідаюць у адным з пражскіх банкаў 200 тысяч марак з урадавай касы. У выніку расколу, што адбыўся 13 снежня ў Мінску, паўстаюць два беларускія ўрады - стары, на чале з А.Луцкевічам, і новы - урад Вацлава Ластоўскага. І хоць ужо праз тры дні - 16 снежня - Васіль Захарка склаў на рукі А.Луцкевіча «Баланс касы паўнамоцніка Ўрада БНР», уласна грошы засталіся нават не ў В.Ластоўскага, а ў таго ж В.Захаркі…

Гісторыя ўкраінскай пазыкі ўраду БНР на гэтым не скончылася, бо заставалася ўвесь час яшчэ не рэалізаваная частка крэдыту ў Берлінскім Райхсбанку. З вялікай доляй верагоднасці можна сцвярджаць, што беларускі ўрад - на гэты раз на чале з В.Ластоўскім - скарыстаўся з украінскіх грошай з дапамогай Літвы. Паводле ўмоваў беларускалітоўскай дамовы, падпісанай у канцы 1920 г., літоўскі бок згаджаўся фінансаваць беларускі антыпольскі рух на Віленшчыне і Гродзеншчыне. Пры гэтым ковенскі ўрад і сам пакутаваў на недахоп сродкаў. Сітуацыю выратавала Германія, якая мела свой інтарэс у аслабленні польскай дзяржавы і сталыя кантакты з літоўскім урадам. У выніку, хутчэй за ўсё, украінскі крэдыт быў выдадзены з Берліну ў Коўна, адкуль ён пайшоў на фінансаванне антыпольскай партызанкі.

Тры месяцы дзейнасці Беларускага Ўраду ў Берліне мелі вялікі плён (місія стала адным з першых прадстаўніцтваў Беларусі за межамі Расійскай Імперыі). Рада Міністраў рэгулярна праводзіць паседжанні, арганізуюцца неафіцыйныя сустрэчы з уплывовымі нямецкімі палітыкамі, прадстаўнікамі СМІ, наладжваліся кантакты з рознымі ўстановамі Германіі.

Былі таксама вынікі ў іншых накірунках. Супрацоўніцтва з прадпрымальнікам (ураджэнцам Беларусі) Станіславам Львом Сапегай Ваяводай вельмі паўплывала на распаўсюджванне інфармацыі аб Беларусі. Сапега Ваявода паверыў у БНР (надзея на кантракты і выгадныя гандлёвыя сувязі). Ягоная фірма Сындыкат Сапегі для Эўропы і Азіі на Беларусі аказвала Місіі пасільную фінансавую дапамогу. Штат місіі -у асноўным беларусы (паўнамоцным дырэктарам фірмы да лета 1920 г. зяўляецца А.Борык). Заслуга С.Л. Сапегі Ваяводы -стварэнне першай за межамі былой Расійскай Імперыі Беларускай службы друку і тэлеграфнай сувязі (выдавала інфармацыйны бюлетэнь двойчы на тыдзень з завастрэннем увагі на беларускай тэматыцы. А.Луцкевіч робіць каласальную працу дзеля прызнання маладой Беларускай Дзяржавы мемарандум амбасадарам краін чальцоў Антанты, перамовы з камандуючым усімі лагерамі ваеннапалонных у Германіі генералам Патоцкім. Ладзяцца кантакты з германскай сацыял-дэмакратыяй і яе лідэрам Карлам Каўцкім.

Пасля бурлівых падзеяў 13 снежня 1919, калі на паседжанні Рады БНР адбыўся раскол, міжвольныя ініцыятары расколу і кіраўнікі непрымірымай антыпольскай часткі Рады Крачэўскі і Захарка здолелі надзейна схавацца і не трапіць за краты, як гэта здарылася з іх паплечнікамі. Некалькі тыдняў давялося пражыць у мінскім падполлі, не паказваючыся нікому на вочы і цалкам адыйшоўшы ад грамадзкага і палітычнага жыцця. Урэшце, схаваўшыся пад чужымі імёнамі і чужымі дакументамі, Крэчэўскі і Захарка ўцякаюць з Мінску і дабіраюцца да Берліну. Пасля снежня 1919 г. Берлінская місія падпарадкоўвалася юрысдыкцыі ўрада Народнай Рады БНР на чале з В.Ластоўскім (антыпольскія пазіцыі ).

Расце цікавасць да беларускага пытання ў МЗС Германіі (пры міністэрстве адкрыты спецыяльны беларуска -украінскі аддзел, які падтрымліваў шчыльныя адносіны як з Надзвычайнай Місіяй так і з урадам у Коўна. Пра гэта сведчаць цыркуляры амбасадарам у Маскву, Рыгу, Коўна:

З прычыны таго, што тэрыторыя Беларусі размешчана на відным месцы поясу ўскраінных дзяржаваў, і таму, што пэўныя палітычныя дэфармацыі беларускае нацыянальнасці могуць уплываць на ўсю праблему ўскраінных дзяржаваў, я прашу звярнуць увагу на беларускае пытанне і інфармаваць нас пра яго развіццё.

Законным прадстаўніком беларускага народу Германія лічыла менавіта Раду і Ўрад БНР, а не прарасійскі рэжым Савецкай Беларусі. Нават дакументы зносін нямецкага боку з Місіяй БНР захоўвяюцца асобна (чаго нельга сказаць аб дакументах зносін з БССР, якія захоўваюцца ў справах з грыфам СССР). Нягледзячы на асобнае падпісанне Рапальскага пагаднення Германіяй і БССР, апошняя разглядалася немцамі як фікцыя.

-1921 гг. найбольш плённы перыяд дзейнасці Берлінскай Місіі БНР. Перамовы з афіцыйнымі асобамі знешнепалітычнага і ваеннага прадстаўніцтваў Германіі скончыліся дазволам выдаваць грамадзянам Беларусі пашпарты БНР (былым ваеннапалонным-урадавыя пасведчанні БНР). Маючы пашпарт БНР, яго ўладальнік мог нароўні з іншымі свабодна выехаць у любую краіну свету ці вярнуцца на Радзіму.

Шмат было зроблена місіяй у культурна-асветнай і выдавецкай справе. У кастрычніку 1920 г. у Берліне праз больш як паўгадавы перапынак узнавіла дзейнасць Беларускае прэс-бюро, кіраўніком якога часова быў прызначаны Л. Заяц. Бюлетэні Берлінскага прэс-бюро БНР былі важнай і кампетэнтнай крыніцаю інфармацыі пра Беларусь для нямецкай грамадскасці, прэсы і ўрадавых установаў.

З Беларускім прэс-бюро ў Берліне была шчыльна звязаная інфармацыйная служба БНР у Гданьску (Данцыгу), утвораная ў верасні 1921 г. (кіраваў Ісаак Луре).

Шмат было зроблена місіяй у выдавецкай справе. Усе дыпламатычныя і агульнаграмадзянскія пашпарты БНР былі надрукаваныя менавіта ў Германіі. У 1918 годзе ў славянскай друкарнi Язэпа Галеўскага ў Берлiне быў выпушчаны агульнаграмадзянскi пашпарт Беларускай Народнай Рэспублiкi. Пашпарт складаўся з 12 старонак, на яго вокладцы была выява дзяржаўнага герба Беларускай Народнай Рэспублiкi - Пагонi. У пашпарце адзначаліся дата i месца нараджэння, падданства, асаблiвыя прыкметы: колер валасоў i вачэй, рост. Пашпарт можна было выкарыстоўваць для паездкi за гранiцу, былi спецыяльныя старонкi для таго, каб ставiць адзнакi аб уездзе i выездзе. Захавалiся пашпарты са светларужовымi i цёмна-сiнiмi вокладкамi. Афiцыйнымi ўрадавымi асобамi БНР выкарыстоўвалiся таксама дыпламатычныя пашпарты.

У ліпені 1918 года ў сувязі з выданнем на Украіне Закону аб грамадзянстве вялікая колькасць беларусаў у Адэсе падала заявы пра тое, што яны лічаць сябе грамадзянамі БНР. Беларускае консульства ў Адэсе на чале са Сцяпанам Некрашэвічам зарэгістравала каля 16 тысяч грамадзян-беларусаў: выдавала ім пашпарты, бараніла іх палітычныя і маёмасныя правы[14 13 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, т. 1, кн. 1, с. 309-312.]. Дзякуючы стварэнню ў 1920 г. выдавецкай суполкі «Вызваленне» ў Германіі ўбачылі свет кніжка А. Цвікевіча «Адраджэнне Беларусі і Польшча», каляровыя паштоўкі з гербамі беларускіх ваяводстваў і этнаграфічная карта Беларусі. Планавалася выданне на нямецкай мове брашуры К. Езавітава «Беларусы і палякі». У Берліне таксама выйшла папулярная сярод беларускіх ваеннапалонных кніга «З роднага краю». Пры ўдзеле Беларускай місіі ў Берлінскім выдавецтве Карла Круціуса, выйшла на нямецкай мове кніга «Беларусь», якую склаў нямецкі журналіст Вальтэр Егер, сябра віленскага беларускага асяродку. «Беларусь» В. Егера - першая на нямецкай мове кніга, цалкам прысвечаная нашаму краю і яго народу. Выдадзена яна ў 1919 г. у Берліне. Прагрэсіўны нямецкі журналіст Вальтэр Егер у час першай сусветнай вайны знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі, зацікавіўся жыццём і культурай беларускага народа. Гэта цікавасць знайшла выражэнне ў шматлікіх матэрыялах - артыкулах, карэспандэнцыях, нарысах, якія друкаваліся на старонках нямецкага перыядычнага друку. Яны ахоплівалі шырокае кола праблем, звязаных з жыццём і дзейнасцю беларускага народа. В. Егер ведаў, што ў Германіі існуюць далёкія ад рэальнасці, скажоныя ўяўленні пра беларусаў як пра цёмны, адсталы і пакорлівы народ, у якога вышэйшае праяўленне культуры - толькі вусная народная творчасць. Каб развеяць гэтыя беспадстаўныя ўяўленні, Егер вырашыў пазнаёміць сваіх суайчыннікаў з Беларуссю, яе сціплым і працавітым народам, які меў даўнюю і багатую гісторыю, шматвяковую культуру, але неспрыяльнымі гістарычнымі ўмовамі доўга быў адціснуты ад паступальнага развіцця, прыйшоў у заняпад і толькі ў апошні час у выніку вялікіх гістарычных зрухаў абудзіўся да актыўнага палітычнага і культурнага жыцця.

Аднак у здзяйсненні аўтарскіх намераў сустрэліся шматлікія цяжкасці як навуковага, так і практычнага характару. Вось што з гэтай нагоды пісаў сам Егер у прадмове да кнігі: «Пісьмовыя крыніцы пра Беларусь у Германіі вельмі бедныя. Абагульняючых прац пра гэты край і яго культуру на нямецкай мове наогул не існуе. 3 вялікай цяжкасцю давялося збіраць матэрыялы са шматтомных прац па Расіі, з часопісаў і газет. І ўсё ж ураджай атрымаўся небагаты». 3 дапамогай прафесара Абіхта, дактароў Іпеля і Дзітмана Егеру ўдалося скласці і выдаць задуманую ім кнігу, якая доўгі час была адным з найбольш поўных нямецкіх выданняў пра Беларусь. Матэрыяламі для яе паслужылі, галоўным чынам, працы рускіх і польскіх вучоных, часткова перакладзеныя на нямецкую мову. Храналагічна кніга ахоплівае гістарычнае развіццё Беларусі ад часоў Старажытнай Русі да 1918 г. Складаецца яна з васьмі раздзелаў - «Край», «Насельніцтва», «Гісторыя», «Народная гаспадарка», «Духоўная культура», «Аб беларускім мастацтве», «3 беларускай літаратуры», «3 беларускай вуснай народнай творчасці», якія, на думку аўтара, павінны былі ахапіць найбольш характэрныя сферы мінулага і сучаснага жыцця беларусаў. Кніга ілюстравана 93 малюнкамі, да яе прыкладзена карта Беларусі. Ёсць невялікая прадмова.

Дзеля пашырэння сярод нямецкай грамадскасці звестак пра Беларусь сябры місіі ладзілі ў грамадскіх ды партыйных клубах нямецкай сталіцы лекцыі, на якіх асвятляліся пытанні гісторыі і культуры беларускага народа, сучаснага палітычнага і эканамічнага становішча краю. У нямецкіх газетах штораз зяўляліся артыкулы на беларускую тэматыку, напісаныя В. Захаркам, В. фон Дзітманам, Д. Анэкштэйнам, Р.Абіхтам ды інш.

Рудольф Абіхт першы замежны вучоны, які наладзіў сувязі (1916) з прадстаўнікамі беларускай культуры I. і А. Луцкевічамі, В. Ластоўскім, Я. Станкевічам. У беларускай газеце «Гоман» 10 красавіка 1917 г. ён змясціў артыкул «Калі пісан «Тарас на Парнасе». Беларускія матэрыялы і пераклады друкаваў у газетах «Германія» (Deutschland), «Віленская газета» (Wilnaer Zeitung), «Газета X-ай арміі» (Zeitung der X. Armee) і яе дадатку «Наглядальнік» (Beobachter), дзе змясціў вялікі нарыс «Са старажытнай і новай гісторыі Беларусі», 5-29 верасня 1918 г. (Aus der alten und neuen Geschichte der Weißruthenen). Пры яго актыўным удзеле выдадзена кніга «Беларусь»(Weißruthenien) з раздзеламі па гісторыі і культуры нашага краю, у якой Р. Абіхтам падрыхтаваны раздзелы «З беларускай літаратуры», «З беларускай вуснай народнай творчасці» у перакладах на нямецкую мову. Ён спрычыніўся таксама да напісання раздзела для гэтай кнігі «Духоўная культура» (Die geistige Kultur). Абіхт не толькі вывучаў і знаёміў нямецкага чытача з адраджэннем беларускага пісьменства, але і садзейнічаў яго развіццю. На 66-м годзе жыцця (у 1916 г.) ён заняўся вывучэннем беларускай мовы і неўзабаве авалодаў ёю. Гэта быў першы замежны вучоны, які чытаў ва універсітэце лекцыі па беларускай мове. А ў 1917-18 гг. выкладаў яе ў Свіслацкай семінарыі для беларускіх настаўнікаў. Прымаў удзел у якасці кансультанта ў падрыхтоўцы да выдання «Слоўнік на сямі мовах» (Sieben-Sprachen-Wörterbuch: Deutsch-Polnisch-Russisch-Weißruthenisch-Litauisch- Lettisch-Jiddisch. Leipzig, 1918).

У 1918 г. у сааўтарстве з Я. Станкевічам Р.Абіхт выдаў невялікі лемантар-дапаможнік «prósty spósab stácca ŭ karòtkim čáśe hrámatnym» («Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным»), дзе спрабаваў сістэматызаваць прынцыпы фанетыкі правапісу і пунктуацыі беларускай літаратурнай мовы. Гэта была адна з першых спробаў падобна Б.Пачопку і А. Луцкевічу стварэння беларускай граматыкі.

Пасля 1918 году, пакінуўшы Беларусь, працягвае настойліва працаваць над беларускай тэматыкай: у Брэслаўскім універсітэце чытае лекцыі пра наш край і яго культуру, просіць прадстаўнікоў БНР інфармаваць яго пра развіццё беларускай справы. Паведамляе ім, што ўжо закончыў «Граматыку беларускай мовы» у двух варыянтах - беларускім і нямецкім, працягвае працу над гісторыяй беларускай літаратуры. Акрамя таго пераклаў на беларускую мову з добрай грэчаскай мовы святое «Евангелле» паводле Марка і просіць дапамогі аб рэдагаванні яго і выданні.

Восенню 1921 г. Абіхт меў намер выдаць Граматыку беларускай мовы па нямецку. У параўнанні з «Беларускай граматыкай для школ» Б. Тарашкевіча (1918) праца Р. Абіхта не зрабіла істотнага ўплыву на фармаванне беларускай мовы, хаця і прычынілася да замацавання ў ёй паасобных тэрмінаў (галосныя, зычныя і інш.). Гэтае выданне даволі крытычна ацаніў пазней Я. Ф. Карскі ў артыкуле «Беларуская філалогія за апошнія дзесяць гадоў» (Die weißrussusche Philologie in den letzten zehn Jahren). Новаўвядзенні Р. Абіхта не сустрэлі адабрэння беларускага філолага. Са свайго боку Абіхт лічыў, што выкарыстанне лацінскага алфавіта ў беларускім правапісе аблегчыць еўрапейцам знаёмства з беларускай культурай і, у сваю чаргу, паслужыць хутчэйшаму далучэнню яе да агульнаеўрапейскага працэсу.

Доўгі час Беларуская місія ў Берліне выконвала ролю галоўнага каардынацыйнага цэнтра дыпламатычнай дзейнасці ўрада БНР. Нямецкая сталіца была зручным месцам для збірання на агульныя нарады прадстаўнікоў беларускіх місіяў і кансулатаў з Парыжа, Прагі, Капенгагена, Каралеўца, Варшавы, Канстанцінопаля, Рыма ды іншых еўрапейскіх гарадоў. Праз Берлін праходзілі шляхі беларускіх урадавых дэлегацыяў на ўсе важнейшыя міжнародныя канферэнцыі (Парыжскую, Жэнеўскую, Генуэзскую).

Менавіта ў Берліне ў сярэдзіне 1919 г. была праведзена нарада консулаў і амбасадараў дзяржаваў, якія паўсталі на тэрыторыі былой Расійскай імперыі (Фінляндыі, краінаў Балтыі, Беларусі, Украіны, Азербайджана і Паўночнага Каўказа). Надалей місіяй БНР у Германіі былі наладжаныя добрыя стасункі з дыпламатычнымі службамі гэтых краінаў у Берліне.

Дзякуючы Берлінскай місіі была ўсталявана сувязь з палкоўнікам Іванам Ермачэнкам у Канстанцінопалі. Праз нейкі час там узнік беларускі кансулат. У 1920 г. былі таксама ўтвораны консульскія аддзелы ў Бялградзе і Сафіі.

Новы цыркуляр Міністэрства замежных справаў Германіі ад 4 лістапада 1920 г. падае інструкцыю сваім дыпламатычным прадстаўнікам у Рызе, Коўне, Маскве, Стакгольме, як у гэтай палітычнай сітуацыі ставіцца да ўраду БНР:

Пра сувязі Берлінскай місіі можна меркаваць з той багатай і разнастайнай сеткі карэспандэнтаў з усіх кантынентаў свету: акрамя вядомых тэлеграфных агенцтваў і рэдакцыяў газет мы бачым тут уплывовых палітыкаў, грамадскіх дзеячаў і бізнесменаў.

Плён ды актыўнасць палітычнай і культурна-асветнай дзейнасці Беларускага прадстаўніцтва БНР у Германіі ў значнай ступені залежалі ад фінансавых магчымасцяў. Акрамя сціплых і нерэгулярных паступленняў грошай ад беларускага ўрада з Коўна, місія зарабляла сродкі на існаванне за кошт консульскіх паслугаў (за ўвесь час было выдадзена каля 2 тысяч пашпартоў), акрамя таго, былі і невялікія асігнаванні з боку добраахвотных фундатараў. У залежнасці ад наяўнасці грошай місія ці то пашырала сваю дзейнасць, ці то абмяжоўвала яе да мінімуму. Згодна заданню ўраду БНР Берлінскае прэс-бюро рыхтавала агляды замежнае прэсы, якія потым высылаліся праз Берлін у Коўна. Праўда, ковенскі ўрад БНР не заўсёды быў задаволены гэтаю працаю. Так у сваім цыркуляры на адрас Берлінскае місіі ад 21 студзеня 1921 г. кіраўніцтва ўраду адзначыла:

«3 агляду прэсы за №№ 1, 2 і 3 відаць, што ў Германіі мала друкуецца матэрыялу аб беларускай справе. На Місіі самой ляжыць абавязак апрацоўваць артыкулы і старацца памяшчаць іх у газеты, гэта тым болей яе абавязак, што фактычна супрацоўнікі цяпер маюць больш вольнага часу, бо пашпартоў выдаецца надта мала».

Для паляпшэння свайго фінансавага становішча беларускі ўрад імкнуўся наладзіць уласную гандлёвую справу. У сувязі з гэтым у 1921 г. Радаю міністраў БНР была ўтворана адмысловая Гандлёвая камісія на чале з В. Захаркам, а пазней - Міністэрства гандлю і прамысловасці, якое ўзначаліў Майсей Жытлоўскі. Пасярэднікам у гандлёвых аперацыях урада БНР у Германіі выступала Берлінская місія. Гандлёвая дзейнасць БНР і місіі ў Берліне не прынесла жаданых дывідэндаў, тым не менш была працяглай паводле часу і разнастайнай паводле характару. У гэты час у склад місіі былі ўведзеныя дасведчаны фінансіст і юрыст Давыд Лур'е, а таксама прадстаўнік ад беларускіх кааператываў (Цэнтрабелсаюз) Андрэй Бароўскі. У красавіку 1921 г. з-за крытычнага фінансавага становішча дзейнасьць місіі фактычна спыняецца. Акрамя шэфа місіі Л.Баркова ды юрысконсульта Б.Мілера, іншыя супрацоўнікі былі звольненыя са сваіх пасадаў. Выйсьці з крызысу дапамог менавіта Д.Лур'е. Тады старшыня ўраду В.Ластоўскі звярнуўся да яго з асабістым пасланнем: «У сувязі з тым, што склалася недарэчная сытуацыя з нашымі фінансамі, вельмі прашу Вас пасадзейнічаць нам у атрыманні кароткатэрміновага крэдыту (тэрмінам да 15.VI. 21) на суму 100.000 марак (нямецкіх). Крэдыт гэты будзе намі выплачаны з чарговай раты нашага займу ад Літоўскай рэспублікі ...». 3 мэтаю актывізацыі гандлёвай дзейнасці місіі БНР у Берліне 1 красавіка 1921 г. яе кіраўніком становіцца А.Бароўскі.

У пошуках фінансавых сродкаў урад БНР зноў імкнецца атрымаць грошы па старым украінскім акрэдытыве, што ляжаў у Берлінскім Рэйхсбанку яшчэ з 1920 г., і на які нямецкія ўлады наклалі арышт. Спадзеючыся атрымаць гэтыя грошы пры дапамозе нямецкай фірмы ІВЕГ, беларускі ўрад падпісвае з ёю гандлёвае пагадненне пад гарантыю ўкраінскага крэдыту на 3 000 000 марак. ІВЕГ выдзяляе ковенскаму ўраду БНР прамысловыя і спажывецкія тавары дзеля рэалізацыі іх беларускімі каапэратывамі. 3-за дрэннай якасьці тавараў беларускі бок панёс вялікія фінансавыя страты. У студзені 1923 г. гандлёвае пагадненне было скасаванае. Скандал з ІВЕГ унёс разлад сярод сябраў ураду В.Ластоўскага, які стаў адной з прычынаў урадавага крызісу.

Пасля пераезду Рады міністраў у Прагу роля Берліна ў знешнепалітычнай дзейнасці БНР паступова падае. З 1 верасьня 1922 г. цалкам спыняецца фінансаванне місіі з боку ўраду, прадстаўніцтва пераходзіць на самаўтрыманне. Пасля падпісання Рапальскага пагаднення паміж Германіяй і БССР Берлінская місія БНР фактычна знаходзіцца на паўлегальным становішчы. Дарэчы, трэба сказаць, што з усіх прадстаўніцтваў непрызнаных дзяржаваў у Берліне ў той час захавалася толькі беларускае. У лісце Міністэрства замежных справаў Германіі ад 28 жніўня 1923 г. да Дзяржаўнага камісара Прусіі заяўлялася:«Пан А.Бароўскі як прадстаўнік БНР ні ў якім разе не замоўчваецца Міністэрствам замежных справаў. Яно разглядае яго і ягоных людзей, на жаль, як прадстаўнікоў адной з групаў замежных палітыкаў. БНР больш не існуе. Так званы Беларускі Народны Ўрад, які павінен прадстаўляць гэтую рэспубліку, знаходзіцца за межамі краю ... у далейшым цярпець тое, што Бароўскі працягвае выдаваць пашпарты па палітычных матывах, немагчыма. Акрамя таго, яно супярэчыць пагадненьню, якое Германія падпісала 5 лістапада 1922 г. з Савецкаю Сацыялістычнаю Рэспублікаю Беларусь»

Канчаткова сваю дзейнасць Дыпламатычная місія БНР у Германіі спыніла ў кастрычніку 1925 г. пасля сумнавядомай Другой, так званай Усебеларускай канферэнцыі ў Берліне, на якой было прынятае нелегітымнае рашэнне аб ліквідацыі ўрада БНР.

ГЛАВА 2 .ДАКУМЕНТЫ НАДЗВЫЧАЙНАЙ МІСІІ БНР У ГЕРМАНІІ ЯК ГІСТАРЫЧНАЯ КРЫНІЦА ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ МІГРАЦЫІ Ў 1919-1925 ГГ. У ГЕРМАНІІ

Да апошняга часу нельга было і падумаць аб існаванні дакументаў, упершыню гэтак поўна і з веданнем справы сабраных пераважна ў архівах Берліна, Вільнюса, Мінска. Іх тут больш за дзве сотні ды яшчэ фатаграфіі з нямецкіх газет і часопісаў. Дакументы сістэматызаваны, уладкаваны па важнейшых напрамках дзейнасці Берлінскай місіі, з грунтоўным уступам да іх, напісаным гэтым жа нашым пранікнёным даследчыкам, супрацоўнікам Славістычнага семінара Бонскага універсітэта.

Гартаеш, чытаеш, удумваешся... Пачуццё глыбокай павагі, захаплення ды запозненай (на цэлыя пакаленні) трывогі, нематызаванай віны ахоплівае душу. Якія асобы, іх шмат! І як шчыра, аддана і самаахвярна служылі яны роднай зямлі, прадвызначаючы для яе волю і свабоду! Які чын у даклараванні, сцвярджэнні і абароне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі! Колькі высілкаў на гэта пакладзена!

І тут паняволі ўзнікае пытанне: як і дзе знаходзілі сілы чальцы Рады і Ураду БНР, каб столькі часу упарта змагацца за сваю краіну, трываць няўдачы і доўжыць далей сваю справу? Прынамсі, у гэтым выпадку беларусы даказалі, што здольны адстойваць нацыянальныя ідэі, ідэалы, каштоўнасці не толькі самаахвярнай працай, але і цаной свайго жыцця, нездарма ж на рубяжах беларускай незалежнасці склалі саве галовы 11 тысяч чалавек.

Надзвычайная берлінская місія беларусаў, апантаных ідэяй самавызначэння свайго народа і сцвярджэння дзяржаўнасці ў незалежнай дэмакратычнай рэспубліцы, з'явілася для даследчыкаў акурат той прызмай, праз якую найлепшым чынам раскрываецца драма, а тут дарэчы будзе сказаць, і аптымістычная трагедыя БНР увогуле.

Грунтуючыся на дакументах, слушна даводзіцца чытачам пра галоўны напрамак у працы Берлінскай місіі - прызнанне Германіяй суверэннай Беларускай Народнай Рэспублікі, чаго яшчэ не было. Немцы то прыхільна ставіліся да беларускага нацыянальнага руху, да беларускага эміграцыйнага ўраду і нават ахвотна ішлі на перамовы з ім, але ж яны пасля паражэння ў вайне не мелі дастатковай волі на падобныя міжнародныя акцыі, бо іх правы і іх свабода былі падкарочаны Версальскімі дамовамі. Ім не выпадала першымі прызнаць беларускі ўрад пакуль гэтага не зробяць іншыя, асабліва краіны Антанты, Англія, Францыя. Гэта так, але ж, аналізуючы дакументы, яшчэ і яшчэ раз паказваецца, наколькі ўважлівымі і клапатлівымі былі нямецкія ўлады ў адносінах да нашых дыпламатычных службаў, што прадстаўлялі БНР. Беларускае Прэс-Бюро пры Надзвычайнай місіі выдавала бюлетэні на нямецкай мове. Яно асвятляла дзейнасць як самога ўрада, так і ягоных прадстаўніцтваў, выкрывала хлусню і дэзінфармацыю, што ў якасці памыяў шчодра вылівалася на дзеячаў БНР з боку польскіх і савецкіх сродкаў інфармацыі і прапаганды.

Пачынаючы з 1920 года, Прэс-Бюро рэгулярна раз ці два разы на тыдзень выпускала бюлетэні пра Беларусь. Гэта была адна з найбольш кампетэнтных крыніц інфармацыі для нямецкай грамадскасці, асабліва прэсы і Міністэрства замежных спраў Германіі і іншых краін пра лёс беларускага народа. У бюлетэнях утрымліваліся найбольш дакладныя звесткі пра нацыянальны і сацыяльны ўціск, пра нечуваныя здзекі над людзьмі пры жорсткім рэжыме Пілсудскага. Падавалася дакладная інфармацыя пра паўстанні беларускага сялянства за Саветамі і бальшавікамі, раскрывалася сама сутнасць, планы і задачы БНР; разам з тым рыхтаваліся агляды зарубежнай прэсы для свайго ўраду. Беларускаму Прэс-Бюро ўдалося навязаць зносіны не толькі з рознымі прыватнымі тэлеграфнымі агенствамі, але і афіцыйнымі - «Вольфа», «Прэссэ-Вартэ», літоўскім «Эльта».

Успамінаючы пра той час, Васіль Захарка з задавальненнем адзначаў: "Наша Прэс-Бюро разносіць весткі па ўсяму свету. Нас запрашыюць чытаць лекцыі, рэфэраты і наогул як можна больш інфармаваць немцаў у беларускай справе..."

Як паказваюць дакументы, Берлінская місія адыграла важную ролю ў навядзенні дыпламатычных мастоў. На пачатку была праведзена канферэнцыя паслоў усіх дзяржаў, якія ўзніклі пасля развалу царскай імперыі - на тэрыторыях, што акаймоўвалі яе з поўдня і захаду: Азербайджан, Грузія, Паўночны Каўказ, Украіна, Беларусь, Латвія, Эстонія. Многія важныя пытанні вырашаліся Урадам БНР таксама ў Берліне як горадзе, размешчаным у цэнтры Еўропы, куды зручней за ўсё было дабірацца, запрашаць прадстаўнікоў з Канстанцінопаля, Прагі, Капенгагена, Рыма, Сафіі, Парыжа... Адсюль накіроўваліся на канферэнцыі - Парыжскую, Жэнеўскую, Генуэзскую і іншыя. З Берлінскай місіяй мела зносіны шырокая сетка карэспандэнтаў з усіх кантынентаў свету: гэта разнастайныя замежныя палітычныя і грамадскія дзеячы і ўстановы, агенцтвы і карпункты. У дзейнасці Гандлёвай Камісіі актыўны удзел прымаў як сам кіраўнік Рады Міністраў Вацлаў Ластоўскі, так і Старшыня Рады Народнай Рэспублікі - Пётра Крэчэўскі. Гандлёвы клопат місіі, хаця і не прынёс асаблівых дывідэндаў БНР, тым не менш быў працяглым па часе, значным па багаццю дакументаў, інтэнсіўным па ўдзелу ў ёй урадавых структур.

Дакументы Берлінскай канферэнцыі 12 - 15 кастрычніка 1925 года праліваюць святло на актыўную арганізацыйную, але ў пэўнай меры і змоўніцкую (пры ўдзеле Саветаў) ролю ў ёй Аляксандра Цвікевіча. Тым не менш на канферэнцыі была прынята рэзалюцыя "ў справе так званай крывіцкай прапаганды", якая сваёй матываванасцю і актуальнасцю ніяк не страчвае свайго значэння па сёння, але была забытая беларускай эміграцыяй у пасляваенныя саракавыя і пяцідзесятыя гады, калі па прапанове неабачлівых і зацыкленых на мроях Ластоўскага навукоўцаў нашы суайчыннікі дапусцілі ў сваім асяродку раскол, падзяліўшыся на "крывічоў" і гэтак званых "зарубежнікаў" ды ажно да смерці вялі між сабою вайну. Але на чым жа сышліся тады ў Берліне беларускія дзеячы?..

Заслухаўшы даведку аб так званай "крывіцкай прапагандзе" Нарада лічыць, што думка аб перамене нацыянальнага імя Беларусі на "Крывію" ёсць сведчанне гістарычнага рамантызму, што ў плашчыне акадэмічнай не з'яўляецца небяспечным. Аднак прымаючы пад увагу... што гэта прапаганда ўносіць разлад у свядомасць народа... і што краявыя арганізацыі рашуча выказаліся супраць яе, - Канферэнцыя, не ўваходзячы ў акадэмічны разгляд пытання, лічыць "крывіцкую прапаганду" шкоднай інтарэсам беларускага нацыянальнага адраджэння.

У гэтай рэзалюцыі праявіліся абачлівасць і мудрасць дэлегатаў важнейшай палітычнай нарады. Але ж тут яны не маглі не дапусціць расколу беларускага нацыянальнага руху, і ён адбыўся ўжо з іншай нагоды. Сцэнар нарады, як сведчаць дакументы, па сутнасці быў распрацаваны ў Мінску, у сценах ЦК КП(б)Б, пры чынным удзеле Масквы. Для людзей, надзеленых душой і сэрцам, асабліва патрыётаў сваёй зямлі, спакутаваных і знясіленых у беспатольнай працы на эміграцыі, вельмі зразумелая цяга на Бацькаўшчыну. І, вядома, было б больш выйгрышным і апраўданым, калі б спадар Цвікевіч, ахвяраваўшы сваім, у пэўнай меры эфемерным кабінетам міністраў, знайшоў у Савецкай Беларусі нешта лепшае, ну - тое, чаго шукаў і што яму тамтэйшыя жанглёры чалавечымі лёсамі, выступаючы пад маскамі дабрадзеяў, шчодра дакляравалі. Але ж Берлінская канферэнцыя, падтрымаўшы прапанову старшыні Ураду аб самаліквідаванні Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі, дала пуцёўку ўтрапёнаму спадару Цвікевічу і ягоным паплечнікам Уладзіміру Пракулевічу, Леанарду Зайцу не ў краіну цудаў, а на эшафот.

Канферэнцыя паклала канец актыўнай дзейнасці ўрада БНР. Праўда, Рада - тая самая Рада БНР, якая шэсць - сем гадоў таму, разгарнула працу па стварэнні дзяржавы і прыцягнула ў значнай меры на свой бок народ, а ў выніку прымусіла бальшавікоў пайсці на ўтварэнне БССР, не знікла, не, а толькі пацярпела значныя страты. Яна засталася. І Урад БНР быў утвораны па-новаму. Таму і не варта спадарам гісторыкам перабольшваць значэнне гэтай Берлінскай канферэнцыі, па-змоўніцку падрыхтаванай і небездакорна праведзенай. Важней зразумець апантанасць піянераў і першапраходцаў беларускай дзяржаўнасці, якія, робячы гістарычную справу, не знайшлі да сябе спагады і не знайшлі падтрымкі ў дзейнасці ні з боку Англіі, ні з боку Францыі, не гаворачы ўжо пра Польшчу і Расію, спрактыкаваных адно на ўціску нацыянальнай годнасці беларусаў. Дапамагала ж Беларускай Народнай Рэспубліцы, чым магла, суседка з поўдня - Украіна. І дзіўна, пры сваёй актыўнасці, як маглі працяглы час трымацца і дзе знаходзіць сілы дзеячы БНР у эміграцыі! Пра гэта неспакойна думаеш, калі знаёмішся з дакументамі. Праўда, атрымліваючы ад тэкстаў пэўны зарад энергіі і бачанне той, ужо гістарычнай рэальнасці, у якой жылі, рупіліся і змагаліся яны, бэнээраўцы, пачынаеш разумець, што толькі поўнае ўсведамленне нацыянальных клопатаў і задач, іх велічы, што паўстала перад імі, ды першыя ўдалыя крокі ў разбудове дзяржавы надавалі ім аптымізму, памнажалі сілы. Сапраўды, больш вялікіх задач і высакародных памкненняў ніхто з іх, бадай, не мог і ўявіць. Таму і рабілася стаўка цаною ў жыццё. Таму і паказальна, што ў апошнім дакуменце зборніка ўтрымліваецца фраза, якая адлюстроўвае дух, настрой гэтых дойлідаў БНР, і, спадзяюся, падаўжальнікаў іх справы: "Рэальнасць падпарадкоўвае слабейшых, а моцны духам рамантызм змагаецца і накрэслівае новыя шляхі будучыні".

У дакументах раскрываецца яшчэ адна, дый можа не адна старонка гісторыі беларускага нацыянальнага руху на цярністым шляху станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

Усе дакументы падаюцца у артыкуле на мове захавання іх у архіве за выключэннем некалькіх тэкстаў з раздзела «Гандлёвая дзейнасць», калі місія БНР грала ролю пасярэдніка паміж Гандлёвай камісіяй Урада Рэспублікі і нямецкай фірмай ІВЕГ, узятых з Архіва НАРБ у перакладзе Г. Бялькевіча.

Датаванне дакументаў праводзілася згодна з датамі на дакументах, надпісамі на іх у архіўных папках, штампамі на дакументах, паштовымі штэмпелямі, а таксама паводле зместу і кантэксту і непасрэдных або ўскосных звестак іншых крыніцаў - тагачаснай перыёдыкі, матэрыялаў з іншых архіваў або навуковых працаў. Датаванне некаторых дакументаў даецца няпоўна, невядомыя даты адзначаюцца знакам пытальніка - «?».

Большасць дакументаў падаецца поўнасцю, некаторыя з купюрамі, некалькі толькі з апісаннем зместу або і проста ў загалоўку. Такі адбор рабіўся галоўным чынам з улікам таго, наколькі матэрыял дакумента адпавядаў тэме сабраных дакументаў і нямецка-беларускім адносінам.

Загалоўкі дакументаў і аўтарскі тэкст падаюцца сучасным беларускім правапісам.

У тэкстах дакументаў поўнасцю захаваны правапіс арыгінала - уключаючы непаслядоўнасць у перадачы літар і іншых моўных асаблівасцяў, нават наяўнасць памылак. Гэтым укладальнік імкнуўся да таго, каб захаваць у публікацыях тагачасную мову, каларыт стылю. Захаваныя і графічныя асаблівасці машынапісных тэкстаў, найперш напісанне «у» замест «ў» і «е» замест «ё». Выпраўляліся толькі выпадкі відавочных неўсвядомленых памылак. Гэта рабілася дзеля таго, каб як мага лепш адлюстраваць як марфалагічную дакладнасць слова, так і яго фанетычныя асаблівасці, а таксама каб захаваць каларыт тых незабыўных дзён, асаблівасці часу.

Пропускі тэксту, выпадкі аднаўлення тэксту ўкладальнікам або аўтарскія ўстаўкі ўкладальніка пазначаюцца квадратнымі дужкамі - [...], пропускі абзацаў ці цэлых старонак, што не адпавядалі тэме, падаюцца ў ламаных дужках - <...><...>.

Пасля тэксту дакумента прыводзяцца архіўныя сігнатуры. Тыя, у якіх аддрукаваны дакумент для гэтага выдання, даюцца тлустым напісаннем.

дакумент гісторыя беларуская эміграцыя

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Дзейнасць беларускай эміграцыі ў Германіі зяўляецца неадемнай часткай гісторыі Беларусі. Выехаўшы за мяжу беларускія грамадскія дзеячы не забылі родную Беларусь і зрабілі на карысць сваёй Радзіме. Было шмат цяжкасцей: як матэрыяльных, так і маральных. Але негледзячы на гэта, беларускія сыны заявілі аб сваім існаванні ўсяму свету. Адлюстраваннем гэтага зяўляюцца багатыя зборы дакументаў, раскіданых па ўсяму свету. Таму патрэбна накіраваць усе высілкі на вывучэнне існуючых дакументаў і пошук страчаных.

Каб паставіць кропку ў гісторыі з беларускімі архівамі ў Веймарскай Германіі, неабходны намаганні як беларускіх гісторыкаў і архівістаў, так і падтрымка ў гэтай справе з боку Чэхіі і Расіі. Менавіта толькі з іх дзейснай дапамогай можна вярнуць страчаныя дакументальныя крыніцы па гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Трэба адзначыць, што тэма архіваў і асабліва гісторыя Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі ў Германіі слаба распрацавана ў навуковым плане. Робяцца толькі першыя крокі па комплекснаму і канцэптуальнаму вывучэнню названай праблематыкі. Амаль кожны год адкрываюцца новая факты гісторыі БНР. Дакументы Парыжскай мірнай канферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў ад Беларусі, прадстаўніцтва БНР у Канстанцінопалі і Балканах былі вынайдзены толькі за апошні час. Поўнае асэнсаванне феномену беларускай эміграцыі ў будучыні. Галоўнай прычынай палітычнай эміграцыі былі яснае разуменне яе прадстаўнікамі бесперспектыўнасці беларускай нацыянальнай дзейнасці пры камуністычным рэжыме і неабходнасць выратавання ўласнага жыцця ад пагрозы непазбежных рэпрэсій з боку савецкай улады за вольнае ці мімавольнае супрацоўніцтва з акупантамі. Эмігранты па сваіх палітычных перакананнях былі антыкамуністамі і нацыяналістамі (Нацыяналізм разумеецца намі ў агульнапрынятым у сусветнай палітычнай і сацыялагічнай навуцы сэнсе, т. е. як ідэалогія, заснаваная на веры, што людзі. аб'яднаныя мовай, агульнымі -этнічнымі прыкметамі, складаюць асобную і самастойную палітычную супольнасць.

Паваенная эміграцыя ў ЗША істотна адрознівалася ад масавай славянскай эміграцыі пачатку XX у.: гэта былі палітычныя, а не эканамічныя эмігранты-, па сваім інтэлектуальным узроўні і палітычнай свядомасці яны пераўзыходзілі амаль цалкам непісьменных сялян: яны ўяўлялі зусім вызначаную этнічную групу са сваёй нацыянальнай назвай.

Як казаў В. Быкаў на 1-м з'ездзе беларусаў свету, гістарычная роля беларускай эміграцыі, якая стала так ці інакш часткай дэмакратычнага свету і вольная ад шматлікіх недахопаў, уласцівых грамадзянам нядаўняй таталітарнай дзяржавы, складаецца ў тым, што яна першай паднялася з каленаў. Яна захавала важныя элементы нацыянальнай культуры, зберагла ў чысціні родную мову, засталася адданай ідэі нацыянальнага адраджэння. Ён заклікаў да яднання і салідарнасці вакол гэтай ідэі ўсе сілы і колы беларускага грамадства на Радзіме і за яе межамі . Несумнеўна, што гэты заклік захоўвае сваю актуальнасць і ў нашы дні, падахвочваючы ўсё беларускае грамадства памножыць высілкі для захавання беларускай прысутнасці ў свеце.

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС

1.Гісторыя і архівы [Электронны рэсурс]/С.Шупа. -Невядомая БНР. У віхурах манархічных змоваў.-Мінск,2008. -Рэжым доступу: #"justify">.Латышонак, А. Жаўнеры БНР/ А.Латышонак. -2-е выд. -Беласток-Вільня, 2009. -366 с.

.Чарнякевіч, А. Паліто за чатыры мільёны /А.Чарнякевіч// Наша Ніва.-2007- №10.-С.4.

.Чарнякевіч, А.М. Уплыў працэсаў урбанізацыі на развіццё беларускага нацыянальнага руху ў Гродне (1918-1939)/А.М.Чарнякевіч // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. -Гродна,2007. -С.57.

.Сакалоўскі,У. Беларуская місія ў Берліне/У. Сакалоўскі // Новы Час.- 28 сакавіка 2009.

.Чыгрын, С. З беластоцкай зямлі/ С.Чыгрын - Беласток.- 2009.- 207 с.

.Гісторыя і архівы [Электронны рэсурс]/С.Шупа.-Невядомая БНР.Дыпкурер Аўгіння Аляксючанка.-Мінск,2008.- Рэжым доступу: #"justify">.Архівы і гісторыя [Электронны рэсурс]/ С.Шупа.-Невядомая БНР. Прыгоды беларускага консула ў Берліне. - Мінск,2008. -Рэжым доступу:#"justify">.Студыі гістарычныя [Электронны рэсурс]/С.Шупа.- Невядомыя факты з гісторыі БНР.- Мінск,2008.- Рэжым доступу:#"justify">.#"justify">.#"justify">.Сакалоўскі,У.Л. Надзвычайная місія БНР у Нямеччыне (1919-1925)/ У.Л. Сакалоўскі//АRCHE-пачатак.-2009.-№3.-С.4-327.

.Сакалоўскі,У.Абіхт Рудольф/ У.Сакалоўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т.-Мінск,1993.-Т. 1.-С. 11.

.Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, т. 1, кн. 1.- С.1227.

.Быкаў, В. Тэкст прадмовы Першага зездзу беларусаў свету/В.Быкаў//Лiтаратура i мастацтва.- 16.07.1993.-С.26-29.

Похожие работы на - Архівы Надзвычайнай місіі Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) ў Германіі ў 1919-1925 гг.

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!