Знешняя палітыка Беларусі у 1990-2000-ыя гг. Адносіны паміж Беларуссю і краінамі СНД
Беларускi дзяржаўны
унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыi Беларусi
старажытнага часу i сярэднiх вякоў
Рэферат
па тэма
Знешняя
палітыка Беларусі у 1990-2000-ыя гг.
Адносіны
паміж Беларуссю і краінамі СНД.
Выканаў:
Студэнт 3 курса 2 групы
Мішын П.
Мiнск, 2007
8 снежня 1991 г.
– у Белавежскай пушчы прадстаўнікамі Беларусі, Украіны і Расеі было падпісана
Пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных
Дзяржаў (СНД). Гэтае пагадненне атрымала назву “Белавежскага”. Заснавальнікі
СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у садружнасць. У выніку ў
яго склад увайшлі 12 краін. Цэнтрам СНД была вызначана сталіца РБ – г.Мінск. У
гашыя дні СНД як аб’яднанне незалежных краін знаходзіцца ў пошуку найбольш
прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новага аб’яднання. Распрацаваны і
прыняты шэраг дакументаў, у тым ліку Устаў СНД.
Пасля абвяшчэння
незалежнасці Беларусі галоўным накірункам у знешняй палітыцы сталі адносіны з
Расіяй. Сярод кіраўніцтва рэспублікі не было аднолькавага падыходу да адносін з
Расіяй. Партыя В. Кебіча тлумачыла эканамічны крызіс у краіне разрывам
гаспадарчых сувязяў з краінамі былога СССР, імкнуўшыся ў сваёй дзейнасці да
ўзнаўлення адносін. Апазіцыя БНФ і Старшыня Вярхоўнага Савета С.Шушкевіч
выказалі думку, што крызіс быў выкліканы змовай часткі кіраўнікоў Расіі з былой
наменклатурай Беларусі. З гэтай прычыны яны выступаліза памяншэнне эканамічнай
і ваеннай залежнасці ад Расіі, умацаванне палітычных і гандлевых сувязяў з еўрапейскімі
краінамі.
Аднак ужо у 1993
г. быў узяты курс на ўзнаўленне эканамічных адносін з Расіяй. Працягваючы такім
чынам, паміж Беларусю і Расіяй у 1992- 1993 гг. Было падпісана 42 пагадненні, з
якіз 31 – па эканамічных пытаннях, 6 – па палітычных, 5 – па ваенных.
У верасні 1993 г.
быў падпісаны дагавор аб аб’яднанні грашовых сістэм Беларусі і Расіі ( адзінай
грашовай адзінкак павінен быў стаць расейскі рубель). Пасля кастрычніцкіх
падзей 1993 г. у расеі, у 1994 г. быў падрыхтаваны новы план, так званы дагавор
аб “рублёвай зоне новага тыпу”. Аднак дагавор не быў падпісаны, бо ён нарушаў
Канстытуцыю РБ, у якой у артыкуле № 145 сцвяржалася, штовыключным правам
грашовай эмісіі на тэрыторыі краіны валодае толькі Нацыянальны банк.
Толькі пасля
прэзідэнскіх выбараў у ліпені 1994 г. знешняя палітыка ў дачыненні да Расеі
пачала змяняцца ў бок супрацоўніцтва.
6 студзеня 1995
г. – падпісанне пагаднення паміж РФ і РБ Мытнага саюза. 25 траўня 1995 г.
адмена мытнага кантролю на расейска-беларускай мяжы. 26 траўня – урачыстая
ліквідацыя шлагбаўма на мяжы РФ і РБ.
У траўні 1995 г.
– раферэндум па пытанні аб эканамічнай інтэграцыі з Расеяй. Удзел прыняло 64,8
% грамадзян Беларусі, з іх 82,4% падрамалі.
Люты 1996 г. –
афіцыйны візіт Лукашэнкі ў Маскву: абмеркаванне паглыблення эканамічных,
ваенных і культурных сувязяў. Было прынята рашэнне аб падрыхтоўцы дагавора, які
б вызначаў бы прынцыпы, асноўныя напрамкі і формы дальнейшага збліжэння РБ і
РФ.
2 красавіка 1996
г.- дагавор аб стварэнні Супольнасці суверэнных рэспублік. У дакуменце
адзначалася, што бакі ўзгадняюць палітыку, агульныя пазіцыі па асноўных
міжнародных пытаннях, узаемадзейнічаюць у забяспячэнні бяспекі, ахове меж і
барацьбе са злачыннасцю. Пры ўсім захоўваўся суверэнітэт абодвух дзржаў. Былі
сфарміраваны Вышэйшы Савет, Выканаўчы камітэт, Парламенцкі Сход, Мытны камітэт,
Расейска-Беларуская камісія па навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву, Камітэт па
гідраметэаралогіі і маніторынгу забраджвання навакольнага асяроддзя, Грамадскі
савет прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў пры Выканкаме Супольнасці.
7 сакавіка 1997
г. у Крамлі адбылася сустрэча Лукашэнкі і Ельцана, на якой было прынята рашэнне
аднавіць саюз ад 2 красавіка 1996 г. і стварыць Саюз дзвюх дзяржаў. Такім
чынам, 2 красавіка 1997 г. у Маскве яны падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі з
Расеяй. У дагаворы адзначалася, што кожная краіна – удзельніца Саюза- захоўвае
дзяржаўны суверэнітэт, незалежнасць і тэрытарыяльную недатыкальнасць,
канстытуцыю, сцяг, герб і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці. Галоўныя мэты саюза:
1.
умацаванне
адносін братэрства і ўсебаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай,
сацыяльнай, ваеннай, навуковай, культурнай і іншых сферах;
2.
павышэнне
ўзроўню жыцця народаў і стварэнне спрыяльных умоў для ўсебаковага развіцця
асобы;
3.
устойлівае
сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў- удзельніц Саюза;
4.
збліжэнне
нацыянальных прававых сістэм, фарміраванне агульнай прававой сістэмы Саза;
5.
забяспячэнне
бяспекі і падтрыманне высокай абароназдольнасці, сумесная барацьба са
злачыннасцю;
6.
забяспячэнне
агульнаеўрапейскай бяспекі і развіццё супрацоўніцтва ў Еўропе і ва ўсім свеце.
23 траўня 1997 г.
прэзідэнтамі Ельцыным і Лукашэнкам у маскве быў падпісаны Статут Саюза беларусі
і Расеі.
10 чэрвеня 1997
г. Дагавор аб Саюзе Расіі і Беларусі быў ратыфікаваны ў Мінску і Маскве.
25 снежня 1998 г.
была падпісана Дэкларацыя ад аб’яднанні Беларусі з Расеяй у Саюзную дзяржаву, 8
снежня 1999 г. – падпісаны Дагавор паміж Беларуссю і Расеяй аб стварэнні
Саэзнай дзяржавы. 26 студзеня 2000 г. дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы быў
ратыфікаваны. Старшынёй Вышэйшага дзяржаўнага Савета быў абраны Лукашэнка,
Старшынёй Савета Міністраў стаў Кас’янаў, Дзяржсакратаром – Барадзін.
Беларусь, стаўшы
незалежнай, падцвердзіла сваю прыхільнасць да прынцыпаў Статута ААН,
Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, далучылася да факультатыўнага пратакола
Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах у тых выпадках, калі
парушаюцца правы асобы. Ужо да 1994 г. незалежную Беларусь прызналі 123 краіны
свету, а 97 з іх усталявалі дыпламатычныя адносіны. РБ стала паўнапраўным
членам больш за 60 міжнародных арганізацый, а ў 10 з іх атрымала статус
наглядальніка. У 1991 – 1997 гг. РБ падпісала больш за 600 двухбаковых
міждзяржаўных і міжурадавых пагадненняў па пытаннях знешнепалітычнай і
эканамічнай дзейнасці. Сярод краін СНД Беларусь першай падпісала Парыжскую
хартыю для новай Еўропы, увайшла ў Міжнародны валютны фонд (МВФ) і Сусветны
банк рэканструкцыі і развіцця.
На момант распаду
СССР на тэрыторыі Беларусі была размешчана 250-тысячная вайсковая группоўка,
было размешчана 72 стратэгічныя ракеты з ядзернымі боегалоўкамі. 23 траўня 1992
г. ЗША, Расея, Беларусь, Україна і Казахстан падпісалі Лісабонскі пратакол аб
скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (СНУ). Згодна пратаколу
Беларусь абавязвалася ліквідаваць або перадаць Расеі ўсе стратэгічныя ядзерныя
боегалоўкі. Адзінай уладальніцай ядзернай зброяй у СНД стала Расійская
Федырацыя. Да 1996 г. Беларусь цалкам выканала абавязацельствы і стала краінай
дэ-факта без’ядзернай зброі.
15 траўня 1992 г.
у Ташкенце быў падпісаны Дагавор аб калектыўнай бяспецы. Быў створаны савет
калектыўнай бяспекі і ўведзена пасада Галоўнакамандуючага аб’яднанымі
ўзброеннымі сіламі СНД. 15 красавіка 1994 г. – Дэкларацыя аб захаванні
суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і непахіснасці краін СНД.
27 сакавіка 1995
г. Савет Бяспекі РБ зацвердзіў Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі краіны:
забяспячэнне нацыянальнай бяспекі павінна ажыцяўляцца на падставе выканання
нормаў міжнароднага права і нацыянальнага заканадаўства. Згодна Канстэтуцыі РБ,
былі вызначаны прынцыпы знешняй палітыкі: “РБ у сваёй знешняй палітыцы
зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай,
непарушнасці межаў, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя
справы і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў права”(канстытуцыя РБ ад
сакавіка 1994 г.).
Дыпламатычныя
адносіны паміж Беларуссю і ЗША былі ўсталяваны 28 снежня 1991 года. У 1992 г. ў Вашынгтоне пачало працаваць Пасольства Рэспублікі Беларусь у Злучаных Штатах Амерыкі. З
пачатку 1997 года Злучаныя Штаты пачалі ажыццяўляць у дачыненні да Беларусі
палітыку "выбіральнага ўзаемадзеяння", якая прывяла да рэзкага
скарачэння ўзроўню міждзяржаўнага супрацоўніцтва.
У кастрычніку
2004 года ЗША прынялі "Закон аб дэмакратыі ў Беларусі". Гэты адыёзны
па форме і дэструктыўны па сутнасці дакумент супярэчыць Статуту ААН і іншым
агульнапрызнаным нормам міжнароднага права. ЗША па-ранейшаму працягвалі
крытыкаваць Беларусь як на двухбаковым узроўні, так і ў рамках шматбаковых
арганізацый. У той жа час пабудова добрых дачыненняў з ЗША з'яўляецца важным
напрамкам знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Беларускі бок працягвае
выступаць за далейшае развіццё двухбаковых адносін на прынцыпах узаемнай павагі
і партнёрства. Нягледзячы на пэўныя супярэчнасці, паступова развіваюцца
беларуска-амерыканскія гандлёва-эканамічныя сувязі. Тавараабарот паміж дзвюма
краінамі ў 2005 годзе склаў 482 млн. долараў.
ЗША ўваходзяць у
пяцёрку асноўных краін-інвестараў Беларусі. На 1 студзеня 2006 года ў Беларусі
зарэгістравана 505 сумесных і замежных прадпрыемстваў з удзелам амерыканскага
капіталу.
Беларусь і ЗША
актыўна супрацоўнічаюць ў гуманітарнай галіне. У 2005 годзе ЗША паставілі ў
Беларусь гуманітарнай дапамогі на агульную суму больш за 12,5 млн. долараў. У
мінулым годзе ў Злучаных Штатах прайшлі аздараўленне каля 1300 Нягледзячы на
існуючыя супярэчнасці, Беларусь падтрымлівае канструктыўны дыялог з ЗША ў
галіне барацьбы з гандлем людзьмі, злачыннасцю ў сферы высокіх тэхналогій.
Добрыя перспектывы мае супрацоўніцтва ў галіне аховы інтэлектуальнай уласнасці,
ліквідацыі наступстваў прыродных і тэхнагенных катастрофаў, нераспаўсюджвання
зброі масавага знішчэння.
Развіццё
знешнепалітычных і знешнеэканамічных адносін Беларусі з краінамі Лацінскай
Амерыкі і Карыбскага басейна адпавядае палітычным і эканамічным інтарэсам
Беларусі. З моманту ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай
Беларусь і шэрагам краін Лацінскай Амерыкі прайшло больш дзесяці гадоў. На
сённяшні дзень Беларусь падтрымлівае дыпламатычныя дачыненні з 28 з 33 краін
рэгіёна.
Найважнейшым
фактарам аб'ектыўнага характару, які збліжае пазіцыі Беларусі і краін Лацінскай
Амерыкі, з'яўляецца абарона прынцыпу шматполюснасці міру як гарантыі
стабільнасці ў міжнародных стасунках. Беларусь і лацінаамерыканскія краіны
маюць сходныя пазіцыі па пытанні месца і ролі ААН у сучасным свеце, прынцыпаў
рэфармавання яе Савета Бяспекі.
Аснову
беларускага экспарту ў 2005 годзе склалі калійныя ўгнаенні. Назіраецца
тэндэнцыя да павелічэння аб'ёмаў паставак іншых асноўных экспартных тавараў і
дыверсіфікацыі экспарту: шын, электраабсталявання, частак і абсталявання для
аўтамабіляў і трактароў, сінтэтычных ніцей. Імпарт складаўся ў асноўным з
цукру-сырцу.
У дзесятак
буйнейшых лацінаамерыканскіх краін-спажыўцоў беларускай вытворчасці ў 2004
годзе ўвайшлі Бразілія, Аргенціна, Куба, Венесуэла, Мексіка, Чылі, Эквадор,
Панама, Перу, Коста-Рыка. Бразілія з'яўляецца галоўным гандлёвым партнёрам
Беларусі ў рэгіёне.
У 2004 годзе
адбыўся візіт Міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава ў Бразілію,
Аргенціну і на Кубу, да якога быў прымеркаваны візіт дэлегацыі беларускіх
дзелавых колаў. Візіт дазволіў развіць і ўзмацніць палітычныя і
гандлёва-эканамічныя адносіны з краінамі рэгіёна.
У красавіку 2006
года беларуская ўрадавая дэлегацыя пад кіраўніцтвам Прэм'ер-міністра Рэспублікі
Беларусь Сяргея Сідорскага наведала Кубу з афіцыйным візітам. Галоўным вынікам
візіту стала замацаванне стратэгічнага партнёрства Беларусі з Кубай і
прасоўванне беларускіх эканамічных інтарэсаў на кубінскім рынку і ў рэгіёне
Лацінскай Амерыкі ў цэлым.
Літаратура
1.
Гісторыя Беларусі.
У 2 ч. Ч.2. XIX – XX стст: Курс лекцый / П.І. Брыгадзін,
У.Ф. Ладысеў і інш. Мн., 2002.
2.
Гісторыя
Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. / Пад рэд. Я.К. Новіка. Мн., 2006.
3.
Гісторыя
Беларусі: Дапам. для паступаючых у вузы / пад рэд. Ю.Л. Казакова. Мн., 1998.
4.
Гісторыя
Беларусі. Навуч.дапам. / А.Г. Каханоўскі, С.М. Ходзін, А.А. Яноўскі. Мн., 2001.
5.
Гісторыя
знешней палітыкі Беларусі. Ч. 2, Снапкоўскі У.Е. Мн., 2004.