Асаблівасці гаворкі вёскі Рэчкі

  • Вид работы:
    Курсовая работа (т)
  • Предмет:
    Английский
  • Язык:
    Белоруский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    14,64 Кб
  • Опубликовано:
    2012-08-26
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Асаблівасці гаворкі вёскі Рэчкі

Уводзіны

Дыялекталогія - параўнальна малады раздзел мовазнаўства. Як самастойная навука яна развіваецца з 19 ст. За час свайго развіцця дыялекталогія выпрацавала ўласныя метады даследавання, узбагацілася каштоўнымі фактамі і вывадамі, якія маюць істотнае значэнне не толькі для мовазнаўства, але і для такіх сумежных навук, як гісторыя, этнаграфія, археалогія. У сваю чаргу, дыялекталогія развіваецца ў сувязі з іншымі навукамі, лінгвістычнымі і нелінгвістычнымі.

Істотнае значэнне мае дыялекталогія для гісторыі мовы. Даныя сучасных гаворак і факты са старажытных помнікаў - дзве крыніцы вывучэння гісторыі мовы. Часам факты дыялекталогіі больш надзейныя і дакладныя, чым факты, здабытыя з пісьмовых помнікаў, таму што апошнія з прычыны традыцыйнасці напісання не заўсёды паслядоўна адлюстроўваюць жывую народную мову, іншы раз іх нельга дакладна датаваць, вызначыць месца, дзе яны напісаны.

Сучасныя мясцовыя гаворкі захоўваюць рысы, уласцівыя розным этапам развіцця мовы. Гэта звязана з тым, што моўныя зявы на розных тэрыторыях развіваліся і развіваюцца нераўнамерна. У адных гаворках у выніку лінгвістычных і нелінгвістычных прычын зява затрымалася ў сыаім развіцці, захавала архаічны стан, у другіх гаворках звіліся новаўтварэнні, невядомыя сучаснай літаратурнай мове. Іншы раз гаворкі адлюстроўваюць пераходны этап ад старажытнага стану той ці іншай зявы да сучаснага. Таму вывучэнне сучасных дыялектаў дае магчымасць зразумець гістарычныя шляхі развіцця пэўнай мовы. Крыніцай гісторыі мовы зяўляюцца ўсе ўзроўні дыялектнай мовы - фанетыка і марфалогія, сінтаксіс і лексіка.

У гаворках беларусаў і па сённяшні час захоўваеццашмат старажытных слоў - праславянскіх ці праіндаеўрапейскіх, якія па розных прычынах не трапілі ў пісьмовыя помнікі. Гэтыя словы вельмі каштоўныя для ўзнаўлення моўнага стану мінулых эпох.

У лексіцы народных гаворак знаходзіць свой адбітак шматвяковая гісторыя народа ва ўсіх яе мясцовых праявах. Таму апісанне народнай лексікі можа даць шмат карыснага этнографу, гісторыку, археолагу, маладому даследчыку.

Літаратурная мова ўвесь час узбагачаецца за кошт народнай лексікі. Якуб Колас пісаў: Мы маем вялікі моўны запас, які незаслужана набыты намі, літаратарамі, і з поспехам ужываецца ў народзе.

Лексіка народных гаворак Беларусі яшчэ вельмі слаба вывучана. Пры апісанні лексікі мы трымаемся тэматычнай групоўкі слоў. Вывучэнне лексікі па асобных тэмах дазваляе аналізаваць самыя разнастайныя словы як сваім паходжаннем, так і сферай ужывання. Дае магчымасць разгледзець лексічныя адзінкі ў іх узаемадзеянні і ўзаемаабумоўленасці, дазваляе ў якойсьці ступені вывучаць лексічную сістэму гаворак.

Асабліва багатымі, выразна адметнымі зяўляюцца Брэсцка-Пінскія гаворкі, гэта значыць мова Палесся. Вельмі ярка на дадзеным фоне вымалёўваецца мова Івацэвіччыны, бытавую лексіку якой (у асноўным) я пачну даследаваць у дадзенай працы. Разам з вытворчай бытавая лексіка вызначае характар лексічнага складу гаворак. Даследаванне гэтай лексікі - актуальная задача сучаснай дыялекталогіі.

Наогул, бытавая лексіка - шырокае кола слоў, што адлюстроўвае паўсядзённае жыццё, побыт людзей. Гэта назвы пабудоў, мэблі, гаспадарчых прылад, назвы адзення і абутку, назвы страў і пітва і г.д.

Матэрыялам паслужылі мае запісы народнай гаворкі в.Рэчкі, зробленыя ў 2011-2012 гадах ад прадстаўнікоў розных узростаў. Таксама выкарыстаны дыялектныя слоўнікі Брэстчыны і яе рэгіёнаў.

Асноўная частка

Кароткія звесткі з гісторыі в. Рэчкі

івацэвіччына мова гаворка

Івацэвіччына - адзін з самых маляўнічых куткоў Беларускага Палесся. Гэта адзін з вялікіх паўднёвых раёнаў на тэрыторыі Беларусі, край вечназялёных лясоў, блакітнавокіх рэк і азер, квітнеючых лугоў, садоў, палёў, край працалюбівых і шчырых людзей.Мая родная вёска Рэчкі знаходзіцца ў самай глыбіні лясоў, адкуль да бліжайшага райцэнтра 80 км.

Сваю назву вёска атрымала з-за таго, што тут калісьці цякло некалькі рэчак. Старэйшыя людзі яшчэ памятаюць,што гадоў 40-50 назад у вёсцы было каля 10 мастоў.

У Беларусі вёсак з такой назвай усяго 4. Акрамя нашай, Рэчкі ёсць яшчэ ў Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай вобласці.

А ці ведаеце вы, колькі гадоў нашай вёсцы?

Годам нараджэння вёскі ці горада прынята лічыць той год, у якім яны ў першыню сустракаецца ў гістарычных дакументах. Дык вось першы такі ўспамін пра Рэчкі адносіцца да 1580 года.

У архіўных дакументах гаворыцца, што Рэчкі ўваходзілі ў Пінскі павет Вялікага княства Літоўскага. Так што нашай вёсцы ўжо больш за 400 гадоў, а можа, і намнога больш. Бо не так даўно ў школу былі прынесены вельмі цікавай формы камяні, якія падобны на прылады працы першабытных людзей, якія жылі прыкладна 6-8 тысяч гадоў назад, і сяліліся яны звычайнапа берагах рэк і азёр. Так, на беразе Бабровіцкага возера ў 1963 годзе вучоны-гісторык Ісаенка знайшоў стаянку першабытных людзей. Калі ў 1971г. там правялі раскопкі, то знайшлі вялікую колькасць розных прылад працы з каменю.

Карэннымі жыхарамі Рэчак зяўляюцца Каты. Вось што расказвае легенда пра гэта прозвішча. Даўным-даўно пасяліўся тут чалавек, які меў вялікія чорныя вусы. Было ў яго 18 дзяцей: 12 сыноў і 6 дочак. Дык вось, ці то за гэтыя вусы, ці то за вялікую сямю далі яму суседзі прозвішча Кот .

Другім прозвішчам у нашай вёсцы зяўляецца Латышэвіч. Легенда расказвае, што паходзіць яно ад слова Латыш.Трапіў сюды калісьці вандроўнік-купец і папрасіўся пераначаваць у адну хату. Спадабалася яму прыгожая дочка гаспадара, закахаўся ён у яе і застаўся тут назаўсёды. Імя ў яго было складанае, таму звалі яго ўсе Латышом, дзяцей і ўнукаў Латышовымі, а затым яны сталі Латышэвічамі.

Домась паходзіць ад дамасед - чалавек які не любіў нікуды хадзіць, сядзеў дома.

Пазняк -ад слова позні, гэта значыць, позна радзіўся.

Цэван - украінскага паходжання, ад слоў цэі вэн.

Мялікі - гэта прымакі з Вулькі-Целяханскай.Азначае гэта слова ці малы, ці вельмі ціхі, спакойны.

У 1795г. вёска, як і уся тэрыторыя Беларусі, увайшла ў склад Расійскай імперыі і пачалі жыць нашы продкі пры цару. Нялёгкім было іх жыццё. Панскі прыгнёт, высокія падаткі, беззямелле і голад прыходзілася цярпець ім. Яшчэ горшым стала іх жыццё ў гады Першай Сусветнай вайны, якая пачалася ў 1914годзе. Вёска, як і ўся Заходняя Беларусь, была акупіравана нямецкімі войскамі. Акупанты адбіралі ў людзей жывёлу, фураж для коней, прадукты харчавання. Такія здзекі цярпелі жыхары Рэчак больш чым 4 гады. Толькі ў студзені 1919г. пад ударамі Чырвонай Арміі нямецкія войскі пакінулі населеныя пункты былога Пінскага ўезда. Вольна ўздыхнулі сяляне Рэчак і прыступілі да арганізацыі рэўкама - органа Савецкай улады.

Актыўнымі арганізатарамі і членамі рэўкама былі былыя франтавікі - Латышэвіч Міхаіл Антонавіч, Струнеўскі Яфім Рыгоравіч, Домась Рыгор Міхайлавіч, Крывецкі Феафіл Іванавіч і Кот Яфім Васільевіч.

Вясной 1919г. на тэрыторыю Беларусі Ўварваліся белапалякі. Новыя захопнікі зноў пачалі грабіць і забіваць.

Гэтыя разбойныя дзеянні падштурхнулі жыхароў нашых вёсак на арганізацыю ўзброенага супраціўлення. Быў створаны партызанскі атрад, у якім налічвалася каля 100 чалавек. Камандзірам атрада быў выбраны Мялік Мікалай Рыгоравіч. Зброю сабралі ў акопах Першай Сусветнай вайны. Кожны ўзвод складаўся з партызан адной вёскі. Камандзірам узвода Рэчак быў Пазняк Васіль Міхайлавіч.

Амаль паўгода з лютага па ліпень 1919г. партызаны гэтага атрада адбівалі ўсе атакі белапалякаў. Ужо былі захоплены Брэст, Пінск, Баранавічы і Слонім, а на нашай тэрыторыі існавала маленькая рэспубліка са сваімі органамі ўлады і сваёй узброенай абаронай. Яна так і называлася - Рэчкаўская рэспубліка. Нават было выдадзена некалькі нумароў газеты з такой жа назвай.

З архіўных матэрыялаў: … 13 лютага 1919 легіянеры з Целяхан зрабілі налёт на вёску Краі. Былыя франтавікі, даведаўшыся аб гэтым, са зброяй паспяшаліся пазмагацца з пілсудчыкамі. На дапамогу прыбылі партызаны з суседніх вёсак. Грабіцелі-пілсудчыкі атрымалі належны адпор, кінулі нарабаванае і са стратамі ўцяклі ў Целяханы.

Паўстанцы, абяднаўшыся ў адзіны атрад, наладзілі сувязь з 66-м палком Чырвонай Арміі і сталі ўзаемадзейнічаць з яго камандзірам Міхайлавым і камісарам Баклеевым. Вынікам ліпеньскіх баёў стала адступленне партызан да Дабраслаўкі, а затым і да Лунінца.

Пасля адбіцця першага налёту легіянераў 13 лютага 1919г. партызанскія камандзіры, рэўкамаўцы і чырвоныя інструктары прадумалі і ажыццявілі неабходныя меры абароны сваёй партызанскай рэспублікі. Былі ўзноўлены і заняты старыя акопы. Кругласутачна дзяжурылі старажавыя пасты і засады.

Паводле Рыжскага мірнага Дагавора 1921г., Заходняя Беларусь была далучана да Польшчы. Нашы землякі зноў трапілі пад прыгнёт, цяпер ужо да польскіх паноў.

Рэчкі належалі пану Здзіхоўскаму, які жыў у Варшаве, а тут кіраваў яго ўпраўляючы. Быў пабудаваны лесапільны завод. Абрэзаны лес і дошкі вывозілі ў Польшчу і прадавалі ў іншыя краіны Заходняй Еўропы. Сяляне жылі бедна, многія былі батракамі. За ўсё трэба было плаціць , нават за збор ягад і грыбоў у лесе. Платным было і навучанне ў школе, якое вялося на польскай мове.

У верасні 1939г. в.Рэчкі, як і ўся Заходняя Беларусь, былі далучаны да СССР з устанаўленнем Савецкай улады. Першым старшынёй сельсавета быў Мялік Мікалай Рыгоравіч, былы франтавік. Але не доўга працягвалася нован жыццё.

Пачалася Вялікая Айчынная вайна. Ужо праз тыдзень у канцы чэрвеня немцы акупіравалі Целяханы і пачалі падпарадкоўваць сабе вёскі Целяханскага раёна. Жыхароў не паспелі мабілізаваць у Чырвоную Армію і яны пачалі ствараць партызанскія атрады. З канца 1943г. па ліпень 1944г. у вёсцы дзейнічаў 208 асобны полк імя Сталіна, які перабазіраваўся сюды па загадзе Беларускага штаба партызанскага руху з Мінскай вобласці.

Некалькі разоў немцы рабілі спробу знішчыць в.Рэчкі, але, дзякуючы партызанам, вёска ўцалела.

На сённяшні дзень вёска зрабіла вялікі крок наперад. Яна расце, развіваецца і будзе развівацца, бо ў яе ёсць будучае, ёсць мы - маладое пакаленне, якое пераняло ад сваіх дзядоў, прадзедаў той патрыятычны дух свабоды, змагарства за шчаслівае жыццё.

Фанетыка-марфалагічныя асаблівасці гаворкі вёскі Рэчкі

Самымі выразнымі фанетыка-марфалагічнымі асаблівасцямі гаворкі вёскі Рэчкі зяўляецца:

) Оканне пасля цвёрдых зычных (болото, коса, солома, собака, чоловек, корова, мороз, колбаса, город, горошок, порода, погода, полоса, порог, порох, шоколад, колода, молоко, сало, мало, сорока, половік, коло, дорога, лето корона і інш. ).

) Еканне пасля мяккіх зычных (цесто, место, гето, велік, сера, сены, веранда, венык, редька, мера, мелко, зерно і інш.).

) О на месцы я ў афіксе -ся зваротных дзеясловаў прошлага часу н.р. і ў безасабовых дзеясловах (нэслосо, казалосо, почулосо, садыласа, косылосо, копалосо, плеласа, жаловаласа, взрывалосо, сціраласа, мераласа і інш.).

) Выямаўленне ў займенніку што, спалучэння [шч] або [ш] (шчо, шо).

) Наяўнасць пратэтычнага [в], у тым ліку і ў займенніках трэцяй асобы ( вон, воко, вокно, возеро, вольха, вусы, вона, вуліца, вушы і інш.).

) Наяўнасць прыстаўнога [г] (горэхі, гостры, геты, горэшына і інш.).

) Сцяжэнне галосных у склонавых формах прыметнікаў і займеннікаў (весёла, ходяча, молода, сэрэдня, далёка, доўга, светла, сільна, сонна, стара, красіва, тэпла, морозна і інш.).

) Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў (зуп, люп і інш. ).

) Пераход мяккага [ц] у мяккі [т] (альбо цвёрды [т], як варыянт) у дзеясловах 3-яй асобы множнага ліку цяперашняга часу (моўчать, робять, сэдять, вяжуть, гледять, свішчуть, морозять, носять, светять, колють (колют), вешають (вешают), копают, мэлют, голосять і інш. ).

) Наяўнасць -ты у дзеясловах будучага часу або ў формах інфінітыва (будэм робыты, будэм сэдеты, свістаты, моўчаты, гледеты, ходыты, копаты, ездыты і інш.).

) Назіраецца цеканне (цесто, цесно, цепло, цялё, цёрка і інш.).

) Назіраецца дзеканне перад націскнымі галоснымі (дзёгць, дзежка, дзяцел і інш. ).

) Назіраецца цвёрды [д] перад ненаціскнымі галоснымі (дэтвора, дыван, дыравы і інш. ).

) Вымаўленне галоснага [е] пад націскам у становішчы перад наступным цвёрдым зычным (брызент, інжынер, ветёр і інш.).

) У адз. ліку назоўнікі маюць асобны клічны склон. У гэтым склоне назоўнікі м.р. маюць канчатак - е(-а), -ё, -у(сынку, сыне, браце, деда, Данё ), а назоўнікі ж.р. - канчатак -о(-е) (бабо, Тане і інш. ).

Клічную форму на -о(-е) маюць і падобныя да назоўнікаў ж.р. назоўнікі м.роду (батько, папко і інш. ).

) У 1-ай асобе мн. ліку цяп. часу дзеясловы маюць канчаткі з галосным [о] у канцавым становішчы -імо(-ымо), -емо(-амо) (ходымо, чуемо, носімо, емо, сэдымо і інш. ).

)Адпадзенне ў некоторых словах пачатковых в, г: Ладзё, ладыш.

)Гук ф у традыцыйнай лексіцы замяняецца гукамі п, х, хв: хвартух, пасоля і інш.

) Разам з поўнай формай прыметнікаў, займеннікаў і лічэбнікаў ужываецца кароткая форма: добра печ, нова хата, гэ.

)Канчатак э ў М.с. адз.ліку ў назоўніках з асновай на шыпячыя і р: на дворэ, на пэчэ.

) Канчатак ом у назоўніках м.р. і н.р. у Т.с.: мэдом, светом.

) Канчатак а ў Н.с. мн.ліку ў назоўніках н.р.: котэнята, вокна, поросята, цыпэнята.

) Ужыванне старой, сінтэтычнай формы буд.часу дзеясловаў незакончанага трывання: пісатыму, робітыму.

Слоўнікавы склад гаворкі вёскі Рэчкі

Лексіка прыроды

)Метэаралогія, каляндар: назвы надворя (добрэе, плохее; сухее, мокрэе); характарыстыка атмасферных зяў (хмарэ, облака, дождж, снег, роса, туман, ветрэ); каляндар: суткі і часткі сутак (ранок, дэнь, вэчор, ноч), тыдзень і дні тыдня (нэделя, понэдельнык, вторнік, сэрэда, чэтвэрг, пятныца, субота, воскрэсенне), месяцы (январ, февраль, март, апрэль, май, іюнь, іюль, аўгуст, сентябэр, октябэр,ноябэр, декабэр), поры года ( зыма, вэсна, лето, осэнь).

)Назвы раслін: дрэў (бэроза, дуб, вішня, груша, клён, ліпа, ольха), ягад ( черніка, лухачэ, смородіна, земляніка, клубніка), кветак ( ромашка, ландыш, цюльпан, роза, бархатцы, сенябрінкі).

Чалавек і сямя

)Характарыстыка людзей паводле фізічных і духоўных прыкмет (сільны - слаботте, худэча - тоўсты, вундэркінд - дурны, ліса, зазроны, робочі - лентяй).

)Роднасныя адносіны (кроўная роднасць: батько, унук, дед; някроўная роднасць (нэвестка, свёкры, тэсть, швагер).

Вытворчая і сацыяльна-бытавая лексіка

)Назвы поля паводле якасці (торфянік, пэсчанік), пашы (пазбічшэ). Уласныя назвы ўрочышчаў (Цэліна, Старына, Лісіча Горка, Рокіта, Хворошчэнскэе, Сомінскэе, Цыбулька, Пановэ і інш.).

)Працэсы апрацоўкі зямлі (боронованне, окучванне), прылады апрацоўкі зямлі (борона, плуг (сошка, соха), сапка) і ўборкі ўраджаю (копочка, картоплекопалка, лопата).

)Назвы асноўных сельскагаспадарчых і тэхнічных культур (віка, жыто, сеянка, картоплі, буракі, морква), назвы садавіны (яблыко, груша, сліўка), гародніны ( цыбуля, часнык, рэдіска, капуста).

)Лексіка, звязаная з жывёлагадоўляй і птушкагадоўляй. Назвы свойскіх жывёл паводле ўзросту ( порося, свіння; тэля, корова; цыпэня, кура), полу ( качка, качур; свіння, кнур; корова, бык; гусь, гусак; кура, пэтух).

)Назвы хатняга абсталявання і начыння: посуд для страў ( міска, тарелка, кружка) і захавання прадуктаў ( гладышка, слоік, чігун, утятныца, коструля, бочка).

)Назвы ежы (агуьная назва - еда), яе відаў ( па часе прыёму стравы: заўтрак, обед, полднік (полудэнь),вэчэра; па якасці: гарача - холодна, гушча - рэдкэе).

)Назва адзення: мужчынскага (фрэндж, штаны (шаравары), швэдэр, майка, кохта, панталоны (плаўкі), рубашка), жаночага (споныца, сарахван, кімэно, камідзэлька, калготкі), дзіцячага (джынсы, блузка, шорты, туніка), зімовага (шуба, шапка, дублёнка, кожанка,, куфайка), летняга (розлетайка, вэтроўка, шорты); галаўных убораў (кепка, хустка, панама), абутку ( тёпікі, чешкі, сланцы, шлёпкі, ботінкі, красоўкі, туфлі, басаножкі, батільоны, балеткі, сапожкі), упрыгожанняў ( цэпочка, браслет, кольцо, заушніцы).

У гаворцы вёскі Рэчкі зафіксавана не мала цікавых па вымаўленні структуры і лексічным значэнні слоў. Напрыклад, выяўлены шэраг слоў амонімаў:

Локоть: 1) Месца згібу рукі, дзе злучаецца плечавая косць з касцямі перадплечча. Міша ободраў локоть. 2) Мера даўжыні, роўная прыблізна 0,5м. Доска була малой, прімерно коло двух локтей дліной.

Шуляк: 1) Драпежная птушка. Учора шуляк двух цыпенят украў. 2) Някемлівы чалавек. Шуляк з шулякоў, як такэе можна було пропустыты!? 3) Слаба звіты, мяккі качан капусты. Хотела даты тобе добры качан капусты, да дэ там - одны шулякі сэдять!

Рубэль: 1) Грашовая адзінка. Ну і дорогі хлеб, стоіт гаж чэтыры тысячы. 2) Тоўстая жэрдка, якой уціскаюць на возе сена, салому, снапы. Положы рубэль на воз, да за сеном поедэм.

Немэц: 1)Немцы; народ, які складае асноўнае насельніцтва Германіі. Помню, немцы до нас прыежджалі на своіх машынах, часто морылі голодом людэй у нашым сэле, бо забэралі ў іх последнее. 2)Нямы чалавек. Ну вон і немэц, слова лішнёго нэ выдавіш!

Коса: 1)Доўгія заплеценыя разам валасы. Ну і Ганя, ну й краса, а за плечыма, глянь, коса. 2)Ручная сельскагаспадарчая прылада, якая складаецца з доўгага загнутага ляза, насаджанага на касільна, і служыць для скошвання травы, збожжа і пад. Коля, наточі косы, да едьтэ, пока сонцэ нэ ўэышло.

Свінка: 1)Віруснае захворванне - запаленне калявушных залоз. А мое, ты думаеш, у детстве нэ болелі? Ек напала свінка, да на ўсех поголоўно!.. Во було!.. 2)Парнакапытная млекакормячая жывёліна, свойскі від якой разводзяць для атрымання сала, мяса, скуры, шчаціння. Нешо наша свінка заболела, трэба ветерінара вызваты, хай побачыт, да ўкола мо якого дасць.

Шыло: 1) Інструмент для праколвання адтулін у выглядзе завостранага стрыжня з дзяржальнам. Як я буду ладыты твое сапожкі, колі ты шыло загубіў? 2) Пра кручкаватага чалавека. Ну ты і шыло, усюду успееш!

Трус: 1)Невялікі хатні грызун сямейства заечых. Заходю сёння до моіх трусоў, а воны як одын полеглі. Пэрэелі, відімо… 2)Баязлівы чалавек, які лёгка паддаецца пачуццю страху. Міша буў вэлікім трусом: всегда і всёго бояўса.

Таратайка: 1)Лёгкая на двух колах павозка. Але ж бач і нэ ломіцца его таратайка, сколька ўжэ год ездыт. 2) Пра чалавека, які вельмі хутка гаворыць. Да помоўчі ты, таратайка, дай хоть слово ўставіты.

Таксама багатая сінаніміка гаворак. Слова есцімае, напрыклад, сінонімыуплетаты, гаматы, дзюбаты, колупаты, вэцкацца, лопаты, пэрты, хрумстаты, тэрэбіты, чамкаты, жраты, пхаты і інш. Слова ісці мае такія сінонімы як, шлындацца, плесцеса, лететы і інш.

Вывад

Такім чынам, гаворкі ў складзе беларускай мовы - гэта адлюстраванне і вынік натуральнага гістарычнага развіцця першапачатковай этнагенетычнай старажытнаўсходнеславянскай і іншай па паходжанню моўнай спадчыны продкаў беларускага народа і структурна-тэрытарыяльнага ператварэння і відазмянення яе ў вусных зносінах яго розных тэрытарыяльных частак. Кожная гаворка характарызуецца значнай разнастайнасцю сваіх асаблівасцей. Аднак якраз у гэтым і заключаецца іх вялікая каштоўнасць для ўстанаўлення паходжання гэтых асаблівасцей і іх гісторыі. Розныя гаворкі захоўваюць рысы, уласцівыя розным этапам гістарычнага развіцця - пачатковыя, завяршаючыя або прамежкавыя формы (Мяцельская, 1973, с.54). Параўнальнае вывучэнне характару і пашырэння суадносных асаблівасцей, формаў іх рэалізацыі ў розных гаворках у супастаўленні з аналагічнымі матэрыяламі з пісьмовых помнікаў дазваляе раскрыць паслядоўнасць развіцця асаблівасцей, іх старыя і новыя формы і нават адкрыць шлях больш далёкага мінулага.

Зусім відавочнай зяўляецца, напрыклад, у галіне фанетыкі беларускай мовы адносна большая архаічнасць окання (і на Івацэвіччыне) ў параўнанні з аканнем. Гэта вынікае не толькі з таго, што аканне не адлюстроўваюць старажытныя ўсходнеславянскія пісьмовыя помнікі, а таксама, у прынцыпе, і помнікі старабеларускай пісьмовай мовы (адзначаюцца ў апошніх толькі выпадкі яго прамога або ўскоснага адлюстравання). Ніяк немагчыма дапусціць змену неадрознівання ў ненаціскным становішчы галосных гукаў [о], [а], [е], што мае месца пры розных відах акання, на іх адрозніванне ў розных лексіка-граматычных умовах, як гэта характэрна пры оканні. Дарэчы адзначыць таксама слушнае заключэнне на падобнай падставе аб адноснай храналогіі акання. Дысімілятыўнае аканне зяўляецца адносна больш складаным і тым самым, безумоўна, больш архаічным (Вайтовіч, 1963, 1968).

Падагульняючы сваю працу…

Спіс літаратуры:

1)Слоўнік беларускіх гаворак Паўночна-Заходняй Беларусі і яе паграніч- ча у 5 тамах/ Мінск, выд. Навука і тэхніка, 1986г., пад рэд. Ф.Ю. Мацкевіча.

)Дыялектны слоўнік Брэстчыны/ Мінск., выд. Навука і тэхніка, 1989г., пад рэд. Г.М. Малажай, Ф.Д. Клімчука.

)Слоўнік Народная лексіка П.У. Сцяцко/ Мінск, выд. Навука і тэхніка, 1970г, пад рэд. М.В. Бірылы.

)Беларуская дыялекталогія: [Вучэб. Дапаможнік для філал. Фак. ВНУ]. - 2-е выд., дапрацаван. і дапоўн. - Мінск: Выш школа, 1980. - 304с., карты.

)Дыялекталогія беларускай мовы: Дапам. / А. А. Крывіцкі. - Мінск: Выш. Школа, 2003. - 294с.

)Мяцельская Е.С. Роля даных сучасных народных гаворак для гісторыі мовы // Рэгіянальныя асаблівасці беларускай мовы, літаратуры і фальклору: Тэз. Дакладаў рэсп. навук. канферэнцыі. Гомель, 1973. С. 54-56

)Мяцельская Е. С., Блінава Э. Д. Беларуская дыялекталогія: Практыкум. - Мн.: Выш. Шк., 1991. - 287с.: карты.

)Вайтовіч Н.Т. Окающе-акающий вокализм в белорусских говорах // Вопросы диалектологии восточнославянских языков. М.: Наука, 1963. С. 102-123.

)Вайтовіч Н.Т. Аб развіцці недысімілятыўнага акання ў беларускіх гаворках //Slaviaorientalis. Rocz.17. 1968. №3. С. 437-441.

Похожие работы на - Асаблівасці гаворкі вёскі Рэчкі

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!