Заходняя Беларусь у складзе Польшчы
Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыi
Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў
Рэферат па тэма:
Заходняя Беларусь у складзе Польшчы
Падрыхтавала:
студэнтка 3га курса,
Новiк Я.М.
Мiнск, 2007
Паводле Рыжскага
мірнага дагавора, з 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы была далучана заходняя
частка Беларусі: Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцкага,
Мазырскага і Мінскага ўездаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісненскі
ўезды Віленнскай губерні. Тэрыторыя Заходняй Беларусі складала тады 112 955 км.кв.
Яна была падзелена на чатыры ваяводствы: Палескае, Вiленскае, Наваградскае i Беластоцкае. А насельніцтва ў 1931
г. складала 4,6 млн. чалавек. Пры тым беларусы састаулялi 65%, палякi -15, яурэi -11, украiнцы -4, лiтоуцы -2,5, рускiя -2. Таксама неабходна падкрэслiць, што 85% насельніцтва краю жыло ў вёсцы і
толькі 15% - у горадзе. У адпаведнасцi з дагаворам урад Польшчы павiнен быу даць беларускаму насельнiцтву усе правы, аднак гэтыя
абавязацельствы не выконвалiся. Заходняя Беларусь з'яулялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнау
Польшчы, рынкам збыту i крынiцай таннай сыравiны i працоунай сiлы. Эканамічная палітыка правячых колаў была скіравана на тое, каб
пакінуць “усходнія крэсы” (“ускраіны”-так найчасцей польскiя улады называлi Заходнюю Беларусь) у становішчы аграрна –
сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы.
Прамысловасць Заходняй
Беларусi пасля вайны вастанаулiвалася вельмi марудна. Большасць прадпрыемствау – невялiкiя фабрыкi i заводы – займалiся пераапрацоукай прадуктау сельскай
гаспадаркi i некаторых вiдау
мясцовай сыравiны. Беларускiя рабочыя апынулiся у вельмi цяжкiм становiшчы. Працавалi яны
па 12-14 гадзiн у суткi, а атрымоувалi у
1,5, а то i у 2 разы менш, чым у цэнтральных
раёнах Польшчы. Шырока
распаўсюджаная сістэма штрафаў яшчэ больш змяншала заробкі рабочых.
У вынiку пастаяннага скарачэння прамысловай
вытворчасцi, закрыцця фабрык i заводау у Заходняй Беларусi панiжауся жыццёвы узровень рабочых.
Пастаянным спадарожнікам было хранічнае беспрацоўе.
Польскiя улады вялi сапраудную эксплуатацыю прыродных
багаццяу Заходняй Беларусi. Так, за 1921-1936 гг. плошча лясоў тут зменшылася больш як на 400
тыс.га. Асабліва моцна знішчалася Белавежская пушча.
Аграрныя адносіны
ў Заходняй Беларусі характарызаваліся панаваннем буйнога памешчыцкага
землеўладання, малазямеллем большай часткі сялян. На долю бедных i сярэднiх гаспадарак, якiя складалi каля 94,2% ад агульнай колькасцi, прыходзiлася толькi 38,8% зямлi, астатнiя – 61,2% - знаходзiлiся у руках памешчыкау i кулакоу, якiя складалi 5,6% ад агульнай колькасцi гаспадарак.
У пачатку 20-х
гадоу польскiя улады правялi зямельную рэформу, якая уключала у
сябе:
- Парцэляцыю. Гэта продаж дробнымі
ўчасткамі(парцэлямі) часткi памешчацкай і дзяржаўнай зямлі з мэтай насаджэння на “крэсах” польскіх
вайсковых каланістаў – асаднікаў з ліку былых удзельнікаў польска – савецкай
вайны 1919-1920 гг. Яны павінны былі служыць апорай панскай улады і нярэдка
выкарыстоўваліся для падаўлення вызваленчага руху.
- Камасацыя. Гэта
аб’яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян да аднаго цэлага, з
адначасовым высяленнем на хутар.
- Скасаванне
сервітутаў. (Саумесных зямель памешчыкау i сялян).
Польскае кiраунiцтва актыуна насаждала на беларускiх землях ваенных каланiстау – асаднiкау,
большасць якiх састаулялi польскiя афiцэры. Яны атрымоувалi бясплатна цi за невялiкую
плату зямельныя надзелы па 15 – 45 г. Да 1934 г. На тэрыторыi Заходняй Беларусi было паселена 8442 асаднiка. Памешчыкi i асаднiкi вельмi жорстка экспуатавалi беларускае сялянства, якое масава бяднела. Шмат збяднелага сялянства у
пошуках лепшай долi вымушана было
ехаць у iншыя краiны - асабліва ў Францыю, дзяржавы Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. З 1925 па
1938г. толькі з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае
жыхарства ў іншыя краіны 78,1 тыс. чалавек.
Але цяжкасцi для беларускага насельнiцтва заключалiся не толькi у эканамічным і сацыяльным
становішчы. Не менш цяжкiм быу i нацыянальны прыгнёт
беларускага народа. Польскія ўлады ў 20-30-х гадах праводзілі ў Заходняй
Беларусі палітыку паланізацыі карэннага насельніцтва, каб зрабіць край этнічна
польскім і такім чынам назаўсёды замацаваць сваё панаванне на нашых
землях.Пануючыя класы Польшчы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыянальную
свядомасць беларусаў, апалячыць іх і гэтым зліквідаваць глебу для барацьбы за
нацыянальнае вызваленне. Ужо з першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі
закрываць беларускія школы, якіх у 1918-1919 гг. сіламі грамадскасці было
адкрыта каля 350. У 1925 г. засталося ўсяго 4 беларускія школы. На скаргi беларусау на паусямеснае закрыццё
беларускiх школ мiнiстр адукацыi Скульскi адказау: «Заверяю вас, что через десять лет в Польше даже со
свечой не найдёте ни одного белоруса». Беларускія і рускія школы былі ператвораны ў польскія.
У 1938-39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ні адной
беларускай школы.
Культурнае жыццё
беларускага народа таксама абмяжоўвалася і падаўлялася. Не было беларускіх
тэатраў. Прагрэсіўныя газеты канфіскоўваліся і закрываліся, іх рэдактараў
садзілі у турму. У пачатку 1930-х гг. у турмах Польшчы знаходзілася больш 10
тыс. палітзняволенных.
Насельнiцтва Западнай Беларусi амаль не атрымоувала медыцынскай дапамогi. Нiзкi жыццёвы узровень насельнiцтва i адсутнасць медыцынскай дапамогi выклiкалi высокую смяротнасць сярод насельнiцтва нашай краiны.
Зразумела, што
беларускi народ не мог мірыцца са
сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй
Бацькаўшчыны. На працягу 20 год ён вёў барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае
вызваленне. Цяжкае эканамічнае становішча і палітычнае бяспраўе працоўных,
жорсткі нацыянальны прыгнёт вызначылі характар і мэты вызваленчай барацьбы.
Беларускае насельніцтва было заўсёдным чыннікам нестабільнасці, а пры пашырэнні
нацыянальна-вызвольных ідэяў станавілася адкрыта пагрозлівай і варожай для
польскай акупацыі сілай. «Вогнішча беларушчыны», паводле слоў аднаго з
ідэолагаў польскай каланізацыі Заходняй Беларусі Ў.Студніцкага, стварала б
сур'ёзную пагрозу каланіяльным планам Польшчы. Таму невыпадкова дзейнасць у
Заходняй Беларусі нацыянальных арганізацыяў па выхаванні самасвядомасці,
прапагандзе ідэі аб'яднання ўсіх беларускіх земляў у адну дзяржаву, выданне
беларускамоўнай літаратуры, адкрыццё школ і навуковых установаў, іншыя формы
працы выклікалі рэпрэсіі з боку польскай улады. Арышты беларускіх настаўнікаў і
дзеячоў культуры, канфіскацыя газет і часопісаў, зачыненне беларускіх гімназіяў
у Барунах, Наваградку, Клецку, Радашкавічах ды іншых месцах, публічныя судовыя
працэсы над нашымі патрыётамі, катаванні беларускіх дзеячоў у турмах Лукішкі,
Вронкі, у Картуз-Бярозе ды інш., дыскрымінацыйнае ў дачыненні да беларускага
насельніцтва школьнае, аграрнае, рэлігійнае заканадаўства - вось няпоўны
пералік рэаліяў з жыцця Заходняй Беларусі пад польскай уладай.
Асноўнымі сіламі
вызваленчай барацьбы супраць польскага прыгнёту былі палітычна актыўная частка
рабочага класа, працоўнага сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя. У барацьбе за
нацыянальныя правы ўдзельнічалі і нацыянальна свядомыя прадстаўнікі дробнай
буржуазіі. У ходзе барацьбы вызначаліся тры асноўныя сацыяльнапалітычныя лагеры:
-
Буржуазнапамешчыцкі.
-
Дробнабуржуазны,
дэмакратычны.
-
Пралетарскiх i рэвалюцыйных сiл.
Пануючае
эканамічнае і палітычнае становішча ў Заходняй Беларусі, як і ва ўсёй Польшчы,
займала польская буржуазія і памешчыкі. Апошнія адрозніваліся тут асаблівай
рэакцыйнасцю. Эканамічна параўнальна моцнай была яўрэйская буржуазія. Але ў
палітычных адносінах яна не мела значнай вагі. Беларуская нацыянальная
буржуазія, у асноўным дробная гарадская і заможнае сялянства, была нешматлікай
і палітычна слабай, залежнай ад польскай i яурэйскай буржуазii.
Інтарэсы польскай
буржуазіі і памешчыкаў выражалі польскія буржуазныя партыі - нацыяналдэмакраты
(эндэкі), хрысціянскія дэмакраты (хадэкі) і створаны ў 1928 г. так званы
беспартыйны блок супрацоўніцтва з урадам (ББСУ), а таксама звязаныя з імі
арганізацыі. За гэтымі палітычнымі сіламі стаяла польская буржуазная дзяржава з
яе шматлікім чыноўніцтвам, арміяй, паліцыяй, судом і турмамі. Заадно з уладамі
была каталіцкая царква, якая мела значны ўплыў сярод каталіцкай часткi насельнiцтва.
У апазіцыі да
ўрада знаходзіўся дробнабуржуазны дэмакратычны лагер, у які ўваходзілі тры
палітычныя сілы. Гэта польскія рэфармісцкія і дробнабуржуазныя партыі,
яўрэйскія дробнабуржуазныя нацыянальныя партыі і беларускія нацыянальнадэмакратычныя
партыі і арганізацыі. Яны стаялі на пазіцыях легальнай парламенцкай барацьбы за
дэмакратычныя і нацыянальныя правы.
Урадаваму лагеру
супрацьстаяў таксама рэвалюцыйнадэмакратычны лагер, які складалі рабочы клас,
сялянства, гарадская бедната, дэмакратычная інтэлігенцыя. Яны былі прадстаўлены
радыкальнымі народнымі арганiзацыямi, што узаемадзейнiчалi з камунiстычнай партыяй.
Вызваленчая
барацьба ў Заходняй Беларусі праходзіла пад уплывам расійскіх рэвалюцый і
падзей, што адбываліся ў Беларускай ССР. 3 БССР працоўныя Заходняй Беларусі
звязвалі свае надзеі на лепшую будучыню. У 1919-1923 гг. у Заходнюю Беларусь
вярнуліся з Расіі больш 700 тыс. бежанцаў часоў першай сусветнай вайны, сярод
якіх нямала было ўдзельнікаў рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Яны ў значнай
частцы уключылiся у змаганне супраць памешчыкау i буржуазii.
У першай палове
20-ых гадоў вызваленчы рух у Заходняй
Беларусі яшчэ не дасягнуў шырокіх памераў. Арганізацыі кампартыі толькі
ствараліся, былі малалікімі і не мелі значнага ўплыву на масы. У гэты час
большасць насельніцтва верыла ў лозунгі польскіх, беларускіх, яўрэйскіх
дробнабуржуазных нацыянальных партый.
З 1921 г. У
Заходняй Беларусi дзейнiчала арганiзацыя Таварыства беларускай школы (ТБШ). ТБШ унесла вялiкi уклад у падтрымку беларускай культуры. Гэтая арганiзацыя змагалась за беларускую школу,
адкрывала бiблiятэкi,
клубы, выдавала газеты, падручнiкi, кнiгi i г.д. У канцы 1937 польскiя улады забаранiлi дзейнасць ТБШ.
У 1921-1922 гг. Прайшоў
шэраг забастовак, але забастоукi яшчэ насiлi стыхiйны характар. У 1923 г. у Вiльне была створана
камунiстычная партыя Заходняй Беларусi. Пасля стварэння КПЗБ партызанскi рух распрастранiуся на на усёй тэррыторыi
Заходняй Беларусi. У 1923 г.
Агульная колькасць партызан складала каля 6 тыс. чалавек. Яны правялi каля 300 баявых аперацый. Польскiя
улады жорстка распраулялiся з
удзельнiкамi партызанскага руху. У 1925 г. склалася сiтуацыя, якая магла
прывесцi да узброеннага паустання. У гэтых
умовах польскi урад увеу на тэрыторыю Заходняй Беларусi вялiкую колькасць
рэгулярных войскау. У жнiунi 1929 г. стыхiйна успыхнула стачка на
шклозаводзе'"Нёман" Адсутнасць арганiзаванасцi абумовiла толькi
частковае задавальненне патрабаванняу працоуных У пачатку 30-х гадоу прайшлi
забастоукi на прамысловых прадпрыемствах Беластока. Вiльнi. Брэста. Гродна.
Больш як чатыры месяцы зiмы
1932-33 гг. баставалi больш як 7000 працоуных i сялян Белавежскай пушчы. 3
прыходам да улады у Германi фашыстау, рэзка узросла пагроза мiру i дэмакратьi.
Польшча у 1934 г. заключае з рэйхам пагадненне аб мiрным вырашэннi спрэчных
пытанняу, а праз год уводзщь Канстытуцыю, якой ящэ больш абмяжоувалiся
дэмакратычныя правы i вольнасцi. Большая частка выступленняу працоуных
праходзiла пад знакам адзiнага Народнага фронту. Нельга забываць што на
барацьбу супраць улад узнiмалiся не толькi рабочыя, але i
сялянства. Напрыклад за 1931-1933 гг. было зарэгiстравана, акрамя масавых, каля 460 выступленняу сялян. Летам
1935 г. Пачалося знакамiтае
выступленне нарачанскiх сялян-рыбакоу,
у якiм прымалi удзел каля 5 тыс. чалавек. Пасля рэвалюцыйнага падъёму
1936-1937 гг. у Заходняй Беларусi
пачауся спад рабочага i
сялянскага руху. Гэта было звязана у значнай меры СА Сталiнскiмi рэпрэсiямi, якiя
закранулi кiруючых дзеячау беларускага вызваленчага руху (В.З. Харужая,
А.С. Славiнскi i шмат iншых).
Спiс скарыстанай лiтаратуры
1. История Беларуси: Учебн. Пособие. П.И
Бригадин, Л.А. Жилунович и др. – Мн., 1997.
2. 150 пытанняу i адказау з гiсторыi Беларусi. -Мн., 1999.
3. Нарысы гiсторыi
Беларусi частка 2. М.П. Касцюк i iнш. –Мн., 1995.
4. Гiсторыя Беларусi ад
старажытнасцi да сучаснасцi. C.В. Паноу. –Мн.,
2002.
6. Касцюк М. Бальшавіцкая сістэма ўлады
на Беларусі. – Мн., 2000.