Полацкая зямля ў Х-ХІ ст.
Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў
Рэферат па тэма: Полацкая зямля ў Х-ХІ ст.
Першае дзяржаўнае ўтварэнне на беларускіх землях. Полацкая
зямля Х-ХІ стст.
Выканаў:
Студэнт 3
курса 2 групы
Чурыла В.
Мiнск, 2001
Змест
1.
Перадумовы ўтварэння Полацкай зямлі
2.
Полацкая зямля ў Х-ХІ стст
Спіс
крыніц і літаратуры
1. Перадумовы ўтварэння Полацкай зямлі
Пауночнае беларускае Прыдзьвінне, дзе ў УІІІ-Х стст. сфармавалася ядро
Полацкай зямлі, мае шэраг геаграфічных асаблівасцяў Як вядома, сучасны рэльеф
Беларусі фарміраваўся на працягу антрапагену, пера-важна пад уплывАм эразійна-акумуляцыйнай
дзейнасці ледавікоу, ця-кучых расталых вод, абразіі і асадкаадлажэння
прыледавіковкх азёр, Чаргаванне ўзвышшау і дэпрэсій спрыяла стварэнню на
ускраінах зоны ледавіка лопасцяў і языкоў, якія займалі ў тым ліку і Попацкую
нізіну. Апошняя вызначаецца малымі азёрамі, утворанымі пад час таяння ледавіка
і малымі, слаба распрацаваеымі рачнымі далінамі, вузкімі і глнбокімі
парожыстымі рэкамі. /БеЛСЭ, т.12.С.24-25/
Месца, дзе узнікла сталіца дзяржавы — Полацк, знаходзіцца у цэнтры
Заходне-Дзьвінскага гідралагічнага раёна, які мае шэраг адрозненняу ад суседніх
тэрыторый. Так, сярэдняя густата рачной сеткі тут складае 45 км на 100 км кв
тэрыторыі / другая на Беларусі пасля Нёмана/. Пад час веснавых разводдзяў
Дзвіна мае найменьшую шырыню — 0,0-0,5 км і найбольшую вышыню веснавой межані —
4,4-9,0 м у параўнанні з іншымі беларускімі рэкамі. Таксама на басейн дзьвіны
прыпадае самая вялікая колькасць транзітных сцёкау — 35 /. Дадзены гідралагічны
раён вылучаецца павышанай канцэнтрацыяй азёраў. У асобных раёнах /Вушацкі і
Браслаускі/ пад азёрамі 10 % тэрыторні; супольна у басейне Дзьвіны і Нёмана
больш за 35 тыс. азёр.
Не менш важнымі з"яуляюцца кліматычныя умовы утварэння на
Полаччыне самастойнай дзяржаунай адзінкі. Справа у тым, што Пауднёвая
кліматычная вобласць Беларусі супадае з Беларуска-Вал-дайскай
фізіка-геаграФічнай правінцыяй. У адрозненне ад іншых абласцей тут больш нізкая
тэмпература паветра ўвесь год. Гэта вобласць падзяляецда на дзьве падвобласці,
мяжа паміж якімі праходзіць па усходняй ускраіне Полацкай нізіны. У
падвобласці, куды трапляе Полацк, цяплей і больш вільготна, устойлівае снегавае
покрыва ўсталёуваецца пазней /15-20 снежня/, снег сыходзіць на 15-20 дзён раней
і на 7-12 дзён раней пачынаюцца сельскагаспадарчыя работы. /БеЛСЭ, т.12. С.29/
Відавочна, што па- добныя кліматычныя ўмовы з’яўляюцца вельмі спрыяльнымі для
развіцця натуральнай гаспадаркі менавіта у Полацкім раёне, у па-раунанні з
суседнімі.
Да вышэйсказанага трэба дадаць, што на УШ- ХШ стст. прыпадае так званы
малы кліматычны оптымум — пацяпленне. Яно прывяло да таго, што пачалі таяць
ледавікі і адступаць палярныя ільды. Фактарам, які ўплывау на змены клімата
была сонечная актыўнасць, унутрыатмасферныя працэсы і перамяшчэнні геамагніт-
ных палюсоу Зямлі /апошні раз паміж 600 і 1000 гг. ён перамяс-ціуся з раёна
Пауночнай Аляскі бліжэй да Еуропы, дзе назіралася пацяпленне/.
Можна, канечне, скептычна глядзець на падобныя кліматычныя і
геамарфалагічныя з’явы, маючы пад увагаю працэсы складвання палітыка-сацыяльных
супольнасцяу. Але факт, што меннвіта таянне ледавікоў дазволіла вікінгам,
напрыклад, на сваіх лёгкіх суднах плаваць да Грэнландыі і Пауночнай Амерыкі,
засноуваць там па-селішчы. Менавіта у гэты час пачалася так званая "эпоха
вікін-гаў", якая пакінула зауважны след у гісторыі усёй Еу-ропы і яе
культуры. I. нарэшце, менавіта на гэты час і на гэтай прасторы праходзіць
працэс узнікнення і фармавання многіх еўрапейскіх дзяржау і актыунае — на
дзяржауным узроуні — распау-сюджванне і прыняццё хрысціянства.
Такім чынам, не ідэалізуючы прыродныя і кліматнчныя фактары і іх ролю у
дзяржавастваральных і геапалітычных працэсах трэба адзначыць, што сувязь паміж
імі існавала несумненна. Да гэтай высновы прыводзіць цэлы шэраг храналагічных
супадзенняў, якія нельга лічыць выпадковымі.
Адпаведна Г.Штыхаву, у найстаражытных культурных напластаваннях
Полацкага гарадзішча знойдзены лепны посуд, які належау балцкай
днепра-дзвінскай культуры. /Штыхов Г.В. Древній Полоцк ІХ-ХШ вв. М., 1975. С.
24/. Змена дадзенай культуры носьбітамі культуры Банцэраускага тыпу на
гарадзішчах Пауночнай Беларусі адбывалася ў ІУ-У стст.н.э. /Шадыро В.Ч. Ранний
жлезный век Северной Белоруссии. М., 1985. С.113/. Гэта прыпадае на
пахала-данне у межах 1 ст.да н.э. — 1 ст. н.э., якое цягнулася да У ст. н.э. На
змену банцэраўцам у УШ-ІХ стст. прыходзіць безумоуна сла вянская культура, што
у сваю чаргу супадае з малым кліматычным оптымумам УШ-ХШ стст. /Боржсенков
Е.П., Пасецкті В.М. Экстрималь-ные природные явлення в русских летописях ХІ-ХУП
вв. Л., 1983. С.21/. Апошні перыяд звязаны непасрэдна з узнікненнем на полацкім
гарадзішчы і побач з ім протагарадской структуры у класічна прынятай форме:
замак — пасад і фактычным пачаткам полацкай дзяржаўнасці.
Аналагічнае супадзенне мы назіраем і у дачыненні ўсёй Заходняй Еуропы,
чые геапалітычныя працэсы цесна былі звнзаныя з Усходам. /Пазначым у дужках,
што падзел Еўропы на Захад і Усход — з’ява сённяшняга дня. У тагачаснай
ментальнасці падзел існавау па вызначэнню "мы і яны". Былі франкі,
готы, славяне і г.д.; потым — княствы-дзяржавы, якія падзяляліся найперш па
этнічным, а потым — тэрытарыяльным прынцыпе. Але усе яны знаходзіліся у межах
адной прасторы, якая дазваляла досыць лёг-ка утвараць самыя неверагодныя, на
першы погляд, матрыманальныя сувязі, дыпламатычныя і эканамічныя стасункі.
Еўропа прайшла тры стадыі на шляху стварэння дзяржауна-палітычных
структур. Франкі яшчэ у Ш ст.н.э. на землях Галіі ўтва-рылі першыя племянныя
саюзы, а у У-У! стст. пры Хлодвіку і Піпіне Кароткім мелі сваю
дзяржаву-каралеўства /Г.Турский Г. История франков. М., 1987.С.48/. У УІ ст.
існавалі каралеуствы бургундаў і вестготаў, якія пазнай трапілі пад уладу
франкаў. Ў гэты час утварыліся і першыя брытанскія каралеўствы.
Сярод славянскіх плямёнау першымі да дзяржаўных аб’яднанняу прыйшлі
плямёны, якія у сярэдзіне УП ст. засялялі Балканскі пау-востраў, даліны
Альпійскіх гор і пауночныя раёны сучаснай Аустрыі. У Заходняй Македоніі у УП
ст. узнікла цалкам незалежнае славянс-кае княства —- Склавінія. У Ніжняй Мёзіі
на падставе Саюза сямі славянскіх плямёнау у той жа час узнікла Першая
балгарская дзярж-ва. На Чэха-мараускіх землях узнікае дзяржава Сама, якая
аб’яд-ноувае плямёны Чэхіі, Маравіі, Паноніі, Сілезіі, Лужыц і інш. зямель па
сярэдняму рэчышчу Лабы. Гэта быу першы славянскі этап утварэння дзяржау, але
другі агульнаеурапейскі.
Трэцяя стадыя падзелу Еуропы была агульная для усіх. Яна як раз і
прыпадае на эпагей малога кліматычнага оптымума і ахоплівае храналагічны
адрэзак ад УШ да канца X стст. Унутраным геапалітычным пікам было, безумоуна.ІХ
ст., пачынаючы з 814 г. —- смерці Карла Вялікага і пачатку распада яго
неабдымнай імперыі. Распад імперыі франкау дау штуршок для самастойнага
развіцця меншых этнасаў, якія назапасілі унутраныя рэсурсы для самаразвіц-ця.
Да гэтага дадалося тое, што агрэсіуная палітыка нашчадкау Карла Вялікага:
Людовіка Нямецкага і Карла Лысага, пасля --Саксонскай дынастыі ў Нямеччыне і
Капетынгау у Францыі — выклікала натуральнае супраціуленне тых народаў,
пратэктарат над якімі гэтыя нашчадкі імкнуліся захаваць. Два стагоддзі Еуропы
прайшлі пад сцягам барацьбы славянау супрапь нямецкіх і француз-кіх каралёу.
Славяне за гэты час зрабілі вялікі крок наперад: яны імкнуліея да сваёй.
лакальнай геа-этнічнай прасторы, да саюзау паміж плямёнамі і саюзамі плямёнаў.
Паміж Сярэднім Дунаем і вярхоўямі Лабы і Одры ў першай пало-ве IX ст.
утварылася Вялікамараускае княства на чале з Маймірам /818 г./ і Расціславам
/846-880 гг./. Адначасова ўтвараецца аб’-яднаная дзяржава харватау і славенцау
на чале з князем Тпрымірам /845-864 гг./, сербскіх зямель-княствау прн князі
Пётры Гайнііко-вічы /892-917 гг./. У 877 г. таксама ўтвараецца і першае княства
вісьлян — правобраз будучай польскай дзяржавы. За межамі сла-вянскага этнасу у
тым жа стагоддзі адбываецца першае аб’яднанне англа-саксонскіх каралеўстваў пры
каралі Экберце /829 г./, Нар-вегіі пры Гаральдзе Прыгожавалосым /872 г./. I,
канешне ж, у 862 г. з’яўляецца у Ноугарадзе Рурык, які раздае гарады сваім
васалам: "... овому Полтескь, овому Ростовть, другому Бьлоозеро".
Такім чынам узнікненне і пачатак Полацкай зямлі цалкам адпавядае кантэксту
агульнаеўрапейскай геапалітыкі з той толькі асаблівасцю, што этнічным ядром
дзяржавы стала славянскае племя крывічоу. У выніку другой хвалі славянскай
каланізацыі Беларускага Падзвіння ў УШ-ІХ стст. і працэсаў узаемаасіміляцыі
славянаў і балтау, утварылася новая этнічная супольнаспь, якая дзякуючы
дамінуючай мове была славянскаю / Штыхау Г.З. Крывічы. Мн., 1992 г. С.95/.
2. Полацкая зямля ў Х-ХІ ст.
У
працэсе ўтварэння славянамі сваёй дзяржаўнасці адбываліся значныя змены іх
грамадска-гаспадарчага ладу. У IX-XI стст., як лічыць Г.Штыхау, ва ўсходніх
славян суіснавалі тры сацыяльна-эканамічныя ўклады: першабытна-абшчынны,
рабауладальніцкі і феадальны. Яны цесна перапляталіся, але паступова усё болей
і болей пачынау панаваць феадальны лад, які вызначауся частковай уласнасцю
феадалау на зямлю і рэнту у выглядзе натуральнага аброка, якую ен збірау з
залежных сялянау. Адначасова у грамадстзе адбывауся пераход ад ваеннай
дэмакратыі да феадальнай дзяржавы. Ен вызначауся тым, што вышэйшая вайсковая
арганійзацыя племянной ўлады, якая на пачатковым этапе выконвала ролю абароны
племені і саюзау плямён ад знешнян навалы, а таксама забяспечвала пашырэнне
тэрытарыяльна-абшчынных уладанняу, паступова падпарадкоувала сабе права на гэта
ўладанне. Такім чынам з вайсковага асяроддзя і старэйшых радоу утвараўся
феадальны княжацка-баярскі клас. Узнікненне буйных племянных саюзаў паскарала
працэс класаутварэння, а адпаведна і станауленне дзяржаунасці.
Полацк
быу заснаваны на Палаце, што палачане. Ад іх жа крывічы, што сядзяць у вярхоуях
Волгі і вярхоуях Дзвіны, і вяр-хоуях Дняпра, іх жа горад ёсць Смаленск, бо там
сядзяць крывічы" /Повесть временных лет. М-Л., 1950. Ч 1. С.11/. Есць шмат
тлума-чэнняу адначасовага ужывання тэрміна "крывічы" і "палачане"
/Штыхау Г.В. Крывічы. Мн., 1992. С.97-101/. Апошнім часам дамінуе думка, што
"крывічы" — абагуленая назва вялікага саюза плямё-нау, куды акрамя
полацкіх уваходзілі крывічы смаленскія і із-борскія. А "палачане" —
назва жыхароу Полацкага княства, г.зн. палітычны тэрмін. Лагічна меркаваць, што
княжанне палачан узнік-ла не шляхам інтэграцыі нейкіх дробных плямёнау, але
праз іх вылучэнне з буйного племяннога аб’яднання крывічоу /Третьяков П.Н.
Восточнославянскне племена М., 1953. С.222/. У вялікае крывіцкае племянное
аб’яднанне, вельмі верагодна, што акрамя уласна крывічоў /полацкіх, ізборскіх і
смаленскіх/ уваходзілі вяцічы, радзімічы і севяране. На карысць гэтага гаворыць
архоалогія і тапаніміка / Пьянков А.П. Пройсхожденние обшественного и
государственного строя Древней Русн.Мн., 1980.С.158-159/. Разам з тым, трэба
звярнуць увагу на тое, што славянскія плямёны пачатковага летапісу з большага
падзяляюцца на дзьве групы: з суфіксам "ан-ян" /паляне, дзераўляне,
севяране, бужане, валыняне, мазаушане, памаране, славені-славяне/ і з суфіксам
"іч" /крывічы, дрыгавічы, радзімічы, вяцічы, улічы, люцічы/. Летапіс
прама паказвае, што назва радзімічау вяіпчау паходзіць ад уласных імёнау іх
князёу — Радзіма і Вяткі. Дрыгавічы таксама маюць у аснове патранім
"Другувіт" ці "Драгавіт", як люцічы "Люта" або
"Лота". Аб тым, што падобны корань закладзены ў назве крывічоу казаў
М.Фасмер /Фасмер М. Этимологический словарь русского языка. М., 1967. т.2.
С.375/. Паводле яго, этнонім утварыуся ад імя родапачынальніка Крыва. Гэтая традыцыя
была надзвычай устойліваю. Праз стагоддзі нашчадкаў полацкай дынастыі называлі
"рагвалодавічамі" і "усяславічамі". Нават сёння на Беларусі
вельмі распаусюджаны звароты да чалавека па ягоным бацькавым прозвішчы:
Антонавіч, Міхайлавіч і г.д.
Такім
чынам,можна дапусціць, што мянушка старэйшыны роду — Крыу, пасля аб’яднання
родау пад яго кірауніцтвам, перайшло на племя. 3 племені -— на аб’яднанне
плямёнау. Утварылася дынастыя у этнічна роднаснай групе насельніцтва /Штыхау
Г.В. Крывічы. Мн., 1992 г. с. 97/.
Лагічна,
што пад час міграцыі — "вялікага перасялення" —
гэтыя
этнасы рухаліся разам. Па суседству яны і атабарыліся: крывічы, дрыгавічы,
радзімічы, вяцічы. Але заўсёды кіруючае племя і род заусёды заставаліся у
цэнтры. Мабыць, менавіта гэты асноуны род і выбрау месцам свайго сталага жыцця
Полацк.
Паколькі
племя на "падмурку" Крыва было галоуным, то яно мела прыярытэт не
толькі палітычны, але і эканамічны, сацыяльны, рэлігійны. Яно мела права выбару
лепшага месца для заснавання сваёй дзяржавы. Нават бліжэйшыя і роднасныя
крывічы ізборскія і смаленскія былі вымушаны ісці далей на усход і Поўнач, каб
там шукаць свайго "месца пад сонцам".
Крывічы
прыгадваюцца у летапісах пад 856, 862, 907, 944 і 980 гт. Іпацьеускі летапіс
згадвае крывічоу нават пазней — 1128 г. і называе полацкіх князёў крывіцкімі у
1140 і 1162 гт. /Ипатьевская летопись. ПСРЛ. М., 1962. Т.2. Стб.304, 251/.
Тэрмін "палачане" /"палатчаны"/ неаднаразова сустракаецца ў
пісьмовых крынінах ХІ-ХП стст. Безумоуна, ён паходзіць ад назвы Полацка, а дакладней
— ракі Палаты. Апошні гідронім балцкага паходжання ад асновы "РАL"
альбо "раlіе" — балота, лужына з наступнай славянскай асіміліяцыяй
/Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Мн., 1974. С.301/. У
сваім пачатковым балцкім гучанні горад вядомы па васьмі скандынаўскім крыніцам.
Часцей ён называецца Раliеsкіа.
Яшчэ
малады К.Маркс пісау: "Супрацьлегласць паміж горадам і вёскаю пачынаецца
разам з пераходам ад варварства да цывілізацыі, ад племяннога ладу да
дзяржавы." /Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2-е изд.. Т.З /. Ф.Энгельс у
"Паходжанні сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы" казау, што гарады
зрабіліся "асяродкам племені ці саюза плямёнау" /Маркс К., Энгельс Ф.
Соч. Т.21.С.163/.
Дарэвалюцылны
расійскі гісторык А.Нікіцкі адзначаў, што ў часы Кіеускай Русі паняцці
"горад" і "дзяржава" былі непадзельны і змешваліся
/Никицкий А.И. Очерк внутренней истории Пскова. СПб., 1873. С. 161-162/. Другі
гісторык М.Карэеу пісаў аб вялікай ролі гарадоў-дзяржаў у разуменні сусветнай
гісторыі /Кареев Н.Я. Государство-город античного мира. СПб., 1905. С.324-325/.
Пісалі аб гэтым і іншыя. Абагуліу ідэю горада-дзяржавы Усходняй Еуропы
І.Фраянауу калі адзначыу, што яна складвалася уласна з горада і дамыкаючых да
яго земляу. Адпаведна даследчыку, у першую чаргу гарады-дзяржавы ІХ-Х стст.
выконвалі ролю і палітычна-адміністрацыйіных і ідэалаггчных /рэлігійных/
цэнтрау. Гандаль, рамяство, вайсковая справа і інш. — былі другараднымі
/Фроянов Н.Я. Кневская Русь. Л., 1980. С.232/.
Сапрауды,
горад-дзяржава, альбо дзяржава-горад — універсальная гістарычная з’ява і
абсалютна непадзельная. Самы стара-жытны на сённяшні дзень гістрычнн горад —
Урук, быу дзяржаваю часоу Шумера / 4 тыс.г.да н.э./. Ен праіснавау у розных
формах 4 тыс. гадоу. Менавіта тут былі прыдуманы ганчарае кола і першае у
гісторыі чалавецтва піктаграфічнае пісьмо. Таксама і бабілонскі Аккад /2370 г.
да н.э./ быу заснаваны царом Саргонам як сталіца дзяржавы. 3 горада-дзяржавы ён
перарос у семіцкую дзяржаву. Аналагічнымі былі у Шумеры: Ур, Лагаш, Апшур, Кіш
і інш.
I
на далей у сусветнай гісторыі гарады пачаткова узнікаюць тады, калі узнікаюць
дзяржавы. Хеты, стварыушы дзяржаву /1750-ій 1450 гг. да н.э./ будуюнь дзве
сталіцы: спачатку Куссару, пасля — Багазкею. У дзяржаве Урарту /9-6 стст. да
н.э./ былі пабудаваны сталіцы Ван, пасля — Тайшэбаіні. Царом Дарыям I у 518 г.
да н,э. была пабудавана сталіца Ахеменідау — Персеполь. Скіфы, калі стварылі
зваю першую дзяржаву пры цары Аттэі, пабудавалі і горад-сталіцу /4 ст.да н.э./,
вядомы зараз як гарадзішча Каменскае, бо старадауняя назва не захавалася. Пад
час Другой скіфскай дзяржавы сталіцаю быу Неапаліс непадалёк ад сучаснага
Сімферопаля /дарэчы, "неаполіс" — новы гоад. Варта прыгадаць
італьянскі Неапаль, баугарскі Неапаліс-ад-Іструм, Ноугарад і беларускі Навагародак/.
Падобнае было нават у Японіі: прынц Наканоэ аб’яднаушы землі і стварыўшы такім
чынам дзяржаву, пабудаваў у 710 г. н.э. першую сталіцу і першы японскі горад —
Нару. Тое ж адбывалася і ў Кітаі, Індыі, і нават Цэнтральнай Амерыцы.
Тенатчытлан — заснаваны як сталіца і першы горад ацтэкаў у 1345 г.
У
блізкай і больш зразумелай нам Еўропе таксама, дзе узні-кала дзяржава — там і
ўзнікаў горад-сталіца; ці наадварот, дзе ўзнікау горад — там закладаўся пачатак
для дзяржавы. Пачыналі этрускі ў 1 тыс.да н.э., якія стварылі ў Цэнтральнай
Італіі вольную канфедэрацыю гарадоў: Папулонія, Ветулонія, Тарквінія і інш. А
скончылі славяне: Вялікая Крэслава /УШ-ІХ стст./ — сталіца першага Баугарскага
царства, Бранібор /X ст./ — сталіца гаволян, Рэтра — сталіца люцічау, Мікелін —
абадрытаў, Прага — чэхау, Познань, Гнёзна і Кракаў — палякау, Елінга —
датчанау, Упсала -- шведау.
Скандыыаускія
сагі фіксуюць у пауночнай частцы Усходняй Еуропы — на тэрыторыі
"Гардарыкі" — 11 гарадоў /12-ты Кіеу/. 3 іх традыцыйна 7 звязваюцца з
Ноўтарадам, Ладагай, Полацкам, Смаленскам, Суздалем, Мурамам і Растовам
/Джаксон Т.Н. Исланд-ские королевские саги как источник по истории Древней Руси
и её соседей././ Древнейшие государства на территории СССР. М., 1991. С.154/.
Лёгка зауважыць, наколькі гэты пералік блізкі з усходнеславянскім летапісным
спісам 862 г.: Ладага, Полацк, Му-рам, Растоу, Белавозева, Ізборск. Ноугарад і
Кіеу згаданы крыніцамі раней. Усе гарады належаць да трох буйных
этна-культурных і геаграфічных арэалау: фіна-вугорска-славенская Поўнач,
скіфа-сармацка-палянскае Падняпроўе і балта-крывіцка-дрыгавіцкае
Днепра-Дзвінне.
Самым
старажытным горадам Полацкай Зямлі быу, безумоўна, Полацк. Аднак, у X ст. ужо
згадваюцца Віцебск і Заслауе, а у Ц ет. —-Усвяты, Лукамль, Друцк, Браслаў,
Мінск, Лагойск, Капысь, Ворша, Галацічаск. Каневые, прыгадванне ў летапісе —
толькі ўмоў-ная дата узнікнення горада. Разам з тым, як паказваюць
археала-гічныя доследы, большасць беларускіх гарадоў у гэтай сваёй якасці паустала
менавіта ў XІ ст. /Штыхов Г.В. Города Полоцкой Земли. Мн., 1978. С.13/.
Шляхі
паўставання гарадоў былі рознымі: этнічныя, гандлёвыя, вайсковыя і г.д. Але у
межах адной дзяржаўнай прасторы яны захоу-валі строгае іерархічнае
падпарадкаванне. Былі "старэйшыя" і "малодшыя" гарады.
Паколькі старэйшым горадам заусёды была сталіца ' дзяржаўнага утварэння, то па
тым, як яна абрастала "малодшымі" гарадамі ў пэунай ступені можна
меркаваць пра складванне тэрыта-рыяльна-адміністрацыйнай сістэмы. 3 гэтага
выцякае, што пачаткова межы Полацкай зямлі ў IX ст. ахоплівалі толькі землі
непасрэдна вакол горада. У X ст. у сферу уплыва Полацка ўваходзяць Віцебск і
Заслауе, што на наш погляд звязана не з каланізацыйнымі працэсамі, але
гандлёва-палітычнымі. Віцебск — вузлавы горад да днепра-дзвінскіх волакау шляху
"з варагау у грэкі", Заслауе, як і безумоуна існаваушы на той час
Мінск — дрыгавіцкія гарады на крывіцкім памежжы. У ХІ ст. шляхам пабудовы новых
гарадоў ідзе працэс умацавання дзяржаўнай тэрыторыі ва ужо вызначаных межах,
адначасова з паступовым пашырэннем дзяржауных граніц.
Сярод
іншых гарадоу, якія узніклі на Полаччыне ў ХІ ст. найбольшую цікавасць з пункту
гледжання тэрытарыяльнага размяшчэння маюць Браслау, Копысь, Ворша, Усвяты. Усе
яны былі памежнымі. Браслау — на памажжы з літоускімі пляменамі, Ворша,Копысь,
Усвяты — з Смаленскай зямлёю, прыгаданае раней Заслауе і Мінск – памежжа з той
жа Літвою і Тураускай зямлёй.
Калі
мы звернемся да палітычнай гісторыі, то заўважым, што згадкі крывічоў пад 882 і
907 гг. звязаны з паходамі князя Алега на Кіеу і Канстантынопаль, у 944 г. —
паходам Ігара на Візантыю. У ранніх летапісных паведамленнях крывічы выступаюць
як-бы пасіўна: ідуць у паходы з чужымі князямі, атрымліваюць кантрыбуцыю,
плацяць даніну. Выключэннем з"яўляецца толькі 862 г., калі крывічы разам з
іншымі плямёнамі запрашаюць варагаў. Але, прыгледзецца ўважліва, то відаць, што
вектар усходнееўрапейскай палітыкі ІХ-Х стст. цалкам праходзіў па
пауночна-пауднёваму мерыдыяну. Ад запрашэння варагаў, іх заваёвы земляу аж да
Кіева і падначалення іх сабе, да паходаў на Канстантыянопаль — усё гэта нішто
іншае, як паступовае палітычнае пранікненне па гандлёва-геаграфічнаму шляху
" з_Варагау у Грэкі". Полацкая зямля на гэтым шляху займала адно з
цэнтральных месцаў. А калі улічыць, што Дзівінскі шлях быу карацейшым да Готланда
і таму прыарытэтным, то становіцца відавочным, што ранняя палітыка Полацкай
дзяржавы была падначалена менавіта здабычы-большага прыбытку, карысці са свайго
геапалітычнага становішча. Удзелы у паходах на Канстантынопаль — правядзенне
той жа палітыкі у яе пауднёвым накірунку. Менавіта у такім кантэксце трэба
разглядаць палітычную актыунасць палачанаў Х-ХІ стст.
У
"Аповесці мінулых часоу" пад 980 г., Цвярскім г Густынскім летапісах
пад 988 г., Лаўрэнцьеускім спісе пад 1128 г. апавядаецца пра сватанне да полацкай
князёуны Рагнеды кіеўскага Яраполка Святаславіча і ноугарадскага Уладзіміра
Святаславіча. Уладзімір паслау да полацкага князя Рагвалода свайго дзядзьку
Дабрыню прасіць рукі Рагнеды. Рагвалод пытаецца у Рагнеды? "Ці хочаш за
Уладзіміра?" Яна адказвае: "Не хачу разуць сына рабыні, бо за
Яраполка хачу". Абражаны адказам Уладзімір збірае войска з варагау,
славен, чудзі і ізборскіх крывічоў і ідзе паходам на
Полацк.
Яго войска трапляе да Полацка ў час, калі Рагнеду збіраецца везці у Кіеў. Пасля
аблогі горад быў узяты. Рагвалод, яго жонка і два сыны былі забітыя, а Рагнеда
прымусам стала жонкаю пераможцы. Адпаведна М.Ермаловіча гэтая падзея адбывалася
каля 977 г., з чым можна пагадзіцца /Ермаловіч М.і. Старажытная Беларусь.
Полацкі і Навагародскі перыяды. Мн., 19Э0.С.70/.
У
дадзеным аповедзе ёсць вельмі важкія для разумення полац-кай гісторыі рэмарка —
характарыстыка самога князя Рагвалода: "Рагвалод жа прыйшоў з-за мора і
меу уладу сваю ў Полацку. А Тур у Тураве; ад яго і турауцы празваліся". У
Лаўрэнцьеўскім летапісе характарыстыка князя дапауняецца яшчэ і наступнымі
словамі: "Раг-валод трымау, валадарыў і княжыў Полацкую Зямлю, а Уладзімір
быў у Ноўгарадзе".
Мы
не можам пагадзіцца з тым, што мэтай спрэчкі быу выхад Полацка да Дняпра
/Ермаловіч М. Старажытная Баларусь Мн., 1990. С.73/. У адваротным выпадку гэта
прымушала бы ісці паходамі і на Смаленск,і на Кіеў, і на іншыя дняпроускія
гарады. Так яно здарыцца сапрауды у ХУ от. Але пакуль была толькі барацьба за
прыарытэт у транзітным гандлі, кантролі над днепра-дзвінскімі волакамі. У
палітычнмм трохкутніку, які стварылі Полацк, Ноўгарад і Кіеў безумоўны аутарытэт
быу у Кіева, як аношняй і адзінай кропкі на Дняпры непасрэдна перад
"грэкамі". У той жа час Полацк і Ноугарад стваралі два амаль
роўнавартасныя пачаткі гэтага шляху. Паміж сабою ім даводзілася спрачацца за
прыарытэт.
Няснрауджаны
саюз Полацка з Кіевам праз шлюб Рагнеды і Яраполка, далейшая смерць Яраполка і
пачатак княжэння ў Кіеве Уладзіміра, нанеслі моцны ўдар па самастойнасці
Полацкай дзяржа-вы, але не здолелі знішчыць яе цалкам. Пасля захопа Уладзімірам
Кіева, у полацкай знешняй палітыцы Кіеу і надначаленыя яму Ноугарад, сталі
галоўнымі ворагамі Полацкай дзяржавы. XI ст. прайшло пад сцягамі барацьбы
Полацка з Кіевам.
Рагнеда,
нарадзіла ад Уладзіміра: Ізяслава, Яраслава, Усевалада і Мсціслава, таксама
дзьвух дачок. Першы з сыноу, пасля замаху Рагнеды на жыццё Уладзіміза разам з
маці быу высланы на Полаччыну і пасяліуся у горадзе Ізяславе /сучаснае
Заслауе/. Ад Ізяслава і пачала развівацца надалей дынастыя полацкіх князёў.
Факт аднаулення полацкай дзяржаўнасці, заснавання новага горада /магчыма у
супрацьвагу сталіцы — Полацку/ сведчыць аб тым, што на Полаччыне працягвалася
палітычная актыунасць. Яна не спынілася нават у часы панавання "імперыі
Уладзіміра". Верагодна, што зацікауленасць Кіева у захаванні апанента
Ноўгараду прымусіла не толькі не забіць Рагнеду з сынам, але і аднавіць,
самастойнасць іх родавай вотчыны.
Па
смерці у 1000 г. Рагнеды, якая прыняла манашаскі пастрыг пад імем Анастасія, а
у 1001 г, і Ізяслава, на полацкім стале пачау княжыць Брачыслау Ізяслававіч.
Брачыслау
Ізяслававіч полацкі быу у пэуным сэнсе прадау- жальнікам і адраджэнцам былой
моцы Полацкай зямлі. Пасля.смерці Уладзімір Святаслававіч у 1015 г. уся
"шматковая і нетрывалая імперыя Рурыкавічау" была надзелена паміж яго
нашчадкамі /Маркс К. Энгельс Ф. Выбраныя працы М., 1986. Т.15 с.77/. Сярод іх
найбольш магутнымі былі Яраслау ноўгарадскі, Мсціслау тмутараканскі і Брачыслаў
полацкі. Есць падставы меркаваць, што гэты трыўмвірат, а пасля смерці Мсціслава
-- дуумвірат, праз сваіх намеснікаў кіраваў і у Кіеве.
Уласна
знешнепалітычным падзеям на Полаччыне першай паловы XI ст. прысвечаны адзін
артыкул "Аповесці мінулых часоу" і "Эймундава сага".
"Прыйшоў Брачыслаў, сын Ізяслава, унук Уладзіміра на Ноўгарад і захапіу
Ноугарад, і узяушы у палон ноўгарадцау, і дабро іх, пайшоу да Полацка зноу. І
прыйшоў ён да Судоміры ракі, і Яраслау з Кіева здагнау яго тут у 7-мы дзень. і
перамог Яраслау Брачыслава, і ноугародцау вярнуу Ноугараду. Брачыслау жа збег
да Полацка. Сафійскі летапіс і Уваскрасенскі дадаюць, што Яраслау
"паклікау да сябе Брачыслава і аддаушы яму два гарады Усьвят і Віцебск
сказау:"Будзь са мною эа адзін". і не ваявау Брачыслау з Яраславам
усе дні да канца сваЛго жыцця". /ПВЛ. Т.1. С.99; ПСРЛ, Т.5.С.134;
ПСРЛ.Т.7.С.328./
Эйдмундава
сага дапауняе гэтыя падзеі актыуным удзелам у гэтай варажнечы скандынавау:
канунга Эйдмунда і княгіні Інгігерд — жонкі Яраслава. Эйдмунд выступае спачатку
на баку Яраслава, потым Брачыслава. У выніку менавіта Інгігерд прапануе
валадарам падзяліць землі: Яраславу — Ноугарад /Хольмград/, Брачыславу – Кіеу
/Кенугард/, Эймунду — Полацк /Палтэскью/ /Рыдзевская Е.А. Древняя Русь и
Скандинавия ІХ-ХІУ вв. :1., 1978. С. 96-104/. Пры усёй няпэунасні і некаторай
фантастычнасці "Сагі" варта адзначыць, што з"яуленне Брачыслава
у Кіеве у якасці вялікага князя магло мець месца. 3 гэтым пагаджаюцца
М.Ермалавіч і Ю.Заяц /Ермаловіч М. Старажытная Беларусь М., 1990 г.,0.94; Заяц
Ю.А. Полоцкие события " Сага аб Эйдмунде"// Полоцкий летописец.
Полоцк, 1993.№ 1. С. 15/. 3 гэтым часам звязваецца и заснаванне у Кіеве
"Брачыславава двара", які згадваецца летапісам пад час падзей 1068 г.
Прычыны
полацка-кіеускага канфлікту маглі быць рознымі: аб’яднанне усіх крывіцкіх
земляу пад зверхнасцю Полацка, захоп палону і засяленне вольных полацкіх
земляу, імкненне Кіева падначалтпь сабе Полацк, нарэшце пачуццё крыуды першых
Рагвалодавічаў-Ізяславічау з прычыны выключэння іх з кіеускай дынастыі і крыўда
за даунюю абразу Рагнеды. На наш погляд, найбоьш блізкі да ісціны погляд, які
не выключае папярэдніх, але асноуным бычыць барацьбу за кантроль над шляхам "з
варагау у грэкі" /Ермаловіч М. I. Старажытная Беларусь М., 1990 . С. 95./
Менавіта уступка Полацку Усьвятау і Віцебска падцвярджае гэтую думку. Полацк
атрымаў не толькі пашырэнне /ці аднауланне сваіх тэрыторый/, але непасрэдны
выхад праз волакі ад Віцебска на Дняпро. Сюды трэба Дадаць, што менавіта у
гэтыя часы па сярэдняму рэчышчу Дзвіны паустаюць гарады Кукейнас і Герцыка —
цэнтры невялікіх васальных княствау.(Праз іх не толькі умацоуваецца кантроль за
гандлёвым шляхам на поунач ад Полацка — да Варажскага мора, але і пашыраецца
сфера уплыва на прыдзвінскае балцкае насельніцтва. Гэтым жа мэтам, трэба
меркаваць, была падпаракавана ідэя заснавання у Паазер’і горада Брачыслауля —
сучаснага Браслава.
Усё
гэта не магло не спрыяць узвышэнню эканамічнай магут-насці Полацкай зямлі.
Сталіца дзяржавы — Полацк у першай пало-ве ХІ ст. ужо у тры разы перавышау па
памерах і колькасці на-сельніцтва горад часоу Рагвалода / Тарасов П.В.
Историко-топографическая структура Полоцка ІХ-ХУП зв. Автореферат. Мн., 1991.
С.4/.
Але
абсалютнай палітычнай стабільнасці у часы Брачыслава не было. Паходы Яраслава
кіеускага на яцьвягау у 1038 г. і літву 1040 г. сведчаць пра імкненне Кіева і
надалей пашыраць свой уплыу нават у далёкіх ад Кіева замлях. Яцьвягі і Літва —
непасрэдныя суседзі, перспектыуныя саюзнікі, ворагі і даннікі Полац-кай
дзяржавы. Паходы Яраслава неслі вельмі канкрэтную небяспеку для самой
Полаччыны.
У
1044 г. памёр Брачыслау і яго месца на княжым стале заняу сын Усяслау
Брачыславіч. Па звестках В.Тацішчава адразу пасля смерці Брачыслава Яраслау
кіеўскі робіць свой другі паход на літву, у выніку якога засноувае Навагародак.
Канечне, гэта быу прамы выклік Полацку, уважаючы тое, што малады князь Усяслау,
якому было 16-17 гадоу не мог рэагаваць на такі выпад /Тарасау С.В. Чарадзея
сёмага. веку Траяна. Мн., 1991. С.15-17/.
Пасля
смерці Яраслава Мудрага у 1054 г. яго сыны: Ізяслау, Святаслау і Усевалад
усталявалі поунуу уладу і кантроль над Кіеускімі землямі. Адносны спакой
сярэдзіны XI ст. быу падманлівым.
Пасля
смерці смаленскага князя Вячаслава Яраславіча і уладзімірскага Ігара Яраславіча
у 1060 г. трыумвіры: Ізяслау, Святаслау і Усевалад падзялілі іх удзелы паміж
сабою. У тым ліку і Смаленск. Але згодна з запаветам Яраслава Мудрага — іх
агульнага бацькі — рабіць гэтага не мелі права. Пасля смерці Вячаслава
смаленскага застауся яго сын Барыс. Але ён не атрымау законнай бацькавай
вотчыны, якую заняу адзін з сыноу Яраслава Мудрага – Ігар. Дасля смерці Ігара і
ягоныя два нашчадкі — Давыд і Усевалад — таксама засталіся без удзелау.
Тым
часам у трыумвірау таксама раслі дзеці, якім трэба было даваць удзелы. Зрабіць
гэта яны вырашылі за кошт пляменнікау-сіротау. Гэтым тлумачыцца падзел
Смаленска і тое, што у 1064 г. мусіу бегчы з Ноугарада князь Расціслау. Усе
незадаволеныя Кіевам князі збіраліся у Тмутаракані.
Усяслау
Брачыславіч Полацкі быу блізкі сваяк памянёных князёу-сіротау. Па мерках таго
часу ён стаяў у адным шэрагу з усімі сынамі Яраслава, адпаведна меу роўнае
права на валадарства і развязванне пытаянняу-спрэчак у межах былой дзяржавы
Уладзіміра Святаславіча. I калі Яраславічы пакрыудзілі сваіх пляменнікау, то
акрамя Усяслава полацкага, ім не было да каго звярнуцца.
Вось
чаму, калі у 1064 г. Яраславічы прымусілі бегчы з Ноугарада Расціслава, на
наступны год Усяслаў полацкі "поча рать держаті".
Першы
паход полацкага князя быу скіраваны на Пскоу. На рацэ Чарэсе ён разбівае войска
Мсціслава —- сына кіеускага Ізяслава, які выйшау супраць яго з Ноугарада. Пасля
бітвы Мсціслау збег у Кіеу. Ноугарад быў адкрыты для полацкага князя, а
дакладней — гатовы назад прыняць свайго законнага уладальніка – Расціслава, які
хавауся у Тмутаракані. I раптам у 1066 г. падчас балю катапан — намеснік
візантыйскага імператара – падсыпае у кубак Расціславу атруту. Можна не
сумнявацца, што гэта адбылося не без дапамогі Яраславічау-дзядзьёу. Тым больш,
што тут жа Свгтаслау-трыумвір пасадзіу у Тмутаракань свайго сына Глеба. Відаць,
тое самае збірауся зрабіць для свайго сына і другі трыумвір Ізяслау — пасадзіць
сынаі Мсціслава у Яоугарадзе. Апярэджваючы ворагау Усяслау Полацкі рушыу на
Ноугарад. Але Мсціслау там ужо паснеу атабарыцца. Тым не менш, у 1067 г.
Ноугарад пау пад ударамі палачанау.
У
адказ тры Яраславічы аб’яднаным войскам рушылі у бок Полацка праз Мінск. Мінск
імі быу абрабаваны і спалены, а 3-га сакавіка 1067 г. на рацэ Нямізе адбылася
крывавая бойка паміж кіеускімі і полацкімі дружынамі, якая знайшла
адлюстраванне на старонках "Слова пра Паход Ігара". Ня гледзячы на
паведамленне летапісау, што "Усяслау збег", перамога засталася за ім.
Яраславічы не адважыліся ісці на Полацк, наадварот — запрасілі полацкага князя
на перамовы пад Воршу. Усяслау Брачыславіч пайшоу на іх, паверыушы
крыжацалаванню, але падманам быу схоплены і паса-джаны у кіеускую турму-поруб.
Тут яму давялося прасядзець 14 месяцау і 5 дзён. У выніку першага у гісторыі
Усходняй Еўропы паустання гарадскіх нізоу 15 верасня 1068 г. ён не толькі быу
вызвалены, але і агалошаны вялікім князем кіеускім. У Кіеве полацкі князь
валадарыу толькі сем месяцау, пасля чаго вярнуу-ся у Полацк. Аднак у красавіку
1069 г. Ізяслау кіеускі прымусіу яго бегчы з Полацка. Полацкі стол заняу сын
Ізяслава Мсціслау. Апошні вельмі хутка і нечакана памёр. Відаць, у смерці
гэтага юнака, які быу у поуным росквіце сіл, не абыйшлося без атруты і
"дапамогі" саміх палачанау.
23
кастрычніка 1069 г. над Ноугарадам з’явілася водскае войска начале з Усяславам
Брачыславічам. Бітва з наўгародцамі была не на карысць Усяслава. Полацкі князь
быу разбіты і нават трапіу у палон. Але яго тут жа адпусцілі "дзеля
Бога". Два гады яго імя не сустракаецца на старонках летапісау. У 1071 г.
ён з’яуляецца пад Полацкам з войскам якое складаецда з літоуцау, эстау, лівау,
лептау і семігалау, выганяе з бацькоускага стала кіеускага стауленіка
Святаполка.
У
1077-1078 гг. Усялау полацкі зноу прымае удзел у спрэчках Яраславічау на баку
малодшых князёу. У 1071 г. ён нападае на Ноугарад, а у 1078 г. — на Смаленск,
які належыць сыну кіеускага князя Усевалада — Уладзіміру Манамаху. Але вестка
аб жорсткай бітве на Няжацінай ніве 3 кастрычніка 1078 г. і паражэнне малодшых
князёу — Барыса і Алега, значна падарвала палітычны імпэт Усяслава полацкага.
Разам з тым і праз многія гады Манамах не мог дараваць Усяславу падзеі
1077-1078 гг. У восень 1084 г. ён з чарнігауцамі і полауцамі-чыцеевічамі
знянацку нападае на Мінск. Захапіушы горад, яны не пакінулі у ім "ні
чэлядзіна ні скаціны".
Аж
да самай смерці у 1101 г. Усялау, не з’яуляецца болей на старонках летапісау.
Нават на княжацкіх з’ездах 1097 - 1103 гг. а ні Усяслау, а ні яго сыны не
прысутнічаюць. Дзяльба рускіх зямель па- вотчынах не цікавіла полацктх князёу
да тэй пары. пакуль Полацкая Зямля заставалася адзінай і непадзельнай
дзяржаваю.
Спіс крыніц і літаратуры
Тарасау С.В. Чарадзея сёмага. веку
Траяна. Мн., 1991.
Тарасов П.В. Историко-топо-графическая
структура Полоцка ІХ-ХУП зв. Автореферат. Мн., 1991.
Ермаловіч М. Старажытная Беларусь
М., 1990 г.
Заяц Ю.А. Полоцкие события "
Сага аб Эйдмунде"// Полоцкий летописец. Полоцк, 1993.№ 1.
ПВЛ. Т.1.
ПСРЛ, Т.5.
ПСРЛ.Т.7.
Никицкий А.И. Очерк внутренней истории
Пскова. СПб., 1873.
Штыхау Г.В. Крывічы. Мн., 1992.
Пьянков А.П. Пройсхожденние
обшественного и государственного строя Древней Русн.Мн., 1980.