Заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы

  • Вид работы:
    Реферат
  • Предмет:
    Английский
  • Язык:
    Русский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    5,33 kb
  • Опубликовано:
    2011-06-22
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы

Мiністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УА «Магілёўскі дзяржаўны універсітэт ім. А.А. Куляшова»










Рэферат:

Заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю

беларускай мовы

Падрыхтавала:

Студэнтка II курса

ФСФ, адз. журналістыкі

Крукоўская Юлія



Магілёў 2011

Змест

Уводзіны

.Афіцыйна-справавы стыль

2.Заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю

Заключэнне

Спіс літаратуры

Уводзіны

Мова - асноўны сродак зносін паміж людзьмі. Спачатку яна была не так добра развіта, але з цягам часу яна набывала пэўную афарбаванасць, звязнасць і ў хуткім часе зявілася патрэба ў дыфферэнцыяцыі мовы.

Адным з відаў, па якіх дыфферэнцуецца беларуская мова, зяўляюцца стылі маўлення. Гэта, напэўна, самая вялікая группа, па якой можна класіфікаваць мову.

Увогуле ў беларускай мове выдзяляюць 6 стыляў: афіцыйна-справавы, навуковы, публіцыстычны, канфесійны, мастацкі і гутарковы стыль.

У гэтым рэфераце заканадаўчы падстыль будзем разглядаць у кантэксце афіцыйна-справавога стылю.

1.Афіцыйна-справавы стыль беларускай мовы

стыль афіцыйный справавой мова

Пачнем з таго, што такое увогуле афіцыйна-справавы стыль. Як гаворыць у сваёй кнізе Рознастылевыя тэксты і іх аналіз прафесар М.В. Абабурка, афіцыйна-справавы стыль - гэта найперш разнавіднасць беларускай літаратурнай мовы, якая абслугоўвае афіцыйную сферу грамадскіх адносін переважна ў пісьмовай форме. Функцыянуе галоўным чынам у розных галінах права, міжнароднага супрацоўніцтва і палітыкі (як унутранай, так і знешняй).

Сярод асаблівасцей, уласцівых для афіцыйна-справавога стылю, трэба назваць традыцыйнасць, стабільнасць, стандартызаванасць, замкнутасць. Гэты стыль патрабуе ужывання адназначных слоў і выразаю, у ім не дазваляецца двухсэнсоўнасць маўлення і напісання. Гэтым афіцыйна-справавы стыль супрацьпастаўляецца іншым стылям - гутарковаму, мастацкаму, публіцыстычнаму.

У даным стылі выкарыстоўваецца найперш агульнаўжывальная лексіка і фразеалогія, простыя, складанаскарочаныя і састаўныя назвы асоб, устаноў і дакументаў (адвакат, пракурор, сведка, абвестка, ЖЭК, міністэрства, крымінальная справа, акт прыёмкі рэвізійная камісіі, факультэт славянскай філалогіі МДУ імя А.А. Куляшова, і інш).

Сярод жанраў афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы можна назваць: закон, указ, дэкрэт, дырэктыву, статут, ноту, аутабіяграфію, канвенцыю, мемарандум, акт, распіску, камюніке, распараджэнне, характарыстыку, і інш).

Паводле жанрава-стылістычнай прыналежнасці тэкстаў афіцыйна-справавога стылю ў ім выздяляюцца тры падстылі:

.Заканадаўчы (закон, указ, кодэкс);

.Дыпламатычны (пагадненне, мемарандум);

.Афіцыйна-канцылярскі (акт, загад, распіска, аутабіяграфія, характарыстыка).

Цяпер больш падрабязна разгледзім заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы.

.Заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы

Артыкул 32. Шлюб, сям'я, мацярынства, бацькоўства i дзяцiнства знаходзяцца пад абаронай дзяржавы.

Жанчына i мужчына па дасягненнi шлюбнага ўзросту маюць права на добраахвотнай аснове ўступiць у шлюб i стварыць сям'ю. Муж i жонка раўнапраўныя ў сямейных адносiнах. Бацькi або асобы, якiя iх замяняюць, маюць права i абавязаны выхоўваць дзяцей, клапацiцца аб iх здароўi, развiццi i навучаннi. Дзiця не павiнна падвяргацца жорсткаму абыходжанню або знявазе, прыцягвацца да работ, якiя могуць нанесцi шкоду яго фiзiчнаму, разумоваму або маральнаму развiццю. Дзецi абавязаны клапацiцца пра бацькоў, а таксама пра асоб, якiя iх замяняюць, i аказваць iм дапамогу.

Дзецi могуць быць аддзелены ад сваёй сям'i супраць волi бацькоў i iншых асоб, якiя iх замяняюць, толькi на падставе рашэння суда, калi бацькi або iншыя асобы, якiя iх замяняюць, не выконваюць сваiх абавязкаў.

Жанчынам забяспечваецца прадастаўленне роўных з мужчынамi магчымасцей у атрыманнi адукацыi i прафесiйнай падрыхтоўцы, у працы i вылучэннi па службе (рабоце), у грамадска-палiтычнай, культурнай i iншых сферах дзейнасцi, а таксама стварэнне ўмоў для аховы iх працы i здароўя.

Моладзi гарантуецца права на яе духоўнае, маральнае i фiзiчнае развiццё. Дзяржава стварае неабходныя ўмовы для свабоднага i эфектыўнага ўдзелу моладзi ў палiтычным, сацыяльным, эканамiчным i культурным развiццi. Гэта вытрымка з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад 2004 года - добры ўзор заканадаўчага падстылю, бо сфераю выкарыстання заканадаўчага падстыля як раз зяўляецца права, прававыя зносіны паміж грамадзянамі, грамадзянамі і дзяржаваю, а таксама паміж асобнымі арганізацыямі і установамі.

Заканадаўчы падстыль уключае ў сябе наступныя жанры: закон, грамадзянскі і крамінальны акт, указ, кодэкс, Канстытуцыя, розныя уставы і астатнія нарматыўна-прававыя акты.

Лексічныя асаблівасці заканадаўчага падстыля афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы:

.Ужыванне лацінізмаў (дэ-юрэ, дэ-факта, і інш.)

.Ужыванне архаізмаў (глава дзяржавы) і гістарызмаў (дэкрэт прэзідэнта)

.Ужыванне антонімаў, бо законы адлюстроўваюць процілеглыя інтарэсы - правы і абавязкі грамадзян.

Да марфалагічных асаблівасцей заканадаўчага падстылю можна аднесці наступныя:

.Ужыванне абрэвіятур (скарачэнняў) (МУС, РБ) і складанаскарочаных слоў (падаткаплатнік)

.Ужыванне глаголаў, якія маюць імператыўны характар (ажыццяўляць кантроль замест кантраляваць, аказваць дапамогу замест дапамагчы, і інш.)

Сярод сінтаксічных асаблівасцей заканадаўчага падстылю ў беларускай мове можна выдзеліць:

.Частае ўжыванне пабуджальных, імператыўных сказаў з ужываннем такіх слоў як павінен, абавязаны, і інш. (У час прымання на працу нанімацель абавязаны патрабаваць ад працаўніка дакументы, неабходныя для заключэння працоўнага дагавора ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь);

.У асноўным у гэтым падстылі ўжываецца ўскоснае маўленне;

.Ужываюцца ўмоўна-інфінітыўныя канструкцыі (Калі заяўнік просіць зарэгістраваць…)

Заключэнне

Заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы зяўляецца адным з найбольш распаўсюджаных і найбольш ужываемых.

Асноўная сфера выкарыстання заканадаўчага падстылю - юрыспрудэнцыя, розныя юрыдычныя і судовыя справы, бо амаль усё справаводства, усе судовыя і дзяржаўныя справы вядуцца з выкарыстаннем гэтага падстылю.

Вельмі важнай рысай, як мы ужо разгледзелі, зяўляецца яго аднасэнсоўнасць. Бо, уявіце сабе, што было, калі кожны чалавек здолеў бы трактаваць закон па-свойму. Здаецца, гэта было бы не вельмі добра. Таму з усяго вышэйсказанага можна зрабіць вынік, што заканадаўчы падстыль адыгрывае важную ролю ў жыцці беларускага народа ды і ў самой беларускай мове.

Спіс літаратуры

1.М.В. Абабурка. Рознастылевыя тэксты і іх аналіз. Магілёў, 2010.

.Цікоцкі М.Я. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1995.

3.Юрэвіч А.К. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1992.

Похожие работы на - Заканадаўчы падстыль афіцыйна-справавога стылю беларускай мовы

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!