Усходнія славяне на Беларусі ў ІХ-ХІІІ ст.
Народ падобны на дрэва.
А карані
— яго першапачаткі.
Адзін
сягае на метры ўглыб
зямной
тоўшчы , другі бярэ
сокі каля паверхні.
Самыя першапачаткі беларускага этнасу
хаваюцца ў змроку пасляледавіковых тысячагоддзяў. У нашым радаводзе можна
знайсці і старажытнейшых аўтахтонаў невядомай ужо мовы, і фіннаўграў, і
германцаў, а таксама, мабыць, скіфаў і кельтаў. Але найбольш моцныя, найбольш
жыццежаўныя два карані беларускага дрэва — балцкі і славянскі. Менавіта іх
шчаслівае спалучэнне вызначыла характэрнейшыя асаблівасці нашага народу — у
мове, культуры, характары, — што розняць беларусаў ад суседзяў, робяць яго
самабытным не паўторным этнасам у еўрапейскай сям’і.
Старажытныя балты — прамыя продкі сучасных
літоўцаў і латышоў — першапачаткова, мяркуючы па назвах азёр і рэк, засялялі
практычна ўсю тэрыторыю Беларусі. Тут яны жылі з пачатку бронзавага веку, гэта
значыць з мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н.э.
З сярэдзіны І-га тысячагоддзя н.э., калі
балты ўступілі ў цесны кантакт са славянскай стыхіяй, хаця гэта магло адбыцца і
значна раней, мы ўжо ведаем назвы іх плямёнаў на Беларусі, зафіксаваныя ў
летапісах. Былі гэта яцвягі і літва.
Плямёны яцвягаў засялялі ў асноўным
міжрэчча Нёмана і Нарава. Іх паселішчы пакуль што даследаваны слаба.
Гэта вёскі і ўмацаваныя гарадзішчы. Больш вядомыя вучоным кургановыя
могільнікі з каменнымі выбрукоўкамі. Найбольш раннія пахаванні ў іх
датуюцца ІІІ стагоддзем н.э. і ўтрымоўваюць як трупапалажэнні, так і
трупаспаленні нябожчыкаў. Пазней пачаў дамінаваць абрад
трупаспалення-урэмацыі, а з ХІ ст. -зноў трупапалажэння. У мужчынскіх
пахаваннях шмат узбраення і рыштынку баявых коней, што было натуральным
для таго неспакойнага часу. У жаночых — упрыгожанні і дробныя прылады
працы.
Яцвягі былі ваяўнічым і мужным народам,
які тры стагоддзі /з Х па ХІІІ/ вытрымліваў амаль безупынны націск
дружых кіеўскіх і заходнеўкраінскіх князёў, палякаў, а таксама нямецкіх рыцараў.
Аднак урэшце іх землі былі спустошаныя, а насельніцтва ў значнай ступені
вынішчана, расцярушана па суседніх землях. Што засталося — славянізавалася і
стала састаўной часткай беларусаў Гродзеншчыны і Беласточчыны. І зараз толькі ў
назвах вёсак “Ятвезь” засталася па іх жывая памяць.
Найбольш шматлікай і жыццёстойкай групай
балцкіх плямёнаў на Беларусі была Літва. Ёй належылі землі ў Верхнім Панямонні
і Павіленне. Тут вядомы ўмацаваныя і неўмацаваныя паселішчы, але,як і ўвыпадку
з яцвягамі, археолагамі вывучаліся пераважна толькі кургановыя могільнікі.
Старажытнейшыя пахаванні вядомыя з 4-га стагоддзя. Яны ўтрымоўваюць
трупапалажэнні і камяні ў насыпах. З сярэдзіны тысячагоддзя распаўсюдзіўся
абрад трупаспальвання. Нябожчыкам “на той свет” клалішмат рэчаў — разнастайныя
прылады працы, упрыгожанні. У мужчынскіх пахаваннях, асабліва ранейшага часу,
калі рэчы не згаралі пры крэмацыі, надзвычай багата зброі. У канцы
тысячагоддзя пашыраюцца рытуальныя пахаванні баявых коней.
Літоўскія плямёны таксама цярпелі ад
частыхузброеных нашэсцяў з Украіны, Польшчы, немцаў з балтыйскага ўзбярэжжа.
Але лёс іх быў іншым, чым яцвягаў. Уступіўшы ў саюз са славянамі Беларусі, яны
не толькі выстаялі, але і праводзілі актыўнае узброенае супрацьдзеянне, паспяхова
ўдзельнічалі ў фармаванні магутнай сярэднявечнай беларуска-літоўскай дзяржавы
— Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
Праўда, Літва на значнай частцы сваёй
тэрыторыі — на паўночным захадзе сённяшняй Рэспублікі Беларусь і на Віленшчыне
— таксама страціла свой воблік, славянізавалася і стала беларускамоўнай.
Мяркуючы па назвах некаторыч населеных
пунктаў, на Беларусі жылі і іншыя балтыйскія плямёны. Сярод іх лотва і
латыгаль, з якімі генетычна звязываюцца сённяшнія латышы, а таксама, дайнова,ішкальдзь.
Старажытнейшыя пісьмовыя сведчанні антычных
аўтараў пра славян адносяцца да першых стагоддзяў нашай эры. Аднак знойдзеныя
археолагамі матэрыяльныя сляды іх жыццядзеннасці — рэшткі паселішчаў і
могільнікі — датуюцца толькі сярэдзінай першага тысячагоддзя нашай эры. Якія ж
больш раннія старажытнасці належылі славянам? — пакуль не высветленна. І
ўвогуле пытанне паходжання першых славян — як, дзе і калі фарміраваўся гэты
працэс — адно са складанейшых у навуцы. Аднак большасць даследчыкаў згодныя,
што Беларусь не была прарадзімай славян, хіба што самы паўднёва-заходні куток
Брэстчыны. Таму я вырашыў, што сёння мы не будзем гаворыць пра походжанне
славян, пра іх этнагенез. Гэта тэма для асобнай гутаркі.
Першыя несумненна славянскія паселяшчы
з’явіліся паўднёвей Прыпяці паўтары тысячы гадоў назад — каля сярэдзіны І-га
тысячагоддзя. Некаторыя з іх выяўлены археолагамі нават на яе паўночным беразе.
Значыць, славяне ўжо пачалі пераадольваць гэты натуральны водны рубеж паміж імі
і старажытнымі балотамі.
Старажытнасці, пакінутыя першымі славянамі
на Прыпяці вучоныя аб’ядноўваюць у так званую пражскую культуру.
Носьбіты пражскай культуры, займаючыся ў
асноўным земляробствам і жывёлагадоўляй, жылі пры рачным узбярэжжы ў невялікіх
вёсках, якія пазней часам ператвараліся ў гарадзішчы — умацаваныя паселяшчы,
акруджаныя валамі і рвами, драўляным тынам. Кожная сям’я будавала сабе
невялікую паўзямлянку з глінабітнай або каменнай печкай на покуце. Тагачасныя
славяне з балотнай руды здабывалі жалеза, з якога выраблялі прылады працы і
зброю. Упрыгожанні былі пераважна бронзавыя. З гліны ляпіўся пласкадонны посуд
— высокія гаршкі, міскі, патэльні.
Сваіх памерлых тутэйшае насельніцтва хавала
па абраду трупаспалення ў невялікіх ямах. Пазней над пахаванымі пачалі насыпаць
курганы.
З часам сумеснае існаванне абарыгенаў-балтаў
і находнікаў-славян паўночнай Прыпяці вяло да змешвання гэтых двух этнасаў,
параднення шляхам шлюбаў, вяло да ўзаемаасіміляцыі. А як сведчаць апошнія
даследаванні, і асабліва вядомага расейскага вучонага В.В.Сядова, беларусы
сфарміраваліся дзякуючы змешванню славян і балтаў. Значыць, ужо з сярэзіны І-га
тысячагоддзя ў басейне Прыпяці, на Верхнім Панямонні, на Дняпры і Дзвіне
пачынаюцца працэсы, якія вялі да зараджэння беларускага этнасу, фарміравання
яго тыповых асаблівасцей у мове, матэрыяльнай і духоўнай культуры. Кажучы
вобразна — першае ж дзіця, што нарадзілася ад славяніна і балцкай жаныны, ужо
мела зачатковыя беларускія рысы.
Невядома, як называлі сябе першыя славяне на
Беларусі. Летапісы ж светчаць, што пазней, перад утварэннемполацкага княства,
на нашых землях распаўсюдзіліся ўсходнеславянскія плямёны крывячоў, драгавічоў
і радзімічаў.
Крывічы, драгавічы, радзімічы ўяўлялі сабой
аб’яднанні плямёнаў, якія ўжо мелі свае княжэнні — першапачатковыя дзяржаўныя
ўтварэнні. Іх назвы, мяркуючы па суфіксу ‘-іч’,паходзяць ад
князёў-аб’яднальнікаў. Згодна летапісу, такім аб’яднальнікам радзімічаў быў
Радзім. У крывічоў гэта мог быць Крыў або Крывы, у драгавічоў — Драг.
Найбольш вялікае аб’яднанне ўяўлялі крывічы.
З самага пачатку яны прымалі актыўны ўдзел у гістарычных падзеях Усходняй
Еўропы. Так, у летапісным запісе 965 г. гаворыцца, што крывічы, разам з
некаторымі іншымі славянскімі і фінна-угорскімі плямёнамі вымушаны былі плаціць
даніну заморскім врагам. А праз пару гадоў яны праганяюць варажскіх асаднікаў
са сваіх земляў. Удзельнічалі крывячы і ў грабежніцкіх важарска-славянскіх
паходах 906 і 944 гадоў на Візантыю. Пазней крывічы Беларусі ўжо не
ўдзельнічаюць ў прычарнаморскіх войнах. Бачна, што у гэты час ім удалося
вызваліцца з варажска-кіеўскай залежнасці.
У час найбольшай экспансіі крывічы
распаўсюдзіліся на вялікіх прасторах Усходняй Еўропы ад Верхняга Панямоння да
Паволжа, ад вярхоўя Сожа і Дзясны да ўзюярэжжа Пскоўскага возера. На сённяшняй
тэрыторыі Рэспублікі Беларусь крывічы займалі Падзвінне і аршанскае Падняпроўе.
Яны таксама пранікалі на Павіленне і Верхняе Панямонне, дзе і сёння
сустракаюцца вёскі Крывічы, Крывічане, Крэва і г.д. Такія назвы сведчаць пра
актыўную каланізацыю гэтым дынамічным насельніцтвам суседніх тэрыторый. У
паўночнай і цэнтральнай Міншчыне яны змешваліся з драгавічамі.
У VІІ стагоддзі пляменная назва крывічы, як,
дарэчы, і драгавіча і радзімічы, знікае са старонак летапісаў. Гэта сведчыць
пра кансалідацыю плямён у большыя этнаграфічныя і палітычныя ўтварэнні. Праўда,
назва ‘крывічы’, ‘Крывецкая зямля’ захавалася ў культурнай традыцыі суседніх
народаў і пазней ‘Крывіяй’ называлі значную частку Беларусі немцы і ў 14-м
стагоддзі. А латышы і сёння ўсіх славян называюць крывічамі-крэвс. У мінулым
стагаддзі таксама часам беларусаў лічылі крывічамі. У пачатку ХХ-га стагоддзя,
калі ўстала пытанне пра аднаўленне дзяржаўнасці нашага народу, былі прапановы
назваць беларускі край Крывіяй.
Жывучы пераважна ў вёсках, крывічы,
паселішчы — цэнтры акруг умацоўвалі, ператвараючы ў гарадзішчы. З часам частка
гарадзішчаў вырасла ў цэнтры рамяства і гандлю — у гарады.
На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вядомы
крывіцкія гарады — Віцебск, Лукомль, Друцк, Орша, Копысь. Галоўным, важнейшым
гарадскім цэнтрам заходняй часткі крывічоў быў Полацк. Ён жа і стаў сталіцай
Полацкага княства ІХ-ХІІІ стагоддзяў — адной з першых вядомых па летапісах
беларускіх дзяржаў. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што раней усе крывічы былі
аб’яднаны ў адной дзяржаве. Гэтым яны тлумачаць настойлівыя заваёўчыя паходы
полацкіх князей на ўсход і поўнач, што магло сведчыць пра імкненне аднавіць
колішняе агульнакрывіцкае гаспадарства.
Крывічы пачалі фармавацца ў сярэдзіне І-га
тысяча годдзя і на пачатку былі амаль выключна балцкім этнасам. Толькі з часам,
з усё большым пранікненнем славян на Беларусь, яны ўсё больш набываюць рысаў
славянскасці. Мабыць таму і летапісцы часам сумняваліся — ці адносіць крывічоў
да народу славянскай мовы.
У матэрыяльнай і духоўнай культуры, па сваіх
этнаграфічных асаблівасцях крывічы мала адрозніваліся ад суседніх славянскіх
плямёнаў. Таму, каб вылучыць межы іх рассялення, вучоныя-археолагі асаблівую
ўвагу звяртаюць на абрад пахавання і тыпы жаночых упрыгожванняў.
З самага пачатку крывічы сваіх памёрлых
хавалі па абраду трупаспальвання пад кургановымінасыпамі. Найбольш тыповымі
сярод курганоў былі валападобныя курганы — насыпы шырынёй 8-10 метраў і
даўжынёйчасам больш як 100 метраў. Такія ‘доўгія курганы’ сустракаюцца толькі
на крывіцкай тэрыторыі.
Нярэдка насыпы былі ікруглыя. Пазней толькі
так і выглядалі крывіцкія магілы. З распаўсюджаннем з канца Х-га стагоддзя
хрысціярства, якое забараняла абрад крэмацыі, крывічы, як і ўсё тагачаснае
славянскае насельніцтва Беларусі, адмовілася ад спальвання нябожчыкаў і
перайшло да трупапалаження. Хоць па даўняму звычаю памерлым ‘на той свет’ клалі
рэчы і насыпалі над ім курган. У язычніцкіх магілах археолагі мала знаходзяць
рэчаў — пераважна толькі гаршкі. Усё нішчыў агонь. У курганах жа з
трупапакладаннемі знаходак больш — акрамя посуду можна знайсці бронзавыя і
медныя ўпрыгоджванні, жалезныя рэчавы і гэтак далей. Пры гэтым, зразумела,
ужаночых пахаваннях упрыгожванняў значна больш, там жа і сярпы або праселкі да
верацён. У мужчынскіх — сякеры, наканечнікі коп’яў, часам і мячы.
Існуюць паданні, што ў курганах прыхавана
золата і іншыя багацці. Таму скарбашукальнікі-марадзёры часта
разрываюцьстрадаўнія могільнікі, знішчаюць іх. Аднак пад насыпамі знайшоў
супакой у асноўным просты вясковы люд, нашы далёкія продкі — язычнікі і раннія
хрысціяне. Рэчы, што пры касцяках, з’іржавелыя, акісленыя, не маюць грашовай
каштоўнасці. А вось для спецыяліста-археолага яны важнейшая крыніца звестак пра
матэрыяльную культуру старажытных беларусаў, пра іх вераванні і нават знешні
воблік.
Той хто разбурае даўнія магілы, не толькі
парушае Законы Рэспублікі Беларусь, нормы чалавечай маралі, але і робіць замах
на нашу гістарычную памяць.
Большасць упрыгожванняю крывічанак падобныя
на радзіміцкія і драгавіцкія, яны агульнаславянскага тыпу. Аднак ёсць і толькі
крывіцкае аздабленне — вялікія бранзалетападобныя скроневыя кольцы з медзі,
вельмі рэдка са срэбра, якімі упрыгожваўся галоўны ўбор. Такія
знаходкі — быццам племянныя ‘пашпарты’. Менавіта па іх у асноўным і крывіцкія
пахаванні, удакладняюць тэрыторыю рассялення гэтых плямёнаў.
Летапісец сведчыў, што тэрыторыі паміж
Прыпяццю і Дзвіной займалі драгавічы — другое буйное аб’яднанне плямён на
Беларусі. Археалагічныя раскопкі дазволілі больш дэталёва акрэсліць межы іх
рассялення. Іх паселяшчы і могільнікі сустракаюцца паўднёвай Прыпяці, на ўсходзе
даходзяць да Дняпра, на поўначы — ваколіц Заслаўя, Лагойска і Барысава, на
захадзе — Брэсцкага Пабужжа. Папярэднікам і этнічным вытокам драгавічоў было
стараславянскае насельніцтва пражскай культуры ўзбярэжжа Прыпяці VІ-VІІІ
стагоддзяў. Распаўсюджваючыся паўночней гэтай ракі драгавічы актыўна
асімілявалі балтаў.
Драгавічы, займаючы ўрадлівыя землі Палесся,
кантактуючы з больш паўднёвымі этнасамі, вылучаліся большым прадукцыйным
земляробстве і рамястве, у раннім зараджэнні элементаў дзяржаўнасці, у
наяўнасці даволі вялікай колькасці гарадоў — Тураў, Пінск, Давыд-Гарадок,
Брэст, Клецк, Слуцк, Капыль, Рагачоў. На змешанай драгавіцка-крывіцкай
тэрыторыі ўзніклі Менск, Лагойск, Барысаў.
Найбольш вядомае дзяржаўнае ўтварэнне
драгавічоў — Тураўскае княства. Аднак даволі хутка іх землі трапілі пад
кіеўскае панаванне, з-пад якога вызваліліся толькі ў ХІІ стагоддзі.
Археолагамі вывучаліся пераважна могільнікі
драгавічоў. Тутэйшае насельніцтва хавала памерлых пад круглымі кургановымі насыпамі
па абраду трупаспалення. З канца Х-га стагоддзя нябожчыкаў ужо не спальвалі.
Тыповым для драгавічан было пахаванне ў зрубных дамавінах з двухсхілым дахам,
якія імітавалі чалавечае жытло.
Сярод пахавальнага інвентару з драгавіцкіх
могільнікаў найбольш характерныя скроневыя кольцы жаночага ўбору з вялікімі
пацеркамі, аздобленымі прыпаянымі металічнымі шарыкамі. Гэта племянны ‘пашпарт’
драгавічоў.
Уасноўным менавіта гэтыя тры плямёны
адыгралі галоўную ролю ў фарміраванні беларускага этнагінезу. Гэта не
супярэчыць новай канцэпцыі ўзнікнення беларускага этнагінезу аб якой гаворыць
нам Піліпенка. Так па яго канцэпцыі ў фарміраванні этнагінезу адыгралі
вялікую ролю змены этнічных вобразаў плямёнаў крывячоў, драгавічаў, радзімічаў.
Выкарастаная літаратура
Аснаўнай крыніцай інфармацыі баў галоўны архіў
БЕЛТЭЛЕРАДЫЁКАМПАНІІ
Творчае аб’яднанне навукова-патулярных і асветніцкіх
праграм.