Беларуская дакастрычніцкая проза

  • Вид работы:
    Реферат
  • Предмет:
    Литература
  • Язык:
    Русский
    ,
    Формат файла:
    MS Word
    28,32 kb
  • Опубликовано:
    2011-09-25
Вы можете узнать стоимость помощи в написании студенческой работы.
Помощь в написании работы, которую точно примут!

Беларуская дакастрычніцкая проза















Беларуская дакастрычніцкая проза

Уздым рэвалюцыйнага руху ў Расіі ў канцы XIX - пачатку XX ст. характарызуецца шэрагам тэндэнцый, якія паказваюць на вялікую разнастайнасць форм яго праяўлення і розную ступень удзелу народных мас у антыўрадавых выступленнях у горадзе і ў вёсцы. Істогаа пры гэтым тое, што па меры адцалення ад буйных адміністратыўных і прамысловых цэнтраў Расійскай імперыі змяняўся і характар рэвалюцыйных прафам, прымаючы часцей за ўсё краёвыя, мясцовыя формы ў залежнасці ад узроўню жыцця, гістарычнага шляху канкрэтнага рэгіёна, задач яго эканамічнага, сацыяльнага і культурнага развіцця.

У гэтым сэнсе адметнасць дадзенай эпохі для беларускага народа, як і для многіх іншых народаў царскай Расіі, заключалася ў тым, што рэвалюцыйныя павевы і ідэі набывалі тут нацыянальныя формы і асэнсоўваліся народамі гэтых рэгіёнаў і ў першую чаргу інтэлігенцыяй як задачы барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне.

У Беларусі галоўнае значэнне ў гэтым працэсе сацыяльнага І духоўнага ўздыму народа, росту яго самасвядомасці мелі перыядычныя выданні, у прыватнасці газеты «Наша доля» і «Наша Ніва», штотыднёвік «Беларус» і інш., якія станавіліся цэнтрамі кансалідацыі нацыянальных творчых сіл, сродкам масавай прапаганды ідэй нацыянальнага адраджэння, сацыяльнага і культурнага развіцця.

Пры гэтым характэрна, што мэты, якія мелі перад сабой гэтыя выданні, у адрозненне ад партыйнай і нелегальнай літаратуры былі не рэвалюцыйнымі, а менавіта асветніцкімі, прапагандысцкімі, накіраванымі на духоўнае абуджэнне і згуртаванне народа.

Так, у рэдакцыйным звароце газеты «Наша Ніва» да чытачоў абвяшчалася, што газета будзе служыць усяму беларускаму прыгнечанаму народу, што яна будзе люстэркам жыцця: «Мы будзем браць усё ад усіх і, злажыўшы ў парадак, зноў адцаваць». I падкрэсліваецца, што рэдакцыя будзе імкнуцца, «каб усе беларусы, што не ведаюць, хто яны ёсць, - зразумелі, што яны беларусы і людзі, каб пазналі свае правы і памагалі нам у нашай рабоце».

Вынікам з'яўлення газеты такога кірунку на роднай мове стаў масавы ўдзел у ёй непрафесійных аўтараў, карэспандэнтаў з месцаў, якія перадавалі веданне нізавога народнага жыцця. I гэта з'явілася адным з важнейшых фактараў асаблівага характару развіцця беларускай паэзіі і прозы пачатку XX ст., якія пачыналі нібы на пустым месцы, не з літаратурных традыцый, а з умоў самога жыцця, з фальклору, этнічных поглядаў і ўяўленняў, з паэтызацыі і лірызацыі побыту, звычаяў, умоў сялянскага жыцця.тут яскрава вызначаецца розніца задач, што стаялі перад паэзіяй і перад прозай. Пры ідэнтычнасці агульных мэтаў задача паэзіі заключалася ў тым, каб выразіць стан усеагульнага духоўнага ўздыму, росту нацыянальнай самасвядомасці народа, перадаць пачуццё і думкі свайго часу, акрэсліць шляхі станаўлення новага грамадскага ідэалу. Перавага духоўнасці, суб'ектыўнасці, свабоды аўтарскай думкі і пачуцця - характэрныя асаблівасці паэзіі.

Задача прозы больш «прадметная», «зямная», бо галоўным аб'ектам мастацкай творчасці тут быў чалавек, звязаны з умовамі свайго існавання, уцягнуты ў супярэчнасці грамадскага жыцця, абцяжараны сацыяльнымі знбсінамі, традыцыямі, звычаямі, павер'ямі, забабонамі і г. д. Гэта накладвала асаблівы адбітак на фарміраванне прозы, якая вымушана была выконваць розныя функцыі, змяшчаць у сабе самую розную «інфармацыю». Ацсюль - інтэнсіўнае развіццё не толькі мастацкіх, але і дакументальных жанраў, шырокая публікацыя на старонках перыядычных выданняў вестак гістарычнага, этнаграфічнага, эканамічнага характару, паведамленняў аб палітычнай барацьбе ў Расіі і ў Беларусі, аб важных падзеях у краіне і ў свеце.

Усё гэта абумовіла не толькі шырыню і шматстайнасць літаратурных кірункаў, але і з'яўленне змешаных жанравых форм, што ў значнай ступені ўскладняе жанравае размежаванне паміж імі.

Так, рэпартаж з месцаў падзей, гістарычны нарыс ці вуснае паданне («Выбары старшыні» Тамаша Булавы, «Квітанцыі» Ластаўкі знад Пцічы, «У Сібір» В. Міхайловіча, «Прылукі» К. Кагайца) выступаюць часам і як жывое апавяданне, а літаратурны партрэт, апісанне тыпаў беларускіх сялян («Кулыавы дзядзька Раман», «Таклюсясухотніца» Кандрата Лейкі, «Ахвяра» I. Дабрынца, «Міравы жаніх» АляхновічаЧэркаса і інш.) - як біяграфічная аповесць, жыццяпіс аб лепшых сынах і дочках беларускага народа.

Вялікая колькасць змешчаных форм, стылявая мнагастайнасць, шырыня дыяпазону творчай ініцыятывы пісьменнікаў, калі яны выступаюць адначасова і як празаікі і паэты, белетрыстырэпарцёры, аўтары дакументальных нарысаў і апавяданняў, - характэрныя асаблівасці беларускай прозы пачатку XX ст., якая сведчыць аб інтэнсіўнасці працэсу яе станаўлення і развіцця.

Побач з класікамі беларускай літаратуры і вядомымі пісьменнікамі таго часу (Цёткай, Я. Коласам, М. Багдановічам, К. Каганцом, У. Галубком, Ц. Гартным, А. Гурло, К. Буйло, 3. Бядулем, Ядвігіным Ш., М. Гарэцкім) тут шырока ўключыліся ў літаратурны працэс малавядомыя і невядомыя аўгары, якія, як правіла, друкаваліся пад псеўданімамі.

Агульны працэс руху беларускай прозы пачатку XX ст. выглядае як некалькі праблемнатэматычных і метадалагічных плыняў або напрамкаў развіцця.

Першы напрамак звязаны з мастацкай апрацоўкай вуснапаэтычнай творчасці, са зваротам да фальклорнай традыцыі беларускай літаратуры. Гэта нібы пачатак уласна літаратурнага працэсу, руху самых розных мастацкіх форм у адрозненне ад публіцыстыкі і вестак інфармацыйнага характару, але пакуль яшчэ на стадыі іншасказа, алегорыі, умоўнасці, якія даюць магчымасць аўтарам пашырыць гарызонты яе мастацкага бачання, павысіць пазнавальную і сацыяльную ролю.

Другі - лірыкарамантычны напрамак. ЁН адлюстроўвае значны крок наперад у засваенні вуснапаэтычнай традыцыі, набліжэнні яе да сучаснасці і вызначаецца задачамі мастацкага асэнсавання рэчаіснасці, працэсамі паэтызацыі і лірызацыі прозы, няхай яшчэ і ў межах суб'ектыўнасці і ўмоўнасці.

Трэці напрамак звязаны з развіццём сентыменталізму ў беларускай літаратуры як пераходнай стадыі ад фальклорнай традыцыі да рэалізму, да пошуку новых шляхоў і сродкаў для стварэння вобразаў народных герояў, народных характараў у літаратуры.нарэшце, апошні, чацвёрты накірунак - гэта рэалістычная лінія ў развіцці беларускай прозы. Гэты напрамак у найбольшай ступені адпавядаў сацыяльнагістарычным і культурнаасветніцкім задачам таго часу і таму хутка набіраў унутраную сілу, набываў дамінуючае значэнне.

Такая класіфікацыя адлюстроўвае не толькі мнагастайнасць форм і стылявых плыняў у развіцці прозы, але і ў значнай ступені характар яе паступальнага руху, таму што, з аднаго боку, рэалістычныя тэндэнцыі ў ходзе яе развіцця становяцца галоўнымі, а з другога - усё большы творчы плён набывае канфлікгная сюжэтыка як адлюстраванне супярэчнасцей, што ўзрасталі ў грамадстве ў эпоху рэвалгоцыйнага ўзрушэння.

Для «Нашай Нівы» характэрна шматстайнасць форм і прынцыпаў. Побач з шырока прадстаўленымі дакументальнымі формамі (нарысам, дакументальным апавяданнем, рэпартажам з месца падзей, бытавой замалёўкай) прысутнічаюць казкі, гумарэскі, псіхалагічныя эцюды, эсэ. Пры гэтым «чыстая» інфармацыя - звесткі палітычнага, гаспадарчага, культурнага характару - часам падаецца ў кантрастнай, займальнай форме.

Публікуючы звесткі аб адукацыі ў Японіі, газета «Наша Ніва» паведамляе: «У Японіі на кожныя сто дзяцей вучыцца грамаце дзевяноста сем, а ў нас, да прыкладу, у Мінскай губерні, непісьменных восемдзесят чалавек на сто дзяцей».

Часам у такіх паведамленнях гучыць іронія. У мястэчку Лужкі, паведамляе газета, праваслаўныя хлопец і дзяўчына вырашылі вянчацца ў каталіцкім касцёле і папрасілі аб гэтым ксяндза, таму што Маніфест 17 кастрычніка абвяшчаў свабоду веравызнання. Ксёндз абвянчаў іх, але аб гэтым даведаўся праваслаўны поп і падаў на ксяндза ў суд. А маладых паліцыя ўзяла пад «особый надзор». «Дык вось якая «свобода веронсповедання», - заключае газета3.

У інфармацыйнай частцы .беларускай перыёдыкі таго часу вельмі паказальныя і публікацыі аб рэвалюцыйных і культурных дзеячах Беларусі, Польшчы, Расіі, напісаныя, як правіла, натхнёна, эмацыянальна, пераканаўча, даступнай для простых людзей мовай, такія, у прыватаасці, нарысы ў «Нашай Ніве» аб Сымоне Канарскім, Міцкевічу, Сыракомлі, Талстым і іншых дзеячах славянскіх народаў.

Так, біяграфічны нарыс аб Сымоне Канарскім - гэта, па сутнасці, гераічны летапіс аб беларускім рэвалюцыйным дэмакраце, удзельніку паўстання 1831 г., які тайна вярнуўся з эміграцыі ў Расію і праводзіў агітацыйную работу сярод беларусаў, пакуль яго не арыштавалі. Пасля жорсткіх катаванняў па прыгаворы ваеннага суда ён быў расстраляны як дзяржаўны злачынца. Але слава і памяць аб ім засталася жыць у народнай свядомасці, таму што ён быў «самым смелым воінам за ідэалы свабоды і лепшага жыцця, мяркуючы, што трэба жыць і працаваць у родным краі, толькі тады можна падняць увесь народ Полыычы, Літвы і Белай Русі, каб перабудаваць жыццё зноў»4.

Прыкметная сваім сэнсам публікацыя серыі артыкулаў у газеце «Наша Ніва» за 1907-1908 гг. аб голадзе ў Расіі, аб перасяленцах і аб самаўпраўстве царскіх намеснікаў.

Тон гэтых публікацый усхваляванатрагічны, злавесны, як далёкі гул вялікай бяды, што насоўваецца на Беларусь. Менавіта так пачынае свой нарыс аб голадзе ў Расіі Марка Хмурны, выяўляючы разгубленасць і немач улады перад блізкай катастрофай: «Над Расеяй занялася грозная хмара! - піша ён. - Вялікую частку Расейскай дзяржавы абняў невіданы дасюль страшэнны голад, каторы больш сам сабе нажне ўраджаю, як самая японская вайна, куды болыы, як усе ахвяры Расейскай рэвалюцыі»5.

У наступным нарысе - дарожных нататкаў студэнтамедыка, які ў складзе невялікай групы працаваў у стэпавай паласе, дзе прайшла галадоўка, апавядаецца аб наведванні адной вёскі, дзе ўсе жыхары вымерлі. Усюды - акалеўшыя трупы. «I вось раздаўся крык фельчара: «Жывы! Жывы!» У адной хаце на грудзях мёртвай маці ляжала паўтарагадовае дзіця, сіняе, зморшчанае, з велькімі вачамі...»

Аўтар гэтых дарожных нататкаў піша аб навакольным так, быццам і ён вінаваты ў тым, што бачыў сваімі вачамі, чаму стаў сведкам.

Іншы тон маюць публікацыіводгукі на ўказы царскіх улад. Часцей за ўсё гэта своеасаблівая сатыра, гумарэскі, дзе юрыдычны дакумент нібы выварочваецца, чым выяўляецца яго антынародная сутнасць. Шмат такіх публікацый звязана з манапольным гандлем гарэлкай. Якія б меры ні прадпрымаў урад па арганізацыі «нармальнага» гандлю гэтым зеллем, на мностве разнастайных прыкладаў аўтары паказваюць, што сутнасць гэтай справы адна: народ Расіі бязбожна спойваюць, а нажываюцца з гэтага мясцовыя спекулянты і дзяржаўныя чыноўнікі.

Не абышлі сваёй увагай нашаніўцы і царскі Маніфест ад 17 кастрычніка: Пётра Просты - «Воля», Янук зпад Мінска - «Хто к лесу, а хто к бесу».

Адзін мужык, піша Янук зпад Мінска, пытаецца ў другога, ці бачыў ён свабоду. Бачыў, адказвае той. А якая яна? «Не самавіта... стаіць у нейкім балоце; будынкі пападгнівалі, у зямлю паўязджалі; стрэхі саламяныя...» Далей высвятляецца, што гутарка ідзе не пра Маніфест, а пра «вёску Слабада Усмірыльніцкага ўезду, што недалёка ад Прыгонава і Вісельнёва». А аб свабодзе, дараванай царом, мужык нічога не ведае: «Выбачай, сватка, гэтакай свабоды мне яшчэ не здарылася бачыць!..»7ў тэматычных, і ў жанравых адносінах, як няцяжка пераканацца, характар тагачасных публікацый даволі разнастайны. Тут і яўна публіцыстычныя нарысы (пра перасяленцаў, пра яўрэяў, пра дэмакратычныя свабоды ў Расіі і за мяжой, пра выбары ў Думу і г. д.), і пародыі, памфлеты (аб палітычнай свабодзе, праве сялян на зямлю, аб становішчы вясковага настаўніка), і роздумы аб лёсе беларускага народа і краю (думкі з дарогі Я. Коласа, Ядвігіна Ш.), і апавяданні пра размаітыя выпадкі жыцця.

Аднак усе гэтыя тэматычныя лініі і разнастайныя жанравыя формы аб'ядноўвае тое, што яны маюць непасрэднае дачыненне да рэальнасці, адлюстроўваюць новы стан жыцця, асабісты характар яго ўспрыняцця і ацэнкі.

Тым не менш уплыў фальклорнай традыцыі як характэрнай рысы ўсёй беларускай прозы выяўляецца даволі выразна. Менавіта ў гэты час у Беларусі разгортваецца масавая публікацыя фальклорных твораў: казак, легенд, паданняў, алегарычных апавяданняў, песень, прыказак, прымавак. Увага да фальклору ўласцівая ўсім вядомым пісьменнікам - М. Багдановічу, У. Галубку, К. Каганцу, Я. Коласу, Ядвігіну Ш. і інш.

Яшчэ на самым пачатку стагодцзя, як сведчыць М. Гарэцкі, Карусь Каганец натхнёна заклікаў: «Беларусь трэба падымаць!» Гэта значыць, што трэба было збіраць, апрацоўваць і рабіць набыткам грамадства ўсе тыя скарбы нацыянальнага багацця, вуснапаэтычнай народнай творчасці, што захоўваліся і жылі ў розных кутках Беларусі, утрымліваліся ў архівах у выглядзе зборнікаў этнаграфічных матэрыялаў, дакументаў, нататкаў, старых публікацый.

Сам К. Каганец пачаў з апрацоўкі народных легенд і казанняў, на грунце якіх ім былі напісаны такія творы, як «Прылукі» (1911), «Вітаўка» (1918), «Адкуль мядзведзі на свет узяліся...» (1902), «Адкуль зязюля ўзялася?» (1918), «Машэка» (1918), «Скрыпач і воўк» (1918), Нарысы пра Навагрудскае замчышча, пра засульскіх тураў.

Вельмі знамянальнае ў гэтым сэнсе апавяданне К. Каганца «Прылукі» - аб трагічным лёсе баярына Яраслава і яго прыгажуніжонкі Любляны, якія сталі ахвярай ці то злога падману, ці то нейкіх таямнічых абставін.

Месца, дзе загінуў Яраслаў і другі баярын, яго сапернік, назвалі Прылукамі (па віду зброі, якой яны біліся), і зараз там мала што нагадае аб старадаўняй драме. Але месца гэта памятнае, яно недалёка ад ракі Пціч. I гэтым сказана ўсё: край, які авеяны легендамі і паданнямі, зямля мужных людзей - вось што такое Беларусь.

Мастацкай апрацоўкай гістарычнага і фальклорнага матэрыялу як аднаго з эфектыўных сродкаў развіцця беларускай паэзіі і прозы, фарміравання нацыянальных асноў мастацкага мыслення займаліся многія пісьменнікі: Ф. Багушэвіч, Я. Купала, Я. Колас, Цётка, М. Багдановіч, У. Галубок, М. Гарэцкі і інш. Аб гэтым сведчаць рамантычныя паэмы Я. Купалы «Курган» (1910), «Магіла льва» (1913), «Сон на кургане» (1910), Я. Коласа - «Сымонмузыка» (19111924), вершаваныя і празаічныя творы М. Багдановіча - нізка вершаў «Старая Беларусь» (1922), «Апокрыф» (1913), «Гарадок» (1916), «Сярод глухой пушчы...» (1916) і інш., якія ўслаўляюць Беларусь як запаветны, легендарны край, дзе аб яе людзях і гераічным мінулым гавораць камяні і курганы, руіны старажытных гарадоў і паселішчаў, рэкі і даліны - толькі трэба ўмець прачытаць іх.

Аднак уплыў фальклорнай традыцыі акрамя літаратурных задач меў і практычнае значэнне: як сродак асветы, фарміравання сярод шырокіх мас прынцыпаў сапраўднага маральнага жыцця.

Паказальная ў гэтым сэнсе творчасць Ядвігіна Ш. Яго апавяданні «Пазыка» (1909), «Узнагарода» (1909), «Баба» (1910), «Вучоны бык» (1912) уяўляюць сабой пераказы або апрацоўку казак, легенд, анекдотаў з мэтай фарміравання маральных пастулатаў, жыццёвых прынцыпаў народнага побыту.

Як ніхто іншы, Ядвігін III. абвострана адчуваў пульс сучаснага яму быцця, пераломны момант у лёсе беларускага сялянства. У зборніках нарысаў «Лісты з дарогі» (1910) і «Думкі ў шляху» (1910) ён адзначаў, што вёска даходзіць да крайняй галечы, сялянская гаспадарка занепадае, моладзь, імкнучыся да адукацыі, сыходзіць у гарады, а ў вёсцы не хапае школ, ды і навучанне там знаходзіцца на вельмі нізкім узроўні. I ён робіць выснову: каб выратаваць вёску, падняць сялянскую гаспадарку, трэба перавярнуць само жыццё. «А для гэтага трэба шмат працы і часу. Працы - пакуль мужык не стане добра свядомым,, часу - пакуль мужык не стане свабодным».

Матывы павучанняў маральных настаўленняў у апавяданнях Ядвігіна Ш. жыццёва самыя розныя, але яны маюць агульную сэнсавую сутнасць, служаць задачы павышэння ўзроўню самасвядомасці народа. Сваімі апавяданнямі, казкамі, прытчамі пісьменнік імкнецца дапамагчы развіць народнае светаўяўленне, абвастрыць адчуванне маральных прынцыпаў, каб у жыцці выразна распазнавалася дабро і зло.

Паказальныя ў гэтым плане апавяданнібылі, апавяданніпаданні тьгау «Чортавай ласкі» (1909), «Жывога нябожчыка» (1909), «Бярозкі» (1910).

«Колькі гадоў мінула з таго часу - не ўспомню, - пачаў сваю сумную гісторыю галоўны герой апавядання «Жывы нябожчык» стары вясковец Максім. - Вочы мае цяпер, як тая вада вапенная; тады былі як васілысі ў жыце. Так мне і прозвішча далі - Васілёк... Паненка мяне так празвала... Добрая была паненка. Бывала, як толькі ўгледзе што нябожчык татка мой... хопіцца за паясніцу, каб адперазаць дзягу... «Не бі, - кажа... - Малы ён, хударлявы...» I бацька слухаў яе»9.

Яна вывучыла хлопчыка грамаце, ні разу яго не пакрыўдзіла. Але пара шчаслівага дзяцінства скончылася, прыйшло юнацтва, а з ім клопаты і нечаканасці. Аднойчы бацька разбудзіў Максіма сярод ночы і сказаў, што яны з панам і маладым панічом пойдуць на важную справу. I загадаў сачыць за панскім домам, сцерагчы дабро і даглядаць гаспадарку. Больш ён ні бацькі, ні пана, ні паніча не бачыў. Застаўся Максім за галоўнага работніка ў панскім доме.

Гады ішлі, жылі яны з паннай добра. Яна вельмі любіла гуляць у карты, у дурня, часта клікала яго да сябе і яны смяяліся да ўпаду.

Але тут прыйшла новая бяда: панна захварэла, у яе памутнеў розум. А гуляць у карты яна клікала яго, як і раней. Абрыдла ўсё гэта нарэшце Максіму і сказаў ён слузе: «Скажы, Іпто мяне не знайшоў». А калі той пачаў пярэчыць, дадаў: «Скажы, што я памёр».

Не паспеў ён вярнуцца дахаты, бачыць, ідзе панна. Ён лёг на тапчан, выцягнуўся, глядзіць адным вокам, што будзе далей. Увайшла панна, «глянула на мяне, цяжка ўздыхнула, на калені стала і давай пацеры гаварыць:

За душачку зморлую... Як жа яго? Як жа яго?»

А я з тапчана падказваю: «Васілёк» - «не... не... не Васілёк... - забыўшыся, што з нябожчыкам спор вядзе, кажа паненка...

Максім, - ізноў падказваю я з тапчана.

Ага, ага, Максім, Максім...»сорамна і жахліва мне стала, а прыдумаць нічога не магу... Устаць? - горш будзе: спужаць магу.

Між тым панна прачытала малітву, пасля падышла бліжэй, пацалавала ў мокры ад поту, халодны лоб. «Хутка спаткаемся, Васілёчак», - шапнула і... ціхенька - на цыпачках - выйішіа.тут здарылася зноў бяда: «Не злез, а зваліўся я з тапчана... Толькі гэта і памятаю»10. Рукі, ногі звяло Максіму - не павярнуцца. Чатыры тыдні праляжаў ён так без памяці ў гарачцы. А калі ўстаў, даведаўся, што панна памерла, і яе адвезлі на могілкі.

Сярод іншых апавяданняў Ядвігіна Ш. гэтая гісторыя незвычайная і незвычайны жанр твора. У цэнтры ўвагі пісьменніка - не асобны драматычны выпадак, як у большасці яго апавяданняў і гумарэсак, а цэлае чалавечае жыццё, доўгі ланцуг падзей і фактаў, аб'яднаных адзінствам уласнага лёсу героя і яго паслядоўным успрыняццем падзей. Таму і форма апавядання - няспешная споведзь чалавека, які ўжо нібы адышоў з гэтага свету, нагадвае форму народнага падання, былі. Аднак гэта не быль і не паданне ў іх класічным выглядзе, таму што пісьменнік толькі часткова прытрымліваецца фальклорнай традыцыі, выкарыстоўваючы яе як сродак умацавання эпічнага пачатку і катэгарычнага імператыву апавядання.

Заўважаецца, як эпічная форма былі, з яе атрыбутыкай (аддаленасцю падзей ад сучаснасці, міфалагічным адценнем сюжэта, паказам звычайнага, патрыярхальнага характару героя), узбагачаецца па ходу разгортвання дзеяння абуджэннем суб'ектыўна эмацыянальнай рэакцыі на жыццёвыя падзеі, калі фіксуецца асабістая думка героя.

Пераход ад эпічнай формы да суб'ектыўнай, лірычнай, што накрэсліваецца ў гэтым творы, істотны ў тым сэнсе, што ён раскрывае асаблівасці стаўлення пісьменніка да фальклорнай традыцыі. Ядвігін Ш. не проста папулярызуе фальклорныя сюжэты і матывы. Ён пераапрацоўвае іх, развівае, падымаючы на новы ідэйнамастацкі ўзровень. На прыкладзе такіх герояў, як Максім, селянін Пранук з апавядання «Чортава ласка», сведка незвычайнай падзеі з алегорыі «ДубДзядуля», пісьменнік паказвае, як важна для чалавека паглядзець на свой учынак нібы збоку, з вышыні пражытых гадоў, з пазіцыі асобы, якая адышла ад жыццёвай марнасці, што азначае глянуць пановаму, кіруючыся маральнымі крытэрыямі, прынцыпамі цвярозага розуму, дабра і справядлівасці.

Пераход ад групавой да індывідуальнай свядомасці, што намячаецца ў творчасці Ядвігіна Ш., адлюстроўвае не толькі своеасаблівасць метаду гэтага пісьменніка, імкненне яго да актыўнага засваення жыццёвага матэрыялу, але і агульную тэндэнцыю ў развіцці беларускай літаратуры - пошукі пісьменнікамі новых шляхоў і сродкаў мастацкага засваення рэчаіснасці.

Своеасаблівы феномен у гэтым сэнсе - творчасць Я. Коласа, у прыватнасці цыкл яго празаічных апавяданняў «Казкі жыцця», дзе алегорыі, прытчы, іншасказы выкарыстоўваюцца як сродак мастацкафіласофскага спасціжэння рэальнасці, пранікнення ў яе ўнутраныя законы.

Галоўным аб'ектам пазнання тут выступае прырода, але не сама па сабе, а ў непарыўным адзінстве з чалавекам. «Колас, як ніхто ў беларускай літаратуры, - піша I. Я. Навуменка, - адчуў, што народ, пісьменнікам якога ён з'яўляецца, - народ спрадвечна «лясны», што ў краі, які ён апявае, чалавек стаіць вельмі блізка да прыроды»11.

Гэта тым больш істогаа, што прыроду пісьменнік разглядаў як сяброўскае, сугучнае чалавеку па духу асяроддзе ў адрозненне ад сацыяльнага асяродка, супярэчлівага і канфліктнага, па сутнасці, варожага працоўнаму чалавеку, селяніну. Я. Колас адкрыў тую простую ісціну, што толькі на першы погляд, толькі неразумнаму чалавеку прырода здаецца нямой, а на самай справе - гэта адкрытая кніга жыцця са сваёй асаблівай мовай і сваімі законамі існавання. Таму нават у назвах асобных казак ён спрабуе неяк вызначыць гэтую патаемную сімволіку, унутраны загадкавы сэнс: «Жывая вада», «Дцзінокае дрэва», «На чужым грунце», «Балотны агонь», «Чыя праўда?», «Крыніца», «Супраць вады».

Засваенне фальклррных матываў, або як у выпадку з «Казкамі жыцця» Я. Коласа, які скарыстаў саму форму гэтага тыпу мыслення, выступае як адзін з этапаў руху беларускай прозы ад эпічнай формы апавядання да суб'ектыўнаасабовай, лірычнай. Узмацненне ўшіыву гэтай тэндэнцыі ў літаратуры дыктавалася многімі прычынамі, галоўная з якіх заключалася ў тым, што новая эпоха характарызавалася бурнымі працэсамі сацыяльнага і нацыянальнага абуджэння народа, духоўнага распрыгоньвання асобы. Новыя ідэі і пачуццё свабоды многіх штурхалі да актыўнай грамадскай дзейнасці.

Так, паступова ўсталёўваецца асаблівы - лірыкарамантычны - накірунак у развіцці беларускай прозы як працяг працэсу засваення фальклорнай традыцыі і разам з тым як пачатак выхаду літаратуры на новыя рубяжы мастацкага асэнсавання рэальнасці. У выніку легенды, паданні старажытнасці, казкі, сказанні, прытчы набываюць новы подых, болын глыбокі сэнс, бо многія героі пачынаюць гаварыць сваім голасам, пачынаюць выяўляць уласныя думкі і пачуцці.

Гэта тэндэнцыя зарадзілася ўжо ў канцы XIX ст. (Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, А. Гурыновіч, Ф. Тапчэўскі) і наглядна выявілася ў творчасці Ядвігіна Ш., стала вызначальнай у лірычных мініяцюрах Цёткі, у прозе М. Багдановіча, У. Галубка, Ц. Гартнага, I. Піліпава, А. Гурло, К. Буйло, 3. Бядулі, К. Лейкі і ў іншых пісьменнікаў таго часу.

Ужо самыя першыя вопыты адухаўлення прадметаў, жывёл і прыроды сведчылі аб тым, што ў пісьменнікаў з'явілася патрэба, выкарыстоўваючы формы народных легенд, алегорый, казак, вырвацца за межы знешне бачымага аблічча з'яў, пранікнуць у іх унутраную сутнасць, звязаць з жыццём чалавека, яго матэрыяльнымі і духоўнымі запатрабаванняімі.

Адрозненне прозы ад паэзіі ў асэнсаванні аналагічных тэм і матываў заключаецца ў тым, што побач з агульнай тэндэнцыяй рамантызацыі і паэтызацыі беларускай літаратуры, развіцця яе эстэтычных функцый, паглыбленнем псіхалагізму адчуваецца ўзмацненне інтэлектуальных пошукаў. Некаторыя апавяданні - прытчы, легенды, казкі, алегорыі - будуюцца цалкам як роздум, пошук, раскрыццё ўнутранага сэнсу падзей. Напрыклад, апавяданне Ядвігіна Ш. «Рабы» (1912) уяўляе сабой літаратурную апрацоўку каляднай песні. Гутарка ў ім ідзе аб жыцці рабога кабанчыка, з дня яго з'яўлення на свет і да самага канца існавання. Здавалася б, які можа быць сэнс у жыцці такога незвычайнага персанажа? Але пісьменнік надзяляе яго свядомасцю і воляй, адчуваннем сэнсу штодзённага існавання, жаданнем быць самім сабой.

Апавяданне гэтае эмацыянальна насычанае, яно хвалюе праўдзівасцю ў перадачы пачуццяў і думак незвычайнага героя, яго пакутаў у апошнія імгненні жыцця.

Аналагічным шляхам ішлі і іншыя пісьменнікі, сучаснікі і паслядоўнікі Ядвігіна Ш., яны прапагандавалі высокія маральныя прынцыпы і агульнапрынятыя жыццёвыя правілы. Пропаведзь спачування, чалавечых дцносін, апякунства над жывымі істотамі роднага краю часта сустракаецца ў алегорыях У. Галубка («Голад» (1913), «У няволі» (1917), «Аплата за труд» (1914)), бо яны таксама ствараюць яго аблічча.

К. Буйло - найбольш яркая прадстаўніца лірычнай паэзіі, пакінула значны след і ў прозе. Яе лірычная мініяцюра «Русалкі» (1910) нагадвае паэму Я. Купалы «Сон на кургане», дзе розныя міфічныя істоты жывуць па асаблівых законах, толькі чымсьці нагадваючы зямное жыццё людзей. Але і самі русалкі К. Буйло, і сцэны карагоду іх ля падводнага палаца настолькі чалавечыя і блізкія людзям, гэтак прыгожыя і чароўныя, што мала чаго маюць агульнага з грахаводніцамі з купалаўскага свету. А іх спевы і гульні, іх сардэчнае спачуванне сваёй сяброўцы, якая марыць аб сустрэчы з каханым, робяць іх такімі прыцягальнымі і душэўнымі, што яны могуць служыць узорам для людзей, прадметам пераймальнасці і мары. Міфалогія служыла сучаснасці.

Пераход ад павярхоўнай эпічнасці апавядання да празаічнай лірыкі суправаджаўся зменамі не толькі ў сферы вобразатворчасці, у сістэме асацыятыўных сувязей, у эмацыянальнай танальнасці твораў, але і ў плане фарміравання светапоглядных прынцыпаў. Амаль усе названыя вышэй творы лірыкарамантычнага кірунку характарызуюцца не проста глыбокай чалавечнасцю і лірычнасцю, але і выразным уплывам ідэй сентыменталізму.калі ў паэзіі гэты ўплыў, як правіла, мае аб'ектыўны характар, выступае як пункт погляду аўтара, то ў прозе робіцца наступны крок наперад: сентыменталісцкія ідэі часта пранікаюць ва ўсю структуру твора.

Наглядна гэта выяўляецца ў шэрагу апавяданняў У. Галубка - «Апошняе спатканне» (1913), «Шчырае каханне» (1913), «Сірата Гануся» (1917), «Смерць старца» (1914) і інш., Баярына «Рабочы» (1910), Лішняга «Кветка бэзу» (1909), П. Простага «Слёзы» (1902), Ванды Леўай «Бацькаўшчына» (1909), Н. Бываеўскага «Перад раніцай...» (1912), В. Міхайловіча «У Сібір» (1910).

Але прыкметай часу стала тое, што сентыменталізм у гэты перыяд ужо не меў усеагульнага характару, а выступаў як адна з плыняў эмпірычнага рэалізму, адпавядаў у поўнай ступені ідэям новага стагоддзя. Значэнне сентыменталізму ў гэтым выпадку заключалася ў тым, што ён меў падкрэслена сацыяльны характар, выражаў светаадчуванне шырокіх працоўных мас, якія, не бачачы выйсця з тупіка жыцця, апелявалі да пачуцця міласэрнасці, жалю, спачуванняў. Таму героі многіх апавяданняў гэтага перыяду перажываюць сумоту, заклапочаны жаданнем знайсці прытулак у жыцці, спадзяюцца на чалавечую салідарнасць і дапамогу.

Жыццё ўдавы Васіліхі з апавядання У. Галубка «Сірата Гануся» было горкім, беспрасветным, як асенняя ноч. Смерць звяла са свету ўсіх яе дзяцей, пакінуўшы адну Ганусю. Доўга яны змагаліся з голадам і галечай, нарэшце падняліся на ногі, але вось бяда зноў прыйшла ў хату і захварэла старая Васіліха. «Ляжыць, бядачка, з упаўшымі вачамі і ўглядаецца на цень смерці, што стаіць за вушаком і ловіць яе сваёю кастляваю рукою.

Самай раніцай Гануся пацалавала матку і вымкнулася за дзверы»12.

Яна разжалобіла стоража, угаварыла фельчара і прывезла яго да хаты, але было ўжо позна. «Памаліся за яе, - сказаў плачучым голасам фельдшар і адвёў ад пахаладалага трупа Ганусю»13.

Па характары падзей змест апавядання рэалістычны, але аўтар імкнецца расчуліць, падаць безвыходнае становішча сваёй гераіні як асаблівы маральны імпульс: як голас адчаю, што абуджае заскарузлыя чалавечыя сэрцы, разбівае лёд абыякавасці і безудзельнасці. I ў гэтым - своеасаблівае выйсце з трагічнай сітуацыі, галоўная ідэя задумы пісьменніка.

Такія ж іншыя героі сентыментальных апавяданняў У. Галубка: бяздомны сіротка, падпасак, які ляжыць на бальнічным ложку без усялякага спадзявання на папраўку («У бальніцы», 1913), стары жабрак, што памірае зімой у лесе і бласлаўляе апошнім рухам рукі свайго маленькага правадыра («Смерць старога», 1914), няшчасная дзяўчына Ганна, якую айчым выгааў з хаты за каханне да маладога Сымона і якая застаецца вернай хлопцу да апошняй хвіліны жыцця («Шчырае каханне», 1913) і г. д.

Аднак імкненне пісьменнікаў да жыццёвай праўды выводзіла іх за вузкія межы сентыменталізму і дазваляла ствараць вобразы персанажаў, узятых з жыцця, няхай у нечым яшчэ ідэалізаваных, адзначаных рысамі народніцкай ідэалогіі, асветніцкіх прынцыпаў. Гэта героі з апавяданняў В. П. («Мікітаў француз», 1912), А. Юшкі («Ля хаты», 1913), К. Лейкі («Кульгавы дзядзька Раман», 1912; «Таклюсясухотніца», 1912), I. Дабрынца («Ахвяра», 1914).

Кульгавы дзядзька Раман і Таклюсясухотніца К. Лейкі належаць да галерэі бедных, але чыстых душой, з добрым сэрцам людзей. Да ўсіх людскіх бедаў яны яшчэ і калекі.

Дзядзька Раман жыў адзінокім чалавекам. «Дый якая б дурная кабета за яго пайшла, калі ён зусім не меў ног і не хадзіў па зямлі, як другія людзі, а поўзаў, за што і празвалі яго паўзуном»14.

Таклюсясухотніца ўяўляла не менш сумнае відовішча: «Худая, - адны косці, твар асунуўся, пазелянеў, вочы заваліліся глыбока пад лоб, грудзі высахлі, рукі цялёпаюцца, як шчэпкі, - хоць у труну кладзі» (218).

Але толькі ў гэтым, уласна кажучы, яны і аказаліся больш няшчаснымі, чым іншыя. Што ж да астатняга, дык былі яны, як ўсе: жылі, працавалі, сумленна здабываючы свой хлеб. Раман вастрыў жанчынам нажы, «вязаў бёрды; мужчынам галіў бароды, кляпаў косы, правіў хамуты, падпраўляў старыя боты і рабіў шмат чаго іншага» (214). Таклюся, нягледзячы на сваю худзіну і нездароўе, лічылася лепшай работніцай у вёсцы, спрытнай і здольнай да любой справы. Яна ўставала да пеўняў і з малітвай прымалася за работу: гатавала ежу ддя сям'і, прала кудзелю, шыла дзеткам кашулі і штонікі. «Уецца ў сваёй цёмнай хатцы, як пчолка ў вулейку, і за што ні возмецца, работа ў яе проста кіпіць і спорыцца» (218).

Многае, аднак, і адрознівала іх ад іншых вяскоўцаў. Былі яны пасвойму натурамі багата адоранымі, надзеленымі здольнасцю тонка ўспрымаць жыццё, нейкім пяшчотным і клапатлівым стаўленнем да людзей: «Апроч здольнасці да ўсякага майстэрства, Раман яшчэ і пісьменным быў: ён добра ўмеў чытаць друк папольску і паруску, разбіраў рукапіс і мог нават распісацца за няграматнага» (214215). Ен быў набожным чалавекам, маліўся не толькі ўранку і вечарам, але і ў святы. I хоць ніколі нікому не зрабіў ніякай крыўды, «лічыў сябе вялікім грэшнікам перад Богам... і імкнуўся як можна больш зрабіць людзям дабра, каб праз тое дагадзіць Богу» (215).

Таклюся ў адрозненне ад дзядзькі Рамана была непісьменнай жанчынай, але вельмі шанавала адукаванасць іншых людзей і з усіх сіл імкнулася даць яе дзецям. На апошнія Ірошы яна спраўляла ім лапцікі, мыла сярмяжкі і выпраўляла ў школу з наказам: «Глядзі ж, сынок, слухай там настаўніка і добра вучыся, ды будзь асцярожным, каб не прашкапіцца» (221). Яна любіла слухаць, калі дзеці чыталі кніжкі, і вечарам, пры цьмяным святле лучыны, прымушала іх чытаць у голас. Увогуле яна была жанчынай незвычайнай, любіла прыроду, лес, сінь неба і ўсю прыгажосць Боскага свету. «Вясной, як толькі зазелянеюць дрэвы, яна выйдзе з хаты, абапрэцца ля варот на пляцень і любуецца маладым ляском, што толькі распусціўся... ці з велькай напругай слухае трэлі салаўя ці кукаванне зязюлі» (220-221).

Але галоўнай рысай гэтых герояў было тое, што яны цалкам аддавалі сябе людзям. Кожны быў цэнтрам згуртавання і ўзаемадапамогі вяскоўцаў.

«У кожнае свята, па абедзе, нізенькая і цьмяная хатка Рамана напаўнялася простым, бедным людам, што з усіх вёсак прыходзіў да кульгавага дзядзькі аб розных сваіх справах» (215): адзін прасіў напісаць скаргу міравому, каб абараніў ад уціску старасты і старшыні, іншы - жанчына - прасіла ўспомніць, колькі гадоў прайшло з таго дня, як памёр яе муж, каб даць адказ на запыт старасты, трэці - маладая салдатка - прасіла прачытаць ёй ліст ад мужа, а пасля каб параіў, у якія дні трэба сушыць сена.на ўсе гэтая запытанні дзядзька Раман адказваў з належнай сур'ёзнасцю і ўвагай. Людзі, задаволеныя, ішлі дахаты, як правіла, нічым не ўзнагароджваючы яго за гэта, бо ўсе былі бедныя. Ды і за больш важныя справы, бывала, плацілі толькі добрым словам.

У Таклюсі, нядужай і бездапаможнай, таму што яе мужа пан так вымаразіў, што той стаў калекам і зараз ляжаў на печы, гэтыя любоў і ўзаемапаразуменне выяўляліся пасвойму. Залюбуецца яна, бывала, прыгажосцю вясновага лесу, а пасля раптоўна - слёзы на вачах. «Чаго ты, Таклюська?» «Ой, жоначкі, не магу вытрываць, ад цяжкога жалю сэрца рвецца на кускі... Глядзіце, колькі на свеце ёсць красы, радасці, ласкі і іншых Божых дароў, а людзі спавіты жалем, як поле туманам, увосень, замучаны горам... Гаспадар мой, замучаны, умірае: вунь, Макрынка Кароцькава дзяўчынка, ляжыць колькі лет хворая, без ног; у дзеда Якуба стараста прадаў апошніх авечак за няўплату падатку... Куды ні ўзглянеш - усюды плач, слёзьі, крыўда, знішчэнне. Людзі, як павукі, душаць адзін другога... Дзе ж праўда, любоў, ласка і радасць?..» (221).не толькі аб сабе клапоціцца Таклюся, калі пытае, чаго гэта ў касцёле моляцца папольску, а ў школе і ў воласці гавораць паруску, «...а чаму ж гэта нідзе не гавораць панашаму?.. Якія ж мы няшчасныя... што павінны забываць сваю родную мову... Дзе ж гэта праўда?..» (222).гзтыя пытанні сталі галоўнай загадкай яе жыцця: «Першае: калі паміж людзямі будзе праўда? Другое: ці дадуць калінебудзь беднякам зямлі? Трэцяе: калі ўсім людзям пазволена будзе вучыцца і маліцца на сваёй роднай мове?» (223).

Так, за штодзённымі справамі і клопатамі героі Кандрата Лейкі не забываюць аб галоўным у жыцці: аб імкненні да лепшай долі, мары аб шчасці і справядлівасці для ўсіх людзей, падымаючыся тым самым да ўзроўню ідэальных герояў, сапраўды народных характараў.

Абодва апавяданні напісаны ў рэалістычнай манеры і маюць падзагаловак «беларускія тыпы». Але сувязь іх з традыцыямі фальклорнай літаратуры, з прынцыпамі сентыменталізму цалкам відавочная. Гэта праяўляецца ў многіх адносінах і перад усім у агульнасці светаадчування з творамі сентыментальнага зместу Ядвігіна Ш., У. Галубка, П. Простага, Лішняга, Н. Бываеўскага і інш. У іх нібы пазачасавае існаванне, калі час і падзеі рухаюцца ў аднойчы ўсталяваным парадку, без сувязі з жыццёвымі пераменамі і ўзрушаннямі.

Таму і па форме яны выступаюць хутчэй як жыццяпісы, а не апавяданні. Але за гэтай вонкавай формай, традыцыйнай манерай выкладання з апісаннем усіх падрабязнасцей жыцця герояў, своеасаблівасці іх характараў адчуваецца подых новага часу - уплыў народніцкай ідэалогіі, калі аб праўдзе і волі, аб зямлі і справядлівасці загаварылі не толькі інтэлігенты, што прыйшлі з горада, але і простыя людзі.

Новыя ідэі, якія, на думку М. Гарэцкага, несумненна, паўплывалі на творчасць Ядвігіна Ш., К. Каганца, У. Галубка і іншых пісьменнікаў, у нашаніўскі перыяд прымаюць усё больш выразныя нацыянальныя формы. Гэта ўвасабляецца ў стварэнні вобразаў герояў - народных абаронцаў, барацьбітоў за асвету, за волю і шчасце беларусаў. Такія браты Янук і Рыгор з быліпадання У. Галубка «Апошні свіданак» (1913) і народны настаўнік Савелій Лапцеў з апавядання I. Дабрынца «Ахвяра» (1914).

Па тэматыцы і ідэйнай задуме апавяданне I. Дабрынца - гэта ўжо цэлая эпапея, быльпаданне пра таленавітага сялянскага хлопчыка, які з ранняга дзяцінства валодаў незвычайнымі здольнасцямі да навукі і стаў асветнікам, прапаведнікам ведаў і дабра. Асаблівую ўвагу пісьменнік засяроджвае на ўнутраным жыцці героя, выяўляючы, як асабовыя назіранні, успрымальцасць да жыцця і людзей робяць хлопчыка па меры яго росту і ўзмужнеласці перакананым барацьбітом за справу народа.

Нарадзіўся Саўка ў маленькай вёсцы, нарадзіўся на балоце, калі маці жала авёс на паншчыне. I першае, што ён пачуў, былі цяжкія ўздыхі гаротнікаў, шорганне сярпоў ды песні птушак.

Цягнуцца дні, жыве і Саўка. «Слухае ён, як храстаюць косці працоўнікаў на працы, слухае як моліцца маці, як яна ўпамінае пана Бога, Багародзіцу, слухае як гудзяць у хаце мухі, як пяюць пад страхой птушкі... Усё лезе ў дзіцячую душу, усё гэта варушыць яе і пакідае на ёй след» (366).

Вось хлопчык пайшоў у школу, чытае «Лемантар», чытае і іншыя кнігі, Іпто прыносіць яму настаўніца. Пачатковая школа закончана. Бацькі вырашаюць працягваць навучанне сына, спадзеючыся, што ён выб'ецца ў людзі і стане панам. Але Саўка мяркуе паіншаму. Ён хоча шмат ведаць, каб зразумець, як павінен жыць чалавек. I часцей за ўсё яго непакоіць думка пра родны край, пра родны народ: «Чорныя твары, вочы, налітыя кроўю ад працы, ад прастуды, ад галадання. Іх п'яныя песні і крык дзяцей, жонак, крык і плач саміх жыхароў... - усё гэта ўрэзваецца не толькі ў сэрца таго, хто ўсё гэта ведае, але і кожнага... чалавека» (373).

Што ж рабіць? Юнак сам сабе адказвае: «Трэба для вёскі прамення свету, трэба, каб беларусы мелі ў школах родную мову, мелі настаўнікаў, каторыя б паказалі ім, што бела, а што чорна і, паказваючы, не баяліся, што яны як бы ўніжаюцца, ідучы да народа» (373).

Такая праграма яго жыцця. На гэтым шляху ён і гіне зусім яшчэ маладым, зломлены цяжкасцямі і нягодамі, людскім неразуменнем і коснасцю, бяздушнасцю начальства. Гіне, захварэўшы на сухоты.

Пісьменнік падрабязна, этап за этапам, праглядвае сумную адысею Савелія Лапцева, паказваючы, як цяжка простаму чалавеку выбіцца ў людзі і як мала ён паспявае зрабіць, таму што застаецца адзінокім падзвіжнікам, незразуметым нават у родным асяроддзі.

Аднак аўтар, падрабязна прасочваючы ўсе жыццёвыя перыпетыі героя, усе нягоды і цяжкасці яго лёсу, смерць яго, па сутнасці, нічым не матывуе. Яна выступае як нейкая даніна літаратурнай традыцыі, калі чалавек нібы загадзя асуджаны і што б ён ні рабіў, якія б ні прыкладаў намаганні, каб выстаяць у барацьбе з нягодамі, няўмольны лёс ідзе за ім і даводзіць да пагібелі.

Безасабовы характар зла, збег трагічных абставін, доля - нядоля, бяда як спрадвечны ўдзел селяніна - тыповыя рысы ранняй беларускай прозы. Імкненне пісьменніка вывесці на гістарычную арэну ідэальнага героя, раскрыць яго вытанчаны ўнутраны свет, паказаць уласцівую яму таленавітасць, успрымальнасць, здольнасць усёй душой адгукацца на чужую бяду цалкам адпавядалі духу новага часу, ідэі сацыяльнага і нацыянальнага абуджэння беларускага народа.

Аднак канец XIX і асабліва пачатак XX ст. - час абвастрэння сацыяльных, палітычных, эканамічных супярэчнасцей, узмацнення класавай барацьбы, калі ў рух прыходзяць шырокія масы працоўных і жыццё змяняецца на вачах, прымаючы імпульсіўны, драматычны характар. Зло ў гэтых умовах становіцца адчувальным, бачным, бо вытокі яго ў сацыяльным расслаенні вёскі, у яе бескультур'і, адсталасці, у наступленні памешчыкаў і прадстаўнікоў царскіх улад на правы сялян.

Таму і ў літаратуры на гістарычную арэну выходзяць новыя героі, не толькі асобныя падзвіжнікі з народа, асветнікіадзіночкі, што спавядаюць ідэі свабоды, роўнасці і братэрства, але і прадстаўнікі самых розных сацыяльных груп і слаёў: і сяляне, батракі, перасяленцы, астрожнікі. I ўсім ім супрацьстаяла армія эксплуататараў і іх паплечнікаў: паноў, жандараў, вайсковых афіцэраў, якія білі салдат.

Так, у развіцці беларускай прозы зацвярджаецца, расце, пашыраецца рэалістычны накірунак, дзе знаходзяць адлюстраванне балючыя праблемы сучаснасці, найбольш актуальныя тэмы часу: барацьба сялян за зямлю і волю, за грамадзянскія і чалавечыя правы.

Зло хцівасці, карыслівасці і нажывы знайшлі адлюстраванне ў апавяданнях К. Лейкі («Панас Крэнт», 1913), 3. Бядулі («На Каляды да сына», 1913), С. Бірылы («Стражнік», 1915), Г. Піліпава («Бацька і сын», 1914). Цяжкая доля перасяленцаў, што пакідаюць родную зямлю ў пошуках шчасця на чужыне, паказана ў апавяданнях I. Міхайловіча («У Сібір», 1910), Ванды Левай («Бацькаўшчына», 1909), В. Піпіна («Як бурлака спатыкалі», 1912). Непрыязнасць да ўлад і іх слугаў, да паноў і іх атачэння, несправядлівасці існуючага ладу складаюць змест апавядання і нарыса М. Петрукова («Брыдкі сон», 1911), Званара («Што было на кірмашу», 1907), Ластаўкі знад Пцічы («Кветкі», 1906), Я. Шпэта («Выбары старшыні», 1913), П. Беларуса («У кузні», 1914), Правінцыяла «Рады» («Сялянскі праект законаў», 1913). Гэтая лінія сапраўдных супярэчнасцей жыцця і рэальных людзей свайго часу атрымала найбольш выразнае ўвасабленне ў ранніх апавяданнях Я. Коласа «Свабода», «Выбары старшыні» (абодва 1906), «Бунт», «Васіль Чурыла» (абодва 1907), «Нёманаў дар» (1913) і інш.

Адметнасць гэтых апавяданняў у тым, што пісьменнік стварае малюнкі новага стану жыцця, калі пасля многіх гадоў пакоры і маўчання сялянская маса прыйшла ў рух, заяўляючы ў поўны голас аб сваіх маёмасных і чалавечых спадзяваннях, калі логікай самой барацьбы сяляне пачалі згуртоўвацца ў адзіны калектыў, разумеючы, што толькі так яны змогуць супрацьстаяць прыгнятальнікам. Пры гэтым пісьменнік не ідэалізуе сваіх герояў, паказваючы іх моцныя і слабыя магчымасці, не хаваючы, што яны яшчэ шмат у чым наіўныя, прастадушныя, вераць на цвярозы розум і добрую волю паноў, якія даўно ўжо згубілі гэтыя якасці.

У апавяданні «Бунт» Я. Коласа па ініцыятыве некаторых актывістаў быў абнародаваны план размеркавання зямельных падзелаў, з якога вынікала, што мясцовы пан незаконна прысвоіў частку абшчыннай зямлі, дзе раней сяляне пасвілі жывёлу і лавілі рыбу. 3 дапамогай настаўніка мужыкі склалі петыцыю і ўручылі яе пану, мяркуючы, што ён прачытае яе і верне зямлю. Але пан толькі для выгляду прыняў мужыкоў, а сам паслаў нарачнага за войскам. Тут жа з'явіліся ўціхамірнікі і ўчынілі над імі расправу.

Доля многіх сялян у апавяданнях Я. Коласа вельмі незайздросная, але павучальная. Арыштоўваюць нізавошта мужыка Кандрата, у якога старанныя слугі грамадскага парадку знайшлі старую, дапатопную стрэльбу («Слабада»), саджаюць у халодную селяніна Піліпа за тое, што ён выступіў супраць самадурастаршыні, калі таго зноў абіралі на пасаду («Выбары старшыні»), гіне зімой у лясной глушы Васіль Чурыла, прымушаны маўчаць і трываць крыўды ад свайго ляснічага, бо няма куды дзецца Васілю з сям'ёй і з дзецьмі. I гэта ўдзел многіх іншых герояў. Павучальны ж ён тым, як паказвае пісьменнік, што ў рэшце рэшт сяляне ўсведамляюць, што змагацца па адным, без зразумелай мэты, без цвёрдай рашучасці ісці да канца нельга, таму што прадстаўнікі царскай улады, паны і іх слугі не прызнаюць за працоўнымі людзьмі ні юрыдычных, ні чалавечых правоў і разлічваюць толькі на сілу.

Паказальна ў сувязі з гэтым тое, што апавяданні даюць магчымасць прасачыць эвалюцыю, розныя этапы станаўлення мастацкага метаду пісьменніка як метаду ўсё больш глыбокага спасціжэння рэальнасці, пранікнення ў сутнасць грамадскіх і духоўных з'яў і працэсаў.

Коласаўскі рэалізм шматаспектны, шматгранны, які абапіраецца не толысі на сацыяльныя ідэі і прынцыпы, але і на прынцыпы інтуітывізму, сентыменталізму, рамантызму. Гэта рэалізм, які сагрэты цеплынёй чалавечага сэрца, удзелу ва ўсім, што патрабуе абароны і апекі, што служыць справе сцвярджэння і працвітання жыцця. Творчасць Я. Коласа не была выключнай з'явай таго часу, яна развівалася ў рэчышчы агульнага руху беларускай прозы, якая абапіралася на ідэі і прынцыпы розных мастацкіх метадаў і накірункаў.

. Бядуля і М. Гарэцкі, наследуючы традыцыі беларускай літаратуры, выкарыстоўваюць перад усім коласаўскі прынцып шырокааспектнага вылучэння працоўных людзей як галоўных фігур жыцця, з усімі іх праблемамі і запатрабаваннямі, з усімі ўласцівасцямі фізічнай і духоўнай прыроды. I на гэтым шляху рэалістычная тэндэнцыя ў развіцці беларускай прозы набывае новыя рысы, болып высокую дынаміку і ўстойлівасць.

Калі 3. Бядуля зыходзіў з рамантычнага светаадчування, сентыменталісцкіх традыцый у беларускай літаратуры, то М. Гарэцкі, працягваючы рэалістычную лінію Я. Коласа, імкнуўся пранікнуць не толькі ва ўнутраны свет чалавека, але і ў аб'ектыўныя ўмовы яго існавання, сацыяльнагістарычныя і этнічныя прычыны быцця. Адсюль устаноўка на пазнанне сутнасці навакольнага свету, таямніц быцця самога чалавека. Усё гэта дало падставы для таго, што беларуская проза змагла ўзняцца на ўзровень філасофскай праблематыкі і, такім чынам, выйсці на ўзровень развітых літаратур свету.

імем М. Гарэцкага звязана з'яўленне цэлага накірунку ў развіцці беларускай прозы - лірыкафіласофскага. I сутнасць гэтага накірунку выражаецца ў тым, што ён мае непасрэдныя адносіны да нацыянальнай ідэі. Бо адчуўшы сімптомы надыходзячага хаосу ў грамадскім жыцці, пісьменнік пачаў шукаць сілу, на якую мог бы абаперціся чалавек, каб выстаяць у гэтай барацьбе. I такая сіла ўжо заяўлена ў яго ранніх апавяданнях. Ёю сталі вызначальныя рысы нацыянальнага характару беларусаў: іх здояьнасць захоўваць мужнасць і стойкасць у барацьбе з неспрыяльнымі абставінамі, іх вера ў сябе і ў будучыню свайго народа, здольнасць знаходзіць выйсце з тупіковых сітуацый.

У артыкуле «Забыты Ішіях» (1914) М. Багдановіч пісаў, што за восемдзесяць гадоў свайго сапраўднага існавання беларуская паэзія прайшла шлях гістарычнага развіцця, на які еўрапейскай літаратуры патрэбна было сто і болей гадоў. Гэта незвычайная дынаміка мастацкага працэсу і самавызначэння літаратуры абумовіла амаль адначасовае існаванне некалькіх метадаў і кірункаў: «Сентыменталізм, рамантызм, рэалізм і натуралізм, урэсьце, мадэрнізм - усё гэтае... адбіла наша паэзія»15, - піша ён. У выніку ўся літаратура набыла вялікую ўнутраную сілу і рухомасць.

Такое ж заключэнне справядлівае і ў дачыненні да беларускай прозы, якая таксама за няпоўнае дзесяцігодцзе свайго існавання прайшла пшях станаўлення, шлях, які не мае аналагаў у іншых еўрапейскіх літаратурах. Пры гэтым задачы, якія перад ёю стаялі, былі такімі грандыёзнымі па сваіх маштабах і культурным значэнні, што здолець з імі магла толькі літаратура з агромністым мастацкім патэнцыялам.

У агульнай форме вырашалася задача духоўнага збору Белай Русі. Развіццё беларускай прозы ў пачатку XX ст. адразу пачынаецца з некалькіх накірункаў: ад самога жыцця, як вынік сустрэчнай рэакцыі на падзеі, з адпаведнымі формамі іх фіксацыі (нарысамі, апавяданнямі, фельетонамі, паведамленнямі і карэспандэнцыямі з месцаў); ад багатай фальклорнай традыцыі, што была цесна звязана з рамантызмам і таму змяшчала багатыя магчымасці для фантазіі, інтэнсіўнага запаўнення ўсіх прагалаў папярэдняга развіцця, садзейнічаючы фарміраванню новых стыляў і жанраў; і ад суб'ектыўнай схільнасці саміх удзельнікаў гэтага грандыёзнага руху, натхнёнага ідэямі Беларускага Дцраджэння, якія спрыялі стварэнню лірычнай, лірыкафіласофскай і лірыкапсіхалагічнай прозы.

Вынікам узаемадзеяння ўсіх гэтых накірункаў і інтэнсіўнасці самога мастацкага працэсу з'явілася сцвярджэнне прынцыпаў рэалізму і ўсталяванне высокага інтэлектуальнага ўзроўню ў развіцці беларускай прозы, што дазволіла ёй не толькі праўдзіва і шырока адлюстроўваць жыццё, але і нароўні з паэзіяй і драматургіяй стаць правадніком нацыянальнай ідэі, абгрунтавання права беларускага народа на годнае суверэннае існаванне.

Усё гэта і дало магчымасць у заключнай частцы свайго даследавання пра Беларускае Адраджэнне выказаць знамянальныя словы, што беларускі народ гэта не «ІаЬІІІа газа, а самостоятельная нацнональная велнчнна», а беларускі рух, у тым складзе і літаратурны, - «жнвая культурнообвдественная снла».

Спіс выкарыстаных крыніц

проза мастацкая творчасць

1. Беларуская дакастрычніцкая проза. - Мн., 1965. С. 214.

. Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова.- М., 1982.

. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.- Мн., 1987.- Т. 4.

. Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20-30я гг.- Мн., 1975.

Похожие работы на - Беларуская дакастрычніцкая проза

 

Не нашли материал для своей работы?
Поможем написать уникальную работу
Без плагиата!